НАША СЛОВА № 51 (1462), 18 снежня 2019 г.

Серада, Снежань 25, 2019 0

Першы мемарыяльны знак Янку Маўру за межамі Беларусі

У  старажытнай ста-ліцы Балгарыі горадзе Плі-ска дзейнічае гістарычна-культурны комплекс «Двор кірыліцы». Яго ініцыятарам і стваральнікам з’яўляецца балгарскі мецэнат Карэн Алексанян. У дворыку ёсць цэлая алея помнікаў пісь-меннікам, якія пісалі на кі-рыліцы, сярод іх — балгарскія аўтары Йордан Йоўкаў, Аляксандр Тэадораў-Балан, Агоп Мелканян, пісьменнік з Арменіі Леанід Гурунц, пісьменнік з Чачэнскай Рэс-публікі Абузар Айдаміраў і іншыя. Нядаўна гэтую алею папоўніў бюст Янкі Купалы. Цікава, што Янка Купала не першы беларускі творца, які быў ушанаваны ў гіста-рычна-культурным комп-лексе «Двор кірыліцы».  Не-калькі год назад там з’явілася мемарыяльная дошка бела-рускаму дзіцячаму пісьмен-ніку Янку Маўру работы скульп-тара Валерыя Жэлязкова. Гэта першы мемарыяльны знак пачы-нальніку беларускай дзіцячай літаратуры за межамі Рэспублікі Беларусь. Янка Маўр свае творы прысвячаў розным краінам, якія апісаваў з такой дакладнасцю, што дзівіліся іх карэнныя жыхары і не маглі паверыць, што Маўр там ні-колі не быў. Янка Маўр добра ва-лодаў мовай эсперанта, што дазва-ляла яму атрымліваць цікавыя матэрыялы для сваіх твораў і ліставацца з людзьмі з розных краін свету. Шчырая падзяка спа-дару Алексаняну ад родных Янкі Маўра за ўшанаванне па-мяці беларускага дзіцяча-га пісьменніка.

Васіліна Міцкевіч,

праўнучка

Янкі Маўра і Якуба Коласа.

У Браціславе адкрылі прыгожую шыльду Янкі Купалы

11 снежня ў сталіцы Славакіі Браціславе адбылося адкрыццё мема-рыяльнай дошкі ў гонар Янкі Купалы.

Памятны знак размешчаны ў будынку гатэля «Карлтан», у якім паэт спыняўся падчас візіту ў Чэхаславакію ў складзе дэлегацыі савецкіх журна-лістаў і пісьменнікаў у кастрычніку 1935 года.

Гэта быў першы прамы і не-пасрэдны беларуска-славацкі куль-турны кантакт у навейшай гісторыі.

Праз 80 гадоў новае пакаленне дыпламатаў ад беларускай культуры і навукі выправілася ў падарожжа Ку-палавым маршрутам па славацкай зямлі, каб прадставіць Беларусь, а так-сама даведацца, чым жыве сёння Сла-вакія, адкрыць яе для сваіх суайчын-нікаў. Менавіта падчас вандроўкі 2015 года нарадзілася ідэя ўшанаваць памяць беларускага Песняра на сла-вацкай зямлі, якую падтрымалі ў абедзвюх краінах.

Праект, ініцыятарам якога быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства на спонсарскія срод-кі. Цырымонія адкрыцця прайш-ла пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славакіі Ігара Ляшчэ-ні, дырэктара Дзяржаўнага літа-ратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч, а таксама ства-ральніка мемарыяльнай дошкі скульптара Паўла Вайніцкага, дзякуючы таленту якога класік беларускай літаратуры ўшана-ваны ў Латвіі і Фінляндыі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прад-стаўнікі Саюза славацкіх пісьмен-нікаў, у тым ліку паэты-пераклад-чыкі Яраслаў Рэзнік і Марыян Серватка, які ў 2008-2013 быў Паслом Славакіі ў Беларусі; партнёры Купалаўскага музея з Літаратурнага і музычнага музея Дзяржаўнай наву-ковай бібліятэкі ў Банскай Быстрыцы; уладальнікі гатэля «Карлтан», пад-трымаўшыя беларускую культур-ную ініцыятыву.

kupala-museum.by.

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ адзначыла сваё 30-годдзе

Баранавіцкія сябры Тава-рыства беларускай мовы адзна-чылі 30-годдзе стварэння аргані-зацыі. Каля 70 чалавек сабраліся ў Русінах для таго, каб у святочнай абстаноўцы падвесці вынікі, па-дзяліцца ўспамінамі, паслухаць вершы і песні. Мерапрыемства пачалося з гімна «Магутны Божа». Затым з уступным словам высту-піў госць з Менска — ганаровы старшыня ТБМ, рэктар універсі-тэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў. Ён нагадаў пра тое, што ад ТБМ у свой час было вылучана 13 дэпу-татаў у Вярхоўны савет, адным з іх быў Зянон Пазняк, і сотні — у абла-сныя, гарадскія і раённыя:

— Ёсць нам чым ганарыцца, ёсць нам што ўспомніць. Мы адзіная грамадская арганізацыя, якая мае сваю газету «Наша сло-ва», свой моладзевы часопіс «Ве-расень». Маем яшчэ адну газету «Новы час». У нас яшчэ ёсць зборнікі, сайты і г.д.

Стваральнікі ТБМ у Бара-навічах настроены больш крыты-чна. Яны лічаць, што мэта аргані-зацыі па пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці не выканана.

Па словах удзельнікаў свя-та, Таварыства для іх мае вялікае значэнне. Яно ўмацоўвае нацыя-нальную самасвядомасць. Ва ўмовах татальнай дзяржаўнай ру-сіфікацыі не дае забыць, адкуль наш род.

Беларускае

Радыё Рацыя.

(Працяг тэмы на ст. 2.)

Мікалай Падгайскі:

Недастаткова ў нас ініцыятыўных людзей

У мінулыя выходныя Барана-віцкая філія Таварыства беларускай мовы адзначыла 30 год сваёй дзей-насці. Было шмат удзельнікаў, якія эмацыйна гаварылі пра рост сваёй свядомасці пад уплывам Таварыства, прагучалі і крытычныя заўвагі. Пад-рабязней Радыё Рацыя пагаварыла з Мікалаем Падгайскім, які раней узна-чальваў філію:

РР: “Як вы ацэньваеце рабо-ту Таварыства беларускай мовы за 30 гадоў?”

Мікалай Падгайскі: “30 га-доў — гэта такі аграмадны тэрмін, гэта так многа зроблена, многа, магчыма, і не зроблена. А ўся праца была на эн-тузіязме з самага пачатку і да сённяш-няга дня. Усё ж такі мова — гэта тое, што найбольш аб’ядноўвае людзей, якія працуюць у гэтай арганізацыі. У цяжкія далёкія, амаль савецкія ча-сы, было не проста людзям праца-ваць”.

РР: “Але, наколькі я пачула з выступаў, таго ж Міхася Берната, што яны хадзілі і на прадпрыемствы і ў школы з лекцыямі, то-бок, свабод-на працавалі з насельніцтвам. Я б сказала, што зараз умовы найбольш цяжкія”.

Мікалай Падгайскі: “У гэ-тым сэнсе непараўнальна складаныя. Пасля прыходу Лукашэнкі сітуацыя карэнна змянілася. І не толькі, што потым не маглі хадзіць па прадпрыем-ствах, а нават памяшканне папрасіць, напрыклад, бібліятэку, для правя-дзення мерапрыемства, гэта было не-магчыма. Не давалі. Не давалі нідзе.

РР: І зараз таксама?

Мікалай Падгайскі: Цяпер амаль таксама. Але зараз у нас ёсць дом, аднавілі, запусцілі яго ў эксплуа-тацыю. І цяпер нам лягчэй. Мы любое сур’ёзнае мерапрыемства можам пра-весці ў гэтым доме. Хаця цяпер у нас дружбы з уладай трохі болей. Тава-рыства цяпер займаецца справай толь-кі Таварыства. Раней была і некаторая палітычная дзейнасць, некаторых сяброў з кіраўніцтва арганізацыі. Та-му там былі свае складанасці, звяза-ныя ў многім з гэтым. Мне здаецца, каб чыста па пытаннях беларускай мовы, культуры Таварыства праца-вала, у 2000-ых, пачатак — сярэдзіна 2000-ых, то лягчэй было, быў бы лепшы кантакт з уладамі. Мы цяпер адмовіліся ад чыста палітычнай ба-рацьбы.

РР: “Вы адмовіліся, але не адчуваеце, што гэта ўсё ж такі мі-нус вашай дзейнасці? Таму што гэ-та ж адраджэнская праца. Усяроўна, я думаю, улады вам не давяраюць”.

Мікалай Падгайскі: “Кане-шне, улады, па-першае, не давяраюць. Улады насцярожана адносяцца да нас. Але калі мы да іх звяртаемся, то заўсё-ды з намі паводзяць сябе карэктна чыноўнікі любога ўзроўню”.

РР: “Пасля таго, як вы ім «пакляліся», скажам так, што не будзеце лезці ў палітыку?”

Мікалай Падгайскі: “Мы нікому не кляліся. Абсалютна. Про-ста Сырыца сыйшоў, а Сырыца быў заангажаваны ў палітычнай дзейнасці. Сырыца быў цэнтрам грамадзянскай супольнасці. Ён быў пісьменны, разу-мны, абаяльны, умеў напісаць пісьмо, умеў стварыць любы дакумент, да яго ішлі ўсе, у тым ліку і гэтыя палітыкі, якія ў нас бываюць часцяком даволі недасведчаныя. Ён смела выступаў. Заўсёды імкнуўся ўдзельнічаць у гэ-тых выбарчых камісіях. Можа быць з-за таго ён і памёр, быў удзельнікам гарадской выбарчай камісіі і пасля выбараў сказаў праўду, тую праўду, якая была на самой справе, пра тое, што там тварылася.

РР: “Пасля гэтага праз пару дзён ён і памёр?”

Мікалай Падгайскі: “Ён праз некалькі дзён, можа праз ты-дзень-два і памёр пасля гэтага. Тут з аднаго боку гэтая смерць выклікае і некаторыя пытанні, а з другога боку яўных прэтэнзіяў да ўлады няма”.

РР: “Апошнімі гадамі яны яго не чапалі?”

Мікалай Падгайскі: “Што значыць не чапалі?”

РР: “Так, як калісьці, калі падкінулі патроны”.

Мікалай Падгайскі: “Такога яны ўжо больш не рабілі. Гэта не зна-чыць, што яму было намнога лягчэй. Ну ва ўсякім разе нейкі давер можна разглядаць, што яны яго ўзялі ў вы-барчую камісію. У гарадскую выбар-чую камісію ўключылі старшыню мясцовага Таварыства беларускай мовы. Гэта таксама быў узровень нейкага даверу. Але ён, як сумленны чалавек, сказаў пра тое, што пабачыў. Улада нам на святкаванне 100-годдзя БНР дала памяшканне, далі музыкан-таў. Яна нам даволі моцна пайшла насустрач — рэальна і моцна дапамагла ў правядзенні гэтага святкавання. Да-статкова нармальныя ў нас сёння адносіны”.

РР: “А якіх вынікаў вы дама-гліся адносна пашырэння ўжывання беларускай мовы?”

Мікалай Падгайскі: “Хаця не так гладка, але мы дамагаемся ства-рэння беларускіх класаў для тых, хто хоча ў гэтых класах вучыцца. Адносна аўтавакзала ўлады пайшлі нам насу-страч — аформілі аўтавакзал па-бела-руску. Аб’явы ў аўтобусах — мы такса-ма пра гэта пытанне ставілі”.

РР: “А што вы лічыце міну-сам у вашай дзейнасці?”

Мікалай Падгайскі: “Асно-ўны мінус — у нас недахоп людзей, якія праяўляюць ініцыятыву, і якія мо-гуць і хочуць нешта рабіць. Такіх лю-дзей вельмі мала”.

Радыё Рацыя.

Жыровіцкаму паэту і манаху – 80

16 снежня беларускаму паэту Зьнічу (Алегу Бембелю), які жыве ў Жыровічах на Слонімшчыне, споўні-лася 80 гадоў з дня нараджэння.

Зьніч — гэта той самы інак Мі-калай, а цяпер — манах Іаан. Амаль чвэрць стагоддзя паэт Зьніч жыве ў Жыровічах, пакінуўшы родны Менск, дзе нарадзіўся ў сям’і вядомага бела-рускага скульптара Андрэя Бембеля. У свой час Алег Бембель атрымаў до-брую адукацыю. Скончыў Менскае музычнае вучылішча і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спе-цыяльнасці фартэпіяна. Працаваў выкладчыкам музыкі ў Глыбокім і Менску. Вучыўся ў Інстытуце філасо-фіі і права АН БССР, працаваў наву-ковым супрацоўнікам гэтага ж інсты-тута. У 1985 годзе ў Лондане Зьніч выдаў кнігу «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс». За гэта Алега Бембеля звольнілі з Інстытута філасо-фіі і права. У 1990-х гадах ён становіцца актыўным удзель-нікам беларускага нацыя-нальнага руху, друкуе свае вершы ў ЗША і Польшчы. Становіцца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, пра-цуе ў Нацыянальным навуко-ва-даследчым цэнтры імя Францыска Скарыны. З 1996 года манах Іаан жыве ў Жы-ровічах. Па-ранейшаму піша вершы, выдае багаслоўска-літаратурна-мастацкі лісток «Жыровіцкая абіцель», прымае ўдзел у грамадска-культурным жыцці Бела-русі. З друку выходзяць яго кнігі вершаў «Саната ростані», «Рэха малі-твы», «Малітвы за Беларусь», «Між тэктанічных пліт…», «За мурам», «Крэсіва» і іншыя. Разам з паэтам Алесем Клышкам свет пабачылі кнігі сумоўяў «Жыровіцкія камяні», «Шлях да Жыровічаў», «Жыровіцкая пастараль» і «Званіца», якія былі прысвечаны духоўнаму адраджэнню Беларусі.

Шчыра віншуем паэта Зьніча і манаха Іаана з юбілеем. Жадаем яму здароўя і творчых поспехаў.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

100 гадоў з дня нараджэння першага старшыні Полацкага ТБМ

Усе ведаюць песню «Ручнікі» («У суботу Янка ехаў ля ракі…»), хоць  многія лічаць яе фальклорным тво-рам. Песня сапраўды стала народнай, настолькі прыжылася яна ў народзе, настолькі аказалася арганічнай і бліз-кай практычна ў кожнай беларускай сям’і. А між тым напісаў яе полацкі кампазітар Мікалай Пятрэнка на сло-вы Веры Вярбы.

19 снежня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння кампазітара і педагога Мікалая Макаравіча Пят-рэнкі. Да гэтай даты Музей беларус-кага кнігадрукавання ў Полацку рых-туе адмысловую выставу пад назвай «Па рацэ часу».

Палачане лічаць гэтага чалаве-ка сваім земляком, ганарацца сваім знаёмствам з ім, хоць нарадзіўся ён на Гомельшчыне, у вёсцы Барбароў Ма-зырскага раёна. Скончыў Менскі пе-дагагічны інстытут (1940). З 1946 года працаваў у розных установах народ-най асветы: інспектарам Палескага аблана, намеснікам дырэктара Петры-каўскага педвучылішча, выкладчы-кам Лепельскага педвучылішча, старшым выхавальнікам Лепель-скай школы-інтэрната, намеснікам дырэктара Ветрынскай школы-ін-тэрната. А з 1960 года Мікалай Пятрэнка звязаў свой лёс з Полац-кім педагагічным вучылішчам, у якім і адпрацаваў больш за 30 гадоў, выкладаючы беларускую мову і літаратуру. Пры гэтым ён пераклаў на беларускую мову тры падручнікі для педвучылішчаў, склаў і выдаў дапаможнік па беларускай мове для настаўнікаў «Практыкаванні з выбарачным адказам», з’яўляецца аўтарам шэрагу праграм па беларускай мове для пед-вучылішчаў. Менавіта Мікалай Ма-каравіч стаў першым старшынём По-лацкай суполкі ТБМ.

Не менш вядомы ён і як сама-дзейны кампазітар. Першую песню М. Пятрэнка напісаў яшчэ ў 1955 годзе — гэта была «Мяцеліца» на вер-шы Алеся Ставера. Сапраўднае ж прызнанне прыйшло да маладога кампазітара пасля песні «Ой, старонка мая ты лясная» на словы Анатоля Астрэйкі. Яна загучала па радыё, яе пачалі выконваць мастацкія калекты-вы. Плённа супрацоўнічаў кампазітар з такімі вядомымі паэтамі, як Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Пімен Панчан-ка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Ге-надзь Бураўкін, Сяргей Панізьнік, Навум Гальпяровіч, а таксама пісаў песні на словы полацкіх аўтараў Зміт-рака Куніцкага, Надзеі Ярмак, Вікта-ра Леанені ды іншых. Усяго за гады творчасці напісаў ён больш за 250 песень. Больш за дваццаць гадоў му-зычныя фразы з яго твораў былі па-зыўнымі Полацкага аб’яднанага ра-дыёвяшчання.

Жыццё гэтага таленавітага чалавека не было простым. Варта ўзгадаць вайну, цяжкае раненне, па-лон. Але не абыходзілі яго і ўзнага-роды. Яшчэ ў 1966 годзе Мікалай Пятрэнка атрымаў званне Заслужана-га настаўніка Беларусі, а ў 1995 годзе ён стаў Ганаровым грамадзянінам горада Полацка.

У фондах Нацыянальнага По-лацкага гісторыка-культурнага му-зея-запаведніка захоўваецца даволі вялікая калекцыя матэрыялаў, звяза-ных з асобай Мікалая Пятрэнкі — яго рукапісы, дакументы, асабістыя рэ-чы, а таксама частка кніжнага збору.

Што можа найлепей харак-тарызаваць чалавека — тым больш чалавека творчага — як яго бібліятэка. Сярод выданняў, перададзеных у фо-нды самім Мікалаем Макаравічам, зборы твораў беларускіх пісьмен-нікаў (Івана Мележа, Максіма Гарэц-кага, Змітрака Бядулі і інш), шматлі-кія кнігі вершаў і прозы сучасных яму аўтараў, фальклорныя зборнікі, дзіцячая літаратура, а таксама мноства кніг па мовазнаўстве, разнастайныя слоўнікі і даведнікі, музычныя збор-нікі. Калекцыя стала каштоўнай част-кай нашага кніжнага збору.

На выставе, якая пачынае сваю працу ў дзень нараджэння Міка-лая Пятрэнкі — 19 снежня 2019 года, можна будзе паглядзець тыя прад-меты, якія найбольш ярка прадстаў-ляюць асобу таленавітага майстра.

Вера Ашуева,

вядучы навуковы супрацоўнік

Музея беларуск. кнігадрукавання.

 

Шаноўныя сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку сп. Сяргею Мотузу, сп. Д. Леўшуну і сп. Генадзю Лойку з Менска, сп. Леаніду Ралько з Баранавічаў, сп. Паўловіч, спн. В.А. Крачкоўскай, сп. Паўлу Кізіку, якія ў лістападзе і снежні даслалі нам свае ахвяраванні.Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:

ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы https://tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,                          в.а. рэктара Алег Трусаў.

 

Яўген Гучок

Светлай памяці незабыўнага

Анатоля Яўхімавіча Белага

 

Трыяда Анатоля Белага

П-а-э-м-а — э-с-э

(Працяг. Пачатак  у пап. нумарах.)

 

* * *

На сядзібе музея — помнікі:

Чарадзею Усяславу, Міндоўгу і Вітаўту,

І Францыску Скарыну,

 

* * *

Героям Грунвальдскай бітвы,

Сапегу, Касцюшку,

Дзеячам БНР,

 

* * *

Удзельнікам Слуцкага збройнага чыну,

Наталллі Арсеньевай,

Улашчыку, Ермаловічу,

 

* * *

Бацьку і сыну Багдановічам,

Паэту-эмігранту Бярозку,

Ларысе Геніюш і самому Беламу.

 

* * *

На гарадскіх Стара-Дарожскіх могілках

На Белага Анатоля магіле —

Таксама выдатны помнік.

 

* * *

А па-за межамі музея

На беларускай зямлі

Памяць помнікамі ўшанавана.

 

* * *

У двары БДУ — помнікі

Еўфрасінні Полацкай

І Францыску Скарыну,

 

* * *

Міколу Гусоўскаму,

Васілю Цяпінскаму

І Сымону Буднаму.

 

* * *

Зноў жа помнік Скарыну

Стаіць у вестыбюлі

Дома кнігі ў Менску,

 

* * *

А Кірылу Тураўскаму —

У епархіяльнай управе —

У Філарэта.

 

* * *

На камені-валуне

Ушанавана памяць

роднай мовы абаронцаў:

Альгерда Абуховіча,

 

* * *

Янкі Купалы, Якуба Коласа,

Цёткі, Галубка Уладзіслава,

Быкава Васіля і сучаснікаў

Судніка, Сармант і іншых.

 

* * *

А ў Зэльве ля царквы,

Супраць дома Ларысы Геніюш

Стаіць асвечаны помнік паэтцы-змагарцы.

 

* * *

А ў Маладзечне,

Не абміні, беларус,

Помнік незабыўнаму Ермаловічу.

 

* * *

У Халопенічах пастаўлены помнік

Адаму Багдановічу —

Навукоўцу і бацьку геніяльнага паэта.

 

* * *

А за межамі Беларусі — у Яраслаўлі

Увекавечана помнікам памяць

Чарадзея беларускай паэзіі — Багдановіча.

 

* * *

І як тут не ўзгадаць скульптараў

Вакара, Лятуна, Платонава,

Голубева, Інькова, Адашкевіча,

 

* * *

Панцялеева, Прохарава,

Знакамітага Азгура,

Аляксандра Фінскага.

 

* * *

Пажыві яшчэ колькі гадоў,

Колькасць помнікаў беларускіх

у Беларусі і за мяжой

Павялічылася б намнога.

 

* * *

А як жа з помнікамі далей быць?!.

Няхай іх ставяць іншыя,

І Беламу няхай зладзяць які знак памяці!

 

I V

 

* * *

Дом Белых калісь быў домам для сваякоў,

Сёння ён, разбудаваны Анатолем Белым —

Увасабленне беларушчыны непаўторнай.

 

* * *

Дом бацькоўскі ў Старых Дарогах

Ператварыў ён у Луўр —

Музей Беларусі.

 

* * *

Ён доўга выношваў ідэю

І распачаў стварэнне музея,

Каб пасвяжэла паветра духоўнае Беларусі.

 

* * *

У холад не прастудзішся ў гэтым музеі,

Наадварот, сагрэешся

І душой, і целам.

 

* * *

У фарбах, каменнях, метале і інш…

Тут жыццё Беларусі прадстаўлена

На працягу яе гісторыі.

 

* * *

А табліца Мендзялеева

Не зразу адкрылася,

Так і музей Белага невыбухова паўстаў.

 

* * *

Тут кожны экспанат —

Нібы крыло,

У палёт запрашае душу наведніка.

 

* * *

Тут безліч прасторы

Ва ўсе бакі

Беларусі.

 

* * *

І адначасова гэты музей —

Нібы абарончы рубеж

Беларушчыны.

 

* * *

Тут яскрава прадстаўлены

Падзеі на нашай зямлі,

І, вядома, асобы выбітныя.

 

* * *

Для свядомасці затуманенай

Тут кожны экспанат —

Нібы бліскавіца.

* * *

Гэты музей не проста паказвае,

Ён агітуе пераканаўча

За Беларусь.

 

* * *

Гэты музей — мінуламу помнік

І адначасова — дарога

У будучыню.

 

* * *

Беларус, хочаш парамантаваць сябе —

Спяшайся ў Старыя Дарогі

У музей Анатоля Белага.

 

* * *

Ходзіш гэтым музеем —

І чуеш то голас жалейкі,

То голас трубы баявой.

 

* * *

Так, і музейная старажытнасць

Заўжды — навіна

Для наведніка кожнага.

 

* * *

Годна трымацца,

Не схіляць галаву пакорліва

І гэты музей навучае наведнікаў.

 

* * *

Мой дружа, ты ўсё стогнеш,

Перастаў захапляцца ўжо беларушчынай,

Дык з’ездзі ў музей у Старыя Дарогі.

 

* * *

З’ездзі, з’ездзі — і пераканаешся,

На колькі трэба табе

Яшчэ расці і расці.

 

* * *

Хочаш душу сваю

Ў беларушчыне загартаваць,

Да ўсяго — з’ездзі ў мастацкі музей

у Старыя Дарогі.

 

* * *

Хочаш веды паглыбіць пра Бацькаўшчыну,

Едзь у Старыя Дарогі,

Да Белага едзь у музей.

 

* * *

Сябе адчуваеш ніякавата,

Калі беларус прызнаецца,

Што не пабываў у музеі Белага.

 

* * *

Жадаеш у беларушчыну адчыніць браму —

Адчыні дзверы ў мастацкі музей

Анатоля Белага.

 

* * *

Перад гэтай святыняй Бацькаўшчыны

Ніякавеюць сягоння

Непрыяцелі беларушчыны.

 

* * *

Так, не саступіць

многім музеям дзяржаўным,

Таму гэты музей, безумоўна, мае права

Назвацца музеем народным.

 

* * *

Некаторыя мастакі

За гонар лічылі

Творы свае музею Белага ахвяраваць.

 

* * *

Наведаеш гэты музей —

І пыл за тваімі вушамі

Сам сабой пачынае знікаць.

 

* * *

Не шкада, што музей месціцца ў Дарогах;

Аматары гісторыі і мастацтва

Хай спазнаюць і глыбінку.

 

* * *

Чалавеча, хочаш сабе

На здзіўленне зрабіць падарунак —

З’ездзі ў Старыя Дарогі ў мастацкі музей!

 

* * *

Беларус, хочаш дарогу сваю ажывіць —

Наведай Старыя Дарогі —

Мастацкі музей Анатоля Белага.

 

* * *

Калі параўнасць Парыж і Старыя Дарогі,

Луўр і дзецішча Белага,

Дык нейкая адпаведнасць тут знойдзецца.

 

* * *

Выйдзеш з музея Белага і задумаешся,

Калі ж рэчаіснасць наша

Бел-чырвона-белаю будзе?!.

 

* * *

І яшчэ калі выходзіш з музея Белага,

Адчуваеш, што штосьці

Плечы твае ўзрушае.

 

* * *

Выйдзеш з музея гэтага

І адчуваць пачынаеш, чаму ты такі,

Не такі, як многія героі-экспанаты.

 

* * *

Часам выйдзеш з музея такога,

І робіцца сумна,

Што люд навакольны

замшэлы абыходзіць яго.

 

* * *

А Карэн Сцюарт — пасланніца ЗША

З радасцю пасадзіла дрэва

На сядзібе музея Белага.

 

* * *

Не спяшаюцца многія ў гэты музей,

А той, хто яго наведвае,

Набывае статус асобы.

 

* * *

Чым болей наведнікаў

Мецьме музей,

Тым большы даход у яго

(бясплатны) будзе духоўны.

 

* * *

Але, як і ўсё матэрыяльнае,

І гэты музей патрабуе

Матэрыяльных затрат.

 

* * *

І нат разяваку любому

Заўжды будуць рады

У гэтым музеі.

 

* * *

Многа кніжак у свеце пра Беларусь,

І сярод іх найвыразнейшая

Кніга водгукаў аб музеі Белага.

 

* * *

Так, тая кніга водгукаў

Ці не вербальны спачатку помнік

Спадару Анатолю Беламу?!.

(Працяг у наступным нумары.)

Сяргей Панізьнік

На агледзінах творчасці Ілоны Барадулінай

         (18.07.1962 — 8.12.2019)

У двары дома, дзе жыў Ула-дзімір Караткевіч, 10 траўня 1968 года сабраліся вясёлыя творцы з многіх пасадаў Еўропы: сярод іх Алесь Барскі з Варшавы, Вацлаў Жыдліцкі з Прагі… Каля яго і пры-тулілася Ілонка Барадуліна, дачка Валянціны і Рыгора. Трымае ляль-ку-«беларусачку», якую падарыў мне на дзень нараджэння госць з Прагі, а я, 26-гадовы юнак, пера-падарыў ляльку ў беларускіх стро-ях 6-гадоваму анёльчыку Ілонцы.

У той дзень і пасля я збіраў фотаздымкі натхнёнага радавод-нага твора Барадулінскага Суквец-ця. Чуў, як ускудлачыныя гады Іло-ны скакалі па філалагічных пры-ступках БДУ, перакульваліся на імператарскіх прыступках Ленін-града-Пецярбурга… Пішуць, што ў 2006 годзе ў Менску адбылася афіцыйная выстава мастачкі Ілоны Барадулінай пад назвай «Плос-касць свабоды».  Але — увага! У 2004 годзе выйшаў мой зборнік «Пры сьвячэньні…», дзе апынуўся верш «Зьвеставальная скарбонка» з пазнакай: «На адкрыцьці выста-вы Івонкі Сурвілы а Ілонкі Бара-дулінай у Менску. 2004 год».  Пры-свячэнне далёкім гасцям, іх вы-ставе ў Беларусі заканчваецца радкамі:

Зьвеставальная скарбонка  —

                                    з-пад стырна.

Тут  Івонка,  тут  Ілонка, 

                                      тут — Вясна.

Беларусь — каля Канады

                                       хараства…

Нам Дзень Волі не для звады, — 

                                      для Раства!

 

Наступная сустрэча з Іло-най Барадулінай была амаль праз паўстагоддзя — у сеціве. У траўні 2017 года яна мне на фэйсбукаў-скай старонцы напісала:

«Паважаны спадар Сяр-гей, шчыра вітаю Вас з народзі-намі! Усяго самага найлепшага і добрага Вам у жыцці! Я вельмі рада, што ў дзяцінстве ведала такога іскраметнага і добрага чалавека, як вы. Святла і неза-мутненага настрою і поспеху ва ўсім!»

Я часта адгукаўся на яе несупынныя ўрокі мастацкага імправізатарства, калі Ілона ўвача-відкі стварала пачатак і працяг штораз новай творчай серыі. Пе-расылаў ёй і некаторыя фота-здымкі. У студзені 2019 года — зды-мкі з Дома творчасці «Іслач» (ве-расень 1987 г.). Выпускніца БДУ наўзамен напісала мне пра Алега Антонавіча Лойку:

«Я яго так памятаю: не-звычайнейшы чалавек — шчыры, добры, прыцягальны. А слухаць яго было так, што час ляцеў як хвіліна.

Старабеларускую літара-туру ён выкладаў моцна! Мой бацька яго вельмі любіў, і я. Алег Лойка захопліваў сваёй аддана-сцю, шчырасцю.    20.01.2019.»

І ў лютым месяцы новага года я не быў у спакоі: пазначаў прытульнымі радкамі кожныя но-выя выявы нястомнай мастачкі. Доўга чакаць адказу не прыйш-лося:

«Мне так прыемна, спадар Сяргей, што вы мяне бачыце ў маёй творчасці. Ілона. 17.02. 2019 г.»

А маё «напярэймы» было такім:

Я вельмі-вельмі зычу ўдачы 

ў працяг той бацькавай падачы.

Рыгорка НАШ не быў лайдачы:

рашэнні меў на ўсе задачы.

 

А да перасланага Ілонцы здымка Рыгора Іванавіча далучыў такое прызнанне: «Твой, Ілона, бацька — мой хросны бацька ў паэзіі. 18.05.2019 г.». Яна ведала, хто адрэдагаваў на грамадскіх па-чатках мой першы зборнік «Каст-ры Купалля» (1967). Ілона так ад-казала на мой пасыл:

«Дзякуй, што Вы, спадар Сяргей — ёсць. Не жартую, калі я чытаю і бачу Вас на фотазды-мках — у дзяцінства вяртаюся. Вы былі самым добрым і моцным ура-жаннем майго дзяцінства».

Перад маім новым Днём нараджэння мастачка Ілона пера-ўвасобілася ў сапраўднага лірыка:

» А Вы —  Сяргей — у маёй дзіцячай памяці былі самым вя-сёлым, шыкоўным і неверагодна асобным, тонкім з ашалелым гу-марам і радасцю жыцця. Вы былі — карацей кажучы — для мяне д’Артаньянам. Насамрэч і жан-чыны млелі ад вас, і я таксама, хоць і маленькая была. У маім дзя-цінстве Вы — Сяргей — былі самай вясёлай, добрай і адмысловай фарбай маёй памяці сярод сяброў майго бацькі. Так я запомніла».

Адразу вынырнуў эксп-ромт пасля такога ўсплёску слоў.

Пасля малюнкаў калоны

Барадулінай Ілоны:

Каму дваіцца, каму траіцца… 

Бо сама Ілона — 

                        арліца!

 

А 12 верасня 2019 г. свой тэматычны малюнак гэтая пташка вось як падпісала: «Так и мы не знаем лицо следующего дня». На-ўздагон праз два дні я пакінуў для Ілоны  надпіс:

«На абліччы 

творчыя ключы 

падлічы, —

і створыцца на плошчы

палац з каланчы!»

 

Мо і незаслужана атрымаў водгук ад Ілоны, але ж выказванне цікавай Асобы — гэта тасама «даку-мент эпохі»:

«Дзякуй, спадар Сяргей. Калі вас чытаю — адразу ў дзяці-нства: так было добра, і вы былі адным з самых яркіх і цёплых ага-нькоў маёй памяці.  Я нават чую ваш голас і бачу вашу ўсмешку».

Такі сеанс касмічнай сувязі адбыўся ў мяне з далёкім Ізраілем 12 верасня 2019 года. І нечакана напаткала чорная вестка: 8 снежня 2019 года, адолеўшы з анкалагічнай хваробай чуць больш  57-мі гадоў, Ілона — унучка Акуліны Андрэ-еўны, дачка Валянціны і Рыгора, мама Дамінікі Труцько, жонка Канстанціна Кліміна — перанеслася непамерклай душою ў звестава-льную скарбонку Нябёсаў.

                      

 Хвалі Памяці

 На ўспамін пра Ілону Барадуліну

 

Маркоціць мяцеліца:

— Лета не вернецца…

А Памяць — мядзведзіца:

ходзіць па лесвіцах…

         Знойдзе й сутык.

         Вунь і адтуліна…

         Планета не дуліна:

         ёсць Мацярык!

Там Барадуліна

Ілона — бабуліна,

Рыгора і Валі…

Мой там ускрык:

         — Памяці хвалі —

          Ілоны каралі!..

         Мы доўга гулялі

         як дзі-ва-кі…

Памяць не скралі

замкоў кулакі,

вякоў ветракі…

         Знойдзе мядзведзіца,

         дзе ёй пры-ле-ці-цца.

         Мне з ёй прывеціцца

хваляй ракі.

                        Сяргей Панізьнік.   11.11.2019 г.

 

«КАЛЯНДАРНЫ» ГОД  —

якім ён быў для ўдзельнікаў нясвіжскай выдавецкай талакі?

Мінае год, які нясвіжскія талакоўцы пражылі з календаром «Невядомая Нясвіжчына». Гэта пятнаццаты каляндар вядомай се-рыі «Маляўнічая Бацькаўшчына» і пяты — цалкам нясвіжскай тэ-матыкі. Апошнія два — «Самадзей-ны мастак Хведар Вініцкі» (2018) і «Невядомая Нясвіжчына» (2019) — выдадзены на замову будучых ка-рыстальнікаў, якія не толькі пажа-далі мець каляндар (часам і не адзін), але крэдытавалі яго вы-данне.

Старонкі своеасаблівага «гадавога гадзінніка» мала што дзень за днём адлічвалі дні, святы і даты — яны шмат каго паклікалі ў вандроўку па яшчэ не пабачанай дагэтуль, незнаёмай Нясвіжчыне: пад маляўнічымі фота, апроч тэксту, падаваліся звесткі, як най-лепей праехаць,  а калі трэба, — дзе замовіць экскурсію.

Знайшлася сям’я, што ця-гам года наведала ўсе дванаццаць (!) малавядомых шырокай публі-цы мясцін, якія словам і мастацкай фатаграфіяй папулярызавалі і раілі пабачыць стваральнікі выдання. Гэта Адам Скачко з Гарадзеі, яго дачка і зяць Вольга і Уладзімір Па-сэнаны, якія жывуць і працуюць у Менску, але шмат падарожні-чаюць, аддаючы перавагу далёкім і блізкім ваколіцам Нясвіжа.

Сярод дванаццаці калян-дарных  цікавостак былі і Свята-Міхальская гара, і забыты стара-свецкі парк у Снове, і драўляная царква ў Кунасе, і зорны камень у Лявонавічах, але самым прыцяга-льным стаўся дуб Якуб каля вёскі Казлы.

«Патрыярхам зялёнай Няс-віжчыны» любавалася актыўная    ўдзельніца каляндарнай  талакі Алена Харлеман, калі разам з дач-кой прыязджала ў летнія дні на ра-дзіму з Германіі. Па яе словах, дрэў, незвычайных, адметных, ёй давялося пабачыць нямала дзе ў свеце, але такога, магутнага і моцнага ў камлі, сустракаць не выпадала.

Валянцін і Марыся Гладкія з Новых Навасёлак наведаліся ў госці да «дзеда Якуба» з унукам Жэнікам. І таксама з каляндарнай падказкі. На развітанне шасціга-довы хлопчык урачыста прамовіў дрэву словы-пажаданні, якія не прыйдуць у галаву і даросламу.

На поплаўцы каля Якуба зладзілі «пікнік па-беларуску» сябры дзвюх суполак ТБМ —  Нова-га Свержаня і Карцэвіч. Краязнаў-ца Валянціна Холадава цытавала Якуба Коласа (яна бліжэй да ра-дзімы песняра), а Уладзімір Бруй, пісьменнік і перакладчык, калі сабралі «на кружок», захапляўся беларускім салам, прыгадваючы свае замежныя камандзіроўкі, асабліва на Блізкі Усход і ў гарачую Афрыку, дзе ён моцна сумаваў па родных прысмаках. А ўсе разам пад задуменны пошум вячыстага дуба вялі суладную размову пра імгненнае і вечнае, сваё і чужое, захаванае і страчанае.

Станіслава і Уладзімір Ва-льчыкі прыехалі да дуба з унучкай і  не стамляліся паўтараць малень-кай гарэзе вечныя словы Кузьмы Чорнага: «Прывыкай да гэтага дрэва…»

“Прывыкайце да роднага, свайго, дзядоўска-бацькоўскага. Спазнавайце па-сыноўняму глы-бока і душэўна — ці то матчына мо-ва, ці то нашы хрысціянскія свя-тыні, ці гістарычныя асобы-поста-ці. Ці то дрэвы, кветкі і камяні, ля-сы і рачулкі — вечныя знакі Баць-каўшчыны…» — нібы да гэтага і клі-кала кожнай перагорнутай ста-ронкай маляўнічае выданне.

 

* * *

А ў бліжэйшую суботу, 21 снежня, у раённым гістарычна-краязнаўчым музеі плануецца прэзентацыя наступнага кален-дара серыі «Маляўнічая Бацька-ўшчына» на 2020 год. Новыя ста-ронкі з плёну чарговай талакі пры-свечаны маляванкам, сабраным у адметную калекцыю краязнаўцам Наталляй Плаксай, а таксама (у арыгінальным спалучэнні) — 120-годдзю паэта-земляка Уладзіміра Жылкі, яго знакавай паэтычнай спадчыне. У выданні шмат цікавых дат, памятных дзён і падказак ме-сяца. Не кажучы пра галоўнае — чароўна-прыцягальны свет маля-ваных сюжэтаў. Вядоўцамі сяб-роўскага сумоўя будуць збіраль-нік калекцыі Наталля Плакса ды заснавальнік і рэдактар серыі Ва-лер Дранчук. Каму па дарозе, не прамінайце, заходзьце, усім бу-дзем рады. Пачатак аб 11-й.

Наталля Карчэўская,

Нясвіж.

 

Навіны Германіі

Святкаванне Каляд у Германіі — нямецкія традыцыі і звычаі

Як немцы рыхтуюцца да Каляд. Калядныя кірмашы ў Германіі. Калі святкуецца, графік працы.

 

Каб адчуць сапраўдную калядную атмасферу, адпраўляй-цеся ў Германію перад Калядамі! Святкаванні тут праходзяць весела і з размахам. У немцаў адмысло-вае стаўленне да гэтага свята. Ня-мецкія калядныя традыцыі гіста-рычна налічваюць не адну сотню гадоў. Як сёння адзначаюць Каля-ды ў Германіі?

 

Працоўны каляндар на Каляды ў Германіі

 

Пералік устаноўленых свя-точных непрацоўных дзён у роз-ных землях (рэгіёнах) адрозніва-ецца. Каляды ў Германіі — агульна-нацыянальнае свята. У краіне 25 і 26 снежня з’яўляюцца непрацоў-нымі днямі. Многія кампаніі і кра-мы цалкам спыняюцца і не пра-цуюць з 25 па 31 снежня.

Святкаваць Каляды немцы пачынаюць на Куццю — 24 снежня. Яна не з’яўляецца афіцыйным вы-ходным. Але большасць крам і фірмаў на Куццю працуе да абеду. Гэта апошні шанец дакупіць пада-рункі блізкім і назапасіцца пра-дуктамі.

Шкада, але большасць фір-маў паступова прыходзяць да варыянту 24 і 31 снежня адправіць працаўнікоў у прымусовы адпа-чынак, а офіс зачыніць.

Днём кампаніі, крамы і ша-пікі зачыняюцца, аўто раз’язджа-юцца па дамах, вуліцы пусцеюць, Германія заціхае ў прадчуванні цудаў. Настае Святы Вечар (Heilig-abend).

 

Як немцы ўпрыгожваюць жыллё перад Калядамі

 

Абмежавацца ўпрыгож-ваннем ёлкі на Каляды — не пра немцаў. Яны вельмі старанна па-дыходзяць да дэкарыравання жыл-ля.

Звычайна жыллё ўпрыгож-ваюць ужо напачатку снежня. Кладуць на стол прыгожы абрус і хваёвы вянок, у вазу ставяць пару яловых галінак. На паліцах рас-стаўляюць фігуркі і свечкі.

Дамы ператвараюцца ў са-праўдную выставу каляднага дэ-кору. На дрэвах і дамах з’яўляюцца рознакаляровыя гірлянды, на дзве-ры навешваюць вянкі, упрыгожа-ныя яркімі стужкамі. На падакон-нікі ставяць хаткі, якія свецяцца, развешваюць драўляныя фігуркі. Шыбы распісваюць сняжынкамі, малюнкамі.

У нямецкіх крамах прадаец-ца вялікае мноства разнастайных дэкарацый, гірлянд, падвесак, ста-туэтак і іншых прыгожых штук для ўпрыгожвання вокнаў. Самымі простымі з’яўляюцца розныя аплі-кацыі, якія трымаюцца  і выдаля-юцца з шыбы без следу. Такія ўпрыгожванні майструюцца і са-мастойна, хто ж не ведае, як выразаць сняжынкі? У Германіі да іх дадаюць анёлачкаў, зоркі ці званочкі.

Знадворку падвешваюцца ліхтарыкі ў выглядзе велізарных зорак ці сняжынак. Платы, раслін-насць у дварах, а парой і акантоўка дахаў аблытваюцца гірляндамі. На лужках выстаўляюцца папасвіцца аленяў і зайцоў, якія свецяцца. У вокны хат па зіхатлівых усходах лезуць мігатлівыя Дзяды Маразы Weihnachtsmann. Да Каляд усё да-сягае апагею.

 

Біблейскія сюжэты

 

На гарадскіх пляцах, у два-рах хат, вітрынах крам усталёўва-юцца маляўнічыя батлейкі — Weih-nachtskrippe. Яны ўзнаўляюць пячору, у якой нарадзіўся Ісус, з яслямі і постацямі некаторых ге-рояў Бібліі. У нямецкім жыллі вы-стаўленне Weihnachtskrippe — такі ж звычай, як і выстаўленне каляд-най ёлкі.

Асноўныя калядныя коле-ры: чырвоны і зялёны. Такая каля-ровая гама першапачаткова дык-тавалася рэлігійным складнікам імпрэзы. Чырвоны — увасабленне крыві Хрыста, зялёны — веры і надзеі.

 

Зорка нямецкіх Каляд — Пуансетыя

 

Незвычайнае каляднае «ўпрыгожванне», якое сустрака-ецца ў хатах немцаў — кветка Пуан-сетыя, ці багатка найпрыгажэй-шая. Яна не туліцца на падаконніку ці ў куце, а займае самае ганаровае месца, часта — побач з калядным вянком. Пуансетыю завуць «Каля-дная зорка», за ярка-чырвонае верхняе лісце, якія, нібы кветка, распускаюцца над зялёным ніж-нім лісцем. Спалучэнне чырвона-зялёнага і прыгажосць хатняй кве-ткі зрабілі яго сучасным калядным знакам Германіі, хоць радзімай кветкі з’яўляецца Мексіка.

 

Калядныя традыцыі, якія захаваліся ў Германіі

 

Адвэнт паходзіуь ад ла-цінскага «adventus», што азначае «прышэсце». Гэта назва перыяду перад Калядамі, якое было прыня-та ў хрысціян Каталіцкай царквы. Нямецкія Каляды сёння не маюць цеснай сувязі з рэлігійнымі кано-намі. Але перадкалядны адвэнт захаваўся, і актыўна пераймаецца прадстаўнікамі іншых культур і нацый. Пачынаецца ён 1 снежня і доўжыцца да самых Каляд (25 сне-жня).

Яркімі атрыбутамі з’яўля-юцца хваёвы вянок з 4 свечкамі і адвэнт-каляндар.

Adventskranz — хваёвы вянок

 

Перадкалядны вянок, уп-рыгожаны хвояй, шышкамі, кава-лачкамі высушанага апельсіна, мі-шурой і яловымі галінкамі. У першую нядзелю Адвэнта запаль-ваюць адну свечку. У другі тыдзень павінны гарэць ужо дзве, і гэтак далей, да Каляд.

Адвэнт стварае адчуванне свята і дорыць пачуццё чакання каляднага цуду. Таму традыцыя так моцна ўкаранілася ў нямец-кай культуры.

 

Каляндар з ласункамі

 

Ніводнае нямецкае дзіця не можа ўявіць перыяд да наступ-лення Каляд без Adventskalender — дзіцячы каляндар з 24 акенцамі, якія трэба адкрываць па адным кожны дзень з 1 да 24 снежня. Калядны каляндар карыстаецца папулярнасцю не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

 

Дзень Святога Нікалаўса

 

У перадкалядны перыяд немцы адзначаюць свята, якое ча-каюць дзеткі, 6 снежня — der Niko-laus ist da. Ад імя святога Нікалаўса дзеці атрымліваюць прэзенты ў дзень шанавання па царкоўным календары. Не трэба атаясамляць Нікалаўса з нямецкім Дзедам Ма-розам (Weihnachtsmann), які пры-ходзіць у Каляды. А ўвечар, 5 сне-жня дзеці каля дзвярэй пакідаюць шкарпэтку, начышчаны чаравік ці невялікі мяшок, каб Нікалаўс па-клаў туды цукеркі, мандарыны, слодычы і маленькія прэзенты.

 

Навагодняя ёлка ў Германіі

 

Ну і, вядома ж, немагчыма ўявіць Каляды ў Германіі без ялін-кі! Калядная ёлка — у некаторых нямецкіх рэгіёнах яшчэ завуць Christbaum ці Tannenbaum — тра-дыцыйны атрыбут святкавання Каляд і Новага года.

Паўстаў ён менавіта ў Гер-маніі. Звычай упрыгожваць веч-назялёнае дрэва на Каляды ўзнік у сярэднія вякі. Тады перад дзвярамі хрысціянскіх цэркваў разыгрывалі сцэну грэхападзення Адама і Евы і выгнання з рая на зямлю. Калі па-мятаеце, людзі паспыталі забаро-ненага плоду і былі за гэта пакара-ны. Вось у ролі таго самага дрэва, з якога Адам сарваў забаронены плод, і выступала елка, з прывяза-нымі да галін чырвонымі яблы-камі.

Упрыгожаныя ёлкі ўсталё-ўваюць падчас правядзення свят не толькі ў нямецкіх хатах, але і на вуліцах, пляцах, у гандлёвых цэнт-рах, рэстаранах. Дрэва ўпрыгож-ваюць разнастайнымі ёлачнымі цацкамі, свечкамі, гірляндамі і лямпачкамі. Верхавіну вянчае Віф-ліемская зорка ці анёлачак з зала-тымі крыламі.

А дома можна выкары-стоўваць і ядомыя ўпрыгожванні: хатняе печыва, арэхі і шакаладныя цукеркі. Адмысловым задаваль-неннем сям’і з’яўляецца рабаван-не такой «смачнай» ялінкі пасля свят.

Традыцыйна ёлка ўсталёў-ваецца ў цэнтры пакоя напярэ-дадні ці прама ў Куццю. Але шту-чныя ставяць з пачаткам адвэнту.

 

Купля ёлкі ў Германіі

 

Звычайна самыя танныя калядныя хвоі і ёлкі каштуюць 15€ за метр. Кошт залежыць ад якасці ігліцы і ад пароды. Асабліва пух-натыя — куды даражэй.

Прадаюцца ёлкі каля су-пермаркетаў. Прадавец дапамагае падабраць дрэва па вышыні, уз-роўню пухнатасці, ну і па кошце, зразумела.

Няма праблем замовіць ёл-ку і па інтэрнэце. Прыкладна пятая частка калядных дрэў Германіі ку-пляецца менавіта так. Прыгажуня дастаўляецца да дзвярэй па ўка-заным адрасе ў зручны пакупніку час.

Важна! Пасля 25 снежня купіць навагоднюю ялінку не ат-рымаецца. Калі адкласці куплю да 30 снежня, давядзецца ехаць у звычайную краму кветак і купляць жывую ў гаршку.

Прыбіраюць ёлку адразу пасля Новага Года. Звычайна даты выкідвання калядных дрэў прызна-чаюцца на 2 ці 3 студзеня. Бюрге-ры выносяць ёлкі на вуліцу напя-рэдадні ўвечар, а раніцай смецяры прыбіраюць хвою з вуліц. Добрым тонам лічыцца прыматаць скот-чам да верхавіны манетку ў 2€ — плата за ўборку!

 

Святкаванне Каляд

 

Каляды аддаляюцца ад рэлі-гійных вытокаў. Прайграванне сцэны нараджэння Хрыста з вы-карыстаннем аб’ёмных постацяў — хутчэй даніна традыцыям. Слу-жба ў царкве на Каляды перастала быць абавязковым атрыбутам свя-та. Апошнія апытанні паказалі — толькі 29% немцаў наведваюць калядныя службы.

Нямецкія Каляды лічаць га-лоўным святам. Навагодняя ноч для немцаў — нагода для сустрэчы з сябрамі, моладзевых вечарынак, паходу ў клуб ці рэстаран.

Каляды немцы святкуюць даволі ціха, стала. Збіраюцца се-м’ямі, доўга сядзяць, ядуць, вядуць мірныя гутаркі, папіваюць віно.

Каляды ў Германіі — свята, якое збірае сям’ю за адным сталом. Нават падлеткі і моладзь адклада-юць справы і прысвячаюць час родным. Дух Каляд ахутвае ўсё вакол.

 

Святочны стол

 

Сучасныя немцы не пры-трымваюцца старых традыцый адносна каляднага стала. Раней на стол ставілі 7-9 страў, сярод якіх цэнтральнае месца займаў запе-чаны гусак з яблыкамі. Прысут-нічалі тушаная свініна і печаны карп, квашаная капуста, агарод-ніннае рагу і пшанічная каша, прыпраўленая алеем, мёдам і ма-кам.

Сёння меню адвольнае. Кожная нямецкая гаспадыня імк-нецца сфармаваць уласную ся-мейную традыцыю і ўпрыгожваць калядны стол унікальнай фірмо-вай стравай, якая атрымоўваецца лепш за ўсё.

Часцей смажаць калядных гусакоў і індыкоў. Замарожаныя тушкі птушак к поўдню Куцці ад-шукаць у супермаркетах немаг-чыма. На другім месцы па папуля-рнасці качкі.

На поўначы Германіі бюр-геры запякаюць карпаў.

Госці Германіі могуць па-спытаць любыя стравы на шмат-лікіх кірмашах і калядных кірма-шах.

На кожным стале ў Герма-ніі ёсць традыцыйная калядная выпечка: штолен (рэзкі пірог з разынкамі, апельсінавай цэдрай, анісам, карыцай, міндалем і ро-мам), марцыпаны, печыва з ка-ляднымі прадказаннямі.

Соня Шаўчэнка.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЯНКІ КУПАЛЫ

(7.07.1882-28.06.1942)

… Сябе забыць ці быць забытым?

Сябе забіць ці быць забітым

І ў лесвічны ляцець пралёт?

Прыступкі чорныя, як лёд,

Як лёс, які нас напаткаў…

Купала падаў і ўставаў,

І заставаўся, як наш свет,

Як той адвечны наш партрэт,

Які даўно не беражом,

Не разумеючы — жывём

Мы толькі з ім і родны дом

Не будзе знішчаны агнём,

Ні часам, ні якой бядой,

І сум размыецца вадой,

Што з неба весняга пральецца,

І ўжо ніхто не пасмяецца

Ні з нас, ні з мілага нам краю,

Які ў нас быў, які мы маем

І будзем мець, як меў Купала.

Купала ёсць, і нам нямала,

Каб быць, тутэйшае любіць,

Каб падаць і ўставаць, і жыць,

І заставацца, як наш свет,

Як той адвечны наш партрэт,

Які, нібыта Божы Храм,

Што звеку не належыць нам…

12.05.2002 г.

 

БАЛАДА ЯКУБА КОЛАСА

(3.11.1882-13.08.1956)

 

… Іду ізноў на пляц Якуба Коласа

Да постаці паэтавай, да голаса,

Які мне чуецца ў бярозавым лісці.

Да Коласа, як да Айчыны, мне ісці

І ведаць, што не ўсе шчэ мары ажылі

Пад родным небам на пакутнае зямлі,

Дзе нам з табою выпаў не найлепшы лёс.

 

Стаю, нібыта ў Храме, у святле бяроз

І слухаю — Сымон-музыка грае нам

Пра Шлях, якім ісці, а мы ідзём да крам

І ўжо не думаем пра нашае жыццё.

Шуміць, як полымя нябеснае, лісцё,

І голас Коласа, нібыта крыж, над ім

І бачыцца, і чуецца, але — не ўсім:

«Мой родны кут, як ты мне мілы,

Забыць цябе не маю сілы…»

 

… Ідзеш і ты на пляц Якуба Коласа

Да постаці паэтавай, да голаса,

Які шчэ чуецца ў бярозавым лісці…

 

Да Коласа, як да Айчыны, нам ісці!

7.01.2002 г.

 

БАЛАДА СТАНІСЛАВА БУЛАК-БАЛАХОВІЧА

(10.02.1883-10.05.1940)

Беларускага войска конніца

І сваім, і чужынцам помніцца.

Кроў пралітая не змываецца,

Ды з крыві выплывае раніца,

Наша раніца, наша вечная,

Што пачата ад Шляху Млечнага,

Па якім зноў прыходзіць конніца,

Па якім і сягоння гоніцца

За чужынцамі, што нязводзяцца

На зямлі, дзе ўсе з намі родняцца,

Хто прыходзіць да нас не біцца…

Пыл за конніцай зноў клубіцца,

І хаваецца ў пыле конніца,

А дарога яе не скончыцца,

Бо наперадзе ты і раніца,

У якой Беларусь прачынаецца…

29.10.2008 г.

 

БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА

(9.03.1883-3.03.1944)

 

У Вільні ёсць твая магіла,

Але — у ёй цябе няма.

Айчына, дзе дзіця згубіла?..

… Зноў вінаватая зіма,

Вайны пажар, і мы з табою,

Што ля пустой магілы зноў

Стаім, як свечкі, і журбою,

Нібы агнём, сваю любоў

Высвечваем. Цябе ж няма,

Але ты ёсць, як ёсць магіла,

Як ёсць Айчына, ёсць турма

І воля, што цябе любіла.

І ты любіў, так, як тварыў

Наш свет, дзе нам з табою

Ёсць месца, як траве ў двары

Халоднай, ды сваёй вясною,

Што прыйдзе зноў, як мы прыйшлі

У Вільні да тваёй магілы…

4.08.2005 г.

 

БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА

(6.11.1883-1.04.1940)

 

Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны,

Бо з воляю краіну адабралі.

І родны край — самотныя руіны,

Што скрозь травой чужой пазарасталі —

Далёка, як далёка наша воля,

Якую сніш ты і жывеш якою…

 

Чужая мова і чужое поле,

Дзе вецер звар’яцелы прад турмою

Лятае, і табе ў турме здаецца,

Што нават вецер над табой смяецца,

Бо ўсё дарэмна. Толькі ж недарэмна

Усё было, і вольным край наш будзе,

Бо ёсць наш край, і ёсць, і будуць людзі,

Што любяць волю, а яна ўзаемна

Іх любіць, і таму твая краіна

Паўстане, нібы крыж святы, з руінаў,

Бо ты ў ёй жыў, бо ёю жыў і мову

У сэрцы нёс — дзяржаўнасці аснову, —

Каб кожны дзень, які пасля пачнецца,

Быў беларускім, нібы беларуса сэрца…

30.09.2007 г.

 

БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА

(8.11.1883-23.01.1938)

Дзень адыдзе ў небыццё

Па чырвоных кветках смерці.

Верыць жа табе ў жыццё

І казаць народу: «Верце!»

І на вулках нашай Вільні

Бачыць волю праз гады,

І праз турмы, і клады,

Бачыць залаты наш час,

Дзе наш Бог пачуе нас,

Бо сваё мы скажам слова:

«Мы народ, і ў нас ёсць мова,

Ёсць адвечная Айчына,

А вакол яе — чужына…»

І ляціць у сэрца куля

Па загаду: «Расстраляць!»

І пакуль яна ляціць

Вечнасць будзеш ты збіраць,

Каб радзіным словам жыць,

Каб ісці ў світанне наша

І цяпліць святло для нас.

«Ён — нацдэм!» — бязродны кажа,

«Ён — змагар!» — нам кажа час,

Што пачаўся ў родным краі,

Дзе заўжды чужынцаў зграі,

Дзе заўжды нас вельмі мала.

Толькі годнасць не прапала!

……………………………..

Век адыдзе ў небыццё,

Ды не скончыцца жыццё.

6.10.1993 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

РАЗВІЦЦЁ  ЭТНАТУРЫЗМУ — АСНОВА ЗАХАВАННЯ КУЛЬТУРЫ

Даследуючы пласт культур-най спадчыны свайго народа, сучас-нае грамадства не заўсёды вывучае ўздзеянне на чалавека сілы этнічнай спадчыны, якая ўтрымлівае трады-цыйныя рэгулятары паводзін людзей, што асабліва важна ў мірным суісна-ванні прыгранічных рэгіёнаў. Таму такая з’ява як рэгіянальная этніч-ная культура ў яе прыродным акру-жэнні можа стаць невычэрпнай культуралагічнай крыніцай.

 

Праект «Умацаванне самабыт-насці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму» ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія -Літва — Бела-русь Еўрапейскага інструмента су-седства на 2014-2020 гг. пад кароткай назвай «Вёска — крыніца культуры» накіраваны на раскрыццё турыстыч-нага патэнцыялу сельскіх прыграніч-ных тэрыторый без меж праз выву-чэнне спадчыны, які аб’ядноўвае лі-тоўскі і беларускі народы.

Адным з важных этапаў гэтага праекта з’яўляюцца экспедыцыйныя мерапрыемствы і палявыя этнагра-фічныя даследаванні, якія праведзены ў жніўні-верасні 2019 года на тэрыто-рыі Лідскага і Воранаўскага раёнаў Гарадзенскай вобласці (былы Лідскі павет) Беларусі, у Вільнюскім рэгіё-не, Шальчынінкайскім раёне, г. Тра-кай, в. Рыкантай Тракайскага раёна Літ-вы. Удзельнікі праекта праводзілі сумесныя палявыя даследаванні па вывучэнні сацыяльных з’яў на пры-гранічных тэрыторыях метадам назі-рання за дзейнасцю людзей у рэаль-ных жыццёвых умовах і сродкам аса-бістай гутаркі з беларусамі і літоў-цамі.

Пошукавыя даследаванні мелі апісальны характар з выкарыстаннем аўдыё-візуальнага раду з мэтай фармі-равання базы дадзеных, якая стане асновай агульнадаступнай інфармацыі ў інфакіёску для любога карысталь-ніка турыстычным прадуктам.

Група спецыялістаў і экспер-таў падчас сумеснай працы на мясцо-васцях прымяняла маршрутныя «лі-нейныя» выезды ў прыгранічны Во-ранаўскі раён Гарадзенскай вобласці, па тэрыторыі Тарноўскага сельскага савета Лідскага раёна, кругавы марш-рут па вёсках Ваверскага сельскага савета, куставыя кароткачасовыя выезды ў навакольныя вёскі з вяртан-нем на «базы» літоўскіх партнёраў у шматфункцыянальны ўніверсальны цэнтр в. Рыкантай Тракайскага раёна і ў адміністрацыю рэгіянальнага пар-ку Нярыс для рэалізацыі мэт праекта Беларусі і Літвы.

Група спецыялістаў, у складзе якой давялося мне працаваць, займа-лася комплексным даследаваннем народнага побыту, будовы і ўпрыгож-вання традыцыйнай сялянскай і пан-скай хаты, будовы гаспадарчага два-ра,вывучала некаторыя віды рамёст-ваў у тэарэтычным і практычным плане. Праязджаючы па загадзя скла-дзеных маршрутах праз малыя і вялі-кія вёскі, што раскінуліся па абодва бакі мяжы, удзельнікі экспедыцыі вырашалі наступныя задачы:

— выявіць мастацкія адметнасці і лакальныя своеасаблівасці тканых узораў;

— прасачыць агульную карці-ну семантычнай дынамікі выявы хаты (сядзібы) ў беларускай і літоўскай по-бытавай традыцыі;

— вызначыць рэальныя магчы-масці і метады працягу традыцый у практыках народных рамёстваў (ткац-тва і дрэваапрацоўка) абедзвюх краін;

— намеціць асноўныя шляхі і накірункі развіцця рэгіянальнага турызму без меж.

Аб’ектам даследавання, у адпаведнасці з мэтамі і задачамі пра-екта «Вёска — крыніца культуры», з’яўляліся вырабы народнага ткацтва і іх аўтары, традыцыйнае рамяство разьбы па дрэве ў мінулыя часы Бела-русі і Літвы, а таксама творчасць су-часных майстроў. З захаваных узораў ткацтва, што былі знойдзены спецыя-лістамі, найбольш раннія адносяцца да пачатку 20-х гадоў XX ст. Асноўная колькасць артэфактаў датуецца сярэ-дзінай XX ст.

Вядомыя фальклорныя і гіс-тарычныя крыніцы дазваляюць звяр-нуцца і да больш ранніх перыядаў узнікнення дадзеных відаў народнага мастацтва для выяўлення заканамер-насцяў іх развіцця і існавання ў пры-гранічных рэгіёнах. Пытанні тэхна-логіі, семантыкі арнаменту, матываў дэкору дэталёвага даследавання за-кранулі толькі ў той ступені, у якой гэта неабходна для рашэння асноўных задач практычнай часткі дадзенага праекта: складанне метадычнага дапа-можніка і стварэнне традыцыйнага строя Лідскага рэгіёна.

Этнаграфічныя экспедыцыі на прыгранічных тэрыторыях Беларусі і Літвы выяўляюць адзіныя (па абодва бакі мяжы паміж краінамі) этнічныя аспекты з нацыянальнымі рысамі, асаблівасцямі і навізной.

Канчатковай мэтай праекта з’яўляецца пошук новых спосабаў трансляцыі традыцыйнай культуры для самай шматлікай катэгорыі ак-тыўных турыстаў: уязнога і ўнутра-нага турыстычных патокаў. Марш-руты паломніцкага, настальгічнага,  этнічнага і транзітнага пазнавальнага турызму будуць пракладзены па прыгранічных раёнах Беларусі і Літвы.

Зборны партрэт турыста на такім маршруце ўяўляецца наступ-ным чынам: эканамічна актыўныя людзі ва ўзросце 24 — 45 гадоў (маг-чыма, з дзецьмі), ва ўзросце 45 — 65 гадоў (без дзяцей або з унукамі).

 

Мяркую, што асаблівую ўва-гу варта звярнуць на катэгорыю ту-рыстаў, якая мае на мэце працяг роз-набаковага развіцця дадзенага пра-екта. Гэта катэгорыя навуковага ту-рызму — вельмі папулярнага і пры-бытковага ў краінах Еўропы і абса-лютна не запатрабаванага, у прыват-насці, у Беларусі. Дадзены від туры-зму можна класіфікаваць як від, які ажыццяўляецца з пэўнымі мэтамі:

— з мэтай прафесійных да-следаванняў, якія будуць цікавымі для навукі. Напрыклад, для вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ці іншых перыядаў. Падобныя даследаванні ўяўляюць сабою тыя ж экспедыцыі, палявыя практыкі, але ўжо з выка-рыстаннем напрацаваных падчас рэалізацыі праекта матэрыялаў. Пры правядзенні розных канферэнцый , семінараў і г.д. Навукова-пазнава-льны турызм можна сумясціць з дзе-лавым турызмам, што прынясе пэўны прыбытак.

— з практычнымі і навучаль-нымі мэтамі для студэнтаў. Напры-клад, этнаграфічныя, гістарычныя практыкі;

— для шырокага кола людзей з мэтай знаёмства з ужо вядомымі наву-ковымі даследаваннямі, унікальнасцю і гісторыка-культурнай спадчынай. Напрыклад, вандраванне з мэтай ін-тэрв’юявання ў этнавёсках Літвы.

У аснове гэтага віду турызму ляжыць багатая экскурсійная прагра-ма, шматварыянтнасць якой у стане прапанаваць дадзены праект. Навуко-ва-пазнавальныя мэты могуць спалу-чацца з мэтай адпачынку ўдзельнікаў. Напрыклад, маляўнічая тэрыторыя парку Нярыс і парку Дзевянішкясілі, незвычайныя рады ядлоўцаў на бела-рускім баку р. Нёман у межах в. Дак-удава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, біялагічны заказнік Даку-дава.

Для развіцця навукова-пазна-вальнага турызму мае вялікае значэн-не «куставы» прынцып планавання маршрутаў, які прадугледжвае ства-рэнне паблізу галоўнага аб’екта (май-стэрняў па ткацтве ў вёсцы Ганчары Гарадзенскай вобласці ці майстэрняў па апрацоўцы драўніны ў в. Рыкантай у Літве) турысцкай цікавасці да да-датковых аб’ектаў наведвання. Гэта экспазіцыі цэнтра народнай творчасці ў г. Ліда і Нацыянальнага культурнага цэнтра Літвы ў г. Вільнюсе.

Упрыгожаць і напоўняць ма-ршрут мясцовым каларытам дадатко-выя аб’екты для наведвання, якія па-вінны функцыянальна адпавядаць асноўнаму аб’екту турысцкай цікава-сці, быць даступнымі для турыстаў і ў той жа час не парушаць характар гістарычнага асяроддзя.

Прыведзеныя вышэй прыкла-ды аб’ектаў г. Ліды і в. Рыкінтай з’яўля-юцца выдатнай ілюстрацыяй бераж-лівага і прафесійнага стаўлення да этнакультуры. У гістарычных гарадах Ліда і Вільнюс магчыма фарміраванне культурна-турысцкіх зон, якія ўклю-чаюць аб’екты турысцкай цікавасці, прадпрыемствы абслугоўвання, што прадстаўляюць поўны комплекс па-слуг як турыстам (пражыванне, сіл-каванне, забаўкі, даведкава-інфарма-цыйнае абслугоўванне і г. д.), так і мясцовым жыхарам.

Мяркую, што ў рамках раз-віцця дадзенага праекта варта звяр-нуць увагу на тое, што жыхары адной краіны, як правіла, выяўляюць ціка-васць да сістэмы адукацыі іншай краі-ны. Таму ўстановы адукацыі Гара-дзенскай вобласці і рэгіёнаў Літвы таксама могуць стаць істотнымі пры-вабнымі элементамі культуры ў вы-ніку рэалізацыі дадзенага праекта. Напрыклад, сярэдняя школа з выву-чэннем літоўскай мовы ў в. Пеляса Воранаўскага раёна (некалі Лідскага павета).

 

Не менш важны іншы вопыт еўрапейскіх краін (напрыклад, Поль-шчы), які ў Гарадзенскай вобласці зусім не выкарыстоўваецца: сумеж-ныя арганізацыі (або арганізацыі-ўдзельнікі дадзенага праекта) могуць аказваць розныя паслугі навуковым таварыствам і аб’яднанням. Правя-дзенне разавых сустрэч, семінараў, мерапрыемстваў, якія забяспечваюць атрыманне навуковай інфармацыі, наведванне аб’ектаў этнакультуры па маршрутах, распрацаваных падчас рэалізацыі дадзенага праекта.

Дапускаю, што будуць кары-стацца попытам, перш за ўсё, спецыя-лізаваныя паездкі ў далёкія вёскі, якія арганізоўваліся б, напрыклад, для «шукальнікаў прыгод», тых, для каго некранутая прырода — прадмет бяс-концай цікавасці; знаўцаў узораў народнай мастацкай творчасці і фальк-лору. Прырода нашых краін-сусе-дзяў прыгожая і замілавальная. Пуш-чы змяняюцца бязмежнымі палямі, а люстэркі азёр — бліскучымі стужкамі рэк. Продкі нашы спрадвеку любілі і шанавалі сваю прыроду, таму да на-шых часоў дайшла вялікая колькасць абрадаў і традыцый. Практычна ва ўсіх рытуалах прырода паўстае перад намі, як жывая істота.

Напрыклад, вялікае ўражанне зрабіла на мяне наведванне вёсак Лідскага раёна Мігуны, Серафімы, Бабры, якія захавалі сваю першарод-ную цэласнасць.

На тэрыторыі Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці, мяркую, «ра-зыначак» некранутай прыроды і пры-год (у добрым сэнсе гэтага слова) пакуль яшчэ звышдастаткова. Узяць, да прыкладу, пошук тэрыторыі згуб-ленага Дубровенскага палаца Вайды-лы ці візіты да легендарных камянёў-шаўцоў, камянёў-краўцоў, камянёў-следавікоў, паездкі да спадчынных ткачых вёскі Збляны, на маралавую ферму ў аддаленай вёсцы Леснікі. Усё гэта патэнцыяльныя аб’екты ў Лідскім раён Гардзенскай вобласці. Падобныя рэсурсы могуць і павінны быць за-дзейнічаны ў інавацыйных турысцкіх дадатковых маршрутах на аснове пра-екта «Вёска — крыніца культуры».

Паўтаруся, лічачы, што адмы-словую ўвагу варта надаць навуко-ваму турызму. Паняцце гэта адносна новае. Навізна заключаецца ў тым, што менавіта сёння, на нашых вачах, гэты від турызму можа перастаць быць экзотыкай і стаць прадметам разумнага рынкавага авароту паміж дзвюма краінамі-суседзямі ў рамках бязвізавага знаходжання.

 

У цэлым, Лідскі раён Гара-дзенскай вобласці валодае ўнікаль-нымі рэсурсамі для навуковага ту-рызму:

— развітай сістэмай навуковых даследаванняў у самых шырокіх аб-ласцях, сканцэнтраваннем якіх з’яўля-ецца Беларуская акадэмія навук (БАН); знаходжанне на тэрыторыі рэ-алізацыі праекта дзяржаўнай уста-новы «Лідскі гісторыка-мастацкі му-зей» з яго фондамі і базай напрацава-нага краязнаўчага матэрыялу.

— маляўнічымі прыроднымі ландшафтамі ;

— адпаведнай колькасцю па-этнаграфічнаму цікавых вялікіх і ма-лых вёсак гістарычнай тэрыторыі Лідскага павета;

— наяўнасцю выдатных помні-каў свецкай і царкоўнай архітэктуры XV-XIX стагоддзяў;

— дзейнасцю каларытных на-цыянальных суполак. Да прыкладу, літоўская суполка «Рута» ў г. Лідзе Гарадзенскай вобласці і Таварыства польскай культуры на Лідчыне.

Этнічныя рэсурсы рэгіяналь-нага значэння практычна засвоены, але мала вядомыя турыстычнаму біз-несу. Яны і могуць рэальна стаць відам дзейнасці ўстаноў, удзельнікаў дадзенага праекта.

Для іх уключэння ў марш-руты праекта давядзецца прыкласці яшчэ нямала намаганняў. Патрабу-юцца і інвестыцыі, і прадуманы план стварэння канкурэнтаздольных ту-рысцкіх (этнаграфічных) прадуктаў.

Навуковы турызм у прыгра-нічным рэгіёне можна разглядаць адразу ў двух асноўных кірунках ту-рыстычнай дзейнасці: азнаямленчы і дапаможны. Апошні дасць магчы-масць аматарам актыўнага ладу жыц-ця прымаць удзел у навуковых і спа-дарожных працах у якасці валанцёраў па «гуманным добраўпарадкаванні» вёсак, якія стануць наведваць туры-сты. Тым самым, магчыма ўмацаванне пачуцця прыналежнасці да захавання нацыянальнай спадчыны і бераж-лівага стаўлення да экалогіі пэўных тэрыторый сваёй краіны і краіны-суседкі. Прыгранічным рэгіёнам, якія захавалі традыцыйныя спосабы вя-дзення гаспадаркі, навукова-пазнава-льны турызм паспрыяе захаванню і адраджэнню сапраўдных карэнных нацыянальных традыцый.

 

Сувенірная прадукцыя, на-родныя рамёствы мясцовых жыхароў могуць быць прыцягнуты да ўдзелу ў фэстах, народных святах. Важна, што гэта павялічыць інфармаванасць грамадскасці і ўсведамленне нацыя-нальнай значнасці кожнага чалавека прыгранічнага рэгіёна.У экспедыцыі мы ўбачылі рэальны прыклад яднання нацыянальнай ідэі і рэальнага су-працоўніцтва муніцыпальнага кіра-вання, спецыялістаў і мясцовага насе-льніцтва ў вёсцы Грабіёлай рэгіяна-льнага парку Нярыс у Літве.

Аналізуючы ўбачанае ў экс-педыцыях, мяркую, што дадзенаму віду турызму для жыццядзейнасці неабходны не толькі сродкі праектаў трансмежнага супрацоўніцтва, але і дзяржаўных праграм турыстычнага развіцця і стварэнне стройнай, жыц-цяздольнай рэгіянальнай сістэмы турызму.

Разнастайныя этнакультур-ныя традыцыі суседніх народаў з’яўляюцца для сучаснага грамадства скарбніцай духоўных каштоўнасцей кожнай нацыі. Народная культура — гэта сплаў мовы і традыцый. Гісторыя мінулых стагоддзяў аб’ядноўвае Беларусь і Літву, культура новага часу робіць цалкам зразумелымі вы-сокія духоўныя каштоўнасці і тра-дыцыі нашых народаў; але, пры гэтым, кожная нацыя захоўвае сваю ўнікальнасць. Прамежкавыя вынікі працы праекта «Вёска — крыніца культуры» гэта пераканаўча даказ-ваюць.

 

Фінансаванне Еўрапейскага Саюза па праекце складае 270 788,70 еўра (630016,99 беларускіх рублёў).

Гэтая публікацыя была пад-рыхтавана пры фінансавай падтрым-цы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з’яўляецца выключнай адказнасцю вядучага бенефіцыяра праекта — ад-дзела культуры Лідскага райвыкан-кама і не з’яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Эксперт праекта

Нікіфарава Т.М.

 

Лістападаўская вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча

У нашай сям’і з пакалення ў пакаленне, магчыма, на генным уз-роўні перадаецца цяга да падарожжаў, да краязнаўства. Мой дзед па маця-рынскай лініі яшчэ ў 30-х гадах 20-га стагоддзя некалькі разоў сплаўляў плыты па Нёмане ад Любчы аж у Прусію. Так, гэта быў спосаб зарабіць грошы. Але на самай справе — месячнае воднае падарожжа ў спартанскіх умовах. Пазней ужо мой бацька пеш-шу і на ровары абышоў і аб’ехаў усю Наваградчыну.

Гены вандроўніка перадаліся і мне , а пасля і маім дзецям, якіх мы з жонкай бралі ў водныя паходы з ран-няга дзяцінства, у 3-4 гадовым узрос-це. Цяпер сын штогод летам па нека-лькі разоў выязджае з сям’ёй у Ліпі-чанскую пушчу, выбіраючы для біва-ка прыгожыя, глухія месцы на берагах Шчары ці Нёмана. А там і вогнішча, і рыбалка, і купанне, і радыяльныя пешыя выхады па грыбы і ягады, да месцаў дыслакацыі партызанскіх атрадаў, расказы пра гераічнае міну-лае ляснога краю ад старэйшых жы-хароў пушчанскіх вёсак.

А вось у канцы кожнага лета наш сямейны маршрут ляжыць на во-зера Свіцязь. Львіную долю часу ўнукі праводзяць у вадзе. Хто купа-ецца, хто вудзіць рыбу. Дзясяткі ра-зоў збіраўся пасля водных працэдур звазіць іх у Завоссе, на радзіму Адама Міцкевіча, але ад размораных гаючай свіцязянскай вадой і летняй спякотай унукаў не атрымліваў згоды, таму адкладаў паездку на восень.

І вось 8 лістапада, пачакаўшы, калі рассеецца ранішні туман, на аўтамабілі выехалі ў бок Валеўкі. Паўгадзіны, і мы на беразе дзівоснай Свіцязі. Возера на тым жа месцы, што і летам, але атмасфера зусім іншая. Замест шумлівага шматтысячнага натоўпу — усяго некалькі чалавек. Дубы-волаты, скінуўшы лісце, зда-юцца больш магутнымі, азёрная вада, якую не ў стане былі закаламуціць і сотні купальшчыкаў, цяпер яшчэ больш празрыстая. Радкі аднаго з паэтычных твораў Міцкевіча, белай фарбай нанесеныя на вялікі валун пры самым узбярэжжы, успрымаюц-ца больш узнёсла:

“Калі Наваградскія

                            ўбачыш прасторы,

Ракітнік разлапісты, нізкі

Каня супыні ля Плужынскага бору,

Каб глянуць на возера зблізку.

 

Па волі лёсу мне даводзілася глядзець на гэты цуд прыроды ў роз-ныя поры года сотні, можа і тысячу разоў, бо побач, у Валеўцы, прайшлі мае школьныя гады.

Заўсёды на Свіцязі былі людзі. Рыбакі, праезджыя, экскурсанты, у тым ліку і замежныя. Калі-нікалі рабі-лі прыпынак і рэйсавыя аўтобусы, да-ючы магчымасць пасажырам падысці да вады і дакрануцца да яе. Так і на гэты раз: маладая пара ў шлюбным уборы праводзіла, як модна зараз га-варыць, фотасесію, а непадалёку ку-пка людзей на раскладным століку падсілкоўвалася бутэрбродамі, ды на воднай гладзі ўдалечыні калыхалася рыбацкая лодка.

Бясспрэчна, Свіцязь робіць чалавека хоць крыху лепшым. Яна міжволі і неўпрыкмет, як кажа мой сябар Уладзімір Хільмановіч, змушае задумацца пра сэнс нашага існавання, пра хараство створанай Богам пры-роды, пра тое, што ўсё некалі сыхо-дзіць на дно і адраджаецца ў іншым абліччы. Свіцязь — гэта рэінкарнацыя, гэта сувязь з іншым светам, гэта най-вышэйшая прыродная эстэтыка і по-шук душэўнай гармоніі.

Вось чаму гэтае возера нат-хняе на творчасць многіх мастакоў, пі-сьменнікаў, паэтаў. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзімір Калеснік, Уладзімір Караткевіч, Еўтушэнка, Вазнясенскі. Хіба ўсіх пералічыш?

Больш за гадзіну сын з уну-кам беспаспяхова вудзілі рыбу, а мы з унучкай, якая, памацаўшы ваду, пе-растала перажываць, што забылася купальнік, зрабілі некалькі фотаздым-каў. Засмуціла толькі тое, што ў параў-нанні з летам вады ў возеры значна паменшала, яна адышла ад карэннага берага яшчэ на пару метраў, утвары-ўшы 8-10 мятровую паласу з чысцют-кага дробнага, залацістага пяску. За летне-асенні сезон узровень свіцязян-скай вады панізіўся не менш, як на 20 см.

Далей курс узялі ў бок Бара-навіч. Па дарозе разгарнулася дыс-кусія, праз колькі гадоў, калі такімі тэмпамі вада будзе адступаць, у во-зеры будзе пуста. Пасля ўнукі сказалі, што з’явіцца той старажытны горад, які па легендзе ў старажытнасці пай-шоў на дно возера. Праўда, са шкада-ваннем прыйшлі да высновы, што гарадоў у Беларусі шмат, а такая не-паўторная прыгажосць толькі адна. Як зберагчы яе для нашчадкаў?

Пасёлак Гарадзішча, былы раённы цэнтр, аб’ехалі па аб’язной шашы, што дало магчымасць убачыць зблізку высокі груд правільнай кону-сападобнай формы з невялікай пля-цоўкай на вяршыні. Спрабавалі пад-няцца наверх, але перашкодзіла вы-сокая і мокрая трава. Первад Калды-чэвам, злева, пры самай шашы, мема-рыял вязням лагера смерці. У час Вя-лікай Айчыннай вайны фашысты замучылі тут 22 тысячы нашых суай-чыннікаў. Схілілі галовы, хвіліну па-маўчалі.

 

Пры ўездзе ў Калдычэва трэ-ба павярнуць налева. Арыенцір — кра-ма “Родны кут”. Адсюль яшчэ 5 км асфальту да асноўнай мэты нашай паездкі — мемарыяльнай сядзібы. Ме-навіта тут, у фальварку, побач з Завос-сем, у калядную ноч 1798 года нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады вя-лікі пясняр Адам Міцкевіч. Адбуда-вана сядзіба да 200-годдзя з дня на-раджэння паэта і ў верасні 1998 г. прыняла першых наведвальнікаў. Сёння музей выглядае, як тыповы шляхецкі фальварак 18 стагоддзя з усімі гаспадарчымі пабудовамі: вялі-кай драўлянай хатай, гумном, адры-най, свірнам, склепам, лазняй. У пра-сторнай адрыне экспануецца багатая калекцыя прылад сельскагаспадарчай працы, розных прыстаса-ванняў, якімі карысталіся тагачасныя жыхары сядзібы і нава-кольных вёсак. Гэта сошкі, плугі, ба-роны, граблі, цапы, матыгі, веялкі, ма-латарні, вазы, брычкі, сант, конская вупраж, бандарныя вырабы, сеткі, вершы для лоўлі рыбы, сплеценыя з лазы і саломы кашы, карзінкі, скрына-чкі, куфры, начынне для кузні, ста-лярныя і цяслярныя інструменты і г.д.

Унукі з задавальненнем раз-глядалі экспанаты, праўда, вызна-чыць, для чаго была патрэбна тая ці іншая прылада, змаглі толькі часткова, гэтаксама, як і на кухні ў жылой хаце, дзе беспамылкова здагадаліся, для чаго патрэбна былі збаны і маслабойка (бойка). А вось гарчэшнікі (вілкі) і чапялу прынялі за зброю.

За 20 з гакам гадоў Завоссе наведалі тысячы беларусаў, а таксама шматлікія турысты з Польшчы, Літ-вы, Ізраіля, Швейцарыі, Славакіі, Германіі, Францыі і многіх іншых краін. Летам за дзень, бывала, музей прымаў да 100-120 чалавек. Нам па-шанцавала. Мы былі адны, і гэта дазволіла без спеху, грунтоўна ўсё разгледзець, распытаць, памацаць, набыць сувеніры, і ніхто “не наступаў на пяты”.

На паўтары гадзіны мы нібы вярнуліся ў 18-19 стст. Было б вельмі добра, тут жа, у невялікім шынку, стылізаваным пад той час, папіць гара-чай гарбаткі з лясных траў і з’есці дранік са смажанай каўбаскай, але, нажаль, прыйшлося ў альтанцы на аўтапрыпынку перад сядзібай падсіл-кавацца ўзятымі бутэрбродамі і кавай ды хутчэй ехаць у бок Туганавіч.

Адна за адной прамільгнулі вёскі Вызарак, Скробава, Кутаўскае вадасховішча на р. Сэрвяч, а за імі і Карчова. Праехаўшы амаль усю вёс-ку, каля ўказальніка “Камень філама-таў” павярнулі налева. Палявой даро-гай, каля раскінутых там-сям вяско-вых хат трапляем у лес. Далей дарога становіцца гразкай і калдобістай. Спы-няем аўтамабіль і ідзём метраў 200 пешшу. На левым схіле ляснога яра вачам адкрываецца вялізны шэра-ру-жовы гранітны валун вышынёй каля чатырох метраў. Сюды ён трапіў з тэ-рыторыі Скандынаўскай паўвыспы ў час апошняга паазёрскага абледзянен-ня 17-18 тысяч гадоў таму назад. Мес-ца, дзе асеў валун, мясцовыя жыхары называюць “Кут”, а камень — “Філарэ-тавым”, бо каля яго два стагоддзі таму назад збіраліся сябры таемнага тава-рыства філаматаў (сябры навук, 1817 г.) і філарэтаў (сябры дабрачыннасці, 1820 г.), створаных студэнтамі Вілен-скага ўніверсітэта. На летніх вакацыях Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Юзаф Яжоўскі, Фран-цішак Малеўскі часта прыязджалі ў сядзібу ўладароў Туганавіч — Вераш-чакаў, што красавалася недалёка ў цудоўным пейзажным парку, вызнача-лася гасціннасцю і прыгожай, дабра-душнай, выхаванай дачкой гаспадароў — Марыляй, якая многім падабалася. Але найбольш чыстае і гарачае кахан-не ўзнікла ў Марылі з Адамам Міцке-вічам. Таму, як толькі з’яўлялася маг-чымасць бываць на Наваградчыне, Адам у першую чаргу стараўся быць бліжэй да каханай, а вялізны валун у лесе даваў магчымасць беспамылкова тайна сабрацца каля яго і абмеркаваць планы таемнага таварыства, не пад-стаўляючы пад удар сям’ю каханай. Менавіта каля гэтага каменя маладыя студэнты-патрыёты далі клятву (пры-сягу) быць вернымі ідэалам свабоды, справядлівасці і братэрства.

Агледзеўшы гранітны валун, які з’яўляецца самым вялікім у Бера-сцейскай вобласці, і не падазравае, што ён ахоўваецца дзяржавай, вароча-емся ў Карчова і галоўнай вуліцай едзем да агароджы Туганавіцкага пар-ку. Падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, доўгі час вяліся спусташальныя баі, пра што сведчаць пазарасталыя траншэі, ако-пы, вырвы ад выбухаў, рэшткі дзотаў. У выніку абсалютна ўсе пабудовы сядзібы Верашчакаў былі знішчаны. Але гэта не пазбавіла прыгажосці ста-ражытны парк. Асаблівы настрой узнік, калі мы наблізіліся да векавых ліп, пасаджаных невялікім кругам. Яны ўтварылі знакамітую альтанку, месца сустрэч Адама і Марылі, “ка-лыску шчасця”, як называў яе паэт.

Знакаміты беларускі пісьмен-нік Янка Брыль, з якім мой бацька, Петрыкевіч Міхаіл Фёдаравіч, шчыра сябраваў і неаднойчы быў “экскур-саводам” для яго і “спадарожнікаў”, якія з ім прыязджалі, а гэта і ўкраінец Максім Рыльскі, і балгарын Георгій Вылчаў, і беларусы Уладзіміры Ка-леснік і Караткевіч, Ян Скрыгагн і Фёдар Янкоўскі ды іншыя, хадзілі па сцежках дзяцінства і юнацтва Адама Міцкевіча, у адным з сваіх эсэ піша: “Парк зрыты акопамі. Ці яны скаці-най былі вільгельмаўскія салдаты, ці царскім пляваць было на Міцкевіча з яго Марыляй і з яе “альтанкай”. Здзек з чужое нацыянальнае святыні ці, наогул, звычайнае варварства вайны?..”.

 

Кароткі асенні дзень быў на зыходзе, туманілася, сонца, якое вы-глянула ў абед з-за аблокаў, даўно зацягнулі цяжкія, нізкія, шэрыя хма-ры. Раптам мне прымроілася, нібы воддаль, сярод цёмных голых дрэў, як 200 гадоў таму назад, забялела доўгая сукенка Марылі, і пачуліся ціхія маладыя, усхваляваныя галасы.

Закнчвалася пятая гадзіна па-дарожжа. Хутчэй да Варончы і Рай-цы. Праз Мітрапольшчыну, Быкаві-чы, Церхвічы трапляем у Цырын, дзе паварочваем налева і праз 7 км спы-няемся каля белага мураванага пры-гожага Варончаўскага касцёла Святой Ганны, пабудову якога фундаваў і ў 1781 годзе завяршыў тагачасны ўла-дар Варончы, ваявода Наваградскі Юзаф Несялоўскі. У гэтым касцёле быў ахрышчаны блізкі сябар Адама Міцкевіча, паэт, фалькларыст, філа-мат Ян Чачот. На малебны ў Варончу любілі ездзіць і Верашчакі. Не дзіва, што гэтае мястэчка вабіла і Адама Міцкевіча. Побач з касцёлам — стара-жытныя каталіцкія могілкі з пры-гожымі, велічнымі гранітнымі пом-нікамі, якія ў свой час вельмі ўразілі Уладзі-міра Караткевіча, калі мой бацька знаёміў яго з роднымі мясцінамі вялі-кага паэта. Пазней у сваім творы “Зям-ля пад белымі крыламі” Караткевіч на-піша: “Варонча — гэта вёска-музей… наводдаль — руіны дужа даў-няга касцёла і могілкі з цудоўнымі помнікамі з італьянскага мармуру”.

На варончаўскіх могілках пахаваны бацькі Яна Чачота і сваякі Марылі Верашчакі.

Ужо амаль сцямнела, таму прыпыніўшыся перад касцёлам на не-калькі хвілін, прыспешылі ў бок Райцы. Асаблівую непаўторнасць, прыгажосць і захапленні ў падарож-нікаў выклікае серпантын шашы на выездзе з Варончы. Дарога доўга ву-жом уецца сярод лесу з густым пад-лескам арэшніку, на доле пакрытым жоўта-тэракотавым дываном свежа-апалага лісця, паступова падымаецца ўгору, робячы не меш за 8-10 крутых паваротаў, што ідуць адзін за адным. Наш зямляк, вядомы фотамастак Ян Булгак, у сваіх успамінах пра вако-ліцы Варончы піша: “… здавалася, прырода зрабіла ўсё, каб сабраць тут пейзажныя элементы, якія складалі адзінае цэлае, поўнае прыгажосці і гармоніі”.

У дадатак да ўсяго, на адным з паваротаў мы з замілаваннем гля-дзелі, як дарогу даволі спакойна пе-рабегла пара плямістых аленяў (дані-эляў).

Райцу і Валеўку мінулі без прыпынкаў — канчаткова сцямнела. Але сюды мы абавязкова вернемся, бо плануем паглядзець на Чамброва, на адрэстаўраваную летам гэтага года капліцу апошніх гаспадароў гэтага маёнтка — Карповічаў. У Чамброве калісьці пазнаёміліся бацькі Адама Міцкевіча, адсюль была родам і яго хрышчоная маці Анэля Узлоўская, тут вялікі паэт бываў частым і жада-ным госцем. Да таго ж даследванні апошніх гадоў геаграфіі “Пана Тадэ-вуша” адкрылі з усёй праўдападоб-насцю, што апісваючы двор у Саплі-цове, Міцкевіч не мог узяць за пры-клад нічога іншага, як Чамброў, гэтак жа сама, як замак з гэтага твора паві-нен быў быць узяты з Міра і перане-сены ў Сапліцова.

 

Некалькі высноў пасля за-канчэння падарожжа:

  1. Восень — прыдатная пара для аўтападарожжаў сям’ёй.
  2. На гэтым маршруце можна атрымаць паралельна з маршрутнымі эстэтычнымі ўражаннямі новыя ці асвяжыць забытыя звесткі пра дзіця-чыя і юнацкія гады нашага праслаў-ленага земляка, кіруючыся правілам: лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.
  3. Вандруйце сем’ямі, спа-знавайце свой край не толькі ў аб’яў-леныя гады малой радзімы, а зрабіце правілам, бо гэта найлепшы сродак сямейнага яднання і выхавання пат-рыятызму.

Валерый Петрыкевіч, краязнавец,

старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ.  

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *