НАША СЛОВА № 35 (1446), 28 жніўня 2019 г.

Серада, Верасень 4, 2019 0

ЗАПІШЫСЯ  БЕЛАРУСАМ!

У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка про-йдзе перапіс насельніцтва.  Адным з пытан-няў анкеты будзе пытанне пра нацыяна-льнасць.

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» заклікае тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць — не пытанне крыві, нацыянальнасць — твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемна-скурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.

Пра гэта зняты відэаролік, які можна знайсці на многіх сайтах, у тым ліку і на сайце nslowa.by. Вось што кажуць героі роліка.

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці:

— Я выхоўваю 13 дзяцей і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны — белару-сы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з’яўляемся асо-бным народам.

Марына Шукюрава (Руся), спява-чка:

— Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай куль-турнай калыскі, вывучаю беларускую мо-ву, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці.

Андрусь Такінданг, мастак, музы-кант:

— Калі вы усведамляеце сябе бела-русамі, калі вы  хочаце даць шанец бела-рускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!

Ібрагім Цынкевіч, вернік:

— Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з ін-шымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэ-лігію. Запісвайся ў беларусы!

Яўген Філенка, праграміст.

— Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка — беларускі, калі неба і мова любімая — беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю — гэта Беларусь?

Адам Глобус, пісьменнік, мастак.

— Я — беларус. Я — не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я — не ўкраінец, хоць люблю сказаць: «Язык да Кіева давядзе», я — не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я — беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я — беларус!

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юры-стка, блогерка.

— Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю хто я і адкуль. І таму, канешне, я запішуся беларускай.

Ларыса Сапач, настаўніца.

— Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся бела-русамі!

Добраўпарадкаванне крыніцы

сябрамі ТБМ

Работы па до-браўпарадкаванні крыніцы ў вёсцы Ра-бкавічы Баранавіц-кага раёна правялі сябры Баранавіцкай арганізацыі Тавары-ства беларускай мо-вы імя Ф. Скарыны.

Перад тым, як пачаць працу непа-срэдна каля самой крыніцы, была праве-дзена вялікая падрых-тоўчая работа — узгад-ненне з мясцовымі органамі ўлады, вы-езд непасрэдна да крыніцы, выкананне эс-кізу элементаў аздаблен-ня, зварот да кіраўніцтва будаўнічых арганізацый з просьбаю выдзеліць ка-менне для вырабу аркі і прыступкаў, арганіза-ваць прывозку жвіру і прыслаць грэйдар для падсыпкі дарогі.

Варта сказаць, што значную частку працы выканаў сябра Саюза ма-стакоў Беларусі і Міжна-роднай акадэміі графікі Алесь Фалей. Ён не толькі зрабіў эскіз кампазіцыі, але і разам з сябрамі і адна-думцамі, а таксама братам, вядомым мастаком Гена-дзем, ажыццявіў выраб аркі, прыступкаў, шыльды, упры-гожыўшы іх выявамі птуша-чака і кветак.

14 жніўня 2019 г., нягледзячы на дажджлівае надвор’е, сябры ТБМ Міка-лай Падгайскі, Аляксей Бе-лы, Аркадзь Несцярук і Алесь Фалей выехалі ў Раб-кавічы і разам з мясцовым старастам Міхасём Руцкім усталявалі кампазіцыю на месцы. Напрыканцы ў чар-говы раз набралі з сабой смачнай крынічнай вадзіцы.

Мікола Падгайскі.

 

Валеру Санько – 80

Санько Валер Аляксеевіч (29 жніў-ня 1939, в. Вялікая Сліва, Слуцкі р-н,  Мен-ская вобл.) — пісьменнік,  краязнавец,  журна-ліст, кнігавыдавец, доктар нар. медыцыны, член-кар. Міжнароднай Акадэміі энерга-інфармацыйных навук.

Закончыў Вяліка-Сліўскую СШ Слу-цкага р-на (1956), з адзнакаю Баранавіцкае медвучылішча (1958), факультэт журналі-стыкі БДУ (завочна, 1967), аспірантуру ІМЭФ АН БССР (завочна, 1967-1970, тэма «Беларуская чарадзейная казка», кіраўнік праф. К. П. Кабашнікаў), Менскую ВПШ (1976-1978).

Фельчар у Пінскім раёне, Менску, літсупр. газ. «Чырвоная Змена» (1963-1965), «Звязда» (1965-1972), заг. рэд. медыцынскай і фізкультурна-спартыўнай літ. выд. «Бела-русь» (1972-1975), нам. гал. рэд. часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1975-1976), нам. гал. рэд. выд. «Народная асвета» (1978-1982).

Арганізоўваў і ўзначальваў упер-шыню створаную на Беларусі рэдакцыю краязнаўства (выд. «Полымя», 1982-1990). Выходзілі ў ёй таксама кнігі па турызму, спорту. Нам. рэд. міждзяржаўнай чарнобы-льскай газеты «Набат» (1990-1991), дырэктар выд. «Хата» (1992-2006).

Яго запісы бел. фальклору друкава-ліся ў газетах, часопісах, у трох тамах акадэ-мічнага пяцідзесяцітомавага выдання бел. фальклору.

Тройчы быў кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі (ад Беларускай сялянскай партыі, 1995, 1995, 1996).

Аўтар 21 асабістай кнігі.  Найболей значныя: празаічныя — «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Усё скончана: мы пра-йшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Нена-друкаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009), «Грэх на іх нязмыўны» (2013), даку-ментальны раман «Звіняць жаўрукі ў Чар-нобыльскім небе» (2013), «Сучаснае бела-рускае літаратурнае жыццё» (2015), «Ка-рыды вогненныя іскры» (2016); аб прык-метах і афарызмах — «Размова з прыродай» (1990), «Гаворыць — старажытны Рым, га-вораць — пра старажытны Рым» (2003), «Жыць — прыкметы вучыць» (2017), «Пры-кмета і прырода — сябры назаўсёды» (2019). Суаўтар кніг «З вудай і стрэльбай» (1974), «Знаёмства» (1982), «Беларускія спарт-смены ў баях за Радзіму» (1985), па лячэнні травамі (з Н. І. Аляксейчык, 1992, 1994).

Краязнаўства, фальклор, абярэгства, прыкметы гучаць ва ўсіх яго празаічных творах, асабліва ў кнігах «Жыватворныя крыніцы», «Не плач, маці», «Дахаты пой-дуць усе», «Ненадрукаванае. У белдзярж-літструктурах», «Звіняць жаўрукі ў Чарно-быльскім небе», «Жыць — прыкметы ву-чыць», у фаталістычнай аповесці пра забой-ства Янкі Купалы «Грэх на іх нязмыўны».

Вывудзіў у шаптух, ведуноў, з архі-ваў, дастаў з неба мноства прыкметаў, упершыню ў Беларусі сістэматызаваў на-родныя прыкметы супраць п’янства, сама-забойства, лаянкі, курэння, наркаты, тату-іровак, утрымання сабак і кошак у кватэры, захаплення навушнікамі, смартфонамі — кніга «Жыць — прыкметы вучыць» (2017).

Дабраславіў на чытацкія паліцы 1089 (!) аўтарскіх кніг. Мноства краязнаўцаў, гісторыкаў, навукоўцаў удзячныя яму за дапамогу ў друкаванні кніг — Іван Ста-льмашонак, Рыгор Кручок, Міхаіл Мель-нікаў, Аляксандр Хацкевіч, Міхаіл Сіда-рэнка, Анатоль і Валянцін Грыцкевічы, Ге-надзь Каханоўскі, Віктар Шомадзі, Анатоль Цітоў, Станіслаў Цярохін, Яўген Сахута, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Кісялёў, Вяча-слаў Ляховіч,  Эдуард Корзун, Сяргей Сер-гачоў, Іван Аношка, Яўген Сямашка, Феа-фан Раманоўскі, Вячаслаў Станішэўскі, Генадзь Лыч, Мікалай Прыгодзіч, Аляксей Кур’ян, Іван Плахатнюк, Стэла Іванова (Таразевіч), Лявон Гейштар, Віктар Говар, Мікалай Дзікевіч…

Рэдакцыям газеты “Наша слова” шчыра віншуе свайго сталага аўтара Валера Санько з сур’ёзнай датай, зычыць здароўя і творчага плёну. Не ўсё яшчэ сказаў, не ўсё напісаў Валер Санько.

 

Новыя палажэнні і статуты ў дзяржавах, таварыствах, навуках і мастацтвах, рэлігіях несупынна змяняюцца, як кара на дрэве, кветкі на кусце. З гадамі непазбежна мяняюцца хара-ктар, мэты чалавека. Несумненна растуць запыты грамадства, аднак, калі ідэалы застылі на месцы, людзі дарэмна пэўняцца, што ідуць уверх, паспяхова крочаць. Іхняя мяжа праўды загнілая, адсталая, разшчарбатая.

Недабрасумленнасць кіраўнікоў і палітыкаў спараджае не- дабрасумленнасць мастацтва, прыстасавальства навукі, маралі, бунтоўнасць маладых, множыць барацьбітоў.

Асобны чалавек можа не асэнсоўвацца паўнацэнным у гра- мадстве, не ацэньвае яго ідэальна, тым не меней хоча разумець ваколле, гісторыю, людзей, ён пратэстуе, калі доктар навук і міністр, пісьменнік няважна арэ свой кусок поля, а вымэкваецца за пэўны абшар навукі, дзяржаву Трататанія.

Валер Санько.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Агееў Алесь Рыгоравіч

Анацка Лявон Яўгенавіч

Анісім Алена Мікалаеўна

Анішчанка М.І.

Арэх Мікалай Уладзіміравіч

Асіпенка Аляксандр Георг.

Асіпцова Яніна Аляксандраўна

Багдановіч Алена Іванаўна

Барада Людміла

Барадаўкіна Ірына Сяргееўна

Баран Павел

Баршчун Валянціна Дзмітр.

Баршчэўская Алеся

Барысенка Аляксандр Анатол.

Барэйка Юры Мікалаевіч

Батура Людміла Віктараўна

Баярэвіч Ксенія Аляксандр.

Бізгень Людміла

Бондар Юлія Сяргееўна

Бубновіч Ніна

Булатава Зоя Міхайлаўна

Булаўская Марына

Булыга Анастасія

Ваніслаўчык Дзмітры

Варанец Міхаіл Адамавіч

Варановіч Крысціна

Васілевіч Дарына Аляксандр.

Васілеўскі Валянцін

Васільева Вераніка Міхайл.

Васільева Галіна Іванаўна

Васілючак Міхаіл Вікенцьевіч

Вінакурава Кацярына

Віняцкі Ягор Змітравіч

Войніч Вікторыя Іосіфаўна

Волкаў Міхаіл Уладзіміравіч

Вочка Ірына Пятроўна

Высоцкая Таццяна Валянцін.

Вяргей Валянціна Сяргееўна

Вярцінская Вольга Уладзімір.

Гадзюка Юрась Аляксандр.

Гайдучэнка Алег Сяргеевіч

Галоцік Ганна Дзмітрыеўна

Галубовіч Зміцер

Галянкова Альбіна Валер’еўна

Ганчар Марыя Іосіфаўна

Гарбузова Аліна Канстанцін.

Гідлеўская Людміла Канстанц.

Гнётаў Віталь Мікалаевіч

Гойшык Аляксандр Рыгоравіч

Грыб Мечыслаў Іванавіч

Грынько Вольга Ігараўна

Гуркоў Алесь Уладзіміравіч

Данілюк Алег Іванавіч

Даўгашэй Франц

Дзежыц Аляксандр Альфрэд.

Дземідовіч Андрэй

Дземянцей Наталля Ермал.

Дзмітрыева Зося

Дзягілеў Лявон

Дзям’яненка Ванда Баляслав.

Дранец Алена

Дробыш Алёна Сяргееўна

Дрык Юлія

Дубоўская Кацярына

Дуганаў Алег Міхайлавіч

Дымкоў Сяргей Анатольевіч

Дэц Аксана Аляксандраўна

Ермаловіч Людміла Іванаўна

Еўстратоўскі Уладзімір Парф.

Ехілеўская Кацярына Леанід.

Жбанкова-Стрыганкова В. Г.

Жолудзеў Анатоль Пятровіч

Жук Мікалай Мікалаевіч

Жукоўскі Барыс

Жыгалка Уладзіслаў Сяргеевіч

Жышкевіч Людміла

Завяруга Вольга Яраславаўна

Зайка Антаніна Іванаўна

Занкевіч Зміцер Сяргеевіч

Збірэнка Алена

Зелянкевіч Аляксандра Ігар.

Зелянкевіч Павел Ігаравіч

Зімін Мікалай Васільевіч

Зяльвовіч Алена Аляксандр.

Зяновіч Ганна Аляксандраўна

Іванова Вольга Аляксандраўна

Івашка Ірына Алегаўна

Ісаевіч Наталля Анатольеўна

Ісенава Марыя

Ісмаілава Тамара Якаўлеўна

Кабушка Уладзіслава Уладз.

Кавалевіч Алена Сцяпанаўна

Казак Мікалай Мікалаевіч

Казакевіч Дзяніс Валер’еыіч

Казлоўская Іна Іосіфаўна

Каладынская Вольга Эдвард.

Калашнікаў Уладзімір Іванавіч

Калбасіна Ірына

Канабраткіна Таццяна Васіл.

Канановіч Алена

Канановіч Віталь Антонавіч

Кандраценка Артур Сяргеевіч

Кануннікаў Дзмітры Сяргеевіч

Капусціна Святлана Валянцін.

Карпека Андрэй Валер’евіч

Карповіч Сямён Іванавіч

Карценька Алена

Карэнька Зінаіда Іванаўна

Касцевіч Ніна Аляксееўна

Касцян Кастусь Дзянісавіч

Каўшырка Наталля Паўлаўна

Качук Уладзіслаў Ігаравіч

Кашчэеў Алесь

Квандзель Таццяна Уладзім.

Кіенка Генадзь

Кліменцьева Марыя Андр.

Кляўцэвіч Іван Віктаравіч

Колас Уладзімір Георгіевіч

Корбут Віктар Андрэевіч

Котчанка Уладзімір

Коўзель Ян Уладзіміравіч

Кошчанка Уладзімір Аляксан.

Крамко Ганна Іосіфаўна

Краснагір Аляксей Рыгоравіч

Краўцоў Андрэй

Краўцэвіч Аляксандр Канст.

Краўчанка Ала

Крот Кацярына Міхайлаўна

Круглік Юлія Віктараўна

Крэнць Максім

Кудзелька Віктар Яўхімавіч

Кузьміна Галіна

Кузьміч Вольга Аляксандр.

Купчык Мікола

Курган Дзяніс Аляксандравіч

Курдзя Антаніна Юр’еўна

Курдо Антон Васільевіч

Лагун Таццяна

Лазко Любоў Іванаўна

Лапато Валянціна Уладзімір.

Лапухова Часлава Чаславаўна

Лапцік Валянціна

Лізуноў Андрэй Іванавіч

Ліпскі Міхаіл Аляксандравіч

Лісай Уладзімір Аляксеевіч

Літвін Уладзімір

Ліхашэрст Макар Васільевіч

Ліцьвінчук Алена

Лобан Ірына Фёдараўна

Лужкоўская Юлія Юр’еўна

Лукашэнка Любоў Яўгенаўна

Лунёва Настасся

Лызо Дмітры Сяргеевіч

Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч

Майсюк Вольга Мікалаеўна

Малец Надзея Генадзеўна

Малочка Таццяна

Маляўка Андрэй Фёдаравіч

Мандрык Канстанцін Алякс.

Марзалюк Ігар Аляксандравіч

Маркелава Марыя Дзмітр.

Маркелаў Валер Анатольевіч

Маркушэўскі Ігар

Марозаў Валер Уладзіміравіч

Марук Мікалай Анатольевіч

Марцінкевіч Ганна

Масло Марыя

Мацкевіч Васіль Васільевіч

Мацулёў Мікалай Пракопавіч

Мезяк Віктар Віктаравіч

Мельнікава Зоя Пятроўна

Мельнікаў Мікалай Алякс.

Міхайлоўская Вікторыя Люд.

Міхалоўская Вольга

Міхалькова Алена

Мудрова Таццяна

Мудроў Вінцэсь Леанідавіч

Мурашка Надзея

Мусік Святлана Валянцінаўна

Мухін Ігар Алегавіч

Мухіна Алена Аляксандраўна

Мяцельская Наталля Іванаўна

Навумік Зінаіда

Наздрына Ларыса Паўлаўна

Новік Дзіяна

Новік Марыя Іванаўна

Пабірушка Таццяна Валер.

Панкрат Пётр Аляксеевіч

Папова Марыя

Парфёненка Віктар (Вітаўт) В.

Паўлініч Ліза

Паўловіч Наталля Юр’еўна

Паўлоўская Ганна Генрыхаўна

Паўлоўская Марыя Ігараўна

Пацялежка Андрэй

Петрыкевіч Валер Міхайлавіч

Петрычэнка Аніта Аляксанд.

Півавар Кацярына Сяргееўна

Піваварчык Ірына Вайцехаўна

Пінчук Мікалай Фёдаравіч

Піткевіч Алесь

Пранікава Тамара

Прасольная Вольга Анатол.

Прывалаў Васіль Уладзімір.

Прыстаўка Яніна Ігараўна

Птушка Алена Міхайлаўна

Пузанкевіч Вікенцій

Пянкрат Пётр Аляксеевіч

Пяткевіч Тамара Сымонаўна

Пятровіч Карней Ізідоравіч

Пятроў Дзяніс Валер’евіч

Пятроў Іван Сяргеявіч

Рабкоўскі Валянцін

Разжалавец Ніна

Рамашэўскі Барыс Іванавіч

Савостава Наталля Юр’еўна

Салавей Лія Мацвееўна

Саламевіч Кацярына Алякс.

Салдатава Аліса Сяргееўна

Сармант Надзея Сцяпанаўна

Сарока Надзея

Саскавец Ала Мікалаеўна

Свяколкін Антон Віктаравіч

Севярынец Канстанцін Паўл.

Севярынец Таццяна Яўгенаўна

Сенчанка Наталля

Сідар Павел

Сідарчук Яўгенія

Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч

Случак Таццяна Уладзіміраўна

Сметаненка Александр

Смольнік Вольга Георгіеўна

Станілевіч Б.А.

Станкевіч Вячка

Суднік Алена Вячаславаўна

Суднік Арцём Станіслававіч

Сусла Мікалай Валянцінавіч

Сухаверхая Кацярына Мінаўна

Сцяжко Канстанцін Ігаравіч

Сцяцэнка Яўгенія Валер’еўна

Сяльверстава Святлана Яўг.

Таніня Наталля Мікалаеўна

Тарасевіч Пётр Пятровіч

Таратута Аляксей Мікалаевіч

Ткачоў Максім

Трапашка Аляксей

Тычына Андрэй Уладзіміравіч

Уласюк Юры

Уліцкая Ганна Уладзіміраўна

Усеня Уладзімір Мікалаевіч

Усцімчук Мікалай Мікалаевіч

Усціновіч Васіль Віктаравіч

Фёдарава Ірына Пятроўна

Флярко Сяргей Аляксандравіч

Хляба Ігар Вітальевіч

Цімохаў Сяргей

Цыбулька Аляксандр Георг.

Чабатарэўскі Андрэй Барыс.

Чайкова Ірына Аляксандраўна

Чаркасаў Л.І.

Чарнавус Мікалай Дзмітр.

Чарноў Павел Фёдаравіч

Чырвонцаў Леў Раманавіч

Чэчат Лілея Пятроўна

Шабар Маргарыта Сяргееўна

Шпірыч Раіса Сяргееўна

Штанюк Наталля Аляксандр.

Шульчанка Вольга Анатол.

Шутаў Аляксандр Эдуардавіч

Шыбкоўскі Сяргей Георгіевіч

Шэметава Вікторыя

Якавец Т. Я.

Якіменка Кацярына Мікал.

Янкоў Дзмітры Уладзіслававіч

Ярмушчык Антаніна

Яфрэмаў Алег Анатольевіч

Яшкін Уладзімір Уладзіміравіч

 

Збіральнік скарбаў  далёкіх  эпох

Шаптала мова:

                   «Мяне не кінь».

І я адказаў: «Цябе не кіну.

Ты — залатая мая латынь.

З  табой жыву.

                   З табой загіну.»

( Л. Дайнека.)

 

21 жніўня адышоў у лепшы свет адзін з найвыдатнейшых гістарычных  пісьменнікаў Леанід Дайнека, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа, дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён ства-раў мастацкую гісторыю Бацькаў-шчыны, перагортваючы пласт за пластом.

Яго раманы «Меч князя Вячкі», «Жалезныя жалуды», «След Ваўкалака», «Назаві сына Кан-станцінам» увасаб-лялі рэальных гіста-рычных асобаў, ната-лялі прагу чытачоў да спазнання беларус-кай даўніны і сусвет-най гісторыі. Кнігі пісьменніка захаплялі дарослых і падлеткаў прыгодніцкімі хадамі, яскравай фантазіяй, закручанымі сюжэ-тамі, элементамі міс-тыкі.

Леанід Мар-тынавіч нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Змітроўка 2-ая Клі-чаўскага раёна. У дзяцінстве, на-чытаўшыся цікавых кніжак пра Марка Пола, Калумба, Васка да Гама, Міклуху-Маклая, ён марыў стаць падарожнікам. Яшчэ ў шко-ле пачаў ствараць вершы на бела-рускай мове. Упершыню надру-каваў верш у газеце Уральскай вайсковай акругі, дзе ён служыў. Паступаць на журфак Леанід Дай-нека прыехаў у 1963 годзе ў вай-сковай форме з блакітнымі па-гонамі.

Штуршком да вяртання ў беларускасць для маладога літа-ратара паслужыў Рэспубліканскі семінар творчай і навуковай мо-ладзі на беразе возера Свіцязь у чэрвені 1968 года, дзе выклад-чыкамі былі Янка Брыль і Ула-дзімір Караткевіч. Пасля закан-чэння БДУ Леанід Дайнека пра-цаваў у Віцебску старшым рэдак-тарам на абласной тэлестудыі. З тэлебачаннем звязаў свой лёс і тады, калі перабраўся ў Менск. У 1972 годзе ён прыйшоў працаваць у рэдакцыю часопіса «Мала-досць», дзе на працягу 17 гадоў быў адказным сакратаром. Пэўны час ён загадваў рэдакцыяй паэзіі выдавецтва «Мастацкая літара-тура».

Першы паэтычны зборнік «Галасы» Леанід Дайнека трымаў у руках у 29-гадовым узросце. Свежае дыханне маладога творцы натуральна ўлілося ў шматгалосы хор беларускай паэзіі. Кнігі «Бераг чакання», «Начныя тэлеграмы», «Мая вясна саракавая», «Вечнае імгненне», «Сняжынкі пад агнём»  натхнялі чытачоў у 70-80-ых гадах.                     Л. Дайнека ўпэўнена дэбютаваў як празаік і сцвердзіўся як раманіст у першых сваіх творах  «вялікага жанру» — «Людзі і маланкі» ( 1978), і «Запомнім сябе маладымі» (1981), што склалі дылогію. Затым выйшаў ягоны раман «Футбол на замініраваным полі» (1983).

У першым сваім гістарыч-ным творы «Меч князя Вячкі» (1987) празаік заглыбіўся ў нацы-янальную даўніну і адлюстраваў гераічную барацьбу гараджан старажытнага Полацка з тэўтон-скімі рыцарамі-крыжаносцамі.

У прадмове да кнігі аўтар сведчыў: «Цяжка плыць па рацэ, імя якой — Гісторыя. Асабліва цяжка дабірацца да вытокаў, да мясцін, дзе ракі, па сутнасці няма, а ёсць тоненькія ручайкі, ва-дзяныя ніткі, з якіх праз колькі дзясяткаў кіламетраў сатчэтца шырокі абрус ракі.»

У 2004 годзе ў Чырвоным касцёле ён разам з жонкай Зіна-ідай быў ахрышчаны кс. Улады-славам Завальнюком у каталіцкую веру. У пісьменніка трое сыноў — Зміцер, Сяргей і Сцяпан. Леанід Дайнека некалькі разоў наведваў Святую зямлю, дзе чэрпаў нат-хненне для сваіх твораў.

Героямі аднаго з лепшых раманаў пісьменніка «Назаві сына Канстанцінам», які выйшаў у 2008 годзе, былі Канстанцін Вялікі, які спрыяў распаўсюду хрысціянства ў Рымскай імперыі ў IV стагоддзі, Канстанцін Палеалог — абаронца Канстанцінопаля ад нашэсця тур-каў-заваёўнікаў, і вялікі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі, які шырока праславіўся сваімі дзяр-жаўнымі справамі, вайсковымі перамогамі і адначасова быў вя-домы як рупліўца праваслаўнай асветы, заснавальнік храмаў і ма-настыроў.

У захапляльным рамане «Чалавек з брыльянтавым сэр-цам», развіваючы жанр нацыяна-льнай фантастыкі, Леанід Дайнека ўвасобіў мары і акрэсліў праб-лемы будучага чалавецтва. На 222 годзе Вялікай Эры Плюралізму Беларусь уваходзіць ў Індаеў-рапейскую канфедэрацыю. Ко-жны яе грамадзянін павінен ве-даць свой радавод да дзясятага ка-лена. Кожны можа выбіраць сабе і сваім нашчадшкам новае імя і прозвішча: Гай, Пушча, Бярозка і Шыпшына. Героі новай эпохі вітаюць адзін аднаго воклічамі: «Жывуць Сонца і Кісларод!» Да-лёкі Космас прастрэлены трасамі зоркалётаў. На дне Балтыкі пабу-даваны падводны горад Светавід. Але буйны метэарыт, што неча-кана для Касмічнай Варты ўпаў з хмарыстага неба, разбіў ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі і напа-лохаў усіх. Асабліва прыгожым быў помнік Плюралізму. На квет-цы-пляцоўцы месціліся бюсты знаных асобаў: Платона, Гары-бальдзі, Напалеона, Бісмарка, Леніна, Троцкага, Рузвельта, Леха Валенсы.

Апошнімі творамі празаіка былі «Ілоты» пра старажытную Спарту і аўтабіяграфічны раман «Сын ільва, дачка Зеўса — Леанід і Зінаіда».

Яго радкі ўмацоўвалі дух, служылі крыніцай натхнення  і апірышчам волі.

 

Дарога месячным бляска залітая.

Быў на зямлі нашых продкаў Час.

Вялікае Княства

                            і Рэч Паспалітая,

Мы помнім пра вас,

                                не забудзем вас.

Помнім Сапегу, помнім Баторыя,

Чуем з нябёсаў гарматны гром.

Жалезнымі крыламі

                            звоніць гісторыя,

У сэрца арліным б’е кіпцюром…

Зямля ад гарачай крыві

                                    была коўзкай

І мы ганарымся,

                           што выраслі тут,

Мы маем Скарыну,

                             маем Гусоўскага,

Маем «Вялікага

                          Княства Статут».

 

Э. Дзвінская,

На фота аўтара:

Л. Дайнека на вечарыне ў бібліятэцы імя Пушкіна ў Менску.

 

У 60 гадоў памёр літаратуразнавец і пісьменнік Пятро Васючэнка

Ва ўзросце 60 гадоў памёр беларускі літарату-разнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васю-чэнка.

Пятро Васючэнка на-радзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат фі-лалагічных навук (1983). У 1984-1997 працаваў малод-шым, затым старшым наву-ковым супрацоўнікам у Ін-стытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — за-гадчык кафедры беларус-кай мовы і літаратуры Мен-скага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Выкладаў у Коласаў-скім ліцэі. Сябар Саюза беларус-кіх пісьменнікаў. Актыўны сябар ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.

Як навуковец займаўся творчасцю Янкі Купалы, дасле-даваў беларускую драматургію. Аўтар літаратуразнаўчых мана-графій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі стра-чанага дзяцінства» (1995), «Су-часная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), «Бе-ларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (ра-зам з Баршчэўскім і Тычынам).

Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі па-ны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне перша-твора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), збо-рніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Лінея» (2008). Творы П. Васючэнкі пе-ракладаліся на англійскую, бал-гарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юна-га гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны. У 2003 атрымаў прэмію «Гліняны Вялес».

Сакратарыят ТБМ выказ-вае шчырыя спачуванні родным і блізкім сп. Пятра. Няхай родная зямелька будзе для яго мяккай, а памяць пра яго светлай.

 

Навіны Германіі

У Германіі прайшла шматтысячная акцыя супраць расізму і дыскрымінацыі

24 жніўня ў Дрэздане каля 35 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу супраць расізму і ксена-фобіі, а таксама ў падтрымку інк-люзіўнага грамадства, паведамляе dpa.

Арганізатарамі выступіў рух «Unteilbar» (перакладаецца як «Непадзельны»), які ў мінулым годзе сабраў на аналагічную ак-цыю пратэсту ў сталіцы, Берліне, каля 250 тысяч чалавек.

Сярод прысутных былі мі-ністр фінансаў Германіі Олаф Шольц і лідары крайне левай пар-тыі «Die Linke» Бернд Рыксінгер і Каця Кіпінг.

Дэманстрацыя Unteilbar прайшла за тыдзень да дзяржаўных выбараў у Саксоніі і Брандэнбур-гу, на якіх чакаецца, што правара-дыкальная партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якая высту-пае за забарону іміграцыі, дамо-жацца значных поспехаў.

Радыё Свабода.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА)

(4.02.1515-28/29.05.1565)

Вялікае Княства заўсёды з табой,

Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш.

Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж,

Напоўнены сонцам, нібы залатой

Вадою, што ў кожнай травінцы, як крыж,

І ў кожным лісточку, што ў парку старым.

Гавораць, дарогі вядуць усе ў Рым.

Не  ўсе, бо вядзе палавіна ў Нясвіж,

Дзе сёння друкуецца Біблія нам

На нашай тутэйшае мове, якой

Малітвай зайсці, як у сэрца, у Храм

І быць, як у Храме, у сэрцы святой

І вечнай на гэтай зямлі, дзе жывём

І будзем жыць мы, да сябе ідучы.

Любоў да Айчыны — да волі ключы,

Якія ад сэрца да сэрца нясём

І помнім Вялікае Княства, дзе ты

У сэрцы сваім зберагаў свой Нясвіж,

Нібыта ад Храма, што збураны, крыж,

Які і без Храма святога — святы.

І попел ад Бібліі, быццам бы снег,

Ляціць праз стагоддзі над нашай зямлёй,

І ў небе нам бачыцца, нібы ў вакне,

Вялікае сонца краіны былой…

25.01.2009 г.

 

БАЛАДА БАРБАРЫ РАДЗІВІЛ

(6.12.1520-8.05.1551)

…А Кракаў не плакаў, а плакала Вільня.

Карона, як зорка з нябёс, з галавы

Кацілася ў змрок адзіноты магільнай,

І ў хмары ўзляталі з касцёла й царквы

Анёлы, нібыта малітвы святыя,

Але ўсё не тыя, але ўсё не тыя,

Каб імі Барбару ізноў ажывіць.

Атрута, нібыта агонь, у крыві,

І побач каханы, як дым, растае,

Знікае і рукі, як крылы, твае

Цяжэюць, а нехта далёкі смяецца.

Спынілася сэрца, спынілася сэрца

І Кракаў прыціх, але плакала Вільня,

І сонца ўзышло з белавежскіх лясоў,

Як шчыт, над дарогаю роднай і пыльнай,

Якой назаўсёды вярнуца дамоў

Табе маладой і прыгожай, як сон,

Які мог прысніцца анёлам тваім,

Што зараз глядзяць на цябе, як з вакон,

З нябёс, дзе хмурыны,

як вечнасць, як дым…

23.09.2005 г.

БАЛАДА ЯНА КІШКІ

(?-26. 07.1592)

У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына

Твая, для якой нарадзіўся, жывеш.

Шуміць ля дарогі старая рабіна,

Карэнні, як косці, у пыльнай траве.

 

У Лоску табе сняцца Рым і Балонья,

Дзе ты навучаўся Айчыну любіць

Але не за тое, што ўсіх нас бароніць,—

За тое, што можам яе бараніць.

 

Друкарню тваю пахваліў бы Скарына,

Бо ты, як Скарына, асвету нясеш.

І кнігі твае, як у сценах цагліны

Вялікага замка, што Княствам завеш.

 

Пра славу не марыш, бо слава — атрута,

Якая, душу раз’ядаючы ўсім,

Прыносіць аднойчы пажары і смутак,

А потым знікае, як з вогнішча дым.

 

І ты каля вогнішча крок прыпыняеш,

На попел, нібы на былое, глядзіш.

І сёння ты лепшых краёў не шукаеш,

І Лоск не заменіць ніякі Парыж.

 

Шуміць ля дарогі старая рабіна,

І сыплецца лісце пад колы карэт,

Як сэрцы людскія пад ногі Айчыны,

Каб ведаў Айчыну тваю белы свет.

29.04.2010 г.  

 

БАЛАДА СЫМОНА БУДНАГА

(1530-13.01.1593)

 

1.

 

…І ён у Варшаве, і ён у Парыжы

Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць,

Але ён друкарню будуе ў Нясвіжы,

Каб кніжкі на мове сваёй друкаваць.

І нехта смяецца і злосна пытае:

«Навошта ён грошы на школы дае?»

І восень ідзе, як арда, залатая,

Што ў дыме стагоддзяў, як дым, растае,

Бо ўжо не вярнуцца і не паўтарыцца

Таму, што было тут на нашай зямлі.

У Храм ён ідзе, каб за бедных маліцца,

Каб людзі, як людзі, на свеце жылі.

І словы малітвы ўзлятаюць высока

Да зор, як да свечак, што Бог запаліў.

І робіцца сэрцу трывожна і горка

І ў небе, як кнігі, лятуць жураўлі,

Знікаюць, як радасць, знікаюць, як лета,

Якое было, як ёсць сёння Нясвіж.

І, пыл падымаючы, мчыцца карэта,

Але не яго — у далёкі Парыж,

Бо ён зімаваць застаецца ў Айчыне,

Дзе вецер, дзе хмары, дзе будуць снягі,

Дзе ў кнізе, нібы на маленькай ільдзіне,

Нам плыць і праз святаць

і плыць праз грахі

Ад княства далей, тут якога не будзе,

Але застанецца зямля і на ёй

Прыгожыя, вольныя, светлыя людзі,

Як Княства Вялікае з нашай крывёй.

 

2.

 

Не адшукаць у Вішневе тваёй магілы.

Магілаю тваёю стала ўся зямля,

Па-над якой бялюткія бусловы крылы,

Як ветразі вандруючага карабля,

Дзе нашых слаўных продкаў

душы і малітвы

Над намі з вечнасці да вечнасці плывуць

Па той крыві, што ўжо за Беларусь праліта

Была і стала небам, дзе буслы лятуць

Да родных ніў, да Лоска, да Нясвіжа,

Дзе ты друкарні заснаваў, каб кнігі нам

Век асвятлялі шлях у беларускі Храм,

У Храм бялюткі

пад адзіным боскім крыжам…

 

…І ты стаіш на белай роднае зямлі,

На снезе, як на белым-белым караблі,

Які спусціўся, каб цябе забраць з сабою

І вечна плыць над белаю, як снег, зямлёю,

Каб бачыў ты, што Беларусь жыве, і нам

Прыйсці з табою ў беларускі Храм…

26.09.2005 г.;  30.11.2008 г.

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА

(1530-я-1599 або 1600)

Евангелле на мове роднай у руках

Трымаеш, як цагліну,

што ў падмурак ляжа

Айчыны Храма, што не збурыцца ў вяках

І беларусам, як ты жыў, раскажа.

І чуе свет, што роднае любіць — не грэх,

Бо толькі роднае не здрадзіць нам ніколі.

Зноў на Айчыну сыплецца,

як попел, снег,

Ды не схавае да друкарні сцежку ў полі

Ні снег, ні травы, што аднойчы аплятуць

І нашыя сляды, і замкі, і магілы.

 

І ты да нас ідзеш і за табой ідуць

Усе, каму наш родны край заўсёды мілы

І ў час завей, і ў час грымоты і дажджоў,

І ў здраднай  цішыні, і ў час змагання,

Калі, нібы вада, ільецца наша кроў,

Што аніколі мёртваю вадой не стане,

Бо гэта наша кроў і ў ёй агонь жыве,

Які нам сцежкі да  Айчыны  асвятляе,

Як — і крыжы, што на касцёле і царкве.

Чужых крыжоў

на Храмах нашых не бывае.

 

Евангелле на роднай мове мы ў руках

Трымаем, як цагліну, што ў званіцу ляжа

Айчыны Храма, што не збурыцца ў вяках

І заўтра ўсім пра час,

дзе мы жылі, раскажа.

24.01.2009 г.

 

БАЛАДА МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (СІРОТКІ)

(2.08.1549 — 28.02.1616)

Абсягі Вялікага Княства з табою,

Як продкаў тваіх у табе жыве кроў.

Каменне і травы й тваёю крывёю

Акроплены ў бітвах на векі вякоў,

Дзе будзе краіна, якую не мроіш,

Бо Княства навокал жыве, як жыло,

А ў Княства паэты свае і героі

І велічы княскай, як срэбра, святло…

 

Цяпер апякуеш ты кляштары, Храмы,

І ў сэрцы Еўропы і Мір, і Нясвіж

Квітнеюць, як зоры,

што выйшлі з-за хмары.

На зоры ў нябёсах спакойна глядзіш,

І думаеш думу, і шэпчаш малітву

За гэту зямлю, на якой ты жывеш

І тут, як спатрэбіцца, пойдзеш на бітву

За родны прастор, што не ведае меж,

Бо ведаць не хочаш душою і сэрцам

Ты межаў, якія няволяць душу…

 

І сыплецца снег, быццам неба ірвецца,

Дзе вечнасць рыхтуецца слухаць імшу

Па Княстве Вялікім, што ўсё-ткі знікае

І знікне, але застанешся ў ім ты,

Самотны, як свечка твая залатая,

Што свеціцца разам з табой праз гады…

30.07.2009 г.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Зноў пра апошняга беларускага базыльяніна а. Кірыла Летаўта

Пасля двух публікацый ў НС, добрыя людзі падказалі мне, што ў 1935 г. Уладзіслаў Талочка надрукаваў пра а. Кірыла Летаўта дастаткова грунтоўны артыкул у 6-м томе ўкраінскіх «Записак чина св. Василія Великого». Уладзіслаў Талочка паведаміў, што гэта мена-віта ён дазволіў Яну Пазняку на-друкаваць у «Пшэглёндзе Вілен-скім» невялікую частку інфарма-цыі пра апошняга беларускага ба-зыльяніна але, на жаль у артыкуле Пазняка меліся невялікія памылкі. Гэта прымусіла Талочку надрука-ваць свой артыкул у грэка-ката-ліцкім выданні. Таму трэба яшчэ раз вярнуцца да гэтай тэмы і яшчэ раз расказаць пра а. Летаўта.

 

Уладзіслаў Талочка асабіс-та размаўляў з львоўскімі базыль-янамі пра беларускага манаха, але ў яго часы ўжо не было тых, хто мог нешта змястоўнае расказаць пра а. Кірыла. Толькі адзін з най-вышэйшых іерархаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы (проз-вішча Талочка не называе) даслаў яму свае невялікія ўспаміны пра апошняга беларускага базылья-ніна, вось яны: «А. Летаўта я знаў вельмі добра. Мы былі з ім разам, хоць і не ў адным манастыры, амаль што чатыры гады, часта сустракаліся і размаўлялі. У апо-шнія гады а. Летаўт здзяцінеў. Аднак ва ўсіх яго размовах была бачна яго шчырая прывязанасць да св. Уніі. Характэрна, што а. Летаўт, ведаючы ўсіх базылья-нак 1830 — 38 гг. не ведаў Макры-ны Мечыслаўскай1, і цвердзіў, што такой чарніцы наогул не бы-ло. Доўгі час а. Летаўт быў ін-тэрнаваны ў Смаленску, калі а. Дзянісевіч быў там пробашчам. Гэтыя ўспаміны нас злучалі, бо перад паступленнем у манастыр у 1887 г. я быў у Смаленску, навед-ваў а. Дзянісевіча і потым з ім перапісваўся» 2.

Некалькі драбінак інфарма-цыі Талочка атрымаў ад спадар-ства Рэнігераў і Мілераў, бо ста-рэйшая генерацыя гэтых сямей была ў цесным кантакце з а. Кіры-лам. Крыніцай інфармацыі пра а. Летаўта з’яўлялася і ўнучка Казі-міра Максевіча, з яе дзедам, Казі-мірам Максевічам, а. Кірыл пазна-ёміўся на Антоклі ў Рэнігераў. Але ўсё гэта датычыла толькі канца незвычайна працяглага жыцця ма-наха3.

Уладзіслаў Талочка надру-каваў некалькі цікавых фрагмен-таў з лістоў а. Летаўта, якія не ўзга-дваў Ян Пазняк. Прывяду гэтыя лісты апошняга беларускага базы-льяніна.

У лісце да Казіміра Максевіча з Дабрамылі ад 23 сакавіка 1887 г. а. Кірыл про-сіць трымаць пакінутае ім ў Вільні футра «ў сябе гэтак доўга, ажно пакуль не пры-йдзе пакупнік і не пазбавіць вас ад гэтага цяжару». Пі-шучы пра футра, ён выказвае засцярогу, каб яно не апыну-лася «ў руках ворага». Засця-рогу пра «ворага» выклікала прапанова Мамерта Рэнігера аддаць футра нейкаму свая-ку, якому стары базыльянін не верыў. Паясняючы свой стан здароўя, а. Летаўт піша: «… На жаль, не пэўны». Тым не менш, у канцы ліста ў чаканні блізкага Вялікадня, базыльянін узгадвае літоўскія «смачныя шынкі і бабкі».

У лісце а. Летаўта ад 26.05. 1887 г. з Дабрамылі згадваецца яго ўдзел у рэка-лекцыях, а потым стары ма-нах піша пра няспадзяваную на пачатку траўня добрую «маёўку», якая адбылася за 1,5 мілі ад месца дзе ён жыў, у а. езуітаў у Хырыве. Праз нека-лькі радкоў манах паведамляе: «Падчас маёўкі ў Хырыве, даве-даўся, што  біскуп Грынявецкі вярнуўся (sic) у Вільню. Я жадаў бы падрабязна ведаць ці гэта праўда ці не. А дай Божа, каб гэ-та была праўда! Ці ў Вільні, ці дзе яшчэ, няхай епіскап будзе жывы, здаровы і вясёлы. З нецяр-пення чакаю адказу. Я здаровы, і да мяне добра ставяцца» 4. Пера-піска Летаўта паказвае вялікую прывязанасць базыльяніна да Ві-льні і пашану да біскупа Грыня-вецкага. Вядома, што Караль Гры-нявецкі (1841-1929) у 1883 г. быў прызначаны папам Львом XIII віленскім біскупам, а ў 1885 г. сасланы ў Яраслаў за супраціў русіфікацыі. Таксама біскуп Гры-нявецкі быў вядомы тым, што ён, як мог, дапамагаў упартым унія-там, гэта, акрамя іншых яго «пра-вінаў», паскорыла ссылку ў Яра-слаў.

У чарговым лісце да Казі-міра Максевіча ад 09.01.1888 г. ба-зыльянін піша: «Сто разоў дзякую за продаж футра і за вашы кло-паты». Потым горача запэўнівае, што не забывае сваіх дабрадзеяў і сяброў у Літве, жадае ім вясёлых святаў Новага года і дадае: «Тут я спакойна жыву і пачуваюся зда-ровым, хоць мае гады моцна па-сунуліся наперад. Зіма ў нас так-сама лютуе, але не так моцна, як у вас, бо мы заслонены гарамі. Бо-жае Нараджэнне мы мелі вельмі вясёлае».

З наступнага ліста а. Ле-таўта ад 28.07.1888 г. даведваемся, што з 11 чэрвеня ён знаходзіўся ў базыльянскім манастыры ў Лаў-рове (зараз вёска ў Старасамбор-скім р-не Львоўскай вобласці). Жыццё на новым месцы базыль-янін апісвае наступным чынам: «З ласкі Найвышэйшага я здаровы, бо новае жыллё, свежае паветра і цудоўнае жыццё … мне вельмі карысна, уласнымі нагамі … ха-джу па горах і лясах і з вялікай колькасцю базыльянаў адбыў ма-ёўку, падчас вялікіх вакацый тут перабывалі ўсе схаласты». А. Летаўт заўсёды цікавіўся Вільняй і ў гэтым лісце ён піша: «Я прашу навінаў з Вільні, а таксама пра Высокапраасвяшчэннага а. епіс-капа віленскага, ці ўсё добра ў яго». Пра сябе паведамляе толькі, што «Жывы і здаровы і буду жыць да смерці. Новае маё месца жыхарства аддалена ад Дабра-мылі на 5 міль. Навакольныя мяс-ціны вельмі прыемныя, здаровае паветра, і я паехаў сюды толькі з-за парады лекара, бо ў нас ёсць і свой манастыр». У тым жа лісце а. Кірыл згадвае, што мае сваяка-кузіна Урублеўскага, зяця свайго брата-нябожчыка, уладальніка ху-тара пад Тургелямі. Гэты другі яго сваяк, якога ён узгадвае. Раней ён пісаў пра сястру, але да яе манах не меў даверу.

Дзякуючы за дасланую з Вільні аплатку, у лісце ад 14.01.1889 г. а. Летаўт дасылае Максевічу аб-разкі і навагоднія віншаванні. Ліст падпісаны толькі ініцыяламі «K. L.», пасля гэтага ліста гэтак будуць падпісаны ўсе наступныя, бо ста-ры страчваў зрок. Аднак здароўя яшчэ хапала, каб пешшу, няспеш-на прагульвацца вакол кляштара. Да гэтага часу яго лісты пад дык-тоўку пісаў а. Ерамія Ламніцкі, але з гэтага ліста ў яго з’явілася новая давераная асоба — а. Дыянісі Тка-чук (у 1930-я гг. ён быў архіман-дрытам і служыў у Рыме).

14 траўня 1889 г. а. Кірыл дыктуе з Лаўрова ліст да сям’і Мак-севічаў, з якога даведваемся, што манах аплаквае смерць у Вільні свайго сябра Казімі-ра Максевіча. Гэта ліст мае каштоўны допіс брата Д. Тка-чука: «Як на свае 90 гадоў, а. Летаўт цалкам здаровы. Праўда, слых і зрок кожны год пагаршаюцца, і часам страўнік падводзіць, але ён рэдка скардзіцца. У рэшце-рэшт, пачуваецца не дрэнна, бо кажа, што яго страўнік сёння значна здаравейшы, чым быў у мінулыя гады. Мо-жна ўпэўнена сказаць, што да стану яго здароўя мае да-чыненне свежае наваколь-нае горнае паветра. Твар яго ўсё яшчэ даволі румяны а ў руках кіпіць сіла, якую і мы, маладыя, часам не маем — ён любіць жартам сціснуць нам руку. Праўда, калі-нікалі адчувае слабасць у нагах, яны ў яго часам апухаюць, але што рабіць! Старасць не ў радасць ….

У нядзелю і на святы прыступае да Святога Прычас-ця і штодня слухае Божую служ-бу ў (хатняй) капліцы ці ў царкве. Мяне вельмі ўражвае, што ён не хоча дазволіць, каб яго абслугоў-валі, падмяталі яго памяшканне, альбо палілі печ і выконвалі ін-шыя паслугі, і ён сам усё гэта ро-біць. Зімой заўсёды сядзіць дома, а летам ходзіць і нават адзін, у лес, купаецца ў ставе і вудай ло-віць рыбу. Гэтыя яго паводзіны мяне вельмі цешаць, бо ён мае за-нятак у нуднай і бяздзейнай ста-расці.

Няхай Бог дазволіць яму цярпліва пераносіць усе пакуты свайго веку і скончыць шчасліва сваё поўнае заслугаў жыццё!»

Пасля смерці Казіміра Мак-севіча а. Летаўт піша лісты ў Віль-ню да яго сына Дамініка. Гэтак, у лісце ад 22.08.1889 г. з Львова стары базыльянін скардзіцца на «незвы-чайныя болі ў шыі і галаве«, але хутка пра іх забывае і сардэчна суцяшае Дамініка, які быў моцна засмучаны смерцю бацькі, бо «бацька павінен прысвяціць сы-нам сваё жыццё». Пры канцы ён успамінае «добрыя літоўскія яб-лыкі і грушы, хоць яны і растуць на поўначы … а ў нас нічога няма … Ты пісаў мне, што рэстаўруюць касцёл св. Яна, але я пахвалюся тым, што сяджу ў Львове, які  … велізарны горад! Праўду я пішу, што ваша Вільня — цень супраць гэтага льва».

У лісце ад 30.12.1889 г. да Дамініка Максевіча чытаем: «Што тычыцца мяне, Бог па-ранейшаму мяне трымае ў гэтай даліне слёз … і з дапамогай доб-рых людзей я магу яшчэ сам пе-раступіць цераз парог».

З ліста ад 18.04.1890 г. бачна што здароўе манаха пахіснулася, але ён віншуе Дамініка Максевіча са святамі і просіць пабываць ў Ві-льні на Антоклі, дзе раней стары базыльянін кватараваў у Рэнігера, і даведацца, як называецца маён-так яго брата. Таксама просіць да-слаць яму адрас гадзіншчыка сп. Русецкага, які пільнуе гадзіннік на віленскім касцёле св. Яна, калі той яшчэ не памёр5.

У папярэдніх артыкулах я пісаў, што а. Кірыл спадзяваўся ат-рымаць ад царскага ўрада прызна-чаную яму раней дапамогу, але, ці пачаў атрымліваць гэтыя грошы стары базыльянін, невядома. З ін-шых крыніц мы ведаем, што для ўтрымання ўніятаў-пакутнікаў у праваслаўных манастырах урад прызначаў грошы, ад 50 да 100 ру-блёў у год, з якіх большую частку забіраў за харчаванне манастыр. Верагодна гэтыя грошы і жадаў атрымаць а. Кірыл.

 

Трэба сказаць некалькі слоў пра малодшага сябра а. Кіры-ла Летаўта а. Ерамію Ламніцкага. А. Ерамія Ламніцкі, іераманах-базыльяін, з’яўляўся выдатным дзеячам ўкраінскай асветы і нацы-янальнага адраджэння, місіяне-рам, прапаведнікам, хрысціянскім філосафам і пісьменнікам, ён прымаў вялікі ўдзел у рэлігійным і грамадска-палітычным жыцці сваёй радзімы. А. Ламніцкі з’яў-ляўся адным з галоўных дзеячаў так званай Добрамыльскай рэфор-мы 1882 г., якая зноў зрабіла ордэн базыльянаў важнай сілай у рэлігій-ным і грамадскім жыцці Заходняй Украіны. Гэты цікавы чалавек на мяжы XIX-XX стст. неаднаразова наведваў Расійскую Імперыю, бы-ваў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Смаленску, Сімбірску і Саратаве, Менску. Ён быў членам Пецяр-бургскага філасофскага тавары-ства, падтрымліваў адносіны і вёў перапіску з многімі вядомымі рэ-лігійнымі і культурнымі дзеячамі, сябраваў з беларускім філосафам Уладзімірам Самойлам6.

Эдвард Вайніловіч успамі-наў, як да яго ў маёнтак Савічы ў цывільнай вопратцы прыязджаў базыльянін а. Ламніцкі. Манах ха-цеў ведаць меркаванне ўплывовай асобы пра перспектыву уніі ў на-шым краі і прапанаваць Вайніло-вічу заняцца яе распаўсюджван-нем. Вайніловіч пісаў, што потым, у Менску, ён яшчэ раз сустракаў-ся з базыльянінам Ламніцкім, міт-рапалітам Шаптыцкім і Луцкеві-чам7. Антон Луцкевіч пісаў: «Аса-біста з Вайніловічам на грамад-скім грунце я ніколі не сустрака-ўся. Адносіны з ім у перадваенныя часы падтрымліваў мой с. п. брат Ян Луцкевіч, і, відавочна, што яго меў на ўвазе мемуарыст (Вайніло-віч — Л.Л.), апавядаючы пра візіт мітрапаліта Андрэя Шаптыц-кага ў суправаджэнні Луцкеві-ча» 8. Такім чынам, а. Ламніцкі супрацоўнічаў таксама і з Іванам Луцкевічам, які быў вялікім пры-хільнікам адраджэння уніі ў на-шым краі.

 

У канцы трэба дадаць, што пра а. Кірыла Летаўта пісаў укра-інскі базыльянін а. Ю. Дацый. У яго успамінах «Із моїх спогадів» 9  маецца раздзел «Дзядзька» (“Дзя-дзьо”), прысвечаная апошняму беларускаму базыльяніну XIX ст. Але я пакуль не змог знайсці гэта-га выдання.

1 Макрына Мечыслаўская, базыльянская манашка. Не існуе адзінага меркавання наконт яе дзейнасці і нават невядома, ці існавала манашка з такім прозвішчам на самой справе. Гэта інфармацыя а. Летаўта вельмі цікавая.

2 Толочко Вл. Останній василіянин з Литви // Записки чина св. Василія Великого. Том VI. Вып. 1-2. Львів, 1935.  С. 318.

3 Там жа. С. 318-319.

4 Там жа. С. 320.

5 Там жа. С. 321.

6 Там жа. С. 317.

7 Войнилович Эдвард. Воспоминания. Мінск, 2007. С. 256-257.

8 Luckiewicz Antoni. Niezbedne poprawki // Preglad Wilenski. № 9, 12 maja 1935. S. 3.

9 о. Ю. Дацій. Із моїх спогадів // Альманах василіянських богословів. Річник І. Кристинопіль 1933. Друкарня оо. Василіян у Жовкві. С. 48-70.

 

Літаратурная сустрэча да 30-годдзя ТБМ

У сядзібе ТБМ прайходзяць літаратурныя сустрэчы да 30-годдзя Таварыства.

Сустрэча з Ганнай Севярынец прайшла 24 ліпеня на адным дыханні пры перапоўненай зале. На сустрэчу прыйшло звыш 50 чалавек. Ганна распавяла, як пачала пісаць, чаму абірае менавіта такія тэмы і такіх герояў. Напрыканцы ахвотныя маглі набыць кнігу з аўтографам.

Перад гэтым была вечарына з Эдуардам Акуліным.

У верасні плануецца сустрэча са Станіславам Суднікам.

Сачыце за абвесткамі.

  Наш кар.

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль марафону Mighty Mosquito ў ЗША

Недалёка ад канадскай мя-жы, на поўначы штата Нью-Ёрк, поблізу ад Ніягарскага вадаспаду, марафонец, а таксама старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка прыняў удзел у марафоне на 100 міль (160 км) (none-stop) без пе-радыху.

Арганізатар марафону — не-камерцыйная дабрачынная аргані-зацыя Bluefoundation, місія якой заключаецца ў дапамозе і пад-трымцы мясцовых сем’яў, у якіх ёсць хворыя на рак, і адначасова, каб павысіць дасведчанасць пра мужчынскае здароўе. Арганіза-цыя збірае сродкі арганізоўваючы спартыўныя мерапрыемствы, та-кія як 100-мільны (160-кіламетро-вы) марафон Mighty Mosquito (Магутны Маскіт).

Распачаўся марафон 3-га жніўня а 6-ай раніцы. Па ўмовах марафону на дыстанцыю ў 100 міль адводзілася 30 гадзін часу.  Маршрут складаўся з бегу па лясных сцежках, праз камяні і бяр-венні, з перападамі ў пад’ёме больш за 1300 метраў. Бег без пе-рапынку на сон. Ва ўмовах ночы спартоўцы асвятлялі сабе шлях аўтаномнымі ліхтарыкамі, якія замацоўваліся на галаве.

Галоўны прынцып мара-фону — «Перамога тут — не галоў-нае, галоўнае — удзел».

У падтрымку сп. Лявона самы непасрэдны ўдзел у арга-нізацыі самой паездкі на марафон Mighty Mosquito прымаў Кафед-ральны сабор Святога Кірылы Ту-раўскага БАПЦ (Беларускай аў-такефальнай праваслаўнай цар-квы) у Нью-Ёрку. Сп. Зянон Пазь-няк, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ, тэле-фанаваў увесь час са словамі пад-трымкі, цікавіўся і клапаціўся аб самаадчуванні Лявона…

На жаль марафонец Лявон не дабег 9 міль, сударга звяла ногі…

Як распавёў стараста Ка-федральнага сабора Святога Кі-рылы Тураўскага сп. Аляксандр Хомчанка, які быў на самым мар-шруце ў групе падтрымкі разам са сваёю жонкаю Людмілай:

— Дыстанцыя сапраўды выдалася ве-льмі склада-ная. На праця-гу ўсёй дыста-нцыі дзяжу-рылі медыкі. Арганізатары прыгатавалі таксама ўсё неабходнае: ежа, вада, гар-бата, кава, со-кі, садавіна, гародніна. Спартоўцы беглі па цяжкім маршруце. Тое што прадэманстраваў Лявон на марафоне, гэта быў сапраўдны подзвіг. Ён мог бегчы і далей, за-ставаўся толькі адзін круг у 9 кіла-метраў, але вырашылі проста не рызыкаваць, бо гэта сапраўды не было прынцыповым.

У якасці эмацыйнага па-дарунка, каб падтрымаць спар-товы дух сп. Лаявона, пасля мара-фону была арганізавана экскурсія на знакаміты цуд свету Ніягарскі вадаспад.

21 спартовец узяў старт у марафоне Mighty Mosquito на 100 міль, але здолелі дабрацца да фі-нішу 11.

Лідзянін Лявон Анацка ў ЗША быў адзіны ўдзельнік ма-рафону Mighty Mosquito, як за-межнік і які ўпершыню прадставіў на ім нашу краіну Беларусь.

Алег Лазоўскі.

 

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

ВЫКАЗВАННІ

 

Выкараскаўся на гасцінец жыцця, як жук з гною.

 

Уціхамірвальную кашулю сам сабе сшыў — пабраўся шлю-бам.

 

Па лясах лезці не лясы тачыць.

 

Яснабачанне будучай цем-ры відавочна.

 

Плойма прыстасаванцаў апанавала свет.

 

Лёкай ад нараджэння.

 

Недасведчанаму лягчэй жывецца, бо ён лічыць сябе свя-домым.

 

Збуцвелы з маладога веку.

 

Начорна апаленая галаве-шка тлее марудна.

 

Хмары гоніць вятрыска ў несамавіты час.

 

Правадзейная асоба — чы-ноўнік ці дурань, а ўрэшце адно і тое ж.

 

Неспатольная прага спра-вядлівасці была задаволена адпі-скаю.

 

Праўдзівасць сваю сведчыў сам сабе.

 

Нараніцу планаў плойма, увечары лёхі невыкананага.

 

Рэч, калі не сёння, то некалі можа прыдацца.

 

Бездань усё пустых думак.

 

Чужы праснак за так — сма-калыкі.

 

Змрочны абсяг душы чала-вечай.

 

Каб ты з’еў тое, аб чым ду-маеш.

 

Навошта казаць непрыем-нае, навошта казаць прыемнае, кажы праўду, там усё гэта ёсць.

 

Калгас «Світанне», дырэк-тар Цёмны.

 

Як-небудзь да смерці да-жыць, а там усё ўладкуецца.

 

Лянота — рухавік прагрэсу.

Язэп Палубятка.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *