НАША СЛОВА № 47 (1458), 20 лістапада 2019 г.

Панядзелак, Снежань 2, 2019 0

22 лістапада — перапахаванне паўстанцаў 1863 года ў Вільні

Вільня 22 лістапада

Як стала вядома, афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапаха-ванні паўстанцаў 1863 года ў Вільні ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 18 лістапада перадало літоўскім калегам вынікі экспертызы матэрыялаў з меркаванага паха-вання Віктара Каліноўскага. Вынікі экспертызы МЗС Беларусі апуб-лікавала ў сваім фэйсбуку.

Меркаваныя парэшткі Віктара Каліноўскага літоўскаму боку не перадаваліся, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, які кантактуе ад імя Беларусі з Дзяржаўнай камісіяй у справе перапахавання, абнародаваў сцэнар жалобных імпрэзаў у Вільні на 22-24 лістапада.

22 лістапада, пятніца (асноўны дзень)

8:30-8:40. Труны з паўстанцамі ўрачыста перанясуць з двара Палаца ўладароў ВКЛ у Кафедральны касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава.

9:00-11:30. Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні, уваход вольны.

12:00. Пачатак жалобнай імшы ў Кафедральным касцёле (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць вялікія экраны). Плануецца выступ прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

13:20. Пачатак развітальнай працэсіі ад сабора да могілак Росы. Парэшткі лідараў паўстання Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, астатніх — на катафалках.

14:00. Цырымонія пахавання парэшткаў паўстанцаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы. Плануецца выступ прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

20:00. Канцэрт гурта «Dzieciuki» з Гародні («Legendos Klubas». Kalvariju, g. 85). Уваход — 5 еўра.

 

23 лістапада, субота

11:00. Грэка-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Базыльянскіх мурах (Свята-Траецкая грэка-каталіцкая царква, Ausros Vartu, g. 7B).

13:00. Сустрэча грамадcкасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі.

16:00. «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем, пры-свечаны паўстанню 1863-1864 гадоў.

18:00. «Паўстанцкі ланцуг». Жалобнае грамадcкае шэсце са знічамі ад Вострай Брамы да могілак Росы.

 

24 лістапада, нядзеля

12:00. Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея на Зарэччы (Uzupio, g. 17).

14:00-16:00. Пасля набажэнства бясплатныя па-знавальныя вандроўкі па бе-ларускіх мясцінах Вільні. Су-стрэча каля касцёла Святога Барталамея.

Радыё Свабода.

Зямлю з чатырох паўстанцкіх магіл Лідчыны павязуць у Вільню

Грамадскія актывісты з Ліды і Бярозаўкі наведалі ў памя-тныя дні першых дзён лістапада месцы пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года і дзеячаў бе-ларускіх патрыятычных арганіза-цый. Сярод іншага яны запалілі знічы на магілах удзельнікаў паў-стання Валерыі Цехановіч і ксендза Адама Фалькоўскага ў Лідзе, а так-сама на месцы баёў і пахавання невядомых паўстанцаў у фальвар-ках Стрэліца і Шчытнікі ля вёсак Голдава і Малое Ольжава ў Лід-скім раёне. Наведалі магілу Міні-стра БНР генерала Кіпрыяна Канд-ратовіча ў Воранаве, а таксама ма-гілы Юльяна Саковіча і яго папле-чнікаў па Беларускай незалеж-ніцкай партыі ў Лідзе. Важнасць ушанавання памяці герояў Бела-русі ў гэтыя дні патлумачыў адзін з удзельнікаў памятнай акцыі Ві-тольд Ашурак:

— Вяртанне беларускіх ге-рояў, вяртанне памяці пра іх, вя-ртанне ім належнага ганаровага месца ў нашым жыцці — гэта наша задача. І ў такія вось дні, калі ўсе шануюць памяць, мы не забыва-емся на гэта, мы гаворым, мы прыводзім гэтых герояў у пры-клад, мы арыентуемся на іх: на іх дзейнасць, на іх самаахвярнасць.

Акрамя іншага, актывісты ўзялі па жмені зямлі з месцаў па-хавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года на Лідчыне, каб далу-чыць яе ў Вільні 22 лістапада да могілкаў Росы, побач з кіраўнікамі паўстання.

Для Лідчыны паўстанне 1863 года мае выключную важ-насць. Гэта там недзе не ўсё адна-значна. Тут, на Лідчыне, адназнач-на ўсё: вось мы, вось нашыя прод-кі, якія палеглі ў баях за волю і не-залежнасць, а вось яны — тыя, хто прыгнятаў, нішчыў і забіваў. І калі нас вучаць адпускаць віны, то ні-хто не вучыць забыць хоць нешта.

Беларускае Радыё Рацыя.

Справаздача Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ за 2019 год

 

Ад пачатку года праводзілі работу па агітацыі за беларускую мову падчас перапісу насельніцтва. У жніўні і верасні 2019 года правялі інтэрв’ю праз СМІ.

На працягу года — падпіска на “Наша слова”.

Сябар абласной рады А. Крой правёў працу за перайменаванне вуліцаў у садовым таварыстве Мігова ў гонар князя Комата і Яўхіма Карскага. У верасні — кастрычніку створаны і адкрыты памятны знак у гонар акадэміка Яўхіма Карскага ў вёсцы Мігова.

Прапановы аказання метадычнай дапамогі аддзелу адукацыі гар-выканкама і аблвыканкама ў папулярызацыі і пашырэнні беларускай мовы былі адкінутыя.

У 2019 годзе дзейнічаюць тры групы з беларускай мовай выха-вання ў дзіцячых садках 45, 65 і 83.

Зрабілі, дзякуючы фундатарам, якім падзякавалі адмысловымі знакамі пашаны, падарункі для дашкольнікаў садкоў 45 і 65. Таксама правялі ёлкі з калядоўшчыкамі 27.12.2018 — д/с 65, 09.01.2019 — д/с 45. А таксама павіншавалі пачатковыя класы з беларускай мовай навучання ў СШ 34 — 21.12.2018 г., у СШ 32 — 18.12.2018 г.

7 лютага 2019 г. сіламі абласной арганізацыі (Віталь Карнялюк, Віктар Парфёненка, Таццяна Савянкова) узнагароджаны пераможцы абласной алімпіяды па беларускай мове сярод 29 навучэнцаў школаў і гімназій у Скідзелі, а таксама перададзены падшыўкі «Нашага слова» класным кіраўнікам.

10 лютага з нагоды 25-годдзя з дня смерці сябра БНФ, дэпутата Гарадзенскай рады Антона Сцяпуры сябры ТБМ, яго калегі адведалі яго магілу.

21 лютага, у 18-00 агульнанацыянальная дыктоўка ў Дзень роднай мовы. Тэкст В. Варанец «Сустрэча» — прысутнічала больш за 100 чалавек з Гародні і раёна. Чытаў сябар абласной рады Іван Буднік.

Увесну (красавік — травень) прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах будучых першакласнікаў у СШ 32, 34, 33, 31, 26, 27, 28.

Агулам у Гародні 120 сем’яў зрабілі выбар на карысць беларус-кай мовы, аддаўшы вучыцца сваіх дзяцей у СШ 32 і 34, гімназіі 7 і 10 і ў беларускія групы д/с 45, 65 і 83.

13 траўня сябры ТБМ правялі Талаку па высечцы зараснікаў на старых каталіцкіх (Бернардынскіх) могілках.

16 траўня прайшла чарговая абласная Рада ТБМ, дзе было пры-нята рашэнне накіраваць Алеся Кроя на кангрэс няўрадавых арга-нізацый.

25 ліпеня В. Парфёненка наведаў дырэктара заапарка Алега Жда-нкіна па тэме «Беларуская мова ва ўстанове (на інфармацыйных стэн-дах)”. Па выніку сустрэчы дырэктар абяцаў выстаўляць беларускія стэ-нды па ходзе аднаўлення антуражу.

6 жніўня — сустрэча з Аляксандрам Вярсоцкім, старшынём галоў-нага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама. На сустрэчы быў  Віктар Парфёненка:

Праблемная тэма № 1: русіфікацыя вонкавага афармлення Сло-німа напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку. Вынікам стала перапісванне мастакамі графічнага малюнка з выявай тэатра Агінскага з дабаўленнем беларускай мовы ў Слоніме. Свята прайшло 1 верасня — абласная арганізацыя ТБМ арганізавала экскурсію на свята, дзе апрача Слоніма ( адкрыццё помніка Льву Сапегу, наведалі Ружанскі палац, Косаўскі палац і музей Тадэвуша Касцюшкі, Зэльву.

Праблемная тэма № 2: правядзенне свята мовы і паэзіі ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна, ініцыятар старшыня Дзятлаўскай суполкі ТБМ Валеры Петрыкевіч. Вынік: станоўчае развязанне праблемы (бяс-платнае мерапрыемства з удзелам мясцовай бібліятэкі і Дзятлаўскага райвыканкама). Свята прайшло 8 жніўня 2019 года. Ушанаваны на свяце: заходнебеларускія паэты Пятрусь Граніт, Васіль Струмень і Герасім Прамень. Выступалі ля памятнага каменя ў Зачэпічах сябры ТБМ Стані-слаў Суднік, Уладзімір Хільмановіч, Валер Петрыкевіч, Ала Петруш-кевіч, Сяргей Чарняк.

7 верасня — экскурсія для дзяцей па-беларуску. Правяла Кацярына Галота (сябра Гарадзенскай гарадской рады ТБМ), арганізацыйная праца Наталлі Карповіч.

1 лістапада — сустрэча прадстаўнікоў універсітэта імя Ніла Гіле-віча з гарадзенцамі, прэзентацыя вопыту дацкай сістэмы вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства прайшло на арт-пляцоўцы «Цэнтр гарад-скога жыцця».

2 лістапада на Дзяды — адведванне сябрамі ТБМ сумесна з Універ-сітэтам залатога веку могілак «Сакрэт», дзе ўсклалі кветкі і запалілі зні-чы на месцах спачыну славутых беларусаў Гародні.

9 лістапада сябры ТБМ сумесна з грэка-каталіцкай парафіяй ажыццявілі пілігрымку ў мястэчка Баруны, месца, дзе пачаў сваю місій-ную працу айцец Ян Матусевіч, святар, які ўслед за Уладзіславам Чар-няўскім прыняў у набажэнствах беларускую мову і быў адным з аднаў-ляльнікаў беларускай, паводле мовы, царквы.

На працягу года абласная арганізацыя накіроўвала пісьмовыя звароты ў розныя ўстановы, якія прынцыпова ігнаруюць ужыванне ў камерцыйных мэтах беларускую мову: Івейскі аўтавакзал — 14.09, Ваўка-выскія малаказавод і мясакамбінат — 17.09. З Іўя (Лідская аўтакалона) адказ прыйшоў. У Ваўкавыску праігнаравалі, парушыўшы заканадаў-ства.

Па ініцыятыве сябра ТБМ Яўгена Дудкіна зараз на этапе ства-рэння «Гістарычны клуб імя Адама Станкевіча» пры абласной арга-нізацыі ТБМ.

Складзена 11 лістапада 2019 г.

Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка.

Берасцейская Біблія — у цэнтры ўвагі навуковай супольнасці

Фінальным мерапрыемствам, якое падсумавала цыкл сустрэч, пры-свечаных Берасцейскай Бібліі, стаў “круглы стол” у Нацыянальнай біблі-ятэцы, які адбыўся 14 лістапада. Ён аб’яднаў экспертаў з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН імя Я. Ко-ласа, БДУКіМ, БДУ, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Нацыянальнага мастацкага музея і быў надзвычай змястоўным. У падзеі ўзялі ўдзел Аляксандр Суша, Людміла Іванова, Ігар Клімаў, Аляксандр Сцефановіч, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Юры Лаўрык, Ларыса Доўнар і іншыя кні-газнаўцы, філолагі, бібліятэкары. У абмяркаванні ўдзельнічалі пастары Алег Габрусевіч і Антоні Бокун.

У выступленнях навукоўцаў прагучалі цікавыя факты з гісторыі стварэння берасцейскіх друкарняў ХVI cтагоддзя, з гісторыі перакладу Бібліі, інфармацыя пра асобнікі, якія захаваліся.

— Берасцейскую Біблію назы-ваюць яшчэ Радзівілаўскай, ці Пін-чаўскай, — паведаміла вядучы наву-ковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Людміла Сяр-гееўна Іванова. — У 1557 годзе сінод малапольскіх рэфарматарскіх збораў абраў камісію па перакладзе ўсяго Святога Пісьма. Цэнтрам перакладу быў абраны горад Пінчаў, у якім іс-навала гімназія пад кіраўніцтвам Рыгора Оршака. Былі выкарыстаны пераклады са старажытна-яўрэйскай, грэчаскай і французскай моваў. У перакладах удзельнічалі Рыгор Ор-шак, П’ер Статорыўс, Жан Тэнаўдус, Анджэй Тшацецкі, Францыск Стан-кар, Якуб Любэльчык, Сымон Зак, на розных этапах далучыліся іншыя тэолагі і перакладчыкі з Італіі і Гер-маніі. М. Радзівіл Чорны ўзяў справу ў свае рукі і ўклаў каля 10000 злотых у выданне Берасцейскай Бібліі. Кніга была прызначана для распаўсюду ў ВКЛ і ў Польшчы. Яна вельмі ша-навалася ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Мікалай Радзівіл Чорны быў зацікаўлены, каб пра кнігу ведалі ў свеце. Яна была падаравана знакамі-тым асобам у Еўропе, Альбрэхту і бу-дучаму імператару Максіміліану, прысвечана Жыгімонту II Аўгусту. Асобнікі кнігі ў скураных пераплётах знаходзіліся ў Ашмянскім, Слуцкім, Капыльскім і Койданаўскім зборах. Пазней пераклад Новага Запавета з Берасцейскай Бібліі быў выкарыста-ны для 12-моўнай Бібліі Паліглоты.

— У перакладах Берасцейскай Бібліі бралі ўдзел франкафоны, прад-стаўнікі Францыі і Швейцарыі,- па-ведаміў кандыдат філалагічных на-вук, дацэнт БДУКіМ  Ігар Клімаў. — Гэта былі франкамоўныя кальвіністы. Прадстаўнікі Жана Кальвіна былі запрошаны ў школу ў Пінчаў, дзе яны выкладалі грэчаскую і старажытна-яўрэйскую мовы. Сярод грона вы-кладчыкаў з 17 чалавек, 7 былі фран-кафонамі. Большую частку пераклад-чыкаў складалі польскамоўныя пра-тэстанты.

 

Даследчыкі прыйшлі да вы-сновы, што праца над стварэннем арыгінала Берасцейскай Бібліі аб’яд-нала лепшыя інтэлектуальныя сілы Еўропы.

Ужо ў ХХI cтагоддзі пера-выданнем гэтага кніжнага шэдэўра  займаліся прадстаўнікі розных краін: польскія і амерыканскія, нямецкія даследчыкі. І ўрэшце ўнікальны твор, факсімільна перавыдадзены на бела-рускай зямлі, прыцягнуў увагу на-вуковай супольнасці на Беларусі.

Прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагіч-нага факультэта БДУ Жанна Вацла-ваўна Некрашэвіч-Кароткая распа-вяла пра факсімільнае перавыданне Берасцейскай Бібліі, якое выканалі ў 2001 годзе Ірэна Квілецкая (Польш-ча) і Дэвід Фрык (ЗША).

Загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Аляксандр Віктаравіч Стэфановіч паведаміў пра ўнікальны асобнік, які захоўваецца ў бібліятэцы, дзе ён працуе.

— У 1975 годзе, на пяцідзеся-цігоддзе Цэнтральнай навуковай біб-ліятэкі імя  Я. Коласа, бібліятэка імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі на-вук, з якой мы супрацоўнічаем, пада-равала нам асобнік Берасцейскай Бібліі. У ім не хапала 40 лістоў з пача-тку кнігі і 30 лістоў у канцы. Мы гана-рымся, што ў нас ёсць гэты асобнік, мы прапагандавалі яго ў свой час.

У 2013 годзе, да 450-годдзя Берасцейскай Бібліі мы зрабілі элек-тронную копію каштоўнага выдання, адсканавалі старонкі, якіх у нас не хапала, вывесілі электронную копію на сайце і бясплатна раздалі дыскі студэнтам, якія  працягваюць выву-чаць Берасцейскую Біблію.

 

Кандыдат педагагічных навук Ларыса Іосіфаўна Доўнар падкрэс-ліла, што Берасцейская Біблія нале-жыць да кніжнай спадчыны Беларусі і цяпер шануецца належным чынам.

Пастар пратэстанцкай цар-квы «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун выказаў думку, што такія мерапры-емствы неабходны, каб вернікі розных канфесій пазнаёміліся з глыбокімі навуковымі даследваннямі, якія вя-дуць гісторыкі, філолагі, бібліёграфы. Імёны перакладчыкаў, якія захаваліся, сведчаць, што памяць пра тых, хто ру-піўся пра Святое Пісьмо, застаецца на сотні гадоў.

 

Бліскучы ланцуг культурных падзей, звязаных з Берасцейскай Біб-ліяй, які арганізаваў спадар Алесь Суша, дапамог усвядоміць духоўную і культурную каштоўнасць кніжнага помніка і ролю, якая належала Бібліі  ў старажытнай беларускай дзяржаве.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Гарадзенцу Віталю Карнелюку — 50!

Народжанаму ў Ленінградзе з берасцейскімі дзедаўскімі каранямі, а сёння ўжо гарадзенцу,   гісторыку і краязнаўцу, дацэнту факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, сябру абласной Рады ТБМ  Віталю Карнелюку 15 лістапада, напрыкан-цы залатой восені, споўнілася пяць-дзясят гадоў…

…Напачатку 90-х Віталь  прыйшоў  студэнтам на практыку ў школу-гімназію № 30, дзе адбылося нашае знаёмства, а потым і сяброўст-ва, а пасля заканчэння ўніверсітэта там жа Віталь пачаў працаваць гісто-рыкам. Цікаўнасць да гісторыі, мето-дыкі выкладання, краязнаўства, інава-цыйныя педагагічныя практыкі па-шыралі прафесійны і агульны круга-агляд маладога настаўніка. Сёння  школа-гімназія № 30 называецца гімназія №1 імя Яўхіма Карскага і  па паказчыках Міністэрства адукацыі стала лепшай сярэдняй навучальнай установай Беларусі за 2018 год. Той першы педагагічны калектыў сфар-маваны на конкурснай аснове, і ён, па-стаянна павышаючы свае кваліфіка-цыйныя веды, стаў моцным ядром для будучага адукацыйнага працэсу. Пе-раможцы дзясяткаў алімпіяд па шмат-лікіх прадметах і проста выпускнікі з шырокім кругаглядам — вынік працы педагогаў. Настаўнікі гісторыі з гім-назіі  не толькі выйгравалі са сваімі вучнямі розныя алімпіяды, але змаглі перадаць сваю любоў да краязнаўства і гісторыі   дзясяткам вучняў. У гэтым  і велізарная заслуга Віталя Карне-люка, як добрага і гуманнага настаў-ніка і навукоўца, які ўзважана і пра-думана падыходзіць да  папулярыза-цыі гісторыі і культуры, пастаянна знаходзіцца  ў краязнаўчым пошуку з дзецьмі, не парывае сувязяў з гім-назіяй нават сёння. Працуючы ў Га-радзенскім універсітэце, ён мае нека-лькі гадзін у гімназіі, праводзіць кра-язнаўчыя заняткі, курыруе створаны іншымі настаўнікамі і вучнямі, а потым рэканструяваны з яго непасрэдным удзелам і кіраўніцтвам музей Я. Кар-скага. Завадатар шматлікіх ініцыятыў для дзяцей пры школьным музеі і харавым класе. Школьны музей  па-стаянна папаўняецца новымі экспа-натамі, якія знаходзіць і купляе  апан-таны гэтай справай Віталь. Вядзе перапіску з нашчадкамі Яўхіма Кар-скага ў Санкт-Пецербурзе і ў далёкай Сібіры.

Літаральна на днях з Сібіры атрымаў пасылку ад радні вучонага- арыгінальныя здымкі сям’і, родных  і самога акадэміка Яўхіма Карскага і падарунак ад праўнука Аляксандра Карскага  з Санкт-Пецербурга — двух-томнік пра біяграфію і навуковыя да-следаванні  акадэміка Яўхіма Карскага, які нарэшце выйшаў у Беларусі ты-ражом у 1000 асобнікаў. Там шмат но-вых і цікавых  звестак, атрыманых з розных крыніц і ад даследчыкаў, але найперш ад самога праўнука. Праўда,  засталіся і нявысветленыя старонкі пра бацькоў Яўхіма Карскага…

Цікаўнасць і павага да роднай мовы, гісторыі  і культуры пачалася ў Віталя напрыканцы 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя, калі пачалося новае культурнае беларускае адраджэнне. Матуля спадара Віталя выкладала па-беларуску ў пачатковай школе. Тата — вайсковы медык, таму давялося сям’і трохі павандраваць, але сям’ю цяг-нула на радзіму. Малодшы брат па-йшоў бацькоўскім шляхам, а спадар Віталь матчынай дарогай. Віталь быў чалавек начытаны і моцна любіў кнігі, таму пасля першага знаёмства, асвет-ніцтва стала агульнай справай. Тыся-чы кніг па гісторыі і культуры,  края-знаўству, найперш Беларусі разам прывозілі ў сумках і чыталі, право-дзілі кніжныя выставы новых кніг у навучальных установах у Гародні. Запатрабаванасць у іх была невера-годная. Дырэктары гарадзенскіх кніжных крамаў прыслухоўваліся да нашых рэкамендацый па закупках  літаратуры. Каля дзясятка  настаўні-каў нашай навучальнай установы па рознаму ўключыліся  ў беларускі ку-льтурны працэс. Пачыналі з сябе. Ха-дзілі на курсы беларускай мовы, вы-пісвалі дзясяткі газет і часопісаў, каб вучыцца на мове лепш размаўляць. Потым пайшлі ініцыятывы. На пед-савеце настаўніцкага калектыва боль-шасць людзей прагаласавала за на-данне імя школе-гімназіі нашага земляка з-пад Гародні Яўхіма Кар-скага (у канкурэнцыі з Пятром Ма-шэравым). Тут мы атрымалі першую перамогу, бо імя вучонага да сёння не ўшанавана належным чынам на Га-радзеншчыне. На жаль, у першыя га-ды незалежнасці (1992 г.) быў зачы-нены ўладамі створаны Апанасам Цыхуном  школьны музей на радзіме Яўхіма Карскага ў Лашы, пасля за-крыцця беларускай малакамплетнай школы.  Але, пры падтрымцы адміні-страцыі школы-гімназіі № 30 (гімназія № 1)  і  Апанаса Цыхуна ў 1995годзе быў  адкрыты  новы  музей  Я. Карс-кага ў гімназіі, якая ўзяла сабе імя акадэміка.

Была ўведзена новая трады-цыя — штогод лепшыя вучні гімназіі № 1 на тэматычнай дэкаце Я. Карскага  ўзнагароджваліся грашовымі пада-рункамі. Шчырая праца настаўнікаў і спрыяльная чалавечая атмасфера ў навучальнай установе садзейнічалі па-ступовай папулярызацыі беларуш-чыны. Ішла падрыхтоўка настаўнікамі гімназіі школьных экскурсаводаў па музеі, якія праводзяць на роднай мове экскурсіі для гасцей і ўсіх ахвочых. У рамках сустрэчы са знакамітымі асобамі навучальную ўстанову наве-далі дзясяткі вядомых вучоных, па-этаў, пісьменнікаў, скульптараў, ма-стакоў з Беларусі і замежжа. Наш-чадкі  акадэміка Карскага, міністры  адукацыі і кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, замежныя дэлегацыі — усе госці зафіксаваны ў музейнай кнізе ганаровых гасцей. Некаторыя мастакі, кавалі, паэты і пісьменнікі падаравалі свае працы і кнігі музею. У гэтым так-сама велізарная заслуга куратара музея спадара Віталя. Дзясяткі роз-ных культурных мерапрыемстваў па папулярызацыі мовы, гісторыі, павагі да сваёй зямлі і навакольнага ася-роддзя праводзяцца ў гімназіі, ня-гледзячы на іншую агульную атма-сферу пасля 1995 года. Сёння адным з важных накірункаў дзейнасці Віталя Рыгоравіча стала арганізацыя і правя-дзенне рэгіянальнай  навукова-прак-тычнай канферэнцыі па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства  «Рум-лёўскія чытанні», куды збіраюцца дзясяткі вядомых навукоўцаў і да-следчыкаў гісторыі і прыроды, а па-сля выдаюцца зборнікі матэрыялаў удзельнікаў канферэнцыі.

 

Спадар Віталь праводзіць таксама для дзяцей Гарадзеншчыны і не толькі, навукова-практычную кан-ферэнцыю «Край Гарадзенскі», куды адбіраюцца дзясяткі лепшых працаў для ўдзелу дзяцей у гэтай канферэн-цыі, якая звычайна праходзіць у гім-назіі № 1 імя Я. Карскага і збірае пару соцень чалавек. Прымае Віталь ак-тыўны ўдзел са сваім краязнаўчым гуртком у іншых агульнагарадскіх мерапрыемствах і часта займае там з дзецьмі прызавыя месцы. У 2010 годзе быў новы працяг па папуля-рызацыі імя Я. Карскага і мясцін на Гарадзеншчыне, дзе бываў і якія даследаваў акадэмік у турпраекце для дзяцей і дарослых «Прынёманскімі шляхамі акадэміка Яўхіма Карскага». Музеем сумесна з абласным ТБМ былі выдадзены вялікія каляровыя плакаты турмаршруту. Віталь Рыго-равіч быў кіраўніком міжнароднага  праекта ад гарадзенскага ўніверсітэ-та па аднаўленні і рэстаўрацыі літа-ратурнага музея Алеся Белакоза ў Гудзевічах.

Гэта была цяжкая і працяглая праца. Сёння некалькі адраманта-ваных пакояў музея маюць больш прывабны выгляд і тэхнічную бяспе-ку, падтрымліваецца супрацоўніцтва з гэтым музеем для папулярызацыі традыцыйная беларускай культуры і прывабнасці нашых вёсак і мястэчак у галіне турызму сярод студэнтаў, вучняў гімназіі і дарослых. Шмат  працы па папулярызацыі мовы пра-водзіць Віталь Рыгоравіч у сваім універсітэце, на факультэце. Чыта-ючы па-беларуску лекцыі, меў заў-вагі  з боку факультэцкага кіраўніцтва ў праблеме разумення беларускай мовы  некаторымі туркменскімі сту-дэнтамі. Быў адным з галоўных іні-цыятараў і прымаў актыўны ўдзел у стварэнні  шыльдаў гістарычных назваў вуліц на беларускай мове ў Гародні. Стацыянарныя інфарма-цыйныя планшэты каля гістарычных тураб’ектаў Гародні таксама яго непа-срэдная ініцыятыва разам з іншымі гісторыкамі і краязнаўцамі,  работні-камі культуры гарвыканкама і абл-выканкама. Сёння гэта пераймаюць іншыя вёскі і мястэчкі. Немагчыма ўсе культурна-гістарычныя ініцыятывы  ў нашым горадзе і раёне пералічыць, дзе б не прымаў удзел спадар Віталь. Ужо 5 гадоў трымае папулярнасць энцыклапедычны даведнік Віталя Карнелюка ў суаўтарстве з Янкам Трацяком  «Этнакультурныя і пры-родныя турыстычныя рэсурсы Гро-дзеншчыны і Сувальшчыны», які дае звесткі пра велізарную беларускую культурную спадчыну і цудоўных людзей Гарадзеншчыны і Сувальш-чыны. Я вельмі  ўдзячны сябру Ві-талю і яго студэнтам за навуковую і  фізічную дапамогу па ўсталяванні першага памятнага знака на п’едэстале ў Беларусі акадэміку Карскаму ў бы-лым  маёнтку Мігова Гарадзенскага раёна, які быў урачыста адкрыты 30 кастрычніка 2019 года.

Спадар Віталь працягвае зай-мацца навуковай дзейнасцю ў га-радзенскіх і замежных архівах. Піша доктарскую працу, праводзіць ціка-выя і змястоўныя экскурсіі па Га-родні і іншых гарадах і мястэчках на-шай краіны, распрацоўвае новыя экс-курсіі, плануе новыя канферэнцыі і метадычныя дапаможнікі, падтрым-лівае здаровы лад жыцця, выхоўвае дваіх дзяцей.  Каб кожны гарадзенскі навуковец і настаўнік  у галіне нашай мовы і культуры зрабіў столькі, коль-кі Віталь, то ў нашых суседзяў не ўзні-кала б  недарэчных пытанняў пра на-шую мову,  культуру і гістарычную спадчыну.

З юбілеем, сябра!!! Здароўя і новых творчых праектаў па папуля-рызацыі нашай мовы і культуры!

Алесь Крой.

XIII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні

Можа, толькі не так часта, як хацелася б… І ўсё ж 25 каст-рычніка (менавіта раз у два гады)  у Карэліцкай раённай бібліятэцы ладзіліся XIII Карэліцкія краязнаў-чыя чытанні на тэму «Мінулае і сучаснае Карэліцкага краю». Тэма  адзіная, але даклады розныя, і кра-наліся яны амаль усёй гісторыі Ка-рэліччыны.

Удзельнікі краязнаўчых чы-танняў, а гэта бібліятэкары і му-зейныя спецыялісты, ідэалагічныя работнікі і настаўнікі мясцовых школ,  з дапамогай мультымедый-най устаноўкі змаглі пачуць ціка-выя і змястоўныя выступленні 18 дакладчыкаў навукова-практыч-най канферэнцыі.

Але  ўсё па-парадку. З пры-вітальным словам удзельнікаў су-стрэла начальнік аддзела ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі  Іна Міхайлаўна Санчук, якая падкрэсліла важнасць мера-прыемства для раёна і пажадала ўсім плённай працы, а таксама ўручыла Ганаровую грамату ка-лектыву Інстытута гісторыі НАН Беларусі, які сёлета адзначыў сваё 90-годдзе. Затым слова ўзяла Во-льга Папко, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гіс-тарычных навук, якая доўгі час працавала дырэктарам замкавага комплексу «МІР», і тэма яе вы-ступлення тычылася менавіта зам-ка і мела назву  «Павел Бяляслаў Падчышынскі (1822-1876 і вуву-чэнне Мірскага замка».

Пра Петрапаўлаўскую цар-кву ў Карэлічах і гісторыю яе бу-даўніцтва падрабязна распавёў Сяргей Сергачоў, прафесар БНТУ, доктар архітэктуры, прафесар,  а Аляксандр Доўнар, загадчык ад-дзела крыніцазнаўства і археалогіі інстытута гісторыі НАН Беларусі расказаў аб стане Карэлічаў у  XVII ст. спасылаючыся на  даку-менты Галоўнага архіва старажы-тных актаў.

Пра розныя віды кафлі з фо-ндаў замкавага комплекса «Мір» і Карэліцкага раённага краязнаўча-га музея вёў аповед краязнавец з Менска Пётр Русаў,  які, да слова, яшчэ займаецца і яе рэстаўра-цыяй.

Зацікавілі слухачоў цікавыя і змястоўныя даведкі дацэнта Бе-ларускага дзяржаўнага ўніверсі-тэта, кандыдата гістарычных навук Вольгі Гарбачовай, якія тычыліся менавіта нашага пачэснага зем-ляка з вёскі Медзведка Ігнація Да-мейкі і дацэнта Менскага дзяржаў-нага лінгвістычнага ўніверсітэта, кандыдата педагагічных навук Алы Баранавай, якая з упэўнена-сцю канстатавала, што сёння Ка-рэліччына паспяхова працягвае і рэалізуе асветніцкія ідэі, блізкія і для Ігнація Дамейкі.

Старшы навуковы супра-цоўнік Інстытута літаратуразнаў-ства імя Янкі Купалы НАН Бела-русі, кандыдат філалагічных навук Ігар Шаладонаў таксама звярну-ўся да творчай спадчыны яскра-вага прадстаўніка Карэліцкай зямлі — Янкі Брыля. Тэма яго даклада «Народная мудрасць жыцця ў апо-весцях Я. Брыля».

Прысутнічалі на чытаннях і нашы блізкія суседзі. Дырэктар до-ма-музея Адама Міцкевіча ў На-ваградку Мікалай Гайба ў дэталях і на картах раскрыў гісторыю вуз-какалейнай чыгункі на Карэліч-чыне і Наваградчыне, а навуковы супрацоўнік музея «Замкавы ком-плекс «Мір» Юлія Бязносік падра-бязна апавяла аб сельскагаспа-дарчым жыцці Карэліцкага раёна ў 50-60 гг. XX ст. на старонках газет. Ураджэнец аграгарадка Палужжа Карэліцкага раёна, старшы наву-ковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-за-паведніка «Нясвіж», аспірант Рэс-публіканскага інстытута вышэй-шай школы Аляксандр Яраш заві-таў на малую радзіму з дакладам пра функцыянаванне Карэліцкага гарнізона прыватных войскаў ро-ду Радзівілаў у XVIII стагоддзі.

Мясцовая краязнаўца, ся-бра Гарадзенскага абласнога аб’я-днання ГА «Саюз пісьменнікаў Бе-ларусі» Святлана Кошур на пра-цягу 20 хвілін вяла цікавы  і змяс-тоўны аповед пра ўраджэнца Ка-рэліччыны Алеся Вільчыцкага — рэдактара газеты «Беларуская справа». Вывучэннем гэтай  тэмы яна займалася поўныя 10 гадоў.

Не адставала ад сталых удзе-льнікаў канферэнцыі і моладзь. Малодшыя навуковыя супрацоў-нікі Інстытута гісторыі НАН Бела-русі Таццяна Даўгач дасканальна расказала пра дзейнасць органаў сялянскага кіравання ў Карэліцкім краі пасля адмены прыгоннага права, Ягор Сурскі праз інвентар Мірскага графства 1671 года рас-крыў  адметнасці побыту нашых продкаў. Кірыл Мядзведзеў ахапіў адразу дзве тэмы: «З гісторыі ар-хеалагічнага даследавання Карэ-ліцкага краю» і «Сацыяльна-эка-намічнае і палітычнае жыццё мяш-чан Карэліч у XVIII ст.». Загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных за-пытаў аддзела выкарыстання даку-ментаў і інфармацыі Нацыяна-льнага гістарычнага архіва Бе-ларусі, кандыдат гістарычных на-вук Вадзім Урублеўскі пабудаваў сваё выступленне на прозвішчах знаёмых кожнаму мясцоваму жы-хару, і амаль раптоўна ўсе пры-сутныя захацелі пачуць, ці адно-сіцца іх прозвішчы да таго міну-лага часу.

Не абышлося на чытаннях і без выступленняў гаспадароў. Калісьці ў Карэліцкую раённую бібліятэку трапілі ранейшыя фо-таздымкі Мірскага замка, якімі ве-льмі цікавяцца нашы паважаныя чытачы. З гэтых цудоўных фота-картак зладзіўся і працуе гіста-рычны фотапраект «Замак у аб’е-ктыве», пра які расказала дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая біблія-тэка» Лілея Арцюх. Таксама Лілея Канстанцінаўна расказала аб края-знаўчай рабоце, якая вядзецца ў рамках раённай мэтавай прагра-мы «Край Карэліцкі мой» і пака-зала асабістую самастойную вы-давецкую прадукцыю бібліятэкі. Завяршылася навукова-практы-чная канферэнцыя выступленнем загадчыка аддзела рамёстваў Ка-рэліцкага раённага Цэнтра куль-туры і народнай творчасці Юліі Баярэнка «Традыцыйны строй Карэліччыны» з паказам мадэляў касцюмаў як жаночага, так і муж-чынскага канца XIX — пачатку XX ст.

У рамках мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць па-знаёміцца з арт-галерэяй «Гісто-рыя роднага краю», краязнаўчымі матэрыяламі аддзела бібліятэч-нага маркетынгу, фотавыставай краязнаўчых чытанняў мінулых гадоў, кніжнай выставай «Гонар зямлі Карэліцкай»,  а таксама з  су-венірнай прадукцыяй аддзела ра-месніцкай дзейнасці дзяржаўнай установы «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай твор-часці».

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Новая выстава

5 лістапада 2019 года ў мастацкай галерэі БЕЛАРТ адкрылася выстава твораў славутага творцы Фёдара Ладуцькі.

Мастак нарадзіўся 19 снежня 1943 года ў вёсцы  Махоўка Пухавіцкага  раёна Менскай вобласці. У 1960 -1964 гг. — вучоба ў Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхні-куме. У 1970 -1975 гг. — на факультэце ды-зайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастац-тва ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучань Л. Міронавай і А. Хадыкі. Працаваў дызайнерам ў шмат-лікіх бюро эстэтыкі і мастацкага  праек-тавання ў 1970-1990 гг. Сёння мастак жыве і працуе ў Менску.

Сябар Беларускага саюза  мастакоў з 1995 года. Працуе ў графіцы і афармі-цельскім мастацтве.

Асноўныя творы: афармленне экс-пазіцыі музея народнай творчасці ў Раў-бічах, літаратурна- мемарыяльнага музея Я. Коласа  ў вёсцы Мікалаеўшчына (Менская вобласць),  літаратурнага музея партызан-скай славы (Віцебская вобласць), мастац-кага афармлення выставы 105 годдзя Я. Купалы ў Маскве, выставы «Ганчарнае ко-ла» ў Менску, распрацоўка канцэпцыі афармлення праспекта Машэрава ў Менску, манументальна — дэкара-тыўнай кампазіцыі (разьба па дрэве) для вытворчага  аб’яднання «Гары-зонт», завода «Тэрма-пласт», гасці-ніцы «Кастрычніцкая» ў Менску.

Апошнім часам мастак рэ-гулярна выязджае  ў краіны Сярод-земнамор’я, дзе плённа працуе на ўзбярэжжах сярод стромкіх скал і на ўтульных вуліцах каталонскіх, ту-рэцкіх і грэчаскіх  гарадоў і мяс-тэчак…

З  1990-х гадоў  Фёдар Ладуцька — удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак у Менску, групавых і персанальных выставак  у Мар’інай Горцы, Уздзе, Вільні, а таксама рэспубліканскіх пленэраў.

Асабіста мне на выставе вельмі спа-дабаліся творы: «Лета», «На Радзіме», «Бэз», «Возера», «Рака Пціч», «Восеньскі букет», «Рэчка Страча» і іншыя.

Аляксей  Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

 

Каб не забыліся пра Чараўкі

Недалёка ад г. Ліды ў амаль зніклай вёсачцы Чараўкі адраджа-ецца жыццё высілкамі вядомага трэнера па боксу Аляксандра Іва-навіча Памахі.

Год таму назад, падчас бе-ларускага свята Дзяды, Аляксандр Іванавіч прыбраў і прывёў у на-лежны стан вясковыя могілкі, дзе разам з іншымі вяскоўцамі пахава-ны і ягоныя бацькі.

У гэтым годзе таксама ў святочную пару Дзядоў, спадар Аляксандр усталяваў прыгожы каменны знак, які выканаў мастак Максім Рунец, пра тое, што тут ёсць жыццё, што тут жылі і будуць жыць людзі, покуль існуе памяць, павага, любоў і пашана да таго месца дзе бацькоўскі кут — родны кут. І хочацца верыць, што як ля-жаць тут праз стагоддзі гэтаму ка-меню, так праз стагоддзі стаяць і вёсцы Чараўкі, што яна ніколі да канца не абязлюдзее, што выжыве.

Алег Лазоўскі.

 

 

Чарговая сустрэча ў лідскім літаратурна — музычным салоне

“Над Лідзейкай” пройдзе 26 лістапада.

З праграмай “З-пад гары Міндоўга” Ліду наведаюць дырэктар наваградскага музея Адама Міцкевіча Мікола Гайба і пісьменнік Міхась Зізюк з прэзентацыяй сваёй новай кнігі для дзяцей “Таямніцы гары Міндоўга”.

Канферэнц-зала Лідскага замка.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны.

 

Навіны Германіі

Кіраўнік МЗС Германіі:

 “Еўропа без ЗША не здолее сябе абараніць”

Міністар замежных справаў Германіі Гайка Маас лічыць, што без ЗША Еўропа і Германія не здолеюць сябе эфектыўна абараняць, таму супрацоўніцтва ў рамках NATO вельмі важнае.

— Для Германіі відавочна: было б памылкай падрываць аўтарытэт NATO. Без ЗША ні Германіяа, ні Еўропа будуць не ў стане эфектыўна сябе абараніць. Нядаўняе парушэнне Расеяй дамовы аб РСМД зра-біла гэта відавочным, — напісаў міністр у артыкуле для тыднёвіка «Шпігель».

Паводле Мааса, еўрапейская палі-тыка без Вашынгтона была б прыкладам безадказнасці.

— Мы будзем мець патрэбу ў NATO на працягу многіх гадоў. Альянс адказвае за размеркаванне нагрузак, за міжнароднае супрацоўніцтва, за шматграннасць, — лічыць міністр.

Паводле яго, нават калі Еўропа ад-нойчы зможа абараніць сябе самастойна, Паўночнаатлантычны альянс усяроўна бу-дзе неабходны.

Радыё Свабода.

Германія адмяняе «ўзнос салідарнасці» з усходнімі землямі

З 2021 года пераважная большасць жыхароў ФРГ будуць вызваленыя ад вып-латы «ўзносу салідарнасці з новымі федэ-ральнымі землямі» (Solidaritаtszuschlag). Такое рашэнне прыняў у чацвер, 14 ліста-пада, нямецкі бундэстаг, паведамляе Ня-мецкая хваля. Фактычная адмова ад падатку стала магчымай таму, што нямецкае адзін-ства прасунулася далёка наперад, заявіў міністр фінансаў краіны Олаф Шольц. Значнае скарачэнне «з’яўляецца таксама знакам поспеху ўз’яднання Германіі», — цытуе Шольца агенцтва dpa.

Ад выплаты ўзносу вызваляць пры-кладна 90 адсоткаў падаткаплацельшчыкаў. 3,5 адсоткі будуць па-ранейшаму плаціць яго ў поўным аб’ёме, яшчэ 6,5 працэнта — часткова, у залежнасці ад іх даходу.

“Узнос салідарнасці” быў асаблівым падаткам, уведзеным пасля ўз’яднання Германіі ў мэтах аднаўлення новых федэ-ральных зямель, тэрыторыі былой ГДР. Ён складаў 5,5 працэнта ад карпаратыўнага і падаходнага падатку і толькі ў 2018 годзе прынёс у нямецкі бюджэт 18,9 млрд еўра.

Радыё Свабода.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Фурс Антон — 50 р., г. Паставы
  2. Рогач Пётр — 5 р., г. Менск
  3. Касцюкевіч Д. — 5 р., в. Карзуны
  4. Вяргейчык — 30 р., г. Барысаў
  5. Рамановіч Р.К. — 20 р., в. Хацежына
  6. Ляўшун Д. — 32 р., г. Менск
  7. Чэчат Алесь — 30 р., г. Менск
  8. Джэгайла У.В. — 50 р.
  9. Рабека Мікалай — 40 р., г. Менск
  10. Жыдаль — 50 р., г. Менск
  11. Панасюк — 60 р, г. Менск
  12. Мотуз Сяргей — 20 р., г. Менск
  13. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  14. Кукавенка І.І. — 25 р., г. Менск
  15. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  16. Севярынец Павел — 15 р., г. Менск
  17. Ралько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  18. Невядомы — 20 р., г. Менск
  19. Лічык — 1 р., Менскі р-н
  20. Чаркасаў Сяргей — 10 р., г. Менск
  21. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  22. Крыўко — 7 р., г. Наваполацк
  23. Тамара — 5 р., г. Менск
  24. Дулько Уладзімір — 10 р., г. Менск
  25. Вайдзялевіч А. — 10 р., г. Менск
  26. Чайкоўскі Павел — 25 р., г. Менск
  27. Сівы Сяргей — 7 р., г. Валожын
  28. Нагорны Юры — 16 р., г. Орша
  29. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  30. Птушка — 5 р., в. Хільчцы
  31. Фісенка — 10 р., г. Менск
  32. Шкут Яўген — 2 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АЛЬГЕРДА АБУХОВІЧА

(25.07.1840-10.08.1898)

 

Ізноўку дождж начны шуміць,

і ты не спіш

І, гледзячы ў вакно на слуцкія агні,

Жэневу ўспамінаеш, Вільню і Парыж,

І Каліноўскага на вараным кані.

 

У шафе кніжнай мыш шкрабецца і ўначы

Ты з ёй, галоднай, размаўляеш, як вар’ят,

І прапануеш у Італію ўцячы,

Каб вершы там пісаць і есці вінаград.

 

Але нікуды з роднай не ўцячэш зямлі,

Бо ты прывязаны крывёю да тых ніў,

Дзе васількі цвітуць, як і раней цвілі,

Калі яшчэ ты іх зусім і не любіў,

 

Як гэты дождж начны, што не дае заснуць

І вымывае, нібы золата, людзей

З адвечнай цемнаты, дзе кажаны лятуць

Не да святла, а ў кут, які за ўсе цямней.

 

І ты выходзіш з хаты, каб сустрэць ізноў

Свой новы дзень, які ніколі не праспіш,

Бо ў ім жыве і будзе жыць святло й любоў,

Як родны Слуцк, які не горшы за Парыж.

7.10.2017 г.

 

БАЛАДА ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ

(06.06.1841-18.05.1910)

Магілы паўстанцаў травой заплываюць

І Нёман не спіць між сівых берагоў,

Дзе сумныя людзі тутэйшага краю

У сэрцах хаваюць да краю любоў,

 

Якому і ты па крыві не чужая,

Бо ты нарадзілася тут і жывеш

І лепшае долі сабе не жадаеш,

Як-лепшага сонца, што ў небе плыве

 

Над мілаю сэрцу шляхетнай Гародняй,

Дзе замкі і Храмы, дзе ціша і тлум,

Дзе думкам, як птушкам у небе, свабодна,

Дзе самы гаючы бярозавы шум,

 

Якім ацаляюцца душы людскія,

Што мараць аб волі на роднай зямлі,

Дзе слёзы і кроў, над якімі воўк вые,

Нібыта ўсіх моліць, каб людска жылі

 

І не адракліся ад песень і казак,

Якія прыйшлі праз стагоддзі да нас,

Якія й пра нас праз стагоддзі  раскажуць,

Калі захаваем мы іх у наш час.

 

І ты, каралева народнага слова,

Збіраеш не золата, золата — тло,

А песні і казкі тутэйшаю мовай,

У мове тутэйшай жывое святло,

Што дадзена Богам і не забярэцца

Нікім і ніколі, бо тут ёсць народ,

І ён, хто тут свой, хто чужы разбярэцца,

Калі не цяпер, дык праз тысячу год.

 

І, нібы з нябыту, з травы паўсплываюць

Магілы паўстанцаў, курганні дзядоў.

Не будзе нідзе прыгажэйшага краю,

Чым край,

да якога спазнана любоў…

24.02.2009 г.

 

БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА

(1842(?)-26.06.1863)

На белых травах кроў і кветкі на крыві,

І ты па іх, палонны, на расстрэл ідзеш,

І спадзявання ўжо няма пачуць:

«Жыві…»,

Але ўсё ж ты любоўю, як і жыў, жывеш,

І бачыш далеч, у якой наш родны край

Краінай будзе вольнай, і таму табе,

Нібы царкоўны хор,

гучыць птушыны грай,

І ўсё журботнае ты бачыш не ў журбе,

Бо недарэмна ўчора пралілася кроў,

І кроў шматкроп’ем стане,

каб пазней ізноў

Такія, як і ты, працягвалі дарогу

Да Беларусі беларускай, у якой

Па-беларуску людзі размаўляюць з Богам,

Па-беларуску размаўляюць між сабой…

 

І, каб не бачыў ты прад смерцю

родны свет,

Кат вочы завязаў табе, сказаў страляць,

Але ўсё роўна крыж ты бачыў на царкве

І бачыў, як анёлы ў Беларусь ляцяць…

22.07.2011 г.

 

БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА

(13.10.1847-16.06.1928)

 

Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён,

А з тутэйшага люду, які гонар мае,

Над якім неба светлага велічны звон

Звонам вечным

для светлай нас долі яднае.

Звон праз душы людскія з малітвай плыве,

На касцёле крыжуецца і на царкве,

Каб мы помнілі вечна — на нашай зямлі

І багатыя людзі, як людзі, жылі

І жыў ён, і любіў белы свет, і бярог

У сабе, як агонь, да Айчыны любоў

І вяртаўся дадому з край свету, і Бог

У душы яго жыў, як жыве ў сэрцы кроў.

 

І пакінуў ён нам божы свет і святло,

І што будзе, што ёсць,

што праз вечнасць прайшло,

Дзе Чырвоны касцёл, як агонь,

што застыў,

Каб прайшлі праз яго ўсе,

хто хоча прайсці

І ачысціць душу, каб сказаць: «Я пражыў

Так, як трэба было жыць

мне ў гэтым жыцці…»

І заплакаць, і ўспомніць, што ты не адзін

І адзін, бо не ўсё, што хацеў, ты збярог,

І не толькі Айчыны ты — сын, Божы сын,

І не толькі цябе, а і ўсіх любіць Бог…

9.11.2006 г.

 

БАЛАДА ЯКАВА НАРКЕВІЧА-ЁДКІ

(8.01.1848-19. 02.1905)

 

На рэштках маёнтка лаза і асіны.

Але не схавалі яны ад людзей

Шляхетнасць і веліч, якія ў Айчыны

Былі пры табе і ў табе…

 

І мілей

Нічога няма для цябе, і не стане,

Чым Нёман, хоць помніш

Маскву і Парыж,

Як помняцца матчыны песні, каханне

І побач з дарогай запылены крыж,

З якога твая пачалася дарога,

Якім і закончыцца ўсё апасля.

А музыка будзе малітвай да Бога

Ляцець і вяртацца, як крык жураўля,

Які па-над Нёманам вольна крыляе,

Бо тут нарадзіўся ля гэтых дуброў,

Дзе ты без народа сябе не ўяўляеш,

Бо толькі з народам жывая ў нас кроў…

 

Твой родны маёнтак разбураць і спаляць

Тутэйшыя людзі, якіх ты любіў…

Чырвоная цэгла ў траве, нібы памяць,

Якую народ наш аднойчы згубіў,

Калі адвярнуўся на міг ад Айчыны,

Каб скінуць свой крыж беларускі

з плячэй…

 

На рэштках маёнтка лаза і асіны,

І Нёман, як вечнасць, спакойна цячэ…

21.04.2010 г.

 

БАЛАДА ЯНКІ ЛУЧЫНЫ

(6.07.1851-16.07.1897)

Тры мовы… І лягчэй маўклівым быць,

Не бачыць, як травою зарастае

Палетак, што прыдатны для сяўбы

Свайго, тым больш — зямля тут не чужая

І ўсё навокал — роднае, сваё,

І гэты крыж пахілы ля дарогі,

І песні веснавыя салаўёў,

І цішыня, і Храмы, і астрогі.

 

Тры мовы… Ты ж адзін, і ты паэт,

Ты малады, але ты бачыш свет,

Дзе ты жывеш, не як трава, якая

Ад ветру хіліцца і так жыве,

Пакуль яе каса не напаткае…

 

На Кльварыйскіх могілках спакой.

Тры мовы… Ну а ты з адной душой.

3.07.2005 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

М і г о в а

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумары.)

Купілі 5,5 тоны добрых валуноў. Працавалі да сёмага поту, зрабілі пачатковы падмурак у зямлі і звязалі яго жалезным дротам. Дапамагаў таксама  з транспартам і  карыснымі кансультацыямі Ша-лай Мікалай Антонавіч з садовага таварыства Мігова. Праз пару дзён знайшоў на дачы дошкі, у  іншых месцах дзверы, і з братам Юрам Капіцам зрабілі апалубку на вы-шыню каля 60 сантыметраў.

У наступныя выходныя зноў з  сябрамі за дзень зрабілі галоўную частку падмурка. По-тым,  пайшоўшы ў адпачынак на асноўнай працы, змог, не спяшаю-чыся, пару тыдняў выкладаць з усіх бакоў лепшыя валуны, каб быў больш прыстойны від, на гэ-тым этапе патрэбна была не хут-касць, а якасць. Дапамагала ў гэ-тым і  сястра Таццяна — з мастац-кай адукацыяй.

Знутры таксама выправілі сцены, запаўнялі бетонам шчы-ліны. Пазней з Віктарам Франца-вічам запрасілі некалькіх сяброў садовага таварыства «Мігова»на засыпку ўнутры п’едэстала. Дзя-куй ім вялікі таксама!

Падчас работ некалькі ра-зоў прыпыняліся розныя людзі з Гародні, Абухава, Мігова і Кома-тава, дзякавалі за ініцыятыву і прапаноўвалі нейкую дапамогу. Напрыклад, малады чалавек  Кан-станцін з Мігова прапанаваў за свае выдаткі пакласці спецыяль-ную плёнку  каля памятнага знака і насыпаць на яе мульчы, што і было зроблена 26 кастрычніка ў суботу. Дарэчы, яго новы катэдж пабудаваны на падмурку хаты апошніх гаспадароў маёнтка Мі-гова — Шлегеляў. Апошняя гаспа-дыня пасля смерці мужа Хры-стафора Шлегеля таксама дапа-магала людзям. Хтосьці з праез-джых па шашы каля Мігова прапа-ноўваў грошы, але браць у незна-ёмых людзей было няёмка і небяс-печна. Дапамагалі  у будаўніцтве дзеці-школьнікі, якія прыехалі на канікулы з Гародні ў Мігова. Пры-носілі ваду з калодзежа і іншае.

Акадэмік Яўхім Карскі збі-раў адметныя беларускія словы па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і таму валун  хацелася  знайсці падобны да межаў Беларусі.  Першы валун, што застаўся ў будаўнічай фірме,  не меў нейкай цэльнасці, не вельмі   спадабаўся, дык і далёка яго сюды  было везці. Вырашыў добра аб-шукаць тутэйшыя мясціны-ўзго-ркі і лагчыны.  І вось аднойчы еду ад шашы М-6 па гравейцы ў бок Александрова і бачу — ляжыць  вы-датна адшліфаваны старажытным ледавіком са Скандынавіі за ты-сячы гадоў прыгожы валун — па-добны на кампактную Беларусь.  Фактычна на самай вышэйшай кропцы гэтай мясцоваці — на гары перад вёскай Александрова, па-між былой вайсковай часткай і трыангуляцыйным пунктам, ад-туль геадэзісты вывяраюць свае высоты падчас нейкага будаўніц-тва. Заставалася толькі дамовіцца з кіраўніцтвам СПК імя Ільі Сянько аб яго дастаўцы ў Мігова. Даста-вілі і ўсталявалі  валун на зроблены за лета п’едэстал у два этапы, дзя-куючы Шумелю Валерыю Вікта-равічу і працаўнікам СПК імя Сянько — інжынеру Пашкевічу Дзмітрыю Іванавічу з брыгадай працоўных.  А кіровец і памагаты Міша Будрык  аказаўся і суседам па дачы. Дзякуй ім!

Варта сказаць, што п’едэ-стал для валуна і памятнага знака прыдумаў і зрабіў эскіз вядомы га-радзенскі каваль Юрась Мацко.

Прыйшлося па інтэрнэце вывучаць, як гэта зрабіць акуратна  пад старыну і замацаваць  прыго-жа валуны на п’едэстале.

Камяні, выкладзеныя ў вы-глядзе чатырохкутніка вакол па-мятнага знака — п’едэстал з валуноў,  сваесаблівы сімвал  памяці пра ты-танічную працу Я. Карскага — яны сімвалізуюць беларускія словы, этнаграфічны матэрыял, збіраны Я. Карскім з розных месцаў Бела-русі  ў яго галоўную кнігу «Бела-русы» .

Форму шыльды, якую  з  граніту вырабіў вядомы гарадзен-скі скульптар Уладзімір Панцяле-еў, нагадвае кнігу, на якой напі-саны тэкст, тэкст рэдагаваны  мова-знаўцамі  прафесарам  Аляксеем  Пяткевічам і дапоўнены Алай Пет-рашкевіч.

Прымацавалі шыльду ра-зам са спецыялістам-будаўніком  і індывідуальным прадпрымаль-нікам Канстанцінам Серыкавым, дарэчы, былым філолагам.

Фрагмент беларускага ар-наменту з левага боку шыльды абазначае неўміручасць імя Я. Карскага і той фундаментальнай працы «Беларусы» ў вывучэнні  беларускай  культурнай спадчыны і асветы, якую распачаў у 19 ста-годдзі наш зямляк, напісаўшы амаль 100 кніг. Праўнук Яўхіма Карскага, які жыве ў Санкт-Пецяр-бургу, пабачыўшы  адасланы яму здымак памятнага знака, высока ацаніў  агульную працу.

Хочацца сказаць Вялікі дзя-куй і хлопцам — першакурснікам ГрДУ факультэта гісторыі, каму-нікацыі і турызму, якія разам з выкладчыкам Карнелюком В.Р. упарадкавалі тэрыторыю і выкла-лі каля знака брукаваную пляцоў-ку для турыстаў.

Шаноўныя сябры, усім, хто дапамагаў і тым, хто не замінаў — яшчэ раз хачу сказаць шчыры дзя-куй! Без вас будаўнічую частку праекта за некалькі месяцаў зра-біць не ўдалося б!

Айцец Міхаіл Лойка з Ко-матаўскай Свята-Прэабражэн-скай царквы асвяціў памятны знак. Па новых звестках ад нашчадкаў Я. Карскага  вядома, што матуля Яўхіма Карскага была з сям’і свя-тароў. А Фёдар Навіцкі, які запіса-ны ў дакументах бацькам і выхоў-ваў Яўхіма, быў святаром  і на-стаўнікам.

Сябар садовага таварыства «Мігова і

намеснік старшыні

Гарадзенскай абласной

ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»

Алесь Крой

Беларускія казанні ў Літве і Беларусі ў 1826 г.

Гісторыя ўжывання бела-рускай мовы ў дадатковым касце-льным набажэнстве і ў казаннях — недастаткова высветленае пытан-не. Матэрыял па гэтай тэме ля-жыць у касцельных і свецкіх архівах і бібліятэках. Шукаць яго трэба як ў нашым краі, гэтак і за мяжой, напрыклад у архівах тых ордэнаў, якія працавалі ў былыя часы ў Літве і Беларусі. А якіх ордэнаў тут не было?

Некалькі гадоў таму мы пі-салі пра беларускі катэхізіс, выда-дзены ў Вільні ў 1835 г. з дазволу віленскага біскупа др. Андрэя Кла-нгевіча. Знаходка гэта кнігі была поўнай неспадзяванкай, бо ніхто і не мог падумаць, што ў часы, калі Клангевіч быў біскупам, справа беларускай мовы ў касцёле ўжо была актуальнай.

У гэтым годзе мы даведалі-ся пра новыя факты ўжывання бе-ларускай мовы ў касцёле. Знай-шоў новую інфармацыю ксёндз др. Ч. Фалькоўскі, прафесар УСБ (Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя — Л. Л.) Некалькі месяцаў таму ў Вільні быў надрукаваны яго вельмі каштоўны артыкул “O jubi-leuszu na Litwie i Bialorusi w 1826 roku “. Як бачна з артыкула, кс. Фа-лькоўскі трымаў крыніцу перша-раднай вартасці аб святкаванні юбілейнага 1826 года на Беларусі (У Юбілейны год аб’яўлены па-пам, моглі быць прабачаны ўсе грахі. — Л. Л.) Гэта: «Дыярыуш  Года Ласкі ці Вялікага Юбілею, які служыць Белай Русі, дазволе-нага хрысціянскаму свету папам Леанам XII. Напісаны кс. Карне-ліем Рапчынскім … прэфектам Юбілейнага набажэнства, дамі-ніканам у Забелах». Гэта дыя-рыюш у фармаце фоліа мае 45 ру-капісных і 18 друкаваных старонак. Рукапіс — уласнасць універсітэц-кай бібліятэкі.

Ужываючы сучасныя тэр-міны, можна лічыць кс. Карнелія Рапчынскага прыхільнікам уніі. З 1817 г. ён працуе прафесарам да-мініканскага канвента ў Пецяр-бургу. Тое, што яму была блізкай справа злучэння царквы, свед-чыць той факт, што ў 1822  г. у Віль-ні ён выдаў катэхізіс па-руску. У 1826 г. беларускі правінцыял пры-значыў яго на пасаду прэфекта святкавання Юбілейнага года ў Беларусі, і ён пачаў весці дыяры-юш. Здольны прапаведнік быў членам Ordinis Praedicatorum (Ор-дэна дамініканаў — Л. Л.) — аказаўся добры пісьменнікам і пакінуў нашчадкам цікавы для гісторыка дыярыюш.

Сваю працу ксёндз пачаў з «беларускіх Афінаў», з Полацка, дзе ў касцёле францішканаў для асоб ніжняга стану адправіў веча-ровы рахунак сумлення па-бела-руску. Акрамя казанняў і навукі па-польску, кс. Рапчынскі і яго па-магатыя кскс. Пётр Каралевіч, Дамінік Окалаў, Рыгор Шыманоў-скі і Герман Магілевіч, а таксама два клірыкі: Аўгустын Вайноўскі і Клеменс Шушынскі, добра веда-ючы беларускую мову, часта ка-рысталіся ёй пры катэхізацыі. Гэта было, калі іх слухачамі была не шляхта ці абшарнікі, якія, дарэчы, таксама паходзілі з беларускага на-рода. Дыярыюш расказвае, што навукі па-беларуску казаліся ў на-ступных мясцовасцях: Гарбачэва (касцёл належаў кляштару даміні-канаў у Забелах), у Класіцах (мяс-тэчку, якое мела ўніяцкую царк-ву), ва Ушачах (у базыльянаў, на-вука і рахунак сумлення па-бела-руску), у Забелах («другая навука для прастаты па-беларуску»), у То-мсіне («кс. Рапчынскі прамовіў усе навукі па-беларуску, а кс. Шы-маноўскі навуку пра сакраманты на той жа мове»), у Халапенічах і Мікалаеве («пасля першай імшы, голасна навукі па-беларуску»), у Таболках («усе навукі мы казалі па-беларуску»). Казанні па-поль-ску рабіліся толькі перад вышэй-шымі слаямі грамадства, а для лю-ду «простага» касцельныя навукі казаліся па-беларуску.

Езуіты, якія перад скасаван-нем ордэна, жылі ў Альбрыхтове, працавалі ў Расосне над рэлігій-най асветай беларускага люду, прычым, каб народ добра запом-ніў асновы каталіцкай веры, выка-рыстоўвалі такую методыку: «Па-сля ружанца … размаўляем з лю-дзьмі па-беларуску, і такім чынам усе тут ведаюць на памяць катэ-хізіс і добра ведаюць праўды ве-ры». Гэта быў па-сапраўднаму выніковы спосаб.

Нешта падобнае адбыва-лася ва Ушачах у базыльянаў, дзе пасля таго, як была выканана пра-грама юбілейнага дня, г. зн. пасля таго як былі расказаны адпаведныя навукі, «рэшту, да восьмай га-дзіны, запоўнілі беларускім катэ-хізісам, які для народа чыталі ў царкве два хлопцы».

У вышэйпералічаных мяс-цовасцях, асабліва ў Томсіне і Та-болках беларускай мовай кары-сталіся падчас драматычнага абы-ходу «Даліны Язафата», якім дамі-ніканы звычайна заканчвалі сваю місійную працу.

  1. S. (псеўданім кс. Ула-дзіслава Талочкі.)

Kazania bialoruskie na Litwie i Bialorusi w r. 1826 // Preglad Wilen-ski. 1926. № 11. S. 4 — 5.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

Паланэззайграў на Лідчыне

Слонімскія літаратары Сяр-гей Чыгрын, Мікола Канановіч, Святлана Адамовіч і Надзея Са-лейка наведалі Лідчыну. Іх запра-сілі на сустрэчу з чытачамі ў Белі-цкую сярэднюю школу і ў літа-ратурна-музычны салон «Над Лі-дзейкай» Лідскага замка.

У школе ў Беліцы слонім-скія літаратары прачыталі свае тво-ры, правялі конкурс сярод вучняў 6-7 класаў, прысвечаны беларус-кай літаратуры. Пераможцы кон-курсу атрымалі ад гасцей пада-рункі. А паэтка, спявачка і мастач-ка Надзея Салейка праспявала таксама вядомыя песні ў пера-кладзе на беларускую мову.

Пасля сустрэчы ў Беліцы слонімцы наведалі Ліду, дзе вы-ступілі ў канферэнц-зале Лідскага замка. Сустрэча адбылася пад агульнай назвай «Паланэз над Шчарай». Пра сустрэчу супра-цоўнік музея Валянціна Таўлая Алесь Хітрун сказаў наступнае:

— Трэба зазначыць, што ў Слоніме 1 верасня бягучага года прайшло чарговае рэспублікан-скае свята — Дзень беларускага пі-сьменства і друку. А, дзякуючы гісторыі беларускай літаратуры, вядома, што Слонім мае літара-турныя сувязі з Лідчынай: Валян-цін Таўлай пакінуў важкі след у беларускім горадзе над Шчарай.

Менавіта Алесь Хітрун і распачаў гэту сустрэчу ў Лідскім замку. Згодна з канцэпцыяй пра-вядзення дадзеных сустрэч, для лі-дзян — прыхільнікаў прыгожага бе-ларускага пісьменства — былі зачы-таны добрыя вершы з вуснаў Сяр-гея Чыгрына, Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч. Аздабленнем праграмы на гэты раз стала і музы-чнае выкананне, якое было агу-чана Надзеяй Салейка.

А паралельна ішла нязму-шаная прэзентацыя першага ну-мара слонімскага літаратурна-мастацкага альманаха “Паланэз”.

Сустрэча ўсім прысутным вельмі спадабалася. Нагадаем яш-чэ, што госці па традыцыі адказалі на пытанні гледачоў-слухачоў, па-кінулі дарчыя запісы-аўтографы ў кнізе водгукаў і паабяцалі яшчэ не раз прыехаць у беларускі пры-нёманскі горад Ліду.

Візіт слонімскіх літаратараў на Лідчыну праходзіў пры пад-трымцы Лідскага гістарычна-мас-тацкага музея і Лідскай аргані-зацыі ТБМ.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя,

Ліда. Фота аўтара

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *