Навіны Германіі. «Белавія» адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

Панядзелак, Жнівень 5, 2019 0

«Белавія» адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен. Як паведамілі ў кампаніі, на першы рэйс да Мюнхена купілі квіткі 75 пасажыраў, назад у Менск — 82. Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з вылетам з Менска ў 12.30 і прыбыц-цём у міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штраўса ў 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена ў 14.15 (па мясцовым часе) па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыццём у нацыянальны аэрапорт Менск у 17.15.

«Адкрыццё рэйса ў Мюнхен стала сапраўды знакавай падзеяй, да якой мы рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў, — цытуе прэс-служба генеральнага дырэктара ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоля Гусарава. — Авіяцыйныя ўлады Беларусі і Германіі вясной гэтага года дасягнулі пагаднення аб павелічэнні частаты і маршрутаў палётаў для авіяперавозчыкаў дзвюх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму рашэнню «Белавія» змагла дадаць гэты новы напрамак у сваю маршрутную сетку».

— Мы разлічваем, што нашы краіны стануць бліжэйшымі ва ўсіх адносінах: для развіцця дзелавых кантактаў, міжкультурнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічных узаемаадносін. Для нашых гасцей аэрапорт Менска можа стаць зручным міжнародным вузлавым портам для палётаў у іншыя краіны. Расклад палётаў складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць перасадку на рэйсы, якія іх цікавяць. Таксама беларусы змогуць пазнаёміцца з культурай аднаго з самых цікавых гарадоў Еўропы, што будзе спрыяць культурнай інтэграцыі Менска і Мюнхена, — адзначыў Гусараў.

“Мы з радасцю сустракаем авіякампанію «Белавія» ў міжнародным аэрапорце Мюнхена. Гэты маршрут ужо даўно запатрабаваны, бо Менск заўсёды быў адным з самых папулярных кірункаў у Мюнхене”, — адзначыў у сваю чаргу гендырэктар аэрапорта Мюнхен Міхаэль Керклох, паведамляе прэс-служба «Белавія».

Палёты ў Мюнхен ажыццяўляюцца на паветраных караблях Embraer-175. Час у дарозе складае каля дзвюх гадзін. Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 115 еўра, туды-назад — ад 255 еўра. Міжнародны аэрапорт Мюнхен стаў чацвёртым аэрапортам у Гер-маніі ў маршрутнай сетцы авіякампаніі «Белавія». На гэты мо-мант беларускі перавозчык выкон-вае рэгулярныя рэйсы ў аэрапорты Берліна, Франкфурта і Гановера.

belapan.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *