НАША СЛОВА № 40 (1451), 2 кастрычніка 2019 г.

Аўторак, Кастрычнік 8, 2019 0

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні

У Вільні завяр-шыўся VIII Міжнарод-ны кангрэс даследчы-каў Беларусі. Адной з найбольш яркіх яго-ных падзей стала цы-рымонія ўручэння Прэміі за лепшую на-вуковую публікацыю, а таксама бакалаўр-скую і магістарскую працы. Сёлета цыры-монія ўручэння адбы-лася ў Віленскай ра-тушы, а вядоўцамі бы-лі Ірына Раманава з ЕГУ і Алег Трусаў з Універсітэта імя Ніла Гі-левіча.

Як заўсёды кангрэс даслед-чыкаў Беларусі меў насычаную праграму. Сёлета акрамя працы ў 14 панэлях у рамках кангрэсу адбыліся дыскусіі пра Люблін-скую унію і перапахаванне парэ-шткаў Кастуся Каліноўскага. Былі адкрытыя выставы «Жыві, Іване» з нагоды 100 гадавіны смерці Івана Луцкевіча і «Вялікае Княства Лі-тоўскае на старажытных мапах. Погляд з Беларусі». Традыцыйнай падзеяй кангрэсу стала ўручэнне прэміі за лепшую навуковую пуб-лікацыю. Прэмію таксама атры-малі Вольга Шпарага, Іван Новік, Арцімовіч Таццяна і колішняя супрацоўніца нашага радыё Па-ліна Прысмакова. Спіс даследа-ванняў, якія атрымалі прэмію кан-грэсу па выніках 2018 года:

Алесь Смалянчук. “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” — Менск: Выдавец Зміцер Колас, 2018;

Яўген Глінскі. “Фальсіфі-кацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы ХVІІІ — першай палове XІX ст.” // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5;

Вольга Шпарага. “Сообще-ство-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии” — Минск: Медисонт, серия «ECLAB books», 2018;

Іван Новік. “Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»” // Фило-софские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 5. — Минск: Беларуская навука, 2018 — с. 343-357;

Паліна Прысмакова. “Un-derstanding relationships between public service motivation and invo-lvement in socio-political organiza-tions: Perspectives of organizational field theory. Public Administration”, 1-22.

Ангеліна Герус. “Мастац-кая культура біблійнай па-рафрастыкі ў шматмоў-най літаратуры Беларусі XVI-XVII стст.”

Таццяна Арцімо-віч. “Экспериментальный театр в БССР в период «оттепели». «Между» модер-низмом и авангардом”.

У літоўскую сталіцу прыехалі каля 500 навукоўцаў з больш чым 20 краін свету. На працягу трох дзён працы кан-грэсу  разглядаліся пытанні, звязаныя з гісторыяй, экано-мікай Беларусі і яе месцам у сучаснай геапалітыцы. На ду-мку гісторыка і грамадскага дзеяча Алега Трусава, кангрэс мае важнае навуковае і гра-мадскае значэнне, асабліва ў сённяшніх палітычных умо-вах:

— Ён адбываецца ў такі пераломны момант, калі ўсё ў нашай гісторыі, Еўропе і ў свеце ў такіх хісткіх пазіцыях стаіць. Вельмі добра, што ў нашай стара-даўняй сталіцы Вільні сабраліся аматары беларускай гісторыі з розных краін. Гэты кангрэс, ка-нешне, паўплывае таму, што з’ява цікавая і ўвесь свет даведаецца, што пытанне беларускай гісторыі мае міжнароднае значэнне, а не толькі там нейкае ўнутранае.

Амаль 10 гадоў актыўны ўдзел у арганізацыі гэтага мера-прыемства прымаюць не толькі беларускія, але і літоўскія наву-коўцы. Кажа дырэктар інстытута Вялікага Княства Літоўскага, су-працоўнік універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўні Рустыс Камун-тавічус:

— Гэты кангрэс важны не толькі для беларусаў, для Беларусі, але і для Літвы, бо мы вельмі бліз-кія. Такая тэндэнцыя, што мы больш глядзім на Брытанію, на Амерыку ці кудысьці, а не на тое, што пад носам. Канешне гэта дрэнная тэндэнцыя, бо з геапалі-тычнага пункту гледжання, з куль-турнага, з эканамічнага пазнаць сваіх суседзяў вельмі важна. На-магаюцца нашы інтэлектуалы гэта неяк змяняць, але пакуль не надта паспяхова.

На думку арганізатараў, асаблівую зацікаўленасць Бела-руссю праяўляюць даследчыкі з Польшчы. Але менавіта Літва най-часцей прадстаўляе пляцоўкі для правядзення кангрэсу. Некалькі разоў запар ён праходзіў у Коўні, два гады таму — у Варшаве. А сё-лета даследчыкі сабраліся ў колі-шняй сталіцы Вялікага Княства Лі-тоўскага — Вільні. Кажа старшыня арганізацыйнага камітэта канг-рэсу, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч:

— Наша мэта — забяспечыць камунікацыю паміж гэтымі лю-дзьмі. Паляпшаць  якасць даследа-ванняў, спрыяць паўставанню но-вых даследчых праектаў, грамад-скіх праектаў. Сціраць мяжу паміж акадэмічнай і экспертнай супо-льнсцю, прыцягваць больш увагі медыяў да вынікаў даследаванняў Беларусі. Ствараць больш аргу-ментаваны і больш зразумелы вобраз сучаснай Беларусі. І ў акадэмічнай супольнасці бела-рускай, і за мяжой існуе дастат-кова вялікая колькасць розных міфаў, недакладных разуменняў таго, што адбывалася і што ад-бываецца ў сучаснай Беларусі. Мы бачым адну з місій кангрэсу менавіта ў тым, каб гэтае разу-менне Беларусі паляпшалася.

Першы раз у гісторыі кан-грэсу ў праграму была ўключана праваслаўная Боская літургія на беларускай мове для ўдзельнікаў форуму. Яе адслужылі ў царкве св. Параскевы Пятніцы на пачатку другога дня працы кангрэсу.

Ганна Комінч,

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Вільня.

26 верасня — Еўрапейскі дзень моў

Юрый Хлапонін

Мова і нацыянальная свядомасць

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Казаць, што моўны фактар з’яўляец-ца вядучым на палітычных перавагах украін-скага насельніцтва, нельга. Аднак, ён з’яўля-ўся аб’ектам вострых спекуляцый сярод палітычных апанентаў у 2004 і 2014 гадах. Я думаю, шмат хто памятае, як адной з асноў-ных тэмаў расейскай прапаганды ў 2014 годзе стала нібыта парушэнне правоў рус-камоўнага насельніцтва, і дзе потым гэтая прапагандысцкая кампанія знайшла водгук.

Тым не менш, з часам моўнае пы-танне становіцца трэцяпланавым у нашых паўднёвых суседзяў, тым больш, калі віда-вочна, як гэтым пытаннем палітыкі пры-крываюць немагчымасць вырашаць акуту-альныя праблемы карупцыі, беднасці. Як паказваюць тры апошнія прэзідэнцкія кам-паніі, пераможцам з’яўляецца той, хто будуе праграму на вырашэнні першарадных пра-блем, і прапануе баланс у вырашэнні пы-танняў моўнага плану.

 

Яшчэ адзін, не такі вядомы, як украін-скі, але таксама відавочны прыклад — канф-лікт паміж часткамі Бельгіі — Фландрыі і Ва-лоніі. Ён таксама мае моўны падмурак — Фландрыя на поўначы размаўляе на нідэр-ландскай мове, Валонія на поўдні — на фран-цузкай, адпаведна, жыхары гэтых рэгіёнаў абіраюць сваіх прадстаўнікоў у парламент, што з’яўляецца прычнай палітычнага кры-зісу, які час ад часу ахоплівае Бельгію. Роз-ніца ад Украіны ў бельгійцаў у тым, што яе насельніцтва — прадстаўнікі двух этнасаў — фламандцы і валонцы, якія выкарыстоў-ваюць адпаведна розныя мовы камуніка-цыі.

 

Разнароднасць у моўным плане ў тым ліку стала і прычынай канфлікту ў Мал-дове, дзе ў рэгіёнах, дзе большая частка насельніцтва размаўляе і лічыць роднай расейскую мову (маецца на ўвазе Гагаузія і Прыднястроўе), меў месца ваенны кан-флікт. І гэта пры тым, што ў Прыднястроўі і Гагаузіі, большую частку насельніцтва скла-дае карэннае насельніцтва — адпаведна, малдаване і гагаузы. Як вынік, Прыдня-строўе стала асобнай, нікім не прызнанай рэспублікай, а Гагаузія час ад часу нама-гаецца рэалізаваць свае сепаратысцкія тэн-дэнцыі, у тым ліку падтрымліваючы прара-сейскія сілы ў рамках Малдовы.

 

Узгадваючы моўныя сітуацыі ў розных краінах, узнікла разуменне — у першую чаргу патрэбна было пазначыць нашую краіну. Ніжэй мы пакажам вам моўную тэндэнцыю за апошнія дваццаць год — адсотак людзей, якія размаўляюць беларускай мовай, у параўнанні з рускай:

Абсалютнае дамінаванне рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця беларускага грамадства адлюстроўваецца ва ўсіх гра-мадска-палітычных працэсах нашай краіны, пачынаючы ад вынікаў рэферэндуму 1995 году, дзе па пунктах інтгэграцыі з Расеяй, надання рускай мове статусу другой дзяр-жаўнай, фактычнае вяртанне савецкай сім-волікі, «за» прагаласавала, адпаведна, 83% і 75% адсоткаў насельніцтва. І зараз, бела-руске насельніцтва зыходзячы, з сацапы-танак, у большасці падтрымлівае саюз з Расеяй у параўнанні з еўрапейскім кіру-нкам.

 

Здавалася б, усе гэтыя «палітычныя» прыклады пацвярджаюць наша моўнае пра-віла. Тым не менш, тут ёсць свае выклю-чэнні. Першае, якое прыйшло мне на думку — Ірландыя. У гэтай краіне толькі 20 адсоткаў насельніцтва валодаюць ірландскай мовай, вывучаючы яе самастойна ў дарослым уз-росце, астатнія выкарыстоўваюць анге-льскую.

Ірландская мова была асноўнай мо-вай камунікацыі ў Ірландыі да пачатку паступовай ангельскай заваёвы вострава. З гэтага моманту, пачынае скарачацца коль-касць яе карыстальнікаў, асабліва ў 19 ста-годдзі, пасля моцных сацыяльных узрушэн-няў у краіне. Тым не менш, гэта не стала перашкодай для яе народа, пасля доўгай барацьбы за незалежнасць, аднавіць яе ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Самі ірландцы — і гэта відавочна, у незалежнасці ад таго наколькі добра вы ведаеце гэтую краіну, даволі вы-разна пазіцыянуюць сябе менавіта як ір-ландцы (асобнае выключэнне толькі ў Паў-ночнай Ірландыі, але там ключавы фактар — рэлігійны). Чаму тады па сутнасці страта сваёй мовы не зашкодзіла захаваць ірланд-скую самаідэнтыфікацыю?

Цікавае тлумачэнне гэтаму дае гісто-рык А. Д. Бабарэка: самасвядомасць ірлан-дскага народа фармавалася як следства пра-цяглай барацьбы мясцовага насельніцтва супраць пранікнення ангельцаў, як адказ на спробы ангельскіх уладаў англізаваць ірлан-дцаў. Гэта прывяло да афармлення «межаў» паміж нацыянальнасцямі. Такім чынам, разыходжанне сістэмы каштоўнасцяў, куль-турнай арыентаванасці, прывяло да фарма-вання супрацьстаўлення, самаідэнтыфіка-ванасці ірландцаў як асабонага этнасу. Нават нягледзячы на нізкі ўзровень валодання мовай сярод насельніцтва.

Напэўна, яшчэ адно пытанне, якое ўзнікае, калі патрэбна давесці важнасць мо-вы для фармавання ідэнтыфікацыі чалавека: якім чынам, з часам, асобным этнасам ат-рымоўваецца зберагчы, іншым — згубіць, а трэцім — узрадзіць сваю мову.

Неаднаразова сутыкаўся ў побыце з параўнаннямі гісторый польскай і украін-скай мовы, таму, на гэтым прыкладзе буду паказваць, у чым назіраюццца асноўныя разыходжанні ў тым, як у аднолькавы час польскую мову атрымалася зберагчы, а ўкраінская прыйшла ў заняпад.

Калі казаць пра Украіну, то, моўная сітуацыя ў нашых паўднёвых суседзяў станам на 1910 складалася на-ступным чынам:

 

Як бачна, ва ўсхо-дніх рэгіёнах на ўкраі-нскай мове размаўляла нават больш, чым на захадзе Украіны. І гэта пры існаванні ўжо на той час абмежаванняў на карыстанне мовай. Пры-чынамі захавання ўкра-інскай мовы на ўсходзе былі такія фактары:

  1. Большая ча-стка насельніцтва пра-жывала ў сельскай мяс-цовасці, у большасці сва-ёй складалася з этнічных украінцаў; увогуле, украінскае сяло было пэўным «змагаром» за традыцыі, каштоўнасці народа, як, мена-віта, і ў іншых краінах.
  2. Да Кастрычніцкага перавароту адукацыя ў Расіі не была абавязковай, альбо абмяжоўвалася толькі пачатковай школай, у лепшым выпадку, таму спробы распаўсю-дзіць расейскую мову сярод насельніцтва, як і забараніць украінскую, не мелі высокай эфектыўнасці.

Станам на 1991 год, у час распаду Савецкага Саюзу, сітуацыя з вывучэннем украінскай мовай у школах Украіны выгля-дала так:

Як вынік — мы маем зараз тую моў-ную сітуацыю ва Украіне, пра якую мы ка-залі вышэй. Што змянілася за гэтыя 80 год? Мы будзем браць перыяд з пачатку 1930-х гадоў (дагэтуль адбываўся непрацяглы працэс украінізацыі):

  1. Рэпрэсіі ў дачыненні да ўкраінскай інтэлігенцыі, культурна-інтэлектуальнага складніка насельніцтва, асабліва ў 1930-я гады; да пласту, на якім трымалася ста-наўленне і развіццё ўкраінскай мовы, атры-мання яе сваеаблівай літаратурнай формы.
  2. Разбурэнне ўкраінскага сяла, «крыніцы» ўкраінскай мовы, у 1930-я гады, праз правядзенне калектывізацыі, раскулач-ванне сялянства, якое ў большасці сваёй заўсёды мела індывідуалісцкі характар вя-дзення гаспадаркі; Галадамору 1932-1933 гадоў, ахвярамі якога сталі каля 4 мільёнаў чалавек (!). Адпаведна, спустошаныя сель-скія тэрыторыі Украіны засяляліся перася-ленцамі, у асноўным з тэрыторыі Расеі.
  3. З 1938 года адбываецца абавяз-ковае вывучэнне расейскай мовы ва ўсіх школах усіх рэспублік СССР, і, паралельна, абмежаванні ў выкарыстанні моваў нацыя-нальных рэспублік Савецкага Саюза.
  4. Прывілегіяванае становішча ра-сейскай мовы ў рэгіёнах СССР, пачынаючы з даплаты расейскамоўным выкладчыкам у школах СССР, бацькі атрымалі права самастойна выбіраць мову навучання для сваіх дзяцей, і гэта ва ўмовах дамінавання расейскай мовы ў вышэйшых адукацыйных установах, сярэдняй тэхнічнай і прафесійнай адукацыі.
  5. Усе сферы: партыйнага, дзяржаў-нага і грамадскага жыцця, СМІ, усе галіны эканамічнага жыцця і іх справаводства вяліся на рускай мове. Культур-нае жыццё СССР таксама абста-лёўвалася на расейскай мове; пры гэтым укра-інская мова па-даецца як эле-мент буржуаз-нага нацыяналі-зму, «сельска-сці», такім чы-нам, разглядаец-ца ў больш невы-гадным станові-шчы, чым руская мова.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Год малой радзімы

Замест рэцэнзіі

Таямніцы палескай зямлі

У 1980 годзе пабачыў свет гісторыка-эканамічны на-рыс прафесараў Аляксея Вішнеў-скага і Аляксея Літвіна, прысвеч-аны радзіме вядомага свяціцеля зямлі нашай Кірылы Тураўскага. І вось у  старэйшым выдавецтве «Беларусь» выйшаў другі свое-асаблівы навукова-папулярны даведнік пра незвычайны палескі горад — «Тураў: старажытны і сучасны». Яго аўтарам стаў   пісьменнік, публііцыст і даслед-чыка гісторыі Юрый Кур’яновіч.

ДОБРА ведаю, што аўтар новага даследвання даўно і шчыра захоплены як маляўнічай пры-родай Тураўшчыны, так і гісто-рыяй даўно мінулых дзён. Гэтае непадробнае, негульнявое захап-ленне патрыёта Бацькаўшчыны  выяўляецца ў ягоных  дзеяннях па аднаўленні духоўна-культурнага асяроддзя Палесся. Сёння шмат-лікае паломніцтва ў таямнічыя мясціны краю нікога не здзіўляе. Незвычайны куточак наведваюць не толькі беларусы, але і замеж-ныя госці. Толькі наўрад ці хто прыпомніць, што менавіта Юрый Кур’яновіч першым пачаў расказ-ваць на старонках рэспубліканскіх выданняў пра загадкавасць крыжа на Барысаглебскіх могілках, які вы-растае з зямлі і стаў адным са зна-кавых турыстычных і рэлігійных аб’ектаў.

Каб прыцягнуць належ-ную ўвагу грамадкасці да праб-лемы заняпаду Турава, Юрый Ула-дзіміравіч запрашаў і працягвае запрашаць у яго ў прыватным парадку і знакамітых людзей,  і вя-домых літаратараў, і радыёстан-цыі, і тэлебачанне.  Падчас карпат-лівай працы над кнігай разам з аўтарам  горад наведвалі  такія ня-ўрымслiвыя, творчыя людзі, як сябра Саюзаў пiсьменнiкаў Бела-русi i Расii паэтка-песеннiца Ва-лянцiна Палiканiна,  паэты-барды Валерый Пазнякевiч і Эдуард Аку-лін, паэт Леанід Дранько-Майсюк, кінадраматург сцэнарыст і паэт Уладзімір Мароз, паэт, публіцыст Алесь Гібок-Гібкоўскі, даследчык гісторыі і культуры, кнігазнавец Валерый Герасімаў, паэт-пера-кладчык Генадзь Бардышаў. Удзе-льнікам некаторых быў і аўтар гэтых радкоў. Памятныя  сустрэчы  адбываліся ў  мясцовых доме куль-туры і бібліятэцы. Тыя, каму давя-лося прысутнiчаць пры цікавых размовах — не пашкадавалі, бо запамінальныя хвiлiны былi са-праўдным святам душы, гаючым для яе лекам. Па прызнанні самога Юрыя Кур’яновіча, усялякі раз цукар у яго крывi, якi зашкальваў, знiжаўся  напалову. Пісьменнік не пераставаў падкрэсліваць, што ён  улюбёны ў Тураў.  І таму, як толькi выпадала вольная хвiлiна, ён лёць-ма ляцеў у мястэчка.  На адной з сустрэч  ён з хваляваннем прачы-таў верш нашай улюбёнай паэткi Яўгенii Янiшчыц:

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лiстабой учынiць ператруску,

Песняй, што расчулiла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

 

Сапраўды, нiякая слота не была для Юрыя перашкодай. Ён ахвяраваў сваімі вольнымi ад пра-цы днямi, спяшаўся (і, як бачыце, не адзін) да тураўцоў.

У свой час у краязнаўчым музеі і тураўскіх школах прайшла фотавыстава пісьменніка пад на-звай «Краявіды беларускай Пале-сціны», якая адлюстравала фі-ласофскую непаўторнасць нашай Бацькаўшчыны. Сярод іншых   мо-жна было пабачыць здымкі вышэй згаданага крыжа і драўлянай кап-ліцы, на месцы якой пабудавалі новую, з белай цэглы. Гэтыя фа-таграфіі ўвайшлі, вядома ж, і  ў багата ілюстраваную кніжку пісьменніка-да-следчыка.

 

ПАПЯРЭДНЕ ён падрыхтаваў чытача да ўспрыняцця напісанага і сфатаграфаванага з да-памогай прадмовы пра спазнанне нашага матэ-рыяльнага свету.  Як вядома, на мове геамет-рыі  зямная прастора мае тры вымярэнні — даўжыню, шырыню і вышыню. У такой сістэ-ме каардынат мы і  ўспрымаем  і асэнсоў-ваем, адзначае аўтар, на-ваколле. Таму не дужа цяжка ўявіць сабе нейкі прасто-равы аб’ект у розных вымярэннях, парадак якіх будзе не вышэй за трэці. Так, кропка ў нулявым вы-мярэнні ператвараецца ў лінію ў аднамернай прасторы, у плос-касць — у двухмернай і, нарэшце, у куб — у трохмернай. А вось уявіць сабе чацвёртае вымярэнне — гэта як сляпому ад нараджэння ўяўна думаць пра фарбы. У гэтым чац-вёртым вымярэнні прадстаўнікі розных рэлігійных культаў знайшлі прытулак таямнічым, звышнату-ральным з’явам. У некаторых вы-падках яны звязваюць яго з душамі памерлых, якія наведваюць наш свет, каб тварыць цуды. Чатырох-мерная прастора стала тым эстэ-тычным гіпераб’ёмам, дзе пасялі-лася прывабная па вобразна-мас-тацкай выдумкі старажытная мі-фалогія і нашай роднай зямлі. У яе загадкавы свет Юрый Кур’яно-віч і здзейсніў сваё падарожжа, якое стала (чытач гэта яскрава адчуе) займальнай  экскурсіяй у векавую гісторыю краіны і спазнаннем  на-шай багатай культурнай спадчы-ны з яе язычніцкімі і біблейскімі матывамі. Матывамі, вельмі хара-ктэрнымі для старажытнай Тураў-шчыны. Сапраўды, можа, мена-віта тут і знаходзіцца каўчэг напаў-нення і захавання народнай міфа-логіі, ментальнасці і феномену на-шай адметнай і незвычайнай ку-льтуры.

Каб заінтрыгаваць чытача, непасрэдны расповед аўтар кнігі пачынае з тога мес-ца, дзе б’ецца сэрца палескага краю. Гэта поўдзень краіны, паэтычнае ўзбярэж-жа неўтаймавана-наравістай Прыпяці, якой аддае сваю дані-ну маленькі Стру-мень. Тут,  сярод ба-лотных капішчаў, старажытных славян-скіх паселішчаў i рэшткаў першых хрысціянскіх храмаў, дзе само паветра ла-шчыць нас паляшуц-кім духам паданняў i легендаў, і  прапіса-ўся легендарны Ту-раў — прарадзіма ўсходне-славянскіх народаў, рэліктавая скарбонка беларускай этнаграфіі. Нават сёння, падкрэслівае аўтар, гэтая зямля для многіх нашых су-айчыннікаў- terra incognita. Пер-шыя рысы яе міфалагічнасці яск-рава вымалёўваліся перада мной, калі мы з Юрыем  пераязджалі аднойчы прыпяцкі мост па шашы ад Жыткавіч да Турава. Перад на-шымі вачыма паўстала карціна велічнай ракі, аблямаванай зялё-най стужкай адвечных лясоў. I над усёй гэтай прасторай  уражваў га-нарліва-незалежны палёт буслоў.  Гледзячы на гэты неруш, мы нібы перагортвалі старонкі памяці, вяр-таліся  ў часы панавання продкаў — дрыгавічоў i драўлян. Можа,  гэта сюды прыводзіў драўлянскі князь Мал cвaix дзяцей — прыгажуню Малушу i дужага Дабрыню, каб яны атрымалі першае бацькоў-скае настаўленне i разуменне такіх рэчаў, як свабода, незалежнасць і любоў да сваёй Радзімы. A цi не перадала потым, пытаецца ў кнізе яе аўтар,  яго дачка па крыві свай-му сыну Уладзіміру Вялікаму, хрысціцелю рускай зямлі, гэты незалежніцкі, свабодалюбны дух, а яго дзядзька-выхавацель Даб-рыня — ваяўнічы пыл. A цi не бываў тут потым Святаполк Туpaўcкi са сваёй жонкай —  дачкой польскага караля Баляслава I Харобрага? Трэба ж было яму пасакрэтні-чаць з Баляслаўнай па-за брамай княжацкага палаца з xaўpycнiкaмi кіеўскага князя Уладзіміра Свята-слававіча ды часткова суняць хва-ляванне, pacпавесці пра свае на-меры заняць велікакняскі пасад у Кіеве, параіцца пра ўдзел у гэтай справе яе духоўніка — біскупа Рэйнберна…

 

Так, пагаджаюся з Юрыем: за смугой часу нам не даведацца пра дзявочыя мары дачкі драўлян-скага князя Малушы, пра падра-бязнасці яе дачыненняў са cвaiм мужам — князем Святаславам Іга-равічам. Не разгледзець i абставін трагічнага лёсу Святаполка, пра-званага летапісцам Акаянным, якога аўтар не раз узгадвае  ў сваёй пазнавальнай кнізе. Прыпяцкая зямля маўкліва захоўвае праўду пра тыя падзеі, пра авеяны леген-дамі i славай Тураў. Прыемнага ўсім знаёмства з яе таямніцамі…

Уладзімір Барысенка.

Фота аўтара.

  1. Прыдарожны знак пры ўездзе ў горад з боку Жыткавіч. Травень 2019 г.; 2. Памятны знак у гонар 1000-годдзя Турава. Травень 2019 г.; 3. Помнік куліку-мара-дунцы. Травень 2019 г.; 7. Памят-ны знак у гонар К. Астрожскага каля царквы Усіх Святых. Травень 2019 г.

 

Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

У аўторак, 24 верас-ня, у сядзібе ТБМ на Ру-мянцава, 13 прайшла твор-чая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ «Наша слова» Станіславам Суднікам з нагоды 30-годдзя ТБМ, у якім сп. Станіслаў з моманту заснавання, а ўжо на 2-м з’ездзе ТБМ быў аб-раны ў Раду ТБМ, у якой і да гэтага часу.

На сустрэчу сабра-ліся ў асноўным сябры і прыхільнікі “Нашага слова”, якія больш ведалі С. Судніка, як рэдактара, а цяпер пазна-ёміліся з Суднікам-паэтам.

Сп. Станіслаў распа-вядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправа-джалася жывым бардаўскім выкананне песень на яго словы  і чытаннем вершаў, а таксама гавэнды “Плач шляхцянкі”.

Песні гучалі ў выка-нанні вядомамага па ўсёй Беларусі барда Сяржука Ча-рняка, а таксама ў запісе ў выкананні гурта “Гудскі га-рмонік”.

Былі паказаны нека-лькі відэаролікаў, знятых па кнігах і вершах Станіслава Судніка ў навучальных уста-новах горада Ліды.

Прагучала ўсяго 10 песень, але найбольш кра-нула прысутных апошняя — “Бацькава хата”:

Я многа па свеце бадзяўся,

І цвёрда ішоў, і  хістаўся,

Бываў на гары і на дне,

Ды помніў зацята,

Што бацькава хата

Чакае без стомы мяне.

 

Я поўз праз густую завею,

Я траціў на поспех надзею,

Блукаў па бясконцай вайне,

Ды верыў заўзята,

Што мама і тата

Сустрэнуць з дарогі мяне…

 

Нажаль, на сёння по-ўны тэкст песні апубліка-ваць нельга.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы стар-шыня ТБМ Алег Трусаў.

Менскі час дарагі, паказаць усю праграму не ўдалося, таму яна будзе паў-торана ў Лідзе, а, магчыма і яшчэ недзе.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Ралько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  2. Бубен Кастусь — 30 р., г. Менск
  3. Жыдаль Дз. — 45 р., г. Менск
  4. Броўка — 30 р., г. Віцебск
  5. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  6. Мотуз Сяргей — 60 р., г. Менск
  7. Кукавенка Іван — 50 р., г. Менск
  8. Панасюк — 60 р., г. Менск
  9. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  10. Ніжанкоўская Ірына —

50 р., Радашковічы

  1. Шкірманкоў Ф. — 40 р., г. Слаўгарад
  2. Бушык — 10 р., г. Менск
  3. Мяцельскі Мікалай — 100 р., пас. Лясны
  4. Клюст Павел — 15 р., г. Менск
  5. Ляўшун — 19 р., г. Менск
  6. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  7. Шуканаў Арцём — 15 р., г. Менск
  8. Котава У.Ф. — 20 р.
  9. Прыстрэм Наталля — 10 р.
  10. Птушка — 5 р., в. Хільчцы
  11. Кісляк — 20 р., г. Менск
  12. Галаўнёў Мікалай — 144 р., г. Менск
  13. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  14. Неабыякавы — 5 р., г. Менск
  15. Віцебская арганізацыя — 109 р.
  16. Фурс Антон — 80 р., г. Паставы
  17. Коржык Таццяна — 5 р., г. Менск
  18. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  19. Вайдзялевіч А.С. — 10 р., г. Менск
  20. Кароль Галіна — 10 р., г. Менск
  21. Бусел Мікола — 20 р., в. Пружынішчы
  22. Крачкоўская — 5 р., г. Магілёў
  23. Лічык — 1 р., в. Хільчыцы

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

Акаловіч Леанід Аляксандр.

Алейнік Іна Міхайлаўна

Алейнік Юры Леанідавіч

Антановіч Лідзія Аляксандр.

Арлова Эрыка

Архуцік Мікалай

Арцёменка Віталь

Аўдошчанка Валянціна

Ашурак Вітольд Міхайлавіч

Байдакова Ганна Дзмітрыеўна

Бамбіза Мікалай Рыгоравіч

Баравік Пятро Пятровіч

Барташэвіч Антаніна

Бархамовіч Мікалай Сямёнавіч

Барэль Васіль

Бекарэвіч Зміцер Генадзевіч

Бераставы Глеб Андрэевіч

Бордак Наталля Васільеўна

Брыцько Аляксей

Бубала Антон

Буйніцкая Марына

Букаты Алесь Уладзіміравіч

Булавацкі Міхась Пятровіч

Булат Алена Анатольеўна

Бурлевіч Людміла Мікалаеўна

Бусел Мікалай Кліменцьевіч

Бычэнка Аляксей Уладзімір.

Бягун Рацібор Аляксандравіч

Бялецкі Віктар Пятровіч

Валуненка Ірына Іванаўна

Варабей Таццяна Пятроўна

Васільева Вераніка Пятроўна

Ваўкавыцкая Таццяна

Вератынскі Кірыл Віктаравіч

Войніч Вераніка

Восіпава Аляксандра Яўген.

Гайдукевіч Ганна Іванаўна

Гарбуль Аляксандр Васільевіч

Гарніцкі Янка Андрэевіч

Герасіменка Алесь

Герашчанка Аліна Андрэеўна

Гіль Міхаіл Нікадзімавіч

Глот Аляксей

Гражынская Галіна Іосіфаўна

Грушка Мікалай Пятровіч

Грынкевіч Георгі Ігаравіч

Грыцавец Алесь Андрэевіч

Грышчук Ганна Рыгораўна

Дамарад Святлана

Данілаў Уладзімір Аляксандр.

Даніловіч М.А.

Данілюк Віктар Уладзіміравіч

Даржынкевіч Генрых Фелікс.

Дашкевіч Святлана Мікал.

Джэйгала Уладзімір Васільевіч

Дзегцярова Кацярына Алякс.

Дзедушкова Алена

Дзеружынская Вераніка Ав.

Дзіцэвіч Юлія

Дзмітрыенка Анатоль Іванавіч

Долбік Ларыса Рыгораўна

Драздова Валерыя Аляксанд.

Дубейка Васіль Міхайлавіч

Дудар Таццяна Аляксандраўна

Думанская Ганна Рыгораўна

Ермаковіч Леанід Іванавіч

Ермаловіч Васіль Васільевіч

Жылінская Кацярына Алякс.

Жэгалава Тарэса Міхайлаўна

Жэгалік Любоў

Зволінскі Тодар

Землякоў Міхаіл Канстанцін.

Зубарава Алена Мікалаеўна

Зяневіч Галіна Сямёнаўна

Зянковіч Юрась

Іваноў Максім Генадзьевіч

Ігнашэвіч Вадзім Уладзімір.

Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кавецекая Наталля Уладзім.

Казак Валянціна

Казлоў Алег Яўгенавіч

Каліноўская Бажэна Андр.

Каліноўская Крысціна

Калыска Раіса Рыгораўна

Каморчанка Алена Мікалаеўна

Каратай Уладзімір Арсеньевіч

Карвацкая Валянціна Мікал.

Каржанеўская Марыя Станіс.

Карповіч Ліія Васільеўна

Касцючэнка Ірына

Каханчык Зміцер

Качаноўская Наталля Георг.

Качарагіна Людміла Алякс.

Кірыленка Анатоль Іванавіч

Клундук Святлана Сяргееўна

Князюк Андрэй Вас.

Конюх Віктар Лявонавіч

Краўцоў Мікалай

Крой Аляксандр Ільіч

Крот Міхаіл Мікалаевіч

Крупіца Валянціна

Кубанская Любоў Леанідаўна

Кулеш Алена

Кульбіцкі Сяргей Валер’евіч

Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна

Куржалаў Алег Васільевіч

Кутас Тамара

Кушнер Васіль Федаравіч

Лабко Іван Антонавіч

Ланец Вадзім Уладзіміравіч

Лебедзеў Уладзімір Ануфр.

Лебедзь Вераніка Аляксандр.

Лебядзевіч Д.М.

Ліс Дар’я Алегаўна

Ліхадзіеўская Вольга Мікал.

Ліцін Алесь Лазаравіч

Лучко Валянцін Станіслававіч

Люкевіч Уладзімір Паўлавіч

Лявонава Галіна

Лявончык Раман Раманавіч

Мазырка Аляксандр

Макоўская Вікторыя Алякс.

Макруш Сяргей Вячаслававіч

Малец Таццяна

Малочка Віктар Уладзіміравіч

Малочка Наталля Мікалаеўна

Малько Вячаслаў Аляксандр.

Мальцава Ірына

Малюкова Яніна Ігараўна

Мартысюк Вера

Марцінкевіч Іван Віктаравіч

Маслюкоў Іван Віктаравіч

Масяйчук Аляксандр

Мацвеенка Аляксандр Яўген.

Медзяны Сяргей Віктаравіч

Мезаўцоў Павел Васільевіч

Мерынава Алеся Сяргееўна

Мінаў Леанід Уладзіміравіч

Мінец Валер Уладзіміравіч

Міняйла Ганна Сяргееўна

Місевіч Аляксандра

Міснікова Кацярына

Міцкевіч Уладзімір Валянцін.

Мішчанчук Мікалай Іванавіч

Навуменка Генадзь

Навумчык Іосіф Адамавіч

Несцярук Валер Фёдаравіч

Осіпава Аляксандра

Падаляка Павел Аляксандр.

Палейка Анатоль Дарафеевіч

Палікарпаў Валер Канстанц.

Палсцюк Валеры Віктаравіч

Палтаржыцкая Ірына Генадз.

Палубятка Іосіф Іосіфавіч

Паляжаеў Мікалай Уладзімір.

Палянскі Аляксандр Сярг.

Панамарова Лізавета Сярг.

Парыжэская Кацярына

Пастушэнка Герман Сяргеевіч

Пасюкевіч Ірына Уладзіслав.

Паўлоўскі Аляксандр Уладзім.

Пахолак Марына Іосіфаўна

Пеганава Інга

Піліпенка Алена

Поўжык Карына Сяргееўна

Пракаповіч Ілля Мікалаевіч

Пракопчык Таццяна Васіл.

Прыбыш Іван Вітольдавіч

Прылішч Ірына Аляксандр.

Пунько Вольга Язэпаўна

Пярова Маргарыта Сяргееўна

Пярова Наталля Юр’еўна

Пяткевіч Лізавета Алегаўна

Рагачэўскі Сяргей Віктаравіч

Раманоўскі Валер Іванавіч

Раманоўскі Уладзімір Іванавіч

Раманцоў Зміцер Уладзіміравіч

Раманюк Раман

Раплевіч Юры Альбінавіч

Розберг Дзяніс Уладзіміравіч

Рудзенак Алег

Рудовіч Алена

Руды Яўген Ігаравіч

Русіновіч Іван Кузьміч

Рындзевіч Вячаслаў

Савацееў Кім Сяргеевіч

Савіч Яўген

Сагановіч Яніна Генадзеўна

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Вячаслаў Мікалаевіч

Сакевіч Уладзімір Клеменцевіч

Салаўёў Мікалай

Сварцэвіч Алег Іосіфавіч

Святоха Генадзь Уладзіміравіч

Сёмкіна Вольга Віктараўна

Семянчук Валеры

Семянчук Генадзь

Сенькавец Уладзімір Адамавіч

Сідарчук Кірыл Валер’евіч

Сікора Алег Георгіевіч

Сіндзееў Уладзімір Дзмітр.

Сіняк Павел Віктаравіч

Скалабан Аляксандр Максім.

Скіцёў Зміцер Андрэевіч

Смашная Марына Уладзімір.

Спосабаў Іван Іванавіч

Станеўская Людміла

Станкевіч Георгій

Статкевіч Дар’я Валер’еўна

Стральцоў Алесь Уладзімір.

Стэпановіч Алесь Язэпавіч

Субоцін Андрэй Юр’евіч

Суднік Святлана Георгіеўна

Суліменка Дзмітры Сяргеевіч

Сульжыц Кацярына Сярг.

Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч

Сухарэвіч Віталь Пятровіч

Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч

Сцежкін Кірыла Аляксандр.

Сцефаненка Ірына Віктараўна

Сялюк Іван

Сямёнава Анастасія Васільеўна

Сямёнаў Віталь

Сянькевіч Надзея Іосіфаўна

Трафімчык Сяргей Аляксан.

Угрын Аляксандр Сяргеевіч

Урублеўскі Вадзім Валер’евіч

Уюльская Надзея Іларыёнаўна

Фалейчык Алесь

Філіповіч Дзіяна Леанідаўна

Хадачок Міхаіл

Хадневіч Цімафей

Хархардзін Уладзіслаў

Цвік Наталля Казіміраўна

Цішкевіч Юлія Іванаўна

Цыганкоў Віталь Аляксеевіч

Цыхун Генадзь Апанасавіч

Цюлькоў Аляксей

Цярэшка Паліна Васільеўна

Чайкоўскі Павел Іванавіч

Чмарава Марына

Чубат Аляксей Леанідавіч

Чыжова Таццяна Дзмітраўна

Шалястовіч Людміла Васіл.

Шаршнёва Наталля Анатол.

Шаткова Дар’я Дзмітрыеўна

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Швед Іна Анатольеўна

Шохан Вольга

Шуй Вольга Васільеўна

Шульвінскі Віктар Віктаравіч

Шчэрбік Вераніка Мікалаеўна

Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч

Шык Уладзімір Раманавіч

Шырокава Наталля Аляксан.

Юхноўскі Віктар Францавіч

Янкоўскі Юры Уладзіміравіч

Янушкевіч Станіслаў Антон.

Яраховіч Марына Рыгораўна

Яроменкаў Аляксандр Леанід.

 

Каб нараджалася больш беларусаў

Уганараванне пераможцаў конкурсу «Жыццё пад сэрцам» за лепшыя публікацыі ў абарону жыцця адбылося 19 верасня ў офі-се БАЖ у Менску. Удзельнікаў вечарыны прывіталі Павел Севя-рынец і Вікторыя Чаплева.

На сустрэчы журналістаў і блогераў адзначалася, што дзя-куючы працы медыкаў, валан-цёраў-пралайфераў і псіхолагаў, якія кансультуюць матуль у палі-клініках і  прадастаўляюць гадзіну цішыні на роздум, удалося знізіць колькасць абортаў у краіне. Пас-пяховымі былі такія акцыі, як «У нас у Лагойску абортаў не ро-бяць» і іншыя. Маладыя журна-лісты і блогеры, якія бароняць жыццё, імкнуцца дайсці да сэрцаў чытачоў і крануць іх яркімі гіс-торыямі і лёсамі.

Дыпломамі конкурсу «Жыццё пад сэрцам» былі ўзна-гароджаны Сяргей Мельянец, Ганна Галкоўская, Іна Сянкевіч, Вольга Качалка.  За лепшы маста-цка-публіцыстычны матэрыял -«Чатыры жаночых пакаленні ў касцёле» — была ўганаравана Фаіна Малюжэнец.

Спадарыня Фаіна Малю-жэнец жыве ў Наваградку, яна з’яў-ляецца парафіянкай касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Ксёндз Юры Жыгарын даручыў ёй выданне мясцовай газеты «Каталіцкі Нава-грудак». Удалося выпусціць ужо 11 нумароў газеты. Свой артыкул, прадстаўлены на конкурс, спада-рыня Фаіна прысвяціла гісторыі сям’і адной з парафіянак, якой 90 гадоў. На нядзельнай імшы ў кас-цёле сустракаюцца бабуля, дачка, ўнучка і праўнучка.

— Для меня было важным занатаваць сведчанні некалькіх па-каленняў, якія адлюстроўваюць трывалась народа ў веры і пака-заць пераемнасць сямейных каш-тоўнасцяў,- кажа сп. Фаіна.- Наш вельмі энергічны пробашч, док-тар касцёла, кс. Юры Жыгарын вядзе ў парафіі вялікую працу з дзецьмі і моладдзю, праводзіць навучальны альфа-курс, складзе-ны з 14 тэмаў. У траўні 12 хлопцаў і дзяўчат уступілі ў «Рух чыстых сэрцаў». Чальцы гэтага руху да-юць абяцанне захоўваць чысціню да шлюбу.

Яшчэ адзін удзельнік кон-курсу «Жыццё пад сэрцам» Сяр-гей Мельянец — бацька семярых дзяцей. Ён даслаў на конкурс сваю лекцыю «6 міфаў пра каханне», якую чытае для навучэнцаў кале-джаў і дзеліцца з моладдзю досве-дам шчаслівага жыцця ў шлюбе і бацькоўства.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: узнагаро-джанне ўдзельнікаў конкурсу.

 

У межах «Гістарычнай школы» адбудуцца лекцыі на тэмы «Гісторыя і архітэктура Івянца» (3 кастрычніка, чацвер) і «Старажыт-ны Слуцк» (10 кастрычніка, чацвер).

Лектарам з’яўляецца археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Сустрэчы будуць пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

 

Навіны Германіі

Пасол Германіі:

Нямецкія кампаніі ў Беларусі — не для таго, каб сарваць хуткія грошы

Нямецкія кампаніі прыхо-дзяць у Беларусь не для таго, каб сарваць хуткія грошы і сысці з рын-ку, а каб застацца. Пра гэта заявіў пасол Германіі ў Беларусі Ман-фрэд Хутарэр, выступаючы 26 ве-расня ў Менску на 10-м Дні нямец-кай эканомікі ў Рэспубліцы Бела-русь.

— Гэта з’яўляецца часткай нямецкага гандлю і філасофіі. Цэ-лы шэраг буйных канцэрнаў, а так-сама сярэдніх нямецкіх прадпры-емстваў ужо шмат гадоў актыўна працуе ў Беларусі, і за іх плячыма — сітуацыя, якая паспяхова разві-ваецца. Былі ўзлёты і падзенні кан’юнктуры, перажывалі экана-мічныя крызісы, здараліся і паліты-чныя звады. Але і гэтыя складаныя перыяды кампаніям удалося пера-адолець, і таму радасна бачыць, што міжнародныя адносіны паміж нашымі краінамі зноў дынамічна развіваюцца, — сказаў Хутарэр.

На яго думку, адносіны па-між дзвюма краінамі «ўстойлівыя і арыентаваны на доўгатэрміно-васць». Дыпламат адзначыў, што знешнегандлёвы абарот зноў на-бліжаецца да рэкорднага 2012 го-да, а інвестыцыі ў 2018 годзе дасягнулі максімальнай ад-знакі.

— Гэта не толькі па-цвярджэнне выніковасці на-шых намаганняў, а аднача-сова абавязацельствы і сты-мул. Мы жывём у такі час, калі ўмовы для прадпры-емстваў мяняюцца хутка-плынна. Для таго, каб на доўгатэрміновым узроўні забяспечыць уздым у эка-намічных адносінах паміж нашымі краінамі, неабход-ныя намаганні з абодвух бакоў, — лічыць пасол.

Кіраўнік дыпмісіі заявіў аб неабходнасці здымаць гандлёвыя бар’еры і развіваць кааперацыю, паляпшаць інвестыцыйны клімат для нямецкіх прадпрыемстваў у Беларусі і дапамагчы беларускім прадпрыемствам выйсці на ня-мецкі рынак.

— Гэта задача будзе нялёг-кай, аднак ёсць вельмі добрыя перадумовы для таго, каб ісці па гэтым шляху, — падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, эканомікі Германіі і Беларусі падобныя, па-колькі моцна развіты прамысловы сектар, ёсць нацэленасць на экс-парт і «высокая працоўная этыка». Акрамя таго, Беларусь — гэта мост паміж Усходам і Захадам, член у ЕАЭС і сусед Еўрасаюза, мае вы-сокаадукаваную працоўную сілу і IT-сектар, які дынамічна разві-ваецца.

— Гэта фактары, якія ўплы-ваюць на тое, што Беларусь з’яў-ляецца выдатным эканамічным партнёрам для Германіі. Я мяр-кую, што ў галіне тэхналогій Герма-нія можа адыгрываць яшчэ боль-шую ролю ў мадэрнізацыі, раз-віцці і дыверсіфікацыі беларускай эканомікі ў многіх яе ключавых галінах, — сказаў Хутарэр.

БелаПАН.

 

Вяртанне Берасцейскай Бібліі  ў грамадскую свядомасць

З 27 верасня ў Нацыяналь-най бібліятэцы Беларусі распачаў-ся шэраг  мерапрыемстваў, пры-свечаных Берасцейскай Бібліі. Ве-расень — сімвалічны час, таму што менавіта ў гэтым месяцы кніга па-бачыла свет у 1563 годзе.

Нацыянальная бібліятэка, якая падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка, вы-рашыла правесці вялікі цыкл мера-прыемстваў рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб прадэман-страваць шэдэўр нацыянальнай культуры.

З першай лекцыяй «Берас-цейская Біблія: адкрыты дотык» выступіў вядомы даследчык, кан-дыдат культуралогіі А.А. Суша. У сваёй бліскучай прамове ён аб-грунтаваў 30 падставаў для ўшана-вання велічнага помніка палігра-фічнага мастацтва ХVI стагоддзя і 30 прычын для гонару здабыткамі нацыянальнай культуры.

— Інфармацыю пра гэты кні-жны помнік у савецкія часы не ба-чылі ні ў падручніках, ні ў наву-ковых манаграфіях, — патлумачыў спадар Алесь Суша. — Але гэты по-мнік не сыходзіў з дыскурсу паля-каў, расіян і літоўцаў. Сёння ў поў-най меры пачынаецца вяртанне гэтага помніка беларусамі. 15 га-доў таму ідэя факсімільнага пера-выдання Берасцейскай Бібліі пада-валася немагчымай з-за слабой матэрыяльнай і паліграфічнай ба-зы. Цяпер гэта адбылося.

Найбольш пераканаўча ў прамове прагучаў адзін з тэзісаў: Мікалаю Радзівілу Чорнаму праз друкаванне Берасцейскай Бібліі ўдалося ўзняць прэстыж свайго роду, веры і краіны. Выразны пры-клад мецэнацкай ініцыятывы слу-жыць нам і сёння.

Лекцыю вядомага знаўцы хрысціянскай культуры Беларусі з цікавасцю выслухалі пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі канфесійна-га друку, студэнты. Прысутныя выказалі шчырую падзяку даслед-чыку за нястомную руплівасць па вывучэнні і захаванні скарбаў на-цыянальный кніжнай культуры.

— Берасцейская Біблія з’яў-ляецца сімвалам горада Берасця. Для мяне асабіста і для нашай гіс-торыі і культуры гэта тэма вельмі важная. Я рады, што з’явілася фак-сімільнае ўзнаўленне Берасцей-скай Бібліі, і што будзе шэраг па-дзей, звязаных з ушанаваннем гэ-тага помніка Рэфармацыі, — адзна-чыў супрацоўнік Інстытута гісто-рыі НАН, кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак.

Вяртанне ў грамадскую свядомасць кніжнага помніка бу-дзе працягвацца.

Наведвальнікаў бібліятэкі чакаюць у кастрычніку лекцыі экспертаў і навуковы круглы стол, выстава ў музеі кнігі і майстар-класы па пераплёце, музейныя за-няткі для дзяцей і тэатралізаваная пастаноўка.

З 28 верасня да 7 кастрыч-ніка ўсе ахвотныя маюць унікаль-ную нагоду пагартаць факсіміль-нае выданне Берасцейскай Бібліі.

Э. Дзвінская.

На фота: выступае аўтар даследвання «Асэнсаванне шэдэ-ўра» А.А. Суша.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА

(12.05.1800-12.05.1842)

Парыж, як лёд, халодны і чужы.

Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму,

Каб на тваім, нібыта меч, крыжы

Сядзелі птушкі, як аб волі думы,

Як думы аб Айчыне, дзе вясна

І без цябе ўжо ў лета перальецца…

 

Зноў прад табой мальберт, нібы сцяна,

Ды за яго схавацца не ўдаецца

Ні ад сябе, ні ад паноў-сяброў,

Якім не ты патрэбен, а партрэты.

І ты малюеш іх ізноў, ізноў

І верыш, што ўсё так — ад Бога гэта…

 

Вясна ў Парыжы, пад нагамі лёд,

І ты ідзеш няспешна па Парыжы

І п’еш святло вакон, як шчасця мёд,

І поўня ў небе, як анёлак рыжы,

Па-над табой, па-над тваім жыццём,

Якое скончыцца ў твой дзень народзін

І свет ахопіцца тваім агнём,

І адлюструецца, нібыта ў лёдзе,

У залатых вачах былых сяброў…

 

І толькі над табой паэт заплача,

Бо ён, што бачыў ты, таксама бача…

3.10.2007 г.

 

БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ

(31.07.1802-23.01.1889)

 

У цябе ёсць свой Храм-Беларусь, да якой

Ты ідзеш праз паўстанне,

вандроўкі, чужыну

І святлееш, мацнееш самотнай душой,

У якой, нібы сонца ў нябёсах, Айчына,

Што была і тваёй застанецца, як крыж

На магілах у продкаў, што з верай жылі,

Што на свеце няма і не знойдзеш зямлі

Прыгажэй і мілей, чым свая,

хоць маўчыш

 

Аб любові сваёй, бо не варта крычаць,

Бо Айчына ад крыку краінай не стане,

У якой жураўлі на Палессе ляцяць,

У якой ружа-кветка цвіце і не вяне.

 

І прад смерцю, вядомы, прыедзеш дамоў,

І, нібыта наіўны хлапчук, ты заплачаш,

Калі родныя песні пачуеш і ўбачыш,

Як плывуць на Купалле вянкі з васількоў

 

Па рацэ, да якой ты з дзяўчатамі сам

Не аднойчы хадзіў…

І прыедзеш у Крошын,

І пасадзіш дубкі, каб раслі і каб нам

Уздымалі нябёсы над краем прыгожым,

 

У якім пра цябе будзе помніць трава,

Што расце на магілах, на белых капліцах,

Будзе помніць вада,

што бруіцца ў крыніцах,

Будзе помніць касцёл,

будзе помніць царква.

 

І ў далёкую Чылі ты вернешся зноў,

Але ты назаўжды застанешся душою

Ля бацькоўскіх магіл, ля азёр, ля дубоў,

Што асветлены першай тваёю слязою…

23.02.2009 г.

 

БАЛАДА АДОЛЬФА ЯНУШКЕВІЧА

(9.06.1803-18.06.1857)

Заручальны пярсцёнак вяртаеш нявесце,

Каб цябе не чакала з далёкіх зямель,

Дзе, нібыта па моры, па стэпе, па свеце

І твая плыве юрта, нібы карабель,

На які ты сасланы за ўдзел у паўстанні

Хоць ты мог адкупіцца,

мог цар дараваць…

На калені ж не стаў,

прад чужынцам не станеш.

Прад матуляй стаяў і зноў будзеш стаяць,

Як у Дзягільна любае вернешся хворы.

А пакуль што з казахамі светла жывеш

І, як з роўнымі роўны, ты з імі гаворыш

І лісты ў родны край

усё шлеш і ўсё шлеш,

І натуеш самотныя вершы, як слёзы,

Што зрабіліся вершамі ў сэрцы тваім,

Дзе хвалюецца Нёман, шапочуць бярозы

І плыве ад садовае квецені дым

І знікае, але ён не знікне ніколі,

Як не знікне ніколі зямля, без якой

Не патрэбна табе ні багацце, ні воля,

Бо Айчына — і воля, і наш супакой.

1.02.2009 г.

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА

(17.02.1806-13.07.1868)

У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш

І збіраеш Беларусь, каб не знікала

Беларусь у пыле і ў палын-траве,

А была, як Храм,

дзе б кожны дзень гучала

Мова наша, беларуская, якая,

Як яе мы беражом, нас зберагае

Ад знікнення назаўсёды з родных ніў,

Для якіх былі мы створаныя Богам.

 

З Беларусі ў Беларусь плывеш праз дні,

Дзе рака, нібы нябесная дарога,

Па якой не кожны Ноем паплыве,

Бо не кожнаму яшчэ тут зразумела,

Для чаго ён сёння на зямлі жыве…

 

Птушка з кургана высокага ўзляцела,

Як душа, што не знайшла сабе спакою,

Бо не ўсё ў Айчыне так, як мае быць,

Хоць і ўсходзіць сонца,

свеціць над зямлёю

І ў палях калоссе спее і шуміць.

 

Тут людзям тутэйшым волі не хапае,

І чужынцы тут, нібы гаспадары.

Ты па Віліі плывеш, вада спявае

Аб зары,

Далёкай, нашай, нібы кроў,

Ад якой пачнецца Беларусь, якая

І цябе ўзгадае і праз сто вякоў,

Бо яна твая,

Яна жывая…

26.08.2010 г.

 

БАЛАДА МІХАЛА ВАЛОВІЧА

(18.06.1806-2.08.1833)

 

Ты мог у Францыі застацца жыць

І родны край сто год любіць здалёку,

А ты дамоў вярнуўся з-за мяжы,

Каб зваяваць для ўсіх сялян палёгку.

 

Няма палёгкі! Прад табой пятля.

На ўсю Гародню грукат барабанны,

Ажно дрыжыць пад вісельняй зямля,

І бізуны пасвістваюць старанна.

 

Спяшаецца матуля ад цара,

Але не ўспее з літасцю ягонай.

Жаўцее лес, як чарапоў гара,

І сонца там варонаю чырвонай.

 

І ты глядзіш на далеч праз пятлю.

Ты малады. З табой сябруе вецер.

Сваім жыццём ты выкрыкнуў: «Люблю

Бацькоўскі край,

што лепшы ў цэлым свеце!»

 

І рэхам вернецца твая Любоў

І да цябе, і да твайго змагання.

І ўзыдзе сонца, і пад сонцам кроў

Крывёю залатою стане.

30.06.2019 г.

 

БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР

(13.11.1806—23.12.1831)

Юная графіня, ты не хочаш танчыць,

Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх,

І не спаць начамі, зоркі ў небе бачыць,

Нібы россып кветак побач ног сваіх,

Бо не час для танцаў, бо твая Айчына

Больш трываць  не можа здзеку чужакоў.

І няхай паўстанне — гэта шлях мужчынаў

Да прыснёнай волі праз агонь і кроў —

Ты яго абрала, нібы пакахала

Маладога воя, што аддаў табе

Пад тваё ўладанне і душу, і цела…

Завіруха ў лесе ноч усю гудзела,

Ля цябе спявала, плакала ў журбе.

Ну а ты шаптала горача малітву

І, як свечка, гасла на вачах сяброў.

Мы свой край не страцім,

праіграўшы бітву,

Бо за волю края пралілася кроў,

І яна святая, як і ты святая

Для зямлі, якою заўтра станеш ты —

І ўваскрэснеш зоркай

па-над нашым краем,

Краем, што аднойчы выйдзе з цемнаты…

19.07.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Верасень 1939-га ва ўспамінах Ежы Путраманта

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Першая трывога, сенсацыя: падобна, недзе на Закруцці ўпалі бомбы! Памятаю, што пабеглі ў ваколіцу Белага Завулка, паміж Антоклем і Зарэччам, бо і там упала бомба. Шэрыя пабудовы, паламаныя дошкі, яма ў агародзе. Тлум зявак. Нейкая сцяна, зачэр-неная ў пралёце. Людзі маўчаць.

У той час я гвалтам пладзіў «ваенныя», «падмацавальныя» ка-валкі ў «Слове». Нейкі вершык, вельмі абразлівы для Гітлера, бо абгаворваў яго ў адсутнасці пятай клёпкі. Той жа артыкул пра Марну, у якім намагаўся давесці, наколькі сітуацыя ў антынямецкай каалі-цыі сёння лепшая, чым чвэрць стагоддзя назад. З гэтага апошняга быў вельмі задаволены. Асабліва падабалася мне ўпляценне ў ар-тыкул знакамітай дэпешы Жафрэя ў парламент: «Маё правае крыло разбітае. Цэнтр адступае. Сіту-ацыя выдатная. Атакую левым крылом».

Што ж, калі пры першай аказіі Мацкевіч моцна мне выга-варыў:

— Пане, што пан панапісваў? Па-першае. Гэта ніякі не Жафрэй, а Фох, і ніякаму не парламенту, толькі Жафрэю. А па-другое… — спыніўся, маўчаў.

— То чаму ж пан рэдактар гэта змясціў?

Мацкевіч махнуў рукой, вельмі безнадзейна.

Другая фаза якраз з таго па-чыналася. Камюніке былі яшчэ больш адрывачныя і маламоўныя. Сталі дарэмнымі стратэгічныя раз-важанні. «Акустыка» знікла цал-кам. Вільня жыла на ўзбочыне без ніякай нармальнай сувязі з рэштай краю.

Недзе сёмага ці восьмага нехта мяне гвалтам зацягнуў у «Курвель». Сабралася нас там не-калькі маладых журналістаў, літа-ратараў. Ускочыла высокая, моц-ная, прыстойная кабета. Ведаў яе, бадай ці не была сведкам на пра-цэсе, можа толькі бачыў: Ванда Пяльчынская, жонка аднаго з фі-гур рэжыму, шэфа «двойкі», пал-коўніка Пяльчынскага.

Я не адразу яе пазнаў, такая была ўсхваляваная, заклікала нас, каб мы не падалі духам. Што не ўсё страчана, што ўрад змагаецца, што краіна не здаецца, што трэба нешта рабіць, неадкладна, любой цаной…

Аказалася, што прыйшлі весткі пра ўступленне немцаў у Варшаву. Мы скамянелі. Усе мае разважанні пра вайну трэснулі.

І хоць вестка не пацвердзі-лася, неспакою, страшнага неспа-кою нельга было ўжо пазбыцца. Дваццацігоддзе танула. Усё вакол хісталася, чалавек не меў ані ах-воты, ані мажлівасці што-небудзь рабіць.

 

Уцёкі

 

На тым, другім тыдні спа-ткаўся з Іркай. Была вельмі ўсхва-ляваная. Вайна, перакрэсліваючы ўсё, чым мы жылі, неяк асабліва яскрава выцяла ў самотных. Пра свайго J. яна не мела ніякіх вестак. Плакала.

Сустракаліся яшчэ і яшчэ. Усё між намі распалася, за выклю-чэннем Евы — і гэта была фарма-льная рацыя нашых спатканняў. Што з ёй рабіць? Паступова пы-танне гэта пачало распаўсюдж-вацца і на нас. Што рабіць з намі? Што маем рабіць з сабой?

Вось трэцяя і апошняя фаза: ужо не нейкі там, хоць бы сімва-лічны ўдзел у вайне, ужо што раз больш настойлівае пытанне: як быць з сабой?

Пачалі прыбываць першыя бежанцы аднекуль «адтуль», з краю затопленага. Іхнія аповесці змылі апошнія надзеі на «лінію Віслы» і «абы да вясны».

Зноў Ірэна. У гарачцы абга-ворваем, што маем рабіць? Ра-шэнне, смутнае пяць дзён таму на-зад, вымалёўваецца цяпер хутка: уцякаць у Банева. Там Ірка заста-нецца з Евай,  я рушу далей, да са-вецкай мяжы. Ведаю адно: ані дня пад гітлераўскай акупацыяй..!

Ліквідуем сваю і так ужо зліквідаваную гаспадарку. Шас-наццатага верасня вечарам ру-шым з адным, але цяжкім чама-данам на вакзал.

Цяпер тут новая хваля ваен-най праўды: пачакальня, калідо-ры, сходы, тунэлі запханыя людзь-мі. Паўзмрок, інакшы, чым у цёп-лыя вераснёвыя вечары на Звя-рынцы, дзе незвычайная ў горадзе цемра пахла ў садках мацейкай і рэзядой. Водар неспакою. Заміж велізарных пано з раскладамі руху адзін канцылярскі аркушык, пры-клеены да нейккіх дзвярэй, на ім фіялетавым чарнілам выпісаны гадзіны ад’езду некалькіх цягнікоў, яшчэ хадзіўшых. Шматкі ПДЧ (По-льскай дзяржаўнай чыгункі) — у кірунку на Дынабург, на Маладзе-чна, шчасліва, таксама на Ліду.

Позняй ноччу ўлазім у ва-гон. Каляя цёмная, тут і там бла-кітныя агенчыкі. Першы раз бачу той пейзаж, з якім столькі давя-дзецца мне сутыкацца праз пяць найбліжэйшых гадоў.

Цягнік рушыць. Імчыць, потым запавольваецца. Адно і другое без відочнай сувязі з пры-станкамі. Сядзім у напханым тамбуры. Цёмна, не бачым нічый-го твару. Людзі маўчаць.

Нармальнай язды да Ліды дзве гадзіны, цяпер гэта цягнулася цэлую ноч. Вылазім на станцыі пад раніцу. Яшчэ цёмна. Валаку той свой чамадан цераз Ферму, спыняюся праз кожныя некалькі крокаў, выціраю пот. Доўга грука-емся ў начлежку, дзе ў апошні час спыняўся бацька, прыязджаючы ў Ліду. Нарэшце адчыняе стары яўрэй. Просім папільнаваць чама-дан. Прапануе, каб пераначавалі. Дзякуем, спяшаемся. Не затрым-лівае, кідае нешта пра налёты.

Дваццаць кіламетраў нач-нога маршу. Мінаем ў змроку ва-коліцы блізкага аэрадрома. Шаша пустая, аж да Мінойтаў ні жывой душы.

Паволі пачынае світаць. Мінаем вёску. Кіламетр высокага сасновага лесу. Ужо знаходзімся на краі, калі нешта кажа мне за-трымацца. Хапаю Ірэну за руку, прыціскаемся да вялікай сасны.

Хвіліна поўнай цішыні. І раптам ні адтуль, ні адсюль выццё самалёта. Тут жа пры зямлі, можа, на вышыні дваццаці метраў выска-квае перад намі, гоніць над шашой. Хвіліну раве жудасна, потым ужо толькі стрэкат у кірунку Ліды. Мы ледзь зыркнулі на яго. Малы, зда-ецца біплан.

Можа праз паўхвіліны з там таго кірунку пару не вельмі гучных выбухаў.

Яшчэ хвіліну стаім. Ціха. Нарэшце рушым цераз вераснё-вы, замглёны  ранак. Брыдом пад гару насустрач вырастаўшаму на небе грэбеню самотнага ельніку над вёскай Пескі.

Ужо ясны ранак, калі дабі-раемся да Банева. Маці дае нам снеданне.

Ева яшчэ спіць. Толькі ця-пер нападае на мяне страшная стома. П’ю свежае малако, заядаю чорным хлебам. Перакідваюся адрывістымі фразамі з маці і ба-цькам.

Гавару, што цяпер пасплю, а пад вечар вазьму ровар і рушу пад граніцу, куды-небудзь на Налі-боцкую пушчу, на Стоўбцы. Не пратэстуюць. Ведаюць пра ход вайны больш, чым у Вільні. У ва-коліцы кружаць плёткі, што немцы ўжо недзе ў раёне Скідзеля. Гэта ў бок Гародні, можа пяцьдзесят кі-ламетраў.

Валюся нарэшце ў сваім пакоі на цвердаваты тапчан. Трохі прыемнасці для скуры: халодная, свежая пасцель. Шмат неспакою: тыя вячэрнія ўцёкі ў невядомае. Але стома мацнейшая. Адразу за-сыпаю.

Ніякіх сноў. Толькі маці. Тузае мяне за плечы. Усхваляваная:

— Уставай, уставай! Толькі што чулі па радыё. Чырвоная Ар-мія выступіла!

 

Банева канчаецца

 

Сарваўся на ногі. Маці яш-чэ раз паведаміла радыёнавіны. Пабег да прыёмніка.

Мы слухалі Маскву і Менск вельмі часта, у перыяд іспанскай вайны штодзённа. Цяпер галоснік (гучнагаварыцель) быў поўны вайсковых песень. Неўзабаве па-чаліся камюніке. Сумненння не было. Заміж немцаў прыйдзе сю-ды Чырвоная Армія!

Не цяжка сабе ўявіць маю радасць. Не трэба гнаць на ровары па бездаражы Налібоцкай пушчы, па найдакладней невядомых мне ваколіцах недзе за Іўем. Не трэба апасацца сустрэчы — з паліцыяй, мужыкамі, войскам, нарэшце, з тым бокам. Уяўляў сабе, што на мяжы пры далейшым набліжэнні немцаў акажуцца натоўпы. Гэта значыць будзе з таго боку някепскі прасеў. Што я меў сказаць? Сын палкоўніка, што яшчэ горш, вай-сковага асадніка…, што камуніст па перакананні? Там на мяжы ўсе акажуцца камуністамі…

Але і акрамя тых вузка аса-бістых і неадкладных спраў былі прычыны больш агульныя. Нека-лькі гадоў назад я стаў перакана-ным прыхільнікам аднаго ладу, праціўнікам іншага. Пагражала мне, што я з чужога мне ладу, у якім жыў, патраплю ў ненавісны. І заміж гэтага ў апошнюю хвілю і я, і ўсе мае перанесліся ў той лад, мною абраны!

Я вырашыў адразу нешта зрабіць. Блыталіся мне па галаве рэмінісцэнцыі з літаратуры часоў грамадзянскай вайны. Людзі маіх перакананняў павінны нешта ра-біць. Трэба ствараць органы ўла-ды! Паехаў у Дакудава.

Амаль нічога не памятаю з таго выезду. Нічога, зрэшты, не ад-былося. Памятаю толькі вельмі агульныя вобразы і станы маёй душы. Дакудава было нейкае пу-стое. Янкялевічы прынялі мяне перапужанымі і няўпэўненымі. Нібы цешыліся, што Чырвоная Ар-мія, але толькі ў маёй прысутнасці. Пачаў іх дапытваць, хто тут каму-ніст. Датуль з канспірацыйных повадаў ніколі нікога пра тое не пытаўся. Рубін нешта буркнуў — напэўна Бондар або Слесар. Пай-шлі да іх, але размова не клеілася. Бондар ці Слесар глядзеў на мяне неяк дзіўна, нічога не гаварыў, я зрэшты таксама хадзіў кругамі.

Потым былі ў гміне. Бадай ужо год, як бацька не “вайтаваў”. Вялікі драўляны гмах быў пусты: улады ўцяклі. Уцяклі таксама па-ліцыянты.

Тут Рубін намагаўся мяне разыграць, гаварыў нешта кштал-ту: бяры ўладу! Але тая стрыма-насць Бондара нарэшце пачала да мяне даходзіць. Я сеў на ровар, вярнуўся ў Банева.

Бо здаў сабе справу з асаб-лівасці свайго становішча ў новай палітычнай сітуацыі. Што з таго, што некалькі гадоў быў “перака-наны”? Тут, у Дакудаве перака-нанне было спрэчным, бясспрэч-ным было іншае: сын палкоўніка, асадніка, да нядаўняга часу — вой-та. Каб такі хапаў уладу? Зноў трохі рэменісцэнцый з Шолахава ці Фа-дзеева.

У ніякім разе нельга мне тут праяўляць актыўнасць.

Спрэчнасць паміж погля-дамі і сямейнай сітуацыяй, якая абцяжарвала мяне ад ”мутацыі”, гэта значыць блізка каля васьмі га-доў, не знікла, а толькі павярнулася і нават завастрылася.

Дзіўны і прыкры час у Ба-неве. Нібы нармальна рухаюцца асеннія гаспадарчыя справы, па-зрывалі апошнія яблыкі, маці со-ліць і марынуе рыжыкі, марынуе і сушыць баравікі, ужо ёсць зялё-нкі. Ірэна ходзіць з Евай, трохі за-віхаецца па хаце. Старэйшая сястра цягне гаспадарку, малодшая чакае на выезд у Ліду, у гімназію. Але ўсё гэта на фоне менавіта чакан-ня, не пазбаўленага неспакою. Якія яны будуць? Што нас ад іх чакае?

На працягу некалькіх дзён я круціўся па дарогах, пакуль не ўбачыў першых салдатаў. Былі яны ў бурых плашчах, невысокія, вельмі свойскія. Потым некалькі зайшло на дзядзінец прасіць вады. Маці з імі загаварыла. Былі вельмі стрыманыя, можа ўжо ведалі, хто мы?

У той дурной, невыноснай сітуацыі адчуваў адно: Банева за-канчваецца. Гэтае сямейнае гняз-до, пабудаванае дзесяць гадоў та-му назад, нетыповае, а перш за ўсё кулацкае, не магло перажыць гэта-га ўстрэсвання. Мы жылі тут, дзя-куючы бацькавай пенсіі, але перш за ўсё, каб тыя пару гектараў упа-радкаваць, тыя лугі скасіць, бульбу выкапаць, патрэбна наёмная сіла. Хочаш — не хочаш, каб тут застацца, мусіш шукаць за чалавекам чала-века. А пра тое нельга і падумаць …

З другога боку той пакой “абжыты” мной, з шуфлядамі па-перак, шафай кніжак, тлумам ус-памінаў, той дом, поўны ўтульных закаморкаў, дзядзінец, які на на-шых вачах перастаў быць загайні-кам, а стаў садам, агародам, амаль паркам… Тая ўся дзялка, тыя Мі-ранды, Цясніна Вужоў з прыго-жымі рыжыкамі па баках…

Пішу гэта ўсё праз двац-цаць гадоў, а ўсё яшчэ пры ўспа-мінах тамтэйшых бярозак і вера-соў робіцца мне смутна.

Дваякасць нашай сітуацыі адчувалі ўсе вакол, суседзі-асад-нікі і дакудаўчане. Першыя не без з’едлівасці: маеце, дачакаліся, другія таксама з ноткамі сатыс-факцыі на тэму, што нашая вы-ключная “таварысцкая” сітуацыя атрымоўвае ў лоб.

Дадамо, што гэта былі паў-таны. Толькі нашая сямейная чуй-насць у тым пункце папіхала нас да такой інтэрпрэтацыі іхніх мінаў і недагаворак. Усе між тым паво-дзілі сябе з надзвычайным тактам.

 

Вільня ў апошні раз

 

Я паехаў у Ліду. Адразу на шашы сутыкнуўся па-сапраўд-наму з Чырвонай Арміяй. У сябе мы былі ў запечку, праходзілі там дробныя патрулі. Тут калоны вой-ска, лагеры, аўтамабілі, гарматы. Першы раз бачыў тлум танкаў. Усё вельмі здысцыплінавана, вопратка сціплая, але прыстойная, толькі ў афіцэраў кідаліся ў вочы жоўтыя навюткія папругі, планшэты, ка-буры для рэвальвераў.

У Лідзе я шукаў знаёмых з таго ардалеўскага штрайку. Нарэ-шце, спаткаў таго, які ў “Рэчаіс-насці” называецца Кушаль. У той час ён быў, здаецца, старшынём гарадскога выканаўчага камітэта. Прыняў мяне запыханы, сказаў пару слоў, дыпламатычна ніякіх. Я быў злы на яго за тую стрыма-насць. Я не бачыў вялікай прабле-мы, якая якраз паўстававала перад усімі камуністамі тых зямель, без уліку іх грамадскага паходжання. Мае сямейныя повязі былі яшчэ горшыя!

(Працяг у наступным нумары.)

 

Пілігрымка нясвіжскага ТБМ у Сейлавічы

29 верасня сябры ТБМ, і не толькі, у асноўным з Нясвіжскага раёна (Няс-віж, Карцэвічы, Гарадзея, Навасёлкі), а і з Менска (ста-ршыня ТБМ Алена Анісім) наведалі вёску Сейлавічы Нясвіжскага раёна, дзе ўзялі ўдзел у прэзентацыі кніжкі Станіслава Судніка “Пілі-грымка дадому”. “Пілігры-мка…” выйшла год назад, па-спяхова разышлася, прай-шла прэзентацыя ў Лідзе, а вось нясвіжскія ўлады неяк пра тое не парупіліся. Таму грамадскасць вырашыла зрабіць гэта сама і так, як гэта бывала ў Вялікім Княстве.

Уся дзея адбывалася ў сейлавіцкім касцёле, на радзіме аўтара. Спачатку ксёндз Пётр з Нясвіжа адслу-жыў імшу за здароўе аўтара  і павіншаваў яго з 65-год-дзем. А пасля старшыня Ня-свіжскай раённай арганіза-цыі ТБМ Наталля Плакса распачала саму прэзента-цыю, якая перамяжалася з віншаваннямі.

“Пілігрымка дадо-му” — кніжка пра гэтую вёс-ку, гэты касцёл, гэтую кап-лічку, гэтую цудадзейную фігурку Езуса Хрыстуса, якая не пакідае Сейлавічы з часоў уніі, перажыла ўсе во-йны і ўсе ўлады і стаіць сабе ў каплічцы, пра гэтых лю-дзей. На прэзентацыі прысу-тнічалі і фактычна  галоўная гераіня кніжкі Гелена Міхай-лаўна Кувалдзін, і Ян Мыслі-цкі — сын згаданага ў кніжцы самадзейнага мастака Юза-фа Мысліцкага, і кіраўнік Польскага дома з Нясвіжа Часлава Суднік, і саслужы-вец С. Судніка ў Казахстане Мікола Усовіч, і, галоўнае, тутэйшыя парафіяне з Сей-лавіч, Затур’і і інш., для якіх гэтая кніжачка і пісалася.

Многія з гасцей былі ў Сейлавічах упершыню і адкрылі для сябе цэлы новы свет. Сейлавічы стаяць каля дрыговіцкіх курганоў 11-13 стагоддзя, за тры кіламетры вёска Кунаса носіць імя ўнука ці праўнука легендар-нага Палямона, а алтарык Езуса Хрыстуса ў каплічцы аздоблены яцвяжскім арна-ментам…

І навошта тыя ідэо-лагі з іхнімі дазволамі, біб-ліятэкамі і клубамі. Пішыце добрыя і справядлівыя кнігі, прэзентуйце іх у цэрквах і ка-сцёлах, перад сваімі людзь-мі, пішыце так, каб увесь ка-сцёл на словы ксендза: “Мо-лімся за такога і такога паэ-та”, — адказваў: “Выслухай нас, Пане”. І тады і літара-тура будзе лепшай, і лепшым будзе народ.

Няхай будзе так.

Выслухай нас, Пане!

Яраслаў Грынкевіч.

Фота Валерыя Дранчука і Марыны Секержыцкай.   

 

Як назавеш карабель, так і…

Цешу сябе думкай і спадзевам, што першы карабель на Беларусі ў гонар нашага Патрона Францыска Скарыны прышвартаваўся на прыстані менавіта нашага старажытнага Магілёва! Агульна вядома, што друкар і асветнік Скарына выдаў сваю першую кнігу ў жніўні 1517 года. І таму магілёўцы ўжо не аднойчы напрыканцы лета ладзяць штогод адмы-словыя імпрэзы, прысвечаныя нашым слынным літаратарам і пісьменнікам. Даўно вітала ў галовах ТБМ-аўцаў ідэя неяк заахвоціць да беларушчыны невялі-чкі караблік «Могилёв», які няспынна кожнае лета сноўдае па хвалях абмя-леўшага Дняпра.

І вось наша даўняя мара спраў-дзілася, і 31 жніўня 2019 года цеплаход «Францыск Скарына» адправіўся з зацікаўленымі пасажырамі на борце ў літаратурна-музычнае падарожжа… Са-браўся самы розны народ: ад дзяцей пад-шыванцаў да бабулек, што даўно мінулі «бальзакаўскі ўзрост». Усім месца хапіла і спраў таксама. Спачатку была літара-турна-гістарычная частка, і я трошкі рас-павёў пра ўзбярэжжа Магілёва на Дня-пры. Бо калісьці не шматпавярховікі-шпакоўні «ўпрыгожвалі » гістарычны цэнтр нашага горада, а велічныя храмы, якія маглі б аздобіць любы сталічны го-рад. Недалёка ад прыстані ўзвышаўся мураваны Петра-Паўлаўскі сабор, пабу-даваны ў другой палове 18 стагоддзя. Усе войны і рэвалюцыі абмінулі гэтую пра-васлаўную царкву, а ў мірным 1955 годзе было прынята рашэнне аб зносе стара-жытнай святыні. На ўскрайку Лупалаў-скага прадмесця, за самым мястэчкам, якое завецца Гаджыеў роў, было невяліч-кае балота. І яшчэ ў 1970-х гадах на гэтым непрыглядным месцы мясцовыя кава-леры для сваіх дзяўчат маглі нарваць бу-кет прыгожых жоўтых касачоў. На пра-вым беразе Дняпра, дзе знаходзілася ста-рая прыстань, ля самай вады узвышаўся касцёл Святога Антонія, які зачынілі па-сля паўстання Кастуся Каліноўскага. За касцёлам знаходзіўся раён габрэйскага Школішча, дзе месцілася некалькі мура-ваных сінагог і адна з самых прыгожых ва Усходняй Еўропе драўляная сінагога 17 ст., якую ў 18 ст. распісаў каляровымі малюнкамі мастак Айзік Сегал, мерка-ваны прадзед Марка Шагала. У гэтым жа раёне ў 17 ст. была пабудавана ў стылі магілёўскай школы дойлідства Пакроў-ская царква.

Другая частка літаратурна-музы-чнага цеплахода «Францыск Скарыны» была прысвечана беларускім танцам. Усе ахвотныя атрымалі раздрукаваныя спеўнікі і пад вядомыя песні «Простыя словы», «Туман ярам», «Мне абрыдла весяліцца», «Тумбалалайка»….пагойсалі трошкі на палубе да 19.00. Сёлета наш лі-таратурны карабель дзейнічаў на рэйсе ўсяго адну гадзіну і на наступны год удзе-льнікі, якіх было аж 74 чалавекі, пажадалі, каб было дзве гадзіны вандравання! І прасілі яшчэ дадаць да «прагра-мы» шведскі стол! Таму ў наступным годзе ў Магілёве на літаратурным жнівеньскім караблі будзе не толькі цікава і весела, але і смачна! Запрашаем усіх ахвочых!

Алег Дзьячкоў,

Верасень 2019 г.

Магілёў.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *