«Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці»

Панядзелак, Жнівень 5, 2019 0

24 ліпеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці» вядомага менскага фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага. Творчы фотапраект прысвечаны 254-годдзю з дня нараджэння знакамітага палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, які жыў на тэрыторыі Беларусі ў XVIII-XIX стагоддзях.

фатографк

Фотавыстава майстра такога ўзроўню арганізавана ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ўпершыню і стала сапраўднай падзеяй, якая зацікавіла як чытачоў бібліятэкі, так і  яе гасцей.

Міхаіл Крыжаноўскі — вядомы ў Беларусі майстар партрэтных, рэпартажных і мастацкіх здымкаў, удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў.

У прадстаўленым цыкле фотаздымкаў прысутнічаюць сюжэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання  культурнага асяроддзя, паказаны стан палацавага ансамбля «Паўночныя Афіны», яго мінулае і сучаснасць. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызначаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй краіны, людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх.

залак

Жыццё таленавітага і рознабаковага чалавека заўсёды цікавіла грамадства. Лёс Міхала Клеафаса Агінскага звязаны з такімі асобамі, як Напалеон І, імператар Аляксандр, імператрыца Кацярына, Тадэвуш Касцюшка і многіх іншых.

Упрыгожылі мерапрыемства музычнымі і творчымі нумарамі запрошаныя на фотавыставу госці. Сярод іх неабходна адзначыць Ірыну Цуканаву (спявачку, мастацкага кіраўніка музычнага аб’яднання «Галактыка», дзіцячую пісьменніцу) і Вольгу Воінскую (кампазітара, музыканта, выкладчыка).

двоекдзеўкак

Цікавасць прысутных выклікаў і прапанаваны да прагляду фільм пра музей-сядзібу М.К. Агінскага ў Залессі, куды кампазітар пасяліўся ў 1802 годзе, вярнуўшыся сюды з далёкіх замеж-ных вандровак, і дзе ён напісаў свой знакаміты ля-мінорны паланез «Развітанне з Радзімай».

Выстава рознабаковая, яскравая, запамінальная. Работы выкананы ў розных тэхніках і накірунках: фотарэпартаж, мастацкае фота, кампутарная графіка, інсталяцыя, жывапіс. Наведвальнікі ўбачылі не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і партрэты людзей, якія жывуць у гэтым краі.

усек

Тэхніка прадстаўленых на выставе фатаграфій спалучае ў сабе жывапісныя і графічныя магчымасці: лёгкасць і імправізацыйнасць малюнка з каларыстычным багаццем, якое не саступае магчымасці традыцыйных тэхнік выяўленчага мастацтва.

Уменне фотамайстра адшукаць, адкрыць і адлюстраваць у кадры самае патаемнае, няўлоўнае і індывідуальнае надаюць непаўторнасць кожнай рабоце.

Метадыст Лідскай РБ імя Я. Купалы.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *