Літаратурны салон “Над Лідзейкай”. Раўт другі

Серада, Лістапад 13, 2019 0

22 кастрычніка прайшла другая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”. Сустрэча ізноў адбывалася ў канферэнц-зале Лідскага замка і мела назву “Сцежкі малой радзімы”. Гасцямі салона на гэты раз былі выдатны беларускі паэт Міхась Скобла і слынная спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Утульная зала, завешаная карцінамі, зацікаўленыя слухачы стваралі зусім іншую атмасферу, адрозную ад той, якая бывае, скажам, у школе ці ў вялікай зале. Сама ідэя салона і грунтуецца на пэўнай камернасці, блізкасці выканаўцаў да слухачоў, душэўнасці. Тут не выступленні, тут размовы паэта, спевака са слухачом. Тут верш і песня гавораць пра тое, што хочацца слухаць і чуць.

міхкі

Цудоўныя вершы і бліскучыя пераклады Міхася Скоблы — сапраўдны паэтычны майстар-клас. Міхась Скобла — паэт, які не стаміўся, не спыніўся, а прдаўжае актыўна пісаць, актыўна перакладаць, а яшчэ займацца ўкладаннем кніг, даследваннем літаратурнай спадчыны Беларусі, архіваў літаратараў, якія пайшлі ў лепшы свет.

тацкі

У сваю чаргу Таццяна парадавала прысутных шырокім рэпертуарам з добра вядомых і новых песень. У прыватнасці яна выканала “Белавежскую пушчу” па-беларуску, паведаміўшы, што паедзе з гэтай песняй у Стамбул, дзе будзе выконваць яе на адкрыцці помніка зубру. Які зубр у Стамбуле? Але чаго толькі ў гэтым свеце не бывае…

залакі

Наступная сустрэча ў салоне “Над Лідзейкай” 12 лістапада. Праграму “Паланэз над Шчарай” прадстаўляюць літаратары Слоніма.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *