Пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў і старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка сустрэліся з беларусамі Нью-Ёрка

Панядзелак, Чэрвень 17, 2019 0

2 чэрвеня ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча з шаноўнымі гасцямі з Беларусі — Уладзімірам Сіўчыкавым і Лявонам Анацкам.

Уладзімір Сіўчыкаў, беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак і выдавец, прэзентаваў сваю новую кнігу вершаў «Багоўка» для дашкольнікаў і школьнікаў малодшых класаў. Акрамя таго, спадар Уладзімір падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт сённяшняга стану беларускай літаратуры, яе выдавецтва і адказаў на ўсе пытанні цікаўных.

залак

Лявон Анацка, старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, удзельнік міжнародных марафонаў, распавёў пра сваю працы ў ТБМ, любоў да беларускай мовы, жыцця і шлях да ўдзелу ў міжнародных марафонах. Спадар Лявон падзяліўся сваім досведам арганізацыі першага ультрамарафону ў Беларусі.

Наталля Федарэнка.

Фота Сяргея Кудзеліча.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *