НАША СЛОВА № 29 (1440), 17 ліпеня 2019 г.

Панядзелак, Ліпень 22, 2019 0

Творчасць Купалы — аснова нацыянальнай свядомасці

14 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашко-вічах урачыста адбыўся Ку-палаў фэст-19. Ён праходзіў пад дэвізам: «Беларусь — маё сэрца, залатая краіна.»  Ар-ганізатарам яго выступіла мясцовая каталіцкая пара-фія сумесна з Дзяржаўным музеем Я. Купалы ў Менс-ку, які прадстаўляла спада-рыня Марыя Барткова.

Кожны раз удзел у свяце дае выдатную магчы-масць пераасэнсаваць твор-часць песняра беларускай зямлі, па-новаму перачы-таць яго вершы, спасцігнуць веліч яго паэтычнага дару. Погляд на жыццё і твор-часць паэта з боку касцёла, у якім ён прымаў сакра-мант хросту, дае больш глы-бокае разуменне яго паэзіі. Імпрэза, якую ладзіць ксёндз-пробашч Юры Бы-каў, высвечвае новыя грані асобы песняра і яго твор-часці.

— Зараз у летні час праходзіць шмат фэстаў, — адзначыў падчас цэлебра-вання святой імшы біскуп Юры Касабуцкі. — Мы пры-ехалі з розных куткоў, з Гу-дагая, з Тракеляў, каб яшчэ раз дакрануцца да нашай духоўнай спадчыны, пера-чытаць вершы Янкі Купалы і перадаць любоў да іх на-ступным пакаленням.

Творчасць Купалы — гэта спадчына, якая закладае фундамент нашай нацыяна-льнай свядомасці. Культура і вера — гэта аснова, на якой мы павінны буда-ваць наша жыццё. Хочацца пажадаць усім нам, каб мы чэрпалі сілы з гэтай крыніцы, чыталі, ве-далі і любілі нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, — пра-мовіў біскуп Юры Касабуцкі.

З чытаннем вершаў выступілі святары, парафі-яне, вучні Радашко-віцкай школы. Пра-гучалі творы «Хры-стос уваскрос!», «Свайму народу», «Мая навука», «А хто там ідзе?», «Летняя раса» і ін-шыя. Унучка Якуба Коласа спадарыня Марыя Міцкевіч прачытала яго твор.

— Сёлетні фэст па зме-сце больш звязаны з краі-най. Залатой краіну робяць душы людзей, а не толькі эканоміка, таму мы павінны быць людзьмі моцнай веры і моцнай духоўнасці, — ад-значыў ксёндз Юры Быкаў. — Янка Купала паказвае нам шлях, які спалучае з яго тво-ры з Бібліяй.

З лірычнай канцэрт-най праграмай выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сіво-хіна. Мясцовыя гаспадыні прапанавалі смачны салодкі пачастунак. А пасля адбыў-ся  невялічкі спартовы тур-нір па гульні мёлькю. Усе го-сці былі вельмі задаволеныя цёплым прыёмам радашка-вічан.

Старшыня Магілёў-скага ТБМ Алег Дзьячкоў прапанаваў сваім сябрам змястоўную вандроўку па ваколіцах Радашковічаў. Бо нямала вядомых імёнаў звя-зана з гэтым багатым на гіс-тарычныя падзеі куточкам Меншчыны, дзе зліваюцца ў адну плынь рачулкі: Вя-зынка, Гуйка і Рыбчанка.

 

У міжваеннай Поль-шчы населены пункт выкон-ваў ролю памежнага горада і быў трэцім па значэнні па-сля Вільні і Менска цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тут у 1921-1928 гадах пры падтрымцы вядо-мага палітычнага дзеяча і лі-таратара Аляксандра Уласа-ва працавала беларуская гімназія імя Францішка Ска-рыны, у якой вучыўся буду-чы народны паэт Беларусі Максім Танк і некаторы час выкладаў мастак Язэп Драз-довіч.

У Радашковічах  у 1991-1897 гадах жыў і пра-цаваў памочнікам аптэкара  адзін з пачынальнікаў мас-тацкай прозы  — Ядвігін Ш. Тут Антон Іванавіч Лявіцкі стаў сябрам гуртка мясцо-вай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах. А пазней у мястэчку праца-ваў пісарам у судовага след-чага  і Янка Купала.

Сябры ТБМ наведалі дом-музей Янкі Купалы ў Вязынцы, палюбаваліся ма-ляўнічымі краявідамі і пра-цягнулі сваю вандроўку ў Менск.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу

У горадзе Сіань пра-вінцыі Шэньсі (Кітай) 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры, паведаміла «Мінск-Навінам» дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Бюст паэта з’явіў-ся ў мясцовым універсітэце замежных моў.

Бюст з бронзы, а на гранітнай стэле па-бела-руску і па-кітайску напіса-на: «Народны паэт Белару-сi Янка Купала«, пазнача-ны даты жыцця.

Бюст Янкі Купалы стварыў мянчук — скульптар Віктар Копач. Член Беларус-кага саюза мастакоў, ён до-бра вядомы ў Кітаі: не раз удзельнічаў у пленэрах і сім-позіумах па скульптуры, якія тут праводзіліся. У кітай-скіх правінцыях устаноўле-ны 10 работ В. Копача, у тым ліку кампазіцыя «Раўнава-га» ва ўніверсітэце Цінхуа.

zviazda.by.

Да 30-годдзя ТБМ

Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на нацыянальных пазіцыях

Мы працягваем апытанне ганаровых сяброў ТБМ у сувязі з 30-годдзем арганізацыі. Доктар гістарычных навук, прафесар Ле-анід Міхайлавіч Лыч падзяліўся сваімі думкамі і заклапочанасцю.

— Я вельмі паважаю ТБМ, быў сябрам Рады арганізацыі да 2003 года. І мне вельмі шкада, што некаторыя высокаадукаваныя лю-дзі не разумеюць вялікай ролі на-шай мовы. Будучае беларускай нацыянальнай культуры напра-мую  залежыць ад беларускамоў-най адукацыі. Па віне верхняга эшалону прэзідэнцкай вертыкалі беларускую мову вывелі з усіх ві-даў службовага справаводства. Дзяржава нічога не зрабіла па на-данні нацыянальнага характару народнай адукацыі, асабліва такім важным яе звёнам, як  вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школа. Ні-чога не зроблена па павышэнні са-цыяльнай ролі беларускай мовы.

Я застаюся верным «Наша-му слову», газета цікавая зместам, уздымае нацыянальныя патрыя-тычныя пачуцці. Але мяне ўразіла скарачэнне колькасці падпісчыкаў газеты. Тут праяўляецца пэўны за-стой  у думках і дзеях некаторых нашых сяброў. Я лічу, што варта было  б сабрацца актыўным прад-стаўнікам нацыянальнай інтэлі-генцыі, каб пагаварыць глыбока і шчыра пра ўсе недахопы, якія ёсць у нашай дзейнасці. Аб’явіць  SOS, сабрацца і абмеркаваць стан спраў.

Нашым людзям не хапае рызыкі і адвагі, каб ахвяраваць свае сродкі на важныя выдавецкія і іншыя праекты.

Сёння  я бачу пагрозу для існавання беларускамоўнай прэ-сы. «Краязнаўчая газета» апыну-лася ў праблемнай сітуацыі ў трэ-цім квартале. З маёй пенсіі і 1/4 стаўкі, на якую я працую ў Інсты-туце гісторыі, я асігнаваў 500 руб-лёў, каб можна было зрабіць вы-пуск двух нумароў.

Для «Нашага слова» я рэка-мендаваў бы друкаваць больш глыбінна-тэарэтычных матэры-ялаў, якія б уздымалі праблемы эт-нічнага выжывання нацыі і пры-мушалі б чытачоў задумвацца.

Што датычыцца маладых людзей, я хацеў бы пажадаць, каб яны былі актыўнымі носьбітамі беларускай мовы. Мне не хаце-лася б, каб яны пакідалі краіну ця-пер, калі яе эканоміка ў цяжкім за-нядбаным стане. Радзіму можна пакінуць толькі тады, калі яна ў росквіце. Хто моцна інтэграваны ў родную моўна-культурную сты-хію Бацькаўшчыны, застаецца до-ма і тады, калі знаходжанне ў ім звязана з неверагоднымі цяжкас-цямі. Сёння Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на на-цыянальных пазіцыях.

З апошніх назіранняў мяне ўразіла тое, што адказную функ-цыю развітання з удзельнікамі ІІ Еўрапейскіх гульняў даверылі Зу-бру, а не рэальным дзяржаўным асобам. І толькі адзін з прадстаў-нікоў кіраўніцтва гаварыў па-бе-ларуску. Яго варта было б зрабіць ганаровым сябрам ТБМ!

Запісала Эла Дзвінская, фота аўтара.

 

Міністр ЖКГ Аляксандр ЦЕРАХАЎ дэкларуе світанне для беларускай мовы! А ці развіднее?

У мінулым месяцы «Наша слова» ў матэрыяле «Пераклады да-кументаў на беларускую мову маюць тую ж юрыдычную сілу, што і даку-менты на рускай мове» («НС» № 25, 19.06.2019) надрукавала пісьмо МІНЖЫЛКАМГАС-а слонімцу Міха-сю ВАРАНЦУ. Пра гісторыю з’яў-лення пісьма і пра тое, ці сапраўды кожны спажывец жыллёва-камуна-льных паслуг нашай краіны цяпер мае магчымасць падпісаць тыпавыя да-мовы на беларускай мове, распавядае сябар ТБМ, маёр запасу Міхась ВАРАНЕЦ.

 

26 кастрычніка 2018 года га-зета «Народная Воля»надрукавала матэрыял пра тое, што аддзел па гра-мадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС Менска не паставіў у пашпарт кіраўніка грамадскай дырэкцыі ме-марыяла «Курапаты», адказнага са-кратара ўправы сойму КХП-БНФ Алеся Чахольскага штамп аб рэгіст-рацыі па месцы жыхарства. Прычына — няма штампа на беларускай мове. Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў штамп зацверджаны толькі на рускай мове. Ад рускамоўнага шта-мпа Чахольскі адмовіўся.

5 лістапада 2018 года Слонім-скае гарадское ўнітарнае прадпры-емства жыллёва-камунальнай гаспа-даркі адмовіла мне ў праве падпісаць беларускамоўныя тыпавыя дамовы на асноўныя жыллёва-камунальныя па-слугі. Прычына тая ж самая — няма бланкаў на нашай мове. Пастановай Урада бланкі зацверджаны толькі на рускай мове. Шчыра кажучы, ужо ас-кома ад такога назойлівага сэрвісу. Здаецца, нашы міністры гатовы не толькі ў пашпарт, а і ў пасцель да ча-лавека залезці з пастановай, каб і там беларусы карысталіся толькі рускай мовай. Абрыдла ўсё гэта, што назы-ваецца, «перакармілі», перабор! Па прыкладзе Алеся Чахольскага, я ад-мовіўся падпісаць рускамоўныя тыпа-выя дамовы і пачаў патрабаваць, каб Урад зацвердзіў беларускамоўныя бланкі.

Праз тры месяцы Слонімскае ГУП ЖКГ, па даручэнні Міністэрства ЖКГ, пераклала тыпавыя дамовы на беларускую мову, і 1 сакавіка 2019 года я падпісаў іх з агаворкай, што яны не зацверджаны ўрадам, а ў лісце на адрас Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса назваў гэ-тыя слонімскія саматужныя дамовы «фількавымі граматамі», падрыхтава-нымі ў адным экзэмпляры эксклюзіў-на для Міхася Варанца.

Ва ўрадзе не пагадзіліся з та-кою маёй ацэнкай «нарматыўнай пра-вавой» дзейнасці слонімскіх камуна-льнікаў і іхніх начальнікаў з Мінжыл-камгаса.

Па даручэнні намесніка прэ-м’ер-міністра, міністр ЖКГ Аляк-сандр Церахаў  у пісьме ад 10 траўня 2019 года паведаміў мне наступнае:

«Пастановай Савета Міні-страў Рэспублікі Беларусь ад 27.01. 2009 № 99 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аба-роне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг (далей — паста-нова № 99) зацверджаны на рускай мове тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі…

Разам з тым, пераклад дага-вора на адну з дзяржаўных моў не можа разглядацца як змяненне істо-тных умоў дагавора, змешчаных у зацверджанай тыпавой форме. Та-кое ж меркаванне таксама было вы-казана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь…

У сувязі з гэтым, перакладзе-ныя Слонімскім гарадскім унітар-ным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя па-слугі, якія аказваюцца гэтым прад-прыемствам, без змянення істотных умоў гэтых дагавораў, маюць такую ж юрыдычную моц, як і тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, зацверджаныя на рускай мове пастановай № 99″.

Цікавая навіна! З пісьма Це-рахава лагічна вынікае, што мясцовыя дзяржаўныя органы смела могуць са-матужна перакладаць на беларускую мову нарматыўныя прававыя акты, зацверджаныя ўрадам і міністэр-ствамі! Карыстаючыся магчымасцю, праз газету «Наша слова» перадаю гэтую радасную вестку шаноўнаму Алесю Чахольскаму:

— Спадар Алесь, пэўна, у  ад-дзеле па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС Менска ўжо ведаюць такую пазіцыю нашага ўрада (і «такое ж меркаванне» Міністэрства юстыцыі) і борздзенька пераклалі ты-павы штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на беларускую мову! А калі яшчэ не пераклалі, то хай шы-буюць у Слонім, да мясцовых спе-цыялістаў. Так больш надзейна! Штамп, перакладзены ў Слоніме, дакладна будзе мець такую ж юры-дычную моц, як і рускамоўны ары-гінал… .

Без аніякай іроніі адзначаю, што пісьмо А. Церахава сапраўды і цікавае і аптымістычнае, бо раней было па-іншаму:

— яшчэ зусім нядаўна (5 ліс-тапада 2018 года) слонімскія каму-нальнікі на поўным сур’ёзе сказалі мне, што могуць падаць на мяне ў суд за адмову падпісаць рускамоўную тыпавую дамову, праўда, агаварылі-ся, што, хутчэй за ўсё не будуць ра-біць гэтага, маўляў, вы, Міхась Ада-мавіч, і без дамовы добрасумленны плацельшчык.

— і заўжды было па-іншаму. Неяк гамяльчанін Сяргей Сямёнаў на беларуска-ўкраінскай мяжы адмо-віўся запоўніць рускамоўную дэкла-рацыю. Нават не зусім адмовіўся. Гэты Сямёнаў пагаджаўся запоўніць рускамоўную дэкларацыю праз пера-кладчыка. Але, замест дэкларацыі на роднай мове ці перакладчыка, атры-маў позву ў суд і штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

І вось цяпер замест суда і штрафу — беларускамоўны штамп та-бе ў пашпарт і беларускамоўную да-мову ў рукі, здранцвелыя ад такога раптоўнага шчасця!

Хочацца верыць міністру Це-рахаву, што пытанне з беларускамоў-нымі бланкамі тыпавых дамоваў вы-рашаецца так проста і лёгка! Але! Ёсць пытанні,  адказаў на якія ў пісьме няма.

Ажно 27 студзеня 2009 года ўрад Сяргея Сідорскага пастановай № 99 зацвердзіў на рускай мове ты-павыя дамовы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі! Але ў пісьме Церахава не сказана, чаму ўрад і па сягоння не зацвердзіў беларускамоў-ныя бланкі тыпавых дамоваў, хоць, відавочна, гэта прасцей і лягчэй, чым даваць «філалагічныя» даручэнні мясцовым прадпрыемствам ЖКГ. Хай, урад не зацвердзіў! А чаму само міністэрства тады ж, у 2009 годзе, не пераклала тыпавыя дамовы на бела-рускую мову і не даслала іх кожнаму прадпрыемству ЖКГ Беларусі з рас-тлумачэннем, што гэтыя дамовы «ма-юць такую ж юрыдычную моц, як і тыпавыя дагаворы на асноўныя жыл-лёва-камунальныя паслугі, зацвер-джаныя на рускай мове пастановай № 99″? Чаму толькі ў лютым 2019 года, праз 10 год і 1 месяц пасля зацвяр-джэння ўрадам бланкаў тыпавых дамоваў, слонімскі дырэктар ЖКГ Алег Конан даведаўся, што мае права і мусіць саматужна перакладаць на беларускую мову гэтыя дамовы і за-бяспечваць імі сваіх кліентаў, спа-жыўцоў жыллёва-камунальных па-слуг?

Сваё пісьмо міністр ЖКГ скончыў фразай: «Мінжылкамгасам падрыхтаваны змяненні ў Закон Рэс-публікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», якімі прадугледжана маг-чымасць спажыўцом самастойна вы-браць, на якой мове заключаць да-гавор».

Добра! Названыя змяненні мо і зробяцца нормай закона… некалі, потым… .

Галоўнае, калі верыць папя-рэднім фразам з пісьма А. Церахава, ужо цяпер кожны спажывец жыллёва-камунальных паслуг нашай краіны мае магчымасць выбраць, якія тыпа-выя дамовы яму падпісваць — альбо на рускай мове, зацверджаныя па-становай № 99, альбо на беларускай, у перакладзе мясцовага прадпрыем-ства ЖКГ!

На жаль, А. Церахаў не рас-крыў механізм рэалізацыі вышэйна-званага выбару. Мо спажыўцу Бра-гінскага раёна (там я нарадзіўся і вырас), які хоча падпісаць тыпавыя дамовы на беларускай мове, давя-дзецца паўтарыць мой шлях — напісаць кіраўніку дзяржавы, каб ён прапа-наваў Канстытуцыйнаму Суду даць заключэнне аб адпаведнасці Кансты-туцыі пастановы № 99, потым меся-цамі перапісвацца з урадам, каб урэ-шце Мінжылкамгас дало даручэнне брагінскаму прадпрыемству ЖКГ саматужна перакласці гэтыя дамовы на беларускую мову?

Зазначу, у 2017-ым годзе жы-хар Баранавічаў Сяргей Гоўша так-сама дабіўся падпісання саматужных беларускамоўных дамоваў на бела-рускай мове. Але і па сягоння ў Ба-ранавічах, як і ў Слоніме і ва ўсёй Бе-ларусі, прадпрыемства ЖКГ не суст-ракае спажыўцоў жыллёва-камуналь-ных паслуг пытаннем: «Вам бланк якой дамовы? Тыпавой па-руску ці саматужнай па-беларуску?».

Аднак жа, рэагуючы на зва-роты, урад Беларусі пісьмом А. Це-рахава нібыта дэкларуе надыход сві-тання. А ці развіднее?

Я, Міхась Варанец, упэўнены — развіднее! Развіднее, дзякуючы на-маганням кожнага з нас. Хтосьці, хто мае час і дастатковыя юрыдычныя веды, пісьмова запатрабуе ад урада ці міністэрства адмяніць пастанову, якая дыскрэдытуе беларускую мову, хтосьці ў якасьці аргументу спаш-лецца на пісьмо Церахава, хтосьці про-ста не дазволіць паставіць у свой пашпарт рускамоўны штамп альбо адмовіцца падпісаць рускамоўную дамову.

Разам нас багата! Разам мы прымусім і ўрад, і міністэрствы за-бяспечыць нам магчымасць рэаліза-ваць сваё канстытуцыйнае права ка-рыстацца роднай мовай!

Міхась ВАРАНЕЦ.

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

Адоньеў (Анатоль) — форма прыналежнага прыметніка з суфі-ксам -еў ад антрапоніма Адоній і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Адоній-еў — Адоньеў. Ады-мёнавае прозвішча: ад Адон, Адо-ніс (< ст-яўр. ‘пан, уладар’). Або ад апелятыва адонье (рэг.) (адонак ‘падсціл з галля, жэрдак, на які кла-дуць стог; стажар’е’), які стаў мяну-шкай чалавека, а потым прозвіш-чам. ФП: дно (‘грунтавая паверхня пад вадой’, ‘ніжняя частка паглыб-лення, катлавана, рова і пад.’, ‘ніз пасудзіны, скрынкі, карабля’) — Адонье (прозвішча) — Адоньеў.

Аксяновіч (Аляксандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапо-німа Аксён і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аксён-овіч — Ак-сяновіч. Адымёнавае прозвішча: Аксён, Аўксенцій  — грэч. ‘той, хто ўзрастае’. Зафіксавана Аксён (1647).

Алісевіч (Іна) — вытвор з ак-цэнтаваным суфіксам бацькай-мення -евіч ад антрапоніма Аліса і  значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аліс-евіч — Алісевіч. Ады-мёнавае прозвішча: Аліцыя, Аліса — грэч. ‘ісціна’.

Аніковіч (Наталля) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Анік і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Анік-овіч. Ады-мёнавае прозвішча: ад Анікей — яўр. ‘Божая перамога’. Зафікса-ваны Онико (1593).

Анісенка (Валерый) — вы-вор з суфіксам -енка ад антрапо-німа Анісь  і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аніс-енка — Ані-сенка. Адымёнавае прозвішча: ад Анісій — грэч. ‘карысць’.

Армонік (Сяргей) — друга-сная форма ад Гармонік — семан-тычны вытвор ад апелятыва гар-монік ‘музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавія-турай, злучаных паміж сабой рас-цяжнымі мяхамі'; рэгіянальны ва-рыянт з адпадзеннем пачатковага г, справакаванага формамі гэта — эта; параўн. арабей — рэг. гара-бей ‘верабей’.

Асадчы (Пятро) — семанты-чны вытвор ад апелятыва асадчы < укр. осадчий ‘асаднік, перша-пасяленец, заснавальнік паселі-шча’ (Грынч.).

Асіпцова (Яніна) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ова ад антрапоніма Асі-пец  і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Асіпец-ова — Асіпцова. Адымёнавае прозвіш-ча: ад Іосіф, Восіп < яўр. ‘памно-жаны, няхай Бог памножыць'; зафіксавана Иосиф (1465), Осип (1699) — празванне, потым проз-вішча — Осіпец (‘нашчадак Осіпа’), суфікс -ец) — Асіпец (фанетычны варыянт) — Асіпцова.

Аспадар (Леанід) — другас-ная форма ад Гаспадар — семан-тычны вытвор ад апелятыва гас-падар ‘уласнік, уладальнік каго-, чаго-н.'; ‘той, хто вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справа-мі'; ‘галава дома, сям’і'; рэгіяна-льная форма з адпадзеннем пачат-ковага г; параўн. АрмонікГар-монік (гл. вышэй).

Астрамовіч (Аляксандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапо-німа Астрам і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Астрам-авіч — Астрамовіч. Адымёнавае про-звішча: ад Астрамір (< слав. ‘во-стры; нетрывалы мір’); Астрам (скарочаны варыянт, празванне, пазней прозвішча) — Астрамовіч.

Бабачонак (Ірына) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -онак (-ёнак) ад антрапоніма Бабок і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Бабак-ёнак — Бабач(к/ч)онак — Бабачонак. Утваральнае слова ад апелятыва бабок ‘тое, што і ба-боўнік — балотная травяністая рас-ліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на корм жывёле'; зб. ‘сцябло бобу’.

Багдусевіч (Ганна) -вытвор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Багдус і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Багдус-евіч. Ады-мёнавае прозвішча: ад  Багдан (< слав. ‘Богам дадзены’ < пераклад грэч. Феадосій). Зафіксавана Бог-дан (1528), Богдзя, Богдус.

Бако (Кацярына) — другас-ная форма  (з фінальным о) ад Бака руск. ‘страказа’ (Мельн.), ‘га-варун’ (Даль); ‘пустаслоў’ (Нас.).

Бакулеў (Аляксандр) — фор-ма прыметніка з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Ба-кула і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Бакулеў. ФП: руск. бакулить (‘гаварыць’ (Даль), ‘пу-стасловіць’ (Мельн.)) — бакула ‘га-варун’ — Бакула (мянушка, пазней прозвішча) — Бакулеў.

Барадоўская (Сафія) — вы-твор з суфіксам -ская ад тапоніма Барадоўка і значэннем ‘нара-джэнка (жыхарка) названай мяс-ціны, паселішча': Барадоўк-ская — Барадоўская. Або шляхетная фо-рма ад прозвішча Бародаўка — се-мантычнага вытвора ад апелятыва бародаўка ‘невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на ка-ры дрэў і інш.’

Барай (Алег) — семантычны вытвор ад апелятыва барай < руск. борай ‘кучаравы чалавек’ (СРНГ, 3).

Баронін (Яўгеній) — форма прыналежнага прыметніка з суфі-ксам -ін ад антрапоніма Барон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Барон-ін. Утваральнае слова ад апелятыва барон ‘два-ранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі ты-тул’. Або ад апелятыва барана ‘сельскагаспадарчая землеапра-цоўчая прылада для рыхлення глебы’.

Барычэўская (Яніна) — вы-твор з суфіксам -ская ад тапоніма Барычэва і значэннем ‘нара-джэнка, жыхарка названай мяс-цовасці': Барычэв-ская — Бары-чэўская.

Барэль (Васіль) — семан-тычны дэрыват ад апелятыва ба-рэль (рэг.) ‘той (тая), хто борацца (карова, бык, баран)'; утварэнне з суфіксам -эль ад бароцца ‘бадац-ца’. Параўн. круцель ‘ашуканец’, раўгель ‘плакса’ («Беларускае на-роднае словаўтварэнне» П. Сця-цко, с. 38).

Басалыга (Ігнат) — семанты-чны вытвор ад апелятыва баса-лыга (руск.) ‘франт, фарсун’ (Даль), ‘свавольнік, гарэза’ (Мельн.).

Баскін (Яўген) — форма прыналежнага прыметніка з суфі-ксам -ін ад антрапоніма Басок (Ба-ско) і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Баск-ін — Баскін. Утва-ральнае слова ад апелятыва басок — памянш.-ласк. ад бас ‘самы нізкі мужчынскі голас і спявак з такім голасам’.

Бахонка (Паліна) — акцэн-таваны семантычны вытвор ад апе-лятыва баханка ‘адна штука печа-нага хлеба, бохан (невялікі)’.

Бекарэвіч (Зміцер) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапо-німа Бекар і значэннем  ‘нашчадак названай асобы': Бекар-эвіч. Утва-ральнае слова ад апелятыва бекар < ст.-рус. бекаръ ‘мера вагі ці аб’ё-му’ (Ср.), узб. бекар ‘які не мае ра-боты, бяздзейны’ (УРС).

Брузга (Максім) — семанты-чны вытвор ад апелятыва брузга (рэг.) ‘бурклівы чалавек’, руск. ‘тое самае’ (СРНГ, 3).

Бруханава (Галіна) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Бру-хан і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Брухан-ава. ФП: руск. брюхан (праст.) ‘пузан, пузач’ — Брюхан (мянушка, потым про-звішча — Брюханова — Бруханава.

Брынза (Іван) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва брынза ‘сыр з авечага малака’ (< рум. brinze).

Брыш (Арнольд) — другас-ная форма (вымаўленчая) ад пер-шаснай Брыж (рэг.) — семантычны вытвор ад брыж ‘востры край’ (Нас.), брыжы ‘вузкая, сабраная ў зборачкі палоска тканіны, якой аздабляюць адзенне і інш.’ (ТСБЛМ — 2016, с. 120).

Будай (Ігнат) — імя Будай (- слав. ‘які рана ўстае і ўсіх будзіць’) набыло ролю прозвішча. Або се-мантычны дэрыват ад апелятыва будай — утварэння з суфіксам -ай ад будаваць (буд-ай) з семанты-кай ‘будаўнік'; параўн. ваджай ‘канавод’. ФП: будаваць — будай — Будай. Або як варыянт ад слова буда ‘шалаш, будан’.

Бурко (Ніна) — семантычны вытвор ад апелятыва бурко — руск. ‘конь бурай масці’ (Мельн., СРНГ, 3). Параўн. сіўко ‘конь сівай масці’.

Бутараў (Кірыл) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Бутар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бу-тар-аў — Бутараў. Утваральнае слова ад апелятыва бутар ‘трыз-ненне’, ‘крык, шум, гам’ (Даль).

Бутрамееў (Уладзімір) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -еў ад антрапоніма Бутрамей і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бутрамей-еў — Бутрамееў. Адымёнавае прозвіш-ча: ад Барталамей, Варфаламей < яўр. ‘сын Фаламея’, ‘сын радасці’. Зафіксавана Бартоламей (1585), Бутрим (1528), Бутрамей, Бутра-мееў.

Бычэнка (Аляксей) — вы-твор з суфіксам -энка ад антра-поніма Бык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бык-енка — Быч-(к/ч)-энка. ФП: бык (‘самец буй-ной рагатай жывёлы, дзікай і свой-скай': ‘прамежкавая апора моста’) — Бык (празванне, потым проз-вішча) — Бычэнка.

Вага (Арцём) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва вага ‘ця-жар каго-н., чаго-н., які вызнача-ецца ўзважваннем’, ‘тоўстая жэ-рдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў’.

Валяшка (Ніна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва валяшка (руск.) ‘гультай, лежабока’ (Даль).

Варакса (Анатоль) — се-мантычны вытвор ад апелятыва варакса (руск.) ‘пэцкаль, халтур-шчык’ (Фасм.).

Варапаеў (Андрэй) — вы-твор з прыналежныі суфіксам -еў(-эў) ад антрапоніма Варапай і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Варапай-эў. Утваральнае сло-ва ад апелятыва варапай (рэг.) ‘сляпы чалавек’ (Нас.).

Вараціла (Ігнат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва ва-раціла (разм.) ‘чалавек, які варо-чае вялікімі справамі’,’дзялок’ (ТСБЛМ, 2016, с. 135).

Вархол (Казімір) — семан-тычны вытвор ад апелятыва вар-хол < польск. warchol ‘сварка, ка-латня, неспакой'; ‘бунтаўшчык, сварлівы чалавек’ (Карл.).

Вата (Ірэна) — пераход імя Вата (< грэч. ‘купіна’) у прозвіш-ча. Або ад апелятыва вата ‘валак-ністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны для медыцынскіх і бытавых мэт’.

Ватуцін (Мікалай) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ін ад антрапоніма Ватута і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ватут-ін — Ватуц-ін. ФП: Вата (імя < грэч. ‘купіна’) — Вату-та (вытвор з суфіксам -ута (экс-прэс.) ад Вата і значэннем ‘сын Ваты’) — Ватуцін.

Вашчыла (Мікалай) — се-мантычны вытвор ад апелятыва вашчыла — утварэння з суфіксам —л-а ад вашчыць ‘пакрываць вос-кам'; ‘вашчыльнік’. ФП: воск (‘мяк-кае пластычнае рэчыва, якое вы-працоўваюць пчолы для будовы сотаў’) — вашчыць (‘націраць або насычаць воскам; васкаваць’) — вашчыла (‘той, хто васкуе, ваш-чыць’) — Вашчыла (празванне, па-зней прозвішча).

Вевер (Андрэй) — семанты-чны вытвор ад апелятыва вевер < польск. wiewiоr ‘вавёрка’ (Карл.).

Векшын (Уладзімір) — фо-рма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ын ад антрапоніма Век-ша і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Векш-ын. Утваральнае слова ад апелятыва векша (рэг.) ‘белка, вавёрка’, руск. ‘сарока’, ‘блок’ (Даль).

Велігаеў (Уладзімір) — вы-твор з прыналежным суфіксам —еў ад антрапоніма Велігай і зна-чэннем ‘нашадак названай асобы': Велігай-еў — Велігаеў. Утваральнае слова ад апелятыва велігай ‘ве-лікан’ (Бір.). Або, магчыма, ад скла-дання вялікі гай > велігай ‘малады вялікі лес’ (рэг.).

Велігура (Сцяпан) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (рэг.) велігура, велегура, велегур ‘велі-кан, вялікі чалавек’ (Нас.), вілігур ‘самаўпэўнены чалавек’ (Бяльк.). Або скарот ад вялікая гура ‘вялікая гурба (снегу і пад.)’ (рэг.).

Велічава (Алена) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Веліч і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Веліч-ава. Утва-ральнае слова ад апелятыва веліч ‘што-н. надзвычай вялікіх памераў, гмах'; ‘грандыёзнасць, незвычай-ная сіла праяўлення чаго-н., што выклікае вялікую павагу’.

Віргей (Станіслаў) — се-мантычны вытвор ад апелятыва віргей ‘той, хто віргаецца ‘брыка-ецца’ (пра коней)’ («Слоўнік на-роднай мовы Зэльвеншчыны» Сцяцко П., с. 24).

Вірла (Ніна) — семантычны вытвор ад апелятыва вірла ‘тое, што і вірлач (абразл.) — ‘вірлавокі’ (з вялікімі выпучанымі вачыма) (СНМЗ, с. 24-25).

Вронская (Анжаліка) — вы-твор з суфіксам -ская ад антрапо-німа Врона і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Врон-ская. Або ад тапоніма Вроны і значэннем ‘нараджэнка ці жыха-рка названай мясцовасці': Врон-ская. Утваральнае слова ад апеля-тыва врона < польск. wrona ‘ва-рона’.

Вуейк (Генадзь) — семанты-чны вытвор ад апелятыва вуейк (рэг.) — утварэння ад вуейкаць ‘здзіўляцца, прыгаворваючы: «Ву-ей-вуей!» (СНМЗ, с. 25).

Вярэніч (Васіль) — дэрыват з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Вярэня і семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Вя-рэн-іч. ФП: Вера (імя < грэч. pistis ‘вера’) — Вярэня (вытвор з акцэнта-ваным суфіксам -эня(-еня) ад ант-рапоніма Вера і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Верэня — Вярэня (параўн. Адаменя < Адам) — Вярэніч. Або: вярэня (вярэнька) (‘сплецены з бяросты кошык з на-крыўкай’) — Вярэня (мянушка, а затым прозвішча) — Вярэніч. Або: вера (‘упэўненасць у кім-, чым-н.'; перакананне ў існаванні звышна-туральных сіл’) — Вера (мянушка, потым прозвішча) — Вярэня (‘наш-чадак Веры’) — Вярэніч.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Пленэр, прысвечаны 215-годдзю Рафала Ратшы Слізня

29 чэрвеня Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мо-вы і Дзіцячая мастацкая школа су-месна з Вольнаўскім сельсаветам правялі выязны пленэр, прысвеча-ны 215-годдзю з дня нараджэння беларускага мастацтвазнаўца, скульптара, жывапісца  і майстра барэльефаў Рафала Ратшы Слізня (27/06/1804).

Мастачка і выкладчыца Ан-жаліка Вакуліч са сваімі навучэн-цамі ўжо не ўпершыню прымае ўдзел у мастацкіх пленэрах рознага ўзроўню:

— З задавальненнем адпра-віліся ў творчую вандроўку на ра-дзіму вядомага ў XIX стагоддзі зе-мляка. У ліку беларусаў нямала тых, хто вызначыўся выдатнымі здольнасцямі і ўражлівымі дася-гненнямі, якія ўвайшлі ў гісторыю дзякуючы сваім справам і ўчын-кам. Нядаўна мы пабывалі на пле-нэры ў Польшчы і Літве, прытры-мліваючыся слядоў годных прад-стаўнікоў нашай нацыі: Кастуся Каліноўскага, Адама Міцкевіча, Францішка Скарыны, Максіма Гарэцкага, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Франці-шка Багушэвіча, Янкі Купалы, Вацлава Ластоўскага, кс. Адама Станкевіча, мастака Язэпа Драз-довіча ды іншых беларускіх дзея-чоў. Рабілі замалёўкі месцаў, пра-сякнутых духам гісторыі. Праца-валі таксама на радзіме паэта А. Міцкевіча ў Завоссі.  Цяпер вось адправіліся ў родныя мясціны Рафала Слізеня. Гэта быў не толькі вельмі таленавіты скульптар, але і надзвычай таленавіты архітэктар, які будаваў у правінцыі невялікія сядзібы і іншыя будынкі, займаўся планаваннем сядзібных паркаў. Рафал Слізень быў папулярнай і прывабнай асобай, з пачуццём гумару, празарлівы і дапытлівы…

Такія паездкі насычаюць ведамі і ўражаннямі.

Вучні зрабілі выдатныя ске-тчы Свята-Траецкай царквы у Во-льна, з цікавасцю вывучаючы аса-блівасці архітэктуры «віленскага» барока, малявалі на беразе пакру-частай ракі Змейкі.

У пленэры таксама ўдзель-нічалі баранавіцкі мастак Юры Лешык і літаратуразнавец ды жур-наліст Аляксей Белы.

— Мне было вельмі прыемна паўдзельнічаць у пленэры, — рас-павядае Юры Лешык. — У мяне засталіся вельмі добрыя ўражан-ні. Мы, беларусы, жывём на такой зямлі, якая мае мноства гістарыч-ных мясцін, мноства архітэктур-ных помнікаў, звязаных са знач-нымі гістарычнымі асобамі. Але шкада, што мы жывём і не ведаем пра гэта.

Крыўдна, што большасць гістарычных помнікаў знаходзіцца ў разбураным і занядбаным стане. Нажаль, у дзяржавы няма грошай, каб аднавіць, захаваць ці падтры-маць у належным стане, тое, што мы маем.

Хочацца, каб ў нашых жы-хароў было больш інфармацыі пра свой край, каб ездзілі не толькі ў іншыя землі, у Турцыю ці да Па-рыжа, а каб ганарыліся сваімі ці-кавымі мясцінамі і велічнымі асо-бамі роднай зямлі. Да гэтага паві-нен быць нейкі штуршок.

Я лічу, што трэба праз твор-часць ісці да людзей, арганізоўваць выставы, пленэры, канцэрты, іншыя мерапрыемствы, звязаныя з мастацтвам.

І я з задавальненнем яшчэ паўдзельнічаю ў мерапрыемствах такога кшталту, калі яны будуць арганізоўвацца.

 

Удзельнікі  пленэру наведалі вёску Бартнікі, дзе нарадзіўся Ра-фал Слізень. Там захаваўся панскі дом роду Слізняў. У гэтым доме ў 1841 годзе пасля вяртання са ссылкі з Уфы жыў Ян Ча-чот, сябар Адама Міцкевіча і пачы-нальнік сучаснай беларускай літара-туры. Сюды ж пры-язджаў пагасціць і Ігнат Дамейка, калі ў жніўні 1884 года прыехаў у Бела-русь з Чылі. Там яго сустракаў Отта Слізень, родны брат Рафала.

Сам пленэр праходзіў у в. Во-льна, дзе Рафал Слі-зень атрымаў пачатковую адука-цыю ў базыльянскай школе, а за-тым пасля вяртання з Пецярбурга ў 1830 годзе і працаваў.

Айцец Мікалай распавёў удзельнікам пленэру пра царкву Святой Тройцы, першапачаткова пабудаваную ў 1768 годзе, якая на той момант была ўніяцкай. Царква мае нетрадыцайную для храмаў ляпніну з ваеннай тэматыкай і  з’яўляецца гістарычнай і архітэк-турнай каштоўнасццю вёскі Во-льна.

Вольнаўскі сельсавет пад-рыхтаваў пачастунак для ўдзельні-каў пленэру. А бібліятэкар Тац-цяна Аляксандраўна Яроцкая рас-казала пра старадаўнія беларускія лялькі ручнога вырабу, якія сама і стварае.

Мы выказваем падзяку Іб-рагімавай Наталлі Пятроўне, стар-шыні Вольнаўскага сельсавета, за падтрымку ідэі пленэру і дапамогу ў яе рэалізацыі.

Таццяна Кісель, Баранавіцкая філія

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

 

З прачытанага ў чэрвені

 

З цікавасцю прачытаў ра-ман «Пазл»  славутага літаратара В. Гапеева.

Пачытаць гэтага аўтара  яшчэ некалькі год  таму  раіла сп. Раіса Баравікова…

Валер Гапееў нарадзіўся ў 1963 годзе на Рагачоўшчыне. Аў-тар шэрагу кніг для падлеткаў,  ра-манаў «Праклён», «Ноч цмока». Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Калесніка, прэміі ча-сопіса  «Дзеяслоў», «Залаты апо-страф», прэміі Цёткі. Раманы Ва-лера Гапеева — мікс дэтэктыва і эротыкі, містыкі і ідэі нацыяна-льнага адраджэння, рамантычных  мрояў і жорсткага рэалізму.

Рэдактар кнігі — Андрэй Федарэнка. Дызайн вокладкі зра-біў сп. Адам Глобус. Наклад ра-мана 500 асобнікаў. Раю чытачам газеты «Наша  слова» прачытаць гэты цікавы твор.

 

У  чэрвені таксама прачы-таў дзённікі сп. Віктара Шніпа «Пу-гачоўскі цырульнік», якія ахоплі-ваюць перыяд з 27  снежня 2012 года — 27 снежня 2012 года. Кнігу аўтар падараваў і падпісаў 21 ліс-тапада 2018 года падчас сустрэчы з ім у офісе ТБМ. Наклад кнігі 2000 асобнікаў. Шкадую што не прачы-таў літаратурна — мастацкае вы-данне адразу пры набыцці  ў ліс-тападзе 2018 года. Кніга яшчэ ёсць у продажы.

 

А вось дзякуючы бук-кро-сінгу да мяне трапіла кніга пра Сяргея Палуяна «След  вечна жы-вы: Творы. Успаміны, Прысвячэн-ні. Даследаванні.» Аснову выдан-ня складае творчая спадчына са-мабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891- 1910), рупліва адшуканая да-следчыкамі ва ўкраінскай і бела-рускай перыёдыцы. У кнізе ўпер-шыню найбольш поўна прадстаў-лены  ўспаміны пра пісьменніка, яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэры-ялы пра радаслоўе Палуянаў.

Укладальнікі кнігі Таццяна Кабржыцкая і Вячаслаў Рагойша ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багда-новічам, Вацлавам Ластоўскім. Рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу у панараму гісторыка — фі-ласофскіх, эстэтыка культурных   характарыстык  Адраджэння  пача-тку XX стагоддзя.

Кніга мае наклад 250 асоб-нікаў і з’явілася ў выдавецтве «Кні-газбор». Адказны  за выпуск Ге-надзь Вінярскі. Пры афармленні вокладкі  выкарыстана рэпрадук-цыя карціны Міхася Будавея «Сяр-гей Палуян»…

Кніга зацікавіць як моладзь, так і старэйшыя пакаленні чы-тачоў.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Вобраз Манюшкі  дапоўнілі  жывапісцы  і скульптары

У краіне працягваюцца культурныя мерапрыемствы да юбілею родапачынальніка бела-рускай і польскай опер Станіслава Манюшкі.

У мастацкай галерэі Леані-да Шчамялёва па вул. Рэвалю-цыйнай, 10 у Менску адбылася выстава твораў жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння слын-нага кампазітара .

Уражваюць велічныя алей-ныя партрэты кампазітара, выка-наныя Святланай Урублеўскай і Віктарам Варанкевічам, графічны партрэт класіка, створаны Алесем Марай, трыпціх Рыгора Таболіча.

Разнастайнаць экспазіцыі дадаюць акварэльныя выявы ся-дзібы сям’і кампазітара ў Убелі пэ-ндзля Міколы Купавы, графічная выява касцёла святой Ганны ў Ві-льні, створаная Рыгорам Сітні-цам, інсталяцыя Аляксея Фралова «Смілавічы. Камяні, якія гучаць». Свае працы прадставілі Марта Шматава і Валянціна Шоба, Ка-цярына Сумарава і іншыя.

Нечаканай і прыемнай ста-ла сустрэча на выставе з вядомым скульптарам Львом Мікалаевічам Гумілеўскім, лаўрэатам дзяржаў-най прэміі БССР, аўтарам брон-завага бюста Станіслава Маню-шкі.

Леў Мікалаевіч — аўтар шматлікіх помнікаў дзеячам куль-туры Беларусі. Некалькі гадоў та-му Леў Гумілеўскі і яго сын Сяр-гей выйгралі конкурс на права стварэння помніка Станіславу Ма-нюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцін-кевічу ў Верхнім горадзе, і ён быў адкрыты ў 2016 годзе. Помнік сён-ня карыстаецца вялікай пашанай мянчукоў.

— Помнік Манюшку і Дуні-ну-Марцінкевічу быў пастаўлены побач з ратушай,- распавёў Леў Гумілеўскі. — Ён жыў з сям’ёй не-падалёку ад плошчы Свабоды, а ў будынку ратушы знаходзілася му-зычная школа, якую ён наведваў.

Я ўжо шмат гадоў працую над вобразамі нашых вядомых літаратараў, класікаў. У 1972 годзе па нашым сумесным з Анатолем Анікейчыкам праекце быў ство-раны помнік Янку Купалу ў скве-ры ля яго дома-музея. Працаваў я над вобразам Кірылы Тураўскага, які паўстаў у Гомелі.

Шмат маіх скульптур упры-гожваюць Нясвіж — выявы Юрыя Нясвіжскага, Мікалая Радзівіла Сіроткі, Яна Марыі Бернардоні  і іншых. Справа ў тым, што пасля вайны мне з бацькамі давялося жыць у замку ў Нясвіжы. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук, у якога я займаўся ў студыі, далучыў мяне да мастацтва на ўсё жыццё!

Па маёй задуме і з дапа-могай майго сына Сяргея Фран-цішак Багушэвіч паўстаў у Смар-гоні, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — у Бабруйску, Вацлаў Ластоўскі — у Глыбокім, кампазіцыя «Балет» з’я-вілася паблізу Вялікага опернага тэатра ў Менску. Для Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі я выканаў трыпціх «Сказанне пра Нясвіж». Зараз працую над вобразам Ла-рысы Геніюш.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Навіны Германіі

Статс-сакратар МУС Германіі выказаўся пра Беларусь

Пра неабходнасць паляп-шэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў парламенцкі статс-сакратар міністра ўнутра-ных спраў, будаўніцтва і радзімы Штэфан Майер у Менску на суст-рэчы з намеснікам міністра спорту і турызму Аляксандрам Бара-вулем.

Перамовы адбыліся 29 чэр-веня, за дзень да завяршэння ў бе-ларускай сталіцы II Еўрапейскіх гульняў, аднак пра іх стала вядома пасля заканчэння спаборніцтваў з выніковай справаздачы Нямецка-га алімпійскага спартовага саюза (НАСС).

“Такія спартовыя спабор-ніцтвы, як Еўрапейскія гульні, з’яўляюцца важным спосабам прадставіць краіну ў садружна-сці еўрапейскіх краін, у сусвет-най супольнасці. Спартовыя па-дзеі ўмацоўваюць паразуменне паміж народамі», — цытуе НАСС Штэфана Майера. Ён падзякаваў беларускаму боку за «пышную арганізацыю» Еўрапейскіх гуль-няў, «годную буйнай спартовай падзеі».

У той жа час службовец «не хаваў, што ў Беларусі ўсё яшчэ неабходны паляпшэнні ў сферы вяршэнства права, выкананні правоў чалавека, асабліва мен-шасцяў, а таксама свабоды вы-казванняў і сходаў». Майер ад-значыў, што Беларусь — адзіная кра-іна кантынента, якая не ўваходзіць ў Раду Еўропы, і выказаў надзею, што ў хуткай будучыні яна стане чальцом гэтай арганізацыі, «для чаго неабходна адмяніць смярот-нае пакаранне». Прывядзенне ў выкананне напярэдадні Еўрапей-скіх гульняў чарговага смяротнага прысуду прадстаўнік Германіі на-зваў «вельмі няўдалым сігналам».

Па словах Майера, Бела-русь знаходзіцца ў працэсе транс-фармацыі, змяняецца не толькі грамадства, але і палітыка. «Толькі дыялог збліжае людзей і ўрады. Адсутнасць дыялогу — найгоршая альтэрнатыва», — падкрэсліў статс-сакратар.

Гутарку з беларускім слу-жбоўцам Майер назваў «вельмі грунтоўнай, канструктыўнай і добрай».

У Міністэрстве спорту і турызму БЕЛАПАН пацвердзілі факт сустрэчы Баравулі і Майера. «Нямецкі бок хваліў арганізацыю гульняў, Менск і Беларусь. Майер назваў беларусаў спартовай на-цыяй, заявіў, што дэлегацыя ўсім задаволена, казаў пра значнасць спорту ў жыцці грамадства, у тым ліку для людзей з абмежава-нымі магчымасцямі, пра чысціню спорту, барацьбе з допінгам. Германія лічыць Беларусь у гэ-тым пытанні сваім надзейным саюзнікам«, — паведаміў БЕЛА-ПАН прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.

Штэфан Майер знаходзіўся ў Менску з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Ён наведаў размяшчэнне нямец-кай дэлегацыі ў вёсцы для спар-тоўцаў і цырымонію закрыцця гульняў.

На адкрыцці спаборніцтваў 21 чэрвеня прысутнічаў намеснік старшыні камітэта па спорце бун-дэстага Дытар Штыр. Ён таксама сустрэўся з прадстаўнікамі Мін-спорту, а разам з нямецкай спар-товай дэлегацыяй наведаў мема-рыяльны комплекс «Хатынь».

26 чэрвеня камітэт па пра-вах чалавека і гуманітарнай дапа-мозе бундэстага прыняў заяву, у якой раскрытыкаваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Пра-вядзенне ў Менску Еўрапейскіх гульняў парламентарыі назвалі нагодай «акцэнтаваць увагу на вельмі крытычным становішчы з правамі чалавека і ўжыванні смяротнага пакарання ў Белару-сі», а таксама «настойваць на адчувальным і хуткім паляпшэн-ні» ў гэтай сферы.

Камітэт нагадаў, што пра-пановы БДІПЧ АБСЕ пра змену выбарчага заканадаўства, уключа-ючы празрысты падлік галасоў і ўключэнне прадстаўнікоў апазі-цыі ў склад выбарчых камісій, не былі рэалізаваны беларускімі ўла-дамі.

Урад Германіі, Рада Еў-ропы і Еўрапарламент «рэгулярна нагадваюць пра неабходнасць выканання правоў чалавека — але дагэтуль без дастатковага пос-пеху».

«Тым не менш высілкі па-вінны працягвацца, напрыклад, у рамках дыялогу пра правы ча-лавека паміж ЕС і Беларуссю <…> і ў рамках паездкі прад-стаўніка федэральнага ўрада на Еўрапейскія гульні ў Менск«, — адзначалася ў заяве.

Дэпутаты раскрытыкавалі абмежаванне свабоды СМІ, схо-даў і аб’яднанняў у Беларусі. Апа-зіцыі «ўвесь час ствараюць пера-шкоды ў яе палітычнай працы». Дзяржаўныя рэпрэсіі накіраваны на «праваабаронцаў, апазіцый-ных палітыкаў, журналістаў і блогераў, адвакатаў і прафсаюз-ных дзеячаў». Дзейнасць незалеж-ных няўрадавых арганізацый «па-ранейшаму моцна абмежавана».

Як раней паведамляў БЕЛАПАН, шэф нямецкай дэле-гацыі на Еўрапейскіх гульнях віца-прэзідэнт НАСС Ушы Шмітц пад-час знаходжання ў Менску суст-рэлася са старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэта Алегам Гулаком, які распавёў пра сітуа-цыю з правамі чалавека ў Бела-русі.

Навіны Германіі.

Зміцер Санько

ЛІСТЫ ДА ГАРБАЧОВА

З гісторыі суполкі «НА ПАДДАШКУ»

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Прамінула два тыдні. Вы-ступленне новага кіраўніка Кам-партыі Беларусі Я. Я. Сакалова на пленуме ЦК КПБ 25 сакавіка 1987 года было фактычна адказам аў-тарам «Ліста 28-мі». У сваім да-кладзе ён заявіў, што ніякіх падстаў для сцверджання «аб няправіль-ных адносінах да культурна-моў-най спадчыны беларускага на-рода», якое паспяшаўся зрабіць сёй-той з творчых і навуковых ра-ботнікаў, няма. «Некаторае зву-жэнне прымянення беларускай мовы», якое намецілася, паводле ягоных слоў, у апошнія гады, ста-лася вынікам «свабоднага воле-выяўлення працоўных рэспуб-лікі» 10.

А каб гэтая цынічная пра-пагандысцкая заява прагучала больш пераканаўча, Яфрэм Са-калоў падмацаваў яе фальшывымі звесткамі, нібыта 80 % жыхароў БССР назвалі расейскую мову сваёй роднай або другой роднай мовай, спаслаўшыся пры гэтым на дадзеныя Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1979 года11.

 

«Ліст 134-х»

 

Тупая ўпартасць камуніс-тычнай улады, яе няздольнасць пайсці хоць на якія саступкі вы-клікалі гнеў і абурэнне ўсіх не- абыякавых да нацыянальных ка-штоўнасцяў людзей. Вынікам бы-ло напісанне на той самы адрас яшчэ аднаго ліста. Цяпер акцэнт зрабілі на тым, каб выйсці з ім у шырокія колы грамадства, не аб-мяжоўваючыся асяроддзем гума-нітарнай навукі, літаратуры і мас-тацтва. Ліст падпісалі не толькі мовазнаўцы, гісторыкі, мастацтва-знаўцы, пісьменнікі, мастакі, ар-тысты, кампазітары, але і хімікі, фізікі, архітэктары, інжынеры, кан-структары, зваршчыкі, слесары, сталяры, грузчыкі, бухгалтары, ма-ляры, фрэзероўшчыкі — усяго 134 чалавекі.

«Ліст 134-х», як яго звы-чайна называюць, змяшчае жор-сткую крытыку нацыянальнай па-літыкі, якую ажыццяўляла каму-ністычнае чынавенства ў Бела-русі. «Рэчаіснасць сённяшняга дня, — гаворыцца ў ім, — паказвае, што ў Беларускай ССР «разві-тое двухмоўе» існуе толькі на паперы, што беларуская мова ўшчамляецца і даўно не мае дэ-клараванага ёй вольнага раз-віцця». У гарадах не засталося ні-воднай беларускай школы, дый у вёсках яны такія часцей за ўсё то-лькі на шыльдах. Беларускай мовы няма і ва ўніверсітэтах, інстытутах, тэхнікумах, навучальнях. Нават проста за паслядоўнае і сведамае карыстанне беларускай мовай (не кажучы пра супрацьдзеянне такой палітыцы) чалавека часта знева-жаюць, абвінавачваюць у нацыя-налізме.

Аўтары пераканаўча да-водзяць, «што «свабоднае воле-выяўленне» ў выбары мовы, на якое спасылаецца т. Я. Я. Сака-лоў, часцей за ўсё абарочваецца свабодным прымусам да расей-скай. Бо праўдзівае свабоднае волевыяўленне мае на ўвазе маг-чымасць свабоднага выбару. А пра які выбар можа ісці гаворка, калі выбіраць, уласна кажучы, няма з чаго: хочаш, напрыклад, вучыць дзіця на беларускай мове, а школы ў горадзе расейскія, хо-чаш паглядзець новы мастацкі фільм на роднай мове, але і гэта практычна немагчыма». Аўтары гэтага ліста выказалі сваю поўную падтрымку прапаноў па карэн-ным паляпшэнні становішча род-най мовы, выкладзеных у дадатку да «Ліста 28-мі».

 

Важны крок у гуртаванні

 

Не варта думаць, што ар-ганізатары тых акцый былі на-гэтулькі наіўнымі людзьмі, што на-самрэч спадзяваліся, што ў Ма-скве развяжуць усе нашыя праб-лемы. Гэтыя дакументы патрэбны былі перш за ўсё самым бела-русам як праграма дзеяння. Па-трэбны быў розгалас, патрэбнае было абуджэнне, разняволенне, патрэбнае было гуртаванне па-трыятычных сілаў. Гісторык Яўген Мірановіч слушна адзначае, што, нягледзячы на адсутнасць бачных вынікаў, «Ліст 28-мі» быў важным крокам, які адкрыў магчымасць шырэйшай дыскусіі аб становіш-чы беларускай культуры і мовы ў БССР. «І хоць з партыйных тры-бунаў на адрас аўтараў ліста гучалі розныя абвінавачанні, якія пасля распаўсюджваліся нека-торымі сродкамі масавай ін-фармацыі, аднак справу ўжо нельга было пакінуць на роўні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Аўтары ліста ўжо не баяліся ні КДБ, ні грамадскага астракіз-му»12. Нягледзячы на ціск і запа-лохванні, ніхто з дваццаці васьмі ад свайго подпісу не адмовіўся. Янка Запруднік у кнізе «Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях» прысвячае гэтаму дакументу асо-бны параграф і разглядае яго як праграму адраджэння бе-ларускай нацыі. «Тое, што адбывалася далей, — піша гіс-торык, — публікацыя шматлі-кіх артыкулаў, дэманстра-цыі, прыманне законаў — ста-лася выкананнем гэтай пра-грамы» 13.

 

Розгалас у свеце

 

На пачатку 1987 года, неўзабаве пасля з’яўлення, «Ліст 28-мі» трапіў на той бок ад «жалезнай заслоны». З По-льшчы яго вывез Юрка Ту-ронак, які працаваў тады ў адным з гандлёвых прадстаў-ніцтваў. У Жэневе ён перадаў пакет Аляксандру Надсану, які спецыяльна прыязджаў туды з Лондана. Ліст вельмі хутка пераклалі на ангельскую мову і апублікавалі ў выданні «Лісты да Гарбачова»14. Як згадваў у прыватнай гутарцы айцец Аля-ксандр, наклад рабілі на даволі ста-рым капіявальным апараце. Пра-дукцыйнасць яго была невысокая — шэсць адбіткаў за хвіліну, таму друкаваць даводзілася і ўначы.

«Лісты да Гарбачова»15  вы-йшлі пад грыфам Згуртавання бе-ларусаў Вялікай Брытаніі накла-дам блізу 200 паасобнікаў. Гэтае выданне разаслалі буйным біблія-тэкам і зацікаўленым арганіза-цыям Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі, Канады, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Ар-генціны ды шмат якіх іншых краін дзеля інфармавання сусветнай супольнасці.

У траўні-чэрвені 1987 года амерыканскія беларусы апублі-кавалі «Ліст 28-мі» ў перакладзе на нашу мову ў газеце «Беларус» 16. Пазней, ужо на пачатку XXI ста-годдзя, гэты дакумент быў вы-друкаваны ў часопісе «Гістарыч-ны архіў» 17, які выпускае расейс-кае выдавецтва «РОССПЭН». У Беларусі ўпершыню апублікаваны ў 2005 годзе ў бюлетэні Беларус-кага грамадскага аб’яднання «Ве-тэраны Адраджэньня» 18.

«Ліст 134-х» асобнай бра-шурай на расейскай і ангельскай мовах выпусціла ў жніўні 1987 года Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі19. А крыху пазней у тым самым месяцы на другім беразе Атлантыкі ён быў надрукаваны на беларускай мове20.

10 Звязда, 27 сакавіка 1987 г.

11 У сапраўднасці расейскую мову ў Беларусі назвалі роднай толькі 28,2 % усіх жыхароў і блізу 16,5 % жыхароў беларускай нацыянальнасці. А 83,3 % беларусаў назвалі сваёй роднай мовай беларускую. (Численность и состав населения СССР: По данным Всесоюзной переписи населения в СССР 1979 года. — М., 1985. С. 108-109). Графы ж «другая родная мова» ў матэрыялах перапісу ўвогуле не было.

12 Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі. СПб., 2003. С. 201-202.

13 Запруднік Янка. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях: Пер. з анг. Мінск, 1996. С. 136.

14 Генеральному секретарю ЦК КПСС, товарищу Горбачеву // Лісты да Гарбачова = Letters to Gorbachev: New documents from Soviet Byelorussia. London: The Association of Byelorussians in Grait Britain, 1987. P. 1-10, 19-31. Для бібліёграфаў адзначу, што змешчаная на тытульным аркушы інфармацыя «Выданне другое, з перакладам на ангельскую мову» не азначае, што існавала папярэдняе лонданскае выданне. Першым выдаўцы лічылі памножаны ў шматлікіх копіях арыгінал, які нелегальна распаўсюджваўся ў Беларусі.

15 Акрамя разгледжанага калектыўнага ліста ў гэтым выданні змешчаны адкрыты ліст Алега Бембеля пад назовам «Некалькі словаў пра гуманітарныя канфлікты». Ён напісаны ў сувязі з рэпрэсіямі, прычынай якіх была публікацыя за мяжой ягонай кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (Лондан, 1985).

16 Беларус = Bielarus: Byelorussian newpaper in Free World (New York). 1987. N 335, 336.

17 «Требуются решительные меры по спасению родного языка, родной культуры…»: Письма белорусских писателей, артистов и ученых М. С. Горбачеву. 1986-1987 гг. / Т. М. Кузьмичева // Исторический архив. М.: Российская политическая энциклопедия, 2004. № 6. С. 11-20.

18 Санько Зьміцер. «Ліст 28-мі» // Veritas: Бюл. БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2005. № 1 (3). С. 6-11.

19 Лісты да Гарбачова = Letters to Gorbachev: New documents from Soviet Byelorussia. London, 1987. Issue 2. 26 p.

20 Беларус = Bielarus: Byelorussian newpaper in Free World (New York). 1987. N 338.

 

Антон Луцкевіч

Апярэтачны манархізм

Для народаў якія знахо-дзяцца пад ярмом, але якія раней жылі дзяржаўным незалежным жыццём, асоба манарха часта з’яў-ляецца ўвасабленнем дзяржаў-насці. Адсюль у такіх народаў бя-рэ пачатак манархічны рух.

Украінцы адносна нядаўна мелі сваіх собскіх суверэнаў — гет-манаў. Народ захаваў пра іх па-мяць у песнях і легендах. Украін-ская паэзія абсалютызавала сваіх гістарычных суверэнаў і ідэалі-завала гетманшчыну. Таму і сёння, нават сярод украінскіх эмігрантаў у Канадзе ці Злучаных Штатах Амерыкі, украінскія манархісты маюць пэўную колькасць прыхіль-нікаў.

Украінскі рух дыскрэдытуе асоба патэнцыйнага суверэна — ге-тмана Скарападскага. Былы рускі генерал, накінуты ўкраінцам ня-мецкімі акупантамі праз разгон ваеннай сілай Вялікай Украінскай Рады, якая будавалася на прын-цыпах парламентарызму, гэты «суверэн з чужой ласкі» не змог атрымаць сімпатыю ні сярод ук-раінскай інтэлігенцыі, ні сярод украінскага народа. Меў выраз-ныя прарасійскія сімпатыі і разам з Красновым праектаваў паход на Маскву для вяртання манархіі. Калі немцы, якія яго трымалі пасля выбуху рэвалюцыі ў Германіі, пакінулі сваю крэатуру без ваен-най дапамогі, украінцы, выгналі гетмана з сваёй сталіцы і вярнуліся да дэмакратычнага ладу.

Нічога дзіўнага, што асоба Скарападскага не можа аб’яднаць украінскую эміграцыю. Бо там існуе эміграцыйны урад Украін-скай Народнай Рэспублікі, які прадстаўляе тую сілу, штоскінула Скарападскага. Былы гетман зараз жыве ў Берліне, не можа пахва-ліцца значанай колькасцю пры-хільнікаў у Еўропе і шукае іх за акі-янам і, як нас інфармуюць, з боль-шым эфектам, чым у Еўропе. Вя-дома, што ў Канадзе жыве сын Скарападскага.

 

У сувязі з украінскім мана-рхічным рухам паўстае і беларускі манархічны рух. Манархічная ідэя ў Беларусі мела яшчэ слабейшы грунт, чым на Украіне, бо ідэя суверэна адсунута ў нас на  яшчэ больш старыя часы. Не ведаю ніводнай беларускай грамадскай групы ці нават групкі, якая за праграмную мэту мела б манар-хію. Калі перад выбухам рэвалю-цыі ў Германіі нямецкія палітыкі высунулі канцэпцыю ўтварэння з Літвы і часткі Заходняй Беларусі манархіі з баварскім князем Ура-хам на троне1, беларускае грамад-ства аднеслася да гэтага негатыўна.

Канцэпцыя ўвядзення ма-нархічнага ладу на Беларусі ўсплыла ў Кіеве. У атачэнні Ска-рападскага ўзнікла думка, каб з незалежнай украінскай манархіяй звязаць беларускія землі, на якія нават быў вызначаны намеснік гетмана. Гэта быў адзін з «мала-дых» рускіх генералаў, нейкі Даш-кевіч-Гарбацкі, які браў чынны ўдзел у прызначэнні на ўкраінскі трон Скарападскага, але з-за сваёй бездапаможнасці не змог знайсці на Украіне месца, адпаведнае сваім «заслугам».

Уласна, з восені 1918 г. у Кіеве знаходзілася дэлегацыя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Неяк, у адзін з дзён дэлегацыю на-ведаў праваслаўны духоўны а. Ра-зумовіч, беларус, які перад сусвет-най вайной быў настаяцелям у Казянах Дзісненскага павета і сва-ёй дзейнасцю наклікаў незадаваль-ненне і рэпрэсіі з боку царскіх ула-даў. Ён паведаміў, што генерал Дашкевіч-Гарбацкі прагне знайсці кантакт з дэлегацыяй. Дэлегацыя згадзілася на спатканне з ім і пад-час размовы выяснілася, якія пла-ны наконт Беларусі мае гетман Скарападскі: з Беларусі ён жадаў пачаць збіранне «рускай зямлі» вакол Кіева.

Беларусы, якія ў Кіеў пры-ехалі з Менска, трактавалі гэты праект, як гумарыстычны. Яны да-вялі свайму неадбыўшамуся Вялі-каму пану, што ён, як народны су-верэн, павінен сам падумаць пра сваю самадзяржаўную ўладу. Гэта думка, выказаная жартам, надта падабалася Дашкевічу-Гарбац-каму. Ён нагадаў сваім суразмоў-цам Любамірскага — у хвіліну, калі над ім пажартаваў пан Заглоба …

Трэба мімаходам зазна-чыць, што на гэтыя перамовы бе-ларускай дэлегацыі з будучым ды-рэктарам Украіны, які пад бокам у Скарападскага дамаўляўся пра канцэпцыю федэрацыі, па згодзе абодвух бакоў, былі цалкам ска-саваны2.

 

Падчас нямецкай акупацыі існаваў яшчэ адзін прэтэндэнт на трон незалежнай Беларусі, яшчэ больш гумарыстычны за папярэд-няга руска-украінскага генерала. У нямецкай авіяцыі служыў нейкі «князь Станіслаў Сапега-Вой», які як лётчык нямецкай арміі, выказаў вялікую адвагу і ўменне трымаць сябе ў руках. Неяк падчас палёту на чужой тэрыторыі ён нават за-стаўся без кроплі бензіну, але шча-сліва выйшаў з гэтай сітуацыі, і на вачах у непрыяцельскага войска, прызямліўся на сваёй тэрыторыі. Кім быў гэты ўзор нізкага інтэле-кту, як патрапіў у нямецкае войска — невядома. Казалі, што ён паходзіў з Менска і меў там мянушку «Ста-ры Вой». У выніку нейкай аванту-ры, маладым уцёк з роднага гора-да за мяжу, дзе ў выніку стаў ня-мецкім лётчыкам.

Гэты кандыдат на беларускі трон засыпаў сваімі лістамі бела-рускіх дзеячаў у Вільні, але не зна-йшоў аніводнага паплечніка. Нем-цы яго яўна не падтрымлівалі, але тым не менш патроху стараліся навязаць беларусам думку аб вы-карыстанні асобы «князя» ў па-літычных мэтах. Гэта не мела нія-кага выніку, а выбух рэвалюцыі ў Германіі паклаў крыж на амбітныя мары Воя. Калі на пачатку 1919 г. у Берлін прыбыла дыпламатычная місія Беларускай Народнай Рэс-публікі, «князь» дазволіў ёй пазна-ёміцца з сабой асабіста і залатвіў дробныя патрэбы місіі пры пошу-ках адпаведнага жытла, набыцці неабходных рэчаў і г. д. Відочны брак інтэлекту зрабіў немажлівай справу выкарыстаць «князя» ў па-літычных мэтах.

Некалькі гадоў таму адзін украінскі палітычны дзеяч, які вёў манархічную дзейнасць у Злуча-ных Штатах на карысць былога гетмана Скарападскага, завязаў кантакт з эміграцыйнымі бела-рускімі дзеячамі. Яны ў той жа час паінфармавалі пра гэта беларускі палітычны асяродак у Вільні па-прасілі дырэктывы, як адносіцца да гэтай справы. Адказ Вільні вы-ключыў мажлівасць якой-небудзь беларускай палітычнай дзейнасці пад манархічным штандарам.

А. L. (псеўданім Антона Луцкевіча).

Monarcizm operetkowy // Preglad Wilenski. № 1, 18 lutego 1938. S. 2 — 4.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

(Гэты тэкст Антона Луц-кевіча па-беларуску друкуецца ўпершыню.)

1 Вільгельм Карл фон Урах (1864 — 1928) нямецкі прынц з роду фон Урах, у 1918 г. быў абвешчаны каралём Літоўскага каралеўства пад імём Міндоўга ІІ. — Л. Л.

2 У 1921 г. Антон Луцкевіч пісаў: «З благаслаўленьня ліхой памяці гэтмана Скорападзкага — напярэдадні яго палітычнае сьмерці — згуртавалася ў Кіеве цэлая грамада беларускіх паноў-абшарнікаў з Магілеўшчыны з баронам Розэнам на чале. Гэтая група, разам з гэтманам Скорападзкім, манілася далучыць да Украіны тую часьць Беларусі, якая аставалася на ўсходзе ад лініі Берасьцейскага міру. Быў намечаны ў гэтмана ўжо і «намесьнік» для Беларусі — бяздарны, пусты генарал Дашкевіч-Гарбацкі.

Украінскі народ выгнаў вон Скорападзкага, а разам з тым разьбіліся і ўсе пляны магілеўскіх паноў, памыкаўшыхся «спэкульнуць» на беларушчыне.» — Гл: Луцкевіч А. Самазванцы // Наша Думка. 1921. №2. — Л. Л.

 

Прайшлі другія заняткі новага сезону «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезону «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук.

На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў “Старажытны Мсціслаў: на крывіцка-радзіміцкай мяжы” і адной серыі праекту Край.BY “Мсціслаў: мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя” з вядоўцам Паўлам Харлан-чуком-Южаковым, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх яшчэ Мсціслаў, Слонім, Валожын і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы — «Сярэднявечны Мсціслаў». Сустрэча будзе ладзіцца ў жніўні, пра дату будзе паведамлена пазней.

Наш кар.

 

Выстава

4 ліпеня 2019 года ў Рэспу-бліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва) адкрылася вы-става  жывапісу і графікі беларус-кага мастака Аляксандра Пашкеві-ча. Яна арганізавана ГА «Белару-скі саюз мастакоў». У экспазіцыю увайшлі больш за 50 твораў, якія працягваюць як традыцыі рэалі-стычнага мастацтва ў жанры пей-зажу і нацюрморту, так і маюць накірунак сучаснага выяўленчага мастацтва. У новых творчых пра-цах, створаных на працягу апошніх 5 гадоў, мастак працягвае шукаць сваю мову, ідзе праз складаную форму — метафарычнасць і аса-цыятыўнасць. На персанальнай выставе твораў А. Пашкевіча гля-дач адразу патрапляе на таналь-насць  мелодыі душы аўтара і нібы рушыць за яго думкамі да духоў-нага выратавання.

Аляксандр Пашкевіч нара-дзіўся 6 кастрычніка 1946 года ў Мар’інай Горцы Менскай воблас-ці. З 1963 па 1965 г. вучыўся ў вы-яўленчай студыі пры тэатральна-мастацкім інстытуце ў Менску. З 1966 па1969 гг. вучыўся ў Менскім мастацкім вучылішчы імя Гле-бава.

У мастацкіх выставах удзе-льнічае з 1970 года. З 1979 па 1981 гг. — стыпендыят саюза мастакоў (г. Масква. Расійская Федэрацыя).

Сябар Саюза мастакоў Рэс-публікі Беларусь. Сябра суполкі «Пагоня». Жыве ў г. Маладзечна. Доўгі час працаваў выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе. Тво-ры мастака знаходзяцца ў Нацыя-нальным мастацкім музеі Рэспуб-лікі Беларусь, у мастацкіх фондах Беларускага саюза мастакоў, ды-рэкцыі мастацкіх выставак Міні-стэрства культуры Расіі, у мастац-кай галерэі г. Мар’іна Горка, у Кра-язнаўчым музеі г. Маладзечна, у прыватных зборах краін Еўропы.

Выстава працуе па 14 ліпе-ня 2019 года. Рэкамендую наве-даць яе менчукам і гасцям ста-ліцы.

Аляксей Шалахоўскі

гісторык культуры.

 

На Купалле беларушчыны большае

Раённае абрадавае свята «Купалле» адзначылі ў Лідзе

Шматлюдна было 6 ліпеня каля Лідскага замка, дзе ладзілася раённае абра-давае свята «Купалле». Жы-харам Лідчыны даспадобы гэтае мерапрыемства, пра што сведчыць колькасць гледачоў, якіх прыбывае з кожным годам.

Святочную дзею на сцэне адкрыў лірнік і пад музыку сапраўднай ліры па-чаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спа-дар Купала, якія запрашалі карагодзіць, гуляць у народ-ныя гульні. Спадарыня Зе-льніца дапамагала право-дзіць варажбу на вяночках і правесці конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. А вянкоў, трэба сказаць, было багата! Іх плялі і давалі май-стар-клас па пляценні ра-ботнікі Крупаўскага, Два-рышчанскага, Беліцкага да-моў культуры, Ходараўска-га сельскага клуба-біблія-тэкі. Вялікая чарга за вянкамі стаяла каля прадстаўнікоў Бердаўскага культурна-да-сугавы цэнтра. І не дзіўна! Бо тут завіхаліся хлопцы: Мі-калай Сакалоўскі і Дзмітры Сакалоў.

Воклічамі і вясёлымі выкрыкамі прысутныя су-стракалі Вадзяніка разам з яго світай, прыплыўшых на лодках. Праводзілася квэст-гульня «У пошуках папараць-кветкі». Ласава-льня з дэгустацыяй травяных напояў частавала гасцей свята духмянай гарбатай. Гучна прайшоў канцэрт ка-лектыва «Забабоны» з гора-да Менска.

Але кульмінацый-ным момантам свята, як і за-ўжды, стала купальскае вог-нішча, да якога ўдала пры-пісалася фольк-фаер-шоу ад тэатра агню «ZHARA» з горада Ліды.

Лідскі РЦКНТ.

 

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Філіжанка кавы

У адным з аддзелаў НДІ нечакана скончылася кава. Бяда вялікая — схадзі купі. Першай узняла лямант лабарантка Галя, якая два месяцы таму назад выйшла замуж і з гэтай нагоды не паспявала нават паснедаць. Яе падтрымалі іншыя жанчыны. Праз пяць хвілін увесь аддзел абмяркоўваў гэтую важную «навуковую» праблему і хутка прыйшоў да адна-думнай высновы: трэба ісці ў краму. Звычайна ахвотных ісці у краму хоць адбаўляй, але сёння на вуліцы быў дождж, таму дабраахвотнікаў у вандроўку па каву не знайшлося. Ніна Іванаўна, пажыццёвы малодшы навуковы супрацоўнік сілай свайго перадпенсійнага аўтарытэту, распачала пошукі «ахвотнага». Адны кабеты адмаўляліся, што лёгка апрануты, іншыя ківалі на адсутнасць парасона. Мужчыны, усе як адзін, казалі, што «завалены па вушы» працаю, ды паспяшалі ў курылку. Ніна Іванаўна доўга прыставала да калегаў пакуль не спыніла свой выбар на Юры, маладым спецыялісце.

— Юрка! — як да хлапчука звярнулася кабета ды загадала. — Збегай па каву.

— Не пайду, — у яго голасе адчувалася крыўда за знявагу перад дзяўчатамі, што прысутнічалі тут. — Знайшлі пасыльнага.

Ніна Іванаўна зразумела сваю памылку і пачала гаварыць лагодна:

— Выбачай, Юры Мікалаевіч! Як можаш, адлучыся на пару хвілін  і купі для аддзела каву.

— Не пайду, — сказаў, як адрэзаў, Юра.

Увесь жаночы калектыў, які падтрымаў прапанову пажыццёвага малодшага навуковага супрацоўніка, у адзін голас запытаў:

— Чаму?

— Я кавы не п’ю!

— А ўчора ты піў яе! — гучней за іншых залямантавала Галя, бо надта хацелася ўзбадзёрыць сябе гэтым напоем, каб прагнаць рэшткі сну і стому бурнай ночы.

— Гэта мая часовая слабасць, — цвёрда запэўніў усіх прысутных малады спецыяліст. — А ўвогуле, я кавы не п’ю і вам не раю. Кава, — постаць маладога спецыяліста набыла неабходную самаўпэўненасць, голас стаў адпавядаць постаці, — наркотык. Пры ўжыванні адной філіжанкі кавы, нават разбаўленай, у чалавека павышаецца ціск. Пер-шапачаткова чалавек мае бадзёры настрой, але гэта вынік уздзеяння на арганізм кафеіну…

Жанчыны напачатку хіхікалі — плявузгае абы-што маладзён, — але Юра гаварыў сур’ёзна Сур’ёзна ды так пра-нікнёна, што не верыць яму было грэх.

— Кафеін — гэта моцны наркотык, і таму яго ўжыванне прыводзіць да разбурэння імунасістэмы. Той хто ўжывае каву, заўчасна старэе. Кава пагубна дзейнічае і на муж-чынаў, асабліва ў…

І тут мужчынская палова аддзела стала ўважліва слухаць маладога лектара. Праз пятнаццаць хвілін несу-пыннай гаварыльні прамоўца стаміўся, але гэтага часу хапі-ла, каб ён пераканаў слухачоў.

— Вось таму я не п’ю каву, закончыў свой выступ маладзён, сеў за стол і пачаў клеіць маркі.

Калектыў аддзела пачаў далей абмяркоўваць кава-вую праблему.

— Праўда, — першай заляпятала Галя. — Як толькі вы-п’еш кавы ды адразу адчуваеш сябе бадзёра, а потым зноў прыходзіць яшчэ большая млявасць.

Ніна Іванаўна выказала сваё:

— Як вып’ю кавы — пачынае дрыжэць сэрца. Раней не задумвалася, чаму?

З кожным імгненнем праціўнікаў кавы ў аддзеле большала. Кожны знаходзіў свой аргумент, што падцвер-джвалі выказаныя Юрам меркаванні.

Калі ўсе аднадушна пагадзіліся болей не ўжываць гэты злачынны напой, дзверы пакоя адчыніліся і ў праёме з’явілася галава лабаранткі з суседняга аддзела.

— Юра, пайшлі хутчэй, кава стыне!

— Бягу, Валечка!

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *