НАША СЛОВА № 36 (1447), 4 верасня 2019 г.

Серада, Верасень 11, 2019 0

Кіраўніцтва ТБМ і ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала медалі Рады БНР

У савецкія часы пра такое казалі: «Узнагарода зна-йшла герояў». Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць меда-лі Рады БНР атрымалася толь-кі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Тава-рыства беларускай мовы — Але-не Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам.

Як вядома, Рада БНР — гэта такі своеасаблівы беларус-кі дэмакратычны ўрад у вы-гнанні. Паводле статуту Рады, яе паўнамоцтвы трываюць да сумленных выбараў у Беларусі і, адпаведна, перадачы іх ураду дэмакратычнай Беларусі. У наш час Рада БНР можа лічыц-ца дзяржаўнай інстытуцыяй у выгнанні.

Раней, калі Беларусь была часткай СССР, Рада была органам, які даводзіў да між-народных структураў бела-рускае бачанне сітуацыі. Зараз жа і афіцыйны Менск можа ста-савацца праз дыпламатычныя місіі з усім сусветам, і беларус-кая апазіцыя таксама не мае праблемаў з міжнароднымі кантактамі. Але Рада БНР усё ж працягвае працаваць на ка-рысць Беларусі. Адна з такіх працаў — гэта заснаванне медаля да стагоддзя БНР.

Гэта, па словах Міколы Пачкаева, важная функцыя — публічнае адзначэнне выбіт-ных беларусаў.

— На апошняй сесіі Рады было пэўнае засмучэнне палі-тыкай узнагароджвання, што ажыццяўляецца ў Беларусі. Гэтае засмучэнне ў нас трывае ад 1994 года. Мы ведаем, што ў нас дзяржаўныя ўзнагароды атрымліваюць такія фігуры, як Кадыраў. Але гэта яшчэ не горшае. Па меркаванні Рады, горш тое, што не ўзнагародж-ваюцца тыя аб’ектыўна заслу-жаныя беларусы, якія ў любой іншай нацыянальнай дзяржаве павінны былі быць узнагаро-джаныя. Прычым, пытанне не толькі пра грамадскіх дзеячаў, але, напрыклад, і пра дзеячаў культуры, — сказаў прадстаўнік Рады БНР. — На наш погляд, бе-ларускія культурныя дзеячы, якія дэманструюць сваю гра-мадскую пазіцыю, не прызна-юцца дзяржавай так, як іх ка-легі, якія займаюць праўрада-выя пазіцыі. Таму, на наш по-гляд, існуе пэўная палітычная дыскрымінацыя, мы мяркуем, што гэтая дыскрымінацыя ме-навіта з прычынаў грамадскай пазіцыі.

Каб выправіць гэ-тую сітуацыю, Рада БНР і за-снавала медаль з нагоды 100-годдзя БНР. Узнага-рода надаецца на адзна-чэнне стогадовага юбілею БНР і асаблівых заслугаў на карысць увасаблення ідэалаў 25 сакавіка. На ду-мку Рады БНР, ідэалы 25 сакавіка — гэта ўсталяванне нацыянальнай беларус-кай дэмакратычнай дзяр-жавы, незалежнасць якой не была б у небяспецы.

Гэтым медалём ужо ўзнагароджаныя ро-зныя людзі — і тыя, хто пэў-ны час правёў за кратамі, і тыя, хто ўсё жыццё працаваў у сваёй прафесійнай якасці. Але агульнае, што іх яднае — пажыццёвыя альбо іншыя ве-льмі значныя заслугі ў нейкай галіне, якая ўвасабляе ідэалы БНР.

Кола ўзнагароджаных — вельмі шырокае. Гэта і ветэра-ны паваеннага антысавецкага падполля, і, напрыклад, дэпу-таты 12-га склікання, якія ак-тыўна працавалі над пытаннем прыняцця Дэк-ларацыі аб неза-лежнасці Бела-русі, і замежнікі, што спрыялі бе-ларускай спра-ве, і шмат хто яшчэ.

Напрыклад, Мікалай Пачкаеў 22 жніўня ў сядзібе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» ўручыў ме-далі да стагоддзя БНР старшыні Згуртавання Алене Макоўскай і старшыні Рады «Бацькаўш-чыны» Ніне Шыдлоўскай за заслугі ў папулярызацыі бе-ларускай мовы і культуры.

Поўны спіс узнагаро-джаных, па словах спадара Пачкаева, не агучваецца, бо не-каторыя з гэтых людзей жы-вуць у краінах (прытым, як ён адзначыў, гэта не толькі Бела-русь), у якіх падобная ўзнага-рода ўладамі «не вітаецца». Але пры гэтым ён сказаў, што чаты-ры пятых ад агульнай колькасці ўзнагарод уручаюцца тым, хто жыве ў Беларусі, і толькі пятая частка — тым, хто знаходзіцца за мяжой.

Цікавае і пасведчанне, што выдаецца ўзнагароджа-ным, а дакладней — яго пячатка. Гэта тая самая пячатка, якой у 1943 годзе старшыня Рады БНР Васіль Захарка перадаў свае паўнамоцтвы Ларысе Геніюш і Міколе Абрамчыку. Гэтую са-мую пячатку мы бачылі і на пасведчанні Янкі Філіс-товіча.

Некаторыя звяртаюць увагу, што адбітак гэтай пячаткі атрымліваецца «размы-тым». Такі адбітак звя-заны не са «сталасцю» пячаткі. Рэч ў тым, што яна не была прызнача-ная для таго, каб яе ад-бітак ставіўся на паперу. Кажучы сучаснай мо-ваю, гэта 3D-пячатка, адбівацца яна павінна была на воску альбо су-ргучы. Аднак ані ў ар-хівах Рады, ані ў гісто-рыі БНР не зафіксавана ніводнага выпадку, калі яна ставілася на сургуч. І Рада БНР вырашыла не адыходзіць ад практыкі, якая склалася, — пасведчанні аб узнагароджван-ні замацаваны гэтай пячаткай.

А пасля непрацяглага экскурсу ў гісторыю ўзнагаро-ды былі прышпілены на лац-каны герояў.

Алег Трусаў адзначыў, што для яго гэта — другі ме-даль, ім атрыманы. Першы — гэта залаты медаль у школе. І таму яму вельмі прыемна пры-няць гэтую ўзнагароду.

А вось для Алены Ані-сім гэты медаль — трэці. Яна атрымала не толькі школьны медаль, але і нейкі медаль прафсаюзны.

Калі Беларусь урэшце стане дэмакратычнай дзяржа-вай, і Рада БНР перадасць свае паўнамоцтвы дэмакратычнай і нацыянальнай (па сутнасці, а не па форме) уладзе, то, па мер-каванні намесніка старшыні Рады БНР, адной з умоваў пера-дачы гэтых паўнамоцтваў будзе прызнанне ўзнагароды БНР на ўзроўні дзяржаўнай.

Сяргей Пульша,

“Новы час”.

Сонечнае і шчырае свята ў Слоніме

Свята беларускага пі-сьменства стала неад’емнай часткай духоўна-культурнай прасторы Беларусі. Дзень бе-ларускага пісьменства, у асно-ву канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў ай-чыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных трады-цый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жы-вым словам, сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты і часопіса.

Сёлета свята беларус-кага пісьменства прымаў Сло-нім Гарадзенскай вобласці — адзін з самых старажытных га-радоў на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця. Пачаліся ўрачыстасці 31 жніўня з ад-крыцця ў г. Слоніме кнігарні «Санет».

Штогадова ў святоч-ных мерапрыемствах Дня бела-рускага пісьменства прыма-юць удзел высокія афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, ак-рэдытаваных у Рэспубліцы Бе-ларусь, замежныя дэлегацыі.

У рамках Дня беларус-кага пісьменства адбылася наву-кова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Дабра-датным агнём ад Труны Гаспод-няй. У рамках экспедыцыі 31 жніўня ў аграгарадку Жыровічы прашоў Крыжовы ход да Свята-Успенскага сабора. Пасля Кры-жовага ходу адбылося адкрыццё капліцы ў гонар святых Пятра і Феўронні на вул. Чырвонаар-мейскай.

Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» традыцыйна аб’яднаў беларускіх і замежных літаратараў.

У межах Дня беларускага пісьменства 31 жніўня прайшла навукова-практычная канфе-рэнцыя «Слонімскія чытанні». З прывітальным словам у адрас удзельнікаў і гасцей канферэнцыі выступілі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і культуры, Га-радзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сярод дакладаў былі агучаны такія тэмы, як «Роднае слова ў прас-торы мастацкай культуры», «Штрыхі да ўрбананімнага партрэта Слоніма» і іншыя цікавыя і актуальныя гіста-рычна-асветніцкія праблемныя палі.

Сярод удзельнікаў канферэн-цыі былі прадстаўнікі розных даслед-чыцкіх устаноў, Нацыянальнай ака-дэміі навук, ВНУ краіны, а таксама настаўнікі агульнаадукацыйных школ.

У Слонімскім драматычным тэатры адбыўся фінал рэспублікан-скага творчага конкурсу юных чы-тальнікаў «Жывая класіка», прысве-чанага Году малой радзімы ў Беларусі i 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта штогадовы сумесны праект Міністэр-ства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Бела-русі і тэлекампаніі «Сталічнае тэле-бачанне», накіраваны на пошук і пад-трымку таленавітай моладзі. За гады правядзення конкурс выйшаў на рэс-публіканскі ўзровень. Яго перамож-цаў узнагароджваюць напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

У 2019 годзе ў фінал выйшлі 15 удзельнікаў у трох узроставых групах, у кожнай з якіх журы вы-значыць пераможцаў. Фіналісты пра-чыталі творы Петруся Броўкі, Арка-дзя Куляшова, Уладзіміра Каратке-віча, Ніла Гілевіча, Анатоля Грача-нікава, Васіля Віткі і іншых вядомых літаратараў.

1 верасня першай падзеяй святочнага дня стала Боская літургія ў Свята-Троіцкім саборы.

На галоўнай сцэнічнай пля-цоўцы адбылася афіцыйная цырымо-нія ўрачыстага адкрыцця XXVІ Дня беларускага пісьменства, а таксама ўручэнне Нацыянальнай літаратур-най прэміі. Героі тэатралізаванай па-станоўкі перанесліся разам з гледачамі ў мінуўшчыну і сустрэліся з князем Аляксандрам Солтанам, Львом Сапе-гам, Міхалам Казімірам Агінскім.У падарожжа па часе гасцей завабліва-лі маладыя акторы Вікторыя Кадрава і Максім Шышко з Менска.

Адной з цэнтральных падзей свята стаў Фестываль кнігі і прэсы. Тут былі прадстаўлены кнігі-перамо-жцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнігі», кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захо-пнікаў, Году малой радзімы, кнігі пісьменнікаў-юбіляраў, разгорнуты тэматычныя выстаўкі, а таксама экспа-зіцыі вядучых рэспубліканскіх перы-ядычных выданняў і «СМІ Гродзен-шчыны», быў арганізаваны святочны гандаль кнігай.

У Слонімскім раённым цэн-тры творчасці дзяцей і моладзі было ўпершыню прадэманстравана наве-двальнікам факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі. Яе разам з  іншы-мі рарытэтамі прывезлі ў Слонім прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На выставе можна было па-знаёміцца з творамі С. Чыгрына  і ін-шых аўтараў, прысвечанымі Слоніму.

У рамках Дня беларускага пісьменства прайшла гістарычная квэст-праграма «Код Сапегі».

На працягу ўсяго свята пра-ходзілі святочныя мерапрыемствы, канцэрты, гульні на Дзіцячай пля-цоўцы ў парку, свята народнага мас-тацтва ў Горадзе майстроў. На розных пляцоўках адбыліся майстар-класы па народным ткацтве, ганчарстве, кава-льстве, лозапляценні, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках працы з паперай.

— Мне найбольш спадабалася, што людзі пранікліся атмасферай свята, дабрыні, атмасферай беларус-кай мовы, няхай бы так яна гучала ў нас штодня ў крамах, у кавярнях, на вуліцах, у дзяржаўных установах, — адзначыла старшыня ТБМ Алена Мікалаеўна Анісім.

Адметнай падзеяй Дня бела-рускага пісьменства стала ўрачыстае адкрыццё пад гукі валынкі помніка славутаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага, дыпламату і мысліцелю — Льву Івана-вічу Сапегу.

Увечары на галоўнай сцэне прайшла цырымонія ўрачыстага за-крыцця свята, перадача эстафеты — сімвалічнага вымпела гораду-сталіцы будучага свята (г. Бялынічы Магілё-ўскай вобласці) і канцэрт майстроў мастацтваў «Льецца песня па-над Шчарай».

Э. Дзвінская.

На здымках:

  1. Помнік Льву Сапегу ў Сло-німе; 2. Адкрыццё кнігарні “Санет”; 3, 4. Тэатралізаваная пастаноўка з гіс-тарычнымі асобамі; 5. Памятная шы-льда ў гонар Міхала Казіміра Агін-скага; 6. Старшыня ТБМ Алена Ані-сім на свяце.

 

Да 80-годдзя Валера Санько

Шаноўны Валерый Аляксеевіч!

Да свайго 80-годдзя Вы прышлі з вялікім духоўным здабыткам. Гэта я пад-крэсліваю таму, што тыя, хто не сеў у вагон матэрыяльных каштоўнасцей, у нашым узросце часам пераглядаюць свае пазіцыі. Але Вы не з тых. Я ведаю Вас больш 50-ці гадоў і не магу сказаць, што Вы збочылі ад вельмі вялікай парады чалавецтву: «Вначале было Слово, и Слово было у Бога, и Слолво было Бог» (Иоанн 1.1.). Вы пачалі пра-фесійную кар’еру з медыцыны, але знайшлі свае прафесійнае шчасце на нівах журна-лістыкі, пісьменніцкага лёсу, народнай ме-дыцыны. Такі выбар заслугоўвае вялікай падзякі ад мяне і маёй сям’і, як і ад многіх прыхільнікаў Вашага таленту і Вашай твор-часці. Калі да віншавання  прыкласці най-больш бачныя характарыстыкі, то ў мяне склаўся аб юбіляры такі прафесійны, сяб-роўскі шарж:

Народны лекар, выдавец,

Пісьменнік, Бацькаўшчынай плённы.

Да прымавак народных спец,

Адбіў Чарнобылю паклоны.

 

Здароўя, творчага плёну, шчасця сям’і!

Доктар медыцынскіх навук,

прафесар, сябра Саюза

беларускіх пісьменнікаў.                                                  Э.І. Збароўскі.

29.08.2019 г.

 

Выйшаў з друку працяг «Гістарычнай мазаікі Слонімшчыны»

У менскім выдавецтве «Кнігазбор» выйшла з друку другая кніга Сяргея Чыг-рына «Гістарычная мазаіка Слонімшчыны». Справа ў тым, што напачатку 2019 года свет пабачыла яго першая кніга «Гістарычная мазаіка Слонімшчыны», якая спадабалася не толькі слонімскім чытачам, але і тым, хто цікавіцца гісторыка-краязнаўчай літара-турай у межах усёй краіны. Таму другая кніга «Гістарычная мазаіка Слонімшчыны» з’яўляецца працягам першай. Разам атры-малася дзве кнігі «Гістарычнай мазаікі Сло-німшчыны» — вельмі арыгінальнага і ціка-вага выдання. Тэксты і здымкі ў кнізе дапаў-няюць адзін аднаго, каб праўдзіва паказаць гісторыю Слонімскай зямлі, лёсы людзей, помнікі, падзеі, факты. Ад першабытных людзей да сучасных падзей на Слонім-шчыне — гэта падарожжа ў часе. Таму тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуў-шчыну Слонімшчыны і ў яе сучаснасць, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы на старонках новай кнігі Сяргея Чыгрына. Выданне, прысвечанае Слонімшчыне, ужо паступіла ў кнігарні Слоніма, а праз пэўны час яе змогуць набыць і ў краме «Акадэ-мічная кніга» ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

НА СМЕРЦЬ АРЦЁМА ХАРАШЭЯ

Я не бачыў яго і не чуў пра яго.

І калі б не ягоная трагічная смерць, пэўна, ніколі не даведаўся б, што ў Вілейцы быў такі настаўнік — Арцём Харашэй.

З усіх каментароў прысвечных гэтай падзеі, якія я прачытаў на сайце НН, вылучу адзін:

 

«Вы можаце ўявіць у ЕС ці Канадзе што настаўнік жыве ў інтэрнаце, як бежанец з ваюючых краін?

Зарплаты настаўніка не хапае нават на арэнду жылля…».

https://nn.by.

 

Цяпер задам пытанне тым, хто чытаў трылогію Аляксея Талстога «Блуканне па пакутах». Колькі пакояў было ў кватэры маладога піцерскага інжынера Івана Іва-навіча Цялегіна?

Гэтае пытанне я любіў задаваць інжынерам і тэхнікам славутага колісь «Інтэграла», якія, нібы студэнты, туліліся ў невялікіх пакоях па чатыры і нават пяць чалавек у «абшчазе» на вуліцы Казінца.

А яшчэ я любіў задаваць такое пы-танне: што купіў на свой першы заробак сормаўскі рабочы Павел Уласаў з аповесці Максіма Горкага «Маці»?  І ці можа нешта такое і ў такой колькасці купіць на свой заробак савецкі інжынер, настаўнік, лекар?

 

«Буржуазія пазбавіла свяшчэннага арэолу ўсе роды дзейнасці, якія да гэтага часу лічыліся ганаровымі і на якія глядзелі з багавейлівым трымценнем. Лекара, юры-ста, святара, паэта, чалавека навукі яна ператварыла ў сваіх платных наёмных работнікаў».

Чытаючы ў маладыя гады гэтыя сло-вы, я міжволі экстрапаляваў іх на савецкую рэчаіснасць. Маркс і Энгельс і падумаць не маглі, што ў Расіі, прыкрываючыся іх імёнамі, да ўлады прыйдуць людзі, якія будуць працаваць не на ўзвышэнне, а на паніжэнне чалавека, што ў буржуазных Канадзе і Штатах, у Нямеччыне і Францыі будзе больш сацыялізму, чым у «першай краіне пераможнага сацыялізму». Лекар і юрыст, інжынер і настаўнік там не туляцца ў «абшчагах», не жывуць у вясковых хатах, дзе ні вадаправода, ні гарачай вады, ні кана-лізацыі. Там мігрантаў з Азіі і Афрыкі ў такіх умовах трымаць нельга.

А яшчэ я любіў цытаваць Леніна: «Народны настаўнік павінен быць у нас пастаўлены на такую вышыню, на якой ён ніколі не стаяў і не можа стаяць у буржу-азным грамадстве… Да такога стану спраў мы павінны ісці сістэматычнай, няўхільнай, настойлівай працай і над яго духоўным уздымам, і над яго ўсебаковай падрыхтоўкай да яго сапраўды высокага звання і, галоўнае, галоўнае і галоўнае — над уздымам яго матэрыяльнага ста-новішча».

Вось пра гэтае «галоўнае, галоўнае і галоўнае» ўвесь час забывалі і забываюць тыя, хто называлі і, пэўна, як міністр Кар-пенка, яшчэ называюць сябе камуністамі-ленінцамі.

Настаўнік царскай гімназіі мог сабе дазволіць паездку ў Берлін ці Парыж. І нават народны настаўнік (настаўнік пачатковай школы) Андрэй Лабановіч у царскі час жыў непараўнальна лепш за многіх іх калег у суверэннай і «еўрапейскай» Беларусі: у яго было гарантаванае жыллё пры школе, а ста-рожка бабка Мар’я за ім прыбірала, яму га-тавала і, пэўна ж, мыла кашулі ды споднікі.

Звычайна ў рацыянальна пабуда-ванай сістэме дзейнічае такое правіла: я даю табе ўсё для твайго бязбеднага існавання, але патрабую ад цябе працы. У бальша-віцкай і постбальшавіцкай сістэме «еўра-пейскай» Беларусі ўсё наадварот: я патра-бую ад цябе працы, але не гарантую табе бязбеднага існавання. Не гарантаваўшы табе бязбеднага існавання, я патрабую ад цябе… Лепш не пералічваць, што цяпер патра-буюць ад настаўніка ды выкладчыка тэхні-кума ці ВНУ.

Калі кажуць, што ў настаўніцкай прафесіі нізкі прэстыж, дык праблема не зводзіцца адно да матэрыяльнага станові-шча, пра якое пісаў Ленін. Праблема ў тым, што настаўнік бездапаможны перад сістэ-май. Ён не можа паставіць вучню адзнаку, якая б адпавядала сапраўднаму ўзроўню яго ведаў, ён не можа даць яму заданне на лета, пакінуць на другі год… Ужо і студэнтаў у нас нельга пакідаць з «хвастамі» ды выклю-чаць з ВНУ. Дармо, што яны не ходзяць на лекцыі і практычныя заняткі, не чытаюць у неаўдыторны час. Педагог бездапаможны перад няздарамі, гультаямі і нахабамі ды перад іх бацькамі. Мусячы выводзіць патрэ-бныя начальству балы, забяспечваючы па-трэбныя начальству паказчыкі, педагог ста-новіцца хлусам і пасмешышчам у вачах ня-здараў, гультаёў і нахабаў ды іх бацькоў. І ў пасмешышча, у вартага жалю чалавечка ён ператвараецца, калі змушаны хадзіць па дамах і кватэрах, выслухоўваць лаянку не заўсёды цвярозых бацькоў, складаць усякія паперкі.

Я не хацеў бы ўлазіць у палітыку, ха-цеў бы ўсё звесці да сацыяльных і мара-льных праблем. Але… Дакладна ведаю, што ў савецкі час настаўнікаў не любілі за прапа-ганду атэізму, асабліва тых двурушнікаў, хто таемна хрысціў дзяцей і нават не абыхо-дзіўся без фарбаваных яек на Вялікдзень. Не любілі за хлусню пра «самы перадавы на свеце лад», пра «самае шчаслівае жыц-цё», пра «самую перадавую навуку» і да т.п. Цяпер прапагандаваць атэізм ад педагогаў не патрабуюць, але многія з іх мусяць крыва-душнічаць, хлусіць і апавядаць сваім вучням пра «беларускую мадэль», «сацыяльна арыентаваную дзяржаву», пра «мудрую палітыку»… не, не КПСС… А яшчэ мусяць сядзець у выбарчых камісіях і таксама кры-вадушнічаць і хлусіць. Але дэпалітызацыяй навучальных устаноў у нас і не пахне. Амаль усё, як пры КПСС.

…Шкада, што Бацькаўшчыну, уцяка-ючы ад гэтай «мадэлі», тысячамі пакідаюць маладыя людзі.

Шкада, што некаторыя маладыя развітваюцца з гэтым няўтульным светам.

Мяккім пухам Табе зямля, Арцёме.

Анатоль Сідарэвіч.

29 жніўня 2019 г.

 

Навіны Германіі

Двухбаковыя пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і Германіяй

Адносіны Беларусі з Гер-маніяй, таксама як і з Еўрапейскім саюзам, на працягу апошніх гадоў развіваліся «выключна пазітыўна» ў палітыцы і эканоміцы, але перш за ўсё ў галіне культурных аб-менаў. Пра гэта заявіў пасол Гер-маніі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр 1 верасня на афіцыйным адкрыцці ў Менску першага гарадскога са-цыяльнага фестывалю IBB Jubilа-umsFest, які праходзіць у гонар 25-годдзя Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау (IBB Менск).

— Наша мэта заключаецца ў захаванні і ўзмацненні гэтай па-зітыўнай дынамікі. Гэта ўдасца нам у тым выпадку, калі мы пра-цягнем праяўляць цікавасць і ці-каўнасць да развіцця адзін аднаго. Таму што толькі так можна выра-таваць давер, — падкрэсліў Хута-рэр.

Паводле яго слоў, IBB Менск уяўляе сабой сёння «пра-мыя і творчыя сувязі паміж лю-дзьмі».

— Ён з’яўляецца галоўнай германа-беларускай платформай для кантактаў паміж нашымі кра-інамі па лініі грамадзянскай супо-льнасці. Тым самым ён адыгрывае ролю галоўнай апоры ў нашых адносінах, — сказаў дыпламат.

Ён расказаў, што ідэя за-снавання Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау паўстала больш за 30 гадоў таму «з імкнення да прымірэння з народамі Савецкага Саюза». Па-чатак быў пакладзены асабістымі кантактамі ў 1986 годзе трох са-цыяльных педагогаў з Дортмунда, якія наведалі Беларусь, паведаміў пасол. Цэнтр адкрыўся 4 верасня 1994 года для рэалізацыі сумесных беларуска-нямецкіх адукацыйных праектаў.

— Мы павінны прыкласці ўсе намаганні для захавання гэтага месца сустрэч і навучання, — заявіў Хутарэр. — Цэнтральнае значэнне для федэральнага ўрада Германіі мае правядзенне Менскім міжна-родным адукацыйным цэнтрам праграмы падтрымкі Беларусі, якая фінансуецца Федэральным міністэрствам эканамічнага су-працоўніцтва і развіцця. Асаб-лівасцю гэтай праграмы з’яўляец-ца ініцыяванне і рэалізацыя пра-ектаў грамадзянскіх ініцыятыў шляхам прамога ўзаемадзеяння з органамі кіравання на месцах. Толькі падчас восьмага этапу пра-грамы падтрымкі, які адбыўся ў сакавіку гэтага года, дапамога бы-ла аказана 22 германа-беларускім партнёрскім праектам, у тым ліку на карысць уразлівых груп на-сельніцтва.

Пасол звярнуў увагу на тое, што, цэнтр перш за ўсё з’яўляецца платформай для дыскусіі па пы-таннях сучаснасці і будучыні гер-мана-беларускіх адносін.

— Для палітычнага фармі-равання будучыні неабходна за-хоўваць старую дружбу і ўсталёў-ваць новыя партнёрскія адносіны. Асабліва ў часы, калі яшчэ існуе небяспека новых равоў паміж Ус-ходам і Захадам, нам неабходны больш ці менш інтэнсіўны дыялог і кантакты, — дадаў ён.

Паводле слоў старшыні ды-рэкцыі цэнтра Віктара Балакірава, за 25 гадоў працы IBB Менск стаў своеасаблівым мостам паміж Бе-ларуссю і Германіяй і вельмі важ-най дыялогавай пляцоўкай паміж Усходам і Захадам. Ён нагадаў, што заснавальнікамі цэнтра з’яўля-юцца Дортмундскі IBB і Менгар-выканкам.

— Сёння асноўныя кірункі дзейнасці IBB Менск — культура памяці, устойлівае развіццё, сацы-яльныя праекты, медыя, — адзна-чыў Балакіраў.

За асаблівыя заслугі ва ўклад у паразуменне і прымірэнне паміж Беларуссю і Германіяй па ініцыятыве беларускага МЗС у 2006 годзе цэнтру было прысвоена імя былога федэральнага прэзідэ-нта Германіі Ёханеса Рау.

БелаПАН.

 

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЛЬВА САПЕГІ

(4.04.1557-7.07.1633)

У Ружанах на вуліцы вецер,

Нібы воўк, што ў начы заблудзіў,

Ля вакон, што да раніцы свецяць,

Прыпыніўся, свой шлях прытаіў

І заціх… І прыцішыў дыханне

Па-над кнігаю новаю ён,

Адзінокі, сівы, бы ў тумане,

І самотны, як вечнасць, як сон,

Леў Сапега, што сёння начуе

Сярод кніг, як сярод цішыні,

У якой па стагоддзях вандруе

Белы рыцар на белым кані.

І гараць свечкі светла, бы ў Храме,

І па кнігах зноў цені, як дым,

Прапаўзаюць, губляюцца з намі

У паветры ад зор залатым.

І запіша ён зноў, што спазнае,

Запісаўшы, закрэсліць ізноў.

Ён — Сапега, Сапегу свет знае,

Як сам знае Сапега любоў

Да зямлі, на якой нарадзіўся,

За якую маліўся і біўся…

І назаўтра ён сядзе ў карэту,

Зноў у Вільню паедзе, у свет,

І за ім, нібы воўк, на край свету

Будзе вецер ляцець след у след…

24.08.2005 г.

 

БАЛАДА ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА

(17.08.1559 — 6.05.1586)

Слуцкае Евангелле напісана табой,

І дачка ў цябе расце і вырасце святой

Соф’яй Слуцкай,

пра якую будзе ведаць свет

І якой маліцца будзе панства і паэт

Бедны, як і бедная старонка, у якой

Часам нават і ў магіле не знайсці спакой

Ад вайны і здрады братняй,

ад атрутных слоў.

Пройдзе ўсё, як праз пясок вада,

праз тлум гадоў,

І забудзецца, і знікне, каб з’явіцца зноў.

Княства ж застаецца,

як на полі бітвы кроў —

Кветкамі, што будуць

праз вякі расці й цвісці,

Дзе да Бога тым,

хто любіць родны край, ісці

Вечна маладымі, маладымі, як і ты.

І цалуе сонца за табой твае сляды,

У якіх, нібыта ў гнёздах жаўрукі, святло

Княскае, якое пылам не пазамяло

І не замяцецца, бо жыве твой родны край,

Над якім анёлы, над якім птушыны грай

І малітва Соф’і Слуцкай — радасці тваёй,

А для беларусаў на вякі — святой…

5.08.2009 г.

 

БАЛАДА ЯНА КАРАЛЯ ХАДКЕВІЧА

(1560-24.09.1621)

Пад Хоцінам туркі, за спінай Айчына,

І лісце, счарнелае ў дыме кастроў,

Спадае з бярозаў старых і асінаў

На кроў янычараў і нашую кроў.

 

Страляюць гарматы аж глухнуць нябёсы,

Як чорныя д’яблы, наўкол груганы,

І кулі лятаюць, як дзікія восы,

Што мёд сабіраюць з палеткаў вайны.

 

Ты моцна хварэеш і ўжо адчуваеш,

Што заўтра не ўбачыш, як вораг збяжыць,

І сонца, як шчыт, заірдзее над краем,

Дзе людзі не хочуць нявольнымі жыць.

 

І ты аддаеш булаву, паміраеш

За Княства Вялікае і за свой род.

І воі твае, ты іх кожнага знаеш,

Сягоння шчэ воі, а Заўтра — народ.

 

Да Заўтра далёка, але яно прыдзе!

І новыя дрэвы, дзе попел і тло,

Ізноў зашумяцца аб шчасці, аб крыўдзе,

І там, дзе шчэ цёмна, праблісне святло…

13.06.2019 г.

БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА

(1560 (?)-13.11. 1625)

Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт.

Ты не рыфмы рыфмуеш,

ствараеш свой свет,

У якім беларус мае права, каб жыць

І мець мову сваю, і ісці праз дажджы

І снягі да вялікага сонца, якім

Наш асвеціцца край, як Іерусалім,

І для ўсіх беларусаў ён будзе святы,

Бо ад Бога наш свет і ўсе мы ў ім браты.

А вайна — не ад Бога, вайна — ад людзей,

У якіх няма Бога ў душы і нідзе

І ніколі не будзе, калі не любіць

Сіраціну бярозу, што ў полі шуміць,

У крынічнай вадзе заімшэлы валун,

І гучанне жалейкі, цымбалавых струн

Не любіць, не казаць анікому тых слоў,

У якіх, як у Храмах анёлы, любоў

Да зямлі, на якой нарадзіўся, памрэш.

І сляза закіпае ў табе, і ўжо верш

На паперу кладзецца, і папера жыве,

Нібы новая фрэска ў беларускай царкве…

15.06.2010 г.

 

БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА

(?-1629 або 1632)

Нібы з Іерусаліма, з любай Вільні

У мястэчка Любча ты вязеш друкарню

Па дарозе гразкай, па дарозе пыльнай.

Ты вязеш і знаеш, што вязеш не марна,

Бо патрэбны кнігі, як святло ў святліцы,

Кожнаму, хто ў Княстве

хоча жыць, як трэба

Дома жыць, дзе Богу верыць і маліцца,

Каб быў хлеб заўсёды і было да хлеба.

І, нібы анёлак, што табе спрыяе,

Белы бусел следам над табою кружыць.

Там, дзе ты праедзеш, салавей спявае,

І цвітуць рамонкі, і не вянуць ружы.

І твая друкарня ў Любчы доўга будзе,

Нібы зніч,

што праз гады й стагоддзі свеціць,

Асвятляць Айчыну

ўсім тутэйшым людзям.

Без Айчыны людзі, нібы пыл у вецер,

І таму, як з Іерусаліма, з Вільні

У мястэчка Любча ты вязеш друкарню

Па дарозе слёзнай, па дарозе дымнай…

6.05.2010 г.

 

БАЛАДНЫ МАНАЛОГ КАЗІМІРА ЛЫШЧЫНСКАГА

(3.03.1634-30.03.1689)

Разбурылі мой дом, як прытулак вар’ята,

І спалілі мяне, абакралі мой край.

Мог чыноўнікам стаць,

нават быць дыпламатам,

Стаў бязбожнікам. Люд, ты мяне пакарай,

Што вучыў тваіх дзетак любові

Не да Бога — да роднай нявольнай зямлі.

Ну чаго вашы варты, браточкі, галовы,

Раз душу і зямлю чужакам аддалі!

Я вучыў вас за волю стаяць, вы ж няволі

Цалавалі па-рабску, як жабу, руку.

Не любілі мяне, я ж ніколі, ніколі

Не жадаў вам нядолі на горкім вяку.

Каты вырвалі вусны, язык — ды не мову —

І спалілі мяне — не спалілі мой крык,

Мой праклён мудрацам,

што заўсёды гатовы

Нахлусіць,

каб з цямноцця не выйшаў мужык.

І мой попел злятае ў далоні Айчыны,

І душа мая ў небе, не ў пекле чарцей.

О мой край, ты пакутнік, ты воін адзіны,

Што сябе не шкадуе за грэшных дзяцей.

Разбурылі мой дом, як прытулак вар’ята,

Абдурылі людзей, абакралі мой край.

І сядзяць за сталамі шырокімі каты,

І збіраюцца вечна судзіць і караць.

Судзіць і караць, прыкрываючы Богам

Свой няправедны суд,

свой звярыны закон.

На касцёр — век за праўду прамая дарога

І сляпога насельніцтва рабскі праклён.

Я згарэў, як згарэлі мільёны нявінных.

Мне застацца жывым,

покуль ёсць на зямлі

Змагары-Беларусы і па-над Айчынай,

Нібы продкавы душы, лятуць жураўлі.

Я згарэў, каб вам светла было і жылося,

Каб надзей не цяплілі на міласць Багоў.

Я сказаў сваё слова. Не жыць безгалоса.

Сёння слова за вамі, скажыце яго!

1990-я гады.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Анатоль Сідарэвіч

КАЛІ ПАЧАЛАСЯ ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА,

або ЧАМУ ТРЭБА ЗГАДЗІЦЦА СА СТАЛІНЫМ?

У 1919-м годзе, калі быў падпісаны Версальскі трактат, мар-шал Францыі Фердынанд Фош сказаў, што падпісана не мірная дамова, а за-мірэнне на дваццаць гадоў, бо за Пер-шаю сусветнаю вайною будзе Дру-гая. Пра гэта пісаў у 1920-м і наш Ан-тон Луцкевіч, і ён жа прарочыў, што адноўленая польская дзяржава будзе расціснутая Нямеччынай і Расіяй. Ведалі пра гэта і бальшавікі. Аднак Другая сусветная вайна пачалася не там, дзе яе пачатак лакалізуе афіцый-ная і неафіцыйная еўрапейская і аме-рыканская гістарыяграфія. І не ў тым годзе, і не ў той дзень.

Проста Еўропа і Злучаныя Штаты, еўраатлантычная цывілізацыя па традыцыі сваё ставіць вышэй за чу-жое, а постсавецкая беларуская, расій-ская, украінская і г. д. — сваё.

Адразу па сканчэнні Першай сусветнай вайны так званыя вялікія дзяржавы, асабліва Францыя, самі падштурхоўвалі да новай вайны і Ня-меччыну, і сваіх учарашніх саюзнікаў. Маю на ўвазе Італію, якую пакрыў-дзілі пры новым падзеле свету (у прыватнасці, германскіх і турэцкіх уладанняў). А таксама Японію. Хво-рая на расізм еўраатлантычная цыві-лізацыя, калі стваралася Ліга Нацый, не пажадала ўключыць у яе статут пункт супраць расізму. Японіі, якая не хацела паўтарыць лёс каланіяль-ных і паўкаланіяльных краін Азіі, уда-лося на пачатку ХХ ст. давесці, што яна таксама вялікая дзяржава. Яна жадала, каб прынамсі жоўтая раса была афіцыйна прызнана гэткай жа паўнавартаснай, як і белая. Белая раса з гэтым не згадзілася. І японцы гэта не забылі. Так паступова нараджалася дактрына Вялікай усходнеаазіяцкай сферы суросквіту пад гегемоніяй Японіі, якая пачала складвацца ў эру Тайсё пад лозунгам «Азія для азіятаў» (1912-1926). Канчаткова ж  дактрына аформілася на пачатковым этапе эры Сёва (1926-1941).

Да канчатковага афармлення дактрыны Вялікай усходнеаазіяцкай сферы суросквіту Японію падштурх-нулі Злучаныя Штаты Амерыкі сваім актам аб кантролі экспарту (26 ліпеня 1941 г.) Па сутнасці Злучаныя Штаты абвясцілі Японскай імперыі вайну, бо гэтым актам быў забаронены экспарт нафты і нафтапрадуктаў у Японію і яе заморскія ўладанні не толькі са Штатаў, але і з трэціх краін. Кантроль за экспартам нафты трэцімі краінамі ўсклалі на ваенна-марскі флот ЗША. Амерыканскія войскі на Гаваях пры-вялі ў баявую гатоўнасць, філіпін-скую нацыянальную гвардыю пера-далі пад амерыканскі кантроль, япон-скія авуары ў банках ЗША замарозілі. Ці гэта ўсё разам узятае не абвяшчэнне вайны? Ці здарыўся б Пёрл-Харбар (7 снежня 1941 г.), калі б не акт 26 лі-пеня? Не ведаю, але нагадаю, што япо-нскімі войскамі 7 снежня камандаваў праціўнік вайны са Штатамі і нават іх сімпатык Ісароку Ямамота.

 

ВАЙНУ ПАЧАЛА ІТАЛІЯ

 

Першая вайну за новы пера-дзел свету (імперыялістычную вайну) пачала Італія. Забіраць калоніі ў Бры-таніі і Францыі, Партугаліі ды Іспаніі яна не адважылася. Але яшчэ ў ХІХ ст. (у выніку 1-й італа-эфіопскай вай-ны) італьянцы ўзялі пад кантроль Эрытрэю, якой не да спадобы было эфіопскае панаванне, і частку Самалі. 13 кастрычніка 1935 г. з дапамогай эрытрэйцаў і самалійцаў Італія раз-вязала 2-ю вайну з Эфіопіяй. Імпера-тар Хайле Селасіе мусіў уцячы за мяжу. Пазней, карыстаючы з таго, што ў Еўропе разагарэлася вайна за жыццёвую прастору, італьянцы ўвар-валіся ў Брытанскае Самалі.

Губляць свае ўладанні Бры-танія не хацела. У 1940-м яна стала саюзніцай Эфіопіі, і з яе дапамогай нгусэ нэгест Хайле Селасіе вярнуўся на радзіму ды ўзначаліў барацьбу за вызваленне Абісініі ад італьянцаў.  Супольныя брытана-абісінскія дзеян-ні прывялі да аднаўлення ў траўні 1941 г. незалежнасці Эфіопіі.

Як бачым, ваенна-палітычная кампанія, распачатая Італіяй ў 1935 г., была прадоўжана і завяршылася ўжо ў той час, які еўрапейцы ды аме-рыканцы лічаць часам 2-й сусветнай вайны. Адначасова з Заходнім фрон-там з’явіліся Італьянскі і Усходнеаф-рыканскі франты. Калі ваенныя па-дзеі на Усходнеаафыканскім фронце завярышліся ў лістападзе 1941 г., дык ваяваць з італьянскімі фашыстамі на поўначы Афрыкі, на Сіцыліі, Сарды-ніі і Апенінскім паўвостраве аліянтам давядзецца аж да 2 траўня 1945 г.

 

ЯПОНІЯ, МАНЧЖУРЫЯ І КІТАЙ

 

Падобнае адбылося і ва Усхо-дняй Азіі.

Ніхто з гісторыкаў не важыцца аднесці да падзей Другой сусветнай вайны ўварванне Японіі ў Манчжу-рыю (1931). Гэтую краіну толькі з нацяжкай можна было назваць част-каю Кітая. Як-ніяк, у Кітаі з 1644 па 1912 год панавала манчжурская ды-настыя. Ідучы ў Манчжурыю, япон-цы маглі разлічваць на апошняга імператара Кітая Пу І (манчжурскае імя Айсін Гёро) і на тых манчжураў, якім пятлёй на шыі было ханьскае па-наванне ў іх краіне. У 1932-м была абвешчана дзяржава Манчжоў-го на чале з Пу І. У 1934-м ён афіцыйна стаў імператарам. Іншая справа, што дзяржава знаходзілася пад кантролем Японіі. Але ж саюзны Захаду і Савец-каму Саюзу Кітай наогул не прызна-ваў права манжчураў на нейкі асобны быт, як, дарэчы, не прызнае яго цяпер і камуністычны Кітай.

Другая сусветная вайна ва Усходняй Азіі пачалася 7 ліпеня 1937 г., калі Японія напала на ўласна Кітай.

І раней паміж кітайцамі і япон-цамі адбываліся сутычкі, але цяпер разгарэлася поўнамаштабная вайна.

Калі чытаць нашы падручнікі, дык можа скласціся ўражанне, што супраць японцаў ваяваў увесь Кітай — і Нацыянальна-рэвалюцыйная армія партыі Гаміньдан на чале з Чан Кай-шы, і камуністычная Народна-вызва-ленчая армія Кітая. Але гэта далёка не так.

Кітай — гэта мноства народаў, мноства рэгіёнаў, якія маюць і сваю дзяржаўную мінуўшчыну, і свае мо-вы. Прыход японцаў прывёў да драб-лення і да таго не адзінага Кітая.

Прыняўшы на сябе ўдар япо-нскіх агрэсараў, урад Кітайскай Рэс-публікі зрабіў часовай сталіцай дзяр-жавы Чунцін. Але ў снежні 1937 г. была абвешчана Кітайская Рэспубліка на чале з часовым урадам і са сталіцай у Пекіне.

З 1937 г. існавала таксама Усходняе Цзі. Гэта ўсходняя частка правінцыі Хэбэй. У 1938 г. Усходняе Цзі стала часткай Кітайскай Рэспуб-лікі са сталіцай у Пекіне.

У 1938-1940 гг. існавала і трэ-цяя Кітайская Рэспубліка — са сталіцай у Нанкіне. На чале яе стаяў так званы рэфармаваны ўрад.

Асобна ў 1937-1938  гг. існа-ваў урад «Вялікага шляху» горада Шанхай, які прызнаў уладу рэфарма-ванага ўраду Кітайскай Рэспублікі.

30 сакавіка 1940 г. часовы ўрад Кітайскай Рэспублікі са сталіцай Пекіне і рэфармаваны ўрад Кітайскай Рэспублікі вырашылі стварыць цэнт-ральны ўрад Кітайскай Рэспублікі. Гэты ўрад, у які  ўвайшлі вядомыя дзеячы Гаміньдана і які выступаў за прымірэнне з Японіяй, працаваў у Нанкіне. Інакш паўсталую ў 1940-м паралельную Кітайскую Рэспубліку называлі рэжымам Ван Цзінвэя.

З 1940-га на тэрыторыі Кітая, апроч ураду Кітайскай Рэспублікі (Чунцін) і рэжыму Ван Цэзінвэя (Нан-кін), існаваў і трэці ўрад — Мэнцзяна.

У 1937-1939 гг. аўтаномны ўрад у дзейнічаў у Паўночнай Цзінь. Гэта паўночная частка правінцыі Ша-ньсі, якая тры тысячагоддзі мела сваю дзяржаўнасць (царства Цзінь, сінонім Шаньсі).

На поўдні правінцыі Хэбэй у 1937-1939 гг. дзейнічаў аўтаномны урад Паўднёвага Чахара.

У 1937-1939 гг. дзейнічаў і аў-таномны ўрад Аб’яднаных манголь-скіх аймакоў.

1 верасня 1939 г. (калі пача-лася германа-польская вайна) аўтано-мныя ўрады Паўночнай Цзінь, Паўд-нёвага Чахара і Аб’яднаных манголь-скіх аймакоў стварылі аб’яднаны аўта-номны ўрад Мэнцзяна (у перакладзе — мангольскіх памежных земляў, ман-гольскага памежжа). У 1941 г. японцы дазволілі гэтаму ўтварэнню называц-ца Мангольскай аўтаномнай федэра-цыяй. Але захоўвалася і назва Мэн-цзян. Прыйшоўшы да ўлады, кітай-скія камуністы вымушаны будуць стварыць ва Унутранай Манголіі сваю аўтаномію. Што праўда, нека-торыя землі з мангольскім насельніц-твам у склад аўтаноміі не трапілі.

Нарэшце, нельга не прызнаць, што ў Кітаі  час вайны з Японіяй меўся яшчэ адзін урад — камуністычны, пад кантролем якога знаходзілася немалая частка краіны. У гісторыю ўвайшла Пячорная Яньань, дзе ў 1937-1947 адседжвалася кіраўнцітва КПК на чале з Мао Цзэдунам. Гэта быў чацвёрты кітайскі ўрад, калі не лічыць Манч-жоў-го.

Асноўны цяжар барацьбы з японцамі ўзвалілі на свае плечы са-юзныя заходнім дзяржавам і Савецка-му Саюзу ўрад Кітайскай Рэспублікі (Чунцін) і Нацыянальна-рэвалюцый-ная армія на чале з Чан Кайшы.

Калі пачытаць гісторыю бара-цьбы камуністаў з японскімі захопні-камі, дык міжволі прыходзіш да вы-сновы, што пэўны час змагалася толькі адна Восьмая армія, бо з усіх дзесяці маршалаў КНР шэсць рабілі кар’еру менавіта ў яе шэрагах. Ну, і Чэнь І вызначыўся ў 4-й арміі. А што ты-чыцца такога палкаводца, як Е Цзя-нінь, дык гэта тыповы палітык, нават палітычны інтрыган. Кар’еры ж мар-шала Сюй Сянцяня паспрыяла яго перамога над… кітайцамі з Нацыя-нальна-рэвалюцыйнай арміі Гамінь-дана ў 1932 г. Пра яго поспехі у вайне з японцамі чытаць не давялося. Нічога не ўдалося мне пачытаць пра подзівігі ў вайне з Японіяй і маршала Не Жун-чжэня.

2-я япона-кітайская вайна (першая адбылася ў 1890-х гг.), па-чаўшыся ў ліпені 1937 г., доўжылася восем гадоў — да верасня 1945 г. Яна папярэднічала ваенным падзеям у Еўропе і працягвалася пасля іх. Ужо гэта дае права сцвярджаць, што 2-я сусветная вайна пачалася задоўга да 1 верасня 1939 г.

«Вялікая вайна Супраціўлення кітайскага народа японскім захоп-нікам паклала пачатак галоўнаму ўсходняму фронту сусветнай вайны з фашызмам», — чытаем мы  ў кнізе «Вялікі ўклад — Кітай у сусветнай вай-не з фашызмам» (Пекін, 2015). Гэтае выказванне належыць старшыні КНР Сі Цзіньпіну.

Я б цалкам згадзіўся са стар-шынём Сі, калі б не ведаў, што галоў-ным фронтам на Усходзе стаў Ціха-акіянскі тэатр ваенных дзеянняў, якія адбываліся і ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна, калі б не ведаў, што Кітайскай Рэспубліцы істотную мілі-тарную дапамогу аказалі Злучаныя Штаты (і тут безумоўна вялікая заслу-га выхаванай у Амерыцы Сун Мэй-лін, жонкі Чан Кайшы).

Нельга цалкам згадзіцца і з падзагалоўкам першай часткі кнігі, у якім напісана: «Кітай першы падняў заслону сусветнай антыфашысцкай вайны і стаў  першым  буйнамаш-табным фронтам, дзе разгортва-лася барацьба з фашыстамі».  У вай-ну супраць аўтэнтычных фашыстаў, італьянскіх, першая ўступіла ўсё ж Эфіопія. Што ж тычыцца буйнамаш-табнасці фронту, дык гэта праўда. Але ці можна назваць Японскую імперыю таго часу фашысцкай дзяржавай?

 

АБСЯГ ВАЙНЫ

 

Да 1 верасня 1939 г. у сусвет-ную вайну былі ўцягнутыя Італія, Эфіопія, Японія, Кітай, Савецкі Саюз, Манголія…

Так, і Савецкі Саюз з Манго-ліяй. Я маю на ўвазе падзеі ля возера Хасан (ліпень- жнівень 1938 г.) і ля ракі Халхін-Гол  (май-верасень 1939 г.). Маю на ўвазе і тое, што Далёка-ўсходні фронт Савецкага Саюза сфарміраваўся ў чэрвені 1938 г.

Апошнім часам пра падзеі ля Хасана і ракі Халхін-Гол у электрон-ных СМІ з’явіліся рэвеляцыйныя пуб-лікацыі. Тым, хто цікавіцца гэтымі падзеямі даю спасылкі: https://www. svoboda.org/a/29993939.html; https://www.svoboda.org/a/30000686.html; https://www.svoboda.org/a/30027606. html; https://www.svoboda.org/a/30077070.html; https://www.svoboda. org/a/30089199.html. Тут жа працы-тую рэзюмэ: «Да мая 1939 г. Еўропа была гатовая абрадзіцца вялікай вайной, на Далёкім Усходзе [вайна] палала, хоць не гэтак ярка і горача: японцы завязлі ў Кітаі, але і кітайцы сталі выдыхацца. Сталін не мог дапусціць ні перамогі Японіі ў Кітаі, ні замірэння з ёю кітайцаў — з далей-шым разваротам да СССР ужо не адной толькі Квантунскай арміі, але і ўсёй японскай армады, якая магла б выкарыстаць не толькі манчжу-рскі плацдарм, але ўжо і ўвесь Кітай з яго рэсурсамі, у тым ліку з невычар-пальным чалавечым. Адсюль і задача: не даць японцам магчымасці разгра-міць Кітай, не дапусціўшы выхаду з вайны самога Чан Кайшы».

Аўтары даводзяць, што баі ля Халхін-Гола спатрэбіліся Савецкаму Саюзу, каб зрабіць бяспечным яшчэ адзін канал пастаўкі ўзбраенняў На-цыянальна-рэвалюцыйнай арміі  (пе-ршы канал пралягаў праз Уйгурстан, другі пракладвалі праз землі ман-голаў).

Утрымаць Японію і Кітай-скую Рэспубліку (Чунцін) у стане вай-ны Сталіну было патрэбна перш-на-перш таму, што ўжо ўвесну 1939-га ён меў свой план наконт Нямеччыны і ўсёй Еўропы. Скаваная ў Кітаі, Японія не магла ўдарыць з усходу, з тылу.

Баі на Халхін-Голе пяпярэд-нічалі ваенным падзеям у Еўропе і скончыліся пасля нападу Нямеччыны на Польшчу. Можна іх выкрасліць з гісторыі 2-й сусветнай вайны?

 

СЛОВА ІОСІФА СТАЛІНА

 

Ужо даўнавата я спытаўся ў былога рэдактара «Беларускага гіста-рычнага часопіса» Васіля Кушнера, ці надрукуе ён мой артыкул пра тое, як СССР рыхтаваўся на нападу на Ня-меччыну. Я абяцаў, што ў артыкуле будзе выкарыстана толькі адна стэна-грама XVIII з’езду бальшавікоў (сака-вік 1939 г.). І больш нічога. Кушнер маю прапанову адкінуў.

Цяпер ёсць магчымасць не на поўніцу тую стэнаграму выкары-стаць.

Першы раздзел справаздачна-га даклада Іосіфа Сталіна мае загало-вак «Міжнароднае становішча Савец-кага Саюза». Першы раздзел даклада заканчваецца двума кароткімі абзаца-мі. Вось яны:

«Так стаў складвацца блок трох агрэсіўных дзяржаў.

На чарзе паўстала пытанне аб новым перадзеле свету з дапамо-гай вайны».

Другі раздзел мае загаловак «Абвастрэнне міжнароднага палі-тычнага становішча, крушэнне па-ваеннай сістэмы мірных дагавораў, пачатак новай імперыялістычнай вайны».

Пачынаецца гэты раздзел са сказа: «Вось пералік важных падзей за справаздачны перыяд, якія паклалі пачатак новай імперыялістычнай вайне». Далей ідзе гэты пералік: напад Італіі на Абісінію і захоп яе; ваенная інтэрвенцыя Германіі і Італіі ў Іспаніі, замацаванне Германіі ў Паўночнай Іспаніі і іспанскім Марока, замацаван-не Італіі ў Іспаніі і на Балеарскіх аст-равах; уварванне ў 1937 г. Японіі ў Паўночны і Цэнтральны Кітай, захоп Кантона (1938) і вострава Хайнань (1939). Згадваецца таксама аншлюс Аўстрыі і захоп Судэцкай вобласці Чэ-хаславаччыны.

Пералічыўшы ўсе гэтыя гіста-рычныя факты, Сталін, рабіў высно-ву: «Такім чынам, вайна… уцягнула ў сваю арбіту больш за 500 мільёнаў насельніцтва, распаўсюдзіўшы сферу свайго дзеяння на агромністую тэ-рыторыю ад Цзянціна, Шанхая і Кантона праз Абісінію да Гібрал-тара». І праз абзац: «Новая імперыя-лістычная вайна стала фактам».

Гэтыя словы, нагадаю, пра-моўленыя амаль за 6 месяцаў да нападу Нямеччыны на Польшчу, які з еўро-пацэнтрычнага (еўраатлантычнага) гледзішча лічыцца пачаткам 2-й су-светнай вайны. Калі ж глядзець на падзеі таго часу шырэй, то трэба зга-дзіцца з генеральным сакратаром ба-льшавіцкай партыі: імперыялістыч-ная, або 2-я сусветная, вайна пачалася значна раней — у Эфіопіі.

Сталін ведаў, пра што казаў. Ён сам быў адным з падпальшчыкаў гэтай вайны і нават меў на гэты конт адмысловую тэорыю. Але пра тэо-рыю калі-небудзь асобна.

31 жніўня 2019 г.

(Працяг тэмы ў наступным нумары.) 

 

Прыжыццёвы некралог па Вацлаву Ластоўскім

Ад перакладчыка.

На пачатку 1936 г. у Віль-ню з СССР дайшла чутка пра расстрэл Вацлава Ластоўскага. Але, насамрэч, у гэты час ён яшчэ працаваў у ссылцы загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў біблія-тэкі Саратаўскага ўніверсітэта, арышт адбыўся праз паўтара года, 20 жніўня 1937 г.

Вацлаў Ластоўскі расст-раляны 23 студзеня 1938 г. па прыгаворы Ваеннай калегіі Вяр-хоўнага суда СССР як «агент по-льскай разведкі і ўдзельнік нацыя-нал-фашысцкай арганізацыі».

Тэкст, які я пераклаў, з’яў-ляецца рэдкай з’явай прыжыццё-вага памылковага некралогу. Ці-кава, ці паспеў прачытаць гэты тэкст сам Ластоўскі?

 

Я пад свежым уражаннем ад весткі пра смерць Вацлава Ла-стоўскага. Ён належаў да тых лю-дзей, пра якіх не магчыма не ска-заць. Меў ворагаў, але меў і сяб-роў, чым больш пра яго зласловілі першыя, тым больш паважалі дру-гія. Чалавек ідэі. Верны ёй праз усё сваё жыццё. Бескарысна служыў гэтай ідэі. Ідэяй была Беларусь, яе адраджэнне. Служыў дваяка: як адзін з найвыбітнейшых дзеячаў культуры і як палітык поўны тэм-пераменту, фантазіі і зацятасці. Беспярэчна, яго праца ў культуры больш важная, чым у палітыцы. Аднак, і першае, і другое трэба за-раз падсумаваць, каб, нарэшце, стварыць сінтэтычны вобраз чала-века, якога звалі Вацлаў Ластоўскі.

Ён перажыў розныя часы, бо працаваў у Вільні, Коўні, Рызе, Менску, у ссылцы і, пэўна, у тур-ме. І гэтак да смяротнага выраку, бо праца для Беларусі была сэн-сам яго жыцця, унутраная патрэба і штодзённы прымус. Чалавек вы-сокіх намераў, высокага і смелага палёту думкі, ён, пэўна, выканаў толькі невялікую частку сваіх за-дум, планаў і праектаў — і тое толькі літаратурных і выдавецкіх. Калі паглядзім навокал, дык не ўбачым сярод беларусаў нікога, каго мож-на было б параўнаць з Властам па пафасе і энтузіязме ў культурнай працы. Ён гарэў агнём — адных за-пальваў, а іншых саграваў.

Самародак і самавук, начы-таны і развіты, здольны і талена-віты, толькі ў малой ступені мог быць удзячны школе за сваё раз-віццё і веды бо не доўга ён выціраў лавы ў школе. Аднак вучыўся ўсё жыццё. Яго працы можа крытыка-ваць нейкі адмысловец у метада-логіі які сам дасягнуў вышыняў ў напісанні навуковых тэкстаў. Ад-нак і такі навуковец будзе прыму-шаны з павагай ставіцца да вяліз-нага аб’ёму матэрыялаў сабраных Ластоўскім, асэнсаванню тэмаў, знаходкам заўсёды цікавых і важ-ных арыгіналаў.

 

*   *   *

 

Я пазнаёміўся з Ластоўскім на старонках варшаўскага «Свята», які перад вайной першыя старон-кі звыкла прысвячаў інтэрв’ю з прадстаўнікамі розных груп: этні-чных, палітычных, грамадскіх, літа-ратурных, артыстычных … Сярод іншых з’явіліся і інтэрв’ю з прад-стаўнікамі беларускага і літоўскага грамадства ў Вільні. Папулярны і вольны ад эндэцкіх тэндэнцый ва-ршаўскі штотыднёвік надрукаваў тады партрэт Власта і некалькі ка-лонак інтэрв’ю з ім, з якога можна было даведацца, што робіцца ў беларусаў у Вільні і ў правінцыі і да чаго яны імкнуцца.

Асабіста я пазнаёміўся з Ластоўскім у Вільні пад час сусве-тнай вайны калі з’явілася шчаслівая думка пашырыць беларускую па-літычную платформу праз заахво-чанне да супрацы тых груп і асоб, якія да гэтага трымалі дыстанцыю ад беларускага руху.

Потым неаднаразова бы-ваў у беларускай «Кнігарні» па ву-ліцы Завальнай, 7 — месцы якое беларусы добра памятаюць як пункт сходаў і прыватных размо-ваў, месца з добрай аўрай для біб-ліяфіла з-за наяўнасці старых, ап-раўленых у пергамент ці скуры фаліянтаў і рукапісаў. Колькі там было дыскусій! Колькі прыносіла-ся навінаў і чутак з горада і правін-цыі, якія будзілі надзею ці непакой.

Власт быў добрым, сардэч-ным чалавекам. Другой адзнакай Власта была яго далікатнасць, жа-данне дапамагчы. Нічога няма до-брага, каб яшчэ на пачатку якога-небудзь нацыянальнага руху пра-цягнуць шавінізмам. Не было та-кога, бо ведаю пра яго сяброўства з палякамі, пра яго блізкае сяброў-ства з др. Басановічам1 і іншымі. За выняткам, можа, некалькіх асо-баў, з усімі ён меў добрыя ста-сункі.

Будучы вызнаўцам сацыя-лістычнага рэвалюцыйнага накіру-нку, В. Ластоўскі быў вольны ад любой партыйнай вузкасці, дакт-рынёрства, меў шырокі погляд і шырока расплюшчаныя на сусвет вочы даследчыка і мысляра. Разу-меў усіх і ўсё. У гэтым можна ба-чыць прычыну рэдкай з’явы, што палітычна заангажаваны Власт ся-браваў з некалькімі ксяндзамі, між іншым і з шваграм былога прэзі-дэнта Вайцяхоўскага, знаным у Ві-льні гімназічным катэхетам, с.п. кс. Казімірам Кярсноўскім і з жывым і зараз беларускім паэтам кс. Янам Семашкевічам. З іншымі ксяндза-мі заўсёды меў найлепшыя стасун-кі. Цаніў значэнне рэлігійнага эле-менту як у выхаваўчай працы (Зо-лак), гэтак і ў выдавецкай (Крывіча-нін), і трапна казаў пра важкасць добра праведзенай унійнай працы. У Коўне прыгожа сказаў развіталь-ную прамову на жалобе па арцы-біскупу Матулевічу, з якім быў зна-ёмы яшчэ з Вільні. Не хачу сказаць, што ў асабістым жыцці і палітыч-най дзейнасці Власта не было ча-сам пэўных адхіленняў з гэтай да-рогі. Адхіленні гэтыя ў большай ступені тлумачыліся парывамі сэр-ца і жывым характарам, якія не раз пхалі яго да рэалізацыі ці заклю-чэння недастаткова прадуманых небяспечных саюзаў і канцэпцый. Пры гэтым, ён быў палітыкам з чы-стымі рукамі. Ніколі не шукаў аса-бістага інтарэсу і нічога не рабіў у палітыцы для асабістага інтарэсу. У Варшаве быў такім жа, як у Коў-ні і Рызе, у Берліне быў аднолька-вым, як і ў Парыжы. Упэўнены, што застаўся такім жа і ў Менску і хутка заплаціў за гэта сваім жыц-цём.

 

*   *   *

 

Меў усебаковыя здольна-сці. У пэўным сэнсе, калі можна ўлічваць і дылетанцкія захапленні, быў нават і ўніверсальным чалаве-кам. Аднак нідзе не быў партачом2, працаваў добра і якасна. Яго рата-вала тое, што сябе не пераацэнь-ваў. Высока ўзняўшыся на крылах мары, потым зніжаўся, каб пагля-дзець на ўжо пракладзеную даро-гу і на ўжо вядомыя памылкі і гэ-так чэрпаў навуку на будучыню. Хіба ніхто не назаве Власта рэаль-ным палітыкам, але скажыце, ці мог быць рэальным палітыкам той, хто працаваў на адраджэнне Беларусі? Беларускі рух на сваім пачатку меў усё супраць сябе і ні-кога за сябе. Але нават у такіх ва-рунках Ластоўскі мог быць рэа-лістам пра што сведчыць хаця бы тое, што ён не раз дэнансаваў бе-ларускія эфемерныя арганізацыі словамі: «Хвасты на лік …» (у ста-рыя часы гіцлі атрымлівалі аплату ад магістрата за колькасць саба-чых хвастоў, якія калі-нікалі маглі быць не сапраўднымі).

Власт усё жыццё працаваў у некалькіх накірунках. Вершы пі-саў, зразумела, для справы. Нат-хняў імі, але ці было гэта мастац-твам? Напэўна, не менш, чым у сучасным польскім авангардзе, які прадукуецца ў незлічоных да-датках да газет і нават у «Ведама-сцях Літэрацкіх». Быў гісторыкам беларускага народа, яго пісьмен-насці, культуры, фальклору. Быў выбітным знаўцам беларускай мовы, сапраўдным яе радовіш-чам (але апрацаваць свае веды не змог, бо ў выдадзеным ім слоўніку бракуе тлумачэнняў).

Займаўся таксама і рэаль-най працай і арганізоўваў дзіця-чыя прытулкі, летнікі, добры дзіця-чы тэатр, дэбютам якога была па-станоўка старабеларускай містэ-рыі. Ён прымушаў несвядомых людзей думаць. А яшчэ настаўні-цтва, прытулкі, службы … усё гэта пасля яго яшчэ доўга несла дух, якім жыў Власт і яго паплечнікі.

Заўсёды сардэчна зычыў Власту каб ён вярнуўся ў Вільню, каб тут ён яшчэ мог папрацаваць для беларускай культуры, дзяліцца з намі тым, што сабраў у галіне фальклору, непараўнальным зна-ўцам якога быў пасля адыходу з гэтага свету цэлай генерацыі як польскіх, гэтак і расейскіх даслед-чыкаў.

Хто ведае, можа гэта ахвяр-ная смерць Власта ёсць для яго больш прыгожым канцом зямно-га жыцця чымсьці павальная смерць у ложку хворага чалавека?

Жаль і смутак з-за смерці Вацлава Ластоўскага павялічвае яшчэ тая акалічнасць, што яго багатыя зборы і ўсе архівы былі раскіданы ці знішчаны. Смерць Власта, як і смерць Івана Луцке-віча ёсць межавым каменем, якім заканчваецца «нашаніўскі» перы-яд беларускага руху. Сышоў яго другі заснавальнік.

Ad. SoLoduch (кс. У. Талочка).

Waclaw Lastowski // Pre-glad Wilenski. № 1-2, 16 stycznia 1936. S. 5-6.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

1 Ян Басановіч (Basanaviсius), адзін з заснавальнікаў літоўскага нацыянальнага руху. «Зь яго іменем зьвязана першая літоўская газэта «Ausra», выдаваная ў Тыльжы (у Прускай Літве) ад 1883 году. Зь яго пачыну адбыўся ў 1905 годзе ў Вільні вялікі ўселітоўскі зьезд, які да лёзунгаў расейскае Рэвалюцыі далучыў лёзунг аўтаноміі Літвы. Ён жабацька літоўскае Навукі, закладчык Літоўскага Навуковага Тва ў Вільні, аўтар чысьленых навуковых прац і дасьледаў у літоўскай мове. І ўся гэтая дзеяльнасьць Ягогэта ж падстава, на якой вырасла сучасная Літва, яе незалежнае гаспадарства — Цыт. па: Луцкевіч А. Д-р Ян Басановіч // Луцкевіч А. Барацьба за вызваленьне. Вільня; Беласток, 2009. С. 380.

2 Партач, у сярэднявеччы, майстар, які не належаў да цэху і таму мог вырабляць прадукцыю некантраляванай, нізкай якасці.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

ВЫКАЗВАННІ

 

Еў у меру сваёй тлустасці.

 

Разумнаму дзве вышэй-шыя адукацыі непатрэбныя.

 

Удавец пры жывой жонцы.

 

Увесь яго духоўны свет дзя-ліўся на анекдоты і жанчын.

 

Хто знойдзе маё шчасце, няхай возьме сабе.

 

Ён і яна награшылі столькі, што іншага не прыдумалі, як ажа-ніцца.

 

Нябожчыку ці хвала, ці хула, а святару навар.

 

Праўда аб шчырасці яго гутаркі была напісана на твары сінякамі.

 

Імкнуўся да мудрасці — спа-знаў глупства.

 

Мудрасць жыцця спазнаў уласнай смерцю.

 

Адам і Ева ў раі былі апра-нуты па апошнім крыку моды.

 

Усе мы нарадзіліся з блуду.

 

Мужчыну псуюць гарэлка і жанчыны, асабліва іх празмернае ўжыванне.

 

Думаць трэба жывым, мё-ртваму ўжо не з рукі.

 

«Я» апошняя літара ў ал-фавіце і тую карова языком злі-зала.

 

Быў у гасцях і стаў, як дровы.

 

І пні бываюць дубовыя.

 

Я разумею сэкс, але гэта на іншую літару называецца.

 

Купляе, як памірае.

 

Удзельнікі перабудовы аб-слугоўваюцца па-за чаргой.

 

Пайшоў у людзі і не вяр-нуўся.

 

Маладосць перамагае ста-расць сілаю, старасць маладосць — розумам.

 

Баязлівасць — хвароба, як халуйства і чынавенства.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *