Навіны Германіі. Урсуля фон дэр Ляен заняла пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі

Панядзелак, Ліпень 29, 2019 0

Міністр абароны Германіі Урсуля фон дэр Ляен, першая жанчына на гэтай пасадзе, стала старшынёй Еўрапейскай Камісіі.

Гэтая прапанова была падтрыманая Еўрапейскім парламентам, і Урсуля фон дэр Ляен стала не толькі першай жанчынай на самай высокай пасадзе Еўрапейскага Звязу, але і першай, з часоў Вальтэра Гальштайна (першы старшыня Еўрапейскай Камісіі ў 1958-1967 гадах) грамадзянкай Германіі на кіруючай пасадзе.

 

Што такое Еўрапейская Камісія і чым яна займаецца?

Еўрапейская Камісія гэта адзін з самых важных інстытутаў Еўрапейскага Звязу, які мае выключнае права падрыхтоўваць і забяспечваць выкананне заканадаўчых актаў, прапанаваных Еўрапейскай Радай ці Еўрапейскім парламентам, а таксама прадстаўляе Еўразвяз у міжнароднай супольнасці — на самітах кшталту G7 ці G20. Еўрапейскую Камісію складаюць 28 еўракамісараў з так званай калегіі камісараў — кожны з іх прадстаўляе адну з краін Еўрапейскага Звязу.

двоек

Як адбываюцца выбары на пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі?

2 ліпеня Еўрапейская Рада намінавала Урсулю фон дэр Ляен на пасаду старшыні Еўрапейскай Камісіі. Падчас цяперашняй сесіі фон дэр Ляен прадставіла свае планы ды мэты на пасадзе старшыні, пасля чаго адбылося абмеркаванне паміж еўрадэпутатамі. Каб паспяхова атрымаць гэтую пасаду, Урсулі фон дэр Ляен патрэбна было набраць абсалютную перавагу ў галасах сярод 374 еўрапейскіх парламентарыяў. Галасаванне звычайна адбываецца таемна і немагчыма высветліць, як кожны асобны дэпутат прагаласаваў.

 

Хто такая Урсуля фон дэр Ляен і што пра яе вядома?

Урсуля фон дэр Ляен — міністр абароны ФРГ, ураджэнка Бруселя. Вольна валодае нямецкай, французскай ды ангельскай мовамі. Яна год вывучала экано-міку ў Лонданскай школе эканомі-кі, але вышэйшую адукацыю атрымала ў галіне медыцыны ў Гановеры. У 1990-м годзе далучылася да кіраўнічай партыі Германіі — Хрысціянска-дэмакратычнага Саюзу (ХДС). У 2005-2009-х гадах займала пасаду міністра па справах сям’і, пенсіянераў, жанчын ды моладзі. Ад 2009 па 2013 — міністр працы і грамадскіх спраў. 17 снежня 2013 году стала федэральным міністрам абароны (і першай жанчынай на гэтай пасадзе).

 

Некаторыя прыярытэты, агучаныя Урсуляй фон дэр Ляен

— Да 2030 года краіны Еўра-звязу павінны будуць скараціць выкіды СО2 на 50%. План па дасягненні гэтай мэты павінен будзе з’явіцца да 2021 года.

— Падтрымлівае далучэнне Паўночнай Македоніі ды Албаніі да Еўразвязу.

— Падтрымлівае магчымасць запаволіць працэс Брэксіту.

— У адносінах да міграцыі, прапануе «перазапусціць» Дублінскую сістэму і зноў пераразмеркаваць абавязкі па прыёму ўцекачоў.

Радыё Свабода.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *