Навіны Германіі. Open Сall: [Ня]бачныя межы — міжнародная тэатральная майстэрня

Серада, Ліпень 17, 2019 0

Адкрыты прыём падачы заявак для маладых акцёраў і акторак з Беларусі, Германіі і Расіі. 20-25 жніўня майстэрня пройдзе ў Берасці, 19-26 кастрычніка ў Франкфурце-на-Одары. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі. Тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2019 года.

Мастацкія кіраўнікі праекту: Вольфганг Негеле (рэжысёр), Валянцін Лявіцкі (рэжысёр, Тэатр Пакаленняў, Санкт-Пецярбург), Мерэт Кюндзіг (Meret Kundig, драматург), Барбара Ганна Бернсмайер (культурны мэнеджар).

Міжнародная тэатральная майстэрня ўяўляе сабою 10-дзённы воркшоп з удзелам 15 акцёраў (студэнтаў і выпускнікоў тэатральных ВНУ) з Германіі, Расіі і Беларусі, які арганізаваны Музеем Клейста ў Франкфурце-на-Одары і тэатральнымі дзеячамі Вольфгангам Негеле (Wolfgang Nаgele) і Барбарай Ганнай Бернсмайер (Barbara Anna Bernsmeier). Праект будзе праводзіцца другі раз.

Зварот да творчасці Генрыха фон Клейста абгрунтаваны супярэчлівым пазіцыянаваннем яго прац паміж касмапалітызмам і нацыяналізмам, а таксама сувяззю з актуальнай еўрапейскай позвай. Гэта стварае глебу для прадуктыўнага творчага дыялогу. Удзельнікі майстэрні будуць працаваць з тэкстамі Клейста, якія адабралі кіраўнікі праекту і супрацоўнікі Музея Клейста. Падчас майстэрні акцёры будуць ствараць тэатральныя кампазіцыі ў музеі і вакол музея, у якіх яны будуць каментаваць такія характэрныя для Клейста тэмы, як улада, адкрытасць, межы і гвалт.

Межы ствараюцца і перасоўваюцца, тэрытарыяльныя пераазначэнні патрабуюць сталых карэктовак. Стан напругі паміж адкрытасцю і пратэкцыянізмам займае важнае месца ў палітычнай позве памежных рэгіёнаў Еўропы. Прычына гэтаму тэрытарыяльныя канфлікты, міграцыя і ўцёкі насельніцтва. Час жыцця паэта Генрыха фон Клейста звязаны са станам сталай вайны. Палітычная пазіцыя Клейста вагаецца паміж раннім еўрапеізмам і, здавалася б, правакацыйным нацыяналізмам. Гэта дваістасць вельмі своечасовая і сімвалічная для сённяшніх дэбатаў у Еўропе.

У цэнтры праекту знаходзіцца сустрэча — асабістая і творчая, вывучэнне «чужога» погляду і апрабаванне эстэтык і формаў стваранага твора. Падчас працы над агульным мастацкім праектам удзельнікі змогуць адрэфлексаваць і ўдасканаліць свае ўласныя спосабы працы. Падчас праекту ім будуць прадстаўлены прафесійная падтрымка і маніторынг.

Крыніца: facebook.com.

АДБ “Брусель”.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *