НАША СЛОВА № 26 (1437), 26 чэрвеня 2019 г.

Чацвер, Ліпень 4, 2019 0

30 гадоў назад прайшоў Устаноўчы з’езд ТБМ імя Ф. Скарыны

Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні

Пра запачаткаванне ТБМ гаворыць акадэмік  Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі:

— У 1989 годзе адбыўся I устаноўчы з’езд ТБМ. У той час мы з бацькам толькі нядаўна вярнуліся на Радзіму, з якой былі разлучаныя на 40 гадоў. У маім жыцці так адбылося, што я ніколі не вучыўся бела-рускай мове, 40 гадоў пражыў у Расіі і толькі пад уплывам свайго бацькі пачаў пісаць і размаўляць па-беларуску. Вярнуўшыся ў Беларусь, я з вялікім задавальненнем пачаў карыстацца роднай мовай. Таму я быў рады працэсам нацыянальнага адраджэння і бе-ларусізацыі. Ніл Гілевіч запрасіў мяне ўвайсці ў склад Рады ТБМ.

Ганаруся тым, што з самага пачатку стварэння арганізацыі я стаў сябрам Рады. Па просьбе Ніла Гілевіча я напісаў артыкул, які быў надрукаваны ў першым нумары «Нашага слова». Ад самага пачатку ўсе ставіліся да ўдзелу вельмі прыхільна, упарта і мэтанакіравана працавалі. Справа была распачата цудоўная і высокая! Была па-стаўлена задача па адраджэнні беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоў-ным жыцці народа, каб садзейнічаць збе-ражэнню і развіццю нацыянальнай куль-туры і народных традыцый, гістарычнай па-мяці і фарміраванню нацыянальнай са-масвядомасці.

Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні.

Жадаю далейшых поспехаў ТБМ як найважнейшай арганізацыі ў шанаванні і папулярызацыі беларускай мовы!

Сёлета мне ідзе ўжо 91 год, але ў мяне ёсць вялікая цікавасць да жыцця і імк-ненне праца-ваць!

Запісала

Э. Дзвінская.

Апостал праўды глядзіць на нас з неба

Такія пранізлівыя вершаваныя радкі прагучалі 22 чэрвеня на традыцыйным літа-ратурным свяце ў Бычках, арганізаваным Рухам » За свабоду» на чале з Юрасём Гу-барэвічам, Віцебскай філіяй ТБМ і культу-рна-асветніцкім Цэнтрам імя Язэпа Драз-довіча пад кіраўніцтвам Ады Райчонак. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за сотню гасцей.

Сёлета прэмія «За свабоду думкі» не ўручалася, вырашана змяніць яе фармат, але традыцыя праводзіць мерапрыемства будзе працягвацца.

З прамовамі выступілі старшыня Руху » За Свабоду» Юрась Губарэвіч, Кірыл Стаселька, Хрыстафор Жаляпаў.

— Сёлета ўшаноўваюцца 95-тыя угодкі  з дня на-родзінаў Васіля Быкава, — адзначыў Юрась Губарэвіч, — але дзяржава не паставіла яму ніводнага помніка. Сло-вы Васіля Быкава датычыліся важных гра-мадскіх праблемаў, і яны сёння з’яўляюцца кіраўніцтвам для нас.

Урыўкі з апавяданняў  Васіля Быкава прагучалі з вуснаў Крысціны Бандурынай, маладой паэткі з Мазыра, аўтаркі некалькіх зборнікаў вершаў, а таксама ў выкананні Ніны Філіпавай. Таццяна Севярынец прачы-тала верш Кастуся Севярынца «Бычкі».

Ада Элеўна Райчонак узгадала пра незабыўныя сустрэчы на Вушацкай зямлі з паэтамі, пісьменнікамі і грамадскімі дзея-чамі, распавяла пра 26 мастацкіх пленэраў, прысвечаных выбітным сынам Беларусі — Яну Баршчэўскаму, Пётру Сергіевічу, Язэ-пу Драздовічу, Рыгору Барадуліну, якія тут праходзілі.

Андрусь Такінданг пад акампане-мент домры  выканаў для грамады сучас-ныя папулярныя песні ўласнага аўтарства. Для ўдзельнікаў свята выступіла са спевамі сям’я Бартосікаў. Бард Зміцер Бартосік, яго жонка Таццяна, музыкант, і дзеці Юстына і Геральд, якія навучаюцца ў 23 менскай бе-ларускамоўнай гімназіі, пранікнёна выка-налі песню на вершы Міхася Кавыля «Ой, ты край мой за-латы».

Мастакі разгарнулі не-вялічкую экспазіцыю з па-ртрэтаў і габеленаў з выявамі Васіля Быкава, Рыгора Бара-дуліна, Пятруся Броўкі. Свят-лана Баранкоўская з Віцебска распавяла пра свае працы. Госці з Дрысы павіншавалі Хрыстафора Жаляпава з 70-годдзем.

— Мы з паплечнікамі імкнемся, каб Беларусь стала сапраўды незалежнай і дэма-кратычнай і еўрапейскай! Васіль Быкаў заўсёды мяне натхняў, я быў знаёмы з ім з 1975 года. Ужо 16 гадоў мы праводзім тут Быкаўскія фэсты, — адзначыў Хрыстафор Жаляпаў.

Свята было шчырым і душэўным, з пачастункам, кветкамі і сяброўскімі абды-мкамі. Сонейка свяціла пяшчотна, белыя пухнатыя аблокі няспешна плылі над зям-лёй. Буслы з задавальненнем пазіралі на людзей са свайго гнязда. Бульба, прыгата-ваная на вогнішчы, атрымалася развары-стай і смачнай, густая трава пад нагамі здава-лася надзвычай шаўкавістай і духмянай.

На зваротным шляху група падаро-жнікаў з Руху «За свабоду» наведала Ву-шацкія могілкі, каб пакланіцца з удзячнасцю народнаму паэту Беларусі Рыгору Іванавічу Барадуліну і яго маці Акуліне Андрэеўне Барадулінай.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Ада Райчонак і мясцовая дзяўчынка;
  2. Юрась Губарэвіч;
  3. Спявае Андрусь Танкін-данг;
  4. Выступае сям’я Барто-сікаў;
  5. Выступае Х. Жаляпаў.

 

Да 30-годдзя ТБМ

Багаты плён дзейнасці ТБМ

Выданне га-зет і часопісаў, прэзентацыі кніг і мастацкія выставы на сядзібе, удзел у Парламенцкай дзей-насці, стварэнне «Белсата» і запачат-каванне Нацыяна-льнага Універсітэта, досвед доўгажыха-рства, — такі плён 30-гадовай дзейнасці ТБМ імя Ф. Скарыны, якое хутка  адзначыць свой юбілей.

27 чэрвеня 1989 года ў Доме літаратара ў Менску адбыўся ўста-ноўчы з’езд ТБМ, які прыняў з не-вялікі папраўкамі і дапаўненнямі Статут. На з’ездзе прысутнічала каля 300 чалавека самых розных прафесійных статусаў.

Пра поспехі ТБМ распавёў Ганаровы старшыня арганізацыі, кандыдат гістарычных навук Алег Анатольевіч Трусаў.

— ТБМ працягвае існаваць і дзейнічаць, мы здолелі захаваць свае шэрагі і свой офіс, а шмат якіх арганізацый, якія ствараліся разам з намі, спынілі сваё існаванне. За 30 гадоў у нас былі поспехі і па-дзенні, быў росквіт і заняпад, але мы ўпэнена крочым наперад ра-зам з беларускай мовай, якая  жы-ве і развіваецца, нягледзячы на не-спрыяльныя ўмовы пасля рэфе-рэндуму 1995 года. Наша мова квітнее ў інтэрнеце, выходзіць шмат вершаў, песень, кніг.

Я кіраваў ТБМ з 1999 па 2017 год.  Ад пачатку я быў адным з заснавальнікаў арганізацыі, сем гадоў кіраваў раённай  структурай  ТБМ Савецкага раёна. Потым быў першым намеснікам старшыні, калі старшынём быў Генадзь Бураўкін, змяніў яго на пасадзе. К канцу 1989 года суполкі ТБМ былі створаны ў большасці раёнаў на-шай краіны, але не паўсюль. У гэ-ты перыяд ішла перабудова, мяня-лася заканадаўства, і зарэгістра-ваныя арганізацыі, такія, як Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі саюз мастакоў і ТБМ атрымалі  права вылучаць дэпутатаў ва ўсе ўзроўні Саветаў — у раённыя і аб-ласныя Саветы народных дэпута-таў. У Вярхоўны Савет БССР ад ТБМ прайшло 13 дэпутатаў —  у тым ліку і Зянон Пазняк. Праз ТБМ стаў дэпутатам народны паэт Ніл Гілевіч. Такім чынам, у ТБМ ёсць грунтоўны досвед працы ў Парламенце.

Не вельмі проста было Алене Мікалаеўне Анісім патра-піць у сёняшні Парламент і пра-водзіць там актыўную беларуска-моўную палітыку. Яна, бадай, адзіны чалавек, які прынцыпова гаворыць у Палаце Прадстаўнікоў  па-беларуску.

ТБМ выдае 2 газеты, 2 ча-сопісы. На днях выйшаў 20-ты нумар «Верасня», які рэдагуе вя-домы паэт і бард Эдуард Акулін. 1 ліпеня пройдзе прэзентацыя гэтага выдання на сядзібе ТБМ. А колькі мы выдалі брашураў, канвертаў, календароў! Нават выйшла паш-товая марка Рэспублікі Беларусь з сімволікай ТБМ.

Асноўная маса сяброў ТБМ — простыя грамадзяне, людзі рознага узросту: ад настаўнікаў да прафесароў універсітэтаў з роз-ных гарадоў, абласных і раённых цэнтраў. У часы росквіту ў арга-нізацыі было ад  30 да 40 тысяч ча-лавек. Зараз мы маем 6,5 тысяч чалавек — столькі, колькі ва ўсіх па-літычных арганізацыях разам узятых. Ёсць сябры ТБМ — грама-дзяне іншых краін — грамадзяне Расіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Аўстраліі, Ізраіля. Усту-паюць у ТБМ не толькі беларусы, але і людзі розных нацыяналь-насцяў, якія любяць беларускую мову.

Мы выдалі «Летапіс ТБМ»  за 25 гадоў, а зараз да юбілею  будзем прэзентаваць дзейнасць ТБМ за апошнія 5 гадоў. Спадар Суднік рыхтуе чарговую кнігу, дзе па днях будзе апісана наша дзей-насць за апошнія 5 гадоў на Бела-русі і за яе межамі.

Мы запачаткавалі першы беларускамоўны замежны канал «Белсат». Ідэя заснавання Нацыя-нальнага Універсітэта развіваецца з 1998 года. Ініцыятарам яго ства-рэння быў прафесар Юрась Хады-ка. Праекту Універсітэта ўжо 20 га-доў, і толькі год таму мы яго зарэ-гістравалі, сабраўшы 55 тысяч подпісаў грамадзянаў. Зараз мы займаемся работай па атрыманні ліцэнзіі.

Доўгі час самым галоўным доўгажыхаром,  сябрам ТБМ быў Барыс Кіт — 107 гадоў, а зараз — Фе-лікс Шкірманкоў, Радзім Гарэцкі і Леанід Лыч. У Барыса Кіта сім-воліка ТБМ вісела ў пакоі. Уступіць у ТБМ можна з 14 гадоў, але час-цей моладзь уступае з 16-ці.

 

Спадар Алег па сціпласці назваў далёка не ўсе формы дзей-насці ТБМ за мінулыя гады. А та-кімі былі захапляльныя гістарыч-ныя школы з яго ўдзелам, лекцыі і семінары па тапаніміцы, края-знаўчыя вандроўкі, сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі.

Асобна ад грамадскай пра-цы  ў Таварыстве, Алег Анатоль-евіч Трусаў за гэтыя гады выдаў кнігі: «Нарысы гісторыі беларус-кай архітэктуры»(2015), «Гісторыя Сярэднявечнай Еўропы» (2016),» Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да Сучаснасці», якія інтэлектуальна і духоўна ўзбагацілі сяброў ТБМ.

Гутарыла

Эла Дзвінская.

 

Гомельскае ТБМ запрашае запісацца ў беларускамоўную групу ці клас

Грамадскае аб’яднанне «Та-варыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» займаецца тэмай беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі больш за 6 гадоў. У выніку агульных высілкаў разам з уста-новай «Цэнтр рэгіянальнага раз-віцця ГДФ» быў уведзены асобны ўлік для жадаючых навучацца па-беларуску.

— Два гады існавання чаргі паказалі, што аднаго толькі ўліку не дастаткова, чарга не рэкламу-ецца, звесткі чаргі грамадскасці не прадастаўляюцца, таму Гомель-скае ТБМ вырашыла арганізаваць свой ўлік і заклікае запоўніць анкету.

Вынікі разнастайных апы-танняў праведзенных і араганіза-цыяй, і ў навучальных установах з падачы ТБМ паказваюць, што існуе попыт на беларускамоўную адукацыю, але не заўсёды права навучацца па-беларуску рэалізу-ецца.

Бацькам кажуць пра мініма-льную колькасць дзяцей, якая па-вінна быць у такіх групах ці класах, але гэта нельга пацвердзіць даку-ментамі, таму што ў іх напісана толькі пра максімальную коль-касць дзяцей. Для школы гэта 25 чалавек, а для гімназіі 20.

Практыка паказвае, што больш эфектыўнымі з’яўляюцца скаардынаваныя дзеянні групы людзей, чым высілкі адзінак. Мы запрашаем далучыцца да нас хаця бы дэклараваннем таго, што вы ёсць. Запоўніце анкету, па выніках анкетавання мы прааналізуем размеркаванне анкет па раёнах горада, збярэмся разам і распра-цуем далейшыя крокі. Проста ўя-віце, што французы ў Францыі патрабуюць навучанне па-фран-цузку! Неверагодна, але для бела-русаў гэта рэальнасць, — кажа ста-ршыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

У 2018/2019 навучальным годзе ў Гомелі беларускамоўнае навучанне было арганізавана ў трох дзяржаўных установах: яслі-сад № 160 і № 161 і ў гімназіі № 36 імя Мележа. Агулам колькасць дзяцей, якія навучаюцца па-бела-руску 105 чалавек. Запаўняйце анкету і далучайцеся.

Даведка: +375299089162 (Алеся), gomeltbm@gmail.com

 

Гасцям Еўрагульняў раздаюць 30 тысяч ангельска-беларускіх размоўнікаў

Каманда сайта Say.by паве-даміла ў прэс-рэлізе пра планы раздаць 30 тысяч папяровых бук-летаў з ангельска-беларускім раз-моўнікам гасцям Еўрапейскіх гульняў у Менску. 10 тысяч хочуць раздаць у гатэлях і кавярнях, 20 ты-сяч — у аэрапорце, на вакзале і ў спартовай вёсцы.

Перш за ўсё размоўнік ву-чыць вітацца: на вокладцы заклікае «Say Hi in BY». Але ў ім ёсць не то-лькі вітанні або словы падзякі, а і просьбы дапамагчы і падказаць. Фразы падаюцца на ангельскай мове, пераклад на беларускую — кірыліцай і транслітарацыяй (па-водле савецкіх правілаў, якімі ка-рыстаюцца, напрыклад, пры пера-дачы імёнаў у пашпартах).

Размоўнікі можна таксама бясплатна ўсталяваць на смарт-фоны — ёсць версіі для Android і iOS. У праграме 500 выразаў, агу-чаных мужчынскім і жаночым га-ласамі. Say.by дазваляе праз сайт або мабільную праграму (And-roid, iOS) знайсці крамы, кавярні і запраўкі, якія прапануюць абслу-гоўванне па-беларуску.

Над размоўнікам праца-вала студыя Gavarun.by, якая звы-чайна агучвае фільмы і серыялы (спраўджваў пераклад супрацоў-нік дзяржаўнага Інстытута мова-знаўства) — цяпер яны збіраюць грошы на агучванне па-беларуску дзіцячага мультсерыялу, які хо-чуць бясплатна апублікаваць на Youtube.

Радыё Свабода.

 

«Я перад вамі з памяццю сваёй…»

У Віцебскай абласной бібліятэцы 19 чэрвеня адбыла-ся літаратурна-мастацкая ім-прэза, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Свята арганізавалі Віцебская абласная арганіза-цыя ГА «Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Ска-рыны» сумесна з абласной біб-ліятэкай.

Спачатку вядоўцы — старшыня абласной арганіза-цыі ТБМ Юры Бабіч і загад-чык аддзела краязнаўчай літа-ратуры і бібліяграфіі абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова — расказалі пра значнасць твор-часці народнага пісьменніка для беларускай і сусветнай лі-таратуры. Пасля дэкан філала-гічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, дэпутат абла-снога Савета дэпутатаў Сяргей Нікалаенка падзяліўся сваім досведам знаёмства з творча-сцю пісьменніка, падкрэсліў-шы неацэнны ўнёсак Васіля Быкава ў нацыянальную літа-ратуру.

Старшыня Віцебскага абласнога аддзяленя Белару-скага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская распавяла пра мастацкія пленэры, што ла-дзяцца ў Бычках, на малой радзіме класіка, пра сваю пра-цу з габеленам з выявай Васіля Быкава і прачытала верш Кас-туся Севярынца «Васілёк. Бы-чкі. Дарога».

Вядомы віцебскі края-знавец Аркадзь Падліпскі ў сваім выступленні нагадаў, пра вялікую ролю Васіля Быкава ў стварэнні музея Марка Ша-гала ў Віцебску, распавёў пра час навучання Васіля Уладзі-міравіча ў мастацкім і ў будаў-нічым вучылішчах.

Літаратурны рэдактар тэатра імя Якуба Коласа Юры Іваноўскі асвятліў тэму тэатра-льных пастановак паводле твораў пісьменніка, якія ладзі-ліся на сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра Якуба Коласа. Былы загадчык музея Святлана Казлова нагадала пра экспазіцыі, якія былі прысве-чаны Васілю Быкаву і наладж-валіся ў свой час у літарату-рным музеі.

Пра сваё асабістае зна-ёмства з пісьменнікам расказаў Ганаровы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Та-варыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Іосіф Навумчык. Ён адзначыў гра-мадзянскую пазіцыю і клопат Васіля Быкава за незалежную Беларусь. Іосіф Адамавіч за-ўважыў, што Васіль Уладзімі-равіч быў вельмі сціплым чала-векам.

Мастак Фелікс Гумен прачытаў верш-прысвячэння Васілю Быкаву «Прарок» Ула-дзіміра Папковіча. Міхась Мі-рановіч, які распавёў пра род-ныя мясціны Васіля Быкава, парадаваў прысутных сваімі знакамітымі фрашкамі, напіса-нымі на Ушаччыне. Уласны верш-прысвячэнне Васілю Быкаву «Урок сумлення» пра-дэкламаваў віцебскі паэт Ма-р’ян Даргель.

Актыўны ўдзел у імп-рэзе прынялі студэнты філала-гічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава — сябры ТБМ. На-талля Ермакова і Анастасія Марозава прачыталі ўрыўкі з кнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Дзесяць ціка-вых фактаў пра жыццё і твор-часць пісьменніка і віктарыну для ўдзельнікаў імпрэзы пад-рыхтавалі Марына Сазонава і Кацярына Міхаль. Таксама Ка-цярына прачыла верш Георгія Ліхтаровіча «Памяці Быкава».

Песня» Забытая магіла» прагучала ў выкананні Арцёма Лонскага — студэнта першага курса. На працягу імпрэзы гу-чалі песні ў шыкоўным выка-нанні паэта і барда Георгія Станкевіча.

Быкаўскае свята атры-малася надзвычай цёплым, сардэчным, нефармальным. Зала не шкадавала далоняў, дзякуючы выступоўцам з мас-тацкімі нумарамі. І дзве гадзіны праляцелі, як імг-ненне!

Пасля зака-нчэння асноўнай часткі імпрэзы доў-га яшчэ не разыхо-дзіліся прысутныя, абменьваючыся ду-мкамі, складаючы планы на будучае. І, безумоўна, зноў і зноў згадваючы імя нашага славутага земляка, якім кож-ны ганарыцца!

Наталля Ермакова, Анастасія Марозава,

сябры ТБМ,

студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта

ВДУ імя П. М. Машэрава.

 

УРОК  СУМЛЕННЯ

 

Калі сумленым хочаш стаць,

Калі душа да праўды мкнецца,

Брат, трэба Быкава пазнаць —

Праўдзівей за яго няма,

здаецца.

 

Напісаны крывёй лісты,

Ды так, што прабірае дрыжык.

Не! Не баявік пусты,

Праўда, мужнасць вее

з яго кніжак.

 

У нябыт сыдуць

ліхвярскія гады,

Узыдзе сонца праўды Божай,

Нашчадкі скажуць:

«Быкаў ёсць святы!», —

І храм збудуюць яму гожы.

Мар’ян Даргель.

 

«Васільком у жыце Беларусі назаўсёды застанецца Быкаў»

23 чэрвеня дом Валян-ціна Таўлая Лідскага гістарыч-на-мастацкага музея, што па вуліцы Замкавая, 7 зноў запра-сіў прыхільнікаў прыгожага пісьменства на чарговы літа-ратурны куфэрак «Любі, бра-ток, родны куток! «, які прахо-дзіць у рамках культурна-ту-рыстычнага праекта «Замкавы гасцiнец». На гэты раз мера-прыемства змяніла сваю фор-му. Дзеля гэтага была важкая нагода. Для прыхільнікаў бела-рускай літаратуры, а менавіта творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава разгарнулася выстава аднаго дня «Васільком у жыце Беларусі назаўсёды застанецца Быкаў», якая прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка і 75-годдзя з дня вы-звалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэба зазначыць, што ўсё мерапры-емства было арганізавана на пляцоўцы ля дома-музея В. Таўлая.

Так, пад адкрытым бла-кітным небам лідскія прыхіль-нікі творчай спадчыны класіка маглі пабачыць асабістыя рэчы Васіля Уладзіміравіча Быкава, якія захоўваліся ў хатнім архіве Быкава, а менавіта сына пісь-менніка таксама Васіля (Васіль-евіча). Яны былі перададзены падчас сустрэчы на яго кватэ-ры яшчэ студэнту, але ўжо су-працоўніку лідскага музея Алесю Хітруну, які вучыўся ў Гарадзенскім дзяржунівер-сітэце імя Янкі Купалы. У той дзень было ўзята інтэрв’ю ў сы-на знакамітага пісьменніка, якое было змешчана ў матэрыялах «Быкава трэба чытаць» (газета «Наша слова», № 25 (1124) за 19 чэрвеня 2013 г.) і «Дар ба-цькі нікому не перадаўся» (га-зета «Звязда», № 208 (27573) за 2 лістапада 2013 г.). І вось надышоў момант пазнаёміцца з арыгіналамі, тымі рэчамі, якімі ў свой час карыстаўся народны пісьменнік Беларусі. А гэта за-пісныя кніжкі В. Быкава з чар-навымі рукапіснымі накідамі да твораў, якія нідзе не друкава-ліся (да рамана «Лесвіца» і інш.), рэдакцыйныя лісты-ад-казы Васілю Быкаву, ручка, якой карыстаўся пісьменнік, яго пасведчанне — дэпутата Га-родзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных БССР ад выбарчай акругі № 225, запра-шальны білет на вечар, прысве-чаны 50-годдзю з дня нара-джэння пісьменніка.

Таксама можна было ўбачыць шэраг фотаздымкаў, на якіх засведчаны сустрэчы В. Быкава разам з дэлегацыяй у 1975 годзе, сярод якіх Р. Ба-радулін і кіраўніцтва саўгаса Тарнова Лідскага раёна; у Лі-дзе на сустрэчы з вучнямі СШ № 8 ў лютым 1976 года, у тым ліку і ў Лідскім краязнаўчым музеі ў 1973 годзе. Ёсць і фота-здымак, на якім адлюстравана сустрэча з пісьменнікамі ў Гу-дзевічах (Мастоўскі раён) у траўні 1967 года, арганізаваная Алесем Белакозам і рэдакцыяй раённай газеты «Зара над Нё-манам», дзе прысутнічаюць Ва-лянціна Жалкоўская, Вольга Іпатава, Аляксей Пяткевіч, Данута Бічэль, Вера Белакоз, Аляксандр Жалкоўскі, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Алесь Белакоз.

Для ўвагі былі прада-стаўлены стосы матэрыялаў і кніг, якія былі падпісаны кура-тару выстаўкі Алесю Хітруну, напрыклад, былым дырэкта-рам музея В. Быкава ў Гародні Мікалаем Мельнікавым, лід-скім журналістам Аляксанд-рам Жалкоўскім (які меў шчы-рыя адносіны з Быкавым), сы-нам пісьменніка, і серыя кніг, укладальнікам якіх з’яўляецца Сяргей Шапран. Іх можна было пагартаць, не выходзячы з імп-равізаванай пляцоўкі.

Так, сярод прыхільні-каў мерапрыемства былі і тыя, хто меў магчымасць сустракац-ца з класікам. Яшчэ ў студэнц-кія гады кансультаваўся ў яго лідскі пісьменнік Уладзімір Ва-сько. Ён і распавёў перад пры-сутнымі пра тыя шчаслівыя моманты. Дарэчы, лідскі твор-ца неаднаразова дзяліўся гэты-мі ўспамінамі ў мясцовай прэсе і ў сваіх кнігах. Захавалася ў яго і перапіска з В. Быкавым, а ме-навіта пісьмы, якія датуюцца 20.01.1966 г. і 18.09.1973 г. Іх, між іншым, У. Васько і перадаў у фонды музея. Так, доказ та-го, што ў свой час адбываліся паміж імі сустрэчы, прысут-ныя пачулі ў аўдыё-кнізе ўспа-мінаў «Доўгая дарога да-ому» ў выкананні самога Васіля Бы-кава.

Вядома, што В. Быкаў — майстар празаічных твораў, ён вершаў не пісаў. Але ж даслед-чыкам Сяргеем Шапранам быў знойдзены яго віншавальны ліст на Каляды, які адрасоўва-ўся Рыгору Барадуліну, Ула-дзіміру Караткевічу і Нілу Гілевічу. Агучыць гэты твор і іншыя, прысвечаныя народна-му пісьменніку, пад акампане-мант гітары атрымалася ў лід-скага барда Сяргея Чарняка.

Поглядам на грамад-скія справы, якімі займаўся ў свой час знакаміты пісьменнік, і пра тое, як сёння з пашанай увекавечваецца дзяржавай яго імя падзяліўся лідскі краязна-вец, галоўны рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суд-нік.

Па просьбе прыхільні-каў творчасці Васіля Быкава, дзейнасць выставы «Васільком у жыце Беларусі назаўсёды за-станецца Быкаў» будзе працяг-нута да 8 ліпеня, менавіта да дня вызваленя Лідчыны ад ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гайда, у дом Таўлая. Васілёк Беларушчыны вас ча-кае!

Алесь Крупскі,

прыхільнік нязгаснай творчасці Васіля Быкава.

У Верхнядзвінскім раёне прайшла Другая міжнародная канферэнцыя «Праблемы гісторыі і культуры памежжа»

У ёй у навукоўцы і края-знаўцы абмяркоўвалі  праблемы гісторыі і культуры памежжа.

Канферэнцыю адкрыў Ула-дзімір Ганскі, кандыдат эканаміч-ных навук, дацэнт кафедры кіра-вання, дырэктар навукова-практы-чнага цэнтра даследаванняў ту-рызму Інстытута прадпрымаль-ніцкай дзейнасці, які сказаў, што «…сёлетняя канферэнцыя пры-меркавана да 200-гадова юбілею Свята-Мікалаеўскай царквы. А  першая канферэнцыя такога кшталту была прысвечана паэ-ту, этнографу,  фалькларысту, грамадскаму дзеячу  Ігнату Хра-павіцкаму, які нарадзіўся ў в. Ка-ханавічы Верхнядзінскага раёна».

Асоба гэтага чалавека да гэтага часу ўражвае тым, якім ко-лам праблемаў займаўся Ігнат Храпавіцкі. Яго магілу адшукалі і апякуюць сябры клуба «Белыя вароны» якія «гняздуюцца» ў Ка-ханавічах,  на чале з Пятром Квя-цінскім.

«І.Храпавіцкі ў 1850 г. …распрацаваў праект скасаван-ня паншчыны і правёў яго на схо-дзе дваран Віцебскай губерні, але адміністрацыя знайшла зачэпку, каб праект не набыў сілу закону. Пасля доўгі час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абра-ны ў 1859 г. дрысенскім павя-товым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апя-кунства дзіцячых прытулкаў, член статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб ска-саванні прыгону і пачалася вялі-кая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правя-дзенне, за што ён быў узнагаро-джаны срэбным медалём на Аляк-сееўскай стужцы і бронзавым медалём «За труды по освобож-дению крестьян».

Чарговая канферэнцыя са-брала навукоўцаў з розных вы-шэйшых установаў Беларусі — По-лацкага і Віцебскага ўніверсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў мясцо-вага музея, быў запрошаны для ўдзелу ў канферэнцыі вядомы краязнавец з Мёраў Вітольд Ан-тонавіч Ермалёнак, які распавёў  аб магічных лекавых сродках, што прадстаўлены ў музеі Мёрскай СШ № 3.

На пачатку канферэнцыі слова меў протаіярэй Валянцін Вабішчэвіч, дабрачынны раёна, які сказаў, што «сёняшняя сустрэ-ча — гэта пошук праўды і калі  гэ-ты пошук атрымаў Божае даб-раславенне, ён будзе  мець по-спех».

Натхняльнік гэтай канфе-рэнцыі  У.А. Ганскі перадаў у па-дарунак раённаму краязнаўчаму музею кнігу, узрост якой 200 год!, а раённай бібліятэцы — зборнік артыкулаў па тэме канферэнцыі.

Дырэктарка раённага края-значага музея Л. Харашэўская распавяла пра тое, якая праца вя-дзецца ў раёне па захаванні куль-турна-гістарычнай спадыны

— У дзяржаўным спісе пом-нікаў гісторыі і культуры раёна -43 аб’екты, якія ахоўваюцца дзяр-жавай. З іх: 19 — помнікаў археалогіі, 8 — архітэктуры і 16 — помнікаў гіс-торыі. Найбольш вядомыя — гэта чыгуначны вакзал ў Бігосава,  Са-р’янскі храм, былы  манастырскі шпіталь ў Асвеі і сядзібна-паркавы комплекс ў в. Вопытная, і ён адзін з найбольш пацярпелых помнікаў архітэктуры раёна. За кожным по-мнікам замацаваны шэфы, рэгу-лярна вядзеццца маніторынг стану помнікаў гісторыі і культуры, якія, пры ўсім пры гэтым, патрабуюць вялікіх укладанняў для ўтрымання іх у належным стане.

У свой час мне амаль тры гады давялося займацца справай захавання культурна -гістарычнай спадчыны раёна, і тады ж быў створаны Кардынацыйны савет, які якраз і меў сваёй галоўнай справай займацца праблемамі за-хавання нашай спадчыны. Праўда, як сябра савета, за апошнія тры гады я ніводнага разу не была запрошана на яго пасяджэнні.

Старшы навуковы супра-цоўнік музея Антон Бубала  ў сва-ім выступе спыніўся на стасунках паміж жыхарамі памежжа ў па-сляваенны час і зазначыў, што -гэты перыяд характарызаваўся, уласцівай народам-суседзям уза-емадапамогай.  Ён, характарызу-ючы сёняшнія стасункі паміж  су-седзямі, выказаў думку аб ства-рэнні курсаў вывучэння латыш-скай мовы. Праўда, улічваючы ад-сутнасць на канферэнцыі прад-стаўнікоў улады, пытанне  павісла ў паветры, і я мусіла паразважаць на тэму: «Што рабіць, калі мы і сваёй мовы добра не ведаем?» Але пытанне слушнае, і той жа Антон Бубала, які некалі  закан-чваў Даўгаўпілскі інстытут і добра ведае мову сеседняга народа, мог бы даць штуршок для стварэння пры раённым музеі адпаведных курсаў. Але, падаецца, прапанова выказана заўчасна.

Пра «Пасляваенную рэча-існасць Верхнядзвіншчыны (1944-пачатак 1950 гг.) па матэрыялах ву-снай гісторыі» гаварыла на кан-ферэнцыі Алена Вячаславаўна Смуко, кандыдат гістарычных на-вук, дацэнт кафедры гісторыі і ту-рызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Яе калега, доктар гістарыч-ных навук, прафесар кафедры гісторыі і турызму гэтай жа наву-чальнай установы Уладзімір Аляк-сандравіч Лобач адразу заўважыў, што яго карані — з Верхнядзвінш-чыны, і спыніўся на тэме «Аб’екты сакральнай геаграфіі Верхнядзвін-шчыны: сімвалічны статус і ры-туальныя функцыі»   і нагадаў пра тое, што нашы продкі надавалі культавы статус крыніцам і выка-рыстоўвалі іх у абрадавых прак-тыках. Заўважу, што апошнімі га-дамі ў нашым раёне распачалі добрую справу па добраўпарад-каванні крынічак, да чаго спрычы-ніліся мясцовыя святары, насель-ніцтва, сельскія выканкамы, дэпу-таты. Так адрадзілі крынічкі ў Шай-церава, Каханавічах, Сар’і, Бароў-цы. Праўда, варта, дзеля аб’ектыў-насці сказаць пра тое,  што  «..мода на  адкрыццё і асвячэнне  новых крыніц не заўсёды  азначае, што вада ў такіх крыніцах адпавядае належным пітным якасцям», і  большасць крынічак знаходзіцца ў заняпадзе, а месцазнахожанне некаторых нават вызначыць цяж-ка. А раней крынічку мела амаль кожная вёска і яны вельмі шана-валіся жыхарамі. Прыкладам ён распавёў пра крынічку Пяценка ў Расіцы, па сведчаннях старажылаў на месцы якой быццам з’явіўся аб-раз  Божай Маці. А калі святыню занеслі ў Расіцкі храм, яна зноў вярнулася на сваё месца, і тады на гэтым месца выкапалі калодзеж і пабудавалі невялікую царкву, а вада лічылася святой, якая мае га-ючыя  ўласцівасці.

Цікавы выступ чакаў удзе-льнікаў канферэнцыі ад Мішынай Веры Іванаўны, старэйшай выкла-дчыцы кафедры сацыяльна-гума-нітарных дысцыплін Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — «Вайна ў лёсе сялянскай сям’і (паводле ўспамінаў жыхароў Віцебшчыны і Пскоўшчыны)».

Яшчэ і сёння сярод жыха-роў раёна можна знайсці шмат  сведкаў тых шматпакутных часоў, калі вайны пляжыла мясцовыя вё-скі. А Верхнядзвіншчына страціла больш за палову сваіх насельні-каў, былы Асвейскі  раён увогуле знік з твару зямлі. А карная апера-цыя ворагаў «Зімовае хараство» ў 1942 годзе ў Расіцы стала сімвалам  няскоранасці і мужнасці людзей,   і таму кожны год расіцкая зямля сустракае шматлікія  пілігрымкі, якія ідуць, каб ушанаваць подзвіг простых святароў і іх паствы.

«Міфалагема «гаспадар ваўкоў» у фальклоры і магіі роз-ных народаў» — тэма выступу заха-вальніка фондаў музея навукі і асветы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Паўла Іванавіча Мі-шына, якая  дала для прысутных шмат цікавых і некалькі нават не-чаканых фактаў.

Малодшы навуковы супра-цоўнік раённага музея А.Л. Ваш-кель  расказаў прысутным аб ролі раёна ў культурным абмене паміж дзяржавамі-суседзямі. Можна да  гэтага дадаць, што, дзякуючы дэ-путацкаму корпусу раёна, жы-хары Верхнядзвіншчыны маюць магчымасць акунуцца ў культур-нае жыццё Дагдскага раёна, з якім падпісаны дамова аб супрацоў-ніцтве, а ў раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча знаёміццца з твор-часцю мастакоў, народных май-строў з суседняй краіны.

Госцем канферэнцыі быў Віктар Калныньш, які цікава гава-рыў пра гісторыю Краславы,  пра сёняшняе жыццё раёна, з  якім у мяне асабіста звязаны цікавыя і цёплыя ўспаміны пра агульныя святы на Кургане Дружбы і святы  ў Краславе, а таксама пра  туры-стычную прывабнасць,  пра пом-нікі гісторыі і культуры рэгіёна.

У гэты ж дзень праца кан-ферэнцыі працягнулася ў раён-ным краязнаўчым музеі.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

Пагоня, Вітаўт, Шагал, Быкаў — усё гэта было на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў

На стадыёне «Дынама» ў Менску прайшло афіцыйнае ад-крыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Маштабнае шоу было па-кліканае адлюстраваць беларускія традыцыі, каштоўнасці і гісто-рыю.

Таму на сцэну выходзілі танцоры, стылізаваныя пад перса-нажаў батлейкі. Ажылі касцюмы Бакста і карціны Шагала — усе гэ-тыя мілыя закаханыя і казлы. Была свая цэльнасць у гэтай эклектыцы: усё пачалося з песні Пахмутавай «Молодость моя, Белоруссія», а пасля былі і беларускія этна-спевы, і Ганна Нятрэбка з Ігарам Крутым.

Жарэс Алфёраў змяняў Вітаўта і рыцараў Вялікага Княства з калюмнамі і Пагонямі.

У тэлевізійнай версіі Паго-ня засталася амаль незаўважнай.

Былі Усяслаў Полацкі і пра-слаўленыя нядаўняй знаходкай шлемы, Леў Сапега са Статутам ВКЛ і інжынер Казімір Семяновіч, Ефрасіння Полацкая і авіякан-структар Сухі. Усё гэта суправа-джалася дэкламацыяй складаных вершаў — у тым ліку «Спадчыны» Купалы, «Усе мы разам ляцім да зор» Багдановіча, а таксама Адама Міцкевіча.

Адным з рэжысёраў цыры-моніі адкрыцця стаў беларус Аля-ксандр Вавілаў. Ён падрыхтаваў аснову, з якой пазней працавалі расіяне з кампаніі кампазітара Іга-ра Крутога, якая выйграла тэндар. Цырымонія складалася з сямі эпі-зодаў, кожны з якіх быў прысве-чаны сюжэту з гісторыі і культуры Беларусі: Купаллю, Сярэднявеччу, сучаснасці і гэтак далей.

А тэлевядоўца з гонарам расказаў, што ў часы Вітаўта наша дзяржава прасціралася ад мора да мора і ад Буга да Угры.

Спявалі беларускія музыч-ныя зоркі — ад «Тройцы» да опер-ных зорак Сільчукова і Ляўчук.

Варта адзначыць, што ўво-гуле адкрыццё атрымалася вельмі беларусацэнтрычным, разліча-ным на ўзмацненне гонару за Бе-ларусь.

Нібы фінальнай кропкай стала ўвасобленае на ручніку вы-казванне Васіля Быкава з «Сотніка-ва»: «Адзіная рэальная каштоў-насць у чалавека на свеце — яго жыццё».

З гэтым гуманістычным матывам перагукаліся словы Аля-ксандра Лукашэнкі ў ягоным вы-ступе перад тым як запалілі Агонь гульняў. Ён заклікаў, каб дзяржавы вызначылі самую магутную вы-ключна на спартовых арэнах.

Прэзідэнт Еўрапейскіх алі-мпійскіх камітэтаў Янез Качыян-чыч выступіў па-беларуску, чым сарваў авацыю трыбун. А вынеслі алімпійскі сцяг і запалілі агонь — у выглядзе Папараць-кветкі — вялікія беларускія спартоўцы мінулых гадоў.

nn.by.

Навіны Германіі

Spiegel Online выявіў, што Пентагон фінансуе праекты нямецкіх ВНУ

Міністэрства абароны ЗША фінансуе розныя праекты нямецкіх універсітэтаў — з 2008 года Пентагон выдзеліў 21,7 мільёна даляраў ВНУ і даследчым цэнтрам у Германіі, піша Spiegel Online ў суботу, 22 чэрвеня, са спасылкай на базу дадзеных ЗША пра выдат-коўванне бюджэтных сродкаў з 2008 па 2019 год.

Гаворка ў агульнай суме ідзе пра 260 грантаў. Некаторыя ВНУ за гэты перыяд атрымалі то-лькі адзін грант, у іншых выпадках прасочваецца рэгулярная выдача грантаў Пентагонам. Найбуйным атрымальнікам грошай амеры-канскага Мінабароны ў нямецкім навуковым асяроддзі стаў Універ-сітэт Людвіга Максіміліяна ў Мюн-хене, які прыняў ад ваеннага ве-дамства ЗША 23 гранты на суму ў амаль 3,7 мільёна даляраў, па-казвае далей выданне. Пры гэтым 1,72 мільёна было выдзелена на праект па даследаванні хімікатаў, якія б маглі замяніць выкарыстоў-ванае амерыканскімі вайскоўцамі выбуховае рэчыва гексаген.

Як адзначае далей Spiegel Online, асабліва праблематычна пры гэтым прыняцце грантаў ад ваеннага ведамства ВНУ Паўноч-нага Рэйна — Вестфаліі. У гэтай фе-дэральнай зямлі з 2014 года ў зако-не пра вышэйшую адукацыю дзей-нічае так званы «цывільны арты-кул», у якім гаворыцца пра аба-вязак ВНУ адпавядааць мірным мэтам і які можна тлумачыць як забарону на фінансаванне дасле-даванняў для вайсковых уста-новаў.

У адказ на запыт Spiegel Online кіраўніцтва ўніверсітэтаў у Бохуме і Падэрборне адмовілася ад каментароў пра гранты Пента-гона. Прэс-служба Рэйнска-Вест-фальскай вышэйшай тэхнічнай школы ў Ахене паведаміла, што ВНУ не вядзе даследаванняў у вайсковай сферы і не распрацоў-вае вайсковыя тэхналогіі.

Spiegel Online.

XXVII  Гарэцкія чытанні

14 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыліся XXVII  Гарэцкія чытанні. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя пры-свечана 100-годдзю выхаду ў свет аповесці «Дзве душы» і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрыілу Гарэцкаму звання ака-дэміка Беларускай Акадэміі навук.

У чытаннях прынялі ўдзел даследчыкі з ЗША, Ізраіля, Расіі, а таксама з беларускіх гарадоў: Полацка, Гомеля, Баранавіч і Віцебска.

Распаліліся чытанні з уступнага слова дырэктара Дзяржаўнага музея гісто-рыі беларускай літаратуры Міхаіла Ры-бакова. Потым канферэнцыю прывітаў пісьменнік, старшыня Грамадскай назіра-льнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гістарычна-культурнай спадчыны Анатоль Бутэвіч.

Шмат добрых слоў пра чытанні казала загадчык літаратурнай часткі ўста-новы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»  спадарыня Вольга Бабкова.

Потым адбылося мастацкае чытанне ўрыўка з аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве  душы» рэжысёрам, артыстам Беларускага  радыё сп. Алегам Вінярскім.

На пленарным пасяджэнні з цікавым дакладам «Тыпалогія ваеннай прозы» М. Гарэцкага» выступала кандыдат філала-гічных навук Зоя Траццяк (Полацк)

Далеёй 30 дакладчыкаў падзяліліся на секцыі. Першай секцыяй, на якой прысут-нічаў я,  кіравалі кандыдаты філалагічных навук Вольга Губская і Алена Гурская.

Асабіста мне вельмі спадабаўся даклад сп. Ганны Запартыкі, які меў назву “Віленская газета «Незалежная думка» ў бібліяграфіі Максіма Гарэцкага”.

Цікавымі былі таксама даклады Антона Дзянісава, Юліі Масарэнкі, Тац-цяны Ганчаровай-Цынкевіч, Святланы Сычовай, Алены Ярмоленкі, Алены Белай, Вольгі Губскай, Алены Гурскай.

На заключным пленарным пасе-джанні дзейнасць секцыйнай працы аба-гульніла доктар філалагічных навук  Тамара Тарасава. Пасля  закрыцця канферэнцыі ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка Максіму Гарэцкаму. Матэрыялы чытанняў выйдуць асобнай кнігай, якую можна будзе набыць ў музеі.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

КРАЯЗНАЎСТВА, МІКРАГІСТОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПАЎСЯДЗЁННАСЦІ БЕЛАРУСКА-ЛАТВІЙСКАГА ПАМЕЖЖА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ

Гісторыя беларуска-латыскіх, крывіцка-балцкіх узаемаадносін сягае ў дагістарычныя часы. Яна пакінула шматлікія археалагічныя памяткі ў выглядзе курганоў ды гарадзішчаў, уразліва праявілася ў тапонімах і гідронімах, увекавечана запазыча-нымі ў суседзяў элементамі ў мове, этнаграфіі і культуры.

Гісторыя Полацкай зямлі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай не заплямлена варожымі дзеямі супраць суседзяў балцкай крыві на ўсіх этапах нара-джэння, умацавання і росквіту іх дзяржаўнасці, яна, наадварот, поў-ніцца прыкладамі ўзаемадапамогі ў цяжкія перыяды сумеснага змагання з агульнымі ворагамі, што дазваляе прызнаць і ўхваліць напрамак наву-ковых даследаванняў гэтых адносін пад брэндам дзейснага праекту «Ла-тышы і беларусы: разам праз ста-годдзі».

Мне, як нараджэнцу і жыхару названага памежжа, агульная карціна і асобныя праявы суседскіх стасункаў двух народаў  бачныя «знутры»  на працягу пасляваеннага часу.

У сваім вясковым дзяцінстве мы не чулі такіх мудрагелістых слоў, як пралетарскі інтэрнацыяналізм; ведаю, што на гэтым паняцці не за-цыкліваліся мужыкі ды кабеты як у нашай Пятроўшчыне, так і ў латыш-скім Ворзаве, што ані не замінала ла-дзіць іх жыхарам узаемапаважлівыя і ўзаемавыгадныя стасункі.

Усе памежныя вёскі Асвейш-чыны пасля вайны паўставалі на па-пялішчах. І амаль усе іх ацалелыя жы-хары прыйшлі адбудоўваць жыццё з Латвіі, дзе яны год-два пасля вызва-лення жылі на хутарах і фермах, за-рабляючы «стартавы капітал» у вы-глядзе цяслярскага і сталярнага ін-струменту, калаўротаў, збожжа на першую сяўбу; той-сёй прыводзіў адтуль цялушку, авечку, шмат хто — курыцу, пеўня, ката ды сабаку. Во-праткай ды абуткам як работнікаў, так і іх дзяцей латышскія гаспадары на-дзялялі «ад добрай душы».

Будзённае і святочнае жыццё нашай вёскі было цясней звязана шматлікімі повязямі з латышскімі Ворзавам, Сункавам, Міснікавам, чым з беларускімі залеснымі паселіш-чамі. Нашы мацяркі і дзяўчаты хадзілі да латышак снаваць кросны, беручы ў тых цікавыя ўзоры ткацтва, абме-ньваліся з імі сваімі матывамі. Узае-маабмен выяўляўся ў шматлікіх дро-бязях побыту: у фасонах вопраткі і прычосак, у рэцэптах броварства, у кветкавым аздабленні палісаднікаў і інш. Фрэнчы і галіфэ, кажухі і паў-кажушкі, боты і туфлі шыліся ў латы-шскіх Тукішах; сукенкі, кашулі ды кофты шыла запрошаная з нашага Зашчырына Франя; ісподкі, панчохі, швэдары вязалі самастойна на свой густ.

Калі ў нас узяліся за аднаўлен-не цэнтральных паселішчаў і калгасаў, з Латвіі (мо, па прынцыпу «пралетар-скага інтэрнацыяналізму») пачалі завозіць цэглу, шкло і цэмент, плугі і бароны, прыгналі статкі кароў. Тра-фейныя пярэстыя нямецкія рагулі неяк не прыжыліся, пастушкі іх аб-зывалі «гітлерамі» і нядобра да іх ставіліся. З часам у раёне склаліся статкі бурай латвійскай пароды. На адну Буроньку меліся дзве Лаймы, Аўсмы, Гіта, Бруна і іншыя носьбіткі латышскіх мянушак, звыклымі сталі і Эрта, Гаўя, Зэнта між коней. Пра «латышскасць» авечак сведчылі зне-шнія прыкметы: вялікія і даўга-хвостыя бялянкі называліся зэлькамі, былі ў статку і латышскія цёмнагало-выя.

З першымі калгаснымі ўра-джаямі паўстала і праблема іх уборкі. У нашай памежнай вёсачцы яна зноў-такі вырашалася па-суседску. Хутка грукат цапоў замяніўся гулам ды вух-каннем коннай малатарні, якую пры-цягвалі з Латвіі. Працаваць даводзі-лася ўначы, бо ўдзень суседзі малацілі сваё па хутарах.

Недзе ў 1947-м з-за мяжы па-чуліся галашэнні — і да суседзяў пры-йшлі калгасы. Рызыкуючы, нашы вяскоўцы бралі ў свае хлявы на час абагульнення латгальскіх гаспадарак хто парася, хто цяля з латышскага боку, стараючыся не пакідаць слядоў-капыткоў праз памежную Акціцу, аб-мінаючы брады ды масткі. Гэткі  пры-ём па ўтойванні «лішняй» жывёлы выкарыстоўваўся і падчас перапісу ды «кантрактацыі» цялят на нашым баку, толькі слядкі-капыткі вялі ў іншы бок.

Залечваліся раны вайны, у падвешаных да маціц люльках загу-калі немаўляты, моладзь пачала нала-джваць вячоркі. На першую нашы дзяўчаты ў суправаджэнні хлапчукоў-падшыванцаў пайшлі ў былы кардон у Ворзава. З той першай вячоркі мы рэгулярна пераймалі ў латышскіх хлопцаў не толькі ўзоры «шляхетных» паводзін, але і самі танцы. «Суд-маліняс» яшчэ добрыя чвэрць стагод-дзя мы ахвотна танцавалі і ў сваіх хатах, калі падраслі нашыя музыкан-ты-самавукі; потым гэты танец ішоў за свайго і ў новых клубах у Мотужах, Савейках, Сенькаве. Латышскія ж ка-валеры, якія напачатку сумесных скокаў не маглі спаборнічаць з нашымі ў польцы, з часам набылі неабходную для яе жарснасць. Не перанялі нашы хлопцы ў латышоў толькі прычоскі: латышскія пуйшы зачэсвалі напама-джаныя валасы назад пад жаночы гра-бянец, а нам зачэсваць не было чаго, хавалі пад кепкі фрызуры «пад ба-рана».

Як бы цяжка ні працавалася, люд цягнуўся да прыемных узаемін.  Раз-пораз вячоркі  замянялі вяселлі, хрэсьбіны, а потым і «балы». Яны гуляліся з танцамі, спевамі ды сталамі  — сумеснымі, як у беларусаў, так і ў латышоў. Нам  было цікава назіраць за імі, бо на гэтых «балах» можна было ўбачыць здаўнелыя танцы: мазурку, суботу, нешта латышскае, а таксама пачуць розныя спевы. Да нашых гульняў з латышскімі моўнымі фраг-ментамі дадаліся цэлыя куплеты пе-сень, напрыклад «Tik pіе Gaujas» — сво-еасаблівы гімн латышоў.

Асабліва шырока гулялася Купалле — Ліго. Янісы ды Яны былі пажаданымі гасцямі ў любой хаце як за Акціцай, так і на нашым баку. Эпі-цэнтр святкавання быў у той хаце, дзе Ян і Яніс вырашалі пагуляць разам. Іх усаджвалі побач за стол, надзявалі на галовы дубовыя вянкі і пачыналі застолле. У моладзі і дзяцей было шмат сваіх клопатаў каля рэчкі, каля вогнішча ды ў росных лугах аж да таго часу, пакуль заграе сонца, таму, на-жаль, з усяго спеўнага ліго-купаль-скага збору ў памяці толькі і ўсплывае «Лейго-о — Лейго-о!» (латг.). Зараз я мог бы тое-сёе дадаць з латышскіх дайнаў, але не буду займацца плагія-там, ды і запомнілася, зноў жа, не надта літаратурнае, чым дужа багаты латы-шскі фальклёр.

Разглядаючы тэму паўсядзён-насці беларуска-латышскага памежжа, нельга абысці ўвагай рэлігійны аспект. Ва ўмовах фактычна ўзаконенага бяз-божжа беларусы былі прымусам ад-лучаныя ад магчымасці спавядаць свае душы перад Богам. Да смерці не забуду тое змешанае пачуццё крыўды, пры-ніжэння і жалю да матулі і іншых вяс-ковых жанок, калі на святочныя Трае-цкія спевы ў светлай хаце на краі вёскі ўварваўся з пугаю ў руцэ старшыня сельсавета і з мацюкамі пагнаў усіх растрасаць гной на калгасным полі.

Ратавала нашыя душы магчы-масць хадзіць у бліжнія (кожны за 17 км) латышскія касцёлы — у Асуна, Пу-стыню, Берасні або Палішчына (Шкя-ўнэ). Нашы змучаныя працай матулі , раней звычайнага справіўшыся ў хлявах ды ля печы, ураз маладзелі і, перахрысціўшыся, вялі нашу баса-ногую, з чаравікамі цераз плячо, гурму ў адзін з гэтых храмаў, дзе мы далучаліся да высокага і вечнага і, пабыўшы ў споведзі, адбыўшы Імшу і нават Нешпар, вярталіся дадому акрыленыя, чыстыя і шчаслівыя. Мы больш любілі хадзіць у Пустыню колі-шняга Дрысенскага павета, бо там маліліся па-польску, ды і дарога то ішла, перасякаючы рэчкі,  лесам, то мякка вілася каля азярын ды ўзгоркаў. Па-латгальску і па-латышску мы так-сама ведалі асноўныя малітвы ды спевы.

Зараз з вышыні гадоў магу сцвярджаць, што магчымасць выхоў-ваць дзяцей у лучнасці з Богам ста-кроць павышае шанец вырасціць іх годнымі людзьмі. З дзевяці двароў нашай вёсачкі выйшлі ў людзі каля трох дзясяткаў дзяцей — і ніводзін не спіўся, не трапіў у турму, не стаў зла-чынцам. Вёска З., дзе касцёлы былі бліжэй, але бліжэй было і начальства, што паспяхова кіравала масавай свя-домасцю, адлучаючы моладзь ад Бо-га, мае на сваім рахунку тузін забой-стваў і самазабойстваў, турэмных зняволенняў і нераскрытых злачын-стваў.

Жыццё ва ўмовах памежжа, узаемапавага і давер, узаемная ціка-васць паміж суседзямі выручала ў розных абставінах. Калі ў Пятроў-шчыне, а пасля і ў Зашчырыне заста-лося мала дзяцей школьнага ўзросту, яны пайшлі ў бліжнія латышскія сямі-годкі — у Апалі і ў Парэчча. Латышс-кую мову нашы дзеці вывучалі са смакам, нібы гуляючы, і зараз ужо ссівелымі дзецюкамі могуць выдаць вывучаны шасцю дзесяцігоддзямі таму вершык:

Es pa prieksu, suns pa prieksu,

Zakis pa prieksu, krumos ieksa —

Spurks!

 

Не было праблем і ў шматдзет-най сям’і Лаўрыновічаў з латышскага Ворзава, якія пераехалі ў Сар’ю і чые дзеці працягвалі  навучанне ў нашай школе.

Светапоглядная, ментальная і пэўная моўная падрыхтаванасць па-спрыялі ў выбары месца набыцця вышэйшай адукацыі. Маёй першай вышэйшай вучэльняй стаў фізмат Даўгаўпілскага педінстытута. «Едзь, дзетка, у Дзвінск, — параіла маці. — Усё там уладкавана, і аўтобус блізка да нас пад’язджае.» Выявілася, што ак-рамя агульнай уладкаванасці ў Дзві-нску чакала яшчэ адна прыеміна: там набывалі адукацыю шматлікія бела-русы. Яны прыязджалі сюды з Друі і Мёраў, Пастаў і Германавічаў, Шар-каўшчыны, Казянаў і Лужкоў, Асвеі і Дрысы, асабліва шмат з Браслава — ва ўсе гэтыя мясціны курсіравалі аўто-бусы-«пазікі» Даўгаўпілскага аўта-парка.

У ДПІ мы пяць год вывучалі латышскую мову, здавалі экзамены. У выніку я, напрыклад, мог чытаць раман па-латышску, спрабаваў скла-даць вершы. Нават тыя з нашых, у каго адсутнічаў талент да чужых моў, ставіліся да справы адказна. У хуткім часе мы ўжо ведалі латышскую лепш, чым тамтэйшыя рускія. Нас непры-емна ўразілі расказы такіх аднакур-снікаў пра тое, як яны канфліктавалі з латышскімі аднагодкамі ў сумесных школах. Адчувалася пагардлівае стаўленне карэнных рускіх да тыту-льнага этнасу Латвіі. У нас такіх пра-блем не было. Як у інстытуце, так і пасля, падчас службы разам з латы-шамі ў арміі, між намі панавалі добрыя таварыскія, а то і сяброўскія адно-сіны.

Гэтыя адносіны, падтрыманыя і па афіцыйных каналах, выліліся ў 1970-х гг. у змястоўныя сумесныя мо-ладзевыя мерапрыемствы. На Верх-нядзвіншчыне мо з дзясятак гадоў запар праводзіліся «інтэрзлёты», у якіх удзельнічалі па дзесяць адборных каманд з нашага, латышскага і расій-скага боку. Моладзевы прыклад быў падхоплены нават на больш высокім узроўні — на Кургане Дружбы пачалі ладзіцца «інтэрзлёты» суседніх рай-камаў партыі.

Цудоўныя рэкрэацыйныя магчымасці памежжа выкарыстоў-валіся ў актыўным засваенні воднага маршруту 2-й катэгорыі складанасці з латвійскай турбазы «Эзэрніекі» да Браслава. З часам ён дапоўніўся сама-дзейнымі варыянтамі сумесных вод-ных паходаў па Асуніцы і Сар’янцы з Дагды і Рунданаў да Верхнядзвінска, па латышскіх Дубне і Гаўі; ужо на пераломе часу быў асвоены маршрут на плытах па Дзвіне ад нашых Балінаў да старога Дынабурга. Штуршок да засваення байдарак нам далі менавіта латышскія сябры.

Не пасіўнічалі і турысты-пешаходнікі, раварысты, лыжнікі. Школьнікі ладзілі цікавае падарожжа «За тры дні па трох рэспубліках» ва-кол Кургана Дружбы. У моцныя маразы быў здзейснены экстрэмальны лыжны зорны паход з фінішам на Кургане, дзе тады існавала гасцініца.

 

Пасля ўсталявання сучасных дзяржаўных межаў неафіцыйныя зносіны паміж суседзямі відавочна скараціліся, а разам з адтокам насе-льніцтва з абодвух бакоў сцішыўся і ўзаемаўплыў этнасаў у побытавай і этнакультурнай сферах. Пагранічча абязлюдзела, там-сям яшчэ жывуць тыя, хто ведае хаця б асобныя латыш-скія моўныя фрагменты, пакажа пера-нятыя ўзоры ткацтва ці ўспомніць, як танцуюць судмаліняс. Тыя афіцыйныя кантакты і сумесныя акцыі, пра якія паведамляе прэса, не могуць замяніць былой паўсядзённай лучнасці этнасаў з іх глыбінным узаемаабагачэннем. Праекты тыпу «Белла-Двіна» і інш. больш прыкметна праяўляюцца ў сустрэчах функцыянераў, выпусках альбомаў ды бюлетэняў, радзей — у турысцкіх злётах, за выключэннем хіба моладзевага лагера «Бе — La — Русь». Пры ўсёй прадстаўнічасці афі-цыйных сустрэч іх плён у практычным ажыццяўленні цікавых ідэй не назавеш багатым. Мне, як турысту са стажам, недаспадобы абыякавасць бакоў да пытання аб рэанімацыі колішняга ўнікальнага байдарачнага маршруту «Эзэрніекі — Браслаўскія азёры». Ён скукожыўся да адрэзка ад Зашчырына да Лявонпаля працягласцю ў нейкіх 45 кіламетраў, страціўшы для нас вельмі цікавую латышскую частку. Ужо сёлета дзеля кароткай «прабеж-кі» па Сар’янцы і трохі па Дзвіне да-біраліся да нас двойчы турысты з Менска, прыязджалі глыбачане і віцябчане. Няўжо вырашыць пытанне аб трансгранічным водным маршруце так складана? Ці нельга вывучыць, як вырашалася пытанне з вяртаннем у турысцкую сферу Аўгустоўскага канала?

І зусім незразумела, чаму ў ніводнай беларускай школе не выву-чаецца латышская мова. Вывучаем нямецкую, ангельскую, іспанскую, кітайскую. А мне падаецца, у Біго-саўскай СШ было б разумна аргані-заваць вывучэнне латышскай. Тут жа рукой падаць да пагранічнага пера-хода, за якім — суседка Латвія.

Цешыць аднак, што белару-ска-латышскія стасункі выйшлі на больш высокі палітычны і інтэлекту-альны ўзровень. У нашым памежжы гэта праяўляецца ў сяброўстве і ак-тыўным супрацоўніцтве мясцовых краязнаўцаў з аўтарытэтнымі наву-коўцамі Латвійскай акадэміі культу-ры — акадэмікамі Янінай Курсітэ і Юрысам Уртанам, краслаўскім края-знаўцам Віктарам Калнішам.  Як знак  удзячнасці і дапаможнік у вывучэнні мясцовай археалогіі і этнаграфіі мы атрымалі ад паважаных навукоўцаў кнігі «Нарысы пра латышскія гара-дзішчы» Ю. Уртана на латышскай мове і «Вяселлі ў Латгаліі» Я. Курсітэ — на латгальскай. У музейным карыстанні ёсць латышска-рускі і руска-латыш-скі слоўнікі, розныя альбомы, букле-ты, картаграфічны матэрыял, якія дапамагаюць бліжэй пазнаць сучас-ную Латвію. Электронная пошта час ад часу прыносіць паэтычныя творы нашых суседзяў, якія спакушаюць да перакладу на беларускую. Перакла-ды з латышскай у маім аўтарстве дру-каваліся на старонках нашай раённай газеты, а песня «Ой, сівы конь бя-жыць» разышлася немалым тыражом у зборніку «Бяроза над затокай» на некалькіх мовах, у тым ліку, вядома ж, і на латышскай.

Старонкі сумеснай гісторыі беларусаў і латышоў памежжа ўва-йшлі ў навукова-папулярнае выданне «Пуцявінамі роднага краю. Прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны», яны ўключаны і ў экспазіцыі музеяў у Верхнядзвінску і Краславе.  Руплівец літаратурнай нівы і даследчык гіс-торыі Падзвіння і Асвейшчыны, ганаровы грамадзянін Асвеі, бела-рускі пісьменнік Сяргей Панізьнік за ўнёскі ў справу даследавання бела-руска-латышскіх стасункаў і іх ума-цавання ў бягучым часе ўзнагаро-джаны вышэйшай узнагародай Латвіі — ордэнам Трох Зорак.

Латышы і беларусы разам праз вякі.

Бубала А.Ф.

ст. навуковы супрацоўнік

Верхнядзвінскага

раённага  гістарычна-краязнаўчага музея,

ТБМ.

 

Славутасці Гарадзеншчыны чакаюць вас! альбо

Вандроўка па маршруце «Ад Ліды да Гярвятаў»

Чарговыя летнія канікулы вучні СШ № 11 г. Ліды пачалі па традыцыі з вандроўкі. На гэты раз наш турыстычны маршрут прай-шоў па Гарадзенскай вобласці. І гэта не выпадкова. Нас натхняла жаданне пазнаёміцца з гістарыч-на-культурнай спадчынай нашага краю менавіта ў год святкавання 75-годдзя заснавання Гарадзен-скай вобласці. Маршрут вандроўкі пралёг па тэрыторыі Лідскага, Іў-еўскага, Ашмянскага, Смаргон-скага і Астравецкага раёнаў. У спіс маршруту мы ўключылі аб’екты самыя розныя па значнасці і харак-тары: помнікі выдатным людзям і цікавыя скульптуры, таямнічыя руіны замкаў і велічныя храмы, старажытнае гарадзішча і мема-рыял Першай Сусветнай вайны…

 

«Беларускі Ерусалім»

 

Першы прыпынак мы зра-білі ў горадзе Іўе, дзе здзейснілі пешаходную прагулку па цэнт-ральнай плошчы горада. Вялікую цікавасці ў вучняў выклікаў пом-нік Сяброўства чатырох канфесій. Як вядома, гэта адзіны помнік у Беларусі. Менавіта ў гэтым гора-дзе на працягу пяці соцень гадоў мірна ўжываюцца католікі, мусу-льмане, праваслаўныя і іўдзеі. У гонар гэтага тут быў усталяваны велічны манумент, які прысвеча-ны сяброўству і адзінству чатырох канфесій. Людзі і сёння гэтае ўтульнае мястэчка завуць «бела-рускім Ерусалімам». А ўяўляе сабой помнік наступнае: чатыры высокія стэлы з аркамі, кожная прысвечана асобнай рэлігіі. Уста-ноўлены помнік на пастаменце з прыступкамі. Кожная стэла паказ-вае напрамак да храма адпаведнай  рэлігіі. Турыст, як мы перакана-ліся, без цяжкасцяў зможа знайсці дарогу да  каталіцкага касцёла,  праваслаўнай царквы, мусуль-манскай мячэці і яўрэйскай сіна-гогі. Самым велічным помнікам Іўя з’яўляецца касцёл Пятра і Паўла, пабудаваны ў стылі барока ў 1787 годзе. Нашу ўвагу пры-цягнула на гэты раз статуя Хрыста, якая нагадвае падобную, толькі буйнейшую і ўсталяваную ў Рыа-дэ-Жанейра. Дзякуючы гэтаму падабенству, Іўе, як мы даведаліся, яшчэ называюць «беларускім Рыа».

 

Таямніцы Гальшанскай зямлі

 

Другім прыпынкам марш-руту стаў аграгарадок Гальшаны Ашмянскага раёна. На працягу свайго існавання гэты населены пункт быў акутаны таямніцамі і легендамі. Сёння турысты, і мы ў тым ліку, у першую чаргу навед-ваюць руіны Гальшанскага замка, які быў перабудаваны ў апошні раз магнатамі з роду Сапегаў у па-чатку ХVІI стагоддзя. А першы ўспамін аб Гальшанах адносіцца да 1280 года. На жаль, велічны і магутны замак не захаваўся да нашага часу. Падчас знаёмства з гэтым аб’ектам гісторыка-куль-турная спадчыны мы ўбачылі цэглу-пальчатку, з якой пабудваны замак. Не змаглі не звярнуць увагу мы і на цудам захаваныя цагляныя аркі. Сёння замак знаходзіцца на рэстаўрацыі: адбудоўваецца вежа і часткова аднаўляюцца сцены правага крыла.

Знаёмячыся з гісторыяй Гальшан, нам пашанцавала ўдвая. Акрамя таго, што мы ўбачылі руі-ны замка і дакрануліся да яго ста-ражытных сценаў, яшчэ   ўласны-мі вачыма мы змаглі падзівіцца на вадзяны млын на рацэ Гальшанка, на касцёл святога Іаана Хрысці-целя, пабудаваны ў 1618 годзе, на праваслаўную царкву Святога Ге-оргія Пераможца, дзе сёння за-хоўваюцца мясцовыя святыні: абразы святой праведнай Юльяніі, князёўны Альшанскай і прапа-добнай Ефрасінні, ігуменні По-лацкай з часціцамі мошчаў. Шану-юць і ганарацца мясцовыя жыха-ры славутай зямлячкай Соф’яй Гальшанскай, каралевай Польш-чы, заснавальніцай вядомай дына-стыі Ягелонаў. Менавіта ёй у 2006 годзе ў цэнтры аграгарадка быў устаноўлены помнік.

Наведваючы Гальшаны, мы заглянулі ў школьны гістарыч-на-краязнаўчы музей імя Эдуарда Корзуна (заснавальнік музея). Му-зей сёння мае статус народнага. І сапраўды, у гэтым мы перакана-ліся падчас экскурсіі, якую нам правяла кіраўнік музея Яніна Іва-наўна Корзун, жонка заснаваль-ніка музея. Мы ўбачылі незвычай-ныя і рэдкія экспанаты, багатыя экспазіцыі, разнастайныя знаходкі, пачулі цікавыя паданні пра гара-дзішча і князя Гольшу, Чорнага манаха і Белую Даму.

Пры выездзе з Гальшан мы спыніліся, каб наведаць гарадзі-шча. Такія аб’екты сёння не вельмі прыкметныя, але дзецям трэба ведаць і разумець іх значнасць для нашай гісторыі.

 

Славутасці  Баруноў

 

Наступным, трэцім пры-пынкам стала вёска Баруны, якая знаходзіцца за 13 кіламетраў ад Гальшан. Пры ўездзе ў вёску мы спыніліся каля помніка падбітаму пад Барунамі ў гады Першай су-светнай вайны самалёту “Ілля Му-рамец”. Помнік устаноўлены ў 2009 годзе, а падзеі, якім ён пры-свечаны, адбыліся больш за 100 гадоў назад, у 1916 годзе. Візітнай карткай не толькі вёскі Баруны, але і ўсяго Ашмянскага раёна з’яўля-ецца касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, пабудаваны ў сярэ-дзіне XVIII стагоддзя ў стылі вілен-скага барока. З  1780 года ў храме захоўваецца мясцовашанаваны абраз Маці Божай Барунскай.

 

Крэва ў гісторыі краіны

 

Чацвёртым населеным пу-нктам маршрута стаў аграгародок Крэва Смаргонскага раёна. Зна-ёмства з ім мы пачалі з наведвання школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея. Экскурсаво-ды, вучаніцы 10 класа, цікава рас-казалі нам аб гісторыі населенага пункта, яго святынях і, канешне,  пра таямнічы і добра вядомы ў гісторыі Крэўскі замаку які быў калісьці вельмі падобны да нашага Лідскага замка ў плане забудовы, а яшчэ ў часе заснавання князем Гедымінам. Пасля захапляльнай экскурсіі ў музеі мы наведалі руі-ны замка. Нажаль, становішча яго сёння не вельмі прывабнае, але ж, як мы пераканаліся, рэканструк-цыя пачалася. І заходняя сцяна ўжо часткова адноўлена.

Населены пункт Крэва ўва-йшоў і ў гісторыю Першай сусвет-най вайны. Менавіта тут у 1915 годзе расійская армія змагла спы-ніць наступленне немцаў і замаца-вацца. Тры гады праз мястэчка праходзіла лінія фронту. Само ж Крэва было падзелена на дзве ча-сткі рэчкай Крыўлянкай. Крэўскі замак аказаўся на нямецкім баку. Яго старажытныя сцены былі ўбу-даваны ў першую лінію герман-скай абароны.

«Смаргонская мядзведжая акадэмія» і не толькі

 

Раённы цэнтр Смаргонь, які мы наведалі пятым, таксама ўвайшоў у гісторыю часоў Пер-шай сусветнай вайны. З верасня 1915 па люты 1918 года праз Смар-гонь праходзіла лінія руска-гер-манскага фронту. У выніку баёў 16-тысячны горад ператварыўся ў руіны. Пасля 810-дзённай абароны ён практычна перастаў існаваць. Газеты таго часу называлі яго «мёртвым горадам». На смаргон-скай зямлі засталося нямала на-памінкаў аб тым страшным часе (доты, бліндажы, могілкі). У су-часнай Смаргоні ў 2014 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Мы наведалі мемарыяль-ны комплес, і адчулі сапраўдны жах падзей таго часу.

Але нас цікавілі і іншыя фа-кты і славутасці  горада. Па-пер-шае, мы пачулі гісторыю заснаван-ня ў XVII  стагоддзі знакамітай «Смаргонскай мядзведжай ака-дэміі» і ўбачылі скульптурную кампазіцыю «Мядзвежая акадэ-мія», якая размешчана на цэнт-ральнай алеі парку. Аўтар праекту — заслужаны дзеяч мастацтваў, ма-йстар Уладзімір Церабун, чые ра-боты добра вядомы сёння  ва ўсёй Беларусі, менавіта ён з’яўляецца аўтарам праекту мемарыяльнага комплекса памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Пасля знаём-ства з гісторыяй «мядзвежай ака-дэміі» ўсім нам адразу стала зразу-мела, чаму на гербе горада нама-ляваны чорны мядзведзь з радзіві-лаўскім гербам «Трубы», які ста-іць на задніх лапах.

Па-другое, мы пазнаёміся ўласна з візітнымі карткамі горада: касцёлам Святога Міхаіла Арханё-ла, які быў пабудаваны ў XVI ста-годдзі як кальвінскі збор, з царквой Праабражэння Гасподняга, асве-чанай 6 верасня 2009 года на рэс-публіканскае свята Дзень пісьмен-ства. У гэты ж дзень у Смаргоні быў адкрыты помнік Францішку Багушэвічу, знакамітаму беларус-каму пісьменніку. Сёння гэты пом-нік таксама стаў візітнай карткай горада.

Па-трэцяе, як не дзіўна, але Смаргонь лічыцца радзімай аба-ранкаў. Мяркуюць, што першапа-чаткова абаранкі прызначаліся для навучэнцаў- мядзведзяў, але з ча-сам яны распаўсюдзіліся па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

 

Самы незвычайны касцёл Беларусі

 

Апошнім і адначасова доў-гачаканым стала для ўсіх вучняў знаёмства з касцёлам Святой Тро-іцы ў вёсцы Гярвяты Астравец-кага раёна. Велічны, прыгожы храм, размешчаны ў цэнтры сада-дэндрарыя, здаецца сапраўдным караблём, які трымае шлях у веч-насць. Упрыгожваюць сад фігу-ры апосталаў. Таму тэрыторую перад касцёлам людзі называюць «Плошча дванаццаці апосталаў».  Дэндрарый  абгароджана ажур-ным кованым плотам. Вакол га-зонная траўка, незвычайныя  дэка-ратыўныя кусты і кветкі… Касцёл Святой Троіцы па шчаслівым збе-гу абставінаў ні разу не быў раз-бураны. Таму нам, як і ўсім, хто прыязжае ў Гярвяты, пашчасціла ўбачыць сапраўдную  архітэктур-ную прыгажосць, а не рэканструя-ваную. Нездарма сёння гэтае ўту-льнае места завуць «Беларускай Швейцарыяй»!

Апошнім нашым аб’ектам, які мы змаглі ўбачыць хаця б зда-лёк, стала будоўля Беларускай АЭС на тэрыторыі Астравецкага раёна. Не спыніцца, каб не зрабіць яшчэ адзін здымак у наш фота-архіў, мы не змаглі. Нячаста лю-дзям даводзіцца бачыць уласна будоўлі рэспубліканскага маш-табу.

 

*   *   *

 

Вяртаючыся дадому пасля доўгага падарожжа па суседніх раёнах, вучні доўга абмяркоўвалі, каму што спадабалася, што най-больш ўразіла. Адказы былі самыя разнастайныя: ад экскурсій у шко-льныя музеі да агляду аб’ектаў. І галоўнае, нішто не засталося без увагі дзяцей. Упэўнена, падарож-жа па Гарадзеншчыне надоўга запомніцца кожнаму вучню. А тых, хто яшчэ не вандраваў па маршруце «Ад Ліды да Гярвят», запрашаем здзейсніць падарож-жа. Славутасці і тямніцы Гара-дзенскага краю чакаюць вас!

Наталля Анашкевіч,

настаўніца СШ № 11

г. Ліды.

Купалле зайграла над Дзітвой

У суботу 22 чэрвеня  агра-сядзіба «Гасьціна» прымала ах-вочых адсвяткаваць Купалле пад жывую музыку. З розных куткоў Беларусі адгукнуліся аматары ста-ражытных абрадаў. Батлейка, абра-давыя спевы, народныя танцы, спевы вядомай Таццяны Матафо-навай і маладых выканаўцаў пад гітару, вогненнае шоў, скокі цераз вогнішча, сустрэчы сяброў і новыя знаёмствы — усё гэта  было ў Купальскую ноч на аграсядзібе «Гасьціна» в. Пескі Лідскага раёна.

Дзяржаўныя ўстановы на Лідчыне пакуль вагаюцца, а пры-ватныя паціху пераходзяць да ад-значэння Купалля ў час летняга сонцастаяння, як яно і павінна быць. Няхай там недзе ў Аляксан-дрыі адзначаюць сабе Купалле ў ліпені, а мы тут усё-такі бліжэй да Еўропы і ў календары трохі раз-біраемся.

Сяргей Чарняк,

фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *