НАША СЛОВА № 31 (1442), 24 ліпеня 2019 г.

Панядзелак, Жнівень 5, 2019 0

27 ліпеня на Лідчыне

27 ліпеня на Лідчыне традыцыйна прайшло пад знакам ушанавання памяці паўстанцаў 1863 года. І няма нічога дзіўнага ў сумяшчэнні гэтай даты і гэтай памяці. 27 ліпеня 1990 года — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяр-жаўным суверэнітэце Беларусі падвёў рысу пад многімі этапамі змагання за незалежнасць нашай краіны і стаў магчымым у многім і дзякуючы гэтаму паўстанню.

Урачыстасці пачаліся з імшы ў паўстанцкай капліцы ў былым засценку Станкевічы. Служыў імшу ксёндз Андрэй з касцёла Спаслання Святога Духа г. Бярозаўкі. Паводле легегнды гэтую капліцу паўстанцы склалі за адну ноч. Недзе ў пачатку 50-х гадоў НКВД вывезла ўвесь засценак Станкевічы ў Сібір, і капліца стаяла занядбанай. З Сібіры вярнулася толькі адна сям’я. Ужо ў 21 стагоддзі капліца была адноўлена, і хоць і рэдка, а тут бываюць набажэнствы.

Пасля імшы быў асвечаны крыж на магіле паўстанцаў 1863 года, адноўлены ваясной гэтага года ў былым фальварку Стрэліца. Ад Станкевічаў да Стрэліцы напрасткі — кіламетраў тры, таму найбольш верагодна, што пахаваны там паўстанцы з таго ж аддзела, які будаваў капліцу. Сюды на магілу была прывезена зямля з магілаў паўстанцаў у Вільні і далучана да векавечнай зямлі кургана. Асвяціў крыж ксёндз Андрэй.

Пасля Стрэліцы сябры розных груп грамадскасці наведалі мемарыял у Шчытніках паміж Малым Ольжавам і Моха-вічамі. Сюды таксама прывезлі зямлю з вілен-скіх магіл. Дарэчы, там  у Вільні было паха-вана вельмі шмат лідзян, расстраляных і паве-шаных за ўдзел у паўстанні.

І апошнім пунктам стаў млын у Дво-рышчы, дзе была адкрыта першая ў Беларусі  арт-выстава, прысвечаная паўстанню 1863 горда на Лідчыне. Арт-выстава — гэта шэсць вялікіх пластыкавых планшэтаў на стой-ках. Тут дзясяткі партрэтаў, да сотні імё-наў і вялікі аб’ём інфармацыі. Выстава рыхтавалася для Тарноўскай школы (блі-жняй ад мемарыяла ў Шчытніках) і рабі-лася ў мабільным варыянце, каб можна было перавозіць яе са школы ў школу. Усё было ўзгоднена з аддзелам адукацыі, але потым улады далі задні ход, і выстава размясцілася на прыватнай тэрыторыі.

Падчас  адкрыцця было сказана пра гатоўнасць да адкрыцця музея паў-стання. Ёсць цэлы паверх у 600 кв. м, але адным лідзянам падняць гэта будзе цяж-ка. Гэта мусіць быць агульнанацыяна-льны праект. Беларуская грамадскасць сёння ўжо можа ўласнымі сіламі ства-рыць такі музей.

У гонар паўстанцаў прагучалі па-трыятычныя песні ў выкананні Зміцера Захарэвіча. Нажаль, вялікі канцэрт арга-нізаваць не выйшла, бо ўсе гэтыя дзеі за-нялі час з 14.00 да 19.00. Дзень быў пера-гружаны, але ўсё трэба было зрабіць.

Тыя, хто захоча наведаць выставу, маюць звяртацца ў лідскую турфірму “Адрас лета”: 231300, Рэспубліка Бела-русь, г. Ліда, вул. Чапаева, 8. Тэлефоны: 8 — (0154) 52-43-44, 8 — (029) 88-22-119, 8 — (0154) 53-03-03, 8 — (044) 500-500-9,

E-mail: adresleta@gmail.com.

Першыя цікаўныя ўжо ёсць.

Яраслаў Грынкевіч.

“Нясвіжскія каеты” № 2

27 ліпеня ў сеціве з’явіўся 2-гі нумар краязнаўчага літара-турна-гістарычнага часопіса “Няс-віжскія каеты”, заснаванага Няс-віжскай раённай арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны.

Першы нумар у штыкі быў сустрэты нясвіжскімі ідэолагамі і вельмі прыхільна нясвіжскімі і ста-ўпецкімі краязнаўцамі ды паспа-літымі чытачамі.

Другі нумар атрымаўся не-калькі мякчэйшым. Сярод асноў-ных матэрыялаў:

— Наш наступны крок да чытача — уступны артыкул Ва-лерыя Дранчука;

— 100 дубоў для Жылкі — ма-тэрыялы памяці Уладзіміра Жылкі;

— 45 гадоў Карцэвіцкай школе;

— Атамная рэпетыцыя — успаміны пра ўдзел жыхароў Няс-віжскага раёна ў выпрабаванні атамнай бомбы на Тоцкім палі-гоне;

— Студзёнскія гісторыі — краязнаўчыя нататкі з гісторыі і су-часнасці вёскі Студзёнкі, напіса-ныя мясцовым жыхаром Аляк-сандрам Абрамовічам;

— Іосіф Макрэцкі — дэпу-тат-беларус польскага Сейма (вынікі аднаго пошуку) — аўтары: Ганна Байрашэўская, малодшы навуковы супрацоўнік ДУ «Музей гісторыі Клеччыны», Андрэй Блі-нец,  старшы навуковы супрацоў-нік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»;

— Даніна памяці — працяг успамінаў Вікторыі Жукевіч-Дзі-воты.

— Запозненае прызнанне — пачатак кнігі кандыдата філасоф-скіх навук Васіля Драгаўца пра вё-ску Хадатавічы Нясвіжскага раё-на, кніга выйшла ў 2018 годзе вельмі невялікім накладам і мала даступная шырокаму чытачу;

— Дзяржава волатаў — уры-вак з яшчэ ненадрукаванай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча;

— Каб і слоўцам не згра-шыць  — працяг паэмы Віктара Дземеша пра Сымона Буднага;

— Кот, па якім сумуюць Ня-свіж і Парыж — апавяданне Ігнася Адамскага і інш.

Часопіс можна знайсці на сайтах:

http//nslowa.by

http//pawet.net

http//kamunikat.org

http//belkiosk.by.

Выпуск другога нумара злёгку затрымаўся. Дапытлівы чытач заўважыць, што тут шмат новых аўтараў. Ідзе станаўленне і прыцірка аўтарскага калектыву.

Абяцаны аб’ём вытрыма-ны — 78 старонак (з вокладкай).

Разам з тым рэдкалегія ду-мае і працуе над пашырэннем тэ-матыкі і кола краязнаўцаў, якія захочуць надрукавацца. Мы ба-чым, што пакуль нясвіжскія ідэо-лагі крывяць губу ў бок часопіса, тут ужо з’явіліся матэрыялы на-вуковага супрацоўніка замкавага комплекса “Нясвіж” і Клецкага музея, ганаровых нясвіжцаў і ветэ-ранаў, і так будзе далей.

Яраслаў Грынкевіч.

Сустрэча з Паэтам і Чалавекам

Ці не кожныя выходныя жыхары вёскі Вострава Слонім-скага раёна бачацца з земляком, журналістам, намеснікам галоў-нага рэдактара «Газеты Слонім-скай» Міколам Канановічам, які прыязджае ў родную хату да ма-мы, Таццяны Іванаўны. А ў міну-лую суботу востраўцы запоўнілі мясцовы клуб, каб убачыцца з Мі-колам Канановічам як паэтам.

Нават не прыпомню іншай такой сардэчна-кранальнай суст-рэчы, размовы. Неабыякавасць — тое, што аб’яднала 20 ліпеня ў Во-страўскім клубе Міколу Кананові-ча з аднавяскоўцамі, родзічамі, сябрамі, якія гаварылі і пра вершы паэта, і пра чалавека Міколу Кана-новіча, бо аднаго без другога не бывае.

Загадчыца Востраўскай бібліятэкі Кацярына Ігнатовіч пра-вяла агляд кніжнай выставы, а загадчыца клуба Валянціна Лаў-рутыч распавяла пра школьныя гады паэта. Найперш гэтыя адда-ныя беларускай культуры жанчы-ны і прысутныя востраўцы надалі сустрэчы асобую аўру. Аўтар гэ-тых радкоў нагадаў пра М. Кана-новіча як Настаўніка, кіраўніка літаратурнага гуртка падлеткавага клуба «Святліца» грамадскага аб’я-днання «Воля да развіцця», скла-дальніка і рэдактара двух выпускаў моладзевага літаратурнага альма-наха  «Ад Я да Я» (2001, 2003), і што Міколу Канановіча па сягоння з піетэтам і ўдзячнасцю ўспамі-наюць  ягоныя выхаванцы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Чыгрын адзначыў важ-насць таго, што творчая вечарына праходзіць у роднай вёсцы паэта ці, як модна цяпер казаць, на малой радзіме, хоць, насамрэч, падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч, для чалавека родныя мясціны, родная вёска — гэта Вялікая Радзіма, і па-жадаў, каб вершы паэта апошніх гадоў былі выдадзены асобнай кніжкай. Было і пажаданне ад род-най сястры пісаць болей вясёлых, аптымістычных вершаў, на што беларускі мастак Мікола Бушчык заўважыў:

—  Быць Паэтам — гэта паклі-канне Бога, Паэт — гэта вушы Бога, Паэт не можа пісаць іначай, калі бачыць землякоў, якія жывуць са свайго мазаля за 200-300 рублёў.

Са свайго боку дадам. Так, усе мы любім, кахаем, радуемся і смуткуем, перажываем, але толькі Паэт здольны, ахвяруючы сабою, увабраць у сваё сэрца людскі боль і вярнуць  нам яго ў вершах ужо надзеяй і выратаваннем.

Сам віноўнік урачыстасці прачытаў падборку сваіх вершаў апошніх гадоў з літаратурнага аль-манаха «Новы Замак», якія выдае Гарадзенскае абласное аддзя-ленне Саюза беларускіх пісьмен-нікаў. Самым першым Мікалай Мікалаевіч прачытаў верш, пры-свечаны свайму сябру, знакаваму беларускаму паэту Анатолю Сы-су. Гэты верш, як падаецца, у зна-чнай ступені ёсць лейтматывам паэтычнай творчасці Міколы Ка-нановіча і паказвае яго самога як чалавека.

Сюрпрызам для паэта стаў-ся прыезд ягоных сяброў з Барана-віч — паэткі Тацця-ны Яцук і спявачкі Рэгіны Скіпар, якая выканала некалькі песень на вершы Т. Яцук. Былы дырэк-тар Сянькоўшчын-скай школы Уладзі-мір Лабко прачы-таў некалькі дасці-пных пародый на вершы М. Кана-новіча і праспяваў украінскую песню «Чорныя бровы, карыя вочы». Ся-стра Святлана з унукамі падарыла паэту кветкі, а пля-меннік Ціхан і жонка Ірына Міка-лаеўны прачыталі прысвечаныя ім вершы паэта, што дадало асо-быя эмоцыі ў агульную святоч-ную атмасферу, якая панавала ў зале, у тым ліку дзякуючы вядоў-цы сустрэчы Святлане Адамовіч, старшыні Слонімскай суполкі ТБМ.

Адзіная кніга Міколы Ка-нановіча «І доўжыцца ноч», вы-дадзеная ў 2003 годзе, пачынаецца вершам з такімі радкамі:

Бяссоннай ноччу цягнікі

Журбу маю па незваротным

Жыцці, як ссохлыя лісты,

Нясуць не мілым і не родным —

Нясуць у невядомы край,

У недасяжны мройны вырай,

Дзе не бывае змрочных зграй

Людзей са звычкаю ваўчынай… .

Як падаецца, 20 ліпеня 2019 года ў Востраўскім сельскім клубе збылася раней недасяжная мроя Паэта, а журба адступіла.

Міхась Варанец.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

(Працяг. Пачатак у па-пярэднім нумары.)

Камзолаў (Аляксандр) — форма прыметніка з прыналеж-ным суфіксам -аў ад антрапоніма Камзол і і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Камзол-аў. Утва-ральнае слова — ад апелятыва камзол (уст.) ‘даўнейшая муж-чынская верхняя вопратка, звы-чайна без рукавоў’. ФП: камзол (‘вопратка’) — Камзол (мянушка, пазней прозвішча) — Камзолаў.

Кандрашонак (Ніна) — вы-твор з суфіксам -онак ад антрапо-німа Кандраш і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Канд-раш-онак — Кандрашонак. Адымё-навае прозвішча: ад Кандрацій, Кандрат (< грэч. ‘шыракаплечы’); зафіксавана Кандраш (1582) — імя, потым прозвішча) — Кандрашо-нак.

Канонік (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва канонік ‘святар’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 415) або варыянт імя Конан (< грэч. ‘які працуе, служыць, спя-шаецца’) ці ‘нашчадк Конана’, суфікс -ік — Канон-ік.

Каратышэўскі (Алег) — вы-твор з суфіксам -эўскі ад тапоніма Каратышы і  значэннем ‘нара-джэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Каратыш-эўскі — Ка-ратышэўскі. ФП: каратыш (рэг.) ‘малы, нізкага росту чалавек’ (Нас.), руск коротыш ‘тое самае'; ‘кароткая рэч’ (Даль) — Каратыш (мянушка, потым прозвішча) — Каратышы (тапонім: ‘мясцо-васць, паселішча з прозвішчамі Каратыш‘) — Каратышэўскі. Або шляхетная форма ад прозвішча Каратыш (Каратыш-эўскі).

Карэнка (Кацярына) — вы-твор з суфіксам -энка ад антрапо-німа Кары і  значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кар-энка — Карэнка. Утваральнае слова Кары ад апелятыва кары ‘карыч-невы (пра колер вачэй)’. ФП: кары (‘чарнавокі’) — Кары (антрапонім) — Карэнка.

Касабука (Кацярына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва касабука, касабуцкі ‘касавокі’ (Нас.).

Касмачэўскі (Мікалай) — вытвор з суфіксам -эўскі ад тапо-німа Касмачы і значэннем ‘нара-джэнец (жыхар) названай мясці-ны, паселішча': Касмач-эўскі — Касмачэўскі. ФП: касмачы (разм.) ‘доўгія ўзлахмачаныя пасмы ва-ласоў’) — касмач (‘асоба з доўгімі, касматымі валасамі’) — Касмач (мянушка, потым прозвішча) — Касмачы (‘паселішча з прозвіш-чамі Касмач‘) — Касмачэўскі. Або ад імя Касма, Кузьма (< грэч. ‘упрыгожанне’).

Касцецкі (Станіслаў) — ады-мёнавы вытвор ад польск. Kon-stancjusz < лац. Constantinus < constans ‘стойкі, пастаянны, цвё-рды’.

Касцюшка (Кацярына) — народная форма (зафіксавана ў 1556 г.) імя Канстанцін (< лац. ‘цвёрды, стойкі, пастаянны’) на-была функцыю прозвішча.

Каўрус (Алесь) — магчымая другасная акцэнтаваная форма ад Хаўрус (параўн. фанетычныя варыянты: магу — мог [мох], руск. могу — мог [мок]) — семантычны вытвор ад апелятыва хаўрус (разм.): 1) ‘група людзей, звязаных агульнымі інтарэсамі, мэтамі'; 2) ‘саюз, садружнасць’. Першасная форма — апелятыў хаўрус — мае свае вытворы: хаўрусаваць ‘быць у хаўрусе'; хаўруснік ‘саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе'; ж. хаўрусніца, прым. хаўрусніцкі (СБЛМ — 2016, с. 893). Параўн. таксама: халабурда ‘растрёпа, разгильдяй’ (Фасм., т. 4, с. 216) і галабурда (укр.) ‘дэбош, буян-ства, дэбашыр, буян’ (Грынч.).

Кашкурэвіч (Арлен) — фо-рма бацькаймення з фармантам -эвіч ад антрапоніма Кашкур з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Кашкур-эвіч. Утваральнае слова Кашкур можа быць семан-тычным дэрыватам ад апелятыва кашкур — утварэння ад кошка з семантыкай ‘аматар забаўляцца з кошкай’ або ‘мурлыкаў, як кошка’. ФП: кошка — кашкур — Кашкур (мянушка, потым прозвішча) — Кашкурэвіч. Параўн. татур, дзяўчур, хлапчур — дэрываты з суфіксам -ур ад тата, дзеўка, хлопец («Беларускае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко).

Кебіч (Ірына) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад антрапоніма Кеб і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Кеб-іч. Утваральнае слова Кеб ад апелятыва кеб ‘аднаконны экіпаж у Англіі’ (англ. cab) («Словарь русского языка» в 4 т., т. 2, с. 45, М., 1982). Або ад укр. кеба ‘здо-льнасць, уменне’ (Грынч.) — Кеба (мянушка, пазней прозвішча) — Кебіч. Або, семантычны дэрыват ад апелятыва кебіч ‘балотная пту-шка кнігаўка’ (ад Кіеbіtz : Дзея-слоў. 2013. № 6. С. 241)

Кіюнін (Міхаіл) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ін ад антрапоніма Кіюня і знаэннем ‘нашчадак названай асобы': Кіюн-ін. ФП: кій (стараж. ‘молат, малаток’) — Кій (празванне, пазней прозвішча) — Кіюня (вытвор з суфіксам -уня/-юня ад Кій і зна-чэннем ‘нашчадак (сын) Кія‘ — Кіюнін.

Клебановіч (Арнольд) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Клебан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клебан-овіч — Клебановіч. Утваральнае слова ад апелятыва (рэг.) клебан < літ. Klebanas ‘ксёндз’.

Клімаш (Юрый) — народна-гутарковая форма з фіналлю -аш ад імя Клім, Клімент (< лац. clemens ‘міласэрны, літасцівы, ласкавы’) набыла ролю проз-вішча. Зафіксавана ў 1552 г.

Коц (Аляксандр) — семан-тычны вытвор ад апелятыва коц ‘суконная коўдра’ («Слоўнік народ-най мовы Зэльвеншчыны» П. Сця-цко, с. 62), ‘лямец’ (Гарб.), ‘ста-ражытны дыван’ (Даль).

Краўневіч (Валянцін) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Кроўны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кроўн-евічКраўневіч. Утваральнае слова ад апелятыва кроўны ‘родны па крыві, які паходзіць ад адных продкаў'; перан. ‘вельмі блізкі, цесны, моц-ны, непарушны’.

Крупская (Жанна) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Крупы (Крупкі) і значэннем ‘на-раджэнка (жыхарка) названай мяс-цовасці': Круп-ская — Крупская.

Кручынін (Іван) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ін ад антрапоніма Кру-чына і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Кручын-ін — Кру-чынін. Утваральнае слова ад апеля-тыва кручына < руск. кручина фалькл. ‘журба, смутак, маркота, туга’.

Крывалевіч (Наталля) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапо-німа Крываль і значэннем ‘наш-чадак (дачка) названай асобы': Крываль-евіч — Крывалевіч. Утва-ральнае слова ад апелятыва кры-валь ‘крывы'; структура слова крыв-аль; параўн. доўгі — даўгаль, тонкі — танкаль («Беларускае народнае словаўтварэнне» П. Сця-цко, с. 94).

Крэмень (Пінхус) — семан-тычны вытвор ад апелятыва крэ-мень ‘вельмі цвёрды мінерал, які першапачаткова ўжываўся для вы-сякання агню'; перан. ‘пра чала-века з цвёрдым характарам’.

Кузюр (Святлана) — вытвор з суфіксам -юр ад антрапоніма Кузя і значннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Куз-юр — Кузюр. Утваральнае слова Кузя (1556) — варыянт імя Кузьма, Касма < грэч. ‘упрыгожанне’.

Куксенка (Вікторыя) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам —енка ад антрапоніма Кукса і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) названа асобы': Кукс-енка. Утваральнае слова ад апелятыва кукса ‘частка канечнасці, якая засталася пасля аперацыі або калецтва’. ФП: кукса (‘частка канечнасці’) — Кукса (мяну-шка чалавека з куксай) — Кукса (прозвішча) — Куксенка (Куксянко).

Курак (Ганна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва (рэг.) курак ‘самец курыцы, певень’ (ут-варэнне: кура (‘курыца’) — курак; як і гусь — гусак). Або ад курак ‘аладка з цеста’ (А. Каўрус). Або магчымая другасная формаа ад Акурак — ад апелятыва акурак ‘не-дакурак, рэшткі выкуранай ці не-дакуранай папяросы, цыгарэты’. Параўн. формы з адпадзеннем пачатквых гукаў (літар.): арабей < варабей ‘верабей’, спадар < гас-падар.

Кутузаў (Уладзіслаў) — фор-ма прыметніка з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Ку-туз і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Кутуз-аў — Кутузаў. Утваральнае слова Кутуз ад апе-лятыва кутуз (руск.) ‘падушка, на якой плятуць карункі’, ‘клумак’ (Даль).

Кухціна (Аляксандра) — фо-рма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ін-а ад антрапоніма Кухта і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Кухт-іна — Кухціна. Утваральнае слова ад апелятыва кухта (устар.) ‘вучань кухара (Нас.), укр. кухта ‘сын ці памочнік кухара, повара’ (Грынч.).

Кучмасаў (Алег) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Кучмас і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кучмас-аў. ФП: кучма ‘тое, што і кучомка (шапка футрам на-верх)’, кучма ‘пра пышныя густыя валасы’, ‘пра густую зелень’ (пе-ран.) — Кучма (мянушка, потым прозвішча) — Кучмас (ацэначная форма асобы з прозвішчам Кучма: утварэнне з суфіксам -ас: Кучм-ас — Кучмас; параўн. дырда — дырдас ‘свавольнік, дураслівец’ (Нас.) («Беларускае народнае сло-ваўтварэнне» П. Сцяцко, с. 195).

Лавіцкі (Мікола) — вытвор з суфіксам -скі/-цкі ад тапоніма Лавы (Лаві-кі) і значэннем ‘на-раджэнец, жыхар названай мясці-ны, паселішча': Лавік-скі — Лаві-цкі; Лав-іцкі — Лавіцкі.

Лазебная (Анастасія) — се-мантычны вытвор ад апелятыва — прыметніка лазебны (-ая) ‘які ад-носіцца да лазні; лазебнік‘ (Бір.).

Лантушэвіч (Ірына) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -эвіч (-евіч) ад антра-поніма Лантух  і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Лантух-евіч — Лантуш(х/ш)-эвіч. ФП: укр. лантух ‘мяшок’ — Лантух (празванне, потым прозвішча) — Лантушэвіч.

Ласянкова (Дар’я) — вытвор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Ласянок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ласянок-ова — Ласянкова. Утвара-льнае слова ад рэг. апелятыва лася-нок ‘ласяня’.

Латышкевіч (Інга) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацька-ймення -евіч ад антрапоніма Ла-тышка і  значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Латышк-евіч. Утваральнае слова ад апеля-тыва латышка — жан. да латыш ‘народ, які складае асноўнае насе-льніцтва Латвіі’.

Лемяшэўская (Ларыса) — вытвор з суфіксам -ская ад тапо-німа Лемяшэўка і значэннем ‘на-раджэнка ці жыхарка названага паселішча': Лемяшэў(ка)ская; або ад Лемяшы з суфіксам -эўская: Лемяш-эўская. Ці форма з прэс-тыжным суфіксам -эўская ад про-звішча Лемеш — Лемеш-эўская, якое ад апелятыва лямеш ‘частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго’. ФП: лямеш (‘частка плуга’) — Лямеш (мянушка, пазней прозвішча) — Лемяшы, Ле-мяшоўка (тапонім з прозвішчамі Лямеш ці Лемеш) — Лемяшэўская.

Лета (Вольга) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва лета ‘са-мая цёплая пара года паміж вяс-ной і восенню’. Або ад Лета: у грэчаскай міфалогіі — рака забыц-ця ў падземным свеце’ (ТСБМ, т. 3, с. 38). Калі мець на ўвазе пару года, то гэтаму антрапоніму ёсць антытэза Зіма (Іван).

Лісавец (Ала) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Лісава і значэннем ‘нараджэнка ці жыха-рка названай мясцовасці': Лісав-ец. ФП: ліс (‘самец лісы’) — Ліс (прозвішча) — Лісава (‘уладанне Ліса‘) — Лісавец.

Луніна (Вольга) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ін-а ад антрапоніма Лунь і значннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Лунь-іна — Луніна. Утваральнае слова Лунь ад апеля-тыва лунь ‘драпежная птушка ся-мейства ястрабіных (з шаравата-белым апярэннем у дарослых сам-цоў); мышалоў’.

Луннік (Мікалай) — семан-тычны вытвор ад апелятыва луннік ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з ліло-вымі духмянымі кветкамі і сэрца-падобнымі лістамі’ (ТСБМ, т. 3, с. 62).

Лунь (Кацярына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва лунь ‘драпежная птушка сямейства яст-рабіных (з шаравата-белым апя-рэннем у дарослых самцоў); мы-шалоў’.

Лушч (Алена) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва лушч < укр. лущ ‘назва птушкі’ (Грынч.).

Лысюк (Агнія) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Лысы і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Лыс-юк. Утвараль-нае слова ад апелятыва лысы ‘які мае лысіну, з лысінай'; перан. ‘па-збаўлены расліннасці’.

Лябецкі (Ігар) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Лябяды, Лябеды і значэннем ‘нараджэнка ці жыхарка названай мясцовасці': Лябяд-скі — Лябяцкі, Лябед-скі — Лябецкі (напісанне паводле фане-тычнага прынцыпу правапісу). Або ад антрапоніма Лебяда і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Лебяд-скі -Лябедскі — Лябе-цкі.

Лямцава (Ларыса) — форма прыналежнага прыметніка з суфі-ксам -ав-а ад антрапоніма Лямец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лямец-ава — Лямцава. Ут-варальнае слова ад апелятыва лямец ‘тоўсты, шчыльны матэры-ял з шэрсці, воўны’. ФП: лямец (‘матэрыял’) — Лямец (мянушка, па-зней прозвішча) — Лямцава.

Майніч (Ладзік) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Майна і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Майн-іч. Утваральнае слова Майна ад апе-лятыва майна ‘выклічнік, у мове такелажнікаў, будаўнікоў: выраз са значэннем ‘апускай уніз’ (ТСБЛМ — 2016, с. 411).

(Працяг у наст. нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў жніўні

Адамін Іван

Адамчык Валер Зянонавіч

Азаранка Аляксандр Іванавіч

Акіменка Антаніна

Акрамава Іна

Акрушка Яўген Анатольевіч

Александровіч Ала Ібрагім.

Альхіменка Лідзія

Альховік Надзея Васільеўна

Аляксандровіч Валянціна

Анацка Алег

Андрэеў Ілля Аляксандравіч

Антановіч Кастусь Уладзімір.

Антанюк Раіса Рыгораўна

Анціпенка Алесь Ілліч

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арэшкава Марыя

Асаула Рыгор Міхайлавіч

Астапенка Анатоль Уладзімір.

Бакач Алесь Уладзіміравіч

Бандарчык Уладзімір Мікал.

Банцэвіч Ілья Сямёнавіч

Барадзіна Інга Мікалаеўна

Бардашэвіч Яна Валер’еўна

Бартноўская Яна Аляксандр.

Барысік Таццяна Іванаўна

Басанец Анастасія Ільінічна

Басін Якаў Зіноўевіч

Бахметава Святлана

Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

Белахвостава Людміла Ігараўна

Більскі Ілья Андрэевіч

Блоцкая Ірына Мікалаеўна

Бранішэўская Света

Бубешка Антаніна

Бука Алег Рывалдавіч

Бурко Іосіф Віктаравіч

Бут-Гусаім Святлана Феадос.

Вайноўскі Міхаіл

Валатоўскі Вячаслаў Валянцін.

Варапееў Уладзімір

Васіляўскайце Таццяна

Васько Яніна Мікалаеўна

Ваўранюк Ірына Ільінічна

Войніч Станіслаў Эдуардавіч

Воўк Яўген

Вуек Ул. Ул.

Вырвіч Барыс Іванавіч

Вячорка Аляўціна Сямёнаўна

Габец Ягор Валер’евіч

Галавіна Клаўдзія Іванаўна

Галаўнёў Мікалай Іванавіч

Галоцік Ірына Пятроўна

Галубовіч Ксенія Леанідаўна

Гаплічнік Аксана Мікалаеўна

Гапоненка Алег Паўлавіч

Гаравая Ніна Віктараўна

Гарэлікаў Уладзімір Марат.

Гедрэвіч Валянціна

Глазырын Сяргей

Грудніцкая Тамара

Грыгенча Вераніка

Грынюк Вольга Віктараўна

Грышуніна Наталля

Губскі Уладзімір

Гудкова Вольга Уладзіміраўна

Гундар Марына Юр’еўна

Дабравольскі Андрусь

Дабрадзей Алеся Пятроўна

Дакурна Генрых Фабіянавіч

Дарафяюк Міхаіл

Дваранчук Юры Яўгенавіч

Дзергачова Любоў Рыгораўна

Дзешчыц Алена Аляксандр.

Дзьячкова Ларыса

Дзянісік Алена

Догелева Ала

Доўгі Уладзімір

Драздоў Юры

Другакоў Уладзімір Пятровіч

Дрыгайла Зміцер Ісаакавіч

Дычок Сяргей Уладзіміравіч

Ерашэня Раман Віктаравіч

Жаркоў Аляксандр Іванавіч

Жаўрыд Марына Аляксандр.

Жукоўская Алеся Іванаўна

Забенька Сяргей Аляксандр.

Запрудскі Сяргей Мікалаевіч

Зверава Тамара

Зуева Валянціна Дзмітрыеўна

Зянько Аляксей Андрэевіч

Іваноў Мікалай Аляксеевіч

Іскарцкая Марына

Каваленка Анастасія Уладзім.

Кавалеўскі Яўген Міхайлавіч

Кажарская Эліна Сяргееўна

Казак Алег

Казмірук Аліна Вітальеўна

Камарова Алена Аляксандр.

Камароўскі Мікалай Міхайл.

Камароўскі Мікола Іванавіч

Камбалава Анжаліка Набіл.

Камянецкая Ірына

Кананенка Тамара Міхайлаўна

Канкаловіч Вера

Кануннікава Ніна Паўлаўна

Капціловіч Тамара

Карабельнікава Алена

Карніенка Мінай Лявонавіч

Кароль Алег

Карпекін Канстанцін Рыгор.

Карповіч Андрэй Уладзімір.

Касаты Людвіг Канстанцінавіч

Касьяненка Антон

Кірвель Юзаф Юзафавіч

Князева Часлава Вячаславаўна

Коваль Альвіна

Козіч Ганна Леанідаўна

Колесень Ірына

Копыл Ілля Піліпавіч

Корбут Аляксандр Іванавіч

Косінец Анатоль

Краснік Вольга

Краснова Наталля

Красюк Фёдар

Краўцоў Генадзь Сямёнавіч

Краўчанка Пётр Кузьміч

Крокас Ірына

Круглая Марына Віктараўна

Кручонак Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Леанід Пятровіч

Кузьмянкоў Зміцер Уладзімір.

Куксар Наталля

Куль Дзмітры

Кунцэвіч Святлана Віктараўна

Купава Вітаўт Мікалаевіч

Куплевіч Віталь Эдуардавіч

Курловіч Аляксандр Адамавіч

Кушаль Глафіра Васільеўна

Леановіч Алена Георгіеўна

Лемеш Яўген Вікенцьевіч

Лепяшко Аляксандр Віктар.

Лойка Тамара

Лук’янава Марыя Рыгораўна

Ляскоўскі Уладзіслаў Канстан.

Ляўкевіч Наталля Міхайлаўна

Ляшкевіч Таццяна

Маёрава Вольга Уладзімір.

Макарэвіч Віталь Сяргеевіч

Малашчанка Уладлена Алег.

Малей Кацярына

Маліноўскі Макар Яўгенавіч

Мальдзіс Адам Восіпавіч

Мандрык Наталля

Мандрыкін Раман Аляксандр.

Марцінкевіч Андрэй Андр.

Марчанка Дзяніс Васільевіч

Марчык Віктар

Машчэнская Алена

Мілевіч Ларыса Васільеўна

Мінчук Уладзімір

Міхайлоўская Анастасія Вяч.

Міхайлоўская Таццяна Васіл.

Міцкевіч Марыя Міхайлаўна

Мішкевіч Аліна Міхайлаўна

Мудроў Алег Л.

Муха Анатоль Міхайлавіч

Муха Барыс Ібрагімавіч

Мыслівец Андрэй Аляксандр.

Мялешка Аляксей Аляксеевіч

Мясніковіч Юры

Навумец Яўген Часлававіч

Наліўка Лідзія Вячаславаўна

Неткачава Валянціна Алякс.

Нікіценка Мікалай

Оліна Эла Ігараўна

Пабірушка Надзея

Палівода Святаслаў Мікітавіч

Панамарова Жанна Сцяпан.

Папова Варвара Сяргееўна

Пархімчык Святлана Мікал

Патапчук Леанід

Паўловіч Іван Іванавіч

Пацёмкін Уладзімір Леанідавіч

Петухоў Алесь

Піваварчык Сяргей Аркадз.

Плевака Валеры Сцяпанавіч

Плотнікаў Уладзімір

Правалінскі Віталь

Пухоўская Юлія Аляксандр.

Пучынскі Уладзімір Станісл.

Пушкін Аляксандр Мікал.

Пшэннік Тамара Францаўна

Пятровіч Ева Іванаўна

Рагачэўская Валянціна Пятр.

Раманава Юльяна Ігараўна

Раманчык Надзея Дзмітрыеўна

Рамук Андрэй

Рачко Віктар

Русакевіч Юры Яўгенавіч

Руснак Ганна Вітальеўна

Рынкевіч В. У.

Рысявец Уладзімір Аляксанд.

Рэйда Святлана Юр’еўна

Сабаленка Аляксандр Міхайл.

Сабінін Сяргей Юр’евіч

Савіцкая Ірына Канстанцінаўна

Савосценка Ігар

Садаўнічы Дзмітры В.

Садоўская Анастасія Раман.

Сак Міхал Міхалавіч

Салодкіна Святлана

Самайлюк Тамара Андрэеўна

Самусенка Кім Андрэевіч

Санько Валер Аляксеевіч

Сармант Сяргей Аляксандр.

Саўко Марыя

Сафонава Вольга Віктараўна

Сека Васіль

Сенькавец Ганна

Сідарэвіч Наталля

Скрыган Ігар Генадзевіч

Скрыпаль Аляксей Сяргеевіч

Смаленкін Іван Анатольевіч

Сом Алена Уладзіміраўна

Стаціўка Алесь Канстанцінавіч

Сташкевіч Яна Ігараўна

Субоцін Аляксандр Аляксан.

Супрановіч Віталь Канстанц.

Сушчэўскі Алесь Аляксандр.

Сцефановіч Здзіслаў Уладзісл.

Сцяцэнка Наталля Валер’еўна

Сырапеня Пётр Андрэевіч

Сямашка Я. І.

Торап Аляксандр Валер’евіч

Тоўсцік Святлана Сяргееўна

Трафімчык Дамініка Сярг.

Трубач Таццяна Георгіеўна

Трусаў Алег Анатольевіч

Трухановіч Ларыса

Трухановіч Леанід Мікалаевіч

Тупянец Дзмітры Валянцінавіч

Туронак Людміла Данатаўна

Тэжык Ірына

Фарнэль Кастусь Іванавіч

Федуковіч Васіль

Філімонава Іна Уладзіміраўна

Філіпчык Васіль Іванавіч

Халіпскі Рыгор Веніамінавіч

Хітрун Алесь Часлававіч

Царук Вольга Іванаўна

Цвірка Іван Яўгенавіч

Цімашэвіч Уладзімір Максім.

Цыганкова Анастасія Дзмітр.

Чабанава Таццяна Аляксандр.

Чарнякоўскі Віталь Радзівон.

Чэчат Алесь Віктаравіч

Шаўчук Ігар Іванавіч

Шкель Ульяна Андрэеўна

Шумскі Андрэй Мікалаевіч

Шчэрбіч Мікола Аляксандр.

Шыла Святлана Іванаўна

Шымко Лілея Канстанцінаўна

Юч Галіна

Ярмоленка Тамара Іосіфаўна

Ясюк Іван Вітальевіч

Яцкоўская Святлана Анатол.

 

75-годдзю ўтварэнню Гарадзенскай

вобласці прысвячаецца…

З пачатку бягучага года ва ўсіх бібліятэчных установах Карэ-ліччыны на пастаяннай аснове працуюць кніжныя выставы, вы-ставы-інсталяцыі, фотазоны, края-знаўчыя куткі, матэрыялы якіх пастаянна папаўняюцца і абнаўля-юцца,тым самым  праслаўляючы сваю малую радзіму — 20 верасня 2019 года Гарадзенскай вобласці спаўняецца — 75 год.

У рамках абласной акцыі «Равеснікі вобласці», якая пры-свячаецца яе 75-годдзю, у Цырын-скай СБ адбылася сустрэча з Аля-ксяевіч Ірынай Юльянаўнай,  якая аднагодка міламу сэрцу кутку, і якой споўнілася 75 гадоў.

За салодкім сталом у гонар юбіляркі Ірына Юльянаўна доўга дзялілася ўспамінамі свайго жыц-ця: аб сваёй нялёгкай долі, аб пра-цы ў родным калгасе, аб самым галоўным багацці — дзецях (іх у яе пяцёра; унукаў- 9; праўнукаў- 8). Расказала і аб сваіх захапленнях — вырошчванні кветак (увесь двор у кветках), спевах  (і ў клубе, і ў біб-ліятэцы, і ў царкоў-ным хоры),  шыцці, вязанні, вышыўцы і асабіста аб гатаванні страў. А таксама прымала віншаванні ад сельвыканкама, сябровак і ўдзельніц аматарскага аб’яд-нання «Надзея», якія пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх га-доў і дабрабыту.

Наталля

Казарэз,

метадыст ДУК  «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Выстава

17  ліпеня 2019 года ў Рэспублікан-скай мастацкай галерэі (Палац мастацтва) адчынілася выстава жывапісу беларускага мастака Анатоля Отчыка.

Творчасць Анатоля  добра вядома ў культурнай прасторы  Беларусі і за мяжой. Ён прадстаўнік пакалення аўтараў, чый пры-ход ў прафесійнае мастацтва ў1980-я гады адзначыўся з’яўленнем сапраўднай полі-фаніі наватарскіх стылістык, мастацкай мо-вы і разнастайнасцю смелых ідэй.

Яшчэ ў пачатку творчага шляху Анатоль Отчык дакладна вызначыў для сябе меру ўзаемадзеянняў рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў, што арганічна суадносіцца з тэндэнцыямі, якія адбываліся ў беларускім мастацтве і на сучасным этапе. Менавіта імкненне да філасафічнасці і аксіялагічнага напаўнення кожнай работы характэрна для творчасці гэтага майстра… Выстава  «Вымярэнне» знаёміць гледачоў з карцінамі, выкананымі Анатолем Отчыкам пераважна за апошнія 20 гадоў.

Мастак нарадзіўся 7 ліпеня  1949 года ў вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скон-чыў Пензенскую мастацкую вучэльню (1972). Беларускі тэатральна-мастацкі інсты-тут (1977). Вучыўся ў Л. Скарабагатава, Э. Іадэніса, А. Хадыкі, Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Член Беларускага саю-за мастакоў з 1986 года. Працуе ў плакаце, жывапісе, афармленні архітэктурнага ася-роддзя. Творы знаходзяцца ў нацыяналь-ным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, цэнтры сучасных мастацтваў, Гомель-скім краязнаўчым музеі, а таксама ў прыва-тных калекцыях у Беларусі і па за яе ме-жамі…

Асабіста мне спадабаліся карціны: «Непрытульныя рытмы», «Зімовы дзень», «Стракатыя аблоки»,  «Перад дальняй даро-гай», «Абуджэнне», «Маладыя крылы» і іншыя.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

«Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці»

24 ліпеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ад-былася прэзентацыя фотавыстаўкі «Эпоха Агінскага: аднаўленне па-мяці» вядомага менскага фотама-стака Міхаіла Крыжаноўскага. Творчы фотапраект прысвечаны 254-годдзю з дня нараджэння зна-камітага палітычнага дзеяча, дып-ламата, кампазітара Міхала Клеа-фаса Агінскага, які жыў на тэры-торыі Беларусі ў XVIII-XIX ста-годдзях.

 

Фотавыстава майстра та-кога ўзроўню арганізавана ў Лід-скай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ўпершыню і стала сапра-ўднай падзеяй, якая зацікавіла як чытачоў бібліятэкі, так і  яе гас-цей.

Міхаіл Крыжаноўскі — вя-домы ў Беларусі майстар партрэ-тных, рэпартажных і мастацкіх здымкаў, удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў.

У прадстаўленым цыкле фотаздымкаў прысутнічаюць сю-жэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання  культурнага асяроддзя, паказаны стан палаца-вага ансамбля «Паўночныя Афі-ны», яго мінулае і сучаснасць. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай пры-роды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызна-чаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй краіны, людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай куль-турнай спадчыны, створанай ро-дам Агінскіх.

Жыццё таленавітага і роз-набаковага чалавека заўсёды ціка-віла грамадства. Лёс Міхала Клеа-фаса Агінскага звязаны з такімі асобамі, як Напалеон І, імператар Аляксандр, імператрыца Кацяры-на, Тадэвуш Касцюшка і многіх іншых.

Упрыгожылі мерапрыем-ства музычнымі і творчымі нума-рамі запрошаныя на фотавыставу госці. Сярод іх неабходна адзна-чыць Ірыну Цуканаву (спявачку, мастацкага кіраўніка музычнага аб’яднання «Галактыка», дзіцячую пісьменніцу) і Вольгу Воінскую (кампазітара, музыканта, выклад-чыка).

Цікавасць прысутных вык-лікаў і прапанаваны да прагляду фільм пра му-зей-сядзібу М.К. Агін-скага ў Залессі, куды ка-мпазітар пасяліўся ў 1802 годзе, вярнуўшыся сюды з далёкіх замеж-ных вандровак, і дзе ён напісаў свой знакаміты ля-мінорны паланез «Развітанне з Радзімай».

Выстава розна-баковая, яскравая, за-памінальная. Работы выкананы ў розных тэхніках і накірунках: фотарэпартаж, мастац-кае фота, кампутарная графіка, інсталяцыя, жывапіс. Наведвальнікі ўбачылі не толькі прыга-жосць беларускай прыроды, але і партрэты людзей, якія жывуць у гэтым краі.

Тэхніка прадстаўленых на выставе фатаграфій спалучае ў сабе жывапі-сныя і графічныя маг-чымасці: лёгкасць і ім-правізацыйнасць малю-нка з каларыстычным багаццем, якое не састу-пае магчымасці трады-цыйных тэхнік выяўлен-чага мастацтва.

Уменне фотамай-стра адшукаць, адкрыць і адлюстраваць у кадры самае патаемнае, няўло-ўнае і індывідуальнае надаюць непаўторнасць кожнай рабоце.

Метадыст Лідскай РБ імя Я. Купалы.

Навіны Германіі

Новы амбасадар Германіі запісаў прывітанне на беларускай мове

Манфрэд Хутарэр і яго жо-нка павіталі беларусаў.

Новы амбасадар Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр, які прыехаў у Менск надоечы, запісаў відэазварот да беларусаў, у якім прызнаўся, што даўно хацеў пра-цаваць у нашай краіне.

Відэазварот, апублікаваны на старонцы «Фэйсбуку» пасоль-ства, амбасадар запісаў разам са сваёй жонкай на рускай і бела-рускай мовах.

— Дорогие друзья, моя жена и я рады быть в Беларуси, где в ближайшие годы я буду работать в качестве посла. Я очень хотел приехать сюда и даже немного выучил белорусский язык, — сказаў Манфрэд Хутарэр. — Я, як пасол, прыкладу ўсе сілы для таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей развіваліся ў пазітыўным ключы. Мы рады знаходжанню ў Беларусі.

— Мы ўжо шмат разоў на-ведвалі Беларусь і былі ўражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна, — дадала жонка ам-басадара.

 

«Белавія» адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

«Белавія» адкрыла рэгу-лярныя рэйсы ў Мюнхен. Як паведамілі ў кампаніі, на пер-шы рэйс да Мюнхена купілі кві-ткі 75 пасажыраў, назад у Менск — 82. Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, чац-вяргах, пятніцах і нядзелях з вы-летам з Менска ў 12.30 і прыбыц-цём у міжнародны аэрапорт Мю-нхен імя Франца-Ёзефа Штраўса ў 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена ў 14.15 (па мясцовым часе) па па-нядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыццём у нацыяна-льны аэрапорт Менск у 17.15.

«Адкрыццё рэйса ў Мюн-хен стала сапраўды знакавай па-дзеяй, да якой мы рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў, — цытуе прэс-служба генеральнага ды-рэктара ААТ «Авіякампанія «Бел-авія» Анатоля Гусарава. — Авія-цыйныя ўлады Беларусі і Германіі вясной гэтага года дасягнулі па-гаднення аб павелічэнні частаты і маршрутаў палётаў для авія-перавозчыкаў дзвюх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму рашэнню «Бел-авія» змагла дадаць гэты новы напрамак у сваю маршрутную сетку».

— Мы разлічваем, што нашы краіны стануць бліжэйшымі ва ўсіх адносінах: для развіцця дзе-лавых кантактаў, міжкультурнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічных узаемаадносін. Для нашых гасцей аэрапорт Менска можа стаць зручным міжнарод-ным вузлавым портам для палё-таў у іншыя краіны. Расклад палё-таў складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць пе-расадку на рэйсы, якія іх цікавяць. Таксама беларусы змогуць пазна-ёміцца з культурай аднаго з самых цікавых гарадоў Еўропы, што бу-дзе спрыяць культурнай інтэгра-цыі Менска і Мюнхена, — адзначыў Гусараў.

“Мы з радасцю сустра-каем авіякампанію «Белавія» ў міжнародным аэрапорце Мюнхе-на. Гэты маршрут ужо даўно запатрабаваны, бо Менск заўсё-ды быў адным з самых папуляр-ных кірункаў у Мюнхене”, — адзна-чыў у сваю чаргу гендырэктар аэрапорта Мюнхен Міхаэль Кер-клох, паведамляе прэс-служба «Белавія».

Палёты ў Мюнхен ажыц-цяўляюцца на паветраных караб-лях Embraer-175. Час у дарозе складае каля дзвюх гадзін. Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 115 еўра, туды-назад — ад 255 еўра. Міжнародны аэрапорт Мюнхен стаў чацвёртым аэрапортам у Гер-маніі ў маршрутнай сетцы авія-кампаніі «Белавія». На гэты мо-мант беларускі перавозчык выкон-вае рэгулярныя рэйсы ў аэрапор-ты Берліна, Франкфурта і Гано-вера.

belapan.by.

Вандроўка па мясцінах роду Манюшкаў

20 ліпеня група сяброў ТБМ імя Ф. Скарыны здзейсніла падарожжа па мясцінах, звязаных з месцам нараджэння і маладых гадоў Станіслава Манюшкі. Ванд-роўка была прысвечана 30-годдзю ТБМ і 200-годдзю з дня нараджэн-ня родапачынальніка беларускай і польскай оперы.

Сябры ТБМ наведалі мяс-тэчкі Алесіна, Шыпяны, Малыя Ляды, Волму, Смілавічы.

Дырыжор і музыказнаўца, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў пазнаёміў ванд-роўнікаў з гісторыяй шляхецкага роду Манюшкаў, распавёў пра перапляценні лёсаў, духоўныя і культурныя традыцыі і гістарычны кантэкст, у якім развівалася твор-часць кампазітара. Удзельнікі ван-дроўкі даведаліся пра малавядо-мыя факты з гісторыі роду Маню-шкаў і пачулі рамантычную гіс-торыю кахання Станіслава і Аляк-сандры Мюлер.

Разважаючы над многімі фактамі, можна было заўважыць, як хрысціянская вера мацавала род Манюшкаў, гартуючы патры-ятычны дух  ВКЛ  і  Рэчы Паспа-літай, прыносячы багаты плён у кожным з пакаленняў: плён шмат-дзетнасці, плён добрага догляду за зямлёй, міласцівага стаўлення да сялян, клопату пра народную асвету і адукацыю.

Дзед слыннага творцы Ста-ніслаў Манюшка-старэйшы ат-рымаў маёнткі пры падзеле ўла-данняў гетмана ВКЛ Міхала Казі-міра Агінскага. Ён быў суддзём Вялікага Княства Літоўскага, ажа-ніўся позна, у 51 год, з Евай Вай-ніловіч. Яго маёмасць налічвала мільён злотых, і ён быў сапраўд-ным гаспадаром. У яго нарадзі-лася 16 дзяцей, да сталага ўзросту дажылі толькі 10, (6 сыноў і 4 дачкі), апошняя дзяўчынка нарадзілася, калі яму было 72 гады. Большасць з яго сыноў скончылі Віленскі ўні-версітэт і атрымалі званні дактароў права. Акрамя бацькі Манюшкі — Часлава. Ён не паспеў гэтага зра-біць, бо пачалася Напалеонаўская кампанія і ўсе сыны Станіслава Манюшкі выступілі супраць расій-скага царскага войска на баку На-палеона за адраджэнне Рэчы Па-спалітай. Часлаў Манюшка быў таленавітым чалавекам, захава-лася 12 альбомаў яго малюнкаў. Ён служыў пры штабе і быў ад’ю-тантам маршалаў Мюрата і Даву, даслужыўся да чына капітана.

Дамінік Манюшка ў сваіх уладаннях у Радкаўшчыне адмя-ніў прыгоннае права яшчэ ў 1843 годзе, падзяліўшы зямлю паміж сялянамі. Ён пабудаваў ім хаты, увёў незалежны суд, адчыніў бяс-платныя школы для дзяцей. У шко-лах не толькі вучылі чытаць і пі-саць, але і выкладалі геаметрыю, чарчэнне і пчалярства, туды за-прашаліся выкладчыкі з Парыж-скага і Пражскага ўніверсітэтаў, выкарыстовалася сістэма вядо-мых еўрапейскіх педагогаў Джо-зафа Ланкастара і Ёгана Песта-лоцы.

У Алесіне засталіся часткі каменнага манумента Дамініку Манюшку, абнесеныя плотам. Ля іх вандроўнікі сфатаграфаваліся на памяць.

Пасля вайны 1812 года ўсе браты Манюшкі вярнуліся ў Смі-лавічы жывыя і здаровыя, была па-дзелена зямля, якая належала ба-цьку, і Чаславу дастаўся Убель. З сям’і Манюшкаў выйшлі многія вучоныя і асветнікі.

Сядзіба, дзе нарадзіўся бу-дучы кампазітар, не захавалася. Там зараз знаходзіцца санаторый «Волма». Аляксей Фралоў спыні-ўся з групай ля велічэзнай таполі, побач з якой стаяў маёнтак Маню-шкаў. Верагодна, гэта тая таполя, якую адлюстраваў на малюнку Напалеон Орда.

Казімір Манюшка, які ат-рымаў у спадчыну Смілавіцкі па-лац, быў батанікам, ён выводзіў новыя гатункі раслін, пабудаваў цяпліцы, заклаў вакол сядзібы парк, які захоўваецца да сён-няшняга дня.

Часлаў у 1818 годзе ажаніў-ся з Альжбетай Маджарскай. Яна паходзіла з вядомага роду, прад-стаўнікі якога заклалі ў Слуцку фабрыку, дзе ткаліся знакамітыя слуцкія паясы.Тэхніку ткацтва прывёз Ян Маджарскі.

5 траўня 1819 года маленькі хлопчык, які будзе насіць імя Ста-ніслаў,  нараджаўся з цяжкасцю.  Было адчынена акно, каб матулі было лягчэй дыхаць. Праз  яго ў пакой уляцела ластаўка, якая звіла гняздо паблізу. Яна вывела птуша-нят і цэлае лета лётала каля Убе-льскай сядзібы.  Яна засталася ва ўспамінах членаў сям’і  як сімвал прынесенага жыцця і таленту кам-пазітара. У памяць  аб здарэнні  ў нашы дні запачаткаваны фесты-валь, названы  «Убельская ластаў-ка».

На пяты дзень маленькі Станіслаў быў ахрышчаны ў Смі-лавіцкім парафіяльным касцёле.

Маці першай заўважыла талент хлопчыка і адвезла яго ў Варшаву, дзе ён займаўся музыкай у Станіслава Аўгуста Фрэера.  Дзеці вучыліся ў школе пры піяр-скім манастыры. Праз тры гады, скончыўшы пачатковую школу, Станіслаў з бацькамі вярнуўся на Беларусь. У Менску юнак займаў-ся ў мужчынскай гімназіі, але яе не скончыў, таму што пачалося паўстанне 1830-31 гадоў, аднак працягваў займацца прыватна са сваімі дзядзькамі Казімірам і Да-мінікам. Станіслаў вырас высока-адукаваным чалавекам, акрамя польскай і расійскай, ён ведаў яш-чэ англійскую, французскую і іта-льянскую мовы, меў літаратурны дар, які выяўляецца ў яго пісьмах. Музыкай ён займаўся ў Дамініка Стэфановіча. Дом Манюшкаў у Менску быў цэнтрам культурнага жыцця. Юнак вырашыў стаць кампазітарам, каб пісаць творы, у якіх выступалі б акцёры ў нацыя-нальных касцюмах.

У Вільні ва ўзросце 17 гадоў Манюшка пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Аляксандрай Мюлер, якой было 16 гадоў. Маці нявесты Марыя Мюлер падтры-мала дзяцей, яна дала згоду на шлюб у тым выпадку, калі Стані-слаў атрымае адукацыю. І тады таленавіты юнак адправіўся ў Бер-лін у музычную акадэмію. Там ён дэбютаваў як кампазітар…

У Вільні прагучаў першы духоўны твор кампазітара «Вост-рабрамскія літаніі», прысвечаны абразу Маці Божай Вострабрам-скай. У Вільні Станіслава чакала Аляксандра. Яны абвянчаліся ў касцёле Пана Езуса. За 18 гадоў у сям’і Манюшкаў нарадзілася 10 дзяцей, да сталага ўзросту дажылі 7, самым вядомым з іх быў ма-лодшы сын Ян, які стаў прафеса-рам Пецярбурскай мастацкай акадэміі.

У Смілавічах Аляксей Фра-лоў запрасіў зацікаўленых ванд-роўнікаў наведаць музычную гас-цёўню, створаную  ў 2017 годзе пры падрымцы праекта ЕС-ПРААН па садзейнічанні культур-наму развіццю рэгіёнаў.

— Станіслаў Манюшка быў кампазітарам еўрапейскага ўзро-ўню. Яго імя можна было б на-зваць сярод такіх, як Бедржых Сме-тана, Антанін Леапольд Дворжак,- адзначыў спадар Аляксей. — У Вар-шаве сёлета адбыліся вялікія свят-каванні. У Вялікім тэатры адбыўся прыём. Прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кошык з кветкамі на магіле кампазітара. Здзейснілася пада-рожжа нашай творчай інтэліген-цыі па замежных мясцінах Маню-шкі, трох ключавых кропках: Ві-льні- Берліне- Варшаве.

Мы рабілі з аркестрам «Capella Akademia»  і зоркамі бе-ларускай оперы на пляцы Верх-няга горада ля ратушы  канцэрт у час правядзення Дня польскай культуры. Праводзілі публічны га-радскі сімфанічны канцэрт, пры-свечаны беларускаму і польскаму класіку. Адбыўся пленэр з удзе лам Беларускага саюза мастакоў. Шмат асобаў заангажаваны ў свят-каванне юбілею і ўспрымаюць яго актуальным для сябе. У Вільні пра-ходзіла канферэнцыя пад эгідай ЮНЭСКА.

У Смілавічах даследчую працу па гісторыі роду Манюшкаў  распачаў у 1969 годзе настаўнік ге-аграфіі, дырэктар мясцовай сярэд-няй школы Васіль Васільевіч Нес-цяровіч. Ён усталяваў навуковыя кантакты з гісторыкамі Польшчы і назапасіў грунтоўны матэрыял, звязаны з сядзібай бацькоў Маню-шкі ў Убелі, з гісторыяй яго роду. Адзіны ў свеце музей Манюшкі знаходзіўся ў пасёлку Азёрны ў памяшканні школы, сёлета ён пера-ехаў у новы будынак  — музычную гасцёўню ў Смілавічах.

Даследаванні працягвае да-чка В.В. Несцяровіча Ірына Се-рада, якая працуе ў музычнай гас-цёўні экскурсаводам. Яна знаё-міць наведвальнікаў са шматлікімі фотаздымкамі, экспанатамі, якія распавядаюць пра жыццё і твор-часць кампазітара-рамантыка, яго сям’ю  і сяброў. Тут можна паслу-хаць фрагменты з опер кампазі-тара.

Палац Манюшкаў у Сміла-вічах выкуплены ў прыватную уласнасць, а частка яго парэшткаў закансервавана.

Праграма вандроўкі была вельмі змястоўнай. Падарожнікі і актывісты ТБМ па дарозе таксама здзейснілі экскурсію ў праваслаў-ны Свята-Дабравешчанскі мана-стыр у Малых Лядах, сродкі на будаўніцтва якога ахвяравалі Ігнат Завіша і яго жонка Марцыбэла Агінская. У ХVIII стагоддзі гэта быў манастыр базыльянаў.

Тэбээмаўцы наведалі му-зей «Прастора Хайма Суціна» і дзяцічы арт-цэнтр у Смілавічах, дзе ўбачылі шмат прыкладаў бераж-лівага і трапяткога стаўлення да гістарычнай і культурнай спад-чыны.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Група тэбээмаўцаў на- чале з Аленай Анісім са сцягам, фота А. Давідовіча;
  2. Сябры ТБМ у вандроў-цы;
  3. Ля манумента Дамініку Манюшку;
  4. Аляксей Фралоў у му-зычнай гасцёўні;
  5. Ірына Серада;
  6. Бюст С. Манюшкі.

Леанід Лаўрэш

Яшчэ раз пра Летаўта

жо пасля напісання ар-тыкула пра апошняга беларуска-га базыльяніна а. Кірыла Летаў-та (гл: Наша слова. № 27 (1438), 4 ліпеня 2019.), добрыя людзі падказалі мне пашукаць інфар-мацыю пра сяброў манаха — лю-дзей, якія яго прытулілі і схавалі ў Вільні, а потым вывезлі ў Львоў. Скарыстаўся парадай, і вось што атрымалася.

 

Пачнём з Казіміра Максеві-ча, пра якога вядома вельмі ня-шмат. Казімір Максевіч сын Ста-ніслава (1813-1889), Ян Пазняк называе яго суддзём, і гэта цалкам магчыма, але ён меў годнасць док-тара медыцыны. У 1887 г. атрымаў чын надворнага дарадцы. Меў сына Дамініка (1865-1829), пра якога а. Летаўту нагадалі перад смерцю. У 1913 г. Дамінік Мак-севіч быў сябрам Віленскага му-зычнага таварыства «Лютня» 1.

У беларускай навуковай літаратуры браты Рэнігер таксама вядомы як Рэніер. Прафесар Хаў-стовіч пісаў, што прозвішча Рэніер сустракаецца толькі ў некаторых дакументах, а на віленскіх могілках Росы, на помніку брата Мамерта — Аніцэта напісана: «Reniger Ani-cet Dr medycyny, czlonek Wilens-kiego Towarzystwa Lekarskiego i innych (1805-1877)». Рэнігерамі браты запісаны і ў спісах выпу-скнікоў Першай віленскай гімна-зіі2.

Яшчэ Генадзь Кісялёў пі-саў: «Рэніер Мамерт — доктар, сябар беларускага рэвалюцыя-нера і паэта Ф. Савіча. У 40-я гады разам з братам Аніцэтам абвінавачваўся ў сувязях з эмі-грацыяй і рэвалюцыйнай прапа-гандзе. Пісаў па-беларуску» 3. Як бачым, Мамерт Рэнігер сябраваў з беларускім рэвалюцыянерам і паэтам, сынам уніяцкага святара Францішкам Савічам.

Чатыры з шасці братоў Рэ-нігераў пакінулі свае запісы ў «Альбоме» Арцёма Вярыгі-Да-рэўскага. Сярод іх быў і вядомы рэвалюцыянер Аніцэт Рэнігер (Рэ-ніер), які ішоў па адной справе з лідзянінам Бальтазарам Калясін-скім  і быў сасланы ў Сібір. Сябар манаха Летаўта — Мамерт Дэзідэ-рый нарадзіўся 13.03.1814 г. Мена-віта ён пакінуў у альбоме Вярыгі-Дарэўскага свой беларускамоўны верш.

Верагодна, з Рэнігерамі а. Кірыл пазнаёміўся праз святара Юзафа Рэнігера, аднаго з братоў. Юзаф Рэнігер атрымаў першапа-чатковую адукацыю ў Слуцкай і Віленскай гімназіях і ў 1842 г. па-ступіў у Віленскую семінарыю. Пасля рукапалажэння ў 1845 г. быў прызначаны вікарыем Слонімска-га касцёла, а ў 1847 г. пераведзены на аналагічную пасаду ў мястэчка Жырмуны, у 1852 г. — у Магілёўскі архікатэдральны касцёл. Там Юзаф Рэнігер з 1858 г. выконваў абавязкі прэфекта, а ў 1860 г. узна-чаліў дэканат5. Верагодна, ён паз-наёміўся і пасябраваў са старым базыльянінам і дапамагаў а. Летаў-ту, калі той быў на пакутах у Расіі.

Акрамя Вярыгі-Дарэўска-га, Мамерт Рэнігер сябраваў і пе-рапісваўся з Адамам Кіркорам. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у лісце да Яна Карловіча ад 16 верасня 1868 г. пісаў: «Пан будзе вельмі рады знаёмству з Вішнеўскім, … асабліва наш супольны прыяцель Мамерт Рэніер. Яны могуць даць пану матэрыялы для народнай літаратуры. У Рэніера, пан, мо-жа, і Купалу знойдзеш» 6. Такса-ма Дунін-Марцінкевіч адзначаў, што Мамерт Рэнігер меў шмат бе-ларускамоўных твораў свайго ча-су7. Як мы ведаем, архіў Мамерта Рэнігера, які захоўваўся «пад стра-хой» яго дома, знік8, таму, верагод-на, зніклі і ўнікальныя тэксты бела-рускай літаратуры.

Цікавы ўспамін пра Маме-рта Рэнігера пакінуў віленскі док-тар Людвік Чаркоўскі, ён пісаў: «Дарога з Зарэчча на Антокаль ішла ў адным месцы паміж двума пясчанымі пагоркамі. … Анто-каль пачынаўся за мостам на Ві-лейцы і ад парома на Віліі. … Па-лац Слушкаў служыў вязніцай для крымінальных злачынцаў, прыгавораных для прымусовых работ. … Толькі вулачка аддзяля-ла былы палац Слушкаў ад вялі-кай маёмасці Рэнігераў. Іх пляц спускаўся да самай Віліі і быў гу-ста забудаваны дванаццаццю невялікімі аднапавярховымі (адзін з іх быў з паддашкам — як быццам двухпавярховы) драўля-нымі дамкамі. Выглядалі яны до-сыць маляўніча і арыгінальна. У адным з іх жыў сам гаспадар, до-ктар Мамерт Рэнігер, надта ха-рактэрная постаць, чалавек ве-льмі шляхетны і вялікі патрыёт. Калі пазнаёміўся з ім у 1871 ці 1872 г., гэта быў яшчэ дзёрзка трымаўшы сябе стары з вялікай, спадаючай на грудзі барадой, сі-вымі спадаючымі бровамі, меў ён прыгожыя мужчынскія рысы. Ці меў ён валасы, а калі меў, дык якія — не ведаю, бо заўсёды бачыў яго ў фесцы. Бачыў яго на вялізным фотаздымку Маляшэўскага ў Варшаве ў 1875 г. Стэнд з не-калькімі маленькімі фатаграфі-ямі і фатаграфіямі Маляшэў-скага вісеў на глухой сцяне з боку Саскай плошчы насупраць Еўра-пейскага гатэля, і многія людзі спыняліся, каб паглядзець на Яга-мосця ў фесцы. Ён выглядаў не-звычайна, як сын усходу» 9.

Менавіта ў гэтых дамах на Антоклі жыў а. Летаўт.

Нейкі час Мамерт Рэнігер хаваў а. Кірыла ў сябе на вёсцы. Вядома, што Рэнігеры мелі маён-так Захарышкі каля Яшуноў. Там і жыў манах, удалечыні ад вачэй рускіх уладаў. Цікава, што па ад-ной з магчымых версій, бацька Мамерата — Фелікс Рэнігер пра-цаваў у Яшунах па дамове з Міха-лам Балінскім.

Недарэмна нашчадкі Ма-мерта Рэнігера падтрымлівалі ся-броўства з Янам Пазняком, любоў і павага да беларушчыны ў гэтай сям’і з’яўлялася добрай традыцы-яй. Сын Мамерта — Авіт Рэнігер (1853-1907), закончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецяр-бургу, у 1883 г. стаў доктарам ме-дыцыны і працаваў лекарам у Ві-льні. Разам з жонкай Камілай з Бей-няровічаў, меў дзвюх дачок Яніну (1892-1956) і Ірэну (1899-1987). З некім з іх і меў справу Ян Пазняк, які расказаў нам пра апошняга ба-зыльяніна Літвы10.

 

І трэцяй асобай, з якой ся-браваў і ўзгадваў перад смерцю стары манах, быў ксёндз Стэфан Дзянісевіч (Данісевіч). Лёс Стэ-фана Дзянісевіч (Данісевіча, 1836-1913) звязаны з Магілёўшчынай. Нарадзіўся ў Чарэйскай парафіі на Магілёўшчыне, скончыў Мен-скую духоўную семінарыю (1859 г.) і доўгі час працаваў у парафіях Воршы і Магілёва. Аднак, як пісаў ксёндз Францішак Будзька, «ня доўга тутака пабыў, бо на другі год востра выступіў проціў на-вукі рэлігіі па-расейску і сам ат-казаўся ад капелянства» 11. По-тым, да 1872 г. служыў у Смален-ску. Верагодна падчас гэтай працы пазнаёміўся з а. Летаўтам і дапа-магаў яму. З 1895 г. стаў членам Магілёўскай архідэяцэзіі, і ўжо адміністратар Магілёўскай архі-дыяцэзіі, прэлат Дзянісевіч выдае ў 1906 г. ў Пецярбургу «Элемен-тар для добрых дзетак каталікоў», напісаны на беларускай мове12. У 1908 г. атрымаў годнасць біскупа.

Беларускі біскуп Данісевіч з’яўляўся прыхільнікам выкары-стання беларускай мовы ў рэлі-гійнай працы і нават сам рэдагаваў беларускія рэлігійныя кнігі. За-ахвочваў да гэтага духавенства і сам часта прамаўляў па-белару-ску13, быў ініцыятарам выдання беларускай каталіцкай літаратуры і дапамагаў маладым беларускім ксяндзам.

 

Не можа быць выпадковым тое, што ўсе сябры апошняга бела-рускага базыльяніна не толькі прыхільна адносіліся да беларуш-чыны, але і ў меру сваіх сіл спрыя-лі яе развіццю. Гэтыя людзі, усе ра-зам, пранеслі паходню нашай куль-туры праз XIX ст. і перадалі яе та-кім беларусам/ як Ян Пазняк. Ме-навіта яны зрабілі не толькі маг-чымым, але і безальтэрнатыўным адраджэнне беларускай культуры і дзяржавы на пачатку XX ст.

 

1 Sprawozdanie Wilenskiego Towarzystwa «Lutnia» za rok 1913-1914. Wilno, 1915. S. 30.

2 Хаўстовіч Мікола. Тэкст і кантэкст // Acta Albaruthenica. 2015. Т. 15. С. 246.

3 Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / Укл. Г.В. Кісялёў. Мінск: Навука і тэхніка, 1977. С. 236.

4 Лаўрэш Леанід. Бальтазар Калясінскі, лідскі паўстанец і сябар Тараса Шаўчэнкі // Наша cлова. № 24 (1435), 12 чэрвеня 2019.; № 25 (1436), 19 чэрвеня 2019.

5 Антановіч З. В. Змены ў асабістым складзе парафіяльнага духавенства Магілёўскай архідыяцэзіі пасля паўстання 1863-1864 гг. (паводле фармулярных спісаў рымска-каталіцкага духавенства) // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 10. Мінск, 2015. С. 171.

6 Цыт. па: Хаўстовіч Мікола. Тэкст і кантэкст. С. 244-245.

7 Хаўстовіч Мікола. Тэкст і кантэкст. С. 243-251.

8 Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski // Preglad Wilenski. № 21-22, 20 grudnia 1932. S. 11.

9 Czarkowski Ludwik. Wilno w latach 1867-1875 (ze wspomnien osobistych) // Pamietnik Wilenskiego Towarzystwa Lekarskiego 1929, R. 5 z. 4. Wilno, 1929. S. 29-30.

10 Хаўстовіч Мікола. Тэкст і кантэкст. С. 246 — 247.

11 Бачышча Ю.А. Жыццё і дзейнасць адміністратара Магілёўскай архідыяцэзіі Сцяпана Данісевіча // Весці БДПУ. 2003. №1 (35). С. 219-224.

12 Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia. 1929. С. 74.

13 Туронак Юры. Мадэрнай гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 451.

 

Яўген Гучок

Як Жана д’Арк…

п а э м а — э с э

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

* * *

Лёс беларускай мовы і літаратуры

Падзялілі настаўнікі іх,

Сведчаннем таму — і Курапаты.

 

* * *

Душа беларуская

Без беларускай мовы і літаратуры —

Недасоленая душа.

 

* * *

Толькі цемрашал

Штось адмоўнае можа дазволіць сабе

У адрас настаўніка-беларуса.

 

* * *

Настаўнік, калі супраць цябе і дзяржава,

Але і ў тых стасунках-умовах

Выстаяць ты павінен.

 

* * *

Беларушчына — не сацыяльная маліна,

Таму там нялёгка, але і пачэсна

Настаўніку-патрыёту.

 

* * *

Галоўны лекар душы беларускай

І настаўнік беларускай мовы

І літаратуры.

 

* * *

Чаго бацькі не дадаюць

У прыязнасць да Беларусі дзецям,

Настаўнік даць любоў павінен.

 

* * *

Беларускі настаўнік

У Беларусі, часам, — бы бежанец,

Але ён не сыходзіць з дому.

 

* * *

Гонар за родную мову і літаратуру —

Вось галоўная ўзнагарода

Для настаўніка-патрыёта.

 

* * *

Не курыце, не піце, не будзьце губашлёпамі,

Беражыце душу беларускую

Усім нам унушае сусед наш — настаўнік.

 

* * *

Калі прыстаў ты да млявасці-абыякавасці,

Звяртайся па паратунак

Да сапраўдна-годнага настаўніка-беларуса.

 

* * *

У здаровым грамадстве-дзяржаве

Моўных праблем

На ўсіх узроўнях няма.

 

* * *

На цёмнай дарозе з Цемры

Родная мова і літаратура — ліхтар,

Настаўнік якім апякуецца.

 

* * *

Беларускі настаўнік —

Не пазалотчык

беларускай мовы і літаратуры,

Ён іх, залатых,

уручае з прыемнасцю вучням.

 

* * *

Настаўнік — яшчэ і грузчык:

Дар нябёс — беларускую мову і літаратуру

Ён перагружае ў душы сваіх навучэнцаў.

 

* * *

Настаўнік роднай мовы і літаратуры,

Да ўсяго, яшчэ і рэстаўратар

Душ беларускіх.

 

* * *

На засмяглую беларускую душу,

З любасцю пырсні, настаўнік,

Беларушчынай моўна-крынічнай.

 

* * *

У беларушчыны моры неабсяжным

Настаўнік — выдатны трэнер

І надзейны выратавальнік.

 

* * *

Беларускае слова, вуснае і пісьмовае,

Ад настаўніка-патрыёта —

Светазарны, ашчадны прамень.

 

* * *

Настаўнік беларусай мовы і літаратуры

Яшчэ і нашу еўрапейскасць

Сведчыць і замацоўвае.

 

* * *

Што Беларусь мяжуе з небам,

Паведамляе вучням гэта

Настаўнік-патрыёт.

 

* * *

Беларуская мова і літаратура

Маюць яшчэ і рысы неба,

А настаўнік, вядома, — нібыта небажыхар.

 

* * *

З мора беларускай мовы і літаратуры

У акіян Сусветнага духу

Нязменны лоцман — настаўнік.

 

* * *

Хто толькі не замахваўся

На беларускую мову і літаратуру?!.

Будзь пільным, беларускі настаўнік!

 

* * *

Беларускі настаўнік

Не дыхае варажнечай

Нават у адрас ворагаў беларушчыны.

 

* * *

Калі беларуская мова і літаратура

Выціскаюцца з Беларусі,

Настаўнік-патрыёт прагалы сабой закрывае.

 

* * *

Беларускі настаўнік —

То Боскі вецер, што развявае

Сцяг роднай мовы і літаратуры.

 

* * *

Прыкладам любові да Бацькаўшчыны

Для іншых настаўнікаў і суграмадзян

Быць павінен ты —

ахоўнік беларускай мовы і літаратуры.

 

* * *

Для акупанта

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры —

Першы непрыяцель, амаль што вораг.

 

* * *

Калі настаўнік, — бы флюгарка,

Такая любоў да Бацькаўшчыны

Будзе і ў вучняў яго.

 

* * *

Што паробіш,

Калі беларускую мову і літаратуру

Часам даводзіцца праштурхоўваць.

 

* * *

Перажывем і тое,

Што чынавенства ў сваёй большасці

Грэбуе мовай зямлі беларускай.

 

* * *

Пісьменнасць і патрыятызм —

Вось крэда, дэвіз і задача

Настаўніка беларускага.

 

* * *

Хлеб настаўніка-беларуса

Мае подых і пах

Незалежнае Беларусі.

 

* * *

І беларускі настаўнік

Аб’явіць можа «Шах!»

Любому нядобразычліўцу.

 

* * *

Як Жана д’Арк ратавала Францыю,

Так сёння, настаўнік, ратуй

Літву-Беларусь!

 

* * *

Настаўнік роднае мовы і літаратуры,

Дазволь прад табой з удзячнасцю

Схіліць мне сваю галаву!

 

* * *

Больш за ўсё ў запасе бісеру

У настаўніка беларускай мовы

І літаратуры.

 

* * *

Па дарозе у вечнасць

Апірышча для настаўніка

І яго родная мова і літаратура.

 

* * *

P.S.  Хто сее разумнае, добрае, вечнае,

Павінен разумны і добры

Заробак мець!

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Звычка падвяла

Максім Апанасавіч Ляўковіч даседжваў на працы апошні год. У маладосці жвавы, няў-рымслівы хлапец заўжды быў першым. Кіраў-ніцтву ўстановы, дзе малады спецыяліст пасля заканчэння тэхнікума пачаў працаваць, ніколі не пярэчыў. І яно паважала Максіма: як толькі які-небудзь сход — абавязкова ў прэзідыум. Прайшлі гады, Ляўковіч пастарэў, але па звычцы начальства ўсё роўна браніравала яму месца ў прэзідыуме. А ў таго жаданне там красавацца знікла, і гэты абавязак абрыд…

Максім Апанасавіч меў дасціпны розум і ў свой час пачаў прыглядацца, як паводзяць сябе ў прэзідыуме іншыя. Нехта маляваў чор-цікаў, нехта камянеў выразам твару, хтосьці ўвогуле трупянеў, як той вуж перад пагрозаю. Былі і такія, хто спаў з расплюшчанымі вачыма. Апошняя метода Ляўковічу падабалася болей за іншых.

Але не так проста спаць з расплюш-чанымі вачыма. Толькі праз колькі гадоў на-пружаных трэніровак удалося навучыцца. Надалей усё пайшло цудоўна. Імчаліся гады, мяняліся начальнікі, а гадзіна сну на старасці гадоў у прэзідыуме Ляўковічу была не лішняй. І пайшло-паехала да таго часу, пакуль Максім Апанасавіч не стаў у сне ў прэзідыуме слюнявіць, як малое дзіцё. За гэты неэтычны ўчынак яго пазбавілі пачэснага абавязку. Знаходзіцца ў зале не так шаноўна, але там вальней: можна адразу заплюшчыць вочы і нават даваць храпака…

У гэты раз паседжанне было звычайнае: падвядзенне вынікаў за квартал. Максім Апана-савіч прачнуўся толькі тады, калі службоўцы падаліся на выхад. Пятро Хільмановіч, самы малады супрацоўнік іхняга аддзела, раптам падаў руку:

— Віншую, дзед!

— З чым? — праганяючы рэшткі сну, за-пытаў Ляўковіч.

— Робіш выгляд, быццам усё праспаў? Відаць, адразу пабяжыш пакаваць чамаданы ў Швейцарыю.

Тут падышла Галіна Міхайлаўна, каханка Максіма ў маладосці.

— Глядзі мне, не гуляй там, — гулліва заўсміхалася яна.

— Ды пра што вы ўсе?… Нешта не разумею…

— Не прыкідвайся дурнем!  У міністэр-стве маецца пуцёўка на курорт, у Швейцарыю. Якраз для асобы сталага ўзросту. Дырэктар за-сведчыў перад усімі, што ты — адзіны кандыдат.

Потым Ляўковіча віншавалі супра-цоўнікі аддзела, знаёмыя…

Тады Максім Апанасавіч нарэшце паве-рыў і напрыканцы працоўнага дня вырашыў завітаць да дырэктара. Але яго ў кабінеце не аказалася. Сакратарка адказала, што дырэктар адразу пасля нарады яшчэ паўгадзіны гутарыў з прадстаўніком з міністэрства, потым паехаў з ім.

Тут яна таямніча ўсміхнулася.

Падумалася: «Паехаў у рэстаран. Аб-мываць неіснуючыя поспехі.»

Назаўтра раніцай Ляўковіч адразу, як кажуць, у лоб спытаў дырэктара:

— Ды, дзе ж, у рэшце рэшт, мая пуцёўка?

Дырэктар зірнуў здзіўлена і мовіў:

— Я ж аб’явіў на сходзе, каб ты адразу падышоў да прадстаўніка міністэрства. І паў-гадзіны чакалі. Падумалі, што пуцёўка табе не патрэбна, і аддалі іншаму.

І Максім Апанасавіч застыў на месцы так, як быццам у прэзідыуме.

2000 г.

Язэп Палубятка.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *