НАША СЛОВА № 38 (1449), 18 верасня 2019 г.

Серада, Верасень 25, 2019 0

80 гадоў таму назад беларускі народ уз’яднаўся ў адзіную рэспубліку

Фашысцкая Германія напала на Поль-шчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб каманду-ючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглага, а так-сама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Берасце).

14 верасня Берасце было занята нямец-кімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Берасцейскую цвердзь, якую мужна абаранялі польскія салдаты начале з брыгадным генера-лам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разоў пераўзыходзілі ў колькасці зброі, абстрэ-львалі цвердзь з гармат і мінамётаў, бамбілі з самалётаў. Абаронцы адбілі 7 моцных атак ня-мецкай пяхоты і танкаў, але іх становішча рабі-лася ўсё больш драматычным і безнадзейным. Познім вечарам 17 верасня і ноччу з Цытадэлі выйшла большасць абаронцаў у напрамку Кодня, для прыкрыцця асноўных сіл у цвердзі засталіся добраахвотнікі з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. Толькі 18 верасня немцы з боку Цярэспаля ўвайшлі ў Цытадэль. Колькі аба-ронцаў Берасцейскай цвердзі загінула альбо памерла ад ран, невядома.

Паводле распараджэння ўрада СССР 17 верасня 1939 г. пачаўся Вызвольны паход Чы-рвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пачалі ажыццяўляцца пагадненні паміж савецкім і германскім кіраўніцтвам аб размежаванні «сфер інтарэсаў» паводле Маскоўскай дамовы ад 23 жніўня 1939 г. У ходзе паходу Чырвонай Арміі асобныя падраздзяленні Войска Польскага аказвалі нязначнае супраціўленне, адступалі альбо здаваліся ў палон. Мясцовае насельніцтва аказвала садзейнічанне Чырвонай Арміі.

19 верасня 29-я лёгкатанкавая брыгада 4-й арміі пад камандаваннем С. М. Крывашэіна заняла Пружаны, 20 верасня перадавыя часткі брыгады падышлі да Берасця. У горад была на-кіравана разведка начале з батальённым камі-сарам Баравенскім. Затым у штаб 29-й брыгады прыбыла нямецкая дэлегацыя ў складзе двух афіцэраў і шасці салдат.

21 верасня С. М. Крывашэін з 4-м тан-кавым батальёнам увайшоў у горад. Мясцовыя камуністы збудавалі на Кобрынскім мосце (уезд у горад з усходу) драўляную арку, упрыго-жаную хвояй, паднеслі хлеб і соль.

Як старэйшы па чыне, камандзір Чырво-най Арміі С. М. Крывашэін прыняў Берасце ад генерала Г. Гудэрыяна. Гейнц Гудэрыян меў загад правесці сумесны парад, але камбрыг пра-явіў сябе палітыкам і ўхіліўся ад сумеснага параду.

У Берасцейскай цвердзі 22 верасня а 10-й гадзіне з вежы Цярэспальскіх варот пад гукі аркестра быў спушчаны імперскі сцяг. А 12 гадзіне ў цвердзь прыбылі прадстаўнікі Чырво-най Арміі, над цвердзю паднялі сцяг СССР. Перадачу цвердзі правёў камандзір 2-га бата-льёна 76-га пяхотнага палка обер-лейтэнант Ганц-Георг Лемель. Прыняў цвердзь памочнік начальніка штаба 29-й брыгады капітан Іван Дзмітрыевіч Квас. У цвердзі заставаліся каля 900 параненых польскіх салдат і афіцэраў.

22 верасня ў другой палове дня С. М. Крывашэін на плошчы (цяпер пл. Леніна), сто-ячы каля Г. Гудэрыяна, назіраў урачысты марш нямецкіх батальёнаў (пяхота, артылерыя, танкі), якія выходзілі з Берасця на захад. Насупраць невысокага памоста з камандуючымі стаялі гле-дачамі байцы з 4-га танкавага батальёна. У гэты час некалькі савецкіх танкаў, якія праехалі праз горад да пачатку маршу, блакавалі чыгунку, каб немцы не змаглі вывезці маёмасць са складаў.

Паводле СМІ.

Міленіюм Берасця высвяціў гісторыю горада

6-8 верасня адбыліся святкаванні, прысвечаныя 1000-годдзю Берасця. У пра-граме ўрачыстасцяў былі мастацкія і спартовыя мера-прыемствы, фестываль тэ-атраў і кніг, гістарычныя выставы, рыцарскія турні-ры, карнавальнае шэсце. Падчас святкаванняў Аляк-сандр Лукашэнка падараваў Берасцейскую Біблію му-зею гісторыі горада. Мясцо-выя і цэнтральныя газеты паведамлялі аб адкрыцці но-вай інфраструктуры — За-ходняга абхода, якая разгру-зіць транспартныя патокі  і палепшыць экалогію го-рада.

Народнае гулянне працягвалася штодня, ма-ладыя бацькі з дзецьмі з за-давальненнем бавілі час ля фантанаў. Турысты з ціка-васцю вывучалі барыльефы помніка з анёлам-ахоўнікам на вяршыні і шасцю скульп-турамі, пасталенага ў 2009 годзе да 990-годдзя Берасця па праекце архітэктара А.А. Андрэюка і скульптара А.А. Паўлючука.

Абласны гісторыка-краязнаўчы музей па вул. К. Маркса, 40  з гарматамі ля ўвахода прыцягваў увагу га-сцей горада. Экспазіцыя му-зея багатая на дакументы, кнігі, прадметы, здабытыя ў археалагічных раскопках, бліскучыя рыцарскія пан-цыры і зброю ХII-ХIХ ста-годдзяў, старажытныя мане-ты. Тут можна ўбачыць бу-лаву гетмана, ваярскія дзіды, шаблю часоў Касцюшкі.

У адной з залаў му-зея можна праехаць у купэ цягніка мінулага стагоддзя па маршруце Берасце-Пінск, агледзець прыродны ланшафт Берасцейшчыны.

Пра яркія факты з гіс-торыі Берасця распавяла супрацоўніца музея Ніна Міхайлаўна Кірылава.

Берасце ўпершыню ўзгад-ваецца  ў «Аповесці мінулых га-доў»  у 1019 годзе. З ХI да сярэ-дзіны ХII стагоддзя горад знахо-дзіўся ў складзе Тураўскага кня-ства. З другой паловы ХII ст. Бе-расце ўваходзіла ў склад Уладзі-міра-Валынскага княства. У кан-цы ХII ст. горадам валодаў поль-скі кароль Казімір II.

У 1319 г. пры князі Геды-міне Берасцейская зямля першы раз далучана да Вялікага Княства Літоўскага. У 1390 годзе Берасце першым з гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі атрымала Маг-дэбургскае права.

У 1409 годзе  ў  Берасцей-скім замку адбывалася сустрэча польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і вялікага князя літоў-скага Вітаўта, і быў вызначаны план супольных дзеянняў  у вайне супраць крыжакоў, а  ў 1410 годзе  берасцейская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1413 годзе быў юры-дычна вызначаны стан горада. Ён стаў цэнтрам Берасцейскага ста-роства Трокскага ваяводства  ВКЛ. У 1495  годзе  ў Берасці ад-крыўся шпіталь, прытулак для старых і знямоглых.

У 1551 годзе Берасцейскае староства ўзначаліў дзяржаўны дзеяч, ваявода віленскі і канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны. Вя-лікі дабрачынца горада М. Радзівіл Чорны ў 1563 годзе заснаваў дру-карню і надрукаваў Берасцейскую Біблію. Ён заснаваў у замку кальві-нісцкі збор, спрыяў распаўсюду кальвінізму. Берасце атрымала ка-ралеўскі прывілей, і горад займеў пячатку. У 1588 годзе цырульнік Генрых Петэрсан адчыніў пер-шую ў горадзе аптэку.

У 1596 годзе ў Свята-Міка-лаеўскай царкве ў Берасці ад-быўся Царкоўны сабор, на якім быў прыняты акт аб стварэнні уніі.

У 1600 годзе ў Берасці вян-чаўся князь Януш Радзівіл з княж-ной Сафіяй Алелькаўнай Слуцкай (згодна з праваслаўнымі крыні-цамі).

У 1620 годзе быў пабу-даваны ўніяцкі манастыр айцоў-базыльянаў з касцёлам св. Пятра і Паўла па ініцыятыве ўніяцкага мітрапаліта Язэпа Руцкога.  Духоў-нае жыццё таго часу было бага-тым і разнастайным. У Берасці  ў гэты перыяд існавалі манастыры брыгітак, дамініканцаў і трыніта-рыяў, касцёл езуітаў. Людзі былі пабожнымі і прагнымі да ведаў, пры манастырах адчыняліся шко-лы і шпіталі.

У 1706 у час Паўночнай вайны шведскія войскі ўзялі горад  у аблогу і занялі яго.

— Шведскі кароль быў  у захапленні ад Берасця, — распавяла  Ніна Міхайлаўна Кірылава. — Ён загадаў свайму мастаку  выканаць  мапу  з  выявай горада. Гэта выява дайшла да нашага часу. Вы-кананая ў вялікім фармаце, яна сёння ўпрыгожвае адну  з вуліц горада.

Вайна аслабіла поль-ска-літоўскую дзяржаву. У другой палове ХVIII cтагод-дзя Антоні Тызенгаўз засна-ваў тут суконную мануфак-туру.  У 1775 годзе па ініцыя-тыве караля Станіслава Аўгу-ста Панятоўскага распачало-ся будаўніцтва Мухавецкага  (Каралеўскага) канала.

У красавіку1794  года Берасце апынуўся ў руках паўстанцаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, горад заняў корпус генерал-маёра К. Серакоўскага. Каля Бера-сцейскага прадмесця Цярэ-спаля адбыўся бой паўстанцаў з вайскамі Суворава. Войскі К. Се-ракоўскага былі разбітыя, пазней і Т.  Касцюшка трапіў у палон…

У 1812 годзе Берасце занялі напалеонаўскія жаўнеры. ..

Ні адно войска так не пару-шыла горад, як загад імператара Мікалая 1, які прымусіў разбу-рыць старажытныя помнікі і пабу-даваць абарончую фартэцыю. Бу-даўніцтва  яе  ішло з 1836 па 1846 год. Цвердзь акружалі воды Му-хаўца і Буга. Забудовы старажы-тнага Берасця зніклі, а сучасныя вуліцы з’явіліся ўжо на новым ме-сцы.  У 1869 годзе была пабуда-вана чыгунка Берасце-Варшава, у 1871 г. з’явілася чыгуначная лінія Берасце — Масква.

У 1914 годзе пачалася пер-шая Сусветная вайна, а ў 1915 годзе нямецкія войскі занялі Вар-шаву і Берасце. У 1917 г. у Берасці пачаліся мірныя перамовы. 3 са-кавіка горад над Бугам увайшоў  у гісторыю як месца падпісання Брэст-Літоўскага міру. У 1921 го-дзе Брэст-Літоўск  у складзе Заход-няй Беларусі  адышоў да Польш-чы, быў перайменаваны ў Брэст-над-Бугам і стаў цэнтрам Пале-скага ваяводства. У 1921 годзе го-рад налічваў 1941 будынак, у ім жылі 29 460 жыхароў.

З 1919 да 1939 горад насіў назву Брэст-над-Бугам, улада на-лежала палякам, была створана Рада і магістрат.

У Вялікую Айчынную вай-ну Берасце ў ліку першых прыняло на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гераічная абарона Бе-расцейскай цвердзі доўжылася да канца ліпеня 1941 года.

У пасляваенны час аднаў-ленне і рэканструкцыя горада вя-лася інстытутам «Белдзяржпра-ект». У мірны час мемарыяльны комплекс з музеем Берасцейскай цвердзі-героя быў пабудаваны  пад кіраўніцтвам народнага архі-тэктара СССР  У. А. Караля. Упер-шыню дзень нараджэння горада адзначаўся ў 1969 годзе (950 гадоў).

Мы пацікавіліся, дзе ў Бе-расці гучыць часцей родная мова. У першую чаргу — у абласной біб-ліятэцы імя Горкага, побач з якой у 2017 годзе пастаўлены помнік Берасцейскай Бібліі.

Сярод іншых месцаў — гэта краўдфанд-кафэ «Грунтоўня» на пл. Свабоды 18/1, дзе праходзяць кожны тыдзень курсы «Мова-на-нова». Таксама гэта грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч», дзе адбы-ваюцца лекцыі і семінары. Прыем-на пагутарыць па-свойску з гаспа-дарамі крамы сувеніраў і бела-рускіх строяў, кніг і часопісаў «Князь Вітаўт», якая знаходзіцца на вул. Савецкай, 55. Тут прыемна набыць падарункі, значкі і пашто-ўкі на памяць аб наведванні Бера-сця.  Гаспадар крамы запрашае не абмінуць уніяцкую царкву па вул. Дворнікава, 63, дзе можна набыць Новы Запавет, Біблію і іншыя ду-хоўныя кнігі па-беларуску.

Берасце пакідае цёплыя ўражанні. Застаецца толькі ча-каць, калі праз некалькі дзесяці-годдзяў цэнтральныя вуліцы — Ле-ніна, Маркса і Савецкая — набудуць імёны Мікалая Радзівіла Чорнага, Тадэвуша Касцюшкі і Язэпа Руц-кога.

22 верасня з 1000-годдзем горада жыхароў павіншуе Зміцер Вайцюшкевіч на канцэрце ў памя-шканні Берасцейскай абласной філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)  ў 19.00

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Ахова гістарычна-культурнай спадчыны — клопат ТБМ

Нататкі з канферэнцыі

6 верасня ТБМ імя Ф. Скарыны  правяло рэспубліканскую навукова-практычную канфе-рэнцыю «Нашы вякі — наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Міні-стэрства спорту і турызму, вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў, каталіцкага касцёла, мясцовых дабрачынных фондаў, музеяў. На ёй абмяркоўваліся юрыдычныя, тэарэтычныя і практычныя пытанні захавання гістарычна-куль-турнай спадчыны.

У вітальным слове начальніца Упраў-лення па ахове гістарычна-культурнай спадчы-ны Наталля Хвір перадала падзяку і добрыя словы ў адрас ТБМ ад міністра культуры. Дэпу-тат Палаты Прадстаўнікоў і старшыня Тавары-ства беларускай мовы Алена Анісім зачытала віншаванне ўдзельнікам канферэнцыі з ЗША і пералічыла нормы заканадаўства, якія спры-яюць захаванню беларускасці.

Тэма захавання такіх галоўных каштоў-насцей, як беларуская мова, герб  і сцяг прагу-чала ў выступленнях старшыні ТБМ Алены Анісім, заслужанага юрыста Рэспублікі Бела-русь Міхаіла Іванавіча Пастухова.

Кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку гістарычна-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Генадзь Ходар распавёў пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гістарычна-культурнай спадчыны. З яго выступлення ўдзельнікі канферэнцыі даведалі-ся, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца  17 аб’ектаў сусветнай спадчыны, 635 аб’ектаў нацы-янальнага значэння. Міністэрства культуры вы-ступае дзяржаўным рэгулятарам палітыкі па за-хаванні гістарычна-культурнай спадчыны.

Доктар архітэктуры і прафесар БНТУ Георгій Патаеў зацікавіў прысутных аповедам пра 45 знакамітых паркавых ансамбляў Бела-русі, лепшыя з якіх — Нясвіжскі і Гомельскі -за-хоўваюцца на еўрапейскім ўзроўні.

Пра жывую спадчыну Беларусі — трады-цыйныя веды і практыкі як элементы ідэнтыч-насці распавяла Ала Барысаўна Сташкевіч, прадстаўніца фонду «Культурная спадчына і сучаснасць». Беларусь захавала ўнікальныя практыкі па бортніцтву, народнай медыцыне, кулінарыі, народных рамёствах. Гэты рэсурс можа дапамагчы ў развіцці крэатыўных інду-стрый рэгіёнаў.

На секцыйных пасяджэннях абмяркоў-валіся тэмы зберажэння архітэктурнай і археа-лагічнай спадчыны, захавання мемарыяльных мясцінаў і літаратурных помнікаў.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел вядомыя гісторыкі і краязнаўцы Павел Каралёў, Мікалай Півавар, Вітольд Ермалёнак і іншыя. Станіслаў Суднік распавёў пра практыку захавання памяці пра паўстанне 1863 года на Лідчыне. Пра за-межны досвед паведамілі Георгій Патаеў, Алена Каховіч, Дзяніс Тушынскі.

Пра аднаўленне храмаў на Беларусі рас-павёў Яго Эксэленцыя біскуп Казімір Вяліка-селец. Алег Анатольевіч Трусаў распавёў пра археалагічнае вывучэнне помнікаў беларускага мураванага дойлідства ХI-ХII cтагоддзя ў ХХ стагоддзі. Важнасць захавання недатыкальнасці зоны Курапатаў падкрэсліла  сябра экспертнай групы ў абарону Курапатаў Зінаіда Антонаўна Тарасевіч. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел такія вядомыя папулярызатары шэдэўраў архітэкту-ры і мастацтва, як Юры Жыгамонт, Сяргей Ха-рэўскі і іншыя.

Што перашкаджае захаванню ў належ-ным стане многіх сядзібаў і паркаў, дапускае іх занядбанасць? Гэта малая колькасць спецыялі-стаў у галіне культурнай спадчыны — усяго 137 чалавек у рэгіёнах, і слабасць фінансавання. У выступленнях падкрэслівалася неабходнасць прыцягнення прыватных інвестараў для аднаў-лення помнікаў архітэктуры і паркавых ансам-бляў і стымулявання донараў.

ТБМ як грамадская арганізацыя шчы-льна супрацоўнічае з дзяржаўнымі арганізацы-ямі, дабрачыннымі фондамі па пытаннях папуля-рызацыі гістарычна-культурных каштоўнасцей, духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа і пастаянна публікуе матэрыялы на гэту тэматыку на старонках газет » Наша слова» і «Новы час».

Юбілейная канферэнцыя ТБМ, аргані-заваная намеснікам старшыні ТБМ Дзянісам Тушынскім, атрымалася плённай і змястоўнай.

Э. Оліна.

 

Міхаіл Пастухоў

ГЕРБ, СЦЯГ, МОВА ЯК ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ I НАРОДА. ПРАВАВЫЯ МЕХАНІЗМЫ ЗАХАВАННЯ I ЎДАСКАНАЛЕННЯ

Уводзіны

Гістарычна-культурная і духоўная спад-чына беларускага народа фармавалася на праця-гу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пака-ленне. Яна ўключае ў сябе мастацтва, літара-туру, адукацыю, навуку, народную творчасць і фальклор, іншыя матэрыяльныя і духоўныя даброты. Яе захаванне з’яўляецца перадумовай і ўмовай самабытнасці народа і нацыянальнага развіцця краіны.

Асаблівае месца ў культурным і духоў-ным жыцці народа займаюць такія атрыбуты нацыянальнай дзяржаўнасці, як герб і сцяг, а таксама мова тытульнай нацыі, якой аддаецца перавага сярод моў іншых нацыянальных супо-льнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі дзя-ржавы.

Ніжэй разгледзім асаблівасці гістарыч-нага развіцця нацыянальных сімвалаў беларус-кага народа, яго мовы, замацаванне гэтых каш-тоўнасцяў у заканадаўстве, а таксама праблемы, звязаныя з іх захаваннем і ўдасканаленнем у новых умовах.

 

Герб Беларусі

У беларускай гісторыі прынята лічыць, што сімвалам беларускай дзяржавы здаўна быў герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня» — выява збройнага вершніка на кані ў руху, які ў правай руцэ трымае меч гарызантальна над га-лавой, а ў левай руцэ — шчыт, на белым полі яко-га намаляваны шасціканцовы залаты крыж.

Пасля ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай у 1569 г. герб «Пагоня» з мініма-льнымі зменамі, нароўні з гербам Кароны Поль-скай, быў элементам Герба Рэчы Паспалітай, аж да яе ліквідацыі ў 1795 годзе.

У 1918 г. «Пагоня» стала гербам Літоў-скай Рэспублікі, а таксама Беларускай Народнай Рэспублікі. У савецкі перыяд у Літве і ў Бела-русі герб «Пагоня» не выкарыстоўваўся. З 1988 г. «Пагоня» стала сімвалам нацыянальнага руху ў Літве і ў Беларусі.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэс-публікі Беларусь зацвердзіў герб «Пагоня» ў якасці Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

14 траўня 1995 г. па ініцыятыве Прэзідэ-нта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі быў праведзены рэферэндум, на які выносілася, ся-род іншых, пытанне аб усталяванні новых дзяр-жаўных сцяга і герба. Па дадзеных Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, за станоўчае вырашэнне пытан-ня прагаласавала 75, 1% выбаршчыкаў. У вы-ніку герб «Пагоня» быў заменены гербам, які нагадвае герб БССР.

5 ліпеня 2004 г. быў прыняты Закон “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”. Зго-дна з арт. 9 Закона, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбра-ным полі зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэс-публікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб аздоблены вянком з залатых каласоў, пера-плеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй ча-стцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспу-блікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».

Я, як былы суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, раней неаднаразова выказваў меркаванне, што рэферэндум па ўказа-ных пытаннях не мог праводзіцца. Рашэнне аб прызначэнні рэферэндуму было прынята з прымяненнем фізічнай сілы ў дачыненні да дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бела-русь 12-га склікання, якія абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту. Да таго ж, вынікі галасавання выклікалі вялікія сумневы ў назіральнікаў ад палітычных партый і іншых грамадскіх аргані-зацый.

Выкладзенае дазваляе сцвярджаць, што дзяржаўны герб «Пагоня» захоўвае свой легі-тымны статус і можа быць адноўлены новым Парламентам (магчыма, на падставе рашэння Канстытуцыйнага суда аб незаконным харак-тары рэферэндуму 1995 года).

 

Сцяг Беларусі

У гісторыю беларускай дзяржаўнасці ўвайшоў бел-чырвона-белы сцяг. Лічыцца, што эскіз гэтага сцяга падрыхтаваў у 1917 годзе Кла-ўдзій Душ-Душэўскі ў адказ на просьбу Бела-рускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу.

Пазней бел-чырвона-белую стужку ма-сава ўспрынялі ў Менску. У снежні 1917 г. у час Усебеларускага з’езда гэты сцяг быў прызна-ны нацыянальнай сімволікай Беларусі. Ён стаў дзяржаўным сцягам БНР. 3 прыходам на зямлю Беларусі Чырвонай Арміі ён быў забаронены.

У канцы 80-х гадоў бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам барацьбы за дзяржаўную не-залежнасць Беларусі. Пасля правалу путчу ГКЧП 24 жніўня 1991 г. дэпутат Галіна Сямдзя-нава ўнесла ў Авальную залу бел-чырвона-белы сцяг, дзе ён і застаўся. На наступны дзень дэ-путат-касманаўт Уладзімір Кавалёнак прынёс у залу яшчэ адзін сцяг.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэс-публікі Беларусь прыняў Закон «Аб Дзяржаў-ным сцягу Рэспублікі Беларусь».

На рэферэндуме ад 14 траўня 1995 г. А. Лукашэнка прапанаваў замяніць Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. На падставе дадзеных Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфе-рэндумаў дзяржаўныя сімвалы краіны былі змененыя. Аднак, як вышэй адзначалася, гэты рэферэндум нельга прызнаць законным, а яго вынікі — юрыдычна значнымі.

 

Мова Беларусі

Яшчэ да абвяшчэння суверэнітэту Бела-русі 26 студзеня 1990 г. Парламент краіны пры-няў Закон «Аб мовах у Беларускай ССР». У ім абвяшчалася, што дзяржава «забяспечвае ўсе-баковае развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця», «праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі», «забяс-печвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін наро-даў», «стварае грамадзянам Рэспублікі Бела-русь неабходныя ўмовы для вывучэння беларус-кай і рускай моў і дасканалага валодання імі».

У мэтах развіцця палажэнняў Закона Савет Міністраў БССР прыняў Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў, у якой ставілася задача паэтапна перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

Аднак з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі сітуацыя ў моўнай палі-тыцы кардынальна змянілася. Працэс белару-сізацыі быў прыпынены. Пытанне аб мовах было вынесена на рэферэндум у наступнай рэдакцыі: «Ці згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай?». Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, 83,3% грамадзян, якія пры-нялі ўдзел у галасаванні, адказалі «так»; і толькі 12,7% адказалі «не». Пасля рэферэндуму пера-ход на беларускую мову спыніўся і пачаўся зва-ротны працэс.

У ходзе перапісу насельніцтва Беларусі ў 1999 г. выявілася, што беларускую мову лічылі сваёй роднай 73,6% жыхароў краіны, у сем’ях на ёй мелі зносіны 37%. На перапісе 2009 г. сітуацыя ў моўнай сферы змянілася: бела-рускую мову ў якасці роднай прызналі 53,2% апытаных, пры гэтым у сем’ях на ёй мелі зносіны 23,4%.

Па стане на 1 лютага 2013 г. на бела-рускай мове ў школах навучаліся 138,4 тысячы ці 16,4% навучэнцаў, а ў ВНУ 0,7 тысяч ці 0,2% студэнтаў.

У цяперашні час сістэма сярэдняй адукацыі на беларускай мове мае фармальны характар. У буйных гарадах жадаючых вучыцца ў беларускіх класах практычна няма. Болыпасць школ з беларускай мовай знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, што дазваляе казаць аб наяўнасці беларускага складніка ў працэсе навучання.

У атласе моў ЮНЕСКА беларускую мову пазначаюць як vulnerable, гэта значыць, ўразлівую, аслабленую. На думку экспертаў, калі не прыняць экстраных мераў па падтрымцы гэтай мовы, то яна хутка адамрэ.

Як вядома, у Беларусі няма ніводнай ВНУ, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове. З такой ініцыятывай выступіла Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны». Пакуль зарэгістраваны прыватны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Выканаўцам аба-вязкаў рэктара стаў ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў. Вядзецца падрыхтоўка дакументаў для атрымання ліцэнзіі на адукацыйную дзей-насць, фарміруецца штат выкладчыкаў, вызна-чаюцца будучыя спецыяльнасці. З верасня 2018 г. дзейнічаюць падрыхтоўчыя курсы для наву-чэнцаў старэйшых класаў, а таксама студэнтаў, якія жадаюць вучыцца па-беларуску.

Яшчэ адна праблема, звязаная з выкары-станнем беларускай мовы, заключаецца ў яе прыніжэнні ў дзяржаўным і грамадскім жыцці. У гэтай сувязі заслугоўвае падтрымкі ініцыя-тыва дэпутата Палаты прадстаўнікоў, цяпера-шняга старшыні ТБМ Алены Анісім па пры-няцці законапраекта «Аб дзяржаўнай падтрым-цы беларускай мовы ў Рэспублікі Беларусь».

Я таксама падзяляю меркаванне А. Ані-сім аб тым, што «беларуская мова — аснова нацы-янальнай бяспекі». Сапраўды, шануючы сваю нацыянальную мову, беларуская нацыя зможа кансалідавацца, усвядоміць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, свае нацыянальныя каштоўнасці і ў выніку адстаяць сваё права быць самастойным народам.

 

Высновы і прапановы

Беларускі народ як нацыянальная ед-насць з даўняй гісторыяй і культурай сфармаваў свае сімвалы ў выглядзе герба і сцяга, захаваў сваю самабытную мову.

Па выніках рэферэндуму 1995 года былі зменены дзяржаўныя сімвалы, і разам з бела-рускай мовай, статус дзяржаўнай атрымала рус-кая мова. Па шэрагу прычын рэферэндум 1995 года нельга прызнаць законным. Гэта пазбаўляе яго вынікі юрыдычнай сілы і захоўвае легітым-насць раней дзеючых палажэнняў.

У мэтах умацавання статусу дзяржаўных сімвалаў і дзяржаўнай мовы ў Рэспубліцы Бела-русь прапаную ўнесці папраўкі ў артыкулы 17 і 19 Канстытуцыі, выклаўшы іх у наступнай рэдакцыі:

Артыкул 17. Дзяржаўнай мовай Рэс-публікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова як мова тытульнай нацыі.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.

Артыкул 19. Сімваламі Рэспублікі Бела-русь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяр-жаўны гімн.

Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Бела-русь з’яўляецца палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных палос роў-най шырыні: верхняй і ніжняй белага, сярэдняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні 1: 2.

Дзяржаўным гербам Рэспублікі Бела-русь з’яўляецца старадаўні герб Вялікага Кня-ства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і ін-шых зямель, які ўяўляе сабой малюнак разме-шчанага на чырвоным фоне вершніка белага колеру, звернутага ў левы бок, з паднятым мячом і шчытом з крыжам.

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Бела-русь з’яўляецца музычная кампазіцыя на верш Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».

Варыянт: Дзяржаўным гімнам Рэспу-блікі Беларусь з’яўляецца музычная кампазіцыя на верш Леаніда Пранчака «Жыве Беларусь!».

 

ВІНШАВАННЕ З ЮБІЛЕЕМ ЦІ ЯК Я СТАЎ БЕЛАРУСАМ?

14 верасня адзначыў свой 80-гадовы юбілей мой сябар Пётр Ільіч Рогач. Ён нара-дзіўся на хутары Старына Слабадскога сельс-кага савета на Мядзельшчыне. У раннім дзяцін-стве страціў бацьку, таму даводзілася шмат пра-цаваць дома па гаспадарцы, у калгасе. Вучыцца пачаў у складаны пасляваенны час. У 1955 годзе выдатна скончыў Слабадскую дзесяцігодку (у атэстаце сталасці была толькі адна чацвёрка па рускай мове).

Пасля заканчэння школы па камсамоль-скай пуцёўцы паехаў у Казахстан на будаўніцтва Джэзказганскага металургічнага камбіната, дзе працаваў тынкоўшчыкам, рознарабочым. Далей была праца бліжэй да роднага краю — у Эстоніі на шахце № 6 трэста «Эстонсланец». І толькі ў 1958 годзе ён паспяхова здае ўступныя іспыты і становіцца студэнтам геаграфічнага факультэта БДУ, у далейшым спецыялізуецца ў накірунку «эканамічная геаграфія». Усе гады навучання быў старастам плыні і групы, атрымоўваў Ленін-скую стыпендыю. Вытворчую практыку пашча-сціла прайсці ў Дзяржплане БССР  пад кіраўніц-твам акадэміка В.С. Нямчынава і прыняць удзел у распрацоўцы першага міжгаліновага балансу рэспублікі. Затым была вучоба ў аспірантуры, якую давялося прыпыніць у сувязі з прызывам у армію. Падрыхтоўку дысертацыі з-за гэтага давялося таксама часова адкласці.

Навукова-даследчая работа Пятра Рога-ча адразу была звязана з Інстытутам эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (сёння гэта НДЭІ Мін-эканомікі Беларусі), дзе ён працаваў з 1967 па 1977 год. У 1973 годзе паспяхова абараняе кан-дыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата геаграфічных навук.

Як вопытнага навукоўца, у 1977 годзе Пятра Ільіча запрашаюць на педагагічную пра-цу ў БДІНГ (сёння гэта БДЭУ). Тут ён адразу працуе старшым выкладчыкам, затым — дацэн-там, а з 1983 па 2003 год — загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі (з 1988 года кафедра размяшчэння прадукцыйных сіл). У БДЭУ ён працаваў яшчэ дацэнтам на кафедрах дзяржаў-нага кіравання і эканомікі прыродакарыстання да 2013 года, адкуль пайшоў на заслужаны ад-пачынак.  Менавіта ў «наргасе» нашы жыццёвыя шляхі перасекліся. Я прыйшоў туды таксама працаваць напрыканцы 1977 года. Узгадваючы першыя ўражанні ад нашага знаёмства, хачу падкрэсліць, што якім ён быў добрым,  сціплым, працавітым, адказным, прыстойным чалавекам, такім і застаўся. Для мяне ён заўсёды будзе асо-бай, якая ўвабрала лепшыя рысы беларускага народа. Калі адносна нядаўна я даведаўся пра колькасць яго навуковых прац (звыш 300), быў проста ўражаны. Пагадзіцеся, што далёка не ко-жны доктар навук можа пахваліцца такой іх коль-касцю. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што сярод іх не толькі артыкулы, але і манаграфіі, падруч-нікі і дапаможнікі. І нават сёння на старонках перыядычнага друку нярэдка можна сустрэць матэрыялы з яго прозвішчам на надзённыя тэмы.

Аднак самы адметны след, які пакінуў Пётр Ільіч у маім жыцці — гэта беларуская мова, якую я пераняў ад яго, працуючы побач з ім. Мяне заўсёды натхняла тая апантанасць, з якой ён і шэраг іншых выкладчыкаў БДЭУ адстойвалі права выкладаць па-беларуску. Сёння я з гона-рам магу сказаць, што беларусам стаў дзякую-чы яму. Не раз прыходзіў да высновы, што пра-цэс беларусізацыі ў ВНУ адбываўся б значна хутчэй, каб там працавалі такія адданыя Баць-каўшчыне асобы, як Пётр Ільіч. Не магу не ўзга-даць такі факт. Калі стаяла пытанне матэрыяль-нага стымулявання тых выкладчыкаў, якія выкладаюць па-беларуску, ён і некаторыя яго калегі адмаўляліся ад яго і гатовыя былі самі даплачваць, каб толькі не было перашкод на гэтым шляху. Мяркую, што тыя зярняткі бела-рускасці, якія, вобразна кажучы, былі ўкінуты ў глебу адукацыі Рогачам Пятром Ільічом і яго паплечнікамі ў апошнія дзесяцігоддзі, дадуць свой плён. Не магу не сказаць і пра нашчадкаў, якіх пакінуў мой сябар на гэтай зямлі. У яго два сыны — Васіль (пражывае ў ЗША) і Павел (кан-дыдат фізіка-матэматычных навук), якія «пада-рылі» бацьку пяцярых унукаў. Вельмі хочацца, каб Пётр Ільіч заставаўся здаровым (наколькі гэта магчыма ў такім узросце) і дачакаўся праў-нукаў, каб яшчэ пры жыцці ўбачыў вынікі тых сваіх высілкаў, якія рабіў на карысць Беларусі.

З павагай і ўдзячнасцю,

Вячаслаў Сасноўскі.

 

Слонімскі «Паланэз» прэзентавалі ў Дзятлаве

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя слонімскага літа-ратурнага альманаха «Паланэз». На прэ-зентацыю завіталі са Слоніма пісьменнікі Сяргей Чыгрын, Мікола Канановіч і маста-чка, бард, паэтка Надзея Салейка. Да гэтай урачыстасці дзятлаўскія бібліятэкары арга-нізавалі вялікую выставу кніг, прысвечаную 75-годдзю Гарадзенскай вобласці, распавялі пра гістарычны шлях вобласці, а потым па-знаёмілі прысутных з гасцямі. Сяргей Чыг-рын перад дзятлаўчанамі падвёў вынікі Дня беларускага пісьменства і друку ў Слоніме, распавёў пра першы літаратурны альманах «Паланэз», а таксама запэўніў, што ў на-ступным годзе падобны альманах з’явіцца і на Дзятлаўшчыне. Мікола Канановіч чытаў свае новыя вершы, а Надзея Салейка пара-давала прысутных не толькі вершамі, але і рамансамі ў сваім выкананні. Сустрэчу ўпрыгожвалі і дзятлаўскія артысты, якія вы-конвалі песні на роднай мове. Роднае слова гучала ў выкананні Алы Чарняўскай і Марыны Шаўчук. А грамадскі актывіст з Дзятлава Валерый Петрыкевіч запрасіў дзятлаўчан дасылаць свае творы ў будучы альманах і аб’явіў конкурс на яго прыгожую назву.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Дзятлава. Фота аўтара.

 

Берасцейская Біблія і нашчадкі Радзівілаў

На святкаваннях 1000-год-дзя Берасця гораду было перада-дзена факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі. Ёмісты фа-ліянт вагой 15 кілаграмаў у 1,5 тысячы старонак выклікаў шмат зацікаўленасці. Выданне пабачы-ла свет 4 верасня 1563 года. Яно выходзіла па загадзе і на сродкі берасцейскага старасты, канцлера ВКЛ  Мікалая Радзівіла Чорнага. Працэс рэдагавання і друкавання Берасцейскай Бібліі адбываўся пад кантролем беларускіх і поль-скіх асветнікаў і друкароў Ц. Ба-зыліка  і С. Мурмэліюса. На пра-цягу многіх стагоддзяў міжканфе-сійныя спрэчкі і атэістычныя тра-ктоўкі не дазвалялі належным чы-нам ацаніць каштоўнасць выдан-ня.

Вяртанне велічных кніжных помнікаў абуджае цікавасць да знакамітых асобаў мінуўшчыны, асэнсавання іх вычынаў. Заста-ецца шмат таямніц, святло на якія праліваюць навукоўцы.

— Чаму Мікалай Радзівіл Крыштаф Сіротка спаліў Біблію, якую друкаваў яго бацька, Міка-лай Радзівіл Чорны? Якія рысы Берасцейскай Бібліі лічацца каль-вінісцкімі? Гэтыя пытанні мы накі-равалі спадару Алесю Сушу, каар-дынатару і навуковаму кіраўніку праекту па перавыданні, намесні-ку дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі Беларусі. — У чым былі рысы кальвінізму і  Рэфармацыі ў Бера-сцейскай Бібліі?

— Сапраўды, Берасцейская Біблія была выканана ў кантэксце кальвінісцкіх плыняў у ВКЛ і ў Ка-роне Польскай.

Па-першае, сам зварот да Бібліі, як да галоўнай крыніцы ве-ры — гэта рыса Рэфармацыі. Мена-віта эпоха Рэфармацыі спарадзіла неабходнасць выдання Бібліі. Гэта кніга стала галоўным сведчаннем жыцця Хрыста і галоўнай крыні-цай веры. Яна стала даступнай для хатняга чытання.

Другая рыса — пераклад на жывую нацыянальную мову. Мы бачым пераклады на нацыяналь-ныя мовы, якія пачынаюць з’яў-ляцца ў ХVI-тым стагоддзі — гэта адказы на выклікі Рэфармацыі. У гэты ж час з’яўляецца пераклад Бе-расцейскай Бібліі на польскую мо-ву, якая стала мовай рэфарма-тараў па Усходняй  і Цэнтральнай Еўропе ад Чэхіі да Масковіі.

Трэццяя рыса — зварот да першакрыніц. Берасцейскую Біб-лію перакладалі з арыгінальных моў — са старажытнагрэчаскай і старажытнагабрэйскай. Як мы заўважылі, аказалі ўплыў перакла-ды на англійскую і французскую мовы, выкананыя ў ХVI-тым ста-годдзі. Рэфармацыйны рух спара-дзіў вельмі глыбокі аналіз стара-жытных тэкстаў, спробу спалу-чыць дакладнасць думкі і адпа-веднасць арыгіналу, мастацкасць і прыгажосць арыгінальнага тэ-ксту.

Чацвёртая рыса — некато-рыя каментаванні і адсылачнасць. У Берасцейскай Бібліі багата ка-ментароў, існуюць прадмовы, па-сляслоўі, тэксты, напісаныя вы-даўцамі, аўтарамі перакладу ад-мыслова для гэтага выдання. Спроба асэнсаваць, патлумачыць сваю пазіцыю, характэрна для эпохі Рэфармацыі. Яшчэ адна ры-са, якая паказвае прыналежнасць да Рэфармацыйных тэндэнцый -індывідуальнасць. Біблію выдаўцы спрабавалі зрабіць даступнай для кожнага. Такая ідэя была рэалі-завана.

Берасцейскае выданне рас-крыла ўсе таямніцы, пачынаючы з каментароў і завяршаючы двума блокамі, якіх раней нідзе не было — гэта пералік чытанняў Старога За-павету і Псалмаў па днях года на кожны дзень кожнага месяца. Ра-ней такімі ведамі валодаў выклю-чна святар. Толькі ён і мог зачы-таць гэтыя тэксты і ўжываць у ка-заннях у набажэнстве. Іншы аб’ект, які з’явіўся ўпершыню — гэта прад-метны ўказальнік у канцы Берас-цейскай Бібліі, ён дапамагаў зна-ходзіць неабходныя фрагменты ў Бібліі.

Што датычыцца Мікалая Крыштофа Радзівіла, я ўпэўнены, што спаленне Бібліі — гэта міф. Ху-тчэй за ўсё, гэта легенда, створаная ў пачатку ХIХ стагоддзя гісторы-камі эпохі рамантызму. Гэтую ле-генду мы бачым у Яўхіма Леляве-ля, Уладзіслава Сыракомлі і іншых даследчыкаў-рамантыкаў ХIХ-га стагоддзя.  Для беларускай суполь-насці не характэрна паліць Біблію. У нас ніколі не было рэлігійных во-йнаў. Нішчыць Біблію — гэта грэх.

Сыны Мікалая Радзівіла Чорнага мелі добрую рэлігійную адукацыю, паважалі Біблію. Юры Радзівіл быў кардыналам і біску-пам Віленскім. Паліць Біблію было непрыстойна. Дакладных крыніц пра паленне Берасцейскай Бібліі няма. Асобнікаў яе арыгіналаў за-хавалася вельмі многа! Мы сёння маем каля 130 асобнікаў у свеце. Гэта фенаменальная з’ява, іншых берасцейскіх выданняў засталіся адзінкі. Такі факт пярэчыць маг-чымасці іх палення! Як бы ні мя-няліся рэлігійныя погляды Радзі-вілаў, спадчыну папярэднікаў яны заўжды шанавалі, паважалі і за-хоўвалі. Мікалай Крыштоф Радзі-віл Cіротка не знішчыў Берасцей-скую друкарню, выкарыстоўваў яе сам, а пасля перадаў Віленскай калегіі.

На Беларусі іх захавалася пяць няпоўных асобнікаў выдан-ня, адзін — у Акадэмічнай біблія-тэцы ў Менску, адзін — у абласной Берасцейскай, тры — у руках пры-ватных уладальнікаў.

Захаванне Берасцейскай Бібліі Багуславам Радзівілам — ча-рговае пацверджанне  паважнага стаўлення Радзівілаў да спадчы-ны папярэднікаў. Багуслаў Радзі-віл, унук Мікалая Радзівіла Чорна-га, папрацаваў шмат, каб ушана-ваць спадчыну свайго папярэд-ніка, ён перавыдаў Берасцейскую Біблію. Пасля смерці Мікалая Ра-дзівіла Чорнага здзейснена нека-лькі перавыданняў  — у Каралеўцы, у Торуні.  Багацейшая бібліятэка Багуслава Радзівіла ў Слуцку, у створанай ім новай рэзідэнцыі Ра-дзівілаў — імпульс Новага часу ў культуры Беларусі, які выкары-стоўваў рэнесансныя і рэфарма-цыйныя павевы. Там жа захоўва-ўся Радзівілаўскі летапіс.

Берасцейская Біблія прэ-зентуе  нам эпоху Рэфармацыі і эпоху Адраджэння. Гэты помнік сведчыць, што нашы продкі былі не тымі, хто  ўспрымаў павевы звонку, але былі актыўнымі ўдзе-льнікамі гэтага працэсу. Ідэя фак-сімільнага ўзнаўлення заключа-ецца ў тым, каб звярнуць увагу на значнасць артэфакта як сімвала велічы Берасця, Беларусі, бела-рускай культуры, бо гэта сапраў-дны шэдэўр паліграфіі ХVI стагод-дзя. Берасцейская Біблія сведчыць пра актыўныя інтэлектуальныя працэсы паміж Берасцем і Жэне-вай, Берасцем і Кракавам, Бера-сцем і Вільняй.

Берасцейскую Біблію доб-ра вычыталі і адрэдагавалі, хаця пе-ракладчыкі былі самыя розныя. Працавалі над перакладам знаўцы грэчаскай і габрэйскай моваў, ла-ціны, прадстаўнікі розных краін, з ВКЛ, Францыі, Італіі, Германіі. Прадстаўнікі ўсёй Еўропы рупіліся над гэтым выданнем. Жан Кальвін падтрымліваў сувязі з пераклад-чыкамі і з Мікалаем Радзівілам Чо-рным. У кнізе ёсць прадмова-пры-свячэнне, напісаная Мікалаем Ра-дзівілам Чорным да караля Жыгі-монта Аўгуста, якая тлумачыць аўтарскую ідэю. У прадмове М. Радзівіл заклікае Жыгімонта Аўгу-ста да духоўнага абнаўлення, да шукання сапраўднага Слова Бо-жага.

Наспеў час для шматаспек-тнай ацэнкі Берасцейскай Бібліі ў кантэксце нацыянальнай і агуль-началавечай культуры як помніка сусветнай значнасці.

Гутарыла Эла Дзвінская, фота аўтара.

На здымках:

  1. А.А. Суша з асобнікам факсімільнага ўзнаўлення Берас-цейскай Бібліі;
  2. Мікалай Радзівіл Чорны;

3 Экслібрыс Б. Радзівіла;

  1. Навуковае даследванне «Асэнсаванне шэдэўра».

 

 

Крапівенскае поле

На Крапівенскім полі вятры.

Палыны. На далоні патры —

Загарчыць.

Торгне сутаргай, болем.

Тут вякі праплылі,

як віры па Дняпры,

За палкамі палкі

тут прайшлі ваяры,

Змагары,

што накрытыя полем.

 

На Крапівеньскім полі трава.

Крапіва.

Тут крыві напілася Масква,

Татарва

з крыжакамі ў хаўрусе…

Тут над імі

усімі

паўстала Літва —

І абрынулася ў Беларусі!

 

Дзе ж мы дзелі

літоўскую долю?

Веліч продкаў? Іх вольную волю,

Што яны аплацілі крывёй?

Як гарчыць палыном на

Крапівенскім полі?

І пячэ крапівой!..

Уладзімір Някляеў.

 

УВАГА!

 

Газета “Наша слова” нагадвае пра конкурс на лепшы твор экалагічнай тэматыкі.

Гэта можа быць літара-турны твор:

— нізка вершаў;

— паэма;

— апавяданне;

— эсэ.

Можа быць журналісц-кая праца:

— інтэрв’ю;

— рэпартаж;

— расследаванне;

— артыкул.

Можа быць твор выяў-ленчага мастацтва:

— плакат;

— банер.

Можа быць песня.

 

Ніякіх персанальных уз-нагародаў пераможцам не будзе, але:

— літаратурныя творы і журналісцкія працы будуць апу-блікаваны ў “Нашым слове”

— у тых раёнах, адкуль паступяць лепшыя творы, школы раёна будуць падпісаны на га-зету “Наша слова”.

— калі сярод пераможцаў акажацца плакат ці банер, то на іх грунце будзе надрукаваны ба-нер 6х3 м і перададзены ў ад-паведны раён для размяшчэння на правах сацыяльнай рэкламы.

Тэрмін падачы матэры-ялаў да 15 лістапада 2019 г. Ма-тэрыялы падаваць на адрас: naszaslowa@tut.by.

Поспехаў!

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ТАДЭВУША РЭЙТАНА

(20.08.1742—8.08.1780)

«Забіце мяне,

але не забівайце Айчыну!»-

І крыжам ты лёг пад нагамі сваіх землякоў.

Вялікае Княства быць цэлым,

як сэрца, павінна,

Калі ж раздзіраць яго —

будзе пралітая кроў.

Ды ўжо ўсё падзелена,

толькі адобрыць патрэбна.

Адобрыць падзел

аніхто не прымусіць цябе.

Цябе аніхто тут не купіць

за золата й срэбра,

Купляюцца ж многія,

потым жывуць у журбе,

Бо золата й срэбра

ніколі не будзе Айчынай,

Дзе сонца ўзыходзіць,

нібыта смяецца дзіця,

Дзе самыя вабныя ў свеце красуні —

жанчыны,

З якімі жыць цяжка, але і не будзе жыцця

Без іх на зямлі,

дзе туман малаком раніцою

Стаіць ля вакон і па лузе квяцістым плыве,

Дзе бусел, нібыта ад Бога пасол,

над зямлёю

Яднае крыжы на касцёле старым і царкве.

«Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!».

Твой голас у шуме,

бы ў твані сівой, патануў.

З табой засталіся

найлепшыя нашы мужчыны,

З якімі любую асіліш бяду і вайну,

Але вас нямнога,

і ўжо не з’іначыш нічога…

І вернешся ў родную Грушаўку

ты не маўчаць,

І будзеш, як свечка ўначы,

прад Айчынай і Богам

На вочах тутэйшых людзей дагараць…

20-21.07.2008 г. 

 

БАЛАДА  ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ

(4.02.1746 ці 12.02.1746-15.10.1817)

 

«Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!»-

Твой голас, нібы чайка белая, ляціць

Над пенай хваль,

што нібы дым вайны кудлаты

Віруе за табой, каб ты не змог любіць

Вайну, якая не за волю і не за Айчыну,

Не за любоў…

І ведай, што паўстанню быць,

Бо нельга болей жыць так,

каб тваю радзіну

Чужак няволіў, прымушаў сваё забыць.

Ды не забыць сваё! Яно сваё ад Бога,

Як любая зямля, як мова, як крыжы,

Як гэтая твая дамоў праз свет дарога

Самотная, як восенню штодня дажджы…

І заўтра вернешся ты ў родныя пенаты,

Прыгожы, генерал і ўсё шчэ малады.

І будуць поспехі ў цябе, і будуць страты,

І ўсё забудзецца на змрочныя гады

У родным краі, каб пасля ізноў успомніць

Цябе нам не чужога па крыві, душы,

І вольнай Беларусі залатыя промні

Заззяюцца цвікамі і ў тваім крыжы…

17.07. 2008 г.

 

БАЛАДА ЮЛЬЯНА НЯМЦЭВІЧА

(16.02.1758 — 21.05.1841)

Ізноў зацішыцца маёнтак Скок і-

Збіраешся ў дарогу, гаспадар.

Паўзуць з усходу чорныя аблокі,

І сонца ўсходзіць, бы ў крыві штандар.

 

І ты апошні раз глядзіш на поле,

Дзе шчэ нядаўна ехалі сябры,

Якія марылі з табой аб волі

Для краю, пра які ты гаварыць

Да скону будзеш у раманах, вершах,

Бо родны край — не Лондан, не Парыж,

А гэты сад, дзе яблыкаў нарвеш ты,

І ля дарогі брукаванай крыж.

Той крыж абняўшы, можаш праслязіцца

І, быццам сябрука, расцалаваць.

Хто любіць родны край — той не баіцца

Яго пакінуць, потым паміраць

Без родных ніў, без песень, без надзеі,

Якія аніколі не памруць

І без якіх душа заледзянее,

З халодных воч анёлы не ўзлятуць…

 

І ты глядзіш апошні раз на Скокі,

Не плачаш ты, каб у слязах тваіх

Не плавалі ні сонца, ні аблокі,

Што прыплылі да нас з краёў чужых.

29.07.2009 г.

БАЛАДА МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА

(7.10.1765-15.10.1833)

Радзіма вечная, як неба гэта,

З якога, нібы дождж, сыходзіць Бог

І ў музыцы жыве, нібыта лета

Жыве ў траве і камянях дарог,

Якімі ты Радзіму пакідаеш,

Бо Княства немагчыма аднавіць,

Як кроў пралітую не пазбіраеш,

Ды Княству жыць у нашае крыві,

Як музыцы ў траве, вадзе, лістоце,

У ветры, што змятае пыл з крыжоў.

Жыць Княству,

як святлу ў нябёсным лёдзе,

Малітвам у крылатасці буслоў,

Якія над тваёй дарогай кружаць,

Нібы анёлы, для якіх наш край

Плыве азёрна-залатою ружай,

Якой ты кажаш светлае: «Бывай…»

Праз Лету, праз душу, якая плача

Па тым, што ўжо не вернуцца сюды

Ні Княства, ні князі з крывёй гарачай,

Ні закаханы ў беларусак ты…

31.08.2005 г.

 

БАЛАДА СТЭФАНА ГРАБОЎСКАГА

(24.06.1767—4.06.1847)

 

Вялікага Княства не будзе ўжо болей,

А ты спадзяешся, што вернецца час,

Якому да нас не вярнуцца ніколі,

Бо й час, што прыходзіць —

не цалкам для нас.

Ён нас не шкадуе, руйнуе палацы,

А ты не шкадуеш для волі сябе.

І ты — пераможца, ты ў Вільні на пляцы,

Але ўсё часова, ізноў ты ў журбе,

Бо мора крыві і яна залатая,

Бо самыя лепшыя леглі ў зямлю.

Вялікае Княства, як сонца, знікае

І ўсходзіць у сэрцах, як слова «люблю», —

Люблю гэты край, дзе, як слёзы, азёры,

Бялюткія Храмы, ля вёсак крыжы

І, нібы з бурштыну, драбнюткія зоры

У небе, дзе вольна заўсёды душы,

Якая баліць па радзімавых гонях,

Якія цяпер здратаваны мяжой.

І верыш, што прыйдуць французы

і сёння ж

Адродзіцца Княства і ў Княстве спакой.

І будзе спадманам табе абяцанне,

Што вернецца Княства і светлы той час.

Ды час залаты і павек не настане,

Бо час, што прыходзіць,

прыходзіць па нас.

І ты ўжо глядзіш на завею, што ў полі

Французаў хавае, хавае іх шлях,

Якім яны ўжо тут не пойдуць ніколі,

І слёзы ў тваіх не ўскіпаюць вачах…

21.07.2008 г. 

 

БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА

(19.03.1768-25.12.1844)

Сядзіш прад свечкай, свечка ў цемнаце,

Бы кветка адзінокая, цвіце…

 

У Шчорсах школу маеш для сялян,

Каб і яны ў жыцці магчымасць мелі

Не толькі ведаць, як завецца пан,

А для чаго на свеце — разумелі —

Жывуць яны і гінуць у паўстаннях.

Без сонца ў небе не пачнецца ранне,

Як не пачнецца шлях ад родных хат

У свет без веры, што вяртанне будзе

Дамоў, хоць гэты край не райскі сад.

Хто бацька твой — ніколі не забудзеш

І будзеш кнігі субіраць, як ён.

Адам Міцкевіч у цябе загосціць.

Да мудрых кніжак трапіўшы ў палон,

«Гражыну» ён задумае і ўзросціць,

І, гледзячы на сумны дождж з вакна,

Прашэпча ён: «Айчына ў нас адна…»

І вершаў беларускіх настварае,

Якія потым згубяцца, згараць,

Як зараз свечка прад табой згарае,

Каб аніколі больш не асвятляць

Таго, што свет само ўжо асвятляе…

27.04.2010 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Навіны Германіі

Нямецкі вандроўнік напісаў пранікнёны тэкст пра Беларусь

Інга Пэтц — нямецкі жур-наліст, аўтар кніг і эксперт па Беларусі з Берліна — надрукаваў у інтэрнэтвыданні Der Standard нарыс па слядах чарговай ванд-роўкі ў нашую краіну.

 

Цяжкія чорныя аблокі ві-сяць у небе, нібыта надзьмутыя пуховыя падушкі. Потым пачына-ецца дождж. Ён спачатку імжыць, а потым лье, нібы з вядра. Я адчу-ваю гул грузавікоў, міма якіх мы праносімся. Польскія, украінскія нумары, расійскія, літоўскія, бела-рускія. Нямецкія заўважаеш то-лькі зрэдку.

Пырскі вады страляюць у шкло майго шлема. Праз пасмы дажджу свет выглядае скажоным і размытым. Я толькі ўрыўкамі ба-чу перад сабой ясны шлях.

Разрыў у аблоках заспявае нас, калі мы праносімся каля По-знані, горада, дзе нарадзіўся ў 1904 г. мой дзед. Да канца Першай су-светнай гэты горад належаў Ня-мецкаму Райху. Прусія абсарбава-ла яго ў сваё цела пасля таго, як імперыялістычная пажадлівасць расцягнула польска-літоўскую дзяржаву на кавалачкі. У небе між тым разыгрываецца драматычная сцэна барацьбы аблокаў з чыстым небам — бадай, тут, уласна, і пачы-наецца нашае падарожжа.

Я жыву ў Берліне разам з жонкай Алесяй. Яна нарадзілася ў Беларусі, я на захадзе Германіі. На матацыкле мы кіруемся з заха-ду на ўсход, але не напрасткі, а так, як уздумаецца, ажно да Стоўбцаў — маленькага мястэчка на паўд-нёвы захад ад беларускай сталіцы.

Яго назву можна перакла-сці як «плытагоны» — бо рака, на якой у пачатку 16 стагоддзі збу-давалі гэтае мястэчка, выкарыс-тоўвалася ў якасці транспартнага шляху. Рака па-беларуску завецца Нёман. Па-нямецку — Мемель. Там вырасла мая жонка. Там жывуць яе бацькі.

Той, хто едзе з Берліна ў Маскву чыгункай, перасякае Нё-ман. Па мосце, які дагэтуль, нібы ў часы халоднай вайны, ахоў-ваюць салдаты. З 1994 г. я наведаў Беларусь незлічоную колькасць разоў.

 

Дзякуючы Беларусі я так-сама лепей спазнаў Польшчу.

Шмат хто з маіх беларускіх сяброў у розны час там жыў, ву-чыўся ці працаваў. Каб зарабіць грошы, каб мець перспектыву, каб пажыць у вольнай краіне. Бела-русь дзеліць са сваёй суседкай доўгую гісторыю.

Да канца 18 стагоддзя бе-ларуская культурная прастора знаходзілася ў межах падвойнай польска-літоўскай дзяржавы. Калі ж пасля Першай сусветнай вайны паўстала Другая польская рэспуб-ліка, захад Беларусі зноў зрабіўся польскім. У 1939 г. нацысты і са-веты падзялілі паміж сабой суседа. Пасля гэтага былі вайна, тэрор, генацыд, адсяленні.

Мой дзед быў на Усходнім фронце, дзед маёй жонкі ваяваў у Чырвонай Арміі.

За тое, што мы можам быць разам, мы мусім падзяка-ваць зменам, што адбыліся пасля 1989 г. Таму імя шашы, якая злучае Берлін і Варшаву — Аўтабан сва-боды — для нас не пусты гук. Вы-правіцца ў такое падарожжа — не-благая ідэя ў наш час, калі навокал дзяруць глоткі, заклікаючы буда-ваць новыя межы, калі прапаган-дуюць ізаляцыю і адмежаванне, калі гістарычныя прыдумкі і гіста-рычнае забыццё зноў уваходзяць у моду. Пракаціцца на матацыкле па абшарах еўрапейскай гісторыі.

Ля Гнезна зноў нясцерпна пячэ сонца. Падчас запраўкі ключ запальвання развальваецца на ка-валкі. Бадай, не выпадкова, што гэта адбываецца менавіта ў тым горадзе, які звязваюць у міфах з утварэннем польскай дзяржавы. Перад намі матэрыялізуюцца дзве «польскія феі» — так мая жонка іра-нічна ахрысціла двух супрацоў-нікаў службы эвакуацыі. «Мы вам зробім новы ключ», — кажа адзін з іх, невысокі, жылісты ды шпаркі на словы.

Мая жонка размаўляе з імі на сумесі ламанай польскай і бе-ларускай. Паразумецца можна. «На вуліцы Адама Міцкевіча у нас ёсць файны майстар, ён дапа-можа». Іншы, цыбаты, пазірае на жонку: «Вы Адама Міцкевіча ве-даеце?» «Ясная справа. А ці вы ведаеце, што ён нарадзіўся ў На-ваградку? Гэта ў Беларусі, маёй радзіме». Цыбаты стомлена па-сміхаецца. Нам робяць ключ на вуліцы Міцкевіча, якая ёсць амаль у кожным польскім месцы (аку-рат, як вуліца Гётэ ў нямецкіх гара-дах). Падарожжа выратаванае. На развітанне: абдымкі, фота.

Рушым далей. На вуліцах стаяць бабулькі ды прадаюць гры-бы, мёд і сочыва, а маладыя кабе-ты гандлююць уласным целам. У Мазурах мы мінаем азёры, якія глядзяць сваімі глыбока-блакітны-мі вачыма ў неба, пад аховай ста-рых прысадаў, а таксама старыя сядзібы, якія, толькі-толькі адра-мантаваныя, чакаюць адпачываль-нікаў з Варшавы.

 

У вёсках пахне, як і раней: вогнішчамі, гноем, свежым се-нам.

Вечаровае сонца прасякае ўсё навокал ласкавым, мяккім святлом — і, здаецца, ты разумееш, чаму шмат хто з настальгіяй і па-эзіяй узгадвае пра Мазуры.

Ландшафт, які гісторыя не раз цягнула то ў адзін, то ў другі бок, як і іншыя абшары ў гэтай пераходнай зоне Еўропы, дзе скрозь стагоддзі мяшаюцца разна-стайныя культуры. «Я старанна складаў свой край дзяцінства з драбочкаў разбітага свету», — так апісваў сваё існаванне ў свеце, які знік, мазурскі пісьменнік Эр-він Крук.

Буслы, здаецца, няблага пачуваюцца сёлета. Часцяком, у буслянках па два малых, якія чака-юць, калі ж нарэшце можна будзе вучыцца лётаць. Бадай, яны адзі-ныя, хто ведае, што гэтыя краі звя-заныя разам.

І сапраўды — беларускія пейзажы дужа падобныя да нямец-кай зямлі Брандэнбург. Шырокія палеткі, густыя лясы, прахалодныя азёры; часам узгорысты, а потым зноў пляскаты краявід.

Калі дзень хіліцца да вечара, у старой сялянскай сядзібе на краі маленечкай вёсачкі мы сустра-каем маладую польскую пару, якая запрашае нас пачаставацца кілбаскамі.

Абое пераехалі сюды з Вар-шавы, а нарадзіліся ў Любліне. Яна была настаўніцай, працавала ў ма-ленькай фірме. «Мне падабалася настаўнічаць», — кажа яна. «Але ў нашых настаўнікаў малыя за-робкі».

Наступным ранкам мы развітваемся з гаспадарамі ся-дзібы, іншай маладой парай са Шчэціна. Яны вырашылі збегчы з горада ў дзікую рамантычную прыроду.

«Вёска бегуноў» — так яны называюць сваё месца жыхарства. Абодва — апантаныя аматары бегу, і часта запрашаюць да сябе ў госці спартоўцаў з усяго свету. Мазуры зноў робяцца перакрыжаваннем шляхоў, дзе сустракаюцца іншыя культуры і паўстаюць новыя гісторыі.

 

Вуліца ў нікуды

 

Вуліца, што вядзе праз сас-новы і яловы бор, здаецца бяс-концай. Кавалак неба — усяго толькі плямка на гарызонце. Вуліцы ў кірунку мяжы вядуць у нікуды, апошняе слова тут застаецца за прыродай.

Чалавек інтуітыўна адчувае дыскамфорт, які сыходзіць ад ме-жаў — яны падзяляюць, рэжуць на-палам, разрываюць, за іх зацята змагаюцца стагоддзямі і паміра-юць у крывавых пакутах.

І хаця я меў досвед па-межнага кантролю яшчэ дзіцём, калі мы на аўто ездзілі ў Нідэр-ланды ці ў Бельгію, каб набыць кавы ці заправіцца, а таксама пад час сваіх журналісцкіх і турыс-тычных вандровак у постсавец-кую прастору, але і дагэтуль бліз-касць мяжы выклікае ў мяне нер-вовае трымценне ў жываце.

На памежным пераходзе ў Кузніцы ўжо чакаюць дзясяткі аўтамабіляў і мікрааўтобусаў, якія жадаюць трапіць у Беларусь. Боль-шасць — з беларускімі нумарамі, некаторыя з польскімі, і адзінкі — з расійскімі. Працэдура малазразу-мелая для тых, хто з ёй не знаёмы.

Спачатку правяраюць паш-парты і візы. Потым трэба кіра-вацца да беларускай мытні і зарэ-гістраваць свой аўтамабіль, а так-сама даць багаж на праверку. Таму, хто не ўмее ні па-беларуску ні па-руску, даводзіцца нясоладка. Толькі пасля гэтага падымаецца шлагбаум, і можна ехаць да на-ступнага шлагбаўма, працягнуць памежніку квіток, на якім паш-партысты і мытнікі паставілі свае пазнакі.

Праз тры без малога гадзі-ны можна, нарэшце, патрапіць у Беларусь. Іншыя чакаюць даўжэй, грузавікі — часам нават цэлы дзень. Чакальнікі прымаюць гэта з пако-рай і гумарам.

Купанне ў Нёмане

 

Мы мінаем Гародню, го-рад, які ўжо ў 1444 г. атрымаў Маг-дэбурскае права.

Паўз сасновыя лясы, зала-тыя палеткі, сакавітыя лугі, паўз гістарычныя мястэчкі Наваградак і Мір, а таксама вёскі з іх яркімі кветнікамі і шэрымі ці блакітнымі драўлянымі хатамі, мы едзем у кірунку Стоўбцаў. Там бацькі Але-сі ўжо накрылі святочны стол. Са свежымі памідорамі і гурочкамі з уласнага агароду, са смажаным шчупаком з Нёмана, салёным са-лам і бульбай.

Бульбашы — так, крыху прыніжальна, называюць часам беларусаў — бульбяныя людзі.

Многія тутэйшыя стравы маюць у сваім грунце гэты цвёрды клубень. Ежа сардэчная і шчодрая. У дадатак — гарэлка і сентымен-тальныя тосты. «За тое, каб мы адзін пра аднаго клапаціліся і каб да наступнай сустрэчы не давя-лося так доўга чакаць».

Пафас дзейнічае як абарон-чы слой, якім абраслі беларусы за стагоддзі войнаў і катастрофаў, перажытых гэтай зямлёй.

Я ўзгадваю, як некалі пра-сіў у Алесіных бацькоў рукі яе дачкі такімі самымі надзьмутымі словамі. «Не быў бы то немец», — вырвалася тады ў маёй будучай цешчы. Яна збянтэжана ўсміхну-лася. Мы паглядзелі адзін на аднога і зарагаталі.

У наступныя дні мы плавалі ў Нёмане, пазіралі ў беларускае неба і елі, елі ды елі. Хатка, у якой некалі справілі вяселле я ды Алеся, стаіць на самым нёманскім бера-зе, на Мемелі. На гэтым кавалку зямлі нарадзіўся Мікола, бацька Алесі, які шмат год таму пасадзіў тут для мяне яблыню. Сёлета яна добра ўрадзіла. Мой дзед, які на-радзіўся ў Познані, быў на Усход-нім фронце і ў савецкім палоне, жыў на вуліцы, якая да вайны на-сіла назву Мемелерштрасэ — Ме-мельская.

Мы робім вылазкі ў горад Дзяржынск з яго высокімі шмат-павярхоўкамі — мястэчка было на-званае так у гонар смерцепрагнага заснавальніка ЧК Фелікса Дзяр-жынскага, а таксама на сядзібу, дзе ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Адам Міцкевіч.

«Палякі кажуць: ён наш пісьменнік. Таксама і беларусы і літоўцы», — тлумачыць дырэктар музея. «Нават французы жада-юць залічыць яго да сваіх. Але я кажу: гэта не важна. Важная яго-ная паэзія, якая вядзе сюды людзей з усяго свету».

Напрыканцы нашага візіту — зноў пачастунак і пітво. Мы смя-ёмся і плачам.

Па твары маёй жонкі яшчэ бягуць слёзы, калі на даляглядзе з’яўляюцца фабрычныя коміны Баранавічаў.

За мяжой мы заўважаем двух маладых буслоў, якія ўзды-маюцца ў неба, шалёна б’ючы крыламі.

Нас вітаюць матацыклісты. Мы салютуем ім у адказ працяг-нутымі рукамі. Гэта толькі сімва-лічнае прывітанне. Але яно — знак яднання, жэст, якому нам у Еўропе варта зноў падвучыцца.

Наперад, увесь час напе-рад, на захад. Па вуліцы, якая вядзе амаль пад ганак нашага дома, праз усё нашае жыццё.

Інга Пэтц

(пераклаў Руслан Гаёк)

 

Яўген Гучок

Пра «Вяртанне з забыцця» і не толькі…

Днямі я атрымаў каштоўны пада-рунак ад свайго знаёмага і аднадумца, са-праўднага педагога і выдатнага краязнаўца, актывіста «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», гарадзенца Івана Фёдаравіча Будніка — кнігу «Вяртанне з забыцця», толькі што выдадзеную ў гара-дзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт». Пада-рунак — гэта заўсёды прыемна, а гэты да ўсяго яшчэ каштоўны сваёй горкай, бяс-страшнай і высакароднай праўдай. Гэты падарунак — і як бы пралог да асэнсавання, таго што адбылося з сапраўднымі людзьмі і як бы заклік зрабіць усё, каб такое не паў-тарылася.

Мала хто так пацярпеў пад час Дру-гой сусветнай вайны, як некаторая частка заходніх беларусаў — былых грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, пераважна Ус-ходніх Крэсаў. Тут неабходна заўважыць, што і ўсходнім беларусам пад завязку хапіла гора ад бальшавікоў — гэтага сусветнага зла мангола-татарскай афарбоўкі; асабліва з навязваннем мясцоваму насельніцтву кал-гаснай (прыгонна-рабскай) сістэмы гаспа-дарання. Нежадаючых уступаць у камуніс-тычныя кібуцы таварнымі эшалонамі выво-зілі на Поўнач і ў Сібір і гэтым пракладвалі дарогу і для заходнікаў. На Случчыне з гэтай нагоды-прычыны нават прыказка нарадзі-лася: «Не пойдзеш у калгас — павязуць у Каталас». Ды і пад час Другой сусветнай вайны ўсходнікі смяртэльна цярпелі як ад немцаў, так і ад савецкіх партызан. Ды ці мала ўвогуле беларускі народ прыняў гора ад сваіх дабрадзеяў — значна больш моцных суседзяў з Захаду і Усходу і, вядома, іх пама-гатых — сваіх здраднікаў. Рэпрэсаваных саветамі беларусаў было ад 400 тысяч да 1 млн. 400 тысяч. А што скажуць недаступныя для даследчыкаў архівы?

Кожны мастацкі твор сваёй падас-новай мае яшчэ і аўтарскую выдумку-пры-думку; кніга ж І. Будніка пабудавана на ўспамінах удзельнікаў — жывых ахвяр тых драматычных падзей, на расповядах дзяцей тых пакутнікаў, на дадзеных лонданскіх і вар-шаўскіх архіваў, апублікаваных  у Беларусі ў газеце «Новы час» гісторыкам Ю. Гры-боўскім. Але вернемся больш шчыльна да «Вяртання з небыцця».

Пасля таго, як Польшча пацярпела паразу ў 1939 г. ад фашысцкай Германіі і бальшавіцкага Савецкага Саюза, польскія войскі, якія былі ва ўсходняй камуністыч-най акупацыйнай зоне, сталі палоннымі Чырвонай Арміі. НКУС адфільтраваў поль-скіх афіцэраў і прыгаварыў іх да Катыні, а салдат і малодшых камандзіраў у таварных вагонах даставілі да самага палярнага круга, да таго Котласа, куды, як ужо ўзгадвалася вышэй, адпраўлялі з Усходняй Беларусі не- жадаючых прыняць калгасны рай, — на бу-даўніцтва чыгункі на Варкуту — сталіцу кан-цэнтрацыйных лагераў. Многа палякаў, заходніх беларусаў знайшлі там свой скон ад непасільнай працы, голаду, холаду (- 40О) і здзекаў ад савецкіх фашыстаў-нкусаўцаў.

А праз пэўны час, калі Чырвоная Армія не вытрымлівала націску вер-махта і цярпела ад яго скрышальныя паразы, бальшавікі па дамоўленасці з польскім урадам у эміграцыі (у Ло-ндане) дазволілі фарміраваць з сыльных Польскую армію пад кама-ндаваннем генерала У. Андэрса, які таксама трапіў у бальшавіцкі палон і якога вызвалілі з Лубянкі (таксама па дамоўленасці названых бакоў). Вядо-ма, кожны з гэтых бакоў меў свае планы пры стварэнні Польскай арміі. У. Сікорскі ў Лондане разлічваў пры падтрымцы гэтай арміі вызваліць Польшчу і аднавіць дэмакратычную дзяржаву. Гэтая дэмакратычнасць да беларусаў дае аб сабе ведаць яшчэ і ў нашыя дні. Як, гарадзенцу Юльяну Парэмскаму — сыну грамадзяніна Другой Рэчы Паспалітай, палоннага Чырвонай Арміі, савецкага катаржа-ніна, удзельніка вайны ў арміі Андэ-рса, узнагароджанага крыжам «Вір-туці Мілітары» за Монтэ-Касіна. Шчодра абмылі сваёй крывёй і бела-русы шурпатыя, дзікія горы каля гэ-тага манастыра.

Заслугоўвае асаблівай пільнай увагі чытача, як пасля вайны савецкія органы агітавалі беларусаў, што не загінулі падчас баявых дзеянняў, вяртацца дадому. Не ўсе ўспрынялі тую актыўную камуністычную агітацыю. А хто на яе паддаўся, той зноў зрабіўся вязнем ведамства ГУЛАГ-а з яго непасільнай працай, голадам, здзекамі і іншымі праявамі рускага фашызму. А даверлівых, што вярнуліся дамоў, было не так ужо і мала. З адной толькі Гарадзен-шчыны было каля 400 (чатырохсот) чалавек з іх сем’ямі. Не менш такіх вяртанцаў было з Берасцейскай, Віцебскай і Менскай абла-сцей (не менш за паўтысячы), часткі якіх да 1939 г. уваходзілі ў склад Польшчы, адкуль таксама праз ведамства ГУЛАГ-а адпускалі беларускіх палякаў і католікаў у Польскую армію.

А як жа ставіліся мясцовыя жыхары да спецперасяленцаў-андэрсанцаў. Калі паняволеныя імкнуліся апрацаваць які кавалак зямлі і пасадзіць там штосьці для ўласнага выжывання, атручаныя савецкай прапагандай расіяне выкрыквалі: «Во-о, куркулі! І тут не здохнуць!». І гэта за тое, што «куркулі» ваявалі супраць нямецкага фашызму, а не за савецкі фашызм. Саслалі тых «куркулёў» яшчэ і за тое, каб ніхто з іх не распавядаў, як людзі жывуць па-за ме-жамі Савецкага Саюза.

Нейкая палёгка прыйшла да высла-ных пасля смерці дыктатара Сталіна, любі-мага і сёння рускімі. Але палёгка тая не рабіла нявольнікаў сапраўды вольнымі, аб чым сведчаць старонкі кнігі.

Паказальна, што на працягу ўсяго зместу сваёй кнігі аўтар акцэнтуе ўвагу на лёсе беларусаў-гарадзенцаў у Польскай арміі. Папрозвішчна, папаветна (параённа) ён на колькі гэта магчыма ўваскрасае памяць аб сынах беларускай зямлі на Другой сусветнай вайне і пасля яе. Тут падаюцца спісы загінулых у Сярэдняй Азіі, у Іране, у Іраку, у Палесціне, у ваенна-марскім флоце, у ваенна-паветраных сілах, на поўначы Вялікабрытаніі, у Шатландыі, а таксама спіс памерлых ад ран, служыўшых у розных іншых падраздзяленнях польскага войска (парашутнай брыгадзе).

Тут жа знаходзім спісы дзяўчат і юнакоў кадэцкіх школ, загінуўшых ва Узбе-кістане і на Блізкім Усходзе, а таксама юна-коў з вайсковай дапаможнай службы. Ура-жвае сваёй колькасцю спіс загінулых пры штурме Монтэ-Касіна, а таксама спіс загіну-лых у бітве за Рыміні і на Готскай лініі пры вызваленні Балоніі.

У асобнай частцы кнігі даюцца ўспаміны, разважанні і расповед дзяцей воінаў У. Андэрса, якія пасля вайны раздзя-лілі лёс сваіх бацькоў, якія апынуліся, фі-гуральна кажучы, на лініі двух бесчала-вечных рэжымаў.

Вяртанне з забыцця багата праілю-стравана, што дае большае ўяўленне аб жыцці і смерці нашых землякоў на тэры-торыі Другой Рэчы Паспалітай, Савецкага Саюза, Азіі, Афрыкі і Заходняй Еўропы.

Адначасова падаецца спіс літара-туры — кніг, часопісаў, газет — крыніц, якімі карыстаўся аўтар у сваёй рабоце.

А яшчэ міжвольна гэтая кніга як бы падводзіць чытача да пэўнай мажлівасці параўнання нямецкага і рускага фашызму.

Кожны беларус, кожны прыстойны чалавек не можа не выказаць сваіх слоў удзячнасці, павагі і пашаны ў адрас Івана Фёдаравіча Будніка за стварэнне такой бясстрашнай у сваёй праўдзівасці і акту-альнай і сёння кнігі пра вяртанне з забыцця пакутных герояў-беларусаў.

 

У Менску канцэртам ушануюць памяць вядомага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі

 

Аўтару азначэння «беларускі рок» 29 верасня споўнілася б 60 гадоў.

Беларускія музыкі ўшануюць памяць вядомага крытыка, пісьменніка і паэта Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў. У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустыч-ным канцэртам у палацы культуры імя Шарко (Менск, вул. Уральская, 3).

— Для мяне Вітаўт Мартыненка — не проста сябар, настаўнік, але і чалавек, які спры-чыніўся да з’яўлення беларускага року. Гэты чалавек разам з Анатолем Мяльгуем у 80-х гадах рабіў сапраўдную музычную рэвалюцыю, за-сноўваючы першыя беларускія рок-клубы і фе-стывалі, — расказвае арганізатар канцэрта Віталь Супрановіч. — Увесь час мы думалі, як ушана-ваць яго памяць, і вось вырашылі гэта зрабіць да юбілею. Сёлета Вітаўту споўнілася б 60 гадоў.

Да канцэрту будзе выдадзены зборнік песень, напісаных на вершы Мартыненкі або перакладзеных ім.

Вітаўт Мартыненка — журналіст, пісьмен-нік, паэт, музычны крытык, сталы аўтар “Нашага слова”. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у «Чырвонай змене», на беларускім тэлебачанні і радыё «Свабода», арганізаваў і праводзіў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем ства-рыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнік арганізацыі фэстаў «Тры колеры», «Басовішча». Пісаў прозу, вершы і тэксты для беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Аўтар музы-казнаўчых кніг «Праз рок-прызму», «222 аль-бомы беларускага року і не толькі», «Rock on-line», а таксама шматлікіх публікацый на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадска-палітычнага жыцця. Мартыненка прыдумаў азначэнне «беларускі рок». У 2016 годзе з уск-ладненнямі дыябету трапіў у шпіталь, памёр 17 красавіка 2016 года.

Дзе: Менск, палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3).

Калі: 29 верасня, 19.00.

Квіткі: 8-15 рублёў.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *