Навіны Германіі. Новы амбасадар Германіі запісаў прывітанне на беларускай мове

Панядзелак, Жнівень 5, 2019 0

Манфрэд Хутарэр і яго жонка павіталі беларусаў.

Новы амбасадар Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр, які прыехаў у Менск надоечы, запісаў відэазварот да беларусаў, у якім прызнаўся, што даўно хацеў працаваць у нашай краіне.

Відэазварот, апублікаваны на старонцы «Фэйсбуку» пасольства, амбасадар запісаў разам са сваёй жонкай на рускай і беларускай мовах.

— Дорогие друзья, моя жена и я рады быть в Беларуси, где в ближайшие годы я буду работать в качестве посла. Я очень хотел приехать сюда и даже немного выучил белорусский язык, — сказаў Манфрэд Хутарэр. — Я, як пасол, прыкладу ўсе сілы для таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей развіваліся ў пазітыўным ключы. Мы рады знаходжанню ў Беларусі.

— Мы ўжо шмат разоў наведвалі Беларусь і былі ўражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна, — дадала жонка амбасадара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *