НАША СЛОВА № 50 (1461), 11 снежня 2019 г.

Аўторак, Снежань 24, 2019 0

ЗА  НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!

7 і 8 снежня ў Менску прайшлі масавыя мірныя акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй. Асноўнай рухальнай сілай акцый была беларуская моладзь.

Фота nn.by.

Лідскаму ТБМ — 30 гадоў

30 гадоў назад, 16 снежня 1989 года, была ўтворана Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Францішка Скарыны.

У 1995 годзе ўтворана Лідская (ра-ённая) арганізацыя ТБМ, у якую пасля аб’яднання ў 2004 годзе горада і раёна ў адну адміністрацыйную адзінку ўвайшлі Лід-ская гарадская арганіза-цыя і суполкі Лідскага раёна.

17 снежня адбудзец-ца ўрачыстая вечарына з нагоды 30-годдзя Лідскага ТБМ. Вечарына пройдзе з 18.00 да 20.00 у малой зале Дзіцячай школы мастацтваў (былы Дом афіцэраў).

Уваход вольны.

Падобна, што ахвярай «глыбокай інтэграцыі» можа стаць нават тая мізэрная колькасць беларускай мовы, што яшчэ засталася ў афіцыйнай сферы 

Да 6 снежня на сайце «Пра-вовой форум Беларуси» праходзі-ла грамадскае абмеркаванне нова-га законапраекта — Проект Закона «О государственной регистра-ции и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяй-ствования». Абмеркаванне гэтае хоць і называецца «грамадскае», але мае афіцыйны характар, яно ініцыяванае міністэрствам юсты-цыі, мінэканомікі і міністэрствам па падатках і зборах. Гэты закон павінен прыйсці на змену дзейна-му дэкрэту № 1 «О государст-венной регистрации и ликвида-ции (прекращении деятельно-сти) субъектов хозяйствования» ад 2009 года. Законапраект, павод-ле плана законапраектнай дзейна-сці, плануецца да ўнясення ў пар-ламент у верасні 2020 года.

 

Да гэтай пары для рэгіст-рацыі назваў юрыдычных асобаў падаюцца варыянты назваў аргані-зацый на дзвюх мовах — на рускай і беларускай, і абодва яны заносяц-ца ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуаль-ных прадыпрмальнікаў (вядомы ЕГР). Пры гэтым спецыялісты  дзяржрэгістра, хоць і вымушаныя паводле закона заносіць у рэгістр дзве моўныя формы назваў і мець беларускамоўную версію сайта,  сваё праграмнае забеспячэнне ро-бяць толькі на рускай мове і выпіс-кі афармляюць толькі на ёй (як пацвярджаецца і ў тэксце абгрун-тавання да гэтага законапраекта).

 

У асноўным прапанаваны законапраект паўтарае тое, што цяпер ёсць у прэзідэнцкім дэкрэце. Але невялікае адрозненне ёсць, і яно датычыць менавіта мовы дзяр-жрэгістра: прапануецца на закана-даўчым ўзроўні замацаваць, што афіцыйныя назвы арганізацый ця-пер будуць заносіцца ў дзяржрэ-гістр толькі на рускай мове.

Робіцца гэта неўпрыкмет — на першы погляд моўныя фарму-лёўкі ў праекце зводзяцца да звы-клых «і (альбо)». Але пункт 3 ар-тыкула 9 «Порядок ведения Еди-ного государственного регистра юридических лиц и индивидуаль-ных предпринимателей» закона-праекта мае наступны змест: «Ве-дение Единого государственного регистра юридических лиц и ин-дивидуальных предпринимате-лей осуществляется на одном из государственных языков Респуб-лики Беларусь, выбор которого определяется программно-тех-ническими условиями и языком принятия нормативных право-вых актов, используемых при ве-дении Единого государственно-го регистра юридических лиц и индивидуальных предпринима-телей.»

Азначаная фармулёўка ўстанаўлівае дыскрымінацыйны падыход для вядзення рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуа-льных прадпрымальнікаў: выбі-раць будуць не карыстальнікі, а сам дзяржрэгістр. Дакладней — ужо выбраў.

Як бачна з пункта 3.2. аб-грунтавання праекта закона (Обо-снование необходимости приня-тия Закона Республики Беларусь «О государственной регистра-ции и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяй-ствования», заканадаўца апрыё-ры зыходзіць з таго, што з дзвюх дзяржаўных моваў у дыскрымі-наваным стане павінная быць бе-ларуская мова, а дзяржрэгістр бу-дзе весціся на рускай.

Аўтары абгрунтавання га-вораць: «Проектом Закона реша-ется вопрос выбора одного из го-сударственных языков Республи-ки Беларусь, на котором ведется ЕГР. Устанавливается, что его выбор определяется програм-мно-техническими условиями  и  языком принятия нормативных  правовых актов, используемых при ведении ЕГР. В настоящее время ЕГР ведется на русском языке, выписки из ЕГР также предоставляются на русском языке. Это обусловлено тем, что при ведении ЕГР используются  общегосударственные  класси-фикаторы, являющиеся норма-тивными правовыми актами,  принимаемыми на русском язы-ке.»

 

Згодна з артыкулам 17 Кан-стытуцыі, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Прапа-наваная ў праекце закона норма прадугледжвае стварэнне прывілі-яванага  становішча для носьбітаў адной мовы (на якой будзе весціся рэгістр) за кошт дыскрымінацыі носьбітаў другой дзяржаўнай мо-вы, якія будуць пазбаўленыя пра-ва на ўнясенне звестак у рэгістр і на карыстанне рэгістрам наў-прост на сваёй дзяржаўнай мове. Гэта будзе супярэчыць артыкулу 22 Канстытуцыі, які ўстанаўлівае, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскры-мінацыі на роўную абарону пра-воў і законных інтарэсаў.

Улічваючы, што артыкул 28 праекта закона прадугледжвае ўвя-дзенне ў якасці новай падставы для адмовы ў рэгістрацыі «несоот-ветствия наименования юридиче-ского лица требованиям, уста-новленным законодательными актами» (таксама перапісана з расейскага закона — і павінна па-класці канец вольнай рэгістрацыі НКА ў форме ўстановаў) прапа-наваны парадак вядзення рэгістра будзе пазбаўляць беларускамоў-ных грамадзян Беларусі права на стварэнне суб’ектаў гаспадарання.  І каб ні для каго не было сумневаў — на самым пачатку тэкста абгрун-тавання даецца тлумачэнне, што «Одним из основных мероприя-тий Программы действий Респу-блики Беларусь и Российской Фе-дерации по реализации положе-ний Договора о создании Союз-ного государства, принятой 8 декабря 1999 г., является унифи-кация гражданского законода-тельства» — так што маем справу, як бачна, з тымі самымі «таемны-мі» дарожнымі картамі.

 

Азначаны парадак, прапа-наваны законапраектам, супярэ-чыць і артыкулу 23 Канстытуцыі, які ўстанаўлівае, што абмежаван-не правоў і свабод асобы дапу-скаецца толькі ў выпадках, праду-гледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамад-скага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і сва-бод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывіле-ямі, якія супярэчаць закону.

На маёй памяці гэта ці не першы такі нахабны законапраект, які наўпрост піша: «будзем праца-ваць афіцыйна толькі па-руску». У падзаконных актах — так, бывала, але ў законах стараліся сарамліва пісаць «и (или)» ну ці ўвогуле абы-ходзілі гэтае пытанне. Прапанава-ныя праектам закона нормы супя-рэчаць артыкулу 5 і 6 Закона Рэс-публікі Беларусь «Аб мовах у Рэс-публіцы Беларусь», а таксама ін-шым нормам гэтага закона.

І да таго ж, няўжо Беларусь, як айці-краіна, не можа справіцца з задачай вядзення рэгістра на дзвюх мовах, а толькі на адной мо-жа? Я б, па шчыраці, яшчэ б і на ангельскай мове зрабіў.

Юры Чавусаў.

Міф пра баланс беларускай і расейскай моваў на афіцыйных дзяржаўных сайтах

Нядаўна ў краіне прайшоў перапіс 2019 г., і пытанне пра мову сярод насельніцтва вельмі актуа-льнае. Сітуацыя з беларускай мо-вай на сёння ў краіне — гэта пы-танне не толькі нацыянальнага го-нару, але пытанне стратэгічнае. Захаванне, падтрымка і развіццё беларускай мовы — стратэгічная задача захавання дзяржаўнай не-залежнасці.

Цікава,  якую ўвагу дзяр-жаўнай беларускай мове надаюць дзяржаўныя ўстановы і дзярж-службоўцы? Як дзяржаўныя ўста-новы паважаюць права свайго на-рода на карыстанне сваёй дзяр-жаўнай роднай мовай? Прапаную даведацца пра павагу да дзяржаў-най беларускай мовы, павагу да народа і да незалежнасці краіны  праз аналіз сайтаў беларускіх дзяр-жаўных установаў. Пачнём з міні-стэрскіх, а потым пройдземся па сайтах мясцовых выканкамаў.

 

I

 

Адзначым, што амаль усе міністэрствы Рэспублікі Беларусь маюць беларускамоўную версію. Шмат што перакладзена, шмат працы зроблена. Але, прагляда-ючы міністэрскія сайты, бачна, што колькасць інфармацыі на бе-ларускай мове значна меншая, чым на расейскай. Пры пераклю-чэнні мовы на беларускую зніка-юць цэлыя раздзелы з сайтаў. Ко-лькасць навінаў па-беларуску ў разы саступае колькасці расейска-моўных навінных падзей.

Уявіце сабе, што з 23 сайтаў міністэрстваў і 24-га сайту Савета Міністраў, толькі Міністэрства ахо-вы здароўя (minzdrav.gov.by) і Міністэрства культуры (kultura.by) сустракае чытача па-беларуску.

Сайт Урада Рэспублікі Бела-русь (government.by) мае беларус-камоўную версію, але навінаў на беларускамоўнай старонцы ў ра-зы менш, чым на расейскамоў-най. Як не парадаксальна, але ж банэр «Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг.» з беларускага мае толькі назву. У беларускай версіі сайта Міні-стэрства архітэктуры і будаўніцтва (mas.gov.by) у раздзеле «Афіцый-на» шэраг старонак мае паведам-ленне «Памылка 404. Такой ста-ронкі не існуе». Замест дзяржаў-ных супрацоўнікаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сайт (mjkx.gov.by) на беларускую мову перакладецца анлайн-сэр-вісам.

Было прыкра пераключаць мовы на сайце Міністэрства сель-скай гаспадаркі і харчавання (mshp.gov.by). Адразу бачна, што для беларускамоўнага чытача ад усяго сайта застаецца ледзь не яго-ны інфармацыйны шкілет. Падоб-нае ўражанне пакідае і сайт Міні-стэрства спорту і турызму (mst.by). Беларуская мова ёсць на сайце Міністэрства энергетыкі (minenergo.gov.by), але з бела-рускай мовай выпадае нямала ста-ронак. Чытачы вымушаны атрым-ліваць інфармацыю толькі на ра-сейскай мове.

Бывае, і на беларускамоў-ных старонках міністрэрстваў фо-рмы заяваў прапануюцца толькі на расейскай мове. Гэта можна пабачыць на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (mart.gov.by). Як прыклад, калі наведвальнік пераключыць мову на беларускаю, то ўсё адно форму заявы аб выдачы дакумен-та аб згодзе на здзяйсненне здзелкі з акцыямі сайт будзе прапаноў-ваць па-расейску.

Напэўна, па-дзіўным вы-падку лёсу  ці можа з-за нядаўніх перамоваў па стварэнні адзінага падатковага кодэксу ў межах інтэ-грацыйнага працэсу з Расеяй сайт Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (nalog.gov.by) не мае беларускамоўнай версіі.  Што, таварышы, уніфікацыя ўжо пачалася?

 

II

 

Зараз пройдземся па сайтах абласных і раённых выканаўчых камітэтаў. З боку інфармацыйнага забеспячэння на беларускай мове становішча на выканкамаўскіх сайтах значна горшае адносна мі-ністэрскіх. Шмат выканкамаў не маюць беларускай мовы на сай-тах. Шмат такіх, што не маюць бе-ларускамоўнага зместу і карыста-юцца анлайн гугл-перакладчыкам. Ёсць і такія, дзе перакладзены толькі назвы раздзелаў сайта ці не-калькі асобных старонак. Больш за 50 сайтаў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, што я на-ведаў, сустрэлі мяне выключна па-расейску.

Няма беларускамоўнай ве-рсіі на сайце Берасцейскага гар-выканкама (ГВК) (city-brest. gov.by). На сайце Віцебскага ГВК (vitebsk.gov.by) ёсць беларуская мова, але, адчыняючы старонку пра гісторыю Віцебка, бачым «Старонка не знойдзена». Няма традыцыйнага кутка для выбару моў на сайце Гомельскага ГВК (gorod.gomel.by): яны не напісалі матэрыял для беларускай версіі, а проста ў самым нізе вывелі спа-сылку на сэрвіс Гугл з выбарам моў. То бок, калі каму з беларусаў патрэбна будзе беларуская мова, то гомельскія чыноўнікі прапану-юць звяртаюцца па дапамогу не да мясцовай ўлады, а да амеры-канскага Google.

Няма кантэнту на беларус-кай мове на Магілёўскім ГВК (mogilev.gov.by), але ёсць кнопкі для моў і пры выбары беларускай анлайн-сэрвіс перакладае расей-скамоўны змест старонак. Полацкі сайт (polotsk.vitebsk-region.gov. by) паўшоў па слядах Магілёў-скага. Барысаўкія дзяржаўныя службоўцы (borisov.gov.by) знай-шлі такое вырашэнне: на сайце ёсць кнопка, каб пераключаць мовы, але, калі ціскнеш на бела-рускую мову, то перакладаюцца толькі назвы раздзелаў, але не змест гэтых раздзелаў. Вілейскі ра-ённы выканкам (vileyka.minsk-region.by) паўшоў шляхам бары-саўскіх чыноўнікаў.

Супрацоўнікі Новаполац-кага гарвыканкама (novopolotsk. gov.by), відаць, беларускую мову ведаюць не лепш за гомельскіх, таму прапануюць наведвальніку звяртацца па дапамогу да пера-кладу да Google. Тое ж і Жлобін, Бабруйск, Рэчыца. Івацэвіцкі ра-ённы выканаўчы камітэт (ivacevichi.brest-region.gov.by) і ягоны брат-блізнюк — Кобрынскі (kobrin.brest-region.gov.by) — зра-білі сайты па-расейску і па-ан-гельску. Не ўдалося адшукаць беларускай мовы на Пінскім сайце (pinsk.gov.by).

Ліда (lida.gov.by) ведае сваю мясцовую гісторыю толькі па-расейску. Асіповіцкі (osipovichi.gov.by) райвыканкам на беларускамоўнай версіі ста-ронкі пра гісторыю пакідае код 404 (старонкі не існуе). Пастаўскі сайт (postavy.vitebsk-region.gov. by) таксама не мае сваёй гісторыі на роднай мове.

На вялікі жаль, прыклады можна працягваць. З беларускай мовай у дзяржаўных установах бяда. Заўважце, як чыноўнікі замест таго, каб разважаць пра бе-ларускую мову як падмурак бела-рускай незалежнасці, адметнасць нашага народа і гонар ды спад-чыну нашых бацькоў, спрабуюць нас пераканаць, што гэта шырокія колы насельніцтва самі адмовіліся ад беларускай на карысць расей-скай. Відавочна, гэта звычайнае невалоданне курсам гісторыі Бела-русі дзяржаўнымі службоўцамі.

У адказ такім хачу прывесці думкі з блога Алесі Аўласевіч з го-мельскага сайту «Сильные Ново-сти» з нагоды перапісу 2019: «Мо-ва, канешне, можа існаваць сама і без дзяржавы, але калі ўжо дзя-ржава ёсць, то хто яшчэ нясе адказнасць за захаванне мовы, як не дзяржава? Чыноўнікі не разу-меюць, што такая катастрафіч-ная статыстыка ахвочых наву-чаць дзяцей па-беларуску — гэта праблема не ТБМ ці гэтых лю-дзей. Гэта праблема чыноўнікаў, якія не стварылі адпаведных умоў для развіцця дзяржаўнай мовы. Гэта пытанне да іх кваліфікацыі, адпаведнасць займаным паса-дам, аплаты нарэшце. І гэта не аддзел адукацыі павінен спытаць у мяне, як старшыні Гомельскага ТБМ на прыёме: «Ну, дзе вашыя «беларускамоўныя»?», а я ў іх: “Дзе ВАШЫЯ беларускамоў-ныя?»

Васіль Каваль.

Выпускнікоў філфака сабраў юбілей

Поўная душэўнай цеплыні, сяброўскіх успамінаў вечарына паэзіі і музыкі «Аснежаныя рыт-мы», прысвечаная 80-годдзю філ-фака БДУ, адбылася 5 снежня.

Арганізатарам і вядоўцам мерапрыемства выступіў загад-чык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, паэт Алесь Іванавіч Бельскі. Менавіта яго курс 1986 го-да выпуску ў большай частцы свайго складу сабраўся на юбілей-ную вечарыну. Сам Алесь Івана-віч пасля заканчэння філфака настаўнічаў у сярэдняй школе № 55, быў намеснікам ды-рэктара Слабадской ва-сьмігодкі, аспірантам, выкладчыкам і дацэн-там філфака БДУ, з 2004 года быў прафе-сарам кафедры бела-рускай літаратуры і ку-льтуры. На вечарыну былі запрошаны наву-чэнцы ліцэя БДУ, пера-можцы рэспубліканскай і гарад-ской алімпіяд, вучні профільных класаў гімназій і школ Менска.

— За 80 гадоў мы выпусцілі тысячы выпускнікоў, якія працу-юць у сістэме сярэдняй і вышэй-шай адукацыі, у міністэрстве за-межных спраў, на тэлебачанні, і радыё, і ў іншых сферах гумані-тарнай дзейнасці ,- адзначыў дэкан філалагічнага факультэта БДУ, до-ктар філалагічных навук Іван Ся-мёнавіч Роўда. — Сёння наш факу-льтэт прызнаюць галоўным факу-льтэтам у сістэме філалагічнай адукацыі Беларусі. Філфак дае глыбокія веды ў галіне літаратуры, тэорыі і практыкі перакладаў, кам-п’ютарных моўных тэхналогій. Мы супрацоўнічаем з 20-цю ўнівер-сітэтамі свету.

На вечарыне падчас прэ-зентацыі з удзячнасцю ўзгадвалі Алега Антонавіча Лойку, які быў дэканам філфака ў 1991-96 гадах,  членам — карэспандэнтам Нацыя-нальнай Акадэміі навук, вядомага славіста, заслужанага дзеяча на-вукі прафесара Адама Яўгенавіча Супруна, прафесара Паўла Паў-лавіча Шубу, заслужанага дзеяча Акадэміі адукацыі Беларусі, і мно-гіх іншых, якія заклалі аснову сён-няшняга філфака.

Сваёй творчасцю на веча-рыне падзяліўся паэт, кампазітар і спявак Станіслаў Іванавіч Коршак.  Станіслаў Іванавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вясея на Случ-чыне, ён зямляк Васіля Віткі, зараз пражывае ў Рызе, штогод навед-вае сваю малую радзіму.

Дваццаць гадоў таму ён не згадзіўся з прысудам лекараў, якія раілі яму паспяшыць развітацца з роднымі, і цяпер, нягледзячы на тое, што з самай раніцы ён пера-саджваецца ў вазок, ён поўны лю-бові да жыцця, людзей і творчасці. Станіслаў Коршак спявае на рус-кай, беларускай і латышскай мо-вах. Ён выдаў песенныя альбомы: «Па жыцці з любоўю» (2011), «Су-стракаемся ў Юрмале» (2012), «Маім   сябрам» (2015). Многія яго дабрачынныя канцэрты адбыва-ліся ў Латвіі і ў Беларусі.

— Галоўнае — гэта тое, што мы адчуваем у душы і што мы нясем людзям, гэта — пазітыўныя эмоцыі, радасць, каханне, жадан-не зрабіць шчаслівымі нашых блізкіх, — упэўнены паэт і кампа-зітар.

У Станіслава Іванавіча дзве дачкі і пяцёра ўнукаў. Кожнаму з іх на дзень народзіў ён напісаў прысвячэнні, каб незабыўныя  ім-гненні засталіся ў вершаваных радках.

З чытаннем уласных вер-шаў на вечарыне выступілі так-сама студэнткі філфака. Выпуск-нікі абмяняліся ўспамінамі пра ўзнёслыя гады маладосці. Для іх заўсёды будуць светачамі іхнія паплечнікі, якія вучыліся на філ-факу БДУ- Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, Іван Навуменка і Ніл Гілевіч, Алесь Разанаў і Алена Анісім.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Яўген Гучок

Светлай памяці незабыўнага

Анатоля Яўхімавіча Белага

 

Трыяда Анатоля Белага

П-а-э-м-а — э-с-э

(Працяг у наступным нумары.)

 

* * *

Ад мора да мора,

Ад зямлі да нябёс

Распавядалася ў «Спадчыне»

пра Літву-Беларусь.

 

* * *

«Спадчыну» славуты Ермаловіч Мікола

Назваў сапраўдным народным

Універсітэтам.

 

* * *

Тут ад многіх прамоў-напамінаў

Кідала многіх цела ў холад,

А галаву ў гарачыню.

 

* * *

У «Спадчыне» дбайна адбельвалася

Радно гісторыі

Літвы-Беларусі.

 

* * *

Тут маленькі зямны агеньчык

Пераўвасабляўся ў зіхотную зорку

Нябесную.

 

* * *

На лекцыі Ермаловіча пра ВКЛ узнікненне

Народу было пад завязку —

Некалькі соцень  люду.

 

* * *

Гаванню быў гэты клуб

Для таго, хто імкнуўся

У беларускай духоўнасці мора.

 

* * *

У моры гістарычнай праўды

«Спадчына» была караблём

Звышнадзейным і зручным.

 

* * *

А колькі людзей

Аб’яднала «Спадчына»!

Многіх зрабіла прыяцелямі між сабой.

 

* * *

Ідэя і духу роднага атмасфера

Заўжды панавалі

У «Спадчыне».

 

* * *

Атрымаць узнагароду ў «Спадчыне»

Больш ганарова было,

Чым атрымаць яе з рук чынавенства.

 

* * *

У «Спадчыне» ўсё — адкрыта,

Закрытых тэм там

Няма.

 

* * *

Тут хлусня гістарычная выкрывалася,

Ды ці толькі хлусня гістарычная,

Тут увогуле спавядалі праўду жыцця.

 

* * *

Тут на вушы не вешалі локшыны,

Тут з вушэй вымывалі

Ідэалагічныя коркі.

 

* * *

Тут здымалі ўдаўку-зашмаргу

З шыі любімай

Айчыны.

 

* * *

Тут ажывалі-настойваліся новыя —

Старыя гімны

Айчыны.

 

* * *

А перспектыва, што тут намалёўвалася,

Нагадвала люксавы часам цягнік

Па дарозе ў светлую Беларусь.

* * *

Тут кожны атрымліваў камандзіроўку

У мінуўшчыну, цяпершчыну

І будучыню Беларусі.

 

* * *

У «Спадчыне» перасаджвалі

З галеры на галёрку,

А пасля і ў партэр ведаў аб Беларусі.

 

* * *

Тут адсякалі чалавека ад цемры,

Ад душы яго —

Спадчынную забітасць.

 

* * *

Ганаровымі сябрамі «Спадчыны»

Былі песняры народныя Беларусі

Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

 

* * *

Былі яшчэ ў статусе гэтым

Дактары навук, прафесары

Грыцкевіч, Штыхаў, Юхо,

 

* * *

Саламонаў, Ліс і Лыч,

Настаўнік-даследчык Содаль,

Некаторыя незарэгістраваныя навукоўцы.

 

* * *

Быў сярод спадчынцаў

І патрыярх сучаснага

беларускага мастацтва

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч.

 

* * *

Нельга не адзначыць

Сярод спадчынцаў чыннасць

Сакратара клуба Надзеі Сармант.

 

* * *

Яшчэ сябрамі “Спадчыны” былі:

Гісторыкі Ермаловіч, Валахановіч,

Мастакі Цыркуноў, Крывенка,

Карпук, Несцярэўскі,

 

* * *

Выкладчык ВНУ, прафесар Савіцкі,

Лаўрэль — навуковец,

метадыст беларускай мовы,

Інжынер, грамадскі дзеяч Раманоўскі,

 

* * *

Вайсковец, артыст Антанюк,

бібліятэкар Лісоўская,

Паэт -песеннік Пецюкевіч,

педагог, драматург Саскавец,

Вайсковец Копыл,

інжынеры Лавіцкі, Курыцын,

 

* * *

Галіна Сіўчык — грамадскі дзеяч,

Тэхнолаг Ліпскі, стаматолаг Будзянок,

Правізар Біцай, шахматыст Аніська,

 

* * *

Семеняка — стваральнік сайта «Спадчына»,

Мурашка — хросны бацька музея,

Русаў — археолаг, паэтка Багданкевіч,

 

* * *

Журналісты Мяльгуй, Кісялёва,

А ўзначальвала іх усіх тройца Белых:

Анатоль, Ала, Святлана.

* * *

Усіх пастаянных,

сталых сяброў «Спадчыны»

Было не меней

Паўсотні.

 

* * *

У «Спадчыну» не зазіралі прыблуды,

Сюды прыходзіў зацікаўлены

Патрыятычны народ.

 

* * *

І ў кожнага было што паведаміць

Пра Беларусь, пра яе гісторыю,

Мову, культуру і інш.

 

* * *

Запрашалі сюды навукоўцаў

З усіх галін ведаў

Пра Беларусь.

 

* * *

Былі каля «Спадчыны» правакатары,

А вось здраднікаў сярод спадчынцаў

Не было.

 

* * *

Былі ў «Спадчыны» і адкрытыя непрыяцелі,

Прыкарытная філасофія і мараль

Іх на гэта скіроўвалі.

 

* * *

Але ім, ворагам беларушчыны,

Не ўдавалася ўтрымацца

На разгаліністым Беларусі дрэве.

 

* * *

А тых, хто пэўнымі коламі

Засылаўся ў «Спадчыну»,

Па выразах твараў можна было распазнаць.

 

* * *

А калі нам не шкодзіла наменклатура?

А тады, калі яна ад ляноты абыходзіла бокам

І «Спадчыну», і музей.

 

* * *

Многа нягод перанесла «Спадчына»,

Але, відаць, што і неба

Апекавалася ёю

 

* * *

Ёсць жа яшчэ і такія,

Што ўсяго і заўжды баяцца,

Вось яны і «Спадчыну» абыходзілі бокам.

 

* * *

Некаторым дома казалі:

«Не хадзіце ў «Спадчыну»,

Там небяспечна», — і ўзгадвалі Курапаты.

 

* * *

А большасць без страху і боязі

Скіроўвалася ў «Спадчыну» —

У Белага ўніверсітэт.

 

* * *

Тут ніхто сабой не нагадваў

Укладам сваім унутраным

Няўстойлівых дзьмухаўцоў.

 

* * *

Тут людзі смялелі

І бачылі далей

За межы сваёй Беларусі.

 

* * *

«Спадчына» — не завулак для нехлямяжных,

А інтэлектуальны праспект

Для розуму развіцця.

 

* * *

Для беларускай збалелай душы

Тут светлага многа было насення

І нябеснага, і зямнога.

 

* * *

А ці вядома было пра «Спадчыну» ў свеце?

Вядома, ведалі,

І нат на той бок Атлантыкі.

 

* * *

Барскі з Варшавы,

Шыраеў з Масквы

Распавядалі спадчынцам

пра беларусаў замежжа.

 

* * *

Пра «Спадчыну» і музей добра ведалі

У Англіі і ЗША

Праз Надсана і Мерляка…

 

* * *

Паслоў і супрацоўнікаў пасольстваў

Швецыі, Чэхіі, ЗША

З прыязнасцю спадчынцы сустракалі.

 

* * *

Былі тут наведнікі з Украіны,

Грузіі, Польшчы, Ізраіля,

Расіі, Францыі, Італіі і інш.

 

* * *

Сталага памяшкання не мела «Спадчына»,

Яна, лятучая, прытулак знаходзіла

То ў бібліятэцы (у Лісоўскай),

то ў касцёле (у Завальнюка),

то дзе ў сутарэнні.

 

* * *

Дарогу ў «Спадчыну» і музей

Ведалі і святары, і вернікі

Розных канфесій.

 

* * *

Усе беларускія святы «Спадчына» адзначала

І ў горадзе, і па-за яго

Межамі.

 

* * *

Не стала Белага — тэарэтыка і практыка —

І «Спадчына» нібы знікла,

Але застаўся аб ёй успамін і цёплы, і светлы.

 

* * *

Пабудзеш у «Спадчыне»,

пабудзеш у музеі —

У сапраўднай беларускай краіне

Пабудзеш.

 

І І І

 

* * *

Каб Беларусь ведала і паважала сябе

Хай служаць ёй напамінам

Помнікі беларускім славутасцям.

 

* * *

І з ініцыятывы яго — Белага —

З яго дзейсным удзелам

Тыя помнікі паўставалі.

 

* * *

І паўставалі такія помнікі

У Беларусі — на сядзібе музея Белага

І за межамі Беларусі.

(Працяг у наступным нумары.)

Успамін пра Эдварда Вайніловіча

                                                               «Кожнаму сваё ёсць

                                    прызначэнне,

Помні, што жыццё ёсць

                                      дар з дароў,

Не тушы святло

                             ў душы вячэрняй,

І  ў світальнай запалі наноў»      

 

Успамінам падзялілася на-стаўніца гісторыі Вольга Каляда на мерапрыемстве, прысвечаным 109-тай гадавіне асвячэння Мен-скага Чырвонага касцёла. Спада-рыня Вольга распавяла пра пошу-кі, якія яна праводзіла ў вёсцы Савічы ў канцы 90-тых гадоў разам з сынамі і вучнямі. У выніку былі знойдзены надмагіллі Сымона і Алены, дзяцей Эдварда Вайніло-віча і Алімпіі Узлоўскай. Пліты праз клопат пробашча касцёла кс. Уладыслава Завальнюка былі перавезены да Чырвонага касцёла, у мясцовай школе быў створаны музей. Даследчыцкія працы вуч-няў пазней увайшлі ў калектыўны зборнік.

— Мы вельмі рады, што імя Эдварда Вайніловіча, заснаваль-ніка святыні, ушаноўваецца ў на-шым пакаленні, — адзначыў кс.-пробашч Уладыслаў Завальнюк. -Праз усё жыццё  ён паказаў сябе узорным сем’янінам, мужам і ба-цькам, выхаваным у хрысціянскіх традыцыях чалавекам. Няхай яго прыклад служыць таму, каб нашы сем’і былі больш духоўнымі, каб бацькі выхоўвалі дзяцей у духу веры!

21 лістапада на ранішніку «Так хацеў Бог» для вучняў катэ-хетычнай школы і іх бацькоў вы-ступіў лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Васіль Зуёнак. Ва-сіль Васільевіч прачытаў свае вер-шы з кнігі «Азірнуўшыся не ска-мянець» і падзялiўся ўспамiнамi пра тое, якое месца займала Бiблiя ў яго маленстве. Нягледзячы на тое, што гэта кніга была адзiнай на ўсю вёску, яе перадавалi з хаты ў хату i чыталi па чарзе.

— Першым маiм букваром была Бiблiя, — сказаў Васіль Зуёнак. — У сталым веку я прывёз Бiблiю з-за мяжы падчас творчай камандзі-роўкi  ў Польшчы. Цяпер кнiга са мной на працягу многiх гадоў, я яе чытаю i перачытваю. У ёй шмат мудрасцi i падказак для жыцця.

Вучнi 3-яй дзiцячай мен-скай музычнай школы пад кiраў-нiцтвам Вольгi Мiронавай выкана-лi песню на вершы Вольгi Войн-скай «Прысвячэнне Чырвонаму касцёлу». Свае спеўныя таленты былі рады праявіць таксама ўдзе-льнікі  музычнага калектыва «Не-спадзянка».

У гэты дзень, калі ў касцёле адзначалася свята Хрыста — Ула-дара ўсяго свету, падчас святой iмшы бiскуп Аляксандр Яшэўскi ўдзялiў сакрамант канфiрмацыi моладзi i асобам сталага веку.

Э. Дзвінская.

Люстэрка эпохі…

2019-ты год абвешчаны ЮНЕСКА “Годам Станіслава Манюшкі”.

Цягам года ўвесь свет ад-значаў юбілей таленавітага кампа-зітара Станіслава Манюшкі — аў-тара песень, аперэт, балетаў, опер, стваральніка беларускай і поль-скай нацыянальных опер.

26 лістапада 2019 г. ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва запрасіла сваіх сяброў наведаць музычную гасцёўню ў абласной бібліятэцы, дзе адбылася музычная гадзіна «Люстэрка эпохі…» у гонар гені-яльнага беларускага і польскага кампазітара, дырыжора Стані-слава Манюшкі, 200-гадовы юбі-лей якога адзначаўся ў гэтым годзе.

Асоба Станіслава Манюш-кі з’яўляецца адной з самых знака-мітых у гісторыі і культуры Бела-русі і Польшчы, яна адначасова рэ-прэзентуе беларускую і польскую культуры і аб’ядноўвае іх. Гісторыя музыкі славянскіх народаў багата імёнамі вядомых дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай музычнай культуры, але сярод шэрагу імён таленавітых творцаў, сапраўдных майстроў яскрава вылучаецца дзейнасць кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі.

Жыццё і лёс творцы непарыўна звяза-ныя з беларускай зямлёй. Манюшка нара-дзіўся і вырас на Меншчыне, правёў свае маладыя гады ў Менску. Тут адбываліся яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі XIX стагоддзя гучала яго музыка, напоўненая беларускім фальклорам. Пазней Манюшка працаваў у Вільні, колішняй сталіцы нашай дзяржавы. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў кла-сікам польскай оперы, стварыўшы там свае самыя маштабныя шэдэўры ў гэтым жанры.

200-гадовы юбілей — дата вельмі знач-ная не толькі ў сусветным, але і ў нацыяналь-ным кантэксце, бо Ста-ніслаў Манюшка з’яў-ляецца цэнтральнай фігу-рай у беларускай музы-цы эпохі рамантызму, а яго яскравы кампазітар-скі талент сфарміраваўся менавіта ў Беларусі.

Постаць Стані-слава Манюшкі дае нам надзейнае пачуццё: у нас былі і ёсць вялікая гіс-торыя і вялікія творцы. Манюш-ка — манументальны, паўнамерны класік музыкі. Ён стаіць побач з галоўнымі кампазітарамі таго часу, такімі як: Ф. Мендэльсон, І. Брамс, А. Дворжак, М. Глінка, П. Чайкоўскі. Вялікі дзякуй супра-цоўнікам Аддзела мастацтва аб-ласной бібліятэкі за цікавую ім-прэзу.

Наталля Шэмянкова,

Магілёў.

 

Актывізм — на карысць грамадства

Недзе прачытала такі выраз : «Грамадскі актывізм, як скрынка ша-каладных цукерак», і ты  не ведаеш, якія цукеркі там, унутры. І ступаючы на шлях грамадскай актыўнасці, са-праўды, таксама ніколі не ведаеш, якую дарогу давядзецца прайсці, з якімі праблемамі сутыкнуцца. А калі яшчэ  ты — і лідар грамадскай ініцыя-тывы, ці грамадскага аб’яднання, то бярэш на сябе яшчэ большую адказ-насць за тых людзей, якія пайшлі з та-бой побач.

Уступаючы ў супольнасць грамадскіх актывістаў, людзі спрабу-юць змагацца з праблемамі, якія іх хвалююць і дзеляцца з іншымі часткай сябе. І не важна, на якія праблемы бу-дзе скіравана грамадская актыўнасць-на вырашэнне сацыяльных праблем, абарону правоў людзей ці жывёл, вырашэнне экалагічных праблем ці праблем пэўных мэтавых груп, ВАЖНА тое, што мы робім.

 

Праводзячы сустрэчу «Ак-тывізм — на карысць грамадства», я ўзяла на сябе абавязак узгадаць пра той каштоўны вопыт, які набыты гра-мадскім сектарам Верхнядзвіншчыны за апошнія два дзесяцігоддзі і пра тыя справы, якія супольна рабілі разам з грамадзянамі, у некаторы прамежак часу — разам і з уладамі, пра справы сёняшнія, пра праблемы дня і  скла-данасці ў самараганізацыі людзей для вырашэння праблемаў лакальнай супольнасці, пра магчымыя варункі працы на дзень заўтрашні.

Грамадскі сектар раёна, у свой час, быў адным  з самых  паспя-ховых у вобласці: па ліку зарэгістра-ваных структур грамадскіх арганіза-цый, стасункаў  з рознымі фондамі, у тым ліку і замежнымі, цікавымі сацы-яльна-культурніцкімі мерапрыем-ствамі, партнёрскімі адносінамі з ус-тановамі культуры і адукацыі.

Варта ўзгадаць такія праекты,  як «Бюро сацыяльнай інфармацыі»,  супольна з Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў, дзейнасць якога ў раёне была падмацавана да-мовай з уладамі, праект, скіраваны на  папярэджанне гандлю людзьмі і фа-культатывы ў школах раёна, дзе за-няткі праводзілі нашы жанчыны-актывісткі, міжнародны праект з пра-грамай ТАСІС па абароне правоў працоўных, праца інфармацыйна- кансультацыйнага цэнтра з  Міністэр-ствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва… Не стаўлю кропку, бо пералік  добрых і цікавых спраў можна доўжыць. Але гэта з таго, ШТО БЫ-ЛО. І ў тым, што карысныя пачынанні сыйшлі, як кажуць, «на НЕ», няма віны грамадскіх актывістаў: пачалі мяняцца адносіны ўладаў да дзейнасці грамад-скага сектару .

Жаночыя арганізацыі раёна, арганізацыя шматдзетных сямей ак-тыўна развівалі партнёрскія сувязі з замежнымі дабрачыннымі фондамі з Галандыі, супраца пачалася яшчэ ў 1985 годзе, крыху пазней усталяваліся добрыя адносіны з двума фондамі з Ірландыі, якія займаліся аздараўлен-нем дзяцей. Сябравалі з італьянцамі, Наталляй Андэрсан са Швецыі, фон-дамі з Брытаніі, Нямеччыны і нават Злучаных Штатаў. І кожнае лета да сотні дзяцей маглі адпачываць за ме-жамі краіны, набірацца здароўя і но-вых уражанняў.

Грамадскі сектар Верхнядзві-ншчыны  распрацаваў вялікі праект з праграмай «Каўнтэрпарт», а яе прад-стаўнік з Вашынгтона  Брайян Проп наведваў наш горад, працавалі два праекты гуманітарнага характару з Галандыяй і Ірландыяй. А гэта -па-стаўкі мэблі, адзення, інвалідных ка-лясак, рамонт школы-інтэрната для глухіх дзяцей, аказанне дапамогі ра-ённай бальніцы ў медабсталяванні і рамонце аддзяленняў бальніцы, срод-кі для цэнтра дзяцей-інвалідаў і тэры-тарыяльнага цэнтра сацыяльнага аб-слугоўвання. Усе дзеці хворыя на цукровы дыябет былі забяспечаны глюкометрамі, і не толькі дзеці, але і шмат дарослых. Усе гэтыя кантакты распачынаў менавіта грамадскі сектар раёна, але ў хуткім часе некаторыя праекты былі спынены ці перайшлі да мясцовых уладаў.

Ведучы аповед пра нашыя справы, я падмацоўвала гэта і фота-відэаматэрыяламі, якіх на сёння -вялікі і цікавы архіў. І  з жалем  трэба сказаць пра тое, што напрацоўкі гра-мадскіх актывістаў раёна, на якія спа-трэбіўся не адзін год, былі заблака-ваны мясцовымі ўладамі, і многія праекты сёння можна ўзгадваць то-лькі ў мінулым часе.

У мінулым часе гаварыла я на сустрэчы і пра выданне дадатку «Ра-бочы Дзвінскага памежжа» да газеты «Рабочы», які рэдагаваў Віктар Іваш-кевіч, а таксама бюлетэня «Рубон»  НДА раёна, выданне якога было ад-ноўлена праз 100 год, пачатак якому паклаў вядомы фалькларыст, навуко-вец,  наш зямляк з Каханавічаў  Ігнат Храпавіцкі. Варта сказаць і пра  тое, што першую міжнародную канфе-рэнцыю,  прысвечаную  І. Храпавіц-каму, правялі таксама  грамадскія арганізацыі, а П. Квяцінскі, разам са сваімі «Белымі  варонамі»,  знайшоў і добраўпарадкаваў магілу вядомага земляка. Мы былі ў ліку ініцыятараў і другой канферэнцыі такога ж  маш-табу, прысвечанай І. Лапацінскаму, на якую  прыехалі яго родныя з Латвіі, а відэазапіс мерапрыемства адвезлі ў Варшаву яшчэ аднаму Лапацінскаму, які займаў важны пост ў Міністэрстве аховы прыроды Польшчы.

У справах  грамадскага сек-тару раёна важнае месца займаюць мерапрыемствы культурніцкага ха-рактару, звязаныя з гісторыяй і куль-турай Беларусі, падтрымцы юных талентаў. Пяць год , пры падтрымцы ГА «Самакіраванне і грамадства»,  мы  дапамагалі рэалізоўваць праект «Га-ласы будучыні»,  а таксама міжнарод-ны праект па агратурызму з  удзелам прадстаўнікоў нашага раёна, больш за10 гадоў фінансавалі конкурс «Зор-ны шлях», абласны конкурс юных  мастакоў «На хвалях натхнення», які праходзіў у рамках міжнароднага свя-та «Дзвіна-Двина-Дaugava», конкурс юных паэтаў, разам з раённай біблія-тэкай, які таксама быў у праграме гэтага мерапрыемства. Наша справа-гэта і сустрэчы з вядомымі ў краіне палітыкамі, навукоўцамі, паэтамі і пісьменнікамі, грамадскімі актыві-стамі.

 

Мы ў супрацыі і з нацыяна-льнымі грамадскімі арганізацыямі -ГА «Беларуская жаночая ліга», з   якой працавалі ў  праекце «Супраць раку малочнай залозы», «Пачуць жанчын» — праводзілі сустрэчы ў гарадах воб-ласці з жанчынамі і гаварылі пра пра-блемы жаночай мэтавай групы, шмат працавалі па пытаннях  мясцовага самакіравання з ГА «Фонд імя Л. Са-пегі»  і нямецкім Фондам Ф. Эберта, а таксама мелі магчымасць праз гэтыя структуры накіроўваць у азнаямля-льныя візіты настаўнікаў, дэпутатаў, актывістаў у Літву і Латвію,  Польш-чу, Швецыю, Украіну і іншыя краіны.

Апошнія тры гады мясцовыя актывісты спрабуюць арганізаваць працу ў мясцовых супольнасцях. Прыкладам можа стаць ініцыятыва «Добры сусед», у рамках якой мы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля дома № 72 у мікрараёне Гейжанава, дзіцячую пляцоўку яшчэ ў адным мікрааёне горада, тэрыторыю каля Цэнтра выхаваўчай працы дзяцей і моладзі, якому напярэдадні  мінулых Калядных святаў зрабілі падарунак з двух банэраў, якія ўпрыгожылі буды-нак Цэнтра.

 

Ведучы аповед пра дзейнасць грамадскіх актывістаў і ініцыятываў, значная частка якіх прысутнічала на сустрэчы, давялося абмяркоўваць і тыя праблемы, якія сёння значна ўплываюць на развіццё грамадскай актыўнасці ў раёне. У іх ліку — падзел уладамі грамадскага сектару на «сваіх» і «чужых» і падтрымка «сваіх», адсут-насць дыялогу з грамадзянскай су-польнасцю,  зніжэнне  актыўнасці саміх людзей, якія заняты праблемамі вы-жывання, а таксама пэўнай перасця-рогі займацца грамадскім актывізмам, які не заўсёды бяспечны, зніжэнне  ма-тывацыі да грамадскіх справаў, якая таксама абумоўлена тым, што такая актыўнасць не ўхваляецца, калі яна не зыходзіць з боку ўлады. Менавіта ўлада магла скарыстаць  такі магутны патэнцыял людской актыўнасці для вырашэння, напрыклад, такіх прабле-маў, як добраўпарадкаванне вуліц,  прыдамавых  тэрыторый, правядзенне святаў вуліц і мікрараёнаў, і ў грамад-скага  сектару ёсць такі вопыт.

Шчырая падзяка ў дапамозе Зінаідзе Жыравай, кіраўніку народ-нага клуба «Сучаснік».

Калі зробім разам, зробім для сябе.

Валянціна Болбат.

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Навіны Германіі

Маладыя ў Германіі запусцілі паветраны шарык з паштоўкай,

а ён прызямліўся ў Ружанах

Ёсць у немцаў такая вясель-ная традыцыя, як запусканне ў не-ба паветраных шарыкаў, надзіма-ных геліем, у гонар маладых. Да іх прымацоўваюць паштоўкі, на якія просяць адгукнуцца людзей, што знойдуць вясельнае пасланне. Цяпер пра гэтую традыцыю ведае і сям’я Жыеўскіх з Ружан, якая ста-ла выпадковым адрасатам такога нямецкага прывітання, піша газета “Раённыя будні”.

 

Іна Андрэеўна вярталася з работы, калі раптам у двары пад акном іх прыватнага дома заўва-жыла нейкае «смецце». Гаспадыня падняла паперку і пацягнула за прымацаваны да яе «хвост», калі раптам з вазона з петуніямі пака-заўся шарык. Выгараўшая за час няблізкага палёту паштоўка ўра-жання не зрабіла. Жанчына пры-знаецца, што ўжо несла «смецце» да сметніцы, калі звярнула ўвагу, што паштоўка не айчынная, а над-пісы на ёй на замежнай мове.

— Сфатаграфавала паштоў-ку, адправіла фота дачцэ, — рас-казвае Іна Жыеўская. — Яна і пера-клала тэкст, растлумачыўшы, што гэтая паштоўка — прывітанне ад Лізы і Енса, пары з Германіі, якія 10 жніўня гэтага года гулялі вясел-ле. Яны прасілі яго атрымальніка напісаць на згаданы зваротны ад-рас, хто і дзе знайшоў пасланне. Шчыра кажучы, адразу падумала, што гэта нейкі розыгрыш. Але дач-ка сказала, што ў Германіі сапраў-ды ёсць традыцыя запускаць на вяселлі паветраныя шарыкі. Ну, і муж пераканаў: раз людзі просяць, трэба адказаць.

З дапамогай інтэрнэт-пера-кладчыка Іна і Валерый Жыеўскія напісалі ліст і адправілі яго поштай. Указалі і адрас сваёй электроннай пошты, на які неўзабаве і пры-йшоў адказ ад маладой сям’і. Як высветлілася, пара жыве пад Мю-нхенам. Маладыя былі вельмі здзі-ўлены, што шарык з пасланнем ад-ляцеў настолькі далёка ад іх дома… Адным словам, паміж беларусамі і немцамі завязалася перапіска.

— Няхай прызямліўся б гэты шарык у іншым месцы! Дык не! — гаворыць спадарыня Іна.

Справа ў тым, што Жыеў-скія аб’ездзілі амаль усю Герма-нію: Валерый з сынам і сёння рэ-гулярна бываюць там у рабочых камандзіроўках, шмат гадоў кі-роўцам-«дальнабойшчыкам» была і Іна Андрэеўна. Дзякуючы рабоце, яны знайшлі ў гэтай краіне нямала знаёмых, з якімі падтрым-ліваюць цёплыя, сяброўскія адно-сіны. Цяпер, верагодна, набылі яшчэ адных: чакаюць магчымасці сустрэцца з сям’ёй, ад якой атры-малі вось такое незвычайнае пры-вітанне.

 

NN.by.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА КСЯНДЗА АНДРЭЯ ЗЯЗЮЛІ

(26.11.1878-17.02.1921)

Зноў неба захмурэла над вясной,

Заціхнуў закаханых птушак спеў.

І ў Ракаўскі касцёл на голас твой

Матыль, нібы анёлак, заляцеў

І сеў ля свечак, белы, нібы снег,

Які не ўвесь у Ракаве растаў,

Дзе ты хадзіў няспешна, нібы ў сне,

І вершы беларускія шаптаў,

Нібы малітвы, што пачуе Бог

І дапаможа, каб наш вечны край

Краінай стаў і на крыжы дарог

Згубіў самоту і нямы адчай.

І матылю ты працягнуў руку,

Але матыль над свечкамі ўзляцеў

І ў неба паляцеў, нібы ў раку,

Хоць і ляцець напэўна не хацеў

З касцёла, у якім маліўся ты,

Святар, паэт і проста чалавек.

І грымнуў гром і кроплямі вады

Рассыпалася неба па траве.

17-18.05.2018 г.

 

БАЛАДА ПЯТРА КРАЧЭЎСКАГА

(7.08.1879 — 8.03.1928)

Прага. Альшанскія могілкі. Светла

Сцежка вядзе праз гады і праз лета

Зноў да цябе, быццам бы да званіцы,

Дзе на каленях стаяць і маліцца,

Каб адзіноты, як гора, пазбыцца…

 

І забываецца ўсё, што чужое,

Шэрае, чорнае і залатое,

Помніцца роднае толькі, святое,

Дзе Беларусь пачыналася наша.

Вецер табе пра Айчыну раскажа

Тую, якую ты сніў і якая

Шлях свой знайшла і ў сабе зберагае…

 

Першае лісце дадолу злятае —

І ўжо сцяжына — змяюка жывая

Пад валуны не хаваецца болей.

Людзі жывуць, калі дыхаюць воляй,

І памірае краіна, якая

Мову народа, як сэрца, кідае

Чорнаму часу пад брудныя боты.

 

Не зарасце аніколі асотам

Тое, што ў сэрцах, што сэрцамі стала.

Ёсць Беларусь, і ўжо гэта — нямала,

Каб на Альшанскія могілкі светла

Сцежка вяла праз гады і праз лета

Зноў да цябе…

6.08.2009 г.

 

БАЛАДА ЯЗЭПА ДЫЛЫ

(14.04.1880-07.04.1973)

Ад родных слоў, ад родных ветлых хатаў,

За тое, што ты любіш родны край,

Завезлі, як ваўка, цябе ў Саратаў,

Дзе жыць — жыві, не хочаш — памірай

Без тых палёў, дзе каласіцца жыта

І васількамі плача аб былым,

Якое, нібы дзень адзін, пражыта,

Але не знікла, як знікае дым,

А з намі засталося валунамі

Ад замкаў, што разбураны былі,

І засталося ўмшэлымі крыжамі

На могілках, што лесам параслі,

Дзе пойдзеш і заблудзішся надоўга,

Нібы ў стагоддзях, у якіх наш край

Бярэ пачатак у крыві Міндоўга

І тых людзей, што марылі пра рай

На роднае зямлі для ўсіх тутэйшых

І для цябе, хоць ад радзімы ты

Далёка будзеш жыць і сніць аб лепшым

І светлым часе, хоць не залатым,

Для родных ніў, для родных ветлых хатаў,

Дзе Беларусь жыла і будзе жыць

На злосць усім сусветным супастатам,

Так, як Святло жыве ў святым крыжы.

29.03.2009 г.

 

БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА

(19.04.1881-4.02.1931)

Халодны пісталет, як чорны лёд,

І час такі ж, як чорны пісталет.

Ты ведаеш: харошы ў нас народ,

Ён — працаўнік, змагар, і ён — паэт,

І любіць ён не менш, чым ты, зямлю,

Якую Бог нам даў, каб кожны мог

Па-беларуску ёй казаць люблю,

Але чамусьці не ў пашане Бог

І мова, і ты — вораг для людзей,

Што ведаюць, якой павінна быць

Твая Айчына, што табе мілей

За ўсё. І як тут беларусу жыць

У часе, што, як чорны пісталет,

Які з шуфляды дастаеш, як лёд,

Які не растае, нібыта след,

Што ў небе па-над Мінскам самалёт

Пакінуў і за небакраем знік…

І вецер па-над горадам, як крык,

На момант узляцеў і ў снег упаў,

І пісталет у цемры не растаў,

А цемрай стаў…

1.10.2008 г.

 

БАЛАДА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА

(9.06.1881—20.08.1919)

 

На Роса ў Вільні росы, нібы слёзы,

Бо ты ўсё ж не вярнуўся з Закапанэ,

Бо ты вярнуўся ў Беларусь, якую

І спёка паліць, і сякуць марозы,

Яна ж, нібыта маладая панна,

Трывае ўсё і ўсім усё даруе,

Як ты ўсім за пакуты дараваў.

 

І сёння сонца помнік твой цалуе

І плача беларуская трава.

А ты па Беларусі ходзіш нашай.

Як мы жывём — не кожны з нас раскажа,

Але ты бачыш сам, але ты чуеш

І ў нашых душах, як святло, начуеш,

Бо ты быў сэрцам Беларусі той,

Што, як каменне замкаў, пад травой,

Што стаць магла, — не стала залатой…

 1.10.2007 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА

(15.05.1882-28.09.1937)

Вандроўны тэатр не па свеце вандруе,

А толькі з самотнай душы — да душы

І ў душах, нібыта ў палацах, начуе

І доўжыць свой шлях

праз вятры і дажджы,

І ты спазнаеш усё роднае, наша,

І ў творах сваіх ты жывеш і жывуць

Тутэйшыя людзі, якіх лёс, як сажа

І светлы, як зоры, як шлях у царкву…

 

Вандроўны тэатр, нібы вольная птаха,

Што ў клетцы не можа ні жыць,

ні спяваць.

І душы, як келіх атрутаю, страхам

Цябе не прымусіць ніхто напаўняць,

Бо ты беларус, у якога дарога

З самотнай душы да самотнай душы,

Якая, як ты, нібы свечка, прад Богам,

А Бог — у нябёсах, а Бог — на крыжы

І ў думках, дзе ты застаешся і будзеш

З Вандроўным тэатрам і ў свята,

і ў будзень

Зноў доўжыць свой шлях

праз вятры і дажджы,

Каб мы зразумелі: тутэйшыя людзі

І ў хаце любой і ў любым у двары

Гаспадары!

2.10.2007 г.

 

(Працяг у наступным нумары.)

Адкуль узяліся беларусы-католікі?

У апошні час, у дыскусіях у сейме, прэсе і нават на мітынгах паў-стае пытанне аб існаванні ў нас бела-русаў-католікаў ці лаціннікаў. Часта чутны галасы, якія цалкам адмаўля-юць факт прыняцця ў свой час русіна-мі лацінскага абраду. Гісторыя пра гэта маўчыць  — часцей за ўсё яны гэтак кажуць, і таму ім прыходзіцца ўжы-ваць дэдукцыю — калі гісторыя нічога не кажа аб лацінскім хрышчэнні бела-русаў, дык сучасныя беларусы-като-лікі — гэта толькі русіфікаваныя палякі ці летувісы. Але за такімі падыходамі стаіць моцнае палітычнае жаданне перарабіць беларусаў-католікаў у палякаў. Нават існаванне праваслаў-ных беларусаў і сама назва Беларусь вельмі невыгодная для гэтай паліты-чнай плыні, і яна гатова падараваць дзесяць мільёнаў беларусаў імпералі-стычнай Расіі. Такім шляхам ідзе по-льская эндэцыя, бо жадае цалкам «вы-рашыць» «красовыя» праблемы.

Пачаткі хрысціянства на Бе-ларусі адносяцца да X ст. калі ў По-лацку бачым манастыр, пабудаваны для жонкі князя Уладзіміра Рагнеды (у законе — Анастасіі), і акрамя ма-настыра яшчэ і царкву. Беларусь, калі прыняла хрысціянства, знаходзілася на вялікім гандлёвым шляху з «вараг у грэкі». Відочна, што тут панаваў ус-ходні абрад, што ў той час ніколькі не перашкаджала ўсёй хрысціянкай супольнасці знаходзіцца пад уладай рымскага папы. Нават пасля фаталь-нага ў гісторыі хрысціянства 1054 г, яшчэ працяглы час усходнія славяне заставаліся ў злучэнні з Рымам, пры-малі заходнія святы, прымалі легатаў, вялі перапіску і г. д. Такім было цар-коўнае жыццё на Беларусі ў часы, калі яна выйшла з палітычнага небыцця.

Аднак адказ на пытанне, па-стаўленае ў загалоўку артыкула, бу-дзем шукаць у пазнейшыя часы.

У кнізе кс. Курэчэўскага «Ko-sciol Zamkowy» (ІІ, с. 9-11.) цалкам надрукаваны выдадзены ў Вільні ў пятніцу пасля папяльцовай нядзелі 1387 г. «Універсал Ягайлы аб хры-шчэнні русінаў і надання свабоды каталіцкаму касцёлу». У гэтым да-куменце заснавальнік дынастыі Яге-лонаў кажа, што ён прагне яднання ў веры на землях як Літвы, гэтак і Русі […]. Пад пагрозай цялесных кар да-кумент патрабаваў, каб у змешаным шлюбе некаталіцкі бок перайшоў у лона касцёла. Не трэба нават і тлу-мачыць, што пасля гэтага дакумента шматлікія русіны, каб атрымаць ласку Вялікага князя, прымалі ката-ліцтва. Гэтак выглядалі пачаткі бела-русаў-католікаў лацінскага абраду.

Пададзены ў той жа кнізе кс. Курчэўскага (ІІ, С. 23.) «Універсал Вітаўта ў справе хрышчэння ліцві-наў» (праўдападобна, ад 1392 г.) трошкі мадыфікуе працэдуру навяр-тання русінаў, бо кажа: «… які русін будзе жадаць па сваёй волі хрысціцца, няхай хрысціцца, а які не жадае, хай застаецца ў сваёй веры». У параў-нанні з дакументаў Ягайлы гэты ўні-версал з’явіўся пазней. Але фактам ёсць тое, што русіны пераходзілі ў лона каталіцкага касцёла і прымалі лацінскае хрышчэнне. Іх хрышчэнне ва ўсходнім абрадзе прызнавалася, але яго трэба было абнавіць, у гэтым можна ўбачыць дрэннае стаўленне лаціннікаў да ўсяго, што адносілася да ўсходняга абраду.

Але не толькі ў XIV і XV стст., але і ў XVI ст. справа хрышчэння русінаў у нашым краі была актуа-льнай. Гэтак, у 1501 г. папа Аляк-сандр VI асобай булай (гл. там жа, С. 33, 35.), накіраванай да віленскага біскупа, указвае спосаб хрышчэння русінаў. Ён прызнае ўсходняе хры-шчэнне і цалкам забараняе другое хрышчэнне тых, хто вярнуўся да цар-коўнай еднасці, і выказвае сваю вялі-кую радасць ад гэтага вяртання.

Шмат важнага матэрыялу для нашага артыкула знаходзім у збор-ніку «Polska i Litwa w dziejowym sto-sunku», выдадзеным у 1914 г. У збор-ніку прафесар др. Уладзіслаў Абрахам у артыкуле «Polska i chrest Litwy» кажа, што ўжо ў часы Гедыміна няма-ла католікаў у нас ужывала беларус-кую мову, і гэты князь летам 1323 г. прасіў нямецкіх францішканаў з сас-кай правінцыі закона, прыслаць чаты-рох святароў у Вільню і Наваградак для працы ў кляштарных касцёлах, святары павінны «ўмець і па-руску, гэтак жа, як і тыя, якія раней былі» (С. 19.)

Яшчэ больш пра беларусаў-католікаў даведваемся з артыкула кс. др. Яна Фіялка «Kosciol Rzymo-kato-licki na Litwie». Пра Ягайлу гэты гісто-рык кажа (С. 42.): «… шмат схізма-тыкаў у сваёй вялікай літоўска-рускай дзяржаве ён прывёў да праў-дзівага, якое і сам вызнаваў, хрысці-янства, г. з. да рыма-каталіцкага абраду». Вядомы навуковец Ян Аст-рарог сярод заслуг караля Уладзі-слава Ягайлы адзначае, што ён «у рускіх землях усе забабоны зняў» (С. 45.) Каля паловы тагачаснага ВКЛ была заселена беларусамі, якія раз-маўлялі на сваёй мове. Таму прапа-веднікі Ягайлы навучалі ліцвінаў праўдам веры на іх мове … (С. 51-52.) Сам Ягайла, ахрышчаны разам з шматлікімі літоўска-рускімі баярамі і князямі, быў навучаны веры на мове беларускай (С. 55.) У той час бела-русаў-лаціннікаў мы сустракаем у Кракаве, дзе яны жывуць у бурсе каралевы Ядвігі пры Ягелонскім уні-версітэце і вывучаюць тут тэалогію і іншыя навукі. Кс. Фіялак знайшоў у архівах іх прозвішчы, гэта, напрыклад Сенька Гарынскі, Міхал Місееў з Пінска, Пётр з Менска, Францішак з Полацка і іншыя (С. 159.) Нічога дзіўнага, што Заходняя Еўропа чыта-ла пра беларусаў у гісторыка Энея Сільвія (Eneasz Sylwiusz) і ведала пра іх а потым, калі ён стаў папам Піем II (С. 193.) дык пісаў, што Ягайла «прывёў да нашай рымскай рэлігіі і веры розныя языкі і народы, а галоў-нае народ літоўскі і русінскі, першы, наогул, цалкам, а з другога дастат-кова значную частку, якая жыла сярод ліцвінаў ці ў блізкім з імі сусед-стве, далёка ад епіскапстваў і ўсход-не-грэцкіх дыяцэзій …» (С. 49.)

Беларусы ў XVI ст. нават далі Віленскай дыяцэзіі свайго біскупа Валер’яна Пратасевіча , «Пратасевіч Шышкоўскі, родам русін, герба Дрэ-віца, з Крайска Менскага» (С. 229. Заўвага). Тыя часы характарызуе той факт, што кароль Жыгімонт Аўгуст «яшчэ перапісваўся з віленскай капітулай па-руску» (С. 243.)

Вось кароткі адказ на пытанне, адкуль узяліся ў нас беларусы-като-лікі. І зараз беларусаў католікаў каля 3 мільёнаў.

Erka (Ул. Талочка).

Skаd siе wziеli Bialorusini-katolicy? // Preglad Wilenski. 1922, № 11-12. S. 6-7.

 

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Леанід Драздоў

ЦІ БЫЎ РАСПРАЦОЎШЧЫКАМ СТАТУТА

ВКЛ 1529 ГОДА ДВОЙЧЫ ДОКТАР НАВУК

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА?

(З серыі «Невядомыя юрысты Беларусі«)

(Заканчэнне Пачатак у папяр. нумары.)

Такі падзел права ў значнай ступені садзейнічаў развіццю не толькі прававой тэорыі, але і кады-фікацыі.

Падобная класіфікацыя прыменена пры падрыхтоўцы Статута 1529 года.

Размежаванне земскага права з божым і царкоўным мела глыбокі тэарэтычны і практычны сэнс, бо не прызнавала дамаган-няў каталіцкага духавенства на кі-раўніцтва законатворчасцю і су-довай практыкай.

На думку Скарыны, адной з найважнейшых мэтаў крымі-нальнага пакарання з’яўляецца, папярэджанне злачынства. «И вчинены суть права, или закон, для людей злых, абы боячися каз-ни, усмирили смелость свою и моци не имели иным ушкодити, и абы добрыи миж злыми в покои жити могли».

Аналіз гэтых прававых ідэй, выказаных Ф. Скарынам, дазволіў Язэпу Юхо зрабіць выснову, што менавіта Скарына паклаў пачатак развіццю прававой навукі ў Бела-русі, прычым не толькі яе тэарэ-тычных праблем, але і практыкі. Язэп Юхо прама называе Францы-ска Скарыну заснавальнікам бела-рускай навукі аб дзяржаве і праве.

На думку Язэпа Юхо мож-на лічыць досыць абгрунтаваным выснову, аб тым, што Францыск Скарына ўдзельнічаў у складанні Статута 1529 года.

Сама па сабе гіпотэза Язэпа Юхо даволі цікавая, але спрэчная і да цяперашняга часу дакумен-тальна не даказаная.

Для гэтага няма нават пара-ўнальных табліц, у якіх бы пра-вавыя ідэі Скарыны былі б пра-ілюстраваны на прыкладах з тэксту Статута 1529 года. Усё гэта, з аднаго боку, зніжае доказную базу Язэпа Юхо ў дачыненні да яго гіпотэзы, але з іншага боку, дае магчымасць сучасным даследчыкам папра-цаваць у гэтым кірунку.

Першы крок у гэтым на-прамку ў свой час зрабіў  С.В. Ку-зьмін. Ён у прыватнасці пісаў: «Скарынінскія ідэі ў пэўнай сту-пені знайшлі адлюстраванне ў Статуце ВКЛ 1529 года, напры-клад, у арт. 3 раздела 3 адлюс-травана ідэя патрыятызму, за-снаванага не на рэлігійнай альбо этнічнай, а на геаграфічнай і палітычнай адзнацы. Менавіта гэты прынцып найбольш поўна сфармуляваў Скарына ў прадмо-ве да кнігі «Юдзіф»: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, пти-ци, летающие по возъдуху, веда-ють гнезда своя, рыбы, плыва-ющие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подоб-ная боронять ульев своих, — та-ко ж и люди, игде зродилися и ус-кормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имеють».

 

У сваіх творах, працягваў аналіз С.В. Кузьмін, Скарына так-сама абвяшчаў ідэю дабрапры-стойнасці і справядлівасці права. Ён адзначаў, што закон павінен быць годным для выканання, ка-рысным для насельніцтва, і адпа-вядаць звычаям, часу і месцу, аб-вяргаў дамаганні рымска-каталі-цкага духавенства на пашырэнне рымскага і візантыйскага права або чужых для насельніцітва ВКЛ норм польскага і нямецкага права. Менавіта гэтыя палажэнні аб пры-ярытэце мясцовага права, заснава-нага на звычаёвым праве і судова-адміністрацыйнай практыцы, на адзінстве права для ўсіх людзей па-спалітых адлюстравана ў Статуце ВКЛ 1529 года (разд. 1 арт. 9). Зго-дзен з гэтай высновай Язэпа Юхо даследчык С.В. Кузьмін распавя-дае пра погляды Скарыны на кла-сіфікацыю права.

Версію Язэпа Юхо пад-трымаў і іншы знакаміты беларус-кі навуковец Адам Мальдзіс. Пры-кладна год таму ён выказаў вядо-маму журналісту і доктару гіста-рычных навук Сяргею Абламейку сваю думку, што Скарына мог прымаць удзел у працы над Ста-тутам 1529 года разам са сваім бо-сам, віленскім біскупам Янам. Выказаў ён таксама меркаванне, што пасяджэнні статутовый камі-сіі, нібыта, адбываліся ў Астраў-цы, дзе была адна з рэзідэнцый Гаштольда. Але  дакументальных доказаў гэтага не было прад’яў-лена.

Затое па-за ўсялякіх сумне-ваў, што асноўныя палажэнні Ста-тута 1529 года абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Ста-рым, таму што непасрэдна закра-налі яго правы і абавязкі. Так што мы дакладна можам назваць яшчэ адну асобу, якая, безумоўна, чыта-ла і ўзгадняла асобныя палажэнні Статута 1529 года яшчэ ў праекце. Гэта ніхто іншы, як вялікі князь Жыгімонт Стары, манарх сярэд-нявечнай беларускай дзяржавы.

У Статуце ён браў на сябе абавязак захоўваць тэрытарыя-льную цэласнасць краіны, не да-пускаць iншаземцаў (палякаў, маскавітаў і інш) на дзяржаўныя пасады ВКЛ, не даваць ім маён-ткаў, не адбіраць у мясцовых феа-далаў пасады і маёмасці без суда, прытрымлівацца ўсіх старых зако-наў і звычаяў. Жыгімонт таксама даваў абяцанне, што не будзе пры-мусу дзяўчат да шлюбу без іх зго-ды.

Статут 1529 года быў зацве-рджаны вялікім князем Жыгімон-там Старым. З гэтай нагоды была нават напісана «Пахвала», у якой ён называўся «вялікім гасударом», паколькі перасягнуў усіх іншых вялікіх князёў і каралёў (бо «наву-чыў нас справядлівасць чыніці»).

 

Значэнне Статута 1529 года

 

Статут ВКЛ 1529 за год мае важнае значэнне як помнік права-вой культуры і мовы беларускага народа, дае магчымасці вывучыць лексіку і стыль, дзяржаўна-права-вую тэрміналогію таго часу. Мно-гія навукоўцы падкрэсліваюць яго ўнікальнасць і сцвярджаюць, што гэты помнік прававой думкі з’яў-ляецца выключна важнай крыні-цай не толькі для беларускага, але і для ўсіх іншых народаў, якія пражывалі на тэрыторыі ВКЛ, у прыватнасці літоўскага і ўкра-інскага.

Статут 1529 года з’явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства. Ён ады-граў значную ролю ў кадыфікацыі і сістэматызацыі права. Гэтак жа, як і Статут ВКЛ 1566 года, ён па-служыў базай і крыніцай для распрацоўкі Статута ВКЛ 1588 года.

Беларускія гісторыкі і пра-вазнаўцы сцвярджаюць, што пры-няцце Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіцці права і прававой культуры. Для параўнання: Статут кароннага канцлера Яна Пяшчо-тна ў суседнім Польскім каралеў-стве быў зацверджаны ў 1505 годзе і папяровы варыянт быў надру-каваны праз год. На тэрыторыі ВКЛ быў надрукаваны толькі трэці Статут 1588 года.

 

Гімн у Статуце ВКЛ 1529 года

 

У спісах Замойскіх і Пулаў-скіх, а таксама ў Лаўрэнцьеўскім спісе Статута 1529 года быў змеш-чаны тэкст гімна «Багародзіца». Як лічаць некаторыя даследчыкі, гэты гімн быў дзяржаўным у ВКЛ і выконваўся падчас афіцыйных мерапрыемстваў.

ПІЛІГРЫМКА ДА НЯСВІЖСКІХ СВЯТЫНЯЎ

І зварухнецца Беларусь

Ад той хады на славу Богу.

С. Суднік.

 

У чарговы раз наведваль-нікі  Нясвіжскага раённага аддзя-лення з дзённым перабываннем для людзей сталага ўзросту здзей-снілі аўтобусную вандроўку па Нясвіжчыне. І зноў экскурсійнае абслугоўванне ўзялі на сябе сяб-ры ТБМ. Прахалоднае паветра  перадзім’я не стала перашкодай, каб адправіцца па свежыя ўра-жанні і нечаканыя адкрыцці.

Першы прыпынак на мар-шруце — хата мастака Юзафа Мыс-ліцкага, што ў Сейлавічах (фота).

Цяпер тут жыве яго сын Іван. Ён і паказаў даўнія бацькавы маляванкі, якія некалі ўпрыгожвалі хаты сейлаўцаў і  жыхароў  сусед-ніх вёсак.

Другі прыпынак — касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На яго цвінтары збудавана невялікая  каплічка. У ёй захоўваецца  драў-ляная фігурка Есуса самотнага. Па даўняй сейлаўскай легендзе, яна цудадзейным чынам аб’явілася ў ваколіцах вёскі і стала праз ста-годдзі заступніцай за яе жыхароў.

Верыў цвёрда люд наўкольны

                            цудадзейнай сіле,

Каб бяду ці грэх адолець,

                          моцы тут прасілі.

Да фігуркі з найпільнейшай

                   просьбай прыступалі,

Бо Хрыстос быў свой, тутэйшы,

                           ён паможа, зналі.

 

Гэтыя ды і іншыя радкі з краязнаўчага сказа «Пілігрымка дадому»  ўраджэнца Сейлавіч Ста-ніслава Судніка з асаблівай душэў-насцю прамаўляліся ля святых сцен касцёла і каплічкі. Хоць яшчэ за колькі дзён да вандроўкі для яе ўдзельнікаў тымі ж сябрамі ТБМ  было праведзена літаратурнае зна-ёмства з творам і яго аўтарам.

Нечаканым было даведац-ца, што той жа Юзаф Мысліцкі размаляваў сцены сейлаўскага касцёла і намаляваў для яго абраз Найсвяцейшага Сэрца Есуса.

Трэці аб’ект вандроўкі — Дабравешчанская царква ў Куна-се. Гэты надзіва прыгожы, з ажур-нымі лініямі драўляны храм  мае даўнюю гісторыю. Пра яе напоў-ніцу даведаліся вандроўнікі.

Вярталіся ў Нясвіж з усве-дамленнем, што сваю блізкую  зямлю яшчэ адкрываць ды адкры-ваць, спасцігаць ды вывучаць… як і родную мову.

Вольга Карчэўская.

Нясвіж.

Фальклорна-абрадавая праграма «Піліпаўскія вечары» запрашаюць у госці ўсіх!

У апошні восеньскі дзень, 30 лістапада, у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылася фальк-лорна-абрадавая праграма «Піліпаўскія вечары». Па-быць у атмасферы Піліпаў-скіх вечароў і даведацца, як калісьці дзяўчаты і хлопцы мясцовых вёсак праводзілі час, атрымалі магчымасць навучэнцы 7 «Б» класа СШ № 11 г. Ліды.

З першых хвілін вечара школьнікі акунуліся ў свет жыцця вясковай моладзі. Як мы даведаліся, дзяўчаты 15-17-гадовага ўзросту збіраліся ў адной з жыхарак вёскі. Ко-жная несла калаўрот ці нешта іншае для таго, каб правесці вечар весела і з карысцю. Сустракала гасцей гаспадыня, якая вельмі любіла спяваць. Пакуль сяброўкі працавалі, гаспадыня дома, дзе прахо-дзіла сустрэча, рыхтавала вячэру. Абавязковым элемен-там Піліпаўскіх вячорак быў прыход хлопцаў. Групе хлоп-цаў запрашэнне не патраба-валася. Яны за вечар абыхо-дзілі ўсе хаты, дзе былі вячо-ркі. Падчас працы хлопцы падсаджвалася да дзяўчат, жартавалі. Дзіўна, але, нягле-дзячы на пост, у доме ўлад-коўваліся танцы. Музыкаў спецыяльна не наймалі. Пай-граць для танцаў мог хтосьці з прысутных хлопцаў. У нядзелю і святы дазваляліся гульні ў фанты, колцы, явар, рэпу. Калі дзяўчына хлопцу падабалася, то ён імкнуўся правесці яе дадому, прапанава-ўшы паднесці калаўрот.

Нашы бабулі ўмелі право-дзіць час за працай. Менавіта таму праграма атрымалася насычанай: ўключала вясёлыя апавяданні пра жыццё ў вёсцы, востры гумар, гу-льні, гісторыі і нават танцы, што, вядома, не магло пакінуць абыя-кавымі ўдзельнікаў свята. Школь-нікі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і танцах.

Актуальныя абрады і сёння. Звычаі Піліпаўскіх вечароў, дзя-куючы работнікам Цэнтра ра-мёстваў і традыцыйнай культуры, сталі ўнікальнай асно-вай для сцэнічных пастановак, а таксама анімацыйных праграм, у чым мы асабіста пераканаліся. Гэта дае магчымасць маладым людзям паспрабаваць свае сілы ў характэрных для перыяду посту занятках, паўдзельнічаць у трады-цыйных гульнях, танцах, пакаш-таваць посныя стравы беларус-кай кухні.

На жаль, вячоркі як форма правядзення часу перасталі існа-ваць, але, дзякуючы неабыяка-вым людзям, сёння яны адраджа-юцца, і хоць толькі на фальклор-ных святах, але заўсёды прахо-дзяць на ўра!

Наталля Анашкевіч, настаўніца СШ№11 г.Ліды.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *