НАША СЛОВА № 44 (1455), 30 кастрычніка 2019 г.

Нядзеля, Лістапад 10, 2019 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас перапісу насельніцтва назваў роднай мовай беларускую

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у перапісе насельніцтва. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Карэспандэнт пацікавіўся ў прэс-сакратара, ці ўзяў Аляксандр Лукашэнка ўдзел у перапісе і якім чынам: сам запаўняў анкету або, магчыма, запланаваў сустрэчу з перапісчыкам.

— Пра важнасць гэтай маштабнай акцыі для далей-шага развіцця краіны залішне казаць не трэба. Таму Прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яе ўбаку. Удзел у пе-рапісе кіраўнік дзяржавы ўжо ўзяў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат, — сказала Наталля Эйсмант.

Яна таксама адказала на папулярнае пытанне да-тычна моўнай часткі. У прыватнасці, на якой мове Лука-шэнка запаўняў анкету, і якую пазначыў у графе «родная мова».

— Тут усё проста: запаўняў анкету Прэзідэнт на рус-кай мове, у графе «родная мова» (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) пазначыў беларускую, — паведаміла прэс-сакратар.

nn.by.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч возьме ўдзел у перапахаванні парэшткаў К. Каліноўскага ў Вільні

У пятніцу, 22 лістапада, у Вільні адбудзецца цыры-монія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. У цыры-моніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі, паведамляе catholic.by.

Урачыстасці пачнуцца ў 8.30 з вынасу трунаў з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання з унутранага двара Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх на плошчу перад віленскай катэдрай.

9.00 — 11.30 — грамадзянскае развітанне;

11.45 — прыбыццё ў катэдру афіцыйных асоб і замеж-ных дэлегацый;

13.20 — вынас трунаў з катэдральнай базылікі і выхад жалобнай працэсіі на могілкі Росы;

14.00 — працэсія спыніцца каля Вострай Брамы, дзе адбудзецца спеў антыфоны «Тваёй абароне аддаёмся, свя-тая Багародзіца» на літоўскай, польскай і беларускай мовах;

14.30 — прыбыццё працэсіі на могілкі Росы;

14.40 — унос трунаў з парэшткамі ў капліцу на могіл-ках, апошняе развітанне і даручэнне спачылых Божай міла-сэрнасці;

З 16.00 капліца на мо-гілках Росы бу-дзе адкрыта для ўсіх наведваль-нікаў.

nn.by.

 

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 г.

На Гарадзеншчыне завяршыўся традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года. Акцыю ладзяць чвэрць стагоддзя. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел паўсотні чалавек — актывістаў з роз-ных куткоў Заходняй Бела-русі, і перадусім гэта Гара-дзеншчына. Ужо прыехала дэлегацыя з Гародні, ёсць госці з Менска, прыехала група кандыдатаў у дэпу-таты, а таксама групы пад-трымкі з Ліды і Бярозаўкі.

Сёлетняе мерапры-емства па ўшанаванні памя-ці паўстанцаў 1863 года бы-ло сумешчаны з сустрэчай з кандыдатам у дэпутаты па 53 сельскай выбарчай акру-зе Максімам Губарэвічам. Сумесна з ім на мерапрыемстве былі прадстаўнікі розных дэмакратычных і палітычных партыяў. За гэтым мерапрыемствам пільна назірала нека-лькі камер спецслужбаў, але перашкодаў яны не чынілі.

Як вядома, у Свіслачы адзін з лідараў паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі вучыўся ў гімназіі, там жа пахаваны ягоны брат Віктар. А ў Якушоўцы некаторы час жыла сям’я Каліноўскіх.

Спачатку людзі сабраліся каля касцёла Францішка Азізскага. Пасля працэсія рушыла да могілкаў, дзе былі ўшанаваны Віктар Каліноўскі і таксама Віктар Дзесяцік — адзін з актывістаў Свіслачы, які памёр пяць гадоў таму.

З могілак удзельнікі фэсту накіраваліся ў цэнтр горада, дзе ўсклалі кветкі і сказалі добрыя словы пра Кас-туся Каліноўскага. Таксама каля бюста Рамуальда Траўгута было згадана пра чын-ны подзвіг гэтага чала-века для Беларусі.

Затым група каля 60 чалавек з роз-ных гарадоў Гарадзен-шчыны накіравалася ў вёску Якушоўку, дзе ля памятнага крыжа таксама прайшоў вы-ступ кандыдата ў дэ-путаты Максіма Губа-рэвіча. У гэтым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічаў прадстаў-нік «Беларускага Хе-льсінкскага Камітэта» Раман Юргель, які так-сама меў задачу мані-торыць забеспячэнне правоў чалавека пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Цыкл лекцый, прысвечаных Адаму Бабарэку

23 кастрычніка ў Дзяржаў-ным музеі гісторыі беларускай лі-таратуры з лекцыяй «Генерацыя творчай думкі, творчы дыяпазон А. Бабарэкі. Адметнасць яго літа-ратурнай спадчыны» выступіў кандыдат філалагічных навук, су-працоўнік Беларускага дзяржаў-нага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль.

Гэта ўжо другая лекцыя ў рамках праекту «На  хвалі часу, у плыні жыцця», арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Бела-русі, Дзяржаўным музеем гісто-рыі беларускай літаратуры, Бела-рускім дзяржаўным архівам-му-зеем літаратуры і мастацтва і Вы-давецкім домам «Звязда» да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Першую лекцыю падрыхтавала  педагог, даследчыца і пісьменніца Ганна Севярынец. Мерапрыемствы дазваляюць  па-шырыць веды пра тое, якой бага-тай і разнастайнай, злучанай з еў-рапейскім культурным працэсам, была беларуская літаратура, па-куль над ёй не ўзнялася сякера рэпрэсій.

Доўгі час пра А. Бабарэку можна было прачытаць у давед-ніках толькі некалькі абзацаў як пра крытыка.  В. Жыбуль паведа-міў больш падрабязна пра факты з біяграфіі літаратара.

Адам Антонавіч Бабарэка нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 года ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павета ў сям’і беззяме-льнага селяніна. Ён вучыўся ў слу-цкай школе, а затым — у Менскай духоўнай семінарыі, пасля закан-чэння якой яму адкрываўся шлях у настаўнікі альбо ў святары. Не-калькі гадоў ён настаўнічаў на Случчыне. У 1922 годзе ён па-ступіў на этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факу-льтэта БДУ, працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь «.

У 1918 годзе А. Бабарэка напісаў свае першае апавяданне ў жанры ўтопіі. У 20-тыя гады  ён  складаў апавяданні, у якіх  адлю-строўваўся побыт  і жыццё тага-часнай вёскі, і алегарычныя на-вэлы, накшталт «Казак жыцця» Я. Коласа.

Стылістыка А. Бабарэкі па-чала выкрышталізоўвацца, ён звя-ртаўся да філасофскіх мініяцюр, прыпавесцяў і імпрэсій. Апавя-данні з цыклу «Няскончаныя ха-рактарыстыкі» адзначаліся імк-неннем пранікнуць у глыбокі псі-халагічны свет чалавека.

— А. Бабарэка быў самапа-глыбленым і самазасяроджаным чалавекам, праз меру аналітыч-ным, — адзначыў В. Жыбуль. — На-ват побытавыя дробязі выклі-калі ў яго ланцугі філасофскіх раз-важанняў. Паглыблены псіхала-гізм у прозе ён пакінуў свайму сябру К. Чорнаму, а сам шчыльна заняўся крытыкай. Крытык з яго атрымаўся выдатны, наватар-скі. Яшчэ пры жыцці яго назы-валі беларускім Бялінскім.

У 20-тыя гады, калі ва ўмо-вах савецкай улады адбывалася палітыка беларусізацыі, скірава-ная на ўздым беларускай культу-ры, А. Бабарэка вітаў рэвалюцый-ную рамантыку. Адбываўся рос-квіт беларускай літаратуры, з’яў-лялася больш беларускіх выдан-няў, літаратары мелі магчымасць выразна самавыяўляцца. А. Баба-рэка праявіў сябе чалавекам сін-тэзу, у яго працах заўважана шмат філасофскіх разважанняў, у дзён-ніках і нататніках адлюстраваны рысы філасофіі і літаратуразнаў-ства.

Ён прысвячаў свае старонкі творчасці Язэпа Пушчы, даследа-ваў паэзію Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Янкі Купалы і Яку-ба Коласа, даваў ацэнку творчасці Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Персаналіі беларускай літаратуры ён імкнуўся ўпісаць у свое-асаблівую іерархію.

Яго хвалявалі ўзае-мадачыненні паміж аўта-рам, літаратурным творам  і чытачом, колазварот слова ў літаратурным працэсе. Ён задумваўся пра сутнасць паэта ў тагачасным грамад-стве, і як гэта сутнасць пе-раасэнсоўвалася рознымі аўтарамі.

— Адам Бабарэка быў адным з рухавікоў тагачас-нага літаратурнага працэсу, спараджаў тэорыю, якую ўвасаблялі ў жыццё яго больш экстравертныя ся-бры — У. Дубоўка, Я. Пушча, — пад-крэсліў паэт і даследчык В. Жы-буль.

А. Бабарэка рабіў спробы раскласці вершы беларускіх паэ-таў па нотных партытурах. На прыкладзе Я. Пушчы ён аналіза-ваў успрыняцце чытачом паэтыч-нага слова, успрыманне фанетыч-нага боку слова, разглядаў паэзію з боку музыкальнасці, меладыч-насці, схіляўся да словатворчасці, шукаў патаемны сэнс словаў.

У 1923 годзе ён стаў адным з тэарэтыкаў і заснавальнікаў лі-таратурнага аб’яднання «Малад-няк», а праз некаторы час  і «Уз-вышша». У 1925 годзе выйшла кніжка яго апавяданняў, крыты-чныя працы засталіся невыдадзе-нымі, яны захаваліся ў перыёдыцы і ў рукапісах у яго архіве. У 30-тыя гады сацыяльны падтэкст яго тво-раў набыў палітычнае гучаннне, пачаліся арышты членаў «Узвыш-ша», у тым лікі і А. Бабарэкі.

В. Жыбуль паведаміў пра лёс жонкі Адама Бабарэкі Ганны Іванаўны, якая была настаўніцай, і яго дзвюх дачок — Элеаноры і Але-сі. Падчас лекцыі прагучалі ўрыўкі з апавяданняў і крытычных арты-кулаў А. Бабарэкі.

Паэт і літаратуравец Віктар Жыбуль з’яўляецца ўкладальнікам збору твораў А. Бабарэкі. Матэ-рыялы з сямейнага архіва для двух тамоў прадаставіла ў 2010 годзе дачка пісьменніка Алеся Адамаў-на. Наступная лекцыя В. Жыбуля, прысвечаная вядомаму крытыку, адбудзецца 30 кастрычніка ў Дзяр-жаўным музеі гісторыі беларус-кай літаратуры. Слухачы даве-даюцца пра рэпрэсіі, перажытыя пісьменнікам.

Адам Бабарэка быў ары-штаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 г. у Менску па справе «Саюза вы-звалення Беларусі» і  быў асуджаны паза-судовым органам НКУС 10 красавіка 1931 як «чалец контррэва-люцыйнай арганіза-цыі» і за «антысавец-кую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год пра-быў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадское Кіраўскай вобласці, з канца 1934 г. — у горадзе Вятцы. Тэрмін ссылкі быў па-доўжаны яму на 2 гады ў адміністрацыйным парадку.

Адам Бабарэка быў паўторна арышта-ваны 24 ліпеня 1937 года. Паводле пастано-вы «тройкі» па Кіраў-скай вобласці ад 15 лютага 1938 г. ён атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі-АССР у Паўночным чыгуна-чным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы.

Э. Дзвінская, 

фота аўтара.

 

Экалогія                                                           Яўген Гучок

 

Сэрца  прыроды

п-а-э-м-а  э-с-э

Свет дастаткова вялікі,

каб задаволіць

патрэбы чалавека,

але і вельмі малы,

каб задаволіць

людскую сквапнасць.

      Махатма Гандзі.

 

Богу нядрэнна ўдалася прырода,

але з чалавекам у яго атрымалася асечка.

       Жуль Рэнар.

 

Самае прыгожае ў прыродзе —

адсутнасць чалавека.

  Бліс Карман.

 

 

* * *

Сярод розных усіх экалогій

Экалогія душ і сумлення

На першае месца просіцца.

 

* * *

Гісторыя экалогіі —

Адлюстраванне гісторыі

Чалавецтва.

 

* * *

Будуць чыстымі душа і сумленне,

Будуць чыстымі поле і лес,

Вада і паветра.

 

* * *

І будзе лёгка і вольна жыць

Вавёркам, вожыкам,

Кнігаўкам і зубрам…

 

* * *

Важнейшай з адукацый

Ці не экалагічная адукацыя

Будзе?

 

* * *

Колькі дзівос у прыродзе,

Ні адна кніга іх не апіша,

Але колькасць іх памяншаецца.

 

* * *

Грамадства і прырода,

Тэхнасфера і біясфера…

Дзе тут здаровая цэласнасць?

 

* * *

Закон адваротнай сувязі:

Дэградуе чалавецтва,

Дэградуе прырода і экалогія.

 

* * *

Няма анамалій у прыродзе,

А ёсць недасведчанасць наша

У гэтым плане.

 

* * *

Мікраарганізмы, расліны, жывёлы

Ды і сам чалавек

Сумуюць па краіне,

назва якой экалогія.

 

* * *

Якая агульная,

Такая і прыкладная экалогія,

Заўжды і паўсюдна.

 

* * *

Сама Зямля ў космасе —

Аб’ект загадкавы,

І таямнічы, і магічны.

 

* * *

Анамальных феноменаў

У прыродзе няма,

Проста тут чалавек недасведчаны.

 

* * *

У знішчанай прыродзе —

Знішчаны чалавек…

Аксіёма.

* * *

Усё менш магічных месцаў

на зямлі,

Яны па волі чалавека

Прападаюць.

 

* * *

Не можа быць

культурным чалавек,

Калі няма ў ім

Экалагічнае закваскі.

 

* * *

Не можа светлых

быць прароцтваў

Ні ад зямлі, ні ад вады,

ні ад паветра…

Калі яны ў брудзе.

 

* * *

Шкада, што экалогія, як і прырода,

Яшчэ залежыць моцна

І ад страўнікаў людскіх.

 

* * *

Экалагічная ідэалогія і культура

Усё яшчэ кульгаюць і залежаць

Ад непатрэбных патрэб людскіх.

 

* * *

Правы прыроды,

Як і правы чалавека,

Заўжды пад пагрозай былі.

 

* * *

Хто любіць прыроду,

Хто рупны эколаг,

Той у прыроду

не пойдзе са зброяй.

 

* * *

Экалагічную нішу

Трэба спачатку завесці

У душах людскіх.

 

* * *

Якая гармонія ў соцыуме,

Такая яна і ў прыродзе,

Пачынаючы ад травы.

 

* * *

Ёсць розныя веды аб розным,

А экалагічныя веды —

Перад усім.

 

* * *

Як часта разводзяць людзі

Паняцці прыродных рэсурсаў

І экалогіі.

 

* * *

Экалогія — не проста экалогія,

Яна шчэ зямлю з нябёсамі

Лучыць.

 

* * *

Любы асяродак жыхарства

Сябе падпіхае на край існавання,

Калі губляе

экалагічную рупнасць.

 

* * *

Язычніка экалагічныя паводзіны

Былі найбольш ашчаднымі,

Чым сёння ў прасунутых планеты.

* * *

Ва ўсіх жывых арганізмах

Месціцца частка душы чалавека;

А ці адчувае гэта ён сам?

 

* * *

На комплекснае

прыродакарыстанне

Напаўзае па волі людзей

Антыпрыроднае

карыстанне комплекснае.

 

* * *

Многа пішуць-гавораць

аб экалогіі —

Яшчэ болей разбураюць

Прыроду.

 

* * *

А ці ўстаіш ты, чалавеча,

Ад сваіх забруджванняў

Стойкіх.

 

* * *

Апакаліпсіс ужо ў дарозе,

І недалёка сёння яму

Ужо і да экватара.

 

* * *

Рознага кшталту адходы

Множацца, множацца…

Ды не пойдзе ў адходы Зямля.

 

* * *

Адно ачышчаем,

Другое забруджваем…

І такая існуе экалогія.

 

* * *

Здарыцца заняпад экалогіі —

З ім адпаведна

Прыйдзе і заняпад жыцця.

 

* * *

Наступ на экалогію

У асноўным ідзе

З гарадоў.

 

* * *

Не так ужо многа ўмоў і ў горадзе,

Каб быць абсалютна

Здаровым.

 

* * *

Часам ад сучаснага

біякругазвароту

Нядоўга і

Ашалець.

 

* * *

Чырвоную кнігу нібыта гартаюць,

А чорную справу

Робяць.

 

* * *

«Далёка» пойдзе чалавецтва…

Ужо і наасферу

Забруджвае яно.

 

* * *

Да чаго вядзе

Экалогія крывадушная?

Да пераўтварэння

планеты ў сметнік.

* * *

Ёсць экалогія — нібы дэмагогія,

І ёй ніколі прыкладной

Не быць.

 

* * *

А чысціня вытворчасці залежыць

Ад экалагічнасці мазгоў і душ

Вытворцаў розных рангаў.

 

* * *

Яшчэ крыніцаю забруджвання

Прыроды

Зяўляецца і псеўдаэкалогія.

 

* * *

Ці той у полі трактар ходзіць,

Ці той сядзіць у ім

Кіроўца?

 

* * *

Каналы раку не заменяць,

Наадварот, яны яе звядуць

У нябыт.

 

* * *

А сцэнар знішчэння планеты

Стварылі хціўцы

І псеўдаэколагі.

 

* * *

Са скрыўленых мазгоў

Дэгуманізаваных тыпаў

Мігрыруе ў свет

прыродазнішчэнне.

 

* * *

Яны — прыродазнішчальнікі

Пылам жывое крыюць

І пыл у вочы

грамадству пускаюць.

 

* * *

Вытанчана шкодзяць прыродзе

Ніхто іншы,

Як псеўдаэколагі.

 

* * *

Вынайшаў і пусціў на волю

Цяжкія металы,

пестыцыды, розныя радыё…

Чалавек.

 

* * *

Спараджае чорную экалогію

Навука-ілжэнавука аб тым,

Што не патрэбна прыродзе.

 

* * *

Кіслыя душы і розумы

Таксама ападкам кіслотным

Спрыяюць.

 

* * *

Што забруджана за горадам,

Тое і ў горад

Прыйдзе.

 

* * *

Каб прыхаваць свае дзействы

ў лесе,

Хціўцы бяруць у падмогу

Агонь.

 

* * *

Дынаміка экалогіі і яе сістэм

Сёння пакуль што

На мінусе.

* * *

Хто прысабечвае-прыўласнічвае

Лясы, азёры, ландшафты,

Ці не галоўны ён

прыродазнішчальнік?

 

* * *

Законы і прынцыпы экалогіі,

Як і ўсе законы і прынцыпы,

Парушаюць заўжды і заўсёды.

 

* * *

Кожная станцыя атамная

Не вельмі ўсведамляе,

Што атам на волю імкнецца.

 

* * *

І газамі выкіднымі

Разбураецца прыродная

Газавая абалонка зямлі.

 

* * *

Пакуль што рацыянальна

Не карыстаецца сабой чалавецтва,

Дык што гаварыць аб прыродзе.

 

* * *

А хто на знішчаным будуецца,

Той сам сабе канец

Будуе.

 

* * *

«Дбаў» аб экалогіі  чарвяк,

Завёўшыся

У яблыку.

 

* * *

Але ж і чарвяку

Праклаў дарогу хтось

У яблык.

 

* * *

У дварах, у полі, у лесе

Бутэлькі, пластмаса,

бляшанкі, акуркі…

Мой Божа, якая тут экалогія!

 

* * *

Ці стане аб экалогіі клапаціцца

Рынак —

Базар?!

 

* * *

І ад завіхрэння людскіх мазгоў

Парушаным можа быць

Кругазварот  рэчыва ў прыродзе.

 

* * *

Прычыны экалагічных крызісаў

Шукай і ў галовах

Людскіх.

 

* * *

А наасфера

Чакае рэсурсаў

І ад жыхарў зямлі.

 

* * *

З гледзішча экалогіі

Частка людской грамады —

Іншароднае цела ў прыродзе.

 

* * *

Урываецца рынак-базар

і ў экалогію

І шкоду нясе

Акаляючаму наваколлю.

 

* * *

Праблем у прыроды — процьма,

А самая вялікая —

Яго вялікасць чалавек.

 

(Працяг у наступным нумары.)

 

ЛАНДШАФТАТЭРАПІЯ  ПА-БЕЛАРУСКУ

Наведвальнікі нясвіжскага Цэнтра з дзённым перабываннем людзей сталага ўзросту — не па гадах цікаўныя і энергічныя. Хоць і для іх  час ад часу патрэбна пэўная тэрапія. Ды найлепш, вырашылі тут, калі гэта будуць не медыцынскія працэдуры і лекі, а яркае ўлонне восені, прахалоднае паветра, даляглядная прастора воку, цікавая размова ды новыя ўражанні.

Маршрут такой ландшафтатэрапіі з беларускамоўным ухілам рапрацавалі і зла-дзілі тэбээмаўцы Станіслава Вальчык і На-талля Плакса. Ён  уключаў чатыры цікавыя мясціны нясвіжскай зямлі: парк Альба, помнік прыроды Беларусі дуб Якуб, двор  Абуховічаў у Вялікай Ліпе і рэшткі гіста-рычнай сядзібы ў Завушшы. Экскурсаводы запоўнілі некалькі сонечных гадзін на ўлонні прыроды гістарычнымі дыскурсамі, края-знаўчымі прыгадкамі, літаратурнымі хвілін-камі і ўзорнай роднай мовай.

На думку Станіславы і Наталлі, не апошняе месца належала наведвальнікам  цэнтра.

— Дзякуючы і самім удзельнікам — людзям з вялікім жыццёвым досведам і ве-дамі, — адзначылі яны, — маршрут наш атрымаўся глыбока пазнавальным, з гіста-рычным і моўным ухілам. Захопленыя зме-стам вандроўкі, ураджэнцы Лявонавіч ус-паміналі свайго земляка Сяргея Новіка-Пеюна, знаўцы прыроды падказвалі асаб-лівасці гадавання дубоў, выхадцы з Малева прыгадвалі вясковыя тапонімы.  Хто  запра-шаў на прэзентацыю гістарычнай кнігі, хто  цікавіўся  календарамі серыі «Маляўнічая Бацькаўшчына». Адным словам, узбагаці-ліся ўсе — і экскурсанты, і экскурсаводы — ды і напоўніцу надыхаліся родным павет-рам, нахадзіліся, дзе па траўцы, дзе па бру-каванцы, налюбаваліся роднымі далягля-дамі, наслухаліся роднай мовы.

Вольга Карчэўская.

Нясвіж.

Фота  Наталлі Дзігмунтовіч:

  1. Наталля Плакса: «Сядзіба Абу-ховічаў — узорны прыклад колішняга раз-мяшчэння жыллёва-гаспадарчага комп-лексу». 2. Фотаздымак на памяць з заву-шанскай капліцы.

 

Чарговая Рада ТБМ адбудзецца 3 лістапада 2019 г.

Запрашаем сяброў Рады ТБМ 3 лістапада на пасяджэнне Рады.

Пачатак рэгістрацыі — 9:30.

Пачатак пасяджэння — 11:00.

Парадак дня:

  1. Абмеркаванне вынікаў дзейнасці арганізацыі за 30 гадоў.
  2. Вынікі выбарчай кампаніі 2019 г.
  3. Рознае.

 

Калі сябры Рады хочуць прапанаваць пытанне для абмеркавання, то просім дасылаць сваю прапанову на адрас siadziba@gmail.com з пазнакай «Рада ТБМ».

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лістападзе

Абрагімовіч Марына Яўген.

Аліхвер Людміла Уладзісл.

Амінава Святлана

Андрэева Галіна Андрэеўна

Андрэйкавец Надзея Дзмітр.

Анціфораў Алег Мікалаевіч

Анцыповіч Максім Рыгор.

Асецкі Аркадзь

Асмакоўская Алена

Атрахімовіч Іосіф Канстанц.

Бабак Вольга

Бабкова Ганна Ігараўна

Баранаў Аляксандр Георгіев.

Бародка Зміцер Міхайлавіч

Бартасевіч Людміла

Баўтовіч Міхась

Бахвалаў Дзмітры

Бекіш Віктар Андрэевіч

Белакоз Вера

Беляўская Таццяна

Борын Алег Мікалаевіч

Булаш Алена

Бусько Сафія Раманаўна

Бухавец Пятро Пятровіч

Быцкевіч Сяргей Аляксандр.

Ваданосава Фаіна Аляксандр.

Васько Віктар Вячаслававіч

Ветчынаў Сяргей

Вікторчык Ніна Сяргееўна

Віценя Алег Аляксандравіч

Вішнеўскі Павел Уладзімір.

Волкаў Алег

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Галяшоў Зміцер

Ганцэвіч Вольга Мечыслав.

Ганчарова Таццяна

Гаргун Леанід Ігаравіч

Гарлуковіч Яўген Дзмітр.

Гівоіна Вольга Міхайлаўна

Главацкіх Васіль Б.

Глухава Святлана Пятроўна

Гнедчык Алег

Горбач Аляксандр Клаўдз.

Груша Дар’я Уладзіміраўна

Грыб Ян Янавіч

Грыгаровіч Андрэй Анатол.

Губарэвіч Віктар Дзмітр.

Губчык Яўген Іванавіч

Гур’ян Алена Барысаўна

Гучок Яўген Сяргеевіч

Дабравольскі Аляксандр Ал.

Давыдзька Святлана

Данішэвіч Вольга Вячаслав.

Даўлюд Наталля Мікалаеўна

Дацэнка Аляксандр Кірыл.

Дзербянёва Анжаліка

Дзіцэвіч Людміла Мікалаеўна

Дзядзюля Вера

Длатоўская Аліна Аляксанд.

Домаш Валянціна Іосіфаўна

Досіна Алена

Доўнар Аляксандр Андрэев.

Драгун Данута

Драздовіч Алена Станіслав.

Дрыга Святлана Мікалаеўна

Дубко Ганна Міхайлаўна

Дубовік Іна Пятроўна

Дуброў Алег Анатольевіч

Ермакова Аляксандра Мікал.

Есьман Рыгор Міхайлавіч

Еўсіевіч Наталля Анатол.

Ефіменка Ганна Сяргееўна

Ждановіч Міхаіл Васільевіч

Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч

Зарэцкая Вера Якаўлеўна

Здановіч Уладзімір Васільев.

Зуева Галіна Паўлаўна

Ігнатчык Андрэй Валер’евіч

Іокша Марыя Мікалаеўна

Кавалёва Алена Пятроўна

Кавалёў Аляксей Аляксандр.

Кавальчук Караліна

Кадыш Любоў

Кажамякін Генадзь Вячаслав.

Казакоў Алесь

Казачонак Сяргей

Казлоўскі Руслан Канстанцін.

Калатоўкіна Ларыса Анатол.

Калчанаў Алег Аляксеевіч

Капойка Уладзімір

Карповіч Ірына Іванаўна

Касцюк Таццяна Уладзімір.

Касцян Альгерд Дзянісавіч

Кацяшоў Дзмітры Сяргеевіч

Кіеня Уладзімір Уладзімір.

Кірэева Алена Уладзіміраўна

Клікун Таццяна

Козел Валеры

Козел Галіна Маркаўна

Корнеў Алесь Касьянавіч

Кошкіна Людміла Чаславаўна

Круглік Уладзімір Анатол.

Крук Валянціна Іосіфаўна

Крыжаноўская Вольга Аляк.

Кудзёлка Генадзь Міхайлавіч

Кудлацкая Валянціна

Кужанава Вольга

Кузьма Аляксандр

Кузьміч Мікалай Пятровіч

Кулакевіч Сяргей Адамавіч

Купрэева Таццяна Уладзімір.

Курніцкая Яна Іванаўна

Кучынская Галіна

Лапіцкая Святлана

Лапкоўская Браніслава Міх.

Левіт Зміцер

Лепяцюхіна Ганна

Лісіцкая Вольга Мікалаеўна

Лісіцын Генадзь Дзям’янавіч

Літоўчык Святлана Міхайл.

Лойка Алег Паўлавіч

Лойка Ніна Сцяпанаўна

Лось Дзіяна Іванаўна

Лубянава Таццяна Віктар.

Лысова Таіса

Ляшук Валерыя

Мазур Тамара Міхайлаўна

Макарэвіч Наталля Міхайл.

Маковіч Дзіна

Маліноўская Марфа Яўген.

Маліноўскі Віктар Леанідавіч

Мараўскі Фелікс Дамінікавіч

Марговіч Антон Антонавіч

Мароз Жана Мікалаеўна

Марозава Святлана Валянц.

Мацкоўская Наталля Васіл.

Мацюкевіч Паўлюк Іванавіч

Мельнік Міхась Іванавіч

Мельнікаў Аляксандр

Мельнікаў Андрэй Міхайл.

Мельнікаў Юры Сяргеевіч

Меляшкевіч Юры Віктаравіч

Міжурына Раіса Канстанцін.

Мілаш Леакадзія

Мілюць Анатоль Іванавіч

Міхалевіч Мілана Міхайл.

Міцкевіч Андрэй Мікалаевіч

Моніч Зміцер

Мухіна Леанарда Станіслав.

Нагін Павел Пятровіч

Несцераў Аляксей

Нікалаевіч Вольга Валер’еўна

Нікіціна Ліля

Нікіціна Людміла Канстанцін.

Пагрэбіцкі Алег

Падасетнікаў Васіль

Паляшчук Таццяна

Панюціч Аляксандр

Паражынскі Аляксандр

Паросава Марына

Пашкевіч Валеры Васільевіч

Пракаповіч Мікалай Мікал.

Пракопчык Марына Міхайл.

Прахарэнка Кацярына Валян.

Прыбыш Павел Іванавіч

Пугаўка Алена

Пугачэўскі Аляксандр Вікт.

Пыльчанка Яўген Аляксанд.

Пячкова Яўгенія Якаўлеўна

Рабушко Анастасія Віктар.

Радзіон Ірына

Радкоў Генадзь Андрэевіч

Радына Данута Аляксандр.

Ражко Ірына Францаўна

Ралько Леанід Міхайлавіч

Раманюк Наталля

Розумаў Анатоль Якаўлевіч

Русецкі Марцін Ігаравіч

Руткоўская Яўгенія Карпаўна

Рыжыкаў Міхаіл

Рэзнікава Настасся Уладзімір.

Сабалеўскі Уладзіслаў Уладз.

Савіцкая Яніна Іосіфаўна

Савіч Аляксандр Аляксандр.

Салей Алена Міхайлаўна

Салей Ларыса Іванаўна

Сарнацкі Ігар

Севасцюк Марына Леанід.

Севасцян Павел

Сергіевіч Дзмітры

Сімакова Рэгіна Іосіфаўна

Сінкевіч Мікалай Сцяпанавіч

Сітнікаў Арцём Сяргеевіч

Скок Віктар Уладзіміравіч

Скрыпнічэнка Георгі Сярг.

Скуратовіч Аркадзь

Слабадзін Аляксандр Юр’ев.

Смаргун Валянцін Васільевіч

Сойка Мікалай Уладзіміравіч

Солтан Алена Антонаўна

Сталярова Вера

Станкевіч Ларыса Фёдараўна

Стасевіч Яўгенія Валер’еўна

Стасюкевіч Дзіна

Сурко Анатоль

Сцепулёнак Эма Антонаўна

Сцямпкоўская Хрысціна

Тарасава Святлана Міхайл.

Таўгень Антон

Тозік Эдуард

Трафімец Ульяна Святаслав.

Трафімчык Алена Веніямін.

Турцэвіч Паліна Віктараўна

Тыгрыцкая Вольга Аляксан.

Тычына Зміцер Валянцінавіч

Тышко Іван Іванавіч

Уласава Дар’я

Уласевіч Дар’я

Федаровіч Кацярына

Федаровіч Надзея

Фралоў Аляксей Валер’евіч

Фядзюшын Ягор Ягоравіч

Хамінскі Міхась Аляксандр.

Хвошч Галіна

Хляба Глеб Ігаравіч

Царкоў Мікалай Прохаравіч

Цвік Валер Іосіфавіч

Цвяткова Алена Мікалаеўна

Цехановіч Святлана

Цімаховіч Аляксандра Іван.

Цярэшчанка Ігар Барысавіч

Чарнаморцаў Валер

Чаховіч Г. Г.

Чашун Уладзімір

Чыж Уладзіслаў Аляксандр.

Шнітоўскі Міхась

Шпак-Рытскі Юрась

Шутава Вольга Вікенцьеўна

Шчурко Галіна Аляксандр.

Шчурко Лідзія Іванаўна

Шчэрбін Іван Аляксеевіч

Шыла Іван Уладзіміравіч

Шыманчык Святлана Мікал.

Шымкус Рычард Эдуардавіч

Ючкавіч Аксана Станіслав.

Якаўцава Людміла Уладзімір.

Ялугін Эрнест Васільевіч

Яніцкі Міхаіл Іванавіч

Яскевіч Аляксей Юр’евіч

 

Сцежкамі малой радзімы

Як некалі ў Савецкім Саю-зе чацвер быў рыбным днём, так сёлета на Лідчыне аўторак запрэ-тэндаваў на тое, каб стаць днём лі-таратурым. Раней усе літаратур-ныя імпрэзы адбываліся, як пра-віла, у сераду, але зараз па серадах кожны тыдзень праходзяць курсы “Мова нанова”, раз на месяц у се-раду адбываюцца паседжанні літа-ратурнага аб’яднання “Суквец-це”, таму трэба было змясціцца на чацвер ці аўторак. Выбралі аўто-рак.

У аўторак, 22 кастрычніка, Лідчыну наведалі адзін з найлеп-шых паэтаў Беларусі Міхась Ско-бла і знакамітая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Традыцыяй Лідчыны ёсць выступленні ў сельскіх школах Лід-скага раёна. На гэты раз госці наве-далі школу в. Дворышча. Тут да іх далучыўся тутэйшы краязнавец 78-гадовы Віктар Іванавіч Кудла.

У актавай зале сабралася ўся школа, таму і тэматыка высту-паў, якія ўмоўна ўкладваліся ў праграму “Сцежкі малой радзі-мы”, была адпаведнай: пра тое, як грыбы на вайну збіраліся, пра на-шыя рэкі і інш. Гучалі песні “Трэ-ба дома бываць часцей”, “Мой родны кут”  і г.д.

Віктар Кудла зрабіў невялікі экскурс у мінулае Дворышча, нагадаў, што ў наступным годзе населенаму пункту будзе 500 га-доў і што гэтую дату ніяк нельга прапусціць, а яшчэ пра непачаты край краязнаўчых росшукаў, якія  могуць правесці ў тым ліку і вуч-ні школы.

А тое, што ў Дворышчы гісторыя не замерла ў мёртвых ру-інах, відно адразу ад павароту. Тут літаральна сёлета прыведзены ў парадак месца былой капліцы і старыя могілкі. А стары вадзяны млын стаў сапраўдным музеем. Менавіта тут сёлета разгорнута першая ў Беларусі экспазіцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года на Лідчыне.

 

Другая сустрэча адбылася ў Лідскім полі-тэхнічным ліцэі. Гэта таксама стала ўжо доб-рай традыцыяй штогод наведваць гэты ліцэй з літаратурнымі імпрэ-замі. Будучыя будаўнікі, аўтаслесары не мусяць быць адарванымі ад бе-ларускай культуры і лі-таратуры. Навучэнцы ліцэя актыўна ўдзельні-чаюць у Агульнанацыя-нальнай дыктоўцы, тут здымаюцца ролікі па беларускіх творах. Адпаведна і тэматыка выступаў тут была больш “даро-слай”. Але тое, што дома трэба бы-ваць часцей, гучала і тут і было асабліва блізкім аднаму навучэн-цу — нядаўняму выпускніку той самай Дварышчанскай школы.

У імпрэзах бралі ўдзел намеснік старшыні Лідскай аргані-зацыі ТБМ Сяргей Трафімчык і старшыня Лідскай гарадской арга-нізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

Яраслаў Грынкевіч.  

 

Навіны Германіі

Па Германіі пракаціліся пратэсты сялян

Пратэстная хваля сялян на-крыла многія гарады Германіі. Людзі незадаволены палітыкай улад у сферы сельскай гаспадаркі.

Як піша DW, урад прад-ставіў пакет мер, накіраваных на захаванне прыроды і абарону жы-вёл, у прыватнасці насякомых. Пратэстоўцы ж асцерагаюцца, што падобны крок ускладніць дзейнасць фермераў.

Найбуйная акцыя прайшла ў Боне. У ёй прынялі ўдзел ад ва-сьмі да дзесяці тысяч сялян і каля дзвюх тысяч трактароў. Дзеянні фермераў выклікалі заторы на ву-ліцах, а таксама на пад’ездах да горада, паколькі фермеры з’ехаліся на трактарах дзвюмя калонамі працягласцю ў шэсць і дзесяць кі-ламетраў. У сталіцы пратэстоўцы на трактарах заблакавалі цэнтр. Акцыі таксама прайшлі ў Мюн-хене, Вюрцбургу, Байройце, Эр-фурце, Рэндсбургу, Гановеры, Ольденбургу, Штутгарце, Фрай-бургу, Лейпцыгу, Герліцы.

Па словах міністра харчу і сельскай гаспадаркі ФРГ Юліі Кле-кнер, яна разумее занепакоенасць пратэстоўцаў, але падкрэсліла не-абходнасць змен у сельскай гас-падарцы.

naviny.by.

 

Універсітэты Даніі

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запра-шаюць на прэзентацыі відэарэпар-тажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Да-ніі. У цыкле з трох праграм распавя-даецца аб Капенгагенскім універсітэце — найстарэйшай вышэйшай наву-чальнай установе Дацкага Каралеў-ства, аб сучасным універсітэце з аў-тарскай сістэмай навучання ў Рос-кільдзе і Дацкай нацыянальнай кіна-школе, аб агенцтве  Міністэрства аду-кацыі, якое каардынуе працу універ-сітэтаў, аб умовах жыцця і працы да-цкіх выкладчыкаў і студэнтаў. У прэ-зентацыі бяруць удзел выкладчыкі Універсітэта імя Ніла Гілевіча — удзе-льнікі азнаямляльнага візіту ў Данію, а таксама прадстаўнікі дацкай акадэ-мічнай супольнасці.

З беларускага боку праграму прадстаўляюць:

Уладзімір Колас — першы пра-рэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні ТБМ імя Фран-цішка Скарыны.

Павел Церашковіч — прарэк-тар па навучальнай працы Універ-сітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Гра-мадскага Балонскага камітэта ў Бе-ларусі.

З дацкага боку ў прэзентацыі бяруць удзел:

Карстэн Фледэліўс — прафесар кафедры кіно і медыязнаўства Капен-гагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.

Карл Эрык Фаверскаў -пра-фесар Дацкага тэхнічнага ўніверсі-тэта, даследчык, журналіст.

Падчас сустрэч таксама прад-стаўляецца новае выданне, падрых-таванае Універсітэтам імя Ніла Гіле-віча, «Уводзіны ў філасофію».

Прэзентацыі маюць быць:

панядзелак , 28  кастрычніка — Баранавічы; аўторак, 29 кастрычніка — Менск;

серада, 30 кастрычніка — Ма-гілёў, у памяшканні  Цэнтра «Кола»,  па адрасе: завулак Чкалава, 16, па-чатак а 18:00;

чацвер, 31 кастрычніка — Ві-цебск, у памяшканні кавярні “Тор-вальд”,  пачатак а 15:00;

пятніца, 1 лістапада — Гародня, у памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця, па адрасе: вул. Кірава, 3, па-чатак а 18:00.

Універсітэт імя Ніла Гілевіча,

Таварыства беларускай мовы.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА

(16.01.1826—5.08.1864)

Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць,

І табе зразумела, чаго хоча ён.

На шляхах у чужынцаў крывавыя ружы

Зацвітуць, і іх змые блакітны наш лён.

 

І не будзеш ад смерці сваёй ты хавацца,

Бо ад смерці ніхто не схаваўся яшчэ.

Чорны лес тваім будзе бялюткім палацам,

А пасля і Варшава слязіны з вачэй

 

Патаемна змахне, калі ты з эшафота

Паглядзіш у нябёсы, дзе кружыць арол.

А яго і не бачаць багач і басота,

Бо ад він і ад брагі ламаецца стол.

 

Паглядзіш у нябёсы, што ў вочы Айчыны,

І не ўспомніш нічога, яе акрамя,

І, як вечнасць,

прад смерцю тваёю хвіліны —

Бог у вечнасць тваё зараз піша імя,

 

І яно застанецца, і будзе краіна,

Для якой ты не станеш ніколі чужым.

Над табой, нібы зніч,

будзе ўвосень рабіна

Асвятляць шлях дамоў

праз вятры і дажджы…

20.07.2008 г.

 

БАЛАДА ЭМЕРЫКА ЧАПСКАГА

(5.11.1828-23.12.1896 (4.01.1897))

Ля возера ў парку няспешна ідзеш

Па лісці счарнелым і па залатым.

Ты вершаў не пішаш. Тут восень, як верш

З той кнігі, якую, чытаючы, ты

Кладзеш прад сабой — і святлее ў душы

Ад слоў беларускіх, ад сонечных слоў.

І сумна, што хутка пачнуцца дажджы,

І добра — наедзе ў маёнтак сяброў

І вершы, і музыка будуць гучаць,

І будуць у Станькаве зноў мужыкі,

Засеўшы ў карчомцы,

зноў думаць-гадаць:

«Чаму гэта пан у нас дзіўны такі —

Ён зброю збірае, карціны, і кніг

Сабраў, што за век яму не прачытаць?»

А ты — усміхнешся, і ўсмешкай на міг

Асвеціш жыццё, да якога шукаць,

Крыжамі свой шлях пазначаючы, нам

Дарогу сваю і якая для нас

Не горшая ў свеце — вядзе яна ў Храм.

Да Храма мы дойдзем!

Мінецца ўсё ж час,

Дзе сум несусветны, дзе крык і вайна,

Дзе паляцца кнігі, дзе здрада і тло…

І скончыцца восень, зіма і вясна

Зноў прыйдзе, і нехта прыпомніць:

«Было

Іх мала, але яны ўсё-ткі былі…»

Ты вершаў не пішаш. Жыццё, нібы верш,

Рассыпаным лісцем на чорнай зямлі

І ты, як чытаючы вершы, ідзеш,

І ў шораху лісця плывуць караблі,

З якімі да Бога і ты адплывеш…

14-15.05.2009 г.

 

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ

(1830-11.01.1911)

…Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе,

А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір.

Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе,

Бо ты, як паўстанец, сасланы ў Сібір,

Дзе ўсё незнаёмае і ўсё чужое,

Халоднае, быццам закутае ў лёд.

А зоркі ў нябёсах, нібы пад вадою

Каменьчыкі ў рэчцы, кудою ты  ўброд

Хадзіў да каханай, якая чакае.

І вернешся ты да людзей праз гады,

Каму Беларусь паланянка святая,

Якая без волі загіне, як ты

Без любай Айчыны, слабы і маркотны.

Але табой створаны будзе буквар

Вучыць любіць край свой адзіны і родны,

Дзе кожны тутэйшы — зямлі гаспадар,

Бо ў гэтай зямлі наша кроў спакон веку,

Таму аніколі нікому яе

Забраць не дадзім, і шумяць нашы рэкі

Пра гэта, й пра гэта салоўка пяе.

А крыж ля дарогі ссівее і ў травы

Ад ветру ўпадзе, як паўстанец — ад куль.

І будуць Айчына, і гонар, і слава,

Пакуль тут такія, як ты, ёсць. Пакуль…

15-18.05.2010 г.

БАЛАДА ВІНЦЭСЯ КАРАТЫНСКАГА

(15.06.1831—7.02.1891)

Ноч над роднай старонкай царуе,

І ты ў чорнай святліцы нікога

І ні прымеш і не пачастуеш,

Бо ў святліцу крыжамі дарога

Зарастае. І ты заклікаеш:

«Уставайма жа, братцы, да дзела…».

 

Каб устаць, не любы сілу мае,

І да волі імкненне саспела

Тут не ў кожнага ў гэтай краіне,

Дзе жаўценькі пясок са слязамі

Перамешаны… Ты ўсё ж не кінеш

Родны люд прад чужымі вятрамі,

Што з усходу і захаду веюць

І якім сёння міла, што людзі

Беларускасці не разумеюць…

 

Беларусь жа была тут і будзе,

Бо на роднай зямлі ты ў народзе,

Як душа ў беларуса жывая,

Як і сонца, што з цемры ўзыходзе

І святліцу святлом залівае…

25.12.2007 г.

 

БАЛАДА АЛЬФРЭДА РОМЕРА

(16.04.1832-24.01.1897)

Хаваецца сонца ў снапах залатых,

І жнейкі спяваюць аб днях маладых,

Аб юным паўстанцы, што ў бітве загінуў,

Пакінуўшы плакаць красуню-дзяўчыну…

 

Ты слухаеш песню і бачыш праз далеч

Сябе маладога ля вогнішч паўстанцаў,

Астрожныя сцены, што сонца схавалі,

Пасля ты ў Парыжы, але не для танцаў

Прыехаў туды, а каб там узмужняцца,

Свой край маляваць і штодня сумаваць

Па родных прасторах, дзе песні гучаць

На мове тутэйшай, якая жывая,

Якая штодня не жыве, выжывае

У казках, легендах пра гэту зямліцу,

Якую ўсё дзеляць, сваёй жа дзяліцца

Не хочуць расейцы, не хочуць палякі…

 

Ля соннага возера брэшуць сабакі —

Вяртаецца пан да сябе з палявання,

І ён да цябе на гадзіну загляне,

Каб выпіць гарбаты, пабачыць карціны

Пра волю, пра долю, чужыя мясціны,

Пра кроў маладую, што рэкамі льецца,

Пра край наш, які Беларуссю завецца…

 

Схаваецца сонца ў снапах залатых,

Ды цёмна не зробіцца ў сэрцах жывых,

Калі там жыве Беларусь і спявае,

І поясам слуцкім сябе абвівае…

22.06.2010 г.

 

БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА

(7.09.1832-4.05.1863)

Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай

І над табой, забітым, маладым.

І ўслед з крывёй

папоўз за шабляй вострай

Вызвольнага паўстання слёзны дым,

Па-за якім засталіся дарогі,

Якія ты, як праз агонь, прайшоў,

І радасці зямныя, і трывогі

Спазнаў далёка ад зямлі дзядоў

На сцежках акрываўленых Каўказа,

Куды прасіў, каб родныя табе

Прыслалі васілёк, і ты адразу

«Бывай!» сказаў бы маладой журбе…

І ты сказаў, вярнуўшыся дахаты:

«Каб волю атрымаць, патрэбна ўстаць

З калень, і будзе край не край пракляты, —

Краіна, за якую аддаваць

Жыццё не грэх, бо гэтая краіна,

Як Божы Храм, адна і назаўжды!..»

Лістотай першай над табой рабіна

Затрапятала. Як агонь, лісты

Табе дарогу ў вечнасць асвяцілі

І Беларусь, якая будзе тут,

Калі яна аднойчы знойдзе сілы

Пазбавіцца спрадвечных пут…

24-29.04.2011 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Леанід Драздоў

Юрыст, спалены на вогнішчы,

ці Самы скандальны судовы працэс у гісторыі Беларусі

(Працяг. Пачатак у папя-рэднім нумары.)

У сваіх выступах біскупы адзін за адным патрабавалі пака-зальнага пакарання для берасцей-скага падсудка за атэізм. Акрамя таго, яны безапеляцыйна заявілі, што Людвіку Пацею не варта вы-казваць сваё меркаванне ў справе, звязанай з атэізмам, паколькі ён не вывучаў тэалогію. Пры гэтым По-знанскі біскуп Вітвіцкі звярнуў увагу сойма на граматычныя па-мылкі, дапушчаныя земскім піса-рам Пацеем. Магчыма, свае аргу-менты пісар земскі пісаў у спеш-цы, але ў тым, што гэта была пер-санальная абраза, ніхто не сумня-ваўся. Людвік Пацей палічыў, што яго публічна абвінавацілі ў не-прафесіяналізме. І адказаў на гэты выпад вельмі рэзка. З-за звады нават прыйшлося перапыніць па-сяджэнне сойма.

Чарговы скандал здарыўся 11 лютага 1689 года. У сваім вы-ступе Хелмінскі біскуп Казімір Апаленьскі выказаў здзіўленне, што справа аб атэізме ідзе з такімі доўгімі затрымкамі. Спрабуючы паскорыць вынясенне прысуду, ён кінуў у твар каралю: «Альбо няма караля, альбо парушаюцца зако-ны». Гэтыя словы былі ўспрыня-тыя як абраза каралеўскай велічы. Разгуляўся не абы-які скандал. Адзін з выступоўцаў нават за-патрабаваў, каб біскуп Хелмінскі завяршыў сваю прамову, стаўшы на калені перад каралём.

Толькі 15 лютага 1689 года пачаўся працэс над берасцейскім падсудкам, абвінавачаным у атэ-ізме. Біскупы зноў ставілі пытанне аб царкоўным судзе і патрабавалі ўлічыць прысуд, раней вынесены імі. Зноў разгарэлася спрэчка па-між свецкімі сенатарамі (якіх, да-рэчы, была большасць) і духоў-нымі. «Свецкія» пазіцыю біскупаў праігнаравалі. Судовы працэс па-чаўся нанава.

Абвінавачаны прызнаў, што прад’яўленыя рукапісы напі-саныя ім самім, і звярнуўся да ка-раля з просьбай даць яму сустрэчу з абаронцам, каб судзілі яго аб’ек-тыўней, чым у царкоўным судзе. Кароль раздражнёна спытаў, дзеля чаго яму абаронца? Пры гэтым манарх груба і зласліва заўважыў, што абаронцы для апраўдання свайго атэізму ён не знойдзе. Але, як мы ведаем, па меншай меры адзін знайшоўся.

Выступаючы ў судзе, бера-сцейскі падсудак растлумачыў, што яго сачыненне павінна было называцца «Дыспут, у якім каталік перамагае атэіста». Аднак ён напісаў толькі першую частку, якая змяшчае аргументы атэіста, паколькі яго знаёмы тэолаг, пра-чытаўшы трактат, не рэкаменда-ваў працягваць працу над ім.

Наш герой таксама папра-сіў прад’явіць яму пісьмовае абві-навачванне, каб, азнаёміўшыся з ім, падрыхтавацца да абароны.

18 лютага 1689 года праку-рор Сымон Куровіч Забістоўскі паўтарыў свае абвінавачванні. Абаронца Ілевіч супраць іх пярэ-чыў. Прадстаўнікі духавенства па-ранейшаму патрабавалі царкоў-нага суда.

19 лютага 1689 года пра-гучала прапанова перадаць абві-навачанага на суд Папы Рымскага. Бельскі ваявода Марак Матчы-ньскі з гэтым не пагадзіўся. Пісар літоўскі Андрэй Гелгут адзіны з усіх выступіў у гэты дзень супраць суда над абвінавачаным. Тым ча-сам кароль вырашыў, што справа вядзецца ў адпаведнасці з законам і суд можа працягвацца. Затым разгляд справы быў прыпынены з прычыны хваробы абвінаваўцы.

25 лютага 1689 года зноў зрабіў прамову абаронца берас-цейскага падсудка. Ён абвінавач-ваў Яна Бжоску ў паклёпе, а так-сама ў крадзяжы маёмасці абві-навачанага падчас арышту, дака-зваў, што даносчык не кіраваўся рэлігійным набожнасцю, а зыхо-дзіў выключна з карыслівых памк-ненняў. Аспрэчваў ён і абвінавач-ванні ў атэізме. А сваю нязгоду аргументаваў тым, што берасцей-скі падсудак ніколі сам не падзяляў выкладзеных ідэй, а толькі пры-водзіў чужыя думкі з мэтай пра-дэманстраваць, што доказаў існа-вання Бога, прыведзеных Альс-тэдам, недастаткова, што яго дова-ды нікчэмныя і непераканаўчыя.

Абарона акцэнтавала ўвагу на тым, што абвінавачаны раней вёў праведны лад жыцця і выкон-ваў усе хрысціянскія абрады, ак-рамя таго, ён раскаяўся ў ерасі і просіць памілавання.

Абвінавачванне абвергла довады абароны, заявіўшы, што берасцейскі падсудак — заўзяты ерэтык, усё яшчэ не здольны вяр-нуцца ва ўлонне царквы, што ён свядомы атэіст, які наўмысна ад-кінуў царкву і адмовіўся ад Бога, што яго раскаянне — усяго толькі спроба дабіцца памілавання.

На наступны дзень, 26 лю-тага, абвінавачаны папрасіў пера-весці яго ў манастыр і даць маг-чымасць пісьмова падрыхтавацца да абароны, каб даказаць сваю не-вінаватасць.

Тым не менш ужо ў гэты ж дзень прыступілі да галасавання. Першым узяў слова кардынал Ра-дзіеўскі. Ён адзначыў, што адвака-ты вельмі паспяхова абаранялі свайго кліента, але яго віна ўсё роўна відавочная. Ён павінен быць адданы дзеля спалення на вогні-шчы, прычым у такім месцы, каб пакаранне бачылі як мага больш людзей. А яшчэ кардынал прапа-наваў на месцы пакарання смер-цю збудаваць помнік, які б запля-міў гэтае злачынства на векі веч-ныя. Іншыя біскупы таксама на-стойвалі на смяротным пакаранні. Кіеўскі біскуп Андрэй Залускі за-патрабаваў яшчэ больш суровай кары: спачатку адсекчы падсудна-му руку, якая напісала гэтыя блю-знерскія тэксты, затым спаліць яго жыўцом на вогнішчы, а попел раз-веяць па ветры. Аднак біскуп інф-лянцкі Мікалай Паплаўскі пра-панаваў змякчыць пакаранне — проста адсекчы абвінавачанаму галаву.

Галасаванне працягвалася і 28 лютага. Большасць выступала за смяротнае пакаранне, толькі па-ранейшаму не маглі дамовіцца пра спосаб прывядзення прысуду ў выкананне. Самыя розныя пра-пановы выказвалі і ў дачыненні да маёмасці абвінавачанага. Адны прапаноўвалі ўсю маёмасць кан-фіскаваць і палову аддаць данос-чыку. Іншыя з гэтым не пагаджа-ліся і лічылі супрацьзаконным узнагароджваць даносчыка, бо гэта можна расцаніць як заахвоч-ванне. Усталёўваць помнік на ме-сцы пакарання смерцю таксама палічылі залішнім і нават шкод-ным, таму што хацелі, каб гэтае злачынства было хутчэй аддадзена забыццю.

Сярод свецкіх сенатараў і паслоў толькі трое публічна адва-жыліся выступіць у абарону пад-суднага. Усе яны з’яўляліся прад-стаўнікамі ВКЛ. Гэта берасцейскі земскі пісар Людвік Канстанцін Пацей (дарэчы, у будучыні ён зойме адну з вышэйшых пасад у ВКЛ — стане вялікім гетманам літоўскім, а такама — віленскім ва-яводам), пісар літоўскі Андрэй Ка-зімір Гелгут і смаленскі ваявода і брэст-літоўскі кашталян (началь-нік берасцейскага замка) Стэфан Канстанцін Пясечынскі. Трэба ме-ркаваць, Пацей і Пясечынскі былі асабіста знаёмыя з падсудным, па меншай меры на гэта паказваюць іх пасады.

У прыватнасці, ваявода смаленскі Стэфан Канстанцін Пя-сечынскі заявіў, што не лічыць аб-вінавачанага належным пакаран-ню, паколькі не знаходзіць у яго закаранеласці злой волі, таму што падсудны верыць у Бога. Да таго ж абвінавачаны дастаткова напа-кутаваўся падчас працяглага ту-рэмнага зняволення.

Пісар берасцейскі Людвік Канстанцін Пацей заявіў, што не варта караць смерцю абвінавача-нага, паколькі яго віна не даказана цалкам. І запатрабаваў вярнуць абвінавачанаму свабоду, з прычы-ны таго, што духавенства парушы-ла асноўныя законы дзяржавы.

Пісар літоўскі Андрэй Ка-зімір Гелгут сцвярджаў, што абві-навачанага нельга падвергнуць ні-якаму іншаму пакаранню, акрамя прадугледжанага законам. І ў да-дзеным выпадку варта абраць меру, якую сам Бог вызначыў зла-чынцам: «Не хачу смерці грэш-ніка, але жадаю, каб ён жыў і зноў вярнуўся да веры». Інакш кажучы — даць яму час на выпраўленне.

На судзе адбылася яшчэ адна неспадзяванка, якая не заста-лася па-за ўвагай замежных назіра-льнікаў. 26 лютага 1689 года абві-навачаны паведаміў, што план другой часткі трактата быў бы знойдзены ў яго паперах, калі б той чалавек, які яго абвінаваціў, не прысвоіў і не знішчыў яго. Для аб-вінавачанага стала цяжкім нават вымавіць прозвішча былога сяб-ра. Гэтая заява нарабіла шмат шу-му. Фактычна яна перавярнула ўсё дагары нагамі. Атрымлівалася, што ўсе абвінавачванні былі па-майстэрску падтасаваныя. Берас-цейскія паслы на сойм запатра-бавалі, каб даносчык Ян Бжоска і сямёра сведкаў публічна прысяг-нулі на Бібліі, што не ўтаілі ніякія рукапісы. Замежныя назіральнікі лічылі такі спосаб прынясення прысягі ганебным, які ганьбіць усю сям’ю таго, хто прысягае та-кім чынам. Верыць на слова ў та-кой справе было, на іхні погляд, недастаткова. Але менавіта такі спосаб прадугледжваў Статут ВКЛ 1588 года.

Тым не менш 7 сакавіка 1689 года Ян Бжоска такую пры-сягу прынёс.

Прысуд жа вынеслі значна раней. Гэта паказвае, што за смя-ротным прысудам стаялі занадта моцныя сілы. Усё было вырашана загадзя.

Ужо 28 лютага соймавы суд вырашыў пакараць смерцю абві-навачанага праз спаленне. Але перш чым выканаць прысуд, за-патрабавалі, каб ён асабіста спаліў ўласныя сачыненні.

Абвінавачаным у гэтай справе быў не хто іншы, як берас-цейскі падсудак Казімір Лышчы-нскі.

Цэлы месяц яму не аб’яўля-лі прысуд. Мабыць, ішла жорсткая барацьба паміж прыхільнікамі і праціўнікамі пакарання. На гэта паказвае непаслядоўнасць дзеян-няў уладаў. З аднаго боку, яны хацелі, каб Казімір Лышчынскі публічна раскаяўся ў атэізме і ад-мовіўся ад свайго твора. Гэта б разглядалася як трыумф каталі-цкай царквы. З іншага боку — ра-білася ўсё магчымае, каб справа была абавязкова даведзена да па-карання, бо публічнае раскаянне не прадугледжвала прымянення крайніх мер да абвінавачанага.

10 сакавіка 1689 года, ужо пасля прынясення прысягі дано-счыкам, Казімір Лышчынскі пуб-лічна пакаяўся ў сваіх памылках. Каб схіліць нашага героя да ад-мовы ад атэістычных поглядаў, яму абяцалі дараваць жыццё. З лістоў кіеўскага біскупа Андрэя Залускага вядома, што ўгаворвалі Лышчынскага вельмі доўга і спа-чатку беспаспяхова. Як сцвярджаў сам Залускі, ён хацеў, каб Лыш-чынскі зноў вярнуўся да веры і жыў у згодзе з верай і людзьмі, ад-нак у таго было «алмазнае сэрца», якое толькі пазней памякчэла (гэта значыць, ён пагадзіўся адмовіцца ад сваіх поглядаў і атрымаць ад-пушчэнне грахоў). Цырымонію адрачэння праводзілі пышна, у прысутнасці караля, каралевы і шматлікай світы. Відавочна, што на гэтым мерапрыемстве прысут-нічалі ўсе паслы на сойм, а так-сама блізкія людзі падсуднага.

Казімір Лышчынскі стаяў на кафедры касцёла Святога Яна ў Варшаве. Асуджаны публічна адмовіўся ад сваіх поглядаў і па-прасіў, каб яго не спальвалі на вогнішчы, паколькі ён баіцца, што фізічны боль можа ўвесці яго ў спакусу. Яму ўручылі тэкст ад-рачэння. Наш герой пачаў чытаць яго ўслых, але ў нейкі момант го-лас яго задрыжаў. Ён змоўк, і не здольны быў працягваць публіч-нае чытанне адрачэння. Відаць сказалася нервовае напружанне. Тады ксёндз, які стаяў побач, узяў ліст з яго рук і працягнуў чытаць замест яго.

28 сакавіка 1689 кароль загадаў літоўскаму надворнаму маршалку Яну Каралю Дольска-му абвясціць Казіміру Лышчын-скаму смяротны прысуд. Мабыць, улады не былі задаволеныя ад-быўшымся адрачэннем і расцанілі тое, што адбылося, як публічную дэманстрацыю Лышчынскім прыхільнасці сваім ідэям. Магчы-ма, яны прагнулі і адрачэння, і па-карання. Адно добра вядома, ка-таліцкае духавенства настойліва патрабавала смерці абвінавача-нага.

Пасля чытання прысуду да караля падышлі два біскупы з про-сьбай змякчыць прысуд. Сам Ка-зімір Лышчынскі папрасіў скара-ціць яго мукі і адсекчы галаву імг-ненным ударам мяча. Кароль склі-каў сенатараў і паслоў, дэлегава-ных у склад суда, і, параіўшыся з імі, пагадзіўся задаволіць апош-нюю просьбу асуджанага. Казімір Лышчынскі падзякаваў каралю за гэтую ласку, пасля чаго яго вывелі з залы пасяджэнняў.

Пакаранне павінна было адбыцца на наступны дзень. Але 29 сакавіка раптам адбылася най-мацнейшая бура, якая магла вы-клікаць пажар у горадзе, бо дамы збольшага былі драўляныя. Таму выкананне прысуду перанеслі на наступны дзень.

30 сакавіка 1689 года Казі-міра Лышчынскага ўзвялі на эша-фот. Ён публічна спаліў свае тво-ры, затым яму адсеклі галаву, а цела кінулі ў вогнішча. Па іншых звестках, цела Лышчынскага ўсё ж такі вывезлі за горад і там спалілі. Попелам зарадзілі гармату і стрэ-лілі ў напрамку Турцыі.

Маёмасць нашага ге-роя канфіскавалі, а дом, у якім ён жыў, разбурылі і бу-даваць на тым месцы што-небудзь забаранілі.

Нам невядома, ці ад-даў Ян Бжоска доўг, належ-ны Казіміру Лышчынскаму, яго спадчыннікам — жонцы і дзецям. Мы таксама не ве-даем, як скончыў жыццё даносчык і паклёпнік. Але мы дакладна ведаем, што ка-таліцкія біскупы і іншыя асобы, якія прымалі актыў-ны ўдзел у гэтай справе, па-рушылі закон і нават неад-нойчы. У прыватнасці, гэта пацвярджае прысуд сойма-вага суда, які адкрывае яшчэ адзін скандальны момант. Абвінаваўца быў прысу-джаны ды штрафу за за-ключэнне шляхціца ў турму да вынясення прысуду.

30 сакавіка 2019 года споўнілася 330 гадоў з дня пакарання падсудка берас-цейскага суда Казіміра Лы-шчынскага. Рукапіс яго тра-ктата не захаваўся. Ад яго ў судовых дакументах заста-лося ўсяго пяць невялікіх фрагментаў, якія займаюць менш чым паўстаронкі тэк-сту. Сярод іх ёсць такая дум-ка: «Чалавек — творца Бога, а Бог — стварэнне і твор чала-века». Яна — безумоўнае сведчанне таго, што яе аў-тар — найразумнейшы ча-лавек, які нашмат апярэдзіў свой час.

З гэтай гісторыі мож-на зрабіць і яшчэ адну ка-рысную выснову, бо ёсць і яшчэ адна выдатная пры-маўка, згадаць якую цалкам дарэчы ў кантэксце гэтага артыкула: «Калі ведае адзін — не ведае ніхто, ведаюць двое — ведаюць усе». Іншымі сло-вамі, часам лепш прамаў-чаць, чым сказаць. Аднак далёка не заўсёды робім гэтак, як падказвае нам ро-зум … Акрамя таго, дзей-насць вучонага, філосафа ці юрыста, па вызначэнні пра-дугледжвае публічнасць.

У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана

Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі святар і апоста-льскі візітатар для белару-саў-католікаў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мецэнат абмяр-куе з грамадскасцю, што варта размясціць у гэтым будынку.

Айцец Аляксандар нарадзіўся ў Гарадзеі ў сям’і настаўнікаў у 1926 годзе. У хаце, дзе яны жылі, таксама месцілася школа. З 1944 го-да будучы святар жыў у эмі-грацыі, большую частку жыцця — у Вялікай Брытаніі. У родную хату ён больш не вяртаўся.

Звестак пра гэты дом засталося няшмат. Доўгі час мясцовыя людзі не ведалі, што тут некалі жыла сям’я знанага святара. Як раска-заў нясвіжскі актывіст Аля-ксей Бруй-Антановіч, неза-доўга да смерці айца Аляк-сандра на гарышчы гэтай хаты знайшлі ягонае пасвед-чанне аб навучанні.

Апошнім часам дом у Гарадзеі на Чырванагор-скай вуліцы належаў не сва-якам святара, у ім доўгі час ужо ніхто не жыў. Некалькі гадоў таму яго выставілі на продаж. Будынак набыў ула-снік «Маёнтка Падароск» мецэнат Павел Бераговіч, каб захаваць памяць пра ай-ца Аляксандра.

Дом абследавалі і вы-явілі, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Адрэс-таўраваць спарахнелае дрэ-ва было ўжо немагчыма. Мінулай восенню хату зне-слі. Папярэдне абмералі і сфатаграфавалі яе агульны выгляд і дэталі дэкору.

Сёлета ўлетку на яго-най месцы залілі фунда-мент, бо ўлады маглі за-браць участак, калі б на ім бы не пачаліся будаўнічыя работы.

На гэтым месцы пла-нуюць пабудаваць вонка-вую копію папярэдняга до-ма, унутры ён будзе прыста-саваны пад новыя патрэбы. Цяпер усімі работамі займа-ецца Павел Бераговіч, яго-ная каманда з «Маёнтка Па-дароск», мясцовыя акты-вісты. Аднак мецэнат яшчэ не вызначыўся, што мусіць з’явіцца ў новым будынку. Ён раіўся з мясцовымі края-знаўцамі, беларускай супо-льнасцю ў Вялікай Брыта-ніі, а цяпер хоча запытацца ў беларускай грамадскасці.

— Мне адразу было зразумела, што гэтае месца павінна быць звязана з па-мяццю пра айца Аляксан-дра Надсана, стаць нейкім мемарыяльным аб’ектам. З другога боку, дом павінен быць жывым месцам, якое б прыцягвала туды людзей, — можа, не кожны дзень, але часцей, чым два разы на год, у гадавіны смерці і на-раджэньня айца Аляксан-дра, — кажа Бераговіч.

Паколькі тут месці-лася школа, а айцец Аляк-сандар быў асветнікам, ёсьць ідэя зрабіць на гэтым месцы музей беларускага школьніцтва з тэматыкай школы ў савецкай Беларусі, Заходняй Беларусі (у тым ліку гісторыі Таварыства бе-ларускай школы), адукацыі пад акупацыяй, беларускіх школ у пасляваеннай эмі-грацыі, беларускіх настаўні-каў і асветнікаў (у тым ліку айца Аляксандра).

Да таго ж паступалі прапановы адкрыць тут хрысціянскі цэнтр; музей Аляксандра Надсана; куль-турна-антрапалагічную экс-пазіцыю пра міжваенную эпоху Гарадзеі, нэаунію, га-брэйства; зрабіць капліцу ў хаце. Магчыма, побач з’я-віцца кіёск з сувенірнымі та-варамі і кававым апаратам.

Патрэбна інтэлекту-альная і матэрыяльная да-памога.

Радыё Свабода.

 

«Сыпле золата восень пад ногі»

Па гарызанталі: 1. Пігмент раслін, з-за недастачы якога  з надыходам восені  лісце на дрэвах  набывае жоўты або чырвоны колер. 4. Першы мароз, першы снег. 8. «Полымем барвовым\\ Разгарэўся …». З верша А. Дзеружынскага «Залатая восень». 9. Участак з дрэвамі, дарожкамі, алеямі, прызначаны для адпачын-ку. 11. «Змоўкла …,\\Лес адгаманіў.\\Едзе восень полем\\На рабым кані». З верша В. Рабкевіча «Едзе восень». 12. …, бяроза, вяз. Дрэвы, якія на Беларусі раней усіх дрэў губляюць восенню сваё лісце; вольха застаецца зялёнай да першага снегу. 14. «Дацвітае лістом і …  і крушына,\\і ў імшарах лясных дагарае атава». З верша М. Танка «Восенню». 16. «Тым часам спас святы мінуўся,\\І … у чырвань апрануўся». З паэмы Я. Коласа «Новая зямля» («Подгляд пчол»). 17. «У лясах, на балоце\\Ліставей, лістапад.\\І стаіць у пяшчоце\\Залацісты …». З верша В. Гардзея «Залаты лістапад». 20. Задавальненне, ахвота (перан.). 21. Увосень  за … просім (прык.). 26. Лістапад — …; мужык з коламі развітваецца, у сані залазіць (прык.). 28. «Сядзіць … на прыпечку,\\Грае, рэжа ў скрыпачку.\\А прусак на куце\\На цымбалах сячэ». Прыпеўка. 29.  Музычны твор  для выканання адным  спеваком, музыкантам.  30. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. 31. З’явы куль-турнага жыцця, быту, якія  ўспрыняты ад  мінулых часоў.

 Па вертыкалі: 2. Сей … у гразь — будзеш князь (прык.). 3. Заключная частка спаборніцтваў. 5. «Як охра, пажаў-цела восень,\\… рыхтуецца к зіме». З верша М. Сабалеўскага  «Асенні малюнак». 6. Плады, якія апалі ад ветру. 7. Вочы баяцца, а … робяць (прык.). 8. Лепш добры …, чым кепскае мяса (прык.). 10. … ў лістападзе — быць мяккай зіме (прыкм.). 13. Рыбам — вада, птушкам — …, а чалавеку — уся зямля (прык.). 15. Той, каму ад-расавана паштовае адпраўленне. 18. «Усе лісточкі даўно\\Вецер — сівер разнёс,\\Толькі гэты …\\Моцна к дрэву прырос». З верша Я. Коласа «Апошні  лісток». 19. «Лістапад  закружыў галаву,\\ Сыпле … восень пад ногі». З верша  А. Руцкой «Лістапад закру-жыў галаву». 22. Рачная прамысловая рыба.  23. Увосень і верабей … варыць (прык.). 24. «А лісіца — …\\Не далёка — блізка\\ Адшукала норку,\\Пачала прыборку». З верша Р. Барадуліна «Як звяры зіму сустракаюць». 25. Гора табе, …, калі цябе карова коле (прык.). 27. «Клёны сыплюць пазалоту,\\Разлівае восень …\\ Закаханым на раманс». З верша В. Сабалеўскага «На  асеннюю сталіцу». Аўтар — Лявон Целеш.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *