Навіны Германіі. Ангела Меркель не збіраецца пакідаць пост канцлера датэрмінова

Панядзелак, Чэрвень 17, 2019 0

Няўдача хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент і падзенне папулярнасці ХДС у Германіі ўмацавала Меркель у намеры не пакідаць пост канцлера датэрмінова.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Канцлер Германіі Ангела Меркель расчараваная ў сваёй патэнцыйнай пераемніцы Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і сумняваецца, што тая зможа неўзабаве замяніць яе на пасадзе кіраўніцы ўраду. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух суразмоўцаў з атачэння канцлера.

Паводле іх давер Ме-ркель да Крамп-Карэнбаўэр, якую нямецкія СМІ ча-ста называюць скарочана АКК, у апошні час істотна знізіўся.

Гэта выклікана, акрамя іншага, падзеннем папулярнасці ХДС, якое пачалося з моманту абрання АКК на пасаду лідаркі партыі, а таксама кепскімі вынікамі хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент.

Паведамляецца, што кіраўніцтва ХДС збіраецца 2-3 чэрвеня абмеркаваць прычыны стратаў гэтай партыі на выбарах у Еўрапарламент. На гэтым сходзе можа адбыцца і «непрыемная» асабістая сустрэча Меркель з АКК.

Паводле інфармацыі Bloomberg, Крамп-Карэнбаўэр склікала гэтае пасяджэнне без папярэдняй размовы з Меркель, каб даць ёй зразумець, што прыйшоў час сысці з пасады кіраўніцы ўраду.

Сама Меркель неаднаразова заяўляла, што збіраецца застацца на пасадзе канцлера Германіі да завяршэння тэрміну яе паўнамоцтваў у 2021 годзе.

Bloomberg.

На здымку: Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і Ангела Меркель.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *