Беларуская мова на фестывалі Lidbeer

Пятніца, Верасень 20, 2019 0

Сотні людзей сабраліся 7 верасня ля помніка князю Гедыміну ў Лідзе, каб папрысутнічаць на яго афіцыйным адкрыцці. Падчас прамоваў афіцыйных асобаў і спонсараў яго ўстаноўкі, над лідзянамі і гасцямі горада побач з дзяржаўнымі сцягамі луналі і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Усё прайшло ў святочнай атмасферы традыцыйнага фестывалю LIDBEER і Дня горада Ліда, якія адзначаюцца акурат 7 верасня. Гэты настрой з лідзянамі раздзялілі і аўтары помніка – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, які, дарэчы, з’яўляецца ўраджэнцам гэтага горада.

IMG_4583надпіск

Гаворыць Вольга Нячай:

– Якія ў мяне могуць быць уражанні? Самыя найлепшыя! Бо, па-першае, наша маленечкая гісторыя закончылася, і пачынаецца новая. Супер. Я першы раз на LIDBEER. Гэта ўвогуле казка.

Сяргей Аганаў:

– Вось гэта мой родны дом. Я тут нарадзіўся. Уражанні выдатныя. Гэта крута, калі скульптар можа паставіць сваю скульптуру, якую ён хацеў, перад домам.  Мне вельмі ўсё падабаецца.

Ідэя ўстаноўкі помніка князю Гедыміну з’явілася яшчэ на пачатку 90-х гадоў. І толькі ў апошнія гады пра яе загаварылі ўсур’ёз. Спонсарам яго адліўкі стала суме-снае беларуска-літоўскае прадпрыемства Белтэкс Оптык. А таксама ахвярадаўцы з Беларусі і ўсяго свету. (Радыё Рацыя)

Пасля адкрыцця помніка Вялікаму князю Гедыміну рэй пераняў фестываль хмелю і соладу Lidbeer, які трыма ўдарамі качалкі па барвабане адкрыў дырэктар Лідскага піўзавода сп. Мікшыс.

IMG_4606

Міліцыя потым палічыць колькасць удзельнікаў, але можна ўжо цяпер зазначыць, што арганізацыя была на парадак вышэй, чым, скажам, пазалетась. Практычна не было чэргаў. Лідскі піўзавод намацаў аптымальную колькасць пунктаў продажу піва і іншай прадукцыі. Tрэба адзначыць, што ўсё афармленне фэсту было зроблена па-беларуску. Раздаваліся толькі беларускамоўныя праграмы.

тумбакпівакбуклетк

Сёлета без праблем была выдзелена пляцоўка для Лідскага ТБМ і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У Ліду прыехалі Валянцін Дубатоўка, Міхась Зюзюк, Міхась Скобла, Ала Петрушкевіч, Янка Траццяк, Уладзімір Хільмановіч, Ала Нікіпорчык, Мечыслаў Курыловіч ды іншыя. Ад Ліды бралі ўдзел Міхась Мельнік, Уладзімір Васько, Станіслаў Суднік і, канешне, бард Сяргей Чарняк.

паэтык

Каля пісьменніцкага міні-хутара пабывала ці не ўся беларускамоўная Ліда. Канешне, не ўся, але шмат кніг купілі, і ўвесь дзень гучала беларуская мова.

А на галоўнай сцэне выступілі Yellow Arc 6, «Молчат дома», Akute, «Агонь». А хэд-лайнерамі сталі Элджэй і рок-групы «Сплін» і «ЧАЙФ». Гэты канцэрт запомніцца сапраўды надоўга. Натоўп актыўна падпяваў музыкам. Энергія зашкальвала. Было гучна і весела.

Лідскі хлебазавод выпусціў святочныя пернікі.

пернік1пернік2

Ліда адзначыла Дзень горада. Ліда пасля свята стала яшчэ больш беларускай.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *