Канферэнцыя і прыём да 30-годдзя ТБМ
Навукова-практычнай канферэн-цыяй “Нашы вякі — наша багацце. Лепшыя практыкі захавання спадчыны” адзначыла ТБМ імя Ф. Скарыны 6 верасня ў Менску сваё 30-годдзе.
На пленарнаым паседжанні ў кан-ферэнц-зале “Бернардзін” з вітальным словам выступілі: Хвір Наталля Дзміт-рыеўна, начальніца Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мініс-тэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мас-ташова Марына Веніямінаўна, кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Было зачытана прывітанне ад ам-басады ЗША:
“Старшыні Таварыства
беларускай мовы
спадарыні Алене Анісім,
Ганароваму старшыні
спадару Алегу Трусаву,
Удзельнікам канферэнцыі,
прысвечанай 30-годдзю ТБМ
Паважаная спадарыня Анісім, спадар Трусаў, сябры, удзельнікі канферэнцыі!
Я ўражаная тым, што ТБМ існуе ўжо 30 гадоў, нават больш, чым незалежная Бела-русь, і, без сумневаў, дзейнасць ТБМ у значнай ступені паспрыяла атрыманню краінай яе не-залежнасці. Я адчуваю вашу адданасць выса-кароднай справе, любоў да роднай мовы і яе гісторыі.
На працягу гэтых 30-ці гадоў акты-вісты вашай арганізацыі няспынна працуюць на ніве адраджэння беларускай мовы: гэта і асветніцкая дзейнасць, і адукацыйныя пра-грамы, і пашырэнне ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамдскага жыцця, і мно-гае іншае. А наперадзе — новы праект — Нацы-янальны ўніверсітэт, якому я жадаю пера-ўтварыцца ў паўнавартасную навучальную ўстанову высокага ўзроўню.
У гэты ўрачысты дзень дазвольце мне ўзгадаць людзей, якія стаялі каля вытокаў стварэння і фаміравання арганізацыі — Ніла Гілевіча і Генадзя Бураўкіна, а таксама кі-раўнікоў Алега Трусава і Алену Анісім, якія нястомна і ўпарта працягваюць беларускую працу. Дзякуй за тое, што вы робіце для сваёй краіны і для яе будучыні!
З найлепшымі пажаданнямі здароўя і поспехаў кожнаму з вас і да новых перамог!
З павагай
Джэніфер Мур,
Павераная ў справах Злучаных Штатаў
у Рэспубліцы Беларусь.”
На пленарным паседжанні таксама выступілі:
Анісім Алена Мікалаеўна, старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспу-блікі Беларусь (Менск) «Мова — галоўная нематэрыяльная спад-чына народа»;
Пастухоў Міхаіл Іванавіч, заслужаны юрыст Рэспублікі Бе-ларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Беларускага інстытута правазнаўства (Менск) «Герб, сцяг, мова як гісторыка-культур-ная спадчына Беларускай дзяржа-вы і народа. Прававыя механізмы захавання і ўдасканалення»;
Патаеў Георгій Аляксанд-равіч, доктар архітэктуры, загад-чык кафедры «Горадабудаўніц-тва», прафесар Беларускага нацы-янальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Менск) «Рэвіталізацыя гістарыч-ных паркаў Беларусі»;
Ходар Генадзь Мікалаевіч, кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка- культур-ных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Менск) «Заканадаўства Рэспублі-кі Беларусь у сферы аховы гісто-рыка-культурнай спадчыны і прак-тыка яго выканання»;
Сташкевіч Ала Барысаўна, фонд «Культурная спадчына і су-часнасць» (Менск) «Традыцый-ныя веды і практыкі як нематэрыя-льная культурная спадчына»;
Баранец Георгій Георгіевіч, кандыдат архітэктуры, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Менск) «Праблемы прымянення і накі-равання развіцця прававых меха-нізмаў аховы нерухомай культур-най спадчыны ў Беларусі»;
Кірэеў Віктар Вітальевіч, доктар філасофіі, Санкт-Пецяр-бургскі дзяржаўны ўніверсітэт (Санкт- Пецярбург) «Сістэма ахоў-ных тэрыторый Службы нацыя-нальных паркаў ЗША».
На трох секцыях былі пра-чытаны яшчэ 35 дакладаў. У пера-пынку кандыдат гістарычных на-вук Алег Трусаў правёў экскур-сію па Верхнім горадзе. Па выні-ках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік. Арганізатары плануюць прыкласці ўсе намаганні, каб прэзентацыі лепшых практык у менеджменце спадычны сталі штогадовымі і прывабілі замеж-ных даследчыкаў, у тым ліку з Польшчы.
Пасля канферэнцыі адбыў-ся ўрачысты прыём з нагоды 30-годдзя ТБМ. На прыёме прысут-нічалі амбасадары Украіны і Шве-йцарыі, прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, Славакіі…
Прысутнічалі дырэктар му-зея Янкі Купалы, ветэраны ТБМ, пісьменнікі, журналісты. Слова мелі Алена Анісім і Алег Трусаў.
Шлях, пройдзены ТБМ у змаганні за мову варты павагі, але нялёгкі і не блізкі да канца. Яшчэ змагацца і змагацца — нашаму і будучым пакаленням.
Яраслаў Грынкевіч.
Вялікі князь Гедымін зноў у Лідзе
Сотні людзей сабраліся 7 верасня ля помніка князю Гедыміну ў Лідзе, каб па-прысутнічаць на яго афіцыйным адкрыцці. Падчас прамоваў афіцыйных асобаў і спонсараў яго ўстаноўкі, над лідзянамі і гасцямі горада побач з дзяржаўнымі сця-гамі луналі і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Усё прайшло ў святочнай атмасферы традыцыйнага фестывалю LIDBEER і Дня горада Ліда, якія адзнача-юцца акурат 7 верасня. Гэты настрой з лідзянамі раздзялілі і аўтары помніка – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, які, дарэчы, з’яўляецца ўраджэнцам гэтага горада.
Гаворыць Вольга Нячай:
– Якія ў мяне могуць быць ура-жанні? Самыя найлепшыя! Бо, па-першае, наша маленечкая гісторыя закончылася, і пачынаецца новая. Супер. Я першы раз на LIDBEER. Гэта ўвогуле казка.
Сяргей Аганаў:
– Вось гэта мой родны дом. Я тут нарадзіўся. Уражанні выдатныя. Гэта крута, калі скульптар можа паставіць сваю скуль-птуру, якую ён хацеў, перад домам. Мне вельмі ўсё падабаецца.
Ідэя ўстаноўкі помніка князю Геды-міну з’явілася яшчэ на пачатку 90-х гадоў. І толькі ў апошнія гады пра яе загаварылі ўсур’ёз. Спонсарам яго адліўкі стала суме-снае беларуска-літоўскае прадпрыемства Белтэкс Оптык. А таксама ахвярадаўцы з Беларусі і ўсяго свету. (Радыё Рацыя)
Пасля адкрыцця помніка Вялікаму кня-зю Гедыміну рэй пера-няў фестываль хмелю і соладу Lidbeer, які тры-ма ўдарамі качалкі па барвабане адкрыў ды-рэктар Лідскага піўза-вода сп. Мікшыс.
Міліцыя потым палічыць колькасць удзельнікаў, але можна ўжо цяпер зазначыць, што арганізацыя была на парадак вышэй, чым, скажам, пазалетась. Прак-тычна не было чэргаў. Лідскі піў-завод намацаў аптымальную ко-лькасць пунктаў продажу піва і іншай прадукцыі.
Трэба адзначыць, што ўсё афармленне фэсту было зроблена па-беларуску. Раздаваліся толькі беларускамоўныя праграмы.
Сёлета без праблем была выдзелена пляцоўка для Лідскага ТБМ і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісь-меннікаў.
У Ліду прыехалі Валянцін Дубатоўка, Міхась Зюзюк, Міхась Скобла, Ала Петрушкевіч, Янка Траццяк, Уладзімір Хільмановіч, Ала Нікіпорчык, Мечыслаў Куры-ловіч ды іншыя. Ад Ліды бралі ўдзел Міхась Мельнік, Уладзімір Васько, Станіслаў Суднік і, кане-шне, бард Сяргей Чарняк.
Каля пісьменніцкага міні-хутара пабывала ці не ўся белару-скамоўная Ліда. Канешне, не ўся, але шмат кніг купілі, і ўвесь дзень гучала беларуская мова.
А на галоўнай сцэне вы-ступілі Yellow Arc 6, «Молчат дома», Akute, «Агонь». А хэд-лайнерамі сталі Элджэй і рок-групы «Сплін» і «ЧАЙФ». Гэты канцэрт запомніцца сапраўды надоўга. Натоўп актыўна пад-пяваў музыкам. Энергія зашкаль-вала. Было гучна і весела.
Ліда адзначыла Дзень гора-да. Ліда пасля свята стала яшчэ больш беларускай.
Яраслаў Грынкевіч.
З кветкамі — да палеглых герояў Аршанскай бітвы
Наведваць поле гістарыч-най бітвы пад Оршай даўно стала традыцыяй для дэмакратычнай супольнасці рэгіёна. Сёлета 8-га верасня на Крапівенскім полі было шматлюдна: на 505-я ўгодкі гэтай слаўнай падзеі ў беларускай гісторыі сюды прыехалі некалькі дзясяткаў гасцей. Сабраліся людзі, незнаёмыя адно з адным, але аб’я-днаныя адной мэтай — ушанаваць палеглых герояў, ваяроў ВКЛ, якія 8 верасня 1514 году здолелі пера-магчы ўтрая большае войска Мас-коўскага княства, кажа Юры На-горны, кіраўнік грамадскай су-полкі «Рша»:
— Кожны год сюды прыяз-джаем, людзі ўскладаюць кветкі. Вельмі прыемна, што сёлета тут вялікая дэлегацыя з Магілёўш-чыны, з іншых гарадоў і раёнаў прыехалі. Вельмі прыемна, што памяць застаецца, што не зараста-юць сцежкі да помнікаў на Крапі-венскім полі. І я ўсіх віншую са свя-там Аршанскай перамогі!
У прамовах каля помнікаў сёння гучала не толькі радасць за колішнюю перамогу продкаў, але і трывога за будучыню Беларусі. На думку мастака Алеся Пушкіна, у нашы дні зноўку стала актуаль-най пагроза незалежнасці краіны:
— Сёння, стоячы на Крапі-венскім полі, я хоць і радуюся і лю-дзям, і парадку, але ўвесь час ду-маю: гэтае поле для нас акту-альнае, як напамін пра тое, што нясе нам небяспеку. Гэта Расея.
Урачыстыя імпрэзы на Крапівенскім полі ў мінулыя 10 год сталі галоўнай альтэрнатывай бар-даўскаму фэсту «Аршанская біт-ва», які быў забаронены ўладамі і амаль што знік праз міліцэйскі пераслед. Але сёлета сюды ізноў прыехалі людзі з намётамі. І, хоць імпрэза атрымалася практычна камернай, тут уночы з 7 на 8 ве-расня зноўку гарэлі вогнішчы, гучалі музыка і вершы.
Ганна Ліпка,
Беларускае Радыё Рацыя.
Шлях Ліды да помніка Гедыміну
Ідэя паставіць у Лідзе помнік засна-вальніку горада вялікаму князю Гедыміну ўзнікла адразу пасля паспяховай пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў 1993 годзе. Горад паверыў, што гэта можна зрабіць.
Першым адгукнуўся на ідэю лідскі скульптар Вадзім Вераб’ёў. Яго дыпломная праца “Заснавальнік горада Ліды вялікі князь Гедымін” была створана ў 2001 годзе і захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мас-тацкім музеі.
У 2004 годзе адбыўся “круглы стол” з удзелам прад-стаўнікоў грамадскасці і ўла- ды. Грамадскасць прадстаўля-лі старшыня лідскіх арганіза-цый ТБМ і БНФ Станіслаў Суднік і старшыня Таварыства польскай культуры Аляксандр Колышка. Уладу прадстаўляла адміністрацыя новага стар-шыні Лідскага райвыканкама Андрэя Паўлавіча Худыка. Менавіта тут была ўпершыню высунута ідэя пастаноўкі кон-нага помніка. Гэта быў смелы замах, бо ніводнага коннага помніка ў Беларусі яшчэ не было. Дзеля рэалізацыі ідэі вырашылі падключаць шыро-кую Беларусь. Да справы да-лучыўся менскі клуб “Спад-чына” і перш за ўсё яго кіраў-нік с.п. Анатоль Белы. Па за-мове А. Белага ўжо ў тым жа 2004 годзе карціну “Вялікі князь Гедзімін ля сцен Лідска-га замка” стварыў Народны мастак Бела-русі Леанід Шчамялёў.
У 2005 годзе па ініцыятыве А. Белага сувенірную скульптуру “Вялікі князь Гедымін” стварыў менскі скульптар Аляк-сандр Лышчык. Макет скульптуры быў прадстаўлены старшыні Лідскага райвыкан-кама А. П. Худыку. Андрэй Паўлавіч ску-льптуру адобрыў і замовіў бронзавы вары-янт. Выканкам за немалыя грошы выкупіў тую бронзавую фігуру. Яе ўжо можна было шырока паказваць, калі гаворка на розных узроўнях заходзіла пра помнік. Бронзавы Гедымін перамяшчаўся то ў музей, то ў выканкам. Была надзея паставіць помнік малой кроўю, без рэспубліканскага кон-курсу, але справа латва не пайшла, а горад перакінуўся на аднаўленне замка. У 2005 годзе прайшоў першы рыцарскі турнір, ажыла вежа Вітаўта, а ў 2010 годзе была адноўлена вежа Гедыміна, унутраныя ра-боты працягваліся тут аж да 7 верасня 2019 года, а, магчыма, і яшчэ не скончаны, хоць у вежы нарэшце адкрылася выстава.
Недзе ў 2012 годзе горад ізноў вяр-нуўся да ідэі коннага помніка. Неўзабаве было прынята рашэнне выканкама аб уста-ноўцы помніка.
У 2013 годзе лідскі мастак і скульптар Рычард Груша стварыў яшчэ адзін макет будучага помніка і завёз нават вялізны мар-муровы блок. Але справа ізноў заціхла, і блок парэзалі на надмагільныя помнікі.
І вось надышла пара для чарговай спробы. На гэты раз пайшлі па вялікім коле з рэспубліканскім конкурсам, усімі дазво-ламі і ўзгадненнямі. Павольнае і плана-мернае пасоўванне справы аказалася больш паспяховым.
У кастрычніку 2017 года Лідскі рай-выканкам (старшыня М.К. Карповіч) абвя-сціў конкурс на найлепшы эскіз скульптуры «Заснавальнік Лідскага замка князь Геды-мін». Удзельнічалі 28 работ. У лютым 2018-га пасля падліку галасоў перамог эскіз ску-льптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава.
Вольга Нячай — мастачка, скульп-тарка, дызайнерка, магістарка мастацт-вазнаўства. Працуе ў галіне манументаль-най скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, жывапісу і дызайну. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Менску ў 1985 годзе.
Сяргей Аганаў — мастак, скульп-тар. Працуе ў жанры традыцыйнай ску-льптуры з выкарыстаннем керамікі, брон-зы, каменю, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых ра-бот — скульптура «Войт» у Менску, прысвечаная атрыманню горадам Магдэ-бургскага права, скульптура княгіні Ана-стасіі Слуцкай у Слуцку, помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гародні.
У ліпені 2018-га эскіз помніка князю Гедыміну прайшоў усе этапы ўзгадненняў: і ў Адміністрацыі прэзідэнта, і на пася-джэнні Рэспубліканскай мастацка-ману-ментальнай рады.
У верасні 2018-га Сяргей Аганаў і Вольга Нячай пачалі выраб дэталёвай ра-бочай мадэлі помніка ў маштабе 1:4. На аснове гэтай мадэлі скульптурны камбінат адліваў бронзавы помнік.
Пастамент для помніка распрацаваў знакамiты беларускi архiтэктар Сяргей Багласаў, а кансультантам па гістарычнай дакладнасці і адпаведнасці ўсіх элементаў помніка стаў Мікалай Плавінскі.
Помнік усталёўвалі на грошы лід-скага прадпрыемства «Белтэкс оптык», пра што сведчыць таблічка на тыльным баку пастамента.
Помнік Гедыміну ў Лідзе — вынік удалага спалучэння грамадскай ініцыяты-вы, адміністрацыйнага патэнцыялу, пры-ватнага капіталу і ўсеагульнай падтрымкі жыхароў горада. Усё разам гэта называецца “мясцовым патрыятызмам”, а можна і без слова “мясцовы” — проста “патрыятызмам”.
Яраслаў Грынкевіч.
Сяргей Панізьнік
ЗАРА — ЗАРУКА
Прыблудам ліхадзеям
Славян не зацугляць.
Леанід Дайнека.
Снег першы — як папера
на пісьмы для сустрэч.
У літар — лапкі звера,
які ўцякае прэч.
Кладзецца след — пазначыць
хаду ў снягах зімы.
…Нас нельга перайначыць:
калі ўжо мы, то мы!
І як бы не гудзела
завейная гайня —
гісторыя хацела
заўсёды на каня.
Я не знікаў, не віўся
вужом, не прападаў:
быў на кані, то біўся;
быў пад канём — канаў.
З мяне сцякалі кроплі
і поту і крыві.
А вільчыкі акропаляў *
звінелі мне: «Жыві!»
* * *
І я жыву — у руху:
як сок той — ад камля…
Нясу зару — заруку,
што быць табе, Зямля!
Жыві нязводнай, вера,
след продкаў — не адпрэч!
… Снег свежы — як папера
для радасных сустрэч.
Гляджу: сляды ля дуба.
Я сам, як цішыня.
… А ў сэрцы тупат, тупат
прыдзвінскага каня.
——————————————
* Акропаль — цвердзь, крэмль; у стара-жытнасці — узвышаная частка горада.
Верш з кнігі «Жыцень». Мінск «Юнацтва» 1986
Дыпламат савецкай эпохі
З 21 жніўня па 15 верасня ў Нацы-янальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь экспануецца выстава, прымер-каваная да 110-годдзя з дня нараджэння савецкага дыпламата, дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Беларусі Андрэя Андрэевіча Грамыкі.
Адзін з найвялікшых дыпламатаў XX ст. А.А. Грамыка (1909-1989) нарадзіўся ў вёсцы Старыя Грамыкі Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Веткаўскі раён Гомельскай вобласці). Ён паходзіў з ня-беднай беларускай сялянскай сям’і, якая паходзіла са шляхецкага роду (што старанна замоўчваў), большая частка якога ў часы Расійскай імперыі была пераведзена ў па-даткавы стан. У афіцыйных біяграфіях паве-дамлялася пра сялянскае паходжанне і тое, што яго бацька-селянін працаваў на за-водзе.
З 13 гадоў Андрэй хадзіў з бацькам на заробкі, часцей на нарыхтоўку і сплаў лесу. Пасля заканчэння 7-гадовай школы працягнуў адукацыю ў прафесійным тэхні-чным вучылішчы і тэхнікуме ў Гомелі, за-тым — у Старабарысаўскім сельскагаспада-рчым тэхнікуме (в. Старабарысаў Бары-саўскага раёна Менскай вобласці)
У 1932 годзе скончыў Менскі сель-скагаспадарчы інстытут, паступіў у аспі-рантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква).
У 1931 годзе ажаніўся, у 1932 годзе нарадзіўся сын Анатоль. будучы вучоны-афрыканіст.
Пасля пераезду ў Маскву быў за-прошаны на працу ў Народны камісарыят замежных спраў СССР. У 1943-1946 гг. займаў адказную пасаду амбасадара СССР у ЗША, удзельнічаў у стварэнні ААН.
У якасці міністра замежных спраў СССР А.А. Грамыка адыграў важную ролю ва ўрэгуляванні Карыбскага крызісу, арга-нізоўваў падпісанне шэрагу ключавых міжнародных дагавораў у сферы раззбра-ення і абмежавання ўзбраенняў, садзей-нічаў стварэнню АБСЕ і інш. Дыпламат ка-рыстаўся высокім аўтарытэтам у савецкіх і замежных палітыкаў, за жорсткі стыль вя-дзення перамоваў атрымаў мянушку «Mr. Nyet» (Містар «Не») за своеасаблівы стыль вядзення пера-моў.
Пасля смерці Чарненкі на сакавіц-кім Пленуме ЦК КПСС 11 сакавіка 1985 года Грамыка прапа-наваў кандыдатуру Гарбачова на пасаду Генеральнага сакра-тара ЦК КПСС — фак-тычна першай асобы дзяржавы. Па свед-чанні ўнука, дырэктара Інстытута Еўропы РАН Аляксея Грамыкі, які спасылаецца на расказ дзеда, у той дзень міністр замежных спраў СССР узяў слова першым на пасе-джанні Палітбюро ЦК КПСС, даў кароткую станоўчую характарыстыку М. С. Гарбачо-ву і высунуў яго на вышэйшую пасаду ў дзяржаве, што і было падтрымана іншымі. Паводле гэтых жа сведчанняў, пасля Андрэй Андрэевіч шкадаваў аб сваім рашэнні. Тым не менш у сваіх падцэнзурных успамінах «Памятное», выдадзеных у 1988-1990 гадах, Грамыка станоўча выказаўся пра Гарба-чова і пра палітыку «перабудовы».
Грамыка актыўна ўдзельнічаў і ва ўнутранай палітыцы СССР — быў членам ЦК КПСС, членам Палітбюро ЦК КПСС, за-ймаў пасаду Першага намесніка Старшыні Савета міністраў СССР. У 1985-1988 гг. А.А. Грамыка быў Старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, з’яўляючыся тым самым фармальным кіраўніком дзяржавы.
Неўзабаве пасля адстаўкі (1988) выйшлі ў свет мемуары «Памятное» (пер-шая кніга), над якімі Грамыка працаваў апошнія гады, у 1990 годзе выйшла другая кніга, у гэтым жа годзе мемуары агулам апублікаваны і на англійскай мове ў бры-танскім выдавецтве «Хатчынсан».
У Рэспубліцы Беларусь яго імем названы вуліца і школа ў горадзе Ветка, у Гомелі ўстаноўлены помнік-бюст дыплама-ту ў скверы яго імя. На выставе прадстаў-лены дакументальныя матэрыялы, прысве-чаныя жыццю, дзейнасці і спадчыне вядо-мага дыпламата: копіі указаў, дамоваў і пастановаў, дыпламатычныя ноты, а такса-ма разнастайны фотаматэрыял — здымкі значных міжнародных падзей, у якіх самы непасрэдны ўдзел прымаў А.А. Грамыка.
Выстаўка знаёміць не толькі з палі-тычнай дзейнасцю — працай на пасадзе пасла СССР у ЗША і Міністра замежных спраў СССР — але і з асабістым жыццём дыпламата.
Праект «Андрэй Андрэевіч Грамы-ка — дыпламат савецкай эпохі» арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
P.S. Шкада, што на выставе не былі прадстаўлены асабістыя рэчы А.А. Гра-мыкі.
Аляксей Шалахоўскі,
гісторык культуры.
Спадчына моваведа і краязнаўца
13 верасня спаўняецца 82 гады з дня нараджэння літаратурнага да-следчыка, былога сябра Рады ТБМ Уладзіміра Ілліча Содаля.
Доўгачаканая новая кніга апо-шніх нататкаў Уладзіміра Содаля і ўспамінаў яго сяброў і паплечнікаў «Буйніцы і драбніцы» выйшла ў вы-давецтве «Лімарыюс». Пра падзею па-ведаміла ўдава пісьменніка Клара Барысаўна Содаль. Кніга атрымалася ёмістай, на 560 старонак. У том увай-шлі ўспаміны, моўныя абразкі, арты-кулы, лісты. У кнізе чытач знойдзе безліч цікавых гісторый з жыцця да-ваеннага Менска — пра двор пана Русецкага, дзе кватараваў Якуб Колас з сям’ёй, пра ваколіцы Старажоўскага тупіка, пра гасцяванне Ванды Лявіц-кай-Лёсік у Купаліхі (Уладзіславы Францаўны), пра аўтограф Макміма Багдановіча, захаваны Зоськай Верас.
Чатыры гады таму доктар гіс-тарычных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Лыч выказаў прапанову стварыць збор успамінаў пра рупліў-ца беларушчыны, былога вядоўцу студыі «Роднае слова» на тэлевізіі, захавальніка Багушэвічавай спадчы-ны — Уладзіміра Содаля.
У кнігу, якую ўклаў і прака-ментаваў Міхась Скобла, увайшлі ўспаміны Васіля Жуковіча, Алеся Жамойціна, Уладзіміра Ліпскага, Мі-колы Купавы, Анатоля Варавы і род-ных пісьменніка — Марата Содаля і Аксаны Чылікінай, а таксама назіран-ні, нарысы, нататкі самога літарату-разнаўцы і даследчыка.
— Уладзімір Ілліч цікавіўся ўсім, што датычылася Беларусі, — ус-памінае Клара Барысаўна Содаль.- Ён распытваў суседзяў, сваякоў, знаёмых пра іх родныя мясціны, радаводы. — Ён меў талент заўважаць і занатоўваць самыя маленькія, але цікавыя драб-ніцы з паўсядзённага жыцця людзей. Нават на полі ён заўважаў незвычай-ныя каменьчыкі і прыносіў іх дадому. Адзін з такіх камянёў быў падобны на хлеб.
«Уладзімір Ілліч меў фена-менальны філалагічны слых. Моўная назіральнасць дапамагала яму рабіць цэлыя адкрыцці ў літаратуразнаў-стве», — пазначыў у прадмове Міхась Скобла.
“Першую палову 90-ых сп. Содаль лічыў найбольш спрыяльным і адпаведна найбольш плённым для сябе часам. За гэтыя пяць гадоў яму ўдалося выдаць пяць новых кніжак: «Кушлянскі кут», » Сцежкамі Мацея Бурачка», » Жупранская старонка», «Тут бачу свой край», «Свіранскія крэскі», а ў 1997 годзе выйшаў грун-тоўны фотаальбом «Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч». Запомнілася прэзента-цыя альбома ў Доме літаратара. Ат-масфера свята. Поўная зала людзей, літаратары, навукоўцы”, — узгадвае Святлана Багданкевіч.
«Ён, як мала хто, патрапляў услухацца ў таемныя галасы разло-жыстай нівы беларускай, пачуць све-дчанні слаўных і сціплых творцаў бе-ларушчыны, пакінуўшы па сабе лад-наваты стосік літаратурна-края-знаўчых нарысаў, замалёвак, успамі-наў. Гэта ж Уладзімір Содаль, ня-стомна-праніклівы наш падарожнік, уваскрасіў, сагрэў цяпельцам нятуск-най памяці, чалавечага чуцця Люцы-нку Дуніна-Марцінкевіча, Свіраны і Кушляны Багушэвіча, Вязынку, Бара-ўцы і Акопы Купалы, Карпілаўку Ядві-гіна Ш., Мігаўку Аляксандра Уласа-ва. Гэта ж ён прыпомніў няўцям-ным менчукам ці мала першасных, пазней перайначаных на савецкі ка-пыл, вулічных назваў іхняга стольна-га горада», — занатаваў Аляксей Каўка.
«Карпілаўка Уладзіміра Со-даля — гэта цэлы майстар-клас, як трэба пісаць пра кожны куточак Беларусі, гэта ўрок сардэчнай любові да прыроды, да знакавых постацяў, гэта прыклад для вандроўнікаў і даследчыцкай працы нашай гісторыі, гэта ўрэшце, наталенне, любоцце мастацкім словам», — напісаў Ула-дзімір Ліпскі.
«Добры быў чалавек! Самаад-даны, шчыры, ласкавы, энцыклапеды-чна адукаваны, высакародны, збіра-льнік беларушчыны, вандроўнік, руплі-вец, патрыёт, добры сем’янін, мэта-накіраваны, самахвярны, чалавека-любны, апантаны, ашчадны, разва-жлівы, гаспадарлівы, кемлівы, дасці-пны, успрымальны, зацікаўлены, роз-набаковы, пераканальны, шматста-йны… Такім мне запомніўся Уладзі-мір Ілліч», — напісаў Анатоль Каляда. Вось некалькі ўрыўкаў з нататкаў пі-сьменніка апошніх гадоў, якія ўвайшлі ў раздзелы новай кнігі «Магія мовы», «Мая вышыванка», «Радаводнае дрэва».
Водар хлеба і слова
Не так даўно вядомы сталічны хлебны магазін, што на Плошчы Пе-рамогі, атрымаў новае найменне. Ця-пер ён мае назву: «Каравай». Але не назва мяне зацікавіла, а падслуханы ля касы дыялог.
— Мне «Старажытны», — кажа адзін.
— А мне «Траецкі», — просіць другі.
— А мне «Чабаровы», — гаво-рыць трэці.
А ёсць яшчэ хлеб «Беларускі», «Нарачанскі», «Раўбіцкі»…І гэтакі во-дар ідзе ад назваў! Слухаючы, як вы-маўляюцца ля касы назвы розных га-тункаў хлеба, падумаў: вось і нікога змушаць не трэба. У хлебнай краме ўсе гавораць па-беларуску. Сама пра-ктыка жыцця вымагае нешта ра-біць.Так што не такая ўжо дробязь — найменне тавараў па-беларуску. Чым больш гэтых назваў, тым часцей будзе гучаць наша мова. Хай сабе хлебная крама «Каравай» — яшчэ і не моўны аазіс, але прыемна, што тут цэлы дзень, няспынна, ні на хвілінку не сці-хаючы, гучаць родныя назвы. І не абы якога тавару, а хлеба, нашага надзён-нага. Хлеб і слова заўсёды павінны быць побач. Абодва яны — вытокі на-шага жыцця. У хлеба і слова — адзін водар!
Мая вышыванка
Упершыню я апрануў вышы-ванку ў 1961 годзе, паўстагоддзя та-му. Гэта быў падарунак мне на вясел-ле. Пазней я даведаўся, якой ахвярай дасталася мне тая вышываная кашуля. Мая стрыечная сястра Люся вучы-лася тады ў Гомельскім універсітэце. З грашыма было скупа, ведама, сту-дэнтка. І яна мусіла здаваць кроў, каб зрабіць такі каштоўны і незабыўны дарунак. Досыць часта я апранаў прыгожую вышыванку, асабліва ўле-тку. Яна і напраўду, як казаў Сяргей Панізнік, халадзіць цела. Другое, вы-шыванка — гэта заўсёды настрой, свята, урачыстасць, годна вылучае цябе з шэрай масы. Наш трынац-цацігадовы ўнук Сяржук распавёў: «Дарагую вышываначку падаравалі мне бабуля Клара з дзядулем Ула-дзем. Вышыванка — нацыянальная беларуская вопратка. Даўней кожны беларус меў сваю вышываначку. Яе апраналі на святы. Вышыўка на ка-шулі — не толькі ўкраса. Гэта яшчэ і абярэг. На грудзях маёй кашулі — дзве беечкі з арнаментам. Яны аберагаюць маю душу, даюць натхненне, а воку — аслоду і радасць.
Мой Мормаль
Сёлета сорак гадоў, як не жы-ву ў сваім родным мястэчку Мормаль. Жахліва падумаць: сорак гадоў маё мястэчка жыве без мяне, а я без яго. Ці думаў я, ці гадаў калісь, што так будзе, так станецца. Папраўдзе, я ні-колі не збіраўся пакідаць свой Мор-маль. Пасля школы адразу ж кінуўся ў вір вясковага жыцця, не разважа-ючы шмат, касіў сена, вазіў бульбу, працаваў на камбайне, здаваў нарых-тоўку дзяржаве. Быў загадчыкам клуба, бібліятэкі, любіў пісаць. Пісаў дзённікі, нататкі ў «Гомельскую пра-ўду». Не раз турбаваў і менскія га-зеты. Пісаў і вершы. І вось, улюбёны ў сваю родную вёску, у яе будучыню, восенню 1956 года пакідаю яе, еду аж у далёкі Мурманск. З тае пары я ў Мормалі быў толькі наездамі, пера-важна ўлетку. І вось сёлета, праз шэсць гадоў пасля апошняй пабыўкі, я зноў амаль усёй сям’ёй з унукамі, наведаў сваю радзіму. Калі ўбачыў былую школу на свае вочы, ногі пад-касіліся — яна была ўся ў руінах, без вокнаў, з прабітымі сценамі, нібы па ёй з гарматаў стралялі. Такой мы ўба-чылі яе ў 1944 годзе. Такой я яе ўба-чыў у 1996-ым. Зашчымела сэрца… Як жыць людзям, кожны дзень бачачы тыя руіны? Якую аўру ствараюць яны ў Мормалі?
Чаму ў мяне так шчыміць сэрца за лёс рачулкі майго маленства? Нядаўна мне мама расказвала: калі я быў маленькі, хварэў на коклюш. Хвароба паволі забівала мяне. І тады маме падказалі занесці мяне да рэчкі, пасядзець над вадой, і кашаль адхлы-не. І яна насіла, і неяк разам з рэчкай выхадзіла мяне. То як жа мне быць абыякавым да рачулкі, якая мяне па-ратавала? Бруіла тысячы гадоў і рап-там сканала на нашых вачах, на вачах тысячы мормальцаў…Сорак гадоў я не жыву ў Мормалі, столькі ж Мор-маль жыве без мяне. Дзеці і ўнукі мае нарадзіліся ўжо ў Менску. Але ім кар-ціць ведаць, што гэта за Мормаль такі, пра які мы часта згадваем, сабраў-шыся разам. Ён ім спадабаўся. Ім не так шчымела сэрца, як мне…
Эла Дзвінская,
На фота аўтара: у працоўным пакоі пісьменніка.
Навіны Германіі
З дна Балтыйскага мора знікла нямецкая падводная абсерваторыя
З дна Балтыйскага мора знікла нямецкая падводная абсерваторыя, якая выкары-стоўвалася для збору наву-ковых дадзеных, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сайт Цэнтра акіянічных дасле-даванняў імя Гельмгольца GEOMAR.
Страта станцыі была за-ўважана 21 жніўня, калі з ёй перапынілася сувязь. Адпраў-леныя для высвятлення пры-чынаў дайверы выявілі на мес-цы абсерваторыі толькі рэшткі кабеля для перадачы дадзе-ных. Адмыслоўцы пры гэтым адзначылі, што станцыю не магла панесці плынь ці марскія жывёлы, бо два блокі абсерва-торыі важылі 520 і 220 кіла-грамаў. Расследаваннем заня-лася мясцовая паліцыя.
Абсерваторыя была ўсталявана ў снежні 2016 года ў забароненай для карабля-ходства зоне ва ўзбярэжжа Германіі. Яе кошт — каля 300 тысяч еўра.
Радыё Sputnik.
Прайшлі новыя заняткі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым
У сераду, 28 жніўня, пра-йшлі чарговыя заняткі «Гіста-рычнай школы» з Алегам Трусавым, археолагам, гісто-рыкам беларускай архітэк-туры, кандыдатам гістарыч-ных навук. На сустрэчу пры-йшло 27 чалавек рознага ўзро-сту, але ўсе засталіся зада-воленыя. Пасля лекцыі госці яшчэ доўга не адпускалі сп. Трусава і апытвалі пра Мсці-слаў і яго гісторыю.
Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды дакумента-льных фільмаў вядомага гіс-торыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (з серыі Загадкі бе-ларускай гісторыі: «Мсціслаў-скі замак. Бастыён Літвы» і «Мсціслаў. Горад ля мяжы Еўропы»), а Алег Трусаў рас-павёў пра тое, што засталося за кадрам.
Другая сустрэча з Але-гам Трусавым адбылася ў пя-тніцу, 30 жніўня, у 18:20. Тэма сустрэчы «Помнікі архітэкту-ры старажытнага Слоніма».
У межах «Гістарычнай школы» штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю роз-ных гарадоў Беларусі. У гэ-тым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсці-слаў і мястэчка Івянец.
Радыё Рацыя.
Віктар Шніп
БЕЛАРУСКІ ПАНТЭОН
Балады крыві і любові
(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)
БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (РЫБАНЬКІ)
(13.06.1702-15.05.1762)
У Княстве Вялікім — вялікія людзі,
І ты сярод іх з беларускай душой,
Вялікі і ў свята святое, і ў будзень,
Бо Княства, як сэрца, заўсёды з табой.
У парку нясвіжскім ва ўтульнай альтанцы,
Нібыта на пояс на слуцкі, глядзіш
На зоры, а ў замку да раніцы танцы
І, нібы тэатр, сёння цэлы Нясвіж
У цэнтры Еўропы, якая ваюе
І будзе яшчэ між сабой ваяваць.
Не войны, а мануфактуры фундуеш,
Бо грошы — не грошы, калі іх трымаць
У куфрах вялікіх Вялікага Княства.
І тут ты шчаслівы, бо роднай зямлі
Свайго не шкадуеш жыцця і багатства…
Гады праляцелі, як і не былі,
Гады праляцелі, але засталося
Усё, што з душою і сэрцам рабіў
Для мілай Айчыны, дзе ў полі калоссе
Шапоча пра тых хто тут жыў і любіў
Вялікае Княства, дзе добрыя людзі
Былі, ёсць і будуць з вялікай душой,
І Княства Вялікае вечна тут будзе
У кожнай травінцы, пясчынцы малой…
10.06.2011 г.
БАЛАДА ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ
(13.02.1705-1753)
Жонка князя, паэтка, красуня, княгіня,
Кіраўніца тэатра — і гэта ўсё ты.
Прад камінам сядзіш, і агонь,
што ў каміне,
Асвятляе жыццё і да мужа лісты.
Князь ізноўку адзін адлучыўся з Нясвіжа
І не заўтра, стамлёны, прыедзе дамоў,
Разаб’е, як шкляную, нясвіжскую цішу,
Без якой, нібы ружы, каханне й любоў
Не завянуць цяпер, бо слязамі паліты
Па сынах, што малымі пакінулі свет.
Як жанчына, як маці баішся нябыту,
Не баішся нічога, тутэйшы паэт.
І ў «Зялёным» тэатры за замкавым ровам
Пра сямейную вернасць
гаворыш людзям.
І тваё, што ад сэрца прамоўлена, слова
Патрапляе ў людскую душу, як у Храм.
Зоркі ў небе высокім, нібы залатоўкі,
Нібы свечкі, што ў вежы начной,
дзе жывеш.
І душа твая рвецца, як птах, у вандроўкі,
І вандруеш, але на радзіме ўсё ж лепш,
Бо тут роднае ўсё і табе ўсё святое
І застольная песня, і самота магіл.
І Нясвіжу ніколі не станеш чужою,
Бо ты наша княгіня, бо ты Радзівіл…
23.06.2011 г.
БАЛАДА САЛАМЕІ ПІЛЬШТЫНОВАЙ
(1718-пасля1760)
Ад горада ў горад, з краіны ў краіну
У пошуках шчасця жаночага ты
Вандруеш, сабе не жадаеш супыну.
Супынак — зарослыя лесам клады.
Ты зноў у Стамбуле, жывеш у султана,
Дзе лечыш жанчын і пра Ерусалім,
Самотная, марыш і мар аб каханым
Ты не адцуралася сёння зусім,
Бо ты авантурная і маладая.
А хто малады — той, нібы залаты…
І сніцца Айчына амаль што чужая,
Куды ўжо ніколі не вернешся ты,
Хоць там і найлепшыя людзі на свеце,
І родныя хаты, і замкі, лясы,
І сонца ласкавей там грэе і свеціць,
І, быццам каралі, там кроплі расы.
А тут хоць і добра, ды ўсё тут чужое,
І будзе табе назаўсёды чужым
І неба, як мора, і мора начное,
Як неба, дзе чайкі лятаюць, як дым
Ад вогнішч вандроўнікаў,
што спачываюць.
А ты авантуры натуеш свае,
Якія праз сотні гадоў прачытаюць
На роднай зямлі, дзе салоўка пяе
Пра вечнасць і міг, і пра тое каханне,
Якое, вандроўная, зведала ты…
Міняецца свет, як на дрэвах лісты…
Але замяніць нам Айчыну не ў стане
Ніколі й ніякі Стамбул залаты.
5.04.2009 г.
БАЛАДА ЯЎХІМА ХРАПТОВІЧА
(4.01.1729-4.03.1812)
Багацце можна ў карты прагуляць,
Прапіць, спаліць і з’ехаць у замежжа,
Каб прывіднае шчасце там шукаць,
А не ў Айчыне жыць, нібыта ў вежы
Высокай, што стаіць сярод вятроў,
Высокім неба над сабой трымае…
Што грошы? Грошы — не любоў.
Любоў да роднае зямлі жывая,
І ты будуеш школу і царкву,
Палац прыгожы і бібліятэку
Для ўсіх людзей, якія тут жывуць
І што ідуць сюдой з вараг у грэкі.
І ў кожнай кніжцы рук тваіх цяпло,
І кожная прыступкай да Айчыны,
Якая будзе Заўтра, дзе святло
Гадоў мінулых знікнуць не павінна,
А жыць у школах, Храмах, у людзях,
Якім Айчына, як матулі сэрца,
Як сэрца, што ў Еўропы у грудзях,
Якое роўна і спакойна б’ецца…
13.05.2009 г.
БАЛАДА АНТОНІЯ ТЫЗЕНГАЎЗА
(1733 — 31.03.1785)
Для краю тутэйшага,
а не для ўласнае славы
Будуеш палацы, купляеш друкарню, і кнігі
Друкуюцца, хоць вырастаюць
на могілках травы,
І пыл асядае на ўсё адзінокі і ціхі,
І дом разбураецца, ды камяні застаюцца,
Нібыта радзімкі на целе,
на землях Радзімы.
І сёння ў тэатры тваім плачуць больш,
чым смяюцца,
Але перамены, ты верыш,
патрэбны й магчымы.
І ты не дрыжыш над грашыма,
багацце — не грошы,
А людзі, якім родны край у любую часіну
І самы найлепшы на свеце,
і самы прыгожы,
І гонар для ўсіх
за ягоную вечнасць загінуць.
І ты ганарышся
народам тутэйшым і краем,
І сам ты тутэйшы,
і ты не ўцякаеш ні ў Прагу,
Ні ў Лондан, ні ў Вену, ні ў ціхі Парыж,
бо ты знаеш,
Што там табе будзе
заўсёды самотна і блага
Без гэтых садоў,
што цяпер за вакном — маладыя,
Без жытніх палёў, на якіх васількі,
нібы слёзы
Жанчын беларускіх і нашых анёлаў, якія
Нас помняць і ў спёку,
і ў дождж, і ў марозы,
Як помніш і ты,
што для роднага любага краю
Патрэбна жыць сёння,
і будуць твой край і Паставы
У цэнтры Еўропы,
не ў некага з самага краю,
І будзе ў нас слава,
і будуць для славы падставы.
І ўсё ж ты самотна глядзіш у вакно,
бо цямнее
І восень дажджамі з палацаў
святочнасць змывае.
І ў краі тутэйшым
не кожны пакуль разумее:
Без мовы, без волі
краіны жывой не бывае…
19.08.2009 г.
(Працяг у наступным нумары.)
Анатоль Сідарэвіч
ФРАНТЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Другая італа-эфіопская вайна (гл.: Усходнеаафрыканскі фронт) 1935, 3 кастрычніка —
1936, 7 мая
2-я япона-кітайская вайна 1937, 10 ліпеня —
1945, 9 верасня
Паўночна-Кітайскі фронт Японіі. З 23.09.1939 пераведзены ў 1937, 27 жніўня —
падпарадкаванне Экспедыцыйнай арміі ў Кітаі. 1945, 15 жніўня
Цэнтральна-Кітайскі фронт Японіі. 14.02.1938 войскі 1937, 7 лістапада —
падначалены Цэнтральна-Кітайскай экспедыцыйнай арміі 1938, 14 лютага
Далёкаўсходні фронт Савецкага Саюза (першага фарміравання) 1938, 28 чэрвеня — 31 жніўня
Славацка-венгерская вайна 1939, 23-31 сакавіка
Нямецка-польская вайна 1939, 1 верасня — 6 кастрыч.
Польскі паход Чырвонай Арміі 1939, 17 — 29 верасня
Заходні фронт Германіі
2-я бітва за Атлантыку 1939, 3 верасня — 1945, 8 мая
3-я савецка-фінляндская вайна (Зімовая вайна) 1939, 30 лістапада —
1940, 13 сакавіка
Паўднёва-Кітайскі фронт Японіі. 26.06.1941 войскі перададзены 1940, 9 лютага —
Эспедыцйнай арміі ў Кітаі. 1941, 26 чэрвеня
Бітва за Міжземнае мора 1940, 10 чэрвеня — 1945, 2 мая
Паўночнаафрыканскі фронт (Afrikafeldzug) Германіі 1940, 10 чэрвеня —
1943, 13 мая
Італьянскі фронт саюзнікаў 1940, 10 чэрвеня — 1945, 2 мая
Абарона Мальты 1940, 11 чэрвеня —
1942, снежань
Далёкаўсходні фронт Савецкага Сююза (другога фарміравання) 1940, 1 ліпеня —
1945, 5 жніўня
Усходнеафрыканскі фронт саюзнікаў. Вызваленне Эфіопіі і 1940, ліпень —
інш. тэрыторый 1941, лістапад
Італа-грэцкая вайна 1940, 28 кастрычніка —
1941, 23 красавіка
Балгара-грэцкая вайна 1940, 28 кастрычніка —
1944, 25 кастрычніка
Высадка брытанскага дэсанту на а-вах Крыт і Лемнас 1941, 28 кастрычніка
Балканскі фронт (Balkanfeldzug)
Нямецка-грэцкая вайна 1941, 6 красавіка —
1944, 12 кастрычніка
Нямецка-югаслаўская вайна 1941, 6 красавіка —
1945, 15 мая
Усходні фронт Германіі 1941, 22 чэрвеня — 1945, 9 мая
Заходні фронт РСЧА 1941, 22 чэрвеня —
1944, 24 красавіка
Паўднёва-Заходні фронт (першага фарміравання) 1941, 22 чэрвеня —
1942, 12 ліпеня
Паўночна-Заходні фронт 1941, 22 чэрвеня —
1943, 20 лістапада
Паўночны фронт РСЧА 1941, 24 чэрвеня — 26 жніўня
Паўднёвы фронт (першага фарміравання) 1941, 25 чэрвеня —
1942, 12 ліпеня
Савецка-фінляндскі фронт (4-я савецка-фінская вайна) 1941, 25 чэрвеня —
1944, 19 верасня
Фронт рэзервовых армій 1941, 14 — 25 ліпеня
Фронт Мажайскай лініі абароны 1941, 18 — 30 ліпеня
Цэнтральны фронт (першага фарміравання) 1941, 24 ліпеня — 25 жніўня
Рэзервовы фронт 1941, 30 ліпеня —
10 кастрычніка
Бранскі фронт (першага фарміравання) 1941, 16 жніўня — 10 лістап.
Закаўказскі фронт (першага фарміравання) 1941, 23 жніўня — 30 снежня
Ленінградскі фронт 1941, 27 жніўня —
1945, 24 ліпеня
Забайкальскі фронт 1941, 15 верасня —
1945, 1 кастрычніка
Маскоўскі рэзервовы фронт 1941, 9 — 12 кастрычніка
Калінінскі фронт 1941, 19 кастрычніка —
1943, 20 кастрычніка
Карэльскі фронт 1941, 19 кастрычніка —
1944, 15 лістапада
16-ы фронт Японіі на аснове 16-й арміі (в-ў Ява). Паўднёвая 1941, 5 лістапада —
група армій. 27.03.1944 г. падпарадкаваны 7-у фронту. 1945, 15 жніўня
14-ы фронт Японіі на аснове 14-й арміі (Філіпіны). Паўднёвая 1941, 6 лістапада —
група армій. 1945, 15 жніўня
Маскоўская зона абароны 1941, 2 снежня —
1943, 15 кастрычніка
Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў . ЗША, Вялікабрытанія, 1941, 7 снежня —
Аўстралія, Індыя, Канада, Кітайская Рэспубліка, Нідэрланды, 1945 2 верасня
Новая Зеландыя, Савецкі Саюз і нш. супраць Японіі
і яе сатэлітаў.
Волхаўскі фронт 1941, 17 снежня —
1942, 23 красавіка
Бранскі фронт (другога фарміравання) 1941, 24 снежня —
1943, 12 сакавіка
Каўказскі фронт 1941, 30 снежня —
1942, 28 студзеня
Крымскі фронт 1942, 28 студзеня — 15 мая
Закаўказскі фронт (другога фарміравання) 1942, 15 мая -1945, 25 жніўня
Паўночна-Каўказскі фронт (першага фарміравання) 1942, 20 мая — 4 верасня
Волхаўскі фронт (другога фарміравання) 1942, 9 чэрвеня —
1944, 15 лютага
1-ы фронт Японіі (поўнач Манчжоў-го). Квантунская 1942, 4 ліпеня —
група армій. 1945, 15 жніўня
2-і фронт Японіі (Манчжоў-го; з 30.10.1943 г. в-ў Сулавесі 1942, 4 ліпеня —
1945, 13 чэрвеня
Варонежскі фронт 1942, 9 ліпеня —
1943, 20 кастрычніка
Паўднёва-Усходні фронт 1942, 7 жніўня — 30 верасня
Паўднёва-Заходні фронт (другога фарміравання) 1942, 25 кастрычніка —
1943, 20 кастрычніка
Паўднёвы фронт (другога фарміравання) 1943, 1 студзеня —
20 кастрычніка
Цэнтральны фронт (другога фарміравання) 1943, 15 лютага —
20 кастрычніка
Сталінградскі фронт (першага фарміравання) 1943, 12 ліпеня — 30 верасня
Сталінградскі фронт (другога фарміравання) 1943, 30 верасня — 31 снежня
Данскі фронт 1942, 30 верасня —
1943, 15 лютага
8-ы фронт Японіі (Саламонавы а-вы, Новая Гвінея). 1942, 16 лістапада —
Паўднёвая група армій. 1945, 15 жніўня
18-ы фронт Японіі (Тайланд). Паўднёвая група армій. Войскі 1943, 4 студзеня —
ў баявых дзеяннях не ўдзельнічалі. 1945, 15 жніўня
Паўночна-Каўказскі фронт (другога фарміравання) 1943, 24 студзеня —
30 лістапада
Курскі фронт 1943, 23 — 27 сакавіка
Бірманскі фронт (Паўднёвая група армій) 1943, 27 сакавіка —
1945, 15 жніўня
Бранскі фронт (трэці раз) 1943, 28 сакавіка —
10 кастрычніка
Стэпавы фронт 1943, 9 ліпеня — 20 кастрыч.
Італьянскі фронт Германіі (Italienfeldzug; гл. паз.) 1943, 10 ліпеня — 1945, 2 мая 3-і фронт Японіі (поўдзень Манчжоў-го). Квантунская група 1943, 29 кастрычніка —
армій. 1945, 2 верасня
Курскі фронт 1943, 27 — 28 сакавіка
Прыбалтыйскі фронт 1943, 10 — 20 кастрычніка
Беларускі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1944, 24 лютага
І Прыбалтыйскі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1945, 21 лютага
ІІ Прыбалтыйскі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1945, 1 красавіка
І Украінскі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1945, 10 чэрвеня
ІІ Украінскі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1945, 10 чэрвеня
ІІІ Украінскі фронт 1943, 20 кастрычніка —
1945, 15 чэрвеня
ІV Украінскі фронт (першага фарміравання) 1943, 20 кастрычніка —
1944, 31 мая
5-ы фронт Японіі (Паўднёвы Сахалін, Курыльскія а-вы, 1944, 10 сакавіка —
в-аў Хакайда) 1945, 1 верасня
7-ы фронт Японіі (Малая, Сінгапур, Калімантан, Ява, 1944, 19 сакавіка —
Суматра). Паўднёвая група армій. 1945, 15 жніўня
І Беларускі фронт (першага фарміравання) 1944, 24 лютага — 5 красавіка
І Беларускі фронт (другога фарміравання) 1944, 16 красавіка —
1945, 10 чэрвеня
ІІ Беларускі фронт 1944, 16 красавіка —
1945, 10 чэрвеня
ІІІ Прыбалтыйскі фронт 1944, 21 красавіка — 16 чэрв.
ІІІ Беларускі фронт 1944, 24 красавіка —
1945, 15 жніўня
ІV Украінскі фронт (другога фарміравання) 1944, 5 жніўня —
1945, 25 жніўня
Фронт на поўдні Францыі. 1944, 15 жніўня
6-ты фронт Японіі (міжрэчча Янцзы і Хуанхэ). 1944, 25 жніўня —
Экспедыцыйная армія ў Кітаі. 1945, 15 жніўня
10-ы фронт Японіі на аснове Тайваньскай арміі. Асобныя 1944, 29 верасня —
часткі бралі ўдзел у абароне а-воў Рукю, у т. л. Акінавы. 1945, 15 жніўня
Утвораная 1.02.1945 г. Армія Тайваньскага раёна ўдзел у
баявых дзеяннях не брала.
11-ы фронт Японіі (абарона раёна Тахоку, поўнач Хансю). 1945, 6 лютага — 15 жніўня
Войскі ўдзел у баявых дзеяннях не бралі.
13-ы фронт Японні (абарона раёнаў Кансай і Цюгоку на в-ве 1945, 1 лютага — 2 верасня
Хансю,у т. л. Осакі, в-ва Сікоку). Войскі ўдзел у баявых
дзеяннях не бралі.
15-ы фронт Японіі (абарона раёна Такай, у т. л. Нагоі). 1945, 1 лютага — 15 жніўня
Войскі ўдзел у баявых дзеяннях не бралі.
12-ы фронт Японні (абарона раёна Канто, у т. л. Токіо). 1945, 2 лютага — 2 верасня
Войскі ўдзел у баявых дзеяннях не бралі.
17-ы фронт Японіі на аснове Карэйскай арміі (Карэя). 1945, 22 студзеня —
З 10.08.1945 у Квантунскай групе армій. 1945, 15 жніўня
І Далёкаўсходні фронт 1945, 5 жніўня — 1 кастрыч.
ІІ Далёкаўсходні фронт 1945, 5 жніўня — 1 кастрыч.
Савецка-японская вайна 1945, 9 жніўня — 2 верасня
Тарашкевіч і Аляхновіч
Taraszkiewіcz — Alechno-wicz // Preglаd Wilenski. № 15-16, 19 grudnia 1933. S. 8-9.
7 снежня гэтага года на по-льска-савецкай мяжы Браніслаў Тарашкевіч, шматгадовы палітыч-ны вязень у Польшчы, быў абме-нены на савецкага вязня, знанага ў Вільні беларускага літаратара Францішка Аляхновіча. Як падае прэса, перамовы паміж польскімі і савецкімі ўладамі па гэтай справе вяліся на працягу 5 месяцаў.
Абмен Тарашкевіча ні для кога не быў неспадзянкай і вера-годна пра яго знаў і сам вязень. Пасля суду можна было падаваць апеляцыі аб невінаватасці, але ён гэтага не рабіў. Лічылася, што Та-рашкевіча чакае такі ж самы лёс, як і ўсіх былых беларускіх паслоў.
Такім чынам, да шматлікай групы былых беларускіх парла-ментарыяў, якія пакінулі няўдзяч-нае палітычнае поле Польшчы, да-даўся яшчэ адзін дзеяч, гэтым ра-зам самы таленавіты і папулярны. Хоць палітычнае крэда Тарашкеві-ча можа выклікаць вялікую засця-рогу, аднак шматгадовы тэрмін у турме і асабістыя чалавечыя варт-асці Тарашкевіча спрыялі таму, што ён выклікаў не толькі спачу-ванне, але і розныя групы паліты-каў жадалі бачыць у сваім коле такую неардынарную асобу. Ня-даўна з’явілася агрэсіўная брашу-ра, якая характарызавала Тараш-кевіча, як закончанага камуніста. Аднак, здаецца, супраць пажадан-ням аўтара, гэтая брашура палег-чыла Тарашкевічу выезд да Саве-таў. Гэта быў адзіны эфект ад яе.
Дарога, якую прайшоў у сваёй палітычнай дзейнасці Тара-шкевіч, вельмі павучальная. Ад няўдалых спробаў супольнай пра-цы з палякамі, барацьбы ў апазі-цыі ён пераходзіць да пераканан-ня, што марксізм у інтэрпрэтацыі Леніна ёсць адзінай дактрынай, здольнай змяніць і ўдасканаліць свет. Не будзем разбірацца з тым, ці ішоў Тарашкевіч па правільнай дарозе, варта падкрэсліць, што яго паступовая метамарфоза не ёсць адзінкавым фактам сярод беларус-кіх дзеячаў у межах Польшчы. Дзякуючы нацыянальнай паліты-цы ў нас, дарога Тарашкевіча ўсё больш становіцца папулярным гасцінцам для беларуса. Менавіта палітыка прывяла Тарашкевіча з лагера радыкальных паланафілаў у лагер верных паслядоўнікаў камуністычнай дактрыны. Эвалю-цыя цягнулася шэраг гадоў і, як можна меркаваць з прамоваў Та-рашкевіча у судзе, ёсць прадуктам яго глыбокіх роздумаў і пошукаў вырашэння грамадскіх праблем. Таму не трэба казаць, што Тараш-кевіч быў не ў згодзе з самім са-бой, прыняў модную зараз ідэало-гію для кар’еры. А выезд Тараш-кевіча толькі пацвердзіў факты, якія да гэтага маглі лічыцца домы-сламі ці дапушчэннямі.
Наколькі выезд Тарашкеві-ча нікога не здзівіў, настолькі яго абмен на Аляхновіча ўсіх шакіра-ваў. Якая іронія лёсу! Даўнія ста-рыя сябры сталі каля памежных слупоў, як прадстаўнікі варожых палітычны накірункаў1. І абодва адначасова атрымалі свабоду па-сля шматгадовай вязніцы2 …
Апошнім часам, мы пры-звычаіліся бачыць на месцы Алях-новіча арыштаваных ксяндзоў, по-льскіх патрыётаў і дзеячаў. Першы раз вяртаецца гэтай дарогай бела-рус. Без сумнення цяжкім быў лёс Аляхновіча на Салавецкіх выспах, і не дзівіць тое, што імкнуўся ён уратавацца з таго пекла і любым коштам вярнуцца ў родную Віль-ню. Аднак, у мясцовых беларускіх колах яго вяртанне выклікала шма-тлікія каментары.
Аляхновіч ніколі не быў па-літыкам. Гэта тыповы літаратар, які нават у сваіх творах не кранаўся палітыкі. З-за нейкага выпадку ці непаразумення прыклеілі яму ў Саветах этыкетку палітыка, а пасля абмену праз згоду польскага ўра-ду на Тарашкевіча, гэтая этыкетка яшчэ мацней і назаўсёды да яго прыстала.
Да беларускага грамадства прыбыла новая сіла, якую можна будзе выкарыстаць для культурнай працы на карысць беларускага тэ-атру. Аднак гэта праца магла б раз-вівацца толькі ў тым выпадку, калі з урадавых сфераў замест задава-льнення ад кідання няшчасных крошак «дзеля адчэпнага», згадзі-ліся б на вялікую і шырокую дапа-могу культурнай працы ў бела-рускай вёсцы на роднай мове. Але пра гэта не можна і марыць.
Зразумела, што Аляхновіч ведаў пра цяжкія ўмовы працы ў родны краі, і тое што застаў тут, не было для яго неспадзяваным3.
S-wicz. Taraszkiewocz — Ale-chnowicz // Preglad Wilenski. № 15-16, 19 grudnia 1933. S. 8-9.
(S-wicz. — псеўданім Антона Луцкевіча.)
Пераклад
Леаніда Лаўрэша.
Ад перакладчыка. Я ве-даю, што давяраць успамінам камуністаў, выдадзеным у Менску да 1990-х гг., нельга. Але, здаец-ца, успаміны вядомага камуніс-тычнага дзеяча Мікалая Арэхвы маюць прамое дачыненне да тэмы вышэйнадрукаванага артыкула Антона Луцкевіча.
Сярод шматлікіх чыннікаў, якія садзейнічалі змене поглядаў беларускіх нацыянальных дзеячаў у Польшчы, адным з самых важных быў поспех эканамічнага і куль-турнага развіцця БССР і … нацы-янальная палітыка раўнапраўя ўсіх нацый.
З асаблівым задавальнен-нем успрынялі дзеячы беларуска-га нацыянальнага руху ў Польшчы ўзбуйненне БССР у 1924 годзе за кошт далучэння многіх паветаў з пераважным беларускім насельні-цтвам Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Іх настрой выказаў тады Б. Тарашкевіч у ад-ной са сваіх прамоў у Сейме і по-тым на судовым працэсе: «Я ска-заў сабе, што ў БССР будуецца бе-ларускі дом».
А ў беларусаў у Польшчы свайго дома не было. Там былі «крэсы всходне» Польшчы. …
Перад КПЗБ стала важная і адказная задача: узяць растучы бе-ларускі нацыянальна-вызваленчы рух пад свой уплыў і надаць яму адпаведную форму развіцця. У вы-глядзе партызанскай барацьбы гэты рух развівацца ўжо не мог. Патрэбныя былі іншыя арганіза-цыйныя формы.
Калі я ехаў прымаць кіраў-ніцтва Віленскім акругай, ЦК КПЗБ даручыў мне ўсталяваць сувязь з прадстаўнікамі левага крыла бела-рускага нацыянальнага руху. З дапамогай сям’і А. Капчэўскага я звязаўся з выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, а праз яго — з С. Рак-Міхайлаўскім і Б. Тараш-кевічам.
Раней Тарашкевіча я ведаў з газет. Цяпер перада мной стаяў невысокага росту стройны чала-век, гадоў за трыццаць, з залысі-намі, невялікімі чорнымі вусікамі, у акулярах, з добразычлівым інтэлі-гентным выразам твару. Я назваў-ся Пятром, прадстаўніком кіраўні-цтва КПЗБ. …
У чэрвені 1925 года ў бела-рускай нацыянальнай фракцыі Се-йма адбыўся раскол. З яе складу выйшлі дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла, якія стварылі асобную фра-кцыю пад назвай Беларуская ся-лянска-рабочая грамада (БСРГ).
Новая фракцыя яшчэ не ме-ла выразнай праграмы і статута. Гэта пытанне абмяркоўвалася пазней на нарадзе прадстаўнікоў ЦК КПП і ЦК КПЗБ з кіруючым актывам БСРГ у канцы жніўня 1925 года, якая адбылася ў Гданьску (дакладней — у Сопаце). Кіраўніцт-ва БСРГ на гэтай нарадзе прад-стаўлялі Б. Тарашкевіч, І. Шнарке-віч, М. Марцінчык і іншыя. Ад імя ЦК КПП выступаў Стэфан, дэлега-тамі ЦК КПЗБ былі Артур, Павел і Пётр (аўтар гэтых успамінаў). У якасці прадстаўнікоў ЦК КП (б) Б ўдзельнічалі А. Славінскі, В. Ігна-тоўскі і А. Ульянаў.
Такім чынам, нарада была прадстаўнічай і вельмі аўтары-тэтнай. …
Тут я пазнаёміўся з Тараш-кевічам бліжэй. Ён прыкоўваў да сябе ўвагу веданнем абмеркоўва-ных праблем, агульнай эрудыцы-яй, досціпам, мяккасцю ў зносінах з людзьмі. …
II канферэнцыя КПЗБ адбі-лася ў маёй памяці … падзеяй. Гэта ўступленне Б. Тарашкевіча ў чле-ны кампартыі. …
Вучоны-філолаг, аўтар пе-ршай беларускай граматыкі, буй-ны беларускі грамадскі дзеяч, дэ-путат Сейма, ён не адразу пры-йшоў у кампартыю. Доўгія гады ён падзяляў дробнабуржуазныя погляды і памылкі, вагаўся. У пра-вільнасці праграмы палітычнай дзейнасці кампартыі ён ўпэўніўся з развіцця палітычных падзей у Польшчы і Заходняй Беларусі, дзейнасці КПЗБ і поспехаў БССР у сацыялістычным будаўніцтве і ажыццяўленні ленінскай палітыкі раўнапраўя нацый.
У сваёй заяве Б. Тарашке-віч казаў, што ў апошні час у сваіх палітычных поглядах ён згодны з КПП, а ў Сейме цесна супрацоў-нічае з камуністычнай фракцыяй, фактычна лічыць сябе камуністам і хоча афіцыйна быць членам Кам-партыі.
Прысутныя на пасяджэнні выказваліся за прыняцце Б. Тара-шкевіча ў члены КПЗБ. …
Прымаючы Тарашкевіча ў КПЗБ (а тым самым і ў КПП), мы дамовіліся, што гэтае рашэнне па-вінна быць негалосным, каб не на-несці шкоду яго легальнасці і дзей-насці БСРГ, якую ён узначальвае. Было вырашана, што Тарашкевіч не ўвойдзе ў склад камфракцыі ў Сейме, але будзе падпарадкоўвац-ца яе дырэктывам.
Прымаючы Тарашкевіча ў члены кампартыі, мы не памылі-ліся. Узначальваючы ЦК БСРГ, ён умела і творча праводзіў там палі-тычную лінію КПП, спрыяў выця-сненню з Грамады беларускіх на-цыяналістаў і развіццю яе па рэва-люцыйным шляху. …
Б. Тарашкевіч меў невычэ-рпны запас разнастайных анекдо-таў, філалагічных, палітычных і ін-шых, якія артыстычна распавя-даў, выклікаючы ўсеагульны смех.
Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Воспоминания. Минск, 1983. С. 70-73.; С. 83-86.
1 Кажуць, што сустрэўшыся на памежным мастку, яны прыўзнялі капелюшы, і Аляхновіч, скрушна прамовіў: «Куды ты, Бронюсь, ідзеш?» — Л.Л.
2 8 студзеня 1938 г. Тарашкевіч быў прыгавораны да расстрэлу. Пад нечалавечымі катаваннямі падпісаў даносы на 249 (!) чалавек. Даследчык Леанід Маракоў выказваў меркаванне, што Браніслаў Тарашкевіч не быў расстра-ляны, а загінуў падчас катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. — Л. Л.
3 Францішак Аляхновіч быў забіты ў Вільні ў сваёй кватэры 3 сакавіка 1944 г. Хто яго забіў — чырвоныя партызаны ці АК, невядома да нашага часу. Але перад забойствам Аляхновіч, як рэактар газеты «Беларускі голас» пачаў друкаваць спісы беларусаў, забітых АК-аўцамі ў Лідскім павеце. — Л. Л.
Не ад Эзопа, а ад Язэпа
ВЫКАЗВАННІ
Неўгамонны пляткарскі экстаз.
Хамства вартае хамства.
Сабака глядзеў на гаспада-ра, бачыў у яго руках костку і скавытаў з радасці.
“Пацярпелы ад кахання”, — запіс у міліцэйскім пратаколе.
Бойся маланкі, а не грому.
Словавольнасць і слова-блуддзе — радня.
— Эх! Чацвёрты Рамэа быў лепшы за пятага, — скардзілася Джульета сяброўцы.
Выбары — тэатральна-свя-точнае ды прымусовае выкананне нейкага доўгу.
Пачуў выраз «справядлівы дурань» і ніяк не мог уцяміць, а хто такі «несправядлівы»?
Шматдзядулева бабуля.
Жаваў брывамі думкі.
Саксаул малы, але карані доўгія.
Ён не меў жалеза ў грудзях, але на грудзях яго было шмат.
Гультай ад таго, што ў га-лаве не тое.
Праўдапсеўдашукальнікі былі, ёсць і будуць.
Час эканамічнай стабіліза-цыі не вечны. Вечны час інфля-цыі, дэвальвацыі, індэксацыі, упе-рамежку з кампенсацыяй.
Паважаць сябе прымуша-юць надвор’е, хвароба і жанчыны.
Закон прыцягнення другой жанчыны.
Жанчына цяжка ўздыхнула: мода на мужчын у нас не пра-ходзіць.
Аб’ява
Для заканчэння напісання рамана тэрмінова патрабуецца муза.
З тлумачальнай
Жыў так, бо не мог інакш. А паколькі ў мяне няма пачуцця меры, то перабіраў.
Язэп Палубятка
Дадаць каментар