Гадавая валанцёрская праграма на нямецкім тэлебачанні

Панядзелак, Жнівень 12, 2019 0

Вецін-ТБ шукае валанцёраў/к, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэаролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Калі: 1 траўня 2020 — 30 красавіка 2021.

Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне пакрываюцца праектам.

Кандыдаты/кі павінны падаць заяўку на праект, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе да 20 жніўня 2019  г.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

— навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;

— пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;

— навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;

— атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— узрост 17-30 гадоў;

— моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыяадукацыі;

— уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;

— добрае валоданне нямецкай мовай.

 

Перавага будзе аддавацца кандыдатам і кандыдаткам:

— з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці;

— мігрантам;

— моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы.

Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Хале.

Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Веціне і Хале. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыяпраектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Германіі.

Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з  WTV — Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — European Solidarity Corps (ESC).

Крыніца: europa.eu. АДБ “Брусель”.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *