Каб не забыліся пра Чараўкі

Панядзелак, Снежань 2, 2019 0

Недалёка ад г. Ліды ў амаль зніклай вёсачцы Чараўкі адраджаецца жыццё высілкамі вядомага трэнера па боксу Аляксандра Іва-навіча Памахі.

Год таму назад, падчас беларускага свята Дзяды, Аляксандр Іванавіч прыбраў і прывёў у належны стан вясковыя могілкі, дзе разам з іншымі вяскоўцамі пахаваны і ягоныя бацькі.

У гэтым годзе таксама ў святочную пару Дзядоў, спадар Аляксандр усталяваў прыгожы каменны знак, які выканаў мастак Максім Рунец, пра тое, што тут ёсць жыццё, што тут жылі і будуць жыць людзі, покуль існуе памяць, павага, любоў і пашана да таго месца дзе бацькоўскі кут — родны кут. І хочацца верыць, што як ляжаць тут праз стагоддзі гэтаму каменю, так праз стагоддзі стаяць і вёсцы Чараўкі, што яна ніколі да канца не абязлюдзее, што выжыве.

Алег Лазоўскі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *