НАША СЛОВА № 28 (1439), 10 ліпеня 2019 г.

Серада, Ліпень 17, 2019 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У ліпені мы атрымалі вялікі правал у падпісцы. Па ўсім відаць, што тыя негатыўныя змены, якія адбываюцца ў гра-мадстве, не мінаюць і нас. Мы трацім чытачоў папяровай газеты, а ці набываем чытачоў сайта, то яшчэ пытанне. Тым не менш, газета прадаўжае выходзіць, і ніякіх песняў жальбы не будзе. Мы былі, ёсць і мусім быць.

Красавік Ліпень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       13     8

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      7

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                —       —

Івацэвічы р. в.          2       2

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             1       1

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                6       5

Пружаны р.в.           4       2

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     45      38

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       1

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            23     17

Верхнедзвінск р.в.    5      4

Глыбокае р.в.            5      5

Гарадок р.в.              3      —

Докшыцы р.в.           2      3

Дуброўна р.в.           1      —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     19     18

Орша гор.                 6      6

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             3       4

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       5

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    87      77

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       3

Барысаў гор.            7       5

Вілейка гор.              2       1

Валожын гор.           7       5

Дзяржынск р.в.        7       5

Клецк р.в.                 —       1

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.              2       1

Лагойск                     5       6

Любань р.в.              1       2

Менск гор.           199    147

Менск РВПС          14     10

Маладзечна гор.     11      5

Мядзель р.в.            2       3

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             27      7

Смалявічы р.в.        3        2

Слуцк гор.               7       4

Салігорск гор.         3       3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       3

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             1       1

Усяго:                   310    221

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3       1

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             15     13

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       11     6

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               1       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               2       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     43      33

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                2       2

Ваўкавыск гор.         4       3

Воранава р.в.          16       2

Гародня гор.           32     24

Гародня РВПС        14    14

Дзятлава р.в.             3      5

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       2

Карэлічы р.в.            1       1

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       4       1

Астравец р.в.            1       1

Ашмяны р.в.             4       3

Смаргонь гор.           8      7

Слонім гор.               8       8

Свіслач р.в.               4       5

Шчучын р.в.             3       1

Ліда                          49       7

Усяго:                    157    88

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  —       1

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            21     21

Асіповічы гор.          8       7

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             1       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       1

Усяго                       41     41

Усяго на краіне:  683   498

 

Каб сям’я была крыніцай радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны

Сёлета Будслаўскі фэст, на які сабраліся нека-лькі тысяч вернікаў, прахо-дзіў пад дэвізам «Марыя-ка-ралева сям’і.»  5 ліпеня адбы-лася прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі. 6 ліпеня Мітрапаліт Менска-Магі-лёўскі прысвяціў сваё выс-тупленне тэме абароны ся-м’і і сямейных каштоўна-сцяў.

У прамоўленай гамі-ліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу ўдзельні-каў урачыстасці на заданні Касцёла ў Беларусі па аба-роне сям’і перад абліччам крызісу.

Палова сем’яў у Бе-ларусі разведзена, і гэта негатыўна ўплывае на гра-мадскі клімат нашай краіны і выхаванне маладога пака-лення, якое застаецца без на-лежнай бацькоўскай апекі. Спасылаючыся на агульна-даступныя статыстычныя дадзеныя, арцыбіскуп Т. Кандрусевіч з горыччу кан-статаваў, што Беларусь пе-ражывае дэмаграфічную зіму.

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на пагрозлі-вую тэндэнцыю росту коль-касці абортаў і шкоднасць «прапаганды амаральнай ідэі штучнага апладнення», у выніку якога, нават не бе-ручы пад увагу вельмі сум-ніўны маральны аспект гэ-тай працэдуры, не народзіц-ца і дзясятай часткі ад той колькасці дзяцей, якіх што-год забіваюць ва ўлонні маці.

Задаючыся пытан-нем пра прычыны амараль-ных тэндэнцый, якія разбу-ральна дзейнічаюць на ся-мейныя каштоўнасці, арцы-біскуп сярод іх назваў тое, што беларускае грамадства яшчэ не вызвалілася ад згуб-ных уплываў савецкай атэіс-тычнай ідэалогіі.

«Скрыты вірус» не-далёкага савецкага мінулага актывізуецца «вірусам» лі-бералізму і маральнага рэ-лятывізму.

— Лібералізм свабод-на трактуе правы дзяцей, — заўважыў мітрапаліт Тадэ-вуш Кандрусевіч, -забыва-ючы пра тое, што спачатку трэба акрэсліць правы баць-коў клапаціцца пра духоў-ную фармацыю сваіх дзя-цей.  Мы павінны імкнуцца, каб сям’я была крыніцай ра-дасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны! .

Душэўныя словы сказаў па-беларуску апоста-льскі нунцый Габар Пінтэр:

— Гісторыя гэтай зям-лі сведчыць пра любоў Маці Божай да Беларусі. Яна са-брала сваіх дзяцей тут, каб усцешыць і ўзмоцніць. Адзі-нства ў сям’і і ў супольнасці — запавет Езуса.

У Будславе было прэ-зентавана новае выданне Катэхізісу Каталіцкага кас-цёла для моладзі на бела-рускай мове — «YOUCAT»

Мы пазнаёміліся з удзельнікамі пі-лігрымкі з розных гарадоў. Даша Іва-ноўская з парафіі св. Тройцы ў Глы-бокім займаецца ў моладзевым хоры і два разы на ты-дзень спявае на мо-ладзевай імшы. Яна марыць стаць юрыстам.

Прадста-ўніцы руху «Маці ў малітве» прыехалі з Ліды. Гэты рух распачала на Бела-русі каардынатар Людміла Губіна з Менска.

Пані Данута з касцёла Небаўзяцця Най-свяцейшай Панны Марыі распавяла пра тры групы руху, якія існуюць у іх го-радзе.

— Мы сустракаемся кожны квартал на тры дні і  прысвячаем гэтыя сустрэ-чы сусветнаму руху, які існуе. Мы рады, што ёсць сёстры ў Хрысце, якія дапа-могаюць добрым словам і парадай. Мы молімся і за хворых дзяцей,  і за тых, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

Пілігрымы з Пінска падзяліліся:

— Мы былі вельмі шчаслівыя, калі з намі быў як наш бацька кардынал Казімір Свёнтак! Наша архі-катэдра вельмі прыгожая, а цяпер ёсць яшчэ новы кас-цёл святога Бенедыкта, дзе служыць працавіты, умелы і творчы ксёндз Часлаў.  У Крыўчыцах у савецкія часы рота салдат разбурыла кас-цёл, 50 гадоў храма не было. І вось прыехаў місіянер з Польшчы Пётр Бялевіч і па-будаваў каплічку. Мы вельмі задаволеныя!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Удзельнікі «Сямей-най пілігрымкі»;
  2. Удзельніцы руху «Маці ў малітве».

 

Да 30-годдзя ТБМ

«Дзейнасць у ТБМ — самы шчаслівы і яркі перыяд майго жыцця»

Педагог, грамадскі дзе-яч, псіхолаг, актывістка ТБМ Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч падзялілася сваімі думкамі пра тое, якую ролю ў яе жыцці ады-грала Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Выклад-чыцкая, асветніцкая і дабра-чынная дзейнасць зрабілі яе шчаслівай і багатай на сяброў.

Людміла Дзіцэвіч — вы-кладчык з 40-гадовым стажам, аўтар  больш за 100 артыкулаў, якія друкаваліся ў газетах «На-ша слова» і «Новы час», 243 ма-стацкіх твораў і 80-ці навуко-ва-метадычных распрацовак.

Яна з’яўлялася першым намеснікам старшыні ГА «Тава-рыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», намеснікам старшыні Таварыства «Беларусь-Ірлан-дыя», працавала ў ГА «Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік», займала-ся гуманітарнай дзейнасцю і аздараўленнем дзяцей за мяжой. На працягу 20 гадоў выязджала з групамі беларускіх дзяцей у Італію, Англію, Уэльс і Ірландыю.

 

— У сярэдзіне 90-тых гадоў адбыўся вялізны ўздым у маім жыцці, — успамінае Людміла Міка-лаеўна. — Адбылося супадзенне майго пад’ёму інтэлектуальнага і грамадзянскага з уздымам у гра-мадстве. Маё ўваскрасенне як асо-бы супала з Адраджэннем краіны. Я трымала руку на пульсе ўсіх падзей.

ТБМ дапамагло мне развіць мае творчыя здольнасці! Я шмат пісала, друкавала, бо трэба было развіваць мову, падымаць газету, падставіць плячо ў падтрымку ся-брам. Я пісала па-мастацку, на-раджаліся вершы і песні, добра пайшла ў мяне публіцыстыка. Я трапіла ў кола адраджэнцаў — наву-коўцаў, пісьменнікаў, патрыётаў! Гэта было велізарным шчасцем у маім жыцці!

Я стварала сцэнары, іграла ў тэатры, праводзіла вечарыны. Развіліся мае філалагічныя і арга-нізацыйныя здольнасці, — усё спатрэбілася дзеля працы ў аргані-зацыі. Гэта быў самы яркі перыяд майго жыцця! У ТБМ я знайшла спаемства сваіх аднадумцаў — са-мых лепшых людзей!

Яшчэ калі я працавала на-стаўніцай у сярэдняй школе № 183, Ніл Гілевіч парэкамендаваў мяне, і я стала адказным сакратаром ТБМ. Потым была абрана намес-нікам старшыні ТБМ, а затым — першым намеснікам старшыні                          (пры Алегу Трусаву). Я праводзіла курсы па культуры мовы на ТБМ і адначасова вяла курсы  ў БДУКіМ.

Людзі імкнуліся вывучаць мову, шукалі рэпетытараў, каб авалодаць мовай і выразна гава-рыць па-беларуску. У ТБМ пры-йшлі заможныя людзі, пры пад-трымцы якіх удалося ажыццявіць  шмат беларускамоўных праектаў.

Праз працу над дакумен-тамі і спісамі ў мяне, як у філолага удасканаліўся яшчэ і дзелавы стыль. Мне давялося ўдзельнічаць  у розных навуковых мовазнаўчых канферэнцыях. Давялося наву-чаць беларускай мове кіраўнікоў амбасад, а сярод іх — намесніка амбасадара ЗША Джона Кунстад-тэра, а таксама аташэ нямецкага пасольства. Кіраўнікі ТБМ Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў навучылі мяне гаспадар-лівасці, каб кожную капейку накі-роўваць на карысныя справы для арганізацыі.

Пры ТБМ я арганізавала цыкл семінараў «Я магу жыць ле-пей», які праходзіў у розных гара-дах і вёсках. Слухачы прыходзілі на мае семінары ў Бярозе, у Лідзе, Берасці, Віцебску.

Частка нашых  праектаў і заняткаў была прысвечана раз-віццю пачуцця ЛЮБОВІ- любові да мовы, да краіны, да людзей і жыцця.

Я ўдзячная ТБМ, што тут я адчула сваё новае пакліканне да набыцця  і выкарыстання псіхала-гічных ведаў. Авалодаўшы прафе-сіяй псіхолага, я пайшла працаваць у Беларускі дзяржаўны тэхнала-гічны ўніверсітэт і займалася з моладдзю.

Нарэшце, я адчула сябе гас-падыняй свайго жыцця. Стала індывідуальным прадпрымаль-нікам як псіхолаг, праводжу семі-нары і трэнінгі, імкнуся дапамагчы людзям паправіць здароўе і палеп-шыць свой стан, развіваць сябе як асобу. Праз псіхалагічныя веды я сама змагла аздаравіцца і стаць паспяховай у дзейнасці. Зараз пра-воджу вебінары,  на якіх да мяне могуць далучыцца карыстальнікі інтэрнэта. Непарушна ўсёй маёй душой я звязана з ТБМ.

Я рада, што Алена Анісім вядзе рэй далей і высока падымае рэйтынг арганізацыі!

Запісала Эла Дзвінская,

Фота аўтара.

 

Скідзельская  суполка ТБМ на ўздыме

Стварэнне ў Скідзелі суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны не было выпадковым.

Тут здаўна, яшчэ ў 20 — 30-я гады мінулага стагоддзя, існаваў моц-ны беларускі нацыянальны рух, плён-на і паспяхова працаваў шматлікі гур-ток Таварыства беларускай школы і карыстаўся падтрымкай жыхароў, ішло змаганне за беларускамоўную адукацыю. Тут заўсёды  было многа шчырых прыхільнікаў беларускай справы, беларускага адраджэння.

Таму пасля стварэння ў краіне ў 1989 годзе Таварыства беларускай мовы гэты невынішчальны дух пры-вёў да ўзнікнення ў Скідзелі некалькіх суполак Таварыства, пераходу школ горада на беларускую мову навучан-ня. Аднак антыбеларускі рэферэн-дум 1995 года, з горыччу ўспрыняты беларускім дэмакратычным грамадст-вам, прывёў да абмежавання дзейнасці першасных суполак Таварыства. А наступным рэпрэсіўным крокам было закрыццё мясцовымі ўладамі ў 2005 годзе Гарадзенскай раённай арганіза-цыі ТБМ. Трэба прызнаць, што гэтыя неразумныя меры ўладаў не дэмара-лізавалі прыхільнікаў беларускага адраджэння, і яны прадаўжалі сваю справу.

У выніку  амаль пяць гадоў назад гэтыя актыўныя, неабыякавыя людзі аб’ядналіся ў Скідзельскую рэ-гіянальную суполку Таварыства бе-ларускай мовы, у якую ўваходзяць настаўнікі школ, работнікі культуры, грамадскія актывісты, пенсіянеры горада і навакольных вёсак. Шмат карысных спраў на яе рахунку. Душой суполкі,   ня-стомным арганізатарам і іні-цыятарам многіх спраў з’яў-ляецца Таццяна Анатольеўна Савянкова.

Сябры суполкі насто-йліва і плённа працуюць над ушанаваннем памяці выдат-ных дзеячоў беларускай ку-льтуры. Іх намаганнямі, аса-бліва Алены Міхайлаўны Салей, створаны і працуе ў се-льскагаспадарчым ліцэі музей Міхася Васілька. А ў вёсцы Баброўня, адкуль родам вя-домыя паэты Макар Краўцоў і Міхась Васілёк, сябры Тава-рыства ўстанавілі ў іх гонар памятны знак і рэгулярна ла-дзяць розныя культурніцкія імпрэзы.

У вёсцы Мількаўш-чына, дзе нарадзілася і пра-цяглы час жыла Эліза Ажэшка, спа-дарыня Таццяна кіруе музеем, пры-свечаным пісьменніцы, праводзіць частыя экскурсіі па месцах, звязаных з яе жыццём, апякуе месца былой сядзібы бацькі яе — Бенядзікта Паў-лоўскага. Музей з’яўляецца сапраў-дным цэнтрам культурнага жыцця вёскі і работы з моладдзю. Як шчы-рая патрыётка свайго краю Таццяна Анатольеўна з трывогай перажывае за лёс беларускай мовы і беларуска-моўнага навучання і таму ідзе ў скі-дзельскія школы, сустракаецца з дзе-цьмі і настаўнікамі, каб сумесна рас-крыць прыгажосць свайго, роднага слова, фарміраваць павагу і любоў да яго.

Спадарыня Таццяна, поўная сіл, энергіі і творчых планаў, набліжа-ецца да свайго юбілею. І рада Гара-дзенскай абласной арганізацыі  Тава-рыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны віншуе яе з гэтай датай і жадае ёй здароўя, поспехаў і новых дасяг-ненняў.

І. Буднік,

сябар абласной рады.

 

БНФ заклікае называць

беларускую мову роднай падчас перапісу

Сойм Партыі БНФ прыняў заяву з нагоды набліжэння перапісу насельніцтва, які запланаваны на каст-рычнік гэтага года. БНФ заклікае беларусаў падчас адказаў на пытанні перапісу, якія датычныя роднай мо-вы, дбаць пра нацыянальныя інтарэ-сы і называць беларускую мову ў якасці роднай.

Крытыкуючы фармулёўкі пы-танняў перапісу, датычныя мовы, БНФ перасцерагае ад выкарыстання вынікаў перапісу як абгрунтавання для далейшага наступу на беларус-кую мову, задушэння нацыянальнай ідэнтычнасці, парушэння правоў лю-дзей.

Партыя вяртаецца да кожна-га беларуса, якому неабыякавы лёс нашай нацыі і нашай краіны, з заклікам на ўсе пытанні, датычныя мовы, неза-лежна ад іх фармулёвак (родная мова; першая мова, засвоеная ў дзяцінстве; мова штодзённых стасункаў) шчыра пазначаць БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.

Наш кар.

 

Заява Сойму Партыі БНФ

У кастрычніку гэтага года адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва Беларусі.

Фармулёўкі пытанняў, што тычацца нацыянальнай і моўнай ідэнтыч-насці, у першую чаргу — роднай мовы, выклікаюць вялікую заклапочанасць. Падчас мінулага перапісу 2009 года дадаванне да простага пытання «Якая вашая родная мова?» дадатковых тлумачэнняў («мова якая была першая засвоеная ў дзяцінстве», «на якой мове пераважна размаўляеце дома») прывяло да таго, што з 73% да 53% знізілася колькасць тых, хто назваў беларускую мову роднай, з 37% да 23% стала менш тых, хто сказаў, што дома гаворыць пераважна па-беларуску.

У 2019 годзе пытанні перапісу (нумар 12 і 13) ізноўку гучаць з падоб-нымі недарэчнымі ўдакладненнямі. Існуе небяспека, што замест таго, каб адзначыць рост нацыянальнай свядомасці, перапіс адлюструе вынікі той даўгатэрміновай палітыкі русіфікацыі, якая вялася расейскай імперыяй, савецкім рэжымам, і ў пэўнай ступені працягваецца ўладамі цяперашняй незалежнай Рэспублікі Беларусь. Ва ўмовах дыскрымінацыі беларускай мовы (асабліва балючай ў сферы адукацыі і вядзення дзяржаўных справаў) неда-рэчныя фармулёўкі пытанняў перапісу могуць быць скарыстаныя як абгрун-таванне для далейшага наступу на беларускую мову, задушэння нашай нацыя-нальнай ідэнтычнасці, парушэння правоў людзей. Калі па выніках перапісу будзе паказана змяншэнне ўжывання беларускай мовы грамадзянамі Беларусі, гэта станецца апраўданнем яшчэ большага выціснення беларускай мовы са сфераў дзяржаўнага кіравання, адукацыі, СМІ.

Партыя БНФ заклікае ўсіх беларусаў падчас адказу на гэтыя пытанні перапісу дбаць пра беларускі нацыянальны інтарэс: беларусы як самастойная нацыя маюць сваю родную мову, гэта мова беларуская, і ў гэтай якасці яна павінная быць названая роднай мовай падчас перапісу. Станоўчыя вынікі перапісу, якія пакажуць рост ужывання беларускай мовы, могуць быць скарысаныя для карэкціроўкі дзяржаўнай палітыкі на карысць беларускай мовы. Мы заклікаем да шырэйшага ўжывання беларускай мовы ў грамадскім і прыватным жыцці, у тым ліку размаўляючы на белаускай мове дома ў якасці мовы штодзённых стасункаў. Мы звяртаемся да кожнага беларуса, якому неабыякавы лёс нашай нацыі і нашай краіны, з заклікам на ўсе пытанні, датычныя мовы, незалежна ад іх фармулёвак (родная мова; першая мова, засвоеная ў дзяцінстве; мова штодзённых стасункаў) шчыра пазначаць БЕЛАРУСКУЮ МОВУ. Такім чынам мы разам дадзім шанец беларускай мове пазбавіцца шалёнага ціску русіфікацыі і захаваем перспектывы сама-стойнага развіцця для нашай нацыі.

Перапіс 2019 года павінны паказаць істотнае павелічэнне ўжывання беларускай мовы як важнага індыкатара нацыянальнай ідэнтычнасці. Беларуская мова — гэта родная мова  беларускага народа, гэта тое, што нас яднае ў нацыянальную супольнасць.

Пазначайце сябе беларусамі, тлумачце важнасць такога ўчынку сваім сябрам, родным, калегам па працы.

Жыве Беларусь!

 

Пакліканы несці Боскую энергію людзям

На ўрачыстасцях у Нацы-янальным санктуарыі Маці Божай ў Будславе 5-6 ліпеня ўвага была нададзена 30-годдзю біскупскага пасвячэння Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Канд-русевіча. Падчас святой імшы біскуп Юры Касабуцкі выказаў падзяку Яго Эксэленцыі за вялі-кую працу па адраджэнні Ката-ліцкага касцёла на Беларусі, за спрыянне развіццю структур Кас-цёла, пашырэнню каталіцкага дру-ку,СМІ і выдавецкай дзейнасці.

— Яскравая харызма вызна-чае Мітрапаліта Тадэвуша, — адзна-чыў біскуп Юры. — З рук Яна Паў-ла ІІ 29 ліпеня 1989 года ён атры-маў біскупскую хіратонію. Дзя-куючы яго пастырскаму подзвігу, малітве і намаганням у нашай кра-іне святыні былі вернуты верні-кам, тысячы людзей знайшлі сця-жынку да храма.

Затым Ян Павел II даў ін-шае заданне і паслаў Тадэвуша Кандрусевіча ў Расію, у яшчэ больш складаныя ўмовы, дзе былі знішчаны ўсе каталіцкія парафіі, а існавалі толькі дзве — у Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1991 годзе Уладыка Тадэвуш паехаў у Расію і 16 гадоў вёў там апостальскую працу: з’явіліся сотні новых дыя-цэзій і парафій, прыехалі святары і законныя сёстры. Зноў святы айцец  паклікаў біскупа Тадэвуша на Беларусь, каб несці далейшае служэнне, і вось ужо 12 гадоў праз яго намаганні ў нашай краіне Касцёл умацоўваецца, і мы бачым гэты вялікі плён! Мы асаблівым чынам дзякуем за дар 30-гадовага служэння нашага пастыра.

Пілігрымы горача прыві-талі Мітрапаліта Тадэвуша Канд-русевіча апладысментамі і малі-ліся за яго здароўе падчас святой імшы. Цэлебрацыю яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Такса-ма вернікі павіншавалі біскупа Казіміра Велікасельца, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага па-свячэння і 35-годдзе святарства.

Галоўнае набажэнства на фэсце ў Будславе ішло на бела-рускай мове.

Эла Оліна,

фота аўтара.

 

Прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча

Міхал Шымялевіч не напі-саў ні аднаго твора па-беларуску. Аднак жа першая яго сапраўдная кніжка выйшла менавіта па-бела-руску.

6 ліпеня ў канферэнц-зале Лідскага замка прайшла прэзен-тацыя Збору твораў Міхала Шы-мялевіча, якая распачала серыю “Лідскі кнігазбор”. Было вельмі важна правесці прэзентацыю ў замку, бо менавіта артыкул Міхала Шымялевіча пра Ліду і Лідскі за-мак, надрукаваны ў “Виленском календаре” ў 1906 годзе паклаў пачатак вывучэнню гэтага помніка нашай гісторыі

Вёў імпрэзу супрацоўнік Лідскага музея Алесь Хітрун.

Укладальнік кнігі Леанід Лаўрэш спыніўся больш на асобе Міхала Шымялевіча, у прыватна-сці, на яго нацыянальнасці, бо той на крутых паваротах гісторыі пісаў сябе то барцяком, то беларусам, то палякам, то проста тутэйшым, што, мабыць, найбольш адпавядае праўдзе. Хоць вельмі важны і той факт, што менавіта Міхал Шымя-левіч быў адзіным дэпутатам ад Таварыства беларускай школы, абраным у Лідскую раду ў міжва-еннай Польшчы. У другой палове 1930 гадоў М. Шымялевіч увай-шоў у склад рэдакцыі найлепшага края-знаўчага выдання За-ходняй Беларусі “Zie-mi Lidzkiej”, дзе ў кожным нумары дру-каваў па некалькі гру-нтоўных матэрыялаў з гісторыі Лідчыны.

Рэдактар вы-дання Станіслаў Суд-нік спыніўся на тым, як стваралася кніга, як спрыялі ёй вышнія сілы, бо артыкул М. Шымялевіча пра лі-тоўскіх татараў, на-друкаваны ў  “Вилен-ском календаре” ў 1905 годзе, быў зной-дзены Леанідам Лаўрэшам на нейкім татарскім сайце ўжо тады, калі кніга была гатовая для перада-чы ў выдавецтва. У кнізе змешча-ны вялікія матэрыялы, якія не дру-каваліся нідзе раней, а пераклада-ліся з рукапісаў, знойдзеных у біб-ліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве.

Аляксандр Колышка, стар-шыня Таварыства польскай куль-туры  на Лідчыне, які атрымаў сло-ва наступным, у свой час шмат зрабіў, каб сабраць усе даваенныя нумары “Ziemi Lidzkiej”, а таксама каб у новы час надрукаваць мно-гія артыкулы Міхала Шымялевіча. Сп. Колышка вельмі станоўча ўспрыняў выхад кнігі і толькі за-даўся пытаннем, чаму палякі не выдалі такую кнігу раней па-по-льску.

Такім чынам вялікая спра-ва па выданні спадчыны Міхала Шымялевіча завершана. Па-за кні-гай застаўся невялікі артыкул пра Салечнікі, які вядома, што быў, але знайсці які пакуль не ўдалося.

Асобнікі кнігі перададзены ў Лідскі музей, у Лідскую раённую бібліятэку, у іншыя зацікаўленыя ўстановы. Прыватныя асобы мо-гуць набыць кнігу ў шапіку Лідска-га музея. Неўзабвве яна мае з’я-віцца ў лідскім “Кніжным свеце”. Наклад невялікі, паспяшайцеся.

Яраслаў Грынкевіч.

 

ОХ І СЕЯЛА ІВАНАЎНА ЛЯНОК…

Як пяецца ў песні, так і зра-білі ў дзіцячым садку № 4 г. Нясві-жа — пасеялі лянок. Так-так! У два-ры садка падрыхтавалі добрую градку і ў адпаведны тэхналогіі час пасеялі лён. Задума простая  і гені-яльная (яна належыць загадчыцы садка Вользе Іванаўне Пуляк) — назіраць ад пачатку да канца ва ўсёй лагічнай паслядоўнасці шлях зернетка-насення да зернетка ўра-джаю, да спрадзенай ніткі, сатка-нага палатна.

А пакуль лён узыходзіць ды расце, пачалі збіраць прыклады-ўзоры беларускага прадзіва і тка-цтва: ручнікі і посцілкі, сурвэткі і дарожкі… Расквечаныя вышыў-кай, яны здзіўлялі даўнім умельст-вам беларускіх жанчын. Каб было  навідавоку тое багацце ды рада-вала штодня, размясцілі сабранае ў мураванай альтанцы: тут і па-ветра свежае, і схоў надзейны. Прадоўжылі напаўненне той аль-танкі прыладамі для апрацоўкі лёну, прадзіва і ткацтва.

Цяжэй за ўсё было знайсці сапраўдны ткацкі станок (крос-ны). Тут і прыйшлі на дапамогу нясвіжскія сябры ТБМ, краязнаў-цы. Добрую падказку атрымалі ад цікаўнай і памятлівай жанчыны Ірыны Абрамовіч з Быхаўшчыны.  Па яе парадзе пачулі расповед ура-джэнкі гэтай жа вёскі, а цяпер ужо жыхаркі Ліды Людмілы Язэпчык:

— Мая мама ткала і сабе, і людзям. Вельмі ж хутка і спраўна ў яе ўсё рабілася. А прылады амаль усе, нават ткацкі станок, зрабіў тата. Я даўно  ўжо  жыву ў Лідзе. Бацькі памерлі, але ў род-ную хату еду ды еду. І вось жа ўсё перажываю, што кросны і шмат што іншае, такое дарагое і неаб-ходнае некалі, цяпер прападае, без аніякай патрэбы ляжыць на гары-шчы. Таму буду вельмі радая пе-радаць усё дзеткам, іх выхава-целям. Хай паслужыць добрай справе.

А добрая справа ў садку «Караблік дзяцінства» шырылася. Агульнымі намаганнямі сабралі больш сямі дзясяткаў экспанатаў. Утварыўся міні-музей ткацтва «Сінявокі ляночак». Кросны з Быхаўшчыны занялі ў ім годнае месца. Дзень адкрыцця музея стаўся сапраўдным святам — з гасцямі, з падарункамі-экспана-тамі, з казкай маленькай праснічкі і пазнаваўчай гульнёй пра слуцкія паясы. А ў мове маленькіх экс-курсаводаў цешылі слых прака-ветныя беларускія слоўкі, на якія ўжо забыліся іх бацькі: сувой, уток, сукала, кудзеля, тканіна.

Мо менавіта яны, гэтыя вы-хаванцы добрага садка, якім зараз па пяць-шэсць гадкоў, дапамогуць дарослым, сваім бацькам, дзяду-лям ды бабулям  падчас перапісу беларускую мову  назваць роднай мовай.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

 

Сустрэча з “Вераснем” з нагоды 30-годдзя ТБМ і 10-годдзя часопіса

Літаратурная сустрэча да 30-годдзя ТБМ прайшла ў сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут адзначылі дзесяцігоддзе літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Якраз выйшаў з друку дваццаты нумар.

На сустрэчу завіталі чытачы часопіса, кіраўніцтва ТБМ імя Францішка Скарыны і яго аўтары. Прэзентацыю распачала кіраўнік ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая адзначыла вартасць выдання і павіншавала ўсіх з юбілейным 20-м нумарам «Верасня».

Рэдактар часопіса Эдуард Акулін прыгадаў той час, калі ён распачынаў выдаваць часопіс, згадаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, якія шчыра віталі новае выданне. Ён сказаў:

— Гэта выданне было заснавана для падтрымкі маладых аўтараў. Заснавала Таварыства беларускай мовы як выданне для маладых. І калі я пагадзіўся, у мяне адразу паўстала пытанне: а якім павінна быць гэтае выданне? У любога друкаванага перыёдыка павінна быць сваё аблічча, непаўторнае, прыгожае, свая эстэтыка. У аснову творчай канцэпцыі часопіса «Верасень» я паклаў тэорыю самага маладога беларускага класіка, майго, як кажуць, духоўнага настаўніка — Максіма Багдановіча, эстэтычным дэвізам якога былі словы»краса і сіла».

Пра вартасць выдання, найперш для моладзі, дызайн яго, пра тэксты і аўтараў, а таксама з удзячнасцю да беларускага слова і бела-рушчыны ў цэлым распавядалі Анатоль Трафімчык, Сяргей Чыгрын, Наталля Бучынская і іншыя прысутныя. Прэзентацыю юбілейнага нумара «Верасня» Эдуард Акулін аздобіў сваімі песнямі.

Беларускае Радыё Рацыя.

Памёр Леанід Анціпенка

1 ліпеня, пасля цяжкай хва-робы, адышоў у лепшы свет выда-тны журналіст, літаратар і края-знавец Леанід Міхайлавіч Анці-пенка. Яму было 84 гады. Ланід Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. За-кончыў Менскі дзяржаўны педа-гагічны інстытут імя М. Горкага. Тры гады працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года — літаратурны супрацоўнік, загадчык сельгасад-дзела, намеснік рэдактара раённай газеты «Ударны фронт» Шклоў-скага раёна. З 1975 года — рэдактар. З 1995 года — на пенсіі. Сябар Бе-ларускага саюза журналістаў і ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны з моманту ўтварэння адпаведнай структуры ў Шклоў-скім раёне. Літаратурную дзей-насць пачаў яшчэ вучнем старэй-шых класаў Бацвінаўскай сярэд-няй школы Крычаўскага раёна, калі ў Чэрыкаўскай раёнцы была надрукавана яго байка «Мядзведзь і самакрытыка» (20 траўн\я 1954 года). Потым яго байкі, вершы, па-родыі, апавяданні друкаваліся ў газетах «Магілёўская праўда», «Звязда», «ЛіМ», «Чырвоная зме-на», у часопісах «Вожык», «Полы-мя» іншых перыядычных выдан-нях. Ланід Міхайлавіч — выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпіграм і пародый. Суаўтар ка-лектыўных зборнікаў.

Так здарылася ў маім жыц-ці, што ў свой час я «захварэў» на краязнаўства. Шклоўская раённая газета «Ударны фронт», калі рэда-ктарам працаваў Леанід Міхайла-віч, заўсёды шмат увагі ўдзяляла гэтай тэматыцы. З цягам часу з’яві-лася жаданне і мне самому па-спрабаваць сябе ў якасці аўтара.

Першапачаткова свае паве-дамленні я рабіў па-руску і супра-цоўнікі газеты перакладалі іх на беларускую мову. Гэта мяне неяк бянтэжыла. І вось, у чарговы раз, я завітаў у рэдакцыю ўжо з бела-рускамоўным артыкулам. Лявон Міхайлавіч, запрасіў у свой кабі-нет і пачаў моўчкі чытаць мой ру-капіс. Я ўважліва паглядаў на рэ-дактара, які нахіліўшыся над маімі паперамі, пачаў амаль у кожным сказе выпраўляць памылкі. Хутка чырвоны колер ягонага пяра запоўніў усе мае аркушы, і я з напружаннем і сорамам чакаў, чым гэта ўсё скончыцца. Лявон Міхайлавіч па — раней-шаму моўчкі нешта абдумваў і нічога не гаварыў. Чакаючы адмоўнай рэакцыі я не вытры-маў і першы запытаў:

— Напэўна мне больш ні-колі не трэба нічога пісаць?

І нечакана пачуў у адказ:

— Пішы! У цябе павінна атрымацца.

Такога прысуду я не ча-каў.

Пасля гэтай падзеі я па-чаў больш пільна цікавіцца бе-ларускай гісторыяй, культурай, усім тым, што датычыць Беларусі. Беларуская мова, як увогуле бела-рушчына, зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне майго светапогля-ду. Набытыя веды дапамаглі мне задумацца над сэнсам жыцця, больш убачыць дабра і справяд-лівасці, шанаваць бацькоў, любіць і берагчы Радзіму. Асобнае месца на гэтым маім шляху належыць творчасці Лявона Міхайлавіча:

Мне Богу рана спавядацца,

Бо мала спраў, а больш надзей.

І можа, нават, гэтак стацца,

Што не памножыцца падзей,

А пойдзе ладам з ласкі Бога —

Яго штораніцы прасі.

Пакуль не збаўлены зямнога,

Цярпліва ты свой крыж нясі.

Калі абыдзешся без грэху

У гэтым немачным жыцці,

То адгукнешся ў небе рэхам,

За ім імкніся і ляці.

 

Ці магчыма, каб гэтыя сло-вы Лявона Міхайлавіч, як і ўся яго творчасць, не закранула  пачуццё чалавека?

Леанід Міхайлавіч Анці-пенка пражыў жыццё так, што пра яго ніхто не можа сказаць кепскае слова. Ён быў вельмі ціхім чалаве-кам, які не ўлазіў ні якія канфлікты, быў рахманым, лагодным і пра-цавітым.

Пахаваны Леанід Анціпен-ка 2 ліпеня на шклоўскіх могілках побач з жонкай Раісай.

А. Грудзіна.

Шклоўская раённая арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны.

Навіны Германіі

Open Сall: [Ня]бачныя межы — міжнародная тэатральная майстэрня

Адкрыты прыём падачы зая-вак для маладых акцёраў і акторак з Беларусі, Германіі і Расіі. 20-25 жніў-ня майстэрня пройдзе ў Берасці, 19-26 кастрычніка ў Франкфурце-на-Одары. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі. Тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2019 года.

Мастацкія кіраўнікі праекту: Вольфганг Негеле (рэжысёр), Валян-цін Лявіцкі (рэжысёр, Тэатр Пакален-няў, Санкт-Пецярбург), Мерэт Кюн-дзіг (Meret Kundig, драматург), Бар-бара Ганна Бернсмайер (культурны мэнеджар).

Міжнародная тэатральная майстэрня ўяўляе сабою 10-дзённы воркшоп з удзелам 15 акцёраў (сту-дэнтаў і выпускнікоў тэатральных ВНУ) з Германіі, Расіі і Беларусі, які арганізаваны Музеем Клейста ў Франкфурце-на-Одары і тэатраль-нымі дзеячамі Вольфгангам Негеле (Wolfgang Nаgele) і Барбарай Ганнай Бернсмайер (Barbara Anna Bernsmeier). Праект будзе праводзіцца другі раз.

Зварот да творчасці Генрыха фон Клейста абгрунтаваны супярэч-лівым пазіцыянаваннем яго прац па-між касмапалітызмам і нацыяналіз-мам, а таксама сувяззю з актуальнай еўрапейскай позвай. Гэта стварае гле-бу для прадуктыўнага творчага дыя-логу. Удзельнікі майстэрні будуць працаваць з тэкстамі Клейста, якія адабралі кіраўнікі праекту і супра-цоўнікі Музея Клейста. Падчас май-стэрні акцёры будуць ствараць тэат-ральныя кампазіцыі ў музеі і вакол музея, у якіх яны будуць каментаваць такія характэрныя для Клейста тэмы, як улада, адкрытасць, межы і гвалт.

Межы ствараюцца і перасоў-ваюцца, тэрытарыяльныя пераазна-чэнні патрабуюць сталых карэкто-вак. Стан напругі паміж адкрытасцю і пратэкцыянізмам займае важнае месца ў палітычнай позве памежных рэгіёнаў Еўропы. Прычына гэтаму тэ-рытарыяльныя канфлікты, міграцыя і ўцёкі насельніцтва. Час жыцця паэта Генрыха фон Клейста звязаны са ста-нам сталай вайны. Палітычная пазіцыя Клейста вагаецца паміж раннім еўра-пеізмам і, здавалася б, правакацый-ным нацыяналізмам. Гэта дваістасць вельмі своечасовая і сімвалічная для сённяшніх дэбатаў у Еўропе.

У цэнтры праекту знаходзіц-ца сустрэча — асабістая і творчая, вы-вучэнне «чужога» погляду і апраба-ванне эстэтык і формаў стваранага твора. Падчас працы над агульным мастацкім праектам удзельнікі змо-гуць адрэфлексаваць і ўдасканаліць свае ўласныя спосабы працы. Падчас праекту ім будуць прадстаўлены пра-фесійная падтрымка і маніторынг.

Крыніца: facebook.com.

АДБ “Брусель”.

Прайшлі першыя заняткі новага сезону «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

27 чэрвеня, прайшлі пер-шыя заняткі новага сезону «Гіста-рычнай школы» з Алегам Труса-вым, археолагам, гісторыкам бела-рускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек роз-нага ўзросту. Адкрывала сустрэчу старшыня ТБМ спн. Алена Анісім, якая адзначыла, што сёння асабліва адметны дзень не толькі дзяку-ючы заняткам гістарычнай шко-лы, але і ў сувязі з 30-годдзем ТБМ. На сустрэчы ладзіліся прагляды гіс-тарычных фільмаў вядомага гіс-торыка Алеся Краўцэвіча пра Мір і Мірскі замак, а Алег Трусаў рас-павёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц спланаваны па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мяс-тэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).  Уваход вольны.

Наш кар.

 

Зміцер Санько

ЛІСТЫ ДА ГАРБАЧОВА

З гісторыі суполкі «НА ПАДДАШКУ»

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Канспірацыя прыносіць плён

 

16 снежня, калі ў нас былі ўжо ўсе подпісы, сабраліся на ча-рговую нараду. Яшчэ раз абмер-кавалі важныя дэталі, удрукавалі зваротны адрас на імя Льва Мі-рачыцкага, які надоечы даў на гэта згоду. Пастанавілі дамовіцца з Анатолем Вярцінскім (гэта ўзяўся зрабіць Яўген Кулік), каб ліст у тыднёвік «Літаратура і мастацтва» часова «закансервавалі». Неабход-на было таксама як мага хутчэй памножыць матэрыялы ліста М. Гарбачову ў неабходнай колькасці копій. У тых умовах ні пра які ксе-ракс і гаворкі быць не магло — усё даводзілася друкаваць на звычай-най друкавальнай (г. зв. канцы-лярскай) машынцы.

Мы разумелі, што па ней-кім часе пасля таго як ліст будзе накіра-ваны адрасату, яго аўтараў, натуральна, павінны пачаць «ця-гаць» на гутаркі з адказнымі ідэа-лагічнымі работнікамі ці супра-цоўнікамі КДБ. Таму ініцыятыў-ная група засяродзіла сваю ўвагу на тым, каб пры неабходнасці да-памагчы людзям псіхалагічна пад-рыхтавацца. Бо чакаць можна бы-ло ўсяго: і дробных правакацый, і маральнага ціску, і прыпісвання таго, чаго ў лісце не было. Дзеля гэтага тым, хто падпісаўся, раздалі копіі ліста, праінструктавалі (калі ў гэтым была патрэба), як сябе паводзіць, сказалі, на каго спа-сылацца.

Канспірацыя дала свой плён: да самага прыезду камісіі з Масквы менскія партыйныя функ-цыянеры не ведалі пра гэты ліст і таму не маглі зрабіць ніякіх прэ-вентыўных захадаў. Поўнай неча-канасцю для іх быў і змест ліста — шырокі дыяпазон узнятых праб-лем, комплекс канкрэтных прапа-ноў, а таксама высокі грамадскі статус людзей, што падпісалі яго. Да Івана Антановіча, які адказваў у ЦК за сувязі з творчай інтэлі-генцыяй (ён быў тады загадчыкам аддзела культуры), даходзілі цьмя-ныя чуткі, што збіраюцца нейкія подпісы. Але ўсе ягоныя нама-ганні выведаць больш падрабязна засталіся безвыніковыя. Дэзары-ентавала яго, відаць, і тое, што ад-начасова аналагічныя лісты (пра стан мовы, адукацыі, культуры, пра красавіцкія падзеі ў Траецкім прадмесці3) рыхтаваліся ў іншых колах інтэлігенцыі.

Так, 13 снежня 1986 года ліст пра лёс беларускай мовы і куль-туры паслалі М. Гарбачову ўдзе-льнікі рэспубліканскай нарады маладых пісьменнікаў (Сымон Свістуновіч, Васіль Сахарчук, Ва-сіль Гадулька, Галіна Тычка, Во-льга Куртаніч, Васіль Дэбіш, Тац-цяна Дашкевіч, Э. Конт, Наталля Марціновіч, Ларыса Раманава, Віктар Лужкоўскі, Павел Бурдыка, Уладзімір Сцяпан, Уладзімір Граў-цоў, Андрэй Федарэнка, Авэ Юп-рус, В. Гарбарук, Г. Самойла, В. Барковіч). 14 снежня 1986 года ліст пра моўную сітуацыю ў Беларусі і скажэнні нацыянальнай палітыкі накіравалі на той самы адрас сяб-ры Саюза пісьменнікаў (Уладзімір Ягоўдзік, Алесь Пісьмянкоў, Па-вел Місько, Валянцін Рабкевіч, Хрысціна Лялько, Галіна Каржа-неўская, Віктар Супрунчук). А на-ступным днём, 15 снежня, дата-ваны «Ліст 28-мі», што разгляда-ецца ў гэтым артыкуле. Часавая блізкасць пералічаных лістоў мо-жа навесці на думку, што пад-рыхтоўка іх каардынавалася, але гэта не так.

 

Візіт маскоўскай камісіі

 

12 студзеня 1987 года ў Бе-ларусі пачала працаваць камісія ў складзе чатырох адказных работ-нікаў ЦК КПСС: В. Н. Касцецкага (кіраўнік групы, аддзел прапага-нды ЦК), Г. Н. Дзьяканава (аддзел культуры), П. І. Надолішняга (ад-дзел прапаганды), Ю. І. Муратава (аддзел навукі і навучальных ус-таноў). Заварушылася мясцовае чынавенства. У міністэрствах ас-веты, вышэйшай і сярэдняй спе-цыяльнай адукацыі, культуры, Дзяржкамвыдзе, Дзяржкіно, Дзяржтэлерадыё БССР збіраліся калегіі. Рыхтавалі для камісіі спра-ваздачы пра колькасць беларускіх школ, кніг і перыёдыкаў на бела-рускай мове, пра аб’ём радыё- і тэлевяшчання ды інш.

У творчых саюзах адбыліся сходы, дзе прадстаўнікі маскоўс-кай камісіі правялі гутаркі па на-цыянальным пытанні. Яны, відаць, спрабавалі высветліць стаўленне да ўзнятых у лісце праблем шы-рэйшых колаў творчай інтэліген-цыі. Але гэта былі не агульныя сходы, куды мог прыйсці кожны сябар саюза, а сустрэчы з «акты-вам». Як занатаваў тады Віктар Маркавец, «усюды склад удзель-нікаў сустрэч камплектаваў Антановіч праз сваіх давераных у саюзах (у мастакоў — Гардзе-енка). На гэтыя сустрэчы нідзе не трапілі людзі, якія б хоць трохі валодалі пытаннем. Таму аўды-торыя была яўна не падрыхта-ваная да такіх размоваў. І калі была дадзена магчымасць выка-зацца, то гэтыя людзі анічога не маглі акрэсліць, акрамя сваіх вуз-камеркантыльных праблемак.

Увечары тэлефанаваў Шчамялёў і здзіўляўся, што на такую сур’ёзную размову выклі-калі людзей выпадковых, якія не ведаюць пытання. Выснова та-кая, што масквічам была фарма-льная патрэба правесці гутаркі ў саюзах» 4.

20 студзеня аўтараў ліста пачалі выклікаць на гутаркі. Пры-малі іх адначасова ў некалькіх гру-пах, якія працавалі ў розных пад’е-здах будынка ЦК КПБ. У кожнай з іх быў адзін «госць» з Масквы і двое або трое мясцовых партый-ных функцыянераў. Уражанні ад гэтых гутарак у наведнікаў былі супярэчлівыя. Нехта застаўся зада-волены: далі выказацца, не пера-пынялі. Але часцей адчуваўся псі-хічны націск, і асабліва тут ста-раўся Іван Іванавіч, які ўсё імкну-ўся вывесці на чыстую ваду арга-нізатараў, «падбухторнікаў». Вялі-кім расчараваннем для яго было тое, што да ліста не мае дачынення Мікола Купава (а ён жа быў упэў-нены ў адваротным!) — і гэта зблы-тала ўсе ягоныя планы.

Пагаджаючыся (на словах), што выкладзенае ў лісце мае мес-ца, камісія больш за ўсё была зане-пакоена канкрэтнымі прапано-вамі, накіраванымі на выпраўлен-не становішча. Так, Ю. Муратаў увесь час схіляў да абмеркавання праграмы па пунктах, сцвярджа-ючы, што некаторыя людзі, пад-пісаўшы ліст «в определенном эмоциональном состоянии», ця-пер шмат з чым не згодныя (хоць такой інфармацыі ён не мог мець, бо гутаркі тады толькі пачыналі-ся)5. З усяго было відаць, што мас-коўскім таварышам недаспадобы праграма, рэалізацыя якой істотна падважвала панаванне расейскай мовы ў Беларусі. Па завяршэнні працы камісія мела сустрэчу з першым сакратаром ЦК КПБ Мікалаем Слюньковым, які пры-знаў праўдзівасць выкладзеных у лісце фактаў.

 

Пад грыфам «секретно»

 

Па вяртанні «рэвізораў» у Маскву аддзелы прапаганды, ку-льтуры, навукі і навучальных ус-таноў ЦК КПСС падрыхтавалі для Цэнтральнага Камітэта пад гры-фам «секретно» запіску, дзе вы-клалі сваё бачанне сітуацыі ў Бела-русі. Паводле гэтага дакумента, «вопрос о развитии и использо-вании белорусского языка в по-следнее время широко обсужда-ется в республике, причем осо-бенно остро и болезненно в науч-ной и творческой среде. Как и авторы писем, некоторая часть интеллигенции считает, что его преподавание в школах находи-тся «в критическом состоянии», имеет место «мещанско-нигили-стическое отношение к нацио-нальной истории и культуре». В частности, в ряде материалов газеты «Літаратура і мастац-тва» утверждается, что в Бело-руссии национальный язык игно-рируется и принижается, выте-сняется «из государственных и культурных сфер, что ведет к упадку культуры, ее ассимиля-ции». В некоторых книгах навя-зывается неверное представ-ление о том, что якобы белорус-ский язык являлся государствен-ным в «крупной средневековой державе» — Великом княжестве Литовском. В связи с тем, что этот период слабо разрабаты-вается учеными республики, ав-торы некоторых книг ставят под сомнение общность истори-ческих судеб белорусского и рус-ского народов. Подобные утвер-ждения широко муссируются зарубежными радиостанциями, которые стремятся распрост-ранить среди населения респу-блики неправильные взгляды на развитие белорусской культуры. Отдельные лица пытаются ис-пользовать сложившуюся ситу-ацию в националистических це-лях. Однако это не всегда полу-чает своевременный и должный отпор» 6.

Працэс русіфікацыі, як гэта вынікае з тэксту запіскі, нібыта мае аб’ектыўны характар, таму па-ртыйныя функцыянеры не бачаць праблемы ў звужэнні сферы ўжы-вання беларускай мовы, прызна-ючы, праўда, што ў гарадах, і пе-радусім у сталіцы Беларусі, «до-пущено определенное забегание вперед»: там засталіся школы толькі з расейскай мовай наву-чання. Згодна з запіскай, сцвер-джанні аўтараў лістоў пра тое, што ў Беларусі выходзіць мала кніг на беларускай мове, не адпавядаюць сапраўднасці, як не абгрунтава-ныя і прапановы перавесці шэраг газет на беларускую мову.

Гутаркі з аўтарамі лістоў, на думку камісіі, прадэманстра-валі «слабую осведомленность интеллигенции о деятельности партийных и государственных органов па развитию экономики и культуры республики, о реаль-ных достижениях в осущест-влении ленинской национальной политики КПСС, низкий уровень подготовки многих ее предста-вителей по проблемам марксист-ско-ленинской теории наций и национальных отношений»  7.

 

«Организовать изучение политики партии…»

 

Якія ж высновы зрабілі ад-казныя работнікі ЦК КПСС, пра-аналізаваўшы ўсе гэтыя матэры-ялы? А вось якія: «Большинство утверждений и оценок авторов не обосновано. Вопросы разви-тия национальных языков и куль-тур рассматриваются в отрыве от их взаимовлияния и взаимо-обогащения, вне связи с про-цессом интернационализации общественной жизни. Содержа-щиеся в письмах выводы и пред-ложения во многом несут на себе печать национальной ограничен-ности, объективно способству-ют оживлению националисти-ческих настроений» 8.

Зразумела, што і рэкамен-дацыі былі адпаведныя: «глубоко и всесторонне проанализиро-вать…», «определить меры по усилению…», «организовать изу-чение политики партии…», «осо-бое внимание обратить на разо-блачение…», «повысить каче-ство…», «улучшить деятель-ность…», «укреплять конта-кты…», «регулярно информи-ровать…».

Сакратарыят ЦК КПСС на сваім паседжанні 10 сакавіка 1987 года спецыяльна разгледзеў пы-танне «Аб лістах пісьменнікаў, ар-тыстаў і навукоўцаў Беларускай ССР па пытаннях развіцця нацыя-нальнай мовы і культуры». Пад грыфам «совершенно секретно» ён прыняў пастанову, паводле якой пагадзіўся з меркаваннямі, выкладзенымі ў запісцы аддзелаў прапаганды, культуры, навукі і навучальных устаноў ЦК КПСС, і накіраваў гэтую запіску Цэнтра-льнаму камітэту Кампартыі Бела-русі для прыняцця адпаведных за-хадаў9.

(Працяг у наст. нумары.)

 

3 20 красавіка 1986 года пад час традыцыйнай Выставы аднаго дня нанятыя і падбухтораныя Менскім гаркамам КПБ «воіны-інтэрнацыяналісты» збілі і разагналі школьнікаў, якія ладзілі там фальклорнае свята Гукання вясны. Дзяцей застрашвалі, пагражалі ўтапіць, пакалечыць за тое, што яны размаўлялі па-беларуску і спявалі народныя песні. Спробы дамагчыся пакарання вінаватых у гэтай дзікай расправе поспеху не мелі. Улады мэтанакіравана распаўсюджвалі чуткі, што «бравые афганцы разогнали фашистов».

4 Маркавец Віктар. Дзёньнікавыя нататкі 1986-1987 гг. // Veritas: Бюл. БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2006. № 1 (4). С. 29.

5 Маркавец Віктар. Дзёньнікавыя нататкі 1986-1987 гг. // Veritas: Бюл. БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2006. № 1 (4). С. 31.

6 Записка отделов пропаганды, науки и учебных заведений, культуры ЦК КПСС в ЦК КПСС «О письмах писателей, артистов и ученых Белорусской ССР по вопросам развития национального языка и культуры» // Исторический архив. М., 2004. № 6. С. 23-24.

7 Тамсама. С. 25.

8 Тамсама. С. 22.

9 Выписка из протокола заседания Секретариата ЦК КПСС «О письмах писателей, артистов и ученых Бело-русской ССР по вопросам развития национального языка и культуры» // Исторический архив. М., 2004. № 6. С. 21.

 

Леанід Лаўрэш

Апошні беларускі базыльянін XIX ст.

У канцы XIX ст. у Львове памерлі два апошнія манахі-базы-льяніны гістарычнай Літвы. Вось пра аднаго з іх — апошняга базы-льяніна — і будзе гэты артыкул.

 

Апошнім базыльянінам быў а. Кірыл Летаўт. Пра яго ў свой час напісаў рэдактар газеты «Беларуская крыніца» Ян Пазняк. Ён падаў тую інфармацыю, якую знайшоў у нашчадкаў вільнян, бацькі якіх у XIX ст. асабіста ведалі а. Кірыла. На пачатку артыкула Пазняк пісаў: «Невядомы нават самыя галоўныя даты і факты яго жыцця, і таму якімі сумнымі будуць гэтыя нататкі. Сэнс іх напісання бачым толькі ў тым, каб пачаць тую дарогу, якая вы-рве з цемры гісторыі імя і асобу «апошняга літоўскага базыль-яніна»» 1.

Пойдзем па шляху, указа-ным Янам Пазняком. Адразу ска-жу, што інфармацыі пра а. Кірыла захавалася няшмат і, спадзяюся, даследчыкі працягнуць пошукі па-сля мяне.

Каэтан Летаўт нарадзіўся ў 1801 г.2  Род Летаўтаў быў дастат-кова распаўсюджаны ў ВКЛ, і таму цяжка сказаць, з якой часткі Бела-русі ён паходзіць. Ян Пазняк заўважае, што «Прозвішча Ле-таўт выразна кажа, што быў ён «gente Lituanus» і нарадзіўся дзе-сьці ў Літве паміж 1800 і 1810 гг.» 3

Валыняк паведаміў, што апошні базыльянін даўняй літоў-скай правінцыі а. Кірыл Летаўт з 1826  па 1831 гг. служыў кляштар-ным кажнадзеем4  у Лядах (зараз — вёска Малыя Ляды Смалявіцкага раёна). Ужо ў 1831 г., калі пасля паўстання пачаліся ганенні на ба-зыльянаў, Летаўта як «упорнага» саслалі ў вязніцу5, у Тадулінскі кляштар, які сярод іншых кляш-тараў таксама быў месцам ссылкі базыльянаў. Напрыклад, менавіта туды саслалі іншага манаха-вязня, настаяцеля базыльянскага Ануф-рэйскага манастыра з-пад Віцеб-ска Іллю Андрушкевіча6.

Шавельскі Г. І. пісаў, што манахамі вестка пра «ўз’яднанне» была прынятая вельмі дрэнна, у Полацкай епархіі, «у Тадулінскім кляштары, тры іераманахі — Фя-досій Скарына, Фядосій Капу-сцінскі, Канстанцін Сташэўскі — і нізведзеныя ў царкоўныя служкі — Меркурый Галаўня, Віктар Зброжка, Кірыл Летаўт, Фёдар Сакалоўскі, Мікалай Іваноўскі, а таксама нізведзены ў дзячкі свя-тар Сцяпан Сосна рашуча адмо-віліся ад уз’яднання. … Іераманах Махіраўскага кляштара Баніфа-цый Казакевіч, нізведзены ў слу-жкі, публічна асуджаў права-слаўе», а «настаяцель Тадулінс-кага кляштара Букоўскі яшчэ ў 1838 г. быў заключаны ў Якаб-штадскі кляштар» 7.  З гэтага тэк-сту бачна, што да 1839 г. а. Кірыл Летаўт знаходзіўся ў Тадулінскім кляштары і быў «нізведзены» ў царкоўныя служкі. Цікава, што «ўпорным» быў манах са знака-вым для Беларусі прозвішчам Скарына, якому тады было 65 га-доў. Заўважу, што Шавельскі ўво-дзіць у зман сцвярджэннем, што Летаўт разам з іншымі да 1846 г. «воссоединился» 8. Насамрэч кры-жовы шлях манаха толькі пачы-наўся.

Як і належыць, Шавельскі ў сваёй кнізе аптымістычна ра-партуе, што ўсе вышэйпераліча-ныя асобы ўсвядомілі сваю ня-правасць і хутка «далучыліся» да пануючай царквы9, але гэта ня-праўда. Пасля Тадулінскага кля-штара епіскапам Лужыцкім а. Кі-рыл Летаўт быў накіраваны ў «древне-православный» Полацкі Багаяўленскі манастыр10.

У некралогу па а. Кірылу, надрукаваным у «Кур’еры Пазна-нскім», падаецца, што апошні ба-зыльянін 30 гадоў пражыў на вы-гнанні, у тым ліку і ў Смаленску11. Пра гэта сведчыць і аповед рэда-ктара «Беларускай крыніцы» — прыяцель Летаўта, будучы першы рэктар Івана-Франкоўскай семіна-рыі, а. Ерамія Ламніцкі, пасля сме-рці а. Кірыла прасіў, каб сябры ў Вільні паведамілі пра яго смерць у Смаленск ксяндзу-прэфекту Стэ-фану Дзянісевічу, пазнейшаму ма-гілёўскаму біскупу-суфрагану і адміністратару гэтай жа дыяцэзіі, які асабіста ведаў Летаўта і суст-ракаўся з ім у Смаленску12.

З таго факту, што паперы «ўніята іераманаха Кірыла Летаў-та» за 1855 — 1857 гг. захоўваюцца сярод дакументаў Пафнуцьева Ба-роўскага манастыра ў Расіі (каля Калугі) можна з упэўненасцю ска-заць, што гэты манастыр таксама стаў адной са стацый яго крыжова-га шляху13, і там, каля Калугі, ён за-ставаўся ўніятам. Спадзяюся, бу-дучыя даследчыкі змогуць выву-чыць гэтыя архіўныя дакументы. Ян Пазняк піша пра дасланы ў Ві-льню ліст Летаўта, які ён трымаў у руках: «Ці з таго часу паходзіць пажоўклы, напісаны на чацвяр-тушцы паперы, без даты і под-пісу, ліст ад а. Летаўта на рускай мове, змест якога наводзіць на думку, што базыльянін знаходзіў-ся ў праваслаўным манасты-ры?»14

З манастырскай вязніцы перакананы базыльянін выйшаў толькі ў ліберальныя часы цара Аляксандра ІІ, Ян Пазняк піша: «Нейкая амністыя магла … моц-нага старца звольніць з вязніцы. Вядома, што потым ён бываў на Полаччыне і Віцебшчыне, на зем-лях, па якіх гуляў варожы да уніі ўраган» 15.

Праз нейкі час пасля атры-мання волі а. Кірыл Летаўт пася-ліўся ў Вільні. Тут ён меў шчырых сяброў — спадарства Рэнігераў і Мілераў. Рэнігеры валодалі неру-хомасцю на Антоклі (дом 12 па ву-ліцы Касцюшкі, адрас 1930-х гг.). Менавіта тут, на Антоклі, у Рэні-гераў а. Летаўт пазнаёміўся і хутка пасябраваў з суддзём Казімірам Максевічам, меў дом у сярод-месці.

З нашчадкамі гэтых вільнян ў 1930-я гг. і меў справу Ян Пазняк. Ён чытаў лісты апошняга базы-льяніна, праглядаў фотаздымкі, на якіх Летаўт быў з сябрамі і адна-асобна. Для сваіх сяброў здымкі ён рабіў у слыннай у той час вілен-скай фатаграфіі Чаховіча, каля Батанічнага саду. Рэдактар «Бела-рускай крыніцы» апісаў адзін са здымкаў а. Кірыла Летаўта, старца з шляхетнымі і поўнымі дабрыні рысамі твару. Пад авальнай выявай меўся надпіс «X. Letowtt, bazy-lian». На адваротным баку парт-рэта ён напісаў наступныя словы:

«1884 г. 5 чэрвеня. Аўто-рак. Святар Каэтан (Кірыл Ле-таўт). На памяць спадарству Казіміру і Яго сыну Дамініку Максевічам, як доказ удзячнасці і сяброўства пры развітанні ў Літве, пакідаю ў іх доме, з удзяч-насцю» 16.

На другім здымку вялікага фармату, так званым кабінетным здымку, базыльянін сфатагра-фаваўся з Мамертам Рэнігерам. Менавіта Рэнігер хаваў а. Кірыла ў сябе на вёсцы, а потым у сваім доме на Антоклі. Верагодна ганен-ні на старога базыльяніна пачаліся пасля 1863 г., калі тагачасная па-літычная «адліга» закончылася і зноў пачалася шалёная русіфіка-цыя Краю. Хаваючыся, Летаўт жыў у адным з драўляных дамкоў Рэнігера (потым у ім жыў вартаў-нік) і штодзённа служыў святую імшу. Тут пад страхой доўгі час захоўвалася перапіска Мамерта Рэнігера, і сярод яе, падобна, былі і лісты ад старога базыльяніна. Ад-нак ужо да часоў Пазняка ўсе гэ-тыя архівы зніклі.

Стары базыльянін моцна смуткаваў па манаскім жыцці ў сваім ордане, і таму праз нейкі час Казімір Максевіч адвёз яго ў кля-штар базыльянаў у Дабрамылю (Усходняя Галіцыя). Пераход праз добра ахоўваную мяжу патраба-ваў вялікай смеласці, Летаўта вез-лі на малым вазку апранутага ў сялянскую вопратку17.

Некралог паведамляў, што а. Кірыл «на схіле гадоў пасяліўся ў Вільні, а адтуль прыбыў у Доб-рамылю ў Галіцыі, дзе вярнуўся ў закон Св. Базыля Вялікага. Аста-так жыцця правёў у Львове і тут памёр, як жыў, пабожна» 18.

Яшчэ жывучы ў Вільні, а. Летаўт у значнай ступені страціў зрок. Шматгадовы пераслед, раз-лука з горача любімым родным Краем, хваляванні ў дарозе з Літвы ва Усходнюю Галіцыю настолькі аслабілі зрок старца, што калі ён ужо жыў у Добрамылі і 06.08. 1885 г. захацеў напісаць ліст у Вільню да сп. Казіміра Максевіча, дык паперу для яго трэба было раз-лінеіць, каб стары змог сам нешта напісаць дрыжачай рукой. Гэты ліст чытаў Ян Пазняк. Ён паве-дамляў, што ў лісце а. Кірыл Ле-таўт узгадваў і кланяўся «прафе-сарам, якія адведвалі яго ў Віль-ні».  Рэдактар «Беларускай крыні-цы» лічыў, што магчыма меўся на ўвазе лекар, які яго лячыў, бо ра-ней у Вільні, па традыцыі і з-за памяці пра прафесуру медыцын-скага факультэта былога Віленска-га ўніверсітэта, усіх наогул лека-раў называлі прафесарамі. З ліста бачна, што добры настрой не пакі-нуў старога, ён пісаў: «Хоць ка-лека, але здаровы. Свята 3 мая адзначыў весела … Шануюць мяне, як патрыярха». І дадае пры кан-цы: «Што ў нас чутно?»19

Бадай, гэта быў апошні ўла-снаручна напісаны ліст а. Кірыла. Хутка ён цалкам страціў зрок, і старому законніку прыйшлося шукаць сакратара сярод маладых манахаў. Шэраг такіх лістоў, на-пісаных пад дыктоўку, рэдактар таксама чытаў. У гэтай асабістай перапісцы для яго былі цікавыя толькі некалькі заўваг пра здароўе і ўмовы жыцця ў галіцыйскім кля-штары.

Аднак увагі заслугоўвалі лісты, у якіх ішла размова пра да-памогу ад рускага ўраду. У пер-шым лісце з гэтай серыі (без даты) Летаўт піша сябрам наступнае: «Адначасна з гэтым лістом падаў просьбу да Віленскага губерна-тара аб дасыланні мне ўтрыман-ня за 1889 і 1890 гг. Ці атрымаю і калі — невядома. А можа мне ў гэтым адмовяць і ў мае старыя гады пакінуць без утрымання. Злітуйся, Пан, над цёмным, глухім і хворым старцам! Калі можна, даведайцеся пра гэту справу ў губернатара і, калі магчыма, пастарайся як хутчэй даслаць да мяне».

У адным з наступных ліс-тоў ад 24.10.1890 г. а. Кірыл узга-двае пра «прызначанае мне міні-страм утрыманне ў памеры 99 рублёў». Ці рэальна атрымаў ба-зыльянін-эмігрант гэтую дапамо-гу, перапіска не давала адказу. Калі меркаваць па апошнім лісце да Дамініка Максевіча ад 13.05. 1890 г., дык можна дапусціць, што атрымаў. «Ці жыве той губернскі сакратар, якога ведаў ваш с. п. бацька? Калі жывы, прашу яму пакланіцца ад мяне і павіншаваць са святам…», — магчыма, стары меў нагоду для ўдзячнасці чыноў-ніку, да якога ў папярэдніх лістах прапаноўваў сябрам звяртацца па справе сваёй пенсіі? 20

Пасля гэтага законнік жыў яшчэ паўгода. Апошнія хвіліны жыцця і пахаванне, па жаданні са-мога а. Кірыла, сябрам у Вільню ў лісце ад 27.02.1892 г. апісаў а. Ера-мія Ламніцкі: «С. п. Кірыл Ле-таўт хварэў нядоўга — толькі ме-сяц. Хварэў на гангрэну (gangre-na senilis)21, якая пачалася ад нагі. На пачатку хваробы пацы-ент быў неспакойны, ірваўся ў Вільню, па якой заўсёды сумаваў, потым, аднак, супакоіўся. За два тыдні да смерці прыняў еўхарыс-тыю і падрыхтаваўся да смерці. Спакойны і аддадзены Божай волі, ён не толькі не размаўляў пра смерць (што звычайна ро-бяць такія старыя), але нават жартаваў з сябе. Не раз паўта-раў словы нашай пахавальнай песні:

Плачуся і рыдаю,

Егда памышляю

На см …

Прамовіўшы толькі гэтыя дзве літары апошняга слова, казаў мне: «Баішся, брацішка, памерці, бо ой! Цяжка памі-раць!», альбо зноў: «Ой! Гэтая нага, гэтая нага, а каб не яна, дык бы яшчэ падскокваў, але, вось бяда, нага не дае!»

… За тыдзень перад сме-рцю ўжо нічога не еў і не піў, ад-нак прытомнасць захаваў да са-мага канца. За некалькі дзён да смерці паклікаў нас усіх і прасіў дараваць яму, а потым блаславіў. Апошнюю ноч сядзелі каля яго. Ужо быў у агоніі, але прытом-насць не страчваў. Баючыся, што страціць мову, яшчэ раз прасіў пра бласлаўленне. Пасля бласлаў-лення сам блаславіў мяне. «Дзя-дзю, — запытаў, а Дамініка (Дзя-нісевіча ў Смаленску), ці бла-славіш, дзядзю?» — «Бласлаўляю, бласлаўляю, напішы!» Больш не размаўляў да самай смерці. 1 студзеня 1892 г., а 9-й раніцы аддаў Богу душу» 22.

Нязвыклае і прыгожае па-хаванне адбылося ў Львове ў пер-шую нядзелю студзеня 1892 г. Службу вёў грэка-каталіцкі святар-інфулат23, і ў пахаванні ўдзельніча-ла шмат белага і чорнага духавен-ства абодвух абрадаў. Сціплуую труну добрую палову мілі неслі да могілак на руках, і за ёй ішоў вялікі натоўп свецкага народу. Усе, хто знаў нябожчыка ці чуў пра яго, задумліва паўтаралі: «Гэта апошні базыльянін Літвы!»

«Кур’ер Познанскі» паведа-міў: «а. Кірыл Летаўт, апошні базыльянін былой літоўскай пра-вінцыі, сумная ахвяра Сямашкі, які яго гнобіў да свайго канца, … памёр 1 студзеня гэтага года ў Львоўскім кляштары айцоў ба-зыльянаў24. …. Раней, 26 лістапа-да 1887 г., у тым жа кляштары памёр таварыш а. Кірыла, а. Са-муэль Чарнаруцкі, перадапошні базыльянін Літвы, які здолеў раней уцячы з маскоўскіх рук» 25.

Вось і ўсё, што вядома пра апошняга базыльяніна гістарыч-най Літвы.

 

А перадапошнім базылья-нінам гістарычнай Літвы быў а. Самуэль Чарнаруцкі, пра якога я напішу потым.

 

1 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski // Preglad Wilenski. № 21-22, 20 grudnia 1932. S. 10.

2 Kurier Poznanski. № 7, 10 stycznia 1892. S. 4.

3 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski. S. 11.

4 Кажнадзей — духоўная асоба, якая прамаўляе казанні. Гэту пасаду займалі высокаадукаваныя манахі.

5 Wolyniak. Monaster bazylianski w Ladach na Bialej Rusi. 1891. S. 25.

6 Марозава С. В. «Сваёй веры ламаць не будзем…»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 — 1839 гады). Гродна, 2014. С. 155.

7 Шавельский Г. Последнее воссоединение с православною церковью униатов Белорусской епархии. С.- Петербург. 1910. С. 353-354.

8 Там жа. С. 354.

9 Там жа.

10 Там жа. Зноска № 1.

11 Kurier Poznanski. № 7, 10 stycznia 1892. S. 4.

12 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski. S. 12.

13 Российский государственный архив древних актов. Путеводитель. В четырех томах. Том 3. Часть 2. 1997. С. 781.

14 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski. S. 11.

15 Там жа.

17 Там жа.

18 Kurier Poznanski. №7, 10 stycznia 1892. S. 4.

19 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski. S. 11.

20 Там жа.

21 Гангрэна, якая ўзнікае ў старэчым узросце ў сувязі з мясцовымі і агульнымі атэрасклератычнымі парушэннямі кровазвароту і нервовай трофікі.

22 Pozniak Jan. Ostatni bazy-ljanin litewski. S. 12.

23 Інфула — мітра, інфулат атрымаў яе як узнагароду.

24 Валыняк піша што гэта быў кляштар Св. Ануфрыя ў Львове. Гл: Wolyniak. Monaster bazylianski w Ladach na Bialej Rusi. S. 26.

25 Kurier Poznanski. №7, 10 stycznia 1892. S. 4.

 

Як філосаф стаў музыкам, застаўшыся філосафам

Алесь Камоцкі, вядомы па-эт, бард, аўтар шматлікіх музыч-ных твораў на свае вершы, а так-сама на вершы вядомых беларус-кіх паэтаў, быў госцем на Верхня-дзвіншчыне.

Распачынаючы сустрэчу, паставіў на стол невялікі тэрмасік і прагаварыў:

— Хто п’е  гарэлку,  той не ведае смаку вады, — выклікаўшы тым самым абуджэнне сярод  удзельнікаў вечарыны і, усталя-ваўшы кантакт,  распачаў шчырую  музычную размову-гаворку са  слухачамі.

Чытаў уласныя вершы, спя-ваў песні, часта звяртаючыся да імёнаў вядомых беларускіх аўта-раў, асабліва да паэзіі свайго сябра Рыгора Барадуліна, на вершы яко-га  Алесь выпусціў альбомы «Зор-ка спагады »  ў 1999 г., і  «Псалмы і балады» ў 2000 г., а агулам на вер-шы Р. Барадуліна ён напісаў больш за сем дзесяткаў песень.

У інтэрв’ю «Радыё Свабода» гады тры  назад А. Камоцкі, калі журналіст нагадаў  пра  кнігу «Каб аднойчы», бо гэта ўжо пятая кніга Рыгора Барадуліна, якая выйшла з ініцыятывы і пад апекай Алеся Камоцкага , ён адказаў:

— … я раблю тое, што мне падабаецца. Папярэдняя кніжка «Сны сасны» як з’явілася? Я са здзіўленнем знайшоў у сваіх архі-вах запісы Барадуліна, дзе ён пра-чытаў 50 вершаў з выбраных мною. Ён яшчэ быў з намі. Я пры-йшоў да яго і прапанаваў выдаць. Ён пагадзіўся. Дык як можна было адступіцца ад гэтай задумы? Яшчэ раней была кніжка хуткамовак, яна пісалася спецыяльна. А яшчэ ра-ней мы зрабілі кніжку «Навошта» — такі сабе зборнік барадулінскіх афарызмаў. А пра кніжку з нотамі мы размаў-лялі з Барадуліным яшчэ гадоў сем таму. Проста я доўга збіраўся. Усё гэта было проста немагчыма не выдаць.

На пытанне зноў жа жур-наліста:

— А якую барадулінскую кнігу ты найчасцей бярэш у рукі?

Алесь адказаў:

— Мне вельмі падабаецца паэтычны цыкл «Псалмы Даві-давы». Частку вершаў з яго я па-клаў на музыку, яны ёсць у збор-ніку «Вяровіца». Для мяне гэта вельмі каштоўна. Мне іх і пера-чытваць не трэба, паколькі я іх пераспеўваю. Прычым, шторазу адкрываю для сябе нейкія новыя сэнсы. Так і павінна быць. Сап-раўдная паэзія тая, якая пры кож-ным новым прачытанні ці выка-нанні адкрывае новыя сэнсы, вы-клікае новыя эмоцыі і асацыяцыі.

Ён таксама  зрабіў пера-клады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову і не-калькі з іх праспяваў на творчай вечарыне. Аўдыторыя, уклю-чыўшыся ў музычную гаворку-спевы, пачала нават ужо падпя-ваць госцю.

А каб больш ажывіць суст-рэчу, Алесь  прапанаваў правесці конкурс на веданне паэзіі бела-рускіх паэтаў. Ён праспяваў музы-чны твор і папрасіў прысутных  назваць аўтара. Узнікла паўза, але вядоўца, каб неяк зняць няём-касць,  прапануе да-лей:

— Вось зараз прагучыць яшчэ адзін твор і вы павін-ны назваць ужо не то-лькі аўтара паэтыч-ных радкоў, але і аў-тара музыкі.

І заспяваў пе-сню на словы М. Баг-дановіча. Знайшоўся і пераможца, якому А. Камоцкі падарыў дыск з яго музычны-мі запісамі.

У творчым тандэме са Зміцерам Вайцюшкевічам вы-йшаў альбом «Пара-віны», які напісаны таксама на вершы Алеся Камоцкага.

Алесь скончыў  філасофскі факультэт БДУ, а стаў вядомым паэтам, музыкам, і ў гэтым няма ніякай супярэчнасці, бо паэзія, музыка — гэта ж тая філасофія, якая ўплывае на нашыя пачуцці, дзе-янні, наш унутраны свет  праз гармонію гукаў і словаў.

А я ўдзячная Алесю за па-дарунак — дыск з запісамі яго твораў.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Помста

Неяк аднаго разу, калі Шу-рык Кандратовіч працаваў у другую змену, ды ў гэты час звычайна было бязлюдна, завітаў да яго начальнік кацельні, сябар Коля Патапчык. Пага-манілі крыху пра працу катлоў, што грэлі бестурботна ўвесь горад. Пасля чаго начальнік прапанаваў падначале-наму абмыць тую справу, дзеля чаго ён прыхапіў з сабою, што трэба. Ска-рыстаўшы ціхую гадзіну ды адсут-насць чужога вока, мужчыны «рас-калолі» пляшку гарэлкі. Жонка Шу-рыка здагадалася, што ён пад «шафэ» адразу, як толькі пераступіў парог кватэры і хуценька апоўначы патэ-лефанавала дамоў яго начальніку, бо ведала апошняга яшчэ са школы.

— На тваім участку, Коля, тво-рыцца, Бог ведае што. Падначаленыя п’юць на рабочым месцы. Ведаеш, пра каго я гавару. Калі не прымеш меры, хоць і паважаю цябе, буду скардзіцца вышэй.

— Прыму. Абавязкова прыму, — паспешна паабяцаў Патапчык свайму першаму каханню ды ўткнуўся носам ва ўзгоркі Венеры сваёй жонкі.

На наступны дзень начальнік Коля зноў прыйшоў на працу да пад-началенага Шурыка і распавёў пра скаргу яго жонкі ды звярнуўся з за-пытаннем:

— Што будзем рабіць? Яна не супакоіцца.

— Не супакоіцца, — пагадзіўся з сябрам-начальнікам Шурык. -Далей рогам папрэ.

— Дык што тады рабіць? Кі-нуць піць.

— Ты што, Калян?! Зусім ужо таго, — абурыўся Кандратовіч.

— Як быць?

— А давай адпомсцім. Я скажу, што ты мяне пакараў. Пазбавіў прэміі. Яна скнара. Мяркую, болей скар-дзіцца не будзе.

— Давай так і зробім, а потым абмыем тую справу.

Вечарам таго ж дня муж аб’я-віў жонцы, што яго пазбавілі пра-грэсіўкі.

— За што? — умомант раз’ю-шылася жанчына.

— Тэлефанавала майму нача-льніку?

— Тэлефанавала.

— Казала, што я піў на працы?

— Казала. Ну і што?

— Дык ён і пакараў мяне.

— Не мае права! — з гэтымі словамі жанчына зноў патэлефана-вала былому аднакласніку.

— Ты не маеш права караць так майго мужа.

— А што мне пальчыкам на яго паківаць? Ты сама скардзілася, Люба.

— Казала з гарачкі штосьці…

— Казала, калі я не прыму ме-ры, то будзеш шукаць на мяне «ўпра-ву».

— Ой, гэта я так, Коленька…

— Так ці не так, але я не хачу, каб мяне каралі.

Жанчына гучна сапла ў тэле-фонную трубку.

Муж узмоцніў гук тэлевізі-ра і задаволена ўсміхаўся.

Язэп Палубятка.

1996 г.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *