НАША СЛОВА № 33 (1444), 14 жніўня 2019 г.

Панядзелак, Жнівень 19, 2019 0

У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

Ушанаваць беларускую паэтку і змагарку Ларысу Ге-ніюш (1910-1983) 10 жніўня ў Зэльву пры-ехала няшмат людзей, як і летась. Тым не менш ушанаванне адбылося. Пачалося яно раніцай у Зэльве-нскай Свята-Троіцкай царкве набажэнствам у гонар слаўнай бела-рускі. На набажэн-стве прысутнічалі і зэльвенцы, і тыя, хто прыехаў згадаць паэтку з Га-родні і Слоніма. Потым каля помніка Ларысе Геніюш, які знаходзіцца на царкоўным цвінтары, пра паэтку, яе творчасць і лёс казалі сябры Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьмен-нікаў Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Ся-ргей Чыгрын і Мікола Канановіч. Шчырымі словамі прыгадала су-стрэчы з Ларысай Антонаўнай і яе сяб-роўка, суседка Ірына Тукальская, якая так-сама далучылася да прысутных. На Зэль-венскіх могілках пад бел-чырвона-белым сцягам да магілы Ла-рысы і Янкі Генію-шаў былі ўскладзены кветкі, а Валянцін Ду-батоўка сказаў, што ў наступным годзе Ларысе Геніюш спаўняецца 110 га-доў з дня нараджэння, таму гэта дата будзе адзначацца ў Зэльве і ў Беларусі шырока і масава.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва. Фота аўтара.

Што нам рыхтуе Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме?

Вось напісала загало-вак і падумала: мяркуючы па аповедах слонімскіх ка-лег, іх родны горад рыхтуец-ца сустрэць свята беларус-кага друкаванага слова ве-льмі старанна і зробіць гэта найлепшым чынам.

Ва ўсякім разе, у рэ-спубліцы не ўпершыню праводзіцца названае мера-прыемства, а ў 26-ы раз. Упершыню яно было праве-дзена ў 1994 годзе ў Пола-цку. У 2017 годзе старажы-тны горад зноў стаў літара-турнай сталіцай краіны — свя-та, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукаван-ня, было вырашана правесці ў Полацку, родным горадзе беларускага асветніка і пер-шадрукара Францішка Ска-рыны. За амаль тры дзесяці-годдзі гэта знакавае мера-прыемства праходзіла ў роз-ных гарадах краіны: Нава-градку, Пінску, Тураве, За-слаўі, Шчучыне… Цяпер яго прыме  горад над Шча-рай — Слонім…

Арганізатары пра-думалі правядзенне святоч-най імпрэзы да драбніц. І будзе чаму здзіўляцца  гас-цям горада. Іншая справа — як мы самі да яго падрых-туемся, з чым прыйдзем? І «Лідская газета», і друкарня, як і іншыя арганізацыі на-шага раёна, 1 верасня пры-муць удзел у гэтым знака-вым мерапрыемстве. Мера-прыемства з гэтай нагоды павінна стаць не толькі і не столькі выключнай падзеяй, але найбольш падставай для таго, каб яшчэ раз ацаніць каштоўнасць роднага слова і абазначыць сваю пазіцыю ў адносінах да яго. Так, я кажу пра сферу ўжывання. На дадзены момант яна не вельмі шырокая.  І тыя матэ-рыялы на беларускай мове, якія вы бачыце на старонках «Лідскай газеты», — гэта пра-ца журналістаў раённага выдання і нешматлікіх па-заштатных аўтараў, якія не цураюцца роднага слова.

Гэта я кажу не для таго, каб кагосьці папікнуць у няведанні беларускай мо-вы. У нас дзве дзяржаўныя мовы, і кожны з іх ужыван-нем вызначаецца самастой-на. Са свайго боку, рэдак-цыя пры падрыхтоўцы ма-тэрыялаў на гістарычную, краязнаўчую, культурную тэматыкі будзе аддаваць пе-равагу тым, якія напісаны на беларускай мове. Сэнс тут такі: гэта тыя сферы на-шага жыцця, дзе яна павінна гучаць па вызначэнні. Мне даводзіцца ўдзельнічаць у розных семінарах, імпрэзах не толькі ў нашым раёне, і хочацца бачыць флэшмобы вучняў, прысвечаныя Году малой радзімы, на роднай мове. Мая думка: пра лю-боў да бацькаўшчыны больш пераканаўча гучаць словы на беларускай мове.

Да ўсяго, у 2020 го-дзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі. Не вы-ключана, што калі-небудзь і Дзень беларускага пісьмен-ства заплануюць правесці ў нашым горадзе. Як мы яго правядзём і чым будзем здзіўляць — гэта адна справа. А гучанне роднай мовы па-ўсюдна было б лепшым све-дчаннем нашай адукава-насці і годнасці. І гэта без прывязкі да мерапрыем-стваў.

Кацярына Серафіновіч,

галоўны рэдактар “Лідскай газеты”.

lidanews.by.

 

А З Б У К А

ад дзеда Мар’яна

Прывітанне, маленькі чытач,

Уважліва слухай і для сябе зазнач:

З літараў складаюцца словы,

З родных словаў складваецца мова.

 

З літары А -пачынаецца Буквар.

Ён у цябе — найкаштоўнейшы дар.

Цябе ён навучыць чытаць,

праз літары зможаш свет пазнаць. 

 

А

А Айчына, адзінства наша, любы мой,

наш край, дзе мы жывём с табой,

дзяды, бацькі і дом тут твой.

 

Б

Б Беларусь — краіна наша

так здаўна завецца.

Носім мы яе з сабой у сэрцы.

 

В

В вясна, вярба, вясёлка, веды —

старайся больш усяго пазнаць,

каб  краіне і сабе карысным стаць.

 

Г

Г галава, герой, гук галосны.

Вучыся гаварыць і карыстацца словам:

слова — мудрасці аснова.

Д

Д дом, дзе ты жывеш,

дзядуля, любіш ты якога,

кажаш: “Добры дзень”, — калі ўстаеш,  —

Дабранач”, — калі спаць адходзіш.

 

Дж

Джджала ёсць у пчолкі

Не чапай яе ты толькі.

Дождж абмые ўвесь наш край,

будзе добрым ураджай.

 

Дз

Дз дзеці бегалі па лесе,

дзеці ў лесе зніклі дзесьць.

Дзе, дзе, дзе нам іх шукаць?

Будзем дзетак мы гукаць.

 

Е

Е — еднасць — наш народ яднае.

Дапамагай і ты ўсім,

хто ў тым патрэбу мае.

 

Ё

Ёёлка, дзед Мароз, Новы год.

У ім ты падрасцеш. Хай  будзе ён

удачным для цябе — наступіўшы  год.

Ж

Жжыццё, жыта і жарт.

Жывы і жвавы сябра Жэня.

Словаў  шмат, старайся іх усе

запомніць, мой маленькі брат.

 

З

З Зямля — планета, на якой жывём,

завод, на якім працуе тата,

зялёны кветнік ля хаты,

і зялёны гай, зязюля дзе кукуе.

 

І

І — літара можа словы злучаць,

інфармацыю карысную даць,

ёсць праз яе і акно ў Сусвет,

называцца яно — інтэрнет.

 

Й

Й — мы пайшлі, мы прыйшлі,

мы гайданачку знайшлі.

Будзем гойсаць і гайдацца

і за зайкамі ганяцца.

К

К культура, калектыў і каляндар.

Каб культурным, кампетэнтным быць,

трэба многа ведаць і людзей любіць.

 

Л

Ллітара лагодная, мой любы:

лета ласкавае, ліпа з пчоламі,

белая лебедзь і людская любоў.

 

М

Ммама -слова тваё першае.

Мова — мноства словаў розных мае,

слоўнік моўны іх  змяшчае,

каб ведаў ты, як правільна пісаць

і як разумна што і дзе cказаць.

 

Н

Ннавука — старайся больш пазнаць,

вучоным тады зможаш стаць!

Каб вучыцца добра — старацца

трэба  больш і менш гуляць.

 

О

О — слоў нямнога

на літару гэтую пачынаецца,

затое ў словах унутры,

часта яна сустракаецца.

 

П

П — больш за ўсё на літару словаў:

а найгалоўнае з іх — праўда!

Праўдзівым хочаш быць?

Старайся, любы, не хлусіць.

 

Р

Рраніцою, як прачнешся,

                                         радасна ўсміхайся

і ручкай з іншымі з радасцю прывітайся.

 

С

Сслова, яно абазначае ўсё на свеце,

усё сваю назву мае:

запамінайце ж словы дзеці.

 

Т

Ттвой тата, таварыш  Толя,

танец танга, танк, таксі,

і нават тоўстая таполя.

 

У

Уувага на ўроку ўмацуе веды,

уважлівым удача ўдаецца,

узыйдзеш на вяршыню ведаў,

каб там з узнагародаю сустрэцца.

 

Ў

Ў — паляўнічы лоўка

паляваў на воўка,

ну а воўк схаваўся,

на ўлоўкі не паддаўся.

Ф

Ф — у горадзе фестываль феерычны:

на плошчы б’е фантастычны фантан,

ноччу  ён ззяе, як небасхіл арктычны.

 

Х

Ххлеб — аснова нашага з табой жыцця.

Твой сябра — хлопчык Хрыстафор,

з якім ты ў хованкі гуляеш. А яшчэ:

Хома — хамячок і Хруша — парсючок.

 

Ц

Ц цырк, які да нас прыехаў,

клоўн Ціша — крыніца смеху,

Цыцылія — канатаходца,

пад купалам яна, як маленькае сонца.

 

Ч

Ч — ты чалавек.

Помні! — вяршыня прыроды,

таму любі і шануй яе, як маму,

будзь добрым сябрам ёй і сынам родным!

 

Ш

Шшкола — тваё акно ў жыццё,

твой першы крок у пазнанні свету,

вучыся добра і не забывай

роднай школы сцен гэтых.

Ы

Ы — слоў няма ў нашай мове,

якія з гэтай літары пачынаюцца,

затое мноства «ы» ўнутры

і на канцы сустракаецца.

 

Ь

Ь —  без мяне ў жыцці ніяк,

я — усім патрэбны мяккі знак.

Без мяне — ні ўцяць, ні ўзяць,

ні што вартае сказаць.

 

Э

Ээскімо — тваё марожанае смачнае,

эрудыт — чалавек, які многа ведае.

Старайся стаць і ты такім,

каб зрабіць нешта значнае.

 

Ю

Ююннат — юны натураліст,

ён вывучае і ахоўвае прыроду,

прыносіць вялікую карысць

і прыродзе, і народу.

 

Я

Я — каб стаў твой розум ясным,

ніколі дарэмна не крыўдуй,

разважаць вучыся, не хваліся,

умерана перад іншымі ганарыся.

Мар’ян Даргель.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Русовіч (Алег) — вытвор з акцэн-таваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Русы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рус-овіч — Русовіч. Утва-ральнае слова ад апелятыва русы ‘светла-карычневы (пра валасы); са светла-кары-чневымі валасамі’.

Рындзевіч (Вячаслаў) — вытвор з акцэнтавым суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Рында і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Рынд-евіч — Рын-дзевіч. Утваральнае слова ад апелятыва рында: ‘на Русі ў Сярэднія вякі: воін царскай прыдворнай аховы’ (ТСБЛМ, 2016, с. 713).

Савянкова (Аліна) — форма пры-метніка з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Савянок і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Савянок-ова — Са-вянкова. Утваральнае слова Савянок — вы-твор з суфіксам -янок (-ёнак) ад антрапо-німа Сава і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сав-ёнак — Савянок. Адымёнавае прозвішча: ад Сава < яўр. ‘віно’ < грэч. ‘суботні’ < арам. ‘стары дзед’. ФП: Сава — Савянок — Савянкова.

Саланенка (Вікторыя) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -енка ад антра-поніма Салоны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Салон-енка. Утваральнае слова ад апелятыва салоны (рэг.) ‘салёны’ (Нас.).

Салей (Віктар) — варыянт імя Сала-мон (? яўр. ‘спакой, шчасце; які жыве’, за-фіксаваны ў 1541) набыў ролю прозвішча.

Сілінаў (Мікалай) — форма пры-метніка з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Сілін і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сілін-аў. ФП: Сіла (< імя < яўр., лац. ‘маўчанне, спакой’) — Сіла (празванне, потым прозвішча) — Сілін (на-шчадак Сілы’, суфікс -ін) — Сілінаў. Або ад апелятыва сіла, які ме 11 значэнняў (ТСБЛМ — 2016).

Сіманёнак (Людміла) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Сіман і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сіман-ёнак — Сіманёнак.  Адымёна-вае прозвішча: ад  Сіман < яўр. ‘паслух-мяны’, грэч. ‘пачуты Богам’.

Сіўчыкаў (Уладзімір) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоні-ма Сіўчык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сіўчыкаў. ФП: сівы (‘белы, сера-брысты, які страціў афарбоўку (пра вала-сы), пасівелы, колеру попелу; з прымессю белай шэрсці (пра футра)'; ‘які мае адносіны да старажытнасці, далёкага мінулага’) — сіўка (‘тое, што і сівак (‘конь сівай масці’) — Сіўка (Сіўко) — мянушка, потым прозвішча — Сіўчык (‘нашчадак Сіўкі’, суфікс -ык(-ік) (параўн. Лукаш-ык) — Сіўчыкаў.

Скалабан (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва скалабан ‘скалістыя горы’, ‘трэшчына ў скалах’ (Грынч.).

Склярэнка (Андрэй) — вытвор з су-фіксам -энка ад антрапоніма Скляр і  зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Скляр-энка — Склярэнка. Утваральнае слова ад апе-лятыва скляр — укр. ‘шкляр’ (Грынч.).

   (Працяг у наст. нумары.)

 

Далейшыя метамарфозы дырэктара са Слоніма

З папярэдняга нумара «НС» чытач ведае,  што дырэктар Слонім-скага ГУП ЖКГ, не вагаючыся, пару-шыў і службовую этыку, і закон «Аб зваротах грамадзян…» — па-руску на-пісаў адказ на мой запіс у кнізе заўваг і прапаноў разлікова-даведачнага цэн-тра названага прадпрыемства. А як, згодна з артыкулам 59 Канстытуцыі, прыняць меры для ажыццяўлення і абароны правоў свайго кліента-кар-міцеля (хаця б звярнуцца ў вышэй-шыя інстанцыі наконт бланкаў бела-рускамоўных тыпавых дамоваў), дык дырэктар зрабіўся надзвычай далі-катным і не асмеліўся патурбаваць на-чальства.

Такім далікатным да нача-льства і абыякавым да мяне, Міхася Варанца, як спажыўца жыллёва-каму-нальных паслуг, дырэктар быў амаль чатыры месяцы, да 27 лютага 2019 года. У гэты дзень з даным кіраўніком здарылася чарговая метамарфоза — ён напісаў мне пісьмо: «Слонімскае гарадское ўнітарнае прадпрыем-ства жыллёва-камунальнай гаспа-даркі прапаноўвае Вам… у найкара-цейшы тэрмін звярнуцца ў РДЦ Слонімскага ГУП ЖКГ для заклю-чэння дагавораў на беларускай мове на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца нашым пра-дпрыемствам».

Да 27 лютага кіраўнік сло-німскіх камунальнікаў двойчы пісь-мова паведаміў мне, што не можа за-ключыць дамовы па-беларуску, бо, маўляў, гэта «не знаходзіцца ў рамках кампетэнцыі Слонімскага ГУП ЖКГ». Цяпер, аказваецца, знаходзіцца! Мо дырэктар сам уцяміў, зразумеў, пра-сякся ўсведамленнем службовага і канстытуцыйнага абавязку?!

У такім няпэўным роздуме 1 сакавіка прыйшоў я ў слонімскі РДЦ, дзе мяне ветліва сустрэў намеснік на-чальніцы цэнтра паважаны Мікалай Мікалаевіч Шмялёў і на нашай роднай мове прапанаваў падпісаць ужо афор-мленыя саматужныя беларускамоў-ныя тыпавыя дамовы з пячаткай Сло-німскага ГУП ЖКГ (!) і з подпісам самога (!) дырэктара прадпрыемства (звычайна дамовы падпісвае началь-ніца РДЦ і ставіцца пячатка цэнтра). На маё пытанне «Дырэктар сам даду-маўся саматужна перакласці дамовы ці яму хтосьці падказаў зверху, збо-ку?», Мікалай Мікалаевіч шчыра, прынамсі, так мне падалося, адказаў, што не ведае, як і не ведае ці сам ды-рэктар перакладаў, ці прасіў кагосьці, што разлікова-даведачны цэнтр ат-рымаў ужо аформленыя дамовы.  На-рмальныя дамовы. Пераклалі, як уме-лі. У адным дакуменце назву пера-клалі як «Тыпавы дагавор», у другім — проста «Дагавор». Вялікай бяды ў гэтым няма. Але і толку не будзе ў нашай камунальнай гаспадарцы, калі кіраўнік прадпрыемства ЖКГ нека-лькі месяцаў неправамерна, незаконна (наўмысна ці па няведанні — гэта ягоны клопат і ягоных начальнікаў) адмаўляе прадстаўніку тытульнай нацыі ў праве заключыць тыпавыя дамовы на род-най мове, пасля гэтага застаецца на пасадзе і падпісвае дакументы, не чы-таючы нават загалоўкі!

Падпісаўшы дырэктарскія да-мовы з агаворкай, што яны не зацве-рджаны ўрадам і напісаўшы пра гэта Прэм’ер-міністру Сяргею Румасу, праз два месяцы я атрымаў ад міністра ЖКГ Аляксандра Церахава пісьмо-растлумачэнне, што, згодна з арты-куламі 396 і 402 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, слонім-скія саматужныя беларускамоўныя дамовы маюць такую ж юрыдычную моц, як і тыпавыя дамовы, зацвер-джаныя на рускай мове пастановай Савета Міністраў ад 27.01.2009 года № 99.

А што дырэктар Слонімскага ГУП ЖКГ, які не ведае на належным узроўні грамадзянскае заканадаўства, дырэктар, які насуперак Канстыту-цыі не прыняў аніякіх мер для ажыц-цяўлення і абароны правоў кліента-домаўласніка, дырэктар, які, дзяку-ючы настойлівасці гэтага домаўласні-ка, даведаўся, што межы ягонай ды-рэктарскай кампетэнцыі значна шы-рэйшыя?!

А дырэктар — зноў анічога і зноў аніяк!

Гэты кіраўнік не палічыў пат-рэбным патлумачыць мне, Міхасю Варанцу, сваю чарговую метамар-фозу — сваё раптоўнае жаданне «ў найкарацейшы тэрмін» заключыць дамовы на беларускай мове.

Гэты кіраўнік не палічыў па-трэбным павініцца перада мною, Міхасём Варанцом, за тое, што не-калькі месяцаў ён незаконна, непра-вамерна не заключаў беларускамоў-ныя дамовы, не палічыў патрэбным павініцца і за тое, што самаўхіліўся ад выканання свайго канстытуцыйнага абавязку прымаць меры для ажыц-цяўлення і абароны маіх, Міхася Ва-ранца, правоў.

Гэты кіраўнік не палічыў па-трэбным падзякаваць мне, Міхасю Ва-ранцу, за тое, што, не шкадуючы сябе, вялізарнымі высілкамі я вярнуў яго, дырэктара прадпрыемства, у права-вое поле, што крыху адукаваў яго.

Гэты кіраўнік пакуль што не прапанаваў і матэрыяльную кампен-сацыю за прычыненую мне мара-льную шкоду, за патрачаныя мною час і грошы на напісанне пісьмаў у слонімскі райвыканкам, Кансты-туцыйны Суд, кіраўніку дзяржавы, Прэм’ер-міністру.

Неўзабаве высветлілася і прычына такой аніякасці кіраўніка слонімскіх камунальнікаў. У дырэк-тара адбылася яшчэ адна, ужо трэцяя метамарфоза! 30 ліпеня мая дачка Ка-цярына прыйшла ў РДЦ  Слонімскага ГУП ЖКГ для заключэння дамоваў на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, але там яе не сустрэлі пытан-нем: «Вам бланк якой дамовы? Ты-павой па-руску ці саматужнай па-бе-ларуску?», а адразу прапанавалі рус-камоўны бланк. Кацярына двойчы папрасіла бланк па-беларуску, і двой-чы ёй адмовілі, маўляў, у нас бланкі толькі па-руску. У выніку дачка пад-пісала рускамоўныя дамовы, бо фізі-чна не мае часу, каб, па прыкладзе таты, пісаць лісты ў вышэйшыя інста-нцыі.

Шаноўныя чытачы «Нашага слова»! Першы артыкул на гэту тэму я назваў: «Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў дэкларуе світанне для бела-рускай мовы! А ці развіднее?» («НС» № 29, 17.07.2019). Як бачым, у Сло-німе развіднела толькі для Міхася Варанца. Не паверылі мне Прэм’ер-міністр Румас і міністр Церахаў, што слонімскія саматужныя дамовы пад-рыхтаваны кіраўніком мясцовага прадпрыемтва ЖКГ толькі ў адным экзэмпляры эксклюзіўна для Міхася Варанца. Пакуль міністр Церахаў гэту інфармацыю будзе правяраць, чытач «НС» не будзе сумаваць… Пра іншыя метамарфозы дырэктара са Слоніма — у наступных нумарах «Нашага слова».

Міхась Варанец,

г. Слонім.

 

 

 

Сфарміравалася супольнасць хрысціянскіх аўтараў і чытачоў

6 жніўня на офісе БАЖ  у Менску адбылася сустрэча, пры-свечаная 5-годдзю з моманту за-снавання хрысціянскага інфарма-цыйнага партала Крыніца.iнфо.— электроннага СМІ, які адлюстроў-вае погляд хрысціянаў на грамад-скія і культурныя падзеі, транслюе навіны дзейнасці канфесій.

На вечарыне прысутнічалі стваральнікі і аўтары інфарма-цыйнага партала: Анатоль Шыр-вель, Павел Севярынец, Аляксандр Тамковіч, Валеры Мацкевіч, Ак-сана Ючкавіч і іншыя.

Ідэя запачаткавання СМІ з хрысціянскім поглядам на свет на-радзілася ў Паўла Севярынца ў Купліне  ў 2013 годзе.

— Для хрысціянаў, якія лю-бяць Беларусь і хацелі б пачуць праўду, не хапала інфармацыйнай прасторы, — адзначыў Павел Се-вярынец. — Ёсць Sobor.by  і Catholic.by, часопіс «Аве Марыя» і «Наша вера», але не было пляцо-ўкі, якая б яднала хрысціян розных канфесій. Тры месяцы аўтары будучага партала збіралі інфарма-цыю з розных бакоў, і  6 жніўня 2014 года тэставая версія выйшла — запрацаваў партал Крыніца. інфо. Ён хутка пачаў набіраць абароты. Склаўся калектыў з 30 чалавек, уда-лося атрымаць замежную падтры-мку для яго дзейнасці. 1000 пра-глядаў  у дзень адзначалі выхад Крыніцы. Парталам зацікавіліся канфесійныя колы, яго пачалі ўзга-дваць святары і епіскапы. Царкоў-ная эліта адчула патрэбу ў між-канфесійнай інфармацыі, каб ка-толікі ведалі, што адбываецца ў братоў-праваслаўных і пратэстан-таў, — паведаміў Павел Севярынец.- Аднак потым колькасць праглядаў зменшылася, фінансаванне скон-чылася.  Але, нягледзячы на цяжка-сці,  7 чалавек засталіся працаваць на некамерцыйным праекце на ва-ланцёрскіх пачатках. Першым рэ-дактарам Крыніцы.iнфо быў Ана-толь Шырвель. Максім Гацак вы-конваў вялікую працу, каб пра-цягваць дзейнасць партала. Паста-яннымі аўтарамі Крыніцы сталі Вікторыя Чаплева,Эльвіра Гаро-шка, Вольга Севярынец і іншыя. Самае галоўнае, што сфармірава-лася супольнасць, якая стварае па-ртал і якая пастаянна карыстаецца інфармацыяй.

 

Прадстаўнікі розных кан-фесій яднаюцца на ідэі любові да беларускага грамадства. На пар-тале прысутнічае аналітыка, акту-альныя інтэрв’ю, навіны з іншых краін. Папулярнасцю карыста-юцца блогі Кастуся Шыталя, Сяр-гея Луканіна, Максіма Гацака. Практыка паказвае, што чытачоў кранаюць асабістыя рэчы: пера-мога над хваробамі, жыццё шмат-дзетных сем’яў, выхаванне дзяцей. Прагляды такіх матэрыялаў скла-даюць 2.000 — 4.000. Крыніца.інфо стала адным з найбуйнейшых хры-сціянскіх парталаў на постсавец-кай прасторы. З яго чэрпаюць інфармацыю многія заходнія амбасады. Партал мае тры версіі: рускую, беларускую і англійскую.

Заснавальнікі і аўтары Крыніцы. інфо абмеркавалі пер-спектывы развіцця партала.

Э. Д звінская,

фота аўтара:

  1. Павел Севярынец; 2. Сход аўтараў партала на офісе БАЖ; 3. Анатоль Шырвель.

 

Вуліцам у Мастах быць па-беларуску

Апошнім часам у  Мастах на фасадах дамоў з’яўляцца пры-гожыя таблічкі з назвай вуліцы і нумарам дома. Радуе тое, што ад-наўленне адрасоў ідзе выключна   на беларускай мове. Такія шыльды можна пабачыць на дамах па праспекце Міру, вуліцах Савецкая, Будаўнікоў, Цэткін і інш. Застаецца спадзявацца, што камунальшчыкі і надалей будуць працягваць гэ-тую працу.

Наш кар.

 

Навіны Германіі

Нямецкія даследчыкі:

Каршэрынг — міф, які не вырашыць праблемы трафіку

Паслугі пахвілін-нага пракату аўтамабіляў (так званы «каршэрынг») не дае чаканага эфекту ў бо-льшасці гарадоў Германіі, піша газета “Зюддойчэ Цай-тунг”.

Першапачаткова, на каршэрынг ускладаліся вя-лікія спадзяванні. Як мер-кавалася, адмовіўшыся ад уласных аўто на карысць агульных аўтамабіляў, лю-дзі тым самым вызваляць вуліцы ў сваіх гарадах ад залішняга трафіку.

Лічыцца, што адно аўто каршэрынгу здольнае замяніць дзесяць адзінак перса-нальнага аўтатранспарту.

Аднак, як выявілася, станоўчы эфект ад пашырэння каршэрынгу ў большасці нямецкіх гарадоў мінімальны, піша “Зюддойчэ Цайтунг” са спасылкай на вынікі даследавання кансал-тынгавай кампаніі ATKearney.

Пахвілінны пракат аўто можа быць пры-бытковым толькі ў густанаселеных раёнах краіны, пішуць даследчыкі. У правінцыі ды ў меншых гарадах каршэрынг проста не акупіцца.

Але нават калі ўсе насельнікі нямецкіх агламерацыяў — Берліна, Гамбурга, Мюнхена, Штутгарта, Франкфурта — адмовяцца ад улас-ных аўто і перасядуць на каршэрынгавыя аўта-мабілі, усё адно гэта дазволіць прыбраць з дарог толькі вартыя жалю 5% аўтамабіляў у маштабах краіны. Такая ж сітуацыя будзе і ў іншых еўра-пейскіх краінах са значнай тэрыторыяй, мяр-куюць даследчыкі.

Вялікая праблема ў тым, што многія карыстальнікі каршэрынгу лічаць яго не заме-най, а дадаткам да ўласнага аўто.

Напрыклад, у вялікіх гарадах Германіі бывае прасцей і танней запаркаваць уласную машыну далёка ад дому, перасесці на каршэ-рынгавае аўто, дабрацца на ім да самага ганка і кінуць яго на рагу вуліцы.

Пакуль што фірмы, якія даюць аўто ў пахвілінны пракат, завабліваюць кліентаў нізкімі цэнамі, а гэта не тая матывацыя, якая спрыяе экалагічным паводзінам, мяркуюць даследчыкі.

Для таго, каб заахвоціць людзей і са-праўды адмовіцца ад уласных аўто, варта ствараць каршэрынгу імідж «зялёнай аль-тэрнатывы», а не таннага спосабу перамяшчэння па горадзе.

Берлін можна назваць сталіцай ня-мецкага каршэрынгу, піша газета. У сталіцы краіны больш за 5 тысяч аўто ў агульным кары-станні, прычым ажно палова з іх — электрамабілі. Усяго ў свеце колькасць каршэрынгавых аўто вырасла з 7 да 27 мільёнаў за тры гады.

Руслан Гаёк

паводле “Зюддойчэ Цайтунг”,

nn.by.

Літаратурная Слонімшчына — у адной кнізе «Паланэз»

Дзякуючы ГА «Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Скарыны» ў гара-дзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт» свет пабачыў першы нумар слонімскага літара-турнага альманаха «Паланэз». Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпра-дукцыямі карцін слонімскага мастака Міко-лы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар’і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем, так і зместам. Рэдактарам выдання, складальнікам (разам са Святла-най Адамовіч) і аўтарам прадмовы з’яўля-ецца пісьменнік Сяргей Чыгрын, які ў прад-мове да «Паланэза» адзначыў, што альманах не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых ста-годдзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына — адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Сапраўды, каб шы-рока пазнаёміць чытачоў з усёй літара-турнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса «Паланэз».

— Але слонімцы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», сёння з’я-вілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў — выданне альманаха «Паланэз» і вынесці яго на суд чытачоў, — адзначыў у прадмове Сяргей Чыгрын.

Слонімшчына з’яўляецца радзімай беларускага паэта, празаіка, драматурга пачатку ХХ стагоддзя Кандрата Лейкі. У вёсцы Рудаўка прайшлі дзіцячыя гады Ва-лянціна Таўлая. На вялікі жаль даўно пакі-нулі гэты свет слонімскія літаратары Алесь Сучок, Валянціна Ададурава, Янка Карпо-віч, Іван Сяргейчык, Рудольф Пастухоў, Мікола Арочка, Алег Лойка, Уладзімір Са-калоўскі, Янка Саламевіч. Няма ў жывых вязняў сталінскіх лагераў — паэтаў Сяргея Дарожнага і Васіля Супруна, а таксама яў-рэйскага паэта Хацкеля Дунца. У Слоніме некалі жыў добры паэт, калекцыянер, мас-так, музыкант, сябар Янкі Купалы Гальяш Леўчык. Калі вам не надакучыў спіс літа-ратараў Слонімшчыны, дык нагадаем яшчэ, што слонімская зямля з’яўляецца радзімай Уладзіміра Ягоўдзіка, Уладзіміра Цвяткова, Надзеі Дземідовіч, Ганны Шарамецьевай, Святланы Варонік, Сяргея Ярша, Васіля Ге-расімчыка, Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч і іншых вядомых літаратараў і даследчыкаў нашай творчай спадчыны. Сёння ў Слоніме і раёне жывуць тры сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў — Зьніч, Мі-кола Канановіч і Сяргей Чыгрын, а таксама два сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі — Ірына Войтка і Аляксей Якімовіч. Яны шмат пішуць, друкуюцца ў розных літара-турных выданнях. Слонімскі літаратурны альманах «Паланэз» з’явіўся напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку, які адбудзецца сёлета 1 верасня ў Слоніме. Вы-данне ўжо паступіла ў кніжныя крамы Слоніма.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

УВАГА!

Газета “Наша слова” абвяшчае конкурс на лепшы твор экалагічнай тэма-тыкі.

Гэта можа быць літаратурны твор:

— нізка вершаў;

— паэма;

— апавяданне;

— эсэ.

Можа быць журналісцкая праца:

— інтэрв’ю;

— рэпартаж;

— расследаванне;

— артыкул.

Можа быць твор выяўленчага мас-тацтва:

— плакат;

— банер.

Можа быць песня.

 

Ніякіх персанальных узнагародаў пераможцам не будзе, але:

— літаратурныя творы і журналісцкія працы будуць апублікаваны ў “Нашым слове”

— у тых раёнах, адкуль паступяць лепшыя творы, школы раёна будуць пад-пісаны на газету “Наша слова”.

— калі сярод пераможцаў акажацца плакат ці банер, то на іх грунце будзе надру-каваны банер 6х3 м і перададзены ў адпа-ведны раён для размяшчэння на правах сацыяльнай рэкламы.

Тэрмін падачы матэрыялаў да 15 лістапада 2019 г. Матэрыялы падаваць на адрас: naszaslowa@tut.by.

Поспехаў!

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

 

БАЛАДА ДАВЫДА ГАРАДЗЕНСКАГА

(каля 1283-1326)

На высокім стромкім беразе ракі

Пад аховаю Каложскае царквы,

Дзе ў траву крывёй сыходзілі вякі,

Дзе ўзыходзіць росна новы дзень з травы,

Ты ляжыш самотны, а па-над табой

Неба светлае, як вочы тых людзей,

Для якіх ты назаўжды ваяр, герой,

Абаронца краю, веры і надзей.

І цябе баяцца, княжа, крыжакі

Нават мёртвага, бо ты іх моцна біў.

І цяпер на ціхім беразе ракі

Ты свой родны край шчэ болей палюбіў

За яго любоў да волі, да святла,

Без якой не дапаможа нават Бог,

Каб Айчына вольнай стала і была,

Не згібела ўзімку на крыжы дарог.

І ты ўстанеш з роднай стоптанай травы,

Як табе спатрэбіцца аднойчы ўстаць,

Каб паклікаць мёртвых і яшчэ жывых,

Каб ісці Гародню ратаваць…

28.05.2018 г.

 

БАЛАДА МАГІЛЬНЯНСКАЙ БІТВЫ

(1284)

        Бітва працягвалася з ранку да вечара і скончылася на  карысць князя Рынгольта. Кааліцыя рускіх князёў і татар панесла страты ў 40 тысяч чалавек. Страты войска Рынгольта-700 забітых і 200 параненых.

Сорак тысяч магіл каля вёскі Магільна

Анікому капаць, анікому аплакаць —

Вы здалёку прыйшлі,

будзе сніцца вам Вільня,

Да якой вы хацелі са смерцю дайсці.

І ўсю ноч у Магільна правые сабака,

І не ўздыдзе раса на траве і лісці,

Толькі кроў зачарнее, як вугаль, застыне

І малітва чужая з яе не ўсплыве,

І назаўтра пральецца,

як з вечнасці, лівень,

Як у Лету, у Нёман знясе па траве

Кроў чужую, і долю, і веру чужую,

І князёў-маскалёў, і арду залатую…

 

Чарапоў сорак тысяч ля вёскі Магільна

У траве па дарозе з чужыны на Вільна

Будзе доўга жаўцець,

размывацца дажджамі

І прымацца зямлёю,

што ў нас пад нагамі…

23.08.2005 г.

 

БАЛАДА АЛЬГЕРДА

(1296-1377)

…Залатая арда залатою не будзе

І праз Сінія Воды ардзе не прайсці,

Бо тут наша зямля, бо тут нашыя людзі,

А татарская кроў на траве і лісці

Нашых дрэў,

што шапочуць аб нашае волі,

Будзе стыць і знікаць, як знікае вада,

У якую ты двойчы не зойдзеш ніколі,

Без якой, як трава, пачарнее арда.

І глядзіш ты наўкол і ўдыхаеш прастораў

Незнаёмых, але зваяваных, вятры,

І ты мроіш ужо край ад мора да мора,

Дзе на мове тваёй век людзям гаварыць.

І так будзе, бо ты так жадаеш пад Богам,

І хай пройдзе яшчэ і не год, і не пяць,

І твая тут не згубіцца ў травах дарога

І яе, нібы вечнасць, нічым не стрымаць.

А пакуль што арда, як агонь, залатая

Прад табой і прад войскам вялікім тваім,

Як агонь у вадзе, чорна ў травах знікае

І лятаюць вароны над ёй, нібы дым…

15.08.2005 г.

 

БАЛАДА АЛЬДОНЫ

(1309-26.05.1339)

 

Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына…

Альдона зрабілася Ганнай.

І сніцца, як воля, Айчына,

Князёўне, што стала жаданай

Пад небам чужым і халодным,

Як вецер, як снег, што вясною

Ляціць адзінокі і родны

На поле, што тут за сцяною

Старога, як Польшча, палаца,

Дзе танцы, уцехі, забавы,

Дзе слёзы, і смех, і паяцы,

Дзе кожнаму хочацца славы…

А ты каралеваю стала,

І мужу пакорнаю будзеш,

І гэтага будзе тут мала

І мужу, і Богу, і людзям.

І будзе нядоўгай дарога…

Ды будзе, як сонца, Айчына,

Дзе ты не разлюбіш нікога,

Бо любяць дачку Гедзіміна

У Княстве Вялікім і вераць,

Што шлюб недарэмны, для справы…

Цвіце акрываўлена верас,

І вецер самотна-гаркавы.

21-22.09.2005 г.

 

БАЛАДА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА

(1350-1430)

…Вязуць карону, як ваду жывую,

Старому князю, у якога ёсць

Усё, і ўсё ў часіну залатую

Было, і быў ён сам, бы ў горле косць,

Для крыжакоў, для Залатой арды,

Якіх ён біў, з якімі разам піў.

І падрасталі замкі, гарады,

І люд па-беларуску гаварыў,

Бо ён быў іхні князь, ён князь — Вялікі.

Цяпер стары, нямоглы, і яму

З каронай хочацца сустрэць зіму.

Але не чутны радасныя крыкі,

Што ўжо карону, як ваду жывую,

Паслы прывезлі… Не сустрэць паслоў —

Іх польскія паны ў лясах пільнуюць,

Карону адбяруць, каб князь сыйшоў

У вечнасць, як вада ў пясок знікае…

16.08.2005 г.

 

БАЛАДА ЯГАЙЛЫ

(1352(?)-1.06.1434)

 

…Прад табой крыжакі, як на полі крыжы,

Дзе твой брат, дзе твой сын,

дзе твой бацька ляжыць,

Дзе ляжаць твае воі ў крывавай траве,

Дзе вятры і ваўкі, дзе самота жыве…

 

Князь глядзіць на траву,

нібы ў вечнасць глядзіць,

І не бачыць, каго тут любіць, каго біць,

Каб Айчына была — у Еўропу вакно,

Каб яе не дзялілі, нібыта віно,

Ні свае, ні чужак, ні касцёл, ні царква…

 

І на замкавых вежах не ўзыдзе трава,

Бо траву наша кроў вымывае, як тло,

Бо ў крыві ёсць цямрэч,

бо ў крыві ёсць святло,

Ад якіх пачынаюцца ноч, светлы дзень…

 

Прад табой крыжакі,

прад табою твой цень,

За табой ВКЛ, за табой усе мы,

Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы.

23.08.2005 г.

 

БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ

(15.07.1410)

Пад латамі стальнымі крыжакоў

Жывыя душы і жывая кроў,

І ім, як нам, жыццё таксама міла,

Але палюбіць сёння іх магіла,

Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог,

І коп’яў лес, і стрэлаў нашых хмары,

Што ў небе над самотаю дарог

Лятуць і лётам абуджаюць мары

Аб перамозе, да якой ідзём

За Вітаўтам, нібыта за агнём

Праз ноч у дзень, дзе нашыя магілы,

Нібы прыступкі лесвіцы, з якой

Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы,

Нібыта Храм бялюткі, прад сабой…

Звіняць мячы, крывавяцца шаломы,

І коп’яў лес трашчыць, нібы трыснёг.

І ўжо адказ ёсць на пытанне: «Хто мы?»,

Але яго яшчэ не чуе Бог…

17-19.08.2005 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Па стронках кніг Віктара Карамазава

Да 85-годдзя пісьменніка ў чэрвені і ліпені ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай біблія-тэкі праходзіла кніжная выстава. Чытачы зацікавіліся разнастай-насцю жанраў, у якіх працуе вядо-мы празаік. Гэта апавяданні і апо-весці, падарожныя нарысы, зборы публіцыстыкі, раманы пра жыццё і творчасць знакамітых майстроў жывапісу: Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Ва-шчанку і іншых.

Пісьменнік пагадзіўся ўзга-даць пра яркія моманты жыцця і вандровак. Юбіляру па старой звычцы зручней друкаваць апавя-данні на машынцы, а потым адда-ваць іх у камп’ютарны набор. У перапынках паміж літаратурнай працай ён звяртаецца да мальбе-рта. На сценах яго пакоя — пейзажы і партрэты, фотаздымкі родных, вырабы народных майстроў.

— Віктар Філімонавіч, Вы вельмі любіце прыроду, падаро-жнічалі не толькі па Беларусі, але і наведвалі Мальдзівы, Сейшэлы, Маўрыкій, Мадагаскар. Вашы назіранні аб сустрэчах з жыха-рамі гэтых краін адлюстраваны ў аповесці «Глядзіце ў вочы ляму-ру». Як Вы патрапілі на акіянскія выспы?

— Многія здзіўляліся, як я з’ездзіў на Індыйскі акіян. У канцы 70-тых гадоў дэлегацыя Саюза пісьменнікаў СССР адправілася ў краіны — былыя калоніі Францыі і Англіі, якія сталі вольнымі. Савецкі  ўрад імкнуўся завязваць культур-ныя кантакты з гэтымі народамі і краінамі. Сфарміравалі такую экс-педыцыю, куды ўваходзілі міністр культуры Грузіі, скульптар з Лат-віі, два прафесары Маскоўскага ўніверсітэта, літоўская паэтэса, і ўключылі мяне. Мы ляцелі на са-малёце, гэта было цікава. Я пабы-ваў на выспах у Індыйскім акіяне, і напісаў аповесць пра далёкія краіны. На Сейшэлах і на Мада-гаскары я знаходзіў кантакт з прыродай. Яна натхніла мяне на напісанне аповесці, хоць я не ве-даў ні мовы, ні гісторыі тых мяс-цовасцей. За 20 дзён мы наведалі чатыры краіны. Я пабываў на Сей-шэлах у дамках у мясцовых лю-дзей, слухаў іх спевы. Былі канта-кты і з ваеннымі, і з паліцэйскімі. Брыль сказаў, што гэта лепшае, што ў нас ёсць пра замежжа ў літа-ратуры. Падарожжы я вельмі лю-біў і знайходзіў новыя ўражанні. Ужывую сустракаліся сланы і ля-муры.

— Ці не прыгадаеце, якім было Ваша першае апавяданне?

-У 1956 годзе  ў студэнцкія гады мы адправіліся ў Кустанай-скую вобласць і ўдзельнічалі ў жні-ве на цаліне. Жыццё было цікавае, яно па-маладому ўражвала. Ра-мантыка, палаткі, героіка гарачых дзён — усё было вельмі ўрачыста. З маладымі аднакурснікамі мы жылі ў палатках у стэпе. У брыгадзе кругласуткава працавалі 13 кам-байнаў, на машынах звозілі зерне, і мы ўчатырох у начную змену вы-гружалі яго і засыпалі яго ў бурт.  Бывала, што ўначы адвозілі зерне на элеватар. Едзеш з кіроўцам па стэпе, кругом ноч, дзіўна, як ён арыентуецца. Калі я вярнуўся ад-туль — напісаў апавяданне на рус-кай мове «Сыновья». Шафёр па дарозе расказваў пра сваіх сыноў, пра іх працу і лёс. Занёс апавя-данне ў «Советскую Отчизну» (Так называўся тады часопіс «Нё-ман»). Многія пісьменнікі майго пакалення, выхадцы з Магілёўш-чыны, пачыналі пісаць па-руску: Стральцоў, Чыгрынаў, Ялугін.

Была ў мяне цікавая суст-рэча з Барысам Іванавічам Бур’я-нам, які загадваў аддзелам прозы. Ён прыхільна да мяне паставіўся і аддаў апавяданне ў нумар. Яно было надрукавана ў сакавіку 1957 года. Гэта быў чалавек высокай культуры, у мінулым — драматыч-ны актор, франтавік, удзельнік вы-звалення Менска. Ён вельмі спа-дабаўся мне як шчыры чалавек і выдатны прафесіянал. Калі выйш-ла яго аповесць пра Максіма Баг-дановіча  «Сіняя бухта», ён падпі-саў кнігу, і яна мне вельмі спада-балася. Праз год, скончыўшы ўні-версітэт, я прыйшоў да яго з но-вым  апавяданнем. Ён пацікавіўся маім лёсам. Наша філалагічнае па-каленне: Чыгрынаў, Пташнікаў заканчавалі вучобу і ўладкаваліся ў Менску, хто ў -«Маладосць», хто — у «Полымя». Барыс Іванавіч шчыра і па-бацькоўску параіў мне паехаць у раённую газету. «На ра-ёне ты знойдзеш сапраўднае ба-гатае народнае жыццё. Беларус-кая мова — сёння ў вёсцы.» Так я і зрабіў. Прыехаў у Магілёўскую вобласць і патрапіў адказным са-кратаром у родны Чэрыкаў, дзе жылі мае сваякі і стрыечныя бра-ты. Папрацаваў год у Чэрыкаў-скай раённай газеце, і адчыў, што там была выдатная школа жыцця і беларускай мовы. Потым я пры-жыўся ў канторы лясніцтва і завёў добрыя стасункі з леснікамі. Гэта сяброўства засталося на ўсё жыц-цё, тэмай у літаратуры стала пры-рода і леснікі. Лес, паляванне, Сож, цудоўныя мясціны — гэта незабы-ўнае!

У Лімені быў бабровы за-паведнік і вальер з аленямі. Лі-менскі лес славіўся яшчэ пры ца-ры, драўніна ішла на будаўніцтва Чарнаморскага флоту. Пасля рэ-валюцыі ў доме пана Васілеўскага была заснавана школа-камуна. Яе узначальваў Панцеляймон Лепя-шынскі. З яе выйшлі Ісаак Любан, два будучыя генералы. Жыццё мя-не звязала з Ліменню. Мы палявалі і рыбачылі, там я напісаў апавя-данне «Падранак» і раман «Пуш-ча». Потым туды прыйшла рады-яцыя. Я прыехаў праз пяць дзён, пасля таго, як чарнобыльскае воб-лака села на Лімень. Мае Чэры-каўскія лясы аказаліся самымі забруджанымі ў Беларусі. Я  пабы-ваў у вёсках, паглядзеў, што там адбываецца і напісаў аповесць «Аброчны крыж». Намеснік стар-шыні аблвыканкама Клімаў прапа-ноўваў выпісаць мне пасведчанне ліквідатара. Я адмовіўся, бо не ра-таваў ад бяды, а толькі пісаў. Ляс-ная  тэма ўвайшла ў маё жыццё, паляўнічыя былі маімі сябрамі.

Да лесу ў мяне святыя ад-носіны. З дзяцінства Сож і лес былі роднай стыхіяй. Потым я ванд-раваў па лясах Карэліі, любіў ляс-ную стыхію, у мяне была машына, палаткі, стрэльбы, сабакі. Маё за-хапленне лесам якраз і вывела на мастака, які пісаў прыроду і не мог жыць без яе. Вітольд Бялыніцкі-Біруля быў унікальны прыроднік. Напісаўшы пра яго, я  зацікавіўся творчасцю яго сябра — Станіслава Жукоўскага і напісаў аповесць «Брат мой духоўны». Так яно і па-йшло ў мяне, я палюбіў гэтую тэму.

— Выдавецтва «Беларусь» нядаўна выдала Вашу кнігу «Зям-ля Фердынанда» для сярэдняй школы. А раней дзецям рэкамен-давалася для прачытання ў ста-рэйшых класах пераважна апа-вяданне  «Дзяльба кабанчыка».

— У новую кнігу ўключылі апавяданні розных гадоў, аповесць пра Фердынанда Рушчыца, эсэ. Аповесць пра Бялыніцкага-Бірулю раней уваходзіла ў праграму як лі-таратура пазакласная. Было б до-бра, каб гэтую аповесць уключылі ў абавязковую школьную прагра-му. Для дзяцей і моладзі гэта літа-ратура вельмі многа дае. У ёй па-казана духоўная шчырасць маста-ка. Я напісаў восем аповесцей і раманаў пра мастакоў. Увесь час працуючы ў гэтай тэме, глядзіш па-новаму на творцаў, на мастац-кую тэматыку. Перада мною, як пісьменнікам, паўстаюць усё но-выя і новыя задачы. У Бірулі мяне захапляла, як адчуванне прыроды вылівалася ў яго мастацтва, калі пісаў пра Жукоўскага, мяне хва-ляваў яго круты лёс і яго пошукі каларыту. Ён быў больш энергі-чны і тэмпераменты за свайго ся-бра. Як пісаў аповесць пра Руш-чыца — зразумеў яшчэ адну ісціну — літаратура пра мастака сёння вельмі патрэбная!

Калі глыбока ўглядацца і імкнуцца разумець, мастак ву-чыць чытача духоўнай шчырасці і адкрытасці. Але не проста ўва-йсці ў яго ўнутраны свет! Сам мастак адкрываецца найперш свайму твору. Нашаму чалавеку, беларусу, які вельмі замкнёны, гэта сёння вельмі трэба. Успамі-наючы сваю маладосць, бацькоў і старэйшых людзей, я заўважаю, што пасля вайны людзі былі больш адкрытыя. Сёння чалавек больш замыкаецца, але з самім сабой цяжка жыць у адзіноце, і людзі гру-пуюцца ў суполкі. Я стараўся быць з усімі адкрытым.

Я напісаў аповесць пра са-мага замоўчанага нашага мастака Міхаіла Савіцкага. Такія кампазі-цыі, глыбокія і складаныя, ніхто, акрамя яго, не мог рабіць.  У яго былі сябры, былі і ворагі. Нават інтэлегентныя людзі даходзілі да таго ў сваіх размовах, што казалі: «Ці мае ён права пісаць на тэмы канцлагераў? Яго трэба распра-нуць і праверыць, ці выпалены ў яго на целе  нумар вязня.»  Колькі хлусці навалаклі на Савіцкага! А ён быў адданы свайму станку, ён пісаў.

Праглядаю кавалкі сваёй новай аповесці: Савіцкі пісаў сваю апошнюю работу на каленях, яго ўжо не трымалі ногі. Яму зрабілі спецыяльны насціл, другую высо-кую падлогу, каб ён мог стаяць на каленях і пісаць. Ён пісаў нямецкі шпіталь, дзе немцы выцягвалі кроў з дзяцей. Жыццё яго было тра-гічным…

— Заўсёды побач з Вамі па-ртрэты Вашых бацькоў…

— Мама і бацька былі гры-бнікі, без лесу жыць не маглі, на беразе Сожа стаяла хата. Бацька быў настаўнікам, ён пражыў 77 гадоў. Два разы ён быў у палоне ў Германіі. У першую Сусветную вайну, знаходзячыся ў палоне, ён выкарыстаў час, каб вывучыць нямецкую мову. Потым пры Мас-коўскім універстэце  ён скончыў завочна вышэйшыя курсы  і зда-быў дыплом выкладчыка нямец-кай мовы.

У другую Сусветную вайну ён не падлягаў прызыву, як стары чалавек, а ведаючы нямецкую мову, не захацеў заставацца пры немцах, і мы пайшлі ў бежанства. Пазней бацьку давялося быць ды-рэктарам школы пад Ульянаўскам.  Школа знаходзілася ў маёнтку Тургенева. Там стаяў пісьмовы стол, за якім пісаў свой раман  «Хо-ждение по мукам» Аляксей Тал-стой. Праз жонку Аляксея Талсто-га маёнтак дастаўся яму. Я яшчэ не пісаў пра гэты цікавы адрэзак жыцця.

— Сярод іншых ёсць і Ваш партрэт.

— Яго паднёс мне на 80-год-дзе на сустрэчы ў бібліятэцы Ан-тон Вырва. Мы з ім бывалі на пле-нэрах на Сажы, у Крычаве. Ён па-ціху замалёўваў і зрабіў мой партрэт.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара і  з

архіва пісьменніка:

  1. Кнігі пісьменніка ў На-цыянальнай бібліятэцы;
  2. Віктар Карамазаў у мала-досці;
  3. Віктар Філімонавіч і яго партрэт пэндзля Антона Вырвы.

 

СЛОЎКІ  ДЛЯ  МУЗЕЯ

Як ужо паведамяла газета, у нясвіжскім садку «Караблік дзя-цінства» стараннямі супрацоў-нікаў, бацькоў выхаванцаў, гра-мадскаці заснаваны і дзейнічае міні-музей ткацтва. У ім сабрана дастаткова (звыш сямідзесяці)  экспанатаў — прыладаў,  што ма-юць дачыненне да прадзіва і ткац-тва, іх асобных дэталяў, ткацкіх вы-рабаў з ільну. А вось слоў,  пра-фесійных ткацкіх тэрмінаў, палі-чылі ў садку, не лішнім было б яш-чэ падназбіраць. Таму і накі-раваліся ў  Малую Быхаўшчыну, адкуль яшчэ раней прывезлі самы ганаровы экспанат — сапраўдныя старадаўнія кросны.

Жыве ў вёсцы Ірына Абра-мовіч, прабабуля выхаванца садка Івана Кабальнікава (фота). Гэтая цікаўная і памятлівая жанчына  з ахвотай і раскажа пра ўсё, што памятае, і пакажа-прадэманструе   ўсё, што ўмее, і для фотаздымка з ахвотай папазіруе.

Везлі з этнаграфічнай ван-дроўкі добры спіс такіх стара-даўніх і такіх новых слоў. Іх неўза-баве пачуюць ды паўтораць ма-ленькія наведнікі музея.

Наталля Плакса, Нясвіж.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэп

ВЫКАЗВАННІ

 

Умей прыйсці да ўлады, а лепш своечасова сысці.

 

Сапраўднай праўды не бы-ло, няма і не будзе: ёсць толькі вер-сіі здарэння як свае, так і чужыя.

 

Чхаць мне на праўду, калі яна не мая.

 

Дамовы прымаюцца для таго, каб іх парушаць

 

Вялікая рэч — каханне, яшчэ большая — растанне.

Язэп Палубятка.

 

«Усе ў Царкве з вялічэзнай павагай адносяцца да сп. Лявона».

Катэдральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку шчыра ўдзячны лідзяніну Лявону Анацку

Ад 1944 г. Беларуская аўта-кефальная праваслаўная царква (БАПЦ) знаходзіцца на эміграцыі. 26 жніўня 1950 года Беларуская аўтакефальная праваслаўная цар-ква заснавала ўБрукліне прыход імя Святога Кірылы Тураўскага. Будынак Катэдральнага Сабора Святога Кірылы Тураўскага пачаў будавацца 5 чэрвеня 1950 года (за-кладзены вуглавы камень у фун-дамент будынка) ў стылі неаготы-кі. Кіруе Саборам яго Міласць Найпачаснейшы СВЯТАСЛАЎ (Логін), Архіяпіскап БАПЦ. У цяперашні час у Саборы кожную нядзелю праводзяцца службы. І таксама пад дахам беларускай цар-квы ладзяцца сустрэчы з бела-русамі.

Стараста Катэдральнага Са-бора сп. Аляксандр Хомчанка рас-павёў пра беларускага звышмара-фонца з г. Ліды сп. Лявона Анацку, які завітаў у Нью-Ёрк, каб паспра-баваць свае сілы ў марафоне імя Sri Chinmoy працягам у 10 сутак. Акрамя асабістага захаплення бе-0гам сп. Лявон займае пасаду ста-ршыні Лідскай арганізацыі Тава-рыства беларускай мовы.

— Такога самаахвярнага, сумленнага, працаві-тага і пры гэтым не-верагодна сціплага чалавека, як сп. Ля-вон раней бачыць не даводзілася. Трэба вельмі добра пашу-каць і абсалютна ўпэ-ўнены, што магчыма і не знойдзеце. Пасля тога, як сп. Лявон пра-бег 10-ці дзённы ма-рафон у Нью Ёрку, мы запрасілі яго ў беларускую царкву і арганізавалі сустрэчу ў грамадскай зале Са-бора. Было вельмі ці-кава сустрэцца з такім неардынарным чала-векам. Сустрэча пра-йшла цудоўна: ціка-выя пытанні і цікавыя адказы, падчас трошкі жартоўныя.

Пасля прыемнай сустрэчы, даведаўшыся, што сп. Лявон збіраецца яшчэ нейкі час быць у Амерыцы, прапанавалі яму да ад’езду спыніцца ў нашай царкве, хаця доб-рых, прыстасаваных умо-ваў для пражывання ў ца-ркве няма, але гэтая акалі-чнасць яго не збянтэжыла. Мы, час ад часу, аказва-ем дапамогу беларусам, якія па пэўных прычынах часова не маюць магчы-масці арандаваць жыллё. Галоўная ўмова часовага пражывання — дапамога цар-кве. І тут пачалося: сп. Лявон усё прапалоў і перакапаў вакол царк-вы, зрабіў прыгожыя кветнікі, за-мовіў у сястрынства прыгожыя кветкі белага і чырвона колераў (пад колер нацыянальнага сцяга), адрамантаваў, пафарбаваў лесві-цы на другі паверх будынка, адра-мантаваў і пафарбаваў адлівы фу-ндамента звонку па перыметры царквы і шмат чаго яшчэ… Мы не паспявалі прывозіць фарбу і матэ-рыялы… Хачу азначыць, што сп. Лявон прымаў і самы актыўны ўдзел у працы ля помніка Бела-рускім Змагарам, рэстаўрацыі і ўпарадкаванні тэрыторыі у Саўт Рывары ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Пры жудаснай спякоце (тэмпература падымалася да +37ОС) сп. Лявон, з сякераю ў руках, амаль што без перапынку, як заўзяты марафонец, павысякаў усе кусты і параснік па перымет-ры помніка… І гэта пры тым, што сакера ў сп. Лявона была тупая, а калі б вострая?

Недалёка ад канадскай мя-жы, на поўначы штата Нью-Ёрк, недалёка ад Ніягарскага вада-спаду Лявон Анацка прыняў удзел у маратоне Mighty Mosquito ў 100 міль (160 км).

Мы планавалі разам са сп. Лявонам, што атрымаецца пры-няць удзел у 52-дзённым на 3100 міль (амаль 5000 км) марафоне ў гэтым годзе, але спіс удзельнікаў быў сфармаваны яшчэ ўзімку. За кожным удзельнікам быў замаца-ваны суддзя, які фіксаваў час. Сп. Лявон нават 4 кругі прабег з удзе-льнікамі, але арганізатары папра-сілі, каб ён сышоў з ды-станцыі, таму, што не было каму рэгістраваць яго час.

Са свайго боку яны паабя-цалі ўключыць яго ў спіс мара-фонцаў на наступны год. Асноў-ны крытэр удзелу ў супермара-фоне — прабегчы 10-ці дзённы марафон з вынікам не менш, чым 100 км/дзень. Ён гэта выканаў: прабег.

Улічваючы тое, што не ат-рымалася ўзяць удзел у супер-марафоне, дзеля нейкай мараль-най кампенсацыі, ён папрасіў знайсці нейкі марафон у штаце Нью-Ёрк. Мы яму дапамаглі гэта зрабіць. Аказалася, што гэта не ве-льмі блізка. Але, улічваючы яго-ную апантанасць і вялікае жаданне бегчы, і ў знак удзячнасці за вялі-кую дапамогу ў царкве, прапана-валі яго «падкінуць» да месца правядзення марафону Mighty Mosquito і зладзіць вандроўку да Ніягарскага вадаспаду.

Паўтаруся. Такога сціплага, самаахвярнага, сумленнага чала-века раней бачыць не даводзілася. Усе ў царкве з вялічэзнай павагай адносяцца да сп. Лявона. Калі яму ўдасца атрымаць візу і прыехаць на наступны год, з вялікім задава-льненнем сустрэнем і, чым змо-жам — дапаможам.

А. Лазоўскі.

Фота  Аляксанара Хомчанкі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *