НАША СЛОВА № 27 (1438), 4 ліпеня 2019 г.

Аўторак, Ліпень 16, 2019 0

75-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў

Зубр на закрыцці Еўрапейскіх гульняў прамаўляў па-беларуску

Падчас цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гу-льняў на стадыёне «Дына-ма» з’явіўся велізарны Зубр, які нагадаў прысутным, у якой краіне яны знаходзяц-ца. Выступаў сімвал Бела-русі на роднай мове:

— Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі. Я — яе моц, яе душа. Мой дружа, памятай сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — беларус. Мы — бела-русы, — сказаў ён.

nn.by.

Фота Уладзя Грыдзіна,

Радыё Свабода.

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

27 чэрвеня на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў Мен-ску адбылася сустрэча кіра-ўнікоў арганізацыі з журна-лістамі, прысвечаная 30-год-дзю ТБМ. Прысутныя ўша-навалі памяць былых стар-шынь арганізацыі — Ніла Сы-монавіча Гілевіча і Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

Сённяшняя старшы-ня Алена Мікалаеўна Ані-сім, якая 20 гадоў займаецца актыўнай дзейнасцю ў ТБМ, нагадала пра дасягненні ТБМ у розных галінах.

Таварыства  пастаян-на  ладзіць навуковыя мова-знаўчыя і праваабарончыя канферэнцыі. Адна з іх пра-ходзіла ў 2015 годзе пад на-звай «Моўныя правы і іх абарона». ТБМ арганізавала пераклад «Правілаў дарож-нага руху» на беларускую мову.

Падрыхтавана 6 дапа-можнікаў па тэстах для ацэн-кі ўзроўню ведання мовы, якімі карыстаюцца тыя, хто выкладае беларускую мову як замежную.

Высокі рэйтынг па грамадскай накіраванасці і змястоўнасці маюць перыя-дычныя выданні, заснава-ныя ТБМ: газеты «Наша слова» і  «Новы час». Ство-раны электронны сайт газе-ты «Наша слова» nslowa.by. Паспяхова выдае часопіс » Верасень» паэт і бард Эду-рад Акулін. Зарэгістраваны ў Лідзе «Лідскі летапісец» шмат увагі надае мясцовай гісторыі і краязнаўству. Вя-дзецца праца над перакла-дам на беларускую мову «Грамадзянскага кодэкса», якім змогуць карыстацца ва ўсіх судах.

Актыўна ідзе супра-цоўніцтва ТБМ з каталіц-кімі і ўніяцкімі святарамі, далучаюцца і праваслаў-ныя. ТБМ плённа супрацоў-нічае з амбасадарамі еўра-пейскіх краін. Яны штогод удзельнічаюць у напісанні нацыянальнай дыктоўкі. Па іх ініцыятывах былі выда-дзены кнігі на беларускай мове пра Шве-цыю, Фінлян-дыю, Румынію і іншыя краіны. Выдадзены бе-ларуска-англі-йскі і беларуска-шведскі размоў-нікі.

Намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі распавёў пра працу над «Зако-напраектам аб падтрымцы бе-ларускай мовы». Доўгі перыяд працавала рабочая група, Законапраект прайшоў пэў-ныя стадыі, былі ўнесены карэкціроўкі. Алена Міка-леўна Анісім прапанавала гэты дакумент у Палату Прадстаўнікоў, у міністэр-ствы і арганізацыі. Былі ат-рыманы адмоўныя адказы на гэтыя прапановы. Міні-стэрства юстыцыі зрабіла свае заўвагі.

Новая рабочая група ў хуткім часе зробіць адап-тацыю Законапраекта да тых патрабаванняў, якія прад’яў-ляе Міністэрства юстыцыі.

— Мы спадзяёмся, што далей Законапраект по-йдзе на разгляд Палаты Прадстаўнікоў, — сказаў Дзя-ніс Тушынскі.

— Мы разумеем важ-насць гэтага Законапраекту і важнасць яго прыняцця, таму выконваем працэдуру па прасоўванні яго. Адмоў-ныя адказы не перашкаджа-юць нам перадаць яго ў Палату Прадстаўнікоў. Боль-шасць дэпутатаў тэкст Зако-напраекту ўжо мае, — ад-значыла Алена Анісім.

Аляксандр Давідо-віч, які ўжо пяць гадоў узна-чальвае Менскую гарад-скую арганізацыю ТБМ, распавёў пра мерапрыем-ствы на сядзібе ТБМ і дзей-насць клуба «Прамова».

6 верасня ТБМ будзе ладзіць канферэнцыю па пытаннях захавання гіста-рычнай і культурнай спад-чыны ў гатэлі «Манасты-рскі».

Э. Дзвінская,

фота аўтара

На здымках:

  1. Алена Анісім; 2. Старшыня арганізацыі ўру-чае пасведчанне 16-гадова-му Дзянісу Куршуку; 3. Але-на Анісім і Дзяніс Тушын-скі; 4. Выданні ТБМ.

 

Да 30-годдзя ТБМ

Мова спрыяе згуртаванню беларусаў

Ветэрану  Вялікай Айчын-най вайны і ветэрану ТБМ Феліксу Уладзіміравічу Шкірманкову 27 траўня споўнілася 93 гады. У гэты дзень нашаму шаноўнаму актыві-сту ўручылі медаль да 100-годдзя БНР. Шчыра віншуем спадара Фелікса!

— З пачаткам вайны я пакі-нуў родны край.  Доўгі час я жыў у Расіі, удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях, працаваў сярод рус-камоўнага асяроддзя. Калі я чуў роднае слова, душа мая пачынала трапятаць ад радасці! У сталым веку, калі прыехаў на Радзіму, да-ведаўся аб стварэнні ТБМ.

Дзякуючы Нілу Гілевічу я вярнуўся ў беларускамоўнае ася-роддзе, таму з удзячнасцю захоў-ваю яго кнігі з аўтографамі, лісты. Я адразу пачаў думаць, як дапама-гчы ТБМ. Калі я выступаю на лю-бых мерапрыемствах у Слаўгара-дзе, то заўсёды гавару па-беларус-ку. Родная мова для народа — тая цагліна, з якой будуецца дзяржа-ва. Мы павінны ведаць свой рада-вод, сваю гісторыю. Родная мова служыць згуртаванню беларусаў. Наша гістарычная спадчына — у роднай мове!

Запісала Э. Оліна,

фота аўтара

 

Я адчула абуджэнне духоўных сіл

Мы працягваем апытанне старэйшых сяброў арганізацыі пра тое, што ў іх жыцці значыць сяброўства ў ТБМ. Гаворыць па-этка Святлана Багданкевіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў:

— У ТБМ я знайшла магчы-масць рэалізаваць свае ідэі і сваё пакліканне. У 1989 годзе я трапіла на ўстаноўчы з’езд ТБМ, бо мне было вельмі цікава, што там ад-бываецца. Потым стала сябрам арганізацыі і ў далейшым увайшла ў склад Сакратарыяту.

Вялікую работу я праводзі-ла ў сваім каледжы, дзе былі ство-раныя суполкі ТБМ. Ужо дзесяць гадоў з’яўляюся сябрам Рады і Са-кратарыяту ТБМ, нязменным са-кратаром яго паседжанняў. Пра-цавала ў Адукацыйнай камісіі, нейкі час яе ўзначальвала. Нямала парупілася для арганізацыі курсаў па вывучэнні беларускай мовы і па культуры мовы пры ТБМ. З’яў-ляюся таксама аўтарам шэрагу публікацый у «Нашым слове», у «Літаратуры і мастацтве».

У Менскім дзяржаўны пе-дагагічным каледжы № 2 імя Мак-сіма Танка я выкладала музычныя дысцыпліны, гісторыю музыкі і беларускую музычную літара-туру.

Мяне цікавілі рускія і заход-нія ўплывы ў беларускай музыцы 18-19 стагоддзяў, гісторыя оперных тэатраў на Беларусі,  я пазнаёмі-лася з Віктарам Скарабагатавым  і Вольгай Дадзіёмавай, з іх кнігамі.

Маімі сяброўкамі і папле-чніцамі ў ТБМ былі Людміла Дзіцэвіч  і Людміла Майсеня. На пачатку 2000 гадоў важным для мяне і маіх сяброў была дзейнасць клуба » Спаемства» пры ТБМ, якім кіраваў псіхолаг Сяргей Язерскі.

Я сустрэла мноства выдат-ных людзей, знаёмствам з якімі можна ганарыцца! Нас аб’ядноў-вае наша любоў да роднай мовы, вера, агульныя высілкі, пачуццё салідарнасці. Гэта наша мова, на-ша краіна. Мы гэтага не аддамо нікому, не здрадзім ніколі! Такое пачуццё еднасці, салідарнасці дае ні з чым не параўнальнае адчуван-не. Разумееш, што не дарма жы-веш, што жыццё тваё мае сэнс.

З вяртаннем да роднай мо-вы я адчула ў сабе надзвычайнае абуджэнне духоўных сілаў, прыліў энергіі. Нібыта адкрыліся нейкія таямнічыя яе каналы! А я па-ра-нейшаму маладая душой. Родная мова дала мне праяўленне здоль-насцяў, асабліва літаратурных, паэтычных.

Я падрыхтавала шмат пу-блікацый, выдала кнігу вершаў                                    «Напрадвесні», увайшла ў склад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мне даручылі скласці «Летапіс ТБМ» за 2009-2014 гады. Зараз мы з сястрой працуем над десяццю паэмамі пра гісторыю нашай ся-м’і, збіраем цікавыя моманты, ус-паміны.

Запісала Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Cайт tvory.by — на варце беларушчыны

Баранавіцкая гарадская арганізацыя Таварыства беларус-кай мовы можа ганарыцца не то-лькі тым, што мае свой дом-ся-дзібу, але і сваім сайтам tvory.by — «ТВОРЫ». Гэта ключавое слова сведчыць аб тым, што на варце беларушчыны стаяць творы на-шых землякоў у розных галінах мастацтва. Найперш — напісаныя на роднай мове творы літаратур-ныя. Раздзел сайта «Беларуская літаратура» ахоплівае перыяд раз-віцця пісьменства Баранавіцкага краю ад 1996 года, калі пабачыла свет першая кніга нашага паэта Мі-колы Бусько «У Нёмна на плячах». Каштоўна тое, што сайт падае не толькі творчыя біяграфіі літарата-раў і выявы іх кніг, але таксама   вершы і прозу шэрагу аўтараў, гэткіх як Венанцы Бутрым, Іван Лагвіновіч, Аляксей Белы, Алесь Корнеў, Ян Збажына, Анатоль Станкевіч. У гэтым жа раздзеле можна знайсці і змест трох ну-мароў літаратурнага альманаха «Святліца», што выйшлі ў Бара-навічах у 1997, 2000 і 2006 гадах. Цалкам, нават з малюнкамі, прад-стаўлена і кніга выбранай бела-рускай паэзіі перыяду 1980-1995 гадоў «Агледзіны». Варта адзна-чыць, што восем са ста сямідзе-сяці трох аўтараў гэтай кнігі — з Баранавічаў. У падраздзеле «Аў-дыёкнігі» змешчаны дыск з вер-шамі Алеся Корнева «Услед за ластаўкай» і дыск Алеся Бакача «Ну-ля-Вы-я». Дзеля аказання дапамогі маладым паэтам існуе падраздзел «Тэорыя вершаскла-дання».

У раздзеле «Дзецям» ёсць сапраўдны падарунак  — амаль 500 выбраных вершаў беларускіх паэтаў усіх часоў, напісаных для дзяцей. Яны змешчаны пад вок-ладкай першага тома «Добрыя вершы», які мае назву «Побач з намі на зямлі» (укладальнік Алег Мінкін). З гэтай нагоды пры-гадаем важную народную справу будучыні: чакае свайго аргані-затара і мецэната выданне другога і трэцяга тамоў кнігі.

Асабліва пачэснае месца займае на сайце Слова з вялікай літары — слова Божае: у раздзеле «Новы Запавет» знаходзіцца ад-паведная аўдыёкніга, выдадзеная «Біблейскім таварыствам у Рэс-публіцы Беларусь» у 2010 годзе.

Біяграфіі і творы больш як дваццаці мастакоў нашага горада вы знойдзеце ў раздзеле «Выяў-ленчае мастацтва». А які россып талентаў можна пабачыць у «Дэ-каратыўна-прыкладным мастац-тве»! Гэта  кавальства, разбярства па дрэве, саломапляценне, вы-шыўка, бісерапляценне, бацік, лялька, лясная скульптура, керамі-ка… Заўважу, што наш славуты Алесь Фалей прадстаўлены ў двух вышэй названых раздзелах творамі жывапісу і кавальства.

Імгненні прыгажосці на-шай зямлі, «злоўленыя» ў аб’ек-тыў, дораць гледачам чатыры майстры кадра ў раздзеле «Фота-мастацтва».

Песні сапраўды народнага і любімага ў Баранавічах гурта вандроўных музыкаў «Фэст» мо-жна паслухаць у раздзеле «Бела-руская песенная творчасць». А яшчэ у гэтым раздзеле чакаюць свайго слухача два дыскі з песнямі нашай Галіны Ярашэвіч: «Лары-сіна танга» і  «Цябе спяваю». Песні напісаны і праспяваны спада-рыняй Галінай на вершы Ларысы Геніюш і іншых беларускіх паэтаў, у тым ліку Алеся Корнева і Аляк-сея Белага з Баранавічаў.

У раздзеле «Класічная му-зыка» пакуль што ёсць толькі творы сябра двух кампазітарскіх саюзаў Юрыя Вальмуса.

Раздзел «Краязнаўства» павядзе наведвальніка сайта ў вір-туальную вандроўку па ваколіцах Баранавічаў і па іншых мясцінах краю. Усе артыкулы раздзела на-пісаны журналістам Алесем Гізу-ном і змешчаны на сайце з да-зволу рэдакцыі газеты «Інтэкс-прэс», якая іх некалі друкавала.

Напэўна таго, хто ўпершы-ню наведае сайт, адразу ж заціка-віць раздзел «Відэа». Клікнуўшы па гэтым слове вы патрапіце на відэа-канал Таварыства беларускай мо-вы з горада Баранавічы ў «Ютубе». На сёння на канале знаходзяцца 64 дакументальныя відэасюжэты пра беларускае культурнае жыццё Ба-ранавічаў. Гэта запісы выступлен-няў мясцовых паэтаў і бардаў, за-пісы з прэзентацый кніг, творчых вечарын,  сустрэчаў з аўтарамі ча-сопіса «Дзеяслоў, запісы з вы-ступленняў у цэнтральнай біблія-тэцы знаных паэтаў Алеся Раза-нава, Міхася Скоблы, Андрэя Ха-дановіча, спявачкі Таццяны Гры-невіч-Матафонавай, запісы вы-ступлення лялечнага тэатра ТБМ, калядавання сяброў ТБМ, запісы з мерапрыемстваў, праведзеных у доме-сядзібе ТБМ і іншае.

Што датычыць асвятлення дзейнасці Таварыства, то на галоў-най старонцы сайта вы знойдзеце актуальную навіну і фотаздымкі да яе. У раздзеле «Пра ТБМ» знахо-дзіцца летапіс Таварыства, Пасвед-чанне аб яго рэгістрацыі, Статут і рэквізіты, а таксама парады пра тое, як стаць нашым сябрам. У раздзеле «Фота ТБМ» адлюст-равана фотахроніка дзейнасці арганізацыі па гадах, пачынаючы з 2006 года.

І, нарэшце, раздзел «Праб-лемы» нагадвае пра галоўную праблему нашага грамадства — пагрозу знікнення беларускай мо-вы, а значыць народа і незалежнай дзяржавы. Таму сімвалічна, што ў афармленні галоўнай старонкі сайта выкарыстаны радкі верша Венанцы Бутрыма:

«Прыдзе час — усё патоне ў начы. Данясці. Не згубіць. Зберагчы!»

 Алесь Бакач.

«Круты маршрут» Алеся Бяляцкага

Калі ўважліва адсочваць некаторыя падзеі ці  біяграфіі  лю-дзей, заўважаеш іх нейкую парале-льную падобнасць.

Кніга Я. Гінзбург, назва якой вынесена ў загаловак, нашым вядомым пісьменнікам Васілём Быкавым, які напісаў уступ да яе вызначана так — «Гэта не раман і не нейкі з распаўсюджаных  жан-раў літаратуры, гэта — насыча-нае болем рэха нашага мінулага, якое тым не менш, не можа не адазвацца ў чалавечай душы паўзабытым страхам..»

Вось гэтак жа ў і лёсе Алеся Бяляцкага,  падзеі жыцця якога -гэта падзеі жыцця нашай краіны, груп людзей, якія спрычыніліся да  лесавызначальных гадоў станаў-лення беларускай дзяржаўнасці.

Карл Гершман, прэзідэнт Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі з ЗША ў  кнізе В. Ка-ліноўскага «Справа Бяляцкага» так напісаў пра яго: “У шырокіх рухах за  дэмакратыю і свабоду чала-века заўсёды бывае так, што пэў-ныя асобы становяцца  лідарамі пераменаў…Бяляцкі — дзеяч па-рэнесанснаму рознабаковы: ён служыў справе свабоды як палі-тычны дысідэнт і культурнік, як навуковец, пісьменнік і інтэлек-туал, як лідар палітычнай пар-тыі і абраны дэпутат Менскага гарсавета, і, перадусім, як пры-знаны ва ўсім свеце абаронца правоў чалавека”.

На крутых жыццёвых мар-шрутах Алеся Бяляцкага арыштоў-валі больш за 20 разоў. Апошні раз — 4  жніўня 2011 года, калі ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яшчэ на пачатку 80-х А. Бя-ляцкі прымае ўдзел у моладзевых суполках, якія ставілі мэтай зма-ганне за незалежнасць Беларусі, затым быў збор подпісаў супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС ў 1987 годзе.Тады гэта праблема закранала і інтарэсы нашага гора-да. Вучоба ва ўвніверсітэце была  звязана з грамадскай і літаратура-знаўчай дзейнасцю і менавіта ў ма-ладыя гады А. Бяляцкі шмат пісаў пра тых, хто прайшоў праз рэпра-саванне і зняволенне, ён першым распавёў пра  Ф. Аляхновіча, пісь-менніка, які  расказаў усю праўду пра савецкія канцлагеры. І адзін з самых масавых мітынгаў адбыўся ў памінальны дзень продкаў на «Дзяды» ў 1988 годзе, арганіза-тарам якога стала Таварыства ма-ладых літаратараў «Тутэйшыя», старшынём якога з’яўляўся А. Бя-ляцкі, ён быў затрыманы і атры-маў штраф у 200 рублёў, які, да-рэчы, дапамаглі аплаціць сябры-студэнты і нават выкладчыкі.

— Ці можа  быць такое за-раз? — задаём пытанне Алесю, яко-га ўжо амаль гадзіну зацікаўлена слухаюць удзельнікі сустрэчы, што арганізавала Верхнядзвінская суполка ТБМ. І самі ведаем адказ.

За амаль 10 год кіраўніцтва Літаратурным музеем Максіма Багдановіча А. Бяляцкі не толькі імкнуўся захоўваць мінулае, бага-тую спадчыну, але і ствараць но-вае: за гэты час паўсталі новыя  фі-ліі музея, а ў Менску з’явілася вуліца імя М. Багдановіча.

У сваей кнізе «Асвечаны беларушчынай», якую сп.Алесь прэзентаваў на сустрэчы ў Верх-нядзвінску, ён напісаў: “У снежні 1993 года … правялі канферэн-цыю «Лёс нацыянальнай культу-ры на паваротах гісторыі», на-зва якой аказалася прарочай”.

Як і лёс самаго сп. Бяляц-кага на чарговым крутым жыццё-вым павароце: у Беларусі ўсталя-ваўся аўтарытарны рэжым, з’яві-ліся палітзняволеныя, якіх А. Бя-ляцкі абараняў з вясны 1996 года, а праз дваццаць з лішнім гадоў і сам апынуўся за кратамі.

На сустрэчы з актывістамі Алесь Бяляцкі распавёў пра  сваю крымінальную справу, пра знахо-джанне ў турме, пра тое, наколькі  важнай была для яго падтрымка з боку беларусаў:

— Мне аднаму прыходзіла больш пісьмаў, чым ўсім зняволе-ным. Канешне, каб напісаў прось-бу аб памілаванні, выйшаў бы з-за кратаў значна раней. Але я ві-наватым сябе не лічыў. Пасадзілі па сваёй волі, па сваёй волі і вы-пусцілі.

Паліна Сцепаненка, укла-дальніца кнігі «Асвечаны белару-шчынай» узгадвае словы Віктара Сазонава, праваабаронцы, пісь-менніка, які так дакладна вызна-чыў тое, што рабіў і робіць Алесь Бяляцкі: “Запаліўшы свечку, як на-пісана ў Бібліі, не хаваюць ў шуф-лядку, а ставяць на высокае мес-ца, каб агонь ад  гэтай свечкі быў бачны. Дзейнасць Алеся Бяляцка-га з’яўляецца  такой свечкай!”

Валянціна Болбат.

ТБМ, Верхнядзвінск.

Пра «Голага караля»…

Свабодная энцыклапедыя «Wikipediа» вызначае рускую літа-ратуру як сукупнасць літаратур-ных твораў, напісаных на стара-жытнарускай і рускай мовах, і як адзін з важнейшых складнікаў ку-льтуры Расіі.

А колькі ў сучаснай Расіі пісьменнікаў? Галоўны рэдактар часопіса «Знамя» і прафесар Літа-ратурнага інстытута Сяргей Чуп-рынін склаў, па яго словах, самы поўны спіс расійскіх літаратараў. У ім — каля 120 тысяч чалавек, якія пішуць на рускай мове і якія вы-пусцілі хаця б адну кнігу вершаў, прозы ці публіцыстыкі. І яшчэ не-калькі лічбаў: на 31 траўня 2019 года расійскі літаратурны партал «stihi.ru» апублікаваў 45 540 360 вершаў 820 929 аўтараў, партал «proza.ru» — 8 248 503 тэксты 295 245 аўтараў.

Колькасць напісанага і аў-тараў тэкстаў уражвае. Асабліва калі ўлічыць, напамінае С. Чуп-рынін, што ў СССР было 10 тысяч членаў Саюза пісьменнікаў, і гэта здавалася вельмі многа. Наўрад ці хто калі падлічыць усе творы рус-кай літаратуры за час яе існавання (на думку многіх даследчыкаў — з другой паловы Х стагоддзя). Ві-давочна, што гэта — велізарны літа-ратурны пласт, аднак вельмі ўжо неаднародны па якасці. Толькі Яго Вялікасць Час засведчыць, што з напісанага можна будзе аднесці да мастацкага слова, да літаратуры, стане набыткам будучых пакален-няў, а што застанецца ўсяго толькі як прыхамаць, забаўка аўтара. Ві-даць, нездарма на прасторах Інтэр-нэту можна сустрэць пытанне: «Вялікая руская літаратура — міф ці рэальнасць?».

Вышэйсказанае я ўзгадаў пасля прачытання кнігі паэта і пу-бліцыста Яўгена Гучка «Голы ка-роль», якую сёлета накладам 50 асобнікаў выпусціў у свет Інсты-тут беларускай гісторыі і куль-туры. Аўтар вызначыў жанр свай-го твора як эсэ-паэма і адным з эпіграфаў да яго ўзяў выказванне нямецкага філосафа ХІХ стагод-дзя Людвіга Фейербаха: «Сапраў-дныя пісьменнікі — сумленне чала-вецтва». Праз гэтую прызму аў-тар звярнуў свой погляд на рус-кую літаратуру (пераважна паэ-зію) пушкінскага і дапушкінскага часу (у асноўным ХVIII-XIX ста-годдзяў).

На аснове шматлікіх фак-таў, з якімі знаёміць чытача, Я. Гучок зрабіў вывад, што «руская паэзія (і не толькі паэзія) таго перыяду мала жывілася зместам расійскага жыцця. Рэдка якія вартыя ўвагі нібыта арыгіналь-ныя творы рускіх паэтаў тых часоў не зведалі ўплыву інша-земных паэтаў розных часоў». Напрыклад, Іван Крылоў нямала сваіх баек пабудаваў на сюжэтах Федра, Бабрыя, Ж. Лафантэна. А Васіль Жукоўскі шчыра прызна-ваўся: «У меня почти всё или чужое, или по поводу чужого, и всё, однако, моё». Тага-часную рускую літа-ратурную ніву Аляк-сандр Пушкін характа-рызаваў як «вшивый рынок», а Мікалай Го-галь быў не менш катэ-гарычны: «конвульси-вно-скаредная лите-ратура наша».

У «Голым кара-лі» аўтар вядзе размову аб «перафасоньванні, аб у пэўнай ступені мяк-кім плагіяце, якія той-сёй інтэлігентна на-зывае літаратурным запазычваннем. Мож-на назваць гэтую ак-цыю літаратурнай ха-лявай, але гэта гучала б неяк грубавата, не вельмі далікатна, не зусім велікадушна». (Будзем мець на ўвазе, што слова запазычанне азначае тое, што перанята, узята адкуль-небудзь, а запазычванне — гэта дзеянне, пра-цэс.) Стаўшы на пазіцыю далікат-ную, інтэлігентную, Я. Гучок рас-крывае з’яву запазычвання ў рус-кай літаратуры праз такія яе эле-менты, як наследаванне, пародыя, стылізацыя, рэмінісцэнцыі, знаё-мячы чытача з уласным разумен-нем гэтых паняццяў.

Пры гэтым ён называе шэ-раг старадаўніх крыніц для літа-ратурных запазычанняў. На трох старонках прыведзены назвы твораў, якія можна «аднесці да сапраўднай, бессмяротнай літа-ратуры». Праўда, з агаворкай, што спіс складзены «з улікам аб’ё-му гэтага эсэ, густу аўтара і, вя-дома, розных іншых чыннікаў». Не ведаю пра «іншыя чыннікі», а вось густу аўтара асабіста я цалкам да-вяраю.

Літаратурныя запазычанні Я. Гучок паказвае пры характа-рыстыцы не толькі рускай літа-ратуры ў цэлым, але і творчасці асобных паэтаў і празаікаў — суча-снікаў А. Пушкіна і яго папярэд-нікаў: Анціоха Кантэміра, Мікалая Карамзіна, Гаўрылы Дзяржавіна, Аляксандра Радзішчава, Кан-станціна Бацюшкава, Кандрація Рылеева і некаторых іншых. Аўтар запрашае чытача паразважаць над пытаннямі сувязі літаратуры і рэ-чаіснасці і іх узаемаўплыву, пра-яўлення (ці не праяўлення) пісь-меннікам грамадзянскай пазіцыі ў розных гістарычных умовах, адно-сін улады (уладара) і пісьменніка.

Нямала старонак «Голага караля» прысвечана пытанням фарміравання і развіцця мовы та-го ці іншага народа як з’явы су-светнай культуры і яе значэння для літаратурнага працэсу. Наконт беларускай мовы аўтар зазначыў, што яна — «падарунак Творцы і гісторыі беларусам». Мала хто, напэўна, ведае, што рускі гісторык і перакладчык, член Расійскай ака-дэміі навук, прэзідэнт Вольнага та-варыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў Дзмітрый Язы-каў (1773-1845) у свой час назваў беларускую мову «отцом велико-русского наречия». Ці не таму, задаецца пытаннем аўтар, у суча-сных расійскіх энцыклапедыях і даведніках (акрамя Інтэрнэту) не знайсці інфармацыі пра Дз. Язы-кава?

Дарэчы, Я. Гучок заўва-жыў, што некаторыя спецыяліза-ваныя энцыклапедычныя выданні ў Маскве ўсё менш і менш змяш-чаюць артыкулы беларускай тэма-тыкі. На практыцы праяўляецца адмаўленне існавання беларуска-га народа, самабытнай беларускай мовы, беларускай культуры, бела-рускай гісторыі. А прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сёлетнім Пе-цярбургскім міжнародным экана-мічным форуме заявіў аб сваёй глыбокай упэўненасці ў тым, што рускія і беларусы — адзін народ. І што добрае можна чакаць ад гэ-тага, калі з такім сцвярджэннем згодны і «адзіны палітык» у Бе-ларусі?

Шэраг падобных абставін і падштурхнуў Яўгена Гучка да стварэння «Голага караля». Але праца яшчэ не закончана, аўтар працягвае сваё даследаванне. У наступных выпусках ён мяркуе разгледзець і падзяліцца з чытачамі сваімі разважаннямі пра драма-тургію, прозу, дзіцячую літарату-ру, філасофію, хрысціянства ў рускай літаратуры. Не застануцца па-за ўвагай даследчыка факты таго, як і што запазычвалі ў рускіх паэтаў і празаікаў замежныя аў-тары. Думаецца, многіх чытачоў зацікавяць сацыяльнае і этнічнае паходжанне рускіх пісьменнікаў, становішча Беларусі паміж па-лякамі і рускімі і некаторыя іншыя тэмы, якія распрацоўвае Яўген Гучок.

А пра тое, што азначае словазлучэнне «Голы кароль», можна прачытаць у адпаведных даведніках, а яшчэ прасцей — у Інтэрнэце.

Анатоль Жук,

жыхар г. Слуцка.

 

Удзельная вага «Дзеяслова» ў  літаратурным працэсе важкая

Выпуск 100-га нумара часопіса «Дзеяслоў» быў адзначаны вечарынай у менскай кавярні «Грай». З прамовамі вы-ступілі Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Леанід Галубовіч і іншыя пісьменнікі, паэты і літаратурныя крытыкі.

“Часопіс «Дзеяслоў» паўстаў 17 год таму як адказ на ўмяшальніцтва дзяржавы ў літаратурны працэс. Вясной 2002 года Міністэрства інфармацыі Беларусі правяло рэарганізацыю літара-турна-мастацкіх выданняў, у выніку якой усе літаратурныя часопісы былі пазбаў-леныя права на юрыдычную, эканамічную і творчую самастойнасць і аб’яднаныя ў гэтак званы холдынг «Литература и искусство». Галоўнай мэтай стварэння холдынгу было ўстанаўленне дзяржаўнага кантролю над літаратурным працэсам у краіне. На месца звольненых галоўных рэ-дактараў часопісаў былі прызначаны лаяльныя ўладам кіраўнікі. На знак пра-тэсту многія пісьменнікі — супрацоўнікі калектываў — звольніліся з рэдакцыяў…», — паведаміў сайт СБП.

Вядоўца імпрэзы Усевалад Сцебу-рака ўзгадаў пра паездкі па рэгіёнах з прэ-зентацымі нумароў часопіса, запаміналь-ныя сустрэчы ў бібліятэках, універсітэтах, школах. Госці імпрэзы павіншавалі талена-вітых аўтараў і руплівых супрацоўнікаў, якія ствараюць выданне.

Старшыня Саюза беларускіх пісь-меннікаў Барыс Пятровіч распавёў, як 17 гадоў таму ў 2002 годзе нарадзіўся  новы часопіс. У першы яго нумар прапанавалі свае творы Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Уладзі-мір Някляеў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя літаратары. Часопіс быў прэзентаваны на з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў 23 верасня 2002 года. Над укладаннем і аздабленнем часопіса, як і тады, сёння рупяцца Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка  і  Генадзь Мацур.

— 17 гадоў успрымаюцца як цэлае стагоддзе! — адначыў Міхась Скобла.- Столькі выдатных твораў надрукавана ў гэтым часопісе, што можна безперапынна даваць Нобелеўскую прэмію! Пакуль далі толькі адну, але я ўспрымаю яе як Нобелеўскую прэмію часопісу «Дзеяслоў», бо Святлана Алексіевіч — аўтарка таксама і 100-га нумара часопіса.

— Літаратурны твор — маральны да-кумент, які дапамагае жыць, — прызнаўся Леанід Дранько-Майсюк. — Такія тэксты ёсць у кожным нумары часопіса » Дзеяслоў». Тут ёсць прастора для творчага эксперы-менту, пошуку. Усё гэта ўзбагачае нашу жыццёвую прастору. 100 нумароў «Дзея-слова» — вельмі значная падзея!

— Удзельная вага «Дзеяслова» ў літа-ратурным працэсе важкая, — падкрэсліў паэт Алесь Разанаў. — Я б назваў 100-ты нумар словам — «цэнтурыя» — войска са 100 чалавек, якое змагаецца за беларускае слова і за ста-тус творчасці. » Дзеяслоў» — магніт, які пры-цягвае творцаў, стрыжань на якім трыма-ецца літаратурнае жыццё.

—  Дзеяслоў змог з’яднаць літара-турныя традыцыі і інавацыі, займеў свой непаўторны стыль  і твар, — адзначыў спадар Алесь Пашкевіч. — Праз 17 гадоў — гэта не толькі выдавецкі праект, гэта своеасаблівая незалежная літара-турная акадэмія, тысячы вечарын з прэзентацыямі кніг па краіне, дзясяткі канферэнцый, прэмія «За-латы апостраф», сайт часопіса.

На вечарыне ў кавярні » Грай» са спевамі выступілі Алесь Камоцкі і Алег Хаменка з гуртом «Палац».

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў ліпені

Адамчык Надзея Іванаўна

Амбразевіч Людміла Мікал.

Амяльковіч Віталь Леанідавіч

Амяльковіч Павел Анатол.

Аніскевіч Ганна Уладзіміраўна

Арбузаў Анатоль Цімафеевіч

Арэшка Вераніка Вечаслав.

Аўдзейчык Ілля Анатольевіч

Аўласевіч Алеся Дзянісаўна

Аўсей Аляксандр

Бабенка Сяргей

Бабчанок Марына Сяргееўна

Балашка Алег

Баран Аляксандр

Бараноўскі Ігар Віктаравіч

Барболін Васіль Васільевіч

Бармута Юлія Уладзіміраўна

Бацілава Надзея Мікалаеўна

Бацян Пётр Дзмітрыевіч

Белан Наталля

Белы Іван Юр’евіч

Бельская Святлана

Блізнюк Аляксандр Аляксан.

Богдан Вадзім Міхайлавіч

Бразгуноў Алесь Уладзімір.

Бубешка Уладзімір

Бумажэнка Я. М.

Буцко Павел Анісімавіч

Быстрык Арцём Аляксандр.

Бязрукая Маргарыта Юр’еўна

Варачаева Анастасія Андр.

Васечка Іван Уладзіміравіч

Ваўчок Аляксандр

Верамоўскі Аляксей Мікал.

Вячорка Вінцук Рыгоравіч

Гайко Сяржук Анатольевіч

Галавань Алесь

Галай Аркадзь Апанасавіч

Гаўрыленка Вольга

Герасімовіч Казімір Станісл.

Гікс Станіслаў Анатольевіч

Гіркін Сяргей Уладзіміравіч

Глазко Дзмітры Мікалаевіч

Гняткоў Валеры

Голышаў Павел Сяргеевіч

Гоўша Ларыса Аляксандраўна

Грузноў Валерый Іосіфавіч

Грынько М.У.

Гулевіч Пётр Фёдаравіч

Гуркоў Сяргей Мікалаевіч

Дабравольская Наталля Міх.

Данілава Таццяна

Данілаў Павел Фёдаравіч

Даніловіч Мар’яна

Даўмантовіч Іван Уладзімір.

Дзергачоў Аляксандр Март.

Дзянісаў Галляш

Дзяржаўцаў Ян Аляксеевіч

Дзяшук Юры Віктаравіч

Догіль Андрэй Алегавіч

Дрожынава Іна Аркадзеўна

Ермакова Святлана Сяргееўна

Ермалёнак Вітольд Антонавіч

Ермаловіч Святлана

Жмачынскі Аляксандр Вікт.

Жук Марына Мікалаеўна

Жыгальская Вольга Анатол.

Завальнюк Уладыслаў Мацв.

Залацілін Аляксандр Валер’ев.

Звераў Юры

Звонік Святлана

Згурская Ганна

Здановіч Іван Юльянавіч

Зелянкевіч Наталля

Знавец Павел Кірылавіч

Зылева Святлана Васільеўна

Ільініч Наталля Валянцінаўна

Ішчанка Кацярына Сяргееўна

Кавалёнак Л. П.

Казак Алеся Дзмітрыеўна

Казакоў Ігар Яўгенавіч

Казлова Алена

Казлова Святлана Мікалаеўна

Казляк Любоў

Калеева Вераніка Уладзімір.

Кальцова Зінаіда Іванаўна

Камароў Васіль Васільевіч

Карабач Віталь Віктаравіч

Каракін Андрэй Анатольевіч

Кардаш Наталля Аляксандр.

Кароткі Мікалай Мікітавіч

Карп Алена Аляксандраўна

Картавенкава Галіна Пятроўна

Карчэўскі Анатоль

Касяк Кастусь Сяргеевіч

Кобер Таіса

Копаць Алег Міхайлавіч

Корзун Валянціна

Коцікаў Ян

Краснеўскі Віталь Сяргеевіч

Красноўскі Аляксандр Віктар.

Краўчанка Сяргей Канстанц.

Краўчук Маргарыта Дзмітр.

Крукоўскі Вадзім Віктаравіч

Крываручанка Ігар Мікалаев.

Крывашэеў Зміцер Сяргеевіч

Крывёнак Міхаіл Фадзеевіч

Крэнт Зміцер

Ксянзоў Кірыл Уладзіміравіч

Кузняцоў Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Алег Андрэевіч

Кулак Жанна Язэпаўна

Кульбеда Дзмітры Сяргеевіч

Кульбіцкі Пятро С.

Кундас Ганна

Кухарчык Пётр Андрэевіч

Лабадзенка Глеб Паўлавіч

Лагутаў Віталь

Лажкова Наталля

Лапановіч Андрэй Васільевіч

Лапкоўскі Алег Мікалаевіч

Лаўнікевіч Дзяніс Эдуардавіч

Лесавы Кірыл

Лецяга Ігар

Ліннік Міхаіл Аляксандравіч

Ліннік Сяргей Мікалаевіч

Літвіненка Аляксандр

Лукін Ілля Міхайлавіч

Лява Арцём

Лявіцкі Антон Мікалаевіч

Ляўчук Вольга Васільеўна

Ляўчук Леанід Аляксандравіч

Макарыч Максім Міхайлавіч

Макоўская Алена Паўлаўна

Максімава Кацярына

Максуць Надзея Віктараўна

Маліцкая Кацярына Сяргееўна

Маоклы Дзяніс Ігаравіч

Мароз Наталля Алегаўна

Марчанка Пётр Георгіевіч

Машанскі Аляксандр Іванавіч

Машынская Ірына Антонаўна

Мікалаеўская Анастасія Іван.

Місарэвіч Таццяна Іванаўна

Місцюкевіч Аляксандр Іван.

Місько Алег Пятровіч

Міхалевіч Аляксандр Анатол.

Млынарчык Марыя

Молчан Барыс Валянцінавіч

Мулашкіна Лізавета Дзмітр.

Муржак Эвеліна Ігараўна

Мядзведзеў Кірыл

Наварай Уладзімір Ціханавіч

Навіцкі Пётр Лявонавіч

Нагдаляп Андрэй Мікалаевіч

Назаранка Людміла Станіслав.

Найдзёнава Вера

Нашкевіч Дар’я Іванаўна

Недзялкоў Яраслаў

Нікалаеўская Вольга Ігараўна

Нікановіч Васіль Васільевіч

Новікава Марыя Сяргееўна

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Пазняк Жанна

Панізнік Алена Іванаўна

Паплыка Аляксандра Сярг.

Парда Аліна Іванаўна

Пастарнак Барыс Натанавіч

Паўлоўская Ганна Валер’еўна

Пашкевіч Алег Эдуардавіч

Пашкевіч Мікалай Іванавіч

Пашкевіч Таццяна Валер’еўна

Піліпішын Павел Барысавіч

Піскун Андрэй Анатольевіч

Пракоф’ева Юлія

Прыбыткова Святлана

Пузанкевіч Сяргей Уладзімір.

Пяткоўская Алена Іосіфаўна

Пятроў Аляксандр Аляксанд.

Радзіонава Ірына Яўгенаўна

Радчук Віталь Дзмітрыевіч

Рамановіч Станіслаў Канстанц.

Рамашкевіч Кацярына Уладз.

Рамук Алена

Расказава Лізавета Пятроўна

Рашчэўскі Віталь Часлававіч

Розін Дзмітры Барысавіч

Рудовіч Мікалай

Русаў Пятро Аляксандравіч

Рымша Алесь Георгіевіч

Савік Мікола Пятровіч

Савіна Анастасія

Савіч Дзмітры Уладзіміравіч

Савянкова Таццяна Анатол.

Сагалец Ілля Фёдаравіч

Сакалоўскі Уладзімір

Самасюк Аляксандр Міхайл.

Сарокін Арцём Адамавіч

Саўчанка Андрэй Віктаравіч

Сахно Таццяна Анатольеўна

Сватко Павел Аляксандравіч

Семчык Ганна Аляксандраўна

Семяненка Максім Уладзімір.

Сінцова Таццяна

Скупановіч Уладзімір Леанід.

Смаль Валянцін Мікалаевіч

Смола Таццяна

Стрыгельская Наталля Анат.

Сухаверхі Міхаіл Пятровіч

Сыраваткаў Аляксандр Васіл.

Сыч Ніна Лявонцьеўна

Сюбарава Серафіма Іванаўна

Сяркоў Андрусь

Сяткоўская Вераніка Уладзім.

Талапіла Алесь Львовіч

Талатай Святлана

Танкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Ткачова Вольга

Ткачэнка Антон Алегавіч

Трапашка Марыя

Трацяк Вера

Тумаш Генадзь

Тупік Кацярына Віктараўна

Турчак Наталля Уладзіміраўна

Уласава Руслана Ігараўна

Усцінава Людміла Нікіфараўна

Філіповіч Валер Аляксеевіч

Хаданёнак Віктар Мамертавіч

Хасанаў Ігар З.

Храпавіцкая Тамара Аркадз.

Хрол Часлаў Часлававіч

Цімохін Ілья Вітальевіч

Ціцянкова Галіна

Цішкевіч Вольга Іосіфаўна

Цішко Валянцін Уладзіміравіч

Цыганкоў Генадзь Васільевіч

Цюшкевіч Сяргей Анатол.

Чапля Данута

Чарнышоў Алесь Ігаравіч

Чарткоў Мікола Алегавіч

Чувахова Алена Уладзіміраўна

Чыгір Клаўдзія Сцяпанаўна

Чысцякоў Аляксей Уладзімір.

Шалупенка Васіль Іванавіч

Шапуцька Ганна Віктараўна

Шарашовец Аляксандр Мік.

Шафаловіч Аляксандр Пятр.

Шкутко Анастасія Эдуардаўна

Шумскі Ягор Аляксандравіч

Шусціцкі Тадэвуш Віктаравіч

Шымірка Анатоль

Шынкевіч Уладзімір Мікал.

Шыпай Аляксандра Генадз.

Шычко Святлана Вячаслав.

Шэмет Антон Аляксандравіч

Шэравера Руслан Уладзімір.

Юран Антон

Ярмац Аляксандр Аляксанд.

Яскін Андрэй Алегавіч

Яўмен Настасся Мікалаеўна

Яўцюшкіна Таццяна Аляксан.

Ячычка Віктар

 

Не стала рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука

Пасля цяжкай хваробы ў Слоніме памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук. Журналіст Віктар Валадашчук з’яўляўся адным з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку ў Беларусі. За гады незалежнасці Беларусі яму ўдалося ўтрымаць і захаваць на Гарадзеншчыне адно з самых папулярных выданняў і на працягу 22 гадоў яго ўзначальваць. Віктар Валадашчук з’яўляўся вопытным журна-лістам, чалавекам сваёй справы, які любіў сваю Бацькаўшчыну, перажываў за яе, і шматлікія праблемы, падзеі, радасці, пос-пехі адлюстроўваў на старонках незалежнага выдання. Віктару у чэрвені споўніўся толькі 61 год.

 Беларускае Радыё Рацыя.

Ягоная газета варушыла Слонім

Успамін пра рэдактара В. Валадашчука

Трапіць на працу ў «Газету Сло-німскую» Віктара Валадашчука ў пачатку 2000-х для мяне было як сёння атрымаць запрашэнне ў New York Times.

 

Памёр рэдактар першай газеты, дзе я пачаў працаваць, калі яшчэ вучыўся ў 9 класе. У 1997 годзе былы карэспандэнт дзяржаўнай раёнкі Віктар Валадашчук адкрыў «Газету Слонімскую». У канцы 1990-х і пачатку 2000-х яна не давала спакою нікому. Яе баяліся чыноўнікі ад Слоніма да Менска, бо гэта было самае ўплывовае вы-данне ў рэгіёне. Газету шчыра любілі людзі, бо яна была пра людзей. Выданне задавала рытм гораду, варушыла Слонім.

Я памятаю часы, калі яе наклад даходзіў да 12 тысяч асобнікаў. І гэта ў 50-тысячным Слоніме. Улады доўга спрабавалі разабрацца з газетай, бо Слонім быў сярод рэдкіх гарадоў, дзе раёнка мела мізэрны наклад у параўнанні з незалежнымі газе-тамі.

Трапіць туды на працу было чыстай марай. Быць журналістам «Слонімскай», як кажуць у нас, было больш чым прэстыжна. Віталіка Гіля пазнавалі здалёк па фота-апараце. Ягоную бараду ведаў увесь горад. Самыя стылёвыя матэрыялы Волі Шынкевіч абмяркоўвалі ў школах і вучаніцы, і на-стаўніцы. Кожны артыкул Сяргея Чыгрына быў як гістарычнае расследаванне. Потым тыя артыкулы развіваліся ў кнігі. Парадак дня вызначаў астраўскі аднакласнік майго бацькі, а тады адказны сакратар Мікола Канановіч. Адзін Валера Каваленка, а по-тым Саша Захаранка замянялі слонімцам цэлы «Прэсбол». Яны былі першымі спар-товымі журналістамі, каго я рэгулярна чы-таў. Хоць і бачыў усе матчы нашай «Каму-ны», на якія таксама хадзіў.

Усё гэта стваралася на цесным другім паверсе быткамбіната на Камсамо-льскай, дзе доўгі час месцілася рэдакцыя. І калі пасля «Школы маладога журналіста» ў 9-м класе мне сказалі: «Прыходзь да нас працаваць», я не мог паверыць у прапа-нову. Працаваць у «Слонімскай» на той час для мяне — гэта як зараз атрымаць запра-шэнне ў New York Times. Не менш.

Толькі дзякуючы працы ў газеце я змог паступіць на журфак. Вусны іспыт завальваў, але Барыс Васільевіч Стральцоў, паглядзеўшы на тэчку з сотняй публікацый, сказаў: «Раз чалавек працуе, яму месца на журфаку». І паставіў 5 з 5. Роўна столькі мне трэба было набраць, каб паступіць на бюджэт у той год.

Ужо на журфаку я зразумеў, якую крутую школу журналістыкі дала «Слонім-ская». Пакуль мае аднакурсьнікі пісалі са-чыненні ў «Переходный возраст» і чакалі месяцамі апублікавання, мае навіны і рэ-партажы штотыдзень праходзілі праз тэкста-драбільных Сяргея Чыгрына і Віктара Ва-ладашчука. І пасля двух гадоў у газеце ўжо не было чаму вучыцца на журфаку.

Дзякуй за ўсё, спадар Віктар.

Антон Трафімовіч.

Радыё Свабода.

 

Калектыў газеты “Наша слова” шчыра спачувае ўсім родным і блізкім людзям, сябрам і калегам па пяру ў сувязі са смерцю Віктара Валадашчука.

Віктар цесна супрацоўнічаў з “Нашым словам” у рамках Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы і на асабістым узроўні. Ён заўсёды падтрымліваў “Наша слова”ў розных сітуацыях, нягледзячы ні на якія варункі. Падтрымліваў па азначэнні, проста і заўсёды.

Страціўшы Віктара, давялося адчуць тое, што адчувалі салдаты, якія ішлі ў атаку, а побач то справа, то злева падалі сябры. Не спынішся, не падымеш.

Няхай жа слонімская зямля будзе яму мяккай, а памяць пра яго застанецца светлай.

 

Навіны Германіі

Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю

Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў транс-партна-лагістычнай сферы. Пра гэта ішла гаворка 14 чэрвеня ў Менску на сустрэчы намесніка міністра транспарту і камуні-кацый Андрэя Іванова з дэлегацыяй на чале са статс-сакратаром Міністэрства экано-мікі, транспарту і інавацый Гамбурга Тор-стэнам Зевеке.

Як паведамляе прэс-служба Мін-трансу, на сустрэчы таксама прысутнічалі з беларускага боку прадстаўнікі кіраванняў аўтамабільнага, чыгуначнага, воднага тран-спарту і міжнароднага супрацоўніцтва. З нямецкага — прадстаўнікі транспартных кампаній.

— Праца па развіцці транспартна-лагістычнай сістэмы праводзіцца Міні-стэрствам у цесным узаемадзеянні з транс-партнымі міністэрствамі сумежных краін і інтэграцыі нашай краіны ў Еўраазіяцкую транспартна-лагістычную сістэму, — пад-крэсліў Андрэй Іваноў.

У сваю чаргу Торстэн Зевеке звяр-нуў увагу на тое, што порт Гамбурга з’яўля-ецца трэцім па велічыні ў Еўропе. Ёсць вялікая зацікаўленасць у развіцці супра-цоўніцтва з Беларуссю з мэтай стварэння сумеснай лагістычнай канцэпцыі.

Таксама ён падкрэсліў, што ў Еўропе больш няма порта, які б меў такую развітую чыгуначную інфраструктуру — больш за 40% перавозак грузаў, якія загружаюцца і разгружаюцца ў гамбургскім порце, ажыц-цяўляюцца па чыгунцы. Менавіта таму многія прадстаўнікі нямецкай дэлегацыі прадстаўляюць гэтую сферу перавозак.

— Важным рэгіёнам, з якім працуе наш порт сёння, з’яўляецца Азія, а менавіта — Кітай. У сувязі з гэтым Беларусь іграе цэнт-ральную ролю ў ажыццяўленні кантынента-льных перавозак паміж Еўропай і Кітаем. Таксама Гамбург — гэта не толькі буйны лагістычны хаб, але і вельмі важны прамы-словы цэнтр, таму і з гэтага пункта гле-джання мы з вялікай цікавасцю разглядаем Беларусь, — адзначыў Зевеке.

Нямецкая дэлегацыя выказала заці-каўленасць удзельнічаць у рэалізацыі пра-ектаў «Адзін пояс — адзін шлях» і інду-стрыяльнага парку «Вялікі камень».

Бакі дамовіліся развіваць супра-цоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы.

Навіны Германіі.

Гамбург.

Фота pixabay.com носіць ілюст-рацыйны характар.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рабека Мікалай — 60 р., г. Менск
  2. Ляўшун — 31 р., г. Менск
  3. Салавей Алесь — 10 р., г. Менск
  4. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  5. Асташынскі Валянцін — 10 р., г. Менск
  6. Кавалюк А.М. — 10 р., г. Менск
  7. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  8. Кукавенка Іван — 45 р., г. Менск
  9. БТВ — 25 р., г. Магілёў
  10. Панасюк А. — 50 р., г. Менск
  11. ЖСВ — 10 р., г. Менск
  12. Лічык А. — 2 р., г. Менск
  13. Бубен Кастусь — 30 р., г. Менск
  14. Ралько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  15. Мікола — 10 р., г. Менск
  16. Галаўнёў Мікола — 25 р., г. Менск
  17. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  18. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  19. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын
  20. Ляскоўскі Уладзіслаў — 110 р.,

г. Шаркаўшчына

  1. Арсенаў Віталь — 5 р., г. Менск
  2. Васілевіч Базыль — 20 р., г. Менск
  3. Грыбоўскі Васіль — 5 р., в. Чурылавічы
  4. Бусел Мікола — 15 р., в. Пружынішчы
  5. Фурс Антон — 10 р., г. Паставы
  6. Прылішч Ірына — 10 р.
  7. Пільнік — 5 р., г. Менск
  8. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  9. Жыдаль Дзяніс — 20 р., г. Менск
  10. Ерашэня Раман — 20 р., г. Салігорск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Зміцер Санько

ЛІСТЫ ДА ГАРБАЧОВА

З гісторыі суполкі «НА ПАДДАШКУ»

Канец 1986 — першая па-лова 1987 года пазначаныя абу-джэннем грамадскай актыўна-сці інтэлектуальнай эліты бе-ларускага грамадства. Усё больш смелымі і рашучымі ста-навіліся патрабаванні спыніць русіфікацыю Беларусі і заняд-банне айчыннай гісторыі і куль-туры. Найбольш яркімі акцыямі таго часу, якія зрабілі моцны ўплыў на грамадскі настрой, былі арганізацыя і распаўсю-джанне гэтак званых «Лістоў да Гарбачова».

 

Аднаго дня ўвосень 1986 года сустрэліся мы з Яўгенам Кулі-ком на былым праспекце Машэ-рава. Спыніліся, пагаварылі. Дзень быў шэры, і настрой у нас абодвух — гэтакі ж. Задушлівая атмасфера, якая панавала тады ў Беларусі, рэзка кантраставала з тым, што адбывалася ў суседзяў — у Летуве, Латвіі, Эстоніі, Украіне. Тутэйшыя ўлады груба ўціскалі найменшыя праявы нацыянальнай грамадскай актыўнасці. Бесцырымонна ігна-равалі просьбы і патрабаванні змяніць стаўленне да беларускае мовы і культуры. Таму апеляваць да іх не выпадала. Але ж нешта трэба было рабіць. Памеркаваў-шы, пастанавілі, што варта звяр-нуцца з калектыўным лістом да новага савецкага генсека М. Гар-бачова. Яўген папрасіў мяне скла-сці праект (як ён казаў, «балванку») гэтага ліста. Пасля тыдняў трох працы праект быў падрыхтаваны і перададзены на абмеркаванне. Асноўны клопат па рэдагаванні ўзяў на сябе Яўген Кулік.

У кароткім уступе быў ак-рэслены галоўны аб’ект нашай занепакоенасці: «Мова — душа народа, найвышэйшая праява яго культурнай самабытнасці, асно-ва паўнацэннага духоўнага існа-вання. Пакуль жыве родная мова, жыве, мае гістарычную перспек-тыву і народ. З заняпадам мовы чэзне, дэградуе культура, народ перастае існаваць як нацыяна-льны і гістарычны арганізм, як неацэнная складовая часціна зям-ной цывілізацыі». Было адзначана, што мова нашага народа прайшла доўгі і складаны шлях развіцця — былі ў яе перыяды і росквіту, і заняпаду. У Сярэднявеччы яна мела статус дзяржаўнай мовы, го-дна прагучала са старонак пер-шай ва Усходняй Еўропе друкава-най кнігі, дала свету выдатныя ўзо-ры літаратуры. А ў ліхія часіны за-баранялася, бэсцілася прыгнята-льнікамі — паланізатарамі і русіфі-катарамі ўсіх масцей.

Далей характарызаваўся катастрафічны стан беларускай мовы ў БССР, дзе яна была выціс-нутая амаль з усіх сфераў жыцця грамадства. Падкрэслівалася неаб-ходнасць рашучых захадаў па вы-ратаванні роднай мовы, роднай культуры, а значыцца, беларус-кага народа ад духоўнага выміран-ня. У якасці першачарговых пра-паноўвалася ажыццявіць наступ-ныя мерапрыемствы:

а) распачаць увядзенне бе-ларускай мовы ў якасці рабочай у партыйныя, дзяржаўныя (перш за ўсё гэта датычыць міністэрст-ваў асветы, культуры, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сувязі, дзяржаўных камітэтаў па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, па кінематагра-фіі, па тэлебачанні і радыёвяш-чанні, Акадэміі навук) і савецкія органы і ўстановы рэспублікі;

б) устанавіць абавязковы выпускны экзамен па беларускай мове і літаратуры ў сярэдняй шко-ле і па беларускай мове ў вась-мігадовай школе, незалежна ад таго, на якой мове вядзецца там навучанне;

в) устанавіць абавязковы для ўсіх абітурыентаў (акрамя тых, хто прыехаў з-за межаў БССР і СССР) уступны экзамен па бела-рускай мове і літаратуры ва ўсіх вышэйшых навучальных устано-вах і па беларускай мове ў сярэдніх спецыяльных навучальных уста-новах рэспублікі.

Ліст суправаджаўся дадат-кам на сямі старонках, які змя-шчаў дэталёвы комплекс прапа-ноў дзеля карэннага паляпшэння становішча роднай мовы, куль-туры і патрыятычнага выхавання ў Беларускай ССР. Ён абымаў усе галіны — адукацыю, навуку, кніга-выданне, культуру, мастацтва, сродкі масавай інфармацыі.

 

Як сабраць подпісы?

 

Намнога складанейшае і небяспечнейшае было збіранне подпісаў. Мы выдатна разумелі, што калі пра запланаваную намі грамадскую акцыю даведаюцца спецслужбы, ажыццявіць яе будзе немагчыма ці прынамсі вельмі ця-жка. Таму патрабаванні канспіра-цыі былі жорсткія. Адкрытыя тэ-лефонныя размовы забараняліся. Колькасць абазнаных абмяжоўва-лася: гэтай справай, акрамя нас з Яўгенам, займалася вузкае кола сяброў з «Паддашка» — Віктар Ма-ркавец, Аляксей Марачкін, Мікола Купава.

Вызначылі спіс дзеячоў ку-льтуры, навукі, мастацтва, да каго меркавалі звярнуцца з прапано-вай паставіць подпіс, а таксама — у агульных рысах — паслядоўнасць збору подпісаў. Зразумелая наша зацікаўленасць, каб перадусім гэта былі людзі заслужаныя, дып-ламаваныя, вядомыя, якія мелі вы-сокі аўтарытэт у грамадстве. Ад-начасова рыхтавалі беларуска-моўную версію для магчымай пу-блікацыі ў тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», а калі не ўдасца — для як мага шырэйшага інфармавання грамадскасці праз распаўсюдж-ванне машынапісных копій.

27 лістапада 1986 года бела-руская версія ліста пад назовам «Лёс роднай мовы. Трывогі і на-дзеі» з першымі васьмю подпісамі (Уладзіміра Содаля, Льва Мірачы-цкага, Віктара Маркаўца, Генадзя Каханоўскага, Яўгена Куліка, Яўгена Лецкі, Алеся Рашчынскага і Яўгена Лаўрэля) была перада-дзеная праз Алеся Разанава галоў-наму рэдактару ЛіМа. Анатоль Вя-рцінскі ўважліва прачытаў, быў вельмі ўзрушаны. «Гэта сапраўд-ная Хартыя Вольнасцяў!» — выма-віў з захапленнем. У публікацыі мы былі надзвычай зацікаўленыя, бо хацелі, каб ліст быў адкрытым. Тыднёвік, хоць намінальна і з’яў-ляўся яшчэ органам Міністэрства культуры і праўлення Саюза пісь-меннікаў БССР, дзякуючы асобе галоўнага рэдактара адышоў ад афіцыёзу і фактычна стаў у аван-гардзе працэсаў абнаўлення. Ін-шай магчымасці шырокага абна-родавання ліста на той час не было.

Збор подпісаў працягваўся, і праз дзесяць дзён пад лістом ужо стаялі аўтографы Леаніда Лыча, Эдварда Зайкоўскага, Вячаслава Вярэніча, Васіля Талстога, Міколы Арочкі, Алеся Разанава, Леаніда Шчамялёва, Уладзіміра Конана, Рыгора Барадуліна.

Важнай уяўлялася нам прысутнасць у гэтым шэрагу народных пісьменнікаў. І першай кандыдатурай быў Пімен Панчан-ка. Доўга шукалі магчымасцяў сустрэцца з ім, але безвынікова. Ён якраз хварэў, і сямейнікі клапатліва аберагалі яго ад лішніх перажы-ванняў і стрэсаў. І вось нарэшце 11 снежня, дзякуючы Ірыне Ма-рачкінай, дамовіліся: спадар Пі-мен сказаў, што хоць яму і нядоб-рыцца, але ў пільнай патрэбе пры-няць можа. Як занатаваў у дзён-ніку адзін з арганізатараў, «Пан-чанка ўспрыняў ліст вельмі доб-ра. Пачуваўся ён блага. Як сам казаў, «аніяк не мог выкараскац-ца з хваробы». Але нягледзячы на свой стан, вельмі цёпла размаў-ляў, падарыў Яўгену сваю кніжач-ку. Яўген яму — вымпялок «Першая граматыка» 1, што выпадкова і вельмі дарэчы агледзеў у сваёй торбе. Яшчэ П. П. падарыў свой уласны ліст, які здзівіў падабен-ствам да нашага, дзе шмат якія пункты вельмі выразна перагука-ліся. Таму і ўспрымаў добра, бо сам толькі што думаў і рабіў гэтаксама. Але на ягоны крык — поўная цішыня. Натуральна, стары быў узрушаны, што ёсць людзі, якія і думаюць, і дзейні-чаюць. Таму з ягонага боку ва ўсім адчувалася ўдзячнасць за ўвагу да яго, за давер і г. д.» 2

 

«Снегавы камяк» — на вяршыні

 

З вялікім хваляваннем уве-чары таго самага дня чакалі выні-каў сустрэчы з Васілём Быкавым. Гэтую місію ўзялі на сябе Яўген Кулік, майстэрня якога была ў тым пад’ездзе, дзе жыў пісьменнік, і Аляксей Марачкін. Каб не ства-раць чалавеку побытавых нязруч-насцяў, запрасілі яго ў майстэрню. Сёння некаму гэта можа падацца дзіўным, але тады мы не былі ўпэўненыя ў поспеху нашай заду-мы. І якія ж былі шчаслівыя, калі ўсё атрымалася! Васіль Быкаў падпісаў, хоць перспектывы акцыі ацэньваў даволі стрымана. Пасля гэтага кроку настрой у нас змя-ніўся кардынальна. Вобразна ка-жучы, снегавы камяк, які дагэтуль кацілі ўгару, нарэшце апынуўся на вяршыні. З палёгкай уздыхнулі, спадзеючыся, што справа цяпер пойдзе жвавей.

І сапраўды, у наступныя чатыры дні ліст падпісалі Аляксей Дудараў, Вячаслаў Адамчык, Ва-сіль Вітка, Стэфанія Станюта, Мак-сім Лужанін, Эдуард Агуновіч, Валянціна Пархоменка, Анатоль Кудравец, Янка Брыль — вядомыя на ўсю краіну паважаныя і аўта-рытэтныя асобы. Шчыра кажучы, не ўсюды нас чакала ўдача, але мы не крыўдавалі, бо ведалі, што тым людзям давялося ператрываць на сваім вяку…

Пра атмасферу, якая пана-вала ў тагачаснай Беларусі, яскра-ва сведчаць перасцярогі, што вы-казвалі людзі, падпісваючы ліст: «каб хоць не трапіў да мясцовых уладаў» (Максім Лужанін), «каб не папаў у рукі нашых чыноўні-каў» (Валянціна Пархоменка), «каб не дужа зацягвалі, бо прый-дуць і забяруць» (Вячаслаў Ада-мчык), «каб была надзейная да-стаўка» (Васіль Вітка).

(Працяг у наст. нумары.)

1 Календары, выяўленчыя і тэкставыя матэрыялы да розных юбілеяў (Ф. Скарыны, Ф. Багушэвіча, У. Караткевіча, А. Гаруна ды інш.) у форме вымпелаў, зробленых мастаком Віктарам Асташонкам спосабам шаўкаграфіі, былі ў 1986-1990 гадах вельмі папулярныя. Вымпел, пра які ідзе тут гаворка, прысвечаны 400-годдзю выдання першай у Беларусі граматыкі, выдрукаванай у Вільні братамі Мамонічамі.

2 Маркавец Віктар. Дзёньнікавыя нататкі 1986-1987 гг. // Veritas: Бюл. БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2006. № 1 (4). С. 25.

 

Леанід Лаўрэш

Ваколіца Ліды Вісманты

Раён горада Ліда па Нава-градскім тракце меў, сёння цалкам забытую, гістарычную назву Віс-манты. Ваколіца Вісманты раней зваліся Кузьмішкамі ад імя «мыс-ліўца» Захарыяша Кузьміча, яко-му ў 1507 г. вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам І тут было нададзена 6 валок зямлі. У 1668 г. Кузьмішкі ўжо ў Давіда Гаеўскага набыў Аляксандр Вісмант. Маёмасць была раздробненая яго спадчынні-камі і ператварылася ў так званую ваколіцу Вісманты.

Немагчыма прасачыць ма-ёмасныя справы Вісмантаў на працягу стагоддзяў, таму адразу пяройдзем у канец XIX — першую палову XX ст. Пра вывучэнне родавых папераў аднаго з стара-жылаў Вісмантаў — Казіміра Віс-манта і працяглыя размовы з ім пі-саў Міхал Шымялевіч ва ўспамі-нах: «Хто ў Лiдзе не знаў старога Казіміра Вісманта? 50 гадоў таму (успаміны надрукаваныя ў 1937 г. — Л.Л.) быў гэты чалавек у росквіце сіл, трохі сіваваты, трохі лысаваты, але шыракапле-чы, румяны і да жанчын цікаўны. Яго белая хатка пад саламяным дахам, стаяла на Вісмантах пад Лідай, пры абсажаным бярозамі наваградскім гасцінцы… У ста-рога ў хатцы пад столлю стаяла скрынка, поўная старых пажоўк-лых папер, пісаных і па-славянску, і па-польску, памятаючых часы караля Аляксандра Ягелончыка… Стары Вісмант ведаў на памяць свой вялікі шматаркушовы ра-давод з усімі датамі і ведаў шмат цікавых гісторый». Казімір Вісмант меў сына, якога ён вучыў на арганіста і ажно чатыры дачкі. «Да пана Казіміра вечарамі ха-дзіла на пасядзелкі і размовы лід-ская прыгарадная моладзь, вядо-ма, у доме тры дарослыя дачкі і чацвёртая, Броня, ужо ўбіваецца ў пёры». Моладзь гуляла ў гульні, часам распавядала ўсялякія ціка-выя гісторыі, анекдоты, байкі, жахі альбо пра чары і незвычайныя з’я-вы, часам дэкламавалі розныя по-льскія вершы «… альбо такія вер-шы, як «Панскае ігрышча» ці «Aд-каз на панскае ігрышча» і іншыя, якія праз нейкі час былі надру-каваныя ў Кракаве ў кніжачках Мацея Бурачка». З радкоў Шы-мялевіча бачна, што вершы Фран-цішка Багушэвіча на Лідчыне і ка-нкрэтна на Вісмантах, мелі папу-лярнасць, перапісваліся і чыталіся падчас вячорак, яшчэ да выдання кніжак.

Каля пляца Казіміра Вісман-та знаходзіўся ўчастак яго сваяка Яна Вісманта, сына Рафала. Рафал сын Юзафа быў жанаты з Мальві-най з Болтуцяў. Калі яго сын Ян вырас, Рафал перадаў яму гаспа-дарку на Вісмантах, а сам пера-сяліўся ў ваколіцу Даліна пад Лі-дай. Ян Вісмант (1872-1900) быў жанаты з Ізабэлай з Багдановічаў, сужэнцы мелі дачку Зоф’ю (1897-1957) (выйшла замуж за прыехаў-шага з этнічнай Польшчы чыноў-ніка Станіслаўскага) і сына Ан-тона (1898-1902).

Унук Яна Вісманта Ян Ста-ніслаўскі, па дакументах, якія ў яго захаваліся, апісаў сядзібу свайго дзеда. Паглядзім як выглядаў гара-дскі маёнтак дастаткова багатага лідзяніна на пачатку XX ст.

Зямельны пляц уздоўж ву-ліцы (сучасны праспект Перамогі) меў шырыню 100 і глыбіню каля 450 аршынаў (да рэчкі Лідзейкі). Участак быў агароджаны шчыль-ным плотам з дошак. Адразу ад вуліцы стаяла гумно памерам 20 х 13 х 4 аршыны вартасцю 600 царс-кіх рублёў. Гэта гумно з’яўлялася візітоўкай усёй маёмасці Яна Віс-манта, і тое, што яно месцілася ка-ля дарогі, дазваляла вельмі проста прывозіць і вывозіць грузы з гэтай гаспадарчай пабудовы. Каля гум-на стаяла абора з хлявом памерам 18 х 8 х 2,5 аршына коштам 200 рублёў. Таксама мелася спіжарня памерам 8 х 6 х 4 аршыны коштам 150 рублёў. Усе будынкі былі па-будаваны з тоўстага прасмоленага бярвення і пакрыты саломай.

За гаспадарчымі пабудо-вамі  рос вялікі сад, потым раслі кветкі і бліжэй да рэчкі стаяў жылы дом памерам 12 х 6 х 2,5 аршына вартасцю 500 рублёў. У садзе раслі яблыні, грушы, вішні, слівы, роў-нымі радамі кусты чорных і чыр-воных парэчак і агрэсту. Маліна была пасаджана асобнай паласой.

Дом складаўся з трох па-кояў, кухні і гаспадарчых памяш-канняў. Электрычнасць тут з’яві-лася ў 1928 г. Дэтэктарнае радыё на пачатку 1930-х гг. замянілася на лямпавае. Калі вуліца мела назву Вісманты, стары дом Яна Вісман-та меў № 30, калі каля 1930-га года яе пераназвалі ў вуліцу Гражыны, дом атрымаў № 65.

У 1920-я гг. участак Яна Вісманта на поўдні межаваў з уча-сткам Францішка Вісманта, сына таго самага Казіміра пра якога пі-саў Шымялевіч, далей на поў-дзень ляжаў участак Насевіча, дач-ка якога Яніна ў 1930-я гг. лічылася самай прыгожай дзяўчынай на Вісмантах. Яшчэ далей на поў-дзень знаходзіўся участак, на якім раней стаяў дом заснавальніка ро-ду Вісмантаў у Лідзе, Аляксандра Вісманта (бліжэй да сучаснай на-фтабазы). Гэты ўчастак у 1920-я гг. быў прададзены нейкаму Каз-лоўскаму, і мае сэнс трошкі рас-казаць пра бізнес гэтага чалавека.

Казлоўскі займаўся спра-вай, якая прынесла дурную славу Вісмантам. Казалі, што калі б за-снавальнік роду Аляксандр Віс-мант даведаўся пра ўстанову, якая месцілася на яго пляцы, дык пера-вярнуўся б у труне. Ваколічныя людзі лічылі, што Казлоўскі зга-ньбіў дом продка ўсіх Вісмантаў, і таму пісалі бясконцыя скаргі на Казлоўскага. Сюды, да «вясёлых» жанчын вядомай прафесіі часта прыязджалі дрожкі з паднятым верхам — гэтак наведвальнікі хава-ліся ад цікаўных вачэй. Падчас рэгулярных маршаў жаўнераў лід-скага лётнага палка з Паўночнага гарадка ў касцёл і вяртання ў ка-зармы, ці маршу на ўсялякія свя-точныя парады, работніцы ўста-новы ўсе разам заўсёды выходзілі да плоту ці сядзелі ў вокнах дома і спаборнічалі паміж сабой ў мас-тацтве эратычнага распранання. Расшпіленымі сукнямі і тым што пад сукнямі, яны заваблівалі вай-скоўцаў, забяспечваючы сабе клі-ентаў і сталую працу. Афіцэры, якія вялі жаўнераў у горад ці вяр-талі ў казармы, заўсёды аддавалі каманды «на-лева раўнуй» ці «на-права раўнуй» — адмыслова гэтак, каб жаўнеры бачылі мілых іх сэрцу дам. І правільна рабілі — такім чы-нам падтрымлівалася бачнасць дысцыпліны. Бо і без каманды афі-цэра, жаўнеры ў шыхце ўсяроўна круцілі б галовамі і глядзелі б толь-кі на жанчын, што з’яўлялася б яў-ным парушэннем дысцыпліны.

Недзе пры канцы 1930-х гг. грамадскае абурэнне перамагло і пляц заснавальніка лідскіх Вісман-таў быў прададзены ў «добрыя рукі».

Далей на поўдзень за бы-лым пляцам Аляксандра Вісманта стаяў дом чарговага кузэна маці Яна Станіслаўскага — Браніслава Вісманта, бацькі двух сыноў — Аля-ксандра і Вільгельма. За домам Браніслава знаходзіліся два дамы братоў Нікалаевых. Адзін з братоў працаваў у той час інжынерам і разам са сваімі сынамі жыў іх ба-цька — генерал царскай арміі. Ста-ры генерал застаўся ў памяці лі-дзян як заўзяты калекцыянер паш-товых марак.

 

Зноў вяртаемся на ўчастак Яна Вісманта. Суседам яго ў бок горада (на поўнач) быў нейкі Ут-кевіч. Разам з бацькамі, у розных кватэрах вялікага дома, жылі дзве дачкі з сем’ямі. Малодшая дачка была замужам за службоўцам по-льскай тайнай паліцыі Фідэлісам. Стары Уткевіч атрымаў вядомасць на ўсе Вісманты праз свае дзівац-твы. Напрыклад, выходзячы з хаты, ён замыкаў знутры ўваходныя дзверы сваёй кватэры на ланцугі, скобкі і вялікую колькасць замкоў. Пры гэтым сам вылазіў пра акно і толькі трошкі яго прычыняў пасля сябе. Як толькі стары сыходзіў з двара, мясцовыя хлопцы разам з яго унучкай Ясяй залазілі праз акно ў кватэру і раскідвалі рэчы. Уткевіч не раз мяняў замкі, але гэта не дапамагала, і стары упэўніўся, што злодзеі нейкім чынам заўсёды маюць ключы, і паратунку ад іх няма і не будзе.

Далей на поўнач стаялі дзве халупкі ў якіх жылі бедныя сем’і. Пасля гэтых дамкоў, бліжэй да го-рада, вялікі ўчастак зямлі і добры дом меў Шлёма Рубінштэйн — ула-дальнік крамы спажывецкіх тава-раў.  Шлёма гадаваў чатырох сы-ноў і дзвюх дачок. Адзін з сыноў Шлёмы — Рубін (1920 г.н.) урата-ваўся з лідскага гета і падчас Дру-гой сусветнай вайны ваяваў у пар-тызанскім атрадзе «Іскра».

На поўнач ад маёмасці Ру-бінштэйна знаходзіўся выган — нічыя тэрыторыя, на якой людзі прызначалі сустрэчы, а хлопцы гулялі ў футбол.

За выганам ляжала маё-масць Бузара, у 1930-я гг. гэта быў ужо немалады чалавек з дагледжа-най барадой. Дачка Бузара пра-цавала настаўніцай польскай мо-вы ў Гандлёвай гімназіі. Трэба сказаць, што пасля заканчэння маім татам гарадзенскай трохга-довай школы машыністаў па раз-меркаванні ён патрапіў ў Ліду.  Менавіта ў Бузара тата і мама зды-малі пакой, і ў 1957 г. у яго хаце нарадзіўся мой старэйшы брат Юра (1957-1996). Памятаю, як маці неаднаразова добрым словам зга-двала «дзеда Бузара» і ведаю, што мой тата любіў паразмаўляць са старым лідзянінам пра жыццё.

За поўнач ад Бузара, праз два пляцы, месцілася чыгуначная вадакачка і вуліцу перакрочвала чыгунка, па якой на вадакачку ха-дзіў цягнік, зараз гэтай чыгуначнай лініі няма. У дзяцінстве  я неад-наразова бываў тут, бо ў вялікім і старым памяшканні вадакачкі мелася кватэра майстра водаза-беспячэння, які кіраваў справай падачы вады на чугунку. З сярэ-дзіны 1950-х гг. майстрам тут пра-цаваў Уладзімір Нядзведскі. Ён быў жанаты з сяброўкай маёй ма-ці — цёцяй Надзеяй і менавіта Ня-дзведскія дапамаглі маім бацькам зняць кватэру ў Бузара. Добра па-мятаю, што за вадакачкай, на бе-разе Лідзейкі мелася выдатнае ме-сца для пікнікоў.

 

Зноў вяртаемся да ўчастка Яна Вісманта. Насупраць яго, праз вуліцу домам валодаў чыгу-начны машыніст Кулеш. Тут жа на заходнім баку вуліцы, на поўдзень ад дома Куляшоў, нашчадкі Яна Вісманта мелі вялікую незабудава-ную дзялку на якой вырошчвалі бульбу і нават збожжа. Праз адзін дом ад Куляшоў у бок горада, зна-ходзіўся дом Лохача, які трымаў краму і канкурыраваў з Рубін-штэйнам.

Каля Вісмантаў, па вуліцы Легіяновай, 6 (зараз вул. Клімко) жылі сыны  Леана-Пятра Вісманта, у 1906 — 1914 гг. ён займаў пасаду бурмістра горада. Старэйшы сын былога бурмістра Францішак Віс-мант быў вядомым у горадзе адва-катам, а другі сын Часлаў служыў у лідскім авіяцыйным палку. У верасні 1932 г. прэса паведаміла пра катастрофу лідскага самалёта каля Маладзечна. Самалёт, які пі-латаваўся паручнікам-пілотам Ру-довічам і назіральнікам, сяржан-там-пілотам Вісмантам, упаў з вя-лікай вышыні, але на шчасце, лёт-чыкі ўцалелі, Вісмант патрапіў у маладзечанскі шпіталь, а Рудовіч адразу вярнуўся ў Ліду.

 

Ну і пры канцы самае ціка-вае, у 1920 г. Беларускі нацыяна-льны камітэт у Лідзе — орган, які каардынаваў і прадстаўляў дзей-насць беларускіх партый і аргані-зацый, месціўся па адрасе: Віс-манты, 48.

 

Еўрапейскае прызнанне беларускага артыста

21-23 чэрвеня вядомы бе-ларускі спявак Зміцер Вайцюшке-віч знаходзіўся ў Лондане. Ён вы-ступіў у Беларускім доме Згурта-вання беларусаў Вялікабрытаніі. Спадар Мікола Пачкаеў уручыў Змітру Вайцюшкевічу ад імя Рады БНР медаль да 100- годдзя БНР.

— Лонданскія беларусы прыўкрасныя, было шмат дзетак, як ні дзіва англамоўных, — падзя-ліўся ўражаннямі спявак па вяр-танні на Беларусь.- Я шчыра  ўдзячны за прыём і ўзнагароду! Мне было вельмі прыемна! Хутка будуць новыя сустрэчы са слу-хачамі!

— Супраца з беларусамі ўсяго свету і з музыкамі іншых краін узбагачае,- сказаў спадар Зміцер. — Для мяне важна пад-трымліваць свой прафесіяналізм і прапаноўваць новыя ідэі.

Так апошні дыск «Зорка Дзіва» быў запісаны з польскім струнным квартэтам пад кіраў-ніцтвам Хадрыяна Табэцкага. У партыі гітары і мандаліны браў удзел Віктар Цісла.

На працягу дзесяці гадоў я працаваў у Варшаве ў студіі «Буфа» разам з Янушам Юза-фовічам і Янушам Ста-клосам — найлепшымі сучаснымі польскімі кампазітарамі, раз на месяц выступаю ў спяк-таклі, раней разам з поль-скімі музыкамі, з гуртам «Чарамшынай»  мы запі-салі дыск «Што на сэр-цы». Яны жывуць на са-май мяжы з Беларуссю, у мясцовасці Чарэмха. Раз на год у іх адбыва-ецца фальклорны фесты-валь, з усяго свету прыяз-джаюць госці, і яны пра-слаўляюць свой рэгіён.

У студыі польска-га радыё ў зале Вітольда Лютаслаўскага мы рабілі акампа-немент польскаму гурту «Верхаві-на», які дзейнічаў пры Варшаўскім універсітэце, але спяваў украінскія і лэмкаўскія песні. На польскім тэлебачанні я ўдзельнічаў у запісе праграмы » Тylko w Lwowe» з ар-кестрам студыі «Буфа».

29 чэрвеня артыст накіра-ваўся ў Антверпен.

«Ад шчырага сэрца він-шуем, улюбёны пясняр нашай сям’i!» — адгукнуліся на ўзнагароду карыстальнікі Фэйсбуку.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

ШЭПЧУЦЦА ЯВАР З КАЛІНАЮ

Тут купалаўскі дух не патух,

Тут купальскі агніска палае.

Іван Івашка.

 

А яны і сапраўды шэп-чуцца, тыя явар і каліна, толькі не з верша Янкі Купалы, а рэальныя, пасаджаныя ў невялікім прыват-ным парку паэта Івана Івашкі са стаўпецкага Вязаўца.

Паэт ёсць паэт: на дзялян-цы бацькоўскай зямлі, што праз дарогу ад спадчыннай хаты, не ха-целася яму карпець над градамі капусты, гуркоў ды памідораў — разгадаваў ён парк. Да саста-рэлых дзядоўскіх яблынь пад-садзіў елку ды ліпы, арэшнік і бярозы, граб і акацыю. Расста-раўся і на явар, каб было з кім шаптацца калінцы. Штолета даглядаў і падкошваў. Свой парк так і назваў: «Явар і каліна». Не было ў ім дарожак і лавак —  блу-кай, як у лесе, ад дрэва да дрэва, сядзі пад таполяй або прыхініся да клёна… Думай, разважай сам з сабою, складай вершы.

Два гады таму паэта не стала. А парк застаўся. Засталіся прыхільныя аднавяскоўцы,  шматгадовыя сябры, аматары добрага беларускага верша. Яны і сабраліся ў гэтыя Купалава-купальскія дні, каб усталяваць ад-мысловую шыльду, якая пазначы-ла б Іванаў парк. Аўтар ідэі і пра-екту Валер Дранчук, майстар-вы-канаўца памят-нага знака Іван Дзявойна з ро-дзічам Тадэву-шам, аднавяс-коўцы Алена Гарановіч і Зіна-іда Чалых з уну-чкай, сябры Ня-свіжскай аргані-зацыі ТБМ Ала Шчука з дачкой і Наталля Плакса — усе пагаджаліся на тым, што памяць працягвае жыццё і таго, хто адышоў, і тых, хто застаўся, сучаснікаў.

Асобная частка ўшанава-льнай дзеі — успаміны. Тадэвуш Дзявойна прыгадаў першыя публікацыі школьніка-пачаткоўца Івана Івашкі ў раённай газеце, якая тады называлася «Голас селяніна». Літаратурнай уз-нагародай паэту была пуцёўка ў Артэк. Валер Дранчук адзначыў шматгадовы няўрымслівы імпэт Івана да вандровак па Беларусі: Іван наведаў ці не ўсе літаратур-ныя гнёзды — месцы нараджэння беларускіх пісьменнікаў. І не то-лькі класікаў, але і сучасных. Пра свае падарожжы нярэдка распа-вядаў на сустрэчах з юнымі зем-лякамі ў мясцовай Вішнявецкай школе. Зведаў радасць ад пу-блікацыі трох зборнікаў сваіх вер-шаў. Усе яны выйшлі ў выдавецтве «Кнігазбор». Ягонае сяброўства ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў доўжылася каля дзесяці гадоў.

Іван Дзявойна, знаўца-захавальнік вязавецкай даўніны, гаспадар сядзібы-музея «Родны кут» кароткімі штрыхамі-згадкамі ўвёў прысутных у той беларускі вясковы свет, што гадаваў паэта. Як капалі калодзежы. Рабілі вет-ракі. Ткалі кросны.

Знак удзячнай памяці каля хаты паэта, адзначылі ўдзельнікі акцыі, — гэта і своеасаблівы ўнёсак у мясцовы агратурызм і папуля-рызацыю роднага слова.

Старшыня Нясвіжскай

арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

 

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *