Купалле зайграла над Дзітвой

Чацвер, Ліпень 4, 2019 0

У суботу 22 чэрвеня  аграсядзіба «Гасьціна» прымала ахвочых адсвяткаваць Купалле пад жывую музыку. З розных куткоў Беларусі адгукнуліся аматары старажытных абрадаў. Батлейка, абрадавыя спевы, народныя танцы, спевы вядомай Таццяны Матафонавай і маладых выканаўцаў пад гітару, вогненнае шоў, скокі цераз вогнішча, сустрэчы сяброў і новыя знаёмствы — усё гэта  было ў Купальскую ноч на аграсядзібе «Гасьціна» в. Пескі Лідскага раёна.

untitledдзеўка2кдзеўкі5к

Дзяржаўныя ўстановы на Лідчыне пакуль вагаюцца, а прыватныя паціху пераходзяць да адзначэння Купалля ў час летняга сонцастаяння, як яно і павінна быць. Няхай там недзе ў Аляксандрыі адзначаюць сабе Купалле ў ліпені, а мы тут усё-такі бліжэй да Еўропы і ў календары трохі разбіраемся.

untitledc5b3e946266f0c95fcdf967ac947f039.0

Сяргей Чарняк,

фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *