ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ

Аўторак, Снежань 31, 2019 0

18 снежня 2019 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі «Людзі зямлі Гарадзенскай», прымеркаваныя да Года малой радзімы.

 

Лідчына — наша малая Радзіма, край багатай гісторыі і культуры, самабытных песень і народных абрадаў. Сёння Лідскі раён — рэгіён, які гарманічна спалучае традыцыі і сучаснасць.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы 18 снежня адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі «Людзі зямлі Гродзенскай», прысвечаныя да Года малой радзімы. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала актывізацыя масавай работы бібліятэк па краязнаўстве, а сярод асноўных задач: выхаванне любові да сваёй малой радзімы — вёскі, горада, раёна; папулярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў; захаванне гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў.

Гэты год, як і папярэдні — Год малой радзімы — вельмі важны для нашай сучаснасці, бо ён дае магчымасць кожнаму зразумець для сябе, што ёсць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. Рана ці позна, усе таленавітыя людзі заўсёды звярталіся ў сваёй творчасці да тэмы малой радзімы, яны дапамагаюць усім ацаніць, убачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю.

У праграму літаратурна-музычных зазімак былі ўключаны выступленні пісьменнікаў, літаратурна-музычныя нумары. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты».

Да ўвагі слухачоў свае творы прадставілі І. Маркевіч (верш «Зазімкі»), І. Сліўко (верш «Бацькоўская хата»), Т. Чарнаўс (твор «Дарога ў вёску Рылаўцы»), С. Белагаловая (вершы «Мой родны куточак», «Абяздоленая бярозка»), У. Янцэвіч (серыя вершаў да паштовак «Пра Ліду»), А. Мацулевіч (верш «Бронзавы Гедымін»), У. Дронаў (верш «Помнік на дарозе»), Т. Сямёнава (верш «Дажынкі»), В. Мацулевіч (верш «Успамін пра свята»), А. Юшко (замалёўка «Зіма»). З музычным нумарам перад гасцямі выступіла Л. Краснадубская з песняй «Журавы».

тадзіккмаркевічкірэнак

Знаёмства з творамі пісьменнікаў прылучыла прысутных да маральнага і эстэтычнага багацця беларускай літаратуры, пазнаёміла з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхавала павагу да іх, дапамагло фармаванню пачуцця патрыятызму.

Наш кар.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *