НАША СЛОВА № 45 (1456), 6 лістапада 2019 г.

Серада, Лістапад 13, 2019 0

ДЗЯДЫ – 2019

3 лістапада ў Менску ад метро «Парк Чалюскінцаў» да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсце на Дзяды — дзень памяці продкаў. У Курапатах — месцы масавых рас-стрэлаў сталінскіх часоў — адбыўся мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Свабода вяла жывую відэатрансляцыю.

На шэсце сабралася больш за дзве сотні ўдзельнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, крыжамі і транспарантамі.

У час шэсця тры чальцы «Еўрапейскай Беларусі» запалілі фаеры — іншыя ўдзельнікі акцыі папрасілі іх згасіць піратэхніку і больш так не рабіць.

Сярод іншых у шэсці ўдзельнічалі нядаўна вызва-лены анархіст Зміцер Паліенка — ён і ягоная нявеста Наста Гусева збіралі грошы для іншых, каго лічаць палітычнымі зняволенымі. Грошы, кажуць яны, пойдуць на перадачы і аплату адвакатаў.

Акрамя звычайных для Дзядоў лозунгаў гучалі і вок-лічы супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй.

Паводле відавочцаў, праваахоўнікі фіксавалі нумары машынаў, якія сігналілі ў падтрымку акцыі, пасля спынялі машыны і за нешта штрафавалі.

Адказны сакратар КХП-БНФ і кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі прапанаваў прадстаўнікам рэгіянальных ініцыятываў сабраць сваіх актывістаў і далучыцца да менскай акцыі на «Дзяды» з расцяжкамі, на якіх былі б назвы месцаў масавых расстрэлаў, мемарыялізацыяй якіх яны займаюцца. Такім чынам, на яго думку, будзе паказана, «што прыязджаюць людзі з усёй Беларусі і колькі такіх месцаў у краіне».

На мітынгу ў Курапатах быў зачытаны зварот ад старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. Выканаўца абавязкаў старшыні КХП БНФ у Беларусі Юрась Беленькі ў свай прамове зрабіў акцэнт на небяспецы інтэграцыі з Расеяй. Паводле Юрася Беленькага і Алеся Чахольскага, карані курапацкіх забой-стваў месціліся ў Расеі, і цяперашняя інтэграцыя пагражае паўтарэннем гэтых трагічных падзеяў.

Першая масавая дэманстрацыя ў Курапатах пра-йшла ў 1988 годзе, тады людзей разагналі ўнутраныя войскі з прымяненнем слезагоннага газу і спецсродкаў. Першы сямімятровы крыж на тэрыторыі мемарыялу з’явіўся праз год, на Дзяды 1989-га. Яго на-звалі Крыж Па-куты.

Радыё Свабода.

Фота nn.by.

Падвядзенне вынікаў года і абмеркаванне плана дзейнасці на наступны год

3 лiстапада ў Менску адбылася чарговая рада ТБМ iмя Ф. Скарыны.  На ёй абмяр-коўвалася дзейнасць арганiза-цыi за 2019 год, разглядаўся праекта плана дзейнасцi на на-ступны год, была агучана iн-фармацыя пра iнiцыятывы Унiверсітэта iмя Н. Гiлевiча. З прамовай выступiла старшыня ТБМ iмя Ф. Скарыны спада-рыня Алена Анiсiм:

— У цэлым арганiзацыя працавала на працягу года ста-бiльна. Важным было правя-дзенне нашага 30-гадовага юбi-лею. У звязку з гэтым  6 вера-сня была праведзена канфе-рэнцыя, датычная лепшых практык захавання гiстарычна-культурнай спадчыны, арганi-заваная Дзянiсам Тушынскiм, i прыём.  Да канферэнцыi быў зроблены банер, якi можна вы-карыстоўваць на розных ме-рапрыемствах.

Напярэдаднi правя-дзення сёняшняй pады ТБМ было заключана пагадненне на арэнду сядзiбы на 4 гады. Мы плануем зрабiць абнаўленне сядзiбы.  Нам удалося дамаг-чыся таго, каб беларуская мова вярталася  ў сферу заканадаў-ства. Вынiкам маёй працы ў Палаце Прадстаўнiкоў Нацыя-нальнага Сходу стала тое, што нас уключылi ў экспертную Раду,  якая перакладае тэксты законапраектаў на беларускую мову. Гэта — Законапраект аб шлюбе i сям’і  i Выбарчы ко-дэкс, які будзе зацвярджацца на беларускай мове. Юрысты працуюць над тым, каб зацве-рдзiць на беларускай мове ча-стку Грамадзянскага кодэкса. Iдзе праца над тым, каб напо-ўнiць беларускасцю кожны тэрмiн.

Вырашана працягваць дзейнасць па прасоўваннi За-конапраекта аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

— На таго, хто падае за-конапраекты у адпаведныя мiнiстэрствы, ускладзен аба-вязак прыкласцi фінансавае абгрунтаванне, — адзначыла Алена Мiкалаеўна Анiсiм. — Каб наш законапраект прайшоў, мы павiнны зрабіць фiнансавае абгрунтаванне. У такiм выгля-дзе, як зараз, ён прыняты быць не можа.

Пра арганiзацыйную дзейнасць Універсітэта імя Н. Гілевіча распавёў выканавец абавязкаў рэктара, ганаровы старшыня ТБМ Алег Анато-льевiч Трусаў.

— Вялiкая iнфармацый-ная хваля пра Унiверсiтэт ра-зышлася па Еўропе. Я перака-наўся ў гэтым падчас правя-дзення VIII кангрэса беларус-кiх даследчыкаў у Вільні. Ства-рэннем Універсiтэта зацiкавiлi-ся беларускiя студэнты  ў Літве i Польшчы. Людзi ў рэгiёнах iнфармаваныя пра дзейнасць Унiверсітэта, патэнцыйныя абi-турыенты маюць планы да па-ступлення ва Унiверсiтэт. Зацi-кавiлiся Універсiтэтам вучнi i выкладчыкi беларускамоўнай гімназii ў Асiповiчах. Новая на-вучальная ўстанова ўжо мае сваю бiблiятэку, якая складае 1200 выданняў — энцыклапедыi, слоўнiкi, мастацкую лiтарату-ру. Пётр Садоўскi падараваў Унiверсiтэту рэдкiя кнiгi, якія ён збiраў у Германii. За лета былi падрыхтаваны дакументы па чатырох накiрунках i рас-працавана 19 вучэбна-мета-дычных комплексаў, i чатыры папкi з дакументамi былi ад-праўлены ў адпаведныя саветы. Нашы студэнты будуць ведаць дзве еўрапейскiя мовы на су-светным узроўнi. Як толькi мы атрымаем лiцэнзію,  зможам распачаць навучальны працэс.  Калi мы не атрымаем яе сёння, то зможам атрымаць заўтра, бо палiтыка — справа перманен-тная, — адзначыў Алег Трусаў.

Пра мiжнародныя кан-такты Унiверсітэта iмя Гiлевіча распавёў  яго першы прарэк-тар Уладзiмiр Колас:

— Беларуская мова па-вiнна асацыявацца не толькi са старажытнасцю, але і з сучасна-сцю. Таму нядаўна мы пабыва-лi ў Данii i вывучалі сiстэму ўнi-версiтэцкай адукацыi там, каб выкарыстаць пазiтыўны до-свед i зрабіць наш Унiверсiтэт больш прывабным. Там усё не так, як у нас, пачынаючы ад вы-бараў рэктара, да стасункаў універсiтэта i Мiнiстэрства адукацыi. Студэнты маюць права выбару прадметаў, па якіх навучаюцца.  У час паездкi адбывалася шмат сустрэч i дыскусій.

Намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Міхайлавiч Ту-шынскi зарэгістраваны на вы-барах кандыдатам ад партыi зялёных.

У наступным, 2020  го-дзе чакаюцца круглыя даты з дня народзінаў выбітных пісь-меннікаў: 90-годдзе з дня нара-джэння Уладзіміра Караткеві-ча,   80-годдзе Леаніда Дайнекі, і круглыя даты іншых творцаў, якія варта адзначыць.

Старшыня Магілёў-скай суполкі ТБМ Алег Дзьяч-коў вынес на абмеркаванне пытанне эфектыўнасці мера-прыемстваў, якія ладзiць ТБМ.

— На наступнай Радзе ТБМ, якая пройдзе 26 студзе-ня,  вырашана прызначыць да-ту правядзення з’езда ТБМ, не пазней 27 кастрычніка, кожны з прадстаўнікоў раённых і аб-ласных арганізацый павінен прадставіць  дату сходаў.  Кож-ная арганізацыя павінна будзе правесці справаздачна-выбар-чую канферэнцыю  і выбары старшыняў, — адзначыла А. Анісім.

Вырашана прызна-чыць складкі на наступны год у памеры 20 рублёў для тых, хто працуе і 10 рублёў для пен-сіянераў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Досвед дацкіх універсітэтаў зафіксаваны ў дакументальных праграмах

29 кастрычніка ў менскай  галерэі «Ў»  прайшло мерапрыемства, арганізава-нае рэктаратам Нацыянальнага ўніверсітэта імя Н. Гілевіча. На сустрэчы з моладдзю вы-ступілі рэктар Капенгагенскага ўніверсітэта Карстэн Флідэліўс і  прафесар Дацкага тэх-нічнага ўніверсітэта, даследчык, журналіст Карл Эрык Фаверскаў.

Прарэктар Універсітэта імя Ніла Гі-левіча, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч і першы прарэктар Універсітэта імя Н. Гілевіча, намеснік старшыні ТБМ імя Ф. Скарыны  Уладзімір Колас распавялі пра паездку ў Данію, дзе яны вывучалі досвед сучасных дацкіх універсітэтаў. Па выніках падарожжа былі створаны дзве дакумен-тальныя кінастужкі, якія былі прадэманст-раваны гасцям сустрэчы.

У Даніі сёння на 5 мільёнаў жыхароў дзейнічаюць 8 універсітэтаў і 3 інстытуты архітэктуры і мастацтва, у якіх у агульнай колькасці навучаюцца 150.000 студэнтаў. Стыпендыя для студэнтаў складае 750 еўра ў месяц.

Уладзімір Колас і Павел Церашковіч сустракаліся з выкладчыкамі і студэнтамі Універсітэта Роскілдэ (па-дацку: Roskilde Universitet, скарочана RUC або RU) — Дац-кага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснаванага ў 1972 годзе, які размешчаны ў Трэкро-неры, за 30 кіламетраў ад Капенгагена.  Уні-версітэт прысуджае ступені бакалаўра, магістра і кандыдата навук  у самых розных прадметах: у сацыя-льных, гуманітарных і прыродазнаўчых на-вуках.

Універсітэт пер-шапачаткова быў за-думаны як альтэрна-тыва традыцыйным дацкім універсітэтам, якія былі месцам не-калькіх забастовак сту-дэнтаў у канцы 1960-х. Студэнты лічылі традыцыйныя ўніверсітэты недэмакра-тычнымі і кантраляванымі прафесарамі, і хацелі большай свабоды і таксама больш гнуткай методыкі выкладання.

У 1970-х універсітэт быў вядомы сваёй вельмі ліберальнай адукацыяй у адрозненне ад звычайных лекцый, якія праводзілі больш традыцыйныя ўніверсітэ-ты Капенгагена і Орхуса. Асноўная ўвага была перамешчана з традыцыйных лекцый на групавыя метады і праекты, а не на тра-дыцыйныя экзамены. Рэктар прызначаецца калегіяй універсітэта. Студэнты маюць прасторны інтэрнат з добрымі побытавымі ўмовамі. Для замежных студэнтаў конкурс на на-вучанне ў Даніі складае 200 чалавек на 1 месца.

У Даніі прафеса-ры ўніверсітэтаў працу-юць як эксперты, на 75% яны займаюцца выклад-чыцкай дзейнасцю, на 25% — навуковымі даслед-ваннямі.

На пытанне, якія дацкі  досвед хацелі б пе-раняць заснавальнікі Уні-версітэта імя Н. Гілевіча, Уладзімір Колас  і  Павел Церашковіч адказалі:

— Павагу да асобы і Стварэнне публічнай прасторы, дзе маглі б нефармальна кантактаваць выкладчыкі і студэнты.

У канцы сустрэчы Лявон Барш-чэўскі прэзентаваў новы падручнік па фі-ласофіі на беларускай мове.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Уладзімір Колас і Павел Цераш-ковіч;
  2. Госці з Даніі.

 

Памятны камень у гонар акадэміка Карскага адкрылі ў вёсцы Мігова

Памятны камень у гонар акадэміка Яўхіма Кар-скага, аўтара фундамента-льнай працы «Беларусы» ўрачыста адкрылі ў вёсцы Мігова, Гарадзенскага раё-на. Гэты камень згадвае, што тут на лецішчы спы-няўся славуты акадэмік. Для выканання задумы па ўве-кавечанні яго памяці, сябар нацыянальнай Рады ТБМ Алесь Крой удала супра-цоўнічаў з мясцовымі жыха-рамі і мясцовымі ўладамі Абухаўскага сельскага са-вета. Згадвае пра акалічнасці стварэння памятнага знаку Алесь Крой:

— Мы зрабілі першы чын гэтай справы. Дамовіў-ся са сваімі гарадзенскімі ся-брамі, і яны знайшлі ў сваіх працоўных календарах пару дзён, прыехалі, выкапалі траншэю ў выглядзе проста-кутніка — гэта Віталь Карня-люк, Янка Курчэўскі, Сяр-гей Амелька, якія шчыра адгукнуліся дапамагчы зра-біць з валуноў, цэментнага раствору п’едэстал для па-мятнага знака. Столькі про-звішчаў мне трэба пералі-чыць.

Надпіс выканаў гара-дзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў, а кансультацыю па кампазіцыі мемарыяль-нага каменя даў мастак-каваль Юрась Мацко. Гэты знак беларускай памяці ця-пер стаіць ля самай дарогі ў вёсцы Мігова. Недалёка ад яго — мемарыяльны аўто-бусны прыпынак, дзе ўка-заны мясцовыя славутасці. А адна з вуліц садовага та-варыства ў Мігове носіць імя Яўхіма Карскага.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Гародня.

Ахвяры польскага ўзброенага падполля кананізаваныя Праваслаўнай царквой у Польшчы

Ахвяры по-льскага ўзбро-енага падполля ка-нанізаваны, паве-дамляецца на афі-цыйным сайце Праваслаўнай ца-рквы ў Польшчы.

Вазакі, за-катаваныя 31 сту-дзеня 1946 года ў лесе ля Пухалаў Старых на Пад-ляшшы аддзелам Нацыянальнага вайсковага задзі-ночання пад ка-мандаваннем ка-пітана Рамуальда Райса «Бурага», далучаны Польскай Аўта-кефальнай Праваслаўнай царквой да ліку святых па-кутнікаў Падляшскай і Хол-мскай зямлі. Дзень малі-тоўнага ўшанавання пакут-нікаў-вазакоў устаноўлены Саборам Епіскапаў на апо-шнюю суботу ліпеня — у дзень Заляшанскага абраза Божай Маці. Лік святых Пад-ляшскай зямлі папоўнілі 30 імёнаў праваслаўных бела-русаў Беласточчыны. Ра-шэнне прынятае на апошнім саборы епіскапаў Польскай Аўтакефальнай царквы 29 кастрычніка 2019 года.

Беларускае Радыё

Рацыя.

Фота wikimedia.org.

Экалогія                                                           Яўген Гучок

 

Сэрца  прыроды

п-а-э-м-а  э-с-э

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

* * *

І ў любові свая экалогія;

Яе разбурэнне вядзе да разладу

Душ.

 

* * *

Калі ў кожнага свая экалогія,

Дык ці доўга там

Да экалагічных войнаў?

 

* * *

Каб ведаў невук сэрца прыроды,

Не вярзеў бы ён

Бальшавіцкую дзіч.

 

* * *

«Разумнікі», разбойнікі, бандыты…

Яны і прыродзе гатовы наладзіць

Галадамор і Курапаты.

 

* * *

Хто думае прыроду

Ўзяць за жабры,

Таго яна адправіць у нябыт.

 

* * *

Калі да прыроды

драпежна ставіцца,

Такім жа стаўленнем

Яна абернецца і да людзей.

 

* * *

Экалагічны глабальны крызіс

Пачаўся з крызісу

У галаве-глобусе чалавека.

 

* * *

Прырода мяняецца незаўважна,

А вось калі яе чалавек мяняе,

Дык да крызісу недалёка.

 

* * *

Ні адзін дэдэктыў,

Як вядома, і трылер

Не прысвяціў сур’ёзна

сябе экалогіі.

 

* * *

Вайна з прыродай —

Вайна з сабой

І супраць сябе.

 

* * *

Вырываць у прыроды літасць —

Шляхам ісці

Жабрака.

 

* * *

І Чырвоныя кнігі,

На жаль, пачынаюць

Жухнуць-жаўцець.

 

* * *

Антыэкалагічны разгул на зямлі,

Сумневу няма,

Можа быць спынены

толькі небам.

 

* * *

Грамадствы  рэжымныя

Пра экалогію не тое, што думаць,

А і слухаць не маюць патрэбы.

 

* * *

Не выпадковы балоты ў прыродзе,

А чалавек, нібы шкворнем,

Асушэннем празмерным

пранізвае планеты лёгкія.

 

* * *

Хочаш — не хочаш, а войны

Чалавека з прыродай

Пакуль яшчэ ёсць, але…

* * *

Перш, чым прышэльцы

Знішчаць зямлю,

Чалавек гэта зробіць сам.

 

* * *

Зялёныя зоны,

зялёны насаджэнні…

І іх экалогія пад пагрозай

Сёння.

 

* * *

Закрылася сэрца прыроды,

Калі чалавек пажадаў

Больш, чым яму патрэбна.

 

* * *

І таму паўзе небяспека

Нават зямным

Нябёсам.

 

* * *

Што мы ведаем аб прыродзе?

Ведаем: браць у яе і ад яе,

А вось штосьці каб даць —

нам няўцям.

 

* * *

А яшчэ «мудрацы» дадумаліся

Змяшаць чалавецтва —

Загнаць у калгас-кібуц адзіны.

 

* * *

Чалавецтва будуецца-

разбудоўваецца

Не толькі на паверхні зямлі,

А ўжо і пад зямлёй глыбока.

 

* * *

Паварочваць рэкі,

Засушваць планеты лёгкія —

Нібы галаву зварочваць прыродзе.

 

* * *

Ва ўсе стагоддзі

Быў выклік прыродзе,

Асабліва ў стагоддзі апошнія.

 

* * *

На змену адходам бясшкодным

Прыйшлі адходы неабмежаваныя,

Да жудасці небяспечныя.

 

* * *

Перад тым, як аграхіміяй

Труціць глебу і наваколле,

Людзі гэтымі сродкамі

вынішчаюць сябе.

 

* * *

Ахова рэк, мораў і акіянаў

Сёння на ўзроўні плінтуса,

Пафарбаванага ў колер марэнга.

 

* * *

Нябачна, але ж страляе

Газамі кожны аўтамабіль

У лёгкія нашай планеты.

 

* * *

Было на зямлі калісь,

Бы ў лядоўні,

А сёння — бы ў парніку.

 

* * *

Нават пад час вайны

экалагічны лёс

У леса быў лягчэйшы,

Чым у нашы дні.

 

* * *

Рэсурс існавання людзей

скарачаецца,

А колькасць тых жа людзей

Няўхільна расце.

 

* * *

Чым болей знішчаюцца

дзікія віды,

Тым больш

адпаведна знішчальнікі

І дзічэюць, і вар’яцеюць.

 

* * *

Чым больш чалавек выпрамляўся,

Тым больш скрыўлялася

Экалогія.

 

* * *

Хто ёсць хто ў прыродзе?

А чалавек — галоўны яе

Разбуральнік.

 

* * *

Стандарты, стандарты…

Экалагічныя,

А прырода часам па-за экалогіяй.

 

* * *

На зямлі кожны выбух

Аддаляе людзей ад

Прыроды.

 

* * *

Ды і акустыка зямлі ў крызісе,

Таму няма ўзаемасувязі

З Сусветам.

 

* * *

Можа, хутка дойдзе і да таго,

Што вада будзе прагнуць

Вады.

 

* * *

А як з экалогіяй у акіяне?

Ніколькі няйначай,

Чымся на сушы.

 

* * *

Знявечаная прырода

Свой стан праецыруе

На здароўе людзей.

 

* * *

Часам можна падумаць,

Што ў выпрацоўцы цяпла

З сонцам супернічае чалавек.

 

* * *

Відаць, яшчэ і таму

Не маем з космасу гасцей,

Што з экалогіяй у нас нелады.

 

* * *

Хіба гэта — не цуд на планеце:

Свіння на дзвюх нагах

І з чалавечай галавой.

* * *

Кантакты шкодныя ёсць на зямлі,

І адзін з іх — кантакт

Чалавека-хціўца з прыродай.

 

* * *

Выдатна, што ёсць

бюлетэні экалагічныя,

Толькі б сама экалогія

На бюлетэнь не пайшла.

 

* * *

Экалагічная рупнасць людзей

Вызначае іх лад

Жыцця.

 

* * *

Экалогія свету людзей

Не можа не быць скіравана

На ўсё да дарабніц у свеце.

 

* * *

Калі няма жывой узаемадзейнасці

Паміж душой і камнем,

Душа абарачаецца у камень.

 

* * *

Экалагічная адукацыя і выхаванне

Перакрэсліваецца цыгарэтай

Цяжарнай жанчыны

для дзіцёнка яе.

 

* * *

І на выжыванні прырода

Па-свойму разнастаіць

Жыццё чалавека.

 

* * *

Няма тут пытання ніякага,

Хто болей свядома

прыроду забруджвае,

Жывёла ці чалавек.

 

* * *

Галіны прамысловасці

дзейнічаюць паспяхова,

А як рэагуе на гэта

Прырода?

 

* * *

Усе канферэнцыі і форумы

Аб стане прыроды

Павінны праходзіць

пад знакам «SOS».

 

* * *

Калі чалавек не бароніць прыроду,

Дык прырода яго

Адвяргае.

 

* * *

Асноўная крыніца забруджвання

У прыродзе —

Яго «вялікасць» чалавек.

 

* * *

Людзі словы свае сказалі,

А што скажа супольнасць

Прыроды.

 

* * *

Якая экалогія Зямлі,

Такое і здароўе

Чалавецтва.

* * *

Якая экалогія на зямлі,

Такая яна і ў той частцы неба,

Што ахінае зямлю.

 

* * *

Свая гісторыя і ў экалогіі,

А з гледзішча дзён сягонняшніх,

Нядобрае чакае чалавецтва.

 

* * *

У адрозненне ад людзей,

Не даруе прырода

Рэпрэсій.

 

* * *

Без спрыяння мове роднай

Экалогія Бацькаўшчыны

Поўнай не будзе.

 

* * *

Мясціны свяшчэнныя на зямлі

Наўрад яшчэ хто пералічыць,

Калі і кропелька расы свяшчэнна.

 

* * *

Многа і ў Беларусі

свяшчэнных месц:

Нарач, Свіцязь, Белавежа

Ды і ўся Беларусь у цэлым.

 

* * *

А дзе беларускай душы

Экалогія?!

А?! Дзе?!

 

* * *

А якая ў Беларусі экалогія

Курапат?

Якая? А?

 

* * *

Другое сонца для планеты

І ўсяго, што на ёй знаходзіцца, —

Экалогія!

 

* * *

Экскурсіі ў прыроду

Пачынаць трэба з экскурсіі

Ў чалавека.

 

* * *

Экалагічнае выхаванне

Сумлення…

Ці дастаткова яго між людзей?

 

* * *

Разбураныя палацы і храмы

Можна наноў стварыць,

А знішчаную прыроду — ніколі.

 

* * *

Ахова прыроды —

І непасрэдная ахова

Людзей.

 

* * *

Аб чым мігацяць зоркі у небе?

Людзі, беражыце Зямлю

І не загінеце самі.

 

* * *

Калі сэрца прыроды

і сэрцы людскія

Б’юцца ў адзіным рытме… —

Вось яна экалогія залатая.

 

* * *

Няўжо няма шляхоў вяртання

У першароднасць

Прыроды?

 

* * *

Ужо даўно назад да прыроды

Заве чалавецтва

Прарок Русо.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Культура — гаючая сіла, здольная вярнуць індывідуму цэласнасць

«А. І. Смолік стварае га-лерэю партрэтаў творцаў бела-рускай культуры, адкрываючы забытыя імёны.»

 Б.У. Святлоў.

 

Вядомаму беларускаму на-вукоўцу, доктару культуралогіі, прафесару Аляксандру  Іванавічу Смоліку ў кастрычніку споўнілася 75 гадоў. Разам з гэтым юбілеем было адзначана 20-годдзе запачат-кавання беларускай культурала-гічнай школы. Мы пагутарылі з шаноўным прафесарам на кафе-дры культуралогіі БДУКіМ.

Аляксандр Іванавіч нара-дзіўся ў в. Каловічы Вілейскага ра-ёна ў 1944 годзе. Пасля заканчэння Вілейскай агульнаадукацыйнай школы ён працаваў у рэдакцыі раённай газеты  » Шлях перамогі». У 1964 годзе будучы навуковец паступіў на гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага педага-гічнага інстытута імя Горкага і ско-нчыў яго ў 1968 годзе. А.І. Смолік вучыўся ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў МДПІ і працаваў дацэнтам у інстытуце, у 1979-1922 гадах быў дэканам факультэта даўніверсітэц-кай падрыхтоўкі.  З 1992 года на працягу 15 гадоў А.І. Смолік быў першым прарэктарам БДУКіМ, ён спалучаў арганізацыйна-педа-гагічную працу з навуковай дзей-насцю, што дазволіла абараніць першую ў Беларусі доктарскую дысертацыю па тэорыі і гісторыі культуры (1999). З 2006 года Аляк-сандр Іванавіч Смолік узначальваў кафедру гісторыі Беларусі і му-зеязнаўства, а з 2008 года ён загад-вае кафедрай культуралогіі БДУКіМ.

— Аляксандр Іванавіч, з якой падзеяй звязана 20-годдзе беларускай культуралагічнай школы?

— 10 снежня 1999 года ў на-шай краіне была абаронена пер-шая доктарскай дысертацыя. На постсавецкай прасторы такой на-вукі, як культуралогія, не было, дамінаваў марксізм і навуковы камунізм, (сацыялогія, паліталогія і культуралогія лічыліся буржуаз-нымі навукамі). Пасля таго, як утварылася наша суверэнная дзяр-жава, пачалося фарміраванне сіс-тэмы гуманітарнай адукацыі, і тады замест палітызаваных дысцы-плін у ВНУ было ўведзена выкла-данне культуралогіі. Яе выкладалі гісторыкі, філолагі. Мы, як Універ-сітэт культуры, вырашылі ства-рыць цэнтр па падрыхтоўцы са-праўдных культуралагічных кад-раў. У 1998 годзе ВАК дазволіла нам стварыць савет па абароне дысертацый па культуралогіі, і ў 1999 годзе адбыліся дзве абароны: кандыдацкай і доктарскай ды-сертацый.

— Гэта была як раз Ваша доктарская дысертацыя?

— Так, абарона доўжылася 6 гадзін пры вялікім прадстаў-ніцтве навуковай супольнасці. Мая праца была прысвечана даследванню існавання культуры і яе патэнцыялу ў трагічных умовах пасля Чарнобыльскай катастро-фы, у ёй была прасочана сацыя-дынаміка культуры ў посткатаст-рофным соцыюме. Адбываўся вялікі стрэс, і культура дапамагала выжыць у той час. Я ўдзельнічаў у многіх канферэнцыях, кантакта-ваў з медыкамі, біёлагамі, земля-робамі, едзіў па Гомельшчыне і Магілёўшчыне, выкладаў  у філія-ле нашага ўніверсітэта ў Мазыры.

Ва ўсім свеце шырока ле-чаць не толькі таблеткамі і ўколамі, але і мастацтвам. Існуе музыкатэ-рапія, хоратэрапія. Я быў у Гер-маніі і бачыў, як у аптэках пра-даваліся рэпрадукцыі карцін і кні-гі, дыскі з  музыкай. У залежнасці ад самаадчування можна рэка-мендаваць адну кнігу ці іншую, якая выпраўляе саматычны стан, здымае трывогу. Арт-тэрапія вель-мі развіта. Адзін час мы шмат уся-го рабілі на Гомельшчыне.

У нашым універсітэце па-чалі адкрывацца новыя спецыяль-насці, такія, як рэабілітацыя срод-камі культуры і мастацтва. Куль-тура мае вялікую гаючую сілу.

Сёння мы маем пяць дакта-роў навук у галіне культуралогіі ў краіне і 40 кандыдатаў навук ва ўсіх рэгіёнах. Наш Універсітэт з’яў-ляецца вядучай метадалагічнай установай у галіне культуралогіі. Новы Універсітэт імя Ніла Гілевіча мае намер развіваць культурала-гічную адукацыю, і мы падтры-малі яго кіраўніцтва ў гэтым на-меры.

— У Вашых манаграфіях Вы ствараеце культурны імідж Беларусі, вывучаеце і папуляры-зуеце  жыццё  і дзейнасць такіх асобаў, як К. Тураўскі, Т. Зан, Я. Чачот, Я. Карскі, Е. Раманаў, В. Доўнар-Запольскі, А. Сержпу-тоўскі.

— Мы заснавалі такую се-рыю выданняў. У ёй выйшла мая манаграфія «Божы дар Івана Кан-драцьева» пра на-шага генільнага су-айчынніка, дра-матурга, пісьмен-ніка, краязнаўца, майго земляка, аў-тара шырокавядо-мых песень «По диким степям За-байкалья»,                              » Очаровательные глазки». Сярод тво-раў Івана Кандра-цьева нямала пе-сень, дум, былін народных казан-няў, заснаваных пе-раважна на бела-рускім, польскім, літоўскім, украін-скім фальклоры. І.К. Кандрацьеў быў выдатным знаўцам песеннай творчасці і разглядаў песню як сродак самавыяўлення народа. Ёсць думка, што песня «По диким степям Забайкалья» напісана пад уражаннем паўстання 1863-64 га-доў пад кіраўніцтвам К. Каліноў-скага.

У часопісе «Народная ас-вета» я вяду рубрыку «Студыя ку-льтуры і прыгажосці» пра нашых славутых творцаў у галіне духоў-най культуры. У гэтым годзе вы-йшлі мае артыкулы пра Станіслава Манюшку і пра Надзею Хадасевіч, простую сялянскую дзяўчыну, якая з любові і цікавасці да мас-тацтва дабралася да Парыжа, стала вучаніцай Фернана Ляжэ і яго жо-нкай. У мяне два дзесяткі нарысаў пра знакамітых асобаў.

Мы заснавалі Тышкевіцкія чытанні, якія перакрочылі межы нашай краіны і адбыліся ў Літве. Разам з настаўнікамі і бібліятэ-карамі мы правялі добрую кан-ферэнцыю ў Барысаве. Наступ-ныя,  8-ыя чытанні мы будем пра-водзіць з кафедрай для прадстаў-нікоў мясцовай інтэлігенцыі ў Ружанах.

— Вы напісалі кнігу «Бела-руская культуралогія: гісторыя і сучаснасць»  і адзначылі ў ёй нават дасягненні Вашых па-слядоўнікаў?

— У ёй я зрабіў экскурс ў гіс-торыю і прасачыў развіццё куль-туралагічных ведаў ад Ефрасінні Полацкай да нашых дзён. Культу-ралогія імпліцытна развівалася ў межах іншых дысцыплін, ёй займа-ліся гісторыкі і фалькларысты.

Сярэднявечча — гэта перыяд высокай духоўнай культуры. Я вяду імпліцытныя культуралагіч-ныя веды ад Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, бо ў іх шмат куль-туралагічных інтэнцый — разва-жанняў пра каштоўнасці, духоў-насць, прызначэнне чалавека.

Міністр культуры Барыс Святлоў падтрымаў выданне кнігі, і яна выйшла вялікім накладам, разышлася па ўсіх асветніцкіх ус-тановах і бібліятэках. З Ібрагімам Канапацкім мы выдалі кнігу «Гіс-торыя культуры беларускіх татар», яна цяпер выкарыстоўваецца ў мусульманскіх школках пры мя-чэцях. Мая місія як навукоўца, загадчыка кафедры і педагога -спрыяць адраджэнню і развіццю беларускай культуры. Я выкладаю сваім студэнтам толькі на бела-рускай мове. Артыкулы  і падруч-нікі пішу таксама па-беларуску.

— Вы распрацавалі пра-граму для студэнтаў, кіруеце магістарскімі, кандыдацкімі і доктарскімі дысертацыямі. Ваш сын Дзяніс Аляксандравіч — таксама кандыдат культура-логіі?

— Так, і яго жонка, прафе-сар, працуе на нашай кафедры. У нас культуралагічная сям’я. Унук скончыў БДУІР, унучка — на другім курсе Лінгвістычнага універсітэта.

У гэтым годзе два дакта-ранты прыходзяць на кафедру, за-раз у нас — 21 аспірант. Кожны год мы дадаём 4-5 кандыдатаў навук, пашыраем нашу навуковую супо-льнасць. Будзем спадзявацца, што з цягам часу з’явяцца новыя грун-тоўныя доктарскія даследванні.

Акрамя таго, сёння на ка-федры 20 кітайцаў выконваюць магістарскія працы і дысертацыі па праблемах кітайскай і бела-рускай культуры, і вучацца 6 аспі-рантаў з розных універсітэтаў Кі-тая.

— Шчыра дзякуем за су-стрэчу, жадаем Вам моцнага здароўя і плёну ў дзейнасці!

Гутарыла Э. Дзвінская,

фота аўтара

На здымку :  прафесар А.І. Смолік.

Навіны Германіі

Беларускія ВНУ зацікаўленыя ў студэнтах з Германіі

Беларускія ВНУ зацікаўлены ў прыцягненні на навучанне і ста-жыроўкі грамадзян Германіі, заявіў міністр адукацыі на сустрэчы з паслом Германіі ў Беларусі Манфрэдам Ху-тарэрам 30 кастрычніка ў Менску. Пра гэта паведаміла прэс-служба мі-ністэрства. Паводле слоў Карпенкі, установы адукацыі гатовыя право-дзіць для нямецкіх грамадзян моў-ныя, навуковыя і навукова-тэхнічныя стажыроўкі па актуальных кірунках навукі і інавацыйнай дзейнасці, а таксама запрашаюць іх да ўдзелу ў міжнародных адукацыйных і наву-ковых мерапрыемствах. Паміж Бела-руссю і Германіяй дзейнічаюць 110 прамых міжуніверсітэцкіх дамоў аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і навукі, адзначыла прэс-служба веда-мства. З пачатку 2019 года заключана восем такіх дамоў. Міністэрства аду-кацыі разлічвае таксама на падтры-манне больш цесных кантактаў на ўзроўні ўстаноў адукацыі дзвюх краін для выканання сумесных праектаў у рамках праграм Erasmus+, Horizont 2020 і MOST; прыцягнення спецы-ялістаў вядучых нямецкіх універ-сітэтаў да чытання лекцый, правя-дзення навучальных семінараў, летніх школ (па кірунках) у беларускіх уні-версітэтах, сумесных навуковых даследаванняў. Таксама міністэрства «цэніць вопыт узаемадзеяння ў рамках праграмы Германскай слу-жбы акадэмічных абменаў DAAD«, адзначыў у гутарцы з паслом Кар-пенка. Манфрэд Хутарэр выказаў зацікаўленасць у захаванні дынамікі адносін, якія «прыводзяць да па-глыблення ўзаемаразумення ў вы-рашэнні шматлікіх пытанняў». Абодва бакі адзначылі паспяховае правядзенне сумесных адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў. Гэта, у прыватнасці, праект «Дыплом ня-мецкай мовы I і II ступені», які рэ-алізуецца з 2008 года пры ўдзеле школ Берасцейкай, Гарадзенскай, Менскай абласцей і Менска. У 2015 годзе да яго далучыліся школы Ві-цебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Менску і Цэнтральнага ўпраўлення па справах школьнай адукацыі за мяжой беларускія школы рэалізуюць праект «Школы: парт-нёры будучыні». У дзіцячых садках сталіцы, Полацка і Наваполацка (Ві-цебская вобласць) праводзіцца праект «Ранняе навучанне замежнай мове». Наладжаны прадуктыўныя кантакты паміж установамі вышэйшай адука-цыі і навуковымі арганізацыямі дзвюх краін, у тым ліку на рэгіянальным уз-роўні (з землямі Саксонія, Ніжняя Саксонія, Баварыя). Рэалізуецца шэраг грамадска значных гуманітар-ных праектаў, накіраваных у тым ліку на аказанне садзейнічання сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з асаблівымі аду-кацыйнымі і іншымі патрэбамі, ад-значаецца ў рэлізе. У Мінадукацыі падкрэслілі, што Германія трады-цыйна лідзіруе сярод краін, якія аказваюць Беларусі садзейнічанне ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Штогод адтуль паступае да 20% агульнага аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі. Паводле дадзеных дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, у 2018 годзе Германія прыняла на аздараўленне 2.316 беларускіх дзяцей, за мінулы перыяд 2019 года — 1.958.

БелаПАН.

Мяцежная Магілёўшчына

ТБМ імя Ф.Скарыны г. Ма-гілёва 28 кастрычніка 2019 г. у грамадскім цэнтры «Кола» аргані-завала сустрэчу з вядомым бела-рускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Стужын-скай. Тэма сустрэчы: «Мяцежная Магілёўшчына. Да стагоддзя паў-стання. 1919-2019 гг.»

Надзвычай цікавую лек-цыю пра падзеі самага пачатку «савецкай улады» на Магілёўш-чыне паслухалі магілёўцы ад гіс-торыка. Ніна Стужынская — кан-дыдат гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, аўтар гістарычных работ па нацыяналь-на-вызвольным руху 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Стужынская займа-ецца даследаваннем гісторыі палі-тычных рэпрэсіяў у Беларусі. Аў-тарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавец-кага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.». Кніга «Беларусь мяцежная» пры-свечана малавядомым падзеям беларускага супраціву — гісторыі Слуцкага паўстання, дзейнасці ан-тысавецкага партызанскага зма-гання ў 20-я гады мінулага стагод-дзя, а таксама выбітным асобам таго часу. Спадарыня Ніна якраз наведвала Магілёў, каб папрацав-аць у нашых архівах, і расказала шмат чаго, што даведалася новага, і што даследавала раней.

Тэмай беларускага анты-бальшавіцкага супраціву гісторык Ніна Стужынская займаецца каля 30 гадоў, пачалося ўсё яшчэ на пя-тым курсе ўніверсітэта. У рэчыш-чы тагачасных ідэалагічных патра-баванняў студэнтка пісала дыплом на тэму «палітычнага бандыты-зму» на Беларусі. Паводле савецкіх стэрэатыпаў, у антыбальшавіцкіх паўстаннях удзельнічалі выключна злачынцы. І тут у даследчыцы з’яві-лася падазрэнне: няўжо ўсе гэтыя тысячы людзей былі бандытамі? З часам яна пераканалася: на супр-аціў Саветам уздымаліся лепшыя людзі вёсак, гарадоў і мястэчак. Тыя маладыя людзі, якія паклалі жыццё за нацыянальную ідэю, за-сталіся ў «схаванай» гісторыі. За рамкамі школьнага падручніка, афіцыйнай гістарыяграфіі засталі-ся сапраўдныя нацыянальныя героі.

Супраціў мясцовага насе-льніцтва, аказваецца, быў і ў на-шых краях, на Магілёўшчыне да-волі актыўны, нават былі паўстан-ні, не на шмат меншыя за Слуцкі збройны чын. Былі і адметныя лі-дары супраціву — атаманы, на якіх палявала ЧК, прычым гісторыі ве-льмі ўражлівыя, вартыя нават кніг і фільмаў. Стужынская думае: шчэ надыйдуць часы, калі гэтыя імёны вернуцца, будуць грунтоўна да-следаваны ўсе акалічнасці, і напі-сана свая гісторыя, з нашага, на-цыянальнага погляду, без чырво-нага крамлёўскага ўхілу.

Беларусь у палітычным сэ-нсе ў 20-я гады была даволі страка-тай. Але Ніна Стужынская піша пра тых, хто быў нацыянальна арыентаваны, хто абраў сабе за мэту пабудову еўрапейскай, дэма-кратычнай, незалежнай Беларусі. І яшчэ піша пра тых, хто са зброяй у руках абараняў ідэю Беларускай Народнай Рэспублікі. Хто пасля сацыяльных катастрофаў, такіх, як Першая ўсясветная вайна, расей-ская рэвалюцыя, абраў шлях да незалежнасці. Па-сутнасці, гэта былі і амбіцыі, і ўласныя планы. Моладзь не хацела аддаваць баль-шавікам ні тэрыторыю, ні мову, ні культуру. Яна хацела быць гаспа-даром на сваёй зямлі. Калі пачы-таць, напрыклад, нарысы атамана Дзергача, то гэтая ідэя прасочва-ецца вельмі яскрава.

Па словах Ніны Стужын-скай, сярэдняя фігура важака пар-тызан выглядае так: атаманамі час-цей за ўсё станавіліся харызматы-чныя хлопцы, моцныя целам і ду-хам. Як правіла, лідар быў з ту-тэйшых, меў аўтарытэт сярод сваіх аднавяскоўцаў і падтрымку вяско-вай грамады. Менавіта на сваёй малой радзіме паўстанцы  знахо-дзілі прытулак, ежу, вопратку, зброю. Некаторыя атаманы ў мэ-тах канспірацыі мелі па некалькі імёнаў і нават двайнікоў.  Сярод кіраўнікоў узброенай апазіцыі сустракаюцца творчыя асобы. Атаманы пісалі вершы,  прозу, добра спявалі, удзельнічалі ў тэ-атральных пастаноўках. Выклікае зразумелае пачуццё здзіўлення і глыбокай павагі мужнасць і ад-казнасць за  лёс краіны 20-гадовых (і нават маладзейшых) юнакоў — удзельнікаў паўстанцкага руху.  Яны былі  вельмі маладыя, але ў той жа час такія сталыя паводле таго, як ацэньвалі сітуацыю, якія праграмныя дакументы стваралі, якія рашэнні прымалі.

Наступная кніга Ніны Сту-жынскай будзе прысвечана мала-даследаваным і малавядомым падзеям магілёўскага супраціву — паўстанню, дзейнасці антысавецкага партызан-скага руху ў 20-я гады XX стагоддзя, выбітным асо-бам таго часу. Аўтарка шукае і выкарыстоўвае шмат невядомых раней крыніцаў, у тым ліку і да-кументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэра-наў. Яна дакладна абвяр-гае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ пад-трымліваў бальшавіцкі рэжым. Сялянства высту-піла супраць харчразвёр-сткі, бараніла сваю маё-масць. Масавасць і ўпар-тасць, велічыня ахопленых парты-занскім супрацівам тэрыторый дазваляе прымяніць да гэтых па-дзей тэрмін малой вайны.  На-прыклад, у атамана Мяфодзія Ка-раткевіча  баявая групоўка  на Магілёўшчыне  дасягала 800 ша-бель.

Гэтая тэма дае новы погляд на наша мінулае. Застылая савец-кая гістарыяграфія тоўстым слоем закрывае сапраўдную беларус-кую гісторыю.

Гісторыя беларускага ан-тысавецкага супраціву ўшчэнт разбівае міф, што беларусы — па-корлівыя людзі.

Наталля Шэмянкова ,

Магілёў.

Фота: Алеся Сабалеўскага.

Літаратурны салон “Над Лідзейкай”

Раўт другі

22 кастрычніка прайшла другая сустрэча ў літаратурна-му-зычным салоне “Над Лідзейкай”. Сустрэча ізноў адбывалася ў канферэнц-зале Лідскага замка і мела назву “Сцежкі малой радзімы”. Гасцямі салона на гэты раз былі выдатны беларускі паэт Міхась Скобла і слынная спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Утульная зала, завешаная карцінамі, зацікаўленыя слухачы стваралі зусім іншую атмасферу, адрозную ад той, якая бывае, скажам, у школе ці ў вялікай зале. Сама ідэя салона і грунтуецца на пэўнай камернасці, блізкасці выканаўцаў да слухачоў, душэўнасці. Тут не выступленні, тут размовы паэта, спевака са слухачом. Тут верш і песня гавораць пра тое, што хочацца слухаць і чуць.

Цудоўныя вершы і бліскучыя пераклады Міхася Скоблы — са-праўдны паэтычны майстар-клас. Міхась Скобла — паэт, які не стаміўся, не спыніўся, а прдаўжае актыўна пісаць, актыўна перакладаць, а яшчэ займацца ўкладаннем кніг, даследваннем літаратурнай спадчыны Беларусі, архіваў літаратараў, якія пайшлі ў лепшы свет.

У сваю чаргу Таццяна парадавала прысутных шырокім рэперту-арам з добра вядомых і новых песень. У прыватнасці яна выканала “Белавежскую пушчу” па-белпруску, паведаміўшы, што паедзе з гэтай песняй у Стамбул, дзе будзе выконваць яе на адкрыцці помніка зубру. Які зубр у Стамбуле? Але чаго толькі ў гэтым свеце не бывае…

Наступная сустрэча ў салоне “Над Лідзейкай” 12 лістапада. Праграму “Паланэз над Шчарай” прадстаўляюць літаратары Слоніма.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА БЕНЯДЗІКТА ДЫБОЎСКАГА

(29.04.1833-31.01.1930)

Маёнтак родны твой Адамарын

Застаўся без цябе, як плыт, адзін

На хвалях часу і Еўропы тлумнай,

Дзе і табе было зусім не сумна

Ні ў Дэрпце, ні ў Варшаве, ні ў Берліне.

Прайшоў агонь паўстання па Айчыне,

І дымам ты занесены ў Сібір,

Дзе возера Байкал, нібы пацір,

Напоўнена чысцюткаю вадою.

Глядзіш на снег і бачыш прад сабою,

Праз далеч, беларускія азёры,

Лясы і рэкі, жытнія прасторы…

Ты вернешся дамоў, каб дом пакінуць

І, дом пакінуўшы, любіць Айчыну,

Не верачы, што ўсё наўкол ад Бога

І нават гэта праз Сібір дарога,

Якой ты едзеш, як дамоў, у Львоў,

Дзе беларуская не знікне кроў

У сэрцы, што па-беларуску б’ецца,

Бо гэта беларуса сэрца…

23.04.2010 г.

 

БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА

(1834-6.03.1903)

У чаўне па Нарачы плывеш,

Як па небе, у якім святло,

Як вада, якой не ведаць меж,

Ды не змыць ёй тое, што было,

Тут, дзе кроў пралітая была

На Айчыны белае крыло…

 

«Назаві імёны, адрасы!»-

Патрабуе царскі капітан.

Ты ж маўчыш. А за табой лясы

Інсургенцкія шумяць, туман

Сцелецца, хаваючы сляды

Хлопцаў, за якіх стаіш гарой,

Бо яны таксама, як і ты,

Любяць родны край, дзе іх крывёй

Абазначыцца шлях наш, святы.

 

Ты маўчыш. І на табе пятлю

Ворагі сціскаюць, і пажар

Закрывае родную зямлю,

Сонца, нібы кроў, цячэ з-за хмар,

Асвятляючы ў Сібір твой шлях,

Дзе з цябе не вымерзне любоў

Да буслоў і кветак  у лугах,

Да магутных ля дарог дубоў…

 

Праз сасняк ад Нарачы ідзеш

У маёнтак, дзе прытулак твой.

І на небе, нібы на вадзе,

Маладзік каронай залатой

Па-над беларусамі плыве,

Не сплыве, бо Беларусь жыве…

23.06.2010 г.

 

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ВЕРАНІЦЫНА

(1(13).06.1834-1904(?))

Тарас на Парнасе, а ты ў Беларусі,

Дзе чорныя вошы і белыя гусі,

Дзе наша адвечнае слова «любоў»

Не толькі са словам рыфмуецца «кроў»,

А нашай зямлі дае колер чырвоны

У полі бялюткім, дзе кружаць вароны

Па-над інсургентамі, што паляглі

За волю і славу радзімай зямлі,

Якую ты любіш за песні жальбы,

Якія спявае народ несляпы.

 

У Віцебску сумна табе не бывае,

Таму з Пецярбурга сюды ты ўцякаеш

Пад родныя шаты, буслова крыло,

Дзе ў сэрца ўрастае цяпло і святло,

Якія  пасля ператворацца ў вершы.

І ў лепшую долю Айчыны ты верыш,

Бо з вераю моцныя мы, і ў нас вера

Заўсёды ў душы, як пад лавай сякера,

Пад небам, якое, бы вочы дзядоў,

Лагоднае, грознае, дзе век любоў

Спакойна жыве, але ўсё-ткі, бывае,

Маланкай, як востраю шабляй, шугае

І ўсю Беларусь для цябе асвятляе,

Дзе наш не сумуе Тарас на Парнасе

І нашая мова жыве, не зжылася…

5.11.2010 г.

 

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА

(16.06.1834 — 10.09.1916)

 

У снягах задрамала світанне,

І паўдня пачынаецца дзень.

Для кагосьці за волю паўстанне —

Гэта кроў, для кагосьці — прамень,

Што асвечвае новыя далі,

За якімі жыве Беларусь.

 

Ля іконы ты свечку запаліш,

На стале ты рассцелеш абрус

Для гасцей, што не прыйдуць зімою,

Бо дарогі паліты крывёю

І ў фальварку замецены сцежкі,

Што нікуды не выйсці табе.

 

А ў суседа дымяць галавешкі,

І крук вочы суседу дзяўбе.

І ты дома, нібыта ў няволі,

Малады, адзінокі, сядзіш.

Як ваўку, табе хочацца ў поле

Хоць і сніцца начамі Парыж.

 

Ды вясна хутка будзе ў Замосці,

І тут жыць, і тварыць будзеш ты.

І ў музей твой з Еўропы ўсёй госці

Будуць ехаць, бы ў Храм залаты.

 

А пакуль што з-пад снегу світанне

Прарастае, як кроў праз бінты.

І душу тваю паліць паўстанне,

І душу тваю студзяць вятры.

24.08.2009 г.

 

БАЛАДА ЦЭЛЯСТЫНА ЦЭХАНОЎСКАГА

(1835-10.01.1906)

Улада чужая сама не пакіне

Твой край, у якім ёй, як дома, жывецца.

І край твой ніколі не стане краінай,

Калі тут за волю крыві не пральецца.

І будзе паўстанне, рыхтуеш якое

І ты з Каліноўскім, што сніць перамогу,

Бо ваша змаганне за волю — святое

І вы не адны, а вас многа і многа,

Як зорак у небе, валошак у жыце,

Але і чужынцаў, як вошай, хапае,

Таму не спіце вы ў лясах — і не спіце,

Бо ўлада чужая не спіць, а страляе,

Хапае людзей, і цябе не мінае.

Cуцеха — заместа расстрэлу — чужына,

Якая цябе забярэ назаўсёды

Ад любай матулі, каханай дзяўчыны,

Ад беднай, але ўсё ж ад роднай басоты,

Якая чужынцам не здасца дарэшты,

А будзе выходзіць у людзі, змагацца,

І хоць у Сібіры далёкай памрэш ты,

Але з Беларуссю табе не расстацца,

Як з верай у лепшае ты не расстаўся,

Калі ты за волю з чужынцам змагаўся

І быў галавой вальналюбнай Гародні,

Якая цябе, прыйдзе час, ды й успомніць…

 

А покуль завея сляды замятае,

А покуль трава на слядах вырастае…

6.06.2010 г.

 

БАЛАДА МІХАЛА ЦЮНДЗЯВІЦКАГА

(1836 — 2.06.1863)

«Мужыцкую праўду» сялянам чытаеш

У дымнай карчме каля пыльнай дарогі.

Чытаеш, нібыта агонь раздзімаеш,

Агонь, што асвечвае многае многім

 

У гэтай краіне, дзе роднае гіне,

Бо волі няма, і яна не даецца

Нікому за слёзы, крывёю павінен

За волю плаціць, калі ж трэба, то й сэрца

 

Пад кулю падставіць і быць не героем.

Цябе ж за чытанне газет расстраляюць

У Менску, і неба, яшчэ не начное,

Счарнее, і птушкі ў яго паўзлятаюць,

 

Нібыта нязбытныя мары, якімі

Ты жыў малады і жыла ўся Айчына,

Якая ў крыві патанае і ў дыме,

Шукаючы ў бойцы да волі сцяжыну,

 

Што стане дарогай і будзе дарогай,

Але не цяпер, бо цяпер яшчэ рана…

Цябе расстралялі…

 

Ды «Праўда мужыцкая» не расстраляна.

12.08.2009 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Дзяды

ЗНІЧЫ ПАМЯЦІ АБУДЖАЮЦЬ ЛЮДЗЕЙ І РАЗГАНЯЮЦЬ ЦЕМРУ

Першую экспедыцыю па сцежках рэпрэсаванай Нясвіж-чыны зладзіла днямі мясцовая ТБМ.

У кароткі аднадзённы тур сваіх сяброў па суполцы запрасіў журналіст і краязнаўца Валер Дранчук. Ён паказаў два аб’екты фізічнага гвалту і духоўнага тэ-рору ў вёсцы Новыя Навасёлкі, адкуль родам ягоны бацька і дзе на вясковых могілках ляжаць яго-ныя дзяды, — ацалелую хату рас-кулачанага і сасланага ў Казахстан Ігнася Дранчука і рэшткі заняд-банага храма, помніка архітэктуры ХVIII стагоддзя (сёлета акурат 80 гадоў, як у ім не гучыць малітва, 1939 — 2019).

— Юбілей красамоўны, я не мог яго прапусціць, адзначыў гіс-тарычную дату выпускам кален-дара, цалкам прысвечанага гісто-рыі касцёла, — пасведчыў В. Дра-нчук, паказваючы маляўнічыя старонкі аўтарскага выдання. — Рэч у тым, што я фатаграфую касцёл больш як трыццаць гадоў. Зрабіў графічную рэканструкцыю, са-браў крыху звестак, хоць яшчэ недастаткова… Гэта праект дзеля памяці і агульнага абавязку.

 

У 2002-2003 гг. справа ад-наўлення касцёла (з далейшым выкарыстаннем на дзве канфесіі — каталіцкую і праваслаўную) на-была прыкметны народны рух. Актывізаваўся збор сродкаў сярод жыхароў навакольных вёсак, да праекту рэстаўрацыі далучыліся менскія архітэктары. Паслугі пра-панаваў «Беларускі народны банк». Бліжэйшым летам збіраўся прыехаць атрад валанцёраў. На жаль, мясцовая ўлада (старшыня сельсавета Пянкрат) раптоўна ад-клікала ўсе дакументы, спыніла працэс нібыта на загад райвыкан-кама.

— Людзям было цяжка па-тлумачыць, што адбылося. — пры-гадвае Валер Дранчук. — Расчара-ванне, роспач. Выглядала на шкод-ніцтва, на палкі ў колы. Па часе прыйшла думка працягваць  спра-ву крыху інакш. Напрыклад, сё-летняй вясной на фасаднай сцяне з’явіўся абраз, да якога можна па-дысці і сказаць малітву. Інфарма-цыйны стэнд з гістарычнымі і бя-гучымі звесткамі…

 

Падчас экспедыцыі разам з Валерам аднадумцаў з Нясвіжа сустракаў і Валянцін Гладкі, які апошні час не пакідае Новыя На-васёлкі, дзейна далучыўся да адра-джэння храма. Спадар Гладкі пер-шым чынам запрасіў гасцей па-дыйсці да сцен напаўразбуранай святыні і з кучы «святога друзу» дастаць колькі цаглінаў, пакласці іх на адмыслова ўсталяваны паддон.

— Як бачыце, мы тут афор-мілі нават таблічку з абвесткай, каб гэта мог зрабіць кожны, — патлу-мачыў Валянцін. — А з парэшткаў плануем пабудаваць бліжэй дарогі невялічкую дэкаратыўную кап-лічку.

 

Няцяжка заўважыць, што перад уваходам, забітым дошкамі, побач з дзяржаўнай «ахоўнай шы-льдай» з’явіліся кветкі.

— Клумба пашыраецца, вя-скоўцы патрошку падсаджваюць, — працягвае Валянцін. — Калі мы тут нешта робім, да нас падыходзяць людзі, цікавяцца. Сваю «палітыку» мы не хаваем, тлумачым. Хто з Бо-гам у сэрцы, горача падтрымлі-вае… На Радаўніцу ці ў восеньскія Дзяды на могілках бывае людзей. І ўсе ж бачаць, што нешта зрушы-лася, ажыло. На гэты эфект мы і разлічваем. Бо храм дае ўсім нам шанец. Сваю падтрымку абяцае кіраўніцтва агракамбіната «Няс-віжскі», ксёндз з Нясвіжа дабра-славіў нас на далейшы клопат, па-дзяляе спадзеў, што маленькія справы ўрэшце абернуцца сап-раўднай будоўляй, больш маш-табным аднаўленнем.

 

Другім аб’ектам экспеды-цыі-пілігрымкі ў Новыя Навасёлкі стала «Хата рэпрэсаванага селя-ніна».  Менавіта так называе Валер Дранчук свой даўні праект — раз-мясціць у хаце, з якой па волі не-хрысцяў і бандытаў пайшлі ў не-зваротны свет ягоныя родзічы, музейную экспазіцыю раскулач-ванняў на Нясвіжчыне. Так, ні два-юрадны дзед Ігнась, ні тры цёткі Валера — Ніна, Марыя і Геня — не вярнуліся на радзіму ў Новыя На-васёлкі, у сваю родную хату. Па-куль выжывалі ў чужыне, тут, у іхнім родавым гняздзе, па чарзе займалі месца то «ізба-чытальня», то пошта, то сельскі савет. А сёння ў хаце Ігнася Дранчука жывуць перасяленцы з Расіі.

Другой радзімай сям’і стала Польшча, горад Пулавы. Валер кажа, што ў 2005 годзе яму па-шчасціла абняць 100-гадовую спа-дарыню Зосю, верную спадарож-ніцу дзеда Ігнася, у дзень яе юбі-лею, які стаў сапраўдным муні-цыпальным святам Пулаваў. Шка-да, не было ўжо на гэтым свяце гаспадара з Новых Навасёлак, які разам з братамі наважыў-прад-прыняў рызыкоўную справу — па-будаваў свой млын…

— Хату Ігнася, спадзяюся, мы неяк прыбярэм да рук, — раз-важае Валер Дранчук. — На гэта ёсць пэўныя юрыдычныя падста-вы. І на правах уласнікаў зробім тут прыватную экспазіцыю, якая будзе адлюстроўваць трагічныя падзеі на Нясвіжчыне. Час бяжыць хутка, змяняюцца пакаленні, і гіс-торыю гэтай хаты ўжо мала хто і ведае ў вёсцы. Гэта крыўдна. Бо затоптваецца памяць, рвуцца по-вязі часу. Сёння мала казаць пра пагрозы глабалізацыі ці расейскай акупацыі. Трэба ведаць, дзе ты жывеш і што шануеш. Пагроза бяспамяцтва для нас, беларусаў, нашмат страшней. Мы бачым, што за апошнія дзесяцігоддзі адбылася зачыстка краязнаўства. Што яго ператвары-лі ў трэцеразрадны прыдаткавы музей-ны баласт. А ў су-седніх Стоўбцах на-ват гэтага няма. Ня-свіж хоць і мае свой краязнаўчы музей, але і тут ажыўленне заўважаецца хіба тады, калі аднекуль прывозяць экзаты-чных птушак ці ней-кую (далёка не пар-тызанскую) зброю. Гэта палітыка сён-няшняй дзяржавы. Задумы рэферэн-думу-1995 планаме-рна выконваюцца. Змена сімволікі, герба. Русіфікацыя. У гэтай зніш-чальнай плыні і краязнаўства. Та-му наша супольнасць мусіць браць на сябе тое, што не будзе рабіць улада.

Падводзячы вынікі экспе-дыцыі, старшыня раённай аргані-зацыі ТБМ Наталля Плакса заўва-жыла, што бачыць вялікі сэнс у тым, каб развіваць кірунак «рэп-рэсаванай Нясвіжчыны», плана-ваць наступныя экспедыцыі, ства-раць краязнаўчы рух.

— Прыклад Валера і Валян-ціна пераканальны, — сказала яна. — Можна рухацца малымі крокамі, пакуль без вялікіх грошай. Можна запальваць надзею. Знічы памяці абуджаюць людзей і разганяюць цемру…

Вольга Карчэўская.

Рэгіянальнае фальклорна-экалагічнае свята «Алена-Льняніца» адбылося ў Ганчарскім Доме культуры

Пытанні экалогіі і пытанні захавання адвечнай культуры стаяць побач. Ня-гледзячы на тое, што пры-родныя рэсурсы ў Беларусі, асабліва, што тычыцца тэх-нічных раслін, былі моцна абмежаваныя, беларусы вельмі эфектыўна іх выка-рыстоўвалі і забяспечвалі ўсе свае патрэбы. Беларусы выкарыстоўвалі дзве асноў-ныя расліны для атрымання валакна: лён і каноплі. Тое, што валакно можна атры-моўваць з крапівы, паспя-хова забыліся. Раслінны алей у Беларусі таксама быў у асноўным ільняны. Сла-нечнікавы алей у Заходню Беларусь прыйшоў разам з калгасамі, і да яго вельмі до-ўга і неахвотна прывыкалі.

Лён апрацоўвалі ўручную яшчэ ў 60-я гады. Сям-там ткалі яшчэ і ў 70-я. Вяроўкі вілі і ў 80-я, ды і ця-пер, каб было з чаго, то шмат хто ўмее. Таму традыцыя апрацоўкі лёну, хоць і сягае ў стагоддзі, але яшчэ абса-лютна жывая. А зараз, калі чалавецтва стала перад пра-блемай пластыку, белару-сам не трэба хадзіць далёка. Льняная торбачка паспяхо-ва заменіць той самы апаль-ны пластыкавы пакет.

27 кастрычніка ўдзе-льніц з Карэліцкага, Вора-наўскага, Іўеўскага, Лідска-га раёнаў сабраў пад дахам Ганчарскага Дома культу-ры рэгіянальны фальклор-на-экалагічны  конкурс «Алена-Льняніца». Канкур-санткі спаборнічалі ў 6 відах: «Давайце пазнаёмімся «(ві-зітоўка), «Дзяўчына без ка-сы не мае красы» (пляценне касы з ільну), «Льняная аса-лода» (прыгатаванне страў з ільну, хатняе заданне), «Лён — кашуля ў полі» (касцюм з ільну, хатняе заданне), «Цер-ці лён — ляціць кастрыца» (трэнне ільну), «Свет заха-пленняў» (уласнае хобі, хат-няе заданне).

У выніку карону «Алена-Льняніца» атры-мала Дзіяна Валацко з г. Бя-розаўкі. Наталля Жук з Ка-рэліцкага раёна атрымала тытул «Алена-прыязнасць», Антаніна Мілько з г.п. Вора-нава атрымала тытул «Але-на-дбайнасць», Юзэфа Ста-расціна з Іўеўскага р-на — тытул «Алена-спрытнасць», а Алена Рудзінская з аграга-радка Ганчары Лідскага раёна атрымала тытул «Але-на-гаспадынька».

Настрой на свяце ствараў тытулаваны ўзорны танцавальны калектыў «Крышталікі» і фальклорны дзіцячы гурт «Крынічка» Бя-розаўскага Дома культуры.

Безумоўна, на насту-пны год трэба прыцягваць і мужчын, скажам, конкурс на віццё вяроўкі на час мо-жа вельмі ўпрыгожыць усё свята. І крытэры выпраца-ваць зусім не цяжка, абы ах-вота была.

Тэма змагання за экалогію праз каультуру блізкая многім структурам. Так конкурс «Алена-Льня-ніца» падтрымалі і Лідскі аддзел культуры, і Карэліцкі льнозавод, і газета “Наша слова” і іншыя.

Наш кар.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Ні адна вайна за гісто-рыю існавання чалавецтва не ўзяла столькі жыццяў і не ўчыніла столькі рабунку і гвалту, як рэлігійныя кан-флікты.

 

Рэлігія: чаго болей мі-ласэрнасці ці крыві нявер-ных?

 

Ні табе, ні мне мяр-каваць, хто быў справядлівы ў Садоме.

 

Чаму Ярыла нам не да спадобы?

 

Змей зганьбіў чалаве-ка, а той зрабіў яго бессмя-ротным … у спірце.

 

Богу богава, чорту чортава, а мне суседка да спадобы.

 

Ад вогнішча пекла дыму няма.

 

А дзе смалу бяруць да пекла?

 

— Святы Ойча! Калькі каштуе месца ў раі для бед-нага?

— Дзе ты столькі гро-шай возьмеш?

 

Хто не нарадзіўся, той не памрэ.

 

Жыццё вымяраецца смерцю.

 

У судны дзень не бу-дзе адвакатаў.

 

Атрыманае ў дар жыццё пусціў на вецер.

 

Будзеш шчырым, як смерць паўстане на парозе.

 

Пляма смерці на тва-ры тваім.

 

Жыццё не лепшы нас-таўнік, а што казаць пра вучняў?

 

А хто судзіць мяне будзе на тым свеце, калі ў дзень смерці іншую веру прыму?

 

Каханне ніколі не пра-даецца і не купляецца, але патрабуе выдаткаў.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *