НАША СЛОВА № 42 (1453), 16 кастрычніка 2019 г.

Панядзелак, Кастрычнік 21, 2019 0

Беларуская грамадскасць выступіла з адмысловым зваротам адносна стану беларускай мовы ў краіне

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, закла-почаны тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі.

Паводле Канстытуцыі Беларусі, абедзве мовы — бела-руская і расейская — ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх дасле-даванняў, 48 % беларусаў лічаць беларускую мову роднай, але доступ да адукацыі на беларускай мове застаецца абмежаваны: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-бела-руску; у краіне няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання. Мова 85 % кнігаў, што выдаецца ў Беларусі штогод, — расейская; па-беларуску выходзіць толькі 9,5 % кніг.

Паколькі ў апошнія гады колькасць ініцыятываў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, няспынна расце, надышоў час, каб беларуская нацыя напоўніцу карысталася ўласнымі правамі на самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку і праз сваю мову.

На неабходнасць падтрымаць беларускую мову ў Беларусі звяртае ўвагу міжнародная супольнасць. Асам-блея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-м штогадовым Кангрэсе звярнулася з заклікам да ўладаў Беларусі пава-жаць, абараняць і дапільноўваць правы ўсіх беларуска-моўных і дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай. Таксама Міжнародны ПЭН звяртаецца да карпарацыі «Google» ды іншых інтэрнэт-платформаў, каб яны прызналі беларускую мову і забяспе-чылі беларусам магчымасць у поўнай меры карыстацца ёй на гэтых пляцоўках.

Беларускай мове мусяць быць створаныя спрыя-льныя ўмовы для развіцця і роўныя шанцы ў параўнанні з расейскай мовай.

4 кастрычніка ў Беларусі пачаўся чарговы перапіс насельніцтва. Звесткі перапісу, паводле Закону «Аб перапісе насельніцтва», будуць уплываць на фармаванне дзяржаў-най палітыкі ў розных сферах. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову род-най, залежыць далейшая палітыка дзяр-жавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Мы перакананыя, што родная мова — не абавязкова «першая засвоеная ў дзяцінстве». Родная мова — гэта эмоцыі ды пачуцці, гэта тая мова, якую вы адчуваеце роднай, мовай сваіх дзядоў. Незалежна ад таго, якой мовай вы кары-стаецеся ў штодзённым жыцці, беларуская мова нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Мы заклікаем усіх, хто з нейкіх прычынаў можа / хацеў бы назваць беларускую мову роднай, абраць яе роднай падчас перапісу насельніцтва. Маленькі ўчынак — глабальнае значэнне.

Мы прапаноўваем арганізацыям грамадзянскай супольнасці і публічным асобам далучацца да гэтага звароту і пашыраць яго ў сваіх колах. Гісторыю робім мы, і гэта не складана. Дастаткова выявіць волю і заявіць пра сваё — роднае.

«Арт Сядзіба».

Беларускі ПЭН-цэнтр.

ЗБС «Бацькаўшчына».

Тэлеканал «Белсат».

Symbal.by.

Саюз беларускіх пісьменнікаў.

 

Калі вы як публічная асоба ці ваша арганізацыя падзяляеце гэты зварот, калі ласка, напішыце нам пра гэта на адрас pierapis2019@gmail.com з пазнакай «подпіс пад зваротам» і мы дадамо ваш подпіс.

Калі вы хочаце падпісаць зварот як арганізацыя, напішыце, калі ласка, поўную яе назву.

Калі вы хочаце падпісаць зварот як публічная асоба, то дашліце, калі ласка, поўнае імя і прозвішча і таксама сваю сферу дзейнасці.

Пад зваротам ужо падпісаліся:

Арганізацыі:

  1. ПУ Беларускi дакументацыйны цэнтр;
  2. ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;
  3. Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
  4. Міжнародная грамадская арганізацыя «Euro-Belarus;
  5. Лятучы ўніверсітэт;
  6. Крама-музей «Б/Уржуазные ценности»;
  7. Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі;
  8. Центр правовой трансформации;
  9. Офiс па правах людзей з iнвалiднасцю;
  10. Экспертна-прававое таварыства «Ініцыятыва FORB»;
  11. Саюз беларускіх пісьменнікаў;
  12. Беларускі дом правоў чалавека;
  13. Дабрачынная арганізацыя «Беларусы ў Чыкага»;
  14. Выдавецтва «Коска»;
  15. Беларускі Хельсінскі Камітэт.
  16. Асамблея НДА

і шэраг прыватных асобаў.

Крыніца: budzma.by.

 

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У кастрычніку мы атрымалі невялікую прыбаўку ў падпісцы. Але прыбаўка вельмі нязначная, пры тым, што Магілёўская вобласць сумела і цяпер упасці.  Мы страцілі чытачоў папяровай газеты, а ці набылі чытачоў сайта, то яшчэ пытанне. Тым не менш, газета прадаўжае выходзіць, і ніякіх песняў жальбы не будзе. Мы былі, ёсць і мусім быць. А сёння пачынаем барацьбу за падпісчыка на 2020 год.

Ліпень Кастрычнік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.         8    12

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             7      7

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                —       —

Івацэвічы р. в.          2       2

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             1       1

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                5       4

Пружаны р.в.           2       4

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     38      43

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      1       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            17     19

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            5      5

Гарадок р.в.              —       —

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           —      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     18

Орша гор.                 6      5

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             4       4

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  5       5

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    77      78

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       3

Барысаў гор.            5       3

Вілейка гор.              1       1

Валожын гор.           5       6

Дзяржынск р.в.        5       7

Клецк р.в.                 1       —

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     6       6

Любань р.в.              2       1

Менск гор.           147    168

Менск РВПС          10     11

Маладзечна гор.      5       8

Мядзель р.в.            3       2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              7       7

Смалявічы р.в.        2       4

Слуцк гор.               4       5

Салігорск гор.         3       3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       3

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             1       2

Усяго:                   221    248

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          1       2

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             13     15

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.         6     11

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               1       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     33      41

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                2       2

Ваўкавыск гор.         3       3

Воранава р.в.            2       2

Гародня гор.           24     28

Гародня РВПС        14    14

Дзятлава р.в.             5      7

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       2

Карэлічы р.в.            1       1

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       1       1

Астравец р.в.            1       2

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           7      7

Слонім гор.               8       7

Свіслач р.в.               5       4

Шчучын р.в.             1       1

Ліда                            7       8

Усяго:                      88     94

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1      —

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            21     17

Асіповічы гор.          7       7

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       2

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       1

Усяго                       41     36

Усяго на краіне:  498   540

 

Дзеля памяці пра Васіля Быкава

Старшыні праўлення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Чаргінцу Мікалаю Іванавічу

 

Шаноўны Мікалай Іванавіч! 19 чэрвеня 2019 года Віцебская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны сумесна з Віцебскай абласной бібліятэкай правялі творчы вечар, прысвечаны 95-ай гадавіне з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Быкава. На вечары ўсе прысутныя з вялікім болем і шкадаваннем канстатавалі, што ў Віцебску да гэтага часу не ўвекавечана памяць нашага славутага земляка. Ніводная культурна-асветная ўстанова, вуліца ці плошча не носіць імя Быкава. Няма і помніка Васілю Быкаву, ліквідаваны абласны Літаратурны музей з экспазіцыямі, прысвечанымі знакамітым землякам.

Нашы адпаведныя прапановы па ўвекавечанні памяці В.У. Быкава не знаходзяць, на жаль, падтрымкі ў кіраўнікоў горада Віцебска і вобласці. У сувязі з гэтым мы просім Вас — вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аўтарытэтнага кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі — выступіць з хадайніцтвам перад Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб прысваенні імя Васіля Уладзіміравіча Быкава Віцебскай абласной бібліятэцы. Практычна толькі Вы адзін засталіся з пісьменнікаў, якія добра ведалі і цанілі Васіля Быкава, доўгія гады сябравалі з ім.

Да Вашага ведама заўважым, што прысваенне Віцебскай абла-сной бібліятэцы імя В.У. Быкава, якая цяпер носіць імя У.І. Леніна, ні ў якім разе не зменшыць памяць пра Леніна, бо ў Віцебску ёсць помнік Леніну, плошча імя Леніна, цэнтральная вуліца горада таксама носіць імя Леніна, а яшчэ ёсць гарадская паліклініка імя Леніна.

Мы ведаем, паважаны Мікалай Іванавіч, што Вашы ініцыятывы і прапановы ў розных напрамках грамадскага і культурнага жыцця краіны ўспрымаюцца з даверам і ўвагай кіраўнікамі дзяржаўных органаў улады. Таму мы маем надзею на станоўчае вырашэнне пытання аб прысваенні Віцебскай абласной бібліятэцы імя Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Старшыня рады

Віцебскай абласной арганізацыі

ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»                    Ю.М. Бабіч.

01.07.2019. Віцебск.

Старшыні рады

Віцебскай абласной арганізацыі

ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Бабічу Ю. М.

 

 

Паважаны Юрый Міхайлавіч!

Атрымалі Ваш ліст і раздзяляем занепакоенасць Вашай арга-нізацыі аб адсутнасці мемарыялізацыі імені Васіля Быкава ў Віцебску.

На адрас старшыні Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарстнёва Саюз пісьменнікаў Беларусі накіраваў ліст. У ім сказана пра тое, што наша арганізацыя з 2001 года вядзе актыўную работу па ўшанаванні памяці Героя Сацыялістычнай працы, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР і БССР, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Шэраг нашых прапаноў браўся пад ўвагу асабіста Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. Як, напрыклад, адкрыццё філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на летніку пісьменніка ў г. п. Ждановічы.

На дадзеным этапе пісьменніцкая арганізацыя звяртае ўвагу ўла-даў на неабходнасць назвы вуліцы ў Менску імем Васіля Быкава, уста-ноўкі яму помніку. Дарэчы, варыянт помніка таксама падрыхтаваны.

У лісце да М. М. Шарстнёва мы выказваем нашу агульную пазіцыю аб неабходнасці і ў Віцебску ўславіць імя выбітнага літаратара, чалавека насамрэч заслужанага і паважанага. Як, дарэчы, звяртаем увагу і на неправамернае закрыццё Літаратурнага музея з экспазіцыямі, прысвечанымі знакамітым землякам. Гэта наша гісторыя, гонар і слава.

Спадзяёмся, што наш голас будзе пачуты і да святкавання пачэ-снай даты — 75-годдзя Вялікай Перамогі — імя Васіля Быкава загучыць больш значна у Віцебску.

Дзякуй Вам за Ваша шчырае стаўленне да захавання каштоў-насцяў важных для ўсіх нас беларусаў.

 

Старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»         М.I. Чаргінец.

Да 30-годдзя ТБМ

«Да літаратурных герояў ішоў па сэрцы»

«Выдатны мастак —  гэта вялікі

 і дзіўна прыгожы свет»,-

В. Карамазаў.

 

9 кастрычніка на сядзібе ТБМ адбылася сустрэча  з адным з лепшых беларускіх празаікаў — Віктарам Філімонавічам Карама-завым. Летам творца адзначыў 85-гадовы юбілей, а зараз змог па-дзяліцца сваімі апошнімі здабыт-камі і думкамі.

Чытачы прыйшлі на суст-рэчу з масцітым літаратарам з яго выданнямі 80 -90- тых гадоў,  з чы-рвоным кнігазбораўскім томам сучаснага класіка. Усе былі ўра-жаны, убачыўшы бадзёрага духам і душэўна багатага творцу, які кра-нуў сваім цёплым позіркам і муд-рымі развагамі. Прагучалі ўрыўкі  з кніг: «Краса і воля», «З вясной у адным вагоне», «Антон».

Больш за дзве гадзіны пра-цягвалася сустрэча на сядзібе ТБМ з Віктарам Карамазавым і ад кожнай новай жыццёвай гісторыі ў слухачоў захоплівала дух.

Тэбээмаўцы даведаліся, як беспрытульны хлопец ездзіў на даху цягніка і ратаваўся ад голаду ў ваенны час, калі дзеці хавалі дзя-цей, стаялі гарой адзін за аднаго. Бацька знайшоў яго ў прытулку на ваенным заводзе пад Ульянаў-скам. Філімон Карамазаў быў на-стаўнікам, выкладаў беларускую мову і літаратуру, у 30-тыя гады ён вучыўся ў аспірантуры ў Мен-ску, але вучобу вымушаны быў кінуць. У 1937 годзе ён выехаў у Крычаў, і бацькі выкладалі ў Кры-чаўскай школе.

Дух падарожжаў, абуджа-ны ў маленстве, вадзіў яго па лясах Магілёўшчыны, дзе замацавалася  яго сяброўства з леснікамі і вяліся назіранні за прыродай. Будучы пі-сьменнік з плытагонамі плаваў па Сожы, у ранніх апавяданнях апі-сваў сваё захапленне прыродай і гісторыю кахання на плытах. Душа вандроўніка прыкіпела да вёскі Лі-мень, да роднага лесу, рыб і звя-роў, канторы з леснікамі, вальера з аленямі.

— Усе героі аповесцяў і ра-манаў — леснікі, паляўнічыя і плы-тагоны — былі маімі жывымі сяб-рамі. Я ішоў да іх з любоўю, -засведчыў аўтар.

А потым сцяжынка вывела пісьменніка на мастакоў-пейза-жыстаў. Яму давялося падарож-нічаць па мясцінах Вітольда Бя-лыніцкага-Бірулі і іншых жывапі-сцаў. Захапленне жывапісам жыло ў яго душы з маленства, заўсёды з сабой быў нататнічак з алоўкам.

Замежныя камандыроўкі, паездкі ў Парыж, на Сейшэльскія астравы, Мальдзівы  і на Маўрыкій прынеслі новыя ўражанні і былі плённымі.

У сваіх раманах пісьменнік шукаў адказы на глыбокія пытанні. Яго цікавіў духоўны стрыжань мастака, пошукі праўды  ў мас-тацтве. Даследчыка хвалявалі ня-простыя пытанні:

Як адважыўся хворы, ча-сткова паралізаваны Бялыніцкі — Біруля паехаць у лес, на лецішча «Чайка», каб там працаваць? Як знайшоў Гаўрыіл Вашчанка пра-вобраз для напісання партрэта Кі-рылы Тураўскага, калі выконваў ілюстрацыі для кніг? Чаму вы-датны рускі жывапісец Мікалай Неўраў, які пасяліўся ў беларус-кай вёсцы Лыскаўшычыне, каб шукаць фактуру для партрэтаў ге-рояў, не змог знайсці сапраўдных прататыпаў у асяродзі парабкаў, не вытрымаў халопскага духу і за-стрэліўся? Чаму Фердынанд Руш-чыц пасля пераезду ў Варшаву, згубіўшы нацыянальнае асяродзе, якое сілкавала яго творчасць, адчуў дэпрэсію і закінуў на нека-торы час пэндзлі?

На жаль, ужо даўно дзяр-жаўнае  выдавецтва «Мастацкая літаратура» не друкуе  прозу адна-го з найлепшых прадстаўнікоў фі-лалагічнага пакалення.У апошнія гады кнігі даводзілася выдаваць за свае грошы, за сродкі саміх мас-такоў і пры падтрымцы СБП.

На сустрэчы прысутнічала дачка пісьменніка Людміла Вікта-раўна, якая выкладае беларускую мову і літаратуру ў школе ў Мен-ску і заахвочвае сваіх вучняў да чытання глыбокіх мастацкіх тво-раў.

Пажаданні здароўя і даў-галецця выказаў свайму сябру ма-стак Віктар Кірылавіч Барабанцаў. Ад імя сяброў ТБМ шаноўнаму госцю падзякаваў старшыня Мен-скай гарадской арганізацыі Аляк-сандр Давідовіч.

 

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Слова да кандыдатаў у дэпутаты 8-га склікання Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прызна-чаны на 17 лістапада 2019 года, г.зн. раней да заканчэння тэрміну…? Грамадства не без прычыны моц-на ўзрушана ўсталяванай практы-кай правядзення выбараў у гэты заканадаўчы орган. Яны право-дзяцца без выбараў, а шляхам прызначэння кандыдатаў у дэпу-таты, прычым ва ўсім паслухмя-ных толькі ўладам, а не тым, хто іх выбірае. На вялікі жаль, такая заганная практыка вельмі ўтры-валілася ў нашым  грамадскім жыцці. Далей ніяк нельга мірыцца з ёю. Таму мы і вырашылі пара-зважаць з тымі, хто пажадаў тра-піць у гэты заканадаўчы орган, узяць на сябе такія адказныя перад народам абавязкі.

Кожны з вас, шаноўныя будучыя дэпутаты, павінны глы-бока ўсведамляць, што чарговыя выбары ў Нацыянальны сход праходзяць у  незвычайна склада-ны, нялёгкі для нас час, калі  пад сур’ёзнай пагрозай знаходзіцца дзяржаўны суверэнітэт краіны, які ў нас так і не стаў рэальным. Не-выпадкова з боку ўладаў выбар-чая кампанія  і праходзіць у абса-лютным маўчанні пра ўсё тое ганебнае, што адбылося з нашым нацыянальным жыццём за чвэ-ртку стагоддзя функцыянавання прэзідэнцкай сістэмы  нязменна-га кіравання ім адной і той жа асобай, што, як сведчыць сусве-тны досвед, характэрна толькі краінам, дзе непадзельна пануе таталітарызм. Таму і зразумела, чаму на самым высокім дзяр-жаўным узроўні  забяспечваецца поўны байкот гэтай «гістарычнай» даты (чвэртку стагоддзя?) — двац-цаціпяцігоддзе існавання прэзі-дэнцкай вертыкалі, каб толькі на-род не задумаўся, чаму мы за такі працяглы час панеслі нечуваныя каласальныя страты ў сваёй эт-накультурнай самабытнасці, дася-гнулі мяжы поўнай беларускамоў-най анямеласці народа… . Так і хочацца запытаць усіх рангаў дзя-ржаўных дзеячаў, дэпутатаў, кі-раўнікоў навуковых, вышэйшых навучальных устаноў, творчых арганізацый, асабліва пісьменніц-кіх, палітычных партый, нацыяна-льных рухаў: «Што ж вы  маўчыце ў гэтую страшэнную для нашай святой Бацькаўшчыны часіну?! Няўжо Вам не баліць, што паводле свайго культурна-моўнага жыцця яна ўжо не Беларусь, а, пад вялікім прымусам адарванага ад народу чыноўніцкага апарату, становіцца часткай Расіі, бяспраўным, мары-янетачным квазісуб’ектам так званай Саюзнай дзяржавы?!  Усё гэта звышалагічна, неадэкватна цывілізаваным нормам і гістары-чнай практыцы жыццядзейнасці цывілізаваных нацый. У нас скла-лася цвёрдае перакананне, што адказныя за лёс беларускага наро-да высокае чыноўніцтва, паднача-леныя ім  ідэолагі, даволі шырокія колы інтэлігенцыі цалкам пагадзі-ліся са стратай беларускім наро-дам сваёй этнакультурнай адмет-насці і пераходам на жыццё згодна з рускімі культурна-моўнымі стандартамі, што кладзе канец яго самабытнаму жыццю, пераўтва-рае ў сурагат рускай нацыі.

Да таго ж яшчэ Прэзідэнту і Ураду так і не ўдалося больш чым за чвэртку стагоддзя існавання ў найвышэйшай ступені сімваліч-най Рэспублікі Беларусь забяспе-чыць не на словах, а на справах «трывалую стабільнасць» у экана-мічным, сацыяльным развіцці на-цыі. Беларусь адзіная на постса-вецкай прасторы краіна, дзе ні рубля не выплацілі нахабна аба-крадзеным дзяржаваю ўкладчы-кам ашчадных касаў. Да сёння-шняга дня публічна не абнарода-вана навукова абгрунтаваная эка-намічная мадэль развіцця краіны.  Ідзе пагалоўнае матэрыяльнае і духоўнае збядненне людзей, за вы-няткам толькі пэўных катэгорый дзяржаўных апаратчыкаў, высокіх чыноўнікаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікоў прадпры-емстваў і ўстаноў, некалькіх дзя-сяткаў паспяховых не з ласкі ўла-даў прадпрымальнікаў. Такая па-літыка  выклікае заканамернае незадавальненне беларускага на-рода.

Заўважым, падобнае адбы-ваецца, нягледзячы на тое, што ад моманту ўтварэння Рэспублікі Бе-ларусь яе дзяржаўная машына так шмат увагі надае выкананню сваёй сацыяльна-эканамічнай функцыі, баючыся, хаця б не дапусціць та-тальнай галечы народа. Галоўны ж клопат дзяржавы —  надзейна ўтрымліваць уладу ў руках тых, у каго яна больш за чвэртку ста-годдзя стабільна знаходзіцца. А вось з забеспячэннем жаданага эканамічнага і тэхналагічнага ро-сту, паляпшэннем матэрыяльнага дабрабыту народа праблем не змяншаецца. Мы цвёрда ўпэўне-ны ў тым, што галоўнай пры-чынай усіх нашых бедаў з’яўля-ецца свядомае ігнараванне дзяр-жавай такой архіважнай ва ўсе часы — і асабліва з паглыбленнем працэсаў сусветнай глабалізацыі — функцыі, як нацыястваральная, ў аснове якой ляжаць культура і мова тытульнага народа. Пры су-часнай ступені абрусення яму ні ў чым не дасягнуць прагрэсу, не быць надзейным абаронцам Ба-цькаўшчыны.

Этнічная мова — душа на-рода. Без роднай мовы, роднай песні, адукацыі на ёй народ стано-віцца нацыянальна-пасіўным ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Бе-ларусаў свядома стагоддзямі тры-малі і трымаюць у такім кабаль-ным стане. Шматлікімі дзяржаў-нымі інстытуцыямі прапаганду-ецца шкодная ідэалогія, што бела-русы няздатныя на вялікія здзяй-сненні, у тым ліку і ў духоўнай  сферы, на што ўжо  асабліва не рэагуе і само грамадства. Займац-ца ж нацыятворнай функцыяй палітычнаму кіраўніцтву Рэспу-блікі Беларусь трэба з такой вялі-знай адказнасцю, як аніводнай з іншых створаных на постсавецкай прасторы дзяржаў, бо на час рас-паду СССР беларускі народ па віне партыйных і савецкіх органаў быў найбольш зрусіфікаваным, этні-чна абяскроўленым. У такой экст-рэмальнай сітуацыі роля Прэзі-дэнта і Урада лёсавызначальная ў стварэнні неабходных умоў для самабытнага этнакультурнага раз-віцця сваёй краіны. Прэзідэнцкая ж вертыкаль тут ні ў чым не да-памагла і не збіраецца дапамагаць тытульнай нацыі. І самае страш-нае, недаравальнае — не забяспе-чыла яе роднай мове статусу рэа-льна дзяржаўнай. Адсюль усе нашыя бясконцыя беды: рэзкае зніжэнне нацыянальнай самасвя-домасці, нечуваная дагэтуль дэ-градацыя беларускай этнічнай ідэнтычнасці, паталагічны нацы-янальны нігілізм, які так бязмерна распаўсюдзіўся сярод дзяржаўных чыноўнікаў, інтэлектуальнай элі-ты, якія сталі зусім няздольнымі займацца так неабходнай нашаму  народу нацыятворнай  дзейнасцю. Зараз мы з-за сур’ёзных хібаў дзя-ржаўнай нацыянальнай палітыкі, куды менш падобныя на адмысло-вую нацыю, чым чвэртку стагод-дзя таму. Беларусы на сваёй род-най зямлі практычна цалкам апы-нуліся па-за ўласнай культурна-моўнай нівай. Яны сталі прыгон-нымі аратымі і сейбітамі на чужым ім рускім культурна-моўным полі.

Страшэнна непакоіць, што на такое глабальнае этнічнае адмі-ранне беларусаў не адгукнуліся дзейныя дэпутаты, сярод якіх так багата адукаваных, умудроных жыццёвым досведам асобаў. Як жа хочацца беларусам пачуць ад сваіх абраннікаў адказы на пытан-не, што  трэба рабіць, каб не загі-нуць у рускамоўнай твані!

Будучыя пакаленні наву-коўцаў, асвятляючы  нашае суча-снае архітрывожнае, дарэшты зру-йнаванае этнакультурнае жыццё і не знойдуць сярод дэпутатаў дру-гой паловы 1990-х — двух першых дзесяцігоддзяў ХХI ст. аніводнага, хто за час працы ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь наву-чыўся размаўляць па-беларуску, выказаў гнеўны пратэст супраць дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. І куды толькі падзеліся дэпутаты, падобныя на пасла вальнага Сойма Рэчы Паспалітай ад Наваградскага ваяводства Тадэвуша Рэйтана, які жыццё сваё ахвяроўваў, каб толькі палітычны суб’ект Рэчы Паспа-літай Вялікае Княства Літоўскае не быў уключаны ў час яе першага падзелу ў 1772 годзе ў склад Расі-йскай імперыі? Адказаць на такое пытанне зусім не складана: абса-лютную бальшыню дэпутатаў На-цыянальнага сходу Рэспублікі Бе-ларусь усіх скліканняў ніколькі не хвалюе самая небяспечнае, самая агрэсіўная ў нашай айчынай гісто-рыі палітыка русіфікацыі. З ёй яны звыкліся і нічога кепскага, заган-нага не бачаць у сучаснай дзяр-жаўнай антыбеларускай культур-на-моўнай палітыцы. Унікальная з’ява для ўсяго цывілізаванага свету.

Насуперак элементарнай логіцы, здароваму сэнсу палітыкі, якія ўлетку 1994 года прыйшлі да ўлады, спынілі досыць эфектыў-ную на пачатку 1990-х гадоў бела-русізацыю і пачалі суцяшаць на-род усялякімі надуманымі бай-камі нібыта руская мова — гэта спрадвеку яго родная мова. За та-кую несусветную хлусню трэба было б строга караць, не звяр-таючы ўвагі на пасады. Не каралі, што толькі пагаршала сітуацыю і давяла сучасных беларусаў да этнічнага вымірання.

Сусветны досвед перака-наўча сведчыць: са стратай род-най мовы немінуча гіне яе пры-родны носьбіт — нацыя, а разам з ёю і ўсё астатняе, у тым ліку і рэ-альны дзяржаўны суверэнітэт. Падтанцоўваючы варожай, небя-спечнай ідэалогіі «русского мира», нашы гора-палітыкі пачалі зацята ўбіваць у галовы беларусаў і яшчэ адну несусветную, крайне небяс-печную хлусню, што яны — адзіны з рускім народ. Палітыкамі, дзяр-жаўнымі ідэолагамі не дапуска-лася аніякага публічнага аспрэч-вання гэтых афіцыйных фальсі-фікацый. У такой абсурднай  сіту-ацыі спынілася на дзяржаўным узроўні рэгуляванне моўнага пра-цэсу.  За апошнюю чвэрць стагод-дзя афіцыйнае двухмоўе прывяло да катастрафічнага стану бела-рускую мову ў Рэспубліцы Бела-русь.  І калі ўжо нашае чынавен-ства зразумее, што толькі адзіная дзяржаўная беларуская мова ў краіне — галоўны гарант забеспя-чэння яе этнакультурнай сама-бытнасці, рэальнага суверэнітэту?

З усёй адказнасцю сцвяр-джаем, што стратэгічнай, неда-равальнай памылкай Прэзідэнта, як пераканаўча засведчыў час, быў яго асабісты выбар для абслу-гоўвання ўсіх сфераў афіцыйнага жыцця толькі адной рускай мовы пры канстытуцыйным двухмоўі. Усю пражытую чвэртку стагоддзя і сёння толькі гэтай мовай і кары-стаюцца ён і падначаленае яму  чынавенства, з якога бяруць пры-клад усе катэгорыі службоўцаў. Як вынік такой заганнай палітыкі, сучаснае становішча беларускай мовы — аварыйнае, катастрафічнае. Суцяшае, што не бязвыхаднае, калі да выпраўлення яго падысці па-дзяржаўнаму, а не самапасам.  Вось таму мы і вырашылі гэтую без перабольшвання нацыяналь-ную трагедыю давесці да розуму, да сэрца тых, хто сёння вылуча-ецца кандыдатам у дэпутаты На-цыянальнага сходу Рэспублікі Бе-ларусь восьмага склікання.

На сесіях усіх папярэдніх Нацыянальных сходаў ніколі не ўзнімалася пытанне, як забяс-печыць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай не толькі на словах, але і на практыцы. Таму, як станеце дэпутатамі, зрабіце, ша-ноўныя, так наспелае выключэнне з такой нічым не апраўданай, су-пярэчнай святым  беларускім ідэ-алам практыкі. Рашуча, настойліва патрабуйце ад высокага  паліты-чнага кіраўніцтва краіны ўвядзен-ня роднай мовы яе тытульнай на-цыі ва ўсе сферы афіцыйнага жыцця і ў першую чаргу ў самыя верхнія эшалоны дзяржаўнай ула-ды. Калі ж тут, як і сёння, будзе непадзельна панаваць руская мо-ва, беларуская мова немінуча загі-не, а разам з ёю рухнуць у нябыт і сама дзяржава, і сам беларускі народ. Беларусы будуць мець пер-спектыву толькі ў сапраўднай на-цыянальнай дзяржаве, дзе ва ўсіх сферах грамадскага жыцця вольна  пануюць іх родная культура і мова — адзіных законных гаспадароў на гэтай спаласаванай асіміляцыяй дзялянцы еўрапейскай тэрыторыі.

Вялікага Вам поспеху ў выратаванні самага галоўнага, са-мага дарагога, нічым не заменнага ўнікальнага багацця любай Баць-каўшчыны — яе роднай беларускай мовы! Таму, хто не пажадае, ня-здольны на такі высакародны на-цыянальна-патрыятычны вычын, лепш было б устрымацца ісці ў дэпутаты. Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь патрэбныя не тыя, хто здольны толькі дагаджаць, нізка кланяцца высокаму палітыч-наму кіраўніцтву краіны, а са-праўдныя прарабы, архітэктары нацыянальна-культурнага будаў-ніцтва, самаадданыя змагары за родную беларускую мову, яе шчырыя, актыўныя носьбіты. Мы разам з Вамі помнім, яшчэ не за-быліся, калі дэпутаты мінулых скліканняў Нацыянальнага сходу і сённяшняга адседжвалі і адседж-ваюць свой тэрмін, «як мышы пад венікам». Сваіх абраннікаў людзі не чулі і не  бачылі ў віхурах гра-мадскага жыцця. Яны амаль не мелі зносінаў праз сродкі масавай інфармацыі з народам Беларусі.  Беларусы хочуць бачыць і чуць сваіх абраннікаў у сродках маса-вай інфармацыі, дыскутаваць з Вамі.

Жыць беларускай нацыі ў вяках у роднай мове!

 

Прафесары Леанід Лыч, Мікола Савіцкі,      

29.09.19 г.

Візантыйскі перыяд у гісторыі беларускага мураванага дойлідства

Тэзісы даклада на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

 

Пасля таго, як у канцы X ст. на землях усходніх славян з’явілася хрысціянства, у іх жыцці і асабліва ў жыцці і побыце племян-ных эліт, перадусім князёў і баяр, адбыліся значныя змены. На тэрыторыі Беларусі з’яві-лася пісьмовасць, мураванае дойлідства, но-выя віды мастацтва: іканапіс, фрэскавы рос-піс храмаў і нават жылых будынкаў.

Усё гэта прыйшло з Візантыі і такса-ма аказала значны ўплыў на ўсе сферы дзей-насці тагачасных жыхароў першай усходне-славянскай дзяржавы, якая мела назву Русь, а пазней, у ХІ-ХІІ стст., Руская зямля. Ство-раная князем Алегам у канцы IX ст., гэтая дзяржава пачала распадацца на асобныя княствы ўжо ў канцы XI ст. (Любеч, 1097) і канчаткова знікла з карты Еўропы ў пачатку XII ст.

Пазней гэтую дзяржаву гісторыкі на-звалі Кіеўская Русь, а савецкія сталінскія гіс-торыкі далі ёй назву «Древняя Русь», якая нібыта мела адзіную «древнерусскую на-родность» і агульную «древнерусскую» ар-хітэктуру. Гэтая міфічная краіна, на іх думку, існавала да 1237-1240 гг., пакуль не прыйшлі войскі хана Батыя і яе не заваявалі.

Савецкія археолагі называлі культур-ны пласт пры раскопках усходнеславянскіх гарадоў, які існаваў да 1237-1240 гг., «даман-гольскім» нават і ў тых гарадах, дзе манголы ніколі не былі. Сталіцай «Древней» Русі са-вецкія гісторыкі лічылі Кіеў, але глядзелі на яе тэрыторыю з Масквы, таму землі БССР, а таксама Смаленшчыны, называлі як «За-падные земли Киевской Руси или Древне-русского государства». Але калі глядзець на Беларусь з Кіева, то гэтыя землі не заходнія, а паўночныя.

Трэба сказаць, што Полацкае княст-ва нядоўга ў часы князя Уладзіміра ўваходзі-ла ў Кіеўскую дзяржаву, але потым хутка аднавіла сваю незалежнасць і вяла войны з Кіевам у XI і пачатку XII стст.

Цяпер, пасля распаду СССР і існаван-ня асобных дзяржаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы, нам трэба канчаткова адмовіцца ад сталінска-савецкай тэрміналогіі, якая па-сля 2014 г. стала насіць прыкметы «русского мира» і непрыхаванай агрэсіўнасці з боку некаторых расійскіх гісторыкаў.

Таму мы прапануем назваць першы этап беларускага мураванага дойлідства ві-зантыйскім, які пачаўся з будаўніцтва Пола-цай Сафіі ў другой палове XI ст. і доўжыўся да канца XII ст. Найбольшы росквіт гэтага перыяду прыпадае на XII ст., калі на тэрыто-рыі Рэспублікі Беларусь існавала некалькі самабытных архітэктурных школаў.

Сярод іх полацкая архітэктурная школа, ад якой засталося 10 архітэктурных будынкаў і асабліва Спаса-Праабражэн-ская царква першай паловы XII ст. з унікаль-ным фрэскавым роспісам і віцебская архі-тэктурная школа, заснаваная візантыйскім дойлідам. Ад яе засталіся храмы ў Віцебску і Наваградку, а таксама, магчыма, у Слуцку. Таксама вылучаецца Гарадзенская архітэк-турная школа, якая мела некалькі храмаў, княжацкі палац, абарончыя сцены ў Гарод-ні і недабудаваны храм у Ваўкавыску. У Тураве ў XII — пачатку XIII стст. існаваў вялікі мураваны храм, пабудаваны кіеўскімі май-страмі. Мураваныя храмы маглі быць так-сама ў Пінску і Гомелі, дзе знаходзілі пліткі падлогі і старажытную цэглу (плінфу).

Варта адзначыць, што беларускія на-вукоўцы не выключаюць дзейнасць на тэ-рыторыі Беларусі не толькі грэчаскіх, але і балгарскіх майстроў. Канцом гэтага этапу ўмоўна можна назваць 1204 г., калі крыжакі захапілі Канстанцінопаль і Візантыйская імперыя надоўга знікла з мапы свету.

Алег Трусаў,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Напісанае застанецца

Хачу выказаць думку пра публікацыі ўспамінаў пра Наталю Санько («Наша слова», травень — чэрвень 2019 г.).

Шкадую, што адкрыла для сябе гэ-тую неардынарную асобу толькі цяпер. Шматграннасць яе талентаў і зацікаўленняў проста ўражвае: поруч з асноўнай прафе-сіяй біёлага-эксперыментатара Наталя Санько займалася гістарычнай асветай мо-ладзі, рыхтаваннем выставаў пра знаных суайчыннікаў, удзельнічала ў міжнародных кніжных выставах, рыхтавала цікавыя разна-стайныя матэрыялы для беларускага кален-дара «Родны край»… І пры гэтым адыграла вялікую ў ролю ў публікацыі і пашырэнні праўдзівых тэкстаў пра беларускую гісто-рыю і культуру — тады, калі гэта несла рэа-льную рызыку.

Перачытаўшы кранальныя радкі пра яе, я падумала: які ўзор адданага высокай ідэі чалавека, які сціпла робіць сваю справу, не чакаючы на ўзнагароду і не разлічваючы на гучнае ўшанаванне! Такія на першы погляд непрыкметныя рупліўцы беларуш-чыны — грунт і аснова руху Беларусі наперад. У 1970-я, 80-я, 90-я гады ўжо мінулага стагоддзя яны па каліву рабілі свой унёсак у нашу незалежнасць і яе духоўныя пад-ставы.

Сярод такіх годных людзей Наталя Санько. І вельмі важна, што ў друку з’явіліся і таму застануцца ў нашай гістарычнай памяці назаўсёды ўспаміны яе ўдзячных сучаснікаў.

Аляўціна Вячорка.

 

Да юбілею Алеся Кроя

Сябру агульнанацыянальнай Рады Таварыства беларускай мовы, гарадзен-скаму актывісту Алесю Крою споўнілася 60. Сваю працу на грамадскіх пачатках ён прысвячае працы па пашырэнні і захаванні беларускай адукацыі пры вельмі негатыў-ных варунках яе існавання ў Беларусі. Дзякуючы яго ўкладу, гарадзенскі аддзел адукацыі стварыў пры двух расейскіх шко-лах № 32 і 34 па адным беларускім класе. І штогод фармуюцца, хоць і невялікія, але дзейсныя беларускія класы. Кажа Алесь Крой:

— Ёсць каштоўнасныя прычыны, па якіх бацькі аддаюць сваіх дзяцей. Гэта звычайна невялікая частка беларусаў, якія сапраўды ўяўляюць беларускую гісторыю, ведаюць, адкуль іх род. Але большасць лю-дзей каштоўнасці мовы, гісторыі, культуры сваёй краіны да канца не разумеюць. Ім больш патрэбны нейкія практычныя пры-чыны. Гэтыя практычныя прычыны мы таксама распрацавалі і даводзім да бацькоў, да адміністрацыі.

Апошні час Алесь Крой прысвяціў шмат працы па мемарыялізацыі памяці ака-дэміка Яўхіма Карскага. Створаны адмы-словы прыпынак у вёсцы Мігова Гарадзен-скага раёна, дзе супыняўся акадэмік, ства-раецца памятны знак, а таксама існуе вуліца, якая носіць яго імя ў ваколіцах.

Гарадзенская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы віншуе юбі-ляра. З найлепшымі зычэннямі далучаецца і нашае Беларускае Радыё Рацыя і газета “Наша слова”.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

Рэха 1939-га

Мост  і  чалавек

Шмат разоў мне даводзілася ездзіць па мосце цераз раку Нёман, які злучае вёскі Правыя і Левыя Масты.

Мост металёвы, але не зварны. Па-будаваны дабротна. Яшчэ ў маленстве, у далёкім 1968 годзе, мне даводзілася назі-раць, як падчас вайсковых вучэнняў па ім рухаліся танкі і пры гэты не нанеслі яму нія-кай шкоды.

Згодна з гістарычнымі звесткамі, будаўніцтва моста было закончана ў 1929 г. У той час гэтая тэрыторыя належала да Польшчы. Збудаванне, што меркавалася палепшыць дабрабыт людзей, прынесла і чалавечыя ахвяры. Прычым вельмі дзіўным чынам.

Некалькі гадоў таму назад мне давя-лося быць у Варшаве ў Інстытуце за дэма-кратыю ва Усходняй Еўропе. І там зусім выпадкова аказаўся ў гэты час Чэслаў Сэ-нюх, наш зямляк. А яшчэ было больш прые-мным, што ён выказаў жаданне пазнаё-міцца са мною. Чэслаў Сэнюх — знакаміты літаратар, перакладчык, стала жыве ў Вар-шаве. Падчас нашай гутаркі я даведаўся, што ў свой час бацька яго будаваў вышэй згаданы мост. Нягледзячы на тое, што аповед Чэслава Сэнюха ў некаторых пад-рабязнасцях не дакладны, ён даволі цікавы і варты ўвагі чытача.

Падчас Першай сусветнай вайны Станіславаў Сэнюх — бацька Чэслава — быў у бежанстве ў Кіеве. Савецкая ўлада, што ўсталявалася падчас рэвалюцыі 1917 года, яму не спадабалася, і дзесьці ў сярэдзіне дваццатых Станіслаў з сям’ёю вярнуўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Нелегальна перайшлі мяжу, але ў Баранавічах быў за-трыманы тагачаснымі ўладамі, і за гэта Станіслаў Сэнюх панёс турэмнае пака-ранне.

Сям’я Сэнюхаў пасялілася ў Любчы ды пачала будаваць уласны дом. Бацька бу-даваў яго сам. І ўвогуле ён быў майстар на ўсе рукі. Мог зрабіць не толькі стол, шафу, але нават і гітару.

Сям’і неабходны былі грошы, і таму Станіслаў Ігнатавіч уладкаваўся на будоўлю моста цераз Нёман на гасцінцы з Гародні да Слоніма і з Берасця да Вільні.

Чэслаў нарадзіўся крыху пазней і таму не ведае ўсіх акалічнасцей, звязаных з працаю бацькі па пабудове гэтага аб’екта. Пра тое пазней распавядалі сваякі. Зароб-леных грошай хапіла, каб дабудаваць дом.

Гісторыя гэта мае свой працяг. У 1939 годзе распачалася Другая сусветная вайна. Германія акупавала цэнтральную Польшчу, а Савецкі Саюз збройна далучыў да сябе Заходнюю Беларусь. Берыеўскія каты адра-зу распачалі арышт іншадумцаў ды замож-ных людзей на гэтай тэрыторыі. Завіталі яны і ў дом Станіслава Сэнюха. Падчас ператру-су ў шуфлядзе стала быў знойдзены план моста. Гэтага хапіла, каб арыштаваць чалавека. «Ты маеш план моста цераз Нё-ман. Добра ведаеш збудаванне і ў любы момант можаш разбурыць яго», — цвердзіў бязглуздзіцу следчы. Станілава Сэнюха абвінавіцілі ў падрыхтоўцы дыверсіі і асу-дзілі. Пакаранне адбываў у адным з канц-лагераў Краснаярскага краю. Чалавек не вынес суровых умоў зняволення і неўза-баве памёр. У 1941 годзе сям’я даведалася, што бацькі ўжо няма ў жывых.

Пасля заканчэння вайны сям’я Сэ-нюхаў выехала на сталае жыццё ў Польшчу.

Чэслаў Сэнюх у прыватнай гутарцы выказваў вялікі смутак, што яму так і не давялося пабачыць мост, які будаваў яго бацька і які стаў прычынай яго смерці.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

 

Уладзімір Макей:

«Калі хочам захаваць нацыю, трэба больш увагі ўдзяляць беларускай мове»

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць неабходным папулярызаваць бе-ларускую мову разам з захаван-нем расейскай мовы ў якасці дру-гой дзяржаўнай, цытуе міністра БелТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што на беларускай мове ў Бела-русі гавораць менш людзей, чым на расейскай, і таму беларускай трэба ўдзяляць больш увагі.

— Калі мы хочам захаваць нацыю, народ, дзяржаву, то гэта само сабой разумеецца, — сказаў ён.

Макей падкрэсліў, што гэта не значыць, што расейская мова будзе выцясняцца з нейкіх сфераў і што Беларусь настроена супраць Расеі і расейскага народа.

— У Беларусі дзве дзяржаў-ныя мовы — беларуская і расей-ская, — нагадаў ён. — І расейская другой дзяржаўнай, па-мойму, ні-дзе ў свеце больш не з’яўляецца.

Радыё Свабода.

За беларускую мову папрасілі

Старшыні

Грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

Аб накіраванні інфармацыі

Паважаная Алена Мікалаеўна!

Белкаапсаюзам разгледжаны Ваш зварот і паведамляем наступнае. У адпаведнасці з п. 4.3. СТБ 1100-2016 інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту на харчовую прадукцыю наносіцца на рускай або рускай і беларускай мовах.

У рамках сваёй кампетэнцыі Белкаапсаюз не мае паўнамоцтваў запатрабаваць у вытворцаў пастаўляць прадукцыю з абавязковым нанясеннем на этыкетку інфармацыі на беларускай мове.

Разумеючы важнасць дадзенага пытання Белкаапсаюзам у маі гэтага года у адрас усіх міністэрстваў і ведамстваў, якія маюць у сваім падпарадкаванні вытворчыя прадпрыемствы, якія з’яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі для арганізацый спажывецкай кааперацыі, накіравана просьба аб нанясенні на спажывецкія тавары інфармацыі для пакупнікоў на беларускай мове.

З павагай,

намеснік старшыні Праўлення Белкаапсаюза                                     В. I. Платонава.

Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага

Вільня рыхтуецца да пера-пахавання Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863 года. Просьбу беларускіх інтэлектуалаў пра перапахаванне нацыянальнага героя ў Беларусі, урад Літвы не ўхваліў. Прафесар гісторыі Яўген Мірановіч лічыць гэта слушным рашэннем:

— Я супраць таго, каб пера-носіць нябожчыкаў з месца на месца. Незалежна ад таго, дзе яны ёсць, дзе былі. Можна паехаць і там ускласці кветкі, калі хтосьці лічыць гэта важным. Нічога не перашкаджае, каб з Беларусі нават тысяча чалавек паехала і там па-клалі кветкі.

22 лістапада — афіцыйная цырымонія пахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага і яшчэ двац-цаці паўстанцаў. Далучацца бела-рускія грамадскія дзеячы і творчая інтэлігенцыя, а таксама дэлегацыя ад афіцыйнага Менска. Гэта раней пацвердзіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас су-стрэчы са сваім літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам. Запрасілі таксама дэлегацыі з Украіны, Лат-віі.

Антон Разумоўскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Цягнікі ў Вільню 22 ліста-пада будуць хадзіць па раскладзе

Пускаць дадатковыя цягнікі на пахаванне Кастуся Каліноў-скага, беларуская чыгунка не пла-нуе. У кантакт-цэнтры беларускай чыгункі адказалі, што цягнікі 22 лістапада будуць хадзіць у звычай-ным рэжыме.

«Раніцай, 22 лістапада, у Вільню адправяцца два цягнікі з выездам з Менска ў 7.35 і 10.30. Усё па звычайным раскладзе», — распавялі «Нашай Ніве» на чы-гунцы.                                     nn.by.

 

Навіны Германіі

У Германіі тысячы курдаў пратэставалі супраць наступу Турцыі ў Сірыі

Пратэстуючы супраць ту-рэцкага наступу ў Сірыі, тысячы курдаў у суботу, 12 кастрычніка, выйшлі на дэманстрацыі ў розных гарадах Германіі, паведамляе dw.com. У адным толькі Кёльне ў пратэстным маршы ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек, у Фра-нкфурце-на-Майне — 4 тысячы, у Брэмене — каля 2 тысяч. Яны па-трабавалі спынення ваеннай апе-рацыі на паўночным усходзе Сі-рыі і асудзілі дзеянні прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.  Дэманстранты прайшлі калонай па вуліцах Кёльна, у руках яны трымалі розныя курдскія сцягі і траспаранты. Натоўп скандаваў «Эрдаган — тэрарыст!» і «Ніякай нямецкай зброі для авантур Эр-дагана!». Пратэстны марш прай-шоў мірна, за парадкам на месцы дэманстрацыі сачылі каля нека-лькіх сотак паліцыянтаў. Паліцы-янты таксама засцерагалі пратэс-тоўцаў ад дэманстрацыі сімволікі Рабочай партыі Курдыстана, пры-знанай у Езразвязе тэрарыстыч-най арганізацыяй. Масавыя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Фран-цыі. Толькі ў Парыжы на вуліцы выйшла больш 20 тысяч чалавек.

У выніку пратэстаў Герма-нія і Францыя спынілі продаж зброі Турцыі.

У Германіі існуе вялікая курдская грамада, якая  налічвае каля 650000 — 800000 чалавек.   Курдская грамада ў Германіі пра-цягвае прырастаць у выніку бес-парадкаў у Сірыі.

У Германію курдскія ра-бочыя — імігранты з Турцыі ўпер-шыню прыбылі ў другой палове 1960 — х гадоў. Тысячы курдскіх ваенных і палітычных бежанцаў уцяклі з Турцыі ў 1970 — х і пазней, з Ірака і Ірана — у 1980 — х і 1990 — х гадах, а таксама з Сірыі, асабліва ў час сірыйскай грамадзянскай вай-ны. У кастрычніку 2014 года,  8 жніўня 2015 года, тысячы курдаў у Германіі выступалі супраць ту-рэцкіх паветраных удараў па кур-дскім цывільным насельніцтве.

Беларускае Радыё Рацыя.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА РАМУАЛЬДА ЗЯНЬКЕВІЧА

(1.02.1811 — 11.09.1868)

Сярод начы, як выбух, навальніца.

І ты прачнуўся, каб перахрысціцца,

І, падышоўшы ў цемры да вакна,

Глядзіш у дождж, які нібы сцяна,

Па-за якою курганы Айчыны,

Дзе белыя бярозы і рабіны

Чырвоныя, як нашых продкаў кроў.

 

Ты па Айчыне сто дарог прайшоў

І песні беларускія збіраў,

Дзе золата палёў, і водар траў,

І пыл дарог, і дым начных кастроў,

І слёзы, і каханне, і любоў…

 

Зноў гром грыміць, бы коціцца каменне

Разбураных фальваркаў, дзе, як цені,

Паўстанцы Каліноўскага начуюць.

Маланкі неба чорнае лупцуюць,

І рассыпаецца дажджу сцяна.

 

Айчына сумная, але яна

Адна для ўсіх хто тут жыве і будзе,

Як ты жывеш, ды гром не ўсіх тут будзіць

Сярод начы, сярод Айчыны мілай,

Што хутка стане і тваёй магілай…

17.08.2010 г.

 

БАЛАДА ТАДЭВУША ЛАДЫ-ЗАБЛОЦКАГА

(27.08.1811 — жнівень 1847)

…Не любяць вальнадумлівых цары.

І, каб ты мог памерці без пары,

Ты ў Грузіі паслужыш радавым.

 

Над скаламі туман, аблокі, дым

Плывуць самотна, як і дні плывуць

Праз абгарэлыя кусты, траву

Пад сонцам, як пад царскаю каронай.

І сніцца Беларусь табе зялёнай,

Дзе ля дарог імшэюць валуны,

Дзе нашы горы — нашы курганы,

Дзе косці беларускія ляжаць,

Нібы карэнне — век не скарчаваць —

У нашай пераплецены зямлі.

І, каб не зніклі мы, а тут жылі,

Не толькі трэба родны край любіць:

Калі ўладарыць вораг, трэба біць

Чужынца, бо ён сам табе ніколі

Не дасць жыцця прыгожага і волі…

 

І пішаш вершы ты аб Беларусі,

Дзе пчолы велізарныя, як гусі

І як арлы, што на вяршынях гор

Гняздзяцца, ахінаючы прастор

Магутным крыллем,

што не знаюць стомы.

Арлы маглі, каб папрасіў, дадому

Цябе занесці. Толькі не папросіш.

З нябёсаў зоркі капаюць, як росы

З высокіх траў, якія дома косіш,

Нібы хлапчук распрануты і босы,

Бо горача табе…  І ты згараеш,

І без пары да Бога адлятаеш…

16.06.2010 г.

 

БАЛАДА ПАЎЛЮКА БАГРЫМА

(2.11.1812 — 1891)

У Багрыма ціха ў хаце,

Ды не стаў з нудоты зверам,

Бо ёсць вершы, бо ёсць вера

У Айчыну, што не страціў.

Ёсць яшчэ жаданне волі.

Сам жывы — і дзякуй Богу.

А сябры ляжаць у полі

І не трэба ім нічога.

І не чуюць, як падпанкі

Размаўляюць бізунамі.

Беларусь жа паланянкай

Заліваецца слязамі.

Зноў падняць бы сцяг паўстанца,

Рукі, браце, чуюць сілу.

Чым без мовы заставацца,

Лепш цяпер сысці ў магілу.

Стаў ён песняю народнай,

І душа ўзляцела зоркай…

Мо цяпер які нягоднік

Схоча ачарніць гаворкай:

«Ну які з яго паэта?

Толькі верш адзін пакінуў».

Не, няпраўда, людзі, гэта —

Верш і, як свой крыж, Айчыну.

25.08.1988 г.

 

БАЛАДА ЯЎСТАФІЯ ТЫШКЕВІЧА

(18.04.1814 — 8.09.1873)

 

Устаўшы рана, зноў зямлю капаеш,

Ды ў курганах сівых не скарб шукаеш,

А — Беларусь, што тут была і будзе…

І дзівяцца з цябе, смяюцца людзі,

Бо ты хоць граф, ды нейкі незвычайны —

Палямі ходзіш, берагамі Гайны

І просіш песню праспяваць старую

Ці казку расказаць,  і ўсё натуеш,

Збіраеш рэчы для свайго музея…

 

У Вільню з’едзеш і Лагойск сцішэе,

Нібыта думаць пра цябе ён стане.

А ў родным краі, як пажар, паўстанне

І твой музей — як для пажару вецер…

 

Яшчэ самотна жыць у гэтым свеце,

Бо твой сусед баіцца, што ты здольны

І без ягонай ласкі жыць прыстойна…

 

«Музей закрыць!

Забараніць, бо шкодны!» —

Загад вышэйшы. І ты ў краі родным

Жывеш, нібы чужы, людзьмі забыты.

Ды сонца, як тваёй любові злітак,

Усходзіць над зямлёй, што ты капаў,

Дзе ў курганах сівых не скарб шукаў,

А-Беларусь, якая ёсць і будзе…

18.04.2009 г.

 

БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА

(1815-1846)

 

Першы снег, як чыстая папера,

На якой напішацца крывёй

Шкодны верш пра беглага жаўнера,

Што далёка ад зямлі сваёй

Не забыўся, што такое воля,

Без якой марнеецца душа…

Ты ідзеш, і прад табою поле

Белае, дзе, як глыжы, ляжаць

Чарапы тваіх братоў забітых,

Што шукалі волю і знайшлі

Сонца ў снезе, як крывавы злітак

Сэрца і любові да зямлі,

На якой з’явіліся аднойчы,

Каб з каленяў свой народ падняць,

І глядзець чужынцам смела ў вочы,

І суседзям, як братам, казаць:

«Мы за нашу й вашую свабоду,

Бо свабодны толькі ў свеце той,

Хто не толькі збавіцца прыгнёту,

А й суседа выведзе з сабой

На шлях вольны…» Прад табой папера,

Быццам снег апошні на шляху тваім.

Ты памёр, ды не памерла вера

У народ, якому ты не стаў чужым…

29.06.2011 г.

 

БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА

(4.11.1816—1884)

«З Беларушчынай не развітаўся.

Гэта мой ідэал,» — ты пісаў

І праз ночы душою вяртаўся

У той край, дзе раса, як сляза,

 

У якой патанае былое

І ўсплывае на снезе крывёй

Тых паўстанцаў, што шчасце зямное

Не ўяўлялі без волі і ёй

 

Аддавалі сябе, як даніну

За адвечную веру, што ў нас

Будзе лепшая ў свеце краіна,

Хоць далёка краіны той час.

 

І той час сам не прыйдзе ніколі.

Да яго трэба йсці праз вятры,

Праз завеі, праз чорнае поле

І за тры залатыя гары.

 

І начамі халоднымі ў скрусе

Ты пісаў пра зажураны свет

І цябе, Вайдэлот Беларусі,

Называлі гаротнікі ўсе.

 

І, калі ў цябе Бог запытаўся:

«Развітаўся з жыццём?» — сказаў ты:

«З Беларушчынай не разбратаўся.

Гэта мой ідэал назаўжды!»

31.07. 2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Грэка-каталіцкі епіскап Галаўня

Епіскап Адрыян Галаўня* нарадзіўся 09.04.1750 г. і памёр 01.02.1831 г. Ён быў сведкам падзе-лаў Рэчы Паспалітай, паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, рус-ка-французскай вайны 1812 г., судовага працэсу над філаматамі і паўстання 1831 г. Як епіскап, ён з’яўляўся сведкам падзення і ад-наўлення ордэна езуітаў, перасле-ду ўніятаў пры Кацярыне ІІ, нова-га падзелу ўніяцкіх епархій, ліквіда-цыі папскага алюміната, перасле-ду ордэна базыльянаў і мэтанакі-раванай дзейнасці Сямашкі па лік-відацыі сваёй царквы. Епіскап браў чынны ўдзел у культурным жыцці грамадства свайго часу, меў дачыненне да дзейнасці Аду-кацыйнай камісіі і рэарганізацыі Віленскага ўніверсітэта.

Епіскап належаў да стара-жытнага слонімскага баярскага, а потым шляхецкага рода і меў герб уласнага імя (на чырвоным фоне срэбная літара «Т»). Адна з галін роду асела на Віцебшчыне і прыд-бала прыдомак Пышніцкіх ад ра-давога маёнтка Пышнікі ў Сураж-скім павеце. Антоні Галаўня (Ан-тоні — імя пры хрышчэнні) нара-дзіўся 09.04.1750 г. і атрымаў пер-шапачатковую хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 10 гадоў быў адданы ў Віцебскую езуіцкую школу, дзе на працягу пяці гадоў вучыў лаціну, арыфметыку, геаграфію, паэзію і красамоўства. Пасля сканчэння школы ён 11.06.1766 г. уступіў у ордэн базыльянаў і пасля адбыцця навіцыніяту ў Беразвецкім мана-стыры, у 17.06.1767 г. прыняў ма-наскі абет і імя Адрыян. Пасля гэ-тага для маладога манаха пачаўся перыяд навучання і педагагічнай працы. З 1767 па 1772 гг. ён выву-чаў паэзію і красамоўства ў Анто-пальскім манастыры, а потым фі-ласофію ў Віцебску і Полацку. Пасля заканчэння студыяў адзін год працаваў выкладчыкам лаціны ў Барунскай школе. Пасля Бару-наў вывучаў тэалогію ў Віленскім папскім алюмінаце і атрымаў на-вуковую ступень доктара філасо-фіі ў Віленскім універсітэце1.

Думаю, трэба трошкі рас-казаць пра Віленскі папскі алю-мінат. Гэта навучальная ўстанова (Папскі алюмінат, ці Папская семі-нарыя) ў Вільні на Біскупскай ву-ліцы мела свой дом № 442 і на Лу-кішках двор з гародам. Заснаваная рымскім папам Рыгорам XIII у 1582 г. семінарыя да 1753 г. займа-лася адукацыяй клірыкаў рыма- і грэка-католікаў. У 1753 г. папа Бе-нядзікт IV дазволіў замест рыма-католікаў набіраць уніятаў: мітра-паліту кіеўскаму — 6 вучняў, епіс-капу холмскаму і бельскаму — 2, епіскапу ўладзімірскаму і берас-цейскаму — 2, архіепіскапу полац-каму — 2 і архіепіскапу смален-скаму — 2. У такім выглядзе семіна-рыя існавала да 1773 г. У 1773 г., пасля скасавання езуітаў, папа Клі-мент XIV перадаў семінарыю базыльянам. З-за адсутнасці сма-ленскага архіепіскапства полацка-му архіепіскапу дазволілі пасы-лаць у алюмінат 4 клірыкаў. Такім чынам у алюмінаце налічвалася 18 вучняў, 1 рэктар і 3 прафесары, разам — 22 чалавекі. Узровень аду-кацыі ўзняўся, і выпускнікоў алю-міната перасталі пасылаць давуч-вацца ў Віленскую акадэмію — усе неабходныя навукі выкладаліся ў самой семінарыі2.

Папа Пій VI павялічыў коль-касць вучняў семінарыі на 3 чала-векі і для кампенсацыі выдаткаў на навучанне дадатковых клірыкаў праз свайго нунцыя паклаў у Вар-шаўскі банк Тэпера капітал у 60000 злотых. Частка працэнтаў з гэтай сумы ў памеры 2 100 злотых што-год ішла на ўтрыманне трох вуч-няў. У 1793 г. з-за агульнага стану ў Рэчы Паспалітай банк Тэпера збанкрутаваў, і семінарыя страці-ла гэтыя даходы.

Аднак галоўнай крыніцай утрымання алюміната была што-гадовая сума якую ён атрымліваў з Рыма ў памеры 13 800 злотых. У канцы XVIII ст. гэтыя грошы з-за цяжкасці пераводу векселяў, сталі паступаць нерэгулярна і алюмінат мог з цяжкасцю ўтрымліваць то-лькі 12 вучняў.

У алюмінаце існаваў на-ступны звычай. Кандыдаты, якіх прысылаў епіскап, павінны былі мець узрост не менш за 16 гадоў, быць нежанатымі, добра ведаць латынь, мець добрыя паводзіны. Прынятыя на вучобу першыя 2 гады вучылі філасофію і тэалогію, а ў наступныя 4 гады засвойвалі дагматычную і маральную тэало-гію, кананічнае права і царкоўную гісторыю. Усе 6 гадоў вучні прак-тыкаваліся ў рыторыцы і вучылі асновы матэматыкі.

Навучэнцы алюміната штогод здавалі экзамены ўсім пра-фесарам. Пры заканчэнні 6-ціга-довага курсу выпускнікі здавалі экзамены па тэалогіі. Экзамената-ры прадстаўлялі рэктару свае мер-каванні пра кожнага вучня, і той дасылаў у епархію выпускніка сваё меркаванне пра здольнасці вучня алюміната.

У канцы XVIII ст., калі наш край патрапіў ў Расійскую імпе-рыю, сродкі, якія дасылаліся Ры-мам, паменшыліся да такой ступе-ні, што трэба было ці зачыняць алюмінат, ці ствараць новую вучэ-льню на новай матэрыяльнай базе. Рэктар семінарыі Пасхазі Ляшчын-скі прапанаваў на базе папскай стварыць епархіяльную семіна-рыю з такой колькасцю вучняў, на якую будуць грошы3. Для эканоміі грошай ён прапанаваў перанесці алюмінат у Жыровічы — мястэчка, дзе жыццё значна таннейшае за віленскае і ёсць неабходныя памя-шканні. Пры гэтым рэктар прапа-ноўваў знізіць патрабаванні да паступаючых на вучобу і не патра-баваць добрага ведання латыні, а  галоўнае, каб вучні мелі здольна-сці да навук. Аднак семінарыя ў Жыровічах адчыніцца толькі ў 1828 г. па загаду Іосіфа Сямашкі і галоўнай яе мэтай будзе — рыхта-ваць кадры для скасавання уніі4.

З-за недахопу грошай Ві-ленскі алюмінат перастаў існаваць у ліпені 1798 г.5

 

Будучы епіскап Андрыян Галаўня ў Віленскім папскім алю-мінаце «ўдасканальваўся ў наву-ках» з 1773 па 1776 г. З 1776 па 1778 гг. Галаўня працаваў прафесарам у базыльянскіх гімназіях у Бераз-веччы, Жыровічах і Віцебску. У 1788 г. стаў епархіяльным сакрата-ром і спавядальнікам мітрапаліта Растоцкага6. У 1792 г. дэкрэтам ка-раля Станіслава Аўгуста быў пры-значаны каад’ютарам Браслаўскай архімандрыі7, а ў 1793 г. атрымаў пасаду браслаўскага архімандры-та. У 1809 г. стаў дапаможным епі-скапам Літоўска-віленскай мітра-поліі.

1809 г. стаў вельмі істотным для спраў грэка-каталіцкай царк-вы — была адноўлена Віленская міт-раполія. Справа ў тым, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кіеўс-кая мітраполія, якая дэ факта была Віленскай, перастала існаваць. Міт-рапаліт Растоцкі (памёр у 1805 г.) быў апошнім кіеўскім мітрапа-літам. Узнаўленне Віленскай міт-раполіі і смерць мітрапаліта Лі-соўскага высунула Галаўню на ролю фактычнага кіраўніка Вілен-скай епархіі, бо мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы павінен быў жыць у Пецярбургу.

Літоўская мітрапольная епархія месцілася на тэрыторыі Віленскай, Курляндскай і часткі Менскай губерняў (з Менскай — Дзісненскі, Вілейскі, Барысаўскі, Менскі, Ігуменскі і Бабруйскі па-веты). Разам епархія налічвала 300 уніяцкіх цэркваў, але была вельмі небагатай. Біскуп не меў нават сваёй кафедры, бо ў выніку абст-рэлу Вільні рускімі войскамі ў 1794 г. была зруйнавана мітрапольная царква Прачыстай Багародзіцы, зруйнаваныя муры царквы ў 1808 г. прададзены ўніверсітэту. Зруй-наваны быў таксама палац мітра-паліта, які знаходзіўся недалёка ад царквы Прачыстай Багародзіцы. Епіскап Андрыян Галаўня жыў ў Базыльянскім манастыры, тут жа знаходзілася і кансісторыя. У яка-сці кафедральнай выкарыстоўва-лася царква Св. Тройцы.

08.01.1811 г. Адрыян Галаў-ня мітрапалітам Кахановічам і ла-цінскім біскупам Адынцом быў кансэкраваны на аршанскага епі-скапа. Епіскап Галаўня, добра ра-зумеючы, што бызыльянскі ордэн неабходны для існавання ўніяцкай царквы, усімі магчымымі сродка-мі бараніў яго. Разам з мітрапалі-там Булгакам ён у 1819 г. дабіўся адмены ўведзенай у 1810 г. заба-роны рыма-католікам уступаць у ордэн, але ўжо ў 1822 г. забарона была адноўлена ўладамі8.

У 1812 г. епіскап Галаўня дзейна выступіў за адраджэнне ВКЛ. Ва ўрадзе ВКЛ, адноўленым Напалеонам ён працаваў у Камі-тэце Адукацыі і Духоўных спраў9. Тым цікавей было тое, што ў сувя-зі з перамогай над французамі, епіскап быў узнагароджаны рус-кім ордэнам Св. Уладзіміра. Але вайна паменшыла даходы Галаўні ад фундушовых сум, размешча-ных у Браслаўскім манастыры, бо на яго палях дзевяць дзён стаялі войскі маршала Нея, разарыўшы такім чынам гаспадарку.

Другая частка жыцця епіск-апа Галаўні прыйшлася на часы, калі Сямашка пачаў выконваць уз-годнены з уладамі план ліквідацыі царквы. Згодна з планам Сямашкі, складзеным у 1827 г. і  ўхваленым царом Мікалаем І, пачыналася па-ступовая ліквідацыя грэка-каталіц-кай царквы. Царскі ўказ ад 22 кра-савіка 1828 г. ліквідаваў дзве з чаты-рох уніяцкія епархіі, рэарганізоў-ваў капітулы, падпарадкаваў базы-льянскі ордэн уладзе епіскапа, за-бараніў уніятам вучыцца ў Вілен-скай Галоўнай Семінарыі пры ўні-версітэце. З Берасцейскай, Полац-кай, Віленскай і Луцкай епархій засталіся толькі Берасцейская і Полацкая. Епіскап Галаўня, хоць і быў у той час ужо старым чалаве-кам, як мог супрацьстаяў планам ліквідацыі сваёй царквы. Таму быў адпраўлены ў адпачынак і з гэтага моманту жыў у віленскіх ба-зыльянаў, назіраючы апошнія тры гады свайго жыцця за дзейнасцю адступнікаў.

Пра епіскапа Галаўню Ся-машка адзываўся з максімальнай непрыязнасцю і злосцю, што само па сабе можа разглядацца як кам-плімент. Сямашка пісаў: епіскап меў слабы характар і не цікавіў яго як праціўнік10. Сэнс словаў «слабы характар» раскрывае адмі-рал Аляксандр Шышкоў, міністр асветы, які ў мемарыяле ад 17.01.1828 г., напісаным для цара, гэтак адазваўся пра епіскапа Га-лаўню: «Мітрапаліт не мае на так званую мітрапольную епар-хію непасрэднага ўплыву. Епар-хія знаходзіцца пад кіраўніцтвам суфрагана Галаўні … . Гэты епі-скап-вікарый не стаў на ўзровень свайго чыну і лічыцца за аднаго з самых «неаблагонадежных» з уні-яцкіх епіскапаў». Такім чынам, епіскап меў слабы характар, бо дзеля кар’еры Сямашкі не жадаў смерці сваёй царквы.

1 лютага 1831 г. сівы епіскап ціха памёр. Асабістыя рэчы і 3 000 рублёў серабром, згодна з таста-мантам, напісаным яшчэ ў 1814 г., перайшлі сынам яго брата Іосіфа, былога падкаморага, уладальні-кам маёнтка Пышнікі.

Магіла епіскапа знаходзіла-ся ў падзямеллі капліцы на Берна-рдынскіх могілках. На магіле мела-ся памятная пліта з гербам яго шляхецкага роду  і надпісам: «Тут знаходзяцца парэшткі Дабрасла-вёнай Памяці Епіскапа Грэка-ўні-яцкага, Архімандрыта Браслаў-скага, па хрышчэнні Антонія, а ў ордане АДРЫЯНА ПЫШНІЦ-КАГА  ГАЛАЎНІ. Мужа вядомага  сваёй пабожнасцю …».

З часам магіла епіскапа прыйшла ў запусценне, але ў пер-шай палове XX ст. яе знайшоў і ўратаваў знаны аматар нашай гіс-торыі, інжынер, палітык-краёвец (у 1915 г. нават быў прадстаўніком ад беларусаў у Грамадзянскім ка-мітэце Вільні) Аляксандр Заштаўт. Ён занатаваў: «… удалося нам ад-шукаць на па-бернардынскіх мо-гілках магільную пліту ўніяцкага епіскапа Андрыяна Галаўні, по-стаці ў дзеях сваёй царквы неза-быўнай, ён быў епіскапам … з 1809 па 1828 гг. Гэта пліта была ня-даўна знойдзена ў катакомбе пад могілкавай капліцай. Яна была апраўленая ў драўляную раму але час і вільгаць знішчылі дрэва — пліта ўпала і была прыгавораная да забыцця …». Магільная пліта патрапіла ў музей Віленскага тава-рыства аматараў навук і ў 1939 г. яшчэ знаходзілася ў музейных зборах. Да сярэдзіны XX ст. згад-ванне магілы ўніяцкага епіскапа знікла з віленскіх турыстычных да-веднікаў пры тым, што на пачатку стагоддзя інфармацыя пра яе яшчэ падавалася11. Тым карысней для нас успомніць аднаго з нашых апошніх грэка-каталіцкіх епіскапаў XIX ст.

* Польскае напісанне прозвішча Holownia беларускія навукоўцы чамусьці перадаюць як Галаўня ў той час, як на Нясвіжчыне простыя людзі гэтае прозвішча вымаўляюць і пішуць як Галоўня (шляхочы род Галоўні-Чорныя) (рэд.).

1 Charkiewicz Walerian. Biskup unicki Adrian Holownia // Wilno. Kwartalnik poswiecony sprawom miasta Wilna. 1939. № 2. S. 120-122.

2 Хлебцевич И. А. Иосафат Жарский, провинциал Литовских базилианских монастырей, впоследствии епископ Пинский. Гродно. 1897. С. 9-11.

3 Charkiewicz Walerian. Ostatnie lata Alumnatu Papieskiego w Wilnie // Ateneum Wile?skie. 1929. R. 6. Z. 1-2. S. 112-118.

4 Хлебцевич И. А. Иосафат Жарский, провинциал Литовских базилианских монастырей, впоследствии епископ Пинский. С. 14.

5 Там жа. С. 63.

6 АУМ. Т. 2. С. 692.

7 Там жа. С. 487.

8 Charkiewicz Walerian. Biskup unicki Adrian Holownia. S. 123-124.

9 Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. C. 142.

10 Charkiewicz Walerian. Biskup unicki Adrian Holownia. S. 124-125.

11 Там жа. С. 126.

Фарбы восені ў Магілёве

На пачатку верасня 2019 г. у выставычнай зале пры Музеі гісторыі Магілёва адкрылася экс-пазіцыя «Фарбы восені», дзе прад-стаўлены творы Магілёўскай аб-ласной арганізацыі ГА «Саюза ма-стакоў Беларусі». На выставе — жывапіс і кераміка.

26 верасня наша грамада вырашыла паглядзець на творы мастацтва, і не проста паглядзець, але мы яшчэ і запрасілі «экскур-саводамі» вядомых магілёўскіх мастакоў Юрыя Несцерука і Ба-рыса Первунінскіх. І правільна зрабілі, што запрасілі саміх маста-коў, бо пачулі цікавы расповед як пра вядомых, масцітых творцаў, так і пра маладых пачаткоўцаў, якія працуюць у розных жанрах. З су-мам і пяшчотай аглядзелі некалькі акварэляў Фёдара Кісялёва, пры-гадаўшы цёплыя сустрэчы з гэ-тым мастаком. Прымусіла нас за-трымацца і ўважліва прыглядзецца карціна «Беларусь партызанская» Базыля Камарова. Бо на першы погляд зразумелы сюжэт аказаўся не такім ужо і простым. Пра мас-така Уладзіміра Шпартава змя-стоўна распавёў спадар Барыс, які добра ведаў творцу.

Карціны і інсталяцыі вы-клікалі шмат пытанняў і эмоцый у наведвальнікаў. Але нашым «гі-дам» удалося ў даступнай форме расказаць і давесці аб мастацкіх асаблівасцях скульптара Андрэя Вараб’ёва і мастака Аляксандра Суворава, Святланы Строгінай і Уладзіміра Конанава. Сапраўдным адкрыццём для нас сталі новыя імёны з арыгінальнымі творамі. Экскурсія па выставе аказалася незвычайнай, нешта накшталт мастацтвазнаўчай размовы. Яшчэ раз вялікі дзякуй шаноўным мас-такам Юрыю Несцеруку і Барысу Первунінскіх.

Алег Дзьячкоў.

Верасень 2019 г.,

Магілёў.

На дзень народзінаў паэта Максіма Танка — сустрэча каля танка

У нядзелю 29 верасня ТБМаўцы Магілёва адклалі свае справы і накіраваліся на вуліцу Якубоўскага, дзе ўсталяваны танк часоў апошняй вайны. Верасень завяршаўся, а мы яшчэ не ўшана-валі нашага Народнага паэта Мак-сіма Танка і таму вырашылі хаця б напрыканцы месяца зладзіць невялікае мерапрыемства. А з ня-даўняга часу ў нас узнікла такая завядзёнка, што паколькі помніка паэту ў Магілёве няма, то збіра-емся мы каля баявога танка Т-34, бо Максім Танк  быў франтавіком,  і сапраўды баявым і мужным ча-лавек.

Напачатку імпрэзы ўзгадалі цікавыя старонкі з жыцця і твор-часці паэта. Прыгадалі таксама, як мы грамадою ў 2012 годзе на 100-годдзе наведалі радзіму пісьменні-ка ў Нарачанскім краі вёску Піль-каўшчыну, дзе сустрэліся з яго сва-якамі. Казалі пра тое, што Максім Танк дасягнуў вялікіх вяршыняў як у творчай, так і грамадска-палі-тычнай дзейнасці: стаў народным паэтам, быў Старшынём Вярхоў-нага савета БССР, Героем сацыя-лістычнай працы, старшынём праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У той жа час, застава-ўся вельмі простым, даступным і прыстойным чалавекам. Многім стараўся пры магчымасці дапа-магчы і падтрымаць. Пасля бія-графічнай даведкі прысутныя чы-талі любімыя творы пісьменніка: Надзея Лук’янава — верш «Ганна», Таццяна Зыкунова на памяць прачытала лі-рычны верш «Лісце каштанаў», затым выступілі Давід Атрошкін і паэтка Таццяна Ба-рысік. Таццяна Ложачкіна раздру-кавала для ўсіх прысутных невялікі, але вельмі пранікнёны верш «Шчасце»

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні… I так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

Напрыканцы мы ўзгадалі песні на вершы Максіма Танка і ўключылі запіс «Завушніц» у вы-кананні «Песняроў». Акрамя таго, Уладзімір Пухоўскі прыгадаў, што ёсць яшчэ песні на творы пісьмен-ніка і што варта іх у наступны раз адшукаць. Нашы дзяўчаты пры-неслі прыгожыя асеннія кветкі, якія мы ўсклалі каля партрэта На-роднага паэта Максіма Танка. За-раз магілёўцы рыхтуюць імпрэзу да дня народзінаў Ніла Гілевіча.

Алег Дзьячкоў.

Кастрычнік 2019 г.

 Фота: Марына Храмцова.

Магілёў.

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Аб праўдзе ўсё па-праўдзе

 

Сведка пакляўся на Бібліі «казаць праўду і толькі праўду» і тымі словамі схлусіў.

 

Самая праўдзівая праўда ў чыноўнікаў.

 

Ад п’янай праўды сінякі пад вачыма.

 

Не блытай сваю праўду з маёй.

 

Праўда адна ды ў кожнага розная.

 

Праўдаю сыты не будзеш.

 

Ад праўды нідзе не сха-ваешся.

 

Ад тваёй праўды ні горача ні холадна.

 

Каб ты жыў з тою праўдаю.

 

Калі паўстане тая праўда?

 

— Пішы, кажы сваю праўду — наша праўда праўдзівейшая, — адказаў чыноўнік наведвальніку.

 

Праўда ў праўдзе — а суддзі хто?

 

Хочаш сапраўднай праў-ды, запытай ва Усявышняга, ці быў справяядлівы ў Садоме і хто адкажа за Гамору?

 

Праўда, як справядлівасць — у кожнага свая.

 

Зараз «Праўду» за тры капейкі не купіш.

 

*   *   *

Каханне не вечнае, няна-вісць — так.

 

Ашуканства бывае двух відаў: ці  ты абдурыш  іх, ці яны цябе.

 

Смерці без жыцця не бы-вае.

 

Лекі ад безнадзейнасці — самагубства і  гарэлка.

 

Смерць нічога не мяняе, акрамя таго, што душы надае свабоду, целу — тло.

 

Усё ў жыцці натуральна: адзін п’е, другі гуляе, трэці крадзе, чацвёрты ўсё тое спалучае разам.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *