На Купалле беларушчыны большае. Раённае абрадавае свята «Купалле» адзначылі ў Лідзе

Панядзелак, Ліпень 22, 2019 0

Шматлюдна было 6 ліпеня каля Лідскага замка, дзе ладзілася раённае абрадавае свята «Купалле». Жыхарам Лідчыны даспадобы гэтае мерапрыемства, пра што сведчыць колькасць гледачоў, якіх прыбывае з кожным годам.

дзеўкіклюдзік

Святочную дзею на сцэне адкрыў лірнік і пад музыку сапраўднай ліры пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі карагодзіць, гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зе-льніца дапамагала праводзіць варажбу на вяночках і правесці конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. А вянкоў, трэба сказаць, было багата! Іх плялі і давалі майстар-клас па пляценні работнікі Крупаўскага, Дварышчанскага, Беліцкага дамоў культуры, Ходараўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Вялікая чарга за вянкамі стаяла каля прадстаўнікоў Бердаўскага культурна-дасугавы цэнтра. І не дзіўна! Бо тут завіхаліся хлопцы: Мікалай Сакалоўскі і Дзмітры Сакалоў.

лодкіквянкік

Воклічамі і вясёлымі выкрыкамі прысутныя сустракалі Вадзяніка разам з яго світай, прыплыўшых на лодках. Праводзілася квэст-гульня «У пошуках папараць-кветкі». Ласавальня з дэгустацыяй травяных напояў частавала гасцей свята духмянай гарбатай. Гучна прайшоў канцэрт калектыва «Забабоны» з горада Менска.

касцёрк

Але кульмінацыйным момантам свята, як і за-ўжды, стала купальскае вог-нішча, да якога ўдала прыпісалася фольк-фаер-шоу ад тэатра агню «ZHARA» з горада Ліды.

Лідскі РЦКНТ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *