НАША СЛОВА № 32 (1443), 7 жніўня 2019 г.

Панядзелак, Жнівень 12, 2019 0

Бог! Гонар! Айчына!

Гэтым слоганам вітала пра-васлаўнае паселішча «Шляхам Еф-расінні Полацкай» усіх ахвочых адпачыць — дзяцей і іх бацькоў — з розных мястэчак Лідчыны. Духоў-нікам паселішча запрасілі айца Аляксея Глінскага з прыходу Хры-ста Збаўцы.

Берагі слыннага Нёмана, магутныя векавыя дубы-веліканы сустрэлі дарослых і дзяцей ва ўсёй сваёй прыгажосці.

Адкрыццё паселішча адбы-лося 24 ліпеня святочным канцэр-там. На канцэрце гучала наша на-родная песня «Купалінка» ў вы-кананні музычнага кіраўніка Аля-ксандры Рубан. Дзеці падрыхта-валі танцавальныя, песенныя, гу-марыстычныя нумары — і свята адпачынку распачалося!

Кожны дзень быў напоўне-ны новымі прыгодамі і таямніца-мі. Выхавацелі Валянціна Грыш-кевіч, Алена Салаўёва, Наталля Та-нанушка, Маскалёвы Таццяна і Ігар зладзілі разам з дзецьмі і да-рослымі сапраўдную археалагіч-ную экспедыцыю. Раскопкі вяліся зранку, а ўдзень і ўвечары адбы-валіся гульні, імпрэзы і спаборні-цтвы. Асабліва запомнілася ўсім «Вечарына для ног», якая адбы-лася пасля раскопкі «адбітка нагі старажытнага чалавека». Давя-лося нават асвоіць жывапіс нагамі ў адным з конкурсаў! Дарэчы, перамагла каманда дарослых!

За бяспекай і фізічным зда-роўем дзяцей сачыў кіраўнік фізі-чнага выхавання спадар Раман Маляўскі. Кожны сонечны дзень арганізоўвалася зарадка з бегам па лясных сцяжынах Панямоння, купанні ў Нёмане.

А якія ж смачныя бела-рускія стравы гатавала палявая ку-хня начале з шэф-поварам мату-шкай Вольгай. Ёй дапамагалі спа-дарыня Лідзія Смокат, Валянціна Улас. Цяжкую працу на кухні вы-конвалі спадары Сяргей Трафім-чык і Сяргей Сідарэнка.

Духоўнік айцец Аляксей запрасіў дзяцей і дарослых паселі-шча ў нядзелю ў пешы паход да вёскі Дзям’янаўцы на нядзельную службу ў царкву прападобнага Сергія. На службу завіталі і мяс-цовыя жыхары, якія з захапленнем слухалі спевы ў выкананні мату-шкі Вольгі, а таксама Кацярыны Рубан, Валянціны Грышкевіч.

Дзень за днём паселішча наведвалі госці. Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава ладзіла са-праўдныя народныя танцы і спя-вала з дзецьмі песні на роднай мове. Бард, паэт Віктар Шалкевіч завітаў таксама з песнямі пад гі-тару. Вядовец бясплатных курсаў «Мова нанова ў Лідзе» спадар Алег Лазоўскі і спадарыня Марыя Ганчар правялі занятак па тэме «Сваякі», ладзілі народныя  рухо-мыя гульні з падарункамі для са-мых актыўных удзельнікаў. Лідскі бард Сяргей Чарняк разам з ак-цёрамі прывёз на паселішча бат-лейку з сядзібы «Гасціна» са спе-ктаклем «Чарнакніжнік», які з за-хапленнем сустрэлі апладысмен-тамі і дзеці, і дарослыя.  Завітаў да дзяцей у паселішча і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Асабліва хацелася б адзначыць, што дзеці размаўлялі з уладыкам і задавалі яму пытанні толькі па-белару-ску!!!

Асабліва запомніцца ўсім «жыхарам» праваслаўнага паселі-шча той дзень, калі ў госці завіталі рыцары з Лідскага клуба «Дай-нава». Дзеці пачулі гісторыі рыца-рскіх эпох, змаглі ўбачыць і нават прымераць даспехі, патрымаць у руках рыцарскую зброю. І скон-чыўся той дзень інсцэнізацыяй  аднаго са значных гістарычных момантаў гісторыі Беларусі — «Грунвальдскай бітвы». Дзеці па-дзяліліся на дзве каманды: «Кры-жакі» і «Ліцвіны», спаборнічалі ў моцы, спрыце і хуткасці.  Цяжка было суддзям вырашыць, хто ж найлепей прызнаецца ў каханні даме свайго сэрца: «Вітаўт» ці «Ульрых фон Юнгінген», у якіх пераапрануліся галоўнакаман-дуючыя варожых бакоў. Але гіс-торыю немагчыма перапісаць! Канешне, атрымалі перамогу «Лі-цвіны». Асабліва задаволенымі ад такіх спабортніцтваў засталіся хло-пчыкі!

У дзень закрыцця ў госці да жыхароў паселішча завітаў спадар Зміцер Бартосік са сваёй сям’ёй. Заспявалі этнічныя песні пад жы-вую музыку ля вогнішча, вакол якога гучала ўвесь вечар дзіцячая беларуская гутарка! А дзеці і да-рослыя атрымалі ў падарунак май-кі з эмблемай праваслаўнага па-селішча.

Упэўнена, у наступным годзе і дзеці, і дарослыя будуць ча-каць новай сустрэчы на беразе Нё-мана. Ізноў загучыць родная мова на абшарах Панямоння з вуснаў маленькіх беларусаў, ізноў разля-ціцца ў  паветры гучна і з любоўю духоўны гімн беларусаў «Магут-ны Божа»…

Наталля Тананушка.

Алегу Трусаву – 65

Алег Анатольевіч ТРУСАЎ (нарадзіўся 7 жніўня 1954 года) — архе-олаг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў кра-іне выкладчык гісторыі філатэліі ў Беларусі. Кан-дыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадскі дзяяч, папярэдні старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Ска-рыны, выканавец абавяз-каў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Алег Трусаў нарадзіўся ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыў гіс-тарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У перы-яд з 1976 па 1992 гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным пра-ектным інстытуце загадчыкам ад-дзела комплексных навуковых дас-ледаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1996 да сакавіка 1998 года — дэкан фа-культэта бібліятэчна-інфармацый-ных сістэмаў Беларускага ўнівер-сітэта культуры. Цяпер дацэнт ка-федры гісторыі Беларусі і музе-язнаўства. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гу-манітарнага ліцэя імя Якуба Ко-ласа, у 2017-2018 адзін з асноўных барацьбітоў за заснаванне пры-ватнага Універсітэта імя Ніла Гіле-віча і за атрыманне ліцэнзіі на дзей-насць новай навучальнай уста-новы.

Прымаў удзел у абвяшчэн-ні дзяржаўнага суверэнітэту і поў-най незалежнасці Рэспублікі Бе-ларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь «Паго-ня», бел-чырвона-белага дзяржаў-нага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.

У 1990-1996 гады — дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. З 1990 па 1995 год — намеснік ста-ршыні камісіі Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоў-цы дэпутатаў Апазіцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 года супраць рэ-ферэндуму аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга, герба «Па-гоні» ў якасці дзяржаўных сімва-лаў, скасавання статусу беларус-кай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

У 1995-1996 гады Трусаў тройчы балатаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII склікання, тройчы праходзіў у другі тур, ад-нак дэпутатам стаць не далі.

У 1989 годзе Трусаў высту-піў адным з заснавальнікаў Тава-рыства беларускай мовы. У кра-савіку 1997 года абраны Рэспублі-канскай Радай першым намесні-кам старшыні ТБМ. На VI з’ездзе ТБМ 17 красавіка 1999 года абра-ны старшынём Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Ска-рыны. У 2017 годзе здаў гэтую па-саду Алене Анісім.

Уваходзіць у склад рэд-калегіі газеты «Наша слова». Быў чальцом рэдкалегіі часопіса «Бе-ларуская мінуўшчына». Узначаль-ваў таварыства Беларусь-Іспанія, доўгі час быў сябрам Рады Згур-тавання беларусаў свету «Бацька-ўшчына».

Распрацаваў методыку ар-хітэктурна-археалагічнага выву-чэння манументальных помнікаў Беларусі, прасочваў эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаў-нічых матэрыялаў.

Аўтар больш чым 150 наву-ковых публікацыяў, сярод якіх не-калькі манаграфіяў. Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем манументальнага дойлідства XI-XVIII стст.

Аўтар вельмі папулярных кніг апошняга часу “Невядомая нам краіна. Беларусь у этнагра-фічных межах” (2009), “The Coun-try We Don’t Know. Belarus in its Ethnic Borders” (2013), “Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі” (2015), “Гісторыя сярэднявечнай Еўропы” (2016), адзін з аўтараў фундаментальнай кнігі “Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучас-насці” (2018).

Вікіпедыя.

Рэдакцыя газеты “Наша слова” шчыра віншуе шаноўнага Алега Анатольевіча са значнай датай і зычыць багатага плёну на ніве Беларушчыны.

Запрашэнне ў экспертную раду

Выканаўцу абавязкаў рэктара

ўстановы адукацыі

«Універсітэт імя Ніла Гілевіча»

Трусаву А.А.

 

Пра ўдзел у экспертнай радзе

 

Паважаны Алег Анатолевіч!

У выкананне даручэння Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2019 г. № 11/512-45 пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь ствараецца экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову (далей — экспертная рада) з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, асноўных навуковых і адукацыйных устаноў і іншых арганізацый.

Экспертная рада, функцыянуючы на грамадскіх пачатках, будзе рыхтаваць прапановы па перакладзе найболей запатрабаваных зака-надаўчых актаў, вызначаць экспертаў для іх перакладу, ацэньваць якасць перакладу, рэкамендаваць атрыманыя вынікі да размяшчэння на Нацы-янальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем Вас увайсці ў склад экспертнай рады. Пры адсут-насці пярэчанняў просім не пазней 10 ліпеня 2019 г. падаць кантактную інфармацыю (нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для наступнага рассылання матэрыялаў).

Плануецца, што першае паседжанне экспертнай рады адбу-дзецца арыенціровачна 23 ліпеня 2019 г. Пра час і месцы правядзення паседжання будзе паведамлена дадаткова.

Кантактная асоба НЦПІ: Судзілоўская Наталля Валер’еўна (тэл. 279-99-20, мaб. тэл. + 375 (44) 707-64-30, е-mail: sudilovskaja@ncpi.gov.by).

З павагай,

Намеснік дырэктара             Н.Н. Радзівановіч.

Ракуцёўскае лета – 2019

28 ліпеня 2019 года адбылося славутае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае  лета — 2019″. З прывіта-льнымі словамі да ўдзельні-каў і гасцей фестывалю выступалі: Раіса Генадзеўна Казакевіч (кіраўнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама), а таксама дырэктар Дзяржаўнага му-зея гісторыі беларускай літаратуры Міхась Гена-дзевіч Рыбакоў. Пасля перад гле-дачамі спяваў народны вакальны ансамбль «Асалода»…

Мне вельмі спадабаліся песні: «Матуля», а таксама «Вё-сачка мая»… Далей натхнёна вы-ступала маладая паэтка і літара-тарка Бажэна Мацук. Слова брала прадстаўніца роду Уласава Ірына Нежанкоўская і спадчынніца роду Луцкевічаў — Маргарыта Пярова (г. Санкт-Пецярбург). У гэты час маленькія удзельнікі свята глядзелі спектакль «Ці добра быць сус-лікам»…

Наступным выступаў кале-ктыў Красненскага дома культуры «Эрыдан». Вельмі хораша спявалі дзяўчаты з эстраднай студыі «Вя-сёлыя ноткі» (в. Краснае), якія выканалі песню «Бабка-бабуля».

Перад прысутнымі мелі слова паэты: Усевалад Сцебурака Алена Басякірская, Валеры Максі-мовіч, Уладзімір Цанунін. Так-сама мне спадабаўся выступ кале-ктыву «Беразіначка» (песні «Рані-ца» і «Васількі»…).  Майстар выці-нанкі Валянціна Антонаўна Слюн-чанка падаравала музею Максіма Багдановіча сваю працу.  Харыз-матычна выглядаў лідар гурта «Сумарок» Ігар Палынскі. Вельмі мне спадабалася песня «Вясновы снег»! Вітала удзельнікаў свята Таццяна Совыш (стараста вёскі  «Ракуцёўшчына») Пасля слова бралі  Марыя Уладзіміраўна Кобец і   Валянціна  Гіруць-Русакевіч…

Вельмі хораша і натхнённа   дзеяў на сцэне знакаміты спявак Ян Жанчак з вядомымі хітамі «Алеся», «Калядачкі», «Вераніка» і іншымі.

На літаратурна-музычнай імпрэзе таксама выступалі цудоў-ныя  беларускія  гурты «Гарадскі вал», «Балцкі субстрат».

Трэба адзначыць, што «Ра-куцёўскае лета 2019″ наведала каля 1000 чалавек. Цікава было ўсім!

Аляксей  Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

 

Культуролаг Вадзім Мажэйка

пра школьны курс па літаратуры:

Кнігі пісалі не толькі ў Расіі, не толькі мужчыны і не толькі даўным-даўно

Кандыдат культуралогіі, аналітык Беларускага інсты-тута стратэгічных даследаван-няў (BISS) Вадзім Мажэйка на-пісаў для сайта Цэнтра новых ідэй «Ідэя» цікавы матэрыял, у якім прапануе пяць рэформаў, якіх патрабуе школьны курс літара-туры.

 

Палова беларусаў зусім не чытае мастацкую літаратуру. Ся-род моладзі такіх людзей яшчэ больш, і бацькі схільныя вінаваціць у гэтым відэагульні ды агульнае падзенне нораваў. Аднак, бадай, асноўны забойца цікаўнасці да лі-таратуры — гэта сучасная школьная праграма. Вось што ў ёй трэба змяніць, каб стала лепей.

 

Вывучаць сусветную лі-таратуру, а не толькі рускую

 

У беларускіх школах дагэ-туль вывучаюць дзве літаратуры — беларускую і рускую. Гучыць не-верагодна, але адукацыя фактычна ігнаруе ўвесь корпус сусветнай лі-таратуры. Так, у навучальнай пра-граме для X-XI класаў можна зна-йсці толькі пяць тэкстаў пяці аўта-раў, якія адносяцца да сусветнай літаратуры: Шэкспір, Драйзер, Гашак, Лорка, Экзюперы. І ўсе яны — толькі для дадатковага чы-тання.

«Русское купечество», «русский национальный театр» «нравственная сила русского национального характера» — гэта ўсё тэмы для навучання, якія ўздымаюцца ў праграме літара-туры. Беларускім дзецям невядо-ма дзеля чаго прапануюць руска-цэнтрычны погляд на свет.

Руская літаратурная трады-цыя — сапраўды велічэзны складнік сусветнай літаратурнай культуры. Аднак доля рускай літаратуры ў беларускай школьнай праграме мусіць адпавядаць адсотку, які складаюць творы рускіх пісьмен-нікаў у сусветнай літаратурнай спадчыне. На сёння ў метадычнай частцы праграмы няма тлумачэн-ня, чаму творы рускіх пісьмен-нікаў маюць такую перавагу.

 

Думаць над творам, а не зубрыць «правільную» крытыку

 

Школьны курс дагэтуль грунтуецца на кансерватыўным падыходзе да разгляду твораў. Каб рэфлексаваць над прозай ды ліры-кай, дзецям прапануецца засвоіць «асновы светаўспрымання аўта-ра», вывучыць яго біяграфію, а потым зразумець, што аўтар хацеў сказаць. Дзіўна засяроджвацца на гэтым у век постмадэрну, калі Ра-лан Барт ужо 50 гадоў таму напі-саў «Смерць аўтара».

Французскі філосаф і літа-ратурны крытык пераканаўча даводзіць, што бессэнсоўна шу-каць тлумачэнне твора ў біяграфіі аўтара — «цяпер тэкст ствара-ецца і чытаецца такім чынам, што аўтар на ўсіх яго ўзроўнях ліквідуецца». Адпаведна, не існуе «правільнага» разумення таго ці іншага твора, бо тэкст пераасэн-соўваецца наноў з кожным чы-таннем

Адпаведна, на ўроках літа-ратуры трэба вучыцца глыбока разважаць, фармуляваць свае думкі і аргументавана іх выказваць у эсэ ды вусных абмеркаваннях. Немагчыма развіць мысленне, калі проста завучваць тлумачэнні са старой крытыкі.

 

Адлюстраваць у прагра-ме існаванне пісьменніц

 

Пра гендарную роўнасць у курсе літаратуры не чуваць. У праграме дамінуюць творы, якія пісалі мужчыны, і там збольшага прадстаўлены патрыярхальны по-гляд на свет. Так, ва ўжо ўзгаданай праграме для X-XI класаў асобныя гадзіны выдзелены на вывучэнне толькі творчасці Цвятаевай. Творы Ахматавай ёсць у дадатковых спі-сах для чытання. Таксама некалькі аўтарак згадваюцца ў агульных аглядах. Усе астатнія творы — муж-чынскія.

Калумністка budzma.by Ганна Янкута прыводзіць яскравы прыклад патрыярхальнага пады-ходу пры вывучэнні «Героя наша-га часу» Лермантава ў IX класе. Праграма прапануе вывучаць «трагічны лёс Пячорына», аднак ніяк не разглядае гісторыю з пунк-ту гледжання Бэлы, выкраданне якой Пячорын замовіў, а пасля трымаў яе ў няволі і спрабаваў ма-ніпуляцыямі дабіцца яе кахання. У выніку загінула і Бэла, і яе бацька, але іх трагічны лёс складальніка праграмы хвалюе меней.

Не варта ствараць штучныя квоты, каб палову аўтараў складалі жанчыны. Арыентавацца ў пер-шую чаргу трэба на якасць, інакш гэта толькі зашкодзіць іміджу жа-ночай творчасці. Аднак у сусвет-най літаратуры хапае добрых пі-сьменніц, якія адлюстроўваюць жаночы погляд на свет. Не варта абмяжоўвацца патрыярхальнымі рускімі норавамі.

 

Разбавіць неўміручую класіку сучаснымі творамі

 

За стагоддзі ў чалавецтва назапасілася шмат выдатных узо-раў мастацкай літаратуры. Аднак са школьнага курса ў дзяцей можа скласціся ўражанне, што літара-тура — гэта толькі нейкая забава продкаў, якая даўно аджыла сваё і не мае працягу ў наш час. Віда-вочна, гэта супярэчыць рэчаісна-сці. Да таго ж такі падыход зніжае цікаўнасць да літаратуры ў мола-дзі, якая натуральна цягнецца да ўсяго сучаснага.

Зразумела, што прасцей складаць праграму з класічных твораў, якія ўжо правераны ча-сам. Не трэба вялікай кваліфікацыі, каб ведаць, што Шэкспір і Даста-еўскі — гэта «топчык» свайго часу. Куды складаней адабраць нешта з сучаснасці, бо трэба будзе ад-розніць часова моднае ад сапра-ўды магутных твораў, якія маюць глыбокі патэнцыял. Кансерватыў-ная беларуская сістэма адукацыі абірае тут просты шлях. Аднак з яго трэба смела ступіць на глебу пошукаў новага, каб прыцягнуць увагу моладзі.

Да таго ж сучасная літара-тура патрэбная, каб размаўляць пра актуальныя праблемы, сучас-най мовай і ў актуальным тэмпа-рытме. Дзецям цяжка адчуць адзі-нства з героем, знайсці агульныя з ім пачуцці, калі яны жывуць фак-тычна ў іншым свеце. Безумоўна, існуюць вечныя тэмы, а дасвед-чаны чытач знойдзе паралелі з блізкай яму рэчаіснасцю ў розных культурных кантэкстах, але шко-льнік, хутчэй, кіне нудную кніжку ды пойдзе глядзець відэаблог.

 

Стварыць умовы для но-вай генерацыі настаўнікаў

 

Нават самыя перадавыя рэформы на базавым узроўні бу-дуць ажыццяўляць не прасунутыя маладыя рэфарматары, але про-стыя настаўнікі мовы і літаратуры. Без глыбокіх зменаў у гэтым ася-родку ніякія новыя ідэі і прагрэ-сіўныя методыкі проста не дой-дуць да вучняў.

Гаротны лёс беларускіх на-стаўнікаў вядомы: да халеры пра-цы з паперкамі, дзіўныя абавязкі, кшталту хадзіць па кватэрах вуч-няў альбо збіраць іх на дабра-ахвотна-прымусовы хакей. Тыя ж настаўнікі пераважаюць сярод чальцоў выбарчых камісій, якія фальсіфікуюць выбары. Заробкі ж пры гэтым такія мізэрныя, што на-ват добрых новых кніжак набыць не атрымаецца.

Сацыяльны статус настаў-нікаў мусіць адпавядаць той высо-кай ролі, якую яны выконваюць у грамадстве. Заробкі неабходна па-высіць, а не звязаныя з навучан-нем абавязкі — скасаваць. Гэта гучыць як кніжная ісціна, якую шмат разоў паўтаралі нават на самым высокім узроўні, але заган-ная сістэма працягвае існаваць. А яскравыя і ініцыятыўныя настаў-нікі, якія могуць зацікавіць вучняў літаратурай (як герой Робіна Уіль-ямса ў «Таварыстве мёртвых паэтаў»), застаюцца адзінкавымі выключэннямі ў беларускай шко-льнай багне.

 

Успамін з нагоды 25-ці і 30-ці гадовых юбілеяў у Беларусі

Ва ўмовах невытлумачаль-нага агульнанацыянальнага стра-ху, які паступова, незаўважна на-крыў за апошнюю чвэртку ста-годдзя ўсе сферы грамадства, на-дышоўшы і незаўважна прай-шоўшы юбілей у 25 год ўсенарод-нага абрання першага Прэзідэнта незалежнай Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ды 25-ці і 30-ці гадовыя юбілеі шэрагу грамадскіх і палітычных арганізацый на дзяр-жаўным узроўні не адзначаны і не святкуюцца. Людзі шушукаюцца між сабою і баяцца адкрыта спы-тацца: чаму так дзеяцца?

У юбілейныя дні  дзеляцца ўспамінамі. Я прапаную чытачам свой, на першы погляд, дробязны факт, які павучальны, паказальны як для інтэлектуалаў, так і  для іх спажыўцоў. У 90-я адраджэнцкія гады я меў гонар і дзяржаўную адказнасць узначальваць Мен-скую гарадскую арганізацыю Та-варыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Мы на хвалі адраджэн-цкага ўздыму працавалі ў цесным кантакце з адпаведнымі дзяржаў-нымі, грамадскімі, творчымі ўста-новамі. У канцы аднаго навучаль-нага года я звярнуўся да народнага паэта Ніла Гілевіча з просьбай-прапановай падрыхтаваць Зварот да ўдзельнікаў штогадовых жні-веньскіх педсаветаў, бацькоў, дзеці якіх пойдуць у першы клас. Ду-хоўны апостал беларусаў прыняў маю просьбу і падрыхтаваў не зварот у традыцыйнай форме, а напісаў верш «Маладой беларус-кай маці» (тэкст дадаецца).   Пра-паную надрукаваць яго ў адным жнівеньскім нумары Вашай-на-шай газеты. Гэты верш можна разглядаць у якасці тэксту гімна маладых беларускіх мацярок.

Жнівень месяц вельмі важ-ны і адказны для сямей, у якіх дзеткі пойдуць «першы раз у першы клас». Няхай бацькі і настаўнікі яшчэ раз занава адчуюць глыбокі філасофскі і педагагічна-выхаваў-чы змест мысліцеля-паэта і за-снавальніка Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны, народ-нага паэта, прафесара Ніла Гіле-віча перад новым навучальным годам і палітычна-адказным пера-пісам насельніцтва.

Мікола Савіцкі, прафесар.   

 

Ніл Гілевіч

  

Маладой беларускай маці

Ты — маці, ты свайму дзіцяці

Не для пакут жыццё дала —

Для долі — шчасця ў роднай хаце,

У царстве праўды і святла.

Каб гэтым правам заручыцца,

Каб промень веры не пагас —

Аддай дзіця сваё вучыцца

У беларускі клас!

 

Хай з самай першай

парты школьнай

Распазнаваць яно пачне

У лёсе Бацькаўшчыны вольнай

Свой лёс — як вечнасць у вясне.

Не дапусці, каб цень злачынца

Зацьміў душы яго алмаз:

Аддай дзіця сваё вучыцца

У беларускі клас!

 

Хай змалку прыйдзе да высновы,

Прызнанай людствам нездарма:

Мілей, чым гукі роднай мовы —

На свеце радасці няма.

Каб не запозна далучыцца

Да векавых яе акрас —

Аддай дзіця сваё вучыцца

У беларускі клас!

 

Узнагароду будзеш, маці,

Ты атрымоўваць кожны дзень:

Любоў і ўдзячнасць — ад дзіцяці,

Хвалу і славу — ад людзей.

Каб ёй давеку ганарыцца

І стрэць спакойна судны час —

Аддай дзіця сваё вучыцца

У беларускі клас!

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

(Працяг. Пачатак у па-пярэднім нумары.)

Макруш (Сяргей) — форма м.р. ад Макруша — семантычны вытвор ад апелятыва макруша < рус. мокруша ‘мокры, змоклы, за-пырсканы вадой’ (Даль).

Малажай (Галіна) — семан-тычны дэрыват ад апелятыва ма-лажай ‘атава'; рас. моложай, мо-ложавый ‘які выглядае маладзей-шым за свае гады’. ФП: малажа-вы — малаж-ай ( параўн. голы — галай, доўгі — даўгай) — Малажай (мянушка) — Малажай.

Мардасевіч (Анастасія) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапо-німа Мардас і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Мардас-евіч. Утваральнае сова ад апелятыва мардасы ‘морда’ (Нас.), укр. мор-дас ‘аплявуха’ (Грынч.).

Машноў (Сяргей) — форма прыметніка з прыналежным су-фіксам -оў ад антрапоніма Машна і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Машн-оў. Утваральнае слова — ад апелятыва машна ‘мя-шочак для грошай (устар.)’, перан. ‘пра грошы, багацце’ (разм.).

Мілановіч (Ірына) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Мілан і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Мілан-овіч. Ады-мёнавае прозвішча: ад Мілан < грэч. ‘яблычны’.

Міхнавец (Дар’я) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Міхна-ва і значэннем ‘нараджэнец, жы-хар названага паселішча': Міхнав-ец; ці ад Міхнавічы: Міхнав(ічы)-ец. Або ад прозвішча Міхно (< Міхаіл <ст.-яўр. ‘роўны Богу Яхве’) з суфіксам -авец: Міхн-авец.

Мічурын (Іван) — вытвор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Мічура і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мічу-рын. Адымёнавае прозвішча: ад Дзмітрый, Дзімітрый < грэч. ‘плод зямны, плод зямлі’. Зафік-саваны Димитрий (1552), Мицура, Мичко (1540).

Млынчык (Валерыя) — се-мантычны вытвор ад апелятыва млынчык ‘малы млын’ (прадпры-емства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня'; ‘машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкары-стоўваецца ў горнай,хімічнай і іншых галінах прамысловасці’. Або вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Млын і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Млын-чык. Утваральнае слова ад апеля-тыва млын.

Мотыль (Анастасія) — ак-цэнтаваны семантычны вытвор ад апелятыва матыль ‘насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых рознакаляровым пылком’. Або ад формы мотыль ‘мноства маты-лёў’ (ВСБМ Піскунова, с. 527).

Назарачкін (Аляксандр) — форма прыметніка з прыналеж-ным суфіксам -ін ад антрапоніма Назарачка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Назарачк-ін. Адымёнавае прозвішча: ад Назар < яўр. ‘прысвечаны Богу’. ФП: Назар (імя) — Назарка (1660 г.) памянш.-ласк. ад Назар (суфікс -ачк-а) — Назарачкін.

Паніматка (Арнольд) — се-мантычны вытвор ад апелятыва паніматка < укр ‘маці, пані матка‘ — ветлівы зварот да старэйшых жанчын’ (Грынч.).

Панічава (Марыя) — вытвор з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Паніч і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Паніч-ава. Утваральнае слова ад апелятыва паніч ‘сын пана'; а так-сама пра спешчанага чалавека, бе-ларучку (разм.).

Папенка (Мікіта) — вытвор з суфіксам -енка ад  антрапоніма Папа і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Пап-енка — Па-пенка. Утваральнае слов ад апе-лятыва папа ‘вярхоўны галава ката-ліцкай царквы і дзяржавы Ваты-кан’.

Папруга (Ігар) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва папруга ‘раменны пояс або наогул пояс'; ‘частка збруі для ўмацавання пад-сядзёлка на спіне каня’.

Пархамовіч (Руслан) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапо-німа Пархом і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Пархом-авіч — Пархамовіч. ФП: Парфеній (імя — грэч. ‘чысты, нявінны, як дзева’) — Пархом (1582) — празванне, потым прозвішча) — Пархомавіч — Пар-хамовіч.

Паўлечка (Аліна) — вытвор з фармантам -ечка ад антрапоніма Паўло і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Паўл-ечка. Утва-ральнае слова ад імя Павел < лац. paulus ‘малы, маленькі, невялікі’.

Пешын (Сяргей) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ын ад антрапоніма Пешы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пеш-ын. Утваральнае сло-ва ад апелятыва пешы ‘які ідзе пе-хатой ці праводзіцца, ажыццяўля-ецца пехатой’.

Плісюк (Таццяна) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Пліс і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Пліс-юк — Плісюк. Утваральнае слова ад апелятыва пліс (уст.) ‘баваўняны аксаміт’.

Поўх (Пятрусь) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва поўх ‘крот’.

Праскурка (Нэля) — семан-тычны вытвор ад апелятыва пра-скура / праскурка (рэг.) ‘просвірка і прасвірка (маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў нека-торых абрадах праваслаўнага набажэнства’ (Нас., Даль).

Пудава (Ірына) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Пуд і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пудава. Адымёнавае про-звішча: Пуд (< лац. ‘сарамлівы’). Або ад апелятыва пуд ‘руская мера вагі — 16,38 кілаграма’.

Пуляк (Вольга) — семанты-чны вытвор ад апелятыва пуляк ‘той, хто пуляе (кідае чым-н. куды-н. ці ў каго-н.)': пул-як.

Рабец (Яўген) — вытвор з суфіксам -ец ад антрапоніма Ра-бы і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Раб-ец. Утваральнае слова ад апелятыва рабы ‘не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі, пярэсты, з рабаціннем’. Параўн. Адамец, Якубец. Або семантычны вытвор ад апелятыва рабец ‘назва птушкі’ (Даль), укр. робець ‘род каршуна’ (Грынч.).

Рабушэвіч (Аляксандра) — вытвор  з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапо-німа Рабуш / Рабушка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Рабуш-эвіч — Рабушэвіч. Утвараль-нае слова ад апелятыва рабуш ‘рабы певень, бык’ (Нас.).

Рамашка (Алена) — семан-тычны вытвор ад руск. ромашка — рамон, рамонак ‘травяністая рас-ліна сямейства складанакветных з адзіночнымі кветкамі, у якіх пя-лёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая’, а таксама ‘кветка гэтай ра-сліны’, ‘лекавы настой або высу-шаныя кветкі гэтай расліны’. Або ад імені Раман (< лац. ‘чалавек з Рыма, рымскі’, < грэч. ‘моцны’); форма Ромашко зафіксавана ў 1528 г.

Рачэўскі (Станіслаў) — вы-твор з суфіксам -еўскі ад тапоніма Ракі і значэннем ‘жыхар, нара-джэнец названага паселішча': Рак-еўскі — Рач-(к/ч)-эўскі. Або як прэ-стыжная форма ад прозвішча Рак — Рачэўскі. ФП: рак (‘пакрытая панцырам прэснаводная або мар-ская жывёліна з клюшнямі і бру-шкам’) — Рак (мянушка, пазней прозвішча) — Ракі (тапонім — ‘мяс-ціна, дзе водзяцца ракі, або пасе-лішча з прозвішчамі Рак‘) — Ра-чэўскі.

Рой (Георгій) — семантыны вытвор ад апелятыва рой, які мае некалькі значэнняў: 1) ‘вялікая колькасць насякомых, якія кру-жацца ў паветры'; 2) ‘сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу'; 3) перан. ‘мноства, вялікая колькасць чаго-н., каго-н.’.

Рубін (Міхаіл) — семанты-чны вытвор ад апелятыва рубін ‘каштоўны камень чырвонага колеру’.

Руднік (Пётр) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва руднік ‘горнапрамысловае прадпрыемст-ва для здабычы руды, карысных выкапняў’ (ТСБЛМ-2016, с. 709).

(Працяг у наст. нумары.)

 

Метамарфоза дырэктара са Слоніма

У артыкуле «Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў дэкларуе сві-танне для беларускай мовы! А ці развіднее?» («НС» № 29, 17.07.2019) распавядалася, што міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў у пісьме ад 10 траўня 2019 года на адрас Міхася Варанца паведаміў, што спажыў-цы жыллёва-камунальных паслуг маюць магчымасць падпісаць ты-павыя дамовы, саматужна пера-кладзеныя мясцовымі прадпры-емствамі ЖКГ на беларускую мо-ву, і гэтыя дамовы маюць юрыды-чную моц. Сягоння гаворка пра тое, як пры вырашэнні гэтага пы-тання паводзіў сябе дырэктар Сло-німскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Нагадаем, у лістападзе мі-нулага года мясцовыя камуналь-нікі не здолелі заключыць са мною тыпавыя дамовы з-за адсутнасці беларускамоўных бланкаў. Нача-льніца разлікова-даведачнага цэнт-ра Слонімскага ГУП ЖКГ Наталля Сыантовіч патлумачыла, што па-становай урада бланкі зацверджа-ны толькі па-руску, што само прадпрыемства ЖКГ не мае права перакладаць тыпавыя дамовы на беларускую мову, бо, такія, сама-тужныя, дамовы не будуць мець юрыдычнай моцы.

Тады ж, у кнізе заўваг і пра-паноў прадпрыемства, я напісаў просьбу — зрабіць неабходныя за-хады дзеля забеспячэння майго права падпісаць тыпавыя дамовы на роднай мове. Неўзабаве атры-маў ліст (цытую на мове арыгі-нала): «Постановлением Совета Министров Республики Бела-русь, которым утверждены ти-повые формы договоров, не пре-дусмотрены бланки договоров на белорусском языке, в связи с чем удовлетворение Вашей просьбы не находится в рамках компетен-ции Слонимского ГУП ЖКХ» (Ад-каз М. Варанцу дырэктара Сло-німскага ГУП ЖКГ ад 09.11.2018 года № 13-06/8).

Як бачым, дырэктар прад-прыемства не зрабіў аніякіх заха-даў дзеля забяспячэння майго ка-нстытуцыйнага права падпісаць беларускамоўныя тыпавыя дамо-вы. Ён спасылаецца на ўрад: Савет Міністраў рашыў, каб не было па-беларуску. Дапамагчы не можам — гэта «не… в рамках» кампетэнцыі прадпрыемства.

Здаецца, правільна, і шчы-ра, піша чалавек. Хочацца паве-рыць яму, і нават пашкадаваць яго — бездакорнага, адданага ўраду слу-жбоўца, які і думаць баіцца, ці пра-вільнае, законнае рашэнне прыняў Савет Міністраў, ці адпавядае гэ-тае рашэнне Канстытуцыі, паслух-мянага і дысцыплінавага выканаў-ца, які хоча, але нічога не можа зрабіць дзеля абароны кліента-спажыўца жыллёва-камунальных паслуг, бо мяжа кампетэнцыі яму — як чырвоны сцяжок ваўку.

Але, шаноўныя чытачы «НС», звернем увагу на мову ліста. Тут з дырэктарам адбылася мета-марфоза — ён сам, самахоць адмо-віў мне ў праве атрымаць адказ па-беларуску (ліст напісаны па-руску). Закон «Аб зваротах грама-дзян…» абавязвае дырэктара ад-казы на пісьмовыя звароты грама-дзян даваць на мове звароту (арты-кул 18 Закона). І Канстытуцыі гэты закон адпавядае, і Савет Міністраў «за», прынамсі, не загадаў пісаць адказы толькі па-руску. А дырэк-тар раптам з ціхмянага выканаўца пераўтварыўся ў адважнага бун-тара — смела піша мне па-руску. І ягоная службовая спраўнасць не-куды знікла, страх прапаў, рамкі кампетэнцыі больш не здушваюць кадык і ўжо ён не бяздумны выка-наўца, а асоба «з царом у галаве», слонімскі «Данка», які выводзіць мяне на святло з цемры беларус-камоўнага балота.

Вяртаючыся да зместу ліс-та, зазначу, што, насамрэч, у ды-рэктара Слонімскага ГУП ЖКГ ха-пае кампетэнцыі, каб хоць крыша-чку парупіцца пра мае правы. У Канстытуцыі нашай краіны напі-сана: «Дзяржаўныя органы, слу-жбовыя і іншыя асобы, якім да-верана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сва-ёй кампетэнцыі прымаць неаб-ходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асо-бы» (артыкул 59). Так, тыпавыя да-мовы толькі на рускай мове. Так, гэта ўрад парушыў Канстытуцыю. Але чаму дырэктар Слонімскага ГУП ЖКГ  не «біў у званы» пра дыскрымінацыю спажыўцоў жыллёва-кумунальных паслуг па моўнай прыкмеце, чаму нават па-сля майго запісу ў кнізе заўваг і прапаноў і пальцам не павару-шыў, каб аднавіць вяршэнства Канстытуцыі? Няўжо так цяжка скласці афіцыйны ліст (што спа-жыўцы патрабуюць тыпавыя да-мовы па-беларуску) і даслаць яго ў вышэйшыя інстанцыі?! Не, не вінаваты, гэта рашэнне Савета Мі-ністраў, гэта не мая кампетэнцыя, я выканаўца — вось пазіцыя ды-рэктара Слонімскага ГУП ЖКГ.

Мякка кажучы, не правіль-ная пазіцыя. Але, што зробіш… слабы чалавек. І не надта б я нара-каў на дырэктара, каб ён пасля-доўна прытрымліваўся гэтай пазі-цыі. А тут, у адным лісце, такая метамарфоза: як хачу, так і кручу. І службовая этыка не для яго, і закон яму не закон.

Што тут сказаць?! Усё да нас сказана:

Ён з начальствам знае дзела:

Па-расейску валіць смела;

Ліжа, выйшаўшы за вёску,

Ласку панскую па-польску.

Нават жыду — ў доўг як просе —

«Гутэ-моргэн!» — буркне ў носе.

Калі ж сядзе у кутузку,

Ўсіх кляне па-беларуску.

(«На ўсе рукі», 1911, Янка Купала)

 

Быў бы я, Міхась Варанец, хоць якім, самым маленькім нача-льнікам для дырэктара Слонім-скага ГУП ЖКГ, ён бы, безумоўн-а, напісаў адказ на мове начальні-ка. Было б данае прадпрыемства прыватнай уласнасцю дырэктара, ягонае стаўленне да кліента-кар-міцеля таксама было б іншае.

P.S. Не варушыў бы я, пава-жаныя чытачы, гэтую ўжо даўна-ватую гісторыю. Але! Усё вышэй-напісанае яшчэ ў снежні 2018 года праз слонімскі райвыканкам я да-вёў да ведама дырэктара. І што… Пра далейшыя метамарфозы ды-рэктара са Слоніма — у наступных нумарах «Нашага слова».

Міхась ВАРАНЕЦ,

г. Слонім

 

Мелодыі, спеўнікі і оперы Манюшкі

Юбілей Станіслава Маню-шкі адкрыў для беларусаў розна-баковы талент кампазітара падчас шматлікіх мерапрыемстваў.

— Станіслаў Манюшка — го-нар нашай нацыі і нашага народа. Яго продкі паходзілі з Меншчы-ны, — распавёў падчас экскурсіі для сяброў ТБМ музыказнаўца Аляксей Фралоў, стоячы на месцы сядзібы бацькоў кампазітара ў былым Убелі, а зараз — Волме. — У яго радаслоўную ўліліся Маню-шкі, Вайніловічы, а Маджарскія дадалі кропельку арыентальнасці.

Опера «Сялянка» стала вя-домай на значнай частцы тэрыторыі Беларусі. Ішла яна ў Менскім тэатры побач з Дамініканскім касцёлам, дзе сёння стаіць гатэль  «Еў-ропа». Опера ставілася ў Менску, і ў Слуцкі, і ў Глу-ску, і ў Бабруйску. Манюшка быў аўтарам вакальнай лі-рыкі, ствараў рамансы на вершы беларускіх, рускіх, французскіх і італьянскіх паэтаў, пісаў духоўныя тво-ры для касцёла. У менскім тэатры ішлі оперы «Рэкруцкі набор», «Чарадзейная ва-да».

У Вільні Манюшка граў на аргане ў Вострай браме. Галоўным месцам яго слу-жэння быў віленскі касцёл св. Янаў — Яна Хрысціцеля і Евангеліста Яна. Ён агучваў і іншыя арганы — некалькі арганаў у Менску, арган у Смілавічах. Менскі арган, які стаяў у катэдры, выглядаў вельмі прыгожа, па-барочнаму. Фундаваў яго Стані-слаў Манюшка -дзед. Менскі арган пайшоў у печ, бо мясцовы баль-шавічок пакалоў, пасек на дровы і кінуў у буржуйку старажытныя драўляныя трубы аднаго з лепшых еўрапейскіх арганаў ХVIII ста-годдзя.

Манюшка адчуваў сябе выдатным прафесіяналам. Пры-ехаўшы ў Вільню, з першага позі-рку ён пакахаў сваю будучую жо-нку Аляксандру Мюлер. Яе маці зрабіла заўвагу: «Пане Станіславе, вы — са шляхетнага роду, але трэба набыць пэўную прафесію». І ён адправіўся па навуку ў Берлін, у каралеўскую хоф-капэлу і стаў выдатным акадэмічным спецыя-лістам.

Свой талент, свае веды, глы-бінныя пачуцці і ўражанні ад на-шага фальклору, ад таго, што спя-вала яго маці, спявалі наваколь-ныя дзяўчаты і хлопцы, а таксама рулады птушак ён запісваў у сваіх мініяцюрах: «Салоўка», «Зязюль-ка». У іх адлюстравалася гучанне убельскай ваколіцы — той свет, у якім ён нарадзіўся, і які бясконца любіў! Мы адчулі гэта, калі выву-чалі адзін з яго «Хатніх спеўнікаў».

Ён прыязджаў у Менск па справах сямейных, побытавых, му-зычных і, каб ставіць свае оперы. У 1852 годзе беларуская мова загучала з акадэмічнай опернай сцэны. Гэта была вехавая падзея. Нашай оперы было ўжо каля 200 гадоў, бо яна ўпершыню была пастаўлена ў Вільні ў 1630-х гадах у стылі барока. Жанр оперы нара-дзіўся ў Італіі ў вялікага Клаўдыё Монтавердзі і ўжо ў хуткім часе патрапіў у Вільню.

І вось у 1852 годзе ўпершы-ню на беларускай мове ў оперы заспявалі ў Манюшкі! Гэта неаб-вержаны факт! Да прыходу Расій-скай імперыі наш край меў 26 оперных і балетных тэатраў.

Ва ўмовах імперскага ціску Станіслаў Манюшка адчуваў пры-мітыўнасць цэнзуры. Тутэйшыя цэнзары не давалі яму праходу, і давялося паехаць у С. Пецярбург, каб атрымаць дазвол на друка-ванне шасці «Хатніх спеўнікаў». Але піцерскі цэнзар ахвотна паста-віў свой грыф пад зборнікам. Больш за 300 унікальных мініяцюр, у якіх творца выражаў сваю бела-рускую ментальнасць, увайшлі  ў «Хатнія спеўнікі».

Ён хацеў рэалізавацца як еўрапейскі оперны кампазітар і адчу-ваў у сабе такія сі-лы. Ён спрабаваў сябе і ў С. Пецярбу-ргу. У 1858 годзе ён пераехаў у Варша-ву, дзе опера «Га-лька» мела фурор. Ён ездзіў па Еўро-пе, ставіў оперы ў нямецкіх гарадах і ў Парыжы.

— Ён быў ве-льмі духоўным ча-лавекам, чалаве-кам высокай веры, — адзначыў Аляксей Фралоў. — На раз-вітанне з ім у Вар-шаве да Вялікага тэатра прыйшлі сто тысяч чалавек і праводзілі яго на Павонзкаўскія могілкі. Сёлета 10 траўня мы ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белай стужачкай на яго магілу. Гэта быў самы геніяльны наш кампазітар за ўсю тысячага-довую гісторыю. Імя яго слаўнае і фантастычнае!- зазначыў вядомы сучасны дырыжор і музыказнаўца Аляксей Фралоў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Станіслаў Манюшка.
  2. Малюнак маёнтка, зро-блены Напалеонам Ордам.
  3. Аляксей Фралоў на мес-цы сядзібы С. Манюшкі.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

21-22 лістапада 2019 г.

навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» праводзіць

V міжнародную навуковую канферэнцыю «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць»,

прысвечаную 390-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 25-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага

 

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступныя тэмы:

— Сімяон Полацкі і яго эпоха;

— крос-культурныя камунікацыі ўсходнеславянскіх народаў у XVII ст.

— канфесійныя працэсы на беларускіх землях у ХІ-ХШ стст.

— Полацк у XVII ст.

— пытанні захавання, прэзентацыі і інтэрпрэтацыі помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях і бібліятэках.

Рэгістрацыя удзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца на падставе заяўкі, пададзе-най у вызначаны Аргкамітэтам тэрмін.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэзісы выступленняў прымаюцца да 20 кастрычніка 2019 г. па электроннай пошце: simeon.polotsk@muzeum.by.

 

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  2. Вучоная ступень, званне.
  3. Пасада, месца працы.
  4. Назва даклада.
  5. Кантактны тэлефон.
  6. Адрас электроннай пошты.
  7. Неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы (дата, колькасць дзён).

 

Запрашэнні будуць высланы пасля заканчэння рэгістрацыі.

Праграма канферэнцыі будзе сфарміравана ў сярэдзіне лістапада 2019 г. і даслана на электронную пошту зарэгістраваных удзельнікаў.

Рэгламент выступлення на канферэнцыі — да 15 хвілін.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі і адбору матэрыялаў для публікацыі.

 

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

— матэрыялы для публікацыі прымаюцца ў 2 тэкставых файлах: у фармаце rtf (магчымы dос, оdt) і pdf;

— аб’ём да 10 старонак А-4 (шрыфт Тіmes New Roman, кегль 14 з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; выраўноўванне па шырыні без пераносаў; палі: верхняе і ніжняе — 2 см, левае — 3 см, правае — 1,5 см; абзацны водступ — 1,25 см);

— для грэчаскай мовы рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфт «Неllenіса», для царкоўна-славянскай — «СуrylliсаОсhridl», дапускаецца шрыфт «Ижица»;

— колькасць выяў — да 10 шт.; фармат: tiff, jреg; разрашальнасць: 300 dpі; дасылаюцца асобнымі файламі.

Тэрмін падачы матэрыялаў для публікацыі — да 22 снежня 2019 г.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Кантактныя дадзеныя Аргкамітэта:

— тэлефон для даведак:

Гаўрылава Славіна Вячаславаўна, загадчык філіяла +375 29 185-18-36;

Філімонава Вольга Аляксандраўна, вядучы навуковы супрацоўнік +375 214 42-57-25.

— электронная пошта: simeon.polotsk@muzeum.by;

— адрас: вул. Ніжне-Пакроўская, 22, г. Полацк, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь, 211400.

Запрашаем да ўдзелу гісторыкаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў, філолагаў і ўсіх, чые навуковыя інтарэсы знаходзяцца ў рамках заяўленых да абмеркавання тэм

 

Дзіцячы часопіс «Жэўжык» выходзіць у сеціва

У дзіцячым забаўляль-ным выданні «Жэўжык», як паведамляе NN.by, вы змо-жаце знайсці шмат пазнаваль-най і карыснай інфармацыі, разнастайныя займальныя за-данні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. Матэрыялы найбольш пасуюць для дзетак ад 6 год.

У свет ужо выйшла 3 тэ-матычныя нумары «Жэўжыка» («Вясна і птушкі», «Вялікдзень», «Дрэвы»). Іх усе можна спам-паваць.

Навіны Германіі

Гадавая валанцёрская праграма на нямецкім тэлебачанні

Вецін-ТБ шукае валан-цёраў/к, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мяс-цовым тэлебачанні.

Калі: 1 траўня 2020 — 30 красавіка 2021.

Фінансы: выдаткі на пра-жыванне, транспарт і харчаванне пакрываюцца праектам.

Кандыдаты/кі павінны па-даць заяўку на праект, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе да 20 жніўня 2019  г.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

— навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;

— пазнаёміцца з людзьмі самых роз-ных прафесій: ад мастакоў і мастацтва-знаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;

— навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;

— атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўра-звязам.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— узрост 17-30 гадоў;

— моцная заматываванасць праца-ваць у сферы тэлебачання, прадукцыі філь-маў і медыя-адукацыі;

— уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;

— добрае валоданне нямецкай мовай.

 

Перавага будзе аддавацца кандыда-там і кандыдаткам:

— з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці;

— мігрантам;

— моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы.

Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кож-ны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым ра-ёне студэнцкага горада Хале.

Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Веціне і Хале. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-пра-ектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Германіі.

Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з  WTV — Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — European Solidarity Corps (ESC).

Крыніца: europa.eu. АДБ “Брусель”.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

БАЛАДА УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ

(каля 1029 — 14.04.1101)

У Полацкім княстве спакой не жыве —

Суседзі імкнуцца твой трон захапіць,

І злая іх кроў на высокай траве

Зімой ледзянее, а летам кіпіць.

 

У Полацку слаўным Сафійскі сабор,

Як веліч твая і Айчыны тваёй,

Расце, уздымаецца ў неба да зор,

Сабою яднаючы неба з зямлёй,

 

Яднаючы ўсіх, каму люба тут жыць,

Душой мацавацца ад родных палёў,

Ад цішы курганняў, дзе вечнасць ляжыць

І кветкамі ўсходзіць, якія як кроў,

 

І ў травах знікае, нібыта ў вадзе,

Якая ў рацэ, што праз Полацк цячэ.

І ты да сабора спакойна ідзеш,

Як да Беларусі, і крыж нам нясеш,

Хоць да Беларусі далёка яшчэ.

29.08.2009 г.

 

БАЛАДА КНЯЗЯ ГЛЕБА МЕНСКАГА

(каля 1070-13.09.1119)

Праз сотні год вярнуўся ў родны горад,

Спыніўся на кані каля сабора.

Ты менскі князь, ты беларускі волат,

Ты пераплыў праз вечнасць,

як праз мора,

Каб з намі быць

заўжды пад нашым небам,

Дзе вольна лётаюць буслы, анёлы.

Тут хлеб сягоння ёсць і ёсць да хлеба,

Бо мы — народ, і мы — народ не кволы.

Глядзіш на горад. Горад твой вялікі.

Мог большым быць, ды нішчылі чужыя,

І кроў цякла ракой, і ў камень крыкі

Ператвараліся, і ўсе святыя

Спрыялі гораду, цябе чакалі.

І ты вярнуўся, як людская памяць

Вярнулася людзям, што век шукалі

Свой шлях у Заўтра праз агонь і замяць.

Глядзіш на горад. Прад табой Айчына.

І ты адзін, але ты не самотны,

Мы за табой усе — твая дружына,

І кожны з нас — нібыта брат твой родны…

27.01.2019 г.

БАЛАДА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

(магчыма 5.01.1104-23 ці  25.05.1167)

Ад Полацка да Іерусаліма,

Нібы святы агонь, твая дарога.

У сэрцы і за спінаю — Радзіма

І прад табою Бог і ўсё ад Бога…

 

І не шкадуеш ты, што ў цеснай келлі

Ты думаеш пра родны край і Бога

Каля вакна, дзе галубы паселі

І слухаюць малітвы і ўзлятаюць

Над Беларуссю, да якой шукаюць

Усе дарог, каму ёсць не за морам,

А тут-зямное шчасце, без якога

Не стаць тутэйшым і не стаць святою…

 

Нібы малітва, праз жыццё дарога

Твая

не зарасце палын-травою,

А стане вечным крыжам Ефрасінні,

Які шукаць, губляць, ізноў знаходзіць

Нам на зямлі, якую не пакіне

Ніколі Бог, бо ён жыве ў народзе,

Як ты жывеш у нашае Айчыне…

25.02.2009 г.

 

БАЛАДА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

(каля 1113-пасля 1190)

Мінае травень… Ліпень… Лістапад… Зноў снежань

З нябёс самотай белай на людзей імжыць.

А ты замураваны ў манастырскай вежы,

Каб толькі Слову,

Слову божаму служыць.

 

І Тураў твой ад снегу, як ад квету, белы,

І толькі Храмаў купалы сярод нябёс,

Нібы вуголле ў снезе, на сусвет наш цэлы

Зіхцеюцца пад сонцам, страшачы мароз.

 

З малітваю глядзіш на родныя прасторы

І верыш, што твой край ніколі і нікім

Не будзе зваяваны і не змоўкне ў горы,

Не знікне, як знікае па-над свечкай дым,

 

Якая прад табой гарыць і асвятляе

Душу, як свет, і свет, нібы тваю душу,

Дзе Бог жыве і Беларусь жыве святая,

Якая стане белай, як пасля дажджу

 

Вясновы ціхі сад, што чорным быў, бялее

Ад квецені густой, нібыта белы Храм,

Дзе Слова, як анёла, ты душой сагрэеш

І Слова паляціць да нас, і светла нам

 

У свеце чорным будзе, у якім сягоння

Ёсць наша Беларусь, а з ёю ёсць і ты,

І ў беларускім небе, нібы на іконе,

Хто ў Бога шчыра верыць,

бачыць лік святы,

Як бачыў ты…

8.12.2008 г.

 

БАЛАДА МІНДОЎГА

(1195-1263)

…Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы

І вестка, што не будзе болей тут вайны,

Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць крылата.

Гуляй хто можа! — у Новагародку свята —

Каронай каралеўскай князь каранаваны,

І ўжо Еўропай родны край

і мы прызнаны,

Ды крыжакам усё ахвота біцца з намі

І будзем мы за волю біцца з крыжакамі

І на магілах нашых вырасце палын,

Як воі вырастаюць,

каб зноў стаць травою.

Ты — князь Міндоўг і ты,

як родны край, адзін

І сёння ты з каронай цяжка-залатою,

Але часова ўсё, як дзень, як ноч, зіма,

Як вера, ад якой ты заўтра адрачэшся,

Бо ёсць твой шлях, а іншага ў цябе няма,

І на шляху ёсць здрада, ты з яе смяешся

Цяпер, хоць заўтра — смерць.

Ты не баішся смерці.

І пройдзе час…

Як з белага чырвонае не сцерці,

Не знішчыць нас!

12.08.2005 г.

БАЛАДА ВІЦЕНЯ

(?—каля 1316)

Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца…

Наперадзе князь на бялюткім кані

І меч у яго, быццам бы бліскавіца,

І вораг, як травы сухія ў агні,

Знікае з палёў, што спрадвеку святыя,

Як нашая кроў, што праліта была

За волю, за княства, за мову, якія

Для нас, як у цемры шляхі да святла.

 

Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца,

І літасці просіць у князя чужак.

І вые ўсю ноч, нібы плача, ваўчыца

І капае кроў, як вуголле, з крыжа,

І ведае князь — ад маланкі загіне,

І будзе з «Пагоняй» над замкамі сцяг

Крыляць, як анёл у самотнай Айчыне,

Як радасць у сэрцах і слёзы ў вачах…

27.09.2005 г.

 

БАЛАДА ГЕДЗІМІНА

(1275-1341)

Нібыта смерць, халодная зіма

І ў Вільню аніхочацца вяртацца,

Бо ўсё замецена, і ўжо віна няма,

І ў замку не збіраюцца здавацца.

І ты на замак, як на сон, глядзіш

Праз белы снег, нібыта праз самоту,

І ля агню, як ля царквы, стаіш

І неба над табой, нібыта з лёду,

І ў гэтым лёдзе трэшчынай страла

Ляціць у сэрца, што не любіць цішы.

Ляціць страла, як цемра, да святла

І кроў тваю мяцеліца заліжа.

І зазвіняць у гарадах званы,

І хтось заплача, нехта засмяецца.

І ад тваёй труны, як ад сцяны,

Адыдзе ноч, і новы дзень пачнецца…

12-13.08.2005 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Духоўнае гарэнне базыльянаў

У артыкуле Леаніда Лаў-рэша  «Апошні базыльянін ХIX стагоддзя на Беларусі» ў № 28  ад 10 ліпеня закраналася гісто-рыя манаскай супольнасці базы-льянаў.

 

На развіццё беларускай культуры ХVII-ХVIII стагоддзяў паўплывала дзейнасць Oрдэна базыльянаў (Ordo Sancti Basilii Magni) — манаскага ордэна грэка-каталіцкай царквы.

На Беларусі  ў манастырах базыльянаў захоўваліся найбольш шанаваныя абразы Маці Божай: Жыровіцкі, Менскі, Супрасльскі, Каложскі. Манахі-базыльяне пе-рапісвалі кірылічныя рукапісы, стваралі арыгінальныя творы на старабеларускай мове, развівалі музыку, якая суправаджала наба-жэнствы, у тым ліку арганную.

У цэнтры Менска, ператво-раная ў канцэртную залу, узвыша-ецца царква Святога Духа, якая была пабудавана ў сярэдзіне ХVII стагоддзя і служыла мужчынска-му і жаночаму манастырам базы-льянаў.

Пра дзейнасць Ордэна ба-зыльянаў на Беларусі мы пагута-рылі з кандыдатам культуралогіі Алесем Сушам, які прысвяціў шмат артыкулаў і дысертацыйную працу культурнай спадчыне грэ-ка-каталіцкай царквы і, у прыват-насці, вывучэнню і захаванню культурнай спадчыны Ордэна ба-зыльянаў.

— Супольнасць базыльянаў шмат зрабіла для культуратвор-чага працэсу ў Беларусі,- распавёў спадар Алесь. — Мне давялося па-працаваць з кнігазборамі базы-льянаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.  Іх кнігі з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння гэтай манаскай су-польнасці. Давялося паездзіць па закінутых, напаўразрабаваных і панішчаных часам манастырах,  вывучаць спадчыну ў палявых умовах. Пашчасціла папрацаваць у архівах і бібліятэках за мяжою, шукаючы культурныя артэфакты, створаныя манахамі Ордэна ба-зыльянаў. Атрымалася абагуль-ніць інфармацыю, якая ўжо існа-вала ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, і адшукаць шмат новага, папрацаваць з Полацкімі і Арша-нскімі, Віцебскімі і Талачынскімі зборамі базыльянаў.

Гісторыя самога Ордэна базыльянаў бярэ свае вытокі ад грэчаскіх манастыроў на тэрыто-рыі паўднёвай Італіі і Сіцыліі. Грэкі, якія масава беглі ад пера-следу на тэрыторыі колішняй Ві-зантыйскай імперыі, траплялі на тэрыторыю Італіі і Сіцыліі, пера-язджалі і сяліліся цэлымі мана-стырамі. У I тысячагоддзі нашай эры яны пачалі гуртавацца. У ХIII-ХIV стагоддзі пачаўся працэс іх афармлення ў ордэнскую стру-ктуру. Была нешматлікая коль-касць манахаў, яны пакрысе лаці-нізаваліся, большасць з іх сталі католікамі і згубілі практыку ка-рыстання грэчаскай мовай і іншыя асаблівасці. Да нашага часу пра-цягвае дзейнічаць манастыр у Гро-таферата, які застаецца духоўным цэнтрам старажытных базыльянаў у Італіі.

Падзеяй, якая дала штур-шок развіццю Ордэна базыльянаў на Беларусі, была Берасцейская царкоўная ўнія і падзеі пачатку ХVII стагоддзя, калі дзякуючы на-маганням Язэпа Руцкага  і Язафа-та Кунцэвіча, двух маладых мана-хаў, якія у той час гуртаваліся ў Віленскім Траецкім старажытным манастыры, быў створаны першы статут Ордэна базыльянаў.

Ён грунтаваўся і на статуце Васіля Вялікага, і на практыцы ўсходняга манаства. Язафат Кун-цэвіч выкарыстоўваў практыкі ісі-хазуа і іншыя ў сваім манаскім жыцці. З іншага боку былі выка-рыстаны і заходнія практыкі — Ор-дэнаў кармелітаў і езуітаў, якія лічыліся ў той час перадавымі. У 1617 годзе на Наваградскай кан-грэгацыі Ордэн базыльянаў быў створаны пяццю беларускімі ма-настырамі.  Протаархімандрытам ордэна быў прызнаны Язэп Руцкі. У 1624 годзе кангрэгацыя прапа-ганды веры зацвердзіла Ордэн, і ў 1631 годзе булай Папы Рымскага ён быў юрыдычна замацаваны як правадзейны.

Усё ХVII cтагоддзе асно-ваю, сэрцам Ордэна, была белару-ская зямля. Большасць протаархі-мандрытаў была выхадцамі з бе-ларускіх земляў, большасць гене-ральных капітулаў праходзіла на Беларусі. Пераважная большасць з іх адбывалася альбо ў Вільні, альбо ў Жыровічах, альбо ў Нава-градку. Ордэнам кіравалі протаар-хімандрыты, у заходняй практыцы іх называлі генераламі Ордэна. Яны апасродкавана былі паднача-леныя грэка-каталіцкім архіманд-рытам, але наўпрост падпарадка-ванне было Рыму.

Так на беларускіх землях паўстаў Ордэн базыльянаў, які аб’яднаў беларускія манастыры, беларускіх дзеячаў і протаархі-мандытаў, якія потым пераязджалі ва Украіну, Літву, Латвію, і тра-дыцыя працягвалася. Беларуская зямля нараджала актыўных пра-ваднікоў базыльянскай традыцыі. Адным з такіх дзеячаў стаў Якуб Суша, які нарадзіўся ў Менску ў 1610 годзе і стаў вельмі вядомым на тэрыторыі Украіны царкоўным дзеячам. Ён доўгі час узначальваў Холмскую епархію і быў адным з кіраўнікоў Ордэна базыльянаў, аказаў уплыў на развіццё бела-рускай і ўкраінскай культуры. Ён быў адным з першых, навукова падрыхтаваных даследчыкаў цар-коўнай традыцыі на Беларусі. Быў вельмі таленавітым вучоным, пі-сьменнікам і прапаведнікам, — рас-павёў спадар Алесь Суша.

 

На тэрыторыі Расійскай ім-перыі дзейнасць Ордэна была спынена ў 1830-х гадах, калі ішоў працэс ліквідацыі уніі. У ХIX cта-годдзі дакументы і кнігазборы ба-зыльянаў звозіліся ў Вільню праз Жыровічы і канцэнтраваліся там. У Вільні знаходзілася семінарыя і кансісторыя. Там кнігі перараз-мяркоўваліся. Часткова дакумен-ты захаваліся ў Віленскай публіч-най бібліятэцы. Туды трапілі збо-ры базыльянаў з тэрыторыі Цэнт-ральнай і Заходняй Беларусі.

Пасля I сусветнай вайны большасць базыльянскіх манасты-роў апынулася ў межах тагачас-най Польшчы. У краінах сацыяліс-тычнага блока афіцыйная дзей-насць Ордэна была перапынена. Паўсюль, за выключэннем Поль-шчы, чын вымушаны быў сысці ў падполле. На працягу многіх гадоў базыльяне выхоўваліся, маліліся і дзейнічалі як свецкія людзі.

Многія манахі былі рэпрэ-саваныя, асуджаныя ў высылку і турмы. Многія базыльяне ва Ук-раіне, у Чэхаславакіі, у Румыніі і Венгрыі загінулі за свае рэлігійныя перакананні. У 2001 г. пяць базы-льянаў былі беатыфікаваны. Ця-пер праводзіцца беатыфікацыйны працэс яшчэ шэрагу базыльян. Ордэн васіліянаў сёння дзейнічае на тэрыторыі Украіны.

«Кожны васіліянін паклі-каны да апостальскай дзейнасці, якая праяўляецца праз прапаве-данне і катэхізацыю, праз апеку над парафіямі і школамі, у на-родных місіях, рекалекцыях для міранаў, праз друк і іншыя сродкі камунікацыі», — напісана ў статуце ўкраінскіх васіліянаў.

Гутарыла Эла Дзвінская.

На здымках:

Герб Ордэна базыльянаў;

Царква Святога Духа ў Менску;

Талочынскі  манастыр ба-зыльянаў;

Манастыр базыльянаў ў Барунах;

Алесь Суша і Уладзімір Лі-хадзедаў, фота аўтара.

Скарбы Карэліччыны

27 ліпеня ў г. Свіслачы Га-радзенскай вобласці  прайшоў  ІV рэгіянальны фестываль трады-цыйных культур «Скарбы Гара-дзеншчыны», у якім аддзел ра-месніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў»  ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народ-най творчасці» прымаў удзел  і атрымаў узнагароды.

У абласным конкурсе тра-дыцыйных рэгіянальных строяў «Скарбніца моды Панямоння»:

— лаўрэат II ступені ў на-мінацыі «Аўтэнтычны рэгіяналь-ны строй», адзел рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамё-стваў»

У Рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гарадзеншчыны»:

— лаўрэат I ступені ў на-мінацыі «Лепшае прыгатаванне традыцыйнай стравы», адзел ра-месніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў».

 

Стравы Карэліччыны

 

Стравы Карэліччыны, без сумневу — наш самы галоўны скарб. Чаму без сумневу, запыта-еце Вы, таму што была праведзена складаная даследчая праца, пад-час якай мы знайшлі самабытныя і ўнікальныя ў сваім родзе стравы, якіх Вы не сустрэнеце амаль ні ў адным з іншых раёнаў нашай во-бласці. У мінулы раз нашы Ка-рэліцкія стравы атрымалі дыплом лаўрэата.

Пачнём, мабыць, з самай старадаўняй стравы «Кісель«.

Гатуецца «Кісель» з аўся-ных шматкоў, якія заліваюць ха-лоднай вадой на 1-2 сутак з да-даваннем кавалка жытняга хлеба. Пасля шматкі неабходна праца-дзіць праз два пласты марлі. Ад-ціснуты настой варыць з дабаў-леннем солі, стала памешваючы да гатоўнасці. Падаюць кісель ха-лодным з мёдам, грыбамі, смажа-най цыбуляй, ягадамі. Кісель на-шы продкі лічылі сакральнай стра-вай (паняцце сакральны  азначае нешта містычнае, ірацыянальнае, боскае, але тое, якое мае схаваны сэнс), якую ўжывалі і ў пост з квашанай капустай і на Каляды, і на памінках. А таксама ведалі пра амаладжальныя ўласцівасці аўся-нкі і вельмі часта ўжывалі яе. Так лічыць і Ганна Іванаўна Кітун — жыхарка в. Райца Карэліцкага раёна, якой споўнілася 85 гадоў. Яна гатуе кісель і па  сённяшні дзень. «У галодны час кісель ра-таваў нас ад голаду», — распавядае яна.

Для даведкі, у далёкія часы, яшчэ да нашай эры, егіпецкая ца-рыца Клеапатра вельмі часта ўжывала аўсяныя шматкі і рабіла амаладжальныя маскі на твар.

Кісель па праве лічаць беларускай традыцыйнай стравай.

 

«Хрэнавуха»

Традыцыйны беларускі на-пой, які выраблялі з самагонкі або гарэлкі, хрэну, мёду. Гэта класічны варыянт (у самагонку пакласці вы-чышчаны хрэн, сталовую лыжку мёду, старанна перамяшаць, даць настаяцца 1-2 тыдні, затым пра-цадзіць). Ужывалі хрэнавуху пе-раважна ў халодны перыяд году, каб сагрэцца. Таксама ёсць другі варыянт прыгатавання: замест са-магонкі выкарыстоўвалі ваду, такі напой маглі ўжываці і дзеці.  Мо-жаце сабе ўявіць, якімі карыснымі ўласцівасцямі валодае такі напой! Можна адначасова і пагрэцца, і палячыцца.

 

“Мазгі ў яйках”

Цікавая назва ў гэтай стра-вы. Гатуецца з выкарыстаннем  мазгоў  свіных або цялячых 300 г, 5 яек, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі алею, соль, зеляніна.

Яйкі аддзяліць ад лупін. Лупіны старанна прамыць, пра-сушыць.

Мазгі прамыць, падсмажыць з соллю, са здроб-ненай цыбуляй, расцёртымі яйка-мі.  Атрыманым фаршам запоў-ніць лупіны, зверху пакласці смя-тану і зеляніну.

 

“Мяса, запечанае ў цесце з жытняй мукі”

1 кг свінога мяса, 2 ст. лыжкі алею, 200 г жытняй мукі, 0,5 шкля-нкі вады, соль, перац, часнык.

Свініну (кавалак 1-1,5кг) першапачаткова замарынаваць з соллю, перцам і дробна нарэза-ным часныком. З мукі, вады, алею і солі прыгатаваць тугое цеста. Мя-са шчыльна загарнуць у цеста і запякаць у печы (духоўцы) каля двух гадзін.

Жытняе цеста альтэрнаты-ва сучаснай фальзе.

 

«Кветкі гарбуза (кабачка)  ў  цесце»

Кветкі гарбуза, 2 яйкі, 150 г мукі, 0,65 шклянкі малака, алей для смажання, соль.

Муку, жаўткі размяшаць з малаком, дадаць соль і ўзбітыя бялкі. Кветкі гарбуза вымыць, пра-сушыць. Затым апускаць у цеста і смажыць з абодвух бакоў на алеі.

Падаваць са смятанай.

 

«Аладкі  па-цырынскі»

Вельмі папулярная страва на Карэліччыне.

4 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака, 1 сталовая лыжка цукру, 30 г дражджэй, 2 яйкі,  2 сталовыя лыжкі алею,  вада.

Дрожджы развесці ў цёп-лай вадзе (некалькі лыжак), усы-паць муку, дабавіць 3 шклянкі ва-ды, перамяшаць і пакінуць на ноч. Раніцай спарыць малако і адразу ж уліць у цеста, дабавіць яйкі, соль, цукар, алей, добра перамяшаць і даць падысці каля паўгадзіны.

Пячы на добра разагрэтай і змазанай патэльні. Гатовыя аладкі скласці напалам і яшчэ раз напа-лам, паліць смятанай, мёдам, топ-леным маслам і прагрэць у печы альбо духоўцы паўгадзіны.

 

«Язык у вусе»

Для гэтай стравы выкары-стоўваюць свіныя язык і вушы, якія неабходна добра вымачыць, прасушыць, затым шчыльна засу-нуць язык у вуха і перавязаць моц-най ніткай. Пакласці ў кіпячую ва-ду, дадаць соль, перац гарошкам, лаўровы ліст. Варыць 3 гадзіны, астудзіць, падаваць з хрэнам.

 

«Морс з журавін»

250 г журавін, 6-8 ст. лыжак цукру.

Журавіны перабраць, пра-мыць, працерці праз сіта, адціс-нуць сок. Жамерыны заліць гара-чай вадой (6-7 шклянак), давесці да кіпення, працадзіць. У адвар па-класці цукар, закіпяціць яго, затым уліць адціснуты сок і давесці да кіпення.

 

Няхай традыцыйныя стра-вы заўсёды будуць на вашым ста-ле, а кулінарныя прыхільнасці бе-ларусаў захоўваюць нацыяналь-ную самабытнасць.

Загадчык аддзела рамес-ніцкай дзейнасці                             

Юлія Баярэнка,

«Карэліцкі Дом

рамёстваў».

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Не плыві па цячэнні, не плыві супраць, а плыві, куды табе трэба.

 

Трымай сябе трайной заба-ронаю: не бойся, не спадзявайся, не прасі.

 

Сіла без справядлівасці — тыранія, справядлівасць без сілы — нішто.

 

Раб тады, калі волі баішся.

 

Два правілы сапраўднага палітыка: стрымліваць сваё раз-дражненне і не трымаць свайго слова.

 

Смерць — адзіны сродак уратавання ад жыцця.

 

Сэксуальнае бескультур’е натхняе.

 

Рамантычнае каханне — не-дарэчныя паводзіны двух людзей у незвычайных абставінах.

 

Штогод восеньскі друк по-ўніцца нататкамі пісьменнікаў, як яны адпачывалі ад музы.

 

Языком малоць не цэглу класці.

 

Адпомсціў сваім глупст-вам.

 

Малы, тоўсты, тлусты, лы-сы, неадукаваны, але ёсць надзея, што не ўсё згублена, можа, ажа-нюся — і ўсё будзе добра.

 

Нос такі сіні, што, каб вы-круціў, то апахмяліўся б.

 

Лягчэй НЛА даследаваць, чым жаночую логіку.

 

Палітыка — гульня ў карты. Там і там гульцы — шулеры.

 

Сам не працуеш, то другім не замінай тым займацца.

 

Парашэшка прагаласаваў за Зяленскага і падумаў: “Рашай, рашай, браце, мае праблемы”.

 

Самае цяжкае ў свеце быць самім сабою па-сапраўднаму.

 

Прывялі казу на агляд цнат-лівасці да ваўка. Ні цтнатлівасці, ні казы.

 

Ачышчаючы іншых ачысці найперш сябе.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *