Навіны Германіі. У Германіі прайшла шматтысячная акцыя супраць расізму і дыскрымінацыі

Серада, Верасень 4, 2019 0

24 жніўня ў Дрэздане каля 35 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу супраць расізму і ксенафобіі, а таксама ў падтрымку інк-люзіўнага грамадства, паведамляе dpa.

Арганізатарамі выступіў рух «Unteilbar» (перакладаецца як «Непадзельны»), які ў мінулым годзе сабраў на аналагічную акцыю пратэсту ў сталіцы, Берліне, каля 250 тысяч чалавек.

Сярод прысутных былі міністр фінансаў Германіі Олаф Шольц і лідары крайне левай партыі «Die Linke» Бернд Рыксінгер і Каця Кіпінг.

Дэманстрацыя Unteilbar прайшла за тыдзень да дзяржаўных выбараў у Саксоніі і Брандэнбургу, на якіх чакаецца, што праварадыкальная партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якая выступае за забарону іміграцыі, даможацца значных поспехаў.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *