Навіны Германіі. А. Меркель: «Германія гатова да выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ без дамовы»

Панядзелак, Жнівень 26, 2019 0

Для ўраду Германіі выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу без дамовы не стане нечаканасцю, — заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Меркель. Яна выступіла ў Берліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзвярэй.

Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Еўразвязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не ўдасца дамагчыся, то Германія гатовая «і да іншых варыянтаў», цытуе Меркель «Нямецкая хваля».

Раней прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесці краіну з ЕЗ да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца накінуць Еўразвяз без дамовы.

Лідар брытанскай апазіцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрамі Корбін мяркуе, што ўрад краіны не мае паўнамоцтваў на «Брэксіт» без пагаднення з Бруселем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісце да лідараў апазіцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парламенту. Палітык мае намер прадухіліць развіццё падзей па такім сцэнары, у прыватнасці, ініцыяваўшы галасаванне аб даверы Борысу Джонсану.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *