У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму»

Панядзелак, Чэрвень 17, 2019 0

26 траўня ў філіяле «Дзітвянскі Дом культуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» ужо другі раз адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму». Таму арганізацыя правядзення мерапрыемства была на вышэйшым узроўні і Дзітвянская зямля гасцінна сустрэла прадстаўнікоў амаль ўсіх раёнаў вобласці. Танчылі, як у народзе кажуць, ад старога да малога. Старэйшаму удзельніку Яўгену Дубатоўку з Зельвенскага раёна — 76 год, а дзяўчынцы Лізе Макоўскай з Карэліцкага раёна — 7 гадоў.

сцэнак

На фестываль-свята прыехалі шаноўныя і паважаныя госці: выкладчык кафедры этналогіі і мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Міка-лай Аляксеевіч Козенка і загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Менскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Георгіевіч Выскварка.

Танцавальныя пары прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. І няхай танцы выконваліся не так дасканала, як раней, але такія святы даюць новы віток для іх жыцця.

Ад самых простых рухаў да трох-кроку… Усе танцавалі на высокім узроўні, але трэба вылучаць лепшых сярод лепшых:

людзік

Ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў дыпломамі ўзнагароджаны:

Шчучынскі раён: Яўген Малей і Кацярына Бадак — дыплом I ступені;

Карэліцкі раён: Аляксей Лустач і Аляксандра Струк — дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Мікіта Піскароў і Ліза Макоўская — дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Арсень Грынцэвіч і Ілона Хабян — спецыяльны прыз «За непасрэднасць i выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення».

Узроставая катэгорыя 11-17 гадоў:

Ваўкавыскі раён: Павел Смурага і Мар’яша Кузьма — дыплом I ступенi;

Шчучынскі раён: Захар Сухоцкі і Вераніка Клімук — дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Давыд Марцінкевіч і Мілана Лавыш — дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Данііл Кандраценя і Валерыя Ненартовіч — дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Іван Бутакоў і Дзіяна Лаўко — дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Уладзіслаў Грынцэвіч і Кацярына Бычкова — дыплом III ступенi.

Узроставая катэгорыя 18-50 гадоў:

Лідскі раён: Мікалай Сакалоўскі і Таццяна Язерская — дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аляксандр Кель і Алеся Назіна — дыплом II ступенi;

Гарадзенскі раён: Дзяніс Балабуеў і Людміла Касянчук — дыплом II ступенi;

Карэліцкі раён: Аляксандр Чарапанаў і Вольга Ложачнік — дыплом III ступенi.

Узроставая катэгорыя звыш 50 гадоў:

Карэліцкі раён: Васіль Чартко і Валянціна Фурс — дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аркадзь Кім і Ада Кім — дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Пётр Касяк і Ірына Юзько — дыплом III ступенi;

Ваўкавыскі раён: Часлаў Апановіч і Ганна Суханава — дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Дубатоўка Яўген і Ваялнціна Лапа — спецыяльны «Прыз глядацкіх сімпатый».

 

Фестываль-свята атрымаўся добрым, шчырым і прыгожым. І, бяспрэчна, ён будзе мець працяг, бо танцаў народ беларускі прыдумаў безліч!

ДУ «Лідскі раённы цэнтр

культуры і народнай

творчасці».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *