НАША СЛОВА № 41 (1452), 9 кастрычніка 2019 г.

Аўторак, Кастрычнік 15, 2019 0

Каб не быць «рускімі са знакам якасці». Наш адказ інтэграцыі

Адказ «беларуская» на пытанне пра родную мову пад-час перапісу насельніцтва — гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і неза-лежнасці Беларусі.

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае ме-рапрыемства — перапіс насель-ніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і пагля-дзяць на іх з 4 па 30 кастрыч-ніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя.

Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў ад-штурхоўваюцца нашыя статы-стыкі, і, адпаведна, улады ў вы-значэнні далейшага шляху раз-віцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлет-ніх вынікаў маштабнай апытан-кі, па словах сацыялагіні, аналі-тыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алены Арцёменкі, будзе зале-жаць рэформа адміністрацый-нага падзелу краіны. Па мер-каванні адмыслоўцы, у некато-рых раёнах колькасць насельні-цтва можа аказацца каля 5-7 тысяч чалавек, і, адпаведна, там нерацыянальна ўтрымліваць адміністрацыю.

Але найважнейшыя пытанні — гэта пытанні 12 і 13 у перапісным лісце. Яны будуць гучаць так: «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у ран-нім дзяцінстве)?» і «На якой мове вы звычайна размаўляеце дома?»

Пытанні сфармулява-ныя так, бо гэта — рэкамендацыі «Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў». Аднак паняцце «роднай мовы» і «першай за-своенай» усё ж не перашкаджа-юць назваць любому чалавеку роднай мовай беларускую.

І гэта, насамрэч, не бу-дзе хлуснёй. Нават калі ад па-чатку вы размаўляеце на рус-кай мове — вы ж у дзяцінстве засвоілі «Калыханку»? Ведаеце, хто такі Дзед-Барадзед? А зна-чыць, засвоілі і беларускую мову.

Вынікі перапісу бу-дуць апрацоўвацца даволі доўга, і не ўсе з гэтых вынікаў нам пакажуць. Бо там ёсць «слі-зкія» пытанні наконт працоў-най міграцыі і жадання з’ехаць з краіны. Але сапраўдныя ліч-бы гарантавана давядуць да тых, хто прымае палітычныя і эканамічныя рашэнні наконт будучыні краіны.

Цяпер наша будучыня даволі цьмяная. Да нас цягнуць свае рукі розныя «рускія мі-ры» ды «паглыбленыя інтэгра-цыі». Шмат хто занепакоена кажа, што існаванне Беларусі як самастойнай дзяржавы ўжо пад вялікай пагрозай, і трэба кансалідавацца ўсім, каб нада-лей жыць у сваім доме. І адказ «беларуская» на пытанне пра родную мову — гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Такім чынам мы даво-дзім важную рэч: беларусы — гэта не «рускі мір». Не «апаля-чаныя рускія» і нават не «рус-кія са знакам якасці», не «ма-лодшая славянская сястра». Гэта асобны і асаблівы народ, у якога ёсць свая мова, куль-тура, традыцыі, зямля і краіна.

Беларус-кая мова — гэта і абарона ад уся-лякіх «глыбокіх», «паглыбленых» і іншых схаваных, прыкапаных ды замаскіраваных інтэграцый. Гэта маркёр: што беларусы — су-праць паглынання сваёй краі-ны нейкімі «вялікімі суседзямі». Прынамсі, гэта азнака таго, што «лёгкіх інтэграцый» не бу-дзе. І папярэджанне тым, хто на такія «інтэграцыі» спадзяецца, — найперш, з нашага боку. Пры-знаемся: у Беларусі хапала не толькі партызанаў, але і кала-барантаў.

Руская мова ў нас не мае патрэбы ў падтрымцы. Бе-ларуская ж фактычна выклю-чаная з ужытку ў адукацыі, СМІ, заканадаўстве, рэальным жыцці. Той, хто спрабаваў ула-дкаваць дзіця ў беларускамоў-ную групу дзіцячага садка альбо дамагчыся беларуска-моўнага навучання ў пачатко-вай школе, выдатна пра гэта ведае. Хаця такога быць не па-вінна — каб тыя, хто жадае на-вучаць дзяцей на мове тытуль-най нацыі, дамагаліся б гэтага ледзьве не з боем.

Чым больш адказаў у перапісе пра «родную бела-рускую» — тым больш шанцаў на з’яўленне навучання па-беларуску, беларускіх садкоў і школьных класаў.

Часцяком сустракаюц-ца нараканні, што зварот да чы-ноўніка на беларускай мове вы-клікае адказ ці на рускай, ці з памылкамі. Вялікая колькасць людзей, якія ў час перапісу за-явяць пра родную беларус-кую, будзе вымушаць чыноўні-каў не адварочвацца ад бела-рускамоўных зваротаў (за апо-шнія гады, адзначым дзеля справядлівасці, беларускую мову яны вывучылі няблага).

Сацыёлагі ў гэтым пы-танні папярэджваюць пра «спі-раль маўчання». Гэта калі ўсе звыкліся, што, нібыта, «боль-шасць адкажа пра родную мо-ву — руская, дык я адкажу так-сама гэтак». Насамрэч, усё як-раз наадварот. Гэта беларуская мова трапіла ў «спіраль маўчан-ня». Насамрэч, мова — папуляр-ная. Быць беларускамоўным — азначае быць «у трэндзе». Ува-жаць беларускую мову за род-ную — гэта быць адукаваным, прынамсі, ведаць больш за ад-ну мову. Проста нашая мова «не раскручаная» так, як нале-жыць, а яе сапраўдная папу-лярнасць — замоўчваецца.

Не верыце? Паводле перапісу 2009 года роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва Беларусі. У час перапісу 1999 года род-най мовай беларускую назвалі 73,6%!

Дык якая ваша родная мова?

Сяргей Пульша

“Новы час”.

Першай сталіцы ВКЛ -975 гадоў

Адзін са старажытных гарадоў Гарадзеншчыны — Наваградак — адзначыў 975-годдзе. Урачыстае адкрыццё адбылося ў цэнтры горада, яно мела назоў «Сіла мінулага — у гісторыі, сіла будучага — у нас». Суправаджалася ад-крыццё тэатралізаваным пралогам «Слаўны горад Нава-градак у легендах і гісторыях».

Парадавалі наваградчан і гасцей горада фестываль гістарычнай рэканструкцыі і ўрачыстае адкрыццё памят-нага знака «Уязная брама», а таксама сквера на вуліцы Адама Міцкевіча і новага будынку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў сваю новую фотакнігу «Наваградак. Падарожжа ў часе». А мас-такі здзіўлялі прысутных вернісажам «Наваградскі Ман-мартр». Юбілейнае свята ў Наваградку аздаблялася роз-нымі конкурсамі, выставамі, выступленнем пісьменнікаў, песнямі, гандлем і салютам.

Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак.

Фота novgazeta.by, Facebook,Twitter.

26 верасня — Еўрапейскі дзень моў

Юрый Хлапонін

Мова і нацыянальная свядомасць

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Калі параўноваць вышэй апісанае са шляхам развіцця польскай мовы, тут па-трэбна адзначыць свае асаблівасці. Такса-ма, як і ўкраінская, і ўсе іншыя мовы наро-даў Расійскай імперыі, яна знаходзілася пад уціскам з боку ўладаў, адпаведна, яе ўжы-ванне знізілася ў часы панавання расейскай улады ў Польшчы. Адметнасці ж — як і чаму палякі змаглі зберагчы сваю мову, на маю думку, такія:

  1. Польская мова была дзяржаўнай у Рэчы Паспалітай (аж да прыпынення яе існавання ў канцы 18 стагоддзя), а дагэтуль — у Польскім каралеўстве, таму за шмат-векавы прамежак яна мела магчымасць умацавацца ў граматычным, літаратурным культурным планах.
  2. Пад уладай Расеі знаходзілася не ўся тэрыторыя сучаснай Польшчы (як, да-рэчы, і Украіны), таму можна меркаваць пра адрозненні ў абставінах развіцця поль-скай мовы на той перыяд.
  3. Носьбітамі польскай мовы, яе так бы мовіць «аплотам», заўсёды былі поль-скае дваранства, вайскоўцы, культурны клас, эміграцыя, менавіта яны, нягледзячы на іх апальнае становішча, асабліва пасля шматлікіх паўстанняў супраць расейскай улады, змаглі пасля стаць ля кіравання Поль-шчай пасля аднаўлення яе незалежнасці ў 1918 годзе.
  4. Як вынік, польская мова мела зусім іншы, аднаўленчы шлях развіцця, адбыліся яе граматыч-ныя змены, адбіўся ўплыў ан-гельскай, французскай моваў.

 

Можна зрабіць выснову: адраджэнне ці заняпад мовы часта залежыць ад таго, хто пры ўладных структурах з’яўляецца рэгулята-рам моўных адносін у краіне. Па-добнае датычыцца і аднаўлення фактычна «з нуля» моваў іўрыту, каталонскай мовы.

Калі казаць пра іўрыт — яго аднаўленне ажыццяўлялася на працягу мінулага стагоддзя, калі ён быў часткай руху сіянізму — ідэалогіі, мэтай якога з’яўляецца аб’яднанне і адраджэнне яўрэй-скага народа на яго гістарычнай радзіме, у Ізраілі. Пачалося гэта з заснаванняў школ для выкладчыкаў іўрыту, адкрыццё моўных курсаў у кібуцах, яў-рэйскіх супольнасцях. Гэта потым знайшло сваё адлюстраванне ў хвалях вяртання яўрэяў у Ізраіль. Важны фактар — іўрыт як мова штодзённай камунікацыі часта абі-раўся на дабраахвотнай аснове. Хаця, пра-цэс усталявання іўрыту ў Ізраілі меў так-сама і свае, прымусовыя, меры. Так, напры-клад, у Тэль-Авіве быў створаны Легіён Абаронцаў Мовы, які служыў для абароны камунікацыі на іўрыце. Габрэі, якія былі падслуханыя размаўляючымі на іншых мовах на вуліцы, папярэджваліся: «Габрэй, гавары на іўрыце».

Пасля іўрыт стаў адзінай дзяржаў-най мовай маладой краіны Ізраіль, ён з цягам часу выцесніў іншыя яўрэйскія мовы. Да таго часу, калі Ізраіль атрымаў неза-лежнасць у 1948 годзе, 80,9% габрэяў, якія нарадзіліся ў Палестыне, размаўлялі на іўрыце як адзінай мове ў паўсядзённым жыцці, і яшчэ 14,2% габрэяў, народжаных у Палестыне, выкарыстоўвалі яго ў якасці першай сярод дзвюх ці больш моваў.

 

Прыклад Каталоніі вельмі добра апісаны ў матэрыяле Нашай Нівы, таму менавіта ён і тут. Няглядзячы на страту гэтым паўночна-ўсходнім рэгіёнам Пірэ-нейскага паўвострава незалежнасці яшчэ ў Сярэднявеччы, каталонскую мову ўдалося захаваць аж да 30-х гадоў мінулага ста-годдзя, калі з прыходам фашысцкага рэ-жыму Франсіска Франка мова фактычна знікла з ужытку. На дадзены момант, паволі адбываецца адраджэнне каталонскай мовы — так, на ёй ужо камунікуюць каля траціны насельніцтва. Цікавы факт — паралельна з гэтым адраджаецца рух каталонцаў за неза-лежнасць ад Іспаніі.

Аўтары артыкула адзначаюць: ка-талонская мова зберагла сябе, дзякуючы такім чыннікам:

  1. Сярод каталонцаў былі тыя, хто размаўляў на каталонскай дома ці на пуб-ліцы, зацята, нягледзячы на забарону.
  2. Падпольны распаўсюд улётак і кніг па-каталонску.
  3. Узаемная цярпімасць паміж ката-лонцамі і прыезджымі ў рэгіёне.

Пасля смерці дыктатара Франка ў Іспаніі аднавілася дэмакратыя, а разам з тым аўтаномія Каталоніі, і, адпаведна, пад-трымка ідэі адраджэння каталонскай мовы. Як вынік  — у 90-я гады амаль 100% насе-льніцтва аўтаноміі разумела каталонскую мову.

Аднак разам з ростам іміграцыі ў Каталонію з краін Афрыкі, Усходняй Еўро-пы пачала ажыццяўляцца праграма адра-джэння каталонскай мовы ў наступным:

  1. Пачатковае і сярэдняе навучанне ў Каталоніі вядзецца толькі па-каталонску. Ужо ва ўніверсітэтах кожны выкладчык сам для сябе абірае мову навучання.
  2. Працоўная мова, мова дакумен-тацыі ў мясцовых адміністрацыях — ката-лонская. Але па законе з наведнікамі там гавораць на той мове, на якой яны звяр-таюцца. Калі чыноўнік звяртаецца да не-знаёмага чалавека, ён павінен гэта рабіць па-каталонску. Але калі чалавек яму ад-казвае па-іспанску, чыноўнік абавязаны пе-райсці на іспанскую мову.
  3. Каталонскія грамадскія СМІ вяш-чаюць па-каталонску.
  4. Дэбаты ў каталонскім парламенце адбываюцца выключна па-каталонску. Агу-лам, ад пачатку працы аўтаномнага ката-лонскага парламента ў 1979 было выра-шана, што ён будзе працаваць па-ката-лонску.
  5. Усе вывескі, шыльды павінны быць прынамсі на каталонскай. Па жаданні, мож-на і варыянт па-іспанску. Але каталонскі павінны быць абавязкова. Уведзены міні-мальныя, сімвалічныя штрафы за пару-шэнне гэтага правіла.
  6. Каталонская паліцыя працуе па-каталонску. Агульнаіспанская паліцыя зай-маецца пытаннямі межаў, барацьбы з нар-катрафікам, тэрарызмам. Яна працуе на іспанскай мове, большасць яе супрацоў-нікаў прыехалі з іншых рэгіёнаў Іспаніі. Армія — толькі на іс-панскай мове.
  7. Палова кіна-сеансаў у Каталоніі па-вінна быць па-каталон-ску (але пакуль гэтае правіла практыкай не стала).

Такім чынам, гледзячы на прыклады захавання народамі сваёй роднай мовы, па-першае, мы пачнем з псіхалагічнай спробы тлумачэння гэтым фе-номенам: мова — гэта свайго роду «афарм-ленне» свядомасці, якое ўплывае на нацыянальную самаідэнты-фікацыю чалавека. У цэлым, мы можам ка-заць пра існаванне пэўнага генетычнага коду нацыі, у які ўваходзіць, акрамя мовы, гісторыя развіцця этнасу, традыцыі, адным словам, тое, што дазваляе аб’ядноўваць лю-дзей у народы і нацыі. Другі фактар — адра-джэнне мовы кіравалася нацыянальнымі элітамі, якія мелі сваёй мэтай аднавіць на-цыянальную дзяржаву менавіта на такіх складніках, як, у тым ліку, і мова.

У такім выпадку мы можам задаць пытанне: у першай палове 1990-х гадоў у Беларусі адзінай дзяржаўнай мовай была беларуская, адбывалася беларусізацыя аду-кацыі, войска. Аднак вынікам гэтага стаў беларускі выбар 1995 года перайсці на двух-моўе, тым самым адмаўляючыся ад адной мовы. Чаму так сталася? Першая прычы-на — паступовае знікненне старабеларускай мовы з ужытку яшчэ пры Рэчы Паспалітай (!) зрабіла з беларускай мовы «сялянскую», малаўжывальную, што ў далейшым так-сама стала элементам маніпуляцыі тых, хто прасоўваў ідэі станаўлення чужой мовы на беларускіх землях. Такім чынам, беларуская мова, так бы мовіць, страціла свае карані. Па сутнасці сваёй, беларуская мова ў апо-шнія некалькі стагоддзяў была ў становішчы мовы меншасці, якая не мае пэўнага афі-цыйнага літаратурна-граматычнага ўлад-кавання.

 

Замест высновы хацелася б адказаць на пытанне, з якой мэтай быў напісаны гэты тэкст? Напэўна, каб паказаць, наколькі важ-най з’яўляецца камунікацыя на мове той краіны, у якой ты жывеш. Магчыма, тэма мовы часта з’яўляецца прадметам права-кацый, канфліктаў паміж людзьмі, этніч-нымі групамі, тым не менш, мова — адзін з галоўных паказчыкаў, ідэнтыфікатараў народа, нацыі, тое, што дазваляе захаваць як суверэнітэт краіны, так і яе культурную разнастайнасць.

Наконт пытання — усё ж такі, ці ўплывае мова на фарміраванне свядомасці, магу адзначыць: мова — як мы ўжо казалі, гэта безумоўна важны фактар, які дазваляе фарміраваць нацыянальную свядомасць чалавека. Аднак не трэба забываць: акрамя мовы, уплыў таксама маюць традыцыі, гістарычны шлях развіцця этнасу. Наколькі свядомасць іграе ролю ў мове камунікацыі, можна меркаваць з феноменаў яе адра-джэння ў свеце. У такіх выпадках мова мела складнік цэлага ідэалагічнага кірунку, свя-домага выбару людзей, на якой мове ім размаўляць. Такім чынам, працэсы звонку дазвалялі замацаваць моўны стрыжань знутры.

Памёр Андрэй Вашкевіч

«Гады чатыры кожны нумар «Нашага слова» быў складзены рукамі яго і ягонай мамы»

На 49-м годзе жыцця памёр былы супрацоўнік газет «Культу-ра», «Імя», «БДГ», «Народная Воля» Андрэй Вашкевіч.

Вось што ўспамінае пра яго паэт Віктар Шніп: «Мы з ім былі знаёмымі з пачатку 90-х. Я тады працаваў адказным сакратаром газеты «Наша слова». Наклад дасягаў да дзесяці тысяч. Газета выходзіла на васьмі старонках. Друкавалася ў «Чырвонай зор-цы», а там не было прыстаса-вання, каб чатыры сярэднія ста-ронкі выдання ўкладваліся ў сярэ-дзіну газеты. Трэба было ўкла-даць рукамі. Паспрабавалі ра-біць гэта ўсёй рэдакцыяй. Зра-білі раз-другі і, убачыўшы, што з-за гэтага застаецца мала часу саму газету рыхтаваць да друку, пачалі шукаць ахвочых падпра-цаваць па дамове. Даўгавата шукалі, і здавалася, што ніколі нікога не знойдзем. А тут неяк, ідучы з друкарні, сустрэў Андрэя Вашкевіча. Яму было за двац-цаць. Прапанаваў падпрацаваць. Андрэй не адмовіўся, сказаўшы, што аднаму будзе цяжкавата, а вось, калі яго мама пагодзіцца, то возьмецца за працу. Мама не адмовілася. І потым гады чаты-ры, а мо і болей, кожны нумар «Нашага слова» быў складзены рукамі Андрэя Вашкевіча і яго мамы».

Прычынаю смерці стала анкалогія.

nn.by.

 

Перапіс ужо выклікаў хвалю абурэння

Першыя дні Агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва выклікалі хвалю абурэння сярод  беларусаў, якія хацелі прайсці гэтую працэдуру праз Інтэрнэт. Сайт не працаваў і быў аформлены на расейскай мове. Падчас пера-сылкі тэкставых паведамленняў Нацыянальны статыстычны камітэт карыстаўся выключна расейскай мовай. Кажуць гарадзенцы:

— Падчас мінулага перапісу большасць беларусаў назвала сваёй мовай беларускую. Таму я лічу, што гэтыя СМС-кі павінны быць на дзвюх мовах.

— Канешне, гэта жах — удзельнічаць у перапісе я буду толькі з адной мэтай, каб пазначыць сваёй мовай беларускую.

— Для мяне самае зручнае — гэта ў Інтэрнэце.

— Буду ўдзельнічаць у перапісе, калі ўсё ж такі атрымаецца зайсці на сайт і прайсці гэта праз Інтэрнэт, то канешне, натуральна.

Частка грамадзян мяркуе, што ўдзел у перапісе толькі на руку аўтары-тарнай уладзе. Бо вынікі могуць быць фальсіфікаваныя, мяркуе гарадзенец Дзяніс:

— Мая сям’я вырашыла не ўдзельнічаць у перапісе, бо няма даверу да вынікаў гэтай перапісной кампаніі, як у прынцыпе да любых дзяржаўных ініцыятываў. За чвэрць стагоддзя ўжо сфармавана і ўдасканалена сістэма маштабных фальсіфікацый. Дзяржаўныя органы будуць выкарыстоўваць вынікі гэтага так званага перапісу ў сваіх мэтах.

Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва Беларусі будзе праходзіць да 30-га кастрычніка. Ён ажыццяўляецца праз інтэрнэт, перапісчыкамі і ў адмысловых пунктах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

Выйшаў “Іспанска-беларускі слоўнік для школьнікаў”

Аўтары “Іспанска-бела-рускага слоўніка” Мікола Бусел і Якуб Лапатка — настаўнікі вы-шэйшай катэгорыі, з вялікім ста-жам працы на ніве выкладання іспанскай мовы. Абапіраючся на свой досвед, яны і склалі гэты слоўнік менавіта для школьні-каў. Апрача таго, яны ўважліва вывучалі падручнікі і праграмы розных краін і моў. I складалі ад-паведны рэестр слоў менавіта для школьнага ўжывання. Абод-ва аўтары — выпускнікі іспан-скага факультэта Менскага дзя-ржаўнага інстытута замежных моў (зараз Менскі лінгвістычны ўніверсітэт).

Слоўнік змяшчае каля 4000 слоў. Слоўнік можна спам-паваць на сайце tbm-mova.by/publication1.

tbm-mova.by.

Моўныя курсы «Мова нанова — Ліда» распачалі новы навучальны год

Бясплатныя курсы бела-рускай мовы «Мова нанова — Ліда» пасля доўгіх летніх вакацый 2-га кастрычніка распачалі свой новы навучальны год. Да таго ж моўныя курсы прывіталі сваіх слухачоў не толькі ў новым сезоне, але і ў но-вым памяшканні, па новым адра-се: у банкетнай зале кавярні хутка-га харчавання «Тутака» па вуліцы Ленінская, 22а.

Заняткі прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы, на іх заві-таў вельмі цікавы госць — беларускі спявак, музыкант мультыінстру-менталіст і этнограф Сяржук Доў-гушаў.

У граматычнай частцы за-няткаў, якую правяла вядоўца кур-саў Наталля Тананушка, слухачам было прапанавана прыгадаць про-йдзены матэрыял за мінулы вучэ-бны год, адказваючы на пытанні моўнага тэсту «Тэорыя і практыка мовы». Пытанні, якіх было два-наццаць, і для падрыхтаванага вучня былі далёка як няпростыя. Але ўсе справіліся добра.

Другая частка за-няткаў пазнаёміла слуха-чоў курсаў з шаноўным госцем. Спадар Сяржук распавёў слухачам пра ці-кавыя музычныя інстру-менты беларускага фаль-клору, іхнюю гісторыю, прадэманстраваў гучанне і пазнаёміў з этнічнымі спевамі беларусаў. Так-сама не менш цікавымі былі інструменты фальк-лору з іншых краін — эт-нічных народаў Чэхіі і Амерыкі. Разам з шаноўным гос-цем слухачы з задаваль-неннем хорам спявалі старадаўнія народныя беларускія спевы і пля-скалі ў такт.

Акрамя гэтага шаноўны госць вельмі цікава распавёў пра свае выступленні ў ЗША, ад-куль не так даўно вяр-нуўся. Было вельмі ціка-ва пачуць пра існаванне музеяў прысвечаных ку-льтуры карэнных наро-даў Амерыкі, пра лад і жыццё сучасных амерыканцаў, а таксама пра жыццё беларусаў, якія з’ехалі ў ЗША.

Напрыканцы Сяржук Доў-гушаў прэзентаваў курсам «Мова нанова — Ліда» цудоўны скарб — зборнік фальклорнай спадчыны беларусаў «Бяседныя песні». У гэ-тым выдатным зборніку зафікса-вана песня, якая патрапіла нават з нашых мясцінаў — в. Феліксава Лідскага р-на, запіс быў зроблены ў 1992 годзе, яе праспявала жыхар-ка вёскі Марыя Іванаўна Дула: «Я выпіла, выхіліла…»

Я выпіла — выхіліла,

сама сябе пахваліла,

што я добрага роду —

п’ю гарэлачку як воду,

захілілася ў куток,

по сем чарак у раток.

 

Таксама шаноўным гос-цем былі зроблены падарункі, якія маглі атрымаць слухачы за пра-вільныя адказы на яго пытанні. А таксама кожны ахвочы мог патры-маць у сваіх руках музычныя інст-рументы і зрабіць фота на памяць.

Са свайго боку моўныя курсы «Мова нанова — Ліда» так-сама не пакінулі шаноўнага госця без падарунка.

«Мова нанова — Ліда» за-прашае ўсіх жадаючых на свае за-няткі бясплатных курсаў беларус-кай мовы ў канцэпцыі якіх — неака-дэмічнае вывучэнне мовы.

Кожны тыдзень у сераду ўсе ахвочыя могуць далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя, пад-цягнуць свае веды роднай мовы, каб карыстацца ёю ў паўсядзён-ным жыцці.

Шануйма родную мову, вучымся і размаўляем!

Алег Лазоўскі,

сябар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

 

Выстава праектаў сучасных касцёлаў

і сацыяльных цэнтраў

У белай зале Чырвонага касцёла ў Менску дзейнічае выстава творчых праектаў архітэктара Аляксандра Базе-віча. Жыхары сталіцы змаглі пазнаёміц-ца  з самім аўтарам і яго мілай жонкай Марыяй на адкрыцці экспазіцыі.

Прысутных дабраславіў на доб-ры прагляд ксёндз Кірыл Бардонаў:

— Аляксандр Базевіч стварае аб’е-кты, якія служаць малітве, дарозе да Бога, асвячэнню чалавека: гэта каталіц-кія і праваслаўныя храмы, аб’екты, якія служаць выхаванню дзяцей і моладзі, тым, каму патрэбна дапамога. Няхай праца архітэктараў і будаўнікоў спрыяе людзям на доўгія гады! -пажадаў святар.

Прыхаджане касцёла з цікавасцю выслухалі выступленні аўтара праектаў і пазнаёміліся з яго працамі. Наведаць мерапрыемства прыйшлі калегі і сябры творцы.

Аляксандр Францавіч Базевіч нарадзіўся ў Жодзі-шках у 1962 годзе.  Смаргонскі край паўплываў на станаў-ленне яго светапогляду. Старадаўні  «Віленскі край», як яго называюць мясцовыя жыхары, дзе захавалася шмат пом-нікаў гістарычна-культурнай спадчыны, паўздзейнічаў на выспяванне светапогляду будучага дойліда. Срэбная пры-гажуня Вілія, 400-гадовы касцёл у Жодзішках, сядзіба Міхала Казіміра Агінскага вышэй па плыні ракі, рэшткі Крэўскага замка — усе навакольныя мясціны стваралі  непаўторную атмасферу, якая спрыяла развіццю таленту і здольнасцяў.

Будучы архітэктар з дзяцінства быў зачараваны моцай і прыгажосцю храмаў, якія лучаць моцную энергію Святога Духа і Творчасці. Ён вывучаў таксама рысы на-роднага дойлідства, якія адбіліся ў маёнтках, броварах, корчмах, сядзібнай архітэктуры, і накіроўвалі да выбару прафесіі. У 1990 годзе Аляксандр Францавіч скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію. Ён на-быў значны досвед і выпрацаваў творчы почырк пры ства-рэнні праектаў забудоў сацыяльнага прызначэння.

— У другой палове 80-тых гадоў перад праекці-роўшчыкамі паўстала шмат пытанняў, бо многія заказчыкі зніклі, трэба было вызначыць, што будаваць, як жыць да-лей, — патлумачыў доктар архітэктуры прафесар БНТУ, Сяргей Аляксеевіч Сергачоў. — Аляксандр Базевіч не пакінуў архітэктуру, працягваў праектаваць катэджы, школы, але сэрца паклікала яго да стварэння культавых аб’ектаў. Трэба сказаць, што ў тыя часы яшчэ не было распрацавана нар-матыўнай дакументацыі на такія сучасныя забудовы, тэма была новай. Касцёлы ў майго калегі атрымліваюцца вельмі добрыя, у іх праяўляюцца рысы беларускай архітэктуры!

Аўтарству А. Базевіча належыць шэраг культавых забудоў (з іх — 27 касцёлаў). На выставе прадстаўлены праекты касцёлаў, якія ўпрыгожылі Беларусь у апошнія дзесяцігоддзі: касцёл св. Казіміра ў Стоўбцах, каталіцкі цэнтр св. Арханёла Міхаіла ў Смаргоні, касцёл Маці Божай Ружанцовай у Менску і іншыя.

Самым вялікім і складаным праектам А. Базевіча з’яўляецца цэнтр у Смаргоні, які выконвае адукацыйную, выхаваўчую і камунікатыўную  функцыю. Ён атрымаў дыплом Беларускага саюза архітэктараў на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе архітэктурных твораў у 2001 годзе. Па-спяхова былі выкананы архітэктарам праекты грамадскага прызначэння, такія, як бізнэс-цэнтр «Падол» у Гародні (1994-95), цэнтр фірмы » Грэйп» у Салігорску, гандлёвы цэнтр «Сафія» ў Бабруйску (2008 ), шэраг аб’ектаў агра-турызму: сямейны турыстычны комплекс у Заслаўі, туры-стычная база на Браслаўскіх азёрах, экасядзіба «Налібоцкая пушча», комплекс «Крэўскі маёнтак» на трасе Менск-Вільня, фальварак «Вяча» ў в. Дафарэнцыя Менскага раёна  і іншыя.

— Аляксандр Базевіч належыць да тых сапраўдных майстроў, якія ствараюць гарманічнае навакольнае ася-роддзе, якое спрыяе чалавечай душы,- адзначыў сябар Беларускага саюза архітэктараў Дзяніс Олін.

Спадар Аляксандр  знаходзіць падтрымку ў сваёй сям’і: яго жонка Марыя — архітэктар, яна піша выдатныя вершы на беларускай мове, у сужанцаў — дзве дачкі.

«Удзячна лёсу, што са  мной ты побач,

Табе  ўдзячна за душы цяпло,

Што здольны падзяліць са мною радасць,

Што сэнс жыцця — Спагада і Дабро!»

напісала спадарыня Марыя.

Выстава будзе доўжыцца і прыцягне  ўвагу навед-вальнікаў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

1-2. На адкрыцці выставы;

  1. Праекты А.Ф. Базевіча.

 

Талент

Талент як сонца!

Яго не схаваеш нідзе…

Ён не згарыць,

Не патоне ў шумлівай вадзе…

Нельга  яго падарыць, ні скарыць, ні прадаць…

Грэшна, таксама, у сэрцы закрытым трымаць…

Плённым хай будзе ў гэтый віхуры падзей,

Хай акрыляе і цешыць надзеяй людзей,

Крочыць уперад, змагацца з нягодай, каб жыць,

Верыць і марыць, і толькі як можна — тварыць!

Бо толькі сам Чалавек здольны вызначыць лёс,

Каб яго талент узнёсся да самых нябёс.

Марыя Базевіч.

 

Сымон Барыс

Вайна — гэта масавы тэрор

 

Нядаўна ў штотыднёвіку «Наша слова» быў надру-каваны невялікі артыкул пра Францішка Аляхновіча. І там сказана, што невядома хто забіў праслаўленага драматурга: чырвоныя партызаны, акаўцы, а можа і немцы. Вось так прыкладна напісана і ў Вікіпедыі. Пара пра гэта напісаць праўду.  Хто забіў яго?

Так ужо здарылася, што я будучы настаўнікам як краязнавец у 1970-х гадах збіраў успаміны партызанаў і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі ў Менскім, Заслаўскім і Вілейскіх раёнах. Гэтыя ўспаміны надрукаваны ў маёй кнізе «Бліскавіцы над Заслаўем» у 2015 годзе. Аднак у кнігу трапіла не ўсё, што я пачуў. Напрыклад, я дакладна памятаю, як адзін з партызанаў распавядаў мне, як ён спецыяльна хадзіў з-пад Іллі ці з-пад Лагойска аж у Вільню, каб забіць рэдактара газеты «Беларускі голас» Ф . Аляхновіча. Было такое заданне ад камандавання. Хто даваў заданне — я, безумоўна,  не памятаю. Два партызаны прыйшлі ў Вільню днём па падробленых дакументах. Адрас жыхарства Ф. Аляхновіча ім далі, выпраўляючы на гэта заданне. Увечары падыйшлі да дома, дзе ён жыў. Гарэла святло, і ён нешта каля акна пісаў. Мне памятаецца, што быццам яго забілі праз акно. Але Вікіпедыя,  паводле слоў жонкі, піша, што ў дзверы пастукалі і ён выйшаў, і тады яго застрэлілі. Цяпер ужо не так важныя тыя падрабязнасці забойства, як хто гэта зрабіў. У сваёй кнізе я гэтага не надрукаваў, але памя-таю, як мне гэта распавядалі. У маім архіве магчыма і запісана пра гэта, а можа нават і няма такога запісу. Ды хто ж хадзіў у Вільню? Сёння я не магу цвёрда назваць про-звішча забойцы, але гэта быў адзін з трох — Цімчук, Фралоў або Адамчык. Усе гэтыя асобы хадзілі па розных заданнях пад Вільню. І вось адзін з іх мне і сказаў, як ён застрэліў рэдактара газеты «Беларускі голас». Застрэлілі яго за тое, што той выдаваў нацысцкую газету. Гэта былі савецкія партызаны. Так што акаўцы тут не вінаватыя. Савецкія партызаны таксама забілі і рэдактара менскай «Беларускай газеты» Уладзіслава Казлоўскага. Як мне помніцца,  таксама мне нехта з маіх суразмоўцаў распавядаў мне пра гэта. Аднак чамусьці Вікіпедыя называе там нейкія два про-звішчы тэрарыстаў, якія нагадваюць яўрэйскія. Я ж сустракаўся толькі з беларусамі і рускімі партызанамі, якія падпарадкоўваліся толькі Маскве. А вось, хто забіў Вацлава Іваноўскага, застаецца загадкай. На мой погляд, гэта зрабілі савецкія партызаны, але ў гэтым былі зацікаўлены і эсэсаўцы.

Што датычыцца рэдактараў беларускіх газет, дык тут хоць нейкую віну можна прыпісаць рэдактарам. Але во-зьмем беларускую школу. Увосень 1941 года амаль усе школы, якія былі ў Беларусі да вайны, былі адкрыты, і настаўнікам прапанавалі вярнуцца ў школу, і ім плацілі зарплату.  У так званых «народных школах» было 7 класаў, у якіх дзеці вучыліся ад 7 да 14 гадоў. Заняткі праводзіліся на беларускай мове. У класе была нацыянальная сіволіка (бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і кліч «Жыве Бела-русь!»). Калі ў 1942 годзе пачаўся партызанскі рух, дык партызаны школы палілі. А калі не палілі, дык забаранялі дырэктару або настаўніку школы праводзіць заняткі ў школе. Загад давалі толькі адзін раз настаўніку ці дырэктару школы, а калі ён не выконваў яго, дык у другі прыход партызаны расстрэльвалі непаслухмянага. І здаралася часта нават так, што партызаны школу закрылі, яна не дзейнічала, а настаўнікі атрымоўвалі зарплату за сваю работу, бо лічылася, што школа працуе.

Усё гэта вайна. Вось я сёння адкрыў  сваю кнігу «Бліскавіцы над Заслаўем» і чытаю. Калі адступалі чыр-вонаармейцы з Беласточчыны ў чэрвені 1941 года, заходзілі ў вёскі і прасілі паесці, дык недзе кармілі іх, а ў іншых вёсках есці не давалі. Вось звесткі пра гэта з  успамінаў Уладзіміра Абрамчыка: «На территории Западной Белоруссии в польских деревнях кто давал поесть, а кто и нет. Некоторые поляки прямо нам отказвали в пище: «Пусть вас Сталин кормит». Мы такие семьи расстреливали. Когда мы отступали, мы уже знали, что немцы делают с военопленными».  Звярніце ўвагу на сказанае, што рас-стрэльвалі не толькі таго, хто такое сказаў, а сем’і. А гэта і ёсць масавы тэрарызм вайны. Забівалі ні за што зусім не- вінаватых людзей. Вайна не выбірае ахвяры — знішчае ўсіх, хто знаходзіцца на шляху баёў.

 

Ушанаванне памяці шляхетнага фатографа і літаратара Яна Булгака

У апошнія гады апантаныя людзі і даследчыкі ўшаноўваюць памяць такіх знакамітых асобаў, як М. Агінскі, С. Манюшка, і зараз да іх можна далучыць Яна Булгака. Шмат зрабіў для адраджэння памя-ці пра яго Францішак Баляслававіч Жылка, прадпрымальнік, дырэк-тар ТАА «Фра-Міл», шчыры като-лік. У супрацоўніцтве з Міханавіц-кім сельскім саветам ён ініцыяваў усталяванне памятнага каменя з мемарыяльнай дошкай. Аўтарам выявы на дошцы з’яўляецца ску-льптар Валеры Калясінскі.

Ян Булгак быў вядомым у Еўропе фотамастаком, тэарэты-кам фотасправы, публіцыстам.  Ён нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года ў вёсцы Асташын на Нава-градчыне. Пасля заканчэння гім-назіі ён вучыўся на філасофскім факультэце ў Кракаўскім Ягелон-скім універсітэце. У 1899 годзе ён з прычыны фінансавых цяжкас-цяў перасяліўся ў маёнтак, атры-маны  ў спадчыну ад стрыечнага дзеда Адама Грынеўскага. Тут ён непасрэдна заняўся фатаграфіяй  і стаў сапраўдным майстрам. У 1910 годзе Я. Булгак упершыню ўдзельнічаў у сусветнай фотавы-стаўцы ў Бруселі. У 1915 годзе вы-йшаў альбом у 6 тамах «Літва ў здымках Яна Булгака». Ён вельмі выразна здымаў Наваградак, Мір, Нясвіж, Свіцязь, Крэва, Вілейку, Трокі, Вільню.

Памятны камень Яну Бул-гаку быў ўсталяваны ў вёсцы Пя-рэсека пад Менскам. Урачыстая падзея адкрыцця мемарыяльнай дошкі адбылася  6 кастрычніка на месцы былой сядзібы Я. Булгака ў прысутнасці прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, мастацкіх ка-лектываў, прадстаўнікоў Згуртавання беларускай шляхты.

У халодны ветраны дзень на пачатку імпрэзы гасцей сагравалі спевамі і заахвочвалі да танцаў «Крупіцкія музыкі». Ад-крыў мерапрыемства кра-нальнымі словамі Мікола Котаў,  а працягнуў сваім выступленнем фальклорны тэатр «Матуліна хата».

Да прыстутных з прывіталь-нымі словамі звярнулася  старшы-ня Міханавіцкага сельскага савета Святлана Уладзіміраўна Даваль-цова. Яна падзякавала за карыс-ную ініцыятыву, якая зацікавіла мясцовых жыхароў.

— Ідэя ўшанаваць памяць Яна Булгака з’явілася ў мяне тры гады таму, — падзяліўся з пры-сутнымі сп.Францішак Жылка.- Я хацеў расказаць пра тых таленаві-тых людзей, якія нарадзіліся і жылі на нашай зямлі і вядомыя ва ўсім свеце. Дзякуючы падтрымцы ста-ршыні сельсавета, я змог адрадзіць гэту мясціну, ачысціць і аднавіць. Камень давялося прывезці з Мен-скага раёна з дапамогай суседзяў — Ірыны і Дзмітрыя. Вядомы бе-ларускі скульптар Валеры Каля-сінскі пагадзіўся пасупрацоўні-чаць.

Пасля адкрыцця ганаровай дошкі дыпломамі былі ўзнагаро-джаны скульптар Валеры Калясін-скі і спадар Францішак Жылка. Прадстаўнік Згуртавання бела-рускай шляхты Ігар Шакалаў-Шы-длоўскі ўручыў Ф. Жылку памят-ны знак. Прагучала пяцікратнае «Віват!». «Служу Айчыне! Адка-жу перад Богам!» — прамовіў спа-дар Францішак Жылка.

— Добра, што мы ўспомнілі пра такога выбітнага чалавека праз 70 гадоў пасля яго смерці,- адзна-чыў доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Лыч. — «Краязнаўчая газета» друкавала на сваіх старонках шмат артыкулаў пра яго. Ён заслугоўвае, каб пра яго з’явілася кніга.

Пра літаратурную дзей-насць Яна Булгака распавяла да-следчыца і перакладчыца, дацэнт БДУ Ірына Багдановіч:

— Я займалася перакладам на беларускую мову паэмы Яна Булгака «Мая Зямля». На яе ста-ронках я знайшла радкі пра стра-чаны рай: пра маляўнічыя куткі прыроды, шляхецкія фальваркі з партрэтамі продкаў і гадзіннікамі. Ян Булгак праявіў сябе таленаві-тым літаратарам.

На імпрэзе прысутнічала маладая даследчыца Маргарыта Петухова. Яна распавяла:

— Ян Булгак пачаў рабіць першыя фотаздымкі фотаапара-там сваёй жонкі Ганны. Гэты былі выявы навакольных двароў, здымкі блізкіх людзей. У яго аб’ектыў па-трапілі і мясцовыя жыхары. По-тым ён адчыніў тут, у Пярэсецы, мастацкую фотастудыю.

— Сёння мы бачым прыклад таго, як можна быць удзячным сваёй радзіме. Францішак Баля-слававіч Жылка адрамантаваў млын у Жодзішках, паставіў кап-ліцу ў роднай вёсцы — адрадзіў зям-лю, дзе жыў Ян Булгак, і ўшанаваў яго памяць.  Пярэсека, якая была закінутай многія гады, можа стаць цікавым турыстычным аб’ектам, дзе ёсць пра што распавесці на-шым людзям і шматлікім туры-стам з іншых краін. Няхай гэта места вабіць нас усіх, каб мы яшчэ прыязджалі сюды! — адзначыў старшыня Беларускага Фонда ку-льтуры Тадэвуш Стружэцкі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Камень з мемарыяльнай дошкай Яну Булгаку;
  2. Францішак Баляслававіч Жылка і госці імпрэзы;
  3. Ян Булгак.

 

Навіны Германіі

Беларускія ўлады спадзяюцца на падтрымку Германіі ў пасоўванні адносін Менска і ЕС

Як заявіў кіраўнік урада Сяргей Румас на сустрэчы з амба-садарам ФРГ у Беларусі Манф-рэдам Хутарэрам, у апошні час паміж Менскам і Бруселем уста-ляваліся больш цёплыя адносіны.

Прэм’ер падкрэсліў, што Германія з’яўляецца ключавым гульцом у ЕС, а таму ад пазіцыі афіцыйнага Берліна па тым ці ін-шым пытанні залежыць палітыка Еўрасаюза.

Па словах Румаса, экана-мічны складнік «будзе прыяры-тэтам у працы новага амбасада-ра Германіі». Ён нагадаў, што ў нашай краіне працуе больш трох-сот фірмаў з удзелам нямецкага капіталу, а ФРГ «традыцыйна з’яўляецца буйным гандлёвым партнёрам Беларусі».

Частка ўрада бачыць па-тэнцыял у гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін дзвюх краін.

— Мы вельмі здаволены тым, як працуе беларуска-германская працоўная група па гандлі і інве-стыцыях і жадалі б, каб гэты да-датны досвед узяла працоўная група па навукова-тэхнічным су-працоўніцтве, мы чакаем аднаў-лення яе працы, — сказаў Румас.

Беларускі бок таксама заці-каўлена ў больш актыўнай працы Рады дзелавога супрацоўніцтва, якая ў ранейшыя гады вельмі пра-дуктыўна дзейнічала ў пасоўванні інтарэсаў беларускага і нямецкага бізнэсу.

Naviny.by.

 

 

Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба занепакоены працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба на 85-м штогадовым кангрэсе, які адбываўся ў Маніле (Фі-ліпіны) 1-5 кастрычніка, вы-казала занепакоенасць пра-цяглай стыгматызацыяй бела-рускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзеся-цігоддзі імкнуцца замацаваць да-мінаванне рускай мовы.

— Некалькі гадзін таму 85-ты кангрэс Міжнароднага ПЭНа пры-няў прапанаваную Беларускім ПЭНам рэзалюцыю адносна бела-рускай мовы. Мы вельмі добра ра-зумеем: на рэзалюцыі праца не за-канчваецца, а толькі пачынаецца. Беларускі ПЭН у кансорцыюме з іншымі беларускімі арганізацыямі працуе над супольнай кампаніяй па адвакатаванні беларускай мо-вы. І тут такая падтрымка [канг-рэса] нязвыкла істотная, бо часта менавіта знешні інтарэс дазваляе заставацца ў тонусе інтарэсу ўну-транаму — на ўсіх узроўнях. А пе-радусім мы вельмі ўдзячныя ПЭНам Амерыкі, Украіны, Поль-шчы, Эстоніі, Латвіі і Санкт-Пе-цярбурга, якія падтрымалі нашу рэзалюцыю на самым пачатку (для вылучэння на галасаванне кангрэса). Таксама дзякуй вялікі тэлеканалу «Белсат» і ўсяму кан-сорцыюму арганізацый кампаніі «Беларускамоўныя» за супрацу і дапамогу ў рабоце над рэзалю-цыяй, — пракаментавала падзею старшыня Беларускага ПЭН-цэн-тра Таццяна Нядбай.

У закліку Беларускага ПЭН-цэнтра адзначаецца, што ўлады цураюцца беларускай мо-вы. На афіцыйным узроўні ўсе законы напісаныя па-руску. Абмя-жоўваецца доступ да адукацыі на беларускай мове: толькі 13% вуч-няў навучаюцца па-беларуску, а ў краіне няма ніводнага ўніверсі-тэта з беларускай мовай выкла-дання. У Беларусі 85% кніг выда-юцца па-руску. У той жа час тэле-канал «Белсат» не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа YouTube-каналах, бо Google Ads не падтрымлівае бела-рускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплы-вае на эфектыўнасць спробаў па-шырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі, адзначаюць аўтары рэзалюцыі. Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба заклі-кае беларускія ўлады дзейнічаць згодна з артыкулам 17 Кансты-туцыі Рэспублікі Беларусь, які за-канадаўча замацаваў статус бела-рускай мовы як дзяржаўнай, а Google ды іншыя інтэрнэт-плат-формы прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабо-дна камунікаваць з прадстаўні-камі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.

Поўны тэкст рэзалюцыі змешчаны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.

belapan.by.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА НАПАЛЕОНА ОРДЫ

(11.02.1807 — 26.04.1883)

Ніколі не позна вярнуцца з чужыны

Да любае сэрцу самотнай Айчыны

І стаць яе славай, якая з гадамі

Вышэй і вышэй, нібы зоры над намі.

Вярнуцца і помніць Парыжскія драмы,

Паэзію, музыку, фарбы і Храмы,

І неба Італіі, што як віно

У тым вінаградзе, які ўжо даўно

Антычны і спелы, як жніўнае лета,

Што ў фарбах застыне і ў словах паэтаў,

З якімі ты марыш аб вольнай краіне.

І шмат хто за волю краіны загіне,

Бо волі падмурку не быць без крыві.

А волі не хочаш — па-рабску жыві!

І ты інсургент, але болей — мастак,

Што ведае волі сапраўднае смак

І сёння малюе сядзібы і Храмы,

Каб заўтра, як ён, мы сказалі таксама,

Што тут Беларусь і была, і век будзе,

І мы еўрапейскія людзі…

18.07.2008 г.

 

БАЛАДА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

(4.02.1808 — 17.12.1884)

 

Не трэба чужога, не трэба чужога!

Ні грошай, ні мовы, ні Бога, —

Нічога не трэба чужога!

Мужык беларускі — мужык,

Ён слухацца пана прывык.

Ён з панам разумным — разумны,

Ды толькі вось пан нешта сумны.

І царскія ўлады — не рады,

Шпікі, як сабакі, ля хаты.

Якую ён школку трымае?

Няўжо ён законаў не знае?

А пану шчэ сніцца паўстанне

І верыцца ў светлае ранне,

Ды толькі не трэба чужога:

Ні праўды, ні волі, нічога,

Нічога не трэба чужога!

 

… Вятры за вакном завываюць,

Снягамі агонь засыпаюць,

Дзе чуюцца крыкі і смех.

І сыплецца, сыплецца снег

На ліпу, на хату, на долю.

І свечка асвечвае волю,

Якой не было і ці будзе.

За вокнамі мроі і людзі,

Надзеі, бяда, спадзяванні

І белая, сумная пані,

Якая сустрэчы чакае,

Якая адна і святая,

І ёй не патрэбна чужога

Ні сына, ні мовы, ні Бога,

Нічога чужога, нічога!

23.01.1993 г.

 

БАЛАДА СЫМОНА КАНАРСКАГА

(17.03.1808 — 11.03.1839)

Сонца сакавіцкае крывава

З вечаровых выплыла снягоў.

Ранішняя Вільня пахне кавай,

Як паненка, што ідзе дамоў

З вечарынкі, што гула да рання.

І паненцы тут не зразумець,

Для чаго патрэбнае паўстанне.

За паўстанне ты ідзеш на смерць,

Малады, прыгожы і разумны,

З прагаю да волі і жыцця.

Звон звініць на Храме сумна-сумна,

І галосіць на руках дзіця

У жанчыны, што цябе cпаткала.

Ты ўсміхнуўся і далей пайшоў

Па дарозе, што ўжо вузкай стала

І апошняй, дзе пральецца кроў

Вінная твая, бо тут віною

Прад чужынцам ёсць і будзе тут —

Родны кут любіць усёй душою,

Не здаваць чужынцам родны кут…

 

…І паболее крыві на сонцы,

І растануць у крыві снягі,

Дзе твой шлях змагарны не бясконцы

І не бачны шлях пакуль другі…

9.06.2010 г.

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА

(каля 1810 — 1900)

Праз трыццаць год вяртаешся дахаты,

Рамантык, інсургент, мастак, паэт,

І прад табою край твой — не пракляты,

А любы, нібы з васількоў букет,

 

Што ты паклаў на сцежку інсургентаў,

З якімі волю для людзей шукаў.

Крывёй за волю плацяць — добра ведаў

І ты сваёй крыві не шкадаваў.

 

І хоць было разгромлена паўстанне

Ты не адрокся ад былых дарог,

Бо Беларусь — не кветка, што век вяне,

А Храм любові, дзе жыве Пан-Бог,

 

Дзе ўсё сваё: і песні, і легенды,

І мова, без якой загінем мы,

Як без людской спагады інсургенты

Сярод завейнай лютае зімы.

 

І будзеш сніць Парыж і Лондан шэры,

Дзе ты і сёння мог спакойна жыць

І не палохацца ад стуку ў дзверы,

Бо за дзвярамі, як ваўкі, віжы.

 

Напішаш ты пра родны край  балады,

Дзе пра любоў сваю не прамаўчыш.

Праз трыццаць год вяртаешся дахаты,

Нібыта ўчора з’ехаўшы ў Парыж…

10.02.2009 г.

 

БАЛАДА ІВАНА ХРУЦКАГА

(8.02.1810 — 13.01.1885)

 

Ты з ланцужком прыгожым, залатым

Ад імператара гадзіннік маеш.

Але ланцуг ніякі не ўтрымае

Цябе, каб на радзіму заўтра ты

Вярнуўся і застаўся ля крыжоў

Бацькоўскіх, і ля Полацка свой дом

Пабудаваў, каб полацкім святлом

Жывіць сваю душу і маляваць ізноў

Партрэты, нацюрморты, на якіх

Наш родны свет багаты і святы,

І сумны, як пражытыя гады,

Што праляцелі, як адзіны міг…

 

І ўжо — сям’я,маёнтак і спакой,

І ты нікога бачыць не жадаеш.

І, як валун травою зарастае,

Цяжэеш ты самотай незямной,

Але не ад таго, што ўсё міне

І не паўторыцца ўжо больш ніколі,

А ад таго, што прычакацца волі

Усе не змогуць, воля — не ў віне,

Яна ў крыві павінна быць і з ёй

У сэрцах кроў становіцца жывой.

 

І ланцужок прыгожы, залаты

У прыдарожны пыл кідаеш ты…

7.02.2009 г.

 

БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА

(14.10.1810 — 14.05.1863)

Палын… Пажарышчы…

Магілы… Груганнё…

Але жыве твой край!

Ён па сцяжынках слёз

Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём

Твая любоў да васількоў і да бяроз,

І да людзей, якія марамі жывуць

Аб волі, да якой вядзеш іх сёння ты

Праз кроў паўстання і астрожную траву,

Вядзеш да Беларусі, нібы да вады

Жывой, не забываючы ў краях чужых

Ні таленту свайго, ні цёплых родных слоў,

Якімі саграваў і саграеш усіх,

Каму вышэй за ўсё да родных ніў любоў.

І, памяняўшы прозвішча, ты не змяніў

Сваіх вачэй, што бачылі і бачаць свет,

І край азёр, і пастушкоў агні,

Што нібы кроплі сонца, дзе вясна жыве…

 

…Ізноў паўстанне,

і ты першым рвешся ў бой,

І першым падаеш на рукі маладых,

Якім ісці было не страшна за табой,

Якім стаў першым твой апошні ўздых.

17.02.2009 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Верасень 1939-га ва ўспамінах Ежы Путраманта

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Справа ў тым, што ў 1938 годзе разам з КПП былі распу-шчаны КПЗБ і КПЗУ. Іхнія даўнія члены, якім удалося пазбегнуць, канешне, нярэдкіх правакацый, правалаў, Бярозы, вязніцы, цяпер звярталіся да савецкіх уладаў, га-товыя да працы. Прымаў іх усе-агульны недавер. У выніку праз-мернага абагульнення выпадкаў правакацый, кожны, хто прызна-ваўся ў прыналежнасці да КПП, аўтаматычна станавіўся падазро-ным. Кушаль (ці Кісель, як здаецца ён называўся сапраўды) мусіў гэта ў той час адчуваць з нарас-таўшай сілай.

У суме я зразумеў адно: трэба ў Вільню, спаткацца са сва-імі, разгледзецца, нарэшце дзейні-чаць. Якраз адходзілі першыя цяг-нікі, таварныя. Ніто на платформе, ніто ў перапоўненым вагоне я даехаў да Вільні.

Тут панаваў нечуваны бар-дэль. Горад заліты быў дзвюмя хвалямі — бежанцаў і Чырвонай Арміі. Бежанцы апанавалі трату-ары, кавярні, лесвічныя клеткі. Пе-раважна ў вятроўках, з заплечні-камі, жанчыны ў портках, з хуста-чкамі, завязанымі пад барадой, хадзілі натоўпамі з аднаго месца да другога, падганятыя павевамі пагалосак, што тут нешта даюць, што там можна ўрваць. Праезды заняла Чырвоная Армія, гэта зна-чыць калоны аўтамабіляў, гармат з трактарамі, здвоеных і зчацвя-роных кулямётаў на грузавіках.

На момант майго прыезду з’явіліся ўжо першыя цывільныя. Найактыўнейшым у “нашым” рэ-сурсе быў нейкі Клімаў, дэлегава-ны для арганізацыі школьніцтва. На пытанне, дзе можна спаткаць “нашых”, гучаў адказ: у “аблана”, у Клімава.

Канешне, застаў там вялі-кую групку; Генрыка, Казіка, на-шых настаўніц — Ганначку і Лільку, Данка Скаржынскага, Кекштаса-Адамовіча. Там таксама натрапіў на першых “чырвоных” варшавя-каў.

Паміж іншымі — на Ірэну Вішнеўскую. Хто яе сёння памя-тае? Апошняя жонка Францішка Парэскага, невысокая плацінавая бландынка, зеленавокая, з вельмі прыгожым тварам. Неяк так скла-лася, што мы цэлы дзень блыталіся па горадзе разам.

Гэты горад! Гэты прыго-жы, сонны, знаёмы горад! Усё да-гары нагамі! У рэстаранах нічога. У цукерні Рудніцкага вялікі цы-мус: збожавая кава і тарцінкі з чорнага хлеба з сырам. Гатэлі пе-рапоўненыя.

Па горадзе ішлі магутныя хвалі плётак. Гаварылі, што саветы адходзяць, што аддаюць Вільню: Германіі, Літве, Бог ведае, каму яшчэ. Я смяяўся: як гэта, каб на-родная ўлада аддавала горад бур-жуям? Смяяцца прыходзілася без цяжкасці: плёткі ствараліся пяке-льна дурнавата.

“Аблана” зрабіла нараду настаўнікаў. Памятаю вялікую тэа-тральную залу, поўную. Як свежа прыцягнутыя працаўнікі “абла-на”, мы стваралі там масавасць. У ходзе дыскусіі я выступіў таксама, востра ацэньваючы фашыстоўскія тэндэнцыі санацыі.

Пасля нарады падышоў да мяне Клімаў. Быў гэта першы ба-льшавік, першы з герояў Шолаха-ва, з якім я меў дачыненні. Высокі, каратканосы, у акулярах, з вала-самі, зачэсанымі назад. Разгава-рыўся са мой і раптам паведаміў: праз гадзіну я маю ехаць у Бела-сток.

Чаму, для чаго? Там даве-даюся. З’явіўся аўтамабіль, быў нехта яшчэ, але не памятаю, хто. Я першы раз у жыцці так далёка ехаў аўтамабілем. Было гэта не латва: дарогі былі забіты войскам. Тут цяпер былі відны расцягнутыя на дзесяткі кіламетраў матарызава-ныя калоны, танкі, гарматы, амаль зусім нашыя фурманкі.

У Беластоку мы заехалі ў прыгожы палац, яшчэ памалява-ны ў абстрактныя плямы. Быў там вялікі рух. Мы чакалі доўга, амаль цэлую ноч, пераспаную на крэ-сле. Потым з нашай кампаніі не-кага затрымалі, мне і яшчэ аднаму сказалі вяртацца. Мы ўжо ведалі, у чым справа: у Беластоку адбы-валася нарада прадстаўнікоў За-ходняй Беларусі. Было дзіўна, чаму не ў Вільні?

Вяртаюся, даведваюся, што плёткі былі слушныя: Вільню адда-лі сметанаўскай Літве. Трэба было бачыць, як вокамгненна змяніліся паводзіны шэрагу людзей, як з па-корных і ўсмешлівых сталі злас-лівымі і затоенымі! Для мяне ўдар быў вельмі цяжкім. Ні за якія скар-бы я не хацеў вяртацца ў буржу-азную дзяржаву. Усе нашыя пра-цаўнікі “аблана” таксама выра-шылі эвакуявацца з Вільні.

Апошняя ноч. Ледзве знай-шоў пакой у яўрэйскім гатэліку каля Вастрабрамскай. Мармуро-вая пліта ўмывальніка, парцаля-навы (фарфоравы) збанок пад ва-ду, камфорт стогадовай даўніны.

Перад вакзалам таўкатня. Савецкія войскі адступаюць. Ад-начасова ўразлівы натоўп бежан-цаў. Едзем групай, Вішнеўская — у Львоў, дзе, падобна на тое, з’явіўся Парэцкі. Яшчэ пару чалавек з да-лёкай групавой перыферыі. Тлум на пероне. З тым вобразам Вільні, узбударажанай, але яшчэ Вільні, выязджаю.

 

Банева ў апошні раз

 

У Мінойтах ноч. Вішнеў-ская і рэшта кампаніі махаюць мне рукамі. Цягнік рушыць, караван яскравых акон. Тут цёмна. Яшчэ марш цераз лес, цераз Пескі, “ня-мецкай шашой”.  Я мог бы тут ісці з завязанымі вачыма.

Банева мяне спатыкае не-спакоем яшчэ ўзмоцненым. Аказ-ваецца, што бацьку арыштавалі. Быў у лесе, па дарозе ішоў нейкі аддзельчык. Спыталі, хто ён. Ха-піла звання, хапіла асадніцтва. Зда-ецца, што нехта тых салдатаў на-цкаваў: пашукайце, там такі пал-коўнік.

Суседзі адразу данеслі: сал-даты павялі некуды палкоўніка. Ірэна з Маняй рушылі на ратунак. Было ўжо позна, у паўзмроку пае-халі раварамі ў кірунку Мінойтаў. Усюды было поўна жаўнераў. За-трымалі іх каля шашы. Следу ба-цькі не знайшлі. Не было рады, вярнуліся.

Былі ўжо каля дзялкі, калі ў цемры ўзнікла чорная постаць. Нават перапужаліся. Гэта быў ба-цька.

Аказалася, давялі яго аж пад Беліцу, гэта значыць некалькі дзя-сяткаў кіламетраў на поўдзень. У Беліцы ўбачылі, што ён арышта-ваны. Выскачылі яго знаёмыя, му-жыкі, яўрэі, пачалі тлумачыць, што такі добры чалавек. Яго адпусцілі.

Нягледзячы на гэта неспа-кой застаўся. Кружылі чуткі, што ўсе асаднікі будуць выселены. Бы-лі таксама спробы заспакаення. Кожнае слоўца, якое пярэчыла тым чуткам, паўтаралі ў Баневе, як пацеры.

Восень стала глыбокай, раз-лезлай. Уся сям’я, закрытая ў доме, перапоўнена неспакоем. Да мяне, як галоўнага “бальшавіка”, скіроў-валіся прэтэнзіі, не выказваныя, ад-чувальныя толькі, за той увесь не-спакой.

Я ведаў адно: павінен ад-туль выехаць. Уся абаяльнасць Ба-нева зрабілася ў той сітуацыі ана-хранізмам. Трэба нешта рабіць! Тут ніякай работы не было.

З газет даведаўся, што ў Ві-льню ўвайшлі сметанаўцы. Невя-дома было, дзе размясцілася “аб-лана”. Не вытрымаў нарэшце, зноў рушыў “у свет”.

З тога выезду не памятаю нічога. А між іншым гэта быў апо-шні раз, калі я бачыў Банева. Вялі-кія пачуцці, пасля якіх у памяці не засталося ані фатаграфіі таго апо-шняга віду.

Пагалоскі гаварылі, што “вобласць” з Вільні перанеслі недзе ў Маладзечна. Сеў на цягнік. У Маладзечне “вобласці” не знай-шоў. Паехаў у Глыбокае. Не спа-дзяваўся, што тут будзе сталіца акругі, ведаў толькі, што там Ганка Згерская.

Сама назва “Глыбокае”! Гэта была найглыбейшая правін-цыя, блізка ад вяршыні Віленскага паўвострава. Малое мястэчка на невялікіх пагорках, вялікія таполі, пасяродку вялікае, зграбнае возе-ра. Нейкі шматок таго дзіўнага пе-йзажу яшчэ цэлага ў маёй памяці: чорнае асенняе возера, і з усіх ба-коў над ім чорныя, драўляныя домікі.

Ганку знайшоў лёгка. Пас-ля заканчэння ўнівера атрымала тут працу як паланістка. Жыла не-далёка ад возера. Усё мястэчка, зрэшты, было недалёка ад таго возера. Увесь дзень патрацілі на гаворку, на прыпамін сабе васьмі гадоў знаёмства. Было трохі стра-шна: ужо восем гадоў! Як звыкла, закідвала мне, што я неўраўнава-жаны, несур’ёзны, гавару, Бог ве-дае што, ніколі нельга мне давя-раць. Тое апошняе было лёгкім перабольшваннем, рэшта, што ж, нажаль…

Вечарам паехаў назад. Га-нка гаварыла, што “аблана” ў Віле-йцы. У той старой, павятовай. Зда-ецца, дала нават адрас Генрыка.

 

“Аблана” ў Вілейцы

 

Вілейка была з раніцы. Ма-быць, яшчэ больш, чым Глыбокае, пахла “тутэйшасцю”. Велізарная вуліца з драўлянымі дамамі, якія часта выходзілі на вуліцу шырокай сцяной. Па-просту некалькі Даку-давых, пастаўленых адно пры дру-гім. З тым, што тут яшчэ смутней, бо без дрэў.

У “цэнтры” — царква і кас-цёл. Апошні мураваны. Пра царк-ву не гавару. Нават яўрэйскія кра-мкі — амаль усе.

Ішоў з клункам у руках па страшнай вуліцы. Лужыны ад до-ма да дома. Белыя фіранкі на вок-нах. Высокія брамы, такія ж платы.

Пасля некалькіх няўдач зна-йшоў нарэшце і “аблана”, і нашых. Быў перадусім Генрык, быў Казік, Кекштас-Адамовіч, здаецца, яшчэ пару. Прынялі мяне досыць рада-сна: усе пачуваліся чужымі, і кож-ны “адтуль” трохі раз’ясняў пей-заж.

Ах, той пейзаж! Ліда тут здавалася Варшавай! Тыя страш-ныя, чорныя дамы, чорныя платы, слупы, брамы! Якраз пачаліся да-жджы, пра якія маліліся ў верасні. Чорныя платы і лужыны.

Весткі былі наогул неціка-выя. Як аказалася, у Вільні арыш-тавалі Данка Скаржынскага. Род-ны брат Казіка, вельмі актыўны моладзевы дзеяч — малодшы на некалькі гадоў за нас, аднак пра-цаваў ва ўніверсітэце, калі ўсе былі ўжо магістрамі, ён быў пра-вадыром як бы другой генерацыі групы. У астатні год у Вільні пача-лі выдаваць мясцовую мутацыю “Работніка”. Данак яе рэдагаваў. Якраз гэта сталася перадумовай арышту.

Аднак не здавалася гэта ва-жным. Спрабавалі ўмяшацца. Лі-чылі гэта непаразуменнем, што яго праз колькі дзён выпусцяць. Нічога з гэтага не выйшла. Хлопец згінуў без следу. Можа ў час эва-куацыі ў 1941 годзе, а можа калі ў іншы час.

Ужо пасля майго выезду з Вілейкі цяжкія выпрабаванні чака-лі Кекштаса. Як літовец ён быў прымацаваны ў якасці інспектара асветы да Ашмян, таму што там было трохі літоўскіх вёсак. Мяс-цовы кааператыў атрымаў перад святамі вялікую партыю паркалю. Але “ўлады” не пусцілі яго на ры-нак, раскупіўшы ўсё самі. Кекштас падняў гвалт. У выніку яго хуце-нька заарыштавалі па абы-якой прычыне. Пра далейшыя яго лёсы я пісаў раней.

Той факт нас узрушыў. Быў гэта першы доказ існавання яскра-вай несправядлівасці ў новым ладзе. Тут не магло быць непара-зумення, як з Данкам. Праўдапа-добна, гэта якраз і згубіла Кекшта-са. Быў лішне прынцыпіяльны, лішне абураны, каб дзейнічаць талкова. Пэўна, загучна абураўся. Даў зачэпку малой правінцыйнай кліцы, смяртэльна ўражанай, што была злоўлена на гарачым учын-ку, і таму д’ябальскі небяспечнай.

Не хацеў верыць, калі мне гэта апавядалі. На столькі гэта не адпавядала таму, што мы чыталі.

Наогул, было нялёгкім тое прыціранне дзвюх рэчаіснасцяў: той з кніжак і гэтай штодзённай. Мы сядзелі ў “аблана”, гэта зна-чыць у некалькіх драўляных хатах. Нічога не памятаю з нашай ра-боты. Генрык, здаецца, укладаў нейкія метадалагічныя праекты. Казік ездзіў на інспекцыі. Я нікуды не ездзіў. Сустракаліся тры разы на дзень пры сілкаванні. Вечарамі страшная нуда.

У Вілейцы было яшчэ трохі бежанцаў. М. ін. сустрэлі тут вя-домую перад вайной у Лодзі пару скульптараў: Уладзіслава Страмі-нскага і яго жонку Катажыну Коб-ру. Выдавалі яны нейкае авангард-нае мастацкае выданне АР, што, здаецца, абазначала “Авангард рэвалюцыі” ці нешта ў гэтым ро-дзе. Страмінскі быў калекам. Ня-гледзячы на гэта, яны былі сціплыя, гарушчыя, вельмі мілыя.

Набліжалася 7 лістапада, першае ў новых умовах. Я тлума-чыў Клімаву, якія гэта выдатныя мастакі. Асабліва падкрэсліваў іхнюю фармальную рэвалюцый-насць. Здаецца, дастаткова яго пераканаў. Калі наблізілася гада-віна рэвалюцыі. Клімаў выклікаў Страмінскага і даручыў яму азда-бленне Вілейкі.

Страмінскі з запалам зга-дзіўся. Назаўтра прынёс праект. Быў ён у сваім родзе геніяльны. Цэнтральную плошчу Вілейкі, небрукаваную гразкую прастору ў выглядзе неправільнага трохкут-ніка, акружаную тымі самымі сча-рнелымі дамкамі, ён прапанаваў заставіць некалькімі дзесяткамі 6-8-мятровых шчытоў авангарднай формы, абцягнутымі чырвоным палатном.

Разумееце галоўную дум-ку? Вельмі простая: схаваць тыя дамкі, тую гразь, тэлеграфныя слу-пы. Уцячы ад іх, схавацца паміж тых чырвоных матылёў…

Клімаў доўга аглядаў эскіз. Мне вельмі падабалася, усім на-шым — таксама. Нават Клімаў ва-гаўся: тады яшчэ дастаткова жы-выя былі традыцыі Меерхольда і “рэвалюцыйнага мастацтва”.

Вырашыла аднак проза: праект Страмінскага быў за дарагі. У канцы зарэзалі 95 працэнтаў праекту, пакідаючы некалькі шчы-тоў. Не засланіла гэта драўлянай беднасці, але захавала штосьсі з ад-важных уяўленняў Страмінскага.

На ўрачыстым паседжанні Генрык зачытаў даклад. Гаварыў слаба, заікаўся. Аж страх: апошні раз яго чуў…

 

Выезд  у Львоў

 

У той час адбылося нешта новае і са мной. Нашыя суполь-ныя ўцёкі з Вільні не былі пагад-неннем з Ірэнай, былі толькі пера-мір’ем. Я быў ужо пару тыдняў у Вілейцы, калі атрымаў ад яе ліст з Банева.

Быў той ліст вельмі роспа-чны. Восень, няпэўная, цяжкая ат-масфера вакол Банева, натураль-на кепскія стасункі з маці. У суме Ірэна ўгаворвала мяне забраць яе адтуль, ахвяруючы поўным забыц-цём гісторыі з лета. Зрабілася мне яе шкада. З другога боку я жыў пад моцным уражаннем ад зеле-навокай Вішнеўскай. Нарэшце я выслаў ліст, якім выклікаў Ірэну з Евай у Вілейку.

Прыехалі яны вельмі хутка. Некалькі тыдняў мы жылі ва ўла-сным пакойчыку, адгароджаным фанерай ад астатняй хаты. Было цесна і галаднавата. Не без зада-вальненне расказаў Ірэне пра зе-ленавокую. Пісаў лісты ў Львоў. Адказу не было.

Не ўтрымаўся, выбраўся сам. Гэта значыць, не толькі з той нагоды. У Вілейцы я пачуваўся ве-льмі згубленым. У “аблана” для мяне ніякай работы не было. Без літаратурнага асяроддзя не быў здольны зляпіць двух слоў. А тут якраз прыйшла першая вестка, што менавіта там сабралася най-болей польскіх пісьменнікаў, га-лоўным чынам з Варшавы.

Доўгае падарожжа цераз Палессе. У Львове вялікі рух. У гэ-ты раз яшчэ мацней, чым у пер-шую бытнасць, адчуў перавагу Львова над Вільняй у катэгорыі “вялікага горада”. Патрапіў у як-раз узнікалы клуб літаратараў на Каперніка. Цэлы графскі палац новыя ўлады ахвяравалі пісьмен-нікам. Сам выгляд тых апартамен-таў ужо быў сатысфакцыяй. Сало-ны, салонікі, клідоры, зусім пры-стойная сталоўка. Натоўпы лю-дзей.

Спаткаў, канешне, шмат знаёмых. М. ін. Пастарнака, які ў той час рабіў нешта  ў родзе гона-ру дому: і  львовец і камуніст. Пры-няў мяне вельмі добра. Ці пера-ехалі сюды? Так, канешне!

Спаткаў і Вішнеўскую. На- жаль, муж яе знайшоўся, здавала-ся, была тым вельмі задаволена. Наогул, не мог яе пазнаць, такая стала сухая, пагардлівая. Нават яе прыгожы тварык набраўся нейкай зусім велічнай строгасці. Я хутка зразумеў, што віленскі эпізод быў выпадковасцю. Неяк не вельмі я тым праняўся. Сухасць, як аказа-лася была больш для яе тыповая, чым віленская сардэчнасць.

Вырашыў: пераязджаю сю-ды, але з Ірэнай. Недзе за горадам знайшоў пакой. Даў задатак. Яшчэ раз цераз Палессе. У Вілейцы Ірэ-на шчаслівая, рэшта таварышаў паволі ўцягваецца ў тую нялёгкую працу. Прынялі маё рашэнне з ухвалай. Клімаў таксама не быў супраць…

(Далей ідуць падзеі на Украіне.)

У паўночную сталіцу Расійскай імперыі

У нашай арганізацыі ёсць даўняя традыцыя падарожнічаць па Беларусі і дальніх краях. Але куды б нас, сапраўдных валацугаў, не занесла прага да вандраванняў, мы заўсёды шукаем Беларусь. Так і ў гэтым верасні акрамя вандроўкі на Аршанскае поле мы на тры дні накіраваліся ў сталіцу Расійскай імперыі. З 19 па 22 верасня мы наведалі Пецяргоф, Пецярбург і Царскае сяло. Зразумела, што трох дзён занадта мала, каб усё паба-чыць у Піцеры і ваколіцах, але наша праграма нам дазволіла наве-даць і пабачыць самыя цікавыя закуткі паўночнай сталіцы Расіі.

І, зразумела, мы знайшлі і «беларускі след». Пры наведванні Аляксандра-Неўскай лаўры звяр-нулі ўвагу, што ў Дабравешчан-скай царкве пахаваныя Скаўрон-скія, сваякі імператрыцы Кацяры-ны I, якая пахо-дзіць з віцебскай шляхты. Тут жа пры лаўры ёсць Мікольскія могі-лкі, дзе пахаваны выбітны скульп-тар і мастак Мі-хаіл Мікешын, які называў сябе бе-ларусам і нават пісаў вершы на беларускай мо-ве. І ў гэтым ня-ма нічога дзіўна-га, бо Мікешын паходзіць родам са Смаленшчы-ны і яго родная вёска знаходзіцца недалёка ад бела-рускай мяжы па-між Крычавам і Рослаўлем.

Пры наведванні царквы «Спас на крыві» звярнулі ўвагу мясцовага гіда, што «паляк» Ігнат Грынявіцкі, які смяротна параніў імператара Аля-ксандра II, нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне ў мяс-тэчку Басін. У дадзеным выпадку наўрад ці ёсць чым ганарыцца, але гіс-торыю варта ведаць! І некалькі год таму мы з паплечнікамі наведалі Басін, дзе вяскоўцы з гонарам паведамілі, што Грынявіцкі іх зямляк, а ад яго маёнтка яшчэ заста-лася «ліпавая прысада». І цвіком «беларускай» праграмы стала на-ведванне «Могилёв-ского моста» на Гры-баедаўскім канале недалёка ад Міколь-скай царквы. Калі яш-чэ распрацоўвалася праграма, то перша-пачаткова прадугле-джвалася і сустрэча з беларускай дыяспа-рай на чале з Міколам Нікалаевым. Але, на вялікі жаль, за нека-лькі дзён да вандроўкі спадар Мікола паве-даміў, што ў гэты дні ён будзе ў… Менску. Таму сустрэчу пера-неслі на наступны раз. Дарэчы, усім раю пачытаць кнігу «Бела-рускі Пецярбург» і вам будзе зусім не чужы гэты паўночны і вя-лізны горад!.

 Алег Дзьячкоў.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Здагадайцеся, дзеткі

Як пачуеш вокліч жураўліны,

Хуценька ідзі па … (журавіны)

 

Да балота ён прывык,

А завецца птах … (кулік)

 

З хвойкі на хвойку

Скача вяртлявая … (сойка)

 

Па-над берагам ракі

Важна крочылі … (гракі)

 

Ля шпакоўні сядзіць … (шпак)

У рэчцы плюскае … (шчупак)

 

Мышы ловіць … (кот)

Землю рые … (крот)

 

Узімку к нам ляціць … (сініца)

У нары жыве … (лісіца)

 

Шчабятуха, белабока,

Хутка лётая …(сарока)

 

Белы падае пушок,

Называецца … (сняжок)

 

Снег сышоў і на ўзлеску,

Як заўжды цвітуць … (пралескі)

 

Пойдзеш у лес, маркотны бор,

Там сустрэнеш … (мухамор)

 

Анекдоты

 

Школьнікі сустракаюць п’я-нага чалавека і пытаюць:

— Дзядзенька, скажыце, калі ласка, якая зараз гадзіна?

— Пры чым тут гэтая гадзіна, галоўнае, каб вы, дзетачкі, добра вучыліся!

 

*   *   *

— Паліш? — пытаецца бацька ў сына. — Як ставяцца да гэтага настаўнікі?

— Адныя прапануюць самі, іншыя страляюць.

 

*   *   *

— Оля! Як табе падабаецца новы настаўнік? Ён прыгожы, ку-льтурны…

— Скажа тое мамка. Толькі Віця-двоечнік з паралельнага кла-са цалуецца лепш яго.

 

*   *   *

«Новы беларус» прыяз-джае з Парыжу. Жонка пытае:

— Што цікавага ў Парыжы?

— Ды нічога. Бачыла ў ко-раша Вавана ў туалеце «Джакон-да» залітая лакам вісела. Дык яна цяпер у Луўры, толькі без лаку. Навошта яны яго садралі. З лакам прыгажэй.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *