Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

Аўторак, Кастрычнік 8, 2019 0

У аўторак, 24 верасня, у сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 прайшла творчая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ «Наша слова» Станіславам Суднікам з нагоды 30-годдзя ТБМ, у якім сп. Станіслаў з моманту заснавання, а ўжо на 2-м з’ездзе ТБМ быў абраны ў Раду ТБМ, у якой і да гэтага часу.

На сустрэчу сабраліся ў асноўным сябры і прыхільнікі “Нашага слова”, якія больш ведалі С. Судніка, як рэдактара, а цяпер пазнаёміліся з Суднікам-паэтам.

залак

Сп. Станіслаў распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправаджалася жывым бардаўскім выкананне песень на яго словы  і чытаннем вершаў, а таксама гавэнды “Плач шляхцянкі”.

Песні гучалі ў выкананні вядомамага па ўсёй Беларусі барда Сяржука Чарняка, а таксама ў запісе ў выкананні гурта “Гудскі гармонік”.

чарнякк

Былі паказаны некалькі відэаролікаў, знятых па кнігах і вершах Станіслава Судніка ў навучальных установах горада Ліды.

Прагучала ўсяго 10 песень, але найбольш кранула прысутных апошняя — “Бацькава хата”:

Я многа па свеце бадзяўся,

І цвёрда ішоў, і  хістаўся,

Бываў на гары і на дне,

Ды помніў зацята,

Што бацькава хата

Чакае без стомы мяне.

 

Я поўз праз густую завею,

Я траціў на поспех надзею,

Блукаў па бясконцай вайне,

Ды верыў заўзята,

Што мама і тата

Сустрэнуць з дарогі мяне…

 

Нажаль, на сёння поўны тэкст песні апубліка-ваць нельга.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Менскі час дарагі, паказаць усю праграму не ўдалося, таму яна будзе паўторана ў Лідзе, а, магчыма і яшчэ недзе.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *