НАША СЛОВА № 34 (1445), 21 жніўня 2019 г.

Панядзелак, Жнівень 26, 2019 0

Алена Анісім:

“Буду вылучацца на прэзідэнта як кандыдат ад патрыятычных сілаў”

У Беларусі пачалася перадвыбарчая кампанія. З дэпутатам Палаты прад-стаўнікоў, старшынёй ТБМ Аленай Анісім пагутарыў карэспандэнт Радыё Свабо-да Віталь Цыганкоў.

 

 — Што вам далі 4 га-ды ў якасці дэпутата Па-латы прадстаўнікоў? Не шкадуеце, што пайшлі ў Палату? Які досвед вы там здабылі, што ўспамінаецца самае важнае і яркае?

— Я не шкадую, што зрабіла такі крок і трапіла ў склад Палаты. Пераканала-ся, што гэта было правіль-на. Але яшчэ больш перака-налася, што калі б нас такіх у Палаце было болей — то мо-жна было б зрабіць больш у прасоўванні беларускай мовы, у дэмакратычным развіцці нашага грамадства. Я пераканалася, што, калі чалавек мае лідарскія якасці, павінен заяўляць пра сваё месца ў прыняцці рашэн-няў, у тым ліку праз удзел у парламенце.

— Што ўзгадваецца як самыя галоўныя паразы і перамогі? Вы казалі, што бывалі расчараваныя, калі дэпутаты не адгукаліся на вашыя ідэі і прапановы. На што разлічвалі, што не спраўдзілася?

— Магчыма, параза ў тым, што не ўдалося сходу прабіць прыняцце законаў на дзвюх дзяржаўных мовах. Але пачала працаваць экс-пертная рада, якая гэтую справу давядзе да лагічнага канца. Гэта значыць, што за-конапраекты на беларускай мове будуць распрацоўвац-ца і падавацца. Будзе рас-працаваны ўвесь пакет ужо прынятых законаў на бела-рускай мове.

Мне не ўдалося да-магчыся для маіх землякоў чыгуначнага прыпынку. Але затое яны атрымалі рэ-гулярныя аўтобусныя мар-шруты тры разы на дзень у раённы цэнтар. Гэта невя-лічкая, але перамога.

— Вы ўжо прынялі рашэнне наконт таго, ці будзеце яшчэ раз балата-вацца ў Палату прадстаў-нікоў? Як ацэньваеце свае шанцы?

— Маё рашэнне зноў вылучацца ў Палату знахо-дзіць падтрымку ў многіх людзей, у тым ліку з недзяр-жаўнага грамадскага сек-тару. Бо яны хацелі б мець свайго прадстаўніка ў Пала-це, каб прасоўваць свае за-конапраекты і каб уплываць на прыняцце новых законаў у палепшаным выглядзе. Я спадзяюся, што мая канды-датура будзе падтрымана і маімі выбарнікамі, а такса-ма сябрамі ТБМ.

На колькі я ацэньваю свае шанцы? Я чалавек сці-плы, таму кажу — 50 на 50. Я разумею, што калі збяру актыўную каманду, якая бу-дзе актыўна дзейнічаць, су-часнымі метадамі, то ша-нцы павялічацца.

— Вы ўзгадалі выбар-нікаў, грамадскія аб’яднан-ні. Але ёсць яшчэ адна сіла — улада, якая грае вызнача-льную ролю ў тым, хто мо-жа стаць дэпутатам. Ці ёсць у вас нейкія сведчанні, «сігналы» наконт таго, як ва ўладзе могуць паставіц-ца да вашага намеру зноў ісці ў дэпутаты?

— Я так мяркую, што ва ўладзе ёсць розныя людзі з рознымі прыхільнасцямі. Зацятых ворагаў я, спадзя-юся, не нажыла — не ставіла сабе такой задачы. Многія, думаю, звыклі да таго, што я маю выразна акрэсленую пазіцыю, я ад яе не адсту-паю. Пры гэтым я не хлушу і не збіраюся мець нейкія асабістыя выгады ад Палаты прадстаўнікоў.

Таму я думаю, што вялікага супрацьдзеяння з боку ўладаў мне чакаць не даводзіцца. Але, магчыма, недзе ёсць і мае таемныя во-рагі, гэта не выключана.

— Што за эпізод з вы-бачэннямі ў ваш бок ад Лу-кашэнкі?

— Калі падчас апош-няга паслання Аляксандар Рыгоравіч агаварыўся. Пер-шы раз я не заўважыла, бо думала, што гэта адносіцца не да мяне. Але потым ён зноў зрабіў агаворку, назва-ўшы мяне Таццянай. Пасля таго як размова ўжо скончы-лася, ён вяртаўся і, праходзя-чы міма мяне, падышоў і кажа: «Я памылкова назваў цябе Таняй, я ж ведаю, што цябе завуць Лена. Прабач». Паціскае мне руку, кажа: у мяне была дзяўчына ў мала-досці, таму я і агаварыўся. На што я кажу жартоўна: «Дык гэта што, я трапіла ў разрад вашых любімчы-каў?» — «Ну не ворагаў жа».

Такі быў момант, у нейкай ступені паказальны. Аляксандар Рыгоравіч пака-заў, што ён здольны прызна-ваць нейкія свае хібы, калі на іх тактоўна ўказаць, здольны папрасіць прабачэння.

— Што скажаце тым праціўнікам удзелу ў выба-рах, якія лічаць, што любы ўдзел — гэта гульня па пра-вілах улады і што ён нічога не прыносіць?

— На гэта я адказала б так. Можам не ўдзельнічаць, можам не браць на сябе ад-казнасць на такім высокім узроўні. Ну, не было б мяне ў Палаце прадстаўнікоў. Не было б таго, што ў парла-менце ўвесь час хаця б адзін чалавек выступае па-бела-руску. Не было б маіх вы-ступаў у Радзе Еўропы ад-носна таго, што Беларусь увесь час знаходзіцца не ў фокусе еўрапейскіх палі-тыкаў.

Не ведаю, ці здолелі б мы ўвасабляць у жыццё ідэю Нацыянальнага ўнівер-сітэта з беларускай мовай навучання. Напэўна, не бы-ла б створана экспертная ра-да па заканадаўстве на бела-рускай мове. Не кажучы пра тыя «дробныя» справы, калі я як дэпутат спрыяла людзям у вырашэньні іхніх праблемаў.

Па-другое, пайшоў працэс разумення таго, што можна не пагаджацца з ула-дай, але не быць унутры краіны ворагамі. Бо, калі мы становімся ворагамі, мы па-чынаем паміж сабой вая-ваць — і ў выніку можам згу-біць краіну.

— З некаторых ва-шых ранейшых інтэрв’ю можна зрабіць высновы, што вашыя палітычныя планы і амбіцыі прасціра-юцца далей за Палату прадстаўнікоў. Што вы задумваецеся і пра прэзі-дэнцкія выбары. Ці можа-це вы тут сёння дакладна і напэўна сказаць, што вы збіраецеся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у яка-сці кандыдата?

— Апетыт прыходзіць падчас яды. Мая дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў пе-раканала мяне ў тым, што трэба, каб патрыятычныя сілы абавязкова мелі свайго прадстаўніка ў якасці кан-дыдата ў прэзідэнты. Бо калі няма такога прадстаўніка, такога голасу — то гэтая ча-стка грамадства не прэтэн-дуе на самы высокі пост. Гэ-та азначае, што грамадства не мае патрэбы, каб ажыц-цяўляць уладу на самым вы-сокім узроўні.

— Дык які ваш адказ на маё канкрэтнае пы-танне?

— І таму я збіраюся і ўжо пачынаю працаваць на тое, каб вылучыць сваю кан-дыдатуру на пасаду Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь.

У Оршы прайшоў першы рэгіянальны Фэст грамадскай актыўнасці

На імпрэзе, падрыхтаванай аршанскім моладзевым аб’яднаннем «Звяз», пра сваю дзейнасць распавялі прад-стаўнікі розных гарадскіх суполак і грамадскіх ініцыятываў. Яны падрыхтавалі прэзентацыі, фотавыставы, падзяліліся аповедамі пра свае дасягненні з гасцямі фэсту. А журы вы-значыла пераможцаў. Вартых уганаравання аказалася шмат, і традыцыйных трох прызавых месцаў проста не хапіла, распавёў кіраўнік «Звязу» Ігар Казмярчак:

— З дзесяці арганізацыяў павінны былі быць вы-значаны тры найбольш актыўныя. А вызначылася пяць. Мы так не прадугледжвалі, але журы вырашыла, што другая і трэцяя прэміі павінны быць падзеленыя. Першае месца атрымала аршанская суполка Таварыства беларускай мовы, яны вельмі актыўна працавалі ў гэтым годзе.

Трэцяе месца падзялілі аршанская суполка праф-саюзу РЭП і экалагічна-культурніцкая ініцыятыва «Чысты свет». Другое месца было прысуджана вядомай ініцыятыве «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы», якая аб’ядноўвае на-шчадкаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, і зусім маладая ініцы-ятыва «Хвосцікі», удзельнікі якой дапамагаюць беспры-тульным жывёлам. Тое, што ў ліку пераможцаў апынуліся прадстаўнікі абсалютна розных накірункаў грамадскай дзейнасці, павінна пайсці на карысць далейшаму развіццю, лічыць кіраўнік суполкі Таварыства беларускай мовы Юры Нагорны:

— Заўсёды нармальна, калі ёсць канкурэнцыя. Было вельмі прыемна паглядзець, як арганізацыі стараліся, рых-таваліся, колькі тут стэндаў, колькі людзей перазнаёмілася! Усё гэта спрыяе нашай актыўнасці, нашай культуры, агуль-началавечай. І прыемна, што далучаецца моладзь, бо за ёй — будучыня. Фэст грамадскай актыўнасці прайшоў на агра-сядзібе «Пуцяціна» ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёна. Такая імпрэза адбылася ўпершыню, але цалкам верагодна, што яна стане традыцыйнай.

Ганна Ліпка,

Беларускае Радыё Рацыя.

Да 30-годдзя ТБМ

Галіна Варатынская

ДАРОГУ АДОЛЕЕ  ТОЙ, ХТО ІДЗЕ

ГАЗЕТУ «НАША СЛОВА» ЧЫТАЮ ПАСТАЯННА. А ВОСЬ НАПІСАЦЬ, ПАДЗЯЛІЦЦА ІН-ФАРМАЦЫЯЙ ПРА ДЗЕЙНАСЦЬ НАШАЙ, УШАЦКАЙ РАЁННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ТБМ, ВЫРАШЫЛА ТОЛЬКІ ЦЯПЕР. ДАТА Ж СА-ПРАЎДЫ АДМЕТНАЯ -30 ГОД.

 

Яшчэ, калі  ў 70-х гадах пачала працаваць ва Ушацкай раённай  газе-це, узяла сабе за правіла кожны матэ-рыял пісаць толькі па-беларуску, хаця на старонках нашага «Патрыёта» ў той час вольна гулялі рускамоўныя лозу-нгавыя артыкулы і пастановы, а на-палову і карэспандэнцыі. Мае калегі Пётр Пратасевіч і Мікалай Лісічонак, якія прыстойна пісалі па-беларуску, у хуткім часе памянялі месца жыхар-ства. Прыходзілі новыя супрацоўнікі, якія таксама паступова пераходзілі на родную мову. А з-за таго, што ў нас у далейшым, як нідзе, рэдактары мяня-ліся кожныя пяць гадоў, то ім не вы-падала  ўводзіць свае парадкі, пера-цягваць крэн у бок рускай мовы. Так і атрымлівалася развіццё роднага сло-ва: пакрокава, паслоўна.

З утварэннем нашай  Ушацкай раённай арганізацыі  ГА «ТБМ» на самым пачатку дзейнасці  мне пры-йшлося ўзначаліць яе. У склад таго спісу ўдзельнікаў увайшлі, канешне, перш за ўсё настаўнікі роднай мовы, а таксама культработнікі, з якімі ў мяне былі ўжо знаёмствы. Як і ўсюды, у той час, адчувалася  дапамога работні-каў райвыканкама. Асабліва з боку кіраўніка справамі выканаўчага камі-тэта  з дыпломам настаўніка нямецкай мовы  Яўгена Гарановіча ды інспек-тара РАНА, па адукацыі — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры,  Галіны Басак…

Я вяла тады ў рэдакцыі аддзел пісьмаў і работы з аўтарскім актывам. Калі наладжвала пасяджэнні грамад-скіх карэспандэнтаў, то прыцягвала і актыўных аматараў роднай мовы. Та-му такія нашы сустрэчы ператва-раліся ў размову як пра селькораўскі рух, так і пра развіццё роднага слова ў друку…

Свой глыбінны ўнёсак у спра-ву адраджэння нацыянальнай сама-свядомасці зрабілі раённыя, а часам і абласныя святы літаратуры і мас-тацтва, якія доўгі час штогод нала-джваліся ва Ушачах. Як толькі на-ступала лета, дык загадчыца аддзела культуры райвыканкама Таццяна Малак тэлефанавала са словамі:

— Давай сустрэнемся, абмяр-куем сцэнар і  дамовімся, каго будзеш запрашаць з пісьменнікаў.

Запрашала перш за ўсё сваіх сяброў-літаратараў з суседніх раёнаў. Спачатку іх прыязджала больш, а потым пачалі гаварыць прама: маўляў, няма за што і ехаць. Але хто гарэў жа-даннем данесці да слухачоў роднае слова, сваю паэзію, той знаходзіў маг-чымасць. Як, напрыклад, Алесь Жы-гуноў з Глыбокага. Транспартныя зносіны паміж нашымі раёнамі былі такімі, што даводзілася дабірацца праз Полацк. Дык вось мой тадышні сяб-рук (датуль, пакуль нас не раз’яднаў невядома каму патрэбны падзел пісь-менніцкага Саюза), ён прызвычаіўся прыязджаць на сваім ровары. Апра-нае спартыўны касцюм — і дзясяткі кіламетраў па пыльнай дарозе. У нас пераапранецца —  і на імправізаваную  сцэну ў скверы. Яго і праз гады пры-гадваюць ушачане як годнага паэта. Памятаю, як на такое свята трапіў мой брат, вайсковы падпалкоўнік, які шмат гадоў жыве ўдалечыні ад Радзімы, а час ад часу наведваецца дадому. Калі Алесь чытаў верш пра Беларусь, — заўважыла, як Дзмітры змахнуў ску-пую мужчынскую  слязу: зашчыміла сэрца…

 

НАШЫ  «РАДАЎЦЫ»

 

Памятаю, як жыла сваім прад-метам настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жарскай васьмігодкі, сябра нашай раённай рады Вольга Маёрга. І вельмі шкада было пазней, што яна ад’язджала на Радзіму мужа: яе чакала незнаёмае Коста-Рыка. Пра-ўда, калі наведвалася раз-пораз летам на Ушаччыну, то заходзіла ў рэдак-цыю, расказвала, як уладкавалася. І мне прыемна было паведамляць нашым актывістам ТБМ аб усім гэ-тым. А, між іншым, там, у чужым краі, дзе, па яе словах, у грамадскім тран-спарце нават невядомаму ўсміхаюцца проста так, каб стварыць яму настрой, дзе ў дамах няма ніякіх дываноў на сценах (а ў нас тады яны  былі галоўнай прыкметай дабрабыту), дзе за малым выключэннем жанчыны займаліся адно толькі выхаваннем дзяцей і ства-рэннем атмасферы ўтульнасці ў доме, а мужчыны дбалі пра матэрыяль-нае… У тым краі, дзе дыплом на-стаўніцы беларускай мовы і літара-туры быў, канешне, незапатрабаваны, наша зямлячка ўсё роўна была шча-слівая ад сваёй прыналежнасці  да   кагорты заўзятых беларусістаў, да любай Радзімы.

Галоўны аграном саўгаса «Глыбачаны» Яўген Аксяновіч быў тады таксама сябрам раённай рады. Бывала, зробіць немагчымае: прыедзе нават і ў разгар сельгасработ на наша паседжанне  за сорак кіламетраў, каб пабыць у атмасферы нацыянальнага духу, роднага слова. І на доўгія гады захоўвае прагу «чыркануць» нешта ў газету. Не толькі аб сельскагаспа-дарчым, але і літаратурным: то пра новую кнігу знаёмага беларускага літаратара, то нават пра канкрэтны цікавы  верш вядомага пісьменніка. І заўсёды — на сакавітай роднай мове.

Настаўніца, а пазней намесніца дырэктара Ільюшынскай школы  Ірына Казачонак таксама актыўна далучылася да нашай ТБМ-аўскай суполкі, была абрана ў раённую раду. А пазней — і дэлегатам 2-га  з’езда ТБМ. Перада мной — пажоўклая «Выпіска  з пратакола рэгіянальнай канферэнцыі Таварыства беларускай мовы» ад 4 чэрвеня 1991 года, якая сведчыць аб гэтым. Тады мы і накіраваліся з Ірынай Сяргееўнай у Менск. Колькі ў яе было ўражанняў ад той паездкі, колькі прагі яшчэ лепш служыць роднаму беларускаму слову. А пазней яна прымала ў сябе ў школе на мерапрыемстве да дня нараджэння Е. Лось нас з дачкой, якая спявала беларускія песні, а я расказвала пра тое цікавае, што ведала аб вядомай паэтэсе ад яе родных. І гэта была не апошняя такая сустрэча.

Немалую лепту ў адраджэн-цкую дзейнасць унеслі  культработ-ніцы Ірына Урбан, Зінаіда Жар-насек, Соф’я Тарасеня, Галіна Жа-ланкоўская, Людміла Прасвет.

ІНФАРМАВАННЕ  —  ВАЖНЫ АСПЕКТ

 

Яшчэ калі не ўтваралася ТБМ,  мне даводзілася наладжваць выпускі літаратурнага аб’яднання пры нашай «раёнцы». Перыядычна старонка  «Неруш» змяшчала  навіны пра поспехі  творцаў-землякоў, а так-сама спробы пяра жыхароў раёна, якія такім чынам удасканальваліся ў сваім захапленні прыгожым пісьменствам. Гэтыя літаратурныя выпускі кары-сталіся  (карыстаюцца і цяпер) папу-лярнасцю ў жыхароў нашага раёна. Са стварэннем раённай арганізацыі ТБМ падалося мэтазгодным «Не-руш» назваць старонкай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы і літаратурнага аб’яднання. Я тут змяшчала інфармацыю аб дзей-насці грамадскага аб’яднання ў Мен-ску, Віцебску (была тады сябрам абласной рады ТБМ) і, канешне, на-шага раёна. А больш за ўсё ўдзяляла ўвагу  жывым матэрыялам з месцаў, якія ўзвышалі  роднае слова, перакон-валі  ў неабходнасці  не губляць гэты нацыянальны скарб.

Захаваліся некалькі экзэмп-ляраў газеты 1999 года з выпускам «Нерушы». На  красавіцкай старонцы інфармуецца, што ў Менску ў Доме літаратара адбыўся 6-ы з’езд ТБМ.  «Вялася зацікаўленая размова пра тое, што наша родная беларуская мова нават ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя знаходзіцца ў загоне ў па-раўнанні з рускай». Тэзісна прыво-дзіцца сутнасць прынятай на з’ездзе Заявы «Аб адносінах ТБМ да выка-нання «Закона аб мовах».

Тут жа ў  матэрыяле «…І на роднай мове» — пра паседжанне дзі-цячай літаратурнай гасцёўні «Кры-нічка» раённага аб’яднання пазашко-льнай работы з дзецьмі і падлеткамі, весці якую на грамадскай аснове мяне тады папрасілі. Цікава самой чытаць некалі напісанае:

«Люда Свідзінская са Стара-сельскай СШ раней пісала на рускай мове. Цяпер у яе атрымаўся шчыры верш на беларускай і пра беларускую мову… Аня Выдрына ўсяго чатыры гады як вучыцца ў Глыбачанскай СШ, прыехала з Расіі. Але яна прачытала свой вершык на беларускай мове. Вельмі добра… Так. Трэба любіць Пушкіна. Але несці з сабой і павагу да мовы сваёй зямлі, свайго краю».

На гэтай жа старонцы — здымак прыгожай дзяўчыны Рыты Сляпухі з сельскай школы і подпіс пра тое, што   яна любіць розныя прадметы, у тым ліку і беларускую мову, якую вы-кладае Тамара Чумакова. Дарэчы, былая школьніца пазней стала афі-цэрам міліцэйскай сферы, а любоў да роднага слова нясе па жыцці і сёння.

Лістападаўскі выпуск «Не-рушы» таго ж, 1999 года, пачынаецца  матэрыялам «Жыццё трагічнае, ка-роткае» пра паэта  Сяргея Ракіту, дзя-дзьку С. Законнікава. Не памятаю ўжо, адкуль набыла столькі падра-бязных звестак пра героя свайго аповеду…

Прыгадваю ў выпусках ста-ронкі «Нерушы» тых гадоў  карэспан-дэнцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, а таксама аповеды пра іх. Памятаю сваю замалёўку на паў-старонкі пра яркую выканаўцу  бела-рускіх прыпевак Варвару Бучын-скую, карэспандэнцыі пра дзейнасць  выкладчыцы курсаў роднай мовы ў міліцыі Наталлі Корань, кіраўніка літаратурна-краязнаўчага гуртка «Дэбют» у Касарскай школе Алену Тарасевіч. Некалькі разоў акцэнтава-ла ўвагу на Зінаідзе Гуськовай з Дуб-раўскай школы, якая вяла ў сябе літаратурны гурток на роднай мове. У  хуткім часе яна стала дырэктарам гэтай установы, працягвала  прыво-зіць на абласныя і раённыя літара-турныя святы ва Ушачы  дзяцей, аўта-раў вершаў.

У 2004-м нашы чытачы да-ведаліся пра 15-годдзе ТБМ, выхад газеты «Новы час»,  выдадзены  «Ву-шацкі словазбор» Р. Барадуліна, шы-рокае святкаванне 80-годдзя В. Бы-кава, новыя вершы паэтаў-землякоў Міхася Мірановіча і Генадзя Аўла-сенкі, пра дзейнасць філіяла Літа-ратурнага музея П. Броўкі ў Пуціл-кавічах…

У 2008 годзе старонка «Не-руш» у нашай  газеце была яшчэ су-меснай: ТБМ і літаратурнага аб’яд-нання, а ў наступным — ужо толькі  літаратурнай…

Але дзейнасць раённай арга-нізацыі ТБМ працягвалася. Кожны з актывістаў настойліва і пераканана нёс па жыцці, перадаваў маладзейшым  гарачую прыхільнасць да роднага слова. Сваю лепту ўносілі педагогі. І  літаратурная творчасць ушачынцаў развівалася ў беларускім напрамку. Раённая газета па-ранейшаму высока несла, нясе і цяпер хараство роднага слова нашым чытачам.

Сёлета, як і раней, Віцебская абласная арганізацыя ТБМ, на гэты раз — праз грунтоўны, на высокім прафесійным узроўні разгляд пы-тання  яе кіраўніком, педагогам і на-вукоўцам Юрасём Бабічам, — падвяла вынікі агляду-конкурсу мясцовага парыядычнага друку адносна ўжы-вання беларускай мовы. У ліку трох раённых рэдакцый — наша ўшацкая заняла першае месца, бо амаль сто-працэнтна — беларускамоўная. Роскід выкарыстання роднага слова ў перы-ёдыцы, аказваецца, значны. І гэта пра-блема, лічу, можа быць папраўлена як ідэалагічнымі службамі, так і кан-крэтнымі журналістамі ў кожнай кан-крэтнай газеце, сапраўднымі ама-тарамі беларускасці. Калі такія, ка-нешне, знойдуцца. Абыякавасць «знізу» нічога не зрушыць з месца. І наадварот.

Прывяду такі прыклад. Нека-лькі гадоў назад да нас у рэдакцыйны калектыў прыйшоў працаваць Дзмі-тры Раманоўскі — пасля скарачэння штату ў райвыканкаме. І адразу стаў пісаць карэспандэнцыі на добрым узроўні, прычым, толькі на роднай мове. Пазней быў прызначаны га-лоўным рэдактарам нашай раённай газеты. Мы, вопытныя, не нарадуем-ся. Годны пераемнік…

А што некаторыя рэдактары раённых і абласных газет больш хі-нуцца да рускай мовы — гэта таму, што лічаць: такім чынам прыцягваюць чытача. Але ж наш «Патрыёт»на пра-цягу доўгіх гадоў  — адзін з лепшых у краіне па падпісцы.

 

НОВЫМ  СКЛАДАМ

 

Час ідзе, усё мяняецца. На-спела неабходнасць  у нашай раённай арганізацыі ТБМ перагледзець спіс. І якраз год назад, у ліпені 2018-га гэта адбылося. На  сходзе пераабралі кіраўнічы склад. Касцяком сталі даў-нія сябры-аматары літаратурнай творчасці, людзі розных прафесій. А галоўнае — аўтарытэтныя ва Ушачах людзі. Мне зноў даверылі кіраўніцтва раённай арганізацыі. У дапамогу на-меснікам старшыні была абрана Ніна Цімафеева, урач па прафесіі, даўняя аматарка роднага слова. Пра многія навінкі беларускай літаратуры да-ведваемся ад яе. Калі бывае ў Мен-ску, то не абыходзіцца без наведання кніжных магазінаў. І тады чытаем набытыя ёю навінкі, абмяркоўваем, узбагачаемся. Ніна Фёўдараўна -чалавек актыўнай грамадзянскай па-зіцыі. Яшчэ сябрам рады стаў Сяр-гей Каранеўскі, спецыяліст  па тэх-ніцы бяспекі, аматар паэзіі.

На працягу многіх год  без яго беларускіх экспромт-пасвячэнняў не абыходзілася ні адно свята, ні адзін юбілей хлебаробаў сельгаспрад-прыемства «Ільюшынскае». А як ведае літаратуру  старшыня рэвізій-най камісіі нашай раённай арганізацыі Генадзь Ларчанка! Праблема са зро-кам не перашкаджае яму шмат  чы-таць, аналізаваць, дзяліцца не толькі развагамі пра творы, але і наконт на-шага паўсядзённага жыцця.

У свае шэрагі прынялі і ўрача Аляксандра Праніка, які некаторы час працаваў ва Ушачах, а цяпер раз-пораз наведваецца, каб аднавіць ба-цькоўскую хату.  Як ён спявае бела-рускія песні пад гітару! Радаваў уша-чан на маёй вечарыне, на літаратурнай імпрэзе Міхася Мірановіча, на малой радзіме фізіка і лірыка Генадзя Броў-кі ў пасёлку Мірны…

Больш за дваццаць гадоў, пакуль я працавала (спачатку — па сумяшчальніцтву) кіраўніком на-роднага клуба творчых сустрэч «Му-за», які стварыла пры РДК (пазней — раённы цэнтр культуры і народнай творчасці), гэтыя мае сябры ўдзе-льнічалі ў самых  розных мерапры-емствах. Неслі ўшачанам і жыхарам іншых месцаў  любоў да ўсяго род-нага, непахіснага, вечнага. А найперш-да беларускага слова. Менавіта на  сваёй мове пісаліся сцэнарыі, гучалі вершы і песні.

І цяпер гэтую справу пра-цягваем.

Нядаўна наша раённая арга-нізацыя ТБМ  наладзіла сустрэчу з земляком, кіраўніком грамадскага аб’яднання «Садружнасць ветэранаў-ракетчыкаў» са Слуцка — Паўлам Пугачом. Ён — даўні аўтар раённай газеты, піша пра цікавыя аспекты сваёй былой ваеннай службы,  удзел ва ўвекавечанні  яркіх прадстаўнікоў касманаўтыкі, якія жылі ў іх горадзе, пра сваю любоў да малой радзімы. І  сустрэча была цікавай ды пазна-вальнай. Пасля гэтага наш госць за-спяшаўся разам з сынам па родных месцах, перш за ўсё — па вёсках Рага-зіна, Адворыца, Капцы. А мне замовіў тры экзэмпляры новай кнігі «Тапчу зямное каблучком». Раней набыў пяць зборнікаў «Не спужайце снегіра…» Калі спытала, навошта, адказаў: «Бу-ду дарыць сваім сябрам-ракетчыкам. Хоць яны ў асноўным служылі ў Расіі, але няхай прывучаюцца да бела-рускай літаратуры»…

У лютым мы правялі конкурс вершаў і кароткай прозы да Міжна-роднага дня роднай мовы. Адзначылі перш за ўсё свайго сябра Пятра Гарадзецкага, слесара па прафесіі, за абразок, які хочацца прывесці на за-канчэнне:

“ЧАЛАВЕЧАЕ — ПРАЗ МОВУ

Пасля таго як мая маці пай-шла з жыцця, доўгі час адчуваў, што нечага мне не хапае. Аднойчы на пры-пынку аўтобуса я пачуў выраз:»Чаго глядзіш, нібы сабака на пасеі?»Маё сэрца страпянулася, бо гэты выраз я неаднойчы чуў ад мамы, яна ж рас-тлумачыла мне яго сэнс. Маўляў, гэ-та азначае: ой, колькі яшчэ чакаць, столькі часу пройдзе, і то яшчэ мо-жа нічога не будзе, чаго чакаеш… Я гатовы быў кінуцца з пацалункамі да бабулі, якая гэта вымавіла, бо ў імг-ненне зразумеў, што мне не хапае ма-тулінай мовы. Не хапае срэбразвон-най крынічкі, якую я чуў з маленства, праз якую знаёміўся са светам, у якім з’явіўся.

Да мяне раптам прыйшло разуменне, што ўсё чалавечае, што ёсць у кожным, з’яўляецца  да нас праз мову.

Пётр Гарадзецкі,

аграгарадок Арэхаўна”.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІV

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Смеяновіч (Арнольд) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Смяян і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Смяян-авіч — Смеяновіч. Утваральнае слова ад апелятыва смяян ‘той, хто смяецца з каго-н., высмейвае яго’ («Беларускае народнае словўтва-рэнне» П. Сцяцко, с. 26).

Сосік (Уладзімір) — варыянт імя Сосій (< грэч. ‘здаровы’) набыў ролю прозвішча. Або ад апелятыва сос, сосік ‘нікацінавая смала’.

Старычонак (Васіль) — вы-твор з суфіксам -онак (-ёнак) ад ант-рапоніма Старык і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Старык-ёнак — Старыч(к/ч)онак. Утвара-льнае слова Старык — семантычны вытвор ад апелятыва старык ‘старое рэчы-шча; старыца’ («Вялікі слоўнік бе-ларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 946) або ад рус. старик ‘стары чалавек’. ФП: стары (‘які дасягнуў старасці; які даўно ўзнік, існуе доўгі час; во-пытны, бывалы’) — Старык (‘на-шчадак’) — Старычонак.

Стрэж (Алена) — семантычны вытвор ад пелятыва стрэж < руск. стреж ‘самае глыбокае месца рэчкі з хуткай плынню’ (Даль).

Сукманаў (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Сукман і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сукман-аў. ФП: сукман ‘від вопраткі’ (ад сукно з суфіксам -ман (сук(н)-ман), «Беларус-кае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко, с. 161) — Сукман (мянушка, потым прозвішча) — Сукманаў.

Сумараў (Васіль) — форма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -аў ад антрапоніма Сумар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сумар-аў. Утваральнае слова ад апелятыва руск. суморь ‘хлеб’, сумарь ‘жабрак з сумою’ (Даль).

Суравіцкая (Кацярына) — вытвоор з суфіксам -ск-ая ад тапо-німа Суравічы і значэннем ‘нара-джэнка (жыхарка) названага пасе-лішча': Суравічская — Суравіцкая.

Суравы  і Сураў (Сяргей) — семантычны вытвор ад апелятыва су-равы (‘аб палатне, нітках) нябелены, натуральнага колеру, грубы’ (ТСБЛМ — 2016, с. 799).

Сухавей (Уладзімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва су-хавей ‘сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху’.

Сяляўка (Павел) — семанты-чны вытвор ад апелятыва сяляўка (памянш. ад сялява (суфікс -к-а) ‘рыба сямейства ласасёвых; рапушка еў-рапейская’.

Сямчонак (Лізавета) — вы-твор з суфіксам -онак(-ёнак) ад антра-поніма Сёмка, Сямко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сямк-ёнак — Сямч(к/ч)онак. Адымё-навае прозвішча: ад Сімяон, Сямён < грэч., яўр. ‘пачуты Богам, якога Бог выслухаў’. Зафіксавана Сёмка (1746).

Талмачова (Святлана) — фо-рма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ов-а ад антрапоніма Талмач і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Талмач-ова. Утваральнае слова ад апелятыва талмач (бел. устар.) ‘тлумач, перакладчык’, руск. толмач ‘тое ж’ (Даль).

Тананушка (Наталля) — вы-твор з суфіксам -ушка ад антрапоніма Танана і значэннем ‘нашчадак (дачка) названа асобы': Танан-ушка. ФП: танана (‘той, хто тананы водзіць — ходзіць без работы’ (Даль) — Танана (мянушка, потым прозвішча) — Та-нанушка.

Толкіна (Вольга) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Толк і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Толк-іна — Толкіна. Утваральнае слова ад апелятыва толк ‘сэнс, сутнасць, разумнае меркаванне аб чым-не-будзь'; ‘карысць, добры вынік’.

Тоўсцік (Марына) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Тоўсты і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тоўст-ік — Тоўсцік. Па-раўн.: Вала-сацік, Зубасцік, Аброслік («Беларус-кае народнае словаўтварэнне»). Ут-варальнае слова ад апелятыва тоў-сты ‘вялікі, значны ў аб’ёме, у аб-хваце, папярочным сячэнні'; ‘які мае мажную, паўнацелую фігуру'; (пра голас, гук) ‘нізкі, густы’.

Туміловіч (Наталля) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Туміла і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Туміл-овіч. ФП: Таміла (імя <ст. рус. ‘мучыць’) — Туміла (разм. форма з зменай о>у (Мікола>Мікула)) — Туміла (мянушка) — Туміла (прозвішча) — Туміловіч. Або: Томаш — Тумаш — Туміла — Туміловіч.

Урбанскі (Усевалад) — вы-твор з суфіксам -скі ад тапоніма Урбаны і значэннем ‘нараджэнец ці жыхар названай мясцовасці': Урбан-скі — Урбанскі. Або ад антрапоніма Урбан з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Урбан-скі. ФП: Урбан (імя < лац. ‘гарадскі, ветлівы’) — Урбаны (‘паселішча з прозвішчамі Урбан‘) — Урбанскі.

Філосаф (Вера) — імя (< грэч. ‘мудры, аматар мудрасці’) набыло функцыю прозвішча.

Фурманец (Ірына) — вытвор з суфіксам -ец ад антрапоніма Фу-рман і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фурман-ец; параўн. Адамец. Утваральнае слова ад апелятыва фурман ‘чалавек, які кіруе коньмі ў запэжанай павозцы; вазак’.

Фурцава (Кацярына) — фор-ма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Фурэц і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Фурэц-ава — Фурцава. ФП: фура (‘вялікія, звычайна крытыя калёсы, машына і пад. для перавозкі грузаў’) — фурэц (фурац) ‘вазак’) — Фурэц (мянушка, пазней прозвішча) — Фурцава.

Халяўкін (Дзмітрый) — фор-ма прыналежнага прыметніка  з суфіксам -ін ад антрапоніма Халяўка  і значэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Халяўк-ін. Утваральнае слова ад апелятыва халяўка памянш. ад халява ‘частка ботаў, яка закрывае нагу ад ступні да калена’.

Харлап (Ала) — варыянт імя Харлампій (грэч. ‘які ззяе ад радасці’) набыў ролю прозвішча. Фіксуюцца варыянты Харлам, Харламп, Харлап.

Хмяльніцкі (Багдан) — вы-твор з суфіксам -скі ад тапоніма Хме-льнікі і  значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Хме-льнік-скі — Хмельніцкі — Хмяльніцкі.

Холад (Алена) — семантычны вытвор ад апелятыва холад ‘нізкая тэмпература паветра'; ‘надвор’е з нізкай тэмпературай паветра'; ‘адчу-ванне дрыжыкаў (ад хвалявання, страху і пад.)'; перан. ‘раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-н., чаго-н.’.

Хрыпач (Уладзімір) — семан-тычны вытвор ад апелятыва хрыпач ‘чалавек з хрыплым голасам’.

Цабрук (Анатоль) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -ук ад антра-поніма Цэбар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цэбар-ук — Цабрук. ФП: цэбар (‘шырокая круглая драў-ляная пасудзіна з клёпак з двума ву-шкамі’) — Цэбар (мянушка, пазней прозвішча) — Цабрук.

Царыковіч (Артур) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацька-ймення -овіч ад антрапоніма Царык і  значэннем ‘нашчадак названай асобы': Царык-овіч. ФП: цар (‘тытул манарха у некаторых краіна, а таксама асоба, якая мае гэты тытул’, (перан.) ‘першы, лепшы ў якіх-н. адносінах’) — Цар (пра-званне, потым прозвішча) — Царык (‘нашчадак Цара‘, суфікс -ык(-ік)) — Царык (мянушка, потым прозвішча) — Царыкаў — Царыковіч.

Цуран (Арцём) — семантычны вытвор ад апелятыва цуран — утва-рэнне ад цурацца ‘адракацца, вы-ракацца’ (Нас.), укр. цурати, цура-тися (Грынч.) ‘той, хто цураецца, адракаецца': цур-ан.

Цылько (Алег) — вытвор з суфіксам -ко ад антрапоніма Цыля і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цыль-ко — Цылько. Утваральнае слова ад імя Цыля (разм. ад Цыліна  <лац. ‘неба’.

Чарнагор (Святлана) — вы-твор ад геаграфічнай назвы Чарна-горыя (Рэспубліка Чарнагорыя). «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1084: чарнагорац < чарнагор.

Чкалаў (Валерый) — відаць, другасная форма ад Чакалаў — утва-рэнне ад чакаць ‘знаходзіцца, за-ставацца дзе-н., разлічваючы на чый-н. прыход, з’яўленне і пад. каго-н., чаго-н. ці здзяйсненне чаго-н.'; ‘спа-дзявацца, прадбачваць што-н., раз-лічваць на што-н.’. ФП: чакаць — чакала (‘той, хто чакае’) — Чакала (мянушка, потым прозвішча) — Ча-калаў — Чкалаў (спрашчэнне струк-туры слова).

Чуйкоў (Васіль) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад ант-рапоніма Чуйка / Чуйко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чуйк-оў. Утваральнае слова ад апелятыва чуйка ‘той, хто (добра) чуе, адчувае’. ФП: чуць (‘успрымаць што-н. на слых пры дапамозе органаў слыху'; ‘успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчу-ваць’) — чуйка (‘той, хто ўспрымае, па-знае'; чуй-ка) — Чуйка (мянушка, па-зней прозвішча) — Чуйкоў. Слова па-даецца «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1088: чуйка (чуццё).

Чышчэня (Ігар) — вытвор з суфіксам -эня(-еня) ад антрапоніма Чышка і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Чышк-еня — Чышч(к/ч)эня — Чышчэня. Утваральнае слова Чышка ад апелятыва укр. чишка ‘цэшка’ ‘кукарда — знак устаноўленага ўзору на форменнай фуражцы'; а таксама ‘кончык пальца’ (Грынч.).

Шаброў (Міхаіл) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад ант-рапоніма Шабар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шабар-оў — Шаброў. Утваральнае слова Шабар ад апелятыва шабар < руск. шабёр, шабр ‘сябра, сусед, таварыш, удзе-льнік у агульнай справе’ (Даль).

Шам (Дзмітрый) — семанты-чны вытвор ад апелятыва шам ‘шум, шолах’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1093).

Шарох (Ягор) — акцэнтаваны варыянт антрапоніма Шорах (гл.) з галосным о на канцавым складзе для адмежавання ад апелятыва шорах.

Шаўчэня (Марыя) — вытвор з суфіксам -эня (-еня) ад антрапоніма Шавец  і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Шавец-еня — Шаўч(ц/ч)эня. Утваральнае слова ад апеля-тыва шавец ‘майстар па шыцці і ра-монце абутку’.

Шкрэд (Таццяна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва шкрэд (рэг.) ‘задзіра, упарты чалавек’ (Юрч.); ‘малы, нізкарослы’ (Бяльк.).

Шкуран (Аркадзь) —  семан-тычны вытвор ад апелятыва шкуран — утварэння з суфіксам -ан ад на-зоўніка шкура і значэннем ‘зроблены з шкуры’ (ёмістасць) або як скаро-чаная форма ад шкураны (субстан-тываваны прыметнік) («Беларускае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко, с. 147).

Шкут (Наталля) — семантычны вытвор ад апелятыва шкут ‘невялікі кусок матэрыялу’ (Бяльк.), укр. ‘ня-здатны чалавек, слабасільная жы-вёліна’ (Грынч.).

Шорах (Арцём) — семантычны вытвор ад апелятыва шорах ‘глухі гук ад трэння, лёгкага дакранання да чаго-н.’.

Шрубок (Аліна) — семантычны вытвор ад апелятыва шрубок («Вя-лікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1105) — памянш. ад шру-ба ‘шпень са спіральнай нарэзкай’.

Шульган (Канстанцін) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шу-льган ‘ляўша’ (ад шульга ‘левая рука’) (Даль).

Шумчэня (Наталля) — вытвор з суфіксам -эня(-еня) ад антрапоніма Шумок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шумок-еня — Шу-мч(к/ч)эня. Утваральнае слова ад апе-лятыва шумок — памяншальнае ад шум (суфікс -ок) ‘гукі, якія зліліся ў ня-зладжанае гучанне ‘, ‘сварка, крыкі незадавальнення’ або (разм.) ‘пеністы налёт на паверхні супу і пад. пры кіпенні, а таксама пена на сырадоі’.

Шчэціна (Вераніка) — се-мантычны акцэнтаваны вытвор ад апелятыва шчаціна ‘шчацінне’ (‘жор-сткая прамая шэрсць у некаторых жывёл’, ‘кароткія жорсткія валасы на няголеным твары’ (разм.).

Шымялевіч (Міхаіл) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Шы-мель і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шымел-евіч — Шымялевіч. Адымёнавае прозвішча: ад Шымель — варыянт імя Шыман (Сіман) < грэч. ‘пачуты Богам'; яўр. ‘паслухмяны’.

Шышло (Валянцін) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шышла / шышло — нульсуфіксавага ўтварэння ад руск. шишлять ‘марудна што-н. рабіць, пэцкацца’ — ‘капун, маруда’ (Даль).

 

Узноўлена найпрыгажэйшае і найдаражэйшае выданне ў айчыннай гісторыі

Да 1000-годдзя Берасця, якое будзе святкавацца ў верасні, завяршаецца выданне факсімі-льнага ўзнаўлення Берасцей-скай Бібліі.

Самая вялікая і багата аформленая беларуская друка-ваная кніга XVI стагоддзя была выдадзена на старапольскай мове на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе і стала ад-ным з першых поўных перакла-даў новага часу з моваў арыгі-налу: іўрыту і грэчаскай мовы.

Факсімільнае ўзнаўлен-не знакамітай Берасцейскай Бібліі 1563 года завяршаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Вядуцца працы па аздабленні ап-раваў адразу 8 асобнікаў. Фундатарам пра-екту выступіла кампанія «Белнафтастрах». Па  інфармацыі Krynica.info, сабекошт ад-наго асобніка ў самым каштоўным азда-бленні перавысіць 1000 еўра. Кніга прызна-чана для прэзентацыйных мэтаў, але вы-даўцы абяцаюць і працяг.

Новае выданне з яўляецца дакладнай копіяй арыгінала з паўтарэннем асабліва-сцей не толькі друку, але і паперы, пазней-шых пазнак і інш. Апроч таго, частка выдан-ня зроблена на беларускай мове.

— Мы завяршаем працу над факсі-мільным узнаўленнем ці не самага загад-кавага, найпрыгажэйшага і найдаражэй-шага выдання ў айчыннай гісторыі — знака-мітай Берасцейскай Бібліі 1563 года, — распа-вёў намеснік дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі, кандыдат культуралогіі А.А. Суша.

Для ўзнаўлення нацыянальнай свя-тыні была выкарыстана практыка дзяржаў-на-прыватнага партнёрства. А.А. Суша па-ведаміў, што пры рэалізацыі гэтага знака-вага праекту свае сілы аб’ядналі супрацоў-нікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніі «Белнафтастрах».

— Да факсіміле Бібліі мы далучылі но-вае даследаванне пра Берасцейскую Біблію на беларускай мове. Вокладка агульная,  з пазнавальнай назвай — “Берасцейская Біб-лія”, — патлумачыў  спадар Алесь Суша.

Навукова-даследчыя, дызайнерскія і ўласна выдавецкія работы па падрыхтоўцы факсімільнага ўзнаўлення працягваліся больш за год. Алесь Суша адказваў за ідэй-на-арганізацыйны і навуковы блокі. У групе таксама былі прафесійныя дызайнеры, рэ-дактары, выдаўцы, паліграфісты, майстры пераплётнай справы.

Нягледзячы на больш, чым дзеся-цігадовы досвед працы па факсімільным узнаўленні нацыянальных кніжных скарбаў, група па перавыданні Берасцейскай Бібліі сутыкнулася з многімі новымі цяжкасцямі. Гэта было звязана з выключна вялікім паме-рам выдання і неабходнасцю ўручную рэ-канструяваць пераплёт фаліянта XVI ст.

Намеснік дырэктара бібліятэкі рас-павёў, што галоўныя цяжкасці былі пера-адолены і праца па падрыхтоўцы факсімі-льнага ўзнаўлення падыходзіць да свайго завяршэння. Ужо зусім хутка выйдзе першы наклад выдання, прызначаны для прэзента-цыйных мэтаў. Усе асобнікі факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі робяцца ўручную. Зараз завяршаецца праца над 8 фаліянтамі.

— Ідэя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі ўзнікла каля васьмі гадоў таму пры падрыхтоўцы да святка-вання яе 450-годдзя ў час правядзення вялі-кага міжнароднага круглага стала. Гэта было ўнікальнае выданне, якое істотна паўплы-вала на эпоху.

Мы прааналізавалі вядомыя асобнікі Берасцейскай Бібліі, вывучылі, у якім стане яны захаваліся, і выбралі найлепшы, які за-хоўваецца ў Торуньскім універсітэце. Ён належаў Багуславу Радзівілу, вядомаму вай-сковаму і культурнаму дзеячу ВКЛ. Багу-слаў Радзівіл стварыў у Слуцку багатую біб-ліятэку, дзе захоўвалася і Берасцейская Біб-лія разам з Радзівілаўскім летапісам. Гэты асобнік быў пакладзены ў аснову факсіміле, таму што для нас важна пераемнасць, а Ра-дзівілы захоўвалі гэту Біблію як святыню, — адзначыў спадар Алесь Суша.-  Факсіміле атрымалася яркім, яно адлюстроўвае дух эпохі і дакладна перадае арыгінальны па-мер. Вага фаліянта, 15 кілаграмаў, пакідае  вялікае ўражанне пасля таго, як возьмеш яго ў рукі.

Факсімільнае ўзнаўленне Берас-цейскай Бібліі будзе прэзентавана ў час свят-кавання тысячагоддзя Берасця 7-8 верасня, а таксама на Дні беларускага пісьменства 1 верасня ў Слоніме.

Перавыданне кніжных скарбаў ажыццяўляецца ў працэсе спасціжэння велічы гісторыі Беларусі, яе слаўнай мінуў-шчыны, і служыць уздыму патрыятычных пачуццяў.

Падрыхтвала Э. Дзвінская.

Фота з сайта Krynica.info.

На здымках:

  1. Вокладка факсімільнага ўзнаў-лення Берасцейскай Бібліі, 2019 год.
  2. А.А. Суша з фаліянтам Берас-цейскай Бібліі ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Свята мовы і паэзіі ў Зачэпічах

Трэцяе абласное свя-та мовы і паэзіі вітала ама-тараў беларускага слова на Дзятлаўскай зямлі. У вёсцы Зачэпічы некалькі дзясяткаў гасцей з Гарадзенскіх рэгі-ёнаў, а таксама мясцовыя жыхары адзначылі памяць трох заходнебеларускіх паэ-таў, якія паходзілі з гэтай мясцовасці: Пятруся Грані-та, Васіля Струменя ды Ге-расіма Праменя. Кажа адзін з ініцыятараў традыцыйнага свята, старшыня дзятлаў-скай раённай суполкі Тава-рыства беларускай мовы Валеры Петрыкевіч:

— У гэтым годзе на мерапрыемства з’ехаліся людзі з Гарадзеншчыны. Не было прадстаўнікоў Мен-ска, але тым не менш пра-йшло свята вельмі цудоўна. Было шмат людзей, па маіх падліках, — чалавек 80, а мо і 90. Амаль усе жыхары вёскі Зачэпічы і Каршакоў: ста-рыя, малыя, нямоглыя, усе прыйшлі. У гэтым годзе да нас далучыліся супрацоў-нікі бібліятэкі, і яны былі вядоўцамі. Гэта вельмі цу-доўна, калі мы супрацоў-нічаем разам.

Паэзія, якая прагуча-ла на імпрэзе пад памятным каменем, была пераважна пад акампанемент гітары. Гучалі гітары музыкаў Але-ся Закрэўскага, Міхася Зі-зюка, Святланы Абдулаевай, Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Чарняка. Апошні выканаў песню пра Зачэпі-чы на словы беларускага літаратара Сяргея Чыгрына. Кажа Сяргей Чыгрын:

— Я не такі ўжо і вялікі паэт, я больш займаюся літа-ратуразнаўствам, гісторы-яй, краязнаўствам. Але тым не менш час ад часу бывае, што натхненне нахлыне і нешта напішацца такое, што дарагое сэрцу. Таму што вёску Зачэпічы я ведаю яш-чэ са школы, цікаўлюся гэтым. І Калеснік назваў, і тут называлі вёску «гняздом паэтаў», дзе нарадзіліся тры заходнебеларускіх паэты. І вось пра гэтую вёску і гэтых паэтаў напісалася некалькі вершаў.

На свяце мовы і паэ-зіі выступалі таксама са сва-імі вершамі перад прысут-нымі Раіса Лакіза, Станіслаў Суднік, Сяргей Чыгрын, Ала Петрушкевіч, Мячыслаў Курыловіч.

Навуковы супрацоў-нік літаратурнага аддзялен-ня Лідскага гістарычна-мас-тацкага музея Алесь Хітрун распавёў, што ў лідскім му-зеі сабраны вялікі матэрыял пра Васілям Струменя і на наступны год музей плануе тут у Зачэпічах прэзента-ваць кнігу паэта.

Прывіталі ўдзельні-каў свята асноўны арганіза-тар фэсту, старшыня аблас-ной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Ду-батоўка і прадстаўнікі мяс-цовых уладаў.

Удзельнікі свята наве-далі дом Пятруся Граніта і мясцовыя могілкі, дзе паха-ваны паэт.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Здымкі С. Судніка.

Іркуцкі беларускі

клуб «Крывічы» ў Магілёве

Цудоўная вечарына пры чынным удзеле Магілёў-скай гарадской арганізацыі ТБМ прайшла ў магілёўскім мастацкім музеі Вітольда Бялы-ніцкага-Бірулі 31 ліпеня. Бела-русы з Іркуцка — Алег Рудакоў і Вольга Галанава з этна-клуба «Крывічы» прадставілі пра-граму «Песні і танцы белару-саў Іркуцкай вобласці».

Унікальны творчы ка-лектыў, гурт аўтэнтычнага спе-ву «Крывічы», заснаваны ў 2009 годзе з ініцыятывы вядомага лідара беларусаў Іркуцкай вобласці Алега Руда-кова і Вольгі Галанавай, якая і стала нат-хняльніцай і кіраўніком гурта.

Раней у Прыбайкаллі беларуская песня гучала ў шматлікіх вёсках, заснаваных перасяленцамі. Цяпер «старую» песню па-чуць можна толькі зрэдку. Удзельнікі гурта вырашалі даць другое жыццё традыцый-ным абрадавым і пазаабрадавым спевам, якія выконваюць у старажытнай манеры спеву продкаў-беларусаў. Матэрыял быў запісаны падчас этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаваных бела-рускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагод-дзя (1902-1912 гг.).

Усе дзяўчаты — удзельніцы гурта «Крывічы» нарадзіліся ў Сібіры, але з за-давальненнем вывучаюць мову сваіх прод-каў і спяваюць родныя песні. Гурт неадна-разова выступаў у Беларусі, у тым ліку на фестывалі мастацтваў беларусаў свету.

Алег вельмі цікава і падрабязна рас-павёў гісторыю свайго шляху да беларус-касці, пра стварэнне суполкі беларусаў у Іркуцку, пра этнаграфічныя экспедыцыі па ўнікальных беларускіх вёсках Сібіры. Аказ-ваецца, у сібірскіх вёсках дасюль гавораць на добрай беларускай трасянцы і захоў-ваюць у куфрах традыцыйныя строі.

Дзякуючы дзейнасці гэтага чалавека беларускае жыццё ў далёкім Прыбайка-льскім краі віруе напоўніцу. Іркуцкае тав-арыства беларускай культуры існуе ўжо бо-лей за 13 год. Арганізацыя працуе па 20-ці розных напрамках, у тым ліку займаецца правядзеннем нацыянальных абрадавых святаў, рэканструкцыяй нацыянальных старажытных беларускіх строяў, адраджэн-нем беларускіх рамёстваў, вывучэннем беларускіх бытавых танцаў, праводзіць этна-графічныя вандроўкі па прыбайкальскіх вёсках. Та-варыствам створана 11 адд-зяленняў па розных гарадах Іркуцкай вобласці. Нездар-ма ў мясцовых сродках маса-вай інфармацыі пачалі гава-рыць пра тое, што ў Іркуцку вядзецца нейкая «экспансія» беларускай культуры.

Ну а майстар-клас па танцах увогуле быў неве-рагодны — магілёўскія ама-тары патанчыць развучылі некалькі новых вясёлых тан-цаў, якія захавалі беларусы за шэсць тысяч кіламетраў ад сваёй Радзімы.

Вялікі дзякуй музею Бялыніцкага-Бірулі і асабіста яго дырэктарцы Святлане Строгінай за цёплы прыём і дапамогу ў правядзенні вечарыны!

Н.М. Шэмянкова,

   г. Магілёў.

Фота: Алесь Сабалеўскі.

 

Новая кніга Сяргея Чыгрына пра Слонімшчыну

Менскае дзяржаўнае выдавецтва «Бе-ларусь» выпусціла кнігу Сяргея Чыгрына «Сло-німшчына. Гістарычныя нататкі». Па словах аўтара кнігі, у ёй адлюстравана гісторыя Сло-німшчыны ў невялікіх тэкстах, шматлікіх фота-здымках і малюнках. Тэксты і здымкі ў кнізе дапаўняюць адзін аднаго, каб праўдзіва пака-заць гісторыю слонімскай зямлі, лёсы людзей, помнікі, падзеі, факты. Ад першабытных лю-дзей да сучасных падзей на Слонімшчыне — гэта падарожжа ў часе. Таму тых, хто захоп-лена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонім-шчыны і ў яе сучаснасць, чакаюць цікавыя адкрыцці і сустрэчы на старонках новай кнігі Сяргея Чыгрына. Выданне арыгінальнае сваім дызайнам, паліграфічным аздабленнем і заду-мкай выдаўцоў і аўтара. Кнігу з цікавасцю па-гартаюць і пачытаюць тыя, хто любіць і захап-ляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя.

Навіны Германіі

А. Меркель:

«Германія гатова да выхаду

Вялікабрытаніі з ЕЗ без дамовы»

Для ўраду Германіі вы-хад Вялікабрытаніі з Еўразвязу без дамовы не стане нечакана-сцю, — заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Меркель. Яна высту-піла ў Берліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзвярэй.

Было б лепш, каб Вялі-кабрытанія выйшла з Еўра-звязу паводле дамовы аб вы-хадзе, але калі гэтага не ўдасца дамагчыся, то Германія га-товая «і да іншых варыянтаў», цытуе Меркель «Нямецкая хваля».

Раней прэм’ер-міністр Вялікабры-таніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесці краіну з ЕЗ да 31 кастрычніка, нават калі да-вядзецца накінуць Еўразвяз без дамовы.

Лідар брытанскай апазіцыйнай пар-тыі лейбарыстаў Джэрамі Корбін мяркуе, што ўрад краіны не мае паўнамоцтваў на «Брэксіт» без пагаднення з Бруселем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісце да лідараў апазіцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парламенту. Палі-тык мае намер прадухіліць развіццё падзей па такім сцэнары, у прыватнасці, ініцыя-ваўшы галасаванне аб даверы Борысу Джонсану.

Радыё Свабода.

 

Паважаныя сябры!

28 жніўня (серада) і 30 жніўня (пятніца) з 18:20 запрашаем на чарговыя заняткі новага сезону «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым, вядомым археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, грамадскім дзеячом.

Тэма сустрэчы «Старажытны Мсціслаў у часы ВКЛ», тэма другой — «Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма«. Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 28 жніўня і 30 жніўня ў 18:20. Уваход вольны.

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме “Белпошта” выпусціла мастацкую марку.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Мотус С. — 30 р., г. Менск
  2. Баброўнічы Н. — 15 р., г. Менск
  3. Рыбачонак А.М. — 20 р., Міханавічы
  4. Птушка С. — 10 р., в. Хільчыцы
  5. Рабека Мікола — 40 р., г. Менск
  6. Вяргейчык — 30 р., г. Барысаў
  7. Крыўко — 7 р., г. Наваполацк
  8. Ляўшун Д. — 15 р., г. Менск
  9. Невядомы — 40 р., г. Менск
  10. Кітайкіна Галіна — 5 р., г Менск
  11. Барыс Сымон — 5 р., г. Менск
  12. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  13. Ралько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  14. Панасюк — 20 р., г. Менск
  15. Лічык А.А. — 1 р., г. Менск
  16. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  17. Шкірманкоў Фелікс

— 20 р., г. Шаркаўшчына

  1. Жыдаль Дзяніс — 10 р., г. Менск
  2. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  3. Кукавенка Іван — 25 р., г. Менск
  4. Галай Аркадзь — 20 р., г. Менск
  5. Копыл Ілля — 50 р., г. Меск
  6. Каржанеўская Марыя — 20 р., г. Заслаўе
  7. Стрыгельская Наталля — 50 р.
  8. Сівы Сяргей — 7 р., г. Валожын
  9. Неабыякавы — 20 р., Беларусь
  10. Сямашка У. — 95 р., г. Берасце
  11. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

 

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА АСТРОЖСКАГА

(1460-11.09.1530)

У волавам залітых кайданах

Цябе паўмёртвага ў палон вязуць.

Пылае злосць у ворага ў вачах —

Не дачакацца ім тваю слязу.

 

Каля Вядрошы пралілася кроў,

І хоць ты ўчора там не перамог,

Але табой не згублена любоў

Да родных ніў, да вёсак і дарог.

 

І не прымусіць аніхто павек

Цябе служыць чужынцам, у якіх

Галовы парассыпаны ў траве

І валуны ад замкаў межавых.

 

Ты — князь Астрожскі, хоць нявольны ты,

І будзеш князем, уцячэш дамоў,

І вораг азвярэе на гады —

Яму тваю не зразумець любоў.

 

І прыйдзе час, і вораг прыйдзе зноў

І ты ля Воршы волю адстаіш.

З мяча свайго ў Крапіўне змыеш кроў,

І меч падымеш над зямлёй, як крыж…

7.06.2019 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА

(1470(?) — 1533(?))

Не спіш. На паперу кладзецца лаціна,

Густая, прыгожая, як павуціна,

Што жнівеньскі вецер нясе над табою

І па-над Дняпроваю стромай крутою,

Дзе сосны стаяць, як у Рыме калоны.

 

Ты песню пра зубра складаеш для Боны,

Для цэлай Еўропы, якая ваюе

І родныя хаты, і замкі руйнуе,

Нібыта ў знішчэнні ратунак народам,

Якія ў няволі, як рыба пад лёдам.

 

Ты песню складаеш пра веліч Радзімы,

Дзе леты кароткія, снежныя зімы,

Дзе ранак збуджаюць зубрыныя рыкі,

Дзе мужныя людзі і Вітаўт Вялікі,

Дзе ў кожнай расінцы паэзія днее,

Дзе родная мова, як сонейка, грэе.

І ты ўсё не спіш і ўсё вяжаш лаціну,

Нібы ўратаваць песняй зможаш краіну,

Што Княствам Вялікім завецца стагоддзі

І сёння, як лета, паціху сыходзіць,

І сыдзе не хутка, але — немінуча.

Ад гэтага сэрцу балюча-балюча.

І кожнае слова тваё, як слязіна,

І ў кожнай слязіне — жывая Айчына.

1.04.2009 г.

 

БАЛАДНЫ МАНАЛОГ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ

(каля 1490-каля 1551)

Я спытаў у людзей: «Як жывеце, браткі?»

«Слава Богу, яшчэ мы жывём…», —

адказалі мне ўсе.

І ў пустыя кішэні схавалі глыбей кулакі.

Як цярпліва мой люд

да магілы нядолю нясе.

 

Я спытаў у царквы:

«Што стаіш без крыжоў, без званоў?»

І ўздыхнула царква,

і ўзляцелі вароны з царквы.

Праз асфальт з небыцця

праступіла нявінная кроў

І згарэла праз міг у зялёным агмені травы.

 

Я спытаў у забытых магіл:

«Хто вас так патаптаў?»

Толькі глуха магілы без слоў

прастагналі ў адказ.

А над горадам шэрым

анёлак самотны лятаў,

Нёс у белай руцэ

распатрошаны процівагаз.

 

Я ў Айчыны спытаў:

«Ці чытаюцца кнігі мае?»

Завішчэў-закрычаў ля карыта

раскормлены Хам:

«Што нам кнігі твае,

кніга есці людзям не дае!»

Сапраўды не да кніг,

калі свінні забраліся ў Храм!

 

Час не той, век не той,

толькі ўсё як было, так і ёсць:

Адны ў поце гібеюць,

другія спраўляюць гульбу,

Гаспадар-беларус

на Айчыне жыве, нібы госць,

І бясконца за волю,

за мову вядзе барацьбу.

І хацеў я праклясці сябе

і вярнуцца ў Нябыт,

Але вецер залётны мне з пляца,

як з неба, прынёс

Галасы маладых,

што казалі ўсю праўду пра быт

І пра кнігі мае, і народа чарнобыльскі лёс.

 

І пайшоў я на пляц,

і пабачыў «Пагоню», сцягі,

І пачуў сваю мову

і песень прывольны разліў,

І адчуў: родны край

не заменіш ніякім другім

Аніколі,

Ніколі,

Нідзе

І нічым на зямлі!

1991 г.

 

БАЛАДА БОНЫ СФОРЦА

(2.02.1494-1557)

За карэтай, як самота, шэры пыл

З ветрам асядае на траву сівую.

У Італію да замкаў і магіл,

Нібы ў маладосць сваю даўно былую,

Уцякае Бона Сфорца ад сябе,

Ад кахання, ад князёў, ад шляхты п’янай,

Што ў маёнтках, вар’яцеючы ў журбе,

Могуць пасмяяцца з пасівелай панны,

Што была красуняй, за якую біцца

Кожны быў гатовы, хто з ёй побач быў.

А цяпер жа следам толькі пыл клубіцца,

Пыл сівы, як тыя, хто яе любіў…

У карэце каралевы Боны многа

Дыяментаў, залатое драбязы,

І яны грукочуцца на ўсю дарогу,

Быццам брама ў Беларусь на ўсе часы

Забіваецца цвікамі залатымі…

25.08.2005 г.

 

БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА

(16 стагоддзе)

 

Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца

Царкоўнікі, якім асвета — зло,

А не жывое Божае святло,

Якому быць не толькі ж у палацах.

 

І ты з Масквы ў Заблудаў уцякаеш,

У родны край, дзе твой народ жыве

І не губляецца, нібы ў траве,

У шэрым свеце, што не стане раем,

 

Хоць райскага жыцця ўсе тут жадаюць,

Тут, на зямлі, дзе Храмы, дзе турма,

Дзе ты друкар і лепшага няма,

Чым ты, і ўжо не ў госці запрашаюць

Мамонічы цябе, а каб у Вільні

Ты кнігі друкаваў для ўсіх людзей,

Якім за родны край краёў мілей

Няма й не будзе, і не ўзыдзе быльнік

 

На курганах, дзе Беларусь святая,

Бо кніга кожная твая святлом,

Нібы анёлак незямным крылом,

Нас ад цямнечы злой аберагае…

8.06.2010 г.

 

БАЛАДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ

(8.09.1514)

Не вясна, ды Крапіўна ля Воршы,

Як з палону, ідзе з берагоў.

І крыляе над ёй чорны коршак,

Бо не рэчка цячэ, цячэ кроў,

Кроў маскальская, нашая кроў.

І ты сёння не прыйдзеш дамоў,

Бо ляжыш, як на пласе, на полі,

Дзе не ўстануць ніколі, ніколі

Ні чужынцы, ні нашыя воі,

Пра якіх дома скажуць: «Героі!»,

Ну а потым забудуць, каб зноў

Праліваць звадзянелую кроў.

І цябе не пакліча Астрожскі,

Бо цябе ўжо на свеце няма,

Ты душою ляціш у Храм боскі,

Белы-белы, нібыта зіма,

І чырвоны, як нашая кроў,

Як віно, як і кроў маскалёў,

Што хацелі наш край зваяваць,

А цяпер у Крапіўне ляжаць

І не ўстаць ім ніколі, ніколі,

Як ніколі ад нас нашай волі

Анікому, нікому забраць

Не дадзім мы, бо сёння на полі

Ты ляжыш, як прад Богам наш шлях,

Ты ляжыш, нібы меч на руках

У Айчыны, якой ты не знаеш,

За якую душой адлятаеш…

22.08.2005 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Лета — пара падарожжаў

З 23 па 25 ліпеня 2019 года група ў складзе дзятлаўчан: трох Петрыкевічаў — Валерыя, Аляксея, Міхася і Дзмітрыя Ёды ды двух гарадзенцаў — Уладзіміра Хільма-новіча і Віктара Парфёненкі на байдарках прайшлі па правым прытоку р. Нёман рацэ Бярэзіне. Падарожжа пачалі ад вёскі Бак-шты, што ў Іўеўскім раёне. Тут на ўскрайку Налібоцкай пушчы куч-на размясціліся вёскі: Барысаўка, Астраўцы, Пацавічы, Забярэзь, Ягадзень і непасрэдна Бакшты, ні-быта сталіца гэтага краю. У Бак-штах некалькі вуліц, звыш 500 жы-хароў, сельсавет, лясніцтва, ФАП, школа, магазін. Берагі Берэзіны тут балоцістыя, парослыя чаротам і кустоўем, толькі там-сям да вады вядуць вузенькія сцежкі з маст-камі, на 2-3 метры ўторкнутымі ў раку. Найлепшае і амаль адзінае месца для спуску сродкаў сплаву на ваду гэта на ўчастку “Лазня”. Праўда, уваход на яго тэрыторыю — толькі з дазволу гаспадара. Трава тут пакошаная, берагія тупкія, каля будынка стол, на якім можна з ка-мфортам перакусіць перад спла-вам. Шырыня ракі — 12-15 м, глыбі-ня каля — 1 м, вада вельмі чыстая.

З канца 19-га і да сярэдзіны 20-га стагоддзя ў Бакштах была прыстань. Па Бярэзіне ў высокую ваду невялікія буксіры цягнулі па-вязаныя ў плыты хвойкі з навако-льных лясоў. Шлях быў да Нёмана і далей па ім у г. Гародню, Літву і Прусію. Сёння пра карабляходства памятаюць лічаныя старажылы, а калісьці ў лесанарыхтоўцы, тра-лёўцы да вады, вязанні плытоў, былі занятыя амаль усе дарослыя мужчыны навакольных вёсак.

На загрузку байдарак і пе-ракус затрацілі гадзіну часу. Плынь ракі даволі хуткая, у русле ніякіх перашкод, толькі дзе-нідзе ў прыбярэжным чароце то з’яўля-ліся, то знікалі “масткі” і прышвар-таваныя лодкі жыхароў Заберазі, Бакштаў, Ягадзеня. За апошняй вёскай Бярэзіна прымае воды сва-йго найвялікшага і вельмі папу-лярнага ў турыстаў-воднікаў лева-га прытока р. Іслач. Яна бярэ па-чатак на схілах Менскага ўзвыш-ша, побач са сталіцай Беларусі і вызначаецца крынічнай халоднай і вельмі чыстай вадой. Да сённяш-няга дня ў Іслачы водзіцца чыр-вонакніжная стронга.

Злучыўшыся з Іслаччу Бя-рэзіна становіцца значна шырэй-шай і глыбейшай. Неўзабаве мож-на ўбачыць пару хатаў хутара Пя-тухова, а прыкладна праз гадзіну ходу вясковыя пабудовы віднеюц-ца на абодвух берагах ракі. Назва гэтага ўрочышча і пасялення — Па-ташня.

Паташ (па-галандску — po-tasch, гаршчковы попел) — шчо-лачная соль (вуглекіслы калій К2СО3), атрыманая з расліннага попелу. Выкарыстоўваўся для вы-рабу шкла, мыла, фаянсавай палі-вы, мыцця воўны, ачысткі сукна, адбельвання і фарбавання ткані-наў, у кандытарскай вытворчасці, фармацэўтычнай справе і інш.

Паводле гістарычных кры-ніц вытворчасць паташу ў Еўропе пачалася ў 12-13 стагоддзях, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі на пару стагоддзяў пазней. На заход-ніх рынках беларускі паташ лічыў-ся адным з лепшых па якасці і карыстаўся вялікім попытам. Сва-йго росквіту паташныя промыслы дасягнулі ў 18 стагоддзі.

Паташні (буды) дзейнічалі пераважна ў Магілёўскай і Мен-скай губернях і належалі князям Радзівілам, Любамірскім, графам Патоцкаму і Салагубу, абшарні-кам Горвату і Славінскаму ды многім іншым.

На пачатку 19 стагоддзя толькі ў Менскай губерні штогод выраблялася 50-60 тысяч пудоў паташу. Пра геаграфічнае пашы-рэнне паташнага промыслу свед-чылі звесткі тапанімікі: шэраг вёсак меў назвы Буда, Буда Паташовая ці проста Паташня, як на нёман-скай Бярэзіне. Сыравінай для вы-творчасці паташу служыў драўля-ны попел хваёвых і лісцевых паро-даў дрэваў, зрэдку травяны (з па-паратніку, асакі). Усяго гэтага хапа-ла на берагах Бярэзіны. Пасля не-калькіх стагоддзяў вытворчасці ў раёне сучаснай Паташні лес “ады-шоў” ад берагоў ракі на значныя адлегласці.

Таварны паташ быў вельмі гіграскапічны, таму яго зашпун-тоўвалі і перавозілі ў бочках. Па якасці быў двух гатункаў: лепшы — ардаш, перлаш і горшы — вайдаш, смальчуг.

З развіццём фабрычнай вытворчасці і змяншэння колька-сці лясоў, паташная вытворчасць паступова заняпала. У Беларусі, у прыватнасці на Бярэзіне, паташны промысел знік толькі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Рабочыя на паташнях па-дзяляліся на некалькі прафесіяў, з іх асноная папеляры (выпальвалі попел у ямах, кучах), клёпачнікі — нарыхтоўвалі клёпкі для бочак, ка-рытнікі (вышчалочвалі попел у карытах, чанах), палівачы (выпар-валі шчолач (луг) у печы-гарцы) і дапаможныя — возчыкі, конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі. Існа-вала і агульная назва рабочых на паташнях — буднікі. Для некаторых беларусаў гэтая назва ператва-рылася ў прозвішчы.

Гатовую прадукцыю з бя-рэзінскай Паташні зручна было дастаўляць па Бярэзіне і Нёмане ў Прусію, дзе яе ахвотна скуплялі еўрапейскія купцы.

Хутка за Паташняй лес шчыльнай сцяной падступае да самай вады. Амаль на 90 адсоткаў гэта дрэвы лісцевых пародаў. Ве-кавыя клёны, ліпы, бярозы, вязы, ясчені, вольхі месцамі схіляюцца да самай вады. Мы толькі шкада-валі, што ліпа тыдні тры як адцвіла, а так мелі б асалоду дыхаць вода-рам ліпавага цвету, фантазіравалі, як прыгожа будзе выглядаць рака ў кастрычніку, “залатой” восенню, нават марылі пра падарожжа ў гэ-тую пару года.

Задумаўшыся, амаль не  праскочылі пратоку, якая злучае левы бераг ракі са старыцай. Яна называецца Чорным возерам. Даў-жыня яго звыш кіламетра, шыры-ня — 40-50 метраў, даволі глыбокае з чыстай вадой, багатае рыбай, су-хія, высокія берагі, калісьці аблю-баваныя партызанамі, а ў наш час рыбакамі і турыстамі воднікамі. Яшчэ адна адметнасць возера — гэта сотні найпрыгажэйшых, бела-снежных, вялікіх чырвонакніжных гарлачыкаў. Нажаль, усе лепшыя месцы для бівака былі ўжо заня-тыя, і мы, налюбаваўшыся дзіво-снымі белымі кветкамі, сплавіліся яшчэ на некалькі кіламетраў ні-жэй. Спыніліся на высокім левым беразе каля часовай турысцкай лазні. Гэта канструкцыя з арэшын, выгнутых дугой, абцягнутых поліэтылена-вай плёнкай. Месца пры-гожае, абжытае, прастор-нае, з абсталяваным во-гнішчам і вялікім запасам дроў. Лазняй мы не кары-сталіся. Пасля вячэры, пры вогнішчы абмяркоўвалі вынікі першага дня, слуха-лі і спявалі песні пад гітару. Тон задавалі Зміцер Ёда і Уладзімір Хільмановіч. Спаць леглі позна, але сон быў валатоўскі.

Другі дзень сплаву пачаўся з водных працэдураў і сняданку. Рака прадоўжыла радаваць найцу-доўнейшымі краявідамі, якія не-паўторна мяняліся за кожным па-варотам. Дзень выдаўся цёплы і сонечны. Пасля вусця правага прытока р. Чапунькі Бярэзіна ро-біць дзве вялізныя пятлі. Праплыў-шы 2-3 км вярталіся туды, дзе былі паўгадзіны таму назад. Такую пят-лю можна абмінуць, калі прайсці пешшу і перанесці байдаркі праз лес метраў 100, але ж мы — туры-сты-воднікі, і навошта нам той “волак”.

Населеных пунктаў на рацэ мала, але калі на берагах з’яўля-юцца прывязаныя лодкі, то гэта значыць, што за дрэвамі прытаі-ліся хаты невялікіх вёсачак: спа-чатку Малой Чапунькі, а пасля — Мільвы-Бярэзіны. За мостам у гэ-тай Мільве, на правым беразе, від-неецца аграсядзіба, ад яе да возера пабудаваны драўляны памост-прыстань, напагатове на стэлажах захоўваюцца каякі і байдаркі, якія, напэўна, можна арандаваць.

Апошняя вёска на марш-руце — Наберажная, на левым бе-разе ракі прыкладна 3 км да яе вусця. Гэта ўжо Наваградскі раён. У вёсцы шмат дачнікаў. Два разы на тыдзень ходзіць аўталаўка.

На другі начлег спыніліся на высокім правым беразе, перад самым упадзеннем Бярэзіны ў Нёман, каля навеса са сталом і лаў-камі, вогнішчам і прыбіральняй. Дзякуй леснікам! Тут раздолле і для рыбакоў. Нашы “штатныя” аматары гэтай справы Зміцер Ёда і юны Міхась Петрыкевіч амаль голымі рукамі злавілі пару дзясят-каў язёў, плотак, акунёў, забяспе-чыўшы наварыстую юшку. Пры вогнішчы зноў спявалі песні, дзя-ліліся ўражаннямі, будавалі планы.

У апошні, трэці дзень, спалі доўга, але не ўсе. Рыбакоў пацяг-нула да сваёй справы і зноў па-спяхова. Позна паснедаўшы і ўдо-валь накупаўшыся, выправіліся ў апошні кароткі пераход, але ўжо па Нёмане і супраць плыні. Сутока Бярэзіны і Нёмана — месца вельмі прыгожае, абедзве ракі амаль ад-нолькавай шырыні, толькі нёман-ская вада значна мутнейшая. Ад-разу паварочваем налева і пры-ціскаемся да берага. Тут плынь слабейшая. Да канцавога пункта нашага маршруту, в. Дзяляцічы, прыкладна 4 км. Працуем вёсламі актыўна, “сушыць” іх не выпадае. Каб перадыхнуць, трэба абавяз-кова зачальвацца да берага. Праў-да, любавацца асабліва няма чым. Лес адступіў на пару кіламетраў ад ракі. Нёман нясе свае воды па шырокай лугавой пойме, па бера-гах чарот, асака, кустоўе, зрэдку дзе-нідзе купка алешніку. Больш за гадзіну актыўнай працы, і мы ў Дзяляцічах. Гэта вёска вялікая, ка-лісьці была шматлюдная, мае не-калькі вуліц, царкву, магазіны, ле-там у ёй шмат дачнікаў.

Прасушылі рыштунак, зра-білі экскурсію ў цэнтр Дзяляціч, пагутарылі з вяскоўцамі і дачні-камі і на падышоўшым аўтатранс-парце рушылі ў старажытную Лю-бчу, былы раённы цэнтр. У сярэд-нявеччы Любча мела Магдэбург-скае права, свой герб, мураваны замак, які цяпер аднаўляецца на-раджэнцам гэтых мясцін спада-ром Пячынскім.

Менавіта каля сцен гэтай цытадэлі мы і спыніліся, агледзелі яе, палюбаваліся краявідамі, якія адкрываюцца з замкавай гары на р. Нёман і Налібоцкую пушчу.

У Любчанскай школе ёсць і цудоўны краязнаўчы музей, створаны апантаным краязнаў-цам Міхаілам Карповічам, які па колькасці і вартасці экспанатаў не ўступае многім раённым музеям Беларусі, экспазіцыя яго займае некалькі пакояў. У нас, нажаль, не хапіла на яго часу.

Тры дні на маршруце пра-ляцелі імгненна, палюбаваліся прыгажосцю родных краявідаў, паглыбілі веды па гісторыі і та-паніміцы, убачылі расліны з Чыр-вонай кнігі, пераканаліся, што ў на-шых рэках ёсць яшчэ рыба і што ўсё гэта трэба берагчы для наш-чадкаў, загартаваліся фізічна, пры-йшлі да высновы: каб адпачыць, зусім не абавязковы той бераг ту-рэцкі ці Канары.

Валеры Петрыкевіч, турыст-воднік з паўвекавым стажам, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ.

 

P.S. З шасці ўдзельнікаў вандроўкі чацвёра — сябры ТБМ. Паход прысвяцілі Дню беларус-кага пісьменства ў г. Слоніме.

Будзь воля Твая!

Маленькая вёсачка Расіца, на самым беларуска-латышскім памежжы, стала сім-валам мужнасці і непахіснасці веры, куды вось ўжо не адзін дзясятак год ідуць-едуць пілігрымы не  толькі з ўсіх канцоў  Беларусі, а і з далёкага замежжа.

Прайшлі два дзясяткі год, як ў Вар-шаве Папа Ян Павел ІІ у 1999 годзе абвясціў аб  беатыфікацыі расіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры — ахвяраў Дру-гой сусветнай вайны. Святароў, якія ў час жудаснай карніцкай аперацыі нямецкіх за-хопнікаў «Зімовыя чары» ў лютым 1943 года, разам са сваімі вернікамі, пайшлі з жыцця. Як пайшлі  з жыцця яшчэ амаль дзве тысячы чалавек, жыхароў мястэчка. Больш за месяц цягнулая карная аперацыя, якая забрала жыцці 6000 мірных жыхароў толькі на Асвейшчыне, дзве трэці з якіх былі дзеці, больш за 3000 чалавек адправілі ў канц-лагеры.

Апошнімі словамі Юры Кашыры былі: «Дзе мае браты будуць памiраць, там i я».

Верхнядзвіншчына, адзін з самых пакутных і апаленых вайной куточкаў Бе-ларусі: 426 вёсак  згарэлі ў полымі Другой сусветнай вайны, з больш,  чым 60 тысячамі жыхароў, ацалела трэць: загінуў кожны  трэці, а ў былым Асвейскім раёне — кожны другі яе жыхар. Памяць пра подзвіг  аб гэ-тым захоўваюць каля паўтысячы помнікаў і абеліскаў:

Помнікі, помнікі… Вечна ў маленні.

Не разрываецца іх абарона:

кожная строма і кожная крона

з чорнай непамяццю ў супраціўленні.

Гэтыя радкі і сведчанні Сяргея Пані-зніка ў кнігах: «Пасля вогненных вёсак», 1980 г., «Браніслава», 1985 г.,»Освейская трагедия: Книга народной памяти»,1992, 2013 гг.

Ірына Жарнасек, пісьменніца, аўта-рка кнігі пра Дабраславёных Юры і Антонія «Будзь воля Твая»-штогод ў пілігрымцы ў Расіцу. Вось і ў гэты раз яна напісала:

“Ну што… выходзім у дарагую на-шу пакутніцу Расіцу… чарговы раз. Не лічыла, колькі разоў я ў яе ездзіла, колькі хадзіла. Сталася яна ўжо часткай майго жыцця. І не толькі таму, што напісала я пра трагедыю Расіцы кнігу. А можа і таму… Не, немагчыма вытлумачыць, чым яна так прыцягвае да сябе. Не хочацца ка-заць пафасных словаў, яны фальшывяць. А Расіца — гэта праўда пра нас і нашу зямлю. Пра яе трагічнае мінулае і пра такую супярэчлівую нашу сучаснасць.

Можна ж, вядома, ездзіць, не аба-вязкова ж хадзіць штогод. Але… калі ідзеш — маеш шанец зразумець штосьці вельмі істотнае… пра час і пра сябе … словам,  выходзім”.

 

Нямала для ўшанавання ахвяраў Расіцы зрабіў адзін са святароў — Вячаслаў Пялінак, якому давялося падымаць з руінаў і сам храм. А сёння-няўрымслівы, шчыры і клапатлівы гаспадар адроджанай святыні  айцец Часлаў Курэчка, які ўганараваны за духоўнае адраджэнне, не першы год гас-цінна сустракае высокіх гасцей і пілігрымаў. Яго добразычлівасці і цеплыні хапае на ўсіх, хто ў чарговы раз завітаў у Расіцу, каб пакла-ніцца подзвігу яго папярэднікаў.

Удзел у расіцкіх урачыстасцях пры-малі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Бут-кевіч, правінцыял ордэна айцоў-марыянаў правінцыі Божага провіду ў Варшаве айцец Тамаш Навачык, Апостальскі візітатар грэ-ка-каталіцкай царквы ў Беларусі архіман-дрыт Сяргей Гаек, святары і кансэкраваныя асобы.

Старшыня выканкама І.І. Марковіч, які прысутнічаў у Расіцы, уручыў медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ксяндзу Чаславу Курэчку.

Генеральны вікарый ксёндз Фран-цішак Кісель зачытаў Дэкрэт біскупа Віцеб-скага аб устанаўленні ў парафіі Найсвя-цейшай Троіцы ў Расіцы Дыяцэзіяльнага Санктуарыя расіцкіх пакутнікаў. Гэта азна-чае, што Расіцкі касцёл стаў месцам най-мацнейшай сілы заступнікаў Антонія Ляш-чэвіча і Юрыя Кашыры. А пасля Імшы люд-ская рака прайшла пакутніцкім  шляхам да Крыжа, які стаў для Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры брамай у неба.

Пасля  завяршэння духоўных мера-прыемстваў айцец Часлаў Курэчка гасцінна запрасіў гасцей на душэўную  размову ў імправізаваную кавярню «У бусла», якая мае таксама сваю гісторыю.

Воляй  пакутнікаў Расіцы і Воляй Усявышняга гэта вёсачка стала месцам на-талення фізічнай і духоўнай моцы, апіры-шчам таго, дзе сцвярджаецца жыццё ва ўсіх яго праявах.

 

Антон Бубала прысвяціў Расіцы такія словы:

Расіца!

        У табе — наша памяць і нашыя лёсы.

Прысніцца твой чырвоны  касцёл,

                                              твае сінія плёсы

І дзень той, калі

                        люд твой ішоў прычасціцца

На вечнасць да ахвярных тваіх алтароў,

                                                          о, Расіца!

Расіца!

       Твае сцены святыя ад гора стагналі.

Насіцца будзе чайкаю вечна

                                 яно над азёрнаю хваляй

І біцца,

        каб у сэрцы людскія маглі ўмясціцца

Твой боль, і пакуты і веліч твая, о, Расіца!

Расіца! Прад табою дазволь

                                 нам паўстаць на калені.

Прасіцца станем мы,

                           каб пачуліся нашы маленні

Ў нябёсах,

        дзе надзеяй апошняю зорка свяціцца,

Што крыж твой —

      не дарэмнай ахвярай узнёсся, Расіца!

 

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск,

ТБМ

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

ВЫКАЗВАННІ

 

Начальнік напачатку мацюкаўся, а пасля ветліва вітаўся.

 

Хуткая прыехала так хутка, што чалавека пахавалі.

 

Без страху толькі ідыёты.

 

З заявы ў міліцыю.

Прашу забяспечыць адсутнасць прысутнасці жонкі, калі я з сябрамі ў пад’ез-дзе адпачываю.

 

Маламоўны маўчыць, гаваркі словы сыпле.

 

Схуднелы да непазнання — скура ды косці.

 

На прадвесні паміраць не з рукі.

 

Спляжаная калгасам зямля просіць аддыхі.

 

Набыткі ў вярэньцы не ломяць плечы.

 

Сляпая бяздумная выпадковасць спраўдзіла сябе.

 

Неспраўджанае каханне — не бяда, бяда, калі яно спраўджанае, але недарэчнае.

 

Мазгаўнёй не дакумкаеш, калі маз-гаўні няма.

 

Напрасткі — заўжды далей дадому.

 

Невылечна хварэў на жанчын і га-рэлку.

 

Што папяровая, што электронная дэкларацыя — усё роўна абдзіралаўка.

 

Хлебчучы напоўніцу піва, не забы-вай пра яго кошт.

 

Добры рэй ён заўжды вёў з тры-буны.

 

Збайдарыў за капейку, каб толькі гаспадарцы не замінала.

 

Умеў хаваць, каб крадзенае не было навідавоку.

 

Чалавек праракуе, Бог выракуе, а нам якая карысць з таго.

 

Боўдзіла — боўдзілам, а і яму крэсла далі.

 

Пафасная мана смачней за манну нябесную.

 

Знайшоў прытулак, як муха на зіму.

 

Чыноўнікаў плойма, і ўсе яны хочуць смачна есці.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *