НАША СЛОВА № 46 (1457), 13 лістапада 2019 г.

Аўторак, Лістапад 19, 2019 0

30 гадоў адраджэння Уніі

ў Беларусі

«Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне». Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч.

Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна. Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі сказаў апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Сяргей Гаек:

— Трыццаць год таму група моладзі, і не толькі моладзі, прыбыла сюды да айца Яна Матусевіча, які быў пробашчам гэтага санктуарыя. Мы лічым нашай гісторыяй, нашым кайрусам да айца Яна, які ўжо ў той час адважыўся на роднай мове вяшчаць Божае слова, падбадзёраны на самой справе сведчаннем і змаганнем айца Уладзіслава Чарняўскага.

Пілігрымы з розных парафіяў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыехалі ў Баруны з Менска, Маладзечна, Івацэвічаў, Гародні. Найдаўжэй да Барунаў даехаць гарадзенцам, бо Ашмяншчына — няблізкая. Кажа парах гарадзенскай парафіі Андрэй Крот:

— Гэта такое нашае духоўнае яднанне з братамі і сёстрамі з іншых парафій. Мы разам узгадваем тую важную падзею, пачаткі адраджэння нашай царквы, тых людзей, якія стаялі пры яе адраджэнні. Разам з тым мы знаходзімся ў святым для нас, грэка-каталікоў, месцы — у Барунскім касцёле, каля абраза Маці Божай Барунскай, бо гэта месца нам паказвае, што традыцыя грэка-каталіцкая сягае не толькі 90-х гадоў, але нашмат глыбей.

У Барунскім санктуарыі знаходзіцца цудоўная крыніца, ваду з якой узялі пілігрымы перад паездкай назад. Апрача Барунаў, некаторыя пілігрымы здолелі наведаць Гальшаны і Трабы. У Трабах яны пакланіліся і памаліліся за пяцёх загінулых рыма-каталіцкіх беларускіх святароў, якія былі закатаваныя і забітыя ці саветамі, ці гітлераўцамі на працягу 40-х гадоў мінулага ста-годдзя.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

На малой радзіме Алеся Адамовіча за народныя грошы ўсталявалі першы ў Беларусі помнік класіку

Бюст Алеся Адамовіча (1927-1994) паставілі ля глушанскага Дома культуры на вуліцы Кастрычніцкай, якую ў 1996 годзе пасялковы савет і мясцовыя жыхары хацелі пераймена-ваць у вуліцу Алеся Адамовіча. Улады тады ініцыятыву не ўхвалілі.

Праз 22 гады паставіць бюст пісьменніка пагадзіліся, але грошы на яго ахвяравала грамадскасць. Вы-раб і ўстаноўка абышліся ў 6,5 тысяч даляраў, якія сабралі ў 2018 і 2019 гадах. Аўтары бюста скульптары Генік Лойка і Яўген Білей. Ініцыяваў збор грошай жыхар Бабруйска Анд-русь Архіпенка.

 

9 лістапада ў Глушу, якая за 20 кіламетраў ад Бабруйска, на ад-крыццё першага ў Беларусі помніка аўтару несавецкай «Вайны пад стрэ-хамі» сабраліся землякі Адамовіча, грамадскія актывісты з Бабруйска, Магілёва, Менска, а таксама кіраўнікі Бабруйскага райвыканкама. На ўра-чыстасці была і дачка пісьменніка Наталля Адамовіч.

Наталля Аляксандраўна ля бюста расплакалася. У інтэрв’ю Сва-бодзе прызналася, што не верыла ў ажыццяўленне праекту.

— Гэта заслуга моладзі, якая сабрала грошы і дамаглася ўсталяван-ня помніка, — кажа дачка пісьменніка. — Я дапамагала парадамі і фотазды-мкамі. Я рада, што ёсць у нас такая моладзь. Можа, з ёй і да адкрыцця музея дойдзем. Сёлета 25 год, як няма майго таты, і так выйшла, што ў гэты год з’явіўся ў ягонай роднай Глушы ягоны бюст.

 

Увекавечыць памяць пра Але-ся Адамовіча ўсталяваннем яго бюста жыхар Бабруйска Андрусь Архіпен-ка загарэўся два гады таму. Ён зада-волены вынікамі працы сваёй ініцыя-тыўнай групы. Андрусь адзначае, што ажыццявіць задуманае без пад-трымкі Глушанскага сельскага савета не ўдалося б. Паводле яго, нягледзячы на аднолькавыя працэдуры ўзгаднен-ня, паставіць помнік у горадзе было б больш складана, паколькі ў ім існуюць грамадскія групы, да якіх улада ставіцца насцярожана. Андрусь спадзяецца, што са з’яўленнем пом-ніка цікавасць да творчасці Алеся Адамовіча ўзрасце, а Глуша стане прыцягальнай для турыстаў.

— Я заўважыў такую тэндэн-цыю, — кажа Андрусь, — што цяпера-шняе пакаленне мала ведае пра Алеся Адамовіча. А калі няма грамадскага запыту і цікавасці, то ўлада не будзе асабліва напружвацца, каб змяніць сітуацыю.

Прыехаў у Глушу пераклад-чык і грамадскі дзеяч Лявон Барш-чэўскі. Ён кажа, што ўсталяванне бюста Адамовіча — важная падзея для беларускай культуры, бо помнікаў нацыянальным дзеячам не хапае.

— Васілю Быкаву, акрамя як каменя на могілках, помнікаў няма на-агул, — нагадвае Лявон Баршчэўскі. — Помнікі нашым сапраўдным героям, апосталам нацыі рана ці позна з’я-вяцца. Яны будуць больш даскана-лыя, паколькі цяпер магчымасці ўша-навання іншыя, чым былі калісьці.

Начальнік аддзела ідэалагіч-най работы Бабруйскага райвыкан-кама Галіна Чарнова лічыць, што лепшага месца для бюста Адамовіча, чым пляцоўка ля Дома культуры, у пасёлку цяжка адшукаць.

— Яно праглядаецца з усіх бакоў і прайсці, не звярнуўшы ўвагі на яго прыгажосць, нельга,- кажа яна, — таму я шчаслівая, што на ім стаіць гэты бюст.

Першапачаткова яго мерка-валі паставіць ля будынка старой ап-тэкі, якая на той жа вуліцы, што і Дом культуры. Там збіраліся размясціць музей пісьменніка. Па словах Галіны Чарновай, пытанне пра стварэнне музея застаецца актуальным, але на дабрачынным рахунку, адкрытым у 2016 годзе, сабрана замала грошай, каб адрамантаваць аварыйны буды-нак. Паводле чыноўніцы, цяпер пра-працоўваецца варыянт размяшчэння ў Доме культуры экспазіцыі пра жыццё і творчасць Алеся Адамовіча.

Старшыня Глушанскага сель-скага савета Марыя Сушчанка назы-вае бюст Адамовіча — народным пом-нікам. Да яго адкрыцця рыхтаваліся амаль год. Яна перакананая, што з часам з’явіцца і музей Алеся Адамо-віча ў Глушы.

— Для гэтага трэба ўсім пры-класці крыху больш намаганняў, — ка-жа яна. — Бюст Адамовіча — гэта па-чатак у стварэнні музея «Вайны пад стрэхамі». Ён будзе не толькі пра Але-ся Адамовіча, але і пра жыхароў, якія выжылі ў вайну.

 

У Глушы вуліца, якая вядзе да мясцовай школы, носіць імя Алеся Адамовіча.

У 2018 годзе ў Глушы з’явіў-ся арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча». На прыпынку грамадскага транспар-ту намаляваны партрэт пісьменніка і цытата з аповесці «Vixi».

Радыё Свабода.

 

Спеў-заклік кіруюць да суайчыннікаў святар-бард і семінарысты з Гародні

 

Семінарысты міждыяцэ-зіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні запісалі спеў, напісаны ксяндзом Тадэвушам Крыштопікам, у якім заклікаюць суайчыннікаў да духоўнага абу-джэння і ўсведамлення сваёй місіі ў свеце.

 

Французскі пісьменнік Вік-тор Гюго казаў, што музыка пе-радае тое, чаго мы не можам вы-мавіць вуснамі, і тое, аб чым не-магчыма маўчаць.

«Беларусь, Беларусь!» — музычны твор, які напісаў ката-ліцкі святар Тадэвуш Крыштопік.

Выконвючы яго, студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні разам з аўтарам хацелі выказаць невымоўную ўдзячнасць Богу і сваім продкам за атрыманую хрысціянскую спадчыну, за «край Богам даны нам сярод народаў».

Эпіграфам да твора сталі словы Езуса з Евангелля паводле Мацвея: «Ерузалем, Ерузалем! <…> Колькі разоў Я хацеў са-браць дзяцей тваіх, як птушка збірае пад крыламі птушанят сваіх…» (пар. Мц 23, 37).

«Беларусь, Беларусь!» — гэта спеў-заклік, які схіляе чалавека нанава адкрыць уласную тоес-насць і адчуванне прыналежнасці да лёсу сваёй краіны.

«Беларусь, Беларусь!» — гэта спеў-гімн, прасякнуты глыбо-кім прагненнем захаваць веру ў сэрцах і вернасць Евангеллю, нягледзячы на праявы атэізму, ма-ральнай разбэшчанасці, скажэння непахісных асноваў хрысціянскага светапогляду ў сучасным свеце.

Семінарысты прапануюць спяваць яго разам, каб абудзіць суайчыннікаў ад духоўнага сну і прымусіць іх задумацца пра веч-ныя каштоўнасці.

Яўген Амасёнак, Catholic.by

Ілюстрацыйнае фота: visit-belarus.com.

 

Фігавы лісток апазіцыі

Чым  болей беларусы ігна-руюць выбары, тым гучней галасы апазіцыі з заклікам удзельнічаць у выбарах. Розніца паміж апазіцыяй і ўладай толькі ў фармулёўках.  Вось і сёлета кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына клянецца-божыцца, што кліча на сапраўдныя выбары ў сапраўдны заканадаўчы орган улады. Апазіцыя заклік да ўдзелу ў “псеўдавыбарах у псеўдапар-ламент” прыкрывае фігавым ліст-ком, на якім напісана «палітычная кампанія пад назвай «выбары», «электаральны працэс»  і да т.п.

 

«Ты, улада, нас не бойся — цябе мы не зачэпім». Гэты жарт беларускіх апазіцыянераў пра са-міх сябе даўно не смешны. Ужо пяты раз апазіцыя ўдзельнічае ў выбарах у Палату прадстаўнікоў і, такім чынам, самім фактам свайго ўдзелу зазывае грамадзян Беларусі на выбарчыя ўчасткі. Поўная зго-да і лагода з уладаю! Заўважыў за-канамернасць. Актыўнасць вы-баршчыкаў, іх вера ў чэснасць вы-бараў, вера ў выбары як дэмакра-тычны інстыту абрання ўлады ста-більна змяншаецца, а галасы зазы-валаў ад апазіцыі ўдзельнічаць у такіх выбарах стабільна ўзмацня-юцца. Пашыраецца і пералік ар-гументаў на карысць удзелу ў вы-барах.

 

Мантра апазіцыі

 

Галоўная мантра апазіцыі застаецца нязменнай: у выбарах трэба ўдзельнічаць, бо людзі хо-дзяць на выбары, бо трэба ж не-шта рабіць. “Сапраўдных выба-раў, як дэмакратычнага механіз-му абрання органаў улады, няма. Улада ладзіць чарговы спек-такль, фарс, палітычную кампа-нію пад назвай «выбары». Мы, апазіцыя, удзельнічаем у гэтым спектаклі пад назвай «выбары», вылучаем сваіх  кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўні-коў, каб паказаць, даказаць бела-рускаму грамадству, міжнарод-най супольнасці…” .

Што сваім удзелам у “псеў-давыбарах у псеўдапарламент” апазіцыя хоча паказаць і дака-заць?! Тут у шэрагах зазывалаў шматгалоссе і нават рознагалоссе, але, паўтаруся, галоўная мантра застаецца нязменнай: у выбарах трэба ўдзельнічаць, бо людзі хо-дзяць на выбары, бо трэба ж не-шта рабіць… . 

 

Табу апазіцыі

 

Апазіцыя замоўчвае, што ў 1999-2000 гадах яна салідарна не ўдзельнічала ў выбарах у мясцо-выя Саветы і Палату прадстаў-нікоў, не вылучала сваіх сяброў кандыдатамі ў дэпутаты (за вы-ключэннем старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Ста-ткевіча і часткі сяброў гэтай пар-тыі, якія ў 2000 годзе ўдзельнічалі ў выбарах у Палату), што міжна-родныя інстытуты (ПАСЕ, ЕС і інш.) не прызналі выбары ў мясцо-выя Саветы 4 красавіка 1999 года і выбары ў Палату прадстаўнікоў 15 кастрычніка 2000 года дэмакраты-чнымі і, тым болей, не прызналі легітымнасць, законнасць, паўна-моцнасць гэтых органаў улады.

Апазіцыя замоўчвае свае ўласныя выказванні, напрыклад, таго ж Анатоля Лябедзькі: «Што да рэгіянальных выбараў. Такіх у 1999 годзе ў Беларусі не прадба-чыцца. У красавіку адбудуцца псеўдавыбары, па выніках якіх прэзідэнцкая «вертыкаль» адбя-рэ, а прэзідэнт зацвердзіць так званых дэпутатаў… усе дэма-кратычныя партыі заявілі пра свой няўдзел у імітацыі выбараў. Мы заклікаем АБСЕ не пасылаць сваіх назіральнікаў у красавіку гэтага года ў Беларусь для ўдзе-лу ў кантролю за ходом мерапры-емстваў, якія называюцца выба-рамі ў мясцовыя Саветы дэпута-таў, каб не легітымізаваць іх вынікі» (з выступлення А. Ля-бедзькі на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай Асамблеі АБСЕ у студзені 1999 года);  «АГП заклікае байкатаваць выбары ў лукашэнкаўскі «парламент». Ча-му? Нам патрэбна ўлада не для таго, каб прысмактацца да кар-мушкі, а каб штосьці перайна-чыць у краіне. Палата прадстаў-нікоў по статусу свайму нічога перайначыць не можа, гэта ўзор палітычнай імпатэнцыі» (з заявы старшыні АГП А. Лябедзькі ў жніўні 2000 года).

Апазіцыя замоўчвае, што ў 2000 годзе яна, пры падтрымцы АБСЕ (Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе), сфар-мулявала наступныя ўмовы свай-го ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў і прызнання іх між-народнай супольнасцю:

  1. Спыненне пераследу людзей па палітычных матывах, вызваленне палітычных вязняў, высвятленне лёсу зніклых людзей, гарантыя свабоды шэсцяў і міты-нгаў.
  2. Ніхто, акрамя парламен-та, не можа прымаць законы, аба-вязковыя для выканання ўсімі, і ажыццяўляць кантроль за выка-наннем дзяржаўнага бюджэту.
  3. Палітычныя партыі і гра-мадскія рухі павінны мець гаран-таваны бесцэнзурны доступ да дзяржаўных радыё і тэлебачання.
  4. Выбарчыя камісіі павін-ны быць незалежнымі ад улады і складацца з прадстаўнікоў палі-тычных партый і грамадскіх аб’яд-нанняў.

 

Метамарфоза апазіцыі

 

Улады не выканалі ніводнай з вышэйпералічаных чатырох умоў. Аднак і згаданы тут Лябе-дзька, і ўся аб’яднаная дэмакраты-чная апазіцыя, акрамя партыі КХП-БНФ на чале з Зянонам Па-зьняком, раптам перамянілі сваю пазіцыю на супрацьлеглую і, гэтак-сама, як і Статкевіч, удзельнічалі ў мясцовых выбарах у 2003 годзе, а потым і ў выбарах у Палату прад-стаўнікоў у 2004 годзе.

Апазіцыя дэ-факта адцура-лася сваіх умоў удзелу ў выбарах, але яе лідары і па сёння робяць вы-гляд, што нічога не здарылася, і па сёння чатыры ўмовы ўдзелу ў вы-барах фармальна застаюцца ў сіле.

Наступствы адрачэння ад уласна сфармуляваных умоваў удзелу ў выбарах, ды яшчэ ў такой форме (фігура замоўчвання), былі катастафічнымі.

Невытлумачальны, па за-моўчванні, пераход ад байкоту да ўдзелу ў выбарах, перамена, зда-валася б, прынцыповых пазіцый, прывялі да дэмаралізацыі актыву апазіцыі, да дыскрэдытацыі апазі-цыі ў вачах дэмакратычна настро-еных грамадзян. Шараговыя акты-вісты перасталі верыць сваім ліда-рам. У 2003 годзе яны не адгук-нуліся на заклік «усе на выбары», паўсюдна і масава адмовіліся бала-тавацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Калі ў чэрвені 1995  годза на выбары ў Слонімскі гарсавет (яўка выбаршчыкаў — 40,5%) партыя БНФ выставіла 16 кандыдатаў, у 1999 годзе, падчас байкоту, — ніводнага, дык у 2003 годзе толькі аднаго. Старшыня Слонімскай суполкі БНФ Іван Бе-дка ў студзені 2003 года публічна наракаў: «У нас спачатку было сем кандыдатаў, якія далі згоду балатавацца. Але пасля шэсць адмовіліся. Хто палічыў, што ўдзел у выбарах не мае сэнсу, каго запалохалі стратай працы». Не зразумелі і не падтрымалі такіх па-водзін апазіцыі і беспартыйныя. Дзякуючы ў тым ліку і іх актыўна-сці ў чэрвені 1995 года кандытат-амі ў дэпутаты Слонімскага гарса-вета былі зарэгістраваны 86 чала-век. У 2003 годзе прэтэндэнтаў бы-ло 47, зарэгістравалі 37 — 1,06 кан-дыдата на адну выбарчую акругу. Людзі здаровага сэнсу, якія пава-жаюць сябе і выбаршчыкаў, не захацелі і па сёння не хочуць удзе-льнічаць у няпэўных, падазроных мерапрыемствах.

Паняверка і пасіўнасць апазіцыйных актывістаў, дыскрэ-дытацыя апазіцыі, дэзарыентацыя выбаршчыкаў і, адпаведна, умаца-ванне дзейнай улады — вось вынік, лічу, ганебнай, метамарфозы апа-зіцыі. Ад такога ўдару дэмакраты-чная супольнасць Беларусі не ак-рыяла і па сёння.

 

У чарговы раз на тыя ж граблі

 

Выбаршчык, які недасвед-чаны ў тонкасцях апазіцыйнай па-літыкі, але які прагне дэмакратыч-ных пераменаў, які дзеля такіх пе-раменаў гатовы ўнесці сваю лепту, ужо шмат год задаецца пытаннем: «Каторы раз удзельнічаем, паказ-ваем, даказваем! Далей што? Яш-чэ колькі год, дзесяцігоддзяў бу-дзем хадзіць па кругу?».

Ненармальнасць свайго ўдзелу ў “псеўдавыбарах у псеў-дапалату” разумеюць і цяпераш-нія апазіцыйныя актывісты. Прад-стаўнік слонімскай суполкі партыі БНФ Віктар Марчык, які зараз ба-латуецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, надоечы сказаў: «Уладам выгадна, каб мы выстаўлялі свае кандыдатуры — дзякуючы нам, людзі прыйдуць на ўчасткі» («Газета Слонімская», № 42, 17 кастрычніка 2019 г.). Але! Парадзелая, пастарэлая, стомле-ная апазіцыя, па закліку сваіх ня-стомных лідараў, сёлета зноў удзе-льнічае ў “псеўдавыбарах у псеў-дапалату”, каб… у пяты раз пака-заць, даказаць, што Палата прад-стаўнікоў — «узор палітычнай імпа-тэнцыі»?!

Нядзіўна, што вышэйназва-ны выбаршчык не верыць такой апазіцыі.

Магчыма, прычына імк-нення апазіцыі ў чарговы раз на-ступіць на тыя ж самыя граблі, у чарговы раз падыграць уладзе ў ейных гульнях у дэмакратыю, ха-ваецца ў словах дэпутата Вярхоў-нага Савета СССР 12-га склікання, былога першага намесніка стар-шыні Гомельскага гарсавета Вікта-ра Карняенкі, які з’яўляецца прыхі-льнікам удзелу ў выбарах: «Ёсць дзіцячыя спадзяванні, што адмо-ва апазіцыі ад удзелу ўжо па фа-кце будзе выклікаць пытанні ў грамадскасці і міжнародных ін-стытутаў. Хутчэй, наадварот. Нават тыя нешматлікія партнё-ры згубяць да Беларусі цікавасць, бо дапамагаць можна тым, хто нешта робіць» («Новы Час», № 38, 11 кастрычніка 2019 г.).

Партнёры — важкі аргумент. Анатоль Лябедзька, аднапартыец Карняенкі, васемнаццаць год кі-раваў Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, нешта рабіў. У 2018 годзе старшынём АГП выбралі Васіля Палякова. Неўзабаве нешматлікія партнёры згубілі да партыі ціка-ваць. Палякоў падаў у адстаўку.

Мушу паўтарыць свае сло-вы пятнаццацігадовай даўніны, сказаныя напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе: «Тлумачэнне кшталту «трэба ж нешта рабіць» не вытрымлівае крытыкі. Па-першае, нельга  на-ват штосьці вартае рабіць уся-лякім коштам, болей за тое — кош-там дэвальвацыі сваіх прынцы-паў і рэпутацыі. Па-другое, лепш нічога не рабіць, калі немагчыма зрабіць тое, што трэба. Бо дзе гарантыя, што з гэтага «неш-та» не будзе яшчэ большай шко-ды» («Газета Слонімская», № 11, 11 сакавіка 2004 г.).

 

Жыць у праўдзе

 

Другое дзесяцігоддзе бе-ларуская апазіцыя «ўдзельнічае», «паказвае», «даказвае» і, як бачна па ўсё большай актыўнасці сёння-шніх зазывалаў, збіраецца і нада-лей гэтым займацца. Апазіцыя не ставіць перад сабою і грамадствам задачу зрынуць існы рэжым, каб потым правесці дэмакратычныя выбары. Не заклікаю да гвалту. Ёсць спосабы, метады, формы мі-рнага ціску на ўладу. Гэтым трэба займацца. Цяперашняя беларус-кая апазіцыя, калі яна хоча і нада-лей называць сябе і беларускай, і апазіцыяй, найперш мусіць зняць фігавы лісток, пакаяцца за тое, што некалі адцуралася ўласных умоў свайго ўдзелу ў выбарах і заявіць аб сваім няўдзеле ў “псеўдавыба-рах у псеўдапарламент”.

Што да шараговага дэма-кратычна настроенага грамадзя-ніна, магчымасці якога значна ме-ншыя, чым у згаданага Васіля Па-лякова ў ягоную бытнасць стар-шынём Аб’яднанай грамадзян-скай партыі! Вацлаў Гавэл у сваім эсэ «Сіла бяссільных» заклікаў імкнуцца «жыць у праўдзе». Па-водле Гавэла, спроба чалавека «жыць у праўдзе» спачатку можа абмежавацца толькі тым, што «пэ-ўныя рэчы ён проста не робіць: …не ходзіць на выбары, якія не лічыць выбарамі«.

Міхась ВАРАНЕЦ,

дэпутат Слонімскага гарсавета ў 1995-1999 гг, беспартыйны, былы сябар БСДП.

 

Рэпрэсаванаму пісьменніку Васілю Кавалю паставілі памятны знак у роднай вёсцы

Рэпрэсаванаму ў часы сталін-скага тэрору пісьменніку Васілю Ка-валю адкрылі 30 кастрычніка памят-ны знак у ягонай роднай вёсцы Сава, што ў Горацкім раёне на Магілёўш-чыне. Ініцыявала мемарыял вясковая грамадскасць, яе падтрымаў сельскі савет.

Васіля Каваля расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Адначасова з ім на загад Сталіна і Мо-латава супрацоўнікі НКВД забілі больш за 100 прадстаўнікоў беларус-кай інтэлігенцыі. Забралі Каваля 2 лістапада 1936 года.

 

Сцісла пра Васіля Каваля:

— Нарадзіўся 17 жніўня 1907 году ў сям’і былога царскага ўрад-ніка.

— Вучыўся ў Магілёўскім педа-гагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным універсітэце.

— Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Дэбютаваў вершамі. Пазней пачаў пісаць прозу.

— У 1927 годзе выйшла пер-шая кніга — «Як вясну гукалі».

— Да арышту ў 1936-м выдаў яшчэ 4 кніжкі.

— Займаўся перакладамі на бе-ларускую мову расейскіх пісьмен-нікаў.

— Пасля рэабілітацыі ў 1957 годзе пабачылі свет тры зборнікі ягоных твораў.

— У 1966 годзе ўрывак апавя-дання «Следапыт» увайшоў у «Хрэс-таматыю па беларускай дзіцячай літаратуры». А ў 1967-м твор «Іль-ка» — у першы том «Анталогіі белару-скага апавядання».

— Апошняя кніга, «Избран-ное», выйшла на расейскай мове ў 1975 годзе накладам 200 тысяч асоб-нікаў. Больш ягоных кніжак не дру-кавалі.

 

Памятны знак Васілю Кавалю паставілі каля мясцовай школы на ву-ліцы, названай ягоным імем. На ад-крыцьцё сабраліся вяскоўцы, кіраў-ніцтва сельсавета і горацкага райса-вета. З Менска прыехалі родныя пісь-менніка: дачка Аліна Васільеўна, унукі і праўнукі.

Аліна Васільеўна Таржыцкая ня памятае бацькі. Яго расстралялі, калі ёй было два месяцы. Пра тое, што Васіль Каваль — яе бацька, даведалася пасля ягонай рэабілітацыі ў 1957 го-дзе. Як яна кажа, у той жа год пазнаё-мілася з родзічамі бацькі.

— Вядома ж, я лічыла сваімі бацькамі тых, хто мяне выгадаваў як родную, — згадвае Аліна Васільеўна эмоцыі ад той навіны. — Калі даведа-лася пра тату, то пачуцці былі блыта-ныя праз тое, што лёс так склаўся.

 

Трагічны лёс бацькі і маці

Да 20 гадоў Аліна Васільеўна жыла пад прозвішчам свайго айчыма — Сапетка. Яе маці Паліна Басікевіч, акторка Тэатра юнага гледача, вы-йшла за Анатоля Сапетку, каб ура-тавацца ад рэпрэсій.

Ейны лёс таксама склаўся трагічна. Яна загінула ў менскім гета. Дачку ўратавала жыхарка Менска Алена Смольская, якую ў 1998 годзе ўганаравалі званнем “Правед-нік народаў свету”. Па вайне яна вы-йшла за Анатоля Сапетку. Яны і га-давалі Аліну.

 

Аліна Васільеўна скончыла факультэт замежных моў Беларус-кага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выйшла замуж за вайскоўца і «20 гадоў вандравала» з ім па Савецкім Саюзе. У 1983 годзе, калі муж дэма-білізаваўся, разам з ім вярнулася ў Менск. У іх двое дарослых дзяцей, унукі, праўнукі. Сваё жыццё прысвя-ціла настаўніцтву.

 

Па словах жыхароў Савы, ву-ліцу імем Васіля Каваля назвалі больш за дзесяць гадоў таму. На ёй цяпер школа, а раней стаяла хата ба-цькоў пісьменніка.

Лідарка ініцыятыўнай групы па ўшанаванні пісьменніка Алена Бірчанка кажа, што думка паставіць яму памятны знак з’явілася ў 2012 годзе. Пра Васіля Каваля яна ведала з маленства. А ў школе чытала ягоныя кніжкі.

14 траўня 2013 года Алена Анатольеўна звярнулася да жыхароў Савы са сваёй ідэяй праз абвесткі. Ажыццявіць задуманае дапамагаў ёй муж, былы вайсковец, Міхаіл Фёда-равіч.

— Я тады напісала, — згадвае яна, — што варта ўшанаваць вядомага земляка і што нельга быць бяспа-мятнымі.

 

Горацкі краязнавец Уладзімір Ліўшыц у 1993 годзе, збіраючы ма-тэрыял для сваёй кнігі «Раскопкі каля Горацкага Парнаса», з дазволу кі-раўніка КДБ Беларусі пагартаў аса-бістую справу Васіля Каваля. Па яго-ных словах, у ёмістай тэчцы былі ор-дэр на арышт, пратаколы допытаў, да-ведка аб расстрэле. Дакумента пра месца пахавання не было.

Паводле краязнаўца, арышта-валі Васіля Каваля 2 лістапада 1936 года. У пастанове гаварылася, што ён «з’яўляецца актыўным удзельнікам контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая ставіла сваёй мэтай адарванне Беларусі ад Савецкага Саюза і ўтва-рэнне буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі, таму неабходна правесці вобшук, арыштаваць і прыцягнуць да судовай адказнасці».

Уладзімір Ліўшыц кажа, што пратаколы допытаў былі падпісаны самім пісьменнікам. На ягоную ду-мку, зняволены прызнаў віну, каб вы-бавіць ад рэпрэсій жонку Паліну Басі-кевіч, з якой ажаніўся ў 1936 годзе.

Каб уратавацца ад арышту Паліна Басікевіч выраклася мужа не-ўзабаве, як яго забралі. Уладзімір Ліў-шыц кажа, што родная сястра пісь-менніка Марыя апавяла яму, што між братам і Палінай была такая дамоўле-насць, бо ён прадчуваў зняволенне і не хацеў праблемаў сям’і.

 

Лёс родных Васіля Каваля

Бацьку пісьменніка Пятра Кліменцевіча ў 1931 годзе прызналі вінаватым у «шкодніцтве», «развале калгаснага ладу» і далі 5 гадоў. У лістападзе 1937-га расстра-лялі. Рэабілітавалі толькі ў 1989 годзе.

Маці Каваля Ульяна па-мерла да 1930 года. Яе магілу на вясковых кладах нашчадкі так і не адшукалі.

У хаце бацькоў пісьмен-ніка жыла ягоная сястра Ма-рыя. Паводле вяскоўцаў, была яна жанчынай паважанай і інтэлігентнай. На месцы яе ха-ты цяпер пустка. Яе пабурылі неўзабаве пасля смерці гаспа-дыні. Памерла яна ў 2005 годзе, пражыўшы 91 год. Пахавана на могілках роднай вёскі.

Брат Фадзей загінуў на Другой Усясветнай вайне. Да яе на-стаўнічаў.

 

Імем Васіля Каваля названая вуліца ў Магілёве. У сельскай біб-ліятэцы ў Саве зрабілі мемарыяльны пакой, прысвечаны ягонаму жыццю і творчасці пісьменніка. У 1998 годзе Уладзімір Ліўшыц выдаў брашуру «Сын вёскі».

Гэтая публікацыя падрых-тавана Радыё Свабода з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН.

 

 

Экалогія                          Яўген Гучок

 

Сэрца  прыроды

п-а-э-м-а  э-с-э

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

* * *

А да Русо

Паэты Антычнасці

Прыроду-маці абагаўлялі.

 

* * *

Стане гонарам

Для зямлі чалавек —

Экалогія расквітнее.

 

* * *

У экалагічна здаровай

прыродзе планеты

Ніякія прышэльцы анічога

Не зробяць з намі.

 

* * *

Толькі якасная асоба

Можа якасна ўпраўляцца

З экалагічным кліматам

на планеце.

 

* * *

Калі і немаўляты будуць

Любіць прыроду,

Дык і з экалогіяй будзе парадак.

 

* * *

Не зламаў ты кветку ў полі,

Не растаптаў багоўку ў садзе —

Ты варты звання

эколага-пачаткоўца.

 

* * *

Калі чалавек у прыродзе,

А прырода у ім —

Вось гэта сапраўдная экалогія.

 

* * *

Паважацьмеш прыроду —

Яна ашчаджацьме

Цябе.

 

* * *

Дзівіцца чалавек у прыродзе,

А каб ён яе болей ведаў,

Яшчэ болей дзівіўся б.

 

* * *

І ахове прыроды

Усё ж трэба вучыцца

У старажытных.

 

* * *

Чыстай будзе Зямля —

Празрыстымі будуць і вокны яе

У бясконцасць Сусвету.

 

* * *

Не разыйсціся б людзям

З прыродаю да канца —

Праблема глабальная чалавецтва.

 

* * *

Як заіснуе гармонія мірная

Між драпежнікам і ахвярай,

Тады і экалогія знікне.

 

* * *

Каб быць сапраўдным эколагам,

Асаблівай навукі не трэба;

Галоўнае — не паскудзіць.

 

* * *

Метады экалогіі інжынернай,

Калі яны без душы,

Выбухам пагражаюць.

 

* * *

Хай усе экалагічныя суполкі

Заклікаюць чалавека:

«Заставайся ж ты homo sapiens!»

 

* * *

Экалогію прыроды

Цэніць болей за іншых

Астраном — сябра Сусвету.

 

* * *

Дык хто ж атрымае

Зямлю ў спадчыну?

У каго з Зямлёю ўзаемалюбоў!

14.10. 2019 г.

 

Пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову ўхваліла экспертная рада

На чарговым пасяджэнні экспертнай рады па перакладзе заканадаўчых актаў на беларус-кую мову сёння адобраны і рэка-мендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэр-нэт-партале пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову, пе-радае БелТА.

Па словах дырэктара Інсты-тута мовазнаўства імя Якуба Ко-ласа Цэнтра даследаванняў бела-рускай культуры, мовы і літарату-ры Нацыянальнай акадэміі навук Ігара Капылова, праца над пера-кладам была досыць напружанай і інтэнсіўнай, паколькі вялася ад-носна нядоўга — крыху больш за два месяцы, а аб’ём кодэкса до-сыць вялікі. Асаблівая складанасць была выкліканая тым, што праца з заканадаўчымі дакументамі па-трабуе не толькі ведання моўных норм, але і цеснага супрацоўні-цтва з юрыстамі. Часам адны і тыя ж паняцці ў розных нарматыўных дакументах маюць розніцу ў трак-тоўках.

Акрамя таго важна, каб тэрміналогія адпавядала двум ас-ноўным прынцыпам: адназнач-насці і сістэмнасці, не павінна быць сінаніміі.

nn.by.

 

Літаратура без межаў

Пятро Франко:  вялікі сын вялікага бацькі

На радзіме вядомага ўкра-інскага пісьменніка, паэта, вучо-нага і публіцыста Івана Франко, у дзяржаўным гістарычна-культур-ным запаведніку «Нагуевічы»  на Львоўшчыне, адбылася прэзента-цыя кнігі беларускага пісьменніка і гісторыка Юрыя Кур’яновіча «Пятро Франко. Авіятар, хімік, лі-таратар». Гэта першае беларуска-моўнае выданне пра вялікага сына  вялікага бацькі, аднаго з найвыда-тнейшых прадстаўнікоў  украін-скага народа. Юры Уладзіміравіч — адзіны айчынны літаратар, які падтрымлівае цесныя сувязі з на-шчадкамі героя кнігі, прысвеча-най светлай памяці ўнучкі Пятра Іванавіча  Надзеі Франко, якую ён асабіста ведаў і якая адышла ў ня-быт 10 траўня 2018 года. У кнізе пра яе ўпершыню распавядае  ся-стра Іванка Міліянчук.

МЕСЦА для прэзентацыі было выбрана  зусім не выпадкова. Пятро  быў трэцім, малодшым сы-нам  Івана  Якаўлевіча  і адзіным з яго дзяцей, хто нарадзіўся там, дзе і бацька. У  цікавай творчай суст-рэчы ўзялі ўдзел галоўны аргані-затар мерапрыемства  дырэктар «Нагуевічаў» Багдан Лазорак, які мае беларускія (віцебскія) карані, прадстаўнікі мясцовай улады і вя-домыя грамадска-культурныя дзе-ячы. Сярод іх былі перакладчык беларускай паэзіі, паэт і літарату-разнаўца,  сябра  Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Мі-хайла Шалата, прадстаўнікі Драга-быцкага дзяржаўнага педагагіч-нага ўніверсітэта імя Івана Франко —  прафесар кафедры ўкраінскай літаратуры і тэорыі літаратуры філ-фака, публіцыст, паэт, краязнавец і літаратуразнавец, сябар Нацыя-нальнага саюза пісьменнікаў  Ра-ман Пастух, дэкан гістфака, пра-фесар Леанід Цімашэнка, доктар філалагічных навук, прафесар ка-федры сусветнай літаратуры і сла-вістыкі філфака Галіна Сабат, дырэктар універсітэцкай біблія-тэкі  Ігар Разлуцкі, грамадская дзя-ячка, ідэйная натхняльніца кніжна-літаратурнага фестывалю «Тру-скавецкі літфэст» Ганна Літвін і іншыя.

Адзначалася, што беларус-кая кніга Юрыя  Кур’яновіча  з’яві-лася значнай  падзеяй  у франка-знаўстве і несумненна будзе спры-яць узмацненню ўкраінска-бела-рускіх культурных сувязяў. Аўтар зрабіў вельмі вялікую і пачэсную справу. Дзякуючы яму,  гістарыч-ная асоба сына Івана Франко, які знаходзіўся ў цені бацькі, стане куды болей вядомай  не толькі для беларускай, але і для ўкраінскай грамадскасці. Як заўважала пля-менніца Пятра Іванавіча, вядомы мовазнавец і грамадская дзяячка Зяновія Франко, на якую Юры Ку-р’яновіч спасылаецца ў прадмове да сваёй кнігі, з  імем дзядзькі ўвяз-валіся перыпетыі падзей 20-х і 30-х гадоў, уз’яднанне 1939-га і таемная расправа, хоць, па афіцыйнай вер-сіі, ён загінуў ад фашысцкай бом-бы. Сцвярджаючы гэта, улады  за-баранялі згадваць яго імя нават у музеі бацькі, першым дырэктарам якога ён быў.

Удзельнікі прэзентацыі ад-нагалосна пагадзіліся з аўтарам кнігі, што на долю слыннага земля-ка  выпала шмат духоўных і мара-льных выпрабаванняў.  Яны былі павязаныя  з варункамі асабістага і грамадскага жыцця. Але ў скла-даных сацыяльна-палітычных аб-ставінах таленавіты навуковец-хі-мік, літаратар, адзін з першых укра-інскіх авіятараў ніколі не губляў нацыянальнай годнасці і веры ў высокае прызначэнне чалавека.

 

ПРЫСУТНЫЯ не маглі не звярнуць увагу на другую частку дасканалай працы, на тое, што яна  ўяўляе сабой вельмі глыбокае літа-ратуразнаўчае даследаванне. Аў-тар не проста ўпершыню поўна-сцю пераклаў на беларускую ўспаміны сына пра бацьку пад на-звай «Іван Франко зблізу», а змя-сціў дакладныя каментары да гэ-тага твора, якія налічваюць аж 104 зноскі. Ён падаў біяграфічныя звесткі амаль кожнай асобы, якую згадвае, патлумачыў гэаграфіч-ныя назвы, дыялектныя словы, для параўнання прывёў розныя заўвагі на пэўныя факты Пятра Франко і ўкраінскіх даследчыкаў. Ва Ук-раіне ўспаміны сына пра бацьку не тое, што не друкаваліся з такімі падрабязнымі каментарымі, яны ўвогуле друкаваліся без камен-тароў. Дарэчы, упершыню твор  Пятра Франко ў перакладзе Ю. Ку-р’яновіча з’явіўся ў «Літаратурнай Беларусі»  29 чэрвеня 2012 г.ода. Гэта было апавяданне «Руды па-цук» . Яно ўвайшло ў кнігу разам з творамі «Іван Франко зблізу» і «У Херсоне».

Упершыню першы пера-кладчык твораў П. Франко на бе-ларускую пазнаёміўся з Украінай напачатку 80-х, калі быў яшчэ школьнікам. На летніх вакацыях ён апынуўся разам з бацькамі на ад-пачынку ў курортным Моршыне. Тое, што тады ўразіла і запомні-лася, акрамя краявідных малюн-каў Прыкарпацця і Карпат, пісь-меннік і даследчык сцісла і ёміста называе сёння двума словамі — на-цыянальны каларыт. Ён увасаб-ляўся не толькі ў дойлідстве, на-родных вырабах, нацыянальных стравах, апранутай у вышыванкі моладзі, розных шыльдах і пла-катах па-ўкраінску, а перш за ўсё — у гучанні роднай мовы. Мясцовае насельніцтва натуральна, нязму-шана і, не саромеючыся, размаў-ляла на матчынай мове, што ў той час, як, зрэшты, і сёння, істотна ад-рознівала радзянскую Украіну ад савецкай Беларусі. Свая, родная гаворка, была чутна паўсюль: на вуліцы, у аўтобусе, краме, кавя-рні, аптэцы, у размове падлеткаў. Украінскае маўленне, нібы паве-тра, лунала над тутэйшай зямлёй, нягледзячы на розныя савецкія ідэалагічныя ўстаноўкі і тэорыі пра зліццё моў і нацый. І, мабыць, тады ўпершыню пэўная геагра-фічная прастора пачала разумец-ца  патрыёту роднай зямлі і яе мовы ў нацыянальным кантэксце. Змест украінскага нацыянальнага каларыту паступова асэнсоўваў-ся, па словах мастака, пасля новых летаванняў у Моршыне і навед-ванняў падчас гэтых адпачынкаў Львова, Стрыя, Даліны, Балехава і Чарнаўцоў.

Пазней былі два гады салда-цкай службы ў Палтаве, дзе ад-нойчы ў звальненні  Юры набыў сваю першую ўкраінскую кніжку — малафарматны томік «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі з ілюстрацыямі знакамітага мастака Васіля  Касі-яна. Пасталеўшы, будучы пісь-меннік адкрыў для сябе творчыя набыткі Івана Франко, Лесі Укра-інкі, Марка Чарамшыны і Параскі Плыткі-Горыцвіт — гуцульскай са-мабытнай пісьменніцы і зберага-льніцы народнай спадчыны з кар-пацкага сяла Крыварыўня на Іва-на-Франкоўшчыне, а таксама зна-кавы фільм Сяргея Параджанава «Цені забытых продкаў» паводле аповесці Міхася Кацюбінскага. Вось такім  быў  шлях творцы  да ўкраінскіх перакладаў, некалькі з якіх ён прэзентаваў у кнізе «Цві-туць сланечнікі», што пабачыла свет у 2013-м.  Застаецца шчыра парадавацца за Юрыя і падзяка-ваць яму за плённую працу ў га-ліне не толькі перакладу, але ўво-гуле ў нашай літаратуры, бо кніга, пра якую ішла гаворка, стала  трэ-цяй па ліку, якая выйшла ў бягу-чым годзе.

 Уладзімір Барысенка.

Фота Юрыя Кур’яновіча.

Злева направа: пярэдні рад — Багдан ЛАЗАРАК (укр. Богдан Лазорак; дырэктар дзяржаўнага гістарычна-культурнага запаведніка «Нагуевічы»), Юры КУР’ЯНОВІЧ, Міхайла ШАЛАТА (укр. Михайло Йосипович Шалата; перакладчык беларускай паэзіі, паэт і літаратуразнаўца, член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, прафесар кафедры ўкраінскай літаратуры і тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Драгабыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (ДДПУ) імя Івана Франко), Раман ПАСТУХ (укр. Роман Іванович Пастух; публіцыст, паэт, краязнавец, літаратуразнавец, член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны); задні рад — Ганна ЛІТВІН (укр. Анна Литвин; грамадская дзяячка, ідэйная натхняльніца кніжна-літаратурнага фестывалю «Трускавецкі літфэст»), Ігар РАЗЛУЦКІ (укр. Ігор Миколайович Розлуцький; дырэктар бібліятэкі ДДПУ імя І. Франко), Васіль ЗВАРЫЧ (укр. Василь Захарович Зварич, кандыдат філалагічных навук, дацэнт ДДПУ імя І. Франко), Леанід ТЫМАШЭНКА (укр. Леонід Володимирович Тимошенко; дэкан гістарычнага факультэта ДДПУ імя І. Франко, прафесар), Уладзімір ХАНАС (укр. Володимир Йосипович Ханас; намеснік галавы Драгабыцкай дзяржаўнай адміністрацыі), Міхайла ЗАДАРОЖНЫ (укр. Михайло Задорожний; дэпутат Львоўскай абласной рады, прадпрымальнік), Галіна САБАТ (укр. Галина Петрівна Сабат; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сусветнай літаратуры і славістыкі філалагічнага факультэта ДДПУ імя І. Франко).

 

Скарб народны, музычны, гуллівы        

Зберажом для нашчадкаў мы

Выйшаў насценны каляндар на 2020 год пад назвай «Грай, Валожынскі край».  Памер яго — 32см на 45см, колькасць лістоў — 6 ( на кожнай старонцы адпаведны месяц года) і 2 лісты тытульныя. Адзначаны дзяржаўныя святы і галоўныя святы ката-ліцкія і праваслаўныя.

Гэта першая спроба распачаць выданне такога кшталту на мясцовым ма-тэрыяле.

Каляндар прэзентуе беларускія на-родныя музычныя інструменты як добра вядомыя ўсім (скрыпка, гармонік, цым-балы, барабан …), так і менш вядомыя (ба-сэтля, жалейка, варган, сурма, акарына); змяшчае фотаздымкі музыкаў і калектываў Валожыншчыны, якія паспяхова карыс-таюцца або карысталіся гэтымі інструмен-тамі, а таксама  знаёміць з майстрамі па вырабе некаторых музычных інструментаў. Напрыклад, майстар па вырабе дуды, жа-лейкі, ліры Кашкурэвіч Тодар, майстар-кераміст, які адрадзіў традыцыю вырабу свістулек на Валожыншчыне, Раманоўскі Алег, заслужаны дзеяч культуры БССР Ляш-чынскі Іосіф, настаўнік па класе флейты і дуды Івянецкай музычнай школы Радзі-вілава Кацярына, музыка-віртуоз з в. Бабры Вішнеўскага с/с  Зянкевіч Яўген, інст-рументальная капэла сям’і Лямбовіч, на-родны гурт народнай песні «Сваякі», інст-рументальная капэла «Івянецкія музыкі», народны хор ветэранаў працы «Спяваю-чыя сэрцы»,  заслужаны аматарскі калек-тыў Рэспублікі Беларусь «Гасцінец» і інш.

Выкліча вясёлы настрой старонка на месяц красавік, дзе змешчана фота на-роднага гурта народнага гумару «Дубінскія фанабэры», якія выкарыстоўваюць у якасці музычных інструментаў розныя гаспа-дарскія прылады сялянскага ўжытку.

Наогул, усе старонкі календара вы-клікаюць замілаванне і  цёплыя пачуцці, бо аформлены яны з добрым мастацкім гус-там і высокаякасна надрукаваны. Змеш-чаныя на іх фотаздымкі зроблены на высо-кім прафесійным узроўні, кожны вобраз, праз які прэзентуецца пэўны музычны ін-струмент, адпавядае характару гэтага інст-румента.

Змешчана толькі тое, што добра вя-домае, дакладна праверанае, улічвалася наяўнасць фактычнага матэрыялу і тое, што звязана непасрэдна з народнымі інстру-ментамі. Ды і змясціць у календары ўвесь пласт такой культуры немагчыма.

Каляндар шматфункцыянальны:  прызначаецца для паўсядзённага кары-стання, мае пазнавальнае значэнне і эстэ-тычную накіраванасць. Ствараўся ён з лю-боўю і пашанай да народнай культуры, да роднай зямлі — Валожыншчыны,  і людзей, якія жывуць на ёй.

Поўніцца сэрца радасцю і гонарам за сваіх землякоў-прадзедаў, якія  пакінулі для нас  скарб,  народны, музычны, гуллівы, а сённяшнія музыкі зберагаюць гэты скарб і перадаюць наступнаму пакаленню.

 

Працавалі над календаром сябры Валожынскай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны.

Дзякуем за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі працы Грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны, аддзелу ідэалагічнай ра-боты культуры і па справах моладзі Вало-жынскага райвыканкама, работнікам куль-туры раёна.

Людвіка Таўгень,

старшыня Валожынскай

суполкі ТБМ.

 

Бажан, скрыпень, віхраслуп:

экалагічны каляндар ад «Будзьмы» ўжо ў продажы!

Новы каляндар з папу-лярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2020 год ад кам-паніі «Будзьма беларусамі!» з’явіўся ў продажы.

Кожны год кампанія імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым но-вым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме — экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна на-зываюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яск-равыя малюнкі ад мастачкі Да-шы Мандзік у апрацоўцы ды-зайнера Анатоля Лазара бу-дуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго года!

Нагадаем, што папуляр-ная серыя календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і за-патрабаваных беларускамоў-ных праектаў апошняга часу.

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2020 год ужо можна набыць у наступных крамах: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); «Мой мод-ны кут» (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333); Symbal.by (пр-т Машэ-рава, 18); «Цэнтральная кніга-рня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); Кнігі&кніжачкі» (пр-т Неза-лежнасці, 14); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75), а таксама ў іншых кнігарнях ААТ «Белкніга».

Пра новыя  пункты продажу ў ста-ліцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.

«Будзьма беларусамі!»

 

Навіны Германіі

У Германіі не будуць абмяжоўваць хуткасць на аўтабанах

Германія па-куль застаецца мекай для аматараў хуткасці: на мясцовых аўтаба-нах не будуць уводзіць абмежаванні хуткасці.

Прапанова ўве-сці ліміт 130 км/г унеслі ў нямецкі парламент «зялёныя», яны назвалі адсутнасць абмежаван-ня хуткасці на аўта-банах вар’яцтвам. «Зя-лёныя» лічаць, што без-лімітныя хуткасныя аў-табаны правакуюць ДТЗ і вядуць да пад-вышанага забрудж-вання атмасферы выкіднымі газамі, піша motor.ru. Аднак Бундэстаг прапанову не падтрымаў, а міністр транспарту Германіі заявіў, што ўвядзенне адзінага абмежа-вання хуткасці супярэчыць здароваму сэнсу. Цяпер у Германіі абмежаванні хут-касці ўстаноўлены прыкладна на трэці аўтабанаў, да таго ж часовыя абмежаванні могуць уводзіцца ў час дрэннага надвор’я або рамонту.

zviazda.by.

 Фота: livingnomads.com.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МІХАЛА АНДРЫЁЛІ

(14.11.1836-23.08.1893)

…Уцёкшы з царскае турмы на волю,

Жывеш спакойна ў Лондане й Парыжы.

І цёплы снег, які ляціць з таполяў,

Цябе вяртае ў Віленскую цішу,

У родны тлум, якія назаўсёды

З табою будуць, як да волі прага.

Твае карціны — залатыя соты,

Любоўю поўныя, крывёю сцяга,

Які лунаў у бітвах над сябрамі,

З якімі ты ішоў праз смерці вецер…

І ты вяртаешся дамоў, бо ў свеце

Мілей няма зямлі, дзе над палямі

Лятуць буслы і жаўрукі крыляюць.

Герояў на радзіме не вітаюць,

Іх у Сібір, нібы ў агонь, кідаюць.

І ты жывеш у высылцы, малюеш,

І ты свой лёс прымаеш без праклёну,

Душою ў Вільні, дзе б ні быў, начуеш

І застаешся рыцарам да скону…

22.25.07.2008 г.

 

БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ

(каля 1837- 1900)

Ты ў высылцы за кінутыя кветкі

Паўстанцу на яго апошні шлях

Глядзіш на свет з усмешкай вельмі рэдка,

Часцей за ўсё-праз слёзы на вачах,

Бо тут забыцца пра Шапэна, Ліста,

Пра Менск і Вільню, пра сваіх сяброў —

Нібыта ўсё, што ёсць, спаліць дачыста,

Каб праз хвіліну аднаўляць ізноў…

І помніш Вільню ты і Менск, вядома,

І мовы беларускай прыгажосць.

Праз дваццаць год ты вернешся дадому,

Не вернецца ніколі маладосць.

Ды не шкадуеш, што букет праз краты

Для інсургента кінуць ты змагла, —

Не хлопца прад табой вялі салдаты, —

Айчына нескароная ішла.

7.11.2008 г.

 

БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КОЛЫШКІ

(7.08.1837-9.06.1863)

 

Як знак невінаватасці — парваная вяроўка,

Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю.

І сонца над прыціхлай Вільняй

божаю кароўкай

З нябёсаў светлых,

як з крыла анёла, на зямлю

Перад табою падае і назаўжды знікае,

І ты вісіш, нібы звана невырваны язык.

І ўжо народ на пляцы —

як кулак, які сціскае

Твой сябар, у сабе, як бомбу,

затаіўшы крык.

І гэты крык з душы прарвецца

і разбудзіць Бога,

І мары светлыя ўсе збудуцца, і праз гады

Твая паўстанцкая

не зарасце быллём дарога

Да Беларусі вольнай,

нібы да жывой вады…

8.07.2011 г.

 

БАЛАДА ВОЛІ

КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

(2.02.1838-22.03.1864)

 

Беларусь — не царам маскоўскім,

Беларусь — не варшаўскім панам!

Алесь Дудар.

Што выбраць: волю ці няволю? —

Хутчэй для здрадніка пытанне.

У змагара ліхая доля,

Са смерцю вольнае каханне.

 

Чужынцам крыўская пагоня

Спакойна на дае ўладарыць,

Таму й пяюць хвалу кароне

І нішчаць вольныя штандары.

 

А хто чужы? Хто здрадзіў волі,

Сваю зямлю прадаў за словы.

А хто свае? Хто ў ратным полі

За Край паклаў свае галовы.

 

І хай разгромлена паўстанне,

І хай панішчаны штандары,

Але не можа быць пытання:

Каму Айчынаю ўладарыць?

1980-я гады.

 

БАЛАДА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

(9.03.1840-15.04.1900)

 

«Яснавяльможнай пані, напэўна, вядома, што яе высакароднаму сыну я абавязаны ўсёй сваёй будучыняй; мабыць і да сянняшняга дня я абіваў бы без усякай карысці віленскі брук, калі  б не ягоная шляхетная дапамога…»

З ліста Ф. Багушэвіча да А. Карловіч

ад 26 жніўня 1865 г., Нежын.

Лукішкі. Пляц. Натоўп маўчыць, чакае.

Пятля чарнее, як змяя, якая

З усходу прыпаўзла да нашай волі,

Каб мы не зналі лепшай светлай долі.

І ты ў натоўпе, быццам сэрца ў целе

Паўстанца, што яшчэ жывы, але

Надзею на змаганне ўжо ледзь цепле.

Жыццё, як снег на веснавым святле,

Знікае і слязой цячэ па твары,

І ўжо Кастусь, нібы ў звана язык,

Вісіць пад небам, дзе дымяцца хмары,

І ты ў натоўпе, як у горле крык,

Стаіш, не знаючы, як жыць у Вільні

Цяпер, калі натоўп маўчыць, чакае,

Калі пятля, нібы змяя жывая,

І Вільня ўся, нібыта склеп магільны,

З якога хочацца ўцячы, каб жыць,

Каб потым скрыпка з дудкай на крыжы

Заплакалі аб лепшай светлай долі…

Нічога ўжо не зменіцца ніколі

І ты па бруку віленскім брыдзеш,

Нібыта крыж  у Беларусь нясеш…

28.03.2005 г.

 

БАЛАДА ЦІТУСА ДАЛЕЎСКАГА

(13.05.1840-11.01.1864)

 

Не баішся нічога, і нават памерці

Не баішся — абрыдзелі цені-віжы,

І штодня ў тваім плача зажураным сэрцы

Родны край,

што распяты на чорным крыжы

Еўрапейскіх дарог між Масквой

і Варшавай,

Для якіх Беларусь — гэта проста прастор,

На якім растуць бульба, бярозы і травы,

А народ — гэта пыл, што без сонца і зор

Можа быць,

можа жыць і знікаць пад вятрамі,

Што на ўсходзе і захадзе вечна не спяць,

А век нашу зямлю засяваюць касцямі,

Каб народ наш з каленяў

не змог заўтра ўстаць…

 

Не баішся нічога, бо не адзінокі.

З Кастусём Каліноўскім да волі ідзеш,

І твой шлях, як у небе халодным аблокі,

Гэткі ж сумны, кароткі, нібыта капеж,

Што пад студзеньскім сонцам,

ажыўшы на хвілю,

Зноў заціх, растрывожыўшы сэрцы і сны.

Пад канвоем паўстанцы

прывезены ў Вільню,

І пастаўлены з імі і ты да сцяны,

Да сцяны беларускага плачу і гора.

І на снег упадзеш акрываўлены ты,

Ды ніколі не будзе пакорным прасторам

Родны край, для якога ты жыў, малады…

24.06.2011 г.

 

БАЛАДА АЛЬГЕРДА АБУХОВІЧА

(25.07.1840-10.08.1898)

Усё аддаў людзям і толькі кнігі

З сабой забраў, каб на кватэры жыць

У Слуцку, да пары да часу ціхім,

І памяці вуголле варушыць.

І апякацца дымнымі вятрамі

Шляхоў паўстанцкіх, па якіх і ты

Прайшоў, губляючы сяброў, з сябрамі,

Каб потым у Сібіры маладым

Сівець, не праклінаючы нікога

І не шкадуючы багаццяў тых,

Што ад бацькоў, бо тое, што ад Бога,

Жыве ў табе з крывёй дзядоў тваіх,

Якіх у Княстве і Еўропе зналі.

І пішаш ты пра родную зямлю,

Дзе парассыпаны, нібы каралі,

Азёры, ля якіх тваё «люблю»

Пад сонцам залацістымі пяскамі

У травах не губляецца сівых.

І вучыш ты дзяцей, каб заўтра самі

Яны маглі адрозніць ад чужых

Сваіх людзей, якім патрэбна воля

І кнігі, у якіх наш край жыве

І вырванай старонкаю ніколі

Яму не быць, не знікнуць у жарстве…

30.07.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

У Слоніме ўрачыста адкрылі бюст Міхала Казіміра Агінскага

У цэнтры Слоніма каля драматычнага тэатра 6 лістапада адбы-лося ўрачыстае адкрыццё бюста Міхала Казіміра Агінскага. Ва ўрачы-стасці прынялі ўдзел дзясяткі слонімцаў і кіраўніцтва райвыканкама. Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адкрыў мера-прыемства, адзначыўшы, што гетман Міхал Казімір Агінскі шмат зрабіў для эканамічна-культурнага развіцця горада Слоніма ў пазамінулым стагоддзі. І дзякуючы яго традыцыям, і сёння ў Слоніме дзейнічае дзяржаўны прафесійны тэатр. Генадзь Хоміч таксама падзякаваў аўтару бюста і мецэнату Уладзіміру Вількіцкаму за падарунак роднаму гораду. Перад адкрыццём бюста выступілі таксама кіраўнік грамадскага аб’яднання «Слонім. Канал. Агінскі» Іван Вадэйка, які распавёў пра лёс Агінскіх, а таксама аўтар праекту Уладзімір Вількіцкі.

Гэтыя слонімцы пад славуты паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага адкрылі бюст яго дзядзьку Міхалу Казіміру Агінскаму. Дарэчы, сёлета 1 верасня, побач праз вуліцу быў адкрыты ў Слоніме і помнік Льву Сапегу. Так што, турыстаў сёння ў Слоніме шчыра вітаюць і Леў Сапега, і Міхал Казімір Агінскі.

Барыс Баль,

 Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара

 

М і г о в а

(Працяг. Пачатак у № 4, № 5, № 6 за 2019 год.)

 

Кароткая гісторыя будаўніцтва памятнага знака акадэміку Яўхіму Карскаму

 

У жніўні 2016 года скідзель-скія сябры ТБМ запрасілі гара-дзенцаў ад Таварыства беларускай мовы на святкаванне 125-годдзя паэта Макара Касцевіча-Краўцова ў вёску Баброўня на рэчку Котра ў вельмі прыгожыя мясціны. Там мясцовыя актывісты ТБМ паста-вілі памятны знак беларускім паэ-там Макару Касцевічу і Міхасю Касцевічу-Галубку. Журналістка Тамара Мазур з газеты «Перпек-тыва» ўзяла ва ўдзельнікаў свят-кавання інтэрв’ю, дзе таксама давя-лося сказаць некалькі слоў, што беларусы пачынаюць вяртацца да сваіх каранёў, мовы і культуры, і выказаць жаданне паставіць у Мі-гова памятны знак акадэміку Я. Карскаму, з якім паэт Макар Кас-цевіч-Краўцоў быў на Усебела-рускім з’ездзе ў снежні 1917 года ў сталіцы Беларусі і апісаў тыя дра-матычныя падзеі. Са жніўня 2016 года і пачалася праца па зборы  ін-фармацыі пра неабходныя даку-менты для ўсталявання памятнага знака. Збіралі подпісы садаводаў разам са старшынём садовага та-варыства «Мігова» Віктарам Фран-цавічам Радзіваноўскім, потым са старшынём Абухаўскага сельска-га савета Смалеем Валерыем Ула-дзіміравічам праводзілі вясковы сход і абыходзілі дамы жыхароў Мігова для збору подпісаў,  пад-трымалі гэтую ідэю  адміністрацыя гімназіі № 1 у Гародні,  якая стала лепшай у Беларусі ў 2018 годзе і носіць ганаровае імя акадэміка Я. Карскага, дзе ёсць выдатны музей Я. Карскага, падтрымалі сябры Гарадзенскай абласной рады ГА Таварыства беларускай мовы і аддзела культуры Гарадзенскага райвыканкама.

Пазней, пасля наведванняў Міністэрства культуры і разгляду ліста Абухаўскага сельсавета Міні-стэртва культуры даслала неабход-ныя дакументы, дзе ўзгадніла вы-раб памятнай шыльды ў памяць аб Яўхіме Карскім і яе ўстаноўкі  на камені ў в. Мігова. Пасля атры-мання дазволу ў архітэктараў,  бы-ла абарона праекту перад Гара-дзенскай абласной мастацка-экс-пертнай радай і выпраўленне за-ўваг.

27 ліпеня 2017 года было ат-рымана рашэнне камісіі, якая  рэ-камендавала ўстаноўку памятна-га знака. На афармленне ўсіх па-пер пайшло каля аднаго года. Зда-ецца, і не шмат. Магчыма зрабіць і хутчэй. Праўда, шмат часу было згублена пазней — у чаканні фунда-тараў і будаўнікоў  праекту, з якімі папярэдне вусна дамовіліся. Сёння хочацца найперш узгадаць тых, хто ўсяляк дапамагаў і сказаць шчы-рае: “Дзякуй!”

Варта сказаць: “Вялікі дзя-куй” — старшыні мастацка-экспер-тнай камісіі Загідулінай Святлане, якая раіла што і як дарабіць у праек-це. Дзякуй таксама сябру камісіі галоўнаму архітэктару «Гродна-грамадзянпраект» Аляксандру За-харчуку, які таксама на валанцёр-скіх пачатках дапамог правільна зрабіць чарцяжы праекту і пад-трымаў разам з іншымі сябрамі камісіі праект цалкам.

Быў знойдзены галоўны фундатар праекту і будаўнічая фірма,  прывезены на фірму вялікі валун, знойдзены ў Гарадзенскай вобласці, але, як часта бывае, адда-дзены праект праляжаў у будаўні-чай фірме больш года, бо з боку галоўнага фундатара не былі пе-ралічаны сродкі. Каб усталяваць памятны знак трэба было знайсці ад 5 да 7 тысяч  долараў. На раху-нак у банку, які быў адкрыты, гро-шай ніхто не ахвяраваў. Верагод-на, не зрабілі мы добрай рэкламы. Збіраць грошы нелёгкая справа, і чакаць годы пакуль назбіраецца патрэбная сума не хацелася, таму вырашылі рабіць праект паэтапна і самастойна. Было нелёгка, але добрыя людзі і валанцёры заўсёды ў добрай справе знойдуцца. Кан-чатковы праект абышоўся значна танней (каля 700 долараў), чым у будаўнічай фірме, бо асноўныя будаўнічыя работы рабілі па-ва-ланцёрску, самастойна.

 

 

Пачатак будаўніцтва

 

Увесну, 4 красавіка 2019 го-да , дзякуючы кіраўніцтву СПК імя Ільі Сянько завезлі ў Мігова пяс-чана-гравійную сумесь. Першая праца была зроблена са старшы-нём садовага таварыства Вікта-рам Францавічам — выраўнялі на-сып для будаўнічай пляцоўкі.

Потым дамовіўся з  гара-дзенскімі сябрамі і яны знайшлі ў сваіх працоўных календарах пару дзён, прыехалі  і 27ліпеня 2019 года выкапалі траншэю ў выглядзе прамакутніка і залілі туды прыга-таваны бетон разам з валунамі.  Тут трэба ўзгадаць  найперш Віта-ля Карнелюка, Янку Курчэўскага, Сяргея Амельку, якія шчыра ад-гукнуліся дапамагчы зрабіць з валуноў і цэментнага раствору  п’едэстал для памятнага знака.

(Працяг у наст. нумары,)

 

Цікавы дакумент

Ад перакладчыка. Зараз гэтая беларуская кніга, выда-дзеная ў 1835 г., добра вядома беларускім даследчыкам. Арты-кул, які друкуецца ніжэй, рас-казвае, як яна была знойдзена.

 

Нядаўна нам з недалёкай ад Вільні правінцыі прыслалі цікавую рэч — старую кніжку, пра існаванне якой мы не ведалі і нават не дапу-скалі, што магла быць кніга такога зместу і накірунку, выдадзеная ві-ленскім біскупам у Вільні ў дру-карні дыяцэзіі з дзяржаўнага да-зволу. Гэта «Кароткі збор хрыс-ціянскай навукі для сялян рыма-каталіцкага веравызнання, якія размаўляюць на польска-рускай мове», Вільня ў дыяцэзіяльнай друкарні, 1835 г.1

Кніжачка мае памер 10 х 15 см і налічвае 24 старонкі, без во-кладкі але збрашуравана. Пра яе не ведалі Эстрэйхер (верагодна маецца на ўвазе Караль Эстрэйхер — Л.Л.), Курчэўскі, Карскі, Луц-кевіч, Гарэцкі.

На старонцы кніжкі № 2 чытаем: «1835 год, 5 чэрвеня ў Ві-льні. Гэты кароткі катэхізіс змя-шчае ў сябе цвярозую і карысную для простых людзей навуку. Пра-вячы біскуп Віленскай дыяцэзіі, кавалер ордэнаў, Андрэй Беня-дыкт Клангевіч» (гэты тэкст на-пісаны па-польску — Л. Л.) Пасля духоўнай праверкі дазвол для дру-ку падпісаны цэнзарам П. Кука-льнікам.

Далей (С. 3 — 15.) кніжка змяшчае сціслыя, выразныя і пра-вільна пададзеныя кароткія праў-ды хрысціянскай веры на бела-рускай мове, якая магла б прыса-ромець сваёй якасцю нават нека-торыя сучасныя органы беларус-кай прэсы. Пасля падмуркаў веры ідуць каталіцкія пацеры (С. 15 — 19.) пададзеныя па-польску. Такая па-лавінчатасць ёсць альбо саступкай ці данінай, зробленай на карысць паланізацыйным тэндэнцыям у дачыненні да беларусаў, ці про-стым наступствам таго, што тлу-мач не змог перакласці польскія пацеры на беларускую мову. На карысць апошняга кажа тая ака-лічнасць, што ўсе наступныя малі-твы (С. 19 — 24.) пададзены зноў па-беларуску — напрыклад акты веры, надзеі і любві (Сімвал веры — Л. Л.), ахвяраванне святой імшы і, на-рэшце, слынная песня «О мой Бо-жа! Веру Табе» 2.

Як бачым са зместу кніжкі, яна з’яўляецца важкім довадам таго, што яшчэ ў 40-я гг. XIX ст. у нас у Вільні ніхто не думаў аб фар-сіраваным, як сёння, спальшчэнні беларусаў праз касцёл, кары-стаючыся іх несвядомасцю. Ад-начасова кніжка з’яўляецца дока-зам высокай культуры біскупа Клангевіча і таго асяроддзя, якое разумела неабходнасць навучаць беларусаў на іх уласнай мове і зра-біла для гэтага практычныя захады.

Выпадковая знаходка гэтай кніжкі, на якой алоўкам напісана: «Ex libris sacerdiris Josephi Awi-zonis», можа быць кваліфікавана яе адкрыццё цалкам невядомага нам факта, пра тое, што сто гадоў таму, не ў далёкім Магілёве ці вы-сунутым на ўсход Менску, але тут, у Вільні, разумелі актуальнасць беларускай праблемы і памяталі якой мовай карыстаецца боль-шасць сялянскага люду (нягледзя-чы на веравызнанне) на тэрыторыі Віленскай і Гарадзенскай губер-няў. Да гэтага часу было вядома, што свае подпісы пад беларускімі катэхізісамі ставілі толькі каталіцкія магілёўскія іерархі (ў Пецярбур-гу), напрыклад, пралат Дзянісевіч вядомы сваёй сімпатыяй да бела-рускага народа. Зараз маем над-звычай каштоўны факт, што такі подпіс у 1835 г. паставіў пад бела-рускай кнігай віленскі біскуп-суф-раган і адміністратар дыяцэзіі (1828 — 1839), а потым віленскі біскуп (у 1839 — 1841) Клангевіч.  Як чалавек, народжаны ў Інфлянтах, ён мог добра ведаць, што толькі вельмі тонкі слой абшарнікаў і гараджан … пакрывае сабой асноўную ма-су беларускага ці летувіскага на-родаў. Як прафесар тэалагічнага факультэта, а потым кіраўнік семі-нарыі і шматгадовы радца дыя-цэзіі, Клангевіч, выдаючы белару-скі катэхізіс выказваў такім чынам сваё глыбокае перакананне, што касцёл не павінен дэнацыяналі-заваць народ, але браць пад апеку больш слабыя народы і бараніць ад больш моцнага народа.

Ці народ менш каштоўны за палявую траву, якую згодна з Евангеллем, не жадаў таптаць сва-імі нагамі Езус?

Ad. Soloduch (псеўданім кс. Уладзіслава Талочкі).

Ciekawy dokument // Preglаd Wilenski. № 26 — 27,

8 lipca 1922.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

1 «Krotkie zebranie nauki chrzescjanskiej dla wiesniakow mowiacych jezykiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego». Wilno. W drukarni dyecezalnej, 1835.

2 Гэта шырокавядомы беларускі грэка-каталіцкі гімн, магчыма і складальнікам кнігі быў уніяцкі святар. — Л. Л.

 

ДАРАГІ  НАШ  СКАРБ

Вось ужо ў 16 раз фесты-валь-конкурс «Напеў зямлі маёй» сабраў аматараў народнай твор-часці. На гэты фестываль, які тра-дыцыйна праводзіцца ў Мар’інай Горцы, як правіла, пасылаюцца найлепшыя калектывы раёнаў Меншчыны. Валожынскі раён прадстаўлялі калектывы Ракаў-скага ЦНТ: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Га-сцінец», узорны фальклорны  гурт «Вянок», гульнёва-забаўляльны гурт «Чыжыкі», мастацкім кіраўні-ком якіх з’яўляецца Лізавета Пят-роўская. Аўтарытэтнае журы на-чале з народным артыстам Бела-русі прафесарам Міхаілам Дры-неўскім Гран-пры прысудзіла ра-каўчанам, а галоўным прызам стаў новенькі мікрааўтобус.

Дарэчы заўважыць, ракаў-скія артысты ўжо 5-ты раз пры-маюць удзел у гэтым прыгожым фестывалі і заўсёды паспяхова: два Гран-пры, тры першыя месцы.  Дык чым жа на гэты раз парадавалі яны заўзятараў народнай твор-часці?

У аснову прадстаўлення была ўзята беларуская народная песня «Дуда», запісаная ад Соф’і Сымонаўны Зянько з вёскі Лоск  яе сынам. Сюжэт песні просты, з лёгкім гумарам: дудара напаткала бяда — паламалася дуда. Але ж добрыя людзі не пакінулі ў бядзе музыку — скінуліся яму па пірагу, той  пірагі прадаў, а за выручаныя грошы купіў новую дуду.

Трэба заўважыць, дуда — сакральны інструмент, які пера-носіць нас у глыбіню стагоддзяў і якому надавалася вялікая  пашана. Гэта адзін з найважнейшых му-зычных інструментаў, пры дапа-мозе якога нашы продкі наладж-валі кантакт з патаемнымі сіламі прыроды падчас абрадаў калян-дарна-земляробчага і сямейна — побытавага кола.

Дык вось гэтая гісторыя з дудой у жыцці вясковай грамады і адбывалася на імправізаваным кірмашы (сцэне), дзе кожны з 60-ці ўдзельнікаў выдатна спраўляўся са сваёй роллю. Дзеці танчылі і круціліся ля самавара, дзе атры-малі ласункі; блазен і мядзведзь адзін перад адным забаўлялі і дзя-цей і дарослых; былі тут і дзед з ба-бай, і пані, і жыд, і цыганка… Мо-ладзь па-заліхвацку танчыла, му-зыкі «рэзалі» на ўсе лады. А інст-рументы — колавая ліра, жалейка, скрыпка, басэтля, цымбалы ж зро-блены майстрам па ўзоры аўтэн-тычных інструментаў, на якіх іг-ралі музыкі ў мінулым. Занялі сваё пачэснае месца і традыцыйныя вырабы народных умельцаў:  івя-нецкая кераміка, маляваныя мес-тачковыя дываны, лазовыя кошыкі,  саламяныя капелюшы… — адным словам, усё, што можна было ўба-чыць на любым кірмашы. А над усім  — песня «Дуда», якую спя-валі па чарзе то дзеці, то моладзь, то старэйшыя, і з вуснаў кожнай групы спевакоў яна гучала па-рознаму, кожны надаваў свой сэнс той падзеі, пра якую гаварылася ў гэтым народным творы.

На першы погляд дзея, якая адбываецца на сцэне, — шоў у на-родным стылі. Але насамрэч, як прызналася сама аўтар пастаноўкі Лізавета Пятроўская, у паказе за-кладзена глыбокая думка, а ме-навіта: вёска — гэта вытокі нашага жыцця, дзе  фарміраваліся лепшыя якасці беларуса — шчодрасць і гас-ціннасць, працавітасць і гатоў-насць прыйсці на дапамогу, талент і кемлівасць, гумар і заліхвац-касць…, і  дарагі наш скарб — кла-сіка, і вусная народная творчасць — таксама адтуль.

Мне падумалася: больш бы такіх вось пастановак, якія цешаць вока яркім прадстаўленнем,  ула-годжваюць слых народнымі спе-вамі і аўтэнтычнай музыкай і пад-штурхоўваюць на роздум аб спра-двечным…

Застаецца толькі пажадаць калектывам і яе кіраўніку і надалей поспеху ў распрацоўцы новых ці-кавых канцэртных нумароў, якія так патрэбны ў наш тлумны і скла-даны час.

Людвіка Таўгень, старшыня Валожынскай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Полацкі гістарычна-культурны музей-запаведнік запрашае на канферэнцыю

21-22 лістапада 2019 года навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гістарычна-культурны музей-запаведнік» правядзе

V Міжнародную навуковую канферэнцыю: «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», прысвечаную 390-годдзю з дня народзінаў Сімяона Полацкага і 25-годдзю бібліятэкі Сімяона Полацкага.

Наш кар.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *