НАША СЛОВА № 48 (1459), 27 лістапада 2019 г.

Панядзелак, Снежань 9, 2019 0

22 лістапада — перапахаванне паўстанцаў 1863 года ў Вільні

Годны фінал 150-гадовай трагедыі

Як у Вільні развіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі

Развітанне з Кастусём Калі-ноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арга-нізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысут-ных на ўрачыстасці.

У 8.30 салдаты ротаў ганаро-вай варты Арміі Літвы і Войска По-льскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага два-ра Палаца валадароў Вялікага Кня-ства Літоўскага.

Дзве першыя труны накры-тыя чырвоным штандарам з паўстан-цкім гербам — літоўскай «Пагоняй», польскім арлом і нябесным заступ-нікам арханёлам Міхаілам. У іх тое, што засталося ад камандзіраў — Кас-туся Каліноўскага і Зыгмунта Сера-коўскага.

Парэшткі ўсіх удзельнікаў на-роднага паўстання супраць расей-скага царызму даставілі ў Кафед-ра-льны сабор-базіліку Святых Стані-слава і Уладзіслава.

На плошчы тым часам сабра-ліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі. Найбольш, як выглядала, было беларусаў, якіх лёгка было пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах, партрэтах Каліноўскага і сама-робных плакатах з ягонымі цытатамі. З прыбыццём на вакзал кожнага но-вага цягніка ці аўтобуса людзей пры-бывала, і ўрэшце беларусы, на вока, склалі 2/3 ад усіх прысутных.

Некаторыя прызнаваліся, што ніводнага разу не былі ў Менску, але не маглі прапусьціць такую па-дзею ў гістарычнай сталіцы. Аргані-завана дабраліся выкладчыкі і наву-чэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя — адразу паўсотні чалавек.

Да неабыякавых людзей далу-чыліся палітыкі, грамадскія і куль-турныя дзеячы: Станіслаў Шушкевіч, персанальна запрошаны як першы кіраўнік незалежнай Бела-русі, а таксама Мікола Стат-кевіч, Алесь Бяляцкі, Лявон Баршчэўскі, Павел Севяры-нец, Аляксей Янукевіч, Ры-гор Кастусёў, Алена Анісім, Аляксей Марачкін, Генадзь Драздоў, Уладзімір Някляеў, Іосіф Сярэдзіч, Павел Жук, Генік Лойка, Зміцер Дашкевіч, Павел Белавус, Эдуард Пальчыс ды многія іншыя.

Адмыслова прыехалі ў Віль-ню кіраўнікі Рады Беларускай Народ-най Рэспублікі на чале з Івонкай Сур-вілай.

На развітанне ў саборы ад-вялі дзве гадзіны. Пасля прыбыцця афіцыйных асобаў і кіраўнікоў заме-жных дэлегацый доступ у храм часова прыпынілі. Але за тым, што адбыва-ецца ўнутры, можна было назіраць на вялікіх экранах.

Літва і Польшча былі прад-стаўленыя на найвышэйшым узроўні — прэзідэнтамі Гітанасам Наўседам і Анджэем Дудам. У ганаровым шэ-рагу і былыя літоўскія кіраўнікі — Вітаўтас Ландсбергіс, Валдас Адам-кус, Даля Грыбаўскайце. Беларусь, Украіна і Латвія абмежаваліся чыноў-нікамі менш высокага рангу.

Святую імшу служылі арцы-біскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас і біскупы ды вайсковыя капеланы з Літвы, Польшчы і Беларусі. У прыва-тнасці, слова пра Кастуся Каліноў-скага прамаўляў каталіцкі арцыбіскуп мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэ-вуш Кандрусевіч.

Тым часам да сярэдзіны дня на Кафедральнай плошчы заўважна паболела літоўскіх, польскіх, украін-скіх палотнішчаў. Прадстаўнікі гэтых краін воплескамі рэагавалі на высту-пы сваіх лідэраў, трансляваныя на экраны — тыя адзначалі неацэнны ўнёсак удзельнікаў вызвольнага руху, які праз паўтара стагоддзя прывёў да дэмакратычных працэсаў ва Усходняй Еўропе.

І вось настаў час для жалобнай працэсіі. На тэрыторыі зноў з’явіліся людзі ў парадных мундзірах, на дарозе выстраіўся ганаровы эскорт: лафет, прычэплены да вайсковага пазада-рожніка, і дзясятак катафалкаў. На першым — дзве труны з парэшткамі Каліноўскага і Серакоўскага, накры-тыя сцягам паўстанцаў. Паперадзе ру-шылі барабаншчыкі і святары. За імі — вышэйшыя асобы і святары.

У чорных легкавіках — астатнія паўстанцы. Следам стала доўгая кало-на пад нацыянальнымі сімваламі сваіх краінаў. Працэсія рушыла на могілкі Росы.

Непрацяглы прыпынак быў зроблены каля Вострай Брамы: вер-нікі памаліліся за душы забітых геро-яў, вышэйшыя асобы пераселі ў свае аўтамабілі і чакалі ўжо на месцы па-хавання.

Пасля развітальных прамо-ваў труны ўклалі ў адмысловыя ні-шы, абсталяваныя ў капліцы-некро-палі на Росах. Сцяг з труны Зыгмунта Серакоўскага атрымаў у памяць пра падзею Анджэй Дуда, з імем Каліноў-скага — Гітанас Наўседа.

З усіх відаў зброі прагрымеў памятны салют у гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання — усіх, хто зма-гаўся і загінуў за свабоду.

У капліцы устаноўлены вянкі ад урадаў пяці краін, але беларускіх там два: ад урада і ад народа. Годна.

Ад вечара 22 лістапада пантэ-он герояў быў адкрыты для грамад-скага наведвання.

У Вільні ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў працягнулася 23 лістапада. «Каго любіш? Беларусь!»- гэты і шэраг іншых патрыятычных лозунгаў гучалі на вуліцах Вільні.

Памінальная літургія за супа-кой душаў паўстанцаў 1863-64 гадоў і асобна Кастуся Каліноўскага прайшла ў святыні Вільні, грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы, дзе пачынаў сваю рэлігійную дзейнасць Язафат Кунцэвіч, а насупраць, у базыльянскіх мурах, дзейнічала Віленская бела-руская гімназія.  На службе былі свя-тары і вернікі з розных гарадоў Бела-русі, вядомыя прадстаўнікі беларус-кай інтэлігенцыі з розных краін свету. Айцец Яўген Усошын сказаў:

— Мы ўзгадвалі ўсіх паўстан-цаў, якія былі пахаваны ўчора — Кас-туся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Адбываецца гэткае выпраўленне крыўдаў, што былі зроблены людзям, якія маюць права на годнае пахаванне і належнае ўшанаванне. Тым больш, што гэтыя людзі не толькі для бела-рускага народа, але і для іншых на-родаў маюць вялікае значэнне. Гэта тым больш надае вялікую вагу гэта-му ўсяму.

Мірон Крывіч прамовіў:

— Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы сказалі — мы павінны наву-чыцца любіць. І гэта было іх галоўным паролем — любіць Беларусь! Гэта значыць — любіць і Бога, бо Бог даў нам гэтую зямлю, Бог даў нам нашу мову, і мы павіны гэта любіць. І тое, што адбылося зараз у Вільні, гэта вя-лікая падзея ў жыцці беларускага на-рода.

А вечарам у «Паўстанцкім ланцугу» жалобным шэсцем ад Вост-рай брамы да могілак Росы прайшло некалькі соцень беларусаў. Усё адбы-валася пры ўзнятым настроі са сця-гамі, знічамі і патрыятычнымі спевамі:

— Слава героям! Героям сла-ва! — Сёння ў нас чыста беларускі марш, каб паказаць, хто наш герой, як адносяцца нашыя землякі, усе бела-русы да нашага нацыянальнага героя.

— Для нас ён вельмі значная постаць. А што зараз навязваюць нашым дзецям? Хто яго ведае, як яно будзе далей. Для гэтага і трэба пры-язджаць, каб бачна было, што гэта для нас не пусты гук.

— Жыве Беларусь! Жыве Бе-ларусь!

— Нам, нашчадкам тых змага-роў, дастаткова перайсці гэтую мяжу да Вільні, а гісторыя сведчыць, што ўсе межы часовыя. І трапіўшы сюды, мы можам дыхаць тым паветрам зма-гання, якім дыхалі нашы папярэднікі. — Каго любіш? Беларусь!

Ігар Карней,

Радыё Свабода.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Андрэй Шаўлюга (RFE/RL,

Надзеі Бужан, nn.by;

Якуба Сушчынскага і Ладзіка Майніча

(Беларускае Радыё Рацыя).

 

Што віцэ-прэм’ер Беларусі сказаў пра Каліноўскага і паўстанцаў у Вільні

Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, але не варта выкарыстоўваць яе ў палітычных мэтах, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў сваім выступе па-беларуску пасля імшы ў віленскім Кафедральным саборы з нагоды перапахавання паўстанцаў 1865-64 гадоў. Ён назваў цырымонію «сапраўды гістарычным мома-нтам, аднолькава важным для беларускага, літоўскага, польскага, украінскага і латышскага народаў».

«Падзеі 1863-64 гадоў, якія закранулі тэрыторыі адразу некалькіх дзяржаваў Усходняй Еўропы, адбываліся і на нашых землях. Большасць асобаў, якім мы сёння аддаём даніну памяці, з’яўляюцца сынамі беларускай зямлі, звязанымі з ёй агульным лёсам. Для беларусаў гэта не толькі ўспамін мінулага, але і што нават больш важна, магчымасць аддаць належную пашану нашым продкам, спачыўшым у гэтай зямлі», — сказаў Петрышэнка.

Прадстаўнік афіцыйнага Менска адзначыў, што дзейнасць Кастуся Каліноўскага «звязана з перарастаннем беларускага нацыянальна-куль-турнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасць у форме народа-ўладдзя».

«Ужо ў той час дэкларавалася ідэя аб палітычнай суб’ектнасці Бела-русі ў адносінах з краінамі-суседзямі. Знакава, што паролем паўстанцаў Ка-стуся Каліноўскага з’яўляліся словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь». Запа-веты змагароў не страцілі актуальнасці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны «За моцную і квітнеючую Беларусь», у нашай працы па стварэн-ні дзяржавы для народа», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, як і падзеі паўстання XIX стагоддзя.

«Памяць аб ім увекавечана ў нашай краіне: у Свіслачы, дзе ён вучыўся, у творах беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, у назвах вуліц беларускіх гарадоў, школаў, а таксама ў мастацкіх стужках, паштовых марках і нават у партызанскай брыгадзе, якая вызваляла беларускі край падчас нацысцкага нашэсця».

Паводле Петрышэнкі, калі літоўскія навукоўцы яшчэ ў 2017 годзе вы-казалі здагадку пра тое, што знойдзеныя парэшткі могуць належыць удзе-льнікам паўстання, Беларусь уключылася ў працэс іх ідэнтыфікацыі «па дыпламатычнай, навуковай, гістарычнай і следчай лініях».

«Беларусь і Літва абмяняліся адмысловымі візітамі працоўных і экспертных групаў. Беларуская мова прысутнічае ў афармленні мемарыяла, дзе будуць пакоіцца паўстанцы. Мы ўдзячныя літоўскаму боку за праведзеную працу і плённую супрацу. І, безумоўна, за магчымасць усім разам быць тут у Вільні дзеля ўшанавання нашых землякоў».

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі выказаў перакананне, што капліца на могілках Росы «стане тым месцам, куды будуць прыходзіць беларусы, лі-тоўцы, палякі, латышы і ўкраінцы, каб аддаць даніну памяці сваім землякам».

Ён дадаў, што «для кожнай краіны ёсць свой вобраз Кастуся Калі-ноўскага, але ён не павінен стаць той гістарычнай постаццю, якая выкары-стоўваецца ў палітычных мэтах».

«Наадварот, гэта тая старонка нашага сумеснага мінулага, якую мы павінны шанаваць, і якая нас аб’ядноўвае зараз і ў будучыні».

Радыё Свабода.

 

Імёны паўстанцаў, якіх 22 лістапада пахавалі на віленскіх могілках Росу

Раймунд Зямацкі, 53 гады, пробашч касцёла ў Ваверцы Лід-скага павета;

Баляслаў Колышка, 25 га-доў, нарадзіўся ў Карманішках Лідскага павета;

Юльян Ляснеўскі, 31 год, эканом у Вялікім Мажэйкаве Лід-скага павета, нарадзіўся ў Вар-шаве;

Зыгмунт Серакоўскі, 36 гадоў, нарадзіўся на Валыні;

Аляксандр Раўкоўскі, 27 гадоў, з Мілюнцаў Ашмянскага павета;

Юзаф Раўкоўскі, 36 гадоў, з Мілюнцаў Ашмянскага павета;

Кароль Сіповіч, 19 гадоў, месца нараджэння — Валынь;

Юзаф Яблонскі, 20 гадоў, месца нараджэння — Ломжа;

Ян Бянькоўскі, 26 гадоў, фельчар, месца нараджэння — Вар-шава;

Генрык Макавецкі, 27 га-доў, харунжы корпуса ляснічых, месца нараджэння — Магілёўская губерня;

Уладзіслаў Мікалаі, 26 га-доў, паручнік, з лютаранскай шля-хты Віленскай губерні, ваяваў у аддзеле Людвіка Нарбута ў Лід-скім павеце;

Альберт Лясковіч, 23 гады, з Кір’янаўцаў Лідскага павета;

Казімір Сычук, 26 гадоў, Вільня;

Мечыслаў Дарманоўскі, 27 гадоў, Варшава;

Ігнат Здановіч, 23 гады, Вільня;

Цітус Далеўскі, 23 гады, месца нараджэння — Кункулка Лід-скага павета;

Якуб Чэхан, 40 гадоў, Віль-ня;

Эдвард Чаплінскі, вучань аптэкара, з Панявежскага павета;

Ян Марчэўскі, 24 гады, ву-чань фельчара, месца нараджэн-ня — мястэчка Рава, Каралеўства Польскае;

Канстанцін Вінцэнт Калі-ноўскі, 26 гадоў, месца нараджэн-ня — Мастаўляны Ваўкавыскага па-вета.

У спісе не хапае жалудоц-кага вікарыя Станіслава Ішоры (Лідскі павет), які дакладна быў расстраляны там жа, але цела яко-га не знойдзена. Гэта значыць, што або ён пахаваны чамусьці ў баку ад іншых, або гараджане выкупілі цела ксяндза ў варты і пахавалі на іншых могілках, што пры вядомай прадажнасці расейскіх чыноўні-каў зусім верагодна.

Магчыма, калі-небудзь і гэта праясніцца.

А зараз, калі глянуць на спіс, то зусім зразумела, чаму перапа-хаванне паўстанцаў абходзіла бе-ларусам больш за іншых.

Паводле tut.by.

 

Дыктатар Літвы

У шасцідзясятую гадавіну пакарання смерцю

Ад перакладчыка. Можа, гэты тэкст мала чаго новага дадае да ўжо вядомага пра К. Каліноўска-га, але важна, што ён напісаны Ан-тонам Луцкевічам у 1924 годзе.

 

10 сакавіка (старога стылю) 1864 г., ці акурат 60 гадоў таму, быў павешаны на шыбеніцы самы дзейны і самы легендарны чалец паўстанцкай арганізацыі ў Вільні, празваны «дык-татарам Літвы» — Вінцэнт Канстанты Каліноўскі.

Мы маем мала біяграфічных дадзеных пра яго1. Сын уладальніка фальварка Якушоўка каля Свіслачы нарадзіўся 21 студзеня 1838 г. у Мас-таўлянах Ваўкавыскага павета, па-чатковую адукацыю атрымаў у Свіс-лацкай прагімназіі, потым у Маскоў-скім універсітэце, дзе прабыў паўтара года. Разам са старэйшым братам Вік-тарам пераехаў з Масквы ў Пецяр-бург і там у 1860 г. закончыў юрыды-чны факультэт са ступенню кандыда-та (не трэба блытаць з сучаснай ступенню кандыдата навук — Л. Л.)

У Пецярбургу Каліноўскі блізка пазнаёміўся з рускімі рэвалю-цыянерамі і стаў гарачым прыхільні-кам Герцэна, які, як вядома, у сваёй газеце «Колокол» прама выказваў сімпатыі польскай эміграцыі.

Без сумнення, Каліноўскі зна-ходзіўся таксама і пад уплывам Баку-ніна, які быў гарачым прыхільнікам незалежнасці Польшчы, але выразна выступаў супраць імперыялістычных тэндэнцый польскіх патрыётаў і, ба-дай, першым, выступіў у абарону права Літвы, Беларусі і Украіны на самастойнасць.

Дзякуючы гэтым уплывам, ідэалогія Каліноўскага значна адроз-нівалася як ад поглядаў «белых» у Літве, гэтак і «чырвоных» у Варшаве. З другімі яго злучала супольнае пера-кананне ў неабходнасці паўстання на-родных мас, нявер’е і дрэнныя адно-сіны да шляхты, спадзяванне на выні-ковасць энергічных метадаў. Не мог ён пагадзіцца з цэнтралізмам і павяр-хоўным стаўленнем Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта да справы, якое паходзіла з няведання Літвы і Бе-ларусі. На гэта няведанне таксама ўказвалі і «белыя» віленцы, але з-за ўласцівай ім адсутнасці паслядоўнасці і з-за нерашучасці яны не ішлі гэтак далёка, як Каліноўскі.

Па меркаванні Гейштара, Ка-ліноўскі быў «літоўскім сепараты-стам», гэта пацвярджаў таксама і камісар Нацыянальнага Камітэта ў Вільні Ляранс (du Laurans).

Аднак, калі, няглядзячы на та-кую пазіцыю, Каліноўскі займаў такое значнае месца ў кіраўніцтве паўстан-нем, дык толькі дзякуючы сваёй жа-лезнай энергіі, нязломнаму характару і адданасці справе. Па гэтых якасцях з ім параўняцца ніхто не мог.

У сваіх успамінах Якуб Гейш-тар дастаткова падрабязна апісвае падзенне Літоўскага Камітэта, душой якога быў Каліноўскі і ўтварэнне па камандзе з Варшавы «Аддзела кіраў-ніцтва правінцыямі Літвы», а таксама пратэст Каліноўскага супраць перада-чы справы паўстання ў рукі шляхты, прымусовага падпарадкавання яго новай уладзе і ссылцы на пасаду камі-сара ў Гародню. Нарэшце піша ён і пра замах на такі стан рэчаў — аб’яў-ленне незалежнага ад Варшавы «Вы-канаўчага аддзела Літвы».

Ва ўсіх гэтых справах Каліноў-скі выступае як паслядоўны дзеяч з акрэсленымі мэтамі і шляхамі, дзеяч, які разумее, што поспех руху ў Літве і Беларусі залежыць ад таго, ці зной-дуць ідэі паўстанцаў падтрымку ся-род народных мас. Пры гэтым ён быў чалавекам з характарам крыштальнай чысціні, любіў свой край больш, чым сваё жыццё і верыў у трыумф ідэалаў палітычнай свабоды і грамадскай справядлівасці. Гейштару не да спа-добы радыкалізм і «сепаратызм» Калі-ноўскага, але ён заўсёды выразна піша пра Каліноўскага з глыбокай павагай і прызнаннем яго ахвярнасці і арга-нізацыйных здольнасцяў.

Найменей мы ведаем пра дзей-насць Каліноўскага на Гарадзенш-чыне, хаця менавіта гэтая дзейнасць сярод народных мас з’яўляецца най-больш цікавай для нас. Тут ён непа-срэдна сутыкнуўся з рэальным жыц-цём і тут, у тайнай друкарні, выдаваў сваю беларускую газету «Мужыцкая Праўда» і адозвы на беларускай мове, з якіх захавалася толькі адно «Пісьмо ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай» 2.

Няма дакладнай інфармацыі і пра дзейнасць Каліноўскага ў Вільні ў часы, калі паўстанне пачало затухаць і калі ўсе самыя актыўныя паўстанцы былі арыштаваны, высланы ці пака-раны смерцю, калі Каліноўскі застаўся адзіным прадстаўніком цэнтральнай улады ў Літве і слушна мог называцца дыктатарам Літвы. Вядома толькі, што ён жыў у Святаянскіх мурах пад імем Вітольда Вітажэнца і сваёй неаслабнай энергіяй падтрымліваў энергію гра-мадства, будзіў яе сваёй адвагай і прысутнічаў на кожнай экзэкуцыі ў Вільні.

У выніку здрады Парфянові-ча, у студзені 1864 г. улады даведаліся пра месца яго жыхарства і канспіра-тыўнае прозвішча і арыштавалі. Арышт маляўніча апісаны ва ўспамі-нах Масолава (1898). Як сведчыць Масолаў, на следстве Каліноўскі па-водзіў сябе з вялікай годнасцю, заўсё-ды быў стрыманым у сваіх паказан-нях.

Палявы суд пад старшын-ством палкоўніка Гленінга прыгава-рыў Каліноўскага да смяротнага па-карання праз расстрэл. Але Мураўёў змяніў расстрэл на павешанне. Экзе-куцыя выканана 10 (22) сакавіка 1864 г. а 10-й з паловай гадзіне на Лукіш-скім пляцы. Пад шыбеніцай падчас чытання выраку, калі яго назвалі шля-хціцам, голасна сказаў: «У нас няма шляхты, усе роўныя!»

Перад смерцю, у турме, Калі-ноўскі напісаў дзве адозвы да бела-рускага народа — адну прозай, дру-гую вершам. Першая адозва добра вядомая, бо патрапіла ў шматлікія тэксты пра паўстанне, другая, бадай, першы раз была надрукавана Вацла-вам Ластоўскім у беларускім кален-дары за 1919 г. З абедзвюх б’е гарачая любоў да Бацькаўшчыны і туга па свабодзе.

Моцны, суровы кантраст ба-чым паміж постаццю нязломнага во-лата-паўстанца, шчырага народніка і краёўца і сучаснымі дзеячамі …

  1. A. (Антон Луцкевіч).

Dyktator Litwy // Preglad Wilenski. 1924, № 6. S. 3-4.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

1 Ю. Трызна, аўтар вялікай біяграфіі Каліноўскага ў месячніку «Белару-скі Шлях»  (Коўня, 1922, № 4) не карыстаецца такой першаснай крыніцай, як успаміны Гейштара (Вільня, 1913), але падае цікавую інфармацыю аб тым, што быццам бы ў Кракаўскай (Ягелонскай ) бібліятэцы захоўваюцца рукапісы з багатымі матэрыяламі да біяграфіі Каліноўскага. Але гэтую інфармацыю трэба ўдакладняць.

2 Генадзь Кісялёў лічыў, што гэты тэкст пісаў не Каліноўскі — Л. Л.

 

Усёй грамадой ратуйма беларускую мову і з ёю дзяржаву Беларусь!

Перыядычны друк, асаб-ліва неафіцыйны, надаваў і надае вялікае значэнне асвятленню такой для нас лёсавызначальнай, але мэ-танакіравана занядбанай уладамі праблемы, як моўная. Найчасцей за ўсё такія публікацыі сустрака-юцца на старонках любімай вялі-кай арміяй чытачоў газеты «На-родная Воля». З афіцыйных пе-рыядычных выданняў можна ад-значыць толькі «Звязду». У пера-важнай большасці аўтары такіх матэрыялаў льюць свае горкія слёзы з прычыны амаль абсалют-най адсутнасці беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскай дзей-насці чалавека ў Рэспубліцы Бе-ларусь, беспамылкова абвіна-вачваючы ў гэтай нацыянальнай здрадзе яе дзяржаўны чыноўніцкі апарат, у складзе якога чвэртку стагоддзя таму пачаў закладвацца «русский мир». А вось рэальных шляхоў выратавання беларускай мовы, на вялікі жаль, не знаходзім у тых публікацыях, на што ёсць важкія прычыны. І такое лёгка зразумець.

Дадзеная праблема ў нас ва ўсе часы насіла архіскладаны ха-рактар, была як след наўмысна за-блытана зацікаўленымі ў гэтым асобамі. Але такой, як сёння, мы яе яшчэ ніколі не бачылі, бо справа ж  датычыць не пашырэння сферы сацыяльнага выкарыстання бела-рускай мовы, хаця і гэтага дама-гчыся складана, а пра выратаванне яе ад так рэальнага адмірання. Па волі не народа, а саміх уладаў яна практычна цалкам адсутнічае ў афіцыйным жыцці, што не  дае ёй магчымасці быць і сродкам ка-мунікатыўных зносін паміж лю-дзьмі. Яна ледзь чутна гучыць то-лькі з вуснаў мізэрнай колькасці сапраўдных нацыянальных па-трыётаў, якіх, на вялікую бяду, з го-ду ў год становіцца ўсё менш і менш з прычыны інтэнсіўнага па-шырэння ў Рэспубліцы Беларусь рускай культуры, што прывяло наш народ да татальнай русіфі-кацыі.

Здзіўляе, што гэта ніколькі не хвалюе надзеленых высокай уладай палітыкаў, шматлікага дзяр-жаўнага корпусу ідэолагаў. Беру-чы прыклад з іх, чвэртку стагоддзя маўчаць, нічога не кажуць пра безнадзейны стан роднай мовы тытульнага этнасу калектывы дзяр-жаўных гуманітарных навуковых устаноў, філалагічных, філасо-фскіх, гістарычных факультэтаў дзяржаўных універсітэтаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Рознага роду лінгвістычныя праблемы яны спраўна даследуюць, а вось як за-бяспечыць беларускай мове ста-тус адзінай дзяржаўнай — ні слова. А гэта ж для нас галоўнае.

Дзесяцігоддзямі адвароч-ваецца ад асвятлення набалелых пытанняў моўнай праблемы афі-цыйны перыядычны друк. Ства-раецца ўражанне, што гэтыя ў найбольшай ступені адказныя за лёс беларускай мовы аўтарытэт-ныя, уплывовыя структуры цал-кам пагадзіліся са сконам бела-рускай мовы, хаця і добра веда-юць, што такое немінуча прывядзе да страты нацыянальнага  суверэ-нітэту Рэспублікі Беларусь, які за 25 гадоў функцыянавання прэзі-дэнцкай сістэмы так і не набыў рэальнага статусу. Іх ніколькі не хвалюе, што з канчатковым ад-міраннем беларускай мовы краіна немінуча пазбаўляецца сваёй этнакультурнай самабытнасці, становіцца спакуслівай прынадай для той дзяржавы, чыімі духоў-нымі каштоўнасцямі яна зада-вальняе свае патрэбы. Разбурыць уласную нацыянальную ідэнтыч-насць і захаваць не на словах, а на справе дзяржаўны суверэнітэт — гэта дзве  зусім несумяшчальныя паміж сабою рэчы.

Хоць сёння беларусы з неразмытай, здаровай нацыяна-льнай самасвядомасцю, на вялі-кую бяду, знаходзяцца ў мізэрнай колькасці, ім ніяк нельга пасіўні-чаць, бяздзейнічаць. Неабходна ўсімі сіламі і сродкамі настойліва патрабаваць ад дзяржавы правя-дзення толькі такой  моўнай палі-тыкі, якая  адпавядала б карэнным стратэгічным інтарэсам Бацькаў-шчыны, не вяла б яе базавы этнас да загубы. Да якога ж часу наш край будзе заставацца з чужой мовай, навязанай яму царызмам жорсткімі каланізатарскімі мета-дамі?! Прэзідэнцкая вертыкаль Рэспублікі Беларусь не павінна за-ставацца спадкаемцам іх, а, наад-варот, праводзіць моўную палі-тыку ў інтарэсах свайго дзяр-жаўнага народа, каб не даць яму загінуць ад русіфікацыі.

З улікам сказанага вышэй мы прапануем уладам, шырокім колам грамадскасці неадкладна правесці на самым высокім тэа-рэтычным узроўні з удзелам палі-тыкаў і адмыслоўцаў навукова-практычную канферэнцыю  па тэме: «Праблемы забеспячэння беларускай мове рэальнага  ста-тусу дзяржаўнай.»  З прычыны незвычайнай складанасці пра-блемы лічым мэтазгодным запра-сіць да ўдзелу ў ёй навукоўцаў з краін, улады якіх пасля распаду поліэтнічных дзяржаў навучыліся і беспраблемна, бесканфліктна абслугоўваюць усе сферы гра-мадскай жыццядзейнасці чалавека толькі адной сваёй роднай мовай. Не верыцца, што такое адзінаразу-мнае развязванне моўнай праб-лемы застаецца непадуладнай толькі адным беларусам. Пажада-ны ўдзел у такой канферэнцыі і прадстаўнікоў ад адпаведных структур ЮНЭСКА, Еўразіі, бо  з-за няспыннага паглыблення пра-цэсаў глабалізацыі моўная праб-лема не збіраецца пакідаць сваёй вастрыні. А вось мо пасля такой канферэнцыі Беларусь, парва-ўшы ланцугі ўласнай дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі, стане, чаго добрага, Міжнародным Цэнтрам даследавання шляхоў забеспя-чэння кожнай мове тытульнай нацыі краіны статусу адзінай дзя-ржаўнай, заслужана здабудзе сабе гэтым сусветны аўтарытэт. Пакі-нуць жа страшэнна сацыяльна занядбаную ўладамі беларускую мову сам-насам з імперскай ідэа-лагічнай машынай і толькі гля-дзець, як яна, гаротная, канае, па-збавіць усялякага гонару, аўтары-тэту і народжаную на нашай зямлі сучасную дзяржаву, і этнічна аба-крадзены, у тым ліку і ёю (дзяржа-вай), народ.

Па віне чужынцаў і ўлас-ных здраднікаў у нашай няпро-стай гісторыі не раз ставілася ру-бам пытанне: «Быць ці не быць беларусам самабытнай нацыяй?» І калі-нікалі даваўся правільны адказ на яго. Вядомы такі не-звычайны, павучальны і на сёння факт, калі Кастрычніцкі 1926 года Пленум ЦК КП(б)Б у прынятую Рэзалюцыю ўнёс прапанову: «Уся Кампартыя Беларусі па-вінна гаварыць на беларускай мове!»  І яна, на вялікую радасць беларусам, загаварыла. Ці не пра-біў час і сёння выступіць з такім патрыятычным, выратавальным заклікам: «Уся Прэзідэнцкая вертыкаль Беларусі павінна гаварыць на беларускай мове!» Не верыцца, што сучасныя дзяр-жаўныя чыноўнікі па ўзроўні сва-йго інтэлекту, ступені нацыяналь-най свядомасці, прысутнасці аса-бістай самапавагі, здаровага го-нару,  адказнасці за лёс нацыі так моцна, недасягальна ўступаюць камуністам 1920-х гадоў, і таму не знойдуць у сябе розуму, сілы волі, каб адважыцца паўтарыць іх па-сапраўднаму нацыянальна-па-трыятычны вычын.

Заўвага: Калі на надрука-ваны ў газеце «Наша слова» наш матэрыял не будзе пазітыўнай рэакцыі з боку ўладаў, прапа-наваную намі навукова-прак-тычную  канферэнцыю неабходна любой цаной правесці  сіламі на-шых партый і нацыянальных ру-хаў, каб вызначыць не толькі рэ-альныя шляхі выратавання белару-скай мовы, а праз складзены ад-паведны мартыралог паказаць усяму цывілізаванаму свету, хто яе сапраўдны забойца. У нас зусім няма часу марудзіць! Беларуская мова, а разам з ёю сам беларускі народ, яго дарагая, родная Баць-каўшчына ў нечуванай небяспе-цы! Не чакайма таго дня, калі па беларускай мове трэба будзе скла-даць некралог!

Прафесары

Леанід Лыч,

Мікола Савіцкі,                          

23.11.19  г.

 

Ці лёгка было Кузьму Чорнаму ўсхваляць калгаснае жыццё сялян у той час, калі самі сяляне знішчаліся?

Случчане наведалі музей  Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, ус-клалі кветкі ля помніка расстра-ляным сялянам.

 

Сябры Слуцкага ТБМ пра-доўжылі ў лістападзе знаёмства з жыццём і творчасцю расстраля-ных і рэпрэсаваных літаратараў. 20 лістапада 2019 года яны наведалі  дзяржаўны музей беларускага пі-сьменніка Кузьмы Чорнага, які некаторы час  таксама меў статус «ворага народа», сядзеў у турме і перанёс допыты і здзекі катаў з НКУС.  Дырэктар установы Люд-міла Ніжэвіч распавяла, што шлях школьнага музея, які ўзнік у 1962 годзе, да дзяржаўнага быў нялёг-кім. Чыноўнікі на розных узроўнях не спяшаліся спрыяць увекавеч-ванню памяці слыннага пісьмен-ніка на дзяржаўным узроўні. Гэта стала магчымым толькі ў пачатку 90-х гадоў, што, дарэчы, здзівіла наведвальнікаў музея, паколькі ўжо ў 50-я гады мінулага стагоддзя мноства рэпрэсаваных грамадзя-наў было рэабілітавана. Застаец-ца толькі гадаць, чым так насаліў былы кіраўнік літаратурнага аб’яд-нання «Узвышша» партыйнай на-менклатуры. Тым, што пісаў пра сялян і не гэтак адназначна славіў калгасны лад, як хацелася б апала-гетам прынцыпу сацыялістычнага рэалізму?

Зараз музейная экспазіцыя размешчана ў пяці залах, якія прад-вызначаны ўсебакова раскрыць жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка. А яго творчасць са-праўды была рознабаковай: проза, публіцыстыка, драматургія.

Каб паказаць, адкуль у  пі-сьменніка Мікалая Раманоўскага любоў да прыроды, сцены музея аздоблены цудоўнымі фотаздым-камі цімкавіцкіх лясоў, лугоў, рэчкі Мажа.

— Кузьма Чорны рос, гада-ваўся сярод простых людзей фізіч-най працы, для якіх кавалак хлеба і палатняная кашуля адна ў год лі-чыліся вялікім шчасцем. З гэтымі людзьмі ён быў звязаны ўсім сваім жыццём і творчасцю, — канстатуе Людміла Іосіфаўна. — У Цімкавічы сям’я пераехала, калі хлопчыку ужо было 8 гадоў, тут ён вучыўся ў двухкласным вучылішчы і пра-вёў дзяцінства. Дзе б ён не быў, душой цягнуўся да краявідаў гэтай вёскі.

У музеі ёсць асабістыя рэ-чы Кузьмы Чорнага, фотаздымкі сяброў-літаратараў, здымкі з ся-мейнага альбома. Можна пачы-таць дзённік пісьменніка і праслу-хаць яго палымяны выступ па ра-дыё ў гады вайны.

Каб яшчэ больш зацікавіць чытачоў літаратурнай спадчынай і постаццю самога пісьменніка, пры музеі існуе тэатральная сту-дыя. Удзельнікі гэтай студыі пад кі-раўніцтвам дырэктаркі музея прадставілі случакам  тэатраліза-ваную версію аўтабіяграфічнага  апавядання «Родныя мясціны».

Парадавала случчан і тое, што дырэктар музея  правяла экс-курсію на выдатнай беларускай мове.

— У музеі Кузьмы Чорнага павінны  пабываць усе беларусы, — гаворыць жыхар Слуцка Анатоль Болазь. — Тут на кожным кроку адчуваецца любоў і павага да пі-сьменніка, да роднага беларускага краю, адлюстравана супярэч-насць эпохі.

Мужчыну ўразіў малюнак гаротнай беларускай долі, якую пі-сьменнік паказаў у выглядзе спу-стошанага высахшага дрэва.

— У тыя часы пісьменніку можна было б загінуць нават з-за такога малюнка няшчаснай Бела-русі, — гаворыць Анатоль. — З адна-го боку вось такі сімвал Беларусі, а другога боку — подпіс пад хва-лебным пісьмом Сталіну і патра-баванне жорстка расправіцца з ворагамі сацыялізму. Можна то-лькі ўявіць сабе, колькі каштавала пісьменніку знішчэнне сваёй ду-шы ва ўмовах таго тэрарыстыч-нага антыбеларускага і антыча-лавечага рэжыму.

У гэты ж дзень сябры ТБМ усклалі кветкі каля помніка рас-страляным  і замучаным сялянам у суседняй вёсцы Чарнагубава. Ужо позна вечарам схілілі галовы падчас хвіліны маўчання каля крыжа  ў гонар Грозаўскага палка ў аграгарадку Грозаў. Грозаўскі полк, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне, паклаў свае жыц-ці ў лістападзе-снежні 1920 года ў змаганні супраць той навалы, якая пасля загубіла жыхароў Чарнагу-бава, скараціла жыццё і твор-часць Кузьмы Чорнага. Дарэчы, баі з Чырвонай арміяй паўстанцы вялі ў 1920-м годзе таксама непа-далёку ад вёсак Чарнагубава і Цімкавіч.

Зінаіда Цімошык.

 

Кніга ўпамінаў Уладзіміра Содаля

12 лістапада 2019 г. у Дзяр-жаўным музеі гісторыі бела-рускай літаратуры адбылася прэ-зентацыя кнігі Уладзіміра Содаля (1937-2015) «Буйніцы і драбніцы.» (моўныя абразкі, артыкулы, лісты, успаміны пра вядомага літара-тара), якая выйшла ў выдавецтве «Лімарыус». Большасць тэкстаў друкуецца ўпершыню. Камп’ю-тарную вёрстку, апрацоўку ілю-страцый і вокладку зрабіў Алесь Жынкін.

Сям’я Уладзіміра Содаля выказвае шчырую ўдзячнасць Алесю Жынкіну, Міколу Купаве, Міколу Лавіцкаму і Генаддзю Тумасу за ўсебаковае спрыянне пры падрыхтоўцы кнігі…

На мерапрыемстве перад прысутнымі выступалі: Светлана  Багданкевіч, Уладзімір Ліпскі, Мікола Купава, Сяргей Давідовіч, Леанід Акаловіч, Пятро Садоўскі , Аляксей Шалахоўскі і ўдава да-следчыка Клара Барысаўна Со-даль. Пра працу над кнігай пад-рабязна  распавёў вядомы журна-ліст Міхась Скобла. На мерапры-емстве прысутнічала каля 70 ча-лавек.

Было вельмі цікава. Трэба адзначыць, што ўспаміны пра Уладзіміра Содаля ў кнізе пакінулі: Зінаіда Бандарэнка, Анатоль Ва-рава, Сяргей Давідовіч, Эла Дзві-нская, Алесь Жамойцін, Васіль Жуковіч, Анатоль Каляда, Ігар Ка-рабанаў, Ілля Копыл, Аляксей Каў-ка, Мікола Купава, Мікола Лавіцкі, Людміла Літвінава, Уладзімір Ліп-скі, Леанід Лыч, Лілея Матусевіч, Ірына Ніжанкоўская,  Яўген Саху-та, Алесь Содаль,  Таццяна Тру-бач, Маргарыта Хадановіч, Мак-сім Чылікін, Сяргей Чылікін, Ак-сана Чылікіна, Аляксей Шалахоў-скі, Мікалай Шуканаў… На сёння-шні дзень два аўтары ўспамінаў (Анатоль Валахановіч і Анатоль Каляда ) таксама памерлі.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі (кнігі, фотаздымкі) з сямейнага архіва Содаляў.

Трэба адзначыць што кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў.

Алдяксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Габрыэля Пузыня. Вяртанне на Радзіму

Таленавітая беларуская польскамоў-ная пісьменніца ХІХ стагоддзя Габрыэля Пузыня вяртаецца на Радзіму. Летась на-маганнямі паэткі, літаратуразнаўцы і пера-кладчыцы Ірыны Багдановіч выйшаў пер-шы яе зборнік вершаў у беларускіх пера-кладах «Струмень любові». А сёлета ў ліста-падзе на касцёле  Божага Цела ў мястэчку Беразінскае з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніцы. У адкрыцці дошкі ўдзельнічала і Ірына Багдановіч:

— Чым больш яе чытаю, тым больш хочацца, каб мае сучаснікі гэта пачыталі. Кніжачку вершаў удалося выдаць, 25 вер-шаў. Але яе літаратурная спадчына, кане-шне, значна большая. І проза, апавяданні. Яны напоўнены святлом вялікай любові.

Графіня Габрыэля з Гюнтэраў Пу-зыня нарадзілася ў Вільні, жыла ў баць-коўскім маёнтку Дабраўляны былога Смар-гонскага павета. З 1851 года, выйшаўшы замуж за князя Тадэвуша Пузыню, Габ-рыэля жыла ў ягоным маёнтку Гарадзілава (цяпер гэта мястэчка Беразінскае Мала-дзечанскага раёна), дзе памерла ў 1869 годзе і была пахавана. На жаль, яе магіла не заха-валася.

Васіль Кроква,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота catholic.by.

Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першае паўгоддзе 2020 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 62. Цана змянілася нязначна. У 2020 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Навіны Германіі

 

Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

 

Свабодны доступ да інтэрнэту паві-нен стаць адным з асноўных правоў чалаве-ка. Такое меркаванне выказаў у нядзелю, 24 лістапада, міністр эканомікі і энэргетыкі Германіі Петэр Альтмайер, паведамляе Deutsche Welle.

Свабодны доступ да інтэрнэту «паві-нен быць фундаментальным правам, што тычацца людзей ва ўсім свеце», — падкрэс-ліў Альтмайер. Ён прыраўняў права на вольны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і медыцынскае абслугоўваньне. На думку Альтмайера, інтэрнэт павінен заставацца «глабальным і свабодным» у тым ліку і для развіваных краінаў, і гэта ты-чыцца не толькі ўраду, але і няўрадавага сек-тару. У Берліне 25 лістапада адкрыецца фо-рум па кіраванні інтэрнэтам.

Беларусь знаходзіцца ў спісе краінаў «з несвабодным інтэрнэтам» паводле рэй-тынгу «Свабода ў сетках — 2019″ правааба-рончай арганізацыі Freedom House. Кыр-гызстан і Украіна прызнаны «часткова свабоднымі», цалкам «свабоднымі» — Ар-менія і Грузія, у той жа час Азербайджан, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Расея былі прызнаныя «несвабоднымі».

Радыё Свабода.

 

Праводзіцца набор на падрыхтоўчыя курсы пры «Універсітэце імя Ніла Гілевіча»

Праводзіцца набор на падрыхтоўчыя курсы пры «Універсітэце імя Ніла Гіле-віча». Запрашаюцца вучні 8-11 класаў, якія жадаюць падрых-тавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, а таксама людзі сталага ўзросту і ўсе, хто хоча ўдаска-наліць свае веды па наступных прадметах:

— беларуская мова

— англійская мова

— нямецкая мова

— польская мова

— матэматыка

— фізіка

— хімія

— біялогія

— гісторыя Беларусі

Выкладанне вядзецца па-беларуску!

Заняткі праводзяцца па адрасе: вул. Румянцава, 13 (ст. м. «Плошча Перамогі») у сядзібе «Таварыства беларус-кай мовы», адзін раз на ты-дзень у панядзелак, суботу ці нядзелю.

Працягласць занятка — 80 хвілін, пра-цягласць курса — 36 гадзін, кошт — 150 рублёў.

Даведкі і запіс на кур-сы па тэлефоне:

+375296383359.

ЗАПРАШАЕМ!

 

Прадаюцца кнігі Алеся Зайкі

Паважаныя чытачы, тыя, хто любіць родную мову, шануе яе. Звяртаюся да вас з прапановай набыць кнігі майго нябожчыка- мужа  Зайкі Алеся Фаміча.

Яшчэ пры яго жыцці ўбачылі свет «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры,  прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя пры-гаворкі пры дзяльбе караваю, вітанні і зы-чэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жар-тоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зне-важанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (кароткая назва — “Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны”), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны», кніга прозы «Чысты чацвер». Ужо пасля яго раптоўнай смерці выйшла кніга «Мікра-тапаніміка Івацэвіччыны».

Кнігі Аляксандр Фаміч выдаваў за свой кошт. Іх няма ў сельскіх і школьных бібіліятэках, у бібліятэках педагагічных уні-версітэтаў. Кожны год студэнты філалагіч-ных факультэтаў запісваюць па вёсках дыя-лектныя словы, узоры гаворак. Але няма ўжо людзей, якія ведалі многа гэтых слоў, правільна гаварылі. Цяпер размаўляюць у вёсках на трасянцы. Аляксандр Фаміч са-браў усю народную мудрасць раней, калі былі жывыя носьбіты чыстай беларускай мовы, ад іх былі запісаны і дыялектныя словы, і фразеалагізмы, і ўсё, вышэй пера-лічанае. Яго кнігі атрымалі высокую ацэнку вучоных-мовазнаўцаў.

Падтрымайце шчырага беларуса, які ўсё жыццё прысвяціў вывучэнню багацця роднай мовы, сабраў унікальны матэрыял, аддаў усе сілы і здароўе вывучэнню і заха-ванню скарбаў народнай культуры, каб на-шчадкі мелі  багатую спадчыну.

Кнігі выдадзены, але з распаўсюджа-ннем іх я засталася сама. Хочацца, каб шмат-гадовая праца не прапала дарэмна.

 

Хто жадае набыць кігі А.Ф. Зайкі, тэлефануйце Антаніне Іванаўне Зайка +375 29 203-56-20; 8(01645) 43-2-35.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЯЎХІМА КАРСКАГА

(20.12.1860-29.04.1931)

У словах беларускіх Беларусь жыве,

Як у жывой крыві —

спрадвечны шлях людскі.

Па ім жыццё, як сонца праз сусвет, плыве,

Сабой хвіліны шчасця, горычы вякі

Нітуючы ў адзіны шлях, дзе нават Бог

Не здольны анічога ўжо змяніць, бо шлях —

Мінулае, і тое, што ты не збярог

Ніхто не верне са слязамі на вачах

Ад радасці, што ён жыццё вяртае нам…

І не самотны ты, бо Беларусь з табой

У кожным беларускім слове,

што, як Храм,

Напоўнена святлом, малітваю святой

За Беларусь, за беларусаў, для якіх

Ты хочаш вольнага жыцця, бо мы — народ,

Бо беларусы мы і нас мільёны ўсіх,

І нашая зямля — не ў акіяне лёд,

Які расстане і змяшаецца з вадой.

Зямля — не лёд, і ёй не быць для нас чужой

Пакуль тут мова наша родная жыве,

Як і ў людской крыві —

спрадвечны шлях людскі,

Дзе Беларусь, як белы карабель, плыве

Праз хвалі дзён і туманоў вякі…

6.02.2009 г.

 

БАЛАДА МАГДАЛЕНЫ РАДЗІВІЛ

(8.07.1861-6.01.1945)

Праз сотню год вярнулася дахаты,

У родны край, які любіла ты,

Які не стаў чужым, не стаў багатым,

Ды не збяднеў на рэкі і сады,

На сцежкі, на дарогі палявыя,

На дабрыню людскую і святло

Крыжоў сівых, і на лясы, дзе вые

Зімою воўк, бы плача, што прайшло

Тваё жыццё і ўжо яно ніколі

Больш не паўторыцца. Дваццаты век

Чырвонаю пчалою знікне ў полі

І пылам застанецца на траве

І ў вершах, як у вечнасці, паэтаў,

Якіх цаніла, як свой родны край,

Дзе сонца не заўсёды грэе летам,

Дзе для Паэзіі сапраўдны рай,

Але не для паэтаў…

 

І ты вярнулася, каб быць з людзямі,

Што не забыліся, што ты была,

Нібы анёл над крыўскімі шляхамі,

Дзе да Свабоды Беларусь ішла…

19.07.2017 г.

 

БАЛАДА ІГНАТА БУЙНІЦКАГА

(22.08.1861—22.09.1917)

Ад роднай вёскі ў Вільню доўгая дарога,

Але дарога гэта — быццам бы да Бога,

І ты па ёй ідзеш з акторамі няспешна.

Для вас сур’ёзна ўсё,

камусьці гэта смешна,

Што мова родная для нас усіх святая

І што нідзе без мовы роднай не бывае

Народ народам, бо душа народа — мова…

 

І ўжо са сцэны роднае жывое слова

Гучыць, нібы званы з высокае званіцы

Штодня звіняць аб тым,

што толькі чужаніцы

На нашае зямлі нас пазбаўляюць права,

Каб, нібы Бог, былі ў нас гонар,

годнасць, слава…

І ружы падаюць на шлях акторскі ў Вільні,

І ты ідзеш з сябрамі па дарогах пыльных

Айчыны, і па Пецярбургу, і Варшаве.

Але не золата і срэбра ў вашай славе,

А наша годнасць беларуская, якая

І праз стагоддзі вынішчэння не знікае.

І верыш ты,

што ёй не знікнуць з нас ніколі,

Як камяням і васількам на жытнім полі…

25.07.2008 г.

 

БАЛАДА МІТРАФАНА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА

(14.06.1867-30.09.1934)

 

Народ, які меў сваю дзяржаўнасць,

мусіць мець яе зноў…

М. Доўнар-Запольскі.

 

Крыжамі нашых продкаў нашы землі

Пазначаны і гэта — назаўжды.

У курганах былое наша дрэмле

Так, як у Храмах дух жыве святы.

 

І іншае зямлі для нас не трэба,

І тут нам жыць, і тут нам паміраць,

І ў мора беларускае — у неба

Глядзець, паліць касцёр і сумаваць

Па тым, што ўжо не вернецца нічога

З таго, што страчана, не збераглі.

 

І ты ідзеш і прад табой дарога

Да могілак, нібы на край зямлі,

Які пазначаны крыжамі продкаў

І пройдзе час — пазначыцца й тваім.

 

Цячэ рака, плыве па хвалях лодка

Праз туманы, як праз стагоддзяў дым,

З якога бачыцца краіна-маці

Прыгожая, бы ў Храме абразы.

І ты шчаслівы, бо ты бачыш шчасце

У Беларусі праз агонь слязы…

8.11.2008 г.

 

БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА

(10.02.1868 — 20.05.1918)

 

За родную краіну, звычай і мову,

за гонар груддзю ўставайце.

К. Каганец.

 

…Зноў ты пішаш пра волю,

нібыта гарыш,

І малюеш, нібыта да сонца ляціш

І вяртаешся, светлы, назад на раллю,

Каб шаптаць, як малітву:

«Айчыну люблю…»

 

Хто пачуе цябе — той убачыць вясну,

Як ты бачыш цяпер прад сабою сцяну,

На якой, як на лёдзе, расколін галлё

Разрастаецца…

І ўжо не стане быллём

Васілёк, што самоціцца ў жыце тваім

Без цябе, без тваёй маладой грамады,

Для якой родны край — гэта Дом, а не дым,

Не туман над прасторам балот і вады.

 

І ты выйдзеш на волю, нібыта згарыш

І нібыта да сонца адзін даляціш,

І ўпадзеш, і падымешся ў вершах сваіх

За Айчыну, якую любіў кожны міг

І за доўгія зімы, дзе снег, як патоп,

І за песні, і плач, за ўтравелы акоп,

Дзе змяшалася кроў і сваіх, і чужых…

14.04.2009 г.

 

БАЛАДА РАМАНА СКІРМУНТА

(7.05.1868-7.10.1939)

…У Парэчча не сонца з усходу прыйшло,

У Парэчча з усходу прыйшлі камісары

І сказалі: «Забудзьце пра ўсё, што цвіло,

Хто забыцца не зможа,

той пойдзе на нары!»

 

Не спалохаўся люд, не аддаўся журбе,

Але знойдуцца ў роднае вёсцы нялюдзі,

Што заб’юць камянямі, старога, цябе,

А пасля і саміх тут на свеце не будзе.

 

Ты ўсім волі хацеў і казаў, што наш Край —

Гэта самы найлепшы дарунак ад Бога.

Для Радзімы жыві, за яе памірай

І не бойся на роднай зямлі анікога,

А тым болей чужынцаў, якія ідуць

Не ў любові да скону людзям

прызнавацца…

 

Сонца ўсходзіць над Краем

і птушкі пяюць

Над табой, а табе ўжо

з травы не падняцца,

Бо ў Парэчча з усходу не сонца прыйшло,

У Парэчча з усходу прыйшлі камісары

І прынеслі з сабою пажары і тло,

Галадранства, забойствы і нары…

26.03.2013 г.

(Працяг у нас тупным нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Астраномія ў Лукішскай турме

Некалькі крэсак жа біяграфіі Радаслава Астроўскага

Дырэктар Віленскай беларускай гім-назіі ў 1924 — 1936 гг., старшыня  Таварыства беларускай школы, сябар кіраўніцтва Бела-рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) і ў 1925-1926 гг. дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні, цераз які праходзілі грошы з СССР, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ, а з 1926 г. член КПЗБ Радаслаў Астроўскі, быў вялікім ама-тарам астраноміі. У заходнебеларускай прэ-се можна прачытаць яго артыкулы, у якіх ён папулярызаваў астранамічная веды (пі-саў пра сонечныя і месяцавая зацьменні, вывучэнне планет і г. д.). Яго артыкулы былі накіраваны на падвышэнне адукацыйнага ўзроўню беларускага народа.

Беларуская прэса паведаміла, што 14-15 студзеня польскія ўлады правялі ары-шты «павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме … Адначасна адбывалася рэві-зыя ў паслоў і беларускіх дзеячоў Грамады. Рэвізыя адбылася таксама ў Беларускім Банку. Паслоў арыштавалі пры такіх аб-ставінах: пас. Тарашкевіча паліцыя знай-шла ў Калёніі (пад Вільняй) у доме Аст-роўскага. Пры арышце, як пішуць польскія газэты, у Тарашкевіча знойдзена вялікая сума ў далярах і інструкцыя, як тварыць арганізацыі камуністычнай партыі. Пас. Валошына арыштавалі ў кватэры, а п. Рак-Міхайлоўскага на вакзале, у часе калі меўся садзіцца на цягнік. Сярод дзеячаў Грамады ў Вільні арыштавалі: гр. Аст-роўскага …» 1.

2 лютага 1927 г. віленская газета «Слова» ў артыкуле пад назвай «Дырэктар Астроўскі цікавіцца палітыкай», паведа-міла, што «Дырэктар беларускага банка Астроўскі, увязнёны ў Лукішках па справе Грамады, пісьмова звярнуўся да пана пра-курора пры Акруговым судзе з просьбай аб дазволе атрымліваць па падпісцы газе-ты «Слова», «Кур’ер Віленскі», «Газету Варшаўскую», «Голас Праўды» і «Варша-вянку». Пры гэтым, адначасова, ён адмо-віўся ад турэмнага рацыёну харчавання.

Адначасова з гэтым Астроўскі папрасіў аб дазволе прывезці яму з дому астранамічныя і матэматычныя прылады для напісання навуковых прац.

Пан пракурор дазволіў Астроўска-му падпісацца на пералічаныя газеты і даў дазвол перадаць вязню патрэбныя наву-ковыя прылады» 2.

Цікава, што праз некалькі дзён, ве-рагодна, прачытаўшы артыкул у «Слове» і здзівіўшыся надзвычайнай дабрыні пра-курора, да жонкі Астроўскага прыйшоў нейкі авантурнік, які прадставіўся менавіта тым пракурорам і патрабаваў за свае па-слугі 50 злотых. Астроўская выклікала палі-цыю і адмовілася даць грошы3.

А 25 лютага беларуская газета «Ма-ланка» паведаміла пра «астраномію на Лукі-шках», надрукавала з гэтай нагоды цікавы малюнак і верш4. Дарэчы, падчас суда над БСРГ, выдавец газеты «Маланкі» Янка Ма-разовіч сказаў, што падсуднаму Астроўска-му вельмі падабалася яго газета5. На судо-вым працэсе супраць Грамады Радаслаў Астроўскі быў апраўданы6.

У «Маланцы» былі надрукаваны наступныя малюнак і верш:

Вось дык штука» Вось дык дзіва!

Хоць пражыў я з пару коп!

Ці з вас калі хто бачыў

На Лукішках тэлескоп?

 

Хто там, хто парой начною

Глядзіць з-за кратаў у Сусвет.

Чаго хоча? Што шукае

Сярод чысьленных планет?

 

Мо глядзіць, ці там на Марсе,

На Сатурне, ці Луне

Арыштуюць «на ўчынку»

Таго, хто сьпіць салодка ў сьне.

 

І ці брэшуць там газеты,

Як тут польскія якраз?

Не! Бо бачыш, Obst’аў7, Cat’аў8,  Bor’аў

Няма болей, — толькі ў нас!

Я. М.

 

Яшчэ ў вязніцы Астроўскі мяняе свае палітычныя погляды і робіцца прыхі-льнікам супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

Нешта падобнае на выпадак Астроў-скага (астраномія і тэлескоп у Лукішках) ад-былося з нарадавольцам Мікалаем Маро-завым, які быў прыгавораны да пажыц-цёвага зняволення і адбываў свой тэрмін у Петрапаўлаўскай і Шлісербургскай цве-рдзях. Ён таксама меў тэлескоп і дазвол весці назіранні з даха равелінаў цвердзяў, дзе ад-бываў тэрмін. За час зняволення ён выву-чыў адзінаццаць моў, напісаў мноства на-вуковых прац па хіміі, фізіцы, матэматыцы, астраноміі, філасофіі, авіяцыі, палітэканоміі і цалкам прысвяціў сябе навуцы. Выйшаў на волю па амністыі 1905 г. Іншых выпадкаў знаходжання «тэлескопа ў турме» я пры-гадаць не магу.

1 Сялянская Ніва. № 6 (57), 19 студзеня 1927.

2 Slowo. № 26 (1339). 2 lutego 1927.

3 Slowo. № 35 (1348). 13 lutego 1927.

4 Маланка. № 2. 25 лютага 1927.

5 Воля Працы. №5, 28 сакавіка 1928.

6 Голас Працы. №13, 26 траўня 1928.

7 Обст Ян Конрад (Obst, Jan Konrad), віленскі публіцыст, выдавец і гісторык.

8 Станіслаў Мацкевіч (Stanislaw Mac-kiewicz), тагачасны рэдактар газеты «Слова», меў псеўданім «Cat».

 

У Воршы прайшлі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу

Знакаміты пісьменнік нарадзіўся ў Вор-шы 26-га лістапада 1930 г., і краязнаўцы Аршан-шчыны па драбніцах збіраюць звесткі пра сям’ю Уладзіміра Караткевіча і пра мясціны горада, звязаныя з ягоным імем. На краязнаўчых чытан-нях выступілі краязнаўцы з Воршы, Віцебска, Менска. Імпрэза, арганізаваная Аршанскай радай Таварыства беларускай мовы і музея-знаўцай Таццянай Варонінай, стала працягам буйных прэзентацый  даследчыцкай працы, якія даўней адбываліся ў памяць пра знакамітага пісьменніка, згадвае краязнавец Віктар Лю-тынскі:

— Калісьці ў Воршы была добрая тра-дыцыя — у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў — калі ў Воршы праходзілі не проста гарадскія, а міжнародныя канферэнцыі. Краязнаўства — гэта вельмі важная справа, для таго, каб гара-джане ганарыліся сваёй малой радзімай.

У тыя часы было зроблены вельмі шмат, каб захаваць у Воршы памяць пра Уладзіміра Караткевіча:  у ягоны гонар была перайменавана вуліца, пастаўлены помнік, пачалося стварэнне мемарыяльнага музея. Але цяперашнія ўлады мала дбаюць пра тое, каб гэтая справа працяг-валася. Таму ўдзельнікі краязнаўчых чытанняў прынялі  рэзалюцыю — зварот да старшыні рай-выканкама, дзе выказаны пажаданні, што да ўшанавання памяці пісьменніка. У наступным годзе мае адбыцца 90-гадовы юбілей Уладзіміра Караткевіча, і таму гэта надзвычай важна, кажа Юрый Нагорны, старшыня Аршанскай рады ТБМ:

— Да 90-годдзя пазначыць усе месцы, звязаныя з імем Уладзіміра Караткевіча ў Вор-шы. Указаць дамы, дзе калісьці жыла сям’я, уста-ляваць шыльды на школах, дзе ён вучыўся, дзе працаваў. Зрабіць указальнікі на дзвюх дзяр-жаўных мовах да памятных мясцін, звязаных з імем Караткевіча — музей, бацькоўская хата, вуліца, помнік, школы.

Краязнаўчымі чытаннямі распачаўся цэлы цыкл імпрэзаў, запланаваных да сёлетніх угодкаў пісьменніка  грамадскімі актывістамі. 26-га лістапада, у дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка пісьменніку, пройдуць літа-ратурныя чытанні і выктарына. А 30-га лістапа-да ўпершыню пройдзе Караткевіцкі фэст, арга-нізаваны супольна актывістамі Таварыства бела-рускай мовы і сябрамі беларускага ПЭН-цэнтра.

Ганна Ліпка,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі

Кнігу з такой назвай днямі набыў у краме «Акадэмкніга». Яе аўтар — Святлана Казлова (Бя-лоцкая), кандыдат гістарычных навук. Даслед-чыца нарадзілася ў 1978 г. у Берасці. У 1995-2000 гг. навучалася на гістарычным факультэце Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У 2001 г. паспяхова скончыла магістра-туру ўніверсітэта ў Беластоку, у 2005 г. — аспіран-туру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 г. праходзіла навуковую стажыроўку ў свабод-ным  універсітэце Берліна.

У 2006 г. паспяхова абараніла канды-дацкую дысертацыю. У 2006-2014 гг. працавала навуковым супрацоўнікам аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гіс-торыі НАН Беларусі, дацэнтам ў менскім інсты-туце кіравання.

З  2014 г. жыве і працуе ў Швецыі. Аўтар больш за 60 навуковых артыкулаў. Даследуе эканамічную палітыку нацыстаў у акупаванай Беларусі (1941-1944), пытанні ўдзелу белару-саў і ўраджэнцаў Беларусі ў ваенных дзеяннях супраць Японіі ў 1945 г. і ў ваенных канфліктах Кітая і Карэі (1950-1953 гг.), а таксама  оўруц-кую шляхту ў XV-XIX стст.

У манаграфіі на падставе багатага кор-пуса архіўных крыніц, якія ўпершыню ўводзяц-ца ў навуковае абарачэнне, усебакова прааналі-завана аграрная палітыка нацыстаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1941-1944 гг.

Асаблівая ўвага нададзена пытанням планавання, забеспячэння і ажыццяўлення на практыцы аграрных мерапрыемстваў, прадугле-джаных акупацыйнай палітыкай фашысцкай Гер-маніі.

Навуковым рэдактарам манаграфіі з’яў-ляецца доктар гістарычных навук, прафесар Аляксей Літвін.

Кнігу выдаў знакаміты А.М. Янушке-віч. Наклад 500 асобнікаў. Рэдактар Антон Ру-дак. Карэктар Віктар Лупасін, а дызайн воклад-кі зрабіла Дар’я  Зайцава. У манаграфіі раз-мешчаны фатакопіі архіўных дакументаў, а так-сама  дадаткі.

Кніга зацікавіць ўсіх, хто цікавіцца гісто-рыяй Беларусі перыяду Другой сусветнай вай-ны. Манаграфія  мне вельмі спадабалася. Кніга  яшчэ ёсць  у продажы. Кошт 27 рублёў.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Дзяліцца музыкай, дзяліцца любоўю i вераю

Яркай падзеяй у культурным жыццi стаў грандыёзны сумесны канцэрт госпэл-хораў з Беларусі, Расіі, Даніі, якi адбыўся 23 лiстапада. У малой зале Белдзяржфілармоніі выступілі хор «Імправізацыя» пад кіраў-ніцтвам Паўла Шведава, хор «Open Door» з Санкт- Пецярбурга на чале з Нінай Елішавай і шматлікі ды шматнацыянальны калектыў «Revelation» з Капегагена, якім кіруе Сафі Херлінг.

— Менскі госпэл хор быў створаны ў студзені 2013 года, — распавёу яго кі-раўнік Павел Шведаў. — Наша мэта — распаўсюджваць гос-пэл-музыку на тэрыторыі Бе-ларусі і за яе межамі. Гэта глыбока духоўная і эмацый-на яркая музыка радасці і свабоды. Мы адчуваем сябе пакліканымі  натхняць лю-дзей духоўна расці, шукаць Бога і ствараць свае госпэл хоры. Нашы песні нясуць добрую энергетыку, мы напаўняем музыку моцай Святога Духа і Божай прысутнасцю, — падкрэсліў выка-наўца. — Мы выступаем ва ўніверсітэтах, цэрквах, на дабрачынных канцэртах, у клубах, парках, на фестывалях, — паўсюль, дзе людзі гатовы слухаць хрысціянскую музыку.

— Каб загучалі яркія фарбы кожнай асобы, трэба заспяваць разам, — прамовіў Павел Шведаў, прадстаўляючы песню «Ttue colours».

Разам з менскім госпэл-хорам вы-ступіла салістка Валерыя Дэле i Дмiтрый Ярмузевiч.

У выкананні хору «Revelation» пра-гучалі папулярныя кампазіцыі «O, happy day», «Spiritual»,   «Encouraged»,  «I give myself away».

Гімн «Аleluja,Emanuel» моцна ўзру-шыў беларускіх слухачоў. Ускалыхнуліся хвалі рук.

Энергетычна насычаная музыка падбадзёрыла публіку, ускалыхнуліся хвалі рук,загучалi апладысменты. Танцы, авацыі напоўнілі залу.

— Мы славім Госпада праз музыку і танец, — падзялілася Сафі Херлінг. — Госпэл-музыка насычае  душу і цела. Песні пера-даюць словы любові, надзеі, адзінства. Кож-ны голас у хоры з’яўляецца асаблівым, а разам мы ствараем адзіную сям’ю.

Сафі Херлінг — прафесійная спявачка, у яе трое дзяцей, хор належыць да cупо-льнасцi Gospel Fellowship. За клавішнымі быў у гэты вечар тэмпераментны Міхаэль Рокпсторф, які быў рады сустрэцца з мен-скай публікай.

Пасля завяршэннея сумеснага вы-ступлення Павел Шведаў падзякаваў паста-ру царквы «Святло ісціны» Дзмітрыю Ла-зуту, які спрыяў прыезду дацкіх гасцей і арганізацыі канцэрту.

— Нядаўна ў нас у гасцях быў хор з Швецыі, зараз знаходзiцца — хор з Даніі. Нам падабаецца сустракацца, абменьвацца до-сведам, для нашых сяброў гэта цікавыя гас-тролі, знаёмства з нашай культурай. Мы кантактуем, спяваем разам, дзелімся до-сведам, уражаннямі і пачуццямі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

«Аўтар за кадрам»: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

У кастрыч-ніку 2019 года ў Доме В. Таўлая Лідскага гістары-чна-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7 ад-крылася фотавы-стаўка «Жыццё ў кадры», прысве-чаная фотамаста-ку  Яўгену Сярге-евічу Пятакіну, былому супра-цоўніку «Лідскай газеты».

20 лістапада яе наведалі вучні 7 «Б» класа СШ №11 г. Ліды, якія акунуліся ў сапраўдны свет фо-тамастацтва. Іх увагу прыцягнулі не толькі фотаздымкі мінулых гадоў, але і імпра-візаваная фоталабараторыя, дзе прадстаў-лены сапраўдныя рэчы, з дапамогай якіх у мінулым фотамастакі маглі вырабляць фотаздымкі. Сёння, канешне, зрабіць фата-графію значна лягчэй, і маладыя людзі ў большасці нават не задаюцца пытаннем: а як гэта было раней?

Сапраўдным падарункам для шко-льнікаў стала сустрэча пад назвай «Аўтар за кадрам» з лідскім фотамастаком і паэтам Уладзімірам Сяргеевічам Янцэвічам.

Лідскі фотамастак у выставачным пакоі арганізаваў для юных наведвальнікаў музея прагляд слайдаў на тэму малой радзімы, дякуючы якім вучні змаглі да-знацца пра гісторыю ўзнікнення фота-здымкаў, якія, між іншым, былі зроблены на тэрыторыі Ліды і за яе межамі. Пад ціхую лірычную мелодыю і аўтарскае чытанне вершаў, якія былі ўласна напісаны лідскім паэтам, вучні акунуліся ў свет прыроды і здзейснілі падарожжа па ўсіх порах года, якія і былі прадстаўлены на слайдах фота-мастака.  Усё гэта нагадала дзецям казку «Дванаццаць месяцаў»: снежныя гурбы, іскрысты іней, хуткі ручай, пралескі, пры-гожыя птушкі і кветкі, рознакаляровая лісце дрэў….

З задавальненнем Уладзімір Сяр-геевіч адказаў і на пытаннні вучняў. Так-сама ўсе дазналіся і аб тым, што госць суст-рэчы — аўтар фотапаштовак і фотакарцін, з якімі знаёмы многія лідчане.

Хочацца падзякаваць Уладзіміру Сяргеевічу Янцэвічу і куратару мерапры-емства Алесю Часлававічу Хітруну за ціка-вую і пазнавальную сустрэчу пад таям-нічай назвай «Аўтар за кадрам». Гэтыя кадры мы, вучні сярэдняй школы № 11, раім убачыць усім жыхарам і гасцям нашага горада. Фотавыстава «Жыццё ў кадры» і сустрэча пад назвай «Аўтар за кадрам» чакаюць вас!»

Наталля Анашкевіч,

настаўніца СШ № 11 г. Ліды.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *