ЗАПІШЫСЯ БЕЛАРУСАМ!

Серада, Верасень 4, 2019 0

У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва.  Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць.

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» заклікае тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць — не пытанне крыві, нацыянальнасць — твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.

Пра гэта зняты відэаролік, які можна знайсці на многіх сайтах, у тым ліку і на сайце nslowa.by. Вось што кажуць героі роліка.

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці:

— Я выхоўваю 13 дзяцей і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны — беларусы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з’яўляемся асобным народам.

Марына Шукюрава (Руся), спява-чка:

— Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай культурнай калыскі, вывучаю беларускую мо-ву, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці.

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант:

— Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы  хочаце даць шанец беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!

Ібрагім Цынкевіч, вернік:

— Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з іншымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Запісвайся ў беларусы!

Яўген Філенка, праграміст.

— Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка — беларускі, калі неба і мова любімая — беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю — гэта Беларусь?

Адам Глобус, пісьменнік, мастак.

— Я — беларус. Я — не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я — не ўкраінец, хоць люблю сказаць: «Язык да Кіева давядзе», я — не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я — беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я — беларус!

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юры-стка, блогерка.

— Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю хто я і адкуль. І таму, канешне, я запішуся беларускай.

Ларыса Сапач, настаўніца.

— Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *