НАША СЛОВА № 49 (1460), 4 снежня 2019 г.

Серада, Снежань 18, 2019 0

99-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

Выстава памяці гістарычных падзей

28 лістапада на сядзібе ТБМ адкрылася  выстава твораў маста-коў суполкі «Пагоня», прысвечаная  99-тым угодкам Слуцкага збройнага чыну.

— Мы вырашылі адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, і паколькі мы не заўсёды можам выста-ўляць свае творы ў Палацы мастацтва, то мы выкарысталі маг-чымасць разгарнуць выставу на сядзібе ТБМ, — адзначыў Алесь Цыркуноў.

На выставе пра-дстаўлены творы Але-ся Цыркунова, Лявона Грышчука, Эдварда Агуновіча, Генадзя Драздова, а таксама Свят-ланы Раманавай.

— Слуцкі збройны чын — адзін з яркіх момантаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць, -адзначыў адзін з удзельнікаў выставы.

У цэнтры экспазіцыі знахо-дзіцца «Рэпрадукцыя Пагоні»  Алеся Цыркунова. На выставе ёсць яшчэ адна яго праца «Балот-ны волат у смутку».

Вядомы беларускі жыва-пісец Алесь Цыркуноў з’яўляецца аўтарам карцін на нацыянальна-патрыятычную тэматыку. У 2013- 2015 гадах  спадар Алесь быў іні-цыятарам адкрыцця выстаў на ся-дзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, пры-свечаных Дню Волі і іншым важ-ным памятным датам у гісторыі краіны. Яго пэндзлю належаць па-ртрэты  М. Танка, Ул. Дубоўкі, А. Міцкевіча, Л. Лыча, У. Содаля, С. Новіка-Пяюна.  Яго натхнялі воб-разы Ефрасінні Полацкай, Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль.

Алесь Цыркуноў нарадзіў-ся ў  в. Лясань Жлобінскага раёна, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, выкладаў жы-вапіс у сярэдняй школе № 75 г. Ме-нска і ў іншых установах, пры-свяціў сябе станкаваму жывапісу.

Лявон Грышчук прадставіў на выставе палотны «На Чорных Лядах» і «Сядзіба Тадэвуша Рэй-тана. На мяжы вякоў». Эдвард Агуновіч змясціў у экспазіцыі працу «Канцэпцыя. Слуцкім зма-гарам за волю». Генадзь Драздоў падзяліўся карцінай «За волю. Крок у будучыню».

— Вельмі важна, што мастакі адгукнуліся на гістарычную дату і прадэманстравалі сваю гатоў-насць адзначыць у наступным годзе 100-годдзе Слуцкага збро-йнага чыну, — адзначыў спадар Алесь Цыркуноў. — 17 снежня  ад-будзецца важная падзея — пройдзе з’езд Беларускага саюза мастакоў, і адбудуцца выбары яго старшыні. Творцаў цікавіць магчымасць удзельнічаць у міжнародных вы-ставах і культурных праектах, хва-люе дарагавізна арэнднай платы за майстэрні і іншыя праблемы.

У імпрэзе ўзялі ўдзел гана-ровы старшыня ТБМ Алег Ана-тольевіч Трусаў, Яўген Гу-чок, Уладзімір Раманоўскі і іншыя актывісты ТБМ і госці сядзібы.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Алесь Цыркуноў.

У Слуцку ўшанавалі герояў Збройнага чыну

Днём 1 снежня ў Слуцку за-луналі бел-чырвона-белыя сцягі ў гонар слуцкіх паўстанцаў. Сёлета адзначаецца 99-я гадавіна Слуц-кага збройнага чыну.

Пасля наведвання мемары-яльных крыжоў у вёсках Грозаў, Семежава, мястэчку Вызна (Чыр-воная Слабада) сябры КХП-БНФ ушанавалі памяць удзельнікаў збройнага чыну ў Слуцку каля краязнаўчага музея на вуліцы Ле-ніна. Падчас гістарычнай падзеі гэта вуліца мела назву Шашэйная. Менавіта па ёй у канцы лістапада 1920 года воіны Слуцкай брыгады рушылі ў бок вёскі Семежава. Пад-час мітынгу з прамовамі выступілі кіраўнікі партыі, былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета дапрэзідэнцкай эпохі.

У сваёй прамове намеснік старшыні партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі нагадаў прысут-ным пра падзеі далёкага 1920 года. Параўнаў случакоў з удзельнікамі паўстання Кастуся Каліноўскага. І тыя, і другія ведалі, што могуць не вярнуцца, бо прыйдзецца ад-даць жыццё.

— Паўстанцаў аб’ядноўвае перш за ўсё любоў да сваёй зямлі, Нездарма словы «Люблю Бела-русь» былі паролем Каліноўскага і яго паплечнікаў. І гэтая ж любоў да сваёй зямлі штурхнула на зма-ганне случакоў з пераважнымі сі-ламі бальшавіцкай Чырвонай Ар-міі, каб адстаяць незалежнасць Бе-ларускай Народнай Рэспублікі.

Па словах прамоўцы, нашы людзі ўжо тады цудоўна ведалі, якой бядой можа закончыцца аку-пацыя спадкаемцамі «ардынскай дэспатыі». Сёння тая ж бяда зноў пагражае беларусам. Нагадаў Юрась Беленькі і пра права на-рода на абарону сваёй Айчыны.

Намеснік старшыні КХП-БНФ, дэпутат Вярхоўнага Савета пачатку 90-х гадоў Сяргей Папкоў у сваім выступе звярнуў увагу на імкненне Масквы пазбавіць бела-русаў памяці і інтэлекту. Нягледзя-чы на такія захады «расійскага све-ту» беларусы ёсць і будуць жыць.

— Падзеі 22 лістапада 2019 года ў Вільні засведчылі, што свя-домых беларусаў нямала, — выка-заў упэўненасць прамоўца. — І гэ-тыя тысячы беларусаў з бел-чыр-вона-белымі сцягамі надаюць ве-ры, што прыйдзе час, калі бацькі не будуць, як міласціну, выпрош-ваць у міністэрствах, каб ім далі магчымасць выхоўваць дзяцей на роднай мове.

Яшчэ адзін былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Антон-чык патлумачыў прычыны нялёг-кага сучаснага жыцця беларусаў:

— Цяпер, быццам, ёсць бе-ларуская незалежная дзяржава, — сказаў ён. — Але ж чаму нам так цяжка жыць? Чаму маленькія пен-сіі, шмат беспрацоўных, сотні і ты-сячы беларусаў уцякаюць з краі-ны? Прычына ў тым, што сённяш-няя ўлада будуе небеларускую краіну, і мы ніводнага года не жылі па-беларуску і згодна з беларус-кімі каштоўнасцямі, а ператвары-ліся ў напаўкаланіяльны край.

Напрыканцы свайго высту-пу Сяргей Антончык раскрыты-каваў няўдалыя 25-гадовыя пошу-кі ўладаў асаблівай дзяржаўнай ідэалогіі.

— Змаганне случакоў — гэта нацыянальная гісторыя, а наша нацыянальная ідэалогія — жыць па-беларуску ў сапраўднай краіне і мець беларускую ўладу, — зрабіў выснову грамадскі дзеяч.

Удзел у мітынгу ўзялі каля 70 чалавек. Некаторыя жыхары Слуцка ўпершыню прысутнічалі на такім мерапрыемстве і асцяро-жнічалі, трымаючыся асобнымі групкамі наводдаль ад мітынгоў-цаў. Найбольш смелыя з іх, аднак зрабілі фотаздымкі на памяць, трымаючы бел-чырвона-белы сцяг у руках.

 

А актывісты Руху салідар-насці «Разам» 99-ыя ўгодкі Слуц-кага збройнага чыну ўшанавалі шэрагам акцый у мясцінах, звяза-ных з гэтай знакавай для Беларусі падзеяй. Лідар Руху Вячаслаў Сіў-чык адзначыў:

— Рух салідарнасці «Разам», пачынаючы з 2006 года, заўсёды ўшаноўваў памяць змагароў Слу-цкага збройнага чыну вандроўкай па крыжах, якія пастаўленыя былі яшчэ да таго, як стала сённяшняя ўлада. Чаму мы ўшаноўваем па-мяць слуцкіх змагароў? Таму што іх подзвіг мусіць нас натхніць на барацьбу сёння. І гэтую барацьбу нам трэба весці незалежна ад таго, што хочуць ад нас у Маскве і што хоча нашая адміністрацыя. Бела-русь — гэта святое, будзем змагац-ца за Беларусь.

Зінаіда Цімошак,

старшыня Слуцкай рады ТБМ, “Новы час”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя,

Случчына.

ЗАБЫЦЬ ПРА ІХ — СЯБЕ ЗАБІЦЬ

«Браты мае, мужыкі родныя.

З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне да

вас пісаці, і можа раз астатні.

Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі

мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, —

ды не жаль згінуць за тваю праўду…»

Кастусь Каліноўскі.

 

«Кожнаму, хто прыехаў у Вільню, я ўручыў бы ордэн Калі-ноўскага!» — так сказаў паэт Ула-дзімір Някляеў на гістарычна-па-этычным Рэквіеме, які адбыўся ў музеі гісторыі тэатра і кіно Летувы (былы малы палац Радзівілаў) на другі дзень пасля ўрачыстага пера-пахавання паўстанцаў 1863 года. Мяркую, ордэна Каліноўскага за-слугоўвае кожны беларус, хто ха-цеў, але па важкіх прычынах — ад-сутнасць візы, праца, матэрыяль-ная нястача і да т.п. — не прыехаў у Вільню 22 лістапада. За гэтыя два дні ў старажытнай Вільні, якая бы-ла, ёсць і будзе духоўнай сталіцай Беларусі, давялося пагаварыць з дзесяткамі знаёмых і незнаёмых удзельнікаў гэтай гістарычнай па-дзеі, і іх настрой, іх думкі, іх словы былі сугучны маім, кожны гава-рыў:

— Я ўзнагародзіў сам сябе — прыехаў у Вільню! Прыехаў, каб аддаць даніну павагі продкам, якія разам з палякамі, летувісамі, украінцамі, латышамі паўсталі супраць расейскай імперыі за дзяржаўную незалежнасць, за свабоду, роўнасць, братэрства, «за нашу і вашу свабоду»! Прые-хаў, бо — беларус, прыехаў, каб паказаць цяперашняй Расеі, якая так і засталася імперскай,  што мы, гэтаксама як Каліноўскі і яго паплечнікі, сёння гатовы зма-гацца за незалежную Беларусь, за свабоду. Калі б не прыехаў, дык усё астатняе жыццё шкадаваў бы, мне б вярэдзіла душу, што не прыехаў, што вось жа мог пры-ехаць, а не прыехаў. 

Складана перадаць эмоцыі, якія перапаўнялі кожнага ўдзель-ніка цырымоніі развітання з Кас-тусём Каліноўскім і яшчэ 19 паў-станцамі. Сотні бел-чырвона-бе-лых сцягоў! Тысячы свабодных, годных людзей! У вольнай Вільні! І гучнае скандзіраванне: «Жыве Беларусь!», «Каго любіш? Бела-русь!», «Слава героям! Героям слава!». У тым ліку гучала: «Дзя-куй, Летува!». Гэта быў дзякуй ле-тувіскай уладзе за арганізацыю развітання на такім высокім уз-роўні, якое было ўрачыстае, але не казённае, было шчырае, люд-скае, чалавечае, гэта быў дзякуй летувіскай дзяржаве, летувіскаму народу, што мы, беларусы, маем магчымасць свабодна ўшанаваць сваіх герояў тут, у свабоднай Ві-льні.

Было вельмі холадна. Пра-цоўны дзень. І, тым не меней, шмат людзей! І многа-многа мола-дзі і дзяўчат, жанчын! І гэта — у Ві-льні, куды патрэбны віза, грошы на праезд і на пражыццё, і дзе якраз у гэтыя дні была мінусавая тэмпе-ратура і студзёны вецер! І разуме-еш страх беларускіх уладаў: толькі дай «слабіну», і сотні тысяч воль-ных беларусаў выйдуць на вуліцы Менска, каб зрабіць сталіцу нашай краіны вольнай, каб зрабіць воль-най усю нашу краіну. Менавіта па-гэтаму ўлады трымаюць у сак-рэце змест інтэграцыйных дамоў-ленасцяў, якія першы Прэзідэнт Беларусі збіраецца падпісаць з Ра-сеяй сёлета 8 снежня.

На жаль, не адбылася запла-наваная сустрэча беларускіх удзе-льнікаў перапахавання паўстан-цаў 1863 года з чальцамі Рады Бе-ларускай Народнай Рэспублікі. Гэта была б сімвалічная сустрэча! Не адбылася… . І такая знакавая сустрэча ўжо ніколі не адбудзец-ца. Не ведаю прычыну і таму не хачу дарма наракаць на кагосьці. Прыкра будзе даведацца, што су-стрэча не адбылася з-за нястачы грошай для арэнды залы, бо, на-прыклад, уваход на канцэрт гурта «Dzieciuki», які адбыўся ў Вільні вечарам 22 лістапада, быў 5 еўра, і зала была поўная.

Запомніліся дзве сустрэчы з літоўцамі. Малады месціч з універсітэцкай (праўда, тэхніч-най) адукацыяй, які свабодна ва-лодае рускай і ангельскай мовамі, ад мяне даведаўся, хто такі Калі-ноўскі. 65-гадовы рабочы жыл-лёва-камунальнай гаспадаркі, які каля гары Гедыміна чакаў закан-чэння цырымоніі, каб прысту-піць да выканання сваіх службовых абавязкаў, паказаў мне месца, дзе знайшлі парэшткі паўстанцаў і сказаў, што пра Каліноўскага ён ведае са школы, і спытаўся ў мяне: «А Каліноўскі беларус ці паляк?». Нічога дзіўнага. У кожнага народа свае героі.

Зноў узгадаю гістарычна-паэтычны Рэквіем.

Вядоўца, гісторык Язэп Янушкевіч прэзентаваў дзве кні-жкі, выдадзеныя адмыслова да 22.11.2019 — дня перапаховін па-рэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыяна-льна-вызвольнага паўстання, ад-шуканых у 2017-2018 гадах на гары Гедыміна ў Вільні: гістарычна-лі-таратурны зборнік «І першым паказаўся Каліноўскі» (аўтар Я. Янушкевіч) на беларускай, лету-віскай*, польскай, украінскай, нямецкай, ангельскай і іспанскай мовах, і чацвёртае выданне фота-альбома «ПАРТРЭТЫ ПАЎ-СТАННЯ 1863-1865″ (аўтары Я. Янушкевіч і ягоная дачка Каміла Янушкевічанка) на беларускай, летувіскай і польскай мовах.

Спадар Янушкевіч з хваля-ваннем прачытаў свой нарыс «Спатканне з Легендай», змеш-чаны ў кнізе «І першым паказаўся Каліноўскі», — праўдзівую гісто-рыю пра тое, як вясной 1984 года пачуў ад дзеда Мікалая, вахцёра філфака Белдзяржуніверсітэта, верш, які нібыта прачытаў людзям Кастусь Каліноўскі з ужо накіну-тай на шыю  пятлёю:

Хай злыдні над намі

Скрыгічуць зубамі, —

Любі сваю ніву, свой край!

І колькі ёсць сілы

Да самай магілы —

Ары, барануй, засявай! **

 

Не здолеў тады Язэп запя-рэчыць старому, маўляў, гэты верш узнік пазней: «…ці выпадала мне, нашчадку касінераў, мала-дзёну з «навукай за плячыма» аб-разіць ведамі 70-гадовага ста-рога? Гэта значыць бязлітасна разбіць легенду, з якой Мікалай Дука пражыў доўгае і няпростае жыццё і застаўся чалавекам, го-рдым ад усведамлення свайго да-лучэння да апошняй хвіліны жыц-ця аднаго з выдатных сыноў бе-ларускай зямлі, — які сваім карот-кім, але яркім, як бліскавіца, жыц-цём разарваў панаванне векавой няпраўды над роднымі загонамі, пасеяў у сялянскіх душах усведам-ленне, што яны — не быдла, а роў-ныя з іншымі народамі ў праве на шчаслівейшую долю і волю, што яны ў грамадзе не «племя» са сва-ім «малоразвитым наречием», а нацыя, якая на крутых заломах гісторыі памірала, але не па-мерла».

 

Потым быў эмацыйны, уз-нёслы выступ У. Някляева, ягонае прызнанне, што зараз тут, у Вільні, ён шчаслівы, бо ў бачыў тут сто-лькі беларусаў, што стагоддзямі чужынцы пераўтваралі наш край ваўкоў у край зайцоў і не дамагліся свайго, і што гэта ці не самая важ-ная падзея ў яго жыцці, і ягоная сэнтэнцыя: паглядзіце на партрэты пастанцаў і паглядзіце на твары бе-ларускіх урадоўцаў…, і ягоны зак-лік: «што ёсць моцы араць! Каб духам дацягнуцца да паўстан-цаў!».

За 28 год незалежнай Рэс-публікі Беларусь для аўтара гэтай нататкі сама знакавай падзеяй бы-ло прыняццё разам з сябрамі Бела-рускага згуртавання вайскоўцаў сімвалічнай прысягі на вернасць беларускаму народу на плошчы Незалежнасці ў Менску 8 верасня 1992 года. Цяпер у мяне ёсць яшчэ адна знакавая дата — 22 лістапада 2019; Вільня.

Кастусь Каліноўскі і яго па-брацімы паказалі нам прыклад стойкасці і самаахвярнасці дзеля свайго народа.

Завершыць жа гэту нататку хачу словамі Язэпа Янушкевіча з кніжкі «І першым паказаўся Ка-ліноўскі»: «ЗАБЫЦЬ ПРА ІХ — СЯБЕ ЗАБІЦЬ».

 

* Letuviski — аўтар кніжкі Язэп Янушкевіч лічыць, што дзеля таго, каб не было блытаніны з гістарыч-ным тэрмінам «Літва» (і вытворных ад яго: «літовец-ліцвін; літоўскі-ліц-вінскі» і г.д.), правільней ужываць у дачыненні да жыхароў Letuwy (Lie-tuva) тэрмін «letuvisy» — адпаведна іхняй саманазве.

** З верша Янкі Купалы «Ара-таму», 1908 г.

 Міхась Варанец,

г. Слонім.

 

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне

Грамадскія актывісты з Лідчыны, як і збіраліся, прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне. Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаванняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання. Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак адзначыў:

— Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная, і беларуская нацыя мацнее.

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Андрэй Панямонаў,  Беларускае Радыё Рацыя.

Яўген Гучок

Светлай памяці незабыўнага

Анатоля Яўхімавіча Белага

 

Трыяда Анатоля Белага

П-а-э-м-а — э-с-э

10 снежня 2019 г. беларускаму грамадска-культурнаму дзеячу, гарачаму патрыёту Беларусі Анатолю Яфімавічу Беламу споўнілася б восемдзесят гадоў. У гонар светлай яго памяці прысвячаецца гэты твор.

 

Природа-мать, когда б таких людей

Ты иногда не посылала миру,

Заглохла б нива жизни.

 (Мікалай Някрасаў.)

 

Адзінай мэты не зракуся,

і сэрца мне не задрыжыць:

як жыць — дык жыць для Беларусі.

А без яе — зусім не жыць.

(Ларыса Геніюш.)

 

Мне сняцца сны аб Беларусі…

  (Янка Купала.)

 

І

 

* * *

Ёсць героі ў кожным часе,

У кожнай краіне,

У кожным народзе.

 

* * *

Адным з беларускіх герояў,

Безумоўна, быў незабыўны

Анатоль Яўхімавіч Белы.

 

* * *

Служыць Айчыне

Самааддана і бескарысліва —

І гэта найвышэй на зямлі ўзнагарода.

 

* * *

Вось жа такім служыцелем

Быў і незабыўны

Анатоль Яўхімавіч Белы.

 

* * *

Калі гаварыць

пра сям’ю Анатоля Яўхімавіча, —

Дык бацька і маці, жонка,

дачка, зяць, унук і іншыя —

Беларусацэнтрычны народ

і яго апірышча.

 

* * *

Службу вайсковага лётчыка,

Пры тым пілатажу вышэйшага,

Ён зменіць на беларушчыны абарону.

 

* * *

За справу беларускую нашу

Заўжды ён стаяў да канца,

Як лётчык, ратуючы самалёт.

 

* * *

Ён быў адналюбам

Як для сям’і,

Так і для беларушчыны.

 

* * *

Хтось мае нязгоду і супраціў

У справах грамадскіх,

А Белы толькі падтрымку меў у сям’і.

 

* * *

Пра Белага і яго трыяду:

«Спадчыну», помнікі, музей і іншае

Простым, кароткім абзацам пачнем.

 

* * *

У служэнні сваёй трыядзе

Ён не шукаў навуковых ступеняў,

Хаця быў годны акадэміка звання.

 

* * *

У трох творчых саюзах —

Мастакоў, журналістаў, пісьменнікаў

Годным следам адзначыўся ён.

* * *

Для яго Беларусь —

Не толькі цэнтар Еўропы,

А цэнтар Сусвету яна.

 

* * *

Як і многія, ён верыў і спадзяваўся

На суверэнную Беларусь,

Але тая спадзеў і вера — сэрца яго.

 

* * *

Як дзіця сваю маці любіць,

Так любіў Беларусь і ён,

Ад маштабнасці і да дробязі.

 

* * *

Белы любіў жартаваць,

Але не на конт Беларусі

І беларушчыны.

 

* * *

У справе абароны гонару Беларусі

Ён мог пасупернічаць

Нат з немалым калектывам.

 

* * *

Быў ён асоба чалавекалюбівая

Яшчэ і таму, што перад усім

Быў беларусалюбным.

 

* * *

Не, гэта не справа,

Адно толькі, што працаваць і працаваць…

А гісторыю Бацькаўшчыны не ведаюць.

 

* * *

Не хаваў, нібы страўс галаву ў пясок,

Свае веды, зацікаўленні, памкненні

Ні ад кога патрыёт Анатоль Белы.

 

* * *

І выдавецкімі справамі ён займаўся,

З яго рупнасці свет пабачылі

Многія кнігі, аьманахі,

альбомы, плакаты, буклеты.

 

* * *

Да выхаду ў свет часопіса «Полацак» у ЗША

Меў чынна-дзейсныя захады

І Анатоль Яўхімавіч Белы.

 

* * *

А «Полацак» друкаваў пераважна тое,

Што дома, у Беларусі, забараняла

Цэнзура камуністычна-калгасная.

 

* * *

Многае «Полацак» беларусам паведаў,

Сярод іншага, што аўтарам «Несцеркі»

Быў рэпрэсаваны Уладзіслаў Галубок.

 

* * *

Дарэчы, карціна славутага драматурга

«Цнянка» — каштоўнейшы экспанат

У Старадарожскім музеі Белага.

 

* * *

Не кідаўся ён на многае,

На многае не раскідваў сябе,

Адна адданасць была у яго —

Беларусі адданасць.

 

* * *

Белы мог крыўдаваць калі-нікалі,

Але, як многія, не затойваў крыўду

У нетрах сваёй душы.

 

* * *

Не мог ён людзей раз’ядноўваць,

Наадварот,

нават непрыхільнікаў беларушчыны

На беларушчыне мог аб’яднаць.

 

* * *

У справах яго былі і памочнікі,

І ён звычайна дапамагаў ім

Расці духоўна і патрыятычна.

 

* * *

І ў побыце,

І ў людскіх між сабой адносінах

Белы ніколі не быў раўнадушны.

 

* * *

Для дзікуноў беларушчына — нібы зелле,

Для яго ж —

Найкультурнейшая расліна.

 

* * *

Бываў і Белы за мяжой,

А з ім была і яго

Беларусь і беларушчына.

 

* * *

Чалавек шырокамаштабны,

І невялікія здабыткі Белы цаніў

І тады прыгаворваў: «Добра Янку і плотка».

 

* * *

Дзе б яно ні было,

У застоллі любым

Быў заўсёдны Белага тост: «За Беларусь!»

 

* * *

Неабходна тут жа адзначыць,

Што Анатоль Яўхімавіч

З бахусам сяброўства цеснага не меў.

 

* * *

Многа зайздроснікаў-ворагаў Белы меў,

Але і прыхільнікі дзеяў яго…

Адзін з іх — народны мастак Беларусі

Леанід Шчамялёў.

 

* * *

А ці былі ў незвычайнасці Белага

Слабасці звычайнага чалавека?

Былі, але не занадта, і не гэта галоўнае.

 

І І

 

* * *

Ёсць «Спадчына» ў Янкі Купалы,

Ёсць «Спадчына» ў Ігара Лучанка,

Ёсць «Спадчына» і Анатоля Белага.

 

* * *

З ідэі і намаганняў Белага,

Паўстаў менскі культурна-асветны клуб

«Спадчына».

 

* * *

Белы праўду гісторыі адчуваў за вярсту,

Лёгка фальшывак вызначаў у мастацтве,

Таму «Спадчына», а пасля і музей —

на годным узроўні.

 

* * *

Вось жа «Спадчына» Белага

Злучала цяпершчыну, мінулае і будучыню

І ў душах яе сяброў.

 

* * *

А што у школах і ВНУ

Не далі, не дадалі,

Тут тэкстам адкрытым ішлі.

 

* * *

Сябры «Спадчыны» — бы адна сям’я:

Разам радаваліся,

Разам сумавалі.

 

* * *

Здавалася часам, што «Спадчыну»

Наведвалі Скарына і Цяпінскі,

Каліноўскі і Багушэвіч,  Цётка,

Купала, Колас і Багдановіч.

 

* * *

І ўсе яны, як і клуба сябры,

Былі падазронымі

Для рэжыму антычалавечага,

антыбеларускага.

 

* * *

Сябры-члены «Спадчыну» аберагалі,

А яна ашчаджала іх

Ад разумовай цемрадзі.

 

* * *

Ад падлогі да столі

І з усіх чатырох бакоў

Панавала тут праўда

беларускай гісторыі і мастацтва.

 

* * *

Бы ніткі ў прадзільні,

Гістарычная праўда

І ў «Спадчыне» ткалася.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Вывучэнню кітабаў спрыяе семінар –практыкум

27 лістапада ў Нацыянальнай біблі-ятэцы  адбыўся пер-шы семінар-практы-кум, прысвечаны вы-вучэнню ўнікальных помнікаў беларускай кніжнай культуры — кітабаў.

Заняткі пра-водзіць Ірына Сын-кова, кандыдат філа-софскіх навук, дацэнт кафедры мовазнаў-ства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адно-сін Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта.

Татары былі неад’емнай часткай грамадства ВКЛ. З’я-ўленне ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве татар стала вынікам яе разнастайных зно-сін з Залатой Ардой. У 1321 г. (паводле некаторых крыніц, у 1319 г.) Гедымін з дапа-могаю татарскага войска здабыў вялікую перамогу над крыжакамі. 14 сакавіка 1395 года войскі Ціму-ра разбілі атрады хана Тахтамыша, і ён скіраваўся ў бок літоўскіх і по-льскіх зямель.

Тахтамыш быў гасцінна прыняты князем Вітаўтам і пасе-лены разам з ягонымі прыдвор-нымі ў г. Лідзе. Тут ён жыў на сядзібе, якую ў народзе доўга на-зывалі Тахтамышавым дваром. Вітаўт адразу ацаніў новыя маг-чымасці, узніклыя са з’яўленнем у ягонай дзяржаве былога арды-нскага ўладара, які шукаў дапа-могі, каб вярнуць сабе ханскі пасад. У 1397 і 1398 гадах Вітаўт зрабіў два паходы на Дон і Крым. У іх удзельнічаў і Тахтамыш з дружынай.

З тых часоў татары за-сталіся жыць на Беларусі, захоў-ваючы мусульманскую веру і тра-дыцыі. Іх кнігі перапісваліся ара-бскімі літарамі па-беларуску.

У кітабах адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татар-перасяленцаў, таму іх тэксты — каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў. У бібліятэках Вільні і Менска захоўваюцца кітабы аб’ё-мам ад 70 да 1000 старонак. Ак-рамя кітабаў, выдзяляюць напі-саныя арабскім пісьмом тафсіры, таджвіды, хамаілы.

На занятках, якія праводзіць Ірына Сынкова, адбываецца вы-вучэнне кітабаў, напісаных літа-рамі арабскага алфавіту па-бела-руску (а часам на беларуска-поль-скай трасянцы).

Змест кітабаў — тэксты, якія тлумачаць Каран, апісанні мусу-льманскіх рытуалаў і асноўных мусульманскіх абавязкаў, цытаты з Карана.

 

Слухачы семінара — усе ахвотныя: ад пачаткоўцаў, якія не ведаюць нічога пра кітабы, да такіх спецыялістаў, як вядучы навуковы супрацоўнік Юры Лаўрык. Нека-торыя ўдзельнікі семінара, такія, як Мікола Пачкаеў, адмыслова прыехалі з Лондана .

На завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі прачыталі словы класі-ка: «Мой родны кут, як ты мне мі-лы», запісаныя так, як гэта зрабілі б беларускія татары.

Наступныя заняткі адбу-дуцца 4 снежня і 18 снежня 2019 г. а 18-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

ПАМЯЦІ РОЗЫ РЫМАР

Жыццёвы шлях Розы Уладзі-міраўны Рымар працягласцю ў восем-дзясят тры гады — гэта шлях маладога пакалення пасляваенных гадоў з глухіх беларускіх вёсак і мястэчак да  навукі і культуры, да новага жыцця. Ён ад-значаны непатольным жаданнем дзяў-чыны кожны дзень адкрываць для сябе штосьці новае, вучыцца: у школе, у педагагічным інстытуце і пазней на розных курсах. І менавіта ў педа-гагічным, бо як паказала пасляваеннае жыццё, настаўнік — самая аўтарытэтная асоба ў вёсцы, у грамадстве. Ён усё ведае, да яго прыслухоўваюцца баць-кі, паважаюць старэйшыя людзі. Ён  падказвае і адкрывае моладзі шлях у будучыню, акрыляе ў дарогу. З такім настроем Роза паступае ў Гарадзенскі педінстытут, прагна і настойліва ава-лодвае ведамі на гісторыка — філа-лагічным факультэце. Імкнучыся адо-лець невычарпальную плынь інфар-мацыі, яна старанна працуе на лекцы-ях, практычных занятках, бібліятэках, стараецца выканаць усе заданні вы-кладчыкаў. Яны з пахвалой адзнача-юць поспехі настойлівых студэнтаў, а строгі і вельмі пунктуальны Пётр Іва-навіч Кавалеўскі, выкладчык страш-наватай стараславянскай мовы, не толькі вышэйшым балам, а  нават ша-каладкай адзначыў дасціпныя і грун-тоўныя адказы Розы на экзаменах.

Калі вучоба — гэта старт на доўгай працоўнай дарозе, гэта фар-міраванне адказнасці, працавітасці, развіццё здольнасцей, то праца — сам марафонскі шлях з яго поспехамі і ра-дасцямі, і паражэннямі. І Роза Ула-дзіміраўна праходзіць яго годна, сумленна, з поўнай самааддачай. Працуючы настаўніцай рускай мовы, літаратуры і гісторыі ў вёсцы Ятра, затым намеснікам дырэктара сярэд-няй школы, пазней — у рэдакцыі «Гродзенскай праўды», яна ўсюды аддавала ўсю энергію,  жар сваёй душы дзецям і справе. Яна сумленна і горача рабіла сваю справу, не раз-лічваючы на гучнае ўшанаванне. Аднак калегі бачылі яе гарэнне на рабоце, яна ішла на ўрокі як на свята (па яе пазнейшым прызнанні)  і таму паслалі дэлегатам на з’езд настаўнікаў Беларусі. Калі працавала ў «Гро-дзенскай праўдзе», яе артыкулы на маральна — этычную тэматыку і па пы-таннях выхавання моладзі не пакідалі чытача абыякавым, можа таму, што з практыкі глыбока ведала праблемы, і яе адрознівала павага і любоў да чалавека, жаданне тварыць дабро. Яна кіравалася жыццёвым крэда: «Тварыць дабро ва ўсіх яго іпаста-сях. Не чакай для сябе нічога, нават удзячнасці. Усё лепшае ў сабе аддавай на алтар любові. І — пастаянна, каб заставацца свечкай і не стаць агаркам» (з яе пісьма — І.Б.). У час работы ў газеце яе як журналіста прынялі ў члены Саюза журналістаў СССР.

Не заставалася Роза Уладзімі-раўна ў баку і ад грамадскіх спраў. Яе хваляваў лёс беларускай мовы, літа-ратуры, культуры, іх вывучэнне ў школе. Гэта прывяло яе ў шэрагі сяб-роў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На працы і ў паўсядзённым жыцці яна прапаган-давала родную мову, удзельнічала ў мерапрыемствах арганізацыі. У рэс-публіканскім і мясцовым друку піса-ла пра выдатных дзеячоў культуры Беларусі і Гарадзеншчыны — Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Яўгена Гучка, Міхася Васілька, Апанаса Цы-хуна, мастака Лакцівонава, вучоных, выкладчыкаў універістэта,  змяшчала вершы і празаічныя мініяцюры.

Яе  ўласныя вершы заслугоў-ваюць асобнай гаворкі. Пісаць вершы  пачала яшчэ ў маладосці, і створана іх  каля тысячы, хаця не ўсе мастацка дапрацаваны. Аднак вызначаюцца яны высокім лірызмам, шчырасцю пачуццяў, адкрытасцю і шчымлі-васцю, эмацыянальна — рамантычным настроем. Толькі асабістая сціпласць стрымвала яе ад друкавання:

— Ат, каму яны патрэбныя?! У іх маё адчуванне жыцця. Цяпер многія пішуць…

І ніякія ўгаворы не дзейнічалі.

А сэрца яе перажывала, рада-валася, рубцавалася ад поспехаў і няўдач, дабра і зла, любові і здрады, якія яна бачыла і сустракала ў жыцці, і занатоўвала ў вершах.

Такой неабыякавай, няўрым-слівай, жадаўшай выправіць усе хібы жыцця і несці дабро людзям заста-нецца Роза Уладзіміраўна Рымар у памяці тых, хто яе ведаў.

 Іван Буднік,

 Гародня.

 

У Шклове гарадская бібліятэка №1 будзе насіць імя Міхася Зарэцкага

Пачынаючы з 2001 года, калі набліжаўся 100-гадовы юбілей пісьменніка Міхася Зарэцкага, Шклоўская раённая ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны» спрабуе ўвекавечыць вя-домага земляка ў тапаніміцы гора-да Шклова (прысваенне імя М. Зарэцкага адной з вуліц горада Шклова, або наданне імя пісьмен-ніка Шклоўскай бібліятэцы).

У Зарэчным Шклове акты-вісты Таварыства беларускай мо-вы і прыхільнікі творчасці пісь-менніка наведваюць месца, дзе некалі знаходзілася царква Святой Тройцы і ў якой, безумоўна, бы-ваў яшчэ хлапчуком Міхась. На-ведваюць гэтае месца і турысты-чныя экскурсіі з іншых гарадоў Беларусі. Памяць аб ім не згасла.

Па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Куля-шоўскія чытанні», якая адбылася 18 -19 красавіка 2019 года ва ўста-нове адукацыі «Магілёўскі дзяр-жаўны ўніверсітэт імя А.А. Куля-шова», таксама прынята рэзалю-цыя аб неабходнасці ўвекавечанні імя М. Зарэцкага ў Шклове.

І вось урэшце, напрыкан-цы лістапада 2019 года, Шклоўская раённая арганізацыя ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны атрымала ліст з аддзела ідэ-алагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага рай-выканкама, дзе выказваецца па-дзяка Таварыству за імкненне ўве-кавечыць ў тапаніміцы горада Шклова імя Міхася Зарэцкага.

Таксама ў пісьме паведам-ляецца, што з нагоды ў 2021 годзе юбілейнай даты — 120 год з дня на-раджэння Міхася Зарэцкага, га-радской бібліятэцы №1, размеш-чанай па вуліцы Вялікае Зарэчча ў горадзе Шклове, будзе нададзена імя пісьменніка Міхася Зарэцкага. Запланаваны іншыя мерапры-емствы з гэтай нагоды.

А. Грудзіна,

старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны».          

 

Украінска — беларускі досвед  узаемнага вывучэння моў, літаратур і культур

29 лістапада ў На-цыянальнай бібліятэцы адбылася канферэнцыя «Узаемнае вывучэнне моў, літаратур і культур дзеля будучыні і ўзаема-разумення. Украінска — беларускі досвед.» Ме-рапрыемства было ар-ганізавана Амбасадай Украіны. Удзел у ім бралі вядомыя  мовазнаўцы з Беларусі і Украіны. Ста-ршыня ТБМ і пакуль яш-чэ дзейны дэпутат Алена Анісім выступіла з паве-дамленнем: “Выданне навукова-папулярнай літаратуры, арыгіналь-най і перакладной. Досвед ТБМ». У сваім выступе спадарыня А. Анісім распавяла пра дзейнасць курсаў з навучаннем польскай і ўкраінскай мовам, а таксама пра выданні навукова-папулярнай літаратуры па гісторыі Фінляндыі, Латвіі і Румыніі, ажыццёўленыя ў супрацы з адпаведнымі амбаса-дамі. Напрыканцы старшыня ТБМ выказала спадзеў, што будзе зроблена і выданне «Гісторыі Украіны» з удзелам аўтарскага ка-лектыву, які працуе ва Універсі-тэце імя Ніла Гілевіча.

Наш кар.

Фота М. Лінніка.

 

З-пад гары Міндоўга на Лідчыну

26 лістапада на Лідчыне прайшоў чарговы цыкл літаратур-на-музычных сустрэч. На гэты раз імпрэзы пад агульным тытлам “З-пад гары Міндоўга” прайшлі ў Бя-розаўскай СШ № 2, у Мінойтаў-скай СШ і ў канферэнц-зале Лід-скага замка.

Зыходзячы з назвы, не цяж-ка здагадацца, што на гэты раз Лід-чыну наведалі літаратары з Нава-градка, а менавіта дырэктар музея Адама Міцкевіча Мікола Гайба і пісьменнік ды бард Міхась Зізюк.

Мікола Гайба на сустрэчах распавядаў пра музей Адама Міц-кевіча, а таксама пра краіну зам-каў — Беларусь, ну, вядома, у пер-шую чаргу пра Наваградскі, а так-сама Любчанскі замак.

Міхась Зізюк сярод іншага прэзентаваў сваю новую кнігу для дзяцей “Таямніца гары Міндоўга”. Гучалі і беларускія песні, нагадва-ючы, што ў нас працягваецца “Год малой радзімы”.

Сустрэчы ў школах арга-нізоўваліся аддзелам адукацыі сумесна з Лідскай арганізацыяй ТБМ, а ў замку сустрэча прайшла ў рамках літаратурна-музычнага салона аддзела культуры і Лідскага музея “Над Лідзейкай”.

Такім чынам сёлета ў сало-не адбыліся чатыры сустрэчы. Цяпер застаецца прааналізаваць станоўчае і недахопы, каб у насту-пным 2020 годзе зрабіць гэтую форму папулярызацыі літаратуры яшчэ больш эфектыўнай.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Навіны Германіі

Ангела Меркель:

“NATO для Германіі важнейшае, чым у часы халоднай вайны”

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што захаванне звязу NATO з’яўляецца найваж-нейшым прыярытэтам для кра-іны.

 

Як заявіла Меркель, высту-паючы ў Бундэстагу, захаванне NATO зараз нават больш важнае для Германіі, чым падчас халоднай вайны, — ці, ва ўсякім разе, так жа важна. Канцлер прызнала, што Еўропа ў адзіночку, без Злучаных Штатаў, не здольная абараніць ся-бе ад усіх пагрозаў.

Канцлер таксама сказала, што Германія паступова павышае ваенныя выдаткі і гатовая давесці іх да 2 працэнтаў ВУП, аднак не раней чым праз 10 гадоў.

Заява Меркель зроблена на фоне палемікі аб сучаснасці і бу-дучыні Паўночнаатлантычнага звязу, якую пачаў прэзідэнт Фран-цыі Эмануэль Макрон. Ён заявіў, што NATO «адчувае смерць моз-гу», прывёўшы ў якасці прыкладу адсутнасць адзінай пазіцыі саюз-нікаў у адносінах да аперацыі Тур-цыі на поўначы Сірыі. Шэраг прадстаўнікоў NATO і лідараў еў-рапейскіх дзяржаў не пагадзіўся з Макронам. Напярэдадні пра сваю нязгоду заявіў і кіраўнік МЗС Гер-маніі Хайка Маас.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў са-юзнікаў ЗША па NATO павялі-чыць ваенныя выдаткі і давесці іх хоць бы да 2 працэнтаў ВУП у кож-най з краін. Крытыкі Трампа абві-навачваюць яго ў тым, што ён хоча разбурыць NATO, высоўваючы саюзнікам невыканальныя ўмо-вы.

Радыё Свабода.

 

Выйшаў каляндар “Родны край”

У РУП “Вы-давецтва “Бела-русь” выйшаў ад-рыўны каляндар “Родны край” на 2020 год. Наклад 4500 асобнікаў. Ле-тась было 4000 ас.

Складальнікі Коршак Алеся Мі-калаеўна і Мільке-віч Надзея Алякса-ндраўна.

2020 год — трэці па ліку, які ў Беларусі праходзіць пад знакам Года ма-лой радзімы. У су-вязі з гэтым у вы-данні змешчана шмат цікавай інфар-мацыі пра вялікія і малыя беларускія гарады, вёскі, рэкі, азёры і іншыя пры-родныя аб’екты, а таксама пра славутых людзей Беларусі.

Гартаючы старонкі кален-дара, Вы знойдзеце матэрыялы, карысныя дпя прымянення ў па-ўсядзённым жыцці: рэцэпты, жыц-цёвыя і побытавыя парады, а так-сама цудоўныя вершы класікаў беларускай літаратуры, размер-каваныя ў адпаведнасці з порамі года. Ёсць інфармацыя пра знакі задыяка. Пазначаны ў календары Міжнародны дзень роднай мовы — 21 лютага.

На кожным лістку змяш-чаюцца імяніны: праваслаўныя — Пр. каталіцкія — К.

Выпуск выдання ажыц-цёўлены па заказе і пры фінанса-вай падтрымцы Міністэрства ін-фармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЯДВІГІНА Ш.

(4.01.1869-24.02.1922)

…Тваё беларускае золата ветрам

Рассыпана ў нашых палях і лугах.

Яно перад намі з’яўляецца летам

У пыле дарог і цяжкіх каласах,

І ў восеньскім лісці, якое крыляе

Над сумнай зямлёй і ляціць у касцёр,

Дзе золата ўміг прад табой закіпае

І ў ноч матылькамі ўзлятае да зор

Над родным фальваркам, з якога да Вільні

Не так і далёка ўцякаць ад зімы,

А там жа работы хапае ўсім пільнай,

А там шлях пракладзены ўжо да турмы,

Якой не баішся, бо ведаеш тое,

Што кожнаму трэба тут ведаць заўжды,

Што толькі за роднае, як за святое,

Не трэба баяцца свой час залаты

Патраціць, і золата з’явіцца летам

У мёдзе пчаліным, цяжкіх каласах,

У прозе змагання, у кветках санетаў

І ў край улюбёных людзей галасах…

21.09.2008 г.

 

БАЛАДА АДАМА ГУРЫНОВІЧА

(13.01.1869-23.01.1894)

На могілках не адшукаць магілы,

Ды й могілак саміх не адшукаць.

Каля дарогі крыж стаяў пахілы,

Няма дарогі, быльнягі шумяць.

А ты не думаў, што вось гэтак будзе

У краі родным, пра які ты сніў.

Ды ўсё мяняецца, тым болей людзі,

Калі іх адарваць ад родных ніў,

Ад родных слоў, ад песень і ад казак,

Што з веку ў век з адной душы ў душу

Ішлі і напаўнялі свет наш ласкай,

Як поўніцца рака пасля дажджу

У час задушлівы жывой вадою.

І ты хацеў, каб родны край заўжды

Быў, як рака, напоўнены жывою

Вадой і каб, нібыта да вады,

Да родных слоў, да песень і да казак

Усе імкнуліся, бо з імі край,

Няхай праз сотню год, а не адразу,

Усё-ткі ператворыцца ў наш рай,

У беларускі, дзе і твой фальварак

Паўстане з траў, не згубіцца ў вяках,

Як і твая аб Беларусі мара,

Прыгожая, нібыта ў Вільню шлях…

14.09.2008 г.

 

БАЛАДА ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА

(10.12.1870—30.10.1936)

 

Варшаваю і Вільняю паміж

Багданава — нібы на Храме крыж,

Куды вяртацца, на які маліцца.

У лёсных травах сцежак бліскавіцы,

Знікаючы, з’яўляюцца ізноў.

І кветкі ў лузе, як спакою кроў,

Віднеюцца і не даюць спакою.

І ты ідзеш з тутэйшаю душою

Чужы і свой, да плачу закаханы

У гэты край, што Богам быў абраны,

Але забыты да пары да часу.

І сонцу ранкам не ўзысці адразу,

Як і табе адразу не прыйсці

Дамоў, дзе ў клёна залатым лісці

І золата тваё таксама ёсць,

Як снег і дождж, і чорная зямля.

Было ўсё тут і будзе ўсё пасля,

Як вернешся здарожаны дамоў

Да затравелых на кладах крыжоў,

Дзе ты ляжыш ля жонкі і бацькоў,

Дзе ты мастак і гэты родны свет —

Як твой, пакінуты з карцінаю, мальберт…

7.08.2006 г.

 

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА УЛАСАВА

(16.08.1874—11.03.1941)

Ужо далёка Менск, далёка Вільня,

А сонца ўсё няма і ўсё няма,

І быць не можа сонца, бо зіма

Па-над тваёй дарогаю магільнай

Аблокі прымарозіла да зорак

І замяла каля дарог крыжы.

Старыя вулкі Вільні — гэта ўчора,

Учора — гэта радасць на душы

З таго, што на адной канапе сесці

Нам, беларусам, не хапае месц.

Учора — гэта менскія прадмесці,

Газеты і часопісы, дзе змест

Наш беларускі і адвечна горкі,

І родны, як Вілейскія пагоркі,

Дзе вырас ты, каб Беларусь была,

Як сонца ёсць па-над тваёй душою…

 

А сёння снег, як попел ад святла,

Ляжыць наўкол спакойна прад табою,

Бо што яму, што любіш ты Айчыну

І што яе бяда — твая бяда.

Жыццё людское — вечнасці хвіліна,

Дзе кроў твая жывая —  не вада,

Што размывае родныя прасторы

І новых дзён святую чысціню,

Дзе знікне ўсё, як у бязмежным моры,

Але не знікнуць Божаму агню

І Беларусі, да якой мы дойдзем

Няхай хоць і праз цэлае стагоддзе.

Цябе ж вязуць, а сонца ўсё няма,

І быць не можа сонца, бо зіма

І Менск далёка, і далёка Вільня,

І зоркі над дарогаю магільнай,

Нібы вуголле, дзе была турма…

24.10.2007 г.

 

БАЛАДА МАРЦІНА КУХТЫ

               (1875-1956)

У Вільню, як у Рым, усе сцяжыны.

І ты прыйшоў сюды не каву піць

І рукі цалаваць старым жанчынам,

Каб потым толькі грошы іх любіць.

І Вільня для цябе, як цэнтр Сусвету,

Дзе кожнаму ў Еўропу ёсць вакно,

Дзе вершы геніяльныя паэты

Ствараюць, нібы ткуць з агню руно,

Якое цэніш ты, як вернасць цэніш,

Бо ты не проста віленскі друкар,

Які прыгожыць словамі паперу,

А вечнасць ёй даеш, здзяйсненне мар

Даеш паэту, што ля сіняй бухты

Напіша з думкамі аб родным краю:

«Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты».

І ты, выходзячы з друкарні ў Вільню,

Глядзіш на зоры, да якіх ляцім.

І спраў хапае для цябе шчэ пільных,

Бо ты прыйшоў у Вільню, як у Рым.

10.03.2015 г.

 

БАЛАДА ЦЁТКІ

(15.07.1876-17.02.1916)

 

Ратуючы людзей, сябе не ўратавала

Ад тыфусу, нібы ад чорнага агню…

Да хаты сцежкі злая ноч пазамятала,

І небакрай замецены, што нават дню

Ніяк не выкаціць з-за гаю сонца-кола,

Каб растапіць

хоць на паўдня журбу ў людзей,

Што цешацца яшчэ надзеяй кволай,

Што ачуняеш ты і стане жыць святлей

У родным краі, што даўно аб волі марыць

І чуе скрыпкі беларускай вольны спеў,

Дзе свеціцца лучынкай

маладзік з-за хмары

І вецер адзінокі снег страсае з дрэў

Ля хаты, у якой ты сёння паміраеш

І нараджаешся…

Як з кокана матыль ляціць, —

Душой у неба беларускае ўзлятаеш

І крыжам застаешся ў Беларусі жыць…

30.09.2008 г.

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ

(1.04.1877-14.03.1943)

Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць —

Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны.

А за вакном у Празе снег імжыць,

І гэты снег — нібыта попел зорны

З нябёс, якія па-над той зямлёй,

Якая засталася ў далячыні,

Але якой павек не стаць чужой,

Бо гэтая зямля тваёй Айчыны,

Што стане белым Храмам для Еўропы,

Як сотня год пакутна праміне

І зарастуць, як трэшчыны ў сцяне,

Чарнюткія крывавыя акопы…

І ты задумна праз вакно глядзіш

На Прагу, дзе мяцеліца шугае.

Гародня, Зэльва, Полацак, Нясвіж

І Беларусь уся, уся святая

Праз снег перад табою праплывае

І не знікае, бо твая яна,

Як плачу беларускага сцяна.

11.09.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Леанід Драздоў

ЦІ БЫЎ РАСПРАЦОЎШЧЫКАМ СТАТУТА ВКЛ 1529 ГОДА

ДВОЙЧЫ ДОКТАР НАВУК ФРАНЦЫСК СКАРЫНА?

(З серыі «Невядомыя юрысты Беларусі»)

На тэрыторыі нашай кра-іны Першы Літоўскі статут пачаў прымяняцца 29 верасня 1529 года. У гэтым годзе споў-нілася 490 гадоў з дня ўвядзення яго ў дзеянне.

 

Стваральнікі Статута 1529 года

 

Работа па падрыхтоўцы першага Статута 1529 года вялася на працягу некалькіх гадоў у пер-шай чвэрці XVI стагоддзя. Першы варыянт праекта Статута быў пад-рыхтаваны ў 1522 годзе, але не быў зацверджаны, праца над ім працягвалася яшчэ на працягу 7 гадоў.

Статут складала камісія пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Аль-брэхта Гаштольда (пасаду канц-лера ён заняў ў 1522 годзе). Па-за усялякіх сумневаў, у яго пад-рыхтоўцы прымалі ўдзел і супра-цоўнікі вялікакняскай канцылярыі. Гэта былі іх непасрэдныя служ-бовыя абавязкі. Іншых асоб, якія займаліся падрыхтоўкай Статута, устанавіць з абсалютнай даклад-насцю сёння немагчыма.

У некаторых публікацыях стваральнікам Статута 1529 года называюць віленскага біскупа Яна, пазашлюбнага сына караля польскага і вялікага князя літоў-скага Жыгімонта Старога. Такса-ма сярод распрацоўшчыкаў Ста-тута 1529 года называюць сакра-тара гэтага біскупа — Францыска Скарыну. Адразу абмовімся, па часе і месцы дзеяння такая зда-гадка цалкам дапушчальная. Фра-нцыск Скарына прыбыў у Вільню з Прагі ў 1521 годзе. Да гэтага часу яму было 52 гады, а біскупу Яну з роду Ягелонаў было прыкладна 22 гады, і ён кіраваў Віленскай епар-хіяй з 20-гадовага ўзросту. Рымскі папа Леў Х задаволіў гэты капрыз ў дачыненні да сына польскага караля (у той час студэнта Балон-скага ўніверсітэта). Пры гэтым усю паўнату духоўнай улады Ян атрымаў толькі праз 7 гадоў, пры-няўшы духоўны сан.

Ці быў Францыск Скарына спецыяльна запрошаны біскупам Янам, ці ён пазней звярнуў увагу на інтэлектуала з Полацка з дзвюмя доктарскімі ступенямі — гэта ў да-кладнасці таксама не вядома. Да-кладна вядома, што Францыск Скарына працаваў у біскупа Яна ў якасці сакратара (гэтыя звесткі пацвярджаюцца дакументамі).

Тым не менш знакаміты гісторык права — прафесар БДУ, доктар юрыдычных навук Язэп Юхо ў свой час выказаў здагадку, што ў падрыхтоўцы Статута 1529 году ўдзельнічаў Францыск Ска-рына.

На наш погляд, пакуль гэта толькі здагадка, і не больш. Фран-цыск Скарына — першы ў бела-рускай гісторыі двойчы доктар на-вук. Знакаміты палачанін меў некалькі навуковых ступеняў: док-тар навук вольных (Кракаўскі ўні-версітэт, Польшча) і доктар меды-цыны (Падуанскі ўніверсітэт, Іта-лія). На наяўнасць гэтых вучоных ступеняў у Скарыны паказваюць дакументы Падуанскага ўніверсі-тэта, а таксама каралеўскія, вяліка-княскія і епіскапскія граматы. Калі прытрымлівацца версіі Язэпа Юхо, Скарына меў таксама сту-пень доктара права. Але гэта ніяк не пацвярджаецца дакументальна. Калі б Скарына меў яшчэ і такую навуковую ступень, ён, па-за ўся-лякіх сумневаў, не стаў бы яе ха-ваць і прад’явіў б адпаведныя дакументы ў Падуі.

Пры гэтым таксама нічога не вядома адносна таго, ці выву-чаў Скарына правазнаўства і ці заканчваў юрыдычны факультэт якога-небудзь універсітэта. Ста-віць знак роўнасці паміж паняц-цямі «доктар навук вольных» і «до-ктар права», на наш погляд, не зу-сім карэктна. Беларускаму паняц-цю «навукі вольныя» на рускай мове адпавядае паняцце «сем во-льных навук» («семь свободных искусств»). У курс «вольных на-вук» уваходзілі наступныя прадме-ты: граматыка, логіка, рыторыка, арыфметыка, геаметрыя, астра-номія, музыка.

У сярэднявечных універсі-тэтах «навукі вольныя» складалі першую ступень вышэйшай аду-кацыі і выкладаліся на ніжэйшым, падрыхтоўчым факультэце — фа-культэце вольных навук. На гэтым факультэце выкладалі таксама фі-ласофію і некаторыя іншыя навукі. Таму мы робім выснову, што пры ўсёй павазе да асобы Скарыны ўсё ж такі ён не быў правазнаўцам.

 

Таксама вядома, што ўрад ВКЛ разглядаў пытанне аб друка-ванні Статута 1529 года. У пры-ватнасці, гэтую тэму неаднара-зова ўздымалі на соймах (у 1544 годзе ў Берасці, у 1547 і 1551 гадах у Вільні). Аднак ужо ў 1535 годзе Францыск Скарына назаўсёды пакінуў нашу краіну і трывала аб-грунтаваўся ў Празе. Яго выда-вецкая дзейнасць у Вільні адно-сіцца да больш ранняга перыяду (1522 — 1525 гады). Такім чынам, Францыск Скарына не быў за-дзейнічаны на выданні Статута 1529 года і як першадрукар. Ня-гледзячы на імклівае развіццё кні-гадрукавання ў той час, гэты ас-ноўны прававы дакумент ВКЛ у XVI стагоддзі не публікаваўся, а перапісваўся ад рукі.

Тым не менш Язэп Юхо меркаваў, што Францыск Скары-на ў дадзеным выпадку выступаў ці мог выступаць як адзін з аўта-раў і рэдактараў тэксту Статута. Гэтая выснова грунтуецца на той падставе, што ў адрозненне ад усіх іншых феадальных судзебнікаў эпохі сярэднявечча Першы Літоў-скі статут характарызуецца не толькі сваім вялікім аб’ёмам, але і значнай дасканаласцю прававой думкі. Акрамя таго, Язэп Юхо па-казвае, што думкі, выказаныя Францыскам Скарынам у прад-мовах і каментарах да яго пера-кладу Бібліі, вельмі падобныя да тых ідэй, якія адлюстраваны ў Статуце 1529 года.

Язэп Юхо таксама падкрэс-ліваў, што з работ, апублікаваных Францыскам Скарынам, вынікае, што ён добра ведаў мясцовыя звы-чаі і права, гісторыю рымскага права і права некаторых іншых краін. Супаставіўшы некаторыя нормы Статута 1529 г. з прававымі поглядамі Скарыны, ён зрабіў выснову, што мноства ідэй, выка-заных беларускім першадрука-ром, былі практычна рэалізаваны ў гэтым Статуце.

Так у прыватнасці, Фран-цыск Скарына лічыў найлепшай формай дзяржаўнага кіравання манархію пры шырокім удзеле на-рода. Ён пісаў: «права земскае, еже единый каждый народ с сво-ими старейшинами, ухвалили суть водле, яко же ся им налепей видело быти».

Выказаная Францыскам Скарынам думка аб вяршэнстве народа, народным суверэнітэце выразна бачная ў яго словах пра тое, што «справа всякого собра-ния людского и всякого града, еже верою, соединением ласки и згодою посполитое, доброе пом-ножено бывает». Тым самым, Францыск Скарына сцвярджаў, што толькі дзяржава або горад (места), у якім грамадзяне жывуць у згодзе і клапоцяцца аб агульных інтарэсах будуць квітнець.

Абвяшчаючы новыя ідэі аб заканадаўстве, ён лічыў неабход-ным, каб новы закон быў «почти-вый, справедливый, можный, по-требный, пожиточный подле прирождения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный не имея в собе закрытости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму напи-саный».

Настойваючы на прынцы-пе карыснасці законаў для насе-льніцтва і адпаведнасці мясцовых звычаяў, часу і месцу, Скарына адпрэчваў прэтэнзіі духавенства на распаўсюд нормаў рымскага ці візантыйскага права альбо чужых мясцоваму насельніцтву норм права суседніх дзяржаў. Якраз ідэі пра прыярытэт мясцовага права, а таксама аб адзінстве права для ўсіх людзей атрымалі адлюстра-ванне ў Статуце 1529 года.

Значную цікавасць, на ду-мку Язэпа Юхо, таксама ўяўля-юць погляды Скарыны на класі-фікацыю права. Скарына лічыў, што права варта падзяляць на на-туральнае і пісанае.

Згодна са Скарынам, нату-ральнае права ўласціва кожнаму чалавеку ў роўнай ступені, і кожны ім надзелены па-за залежнасцю ад класавай ці саслоўнай прыналеж-насці. «Закон прироженый в том наиболее соблюдаем бываеть: то чинити иным всем, что са-мому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети… сей закон прироженый написан ест в серци одиного кажного челове-ка… А тако прежде всех законов и прав писаных закон прироже-ный всем людям от господа бога дан ест». У цытаце, выдзеленай тлустым курсівам, лёгка адгад-ваецца адна з біблейскіх запаве-дзяў «як хочаце, каб рабілі вам людзі, тое самае рабіце і вы ў дачыненні да іх».

Пісанае права Скарына падпадзяляў на божае, царкоўнае і земскае. Божае і царкоўнае права ён ставіў на другое месца пасля прыроджанага (натуральнага). «Закон же написанный или от бога ест данный, яко суть книги Моисеевы и светое евангелие, или от людей установленный, яко суть правила светых отец, на сборах прописаные».

У сваю чаргу земскае пра-ва ён падпадзяляў у залежнасці ад грамадскіх адносін на:

паспалітае, якое ўключае ў сябе нормы грамадзянскага і ся-мейнага права «яко мужа и жены почтивое случение, детей пиль-ное выхование, близко живущих схождение, речи позыченое нав-ращение, насилию силою отоп-рение, ровная свобода всем, об-щее мнение всех»;

міжнароднае, якое Скары-на называў «языческое, от многих убо языков ухвалено ест»;

дзяржаўнае і крыміна-льнае ён называў «царскае»;

«Рицерское або ваеннае, еже на вайне соблюдаемо бы-ваеть»;

местьское (гарадское);

марское і купецкае (ганд-лёвае) права.

(Заканчэнне ў наст. нумары.)

 

Сустрэча праз пятнаццаць гадоў

27 лістапада пасля ўрокаў у актавай зале СШ № 3 г. Дзятлава сабралася больш за сотню вучняў старэйшых класаў на запланава-нае супрацоўнікамі школьнай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі беларускай мовы мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна і Году малой радзімы.

Пачалі яго вядоўцы Іван Губко і Дар’я Абражэй. Затым па-сля песні «Зямля мая», спетай Алісай Харэвіч, вучні па-майстэ-рску, нібы на конкурсе, дэклама-валі вершы беларускіх класікаў.

Хутка Людміла Казіміраўна Грынчук прадставіла прысутным спецыяльна запрошаных на гэта мерапрыемства гасцей: галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень», паэта і барда Эдуарда Акуліна і знакамітага пісьменніка, паэта, аўтара тэкстаў многіх папулярных песень Леаніда Дранько-Майсюка.

Ён і пачаў сваё дваццаці-хвіліннае выступленне-дыялог. З першых слоў зачараваў школьні-каў дасканалай, мілагучнай бела-рускай мовай. Дзяўчынак назы-ваў прыгажунямі, а да юнакоў звя-ртаўся не інакш, як рыцары ці ра-зумнікі, настаўляючы паводзіць сябе ў паўсядзённым жыцці адпа-ведна. Даступна і цікава распавёў пра шлях у паэзію, успомніў і пра-чытаў свой першы кароценькі верш, які яшчэ вучнем 4 класа прысвяціў сваёй аднакласніцы Ларысе.

Нагадаў пра супрацоўніц-тва з народным артыстам Белару-сі спеваком Анатолем Ярмолен-кам, у рэпертуары якога шмат пе-сень на словы выступоўцы. Па просьбе кагосьці з вучняў атрыс-тычна прадэкламаваў словы «По-лькі беларускай», што стала адной з любімых песень Ярмоленкі.

Вучні слухалі б і слухалі яшчэ, бо пявучая родная мова з вуснаў сапраўднага класіка заці-кавіла, заваражыла слухачоў, але сваёй чаргі чакаў Э. Акулін.

Ён з настальгіяй успомніў свой першы прыезд у Дзятлава ў гэтую школу 15 гадоў таму назад. Адзначыў, што наш горад за гэты час стаў больш прывабным і пры-гажэйшым, а вось аўдыторыя быццам бы і не змянілася. Тыя ж жыццярадасныя юныя хлопцы і дзяўчаты (твар у школы малады заўсёды).

Распавядаючы пра часопіс «Верасень», засяродзіў увагу на тым, што першыя чатыры літары ў яго назве ўтвараюць слова «ве-ра», што выданне было заснавана Таварыствам беларускай мовы (ТБМ) у 2009 годзе і сёлета ў ча-сопіса дзесяцігадовы юбілей, але галоўны радактар верыць, што будуць і больш значныя юбілеі.

На старонках «Верасня» друкуюцца творы як сталых май-строў слова, так і тых, хто робіць першыя крокі ў паэзіі ці прозе. На ўсю старонку змяшчаюцца фота-здымкі аўтараў і кароткая аўта-біяграфічная інфармацыя. Далей Эдуард Акулін паказаў некалькі нумароў гэтага выдання, дэманст-руючы фотаздымкі аўтараў і вы-казаў спадзяванне, што ў чарго-вых нумарах будуць надрукаваны і творы вучняў СШ № 3 г. Дзятлава.

Пасля гэтага, узяўшы ў рукі гітару, Акулін заваражыў прысутных сваім мяк-кім лірычным гола-сам. Вучні слухалі з зачараваннем, пляскалі ў далоні, а прыпеў песні «Дзяўчына ў белым паліто» гучна падпявала ўся зала.

Напрыканцы гасцям уру-чылі сувеніры, выказалі словы падзякі і прасілі прыязджаць час-цей. Літаратары падарылі для шко-льнай бібліятэкі некалькі нумароў «Верасня» ды прыспешылі ў раён-ную бібліятэку.

 

Здавён паэты знаходзяцца ў атмасферы таямнічасці, бо яны ўмеюць прымусіць словы скла-сціся ў сугучныя выразы, умеюць прыгожа выказваць запаветныя жаданні, лічацца чарадзеямі ці нават прарокамі. І хоць сёння тэ-левізар, мабільнік, інтэрнэт пе-равярнулі свет, прафесія паэта, асабліва таленавітага, і надалей захоўвае арэол загадкавасці. На гэта ёсць прычыны, адна з іх най-важнейшая: занятку гэтаму нельга навучыць нават таго, хто вельмі моцна хоча гэтага. Трэба мець талент.

Магчыма, таму ў раённай бібліятэцы гасцей з Менска чакалі з нецярпеннем людзі старэйшага, паважанага ўзросту, сябры паэ-тычнай суполкі «Пралескі», ама-тары паэзіі і дзесяцікласнікі гарад-ской гімназіі. Усяго сабралася звыш 40 чалавек.

Пасля прадстаўлення гас-цей слова атрымаў Леанід Дрань-ко-Майсюк, цікавы аповед якога пра шлях у паэзію з адступленнямі пра незабыўныя жыццёвыя сітуа-цыі, часам анекдатычныя, адразу ж захапіў увагу аўдыторыі.

Паўгадзінная прамова пад-мацоўвалася аўтарскімі вершамі і, здаецца, магла б доўжыцца не адну гадзіну, але, як і на папя-рэдняй сустрэчы, трэба было даць магчымасць паспяваць і нешта сказаць другому госцю.

Эдуард Акулін спачатку, канешне ж, як галоўны рэдактар, прарэкламаваў «Верасень», а за-тым, адчуваючы, чаго прагне аў-дыторыя, гледзячы на гітару, узяў яе і стаў радаваць прысутных аў-тарскімі песнямі. Закончыў свой міні-канцэрт, як і ў СШ № 3, сваёй любімай — «Дзяўчына ў белым паліто».

Людзі з вялікім жыццёвым вопытам нібы на міг вярнуліся ў сваю маладосць, ахвотна ўсе ра-зам спявалі прыпеў. Па настроі прысутных адчувалася, што яны гатовы быць тут яшчэ з гадзіну, але гасцям трэба было вяртацца ў ста-ліцу. Было зададзена некалькі пы-танняў, а пасля адказу на іх літа-ратары атрымалі невялікія суве-ніры, папоўнілі раённую біблія-тэку двума нумарамі «Верасня» і пачалі рыхтавацца да ад’езду.

Людзі разыходзіліся па хатах задаволеныя. Некаторыя дзякавалі гасцям і арганізатарам асабіста ды прасілі не забываць іх, запрашаць на такія сустрэчы ў наступны раз.

У адной дзятлаўчанкі ўнукі жывуць і вучацца ў Менску. Бела-рускую мову ў іх выкладае сын Леаніда Дранько-Майсюка Васіль. Праз бацьку перадала яму вялікую падзяку і сувенір, бо яе ўнукі вель-мі любяць родную мову і свайго настаўніка.

Валерый Петрыкевіч, старшыня Дзятлаўскай раённай філіі ТБМ.

Фота Радыё Рацыя.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

ВЫКАЗВАННІ

 

Нашыя жанчыны не заўжды знаходзяць нас.

 

Менш сплануеш, больш выканаеш.

 

Усё у мяне сур’ёзна, толькі ўсе кажуць, што несур’ёзная я.

 

Дзеці кветкі жыцця. Узы-шлі. Аддай расаду бабулі.

 

Жыццё і каханне розныя рэчы. Шчаслівыя тыя, хто кахае па жыцці.

 

У кожнага нешта ёсць: у каго каханне, у каго грошы, а ў іншых надзея на тое і другое.

 

Сапраўдны мужчына з бяр-венняў робіць дамы, а не Бураціна.

 

Выпадковае каханне, што марская хваля паўднёвага мора, апякла гарачым, і як халодная паў-ночная адкацілася назад.

 

Усе жанчыны хварэюць на грошы, але тая хвароба ў іх не- вылечная.

 

Усе мужчыны лічаць жан-чын дурніцамі. Жанчыны наад-варот. Але ёсць адна акалічнасць. Калі сустракаюцца сяброўкі, то адна з іх заўжды кажа: «Ой, якая я дурная!»

 

Кахаць — пакуты, блізкасць мець — задавальненне. Дык што лепш?

 

Дзіўныя гэтыя істоты муж-чына і жанчына. Мужчыны пра ўсіх жынчын кажуць абразліва, а адной нясуць кветкі. Жанчыны не менш таго кажуць пра мужчын, але некаму прызначаюць нават патаемнае спатканне.

 

Жаночы мардабой — пры-знанне ў каханні ці недастатко-васці яго з боку мужчыны.

 

Каханне ніколі не прадаецца і не купляецца, але патрабуе вы-даткаў.

 

Як-небудзь да смерці да-жывём.

 

Схуднеў ад дурнога кахання да непазнання судмедэкспертам.

 

У жанчыны спажывецкія адносіны да мужчыны ва ўсім.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *