«Усе ў Царкве з вялічэзнай павагай адносяцца да сп. Лявона».

Панядзелак, Жнівень 19, 2019 0

Катэдральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку шчыра ўдзячны лідзяніну Лявону Анацку

Ад 1944 г. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) знаходзіцца на эміграцыі. 26 жніўня 1950 года Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква заснавала ўБрукліне прыход імя Святога Кірылы Тураўскага. Будынак Катэдральнага Сабора Святога Кірылы Тураўскага пачаў будавацца 5 чэрвеня 1950 года (закладзены вуглавы камень у фундамент будынка) ў стылі неаготыкі. Кіруе Саборам яго Міласць Найпачаснейшы СВЯТАСЛАЎ (Логін), Архіяпіскап БАПЦ. У цяперашні час у Саборы кожную нядзелю праводзяцца службы. І таксама пад дахам беларускай царквы ладзяцца сустрэчы з беларусамі.

Стараста Катэдральнага Сабора сп. Аляксандр Хомчанка распавёў пра беларускага звышмарафонца з г. Ліды сп. Лявона Анацку, які завітаў у Нью-Ёрк, каб паспрабаваць свае сілы ў марафоне імя Sri Chinmoy працягам у 10 сутак. Акрамя асабістага захаплення бегам сп. Лявон займае пасаду старшыні Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

— Такога самаахвярнага, сумленнага, працавітага і пры гэтым неверагодна сціплага чалавека, як сп. Лявон раней бачыць не даводзілася. Трэба вельмі добра пашу-каць і абсалютна ўпэўнены, што магчыма і не знойдзеце. Пасля тога, як сп. Лявон прабег 10-ці дзённы марафон у Нью Ёрку, мы запрасілі яго ў беларускую царкву і арганізавалі сустрэчу ў грамадскай зале Сабора. Было вельмі цікава сустрэцца з такім неардынарным чалавекам. Сустрэча прайшла цудоўна: цікавыя пытанні і цікавыя адказы, падчас трошкі жартоўныя.

клумбак

Пасля прыемнай сустрэчы, даведаўшыся, што сп. Лявон збіраецца яшчэ нейкі час быць у Амерыцы, прапанавалі яму да ад’езду спыніцца ў нашай царкве, хаця доб-рых, прыстасаваных умоваў для пражывання ў царкве няма, але гэтая акалічнасць яго не збянтэжыла. Мы, час ад часу, аказваем дапамогу беларусам, якія па пэўных прычынах часова не маюць магчымасці арандаваць жыллё. Галоўная ўмова часовага пражывання — дапамога царкве. І тут пачалося: сп. Лявон усё прапалоў і перакапаў вакол царквы, зрабіў прыгожыя кветнікі, замовіў у сястрынства прыгожыя кветкі белага і чырвона колераў (пад колер нацыянальнага сцяга), адрамантаваў, пафарбаваў лесвіцы на другі паверх будынка, адрамантаваў і пафарбаваў адлівы фундамента звонку па перыметры царквы і шмат чаго яшчэ… Мы не паспявалі прывозіць фарбу і матэрыялы… Хачу азначыць, што сп. Лявон прымаў і самы актыўны ўдзел у працы ля помніка Беларускім Змагарам, рэстаўрацыі і ўпарадкаванні тэрыторыі у Саўт Рывары ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Пры жудаснай спякоце (тэмпература падымалася да +37ОС) сп. Лявон, з сякераю ў руках, амаль што без перапынку, як заўзяты марафонец, павысякаў усе кусты і параснік па перыметры помніка… І гэта пры тым, што сакера ў сп. Лявона была тупая, а калі б вострая?

сякерак

Недалёка ад канадскай мяжы, на поўначы штата Нью-Ёрк, недалёка ад Ніягарскага вадаспаду Лявон Анацка прыняў удзел у маратоне Mighty Mosquito ў 100 міль (160 км).

Мы планавалі разам са сп. Лявонам, што атрымаецца прыняць удзел у 52-дзённым на 3100 міль (амаль 5000 км) марафоне ў гэтым годзе, але спіс удзельнікаў быў сфармаваны яшчэ ўзімку. За кожным удзельнікам быў замацаваны суддзя, які фіксаваў час. Сп. Лявон нават 4 кругі прабег з удзельнікамі, але арганізатары папрасілі, каб ён сышоў з дыстанцыі, таму, што не было каму рэгістраваць яго час.

помнікк

Са свайго боку яны паабяцалі ўключыць яго ў спіс марафонцаў на наступны год. Асноўны крытэр удзелу ў супермарафоне — прабегчы 10-ці дзённы марафон з вынікам не менш, чым 100 км/дзень. Ён гэта выканаў: прабег.

Улічваючы тое, што не атрымалася ўзяць удзел у супермарафоне, дзеля нейкай маральнай кампенсацыі, ён папрасіў знайсці нейкі марафон у штаце Нью-Ёрк. Мы яму дапамаглі гэта зрабіць. Аказалася, што гэта не вельмі блізка. Але, улічваючы ягоную апантанасць і вялікае жаданне бегчы, і ў знак удзячнасці за вялікую дапамогу ў царкве, прапанавалі яго «падкінуць» да месца правядзення марафону Mighty Mosquito і зладзіць вандроўку да Ніягарскага вадаспаду.

Паўтаруся. Такога сціплага, самаахвярнага, сумленнага чала-века раней бачыць не даводзілася. Усе ў царкве з вялічэзнай павагай адносяцца да сп. Лявона. Калі яму ўдасца атрымаць візу і прыехаць на наступны год, з вялікім задава-льненнем сустрэнем і, чым зможам — дапаможам.

А. Лазоўскі.

Фота  Аляксанара Хомчанкі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *