Навіны Германіі. Па Германіі пракаціліся пратэсты сялян

Нядзеля, Лістапад 10, 2019 0

Пратэстная хваля сялян накрыла многія гарады Германіі. Людзі незадаволены палітыкай улад у сферы сельскай гаспадаркі.

Як піша DW, урад прадставіў пакет мер, накіраваных на захаванне прыроды і абарону жывёл, у прыватнасці насякомых. Пратэстоўцы ж асцерагаюцца, што падобны крок ускладніць дзейнасць фермераў.

Найбуйная акцыя прайшла ў Боне. У ёй прынялі ўдзел ад васьмі да дзесяці тысяч сялян і каля дзвюх тысяч трактароў. Дзеянні фермераў выклікалі заторы на вуліцах, а таксама на пад’ездах да горада, паколькі фермеры з’ехаліся на трактарах дзвюмя калонамі працягласцю ў шэсць і дзесяць кіламетраў. У сталіцы пратэстоўцы на трактарах заблакавалі цэнтр. Акцыі таксама прайшлі ў Мюнхене, Вюрцбургу, Байройце, Эрфурце, Рэндсбургу, Гановеры, Ольденбургу, Штутгарце, Фрайбургу, Лейпцыгу, Герліцы.

Па словах міністра харчу і сельскай гаспадаркі ФРГ Юліі Клекнер, яна разумее занепакоенасць пратэстоўцаў, але падкрэсліла неабходнасць змен у сельскай гас-падарцы.

naviny.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *