Навіны Германіі. У Германіі не будуць абмяжоўваць хуткасць на аўтабанах

Аўторак, Лістапад 19, 2019 0

Германія пакуль застаецца мекай для аматараў хуткасці: на мясцовых аўтабанах не будуць уводзіць абмежаванні хуткасці.

Прапанова ўвесці ліміт 130 км/г унеслі ў нямецкі парламент «зялёныя», яны назвалі адсутнасць абмежавання хуткасці на аўтабанах вар’яцтвам. «Зялёныя» лічаць, што безлімітныя хуткасныя аўтабаны правакуюць ДТЗ і вядуць да падвышанага забруджвання атмасферы выкіднымі газамі, піша motor.ru. Аднак Бундэстаг прапанову не падтрымаў, а міністр транспарту Германіі заявіў, што ўвядзенне адзінага абмежавання хуткасці супярэчыць здароваму сэнсу. Цяпер у Германіі абмежаванні хуткасці ўстаноўлены прыкладна на трэці аўтабанаў, да таго ж часовыя абмежаванні могуць уводзіцца ў час дрэннага надвор’я або рамонту.

zviazda.by.

 Фота: livingnomads.com.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *