НАША СЛОВА № 30 (1441), 24 ліпеня 2019 г.

Панядзелак, Ліпень 29, 2019 0

Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча: пададзены пакет дакументаў для атрымання ліцэнзіі

У пятніцу, 19 ліпеня, старшыня Таварыства бела-рускай мовы Алена Анісім (ТБМ з’яўляецца заснаваль-нікам універсітэта) падала падрыхтаваны рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілеві-ча першы неабходны пакет дакументаў на атрыманне ліцэнзіі для набору студэн-таў ужо на 2020 год, пры-намсі, на гэта вялікі спадзеў.

Нагадаем, што ў аў-торак, 2 ліпеня, адбылося паседжанне рэктарата Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча, на якім былі падведзены вы-нікі дзейнасці за час атры-мання рэгістрацыі і было вы-рашана ў гэтым месяцы ца-лкам падрыхтаваць і падаць пакет дакументаў на атры-манне ліцэнзіі для набору студэнтаў ужо на 2020 год па 4-х спецыяльнасцях. Ак-рамя іншага, сярод дакумен-таў і 18 вучэбна-метадыч-ных комплексаў, падрыхта-ваных нашымі выкладчы-камі. Таксама кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гіле-віча ўдзячнае за фінансавую падтрымку. У першую чар-гу, выказваем падзяку спн. Мотуз і спн. Мікульскай.

Калі маеце магчы-масць падтрымаць універ-сітэт, то па спасылцы на сай-тах ёсць інструкцыя. Любыя пытанні задавайце праз по-шту nhuniversitet@gmail. com.

tbm-mova.by.

Перапіс насельніцтва – 2019

У 2019 годзе ў нашай краіне пройдзе чарговы пера-піс насельніцтва. Сярод пытан-няў (нумар 12 і 13), на якія трэ-ба будзе адказаць падчас пера-пісу, будзе і пытанне пра Ва-шую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і пра-ктычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову роднай, бу-дзе залежаць далейшая паліты-ка дзяржавы. Адказам «бела-руская» вы станоўча паўплы-ваеце на яе.

Радыё Рацыя.

СЛОЎКА ДА СЛОЎКА, ЯК НІТКА ДА НІТКІ

У нясвіжскім дзіця-чым садку «Караблік дзяці-нства» запрацаваў міні-му-зей ткацтва. Гэта азначае, што ў дадатак да беларуска-моўнай групы і гуртка «Род-нае слоўка» тут з’явіўся  яш-чэ адзін асяродак выхавання на роднай мове. «НС» разам з сябрамі мясцовай аргані-зацыі ТБМ шчыра вітае па-чынанне і мае намер інфар-маваць, як добрая ідэя «пра-цуе»на карысць дзяцей і іх бацькоў, а найперш — род-нага слова  ды прафесійна натхняее супрацоўнікаў ус-тановы.

Акуратная, выкла-дзеная пліткай дарожка вя-дзе выхаванцаў і гасцей   са-дка  да невялічкага доміка, дзе размясціўся музей «Сі-нявокі лянок». Злева пры дарожцы — льняныя міні-палеткі. Сінявокі даўгунец ужо адцвіў, і зялёныя га-лоўкі прыветна схіляюцца перад наведвальнікамі му-зея, гасцінна запрашаючы дакрануцца да  матэрыя-льнай і духоўнай культуры  продкаў. У цэнтры музея, за-няўшы сваё пачэснае месца, стаяць кросны — ткацкі ста-нок, тое, без чаго не маглі з’явіцца  ручнікі і посцілкі, спадніцы і кашулі, абрусы і коўдры ды іншыя рэчы з ільну. Утульна размясціў-шыся на крэселцах, выха-ванцы адразу здагадаліся, што размова пойдзе пра ру-чнікі і фартушкі, бо гэтыя рэ-чы размяшчаліся на куфры і прыцягвалі  іх позіркі  яркімі фарбамі вышыванак.

Пераканаўшыся, што ўсім гледачам зручна і ўтульна, Станіслава Георгі-еўна Вальчык — кіраўнік гур-тка «Роднае слоўка» і экс-курсавод  музея — з вялікай пашанай па чарзе брала ў рукі ручнікі і расказвала пра іх гісторыю.  Вёўся аповед пра  ролю ручніка ў жыцці чалавека ад яго нараджэння і да апошняга дня. Дакра-нуўшыся тварыкамі да руч-ніка, дзеці змаглі адчуць цеп-лыню і мяккасць тканіны, якою ўхутвала бабка-павіту-ха народжанае  немаўлятка, даведаліся, што ручнік вы-мяраўся не ў метрах, а ў лок-цях і павінен быць даўжы-нёй 3-4 локці. Цікаўныя па-спрабавалі нават памераць яго даўжыню.

Ручнік дапамагаў га-даванцу рабіць першыя кро-кі, а свавольнік, пасля пака-рання мокрым ручніком до-ўга пачухваў задняе месца.

Маладыя дзяўчаты  рыхтавалі сабе пасаг, не менш як дваццаць сатканых і вышытых ручнікоў. Калі дзяўчына не жадала выхо-дзіць замуж за хлопца, які прыслаў сватоў, то давала адмову схітрыўшы, што яш-чэ не нарыхтавала 20 руч-нікоў. Адзін з выхаванцаў выканаў ролю жаніха: яму павязалі ручнік — знак згоды дзяўчыны стаць ягонай жо-нкай.

Апошні жыццёвы шлях чалавека таксама не абыходзіўся без ручніка: праз акно дома ён апавяш-чаў, што ў хаце памерлы, ручнік абавязкова клалі ў  труну, на ручніках апускалі дамавіну ў магілу.

Не менш цікавай бы-ла гісторыя пра святочны фартушок, якому, па словах Станіславы Георгіеўны, сто гадоў. Гэта сапраўдны шэ-дэўр! Яркія ўзоры так за-чарвалі сваёй прыгажосцю дзяцей,  што ім захацелася дакрануцца да  чырвоных руж і спелых вішанькаў. Яшчэ з большай пашанай і замілаваннем дзеці разгля-далі той фартушок, калі да-ведаліся, што гаспадыня вышывала яго ў перапынках паміж работай па гаспадар-цы ці ў полі, а найчасцей ве-чарамі, пры святле газоўкі, ціхенька спяваючы калы-ханку маленькай дачушцы.

Экскурсія завярша-ецца. А колькі яшчэ трэба  расказаць  гэтым маленькім уважлівым экскурсантам, колькі слоў прыгадаць, каб  памяталі, шанавалі, гана-рыліся!

Анюта Юрэвіч. Нясвіж.

 

Да 30-годдзя ТБМ

Моладзь хоча пачуць харызматычных цікавых выступоўцаў

На апытанне «Нашага сло-ва» да 30-годдзя ТБМ адказаў ста-ршыня Магілёўскай філіі аргані-зацыі Алег Дзьячкоў.

— Вельмі шкада, што нашы менчукі заселі ў горадзе, як у Бера-сцейскай цвердзі, і не імкнуцца ехаць у рэгіёны. Тоны літаратуры выдаюцца ў сталіцы, яна ляжыць на паліцах, а ў рэгіёнах аўтараў не ведаюць і не чытаюць! Трэба ісці ў народ, ехаць самім да дзяцей і да шкаляроў!

Мы пастаянна запрашаем  у  Магілёў выбітных гісторыкаў і літаратараў. Такія людзі, як Ада Райчонак,Фелікс Шкірманкоў — прыклад таго, што калі чалавек хо-ча рабіць справу — ён будзе рабіць яе незалежна ад узросту, стану здароўя, сродкаў. На такіх людзей трэба арыентавацца! Не мае рацыі той, хто ные, што замінаюць і не дазваляюць. Нам ніхто не замінае, акрамя нашай ляноты і неаргані-заванасці.

Ладзім імпрэзы, сустрэчы, вандроўкі, лекцыі. Нас запраша-юць шматлікія ўстановы горада Магілёва. Мы, па-магчымасці, знаходзім агульную мову і з чы-ноўнікамі, і з грамадскасцю.

Моладзь хоча, каб прыяз-джалі цікавыя і харызматычныя выступоўцы-гісторыкі, пісьмен-нікі і паэты. І такія ў нас ёсць: Вік-тар Жыбуль, Андрэй Хадановіч, Юры Жыгамонт. Са старэйшых асобаў: Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Уладзімір Арлоў, Марыя Міцкевіч. Калі гэтыя асобы прыязджаюць, яны трымаюць увагу цэлай залы. Усе вельмі рады іх пачуць і пабачыць!

Трэба ўмець прэзентаваць творы Беларушчыны, якімі мы багатыя.

У нас не хапае харызма-тычных цікавых выступоўцаў — папулярызатараў  Беларушчыны.

 

Мы запісалі нашу размову з Алегам Дзьячковым падчас ва-ндроўкі магілёўцаў у Купалаўскія мясціны. У гэты дзень аптымі-стычны і натхнёны спадар Алег і  яго сябры  наведалі Радашковічы і Вязынку, даведаліся шмат новага пра творчасць Янкі Купалы і Яд-вігіна Ш, пра дзейнасць А. Уласава і Я. Лёсіка, пабывалі на мемарыяле ў Курапатах у Менску і наведалі Ірыну Міхайлаўну Быкаву. Ванд-роўніцы з яго каманды ўсклалі да помнікаў кветкі, якія прывезлі са сваіх лецішчаў.

Запісала Эла Дзвінская, фота аўтара.

 

Алена Анісім накіравала ўладам праект Закона аб прыпыненні выканання смяротнай кары

18 ліпеня, Старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў спн. Алена Анісім накіравала праект Закона аб прыпыненні выканання смяротнай кары ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў (для іх заўваг і прапаноў, праект дасланы на дзвюх дзяржаўных мовах).

Праект

 

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 

Аб прыпыненні выканання пакарання ў выглядзе смяротнай кары

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

Ухвалены Саветам Рэспублікі

 

Артыкул 1. Прыпыніць дзеянне артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь да адмены смяротнай кары.

Артыкул 2. Асобы, у адносінах да якіх ёсць прысуд да смяротнай кары, які ўступіў у сілу, накіроўваюцца ў папраўчыя калоніі ў парадку, прадугледжаным артыкуламі 65 і 70 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, для іх утрымання на ўмовах, прадугледжаных у адносінах да асобаў, якія адбываюць пажыццёвае зняволенне.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

 

Слова да Заявы Сойму Партыі БНФ

Вельмі добра, што рэдак-цыя газеты «Наша слова» паведа-міла сваім, і не толькі, чытачам аб Заяве Сойму Партыі БНФ з за-клікам называць беларускую мову роднай пад час перапісу. У гэтым жа нумары газеты ў якасці «пера-давіцы» змешчана афіцыйная справаздача аб выніках падпіскі на ліпень. Абнародавана лічба 498 асобнікаў. У 25 раёнах няма ні аднаго падпісчыка!? І гэта пры тым, калі верыць ганароваму стар-шыні ТБМ (НС, № 26, 26 чэрвеня 2019), што «зараз мы маем 6,5 тысяч чалавек — столькі, колькі ва ўсіх палітычных арганізацыях разам узятых».  Віншую амало-джаную на апошнім з’ездзе Рэс-публіканскую Раду ТБМ! На з’ез-дзе гучала лічба 6 тысяч.

Да ведама чытачам нашай газеты: у Вікіпедыі змешчаны ста-тут БНФ на рускай мове і ў раз-дзеле ідэалогія партыі запісана: «…за возрождения белорусского языка и культуры», «…за лишение русского языка статуса второго государственного языка Бела-руси». Прыемна, што БНФ — за адзіную дзяржаўную беларускую мову.

Пазіцыя БНФ у часы рэа-льнай пагрозы незалежнасці і рэ-альнаму суверэнітэту дзяржавы Рэспубліка Беларусь дае надзеі на іх захаванне. Мяркую, што ў на-шых рэальных абставінах у тэксце Заявы неабходна называць рэчы словамі, якія адлюстроўваюць  існую трагічную сітуацыю, а ме-навіта:

У трэцім абзацы, гаворачы аб доўгатэрміновай русіфікацыі, называючы Расейскую імперыю і савецкі рэжым, прапаную замест  «і ў пэўнай ступені працягваецца цяперашнімі ўладамі…» смела і дакладна акрэсліць сваю пазіцыю. Над Рэспублікай Беларусь навісла нацыянальна-дзяржаўная ката-строфа са станам беларускай мо-вы і рэальным суверэнітэтам. Бе-ларуская вертыкаль дэ-факта пра-даўжае палітыку рускага царызму і сучаснага неаімперыялізму Ра-сейскай Федэрацыі, якая сфарму-ляваная ва ўказе аж у 1796 годзе імператрыцай  Кацярынай  II. Вось квінтэсэнцыя гэтай палітыкі:

 «…Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привя-жем её к России. Замирить Бе-лую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русско-го чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отни-мут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя.»

Таму канстатацыя ў Заяве, што «станоўчыя вынікі перапісу, якія пакажуць рост ужывання беларускай мовы, могуць быць скарыстаны (выдзелена мной.- М.С.) для карэкціроўкі дзяржаў-най палітыкі на карысць бела-рускай мовы» патрабуе больш дакладнага выслоўя. Сцверджанне «могуць быць» не адпаведна рэ-альнай палітыцы. Уладнай верты-каллю перапіс запланаваны ў поў-най адпаведнасці з палітыкай і практыкай поўнай асіміляцыі бе-ларусаў і паглынанне іх ў якасці інтэлектуальнага насельніцтва ў складзе Расейскай неаімперыі.

Заява Сойму БНФ заканч-ваецца Купалаўскім клічам: «Жы-ве Беларусь!».  Прапаную перад агульнанацыянальным клічам змясціць дадаткова такі тэкст. На-шым агульнанацыянальным дэ-візам павінны стаць заклік: «Прэч з Беларусі гвалтам навязанае ёй царызмам, бальшавізмам і ўлас-най уладнай вертыкаллю русі-фікацыю»!!! Спынім лінгвацыд у Беларусі! Няма жывога носьбіта мовы — няма самабытнага народа, няма нацыі, няма годных патрыё-таў дабудаваць і абараніць рэаль-ны суверэнітэт роднай нам Бела-русі!  Толькі пры канстытуцый-ным адзінстве беларускай мовы — будзе жыць незалежная Рэспуб-ліка Беларусь у рэальным еўра-пейскім суверэнітэце, а не ў паш-чы Расейскай неаімперыі 21 ста-годдзя ў якасці шасці вобласцяў  ці адной, як Татарстан і Башкір-стан без пасад прэзідэнтаў сваіх народаў і стабільным прыглу-шэннем родных моў і культур.

Мікола Савіцкі,

прафесар, удзельнік устаноўчага з’езду БНФ

у Вільні.

Да 30-годдзя ТБМ

Да 30-годдзя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўправа Таварыства падрыхтавала падарункавыя асадкі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

(Працяг. Пачатак у па-пярэднім нумары.)

Гавін (Тадэвуш)  —  вытвор з суфіксам -ін ад антрапоніма Гава і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Гав-ін. ФП: гава (укр. ‘варона’, польск. gawa ‘казка’)  —  Гава (мянушка, затым проз-вішча)  —  Гавін. Можна разглядаць і як варыянт імя Гавіній (< лац. ‘жыхар з Габіі, той, хто паходзіць з Габіі‘), які набыў ролю прозвішча.

Гадун (Наталля) — семанты-чны вытвор ад апелятыва гадун ‘падгадаванае дзіця’, ‘маладая жы-вёліна, якая корміцца малаком маткі’ (Нас., КСЧ).

Галавачоў (Павел) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам-оў ад антрапоніма Гала-вач і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Галавач-оў. ФП: галавач (‘тое, што і галавень — прэ-снаводная рыба сямейства карпа-вых з тоўстай і шырокай галавой’) — Галавач (мянушка, пазней про-звішча) — Галавачоў.

Галькевіч (Ларыса) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Галька і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гальк-евіч. Утваральнае слова ад апеля-тыва галька (устар.) ‘сподняя спад-ніца з карункамі ўнізе; носяць то-лькі на свята’ («Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны» Сцяцко П., с. 32).

Гарачка (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва га-рачка ‘ліхаманка’ (разм.), (перан.) ‘моцнае ўзбуджэнне, азарт, за-хапленне або спешка ў якой-н. рабоце’.

Гарвацэвіч (Алег) — дру-гасная форма ад Гарбацэвіч (зме-неная дзеля сакрэтнасці [Дубатоў-ка Валянціна «Сімвал веры» (Мінск, 2018, с. 19)] — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -эвіч (-евіч) ад антрапоніма Гарбач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гарбач-эвіч — Гарбацэвіч (спалучэнне зычных чч змянілася на чц у выніку дысіміляцыі (рас-падабнення). Утваральнае слова Гарбач — ад апелятыва гарбач ‘тое, што і гарбун (гарбаты чалавек; гарбатая жывёліна (ТСБМ, т. 2, с. 30).

Гарманенка (Аляксандр, Галіна) — другасная форма ад Гурманенка — вытвор з суфіксам —енка ад антрапоніма Гурман і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гурман-енка. ФП: гурман ‘аматар і знаток вытанчаных страў’ — Гурман  (празванне, потым про-звішча) — Гурманенка.

Гарошчык (Кацярына) — вытвор з суфіксам -ік(-ык) ад ант-рапоніма Гарошка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гаро-шч(к/ш)-ык — Гарошчык. Утвара-льнае слова ад апелятыва гарошак (гарошка) — утварэння ад гарох ‘расліна сямейства бабовых з на-сеннем у стручках, а таксама само круглае насенне гэтай расліны’. ФП: гарох (‘расліна і яе насенне’) — гарошак (памянш. утварэнне з суфіксам -ак) — Гарошак і Гаро-шка (мянушка, потым прозвішча) — Гарошчык.

Гарцуеў (Аляксандр) — вы-твор з прыналежным суфіксам —еў ад антрапоніма Гарцуй і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Гарцуеў. ФП: гарцаваць (‘па-маладзецку ездзіць верхам, красу-ючыся спрытнай пасадкай'; ‘гул-ліва бегчы або тупаць, падскоква-ючы на месцы (пра каня)'; ‘бегаць, скакаць’ (< польск. harcowaс з венг.) — гарцуй (‘той, хто гарцуе’) — Гарцуй (мянушка, потым прозві-шча’) — Гарцуеў.

Гірнік (Таццяна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва гірнік (укр.) ‘гарняк (горнарабочы; гор-ны інжынер або студэнт горнай навучальнай установы)’.

Гладкіх (Яўген) — форма роднага склону множнага ліку ад антрапоніма Гладкі — семантыч-нага вытвору ад апелятыва гладкі ‘роўны, без упадзін і выступаў'; ‘просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш. думкі і пад.)'; ‘сыты, адкормлены (разм.)’.

Глухоўская (Вольга) — вы-твор з суфіксам -ская ад тапоніма Глухава і значэннем ‘нараджэнка (жыхарка) названага паселішча': Глухав-ская — Глухоўская ‘з Глу-хава’.

Голда (Рыма) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва голда (рэг.) ‘полба’ (асобны від пшаніцы з ломкім коласам) («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 238).

Голдзіна (Лора) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ін-а ад антрапоніма Голда і семантыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Голд-інаГол-дзіна. Утваральнае слова ад апе-лятыва голда (рэг.) ‘полба’ (асобны від пшаніцы з ломкім коласам).

Грос (Андрэй) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва грос ‘адзінка падліку, роўная 144 прад-метам’.

Грыбко (Віктар) — другасная форма ад Грыбок — семантычны вытвор ад апелятыва грыбок ‘па-мянш. ад грыб (суф. -ок) — асаблі-вы арганізм, які спалучае прыкме-ты раслін і жывёл, звычайна раз-мнажаецца спорамі’.

Грымак (Адольф) — акцэн-таваны семантычны вытвор ад апелятыва грымак ‘удар кулаком, кухталь’.

Дадалка (Марыя) — мажлі-вы семантычны вытвор ад апеля-тыва (рэг.) дадалка ‘той, хто ад-казвае на пытанне «да-да» (замест «так-так»)'; утварэнне з фарман-там -лка (як і гадалка ‘варажбітка’): дада-лка. Або семантычны вы-твор ад апелятыва дадалка — утва-рэння з фармантам -лка ад дадаць (‘даць, зрабіць, сказаць і пад. у дадатак да чаго-н.'; ‘сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н.; прыкласці, далучыць’, ‘скласці лікі’): дада-лка ‘той (тая) хто дадае’ — Дадалка.

Дамброўская (Сафія) — вы-твор з суфіксам -ская ад тапоніма Дамброва і  значэннем ‘нараджэ-нец, жыхар названай мясціны, паселішча': Дамбров-скаяДам-броўская. Утваральнае слова ад апелятыва (польск.) dаbrowa ‘ду-брова’ (‘від лесу, з дубам’).

Дарыенка (Яўген) — вытвор з суфіксам -енка ад антрапоніма Дарый і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Дарый-енка — Да-рыенка. Адымёнавае прозвішча: ад Дарый — перс. ‘цар, які валодае чым-н., уладар’.

Дастанка (Андрэй) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам —анка ад антрапоніма Доста і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Дост-анка — Дастанка. Утва-ральнае слова ад апелятыва доста < укр. доста ‘досыць, даволі’ (Гынч.).

Дварковіч (Аркадзь) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Дворак і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Дворак — Дварак — Дварк-овіч. Утваральнае слова ад апелятыва дварак ‘шляхціц’ (Бяльк.), руск. дворяк ‘дваровы чалавек’ (Дабр.), укр. дворак ‘тое ж’ (Грынч.), польск. dworak ‘пры-дворны’, ‘слуга, парабак у панскім двары’ (Карл.).

Дзірко (Міхаіл) — другасная форма ад Дзірка — семантыны вы-твор ад апелятыва дзірка ‘невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.’ Форма Дзірко для адмежавання ад апелятыва з фінальным а (дзі-рка).

Дзяшчэня (Валянціна) — вытвор з суфіксам -эня (-еня) ад антрапоніма Дзяшко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзя-шк-еня — Дзяшч(к/ч)эня. Адымёна-вае прозвішча: ад Дамецій < лац. ‘утаймоўшчык’. Зафіксавана: Дешко (1590).

Драгуленка (Анатоль) — другасная форма ад Дарагуленка — вытвор з суфіксам -енка ад ант-рапоніма Дарагуля і   значэннем ‘нашчадак названай асобы': Да-рагул-енка — Дарагуленка. Утвара-льнае слова ад апелятыва дарагуля — суфіксавы вытвор (з -уля) ад пры-метніка дарагі ‘які каштуе многа грошай, высока цэніцца’, ‘такі, якім даражаць, якога шануюць’, ‘лас-кавы, мілы, любімы’. Або ад польск. drogi ‘дарагі’ — ашляхетне-ная форма прозвішча, або для ад-межавання ад апелятыва (дарагі — драгі).

Дубейка (Васіль) — вытвор з суфіксам -ейка ад антрапоніма Дуб і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Дуб-ейка: як і Ада-мейка. ФП: дуб (‘буйное лісцевае дрэва сямейства букавых з цвёр-дай драўнінай і пладамі-жалудамі, а таксама (перан.) ‘пра высокага, моцнага чалавека або пра неразу-мнага чалавека (разм.)). — Дуб (мянушка, потым прозвішча) — Ду-бейка.

Дуленя (Ігар) — вытвор з су-фіксам -еня ад антрапоніма Дула і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дул-еня — Дуленя. Адымё-навае прозвішча: ад Дула — грэч. ‘раб, слуга’.

Дыгун (Святлана) — семан-тычны вытвор ад апелятыва дыгун ‘даўганогі’ (Нас.).

Дыніч  (Валянціна) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Дыня і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дын-іч. Утваральнае слова ад апеляты-ва дыня ‘травяністая расліна сяме-йства гарбузовых з паўзучым сця-блом, а таксама яе круглы або ава-льны салодкі плод’.

Еўдачэнка (Антон) — вытвор з суфіксам -энка (-енка) ад антра-поніма Еўдак і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Еўдак-енка — Еўдач(ч/к)-энка. Утвараль-нае слова Еўдак — варыянт   імя Еўдакім (< грэч. ‘слаўны, акру-жаны гонарам’).

Жучэнка (Алена) — вытвор з суфіксам -энка (-енка) ад ант-рапоніма Жук і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жук-енка — Жуч(к/ч)энка. Утваральнае слова ад апелятыва жук ‘насяко-мае з жорсткім надкрыллем’ і пе-ран. ‘пра хітрага, пранырлівага ча-лавека’ (разм., неадабр.).

Жыцін (Ігар) — форма пры-належнага прыметніка з суфіксам -ін ад антрапоніма Жыта і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Жыт-ін — Жыцін. Утваральнае слова ад апелятыва жыта ‘адна-гадовая расліна сямейства злака-вых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба'; ‘зерне гэтай расліны’. Або ад Жыцень (палявік) рэг. ‘вобраз старажытнай беларускай міфалогіі, «гаспадар поля» (БелСЭ, т. 4, с. 451).

Забаўская (Ірына) — вытвор з прэстыжным суфіксам -ская ад антрапоніма Забава і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Забаў-ская. Утваральнае слова ад апе-лятыва забава ‘гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць’.

Забруцкі (Мікалай) — вытвор з суфіксам -цкі(-скі) ад тапоніма Забруды і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, пасе-лішча': Забруд-скі — Забруц(дс= ц)кі.

Зась (Андрэй) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва зась — укр. выкл.: 1. (пры выражэння пя-рэчання, адмаўлення) прэч, не смець; прастам. дудкі; 2. прэдык. нельга (Лемцюгова В.П. Украін-ска-беларускі слоўнік. Мн., 1980, с. 224).

Злабенка (Галіна) — вытвор з суфіксам -енка ад антрапоніма Злоба і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Злоб-енка — Злабенка. Утваральнае слова ад апелятыва злоба ‘тое, што  і злосць’ (‘пачуццё варожасці, жаданне прычыніць зло’, ‘пачуццё гневу, раздражнення’.

Зоцік (Казімір) — імя Зоцік (< грэч. Зот, Зоцік ‘жыццёвы, жыватворны, поўны жыцця’) на-было ролю прозвішча.

Зуднік (Станіслаў) — друга-сная форма (змененая дзеля сак-рэтнасці — Дубатоўка Валянцін «Сімвал веры» (Мінск, 2018)) ад Суднік — семантычны вытвор ад апелятыва суднік ‘шафа для по-суду’ (ТСБЛМ, 2016, с. 796).

Зуева (Надзея) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ев-а ад антрапоніма Зуй і значэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Зуй-ева — Зуева. ФП: зуй (‘ачоскі шэрсці'; ‘недарэка’, ‘рослы хлопец з паводзінамі дзі-цяці’ (Лемцюгова В.); ‘агульная на-зва невялікіх кулікоў’ (Даль) — Зуй (мянушка, потым прозвішча) — Зуеў.

Зуёнак (Васіль) — вытвор з суфіксам -ёнак (-онак) ад антра-поніма Зуй і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зуй-онак — Зуёнак. Утваральнае слова ад апелятыва зуй (рэг.) ‘рослы хлопец з паво-дзінамі дзіцяці, недарэка’ (Лемцю-гова В.); руск. ‘агульная назва не-вялікіх кулікоў (‘невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай дзюбай’).

Зыкава (Людміла) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Зык і значэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Зык-ава — Зыкава. Утваральнае слова ад апелятыва зык ‘гук, крык, шум (БРС, Нас.), ‘гудзенне, гуд’ (Дабр.).

Зямцоў (Юрый) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Зямец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зямец-оў — Зямцоў. ФП: зямец (слова падаецца «Вялікім слоўнікам бела-рускай мовы» Ф. Піскунова (с. 386), але без тлумачэння, паводле кантэксту, ‘земляроб’) — Зямец (мя-нушка, пазней прозвішча) — Зям-цоў. «Тлумачальны слоўнік бела-рускай мовы» (т.2, с. 523) падае: Зямец абл. ‘пчаляр’. Тэкст газеты «Звязда» не пацвярджае гэтага. Хутчэй гэта варыянт (рэг.) слоў-нікавага зямляк ці селянін (‘хто працуе на зямлі’).

Ізотавіч (Якуб) — вытвор з суфіксам бацькаймення -авіч ад антрапоніма Ізот і значэннем  ‘на-шчадак названай асобы': Ізот-авіч. ФП: Ізот (імя < грэч. ‘жыц-цёвы’) — Ізот (празванне, потым прозвішча) — Ізотавіч.

Кабакоў (Ігнат) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -оў ад антрапоніма Кабак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кабак-оў. Утваральнае слова ад апелятыва кабак (рэг.) ‘гарбуз’. ФП: кабак (‘гарбуз’) — Ка-бак (празванне, потым прозвішча) — Кабакоў.

Кальчугін (Ягор) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ін ад антрапоніма Кальчу-га і семантыкай ‘нашчадак на-званай асобы': Кальчуг-ін. Утва-ральнае слова ад апелятыва ка-льчуга (гіст.) ‘даўнейшы воінскі даспех у выглядзе кашулі з мета-лічных кольцаў’.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Пашанотны юбілей і дзяржаўны фармалізм

«Нікому нічога не будзьце віннымі

Апроч узаемнай любові» ,

«Ксты» Р.Б.

 

9 ліпеня адзначыла 80-год-дзе  ўдава народнага паэта Рыгора Іванавіча Барадуліна — Валянціна Міхайлаўна. Калегі, родныя і сяб-ры сардэчна павіншавалі яе з юбі-леем. Ціхі лагодны вечар яна пра-вяла разам з унучкай Дамінікай, яе мужам Аляксеем і праўнукам Раманам і пачула словы ўдзячна-сці, пажаданні здароўя і доўгіх гадоў. Пасля вячэры госці разам праглядалі сямейныя фотаздымкі, размешчаныя на сайце www. baradulin.by.  А назаўтра службо-вы выканаўца энергазбыту адклю-чыў у яе кватэры электрычнасць, а ў паштовай скрынцы яна знай-шла паведамленне аб вялікай за-пазычанасці за святло…

 

Яе фота ўвайшлі ва ўсе збо-ры твораў народнага паэта. Яна натхняла яго на стварэнне жано-чых вобразаў у лірыцы, сімвалаў кахання і мацярынства.

» Мне б вякоў не хапіла

Слухаць вочы твае»,

пісаў паэт у адным з вер-шаў.

53 гады спадарыня Валянці-на падтрымлівала класіка беларус-кай літаратуры, клапацілася пра яго, гатавала яму супы і смачныя піражкі, без якіх не нараджаліся б геніяльныя вершы.  Даглядала ў лякарнях, падстаўляла плячо і бы-ла апорай у апошнія гады жыцця. Яна загортвала яго ў кодру і цяг-нула, каб аддаць дактарам адвезці ў рэанімацыю…

У 2014 годзе, калі Рыгора Іванавіча не стала, у яе апусціліся рукі. Ёй не хацелася нават гатаваць ежу, бо не было для каго. Замест таго, каб падтрымаць пажылую жанчыну ў яе смутку, так званая лечкамісія, дзе яна раней магла паправіць здароўе, адмовіла ёй у паслугах і выкрасліла са сваіх спі-саў. Ісці да незнаёмага лекара і сядзець у чарзе ў паліклініцы не было сіл. Яна засталася  адна ў  яго кабінеце з успамінамі, думкамі, смуткам. Лавіла сябе на думцы, што хоча яму нешта сказаць, па-дзяліцца, а яго няма…

Яе маці Таццяна Харлам-п’еўна была жанчынай з далікат-най фігурай і выдатным голасам, яна іграла на фартэпіяна  і спявала ў хоры,  а бацька Міхаіл Манасзон быў скрыпачом. Яны разам вы-ступалі ў Гарадзенскім тэатры, і на пачатку вайны знаходзіліся на гастролях у Берасці. Бацька загі-нуў у першыя дні фашысцкай на-валы. Валя запомніла артылерый-скі абстрэл і кавалкі тынкоўкі, якія падалі на чырвоную дзіцячую коў-дру. Малодшая сястрычка Валян-ціны не перажыла першага года вайны.

— Мама доўга спадзявалася, што бацька жывы, і чакала яго, — успамінала Валянціна Міхайлаў-на. —  Адна жанчына сказала, што бачыла ў Адэсе падобнага чала-века ў аркестры. Мама сабрала ўсе фотаздымкі і адаслала ў Адэ-су. Ніхто не адказаў, але канешне, гэта была па-мылка, падобны ча-лавек. У 1941 годзе габ-рэю цяжка было вы-жыць. Таму мама гада-вала мяне на свае сціп-лыя капейкі, і пенсію за бацьку ніколі не атры-млівала. Яны выдатна шыла і вязала, сваімі рукамі вымоджвала для мяне сукенкі. Калі ма-ма з хорам Рыгора Шы-рмы ездзіла на гастро-лі, я заставалася ў чу-жых людзей. Часам гэта дрэнна адбівалася на вучобе. Я вельмі любі-ла музыку, а паэзіяй за-хапілася толькі ў 8 класе. Слухаючы музыку, магла плакаць, але не цярпела фальшывых гукаў.  Навед-вала музычную школу і грала на скрыпцы.  Прафесар Іван Матве-евіч Сагайдачны ўга-ворваў  працягваць займацца музыкай у Менску.

Праз прозвіш-ча бацькі ў мяне бы-лі непрыемнасці ў школе і пры паступ-ленні. Я атрымала ся-рэбраны мядаль. На экзамене ва ўнівер-сітэт задавалі шмат дадатковых пытан-няў, дапытваліся да-тошна. Адзін з экза-менатараў спытаў:  Чаму паэма Якуба Коласа называецца «Рыбакова хата?»

На першым курсе ўсе паехалі на бульбу, а мяне запісалі ў аркестр народных інструментаў, і мы засталіся рыхтаваць канцэрт для старшакурснікаў. Кіраўнік ар-кестра народных інструментаў пазнаёміў з Рыгорам. Ён мне спа-чатку не падабаўся. Але я яму прыглянулася, і ён мяне ахоўваў.  Толькі на 4 курсе згадзілася за яго пайсці. Мама перажывала, каб я не кінула вучобу.

Наша вяселле адбывался  больш паўвека таму, гэта было 23 лютага 1961 года, на мае імяніны, ў дзень святой Валянціны. На вя-селле прыехалі нашыя матулі, Аку-ліна Андрэеўна і мая маці, гасцей было вельмі  шмат,  выпускнікі і студэнты філфаку БДУ, сябры па вучобе. Рыгор Іванавіч у  той час ужо зарабляў, таму  застолле было  значнае, пачастунку шмат…

Аднойчы я вырашыла да-казаць свякрыві, што ўмею шыць, і пашыла сукенку з каўнерам… Я ўдзячная ёй, што яна не адставіла мяне ад печы.

 

«Як добрая вестка-

                              у хату нявестка,

Ёй маці павінна

                    аддаць свайго сына»,

— пісаў паэт.

 

Валянціна Міхайлаўна до-ўгі час працавала ў рэдакцыі Бе-ларускай энцыклапедыі разам з гісторыкамі і этнографамі, сярод  якіх быў навуковец Анатоль Вала-хановіч, адзін з сяброў сям’і. Даво-дзілася збіраць інфармацыю пра герояў Савецкага Саюза, якія пра-явілі сябе пры вызваленні Белару-сі. Даследчыкі пісалі лісты ў роз-ныя гарады Савецкага Саюза, і адшуквалі герояў. Адзін з такіх лістоў патрапіў у Адэсу, герой і яго сям’я былі ўдзячныя, што пра іх не забылі на Беларусі.

…І вось давялося першы дзень дзевятага дзесятка сустрэць без святла. І не толькі дзень, а і ты-дзень. Маўчыць тэлевізар, чытаць ужо не дазваляе зрок, увечары прыходзіцца запальваць свечку. Стары руды коцік Рысік ласціцца пад рукой.

Спрацоўніца энергазбыта Савецкага раёна старанна выкон-вае інструкцыі па забеспячэнні ўнясення грамадзянамі аплаты за электрычнасць. Яе не цікавіць бе-ларуская літаратура і вершы на-цыянальнага генія, які  чэрпаў нат-хненне з Бібліі і быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. Яго жонка, імя якой засталося назаўсёды ў вершах і прысвячэннях паэта, значыцца ў яе як Абанент  №  451…

Яна не ведае пра тое, што вельмі рэдка спадарыня Валянціна выходзіць на вуліцу, а прадукты прыносіць ёй спагадлівая жанчы-на альбо замаўляе ў Еўраопце ўнучка. Ёй няма справы да паша-нотнага юбілею ўдавы паэта.

— У нашай базе няма датаў нараджэння абанентаў, — холадна адказвае супрацоўніца.

І не прабачыць яна таго, што маладзенькая нявопытная ма-ма Дамініка, якая клапоціцца най-перш пра свайго малога, забылася чарговы раз унесці аплату. (Не ўсе дзяўчаты, якія развіваюцца ў мо-ладзевай субкультуры, своечасова адчуваюць сваю адказнасць.) Пры жыцці Рыгор Іванавіч займаўся такімі пытаннямі сам, і не прыму-шаў турбавацца пра камунальныя паслугі жанчын у сваёй сям’і.

Наша дзяржава нічога ні-кому не прабачае і не даруе. Не цэніць заслуг і дасягненняў, абыя-кава выкрэслівае і адключае…

Але тое, што робіць гра-мадскасць па ўшанаванні памяці народнага паэта, трымаецца на вышэйшым узроўні. На мемарыя-льнай шыльдзе на доме па вул. Мележа, 4 квітнеюць ружы і раз-віваецца бела-чырвоная стужачка. Ля помніка ў Вушачах ўрачыста, як у храме, гараць знічы, стаяць кветкі. Прыйшоў час грамадскасці падтрымаць Валянціну Міхай-лаўну, не пакідаць яе ў самоце.

І беларусы падтрымалі. Пасля размяшчэння постаў у Фэйсбуку сябры адгукнуліся, і за 2 дні было пералічана на рахунак 1004 рублі, якія пакрылі запа-зычанасць.

Дзякуем усім за падтры-мку! Валянціне Міхайлаўне яшчэ спатрэбіцца дапамога, і мы пра гэта паведамім.

Эла Дзвінская.

Фота з архіва сям’і Бара-дуліных і  Глеба Лабадзенкі.

У Слонімскім і Дзятлаўскім ТБМ

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

У роднай вёсцы Вострава Слонімскага раёна адбылася тво-рчая вечарына сябра Саюза бела-рускіх пісьменнікаў, намесніка галоўнага рэдактара «Газеты Сло-німскай» Міколы Канановіча. Ве-чарыну арганізавалі Святлана Адамовіч — кіраўнік Слонімскай суполкі ТБМ і вясковыя культ-асветработнікі. Святлана Адамовіч была вядоўцай гэтай творчай імп-рэзы. Літаратурна-музычная ве-чарына не была прымеркавана ні да якой даты. Ды і не так часта сён-ня вяскоўцы наладжваюць твор-чыя вечары сваім знакамітым зем-лякам. А вельмі шкада. Прыклад гэ-таму паказала ве-чарына Міколы Ка-нановіча ў Вост-раўскім сельскім клубе, якая адбы-лася даволі цікава і шчыра. Шмат вер-шаў са свайго збо-рніка «І доўжыцца ноч…» і з літара-турнага альманаха «Новы замак» пра-чытаў сам Мікола Канановіч, а таксама артыст Слонімскага драм-тэатра Ціхан Канановіч. Былы старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Воля да развіцця» Міхась Варанец прыгадаў той час, калі, дзякуючы яму, свет пабачыў першы зборнік вершаў Міколы Канановіча «І доўжыцца ноч…». Пра творчасць і сяброўскія адно-сіны, пра месца Міколы Канано-віча ў літаратурнай Беларусі рас-павядалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Таццяна Яцук з Ба-ранавіч і Сяргей Чыгрын са Сло-німа, сябар Саюза беларускіх мас-такоў Мікола Бушчык, вяскоўцы і сваякі паэта. Слонімец Уладзімір Лабко прачытаў некалькі літарату-рных пародый на вершы Міколы Канановіча, а спявачка з Баранавіч Рэгіна Скіпар парадавала ўсіх доб-рымі песнямі.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Слонімскі раён.

Фота аўтара.

 

У «Сонейку» слухалі вершы, песні і танчылі народныя танцы

Школьны летнік «Сонейка» СШ № 3 г. Дзятлава шчыра вітаў гасцей — мясцовага краязнаўцу і грамадскага дзеяча, старшыню Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ Валера Петрыкевіча, спява-чку з Менску Таццяну Грыневіч і пісьменніка, намесніка старшыні Слонімскай арганізацыі ТБМ Сяр-гея Чыгрына.

Валер Петрыкевіч распа-вёў прысутным пра гісторыю го-рада, дзе дзеці жывуць, пра тое, што ў Дзятлаве ў бліжэйшы год-два будзе ўстаноўлены помнік альбо мемарыяльны знак, прысве-чаны заснавальніку Дзятлава Кан-станціну Астрожскаму. Сяргей Чыгрын правёў з дзецьці некалькі конкурсаў на веданне імі твор-часці беларускіх пісьменнікаў, геа-графіі і гісторыі Беларусі. А так-сама прачытаў некалькі новых вершаў, прысвечаных Дзятлаву. Цікава выступіла Таццяна Грыне-віч, якая весяліла дзяцей і дарослых не толькі ігрой на гітары і скры-пцы, выкананнем песень, але і парадавала ўсіх беларускімі на-роднымі танцамі. Разам з арты-сткай дзеці развучылі некалькі тан-цаў і танчылі іх пад вясёлыя ме-лодыі скрыпкі. У знак падзякі, дзеці вывучылі шмат вершаў беларускіх паэтаў і расказалі іх гасцям і ўсім прысутным.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Дзятлава.

Фота аўтара.

 

Навіны Германіі

Урсуля фон дэр Ляен заняла пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі

Міністр аба-роны Германіі Ур-суля фон дэр Ляен, першая жанчына на гэтай пасадзе, стала старшынёй Еўра-пейскай Камісіі.

Гэтая прапа-нова была пад-трыманая Еўра-пейскім парламен-там, і Урсуля фон дэр Ляен стала не толькі першай жан-чынай на самай высокай пасадзе Еўрапейскага Звязу, але і першай, з часоў Вальтэра Гальштайна (першы старшыня Еўрапейскай Камісіі ў 1958-1967 гадах) гра-мадзянкай Германіі на кіруючай пасадзе.

 

Што такое Еўрапейская Камісія і чым яна займаецца?

Еўрапейская Камісія гэта адзін з самых важных інстытутаў Еўрапейскага Звязу, які мае вык-лючнае права падрыхтоўваць і забяспечваць выкананне закана-даўчых актаў, прапанаваных Еўра-пейскай Радай ці Еўрапейскім парламентам, а таксама прадстаў-ляе Еўразвяз у міжнароднай су-польнасці — на самітах кшталту G7 ці G20. Еўрапейскую Камісію складаюць 28 еўракамісараў з так званай калегіі камісараў — кожны з іх прадстаўляе адну з краін Еўра-пейскага Звязу.

 

Як адбываюцца выбары на пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі?

2 ліпеня Еўрапейская Рада намінавала Урсулю фон дэр Ляен на пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі. Падчас цяперашняй сесіі фон дэр Ляен прадставіла свае планы ды мэты на пасадзе стар-шыні, пасля чаго адбылося абмер-каванне паміж еўрадэпутатамі. Каб паспяхова атрымаць гэтую пасаду, Урсулі фон дэр Ляен па-трэбна было набраць абсалютную перавагу ў галасах сярод 374 еўра-пейскіх парламентарыяў. Галаса-ванне звычайна адбываецца таем-на і немагчыма высветліць, як кож-ны асобны дэпутат прагаласаваў.

 

Хто такая Урсуля фон дэр Ляен і што пра яе вядома?

Урсуля фон дэр Ляен — мі-ністр абароны ФРГ, ураджэнка Бруселя. Вольна валодае нямец-кай, французскай ды ангельскай мовамі. Яна год вывучала экано-міку ў Лонданскай школе эканомі-кі, але вышэйшую адукацыю ат-рымала ў галіне медыцыны ў Га-новеры. У 1990-м годзе далучыла-ся да кіраўнічай партыі Германіі — Хрысціянска-дэмакратычнага Саюзу (ХДС). У 2005-2009-х гадах займала пасаду міністра па спра-вах сям’і, пенсіянераў, жанчын ды моладзі. Ад 2009 па 2013 — міністр працы і грамадскіх спраў. 17 сне-жня 2013 году стала федэральным міністрам абароны (і першай жан-чынай на гэтай пасадзе).

 

Некаторыя прыярытэты, агучаныя Урсуляй фон дэр Ляен

— Да 2030 года краіны Еўра-звязу павінны будуць скараціць выкіды СО2 на 50%. План па дася-гненні гэтай мэты павінен будзе з’явіцца да 2021 года.

— Падтрымлівае далучэнне Паўночнай Македоніі ды Албаніі да Еўразвязу.

— Падтрымлівае магчы-масць запаволіць працэс Брэксіту.

— У адносінах да міграцыі, прапануе «перазапусціць» Дуб-лінскую сістэму і зноў перараз-меркаваць абавязкі па прыёму ўцекачоў.

Радыё Свабода.

 

Уладыка Іяакім (Якім, Яўхім)

Ад перакладчыка. Пра ўніяцкага епіскапа Іяакіма Це-ханавецкага (ці Цехановіча вя-дома не шмат. Пасля складання вечных абетаў, у 1710 — 1711 гг. ён вучыўся ў Віленскім езуіцкім ка-легіюме. У 1716 г. быў прызнача-ны Пінска-Тураўскім епіскапам. 15 верасня 1717 г. напісаў ліст літоўскаму канцлеру Каралю Станіславу Радзівілу з прапа-новай ад звальненні духавенства яго епархіі ад абавязку ваеннай кантрыбуцыі. Епіскапам быў 3.5 гады. Памёр 4 красавіка 1719 г. у Пінску1.

 

На тле нястомных і дзіўных атак у прэсе і ў вусных выступах нашай моцна русіфікаванай пра-васлаўнай царквы на ўсё, што хоць трошкі можна нагадаць пра унію, ці дазваляе дапусціць што унія не была гэткая ўжо і нядоб-рая, здзіўляе тое, што праваслаўны народ разам з духавенствам у та-кім важным асяродку як Жырові-чы, здаўна шануе святыя мошчы грэка-каталіцкага пінскага і тураў-скага епіскапа Яхіма Цеханавец-кага (ці Цехановіча), які памёр «in odore sanctitatis» у Пінску 04.04. 1719 г. і, згодна з сваёй воляй, як базыльянін, быў пахаваны ў агу-льнай пахавальні ў Жыровічах.

Асаблівасцю гэтага культу ёсць тое, што ні аўтар (архіярэй Паісій?) апошняй брашуры пра цудоўным абраз Маці Божай Жы-ровіцкай і кляштар, ні жыровіцкія прапаведнікі ніводным словам не згадваюць, што святы ўладыка Іяакім быў самым прававерным грэка-каталіцкім епіскапам. Па-праўдзе, спасылаюцца часам на класічнага ў гэтай галіне аўтара Сцябельскага2, але не называюць нават імя епіскапа Іяакіма каб пра-духіліць любую цікаўнасць права-слаўных вернікаў да прадме-ту культу. Выглядае гэта так, як быц-цам яны жадаюць сказаць права-слаўным беларусам, якія цягнуц-ца да Жыровічаў: дазваляем вам толькі маліцца да «святителя Боже-го» Іяакіма, але не дазваляем вам ведаць ні кім ён быў, ні ў што ве-рыў, пра што думаў і што любіў, дзе і як працаваў … Усё гэта «од лукавого» і таму — «не рассу-ждать» і баста.

Адзін мясцовы турыст у 1936 г. наведаў Жыровічы і сам асабіста, упершыню, зрабіў шэ-раг здымкаў парэшткаў уладыкі Іяакіма, якія даказваюць, што ў самай вялікай царкве Успення ў Жыровічах маем парэшткі грэка-каталіцкага епіскапа Пінскай і Ту-раўскай епархіі.

Уладыка Іяакім, як пісаў Сцябельскі, вызначаўся вялікай богабаязню і святасцю жыцця. Епіскапам быў толькі тры з пало-вай гады, аднак у вачах людзей і Бога стаў святым. Не будзем тут расказваць пра ўсялякія надпры-родныя феномены якія пацвердзі-лі і ўгрунтавалі веру ў яго свя-тасць, але не можам не сказаць, што калі праз пэўны час адкапалі і адчынілі яго труну, вачам пры-сутных прадставіўся ўражлівы від: цела ўладыкі Іяакіма не падвяр-галася разлажэнню, што, аднак, не з’яўляецца яшчэ доказам святасці, але прымушае царкву вывучыць справу бліжэй.

Ад галоўнага ўвахода ва Успенскі сабор у Жыровічах, зну-тры з правага боку, ёсць каплічка, у якой пад харамі ў склепе знахо-дзяцца парэшткі ўладыкі Іяакіма. Цяжка даведацца, ці ўладкавалі яго сюды базыльяне, ці ўжо права-слаўныя. У манастыры жыве па-данне, што гэта зрабілі права-слаўныя ў 1870-я калі ачышчалі склепы пад царквой ад пахаваных там законнікаў-базыльянаў і све-цкіх людзей. Знойдзеныя ў непа-рушным стане парэшткі грэка-каталіцкага епіскапа Іяакіма, былі перанесеныя ў царкву Успення. Цікава, што грэка-каталіцкаму епі-скапу да нашага часу, праваслаў-ныя адпраўляюць паніхіду: штогод па два раза — 4 красавіка (дзень смерці епіскапа) і 9 верасня (дзень імянін). З якой мэтай гэта робіцца? Не хочацца верыць, што тут пры-сутнічаюць выключана ўтылітар-ныя моманты.

Парэшткі маюць колер цё-мнага воску. Працэс муміфікацыі іх насамрэч вельмі цікавы. Як мне непасрэдна ўдалося устанавіць, час пашкодзіў парэшткі нязначна. Ногі высахлыя, аднак рукой пра-мацваюцца закамянелыя цягліцы і лыткі, якія маюць таўшчыню сустава рукі чалавека. Жывот на-ват ад лёгкай пстрычкі выдае рэха. Немагчыма даведацца, ці былі па-рэшткі набальзаміраваны, але, здаецца, не былі. Каб катэгарычна адказаць на гэтае пытанне, трэба было б вывучыць унутранасці, што не хацелася рабіць з-за павагі да памерлага, тым больш, што для гэтага трэба было б рэзаць епі-скапскія шаты. Галава не злучана з тулавам, што трэба аднесці да часоў нямецкай акупацыі, калі немцы абшуквалі жыровіцкія цэ-рквы. Скура на галаве захавалася толькі ў некалькіх месцах але твар, вушы, шыя ў добрым стане. Віда-вочна, што, як і заўсёды бывае, у носе выкрышыліся берагі но-здраў.  Захаваліся вокавыя яблыкі. Вусны высахлі і агалілі вельмі зда-ровыя зубы. Захаваліся губы, яны нават маюць кармінавае адценне. Шыя выглядае так, што магла б да-памагаць пры вывучэнні анатоміі. Часткова захаваліся нават павекі вачэй.

Не бяруся судзіць, ці гэта прыродная з’ява, ці надпрырод-ная?

Добра, каб агульны культ святога епіскапа грэка-каталіцкай царквы яднаў два веравызнанні беларусаў. Аднак дарога да гэтага вядзе праз замоўчванне праўды, і хоць праўда ў кароткатэрміновым плане не патрэбная, але з-за інфар-мавання народа стане актуальнай.

Ad. Soloduch (псеўданім кс. Уладзіслава Талочкі). Аўтар мае здымкі труны і самых парэ-шткаў уладыкі Іяакіма.

Preglаd Wilenski.

№ 6, czerwca 1937. S. 6-7.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

Некалькі заўвагаў

 

Так сталася, што грэка-каталіцкі епіскап пінскі Якім (Це-ханавецкі ці Цехановіч) увайшоў у беларускамоўную прастору пад не сваім імем Яўхіма. Трэба пом-ніць, што Грэка-каталіцкая царква ў Беларусі правіла сваё набажэн-ства на царкоўнаславянскай мове (не блытаць з стараславянскай — этапам развіцця царкоўнаславян-скай да XI ст.). Хрысціянскія імё-ны, большасць з якіх былі грэцкімі па сваім паходжанні, мелі адроз-ную ад народнай мовы форму. Праблема ўскладняецца тым, што значная частка тых самых імёнаў бытавала сярод беларусаў рым-ска-каталіцкага вызнання ў поль-скай форме, а польская мова ў XVIII ст. ужо панавала ў нашым справаводстве. Ахвярай такой разнастайнасці стала імя пінскага епіскапа, якое ў дакументах дайш-ло ў сваёй польскай форме Joachim (Ёахім), а ў цэрквах гучала па-царкоўнаславянску — Іаакім (Іоа-кім). У новы час, калі адбылася масавая секулярызацыя народнай свядомасці, сувязь народных імён-ных формаў з сваімі славянскімі і польскімі адпаведнікамі часта пе-раставала быць відавочнай. Так, у выпадку пінскага епіскапа, Іаакім (Joachim, Якім) пераўтварыўся ў Евфімія (Яўфімія, Яўхіма).

Царкоўнаславянская фор-ма імя Іаакім калькуе грэцкую. Яе польскі адпаведнік Joachim зары-ентаваны на лаціну — Ioachim. Грэ-цкі і лацінскі варыянты перадаюць габрэйскую першаформу Yе-hоyаqіm (Йегоакім). Ва ўсходне-славянскай моўнай прасторы, для якой не характэрны збег галосных, гэтае імя займела зручную форму Якім. У слоўніку М. В. Бірылы (Бе-ларуская антрапанімія. Мн., 1966. С. 83) фіксуецца 32 выпадкі з 39 ужывання менавіта такой формы ў XVI — XVIII стст., і па адным разе формы Іоакім, Екім, Акім (мы адразу ўспамінаем караткевіча-вага пана Акіма Загорскага з «Ка-ласоў пад сярпом тваім»). Поль-ская форма таксама асімілявалася беларусамі ў зручныя для іх Ехім і Яхім (першае сустракаецца 1 раз, другое 3 разы ў 39 выпадках згодна з слоўнікам Бірылы). Яўхім жа ёсць формай славянскага імя Ев-фимий (успомнім нашага выбіт-нага славіста Яўхіма (Евфимия Фёдоровича) Карскага), якое па-ходзіць ад грэцкага адпаведніка Эвфіміос і праз лаціну мае поль-скую форму Eutymiusz (Эўты-міуш).

Такім чынам два розных імені Іаакім і Евфимий праз па-добнае гучанне сваіх польскай і беларускай формаў Joachim (Ёа-хім, Яхім) і Яўхім у наш час ака-заліся пераблытанымі, што патра-бауе тэрміновага выпраўлення.

 

Па Якіму Цехановічу слу-жыліся паніхіды, як па спачылым, а не малебны, як належала б свя-тому. Таму, казаць пра існаванне нейкага культу яшчэ не выпадае, бо ніякім іншым чынам ён не вы-яўляўся, але, паколькі прыватным чынам мошчы шанаваліся як свя-тыя, то можна гаварыць пра пе-радумовы для зараджэння культу, які мог сфармавацца канчаткова ў больш спрыяльных гістарычных абставінах.

Труну епіскапа не маглі выкапаць, бо труны жыровіцкіх базыльянаў проста ставіліся ў ні-шы каменных скляпенняў, дзе яны тлелі і ў будучым на спарахнелыя парэшткі маглі паставіць новую труну.

Каплічка, дзе захоўваюцца мошчы, знаходзіцца з правага бо-ку ад галоўнага ўваходу ў сабор, але не пад хорамі — яны знахо-дзяцца проста над уваходам. Да-сталі яго яшчэ базыльяне (гэта бы-ло абгрунтавана тым, што ён ні-быта сам загадаў так зрабіць у сне). Раней у гэтай капліцы пэўны час перахоўваліся мошчы Язафа-та Кунцэвіча.

Многія з простага люду, напэўна як і з манастырскага, не ведалі пра ўніяцтва епіскапа Якіма, але кіраўніцтва манастыра ведаць мусіла. У 1964 г. намеснік мана-стыра архімандрыт Антоні (Мель-нікаў; у будучым мітрапаліт Мен-скі, а пасля Ленінградскі — папя-рэднік на гэтай катэдры будучага патрыярха Аляксія ІІ) у сваёй ма-гістарскай дысертацыі «Жировиц-кий монастырь в истории запад-ных русских епархий» прыводзіў гістарычныя звесткі пра еп. Якіма і яго шанаванне.

Паніхіды па Якіму служы-ліся да пачатку 1990-х гг., калі, як засведчылі тагачасныя студэнты духовай семінарыі, здарыўся пры-кры выпадак. У 1991 г. у новаад-крытую (у 1989 г.) Менскую ду-ховую семінарыю з Маскоўскай быў прысланы выкладнік царкоў-ных спеваў у сане дыякана. Ён быў вельмі абураны фактам знахо-джання мошчаў уніяцкага епіска-па ў саборы праваслаўнага мана-стыра і надумаў іх скрасці, каб вы-кінуць у возера. Трапіць у капліцу пры зачыненых дзвярах можна было толькі праз праход з боку хо-раў, дзе даволі высока. Кажуць, што няўдалы злодзей зламаў сабе нагу, пасля чаго вольны прыступ да мошчаў быў зачынены, і пані-хіды па Якіму перасталі служыцца. Сам успамін пра гэтыя мошчы з тае пары сцёрся з памяці вернікаў, але мясцовае шанаванне мошчаў працягваецца ў асяродку манахаў і студэнтаў, якія маюць паслушэн-ства несці дзяжурствы ў храме. Ся-род шанавальнікаў мошчаў назы-ваюць архімандрыта Мітрафана (Ільіна), які меў рэпутацыю пра-зарлівага старца (зараз, пасля сме-рці, пачынае складвацца ягоны культ як святога), і цяперашняга архіепіскапа Пінскага і Лунінец-кага Стафана (Карзуна), які ў канцы 1980-х гг. быў намеснікам манастыра і першым рэктарам се-мінарыі. Студэнты сведчылі, што архім. Мітрафан перыядычна ар-ганізоўваў прыкладванне да мош-чаў — цалаванне панагіі (абраза Божае Маці на грудзях).

Шанаванне мошчаў уніяц-кага епіскапа адукаванымі верні-камі РПЦ МП дзіўным чынам лёгка сумяшчаецца з іх асабістымі рэзкімі антыунійнымі пераканан-нямі пры афіцыйнай экуменічнай пазіцыі кіраўніцтва іх арганізацыі.

А. Каламыцкі.

 

1 WeredaDorota. Biskupi unickiej metropolii kijowskiej w XVIII wieku. Siedlce-Lublin, 2013. S. 43., 44.,63., 339.

2 Ігнат Сцябельскі (Ignacy Stebelski; каля 1748- пасля 1805) — базыльянін і царкоўны гісторык.

 

Яўген Гучок

Як Жана д’Арк…

п а э м а — э с э

Алене Анісім — старшыні

«Таварыства беларускай мовы

 імя Францішка Скарыны»

 прысвячаецца.

 

 Каб быць добрым настаўнікам,

 трэба любіць тое, чаму вучыш,

 і любіць тых, каго вучыш.

В. Ключэўскі.

 

* * *

Сапраўдная навука і высокая мараль —

Вось арыенціры

Для настаўніка.

 

* * *

Сапраўдны настаўнік

Шырэй, даўжэй, глыбей і вышэй

Любых стандартаў.

 

* * *

Сапраўдны настаўнік — яшчэ і сведка,

І пракурор, і суддзя

Таму, што наўкол адбываецца.

 

* * *

Сапраўдны настаўнік ніколі не здраджвае,

А вось бацькі яго вучняў

Яму, здараецца, здраджваюць.

 

* * *

У сапраўднага настаўніка не росчырк,

У яго абаяльна-прыгожы

Почырк.

 

* * *

Сапраўднага настаўніка

ўяўляю нават у лапцях,

Але ніколі не ў кованых ботах

Фельдфебеля.

 

* * *

Настаўнік, калі ён ад Бога,

Паслугаваць не стане

Шаленству.

 

* * *

Каму не далі на зямлі раскрыцца,

Той будзе раскрылены

У Сусвеце.

 

* * *

Так мала настаўнікі аб’ядноўваюцца,

А каб аб’ядналіся, —

Меней прахіндзеяў і дурняў

было б на зямлі.

 

* * *

Сапраўдных настаўнікаў

З зоркамі ў небе начным

Параўнаць не грэх.

 

* * *

Настаўнік

З ашыйнікам на шыі —

Не настаўнік.

 

* * *

Сапраўдны настаўнік — то знак жывы,

Што Айчына — свабодна і вечна

І на зямлі, і ў Сусвеце.

 

* * *

Чым не правобраз здаровага мітынгу,

Калі выкладае настаўнік,

А вучні ўважліва слухаюць.

 

* * *

Настаўнік сярод усіх педыятраў —

Найгалоўнейшы

Педыятр.

 

* * *

У плане людскім

Сапраўдны настаўнік

Ёсць Творцы чаляднік.

 

* * *

Пачаткі душы і розуму

У бок святла

Развівае сапраўдны настаўнік у вучняў сваіх.

 

* * *

Пры пэўных канкрэтных абставінах

Сапраўдны настаўнік — роўня

Як акадэміку, так і вучню.

 

* * *

На вечным дрэве беларушчыны

Мова і літаратура — галінкі,

што імкнуцца ў неба,

А настаўнік там — галоўны садоўнік.

 

* * *

Не толькі веды свае

Аддае сапраўдны настаўнік;

Ён дзеліцца чыстым сэрцам

і розумам з намі.

 

* * *

Настаўнік, які свой прадмет

Дасканала не ведае,

З запацелым акном параўнальны.

 

* * *

Сёння — адно, а заўтра — другое…

Не павінен настаўнік

Флюгаркай быць.

 

* * *

Настаўнік-флюгарка

Прадасць сваіх вучняў лёгка

І хутка грошыкі пералічыць.

 

* * *

Каб вучня душа гатовай была,

нібы чыставік,

Настаўнік у ёй павінен

На перспектыву запачаткаваць чарнавік.

 

* * *

Калі ў настаўніка не настырнасць,

а настойлівасць,

Дух яго светлы —

І ветразь, і кіль, і стырно.

 

* * *

Каб настаўнік не вельмі

Жыў ідэалам,

Ад дзяржавы яму — безліч розных нагрузак.

 

* * *

Інтэгрыраваць беларушчыну

У беларускую юную душу —

Галоўны кірунак настаўніка-беларуса.

 

* * *

Калі сустракаю шчырага

настаўніка-беларуса,

Міжвольна душа мая

Абадзёрваецца.

 

* * *

Нібы князёўна ў выгнанні,

Беларуская мова —

І сёння.

 

* * *

«Моўная хвілінка» не для яго…

Для яго, настаўніка-беларуса,

Мова — без берагоў.

 

* * *

Ну што такое «Моўная хвілінка»

У параўнанні са стагоддзямі

Крынічнай беларускай мовы?!.

 

* * *

Ніякі настаўнік-прадметнік

Не можа быць абыякавым

да прадмету свайго,

А тым болей настаўнік беларускай

гісторыі, мовы і літаратуры.

 

* * *

Якія б не былі рэферэндумы,

Беларуская мова з яе прыхільнікамі

Самі сабе рэферы.

 

* * *

Хто талдычыць,

што няма беларускай мовы,

Хай разбярэцца ў тым,

А ці сам ён ёсць.

 

* * *

Ты ў палоне роднага слова, —

Ты на верным шляху,

Мой дружа.

 

* * *

Часам люд бывае ў бяспамяцтве,

Але не мова, не гісторыя,

Не літаратура.

 

* * *

Папаярэдніца літаратуры — мова,

І разам яны

Патрабуюць аховы.

 

* * *

І сёння настаўнік беларускай мовы

І літаратуры

У пэўным сэнсе — і помнік жывы.

 

* * *

Чым больш прыгнечваюць нашу мову,

Тым болей яна завастраецца,

А з ёй — і яе сімпатыкі.

 

* * *

І беларуская мова, і літаратура —

Неад’емная частка

Сусвету.

 

* * *

І беларуская мова і літаратура —

Спавівальныя бабкі

Беларускай душы.

 

* * *

Беларуская мова, і літаратура

Таксама глыбокую памяць

Маюць.

 

* * *

Мова сее літаратуру,

А настаўнік разам з вучнямі,

Збірай ураджай.

 

* * *

Мова і яе абаронцы

Маюць бясконцы

Узаемапрацяг.

* * *

Калі я чую якіясь стогны,

Мне здаецца, што працягваюцца катаванні

Над беларускім настаўнікам.

 

* * *

Курапаты, Лукішкі, Бяроза…

І многа беларускіх настаўнікаў

Там ахвярна прыпісана.

 

* * *

Сярод авантур разнастайных

Адна з іх: імкненне не заўважаць

Настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

 

* * *

Духоўны нямко

Заўжды петушыцца супраць

Настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

 

* * *

Трэба д’яблаву мець душу,

Каб атручваць жыццё

Настаўніку беларускаму.

 

* * *

Беларускі настаўнік

Прасіць можа толькі

У Творцы.

 

* * *

І сёння беларуская мова —

Нібы хлопчык

Для патурання і для біцця.

 

* * *

Беларуская мова і літаратура

Упрыгожваюць беларускія душы

І іншыя мовы і літаратуры.

 

* * *

Іншыя даўно б ужо азвярэлі

Ад стаўлення да іх розных структур;

А настаўнікі-беларусы цярпліва працуюць.

 

* * *

Ацяпляе вучнёўскія беларускія душы

Настаўнік беларускай мовы

І літаратуры.

 

* * *

Парады адмовіцца ад сваёй місіі

Беларускі сапраўдны настаўнік

Не прымае, ён адпрэчвае іх.

 

* * *

Як распальваць сырыя дровы,

Так настаўніку-беларусу

Часам даводзіцца з вучнямі працаваць.

 

* * *

Дзе подых і пах цемрашальства,

Настаўнік-патрыёт там —

Ахвяра.

 

* * *

Лепш памаўчаць,

Калі амаль ніхто цябе не слухае,

Калі амаль усе нікчэмнасць хваляць.

 

* * *

Сапраўдны беларускі настаўнік

Не вучыць такой талерантнасці —

Талеркі лізаць за паскуднікам.

 

* * *

Лёгкадумец, ты пагуляцца можаш

З мовай беларускай, літаратурай…

А далей што?!.

 

* * *

І гэта таксама злачынства —

Атручваць жыццё

Настаўніку-беларусу.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

Народныя танцы ў Магілёве

А вы любіце танчыць бела-рускія народныя танцы?

Паспрабуйце — і дакладна палюбіце! Зусім не ўмееце танца-ваць? Нават калі вы не ўмееце тан-цаваць — не бойцеся! Бо галоўнае ў танцы — гэта задавальненне. Бо танцы — гэта не толькі сродак вы-явіць сябе, а ў першую чаргу — ка-нал камунікацыі, магчымасць па-дзяліцца эмоцыямі, пазнаёміцца бліжэй адно з адным.

Суполка аматараў народ-ных танцаў у Магілёве з надыхо-дам лета ладзіць танцы на пеша-ходнай вуліцы каля аднаго з самых прыгожых і старажытных будын-каў горада, які з’яўляецца помні-кам грамадзянскай архітэктуры 17 ст. — музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Запрашаюць усіх, хто любіць тан-чыць. Танчаць пад электрапатэ-фон, іншым разам завітае і мясцо-вы гарманіст з дударом. Рыхта-вацца да танцаў не складана, па-трэбны толькі зручны абутак і адзенне, а таксама добры настрой. Кіраўнік музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна з зада-вальненнем дае дазвол на пля-цоўку і танчыць разам з усімі.

Праграма танцавальных вечароў складаецца з дзясятка простых танцаў: першы раз тан-чаць-паказваюць, другі раз ву-чаць. А ў другім аддзяленні тан-чаць тое, што хочуць — трохі скла-даней.

Праект «Беларускія народ-ныя танцы ў Магілёве» распачы-налі Воля Чапіга з Наташай Ро-дзькінай, а зараз арганізацыяй займаецца Волечка Семчанка.

Танцпляцоўка народных беларускіх танцаў у Магілёве павыджыгала на Вялікім гарадскім пікніку: усе ўдзельнікі суполкі не толькі танчылі, але і вельмі актыў-на вучылі людзей засвойваць база-выя рэчы традыцыйнага танцу, найперш асноўны крок (трохкрок) ды іншыя рухі.

3 ліпеня на Дзень Незалеж-насці Беларусі ТБМ імя Ф. Ска-рыны г. Магілёва далучылася да грамады: танчыла разам з мінака-мі на пляцоўцы «Пешаходка».

 

Народныя танцы — не про-ста забаўка і актыўнасць, гэта кан-цэнтрацыя народнага досведу і культуры для найлепшага трэні-нгу, фізічнага, маральнага, нават разумовага. Танчыць пад простыя рытміч-ныя мелодыі, здаецца, проста, але кожны танец складаецца з нека-лькіх рухаў, нескладаных, але пра-думаных, за якімі трэба паспя-ваць, падтрымліваць добрую каар-дынацыю, не губляць сувязь з партнёрам. Гэтыя рухі і мелодыі ўдасканальваліся на працягу ста-годдзяў, а можа, і болей, таму нія-кія сучасныя фітнесы і трэнінгі не дадуць большага эфекту ў азда-раўленні арганізму. Больш таго — нацыянальныя танцы ўласцівыя пэўнай мясцовасці, генатыпу мясцовых жыхароў, іхняму ладу жыцця, яны ўваходзяць у рэзананс з целам і душой, трапляюць у са-мыя глыбіні падсвядомасці, вяр-таюць да спрадвечных каштоў-насцяў і ўяўленняў.

Наталля Шамянкова,

Магілёў.

Фота: Алесь Сабалеўскі.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Вылечыла

Сцяпан Кулік працаваў про-стым слесарам на дзяржаўным прадпрыемстве і быў майстрам залатыя рукі. Нават замежную ма-шыну мог зрабіць як «ляльку». Грошай за такія паслугі не браў. Той тлумачыў так: «На працы добра плацяць». Таму кліенты раз-лічваліся цвёрдай валютай савец-кіх часоў — гарэлкай.

Сцяпан той «валютай» дзя-ліўся з сябрамі, лішняга не ўжы-ваў, дамоў ідучы плечуком плот не падпіраў, лужыны туфлямі не мераў, але, як казала жонка, заўж-ды быў пад «мухаю».

Задумала яна пазбавіць му-жа ад такой заразы. Жанчына яна з характарам, ад задуманага ніколі не адступала. Праз колькі часу ўгаварыла мужа звярнуцца да знакамітага доктара, які прыехаў у іх горад, каб адвучыць усіх ад гарэлкі ды прыдбаць грошай на новую машыну.

Дапамагло. Сцяпан Кулік перастаў выпіваць пасля першага сеансу.

Болей за тое, нават павёў з гэтай чалавечай заганай актыў-ную барацьбу — на наступны дзень адмовіўся ад прапанаванай пля-шкі, нават разбіў яе. Напарнікі страшна пакрыўдзіліся.

З таго часу ў яго з тавары-шамі па працы выйшла непара-зуменне. З-за гэтага праз месяц Сцяпан вымушаны быў перайсці працаваць у прыватную фірму. Грошай пачаў зарабляць болей, што неймаверна ўзрадавала жон-ку. Вера казала шмат разоў пра тое сваім знаёмым, не прамінула пе-рад начальства пахваліцца: які ж гэта цуд — мець такога мужа.

Дома Кулік таксама быў увесь у працы. І ў выходныя дні, і ў святы знаходзіў сабе занятак. Сам не сядзеў склаўшы рукі і жон-цы прысесці не даваў.

Неяк аднаго разу сяброўка запрасіла Веру паглядзець абнову і з гэтай нагоды, каб рэч доўга на-сілася, выпілі па келіху шампан-скага.

Увечары муж знюхаў, што ад жонкі пахне алкаголем, ды строга запытаў:

— Брагу піла?

— Ды не, што ты, — заля-мантавала ў апраўданне кабета. — Кропельку шампанскага.

— Які жах! Маці маіх дзяцей — алкагалічка, — грозна сказаў муж, узяў падушку і пайшоў спаць у суседні пакой.

Праз некалькі дзён у нача-льніка быў пяцідзеся-цігадовы юбілей, і ён запрасіў саслужыўцаў у кавярню. На той бяседзе Вера сказала тост і выпіла за здароўе Пятра Іванавіча келіх віна.

Дома муж прачытаў жоцы «лекцыю» пра шкоду алкаголю, яго разбуральны ўплыў на жано-чы арганізм і закончыў словамі:

— Калі падобнае яшчэ паўто-рыцца — паедзеш на прымусовае лячэнне.

З тае пары Вера перастала сустракацца з сяброўкамі, каб вольна правесці час, і болей не прымала ўдзел у застоллях на пра-цы. Напачатку яе запрашалі, а по-ты не сталі рабіць гэта ўвогуле.

Неяк на Новы год  да Кулікоў завіталі Верыны бацькі. Стол поў-ніўся розным стравамі. Не было толькі гарэлкі. Бацька Веры, чала-век кампанейскі, які жыццё ўспрымаў, як яно ёсць, у адно імгненне  дастаў з кішэні паліто пляшку каньяку і па-святочнаму ўрачыста паставіў на стол.

Дачка ў немай роспачы пе-равяла позірк з таты на мужа.

Зяць тактоўна зрабіў заўвагу цесцю:

— У нашай сям’і не п’юць.

— Ха-а! — толькі паспеў вы-дыхнуць цесць.

— А вам, старому чалавеку, мусіць быць сорамна займацца такою справаю. Лічу, ганьба ра-біць такое глупства. Як прышлі ў госці, дык будзьце людзьмі.

— Але, што мы такога кеп-скага зрабілі, сынок? — паспешліва пралепятала цешча.

— Самі труціцеся і падаеце кепскі прыклад астатнім. Такому пачастунку месца на сметніку.

Цесць хуценька прыбраў пляшку са стала.

Пасля колькіх глыткоў гарба-ты госці паспяшаліся дамоў.

На развітанне маці паспачу-вала дачцы:

— Божачкі! Як ты жывеш з гэтым дурнем!

— Вылечыла на сваю галаву, — толькі і змагла сказаць Вера.

На наступны дзень Вера за-вітала да таго ж знакамітага док-тара.

— Пэўна, ваш муж зноў пачаў выпіваць? — запытаў ён.

— Не! — са слязьмі на вачах адказала жанчына.

— Значыць, усё добра і пры-шлі выказаць мне падзяку. Не хва-люйцеся так, калі ласка!

— У вас да мяне просьба…

— Слухаю ўважліва.

— Зрабіце так, каб ён крышку выпіваў…

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *