НАША СЛОВА № 43 (1454), 23 кастрычніка 2019 г.

Аўторак, Лістапад 5, 2019 0

Юбілей Інстытута гісторыі  НАН стаў стымулам для правядзення міжнароднага кангрэса

17-18 кастрыч-ніка ў Менску ў Інсты-туце гісторыі і акадэ-мічнай бібліятэцы НАН праходзіў IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, кан-цэпцыі, дасягненні.» Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Бела-русі.

Адбылося пле-нарнае пасяджэнне і выступленні ў чатырох секцыях. Праблемнае поле кангрэса ахоплівала такія пытанні, як: метадалогія  і гіс-тарыяграфія, крыніцазнаў-ства і археаграфія, сучас-ныя даследаванні ў галіне археалогіі і іншыя.

На форуме абмярко-ўваліся пытанні гісторыі бе-ларускай дзяржаўнасці, эт-нагенезу на беларускіх зем-лях, гістарычных формаў беларускай дзяржаўнасці. У фокусе даследаванняў гісто-рыкаў сёння — сацыяльна-эканамічныя трансфарма-цыі і грамадска-культурныя змены ў Беларусі (канец XVIII -XX ст.), генезіс бе-ларускай нацыі і нацыяна-льнай ідэі. Праводзяцца да-следаванні ў галіне сусвет-най гісторыі, Беларусь вы-вучаецца ў сістэме міжна-родных адносін. Суверэнная Рэспубліка Беларусь разгля-даецца як найвышэйшая ступень рэалізацыі белару-скай нацыянальнай дзяр-жаўнасці.

На IV Міжнародным кангрэсе абмяркоўваліся пытанні  ўкаранення канцэ-пцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школ, сярэдніх спецыяльных і вы-шэйшых навучальных уста-ноў, методыка выкладання гісторыі ў навучальных ус-тановах, фарміраванне гіс-тарычнага светапогляду ма-ладога пакалення.

Пра дзейнасць Цэнт-ра спецыяльных гістарыч-ных навук і антрапалогіі рас-павёў яго дырэктар, доктар гістарычных навук, прафе-сар Валянцін Фёдаравіч Го-лубеў:

— У склад Цэнтра ўвахо-дзяць чатыры аддзелы: ад-дзел антрапалогіі, крыніца-знаўства і археаграфіі, ад-дзел генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі, аддзел гіста-рыяграфіі і метадаў гіста-рычнага даследвання. Ас-ноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра — вывучэнне гістары-яграфіі сацыяльна-палітыч-най і эканамічнай гісторыі Беларусі, выяўленне і апра-цоўка  новых крыніц па гіс-торыі нашай краіны.

Прафесар Голубеў адзначыў працы такіх асо-баў, як Аляксандр Барысавіч Доўнар, Аляксей Іванавіч Шаланда, Андрэй Анатоль-евіч Мяцельскі, Аляксандр Анатольевіч Жлутка.

Пра метады выкла-дання гісторыі ў ВНУ паве-даміў у сваім выступленні прафесар Уладзімір Аляк-сандравіч Бажанаў (БНТУ). Пра працу з моладдзю па вывучэнні гісторыі Вялікай айчыннай вайны распавёў кандыдат гістарычных навук Альберт Іосіфавіч Котаў (БДУ), былы малагадовы вя-зень канцлагера ў Мар’інай Горцы. Пра развіццё канфе-сійнага вектара даследаван-няў і дыскусіі па канфесій-най тэрміналогіі паведаміла кандыдат гістарычных навук Раіса Уладзіміраўна Зянюк.

— Важна  перайсці ад наратыўнага  падыходу да глыбокага аналізу гістарыч-ных момантаў, звязваць на-шу гістарычную навуку з сусветнымі працэсамі, — падкрэсліў прафесар У.А. Бажанаў.

У дакладах былі ад-значаны дасягненні наву-коўцаў  і  рост іх узроўню, але разам з тым на кангрэсе прагучала інфармацыя пра так званую «аптымізацыю кадраў»  і скарачэнне фінан-савання некаторых мера-прыемстваў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: удзель-нікі IV Міжнароднага

кангрэса гісторыкаў Беларусі.

Намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

Спадар Тушынскі з’яўляецца каардынатарам экалагічнага руху «Зялёны дазор» і сябрам Беларускай партыі «Зялёныя». Неўзабаве будзе апублікавана пра-грама, якая спалучае экалагічны змест і пункты ў пад-трымку беларускай мовы і суверэнітэту Беларусі.

tbm-mova.by.

 

Уласны досвед удзелу ў перапісе

Перапіс па Інтэрнэце — справа выдатная, нікуды не трэба ісці, нікога не трэба пускаць у хату. Запоўніў, як захацеў, запісаў, што захацеў. Ніхто не навяжа табе рускую мову, бо “мы ўсім пішам рускую”, ніхто не пачне схіляць напісаць дзве мовы і г.д. Але жывыя стасункі з перапісчы-камі таксама нечага вартыя, бо перапіс па Інтэрнэце закон-чыўся, перапісалася недзе каля 2 мільёнаў, а астатнія 7 мільёнаў з лішнім павінны перапісаць перапісчыкі.

Ва ўсіх гарадах адкрыты стацыянарныя перапісныя ўчасткі. У Лідзе іх чатыры.

Перапісны ўчастак № 2 г. Ліды. Загадчык участка — Вольга Козіч. Гадоў 20 з нечым.

На пытанне, ці ёсць анкета на беларускай мове (канешне, электронная), адказвае:

— Калі ласка, — пераходзіць на літаратурную бела-рускую мову і вядзе па-беларуску ўсю гутарку ад пачатку да канца без адзінай памылачкі.

Лёгка і нязмушана разбіраецца з усімі кустамі ажы-ны, агрэсту, глогу, шыпшыны, парэчак і інш. Ведае тру-скалкі, хаця ў анкеце, як падалося, стаяць “клубніцы” і г.д.

Ну і чаго мы маем хацець ад гэтай улады ў пытанні перапісу, калі яго праводзяць такія высокаадукаваныя спецыялісты, як Вольга Козіч? Не скажу за ўсю Беларусь і нават за ўсю Ліду, але за ўчастак № 2 можна быць спа-койным. Тут будзе ўсё аб’ектыўна.

І хочацца парадавацца за тую ж Ліду, бо калі ёсць такія маладыя спецыялісты з такім бездакорным вало-даннем мовай, то не ўсё ў нас прапала, што б там ні налічылі ў цэлым па астатняй Беларусі.

Станіслаў Суднік.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв’ю пяці недзяржаўным СМІ

Міністр замежных спраў Ула-дзімір Макей даў вялікае інтэрв’ю пяці недзяржаўным СМІ: «Нашай Ніве», tut.by, БелаПАНу, Радыё «Свабода» і Еўрарадыё. Адказваў на пытанні Макей каля дзвюх гадзін. «Наша Ніва» сабрала асноўныя вы-казванні міністра.

Як патлумачыў прэс-сакратар міністэрства, кожнае з гэтых выданняў даўно прасіла пра інтэрв’ю, і было вырашана арганізаваць такую суст-рэчу адразу для ўсіх.

Ад «Нашай Нівы» ў размове ўдзельнічаў Арцём Гарбацэвіч.

Першыя пытанні журналістаў датычылі тэмы гэтак званай «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі» і прапаноў Масквы аб «паглыбленай інтэграцыі».

Пра інтэграцыю:

— Ніякага палітычнага склад-ніка ў праграме інтэграцыі няма, гаворка пра больш паглыбленую ін-тэграцыю ў сферах, якія маюць зна-чэнне толькі для эканамічнага раз-віцця дзяржавы: гарманізацыя праві-лаў і ўзгодненая прамысловая, энер-гетычная (асабліва нам цікавы адзі-ны рынак энерганосьбітаў), аграр-ная палітыка, абмен інфармацыяй аб руху тавараў, што таксама важ-на, бо шмат шэрага імпарту ідзе ў тым ліку з Усходу.

Так, на першапачатковым этапе абмеркавання былі непрыма-льныя для нас прапановы: я так ра-зумею, гэта работнікі сярэдняга звяна расійскіх міністэрстваў унеслі іх. Аб стварэнні нейкіх наднацыяна-льных структур, напрыклад. Але прэ-зідэнты на форуме ў Пецербургу прызналі немэтазгоднасць работы над прапановамі, якія ўтрымліваюць палітычны складнік: няма сэнсу гава-рыць, напрыклад, аб стварэнні цэнт-ральнага банка, калі мы эканамічна не інтэграваліся.

Разглядаецца, дзе б закана-даўства было набліжана, і я не ду-маю, што з’явяцца нейкія новыя ор-ганы — існуе мноства інстытуцыя-нальных механізмаў, якія дазваляюць нармальна ўзаемадзейнічаць, пытан-ні могуць разглядацца на сумесных калегіях міністэрстваў.

А адносна той публікацыі ў «Коммерсанте» — я думаю, гэта было зроблена наўмысна і з пэўнымі мэта-мі, і што гэта не ёсць афіцыйнай пазіцыяй расійскіх уладаў. У нас нар-мальныя адносіны на ўзроўні міні-стэрстваў, якія працуюць над даро-жнымі картамі, і добрыя адносіны паміж кіраўнікамі, мы знойдзем ра-зуменне.

І тымі пытаннямі, якімі зай-маемся ў рамках інтэграцыі з Расіяй, мы ж займаемся і ў рамках ЕАЭС — гэта, чамусьці, не выклікае заклапо-чанасці.

Але там [у ЕАЭС] работа ідзе не вельмі, многае магло б рухацца хутчэй, таму прынятае рашэнне паскорыць гэтыя працэсы ў рамках двойкі — мы ў любым разе прыйдзем да гэтага і ў рамках пяцёркі, але калі гэта можна зрабіць хутчэй, то на-вошта адмаўляцца?

Трэба глянуць, што вымалю-ецца да канца лістапада, калі будзе адзначацца 20-годдзе «саюзнай дзяр-жавы», тады ж будзе сустрэча прэ-зідэнтаў, абмеркавана сітуацыя з падрыхтоўкай гэтых дарожных карт.

 

Пра тое, чаму не публіку-юцца тэксты дакументаў аб «па-глыбленай інтэграцыі»:

— Не сказаў бы, што людзі так ужо хвалююцца аб дакументах больш паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Я таксама сустракаюся з лю-дзьмі і бачу, што галоўнае, што іх хвалюе, гэта каб была праца, добры заробак і гэтак далей. Пэўныя колы ў Беларусі, канешне, хвалюе гэта пы-танне. […] Дзесяць ці нават некалькі тысяч чалавек ствараюць глебу для маніпуляцый ці інсінуацый.

Напрацоўкі публікаваць немэ-тазгодна, я лічу, давайце пачакаем да пачатку снежня. Я нават не ўпэў-нены, што нашы міністэрствы змо-гуць падрыхтаваць і рэалізаваць усе тыя планы, якія адлюстраваны ў праекце праграмы паглыбленай ін-тэграцыі.

Трэба пачакаць сустрэчы прэзідэнтаў.

Я падкрэслю, што не бачу не-бяспек для Беларусі: шмат разоў было заяўлена, што не трэба баяцца, што хтосьці будзе прадаваць суверэ-нітэт. Усё гэта згодна з нацыяна-льнымі інтарэсамі нашай краіны!

Не існуе і думкі аб тым, каб хтосьці падумаў аб страце незалеж-насці ці суверэнітэту.

Я не разумею, як мог бы пер-шы прэзідэнт краіны, які яе стварыў, прадаць незалежнасць — кім бы ён увайшоў у гісторыю?

Ён адназначна сказаў, што гэта немагчыма — у нас грамадства іншае, чым яно было 20 гадоў таму. Ужо некалькі пакаленняў нарадзіла-ся ў новай дзяржаве, яны не бачаць сябе ў іншай дзяржаве, а ў незалеж-най Беларусі.

Я бачу гэта і на прыкладзе свайго 10-гадовага сына, які разумее, дзе ён жыве, вучыцца, і дзе мае намер жыць — у Беларусі.

 

Аб тым, ці можа даць слова, што дакументы аб «паглыбленай інтэграцыі» не нясуць палітыч-ных рызык для Беларусі:

— Ёсць інстытуты, якія мо-гуць гарантаваць ад імя дзяржавы тыя ці іншыя моманты, таму вы не па адрасе звярнуліся. Ніхто неза-лежнасць здаваць не збіраецца: мы адчулі сябе незалежнай дзяржавай і так застанецца ў будучыні.

 

Пра тое, навошта новым па-каленням увогуле гэтая гэтак зва-ная «саюзная дзяржава»:

— Існуюць міжнародныя па-гадненні, якія мы абавязаліся выкон-ваць. А калі грамадства палічыць немэтазгодным існаванне таго ці іншага пагаднення, то яно можа ўзняць пытанне і паставіць яго перад кіраўніцтвам дзяржавы — кіраўніц-тва дзяржавы улічвае грамадскую думку і адпаведнае рашэнне будзе прынята.

Існуюць жа адпаведныя зака-надаўчыя моманты, якія дазваляюць падрыхтаваць петыцыі, звароты, вынесці пытанне на рэферэндум, нарэшце.

Наколькі мне вядома, цяпер усе апытанні, якія праводзяцца, кажуць пра тое, што вялікая коль-касць грамадзян яшчэ выказваецца за шчыльныя адносіны з Расіяй, але павялічваецца і колькасць грамадзян, якія хочуць адносін і з Расіяй, і з ін-шым бокам — з ЕС.

Гэта нармальна.

 

Пра тое, якія небяспекі сёння для Беларусі галоўныя:

— Сітуацыя вакол нас нясе пэўныя пагрозы для Беларусі, мы паміж двума агнямі: Расіяй і ЕС, якія ўвялі санкцыі адзін супраць аднаго, таму галоўная небяспека для нас — эканоміка.  Іншыя знешнія прычыны — далейшая мілітарызацыя нашага рэгіёна. У бакоў [Расіі і НАТА] ёсць планы па размяшчэнні тут дадат-ковага ваеннага кантынгенту вакол нас. Я лічу, што Беларусь можа быць уцягнута ў гэты працэс, гэта можа быць пагрозай. Вельмі ўважліва трэба адсочваць сітуацыю і рэа-гаваць на яе. Расце недавер між дзяржавамі.

 

Якім чынам ураўнаважыць эканамічную сітуацыю і выйсці з эканамічнай залежнасці ад Расіі:

— Так, мы залежым ад Расіі. Але я не думаю, што ў іх інтарэсах зрабіць так, каб Беларусь апынулася на мяжы эканамічнага краху.

Што датычыць гіпатэтыч-нага сцэнара, «а раптам», то кіраў-ніцтва любой дзяржавы думае аб магчымых варыянтах дзеянняў. […]

Таму прынятае рашэнне аб тым, каб сысці ад моназалежнасці і дыверсіфікаваць нашую эканомку і знешнеэканамічную дзейнасць: па-стаўлена задача па размеркаванні экспарту на 1/3 — ЕАЭС, 1/3 — ЕС, 1/3 — краіны дальняй дугі.

Нейкія зрухі ёсць, але да гэтай мэты яшчэ крочыць і крочыць. МЗС і іншыя міністэрствы працуюць над выкананнем гэтай задачы.

Задача таксама ў тым, каб сысці ад залежнасці ад адной краіны, чым мы і займаемся, развіваючы нар-мальныя, сбалансаваныя адносіны па іншых напрамках — з ЕС, ЗША і ін-шымі дзяржавамі, якія з’яўляюцца сяброўскімі для нас.

 

Пра чырвоныя рысы ў адно-сінах з Расіяй:

— Праводзячы знешнюю палі-тыку, мы думаем аб тым, каб не на-шкодзіць.

Што тычыць развіцця адно-сін з ЕС і ЗША, мы ім кажам, што разрываць адносіны з Расіяй мы не збіраемся, што мы не можам сябра-ваць супраць Расіі, гэты наш погляд прымаецца і гэта, сапраўды, чырво-ная рыса, за якую мы не можам пе-райсці.  Але гэта не азначае, што мы крочым услед за Расіяй, у нас ёсць нацыянальныя інтарэсы, мы гаво-рым ад імя Менска, а не Масквы ці Брусэля.

 

Пра галасаванне ў ААН так, як трэба Расіі:

— Не заўсёды мы галасавалі так, як галасуе Расія. Мы заўсёды імкнёмся давесці да ўсіх нашых па-ртнёраў матывы галасавання на-шага па тым ці іншым пытанні. І знаходзім звычайна разуменне.

 

Пра беларускую мову:

— Гэта мова нашага народа, нацыі, калі яна ўжываецца менш, на жаль, то трэба надаваць больш увагі яе развіццю. Дзяржава стварыла ўмовы для нармальнага развіцця дзвюх моваў, а ўсё астатняе зале-жыць ад нас з вамі, ад канкрэтнага чалавека.

Я сам лічу беларускую мову роднай, бо я вучыўся ў беларускай школе. Сын, на жаль, не вучыцца ў беларускай школе. Так склалася сіту-ацыя.

Існуюць пэўныя заявы ў Расіі, быццам бы Беларусь імкнецца разві-ваць беларускасць: пачалі хадзіць у вышыванках, размаўляць публічна на мове. І ніякай небяспекі для рускай мовы гэта не нясе, гэта нармальны працэс суіснавання дзвюх моваў. У нас дзве дзяржаўныя мовы, мы — адзіная краіна ў свеце, дзе руская мова другая дзяржаўная, таму абвінавачваць Бе-ларусь у нейкай «дэрусіфікацыі» неда-рэчна.

 

Пра тое, што ў Беларусі не існуе вышэйшай адукацыі на бела-рускай мове, а ў школьнікаў няма выбару, як вучыцца, бо класаў вобмаль:

— Трэба ўдакладніць у Міні-стэрстве адукацыі, ці ёсць праблема з гэтым. Я думаю, што калі будзе бачна, што ўсё большая колькасць людзей гатовая гаварыць, то няма праблемы адкрыць новыя класы ці ў ВНУ забяспечыць навучанне часткі студэнтаў па-беларуску.

 

Пра стаўленне да постаці Каліноўскага і ідэі яго перапаха-вання:

— Беларускім бокам праведзе-на экспертыза парэшткаў і вынікі вывучаюцца, мы ў кантакце ў літоў-цамі, абмяркоўваем правядзенне ме-рапрыемстваў 22 лістапада.

Беларускі бок будзе ўдзельні-чаць у перапахаванні, але хто прад-ставіць Беларусь, я не ведаю — трэба на высокім узроўні, гэта вельмі важ-ная падзея для гісторыі Беларусі.

А стаўлюся я да яго вось як: Каліноўскі належыць гісторыі Бела-русі. І Каліноўскі, і Касцюшка, і Да-мейка — усе яны належаць нашай гісторыі. Не трэба падводзіць ста-рыя палітычныя матывы, якія звя-заныя з гэтымі імёнамі, сёння.

Гісторыя мусіць быць аб’ек-тыўнай — яны тут нарадзіліся, яны нашай гісторыі належаць. Вось і аўтар гімна God Bless America Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Талачыне, мы можам казаць, што ён належыць Беларусі.

Калі яны жылі на нашай зя-млі, зрабілі ўнёсак у нашу гісторыю, то яны належаць Беларусі, не трэба сёння дзяліць, чый ён больш.

А ці рабіла Міністэрства за-межных спраў нешта, каб Каліноўскі ляжаў у беларускай зямлі?

Калі чалавек загінуў там, дзе ён знаходзіцца, навошта пераносіць ягоныя косткі? Што мы атрымаем з гэтага? Зянон Пазняк нават выка-заўся — ён катэгарычна супраць пе-раносу парэшткаў, я тут таксама з Пазняком згодны больш, чым з ты-мі, хто за перанос.

Калі ж будзе прынята рашэн-не аб стварэнні пантэону герояў, то трэба думаць над сістэмным пады-ходам, каб і Багдановіча з Ялты пе-ранесці.

 

 Пра нацыянальную ідэю:

Нам цяпер трэба рухацца наперад, імкнучыся ўмацаваць эка-номіку, суверэнітэт і незалежнасць.

Ідэя выкрышталізуецца сама сабой, на гэтым этапе мы не можам яе прыдумаць, мы не ведаем, дзе мы апынёмся праз некаторы час — трэба разумець, куды мы імкнемся.

Хто мы і дзе мы, мы ведаем, але куды ідзём? Дваццаць пяць гадоў — гэта кароткі тэрмін.

Для асноўнай большасці лю-дзей незалежнасць яшчэ нейкае эфе-мернае паняцце, незалежнасць звалі-лася нечакана. Народы балтыйскіх краін змагаліся за незалежнасць, яны не лічылі, што яны частка СССР. Мы адрозніваемся і ад украінцаў, у якіх гэта паняцце незалежнасці мацней выражана. Тое, што мы атрымалі незалежнасць без крыві… Мо таму не ўсе і адчуваюць сутнасць незалеж-насці, але лепш так і пакрысе, чым з крывёю. Цяпер ужо мы пажылі, хаця 30 гадоў — гэта імгненне для гісто-рыі. Мы разумеем, што гэта зна-чыць, але за незалежнасць кожны мусіць заплаціць пэўную цэну, пра-цаваць, не спыняючыся, каб умаца-ваць незалежнасць гэтую…

    (Скарочана.)

Арцём Гарбацэвіч.

nn.by.

 

Лёсы былых вязняў усхвалявалі ўдзельнікаў канферэнцыі

У бібліятэцы імя А. Міцке-віча Чырвонага касцёла 13 каст-рычніка прайшла навукова-папу-лярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча «Фінская пастка». Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы бе-ларусаў — былых вязняў фінскіх канцлагераў  і  развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанава-на выстава літаратуры, якая вы-крывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Дру-гой сусветнай вайны і перадае шматлікія  сведчанні дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы.

На канферэнцыю былі за-прошаны  аўтарытэтныя гісторы-кі: Леанід Міхайлавіч Лыч, Ана-толь Міхайлавіч Сідарэвіч, Кузьма Іванавіч Козак, Вячаслаў Дзмітры-евіч Філіменеў, Мікалай  Іванавіч Савіцкі і іншыя.

Ксёндз-пробашч Уладзі-слаў Завальнюк дабраславіў удзе-льнікаў канферэнцыі.

Мерапрыемства адкрыла ўрачыстае выступленне хору бы-лых непаўнагадовых вязняў фа-шызму «Лёсы», лаўрэатаў спецы-яльнай прэміі прэзідэнта Беларусі 2019 года.

Госці канферэнцыі прагле-дзелі дакументальны фільм «Вя-зень лагера Hepasuo», пастаўлены па кнізе «Фінская пастка». Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў з тэрыторыі БССР  у Карэлію перасяліліся беларускія сялянскія сем’і (і сярод іх сям’я М.І. Дзенісевіча).   У 1941 годзе многія беларусы апынуліся ў фінскіх канцэнтрацыйных лагерах. Толькі зараз гісторыкі і валанцёры вы-святляюць дакладную колькасць беларусаў і імёны людзей па ар-хівах.

Пра лёс сваёй сям’і і іншых вязняў фінскіх канцлагераў рас-павяла ў сваім выступленніі Галіна Ігнатаўна Змушко, старшыня Пер-шамайскай раённай суполкі бы-лых вязняў г. Менска. У той перы-яд Галіне Ігнатаўне было 3 гады і 3 месяцы. Яна апынулася ў кан-цэнтрацыйным лагеры Hepasuo разам з маці Таццянай Дзенісевіч, з братамі і сёстрамі, дзе правяла 1004 дні і ночы.  Маленькая Галя зазнала знясіленне ад голаду, яе ратавалі маці і старэйшы брат, якія дзяліліся з ёй сваім кавалачкам хлеба.

Мікалаю Ігнатавічу Дзені-севічу ў час вызвалення ў 1944 годзе было 14 гадоў. Яму ўдалося першаму вырвацца з лагера  і  вяр-нуцца ў Менскі раён у вёску Лека-раўку, а пазней вярнулася дадому ўся сям’я.  У роднай вёсцы спаку-таваны хлопчык праявіў незвы-чайную волю да жыцця і муж-насць, за кароткі час засвоіў шко-льную праграму за страчаныя га-ды, у 1950 годзе паступіў у Менскі медыцынскі інстытут і доўгі час працаваў лекарам-педыятрам, са-нітарным лекарам і тэрапеўтам.

Гэтага добразычлівага ча-лавека памятаюць супрацоўнікі Менскай гістарычнай майстэрні, куды ён прыходзіў падзяліцца сваімі ўспамінамі. Пра гэты факт нагадаў у сваім выступленніі да-цэнт гістарычнага факультэта БДУ Кузьма Іванавіч Козак.

У 80-я гады Мікалай Ігната-віч настойліва рупіўся пра тое, каб захаваць памяць пра пакуты бела-русаў-вязняў канлагераў на тэры-торыі Карэла-Фінскай ССР. Ён звяртаўся па дакументы ў архівы Беларусі і Расіі, Фінляндыі. Былі знойдзены дакументы, якія пацвя-рджаюць факты генацыду славян-скага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Карэліі ў кнізе фінскага гісторыка Ю. Куломаа.

“Разам  з намі ў лагеры Hepasuo было шмат перасялен-цаў 1940-1941 гадоў у старыя раёны Карэла-Фінскай ССР, — на-пісаў ва ўспамінах Іван Ігнатавіч Дзенісевіч. — Лёсы іх былі розныя. Многія назаўжды засталіся ў карэльскай зямлі ў невядомых магілах, не вытрымаўшы паку-таў, якія выпалі на іх долю. Ча-стка сямей вярнулася на радзіму  ў Беларусь. Некаторых  з іх мне ўдалося адшукаць і заахвоціць да ўздзелу ў грамадскім аб’яднанні былых непаўнагадовых вязняў канцлагераў Карэліі ў складзе Беларускага аб’яднання непаўна-гадовых вязняў фашызму.» Сястра М.І. Дзенісевіча Галіна Ігнатаўна ўсе гэтыя гады вяла актыўную працу ў сваім мікрараёне па псіха-лагічнай і матэрыяльнай падтры-мцы былых вязняў фашызму, арганізоўвала ўрокі мужнасці ў школах, выступленні хору «Лёсы» ў Беларусі і ў краінах Еўропы.

Выкладчыца гісторыі ся-рэдняй школы № 137 горада Мен-ска Людміла Іванаўна Шчэнікава распавяла пра досвед валанцёр-скай працы з вучнямі, якія запі-свалі ўспаміны былых вязняў кан-цлагераў. Яе выхаванцы, дзякую-чы кантактам з былымі вязнямі, выраслі чулымі да чалавечай бяды і спагадлівымі, а адна з вучаніц скончыла гістарычны факультэт БДУ і працуе ў школе.

— Мэта кнігі і фільма — звяр-нуць увагу на каштоўнасць чала-вечага жыцця, — адзначыў дацэнт БДУ Кузьма Іванавіч Козак.

— Мы пачулі жахлівыя свед-чанні дзяцей вайны, яны кранулі нашыя сэрцы і мы павінны зрабіць усё, каб такое ніколі не паўтары-лася ў гісторыі! — падкрэсліла ку-ратар бібліятэкі імя Адама Міцке-віча Чырвонага касцёла Галіна Фёдараўна Івуць.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Я.К. Касмовіч і Г.І. Зму-шко (Дзенісевіч);
  2. Кніжная выстава;
  3. Спявае хор «Лёсы».

 

ТБМ — школе № 4

17 кастрычніка 2019 г. у СШ № 4 г. Магілёва я правёў урок, прысвечаны нашаму роднаму гораду. Сама школа знаходзіцца на старажытнай вуліцы Лазарэнкі, якая ў часы ВКЛ называлася Віленскай і лічылася цэнтральнай, бо вяла да нашай тагачаснай сталіцы Вільні. Некалькі год таму непадалёк ад школы заснавалі новы рынак, які так і назвалі «Віленскі». Вучням-старшакласнікам я  падрыхтаваў невялікую фотапрэзентацыю з выявамі старога Магілёва. Рас-павёў пра Магілу Льва, пра нашага славутага Машэку, якому Янка Купала прысвяціў цэлую паэму. Зацікавілі вучняў фотаздымкі панішчаных помнікаў архітэктуры: езуіцкага касцёла св. Ксаверыя 18 ст., калегіюма 17 ст., Спаскай царквы 18 ст. у стылі віленскага барока, Пакроўскай царквы 17 ст. магілёўскай школы дойлідства, Багаяўленскага манастыра 17 ст., пры якім існавала брацкая школа і друкарня… Зразумела, аднаго ўрока дужа мала, каб нешта грунтоўнае даць маладым магілёўцам. Але, я спадзяюся, што самае прыгожае і самае цікавае з майго расповеду яны запомняць на ўсё жыццё! Таму, шаноўная грамада, спадары адраджэнцы, усіх заклікаю ісці да шкаляроў і студэнтаў і цікава, з захапленнем распавядаць ім пра нашу мару — Беларусь!

Дзьячкоў Алег, Магілёў.

«Уводзіны ў філасофію» па-беларуску!

Днямі выйшлі з друку «Уво-дзіны ў філасофію» па-беларуску! Да друку выданне рэкамендавана Навуковай радай Універсітэта імя Ніла Гілевіча, фактычна — гэта адзін з будучых падручнікаў студэнтаў універсітэта.

Кніга дае кароткі агляд ас-ноўных раздзелаў і пытанняў філасофіі як дысцыпліны і адна-часова ўяўляе сабой хрэстаматыю абраных тэкстаў з гісторыі су-светнай і айчыннай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі. Матэрыял размеркаваны ў межах дзевяці асноўных раздзелаў і ахоп-лівае большасць пытанняў стан-дартнага курса філасофіі. Фраг-менты тэкстаў дастаткова рэпрэ-зентатыўныя для самастойнага вывучэння багацця і разнастай-насці дзвюх з паловай тысячага-довай гісторыі філасофскага зду-млення.

Як піша ва ўступным слове рэдактар кнігі, кандыдат філасо-фскіх навук Павел Баркоўскі: «Гэтая кніга з’яўляецца першым выданнем хрэстаматыі выбра-ных тэкстаў з сусветнай і айчын-най філасофскай традыцыі. Фрагменты арыгінальных тэк-стаў упарадкаваны паводле шэ-рагу раздзелаў, з якіх звычайна складаецца вывучэнне філасофіі як прадмета ў вышэйшых наву-чальных установах. Кніга так-сама змяшчае ўступныя артыку-лы да кожнага з раздзелаў, у якіх даецца кароткая характары-стыка што да праблематыкі са-мой гэтай часткі, агульнае ўяў-ленне пра датычныя тэмы і пы-танні, якія мусяць закранацца. Усё гэта ілюструецца арыгіна-льным матэрыялам пераважна нанова перакладзеных на бела-рускую мову тэкстаў сусветна вядомых філосафаў, а таксама выбраных прадстаўнікоў бела-рускай традыцыі мыслення. Пра-ўда, з прычыны адсутнасці пера-кладаў з арыгінальных моў у гэ-тае выданне не ўвойдуць тэксты арабскіх, кітайскіх і індыйскіх мысляроў, што таксама гэтую традыцыю ўтвараюць; такую абмежаванасць мусяць зняць наступныя выданні хрэстама-тыі.

Неабходнасць крыніцы падобнага кшталту паўстае з прычыны малой колькасці пера-кладзеных прац па філасофіі на беларускую мову, што абцяжар-вае магчымасць навучання гэта-му прадмету на роднай мове праз базавую адсутнасць падставо-вых тэкстаў. Разумеючы, што ніводная кніга не здолее замяніць увесь неабходны корпус перакла-даў тэкстаў, укладальнікі хрэс-таматыі парупіліся пра тое, каб стварыць уводны корпус філасо-фскіх фрагментаў, своеасаблівыя пралегомены, найперш да выву-чэння філасофіі ў вышэйшых на-вучальных установах Беларусі на беларускай мове. Станаўленне нацыянальнай традыцыі мыслен-ня і далейшая інтэлектуалізацыя жыцця грамадства немагчымая без засваення сусветнай спад-чыны думак і тэкстаў, якія мусяць гучаць на той мове, на якой ства-раецца актуальная беларуская культура.

Сам праект хрэстаматыі нарадзіўся яшчэ на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя і, нягле-дзячы на вялікі аб’ём зробленай працы, доўгі час заставаўся не-завершаным. Але сёння відавоч-ная патрэба ў выданні кнігі па-добнага зместу натхніла на пра-цяг і падрыхтоўку хрэстаматыі ў найноўшай рэдакцыі. Агульная рэдакцыя перакладаў, як і боль-шая іх частка, належыць наша-му вядомаму філолагу, паэту, перакладчыку Лявону Баршчэў-скаму. Пры напісанні ўступных артыкулаў да раздзелаў выкары-стоўваліся матэрыялы з кнігі Рыгора Грудніцкага («Філасо-фія. Канспект лекцый», Навапо-лацк, 2005) у дапоўненым і ска-рэктаваным выглядзе. Суаўта-рам першай версіі ўкладання хрэстаматыі быў беларускі гіс-торык, публіцыст і грамадскі дзеяч Анатоль Сідарэвіч, а пер-шым рэцэнзентам — адзін з ка-рыфеяў сучаснага айчыннага мы-слення, светлае памяці Уладзімір Конан».

Прэзентацыя кнігі адбу-дзецца ў хуткім часе, пра гэта будзе паведамлена дадаткова.

tbm-mova.by.

Вывучэнне манускрыптаў адкрывае кантакты з усім светам

У Беларусі з 13 па 18 каст-рычніка знаходзіўся з візітам вядо-мы даследчык  з ЗША, гісторык і археолаг, доктар філасофіі,  кіраў-нік «Групы даследавання рукапі-саў» доктар Скот Кэрал, заснаваль-нік музея Бібліі ў Вашынгтоне.  Ён удзельнічаў у шэрагу навуковых мерапрыемстваў і выступіў з леr-цыямі ў Нацыянальнай бібліятэцы, БДУ і Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. У мінулым годзе,  дзякуючы яго дзейнасці, была па-спяхова праведзена сумесна з На-цыянальнай бібліятэкай буйней-шая ў гісторыі краіны выстава  «Беларусь і Біблія».

У мінулым спартовец, ча-лавек моцнай волі і характару, чэмпіён ЗША, які рыхтаваўся да ўдзелу ў Алімпіядзе-80, быў па-кліканы на служэнне, каб сведчыць па ўсім свеце пра даставернасць Бібліі. Ён выступае ў розных кра-інах свету, арганізуе выставы біб-лейскіх дакументаў у рамках пра-екту «Inspired Eхhibited». Выставы на працягу апошніх гадоў былі ар-ганізаваныя  ў Ганконгу, Беларусі, Расіі і рыхтуюцца ў Папуа-Новай Гвінеі. Сёлета навуковец з каман-дай з 32 чалавек здзейсніў пада-рожжа ў Грэцыю на месцы пропа-ведзяў апостала Паўла ў Філіпіі, Фесалоніках, Кападокіі і іншых гарадах.

15 кастрычніка доктар Кэ-рал выступіў у Нацыянальнай біб-ліятэцы з лекцыяй «Кнігі да вына-ходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка». Лекцыю наведалі беларускія даследчыкі Бібліі, сту-дэнты Інстытута тэалогіі БДУ, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

Падчас даследаванняў  Ско-ту Кэралу давялося вывучаць  і  ідэнтыфікаваць больш за 20.000 манускрыптаў, сярод якіх былі ста-ражытныя Торы, кумранскія рука-пісы, раннія хрысціянскія тэксты.

Вядомы амерыканскі наву-ковец распавёў пра працу перапіс-чыкаў Святога Пісьма на працягу тысяч гадоў. Доктар Скот звярнуў увагу на ідэнтычнасць па змесце тэкстаў, якія перапісваліся  ў роз-ныя часы.

Многія гадзіны праводзіць прафесар над рукапісамі, яны з’яў-ляюцца для яго акном у стара-жытны свет, праліваюць святло на аўтараў  і перапісчыкаў тэкстаў. Навуковец заахвочвае студэнтаў да капіявання манускрыптаў. Удзе-льнікі лекцыі змаглі разгарнуць і патрымаць у руках старажытны скрутак Торы.

— Я віншую беларускіх да-следчыкаў, якім удалося ажыцця-віць факсімільнае ўзнаўленне Бе-расцейскай Бібліі! — прамовіў док-тар Скот Кэрал.

Пасля паездкі ў Баранавічы, напрыканцы тыдня амерыканскі даследчык сустрэўся з юнымі на-ведвальнікамі «Клуба кніжных прафесараў» у Нацыянальнай біб-ліятэцы. Дарослых і дзяцей кранулі яго шчырасць, душэўная цеплы-ня, апантанасць даследаваннямі і моцная вера.

Эла Дзвінская,

На фота аўтара: Д-р Скот Кэрал ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

Шаноўныя сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку сп. Мотуз Сяргею з Менска, сп. Язэпу Стэпановічу з Менска і сп. Невядомаму, якія ў верасні даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:

ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы https://tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,                         в.а. рэктара Алег Трусаў.

 

Літаратурны салон “Над Лідзейкай” пачаў дзейнасць у Лідскім замку

15 кастрычніка адбылася першая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзей-кай”. Сустрэча прайшла ў канфе-рэнц-зале Лідскага замка. Пра-граму “Беларускім шляхам” прадстаўлялі паэт Станіслаў Суднік і бард Сяржук Чарняк.

Адкрыццё літаратурна-му-зычнага салона “Над Лідзейкай” спланавана Лідскім гістарычна-мастацкім музеем яшчэ вясной 2019 года, але там — то лета, то спро-ба іншых форм дзейнасці кшталту “Вершы з балкона”, то свята го-рада, і вось дайшла чарга да са-лона. Меркавалася, што ён будзе ў Доміку Таўлая, але вялікая зала доміка аказалася распісанай пад планавыя выставы, а адкладваць не хацелася, таму дырэктар музея прапанавала канферэнц-залу Лід-скага замка, якая зусім побач і якая вечарамі бывае вольнай.

Праграма “Беларускім шляхам” паэта Станіслава Судніка і барда Сяржука Чарняка сталася пашыранай версіяй выступлення ў Менску ў канцы верасня. Ак-тыўны ўдзел у лідскай праграме ўзяў актор Алег Лазоўскі.

Праграма ў некаторай сту-пені была настроена на хвалю ве-льмі някруглай даты — 31 года пры-ходу абодвух аўтараў у беларускі нацыянальны рух. У 1988 годзе ў Прыазёрску ў Казахстане пачала дзейнічаць беларуская арганіза-цыя, і ў тым жа 1988 годзе ў Лідзе пачала дзейнасць беларуская суполка “Рунь”. Акрамя С. Чар-няка на імпрэзе быў яшчэ адзін рунёвец — Леанід Лаўрэш, ды і Лявон Анацка з той жа эпохі.

Дзея, пачатая вершамі і песнямі 80-х і 90-х гадоў, плаўна рухалася бліжэй да нашага часу і закончылася песняй “Бацькава хата”, напісанай месяц назад.

У выніку, што атрымалася, тое атрымалася, многія вершы і песні ішлі толькі на слых. Яны нідзе не запісаны, нідзе не апублікова-ны, прагучалі і або запомніліся, або забыліся.

Салон у 2019 годзе адпра-цуе ў тэставым рэжыме, а ў 2020 годзе Ліда — культурная сталіца Бе-ларусі. Відочна, салон змесціцца ў Домік Таўлая, стабілізуецца форма сустрэч, перыядычнасць, кантэнт, бо надзвычай важна, каб у літаратурным музеі літаратурная Лідчына не ціха выцвітала на сце-нах і пылілася ў папках, а гучала ва ўвесь голас, гучала па-беларуску і для беларусаў. Беларускі голас мусіць быць чуцён, ён мусіць быць прыгожым і прыцягальным.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Чарговая Рада ТБМ адбудзецца 3 лістапада 2019 г.

Запрашаем сяброў Рады ТБМ 3 лістапада на пасяджэнне Рады.

Пачатак рэгістрацыі — 9:30.

Пачатак паседжання — 11:00.

Парадак дня:

  1. Абмеркаванне вынікаў дзейнасці арга-нізацыі за 30 гадоў.
  2. Вынікі выбарчай кампаніі 2019 г.
  3. Рознае.

Калі сябры Рады хочуць прапанаваць пытанне для абмеркавання, то просім дасылаць сваю прапанову на адрас siadziba@gmail.com з пазнакай «Рада ТБМ».

 

Навіны Германіі

Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў атрымаў бразільскі фатограф Салгаду

Фатограф з Бразіліі Себа-сцьян Салгаду ганараваўся адной з найважных нямецкіх узнагарод у вобласці культуры. Віншаваль-ную прамову на ўручэнні прэміі сказаў кінарэжысёр Вім Вендэрс.

Па традыцыі ў апошні дзень найбуйнай у свеце кніжнага кір-маша ў Франкфурце-на-Майне адбылося ўзнагароджанне Прэ-міяй міру нямецкіх кнігагандля-роў. Сёлета яна дасталася знака-мітаму бразільскаму фатографу Себасцьяну Салгаду. Узнагаро-джанне прайшло ў нядзелю, 20 кастрычніка, у франкфурцкай ца-ркве Святога Паўла.

Вім Вендэрс (Wim Wen-ders), які зняў у 2014 годзе разам з Салгаду фільм «Соль зямлі»,  на-зваў работы фатографа «тварэння-мі міру», пашкадаваўшы пра тое, што мір на Зямлі дагэтуль прахо-дзіць па разрадзе «навагодніх па-жаданняў».

Адмысловую ўвагу Вен-дэрс надаў серыям работ 75-гадо-вага Салгаду, прысвечаным уцека-чам.

— Ён фатаграфуе людзей з розных бакоў свету, якіх голад, вайна і прыгнёт прымушаюць пакінуць родныя месцы і пусціцца ў падарожжа да невядомага, — пад-крэсліў рэжысёр.

Прэмія міру нямецкіх кніга-гандляроў з 1950 года прысу-джаецца пісьменнікам, мастакам, навуковым і грамадскім дзеячам, якія ўнеслі выбітны ўнёсак ва ўма-цаванне свету, першым чынам, сваёй дзейнасцю ў вобласці літа-ратуры, навукі і мастацтва.

DW.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АДАМА КІРКОРА

(21.01.1818-23.11.1886)

Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў

Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы.

А ў музыцы і ў вершах, як агонь, любоў

Да Беларусі, для якой штодня жывеш ты,

 

Як і сябры твае паэты і музыкі,

Якім Радзіма — як матуліна  цяпло.

І кожны, хто Радзіму любіць — той вялікі,

Як вежаў замкавых спакойнае святло,

 

Што ў душы зацякаючы людзей тутэйшых,

Нібы малітва ў Храме велічным, жыве

І будзе жыць,

і прыбліжаць наш час  святлейшы,

Які яшчэ як росы ў маладой траве

 

На курганах, дзе спяць героі славы нашай

І будуць спаць,

бо ёсць каму край бараніць

І ёсць той хто пра іх легенды нам раскажа,

Каб мы змаглі Радзіму, як яны, любіць…

 

І вершам з музыкай да раніцы гучаць,

І марам не губляцца ў цыгарэтным дыме,

Пакуль сябры з табою за сталом сядзяць

І светла думаюць аб долі і Радзіме.

12.05.2009 г.

 

БАЛАДА СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ

(5.05.1819-4.06.1872)

Як ветразь, музыкай тваёй з аргана

Напоўнены касцёл Святога Яна,

І Вільня, як каўчэг, праз свет плыве

Па золаце, па бруку, па траве,

Па Беларусі, у якой ёсць ты,

 

І трэскаюць паміж людзей ільды

Неразумення і слязамі з воч

Цякуць і асвятляюць дзень і ноч,

Як васількі, як зоркі, як бурштын.

Музыкаў многа, ты ж такі адзін,

І слухае цябе народ і Бог

І прад Еўропаю крыжы дарог

Ужо не рвуць тутэйшую душу

Ні ў час засушлівы, ні ў час дажджу,

Бо лепш, як тут, не будзе анідзе —

Ні ў Празе, ні ў Варшаве, ні ў Маскве,

Бо толькі тут, як рыба — у вадзе,

У Беларусі Беларусь жыве,

Але ёсць слава, да якой і ты,

Як да агню матыль, ляціш заўжды,

І п’еш, як горкае віно, любоў.

 

Ды не знікае шлях у Менск дамоў,

Дзе музыка твая, як карані

Святога дрэва, што ўздымае дні

Краіны, што была і будзе ў нас,

У беларусаў на бясконцы час,

Пакуль малітвай, музыкай святой

Тут поўніцца душа, каб быць жывой…

14.02.2009 г.

 

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА

(2.10.1819-21.03.1849)

Мары пра каханне, славу і свабоду

Для цябе, як лекі, хвораму ў турме.

І ты верыш: свечку нехта ў Храме ўпотай

За цябе паставіць, вецер не задзьме,

 

Як не знішчыць мары, мары аб свабодзе,

У людзей, што сёння, нібы на крыжы.

Сонца ў хмарах,

як твой край у снезе й лёдзе.

Да вясны далёка і не ўсім дажыць.

 

Ты адзін у камеры, з табой адзіным

Гаварыць тут нельга, бо крамольшчык ты.

Страшная крамола — любіш ты Айчыну,

Хочаш, каб Айчыну як і крыж святы

 

Не трымалі ў брудзе, а ў душы — як Храме,

У якім і слёзы, у якім і спеў.

І не трэба нам  чужынцаў, бо мы самі

Разбяромся дома,

дзе ў нас дом, дзе хлеў…

 

Мары пра каханне, славу і свабоду,

І твая душа ўжо болей не ў турме.

Плача свечка. Нехта смела, а не ўпотай

За цябе паставіў. Вецер не задзьме…

24.05.2009 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ

(29.09.1823—15.09.1862)

 

Там, дзе кветкі цвілі, сёння — пырнік,

Сёння пырнік, а заўтра — крыжы.

І тутэйшай зямлі сумны лірнік

Думу думае — як тут жыць? —

І слязу, нібы верш, не хавае,

Ну а верш, як на вейцы сляза,

Новы дзень, новы шлях асвятляе,

На якім касінераў каса

Заблішчыць, акрывавіцца й пылам

Занясецца, але — не навек.

Хоць забудуцца ў травах магілы,

Ды не зменее слёз на траве.

Ён ідзе, а паны, як сабакі:

«Што ён ходзіць да гэтых сялян!»

І ў начы ў хатах свечкі, як макі,

Прарастаюць святлом праз туман

І праз ноч, і праз век да ваколіц,

Па якіх нам з табою хадзіць

І ўсё думаць аб шчасці і долі

І свой край, нібы волю, любіць…

4.02.2005 г.

 

БАЛАДА ПАЎЛА ШПІЛЕЎСКАГА

(31.10.1823-17.10.1861)

 

Над Айчынай глыбокае неба,

У якім наша сонца плыве

Праз аблокаў халоднае срэбра,

Праз малітвы, якія ў царкве

Праспявалі самотныя людзі,

Да якіх ты ідзеш, каб сказаць:

«Беларусь тут была, тут і будзе,

Толькі трэба любіць, зберагаць

Беларускага слова дыханне,

У якім Беларусь і жыве…»

І збіраеш ты песні, паданні,

Што, як кветкі ў высокай траве,

Існуюць, ды не кожны іх знае.

А дзе кветкі — там пчолы і мёд,

Там Айчына ад пчол залатая,

Бо, як пчолы вясною, народ,

Без якога не будзе краіны,

Пра якую ты марыш і сніш.

З-за аблок чутны крык жураўліны,

Працінае цябе, нібы крыж,

Што стаіць ля вясковай дарогі,

Дзе ідзеш ты і ў неба глядзіш,

Дзе ўсе радасці і ўсе трывогі

Сталі сонцам, якое плыве

Праз аблокаў халоднае срэбра,

Праз малітвы, якія ў царкве

Праспяваны, падхоплены небам,

Нібы кветкі, што спелі ў траве…

8.07.2010 г.

 

БАЛАДА ПАЎЛА ШЭЙНА

(1826-14.08.1900)

Не ўзыдзе сонца — не пачнецца дзень.

Несказанае слова памірае.

І ты па вёсках, як жабрак, ідзеш

І, нібы золата, штодня збіраеш

Паданні, казкі, у якіх наш край

Жыве і будзе жыць, як жыў стагоддзі.

Збіраеш песні. Не сумуй, збірай,

Няхай жывая песня ў сэрцы зойдзе

І застанецца ў нашае крыві,

Нібы агонь у прыску застаецца.

І хай з цябе хто хоча пасмяецца,

А ты збірай і так далей жыві,

Як беларускае жадае сэрца

Тваё пад небам беларускім гэтым,

Дзе холадна зімой і цёпла летам,

Дзе людзі светлыя, як свечкі ў Храме,

Што асвятляюць змрок і нашу памяць,

Дзе казкі, песні родныя жывуць

І дзень мінулы з будучым нітуюць,

Дзе беларусы плачуць і пяюць

І родны край, нібыта рай, шануюць,

Дзе ты няспешна, як жыццё, ідзеш,

Старыя казкі, песні і паданні,

Нібыта золата, нам раздаеш…

 

І сонца ўзыдзе й новы дзень настане.

10.04.2009 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Леанід Драздоў

Юрыст, спалены на вогнішчы,

ці Самы скандальны судовы працэс у гісторыі Беларусі

Недалёка ад мяжы з Польш-чай і прыкладна за пару дзясяткаў кіламетраў на паўночны захад ад цэнтра Берасця месціцца невялі-кая вёсачка Лышчыцы. Сёння, ак-рамя жылых дамоў, там ёсць толькі крама і могілкі, і нічога больш, што варта было б узгадаць. Павод-ле статыстычных дадзеных, у 2018 годзе ў ёй налічвалася менш за 80 чалавек. Аднак у ранейшыя часы народу там жыло шмат. Напры-клад, у 1878 годзе — разоў у шэсць больш. А стагоддзем раней, трэба меркаваць, насельніцтва Лышчыц было больш шматлікім. Побач з цяпер занядбанай вёсачкай разме-шчана найбуйнейшае радовішча торфу. Аднак знакамітая яна зусім іншым: тым, што 4 сакавіка 1634 года ў ёй з’явіўся на свет хлопчык, які быў вельмі здольны ў розных навуках і насіў прозвішча па мес-цы свайго нараджэння.

Спачатку жыццё яго склад-валася ўдала і кар’ера развівалася паспяхова. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у мясцовай школе. У 1648 годзе скончыў Берасцейскі езуіцкі калегіюм. У далейшым прымаў удзел у шматлікіх абарон-чых ваенных кампаніях, якія вяла яго краіна — Вялікае Княства Літоў-скае, Рускае і Жамойцкае — з краі-намі-суседзямі: Масковіяй, Шве-цыяй, Асманскай імперыяй. Ад-нак ніякія войны не здольныя былі аслабіць яго цягу да ведаў. Сваё навучанне малады чалавек праця-гнуў у Віленскай духоўнай ака-дэміі.

У 1658 годзе ен ўступіў у ордэн езуітаў і прыняў духоўны сан. Затым вучыўся ў Кракаве і Калішы, дзе рыхтавалі выкладчы-каў езуіцкіх школ. Па заканчэнні Калішскай студыі выкладаў у Львове, у 1665 годзе стаў памоч-нікам рэктара роднага для яго Бе-расцейскага езуіцкага калегіюма.

У 1666 годзе, знаходзячыся ва ўзросце Хрыста, наш герой ра-птам адмаўляецца ад вельмі пас-пяховай духоўнай кар’еры, выхо-дзіць з ордэна езуітаў, жэніцца, пакідае Берасце і селіцца ў сваім радавым маёнтку Лышчыцы, які належыць яго роду ў трэцім пака-ленні. Тут засноўвае ўласную шко-лу — дэмакратычную па сутнасці і свецкую па змесце, у якой вучыць дзяцей сялян і шляхты: выкладае пісьменнасць, матэматыку, мовы, асновы некаторых навук. Парале-льна займаецца юрыдычнай прак-тыкай. І трэба сказаць, ягоная справа становіцца не толькі паспя-ховай, але і прыбытковай. У хуткім часе ён набывае пэўны аўтарытэт у мясцовай шляхты. Пра гэта свед-чыць хоць бы той факт, што яго нярэдка выбіраюць паслом ад Бе-рэсцейскага ваяводства на агуль-ныя соймы Рэчы Паспалітай (1669, 1670, 1672, 1674).

Дарэчы, пад Рэччу Паспа-літай многія сучаснікі часцей за ўсё разумеюць Польшчу. На са-май жа справе гэтая была канфе-дэрацыя, г.зн. саюз дзвюх сама-стойных дзяржаў: Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Лі-тоўскага — начале з манархам, да-кладней, з двума — каралём поль-скім і вялікім князем літоўскім, але ў адной асобе. Абранне і ўзвя-дзенне на трон у кожнай з краін праводзілася самастойна. У час, які цікавіць нас, вышэйшую дзяр-жаўную ўладу меў выбарны ка-роль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі. Прывілеем менавіта гэтага манарха ў 1682 годзе наш герой быў прызначаны на пасаду берасцейскага падсудка. Кажучы сучаснай мовай, ён стаў першым памочнікам берасцейскага суддзі, нароўні з пісарам земскім увахо-дзіў у склад суда, а часам замяняў суддзю. Аб’ектыўны і справядлівы, мноства судовых спраў ён выра-шыў на карысць мясцовых жыха-роў (шляхты і мяшчан), якія судзі-ліся, у тым ліку з езуітамі, за неза-конна захопленыя землі, даўгі і ін-шае. Акрамя таго, наш герой удзе-льнічаў у працы вышэйшага апе-ляцыйнага суда — Літоўскага тры-бунала, быў пісарам каралеўскага суда. І не пакідаў выкладчыцкую дзейнасць.

Да пэўнага часу яму ўдало-ся назапасіць вельмі прыстойныя сродкі. Мабыць, большая іх частка дасталася яму ў спадчыну ад ба-цькі, а часткова ў выніку шлюбу. Але распарадзіўся ён імі не леп-шым чынам: неабдумана пазы-чыў 100 тысяч талераў суседу, якога лічыў лепшым сябрам. За-быўшыся, напэўна, старую ісціну: хочаш нажыць смяротнага вора-га — пазыч грошай лепшаму сябру. Забягаючы наперад, адзначым, што ў нашай гісторыі гэтыя словы цалкам сябе апраўдалі.

Зразумела, што сусед і ле-пшы сябар, а клікалі яго Ян Бжо-ска, быў у курсе ўсіх асабістых і сямейных спраў свайго пазыка-даўца. Але калі наш герой запа-трабаваў вярнуць доўг, так званы сябар выкраў у яго рукапіс, а ме-навіта 15 сшыткаў, або 530 ста-ронак дробнага тэксту, напісанага на лаціне, з сенсацыйным па тых часах назвай — «Аб неіснаванні Бога». Разам з рукапісам Бжоска выкраў кнігу пратэстанцкага ву-чонага Альстэда «Натуральная тэалогія». На яе старонках наш герой уласнай рукой зрабіў па-меткі наступнага характару: «Мы, атэісты, так думаем», «значыць, я паказваю, што Бога няма» і іншыя падобныя. Мабыць, берасцейскі падсудак абмяркоўваў з «сябрам» свае думкі і свае запісы.

Скарыстаўшыся даверам, ілжэсябар склаў данос віленскаму біскупу, у якім абвінаваціў нашага героя ў атэізме, адмаўленні Бога і іншых смяротных грахах. У хуткім часе па загадзе віленскага біскупа берасцейскага падсудка арышта-валі. А ў 1687 годзе царкоўны суд прыгаварыў яго да спалення. Ад-нак рашэнне царкоўнага суда ў дачыненні да свецкай асобы вы-клікала шматлікія пратэсты бера-сцейскіх шляхты і мяшчан. У ад-паведнасці са Статутам ВКЛ 1588 года свецкія асобы не падлягалі су-ду духоўнай улады. Берасцейскі падкаморы (суддзя ў зямельных спрэчках) Пісаржэўскі абвінаваціў каталіцкае духавенства ў жаданні ўвесці ў ВКЛ іспанскую інкві-зіцыю.

Разгледзеўшы пратэст, Лі-тоўскі трыбунал адмяніў вынесе-ны царкоўным судом прысуд. Духавенства не жадала мірыцца з такім рашэннем. Больш за ўсё ка-таліцкія біскупы былі абураныя тым, што вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ фактычна абараняе бяз-божніка. Біскупы настаялі, каб справа была перададзена на раз-гляд аб’яднанага сойму Рэчы Па-спалітай, які праходзіў у Гародні (люты 1688 года). І нашага героя зноў узялі пад варту па загадзе ві-ленскага біскупа.

Цяпер запярэчыла ўсё Бе-расцейскае ваяводства, расцаніў-шы прынятую меру як супраць-праўнае дзеянне, якое пярэчыць крымінальнаму заканадаўству ВКЛ. Статут ВКЛ 1588 года не да-зваляў абмяжоўваць свабоду шляхціцаў, пакуль не будзе дака-зана віна. У сувязі з гэтым шляхта рэкамендавала сваім паслам не разглядаць на сойме іншых спраў да таго часу, пакуль парушэнне закона не будзе ліквідавана. Ін-шымі словамі, паслы Берасцейс-кага ваяводства пагражалі пры-мяніць права «лібэрум вета», г.зн. накласці забарону на любое ра-шэнне сойма, у тым ліку пера-шкодзіць яго правядзенню.

У адпаведнасці з гэтай ус-таноўкай берасцейскі земскі пісар Людвік Канстанцін Пацей выкры-ваў каталіцкае духавенства ў імк-ненні ўсталяваць сваё панаванне ў краіне і кіраваць дзяржавай ме-тадамі іспанскай інквізіцыі. Гэтую справу супраць берасцейскага падсудка ён разглядаў не інакш як меч, занесены над галовамі воль-най шляхты. Ён вінаваціў у су-працьпраўнасці духавенства, якое дайшло да таго, што на аснове іл-жывага даносу вельмі сумніўнай асобы аднаго з членаў берасцей-скага суда (берасцейскага падсуд-ка) сілком выцягнулі з дому, адаб-ралі былую пры ім наяўнасць, фак-тычна абрабавалі і кінулі ў турму. Такія паводзіны віленскага біскупа і яго памагатых наносяць шкоду шляхецкай вольнасці, замацава-най Статутам 1588 года, цалкам супярэчаць законам. Таму ён, Лю-двік Пацей, не лічыць магчымым разгляд любой справы на сойме, пакуль працэсуальна не будзе вы-рашана гэтае пытанне.

У адказ выступілі некалькі соймавых паслоў. Яны паказалі, што, на іх думку, у дачыненні да чалавека, які адмаўляе існаванне Бога, дзеянне законаў прыпыня-ецца і што ў асобе Людвіка Пацея берасцейскі падсудак знайшоў сабе не толькі лепшага абаронцу, але і адданага вучня.

На гэтае абвінавачванне спадар берасцейскі пісар быў вы-мушаны апраўдвацца. Падобна на тое, што біскупы і самога Людвіка Пацея збіраліся пасадзіць на лаву падсудных побач з яго старэйшым таварышам. Таму берасцейскі зе-мскі пісар растлумачыў, што ў яго няма намеру апраўдваць атэізм, але ён ставіць пад сумнеў менавіта спосаб дзеянняў каталіцкага духа-венства. У прыватнасці, учынкі берасцейскага падсудка нельга назваць нядаўна учыненым злачы-нствам, бо яго сшыткі напісаны шмат гадоў таму, а падсудак можа прадставіць доказы сваіх добра-сумленных паводзінаў і прыстой-нага ладу жыцця. Больш за тое, ён рыхтуецца прыняць прычасце. І гэтаму ёсць нямала сведак. І няма ў яго аніякіх вучняў. А Ян Бжоска, будучы ў працягу многіх гадоў блізкім прыяцелем берасцейскага падсудка, напісаў на яго ілжывы данос па злосці, паколькі павінен яму значную суму, вярнуць якую не ў стане.

Гэтая прамова абаронцы выклікала пярэчанні іншых па-слоў. Слова ўзяў старшыня пасо-льскай палаты Станіслаў Антоні Шчука. Ён адзначыў, што яго пра-вавое становішча не дазваляе яму далучыцца ні да аднаго з бакоў і ён павінен захоўваць нейтралітэт, але не можа не падтрымаць тых, хто абараняе гонар Бога. З тым, што ў берасцейскага падсудка ня-ма вучняў, старшыня не пагадзіў-ся. Ён адзначыў, што сама меней адзін вучань у яго сапраўды маец-ца — той самы земскі пісар, які спра-буе яго абараніць. Гэты выпад быў зроблены персанальна су-праць Людвіка Канстанціна Пацея.

У далейшым на пасяджэнні вырашалі, да юрысдыкцыі якога суда належыць справа берасцейс-кага падсудка. Людвік Пацей пра-панаваў, каб прадаўжалі разгля-даць ва ўстаноўленым парадку, а лепш усім соймам. Аднак, на гэ-тую прапанову не пагадзіліся.

І не толькі з-за таго, што яе высунуў Людвік Поцей, а галоў-ным чынам таму, што ўсе разуме-лі: досыць усяго толькі аднаму паслу на сойме скарыстацца пра-вам «лібэрум вета» — і ўвесь су-довы працэс, задуманы каталіцкім духавенствам як паказальны, звя-дзецца ўсяго толькі да агульна-дзяржаўнай юрыдычнай дыскусіі. Верагоднасць таго, што ў выніку суда на агульным сойме берасцей-скі падсудак выйдзе сухім з вады, была на сто адсоткаў.

Па гэтай прычыне каталіц-кая большасць настаяла на тым, каб абвінавачанага ў атэізме бера-сцейскага падсудка судзіў не ўвесь сойм, а толькі соймавы суд, г.зн. суд, склад якога абраны на сойме.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі пад-трымаў гэтае рашэнне. Таму пра-панавалі, каб абвінавачаны не пазней чатырох тыдняў паўстаў перад соймавым судом, які насту-пным разам будзе засядаць у Варшаве.

Такім чынам, на Гарадзен-скім сойме 1688 года справа па сутнасці не разглядалася, і наш ге-рой выйшаў на волю.

З 79 пасяджэнняў Варшаў-скага сойма ў 1689 годзе гэтае справа слухалася на 19. У абмер-каванні актыўна ўдзельнічалі больш за 100 сенатараў і паслоў. Прадстаўнікі каталіцкага духа-венства — 17 біскупаў начале з папскім нунцыем — аднадушна патрабавалі для атэіста смярот-нага пакарання.

І вось 3 студзеня 1689 года слова на сойме зноў узяў пісар бе-рэсцейскі Людвік Пацей. Ён усё ж вырашыў прымяніць сваё права «лібэрум вета», прычым да таго часу, пакуль не атрымае задаваль-нення за рэзкія словы, выказаныя ў яго адрас старшынём пасоль-скай палаты. Мабыць, насамрэч Пацей пераследваў мэту любой цаной прыпыніць працу сойма.  Абараніць сябра і добрага калегу — вось яго сапраўдная мэта. Аднак усе тут жа кінуліся яго супакой-ваць і фактычна ўціхамірылі. Уво-гуле пад далікатным націскам ін-шых паслоў ад свайго пратэсту ён вымушаны быў адмовіцца. Ак-рамя Людвіка Канстанціна Пацея, нашаму герою прызначылі яшчэ двух абаронцаў — адвакатаў Ілевіча і Віткоўскага.

Абвінаваўцаў было двое, адзін з іх — Дзіянісій Рамановіч. Пракурорам у соймавых судзе вы-ступаў Сымон Куровіч Забістоў-скі.

Падчас свайго выступу абаронца Ілевіч адзначыў, што не-льга казаць пра нядаўняе злачын-ства (crimen recens) абвінавачана-га, паколькі ён напісаў сваё сачы-ненне 15 гадоў таму, прыкладна ў 1674 годзе. Пракурор не прамінуў выкарыстаць гэты факт супраць абвінавачанага і пацікавіўся: калі з моманту напісання першай част-кі трактата прайшло столькі часу, чаму абвінавачаны не напісаў другую частку, чаму ў сачыненні няма ніводнага радка за Бога, а ўсе словы і высновы толькі супраць?

(Працяг у наступным нумары.)

Свой край вывучай

ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ 

Далёка не кожнаму чалавеку выпадае лёс прысвя-ціць жыццё справе, якая будзе дарыць натхненне, радасць ды яшчэ і прыбытак нядрэнны прыносіць. Часцей сустра-каецца падзел на любімае хобі і не вельмі любімую, але не-абходную ў матэрыяльным плане работу. І рэдка хто рашаецца гэту раздвоенасць разарваць на карысць поклічу душы.

Мар’яна ЯНУШКЕВІЧА ў Валожыне ведаюць як спраўнага кіроўца. Шмат гадоў ён круціў «баранку» і быў упэўнены: шафёрыць яму аж да самай пенсіі. У дарозе, асабліва калі маршрут вядомы да драбніц, заўсёды добра думаецца. Мар’ян Францавіч і не прыкмеціў, як пера-тварыўся ў філосафа. Неяк раз адзначыў: кансерватыўны сельскі ўклад увачавідкі мяняецца, а людзі пазбаўляюцца даўнейшых прадметаў побыту самым дзікунскім споса-бам — выкідаюць на смецце або спальваюць. Ад убачанага балюча сціснулася сэрца. Шкадаваў не толькі тыя старыя куфэркі ды посцілкі, але і маладое пакаленне, якое ніколі не пабачыць працу рук прадзядуляў і прабабуль. Так і ўзнікла ў Мар’яна Янушкевіча ідэя збіраць рарытэтныя вясковыя рэчы. Неўзабаве стаў падобным да апантанага грыбніка, які ў пошуках баравіка гатоў блукаць па лесе, не зважаючы на стому, забыўшыся пра сон і голад.

Усе маршруты ў Мар’яна цяпер вызначаюцца ка-роткімі адрэзкамі: ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты. Нека-торыя людзі аддаюць бацькоўскую спачыну ахвотна і да-рам, іншыя вымагаюць грошай. Мар’ян Францавіч пага-джаецца на любыя ўмовы. Асабліва шчодрыя на экспанаты тэрыторыі, якія да 1939 года належалі Польшчы. Колькасць назапашанага старажытнага дабра расла з дня ў дзень і ўпарта патрабавала прытулку.

Неяк запрыкмеціў шафёр Янушкевіч на памежжы Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў вёску, утульную, ціхую. Набыў тут сядзібу, а каб аматары старажытнасці не блукалі, паставіў указальнік — «Музей пана Мар’яна».

Тут пад адкрытым небам туляцца шматлікія сеялкі, веялкі, сячкарні, вырабленыя ў пачатку мінулага стагоддзя на заводах Заходняй Беларусі па ліцэнзіі англійскіх, нямецкіх, амерыканскіх прамыслоўцаў. Аўтэнтычныя вазкі, сані, бры-чкі для гужавога транспарту ўражваюць дасціпным выка-наннем. Як расказаў гаспадар экспазіцыі, адзін з вазкоў больш за 70 гадоў прастаяў схаваным пад стогам струх-лелага сена. Такім чынам се-лянін ратаваў сваю маёмасць ад бальшавіцкай экспрапры-яцыі. І гэта яму ўдалося. Маг-чыма, чалавек спадзяваўся, што яго ўнукі ці праўнукі за-прагуць некалі коніка і ўспо-мняць яго добрым словам… А атрымалася, што той вазок цікавы цяпер толькі калекцы-янерам ці кінематаграфістам. Дарэчы, пра музей пана Ма-р’яна ведаюць не толькі бела-рускія рэжысёры, але і расій-скія. Для дэкарацыі гістарыч-ных кінастужак у ход ідуць куфэркі і чамаданы, фарфоравыя статуэткі і гіпсавыя бюсты Сталіна, камуністычныя вымпелы і піянерская форма. Усё гэта ёсць у Янушкевіча і падтрымліваецца ў ідэальным стане. Эксклюзіўную мэблю, якая стагоддзе слу-жыла людзям, аддае на рэстаўрацыю спецыялістам, а пра большасць экспанатаў клапоціцца сам.

Мяркую, што рэестравую колькасць ка-лекцыі Мар’ян Францавіч і сам дакладна не ведае. Але затое арыентуецца ў ёй выдатна. Сярод дзя-сяткаў выкаваных уручную завесаў і цвікоў за хвіліну адшукае маленькае пяро да чарнільнай ручкі, ведае памер кожнай пары ялавых ботаў і беспа-мылкова ўкажа, з якой вёскі той сярпок ці гэблік.

Кожны знойдзены і даведзены да толку прадмет — гэта як яго дзіця. І яно павінна мець будучыню, а не валяцца недзе на сметніку. Хіба не знойдзецца пакупнік на ўнікальную мясарубку? Не бяда, што ёй не менш за сто гадоў. Яна вельмі стыльная, моцная, прыгожая, а вялікі памер дае ўяўленне пра колькасць мяса, якую можна закінуць за адзін раз. Фору дасць сваім сучасным электрычным паслядоўніцам! Латунныя ступкі, медныя тазы і швейныя машынкі, нягледзячы на паважаны ўзрост, гатовы верай і праўдай служыць гаспадыням. Чаго не скажаш пра драў-ляную саху, у якую калісь селянін запрагаў валоў і араў надзел. Гэта прылада працы — чыста музейны экспанат. Ён, бадай што, і самы «ўзроставы» ў калекцыі, з’явіўся на свет гадоў дзвесце таму, калі не раней…

Прадметамі «цяжкай» прамысловасці Мар’ян Фран-цавіч не абмяжоўваецца. Ёсць у яго і «мануфак-тура»: саматканыя ходнікі, бурносы, посцілкі, ручнікі з карункамі і цэлыя сувоі палатна высокай якасці. Цяжка нават паверыць, што ўся гэта прыга-жосць, і з суконных нітак, і з ільняных, стваралася ўручную.

Мар’ян Янушкевіч не толькі збірае экс-панаты. Ён ведае пра іх усё і ахвотна расказвае, як яны з’явіліся, удасканальваліся, выкарыстоўваліся, чым замяняліся. Далёка не кожны спецыяліст па гісторыі ці фальклоры прачытае такую пазнава-льную лекцыю ды яшчэ на беларускай мове.

Мар’ян Францавіч вельмі радуецца гасцям, асабліва дзецям і моладзі. А шматлікія пытанні з іх вуснаў сведчаць пра галоўнае: яго хобі патрэбнае і для грамадства.

Алена ЗБІРЭНКА, г. Валожын.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *