Лідскаму ТБМ — 30 гадоў

Аўторак, Снежань 31, 2019 0

У аўторак, 17 снежня, Лідскія арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны амаль на агульнабеларускім роўні адзначылі 30-годдзе дзейнасці ТБМ у Лідзе.

16 снежня 1989 года прайшоў устаноўчы сход Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ. Старшынём быў абраны Міхась Мельнік, які ўзначальваў арганізацыю з 1989 г. па 1995 г.

У 1995 годзе ўтворана Лідская (раённая) арганізацыя ТБМ, у якую ўвайшлі Лідская гарадская арганізацыя і суполкі Лідскага раёна. Паспяхова былі зарэгістраваны Бердаўская і Ёдкаўская суполкі. З 1995 г. па сённяшні дзень узначальвае Лідскую арганізацыю ТБМ Лявон Анацка.

У 1998 г. ізноў актывізавалі Лідскую гарадскую арганізацыю, узначаліла яе Лілея Сазанавец. А з 1999 г. і па цяперашні час  пераняў абавязкі старшыні Лідскай гарадской арганізацыі Станіслаў Суднік.

На Лідчыне дзейнічаюць чатыры зарэгістраваныя структуры ТБМ і каля дзясятка незарэгістраваных. Тым не менш, адлік Лідскае ТБМ вядзе ад 16 снежня 1989 года.

 

Юбілейная вечарына адбылася на сцэне Лідскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзве гадзіны гледачоў, якія завіталі на юбілейнае мерапрыемства, радавалі мясцовыя калектывы: знакамітая «Лідчанка» з Палаца культуры — прызёр конкурсу “Песні маёй краіны” , «Вербіца» — калектыў Лідскага музычнага каледжа, у складзе якога на сцэну выйшла і “Міс Лідчыны — 2019” Настасся Дамуць, украінскі народны гурт «Смірычка» і найлепшы фальклорны калектыў рэгіёна «Талер» Лідскага Дома рамёстваў. Песні, прысвечаныя роднай мове і Беларусі, спявалі Сяржук Чарняк, Уладзімір Хільмановіч, Алесь Мацкевіч. Найвыдатнейшы дэкламатар паэтычных твораў, сапраўдны артыст Алег Лазоўскі чытаў творы Багушэвіча і Купалы.

вербіцаксмірычкакталерклазоўскік

Ад ветэранаў Лідскага ТБМ слова мела Марыя Іосіфаўна Ганчар, першы адказны сакратар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ у тыя далёкія гады. Тады яна загадвала дзіцячым садком, які першым у Лідзе стаў цалкам беларускамоўным, а зараз кіруе лідскімі курсамі “Мова нанова”. Безумона, меў бы слова і Лявон Анацка, але ён у гэты час пад сімволікай ТБМ недзе ў Іспаніі бег чарговы супермарафон. Ад сучаснага кіраўніцтва Лідскага ТБМ прамаўляў Станіслаў Суднік.

Шчырыя словы ў адрас Лідскай  арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны казалі шматлікія госці: намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Лідскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Кенць, дырэктар Дзяржаўнай установы «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Вольга Ра-манаўна Троцкая, старшыня рэспубліканскай арганізацыі ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыгрын, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ Валерый Петрыкевіч, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ТБМ Зінаіда Цімошык, старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч.

зінакпетрыкевічкпяткевічк

Віталі лідскіх ТБМ-аўцаў таксама прадстаўніца Таварыства польскай культуры на Лідчыне Ганна Комінч і кіраўнік Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка.

дубатоўкакзалак

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы разгарнула перасоўную выставу ТБМ-аўскай тэматыкі, а Слонімская раённая арганізацыя ТБМ узнагародзіла ветэранаў Лідскага ТБМ юбілейнымі керамічнымі медалямі

Вялі імпрэзу бібліятэкар СШ № 11 г. Ліды Тамара Зенюкевіч і прадавец крамы “Віцебскія дываны” Алесь Юшкевіч, які толькі-толькі ўступіў у ТБМ і якому Алена Анісім прама на сцэне ўручыла пасведчанне сябра Таварыства.

аленак

Такім чынам пад 30-годдзем дзейнасці Лідскага ТБМ рыса падведзена. Наперадзе наступныя гады і дзесяцігоддзі.

Барыс Баль,

Яраслаў Грынкевіч.

Фота Сяргея Чарняка і

Сяргея Чыгрына.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *