НАША СЛОВА № 39 (1450), 25 верасня 2019 г.

Аўторак, Кастрычнік 1, 2019 0

Алена Анісім:

“Ужо падалі дакументы на

атрыманне ліцэнзіі”

Старшыня Таварыства беларускай мо-вы Алена Анісім распавяла, як ідзе праца па адкрыцці беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча.

Алена Анісім:

— Дакументы на атрыманне ліцэнзіі пада-лі, і першасны разгляд дакументаў павінен ад-быцца ў гэтым месяцы. Трэба сказаць, што на-пачатку пазіцыя міністра адукацыі Ігара Кар-пенкі была прыкладна такая: маўляў, не трэба нам новая ўстанова адукацыі, іх ужо дастаткова. Але наша пазіцыя іншая: у Беларусі няма ніводнай установы вышэйшай адукацыі, дзе б навучанне праводзілася на беларускай мове. Таму збіраемся пераканаць і міністра, што такі ўніверсітэт неабходны. Ён будзе рыхтаваць не спецыялістаў учарашніх прафесій, а беларускіх патрыётаў, людзей, арыентаваных на сучасны ўзровень эканомікі і развіцця грамадства. Пры гэтым стаіць задача ведаць некалькі моў, не толькі беларускую.

РР:

— Адным словам, усё будзе залежыць ад Міністэрства адукацыі?

Алена Анісім:

— Скажам так, мы будзем з гэтым ве-дамствам цесна працаваць, і я думаю, калі на адкрыццё ўніверсітэта будзе палітычная воля, то праблем не ўзнікне. Тым больш, беларускі кіраўнік публічна выказаўся, што, маўляў, людзі самі праявілі ініцыятыву і робяць справу ды пры гэтым не просяць у дзяржавы грошай. Але я заўсёды казала і кажу: ніхто за нас нашу справу не зробіць. Таму зробім усё, каб універсітэт прыняў першы набор студэнтаў ужо ў 2020 годзе.

Кастусь Заблоцкі,

Беларускае Радыё Рацыя.

Таццяна Малашчанка:

“У Баранавічах створаны новы

беларускі клас”

У баранавіцкай сярэдняй школе № 9 ад-крыўся новы беларускі клас, у які пайшло то-лькі 5 хлопчыкаў, улі-чваючы спартыўны ўхіл школы. Зноў шмат высілкаў праявілі эн-тузіясты-бацькі і бара-навіцкае Таварыства беларускай мовы. Ула-да паставілася да гэтага ліберальна, але асаблі-вых старанняў не прая-віла, — кажа старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы, выхаванні і адукацыі Таццяна Малашча-нка:

— Гімназічны ўзровень трошкі больш прывабны для людзей у нашых Баранавічах. А 9-ая школа ў нас больш характарызуецца як спартовая. Пяць хлопчыкаў. І гэта так-сама паказальна, што менавіта дзяўчынкі пайшлі ў гімназіі, а хлопцы захацелі больш такога спартовага развіцця.

Паводле Таццяны Малашчанкі, у гімназію ў свой час пайшлі больш дзяцей у беларускія класы — 6 дзесяцікласнікаў і 12 другакласнікаў. І хоць гэта кропля ў моры для таго, каб беларуская — першая дзяржаў-ная мова — заняла перадавыя пазіцыі як мова карэннай нацыі, але кропля камень точыць.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навука Хрыстова будзе весціся па-беларуску

Беларуская мова бу-дзе асвячаць працэс наву-чання дзяцей  у нядзельнай школе менскага Чырвонага касцёла. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк павін-шаваў дзяцей, бацькоў і ка-тэхетаў на восеньскай ліней-цы і дабраславіў іх у дарозе да навукі Божай падчас свя-той імшы. Запіс у нядзель-ную школу адкрыты, набор працягваецца.

Мы пагутарылі з ды-рэктарам нядзельнай школы Наталляй Уладзіміраўнай Лаўрэнка, маці трох сыноў.

— Заняткі ў нядзель-най школе будуць адбывац-ца па афіцыйнай праграме, якая прадстаўлена на сайце Чырвонага касцёла,- па-тлумачыла спадарыня На-талля. Кожная настаўніца дапрацоўвае свой план ін-дывідуальна, у сваёй групе. Ёсць выкладчыцы з досве-дам працы 20-25 гадоў. Яны выкарыстоўваюць падруч-нікі і розныя дадатковыя крыніцы.

Выкладанне будзе весціся ў асноўным па-бе-ларуску. Калі камусьці спа-трэбяцца індывідуальныя заняткі на рускай мове, то гэта будзе даступна. Кожная з выкладчыц мае катэхетыч-ную, тэалагічную адука-цыю, набытую ў Гарадзен-скім, у Барана-віцкім ці Мен-скім катэхетыч-ных каледжах, і таксама педага-гічную. Да Свя-той Камуніі дзе-ці рыхтуюцца два гады. Наву-чэнцы дзеляцца па групах: 1-2 клас, 3-4 клас, 5-6 клас, моладзь ад 14 гадоў і вы-шэй.

— Будзем пазнаваць Бога, маліцца, право-дзіць час разам, — прывітала вучняў Марыя Чаславаўна.

— Будзем сустракацца з вамі кожную нядзелю. Бу-дуць у нас экскурсіі, пілі-грымкі, сумесныя святы і добрыя вакацыі! — заахво-ціла Ірына Адамаўна.

— Дзеці змогуць запі-сацца на хор, — паведміла арганістка касцёла Марыя Новікава.

— У бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвона-га касцёла будуць праходзіць літаратурныя вечарыны, бу-дуць працаваць гурткі выра-знага чытання для дзяцей і моладзі,будуць адзначацца касцельныя святы, будуць праходзіць дыктоўкі да Між-народнага дня роднай мо-вы. Да Дня горада Менска бібліятэка падрыхтавала вы-стаўку мастацкай і гіста-рычнай літаратуры пра на-шу сталіцу, — распавяла Га-ліна Фёдараўна Івуць.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк перад дзецьмі; 2. Наталля Лаўрэнка выступае перад навучэнцамі і баць-камі; 3. Куратар бібліятэкі імя А. Міцкевіча Галіна Івуць.

 

26 верасня — Еўрапейскі дзень моў

Юрый Хлапонін

Мова і нацыянальная свядомасць

Як вядома, развіццё чалавецтва тры-маецца на яго разнастайнасці. Перш за ўсё, маецца на ўвазе рознасць моваў, культуры, тэрытарыяльных асаблівасцяў, гісторыі. З гэтага складаецца працэс стварэння асобнай нацыі, дзяржавы, асэнсавання кожнага ча-лавека як яе часткі.

Цікава толькі, з чаго пачынаюцца ўсе гэтыя працэсы. Мне заўсёды падавалася — асноўную ролю ў гэтым адыгрывае мова, такая, здавалася б, звычная сістэма рэчаў у паўсядзённым жыцці. Але гэта, тое што ўласціва толькі людзям, дазваляе нам вы-значаць як адну, вялікую (ці не вельмі) групу, адрозніваць сябе ад іншых людзей па іх мове, культуры, ладу жыцця.

Адным словам, пытанне ў тым — ці сапраўды мова вызначае свядомасць чала-века, ці наадварот, свядомасць пад уплывам навакольных умоваў уплывае на фармаван-не мовы.

Прыкладамі для гэтага стануць моў-ныя сітуацыі ў розных рэгіёнах свету, якія адлюстраванні гэта знаходзіла ў жыцці лю-дзей, гісторыі краіны. Чаму тыя ці іншыя народы ці дзяржавы страчвалі сваю ўлас-ную мову, ці наадварот, «адраджалі» яе, і якія прычыны, працэсы стаялі за гэтым.

Спачатку, паясніць уплыў мовы на нацыянальную свядомасць можна, звяр-нуўшыся да сацыяльнай псіхалогіі: мова дае магчымасць ідэнтыфікаваць сябе з пэўнай групай, якая гэтую самую мову і выка-рыстоўвае. Спачатку гэты працэс адбыва-ецца ў малой групе, то бок, сям’і, дзе ты не толькі вучышся авалодваць ёю, але і на-даваць пэўны сэнс таму, што ты гаворыш, як ты гаворыш і чаму. Адначасова чалавек уключаецца ў вялізную моўную групу, якая ахоплівае цэлыя рэгіёны, краіны.

Калі адбываецца моўная ідэнтыфі-кацыя чалавека, ён пачынае супрацьстаў-ляць сваю мову іншым, асабліва калі ён знаходзіцца ў сітуацыі шматмоўнага ася-роддзя.

Далей, вядомы савецкі псіхолаг Леў Выгоцкі паказвае суадносенне мовы і мы-слення так: па-першае, яны маюць рознае генетычнае развіццё і таму ідуць па розных шляхах адзін ад аднаго. Да двух гадоў дзіця выкарыстоўвае засвоеныя ім гукі і словы ці як пэўныя сігналы, якія выказваюць яго стан, ці як назвы прадметаў.

Потым, з цягам часу, мысленне «афармляецца» словамі, а мова набывае асэнсаванне, адбываецца яе інтэлектуалі-зацыя. Пры гэтым, на думку Выгоцкага і яго паслядоўнікаў, крыніцай моўнага раз-віцця з’яўляецца не прыроджаны характар, а дзейнасць і правілы дзейнасці. Такім чы-нам, мова — паказчык, які адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць. На ўздзеянне зместу слоў уплывае асяроддзе.

Ёсць яшчэ адна навуковая спроба даказаць уплыў мовы на нашу свядомасць — гіпотэза лінгвістычнай адноснасці. Згодна з ёй — мова вызначае мысленне і пазнанне рэчаіснасці, уплывае на светапогляды. Ін-шымі словамі, людзі, якія размаўляюць на розных мовах, маюць рознае светаўспры-манне, мысленне.

Адзін з аўтараў гэтай гіпотэзы, Эду-ард Сепір, кажа: у мове ўтрымліваюцца ключы для разумення розных нацыяна-льных светапоглядаў. У граматычных сіс-тэмах у свеце няма двух моў, якія былі б падобныя адна да адной дастаткова, каб забяспечыць ідэальны пераклад. Мова па-рознаму адлюстроўвае рэальнасць, а з гэта-га вынікае, што носьбіты розных моў будуць і ўспрымаць яе па-рознаму. Пацвярджэнне гэтаму мы можам знайсці ў некалькіх пры-кладах, якія мы адлюструем ніжэй.

Напэўна, першы прыклад, які можа прыйсці адразу — моўнае пытанне ў сусед-няй Украіне. Як вядома, Украіна ў моўным плане падзяляецца на ўкраінамоўныя заход-нія і цэнтральныя вобласці, і на рускамоўны Паўднёвы Усход. Роднай украінскую мову ва Украіне называюць каля 55-65 адсоткаў насельніцтва, расейскую — 30-35%, пры гэ-тым, рэальная мова камунікацыі адзначаец-ца на ўзроўні, адпаведна 45 і 35 адсоткаў, астатнія размаўляюць на абедзвюх мовах.

Аднак, на толькі моўных прыкметах дзяльба Украіны не заканчваецца. Захад і Цэнтр маюць традыцыйна больш праеўра-пейскую, праўкраінскую арыентаванасць як у культурным жыцці, так і ў палітыцы. У адрозненні ад Паўднёвага Усходу, дзе людзі ў большасці сваёй накіраваныя на прара-сейскія пазіцыі.

Гэта адлюстроўваецца шмат у чым, напрыклад, выбары Прэзідэнта Украіны ў 2004 годзе, калі ў другім туры сутыкнуліся два кандыдаты з палярнымі палітычнымі светапоглядамі: прадстаўнік еўрапейска-ўкраінскай лініі Віктар Юшчанка і ары-ентаваны на расійска-еўразійскі накірунак, Віктар Януковіч. Вынікі галасавання па рэгіёнах адлюстроўваюць агульны выгляд таго, якая мова, і, адпаведна, якія каштоў-насці суадносяцца адна з другой у насель-ніцтва Украіны.

Моўна-ментальны падзел таксама можна заўважыць і ў тых рэгіёнах, якія зараз з’яўляюцца анэксаванымі Расіяй (Крым), альбо там адбываецца вайсковы канфлікт паміж Украінай і падтрыманымі Расіяй се-паратыстамі (Данецкая і Луганская воб-ласць). Дастаткова суаднесці карту канфілк-тных дзеянняў з картай роднай мовы для гэтага рэгіёну: у ім былі дастаткова моцныя сепаратысцкія настроі ў 2014 годзе, заста-юцца і зараз.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Вяртанне вобразу старажытнага Менска

У мінулыя выходныя Менск святкаваў 952 гадавіну з дня першага ўспаміну ў летапісе. Сім-валічнай падзеяй у будынку гарад-ской ратушы стала прэзентацыя кнігі вядомага менскага архітэк-тара Сяргея Багласава “Адраджэн-не  гістарычнага цэнтра Мінска. 1980-2016. Навукова-рэстаўра-цыйная справаздача навуковага кіраўніка абъекта  (дакументаль-ная хроніка)”.

На сустрэчы з грамадска-сцю  Сяргей Георгіевіч Багласаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь дзея-чам культуры і мастацтва 2015 го-да, распавёў пра доўгі шлях аднаў-лення старажытнай забудовы па вуліцах Рэвалюцыйнай, Інтэрна-цыянальнай, Ракаўскай, Віцеб-скай, Зыбіцкай, пра аднаўленне ратушы, плошчы Свабоды, і пра-дэманстраваў відэа-прэзентацыю розных аўтарскіх аб’ектаў.

Сяргей Багласаў нарадзіўся ў Магілёве ў 1949 годзе. З 1962 года ён жыве ў Менску. Пасля закан-чэння Беларускага дзяржаўнага палітэхнічнага інстытута па спе-цыяльнасці «Архітэктура» ён пра-цаваў у Сектары звода помнікаў гісторыі і архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук  БССР. У гэты перыяд яму даводзілася шмат падарожнічаць па краіне, вывучаць старажытнае дойлідства. З 1976 года, працуючы ў «Белрэс-таўрацыі», Сяргей Багласаў зай-маўся рэканструкцыяй Траецкага прадмесця і іншых помнікаў архі-тэктуры, а з 1980-га — непасрэдна гістарычным цэнтрам Менска.

Сяргей Георгіевіч падзяліўся ўспамінамі пра тое, у якім заняд-баным і напаўразбура-ным стане знаходзіліся будынкі ў канцы 70-ых гадоў мінулага стагоддзя. У 80-я гады беларуская інтэлігенцыя рашуча вы-ступіла ў абарону сваёй гістарычнай спадчыны. Пасля перыяду барацьбы будынкі былі ўзятыя пад ахову дзяржавы, былі праведзены раскопкі, ажыццеўлена навуковая экспертыза, была рас-працавана 1-ая канцэп-цыя рэканструкцыі, вы-значаны яе тэмпы, да пра-цы далучыліся інстыту-ты  «Мінскпраект», «Бел-жылпраект» і іншыя.

— Верхняга горада ў Менску магло і не быць, — успамінае за-служаны архітэктар.-Абмяркоў-валіся варыянты зносу забудовы. Даведаўшыся пра гэта, мы з Але-гам Трусавым напісалі ліст Аляк-сею Касыгіну, які быў старшынём Усесаюзнага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры. Ліст патрапіў карэспандэнту » Праўды»  ў Беларусі Івану Новікаву, і той выступіў з артыкулам. Гісторыя ат-рымала галоснасць, і жаданне раз-бураць будынкі адпала. За рэкан-струкцыю Верхняга горада высту-пілі ў друку з артыкуламі Уладзімір Караткевіч і Адам Мальдзіс.

Ідэя аднаўлення ратушы ўзнікла яшчэ ў 1980-тым годзе, але толькі ў 2002-тым пачаліся будаў-нічыя работы, якія завершыліся ў 2003 годзе.

У творчай майстэрні Сяр-гея Багласава былі распрацаваныя праекты аднаўлення былой цар-квы Святога Духа, будаўніцтва ган-длёвага комплекса з паркінгам на вуліцы Няміга, гатэляў «Еўропа» і «Манастырскі», шмат-лікіх скульптурных кам-пазіцый і іншых аб’ек-таў.

Госці сустрэчы атрымалі кнігі з аўтогра-фам знанага архітэктара і выказалі яму шчырую падзяку. Ганаровы стар-шыня ТБМ Алег Анато-льевіч Трусаў павінша-ваў свайго сябра з выха-дам грунтоўнага і кары-снага выдання, якое ад-люстроўвае вехі ў развіц-ці архітэктурнага вобра-зу сталіцы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

АПАШЛЕННЕ  НАВУКІ

«Наша Ніва» апублікавала інфармацыю пра артыкул «Да пы-тання аб гістарычнай палітыцы».

Нічога новага. Палітыкай памяці ў Беларусі кіравала і КП(б)Б/КПБ па кіраўнцтвам ЦК УсеКП(б)/КПСС.

Нагадаю ў прыватнасці “Тэзісы аб асноўных пытаннях гіс-торыі БССР”, якія друкаваліся «ў парадку абмеркавання» спачатку ў «Весцях Акадэміі навук БССР» (1948. № 3. С. 89-144) з падзага-лоўкам «Матэрыялы для выклад-чыкаў, лектараў і дакладчыкаў». Другі раз тэзісы ўбачылі свет ў часопісе «Бальшавік Беларусі» (1948. № 8.  С. 38-72) ужо без гэтага падзагалоўка і з пэўнымі рэдак-цыйнымі змяненнямі.

Гэтыя тэзісы з пэўнымі ка-рэктывамі сталі догмамі і кіраўні-цтвам да дзеяння беларускіх са-вецкіх гісторыкаў. Адступленне ад іх пераследавалася. Інструментам такога пераследу служылі пёры Лаўрэнція Абэцэдарскага, Адама Залескага ды іншых аўтараў драб-нейшага калібру, як, напрыклад, настаўнік Якаў Трашчанок.

Пасля смерці Сталіна гісто-рыкаў не расстрэльвалі і не адпра-ўлялі ў лагеры. Замест палітыч-нага і фізічнага выкарыстоўваўся адміністрацыйны, маральны, псі-халагічны, эканамічны тэрор. Тым, хто адступіў ад Тэзісаў аб ас-ноўных пытаннях гісторыі БССР, дастаткова было трапіць «на за-метку», каб пачаліся праблемы з працай, з публікацыямі, з абаро-най дысертацый і да т. п.

Аўтарамі “Тэзісаў аб ас-ноўных пытаннях гісторыі БССР” былі людзі розных лёсаў. Тут і згва-лтаваныя бальшавіцкай уладай выхаванцы старой школы (Міка-лай Нікольскі, Канстанцін Палікар-повіч ды Уладзімір Перцаў), і ах-вяры паваеннага палітычнага тэрору міністр асветы Платон Са-евіч і Яфім Шлосберг (арышта-ваны ў канцы 1948-га), і «выкры-вальнік нацдэмаўшчыны» яшчэ з даваенных часоў Яфрэм Карней-чык, і аўтарка псеўданавуковай кнігі да 40-годдзя БССР Ніна Ка-менская, і ў рознай меры падоб-ныя да яе Аляксандра Воранава ды Канстанцін Шабуня, і Аляксей П’янкоў, пра якога нічога сказаць не магу, і намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б эканаміст Сяргей Ма-лінін (фактычны кіраўнік аўтар-скага калектыву).

Калі выключыць Сяргея Малініна і Платона Саевіча, дык усе астатнія аўтары “Тэзісаў аб ас-ноўных пытаннях гісторыі БССР” былі гісторыкамі. І нават сур’ёз-нымі, як Мікалай Нікольскі, Кан-станцін Палікарповіч ды Уладзімір Перцаў. Назваць сур’ёзным гісто-рыкам Аляксандра Каваленю язык не паварочваецца. Калі пагля-дзець яго бібліяграфію ў Энцы-клапедыі гісторыі Беларусі, дык большасць ягоных публікацыяў напісана ў суаўтарстве. Здаецца, я ўважліва сачу за публікацыямі на гістарычныя тэмы ў часопісах. Нейкія даследчыцкія артыкулы і паведамленні Кавалені мне на вочы не трапляліся. Затое Кавале-ня вядомы сваімі расправамі з на-вукоўцамі ў Інстытуце гісторыі.

Што тычыцца цяпершняга дырэктара Інстытута гісторыі Вя-часлава Даніловіча, дык я шкадую, што свайго часу не напісаў рэцэн-зію на ягоную кнігу пра заходне-беларускую арганізацыю «Зма-ганне». У той рэцэнзіі я хацеў пака-заць, як аўтар спрабуе баланса-ваць паміж вымогамі ў духу тэзі-саў 1948 года і патрабаваннямі да навуковай працы. Пісаць рэцэн-зію мяне адагаварылі маладыя, асабліва адзін з іх, які таксама вы-вучае гісторыю Заходняй Бела-русі, дзейнасць хадэкаў.

Каго не было ў аўтарскім калектыве “Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР”, дык сіла-вікоў. Гістарычная паўнавука БССР не мела патрэбы ў жандарах, бо жандарам выступала бальша-віцкая партыя. Да таго ж і Платона Саевіча (аднакашнік Макара Кра-ўцова), і асабліва Сяргея Малініна без нацяжак можна назваць баль-шавіцкімі інтэлектуаламі. Думаец-ца, што Аляксандр Каваленя і Вячаслаў Даніловіч вырашылі паклікаць на дапамогу сілавікоў і таму, што не пакладаюцца на свой аўтарытэт як гісторыкаў, і таму, што не знаходзяць на вуліцы Карла Маркса, 38, інтэлектуалаў такога маштабу, як Саевіч ды Малінін. Уступіўшы ў спулку з сілавікамі, яны нават не здагадваюцца, што па-просту апашляюць навуку.

Якія практычныя наступст-вы мае артыкул «Да пытання аб гістарычнай палітыцы»?

Па-мойму, аўтары гэтага артыкула не паглядзелі, якое ста-годдзе цяпер на дварэ.

Успамінаюцца расійскія падзеі нядаўняга часу, калі ульт-рапатрыёты, адкрытыя  і латэнт-ныя сталіністы патрабавалі суро-вых караў для тых, хто скажае гіс-торыю на шкоду Расіі. Ім адказалі жартам: а што, скажаць гісторыю на карысць Расіі можна? Нягледзя-чы на ўвесь ультрапатрыятычны чад, у Расіі выходзяць проста сен-сацыйныя працы з гісторыі СССР, у прыватнасці з гісторыі ваенных падзей 1938-1945 гг. Вельмі важ-ным сродкам распаўсюду новых ведаў пра гісторыю Расіі і СССР сталі электронныя сродкі масавай інфармацыі, у прыватнасці youtube. Тое ж ёсць і будзе і ў нас. Хіба што ў сціплейшых маштабах, бо і матэрыяльныя рэсурсы сціп-лейшыя, і краіна меншая, і кант-раляваць даследчыкаў прасцей, але кантраляваць іх абсалютна ўжо не ўдасца. Нават у савецкі час не заўсёды ўдавалася.

Яшчэ адным наступствам па-ранейшаму будзе адставанне афіцыйнай, казённай гістарычнай паўнавукі ад незалежнай гістары-яграфіі. Асабліва гэта тычыцца асвятлення падзей канца XVIII-ХХ стст. Як ні маракавалі казённыя гісторыкі цягам апошніх 30 гадоў, ім ўсё ж давялося прызнаць тое, пра што ўжо даўно пісалі неза-лежныя аўтары, а менавіта лагіч-ны ланцужок БНР-ССРБ-БССР-Рэспубліка Беларусь. З такімі апе-кунамі, як аўтары артыкула «Да пытання аб гістарычнай паліты-цы», казённай гістарыяграфіі яшчэ доўга давядзецца плесціся ў хва-сце незалежнай гістарычнай наву-кі і ў асвятленні іншых пытанняў нашай гісторыі.

Анатоль Сідарэвіч.

 

Князь Багуслаў — захавальнік бібліятэкі і збораў мастацтва

Пра вядомага вайсковага дзеяча ВКЛ, мецэната вучоных, дзеячаў мастацтва і культуры, фу-ндатара школ і храмаў, князя Ба-гуслава Радзівіла мы маем інфар-мацыю з его аўтабіяграфіі. Сваім поглядам на гэтую асобу падзялі-лася менскі гісторык Людміла Ва-сільеўна Санберг.

— У наступным годзе будзе адзначацца 400 гадоў з дня нара-джэння Багуслава Радзівіла. Мена-віта ў яго кнігазборах у Слуцку захоўвалася Берасцейская Біблія. Потым з разам з іншымі кнігамі ён перавёз яе ў Каралявец.

Багуслаў Радзівіл быў сы-нам віленскага кашталяна Януша Радзівіла, мужа Сафіі Слуцкай з Алелькавічаў, якая была канані-завана Праваслаўнай Царквой. Пасля смерці праведнай Сафіі, Януш Радзівіл ажаніўся з Альжбэ-тай  Гогенцолерн, дачкой курфюр-ста і графіняй брандэнбурскай, у іх у 1620 годзе нарадзіўся сын Багуслаў.  Бабкай Багуслава Радзі-віла была Кацярына Астрожская, унучка пераможца пад Оршай Ка-нстанціна Астрожскага. Да нас дайшла ягоная аўтабіяграфія.

Багуслаў Радзівіл атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Кейданах і Вільні, у галандскіх Гронінгене, Лейдане  і  Утрэхце, у французскай сталіцы. Дасканала ведаў латынь і некалькі еўрапей-скіх моў. Гэта быў сын сваёй эпохі, асоба, рэнесанская, баракальная і рэфармацыйная адначасна. Збіра-льнік калекцыі твораў мастацтва, а таксама архіва і бібліятэкі, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, сярод якіх быў і знакаміты Радзіві-лаўскі летапіс. Ён меў выдатныя дыпламатычныя здольнасці, буда-ваў фартэфікацыйныя збудаванні, сябраваў з многімі заходнеўрапей-скімі мастакамі, у прыватнасці, з Рэмбрандтам, прывозіў іх карціны ў Слуцк  і захоўваў у сваёй калек-цыі, сам ствараў замалёўкі з па-нарамамі беларускіх гарадоў.  Падтрымліваў кальвінісцкія шко-лы і зборы, складаў рэлігійныя гімны. Адважны дуэлянт у мала-досці, у сталым веку ён паглыб-ляўся ў радкі Бібліі, надрукаванай яго дзедам.

Януш Радзівіл, а потым яго сын Багуслаў Радзівіл і яго дачка Людвіка Караліна Радзівіл выка-налі запавет праведнай Сафіі Слу-цкай аб захаванні прывілеяў для Праваслаўнай Царквы ў Слуцкім краі. Багуслаў быў выхаваны ка-львіністам, і яго дачка таксама, але яны захавалі тастамант св. Сафіі аб юрыдычнай абароне Праваслаў-най царквы ў Слуцку. Адукаваная і добра выхаваная Людвіка Кара-ліна Радзівіл жыла ў Нямеччыне. Яна была замужам за нямецкім прынцам і стала мецэнаткай. Яна выдатковала стыпендыі на наву-чанне ў Еўропе для збяднелых шляхціцаў. Традыцыі пабожнага жыцця і дабрачыннасці засталіся ў нашчадкаў роду, які захоўваў Берасцейскую Біблію.

Запісала Э. Дзвінская.

На здымку:

  1. Партрэт Багуслава Радзі-віла пэндзля А. Пушкіна;
  2. Герб Багуслава Радзівіла на старонках Берасцейскай Бібліі;
  3. Л. В. Санберг.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства, “Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчва-ецца падпіска на чацвёрты квартал 2019 года. Цана не змянілася.

У 2019 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі по-глядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаў-чых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых вы-данняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў.

Чытайце, даведвайцеся, ду-майце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Дзень бібліятэк — цудоўнае свята, якое адзначаецца 15 верасня з 2001 года. І кожны год вось ужо на працягу доўгіх 19 гадоў  у гэты дзень у Карэліцкай раённай біблі-ятэцы ладзіцца сапраўднае свята — свята, якое дораць  бібліятэкары сваім паважаным чытачам, каб ім было цікава, утульна і займальна.  У канун свята, у пятніцу ў сценах бібліятэкі панавала святочная ат-масфера, атмасфера радасці, даб-разычлівасці і цудоўнага настрою. З самага рання, перад пачаткам рабочага дня праходзіла вулічная акцыя «Радуйцеся разам з намі», дзе бібліятэкары віншавалі вучняў і дарослых са святам, з цудоўным восеньскім днём, зычылі моцнага здароўя, дабрабыту, запрашалі ў бібліятэку, уручалі віншавальныя паштоўкі і святочныя шары. Вы-става — загадка «Пазнай бібліятэ-кара», на якой размясціліся дзіця-чыя фатакарткі бібліятэкараў ча-кала наведвальнікаў у фае біблія-тэкі (вось гэта была сапраўдная загадка…), ладзілася літаратурнае кафэ «Чытаць подана», тэматычны прагляд «Літаратурная Гродзенш-чына» з лепшай падборкай края-знаўчай літаратуры, кніжная вы-става «Калейдаскоп навінак», а так-сама фотазона «З Днём бібліятэк» і «Я люблю чытаць», дзе кожны ахвотны мог сфатаграфавацца на памяць.

У дзіцячай бібліятэцы ма-ленькім чытачам прапанавалі квэст — гульню «Таямніца зачарава-най кнігі», падарожжа ў гісторыю «Спазнай свой родны край». Але асаблівы настрой выклікала тэат-ральная пастаноўка  казкі «Рэпка на новы  лад» (аматарскае аб’яд-нанне  «Васілёк», тэатральнага накірунку), якую выканалі супра-цоўнікі бібліятэкі.

Н.У. Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Навіны Германіі

Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі, паведамілі ў пасольсве ФРГ у Менску.

На працягу 16 гадоў кож-ную восень пад патранатам пасо-льства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. Германская дып-місія запрашае ўсіх, хто хоча азна-ёміцца з нямецкай культурай, мо-вай і грамадствам, наведаць шмат-лікія мерапрыемствы ў 12 бела-рускіх гарадах. Праграма Тыдняў Германіі будзе разнастайнай. Так, у дзень адкрыцця ў Белдзяржфіла-рмоніі адбудзецца канцэрт «…Бо моцнае, як смерць, каханне». На ім будуць гучаць музычныя тво-ры эпохі барока на тэксты стараза-паветнай кнігі «Песня Песням». Запланаваны кінапаказы сучас-ных кароткаметражных стужак, мастацкіх фільмаў у арыгінале на нямецкай мове з субтытрамі на рускай. Будзе паказаны дакумен-тальны фільм у Гістарычнай май-стэрні імя Леаніда Левіна. Гледачы ўбачаць таксама нямы фільм «Фаўст» (1926) Фрыдрыха Віль-гельма Мурнаў, які будзе дэман-стравацца ў чатырох гарадах з жы-вым музычным суправаджэннем у выкананні кампазітара Вольгі Падгайскай і ансамбля Five-storey-ensemble. Для наведвальнікаў Ты-дняў Германіі падрыхтаваны чы-танні з вядомымі нямецкімі аўта-рамі, выстаўкі, майстар-класы і ле-кцыі, творчыя мерапрыемствы. Будзе магчымасць прыняць удзел у цікавых творчых акцыях у біб-ліятэках Баранавіч, Барысава і Маладзечна. Тыдні Германіі пра-водзяцца пасольствам Федэраты-ўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Менску, прадстаўнікамі нямецкіх куль-турных арганізацый у супрацоў-ніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

belta.by.

 

Прайшла чарговыя лекцыі ў межах «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

У сераду, 18 верасня, прайшлі чар-говыя заняткі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гіс-тарычных навук. Сустрэча была прысве-чана тэме «Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега», але пагутарыць атрымалася толькі пра асобу Льва Сапегі (і ўсё ж даволі прадуктыўна).

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальнай стужкі з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Льва Са-пегу (з серыі “Загадкі беларускай гісторыі: «Леў Сапега»”), а сп. Алег Трусаў распавёў пра тое, пра што ў фільме не згадалі.

У пятніцу, 20 верасня, прайшлі новыя заняткі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам бела-рускай архітэктуры, кандыдатам гіста-рычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме «Зэльва. Ларыса Геніюш».

Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальных фільмаў тэлеканала Белсат, адзін з іх з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча (з серыі “Загадкі беларускай гісторыі: «Зэльва ад Сапегаў да Генію-шаў»”).

tbm-mova.by.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА  КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА

(3.06.1786-16.03.1853)

Чырвоная цэгла, нібыта з крыві

Людзей беларускіх, якія Айчыне

Жыццё аддавалі, казалі: «Жыві…

А будзе Айчына, то й нас не пакіне

Жыццё, дзе замешана ўсё на крыві.»

 

Будуеш не замак, будуеш музей,

Дзе тысячам птушак Вялікага Княства

Маўкліва-пытальна глядзець на людзей,

Якія захоплены вечным змагарствам

За грошы, за месца, дзе будзе цяплей.

 

Малюеш, купляеш карціны і кніг

Навёз ты ў маёнтак з Парыжа, з Варшавы,

Каб кожны, хто хоча чытаць, чытаў іх

І ведаў, што родныя нашы Паставы-

Таксама Еўропа для нас, не чужых…

 

Хлапчына віхрасты глядзіць праз вакно

На кнігі, на птушак Вялікага Княства.

Ён вырасце хутка, і будзе ізноў

Наш край не балотам, а краем бунтарства,

Дзе нельга панішчыць да краю любоў…

24.06.2010 г.

 

БАЛАДА ІВАНА НАСОВІЧА

(26.09.1788-26.07.1877)

Там Беларусь, дзе беларус жыве.

І не патрэбна Беларусь шукаць,

Бо тут яна, як валуны ў траве,

Як у нябёсах песня жаўрука,

Што над тваёй дарогай, як святло,

Якое ёсць і будзе, і было,

Як пад нагамі родная зямля,

Дзе наша кроў, як іскры — у вуглях,

Не патухае, свеціцца ў вяках

І ў словах, што збіраеш сёння ты,

Каб зберагчы, як зерне для сяўбы,

Бо ўсё-ткі прыйдзе час наш залаты

Пасля стагоддзяў бездарожжа і журбы.

 

І ты ідзеш, бо ведаеш чаму

І для чаго, няспешліва, ідзеш,

Як снег ідзе, каб ты любіў зіму

І ўспамінаў, калі са стрэх капеж

Пачнецца і рассыплецца святло,

І кветкамі засвеціцца ў траве

Там, дзе даўно нічога не расло.

Дзе беларус, там Беларусь жыве,

І не патрэбна Беларусь шукаць,

Бо тут яна, як ля дарог крыжы,

Як у нябёсах песня жаўрука,

Як Бог у Храме кожным і ў душы…

25.04.2009 г.

 

БАЛАДА ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА

(1790-12.03.1851)

Зноў дождж ідзе, змываючы сцяжыны,

Якімі нам вяртацца ў родны свет,

Дзе беларусы ёсць, а ў іх Айчына —

Як за Хрыстом ёсць жыватворны след.

А Плачка ўсё блукае па Прыдзвінні.

Яна з тваёй шляхецкаю душой.

Магілы ж нашыя не змыюць ліўні,

Што ў хмарах тых, якія над зямлёй

Над нашаю і з захаду, і ўсходу

Плывуць, жадаючы, каб заўтра мы

Забыліся, якога радаводу

Мы тут, дзе нашы Храмы і дамы

Адвечныя і, як зямля, святыя,

Бо нашыя, бо з нашаю крывёй…

Галодны воўк на поўню нема вые,

Туман, як замак белы, над травой

Плыве праз нас, а Плачка ўсё блукае

Па Беларусі, у якой нам вечна жыць,

Нягледзячы на тое, што знікае

Адвечнае і часта дождж імжыць…

16.07.2008 г.

 

БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА

(7.07.1796—11.08.1847)

 

За вокнамі бібліятэкі

Выходзіць світанне з дажджу.

Зноў кнігі табе, нібы лекі

Ад суму, што поўніць душу,

Бо спевы пра даўніх ліцвінаў

Заснуць хоць на міг — не далі.

Была, нібы песня, краіна,

А людзі жывуць, як жылі,

І ты сярод іх, як світанне,

Якое не кожны чакаў.

Час пройдзе, і сонца загляне

У хату і да мужыка.

І ты сярод кніг — не самотны,

Хоць ты не забыўся свой шлях

Праз турмы, праз вецер галодны,

Праз слёзы і кроў у снягах

Чужыны, якой усё роўна,

Хто ты: ці бандыт, ці паэт,

Які праслаўляе князёўну

Вялікага княства і свет,

Дзе ты нарадзіўся, каб верыць

У родны нявольны народ,

Які тут для некага шэры,

Дурны і сляпы, нібы крот,

Ды гэткі ён не для Чачота,

Бо любіць народ свой Чачот,

І ў спевах пра даўніх ліцвінаў

Жыве залатая краіна

І будзе — пакуль ёсць народ…

16 — 17.10.2007 г.

 

БАЛАДА ТАМАША ЗАНА

(21.12.1796-19.07.1855)

 

Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе,

І ты зноў прачынаешся ў слязах

Не ад таго, што сумна ці ты ў крыўдзе,

А з гонару, што выбраў цяжкі шлях

Да Беларусі, што далёка сёння,

Як зоркі, што нібы рамонкі ў лёне,

Які цвіце ля вёскі Мясата,

Дзе ўпершыню сказаў ты слова «мама»…

Жыццё цячэ, але не як вада, —

Як кроў цячэ,

як шлях праз твань да Храма.

І ў дзённіку натуеш ты сваім

Пра халады і пра багацце Ўрала.

Ды ўсё чужое тут і толькі дым,

Як родны, абдымае і памалу

Плыве на захад, кліча за сабой.

Ды з высылкі ты не ўцячэш нікуды,

І будзе сэрца поўніцца журбой,

Ну а журба — адвечная атрута

Для сэрца і душы, якія плачуць,

Якія Беларусь праз далячыні бачаць,

Але па-польску шэпчуць да яе,

Да Вільні той, якой для нас не будзе…

Груган ляціць, і салавей пяе,

І да сваіх крыжоў прыходзяць людзі.

5-6.10.2008 г.

 

БАЛАДА АДАМА МІЦКЕВІЧА

(24.12.1798—26.11.1855)

У Завоссі залатая восень,

А халера ў залатым Стамбуле.

І табе ўжо не прыйсці ў Завоссе —

Смерць цябе, паэт, не абмінула

На чужыне, дзе шукаў ты волю,

Нібы рыфмы звонкія ў санеты.

І цябе й тваю аплачуць долю

Філаматы ўсе і філарэты.

І згараць, нібыта грэшнасць, вершы,

Што пісаў на беларускай мове.

І сябе палякам назавеш ты,

Роднасць з Беларуссю не адмовяць

Беларусы, бо ты наш, як неба

І як сонца ў небе над Завоссем,

Што залоціць павуціны срэбра,

Што ляціць, як праз агонь, праз восень

У самотны і вясёлы Кракаў,

Як паэзія — у душу палякаў…

4.10.2007 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Верасень 1939-га ва ўспамінах Ежы Путраманта1

Дваццаць першага жніўня

 

… я быў яшчэ ў Баневе2 да 21 жніўня.

Усё лета ў Маскве цягнуліся перамовы штабоў. Нават для нас, трохі падрыхтаваных палітычна, размовы гэтыя былі абсалютна незразумелыя. Чаму зацягваюцца, хто іх зацягвае?

Мы не звярнулі належнай увагі на дзве незвычайна важныя падзеі.

На адно выказванне Сталіна ў яго дакладзе на ХVІІІ з’ездзе УКП(б) у сакавіку гэтага года. Там, дзе гаворыцца пра аматараў вы-цягвання каштанаў з агню чужымі рукамі. Не прыпамінаю сабе, каб тагачасныя спецыялісты тое вы-казванне належна ацанілі. Нават тыя,  якія пра яго пісалі, не мелі паняцця, які сур’ёзны змест у той фразе.

Ну і на адзін з першых вы-нікаў таго выказвання, на замену Літвінава на Молатава.

Нашы радзімыя мудрацы — а і палітыканы Захаду — так прыз-вычаіліся да ролі Савецкага Саюза,  як апоры Лігі Нацый, першага ініцыятара ўсякіх блокаў супраць агрэсіі, аўтара лозуну: «Мір непа-рушны!» і г.д. і да г.п., што па-про-сту ў сваіх камбінацыях і інтрыгах разлічвалі на абсалютную нязмен-насць, стройнасць, пастаяннасць савецкай замежнай палітыкі.

Мы не адрозніваліся ад іх, хоць сыходзілі з дыяметральна ад-розных пазіцый. Мы не маглі і па-думаць пра хоць бы часовую, так-тычную, кан’юктурную дамову з гітлераўскай Германіяй. Пякельна баючыся супольнага фронту капі-талістычных дзяржаў супраць адзінокага Савецкага Саюза, мы не бралі пад увагу магчымасць уну-трыкапіталістычнага канфлікту — пры часовай хоць бы нейтраль-насці СССР.

Смешна: штогод восенню ўсе нашыя К.І., франты, і як там яшчэ называліся тыя арганізацый-ныя эфімеры «групы Дамбінска-га», арганізоўвалі «ідэалагічную вучобу». Звычайна газу хапала на дзве — тры лекцыі, потым нады-ходзілі справы больш пільныя, і на наступны год трэба было пачы-наць нанава.

І вось заўсёды, штогод, на першай лекцыі была мова пра герархію супярэчнасцяў паміж дзяржавамі зямнога шара. Галоў-ная: сацыялізм-капіталізм. А по-тым на чарзе: дзяржавы імперыя-лістычныя — каланіяльныя, дзяр-жавы пераможцы — дзяржавы пе-раможаныя, Амерыка-Англія, Аглія-Германія і г.д. і да г.п.

А як прыйшло да праверкі тэорыі на рэальнай практыцы, мы за тую першую супярэчнасць сягнуць не патрафілі, яна засланіла ўсе астатнія.

Я быў у Дакудаве3. Гарачы спякотны дзень. У гміне забіраю пошту. Рыбентроп ляціць у Ма-скву!

Як бы ў мяне пярун стрэліў. Рэакцыя падвойная: па-першае —  страх, што нешта ўзрушальнае на-блізілася,  стаіць за дзвярыма. Па-другое — палёгка, што цяпер Поль-шча не капітулюе, не пойдзе разам з Германіяй. Ведаў, што цяпер ужо сітуацыя неабарачальная.

Сядаю на ровар, лячу гало-пам па страшных камянюках вёскі Дакудава. У гарачцы думаю: на-ват каб была вайна, то Польшча, Англія, Францыя супраць Герма-ніі — гэта не так кепска. Насельні-цтва маюць у дзесяць раз больш. Расіі з намі не будзе, але і Германія будзе без Аўстра-Венгрыі…

А зрэшты, вайны быць не можа, бо ўжо канец жніўня. Як бы Гітлер звар’яцеў і пачаў, то зараз пачнецца бездараж, фронт стане, да вясны Францыя з Англіяй пад-рыхтуюць удар…

Добра ведаю гісторыю пер-шай вайны. Падсвядома прыпамі-наю сабе тэмп пасоўвання немцаў у Шампані ці Фландрыі: 10 кіла-метраў за дзень — гэта ўжо вялікі поспех. А ад Чанстахова да Вар-шавы…

Так сабе лічу, раптам ззаду брэх, мая лытка ў агні. Дварняк з суседняй хаты такім практычным спосабам сцягвае мяне на зямлю з аблокаў. Аглядаю лытку: крыва-выя ранкі. Можа кручаны?

Ганю далей, адразу пра яго забываю. Хутчэй, хутчэй. Шведскі курган, бегавая траса, агароджа. Ускакваю ў кухню, разгарачаны абвяшчаю навіны. Бацька пады-мае галаву, раптам пастарэлы, кідае:

— Дурань, цяпер праз два тыдні будзе скончана!

Не адразу разумею, што гэта значыць. Потым пачынаю тлумачыць: сакавіцкае наступ-ленне ў Пікардыі… Бацька махае рукой, са злосцю бярэцца за чы-танне газет. Ён то ведае немцаў! Не займаецца палітыкай, таму ўжо некалькі гадоў глядзіць на яе зверху. І таму таксама тое аблі-ванне халоднай вадой не пакідае на мне слядоў. Па-просту не ўспрымаю гэта ўсур’ёз.

Праз пару дзён еду зноў роварам у Ліду. Недзе за Міной-тамі4, ужо на шашы, разбітай, ве-льмі кепскай бачу караваны фур-манак. Неўзабаве ўцямліваю, што вазы вайсковыя. Але што ж, да д’ябла, яны вязуць?  Зусім гэта не-як не падобна да нармальных вай-сковых пакункаў, здалёк ні то се-ялкі, ні то нейкія часткі малатарань.

Пад’язджаю, і скура мне свярбіць. Вязуць самалёты. Зялё-ныя з бурымі плямамі крылы, чы-рвона-белая шахматная дошка раз-пазнавальных знакаў польскай авіяцыі. Гэта тыя знакамітыя, тыя цудоўныя RWD, вакол якіх столькі гаварылася ў часы Жвіркі, Вігуры, Баяна! Тыя RWD, якія гаварылі прафанам верыць у прынцыпо-вую роўнасць нашай авіяцыі з найлепшымі паветранымі флатамі свету.

Цяпер, разабраныя на кава-лкі, дзіўна безабаронныя, падска-кваюць на жудасных выбоінах шашы, паволі сунуцца да нейкіх  сховішчаў у той лясістай, кусці-стай, поўнай балот ваколіцы.

Вельмі хутка ўсё разумею. За пару кіламетраў ад Ліды, якраз каля гэтай шашы знаходзіцца аэрадром 5 лётнага палка. Гэта ад-туль іх вывозяць. Што самалёты на  конных фурах, зусім мяне не здзі-ўляе. Іншай арміі, не на вазах, мы яшчэ не ведалі.

Скрыпучы пацягнуліся да-лей. Вярнуўся дадому, расказваю.  Яшчэ не хацелася мне верыць, што вайна за парогам.

 

Трыццатага…

 

Так далёка, што недзе 26 ці 27 жніўня я выехаў з Банева ў Ві-льню. Як бы нічога, як бы меў быць нармальны год, і пара была заканчваць задоўгія канікулы, збі-рацца да нармальнай працы.

Адзінае, што здавалася мне ненармальным, —  гэта развод з Ірэ-най. Прыехаў у Вільню. Жыллё злі-квідавалі мы яшчэ ў чэрвені, я скарыстаўся з гасціннасці кузіны мацеры, пасяліўся таксама на Звя-рынцы. Ірэна  спынілася паблізу, таксама ў нейкай сваёй сваячкі. Пару ламачын, якія мы набылі год назад, засталіся ў нашай даўняй гаспадыні ажно да часу, калі мы знойдзем сабе нейкія ўласныя прытулкі.

У літаратурным свеце Віль-ні я не адчуваў спецыяльных уст-рэсак. Вялікія катастрафісты сем гадоў назад неяк незвычайна супа-коіліся. Маслінскі можа ўжо з год выдаваў досыць гармафрадытнае выданне «Камедыя». І там ад часу да часу траплялася мне пару зло-тых. Цяпер я прывёз з Банева апавя-даннечка на вельмі радыкальную тэму, замаскаваную каскадам до-сыць дакладных метафар. Маслін-скі ўзяў, амаль пахваліў. Абяцаў даць у кастрычніцкі нумар. Ці ж някепскі абяцаўся сезон. Таксама і ва ўніверсітэце, здаецца, былі ней-кія магчымасці бадай што асістэн-цкага замяшчэння.

Якраз вяртаўся адтуль, бы-ла серада, 30 жніўня. Пляцык На-палеона, смешная вежачка даўняй Абсерваторыі, яшчэ з часоў Сня-дэцкіх.

Расклейшчык аб’яў і групка як бы з-пад зямлі выраслых зявак. Прыткнуў цёмна-ружовы скрутак паперы, мазнуў пару разоў пэндз-лем, пачаў разгортваць.

Адкуль зявакі ведалі? З-пад яго рукі выскачылі чорныя літары:

 

Мабілізацыя.

 

Стаялі анямелыя. Нават не прачытаў таго, што было ніжэй. Праз некалькі секунд скамянення я кінуўся назад ва ўніверсітэт.

Ускочыў у семінарыю. Ге-ня грэбалася ў кніжках.

— Але ж гэта вайна, — крык-нула, калі ёй паўтарыў.

Я пачаў яе супакойваць. Як распавесці пра свой душэўны стан у тыя дні? Пякельна баяўся, паста-янна баяўся таго самага: дамовы Бека з Германіяй, нейкай яго капі-туляцыі. Прыгадаў  сабе Чэхасла-вакію. Тая таксама абвяшчала ма-білізацыю, а потым здалася. Неяк здавалася мне, што лёс будзе ра-біць мне на злосць. Што залішне гучнае прадказанне будучыні мо-жа перашкодзіць ёй набыць тыя рысы,  якія цяпер прадказваў.

Тлумачыў яшчэ Гені, што зусім не абавязкова мусіць быць вайна. Што можа паўтарыцца шту-ка гадавой даўніны. Быў досыць агрэсіўны. Гені не хапіла аргумен-таў.

— На заклад!   — крыклула ў роспачы — На заклад, што будзе вайна!

Я прыняў заклад.  Яна  ста-віла мне вячэру ў найдарожшым рэстаране Вільні, калі вайны не будзе. Я дастаўляў ёй мяшок мукі, калі вайна выбухне.

Хачу адразу зазначыць: не даставіў. У час, калі тое было па-трэбна,  я не меў той мукі. А калі мог мець, ужо ёй не было па-трэбна…

 

Пятніца

 

Не памятаю з тых дзён ні-кога з групы. Напэўна, яшчэ не па-з’язджаліся ці не прыйшлі да сябе ў што раз больш гвалтоўных хіс-таннях таго нерэальнага часу.

Не памятаю нічога з чац-вярга. У пятніцу я паснедаў адзін, цётка некуды выйшла. Сядзеў у маленькай, чысцюткай кухні, еў хлеб з маслам, запіваючы кавай.

На стале стаяла звычайнае дэтэктарнае радыё. Раптам яно за-гаварыла. Дзіўна, бо па-англійску. Я слухаў  яго, не разумеючы ані слова. Але занепакоены быў інта-нацыяй. Уцяміў у плыні белькату пару ясных слоў, уражліва зра-зумелых: Варшава, Кракаў, Хой-ніца, Гдыня, Беласток, Гародня… І зноў бэлькат.

Хлеб мне стаў косткай у горле. Я выскачыў з дому, пабег шукаць каго-небудзь знаёмага. Нікога паблізу не было. Але вуліца выглядала нармальна, у агародах цвілі кветкі, аўтобусы хісталіся на паваротах.

Ускочыў у аўтобус. Людзі стаялі спакойныя, маўклівыя. Ніхто ні з кім словам не абмяняўся. Улез, увесь разнерваваны ад таго бэль-кату. І той спакой мяне астудзіў, абнясмеліў, я баяўся спытаць пер-шага лепшага, падзяліцца з ім той незразумелай навіной. Баяўся. Пэўна таго, каб не заслужыць сабе абвінавачванне ў панікёрстве. Але таксама нечага іншага.

Якраз у тую хвілю, я амаль пэўны, што распачалася вайна, ці ўжо вызвалены ад кашмару капі-туляцыі перад Гітлерам, усвядо-міў сабе, што той другі кашмар не меншы. Стаяў у аўтобусе і ўжо ў тую першую гадзіну без голасу паўтараў  сам сабе: а можа, яшчэ нічога? А можа…

Ад прыпынка бег да рэда-кцыі «Курвеля». Мабыць, недзе па дарозе ўбачыў расклеены на му-рах зварот, падпісаны Масціцкім.

Наступілі два дзіўныя ты-дні. Вайна адразу не зачапіла Віль-ню. Ішла недзе далёка, і мы мусілі аж напружваць усю нашую энер-гію, каб яе, тую вайну, пачуць.

Бо гэта было першае яе праяўленне: край страціў сваю на-рмальную акустыку. Недзе там грымелі бітвы, палалі пажары, людзі падалі покатам — а тут было ціха, асенняе сонца, буйныя кветкі і амаль нічога адтуль.

Сядзелі пры радыёпрыём-ніках. Але ў першы дзень толькі фанабэрыстыя дэкларацыі і музы-ка. У некалькіх асяродках — у Рудні-цкага, у «Курвелі» — спрабаваў па-поўніць адсутнасць ваеннай ін-фармацыі, пускаўся ў аналізы, абапёртыя на прачытанныя ўспа-міны Жафрэя, Фоха, Лойд Джор-джа. Сябры слухалі, нават маё гле-джанне падавалася ім лепшым за афіцыйнае маўчанне.

Акрамя гаварыльні хацеў рабіць. Не прызвалі ў войска: меў катэгорыю «с» і ніякіх ілюзій, што мяне паклічуць пад зброю. Выра-шыў змабілізавацца як пісьменнік. Пайшоў у «Слова». Прынялі мяне там адразу. Нагадаў ім, што 6 ве-расня — гэта чвэрць стагоддзя Ма-рны, ахвяраваў артыкульчык.

Вечарам — а можа, наступ-най раніцай? — было першае шта-бное камюніке. Кінуліся на яго, сядзелі, ківалі галовамі. Акруглыя фразы, спецыфічны «эвазійны» — сказалі б сёння — стыль.

Можна яго было чытаць так і гэтак, на карысць і не на ка-рысць, у залежнасці ад тэмпера-менту. Намагаўся рабіць да яго «стратэгічны» каментар, але за разважанні над вялікай лічбай знішчаных пад Чанстаховым тан-каў не выйшаў.

Як выкласці, як падзяліць на этапы сыход на дно Дваццаці-годдзя, бачанне з боку Вільні? Можа, удасца адрозніць у ім тры фазы.

Фаза першая: прыйманне вайны праз тое, што мы ведалі пра папярэднія войны. У той час у разважаннях разлічвалі на «поль-скія дарогі», на разводдзі, на «абы да вясны». Песімісты гаварылі: каб Віслы і Нарвы не аддаць. Апты-місты абураліся: як гэта, хочаце аддаць усю Польшчу? А?

(Працяг у наст. нумары.)

 

1 Ежы Путрамант (Jerzy Putrament) — польскі пісьменнік левых поглядаў, нарадзіўся ў Менску, закончыў Лідскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Чытачам прапануюцца раздзелы з яго тэтралогіі “Паўвеку”. Том І “Маладосць”, том ІІ “Вайна”. Czytelnik, 1962. Пераклад Станіслава Судніка.

2 Банева — асада каля Дакудава Лідскага раёна, якую атрымаў бацька Путраманта, палкоўнік польскага войска, былы начальнік (па нашай тэрмінало-гіі) ваенкамата ў Лідзе, а потым на пенсіі яшчэ і войт Дакудаўскай гміны.

3 Дакудава — вёска і мястэчка ў Лідскім павеце.

4 Мінойты — вёска і чыгуначная станцыя, першая ад Ліды ў бок Баранавічаў.

 

Як працуюць Мінойты

Przejezdny. (Henryk Kona-rski.) Jak pracujе Minojty? // Preglаd Wilenski. № 3-4, 17 lutego 1935. S. 9-10.

У студзені я наведаў знаё-мага ў Лідзе і меў магчымасць паехаць у Мінойты, якія ляжаць ад Ліды за некалькі кіламетраў. Жа-даў дапоўніць і скарэктаваць свае ўражанні праз непасрэдны кантакт з мясцовымі людзьмі.

Як вядома, касцёл у Міно-йтах, зараз філія, хутка павінен стаць парафіяй. Цяпер тут маецца драўляны касцёл Сэрца Езуса і блажэннага Андрэя Баболі. Пара-фія паўстала некалькі гадоў таму па ініцыятыве ксяндза-каноніка Караля Любянца і да гэтага часу мае заданне каардынаваць высі-лкі кліру Віленскай архідыяцэзіі па навяртанні праваслаўных  у лацінскі абрад. Адсюль бачна, што лацінскія Мінойты з’яўляюц-ца адпаведнікам усходняга Аль-берціна а. езуітаў.

Некалькі гадоў тут жыў у двары і рупліва працаваў ксёндз-канонік Любянец. Зараз тут яшчэ ўсё дыхае яго духам, прынцыпамі і метадамі. У гэтым годзе яго замя-няе адухоўлены і поўны запалу кс. Ал. Зон, які не толькі служыць у касцёле, але выконвае абавязкі катэхеты ў народных школах. Мае шмат працы і можа цалкам аддацца місіянерскай дзейнасці. У гэтым яму дапамагаюць некалькі місія-нерак-катэхетак. Гэта тыповыя некваліфікаваныя настаўніцы, якія працуюць у нас ад Польскай шко-льнай мацеры і з’яўляюцца прад-стаўнікамі ад эндэкаў у адукацыі. Думаў, ці варта ўступаць з імі ў размову і якую інфармацыю яны могуць даць. Звяртаюся да катэ-хеткі, якая выглядае вельмі інтэ-лігентна. Паненка нудзіцца на вёс-цы, таму не можа стрымацца пе-рад незнаёмым прыбышам з гора-да і расказвае мне, што за нудная старая пані і панны ў двары, якія, уласна, і далі пляцоўку ў Мінойтах і ствараюць матэрыяльныя ўмовы для побыту. (Маёнткам Мінойты ў 1930-я гг. валодалі Зоф’я і Анеля Гадачэўскія. — Л. Л.)  Далей даве-даўся, што «фундатаркі» здыма-юць, аднак, з абдораных даніну праз працяглае, непатрэбнае і на-дакучлівае ўмяшанне не толькі ў побыт катэхетак, але нават і ў кас-цельную працу ксяндза. Як мог, супакоіў маладую дзяўчыну на-дзеяй на змены да лепшага. Ад размовы пра дзедзічак і дабра-дзеек Мінойтаў перайшоў да таго, што мне найбольш цікава. Спытаў пра ўмовы, мэты, метады, поспехі і няўдачы. Размаўляем далей, а час ідзе хутка. Пераконваюся, што мая суразмоўца — насамрэч шляхетная па сутнасці дзяўчына, толькі, згод-на з модным зараз вызначэннем «з туманам», думаю, што, каб не гэты туман у галаве …

А зімовы поўдзень хутка пераходзіць у вечар. Снег пачынае мець фіялетавае адценне. Над комінамі з’яўляецца дым, нагадва-ючы пра вялікую каштоўнасць агню для чалавека ў гэтую пару года. У гэты час вяртаецца невядо-мы мне да гэтага часу ксёндз філі-яльнага касцёла Зон. Вяртаецца задыханы ад хады па вясковых школах, добра адлеглых адна ад другой. Здымае з сябе невера-годную колькасць швэдраў і кажу-хоў, і бачна, што гэта вельмі худы і кволы чалавек. Ад ранішняга сня-данку нічога не меў у роце і такі бледны! Задаю яму толькі некалькі пытанняў пра місійную пляцоўку ў Мінойтах. Проста не маю адвагі даўжэй яго затрымліваць і, падзя-каваўшы ксяндзу за размову, спя-шаюся на цягнік да Вільні. Па да-розе запісваю ў блакнот уражанні і інфармацыю.

Падмуркам, на якім з’яві-лася гэтая пляцоўка ў Мінойтах, з’яўляецца думка, што толькі лаці-нскі і польскі каталіцызм ёсць у нас сапраўдным і грунтоўным. Ад-сюль і мэта, якой прысвячаюць сваю працу ксяндзы і катэхеткі ў Мінойтах і гэтым практычна су-працьстаўляюць сябе ўсходняй пляцоўцы ў Альберціне, і памыл-коваму, па іх меркаванні, плану тамтэйшых езуітаў, даказваючы слушнасць сваіх падыходаў па старых рэцэптах эндэкаў.

Прыгледзімся бліжэй да іхніх метадаў. Пляцоўка ў Міной-тах з’яўлялася б малаактыўнай, каб была накіравана толькі на бела-русаў, якія жывуць побач. Прысы-лаюць ім вернікаў з іншых парафій у якіх сядзяць пробашчы-адна-думцы па непрыняцці ўсходняга абраду. А якія відавочныя вынікі мае гэтая праца? Пад ультра-ла-цінскім і паланізатарскім уздзе-яннем кяндза-каноніка Любянца, насельніцтва яшчэ больш усвядо-міла сваю прыналежнасць да сва-йго веравызнання і нацыяналь-насці, і гэтае адчуванне ўзмацніла-ся і нават фанатызавалася. Каб нешта змяніць патрэбна праца шматлікіх місій і доўгі час. Калі справа ідзе аб праваслаўных, Мі-нойты працуюць зараз «на экс-парт». Прысланага з далёкай ста-раны праваслаўнага (ці праваслаў-ную) адразу накіроўваць да ксян-дза. Адбыўшы з ім размову, ён пераходзіць пад апеку катэхетак. Таксама, як бонус, атрымлівае гарачы абед. Падрых-тоўка да прыняцця лацінскага аб-раду не доўжыцца доўга, толькі 1 — 3 дні. Зразумела, гэта залежыць ад кандыдата, але шмат часу не тра-цяць, і таму хутка наступае пры-няцце веры.

Сярод асоб, якія перахо-дзяць у лона каталіцызму, най-больш тых, хто робіць гэты крок з-за матэрыяльных, службовых, матрыманіяльных і іншых падо-бных чыннікаў. Такі празелітызм найменей дбае аб хоць мініма-льным пазнанні каталіцкай веры. Катэхізацыя ў такім выпадку пера-твараецца ў нэндзу і фарс, які до-бра адчуваюць абодва бакі. Такі ўшчэнт зматэрылізаваны катэхізу-емы, можа без розніцы прыняць любую веру, будзе абыякава ста-віцца да ўсялякіх цырымоній лю-бога культу, падпіша любую фор-му, якую яму прапануе каплан. Кі-раўніцтва духоўнай пляцоўкі ў Мінойтах скардзіцца, што «навёр-нуты» такім чынам вернік ці хутка знікае праз натуральнае вяртанне дахаты ў стан прымака да жонкі і далейшы выезд альбо дае пра сябе знаць праз нейкі час, калі выказвае незадавальненне зробленым кро-кам — у іх тады ўжо маецца  нейкі стаж. Але гэта не незадавальненне верай, а крыўда пасля атрыман-ня пасагу, не выплачанай цалкам абяцанай грашовай сумы ці не ат-рыманне нейкіх рэчаў, хтосьці па-мыліўся з жонкай, іншая незада-волена мужам. Таго ўсё ж не пры-нялі ў паліцэйскую школу, гэты не стаў вознікам ці наглядчыкам у турме. Хто пералічыць прычыны ўсіх гэтых крыўдаў. Прыкра слу-хаць скаргі гэтых людзей, а тым больш чытаць іх поўныя незада-вальнення і жалю лісты.

— Ці бываюць адпадзенні і вяртанне ў праваслаўе? — пытаюся.

— Такіх выпадкаў мы не ве-даем.

— ?!

— Упэўнена кажу, што тыя, хто перайшоў у каталіцтва, ніколі ўжо не будуць хадзіць у царкву — з апломбам, і нават не задумаўшы-ся, адказалі мне.

Падумаў тады. Можа быць гэтыя людзі і насамрэч больш ні-колі не будуць хадзіць у царкву, але ці будуць яны хадзіць у касцёл на лацінскую імшу з польскім казан-нем? That is question. Пасля пера-пынку ў хвілю, размова на гэтую тэму прадоўжылася.

— Ну, добра! Але ці маеце для навёрнутых такім чынам ней-кую літаратуру. Словам, што ім даеце на дарогу? — пытаю

— Відочна, з гэтым ёсць пра-блемы. Да гэтага часу Мінойты не займаліся ніякай выдавецкай дзей-насцю. Бракуе сродкаў.

— А які попыт мае ў Міной-тах выдаваны па-беларуску ўніяц-кі часопіс альберцінскіх езуітаў «Да злучэння»? Ці «К соедине-нию»? — працягваю далей.

— Што за ідэі? З таго часу як існуе наша пляцоўка ў Мінойтах, мы не далі ў рукі мясцоваму люду аніводнага выдання па-беларуску. Бо на што? Праца місіі павінна ад-бывацца на па-сапраўднаму куль-турнай мове, такой мовай, без су-мнення, ёсць польская мова. Не-культурных гаворак, як беларуская — ніколі і нідзе ўжываць у сваёй працы не будзем. Дарэчы, народ гэтага не хоча, мы паўсюдна ба-чым жыватворчае вяртанне да польскасці.

Паварочваю гаворку на іншую тэму і праз хвіліну пытаюся:

— Існуюе шмат кніжак для праваслаўных на рускай мове, яны раней ці зараз былі выда-дзены ў Кракаве руплівымі поль-скімі езуітамі. Езуітам ніхто не мо-жа адмовіць ні ў польскім патры-ятызме, ні ў каталіцкай прававер-насці. Як быць з гэтым?

— Рускі язык сапраўдны на-лежыць да культурных, але кары-стацца такой літаратурай у Міно-йтах мы не плануем. Чым хутчэй той, хто прыняў лацінскі абрад, забудзе сваю беларускую ці рус-кую мовы і стане палякам, тым лепей будзе як з духоўнага боку, гэтак і з матэрыяльнага. Трэба прыспешваць гэты працэс. Гэта будзе карысным для касцёла, на-рода і дзяржавы.

— А як бачыцца справа ў лічбах? — пытаюся ў адной з пань-катэхетак.

— Наогул мы перабольш-ваем лічбу навяртаных, пераболь-шваем яе. Насамрэч у нас яшчэ не так усё добра. Праца ідзе вельмі павольна і неахвотна, але маем надзею на лепшае, — дадае ў канцы.

— Дазволіць мне пані ў кан-цы задаць ёй апошняе пытанне: чаму канонік Любянец у міну-лым годзе пакінуў Мінойты і пры-няў абавязкі інспектара ў Вілен-скай духоўнай семінарыі?

— Пэўна, будзе вучыць сту-дэнтаў, як эфектыўна навяртаць праваслаўных беларусаў у лацін-скі абрад, каб былі добрымі паля-камі. Гэта ў нас, перад усім, зараз самая галоўная духоўная мэта …

Нажаль!

Пераклад

Леаніда  Лаўрэша.

 

 

Агонь душы нязгасны

 

16 верасня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася прэ-зентацыя зборніка вершаў мяс-цовай жыхаркі Леанілы Васі-льеўны Дзянькевіч «Агонь душы нязгасны». Творы прысвечаны светазорнай прыгажосці роднай Карэліччыны, высанароднасці землякоў, чысціні іх мар і пачуц-цяў. Павіншаваць аўтарку прыйш-лі сябры літаратурнага аб’яднання «Рэчанька», якое працуе пры ра-ённай газеце «Полымя»: Г.П. Кал-тунова, А.І. Панасенка, М.У. Палу-ян, А.М.Аўчыннікава. Словы ўдзячнасці выказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  РСУП «Племзавод — Карэлічы» А.М. Клінцэвіч, дзе амаль 40 год адпрацавала аўтарка бухгалтарам  і дырэктар ДУК «Карэліцкая раён-ная бібліятэка» Л.К. Арцюх. Сама ж  Леаніла Васільеўна  рассказала ўдзельнікам мерапрыемства аб сваім маленстве, юнацтве (менаві-та яна  з маленькай вёсачкі Г. Рут-кавічы. Карэліцкага раёна) і сваім паэтычным натхненні, аб цудоў-ных людзях, якія сустракаліся ёй на доўгім жыццёвым  шляху. У час сустрэчы гучалі цудоўныя музы-чныя нумары ў выкананні настаў-нікаў ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтва» і лірычныя сло-вы вядоўцы, бібліятэкара В.І. Ко-шур. Пахучы водар кветак, цудоў-ны настрой, прыгажосць і душэў-насць панавалі ў бібіятэцы на пра-цягу ўсяго мерапрыемства.

Н.У. Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *