НАША СЛОВА № 52 (1463), 25 снежня 2019 г.

Аўторак, Снежань 31, 2019 0

З Калядамі і Новым 2020 годам!

Самая папулярная кніга 2019 года  — «Каласы пад сярпом тваім»

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пад-вядзенне вынікаў года ў прафесій-ным асяроддзі выдаўцоў, палігра-фістаў і распаўсюджвальнікаў.

Арганізатарамі  яго высту-пілі Міністэрства інфармацыі Рэс-публікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыяналь-ная кніжная палата.

Упершыню ў Нацыяналь-най бібліятэцы на выставе » Кнігі года» прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзей-насцю займаюцца больш за 500 суб’ектаў гаспадарання, дзякую-чы якім у гэтым годзе было выда-дзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў.

Самай папулярнай кнігай 2019 года стаў раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Карат-кевіча, перавыдадзены выдавец-твам » Папуры».

Цырымонія ўзнагароджан-ня калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама парт-нёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах «алмаза ведаў». Адзначылі лепшых на-меснік міністра інфарма-цыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацы-янальнай бібліятэкі Беларусі Ра-ман Матульскі.

У рамках навагодняй даб-рачыннай акцыі «Нашы дзеці» арганізатары мерапрыемства і ай-чынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялы-ніцкай школы-інтэрната для дзя-цей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі — лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года.

Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль «Пяс-няр», прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Муляві-ну, у выкананні акцёраў Белару-скага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

На выставе «Кнігі года».

Жыццё, прысвечанае беларускай кніжнасці і культуры

Даследчык кірылічнага кні-гадрукавання Беларусі і дзейнасці беларускага першадрукара Фран-цішка Скарыны, вядучы медыя-віст, доктар гістарычных навук Ге-оргій Якаўлевіч Галенчанка, на-вуковы супрацоўнік Інстытута гіс-торыі НАН, пачынаў свой працоў-ны шлях у аддзеле рэдкай кнігі Ле-нінскай бібліятэкі. Вучоны, які не мае этнічных беларускіх каранёў, зрабіў істотны ўнёсак  ў развіццё беларускай навукі. Дакрананне да старадрукаў на ўсё жыццё абудзі-ла ў  ім прагу да вывучэння бела-рускіх кніжных здабыткаў. Працу студэнту чацвёртага курса гістфа-ка БДУ прапанаваў дырэктар біб-ліятэкі Іосіф Бенцыянавіч Сіма-ноўскі. Мы звярнуліся да вядомага гісторыка, які з 82 гадоў 60 пры-свяціў навуцы, з просьбай узга-даць пачатак яго працоўнай бія-графіі.

— Георгій Якаўлевіч, нага-дайце, калі ласка, як гэта адбы-лося?

— Ад самага пачатку я выву-чаў кірылічныя і лацінамоўныя кнігі вельмі сур’ёзна. Прыходзіў у бібліятэку, заказваў літаратуру, ставіў дзве планкі, на іх — фота-апарат ФЭД даваеннай вытворча-сці, наводзіў на рэзкасць і здымаў. Дома друкаваў і ствараў адпавед-ныя картатэкі. Іосіф Бенцыянавіч быў выдатным, сімпатычным ча-лавекам, добра ведаў замежныя мовы. Ён спрычыніўся да вяртан-ня кніг Скарыны. Пасля вайны ка-ля Дома ўраду выкладвалі з цягні-коў кнігі, якія былі раней вывезены з Беларусі. Іосіф Бенцыянавіч аб-шукваў усе вагоны. Горы кніг ля-жалі на асфальце і дзяўчаты-біблі-ёграфы разбіралі іх. Так знайшлі і кнігі Францішка Скарыны. Іосіф Бенцыянавіч вельмі ўзрадваўся і абяцаў дзяўчатам павысіць зар-плату!

У бібліятэцы ён, убачыўшы маю цікавасць, не зрабіў заўвагу, што  робяцца здымкі без дазволу дырэктара, але распытаў, чым я за-ймаюся і запрасіў прыйсці на працу пасля заканчэння ўнівер-сітэта. Так я паступіў у аддзел бела-рускай літаратуры, дзе сустрэў во-пытнага бібліёграфа, даследчыцу і літаратуразнаўцу Ніну Барысаў-ну Ватацы. Мы абмяркоўвалі з ёй розныя пытанні. Потым вызвалі-лася месца ў аддзеле рэдкай кнігі, я перайшоў туды супрацоўнікам і быў прызначаны загадчыкам ад-дзела. Так я працаваў у Ленінскай бібліятэцы на працягу 1960-1962 гадоў і займаўся апісаннем кніг.

— Вы прайшлі шлях ад ды-плома, прысвечанага кірылічна-му кнігадрукаванню, да докта-рскай дысертацыі  «Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар», якая была абаронена ў Інстытуце гіс-торыі НАН у 1999 годзе.

— Шлях гэты быў доўгім. У 1962 годзе, атрымаўшы мэтавае накіраванне ў аспірантуру ў Мас-коўскі гістарычна-архіўны інсты-тут, я працягваў вывучаць кірыліч-ныя выданні, надрукаваныя на бе-ларускіх землях.

У Маскве я меў магчы-масць карыстацца бібліятэчнымі фондамі  і сустракацца з такімі да-сведчанымі навукоўцамі, як Анта-ніна Зёрнава, Яўген Неміроўскі. Антаніна Зёрнава паказвала мне многія рэдкія выданні. Я пазна-ёміўся з літаратурай, датычнай Расіі, Украіны, Польшчы, дзе за-хаваліся кірылічныя выданні, пад-рыхтаваў працу ў трох тамах.

Спачатку працаваў на дру-карскай машынцы, выпушчанай яшчэ да Першай сусветнай вайны, а потым у Маскве набыў новую.

У 1965 годзе пад кіраўніц-твам члена-карэспандэнта АН СССР, доктара мастацтвазнаўства, прафесара А.А. Сідарава я абара-ніў кандыдацкую дысертацыю «История белорусского книгопе-чатания ХVI -ХVIII веков».

Па заканчэнні аспірантуры і па вяртанні ў Менск мне прапа-навалі выкладаць навуковы каму-нізм, бо тады быў попыт на яго. На кафедры ў БДУ працавалі ве-льмі інтэлігентныя і адукаваныя асобы, але яны былі вымушаны ўкладвацца ў адпаведныя рамкі.

У той час я ажаніўся з Люд-мілай Івановай. Зараз яна працуе ў Нацыянальным дзяржаўным архіве. Пасля трох гадоў выкла-дання навуковага камунізму я пе-райшоў у Інстытут гісторыі АН БССР, дзе працягнуў займацца кнігазнаўчай тэматыкай.

— Ваш бацька Якаў Прако-павіч, кандыдат філасофскіх навук, быў выкладчыкам Менс-кага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, пазней працаваў у БДУ. Яго педагагічны і навуковы досвед дапамагаў Вам?

— Так. Бацькі мае, перш за ўсё, былі людзі чалавечныя і гу-манныя, сям’я наша была кніж-най. Бацька паходзіў з украінамоў-нага бранскага казацтва. У Маскве ён заканчваў Інстытут чырвонай прафесуры. У 1931 годзе ён быў накіраваны на працу ў Петраза-водскі Карэла-Фінскі ўніверсітэт, дзе выкладаў дыялектычны матэ-рыялізм. Я нарадзіўся ў Петраза-водску ў 1937 годзе.

У 1939 годзе студэнты кур-са, дзе бацька выкладаў, дабраах-вотнікамі пайшлі на савецка-фін-скую вайну. Сам бацька, хаця і меў бронь, мог пазбегнуць удзелу ў ва-енных дзеяннях, але таксама ў 1940 годзе добраахвотнікам пайшоў на фронт. Маці атрымала паведам-ленне, што ён загінуў. Яго частка трапіла ў акружэнне, але ён здолеў выратавацца. Перад наступлен-нем фінаў мы з маці і дзвюмя сё-страмі перабраліся з Петразавод-ска на баржы ў Сыктыўкар, дзе і пражылі да канца вайны. Сусед-нія баржы побач з намі былі за-топлены.

Пасля вайны ў Менску вы-дзялялі кватэры, і бацька аддаў адзін наш пакой сям’і афіцэра. Калі мы прыехалі з Сыктыўкара ў Менск, я паступіў вучыцца ў 8-ую школу. З хлопцамі мы забіраліся на разваліны дамоў, знаходзілі роз-ныя рэчы. На першых занятках мы пісалі тэксты на беларускай мове. Я атрымаў двойку, бо прыехаў з поўначы і выхоўваўся на рускай мове і культуры.  З таго часу я су-р’ёзна пачаў займацца беларускай мовай і стаў выдатнікам, заканч-ваў сярэднюю школу № 42. Мой дыпломны праект на Усесаюзным аглядзе-конкурсе студэнцкіх прац атрымаў залаты медаль.

Маці Бэці Генрыхаўна была эканамістам і ў 50-тыя гады выкла-дала ў тэхналагічным універсітэце імя Сталіна гісторыю эканомікі. У часы сталінскіх рэпрэсій бацькі не ўсведамлялі маштабаў усяго, што адбывалася ў краіне. Пры дзецях яны пазбягалі размоваў пра гэта.

— Ваша кніга «Францыск Скарына», напісаная ў суаў-тарстве  з В. Чамярыцкім і  В. Шматавым,  атрымала прэмію ЮНЭСКА  ў канцы 70-тых гадоў.

— Яна была перакладзена і выдадзена для замежнікаў на анг-лійскай і французскай мовах. Кні-жка была невялікай, сапраўды, добра чыталася, распаўсюджва-лася па арганізацыях, якія цікавіліся старажытнай пісьменнасцю, і ат-рымала прэмію. Гэтыя, выдадзе-ныя на замежных мовах кнігі, да-зволілі значна пашырыць вядо-масць Беларусі ў свеце і паказаць  самабытнасць і высокую ступень культурнага  развіцця беларускіх зямель на розных этапах гісторыі.

— У  1990 годзе, калі свят-кавалася 500-годдзе з дня нара-джэння Францішка Скарыны, Вы былі ініцыятарам, навуко-вым кансультантам і аўтарам  археаграфічнага каментара да трохтомніка факсімільнага выдання скарынаўскай Бібліі.

— Каб выдаць Біблію Ска-рыны, спатрэбілася знайсці най-лепшы захаваны экзэмпляр і да-поўніць яго аркушамі з розных выданняў. Для гэтага прыйшлося аб’ездзіць бібліятэкі розных краі-наў. У падарожжах мяне суправа-джаў фатограф Менскай фабрыкі каляровага друку, які здымаў вы-яўленыя асобнікі ці аркушы. Я апісаў, у якіх краінах і бібліятэках захоўваюцца кнігі.

— Аб’яднаўшы даследванні ХVIII- ХХ стагоддзяў, працы савецкага перыяду, замежныя публікацыі, агляды Скарыніяны ў сваёй дысертацыі, абароненай у 1999 годзе,  Вы  падрабязна апісалі розныя бакі кнігавыда-вецкай і асветніцкай дзейнасці Скарыны.

— Мною выкарыстоўвалася гістарычна-рэтраспектыўная біб-ліяграфія, апісанні кніжных фон-даў, непасрэдная эўрыстыка ў ай-чынных і замежных архівах, біблі-ятэках, музеях і прыватных зборах, прымяняліся метады структурна-аналітычнага, апісальнага і гіста-рыка-параўнальнага даследвання.

Важным напрамкам ска-рыназнаўства 60-90-тых гадоў былі даследванні філасофскіх, гра-мадска-палітычных, этычных, эс-тэтычных поглядаў Скарыны, рэ-несансна-гуманістычных тэндэн-цый у яго творчасці. Акрамя мя-не, асаблівасці выдавецкай і літа-ратурнай дзейнасці Скарыны вы-вучалі У.М. Конан, Ю.А. Лабын-цаў, В.А. Чамярыцкі, М.М. Грын-чык і іншыя. Відавочны прарыў у беларускай Скарыніяне, узняццё яе на новы ўзровень у канцы 80-90-х гадах было звязана з дзейна-сцю дзяржаўных і навуковых ус-таноў Беларусі. Пасля ўтварэння Навукова-асветніцкага цэнтра імя Скарыны ў 1991 годзе пад кіраў-ніцтвам А. Мальдзіса, у цэнтры былі сканцэнтраваны скарынаў-скія даследванні.

У той перыяд вялікі абагу-льняльны матэрыял быў сістэ-матызаваны ў фундаментальным юбілейным выданні «Францыск Скарына і яго час: Энцыклапеды-чны даведнік». Поспехі былі дасяг-нуты ў бібліяграфічных, кнігазна-ўчых, крыніцазнаўчых і мовазна-ўчых даследваннях. Апісана была большасць экзэмпляраў кніг Ска-рыны, выяўлены і ўведзены ў на-вуковы ўжытак амаль усе актавыя дакументы, якія датычаць Ска-рыны.

— Нацыянальная біблія-тэка, калі  ініцыявала навукова-даследчую праграму да 500-год-дзя беларускага кнігадрукаван-ня, змагла  абаперціся на Вашы даследванні і ажыццявіць поўнае ўзнаўленне скарынаўскай спад-чыны ў 20-ці тамах.

— Гэта, безумоўна, прыно-сіць вялікае задавальненне! Скары-наўская спадчына застанецца бяс-цэнным скарбам для нашчадкаў.

Зараз я працую над спад-чынай Радзівілаў, кнігазборамі, якія захаваліся ў канцы ХVIII ста-годдзя. Поўнасцю апісваюцца та-мы, якія засталіся. Бібліятэка Радзі-вілаў патрапіла спачатку ў Дом ураду, потым — у акадэмічную біб-ліятэку.

У  Празе  ў  юбілейным  2017 годзе я набыў прыладу для лепшай працы над тэкстамі і рука-пісамі — павелічальнае шкло з падсветкай. Хочацца яшчэ папра-цаваць і апублікаваць добрае і істотнае.

— Жадаем Вам добрага здароўя і плёну ў даследваннях!

Гутарыла Э. Дзвінская,

фота з архіва

Г. Я. Галенчанкі.

ПАСТАНОВА

Віцебскай абласной рады ТБМ

14 снежня ў Віцебску адбылося чарговае пасяджэнне Віцебскай абласной рады ТБМ. Сярод пытанняў, якія былі разгледжаны, абмяркоўвалася і правя-дзенне чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласной арганізацыі. Ні-жэй мы прапануем пастанову, прынятую на пасяджэнні рады.

 

ПАСТАНОВА

Віцебскай абласной рады

ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны» аб правядзенні

ХІІ справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ

 

Віцебск, 14 снежня 2019 года

 

Віцебская абласная рада ГА «Тава-рыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» пастанавіла:

  1. Правесці ХІІ справаздачна-вы-барную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ 15 сакавіка 2020 года ў Віцебску.
  2. Зацвердзіць наступнае прадстаў-ніцтва гарадскіх і раённых суполак: 1 дэлегат ад 20 сяброў ТБМ. Дэлегаты выбіраюцца на раённых і гарадскіх сходах і канфе-рэнцыях. Пратаколы сходаў і канферэнцый даслаць у абласную раду да 1 сакавіка 2020 года. Сябры рэспубліканскай і абласной рады і рэвізійнай камісіі з’яўляюцца дэле-гатамі канферэнцыі.
  3. Прапанаваць канферэнцыі разгле-дзець наступныя пытанні:

— Справаздача рады Віцебскай аб-ласной арганізацыі ТБМ;

— Справаздача рэвізійнай камісіі;

— Выбары новага складу рады;

— Выбары кіраўніцтва рады і рэві-зійнай камісіі;

— Зацвярджэнне плану дзейнасці рады на 2018 — 2020 гг.

Старшыня рады — Юрась Бабіч.

 

Яшчэ адзін каляндарык ад ТБМ

ТБМ выпусціла яшчэ адзін каляндарык на 2020 год.

Мастак М. Купава.

Укладальнік Ул. Азёма.

Наш кар.

Яўген Гучок

Светлай памяці незабыўнага

Анатоля Яўхімавіча Белага

 

Трыяда Анатоля Белага

П-а-э-м-а — э-с-э

(Заканчэнне. Пачатак  у пап. нумарах.)

 

* * *

А што сёння музей?

Ён працуе, ім апякуюцца

Жонка, дачка, зяць і ўнук Анатоля Белага.

 

* * *

І іх памочнікі высокародныя —

Стрыечны брат Анатоля —

Белы Міша з жонкаю Алай.

 

* * *

Так, і гэты прыватны музей —

Складовая частка

Беларусі, прыгожай і неўміручай.

 

* * *

І рознародныя густы

У гэтым музеі

Могуць паразумецца.

 

* * *

Хай гэты музей не дзяржаўны,

Але па змесце і форме

Ён не саступіць многім дзяржаўным.

 

* * *

Так, гэты музей не дзяржаўны,

Але дзяржаве чаму б

Не падтрымаць яго.

 

* * *

Час назваць і некаторых творцаў,

Чые творы музей упрыгожваюць

І робяць гонар яму.

 

* * *

Гэта сям’я Ціхановічаў:

Бацька, сын

І ўнук.

 

* * *

Захапляюць і здзіўляюць

Партрэты людзей беларускай мінуўшчыны,

Мастака Крывенкі.

 

* * *

Прыязна і інтэлігентна

Глядзяцца работы

Абаяльнага Мелехава, Будавея.

 

* * *

Годна прадстаўлены слуцакі-землякі

Браты Басалыгі, Скрыпнічэнка,

І Берасцейшчыны сын Карпук.

 

* * *

Радуюць, цешаць вока

Творы Зіменкі, Несцярэўскага,

Марачкіна, Шатэрніка і Сурвілы.

 

* * *

Амаль цэлую залу займаюць

Работы светлай памяці

Мастака Пятрухны.

 

* * *

Неабходна ўзгадаць

мастакоў-папярэднікаў:

Драздовіча, Сергіевіча, Філіповіча, Цвірку,

Працы чые таксама музей упрыгожваюць.

 

* * *

Астатніх і іншых творцаў прыгожага

Сам сабе назаве

Наведнік.

* * *

Колькасць экспанатаў музейных —

Каля 1700 адзінак:

Жывапіс, графіка, скульптура і інш.

 

* * *

А яшчэ сваімі здабыткамі

Анатоль Яўхімавіч падзяліўся з БДУ,

Гомельскім унніверсітэтам і бібліятэкай Старых Дарог.

 

* * *

І яшчэ ў музеі ёсць пакой,

Прысвечаны народнаму

пісьменніку Быкаву —

Яго жыццю і творчасці;

 

* * *

І пакой сяброў «Спадчыны»,

Дзе месцяцца творы іх:

Паэзія, проза, драматургія і інш.

 

V

 

* * *

Думаецца мне, што

Анатоль Яўхімавіч Белы

Нябеснаю Беларуссю пакліканы быў.

 

* * *

Ён бараніў на зямлі беларушчыну,

А яна бараніла

Яго.

 

* * *

Скраплялі, умацоўвалі Белых сям’ю

І клуб, і музей, і помнікі —

Анатоля трыяда.

 

* * *

Без «Спадчыны», такіх музеяў і помнікаў

Ці далёка зойдзеш,

Айчына?!.

 

* * *

А ці мела трыяда Белага

Ад дзяржавы падтрымку?!

Добра, што не вельмі перашкаджалі!

 

* * *

Адкуль дапамога, ад каго дапамога?!

Галоўнае —

Не перашкаджайце!

 

* * *

Не было сінекур у Белага,

А што было —

Другі знеякаваў бы.

 

* * *

Пытанне: хто спонсарам Белага быў.

Адказ: будзеш такім, як Белы, —

І спонсар табе не спатрэбіцца.

 

* * *

Ён — сабе спонсар,

А ў дапамогу сям’я:

Жонка Ала, дачка Святлана і зяць Віталь.

 

* * *

Каб хоць дзясятая частка нас

Была, як ён, беларушчынай апантана,

Дык была б Беларусь беларускай.

* * *

Не крыўдлівага нораву Белы быў,

Калі ж крыўдаваў, дык больш на сябе,

Што часам кагось

у беларушчыне не пераканаў.

 

* * *

Белы быў не масавік,

Быў ён народны

Беларусавік.

 

* * *

Не адыйдзі так рана з жыцця зямнога,

Многа помнікаў тут і за мяжой

Паўстала б з яго старанняў.

 

* * *

Ці многа ў нас такіх,

Хто і сваю малую Радзіму

Далучыў да беларускага космасу?!.

 

* * *

Многія сябры «Спадчыны»

У іншы свет адыйшлі,

Хто да Белага, а хто і пасля.

 

* * *

Так многа каго і чаго

Не хапае для Беларусі,

Не хапае Белага і да яго падобных.

 

* * *

Ні сям’і, ні сябрам, ні Айчыне

Не хапае сягоння яго —

Гарачага прыхільніка беларушчыны.

 

* * *

Пажыві яшчэ трохі болей,

Многа, многа б яшчэ зрабіў

Для Беларусі Белы.

 

* * *

Столькі баксёр не трымаў удараў

За прызавое месца,

Колькі Белы трымаў за Беларусь.

 

* * *

Нібы лямпку з патрона,

Не выкруціш Белага Анатоля

З беларускай культурнай прасторы.

 

* * *

Белага «Спадчына», помнікі і музей —

І гэта трыяда — сведчанне таму,

Што «Жыве Беларусь!»

 

* * *

Каб такія музеі і клубы былі,

Трэба каб людзі такія, як Белы,

Былі.

 

* * *

Тая ж «Спадчына», музей і помнікі —

Усё гэта і многае іншае —

Праўдатэрапія для беларускай душы.

 

* * *

І «Спадчына», і музей —

Яны, несумненна, указальнік

Да беларускае Беларусі.

 

* * *

Садовая вуліца ў Старых Дарогах…

А чаму б ёй не быць

Вуліцай імя Анатоля Белага.

 

* * *

Тым больш, што пра «Спадчыну»

І мастацкі музей у Старых Дарогах

Ведаюць далёка і за межамі Беларусі.

 

* * *

P.S. Хто аўтар гэтай паэмы-эсэ?!.

Таксама ён, спадчынец,

І мае ад «Спадчыны» ўзнагароды.

 

Лідскаму ТБМ — 30 гадоў

У аўторак, 17 снежня, Лід-скія арганізацыі ТБМ імя Фран-цішка Скарыны амаль на агульна-беларускім роўні адзначылі 30-годдзе дзейнасці ТБМ у Лідзе.

16 снежня 1989 года пра-йшоў устаноўчы сход Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ. Стар-шынём быў абраны Міхась Мель-нік, які ўзначальваў арганізацыю з 1989 г. па 1995 г.

У 1995 годзе ўтворана Лід-ская (раённая) арганізацыя ТБМ, у якую ўвайшлі Лідская гарадская арганізацыя і суполкі Лідскага ра-ёна. Паспяхова былі зарэгістра-ваны Бердаўская і Ёдкаўская су-полкі. З 1995 г. па сённяшні дзень узначальвае Лідскую арганіза-цыю ТБМ Лявон Анацка.

У 1998 г. ізноў актывізавалі Лідскую гарадскую арганізацыю, узначаліла яе Лілея Сазанавец. А з 1999 г. і па цяперашні час  пераняў абавязкі старшыні Лідскай гарад-ской арганізацыі Станіслаў Суднік.

На Лідчыне дзейнічаюць чатыры зарэгістраваныя струк-туры ТБМ і каля дзясятка неза-рэгістраваных. Тым не менш, адлік Лідскае ТБМ вядзе ад 16 снежня 1989 года.

 

Юбілейная вечарына адбы-лася на сцэне Лідскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзве гадзіны гледачоў, якія завіталі на юбі-лейнае мерапрыемства, радавалі мясцовыя калектывы: знакамітая «Лідчанка» з Палаца культуры — прызёр конкурсу “Песні маёй кра-іны” , «Вербіца» — кале-ктыў Лідскага музыч-нага каледжа, у скла-дзе якога на сцэну вы-йшла і “Міс Лідчыны — 2019” Настасся Да-муць, украінскі народ-ны гурт «Смірычка» і найлепшы фальклор-ны калектыў рэгіёна «Талер» Лідскага До-ма рамёстваў. Песні, прысвечаныя роднай мове і Беларусі, спя-валі Сяржук Чарняк, Уладзімір Хільмано-віч, Алесь Мацкевіч. Найвыдатнейшы дэкламатар па-этычных твораў, сапраўдны ар-тыст Алег Лазоўскі чытаў творы Багушэвіча і Купалы.

Ад ветэранаў Лідскага ТБМ слова мела Марыя Іосіфаўна Ган-чар, першы адказны сакратар Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ у тыя далёкія гады. Тады яна загад-вала дзіцячым садком, які першым у Лідзе стаў цалкам беларуска-моўным, а зараз кіруе лідскімі кур-самі “Мова нанова”. Безумона, меў бы слова і Лявон Анацка, але ён у гэты час пад сімволікай ТБМ недзе ў Іспаніі бег чарговы супер-марафон. Ад сучаснага кіраўні-цтва Лідскага ТБМ прамаўляў Ста-ніслаў Суднік.

Шчырыя словы ў адрас Лідскай  арганізацыі ТБМ імя Фра-нцішка Скарыны казалі шматлікія госці: намеснік начальніка ідэала-гічнага аддзела Лідскага райвыкан-кама Ганна Станіславаўна Кенць, дырэктар Дзяржаўнай установы «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Вольга Ра-манаўна Троцкая, старшыня рэс-публіканскай арганізацыі ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыгрын, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ Валерый Петрыкевіч, стар-шыня Слуцкай раённай арганіза-цыі ТБМ Зінаіда Цімошык, стар-шыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, прафесар Аляк-сей Пяткевіч.

Віталі лідскіх ТБМ-аўцаў таксама прадстаўніца Таварыства польскай культуры на Лідчыне Ганна Комінч і кіраўнік Гарадзен-скага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка.

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы разгарнула пера-соўную выставу ТБМ-аўскай тэ-матыкі, а Слонімская раённая ар-ганізацыя ТБМ узнагародзіла ве-тэранаў Лідскага ТБМ юбілейны-мі керамічнымі медалямі

Вялі імпрэзу бібліятэкар СШ № 11 г. Ліды Тамара Зенюкевіч і прадавец крамы “Віцебскія ды-ваны” Алесь Юшкевіч, які толькі-толькі ўступіў у ТБМ і якому Алена Анісім прама на сцэне ўру-чыла пасведчанне сябра Тавары-ства.

Такім чынам пад 30-год-дзем дзейнасці Лідскага ТБМ рыса падведзена. Наперадзе наступныя гады і дзесяцігоддзі.

Барыс Баль,

Яраслаў Грынкевіч.

Фота Сяргея Чарняка і

Сяргея Чыгрына.

Галерэя выбітных асобаў, сабраная Аляксандрам Тамковічам

19 снежня ў Green City Hotel  ў  Менску была презентавана віртуальная  галерэя Александра Тамко-віча, створаная на сайце Беларускай асацыяцыі жур-налістаў. Мерапрыемства  з  удзелам шматлікіх гасцей вёў намеснік старшыні  БАЖ  Барыс Гарэцкі.

Лёсы больш за 300 выбітных асобаў (палітыкаў, дзеячаў культуры, права-абаронцаў, грамадскіх ак-тывістаў) ахапіў журналіст  і пісьменнік Аляксандр Там-ковіч у сваіх кнігах «Асобы», «Лёсы», «Най-ноўшая гісторыя ў асобах», «Будзіцелі»,  «Жыццё пасля кратаў», «Жанчыны», «Ня-скораны Марыніч» і іншых. Пра герояў 19 снежня 2010 года ён напісаў з салідарнасцю, любоўю і спачуваннем.

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч  нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гарадзенскай вобласці.

У 1987 годзе ён скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001-м ён стварыў і ўзначаліў газету «День».

Мужны чалавек пераадолеў цяжкія нягоды, каб пасля хваробы вярнуцца да актыўнай журналістыкі і грамадскага жыц-ця і стварыць аб’ектыўны летапіс сучас-насці.

З 2000 года Аляксандр Тамковіч — сябар кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года ён — сябар бела-рускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года — сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аляксандр Леанідавіч быў узнагароджаны рознымі прэміямі, у тым ліку — дыпломам імя Ю. Захаранкі   «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.

Прысутная на прэзентацыі стар-шыня ТБМ імя Ф. Скарыны Алена Міка-лаеўна Анісім выказала падзяку пісьмен-ніку за актыўную грамадскую пазіцыю і прамоцыю беларускай мовы.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

 

Вуліца жыцця

У нашым Магілёве жыве і працуе вельмі цікавы чалавек — фотамастак і гісто-рык, сябра нашай арганізацыі Алесь Ліцін. На працягу лістапада гэтага года ў музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі працавала выстава «Вуліца жыцця», і 1 снежня ТБМ-аўцы наведалі экспазіцыю з уласным экску-рсам самога творцы Аляксандра Ліціна. Фотавыстава прысвечана толькі адной вуліцы Магілёва, якая знаходзіцца ў самім  гістарычным цэнтры — вуліцы Віленскай, як яе называюць старажылы, а сучасная яе на-зва — вуліца Лазарэнкі. Як адзначыў падчас свайго расповеду спадар Алесь, гэтая вулі-ца перажыла за сваю гісторыю некалькі пе-рыядаў уздыму і заняпаду. У часы Вялікага Княства Літоўскага яна была цэнтральнай вуліцай, якая вяла да сталіцы нашай краіны Вільні. Напрыканцы 19 — пачатку 20 стагод-дзя на Віленскай вуліцы было пабудавана шмат прыгожых мураваных будынкаў з ад-мысловым дэкорам, каванымі казыркамі. У некаторых будынках на падмурках і на фасадах былі пазначаны даты часу пабудо-вы гэтых дыхтоўных дамоў. За ракой Дубра-венкай была прыгожая мураваная сінагога, знішчаная павадкам вясной 1942 года.

Некалькі год таму, на вялікі жаль, быў пабудаваны новы мост, які зруйнаваў гіста-рычны ландшафт, і сама вуліца страціла сваю былую веліч і прыгажосць. Алесь Лі-цін нарадзіўся недалёка ад Віленскай на Дубравенцы. Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Калі стаў прафесійным фато-графам, то шмат фатаграфаваў вуліцу Ві-ленскую-Лазарэнкі. Да сённяшняга часу за-сталося на вуліцы ўсяго некалькі стара-жытных будынкаў, ды і тыя або знаходзяцца  ў аварыйным ста-не, або вельмі занядбаныя. Спа-дар Алесь спадзяецца, што праз фотамастацтва здолее прыцяг-нуць увагу грамадскасці да пра-блем помнікаў архітэктуры Ма-гілёва і выратаваць адну з самых старажытных вуліц горада ад поўнага знішчэння.

Дзьячкоў Алег.

Магілёў.

 

Навіны Германіі

Радавод нямецкага Дзеда Мароза

Калядныя і нава-годнія святы немаг-чыма ўявіць без Дзеда Мароза, які прыносіць падарункі. Праўда, рада-вод нямецкага Дзеда Мароза дагэтуль выклі-кае спрэчкі.

 

Нямецкі Дзед Мароз прыходзіць не пад Новы год, як у нас, а напярэдадні Каляд. Клі-чуць яго Санкт-Нікалаўс — Святы Мікалай, і 6 сне-жня адзначаецца яго свята. Ёсць адно толькі «але»: у Германіі ніхто дагэтуль толкам не ведае, як выглядае Санкт-Нікалаўс (Sankt Nikolaus). То ён — добры белабароды дзед у касматым фут-ры і чырвоным каптуры, то — каталіцкі біскуп у сутане з тыярай на галаве і жазлом у руцэ.

Пачалася гэтая блытаніна яшчэ ў стара-даўнія часы. Пачнём хоць бы з таго, што пад імем Святога Мікалая шануюць адразу двух святых. Адзін з іх, біскуп Нікалаўс з Міры, жыў у IV стагоддзі н.э., а другі, яго цёзка, біскуп Ні-калаўс Сіёнскі — у V стагоддзі. Пазней Св. Мі-калай шанаваўся ў Германіі як заступнік мара-ходаў, купцоў, пекараў і школьнікаў. А ў XIV стагоддзі ў школах пры каталіцкіх манастырах кожны год пачалі адзначаць 6 снежня Дзень святога Мікалая Мірлікійскага. Свята супра-ваджалася пышнымі працэсіямі, у якіх удзе-льнічалі манахі, дзеці і дарослыя вернікі. Ужо тады ў гэты дзень раздавалі падарункі.

Але ў вёсках сярэднявечнай Германіі просты люд аддаваў перавагу таму, каб падарун-кі дзецям прыносіў не каталіцкі біскуп, а леген-дарны парабак Рупрэхт, які вонкава вельмі моцна паходзіць на нашага Дзеда Мароза. Гэты звычай пераняла і перайначыла на свой лад пра-тэстанцкая царква, якая з’явілася ў выніку цар-коўнай рэфармацыі. Таму ў каталіцкіх рэгіёнах ФРГ Санкт-Нікалаўс дагэтуль часта паўстае пе-рад дзятвой у сутане біскупа, а ў пратэстанцкіх — у сялянскім кажусе.

З плынню стагоддзяў парабак Рупрэхт трансфармаваўся ў памочніка Нікалаўса (замест Снягуркі, якая нямецкага Дзеда Мароза не су-праваджае). Зараз Рупрэхт носіць за гаспадаром мяшок з падарункамі для паслухмяных дзяцей і пучок дубцоў для гультаёў і хуліганаў.

Але на гэтым блытаніна з Санкт-Ніка-лаўсам у Германіі не заканчаецца. Да пачатку XX стагоддзя ў Германіі ў яго быў яшчэ адзін моцны канкурэнт — Weihnachtsmann (Калядны дзед), дакладная копія Дзеда Мароза. Ён таксама прыносіў дзецям падарункі, але рабіў гэта не ў першай палове снежня, а пад самыя Каляды. З гадамі постаці гэтых чараўнікоў зліліся ў адну. Зараз Weihnachtsmann — своеасаблівы «псеўда-нім» Санкт-Нікалаўса. Ці наадварот? Увогуле, гэта адзін і той жа сівабароды дзед, які суправад-жае святы ўвесь снежань. Зрэшты, каталіцкія святары не стамляюцца казаць пра тое, што Святы Мікалай — біскуп, а Калядны дзед — незра-зумела хто.

Ухіліць гэта раздвойванне асобы шмат у чым дапамаглі амерыканцы, якія прыдумалі ўласнага Дзеда Мароза і назвалі яго Санта-Кла-ўсам. Кажуць, што ўпершыню яго апісаў у 1822 годзе амерыканскі прафесар грэцкай літарату-ры Клемент Кларк Мур. У вершы, які ён склаў да Каляд для сваіх дочак, навуковец сцвярджаў, што Санта-Клаўс — гэта гладкі, вясёлы, сівабаро-ды стары, што прыязджае на санках, якія цягне за сабой васьмёрка хуткіх паўночных аленяў.

Сугучча імёнаў Санта-Клаўса (якое аме-рыканцы перанялі ў галандскіх імігрантаў) і Санкт-Нікалаўса, а таксама ўплыў амерыканскай культуры, які ўзрастаў на працягу ўсяго XX стагоддзя, спрыялі таму, што за некалькі дзесяці-годдзяў памяць пра хрысціянскага біскупа IV стагоддзя ў Германіі прыкметна сцерлася, і Святы Мікалай усё часцей змяняе сутану на вясёлы ўбор Каляднага дзеда.

Сёння беласнежная барада і чырвонае футра нямецкага Дзеда Мароза ўвесь час міль-гаюць на калядных кірмашах і ў таўкучцы перад-святочнага распродажу ў нямецкіх крамах. У Германіі няма, мабыць, ніводнага буйнога ўні-вермага, які паважае сябе, дзе свой, «фірмовы» Санкт-Нікалаўс не частаваў бы дзяцей ласункамі і садавіной.

Ну, а ў Каляды ён кладзе для іх падарункі пад ёлку. Праўда, і тут не абыходзіцца без кан-курэнцыі. Многія дзеці ў Германіі лічаць, што падарункі пад ёлку кладзе не Санкт-Нікалаўс і не Калядны дзед, а Christkind, якога, у сваю чаргу, хтосьці лічыць Немаўлём Ісусам, хтосьці — анёлам. Зрэшты, ні таго, ні другога пакуль ні-кому не ўдалося ўбачыць…

Паводле СМІ.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Вайдзялевіч А.С. — 10 р., г. Менск
  2. Хвастоў Данііл — 5 р., г. Жодзіна
  3. Дзегцярова К. — 10 р., г. Менск
  4. Жыдаль Дзяніс — 40 р., г. Менск
  5. Бубен Кастусь — 30 р., г. Менск
  6. Кукавенка Іван — 65 р., г. Менск
  7. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  8. Грыбоўскі Васіль — 5 р., в. Чурылавічы
  9. Ралько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  10. Крачкоўская Валянц. — 10 р., г. Магілёў
  11. Ляўшун — 16 р., г. Менск
  12. Чаркасаў Сяргей — 10 р., г. Менск
  13. Качаноўская Наталля — 10 р., г. Менск
  14. Мотуз Сяргей — 20 р., г. Менск
  15. Рамановіч Р.К. — 10 р., г. Менск
  16. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  17. Міхейчык Вольга — 15 р., г. Менск
  18. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  19. Вяргейчык В. — 15 р., г. Барысаў
  20. Паўловіч — 50 р., г. Менск
  21. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  22. Шышко І.В. — 10 р. г. Менск
  23. Панасюк А.Б. — 30 р., г. Менск
  24. Шкут Яўген — 2,5 р., г. Менск
  25. Казаковіч Макар — 5 р., г. Менск
  26. Сармант Сяргей — 10 р., г. Менск
  27. Сармант Н.С. — 20 р., г. Менск
  28. Літвінава Л.С. — 10 р., г. Менск
  29. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  30. Гарановіч Анатоль -50 р., Ждановічы
  31. Фурс Антось — 50 р., г. Паставы

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АНТОНА ЛУЦКЕВІЧА

(29.01.1884 — 23.03.1942)

У вечнасці не губіцца нічога.

І кожны крок твой, як у вечнасць крок,

Каб Беларусь была, нібы да Бога

Дарога, а-не на вятрах лісток,

Які ляціць туды куды вятры

Яго нясуць пакуль ён не загіне.

І Вільня наша, наша да пары,

Пакуль у сэрцах, сэрцы ж у краіне,

Што ў вечнасці не губіцца зямной,

Дзе ты — змагар і сын паўстанца годны,

Каб слова роднае жывой вадой

Было і не знікала ў краі родным,

Дзе людзі найпрыгожыя жывуць,

Што беларусамі даўно завуцца,

Бо беларусы, і яны ідуць

У вечнасць за табою, каб вярнуцца

У вершах, у карцінах, у святле,

Што ў сэрцах беларускіх, як святыя,

Як Беларусь, якая ў нас жыве

І без якой мы будзем нежывыя…

23.10.2008 г.

 

БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА

(28.10.1884 — 22.10.1937)

 

Выходзіш на сцэну, як на эшафот,

І роднае слова, як зерне ў раллю,

Ты сееш у сэрцы, каб заўтра народ

Сказаў свайму роднаму слову люблю,

Як кажа люблю камяням і крыжам,

Якія на могілках і ля дарог,

Як кажа люблю і палям, і лясам,

І рэкам, азёрам і небу, дзе Бог

Спакойна глядзіць на цябе і твой шлях,

Дзе ты ўсё на сцэну выводзіш сяброў

І верыш, што будзе, як слёзы ў вачах,

Тэатр беларускі, бо ў сэрцы любоў

Да роднай зямлі аніколі ніхто

Не знішчыць, бо гэта — наш лёс.

Тэатр беларускі — жывое святло

Ад замкаў і храмаў, ад рэк і бяроз,

Што ёсць і век будуць для нас, як былі,

Як мы беларусы ад роднай зямлі

Век не адрачомся — хоць нас расстраляй,

Мы ляжам у родную нашу зямлю,

Бо тут эшафот наш і вечны наш рай,

Якому ты горача кажаш люблю

Не толькі са сцэны ці ў час, як вясна,

Але і цяпер, калі куля ляціць…

І нельга Айчыну сваю не любіць,

Без нашай любові загіне яна

І  нас без Айчыны праз год, не праз сто

Не ўгледзіць на роднай зямлі аніхто…

2 — 21.03.2009 г.

 

БАЛАДА ПАЛУТЫ БАДУНОВАЙ

(1885 — 29.11.1938)

«Прыгожай і слабой

павінна быць жанчына…» —

Прывыклі так мужчыны гаварыць даўно.

Яна слабая, як з мужчынам п’е віно,

Прыгожая і моцная, калі з Айчынай,

Што хоча вольнай быць, жанчына заадно.

І ты была прыгожай, нібы кветка ў маі,

І моцнай беларускаю душой была.

І ты трывала здзек,

не кожны здзек стрывае

У часе, што шкадуе для людзей цяпла.

І ты на шыбу дыхала, каб сонца бачыць,

І доўга тонкі лёд крывава раставаў.

І тое, што было, ніхто ўжо не зыначыць,

Турмой не стануць ні касцёл і ні царква,

Яны — святыя, як і нашая Айчына,

Што вольнай будзе, а інакш і не павінна

Быць у Еўропе, бо і Беларусь — жанчына,

Прыгожая і моцная, як ты была

У час свайго імкнення да Святла…

9.09.2008 г.

 

БАЛАДА

СЫМОНА РАК-МІХАЙЛОЎСКАГА

(2.04.1885 — 27.11.1938)

 

…Жыццё — не каляровы сон,

кроў — не вада,

І гэта сёння добра разумееш ты.

Як пальцы ў кулаку, людская грамада,

Калі адна ёсць мэта ў цэлай грамады.

 

А мэта — жыць у беларускай грамадзе

На роднае зямлі, якую даў нам Бог.

Тут зоры, як у небе, у рачной вадзе,

Тут вечна студні і крыжы каля дарог.

 

«Што заслужылі, тое атрымалі мы…» —

Гаворыш ты і чуюць Салаўкі твой крок,

І сочыць за табою вартавы, як воўк,

Каб ты не ўцёк у белы акіян зімы.

 

Ты не ўцячэш,

ты вернешся ў радзімы край,

Ужо там кулю для цябе рыхтуе кат.

Радзіма — сонца вечнае і вечны рай,

Калі глядзіш ты на Радзіму не з-за крат.

 

Ты ў грамадзе. І голас з неба чуеш ты:

«Хто з вас гатоў

агонь зімы стушыць крывёй?..»

І першым выйшаў ты спакойна з грамады,

І, выйшаўшы, застаўся з грамадой.

18.08.07 г.

 

БАЛАДА ЗМІТРАКА БЯДУЛІ

(23.04.1886 — 3.11.1941)

Вайна за спінаю і прад табою.

Цягнік сівы ў зіме, як кол, стаіць.

І ўсім жыццё жыццём, вайна вайною,

І, быццам пахаронкі, снег ляціць

І на зямлю, і на цябе слабога,

І ты нясеш, нібы жыццё, ваду,

Што замярзае, нібы ў нежывога —

Яшчэ жывыя вочы, што бяду

Краіны, у якой ты быў не лішні

Усё яшчэ не выпілі да дна,

А дна не знае нават і Ўсявышні,

І ты не будзеш знаць, бо ўжо вайна

Цябе дагнала і спыніла сэрца,

Дзе беларускае жыло святло.

І ўпала на зямлю з вадой вядзерца,

І ў снег тваё жыццё з вадой сцякло,

І лёдам стала, па якім спяшацца

Жывым далей ад чарнаты вайны.

Табе ж застацца тут, душы вяртацца

У родны карай, дзе продкаў валуны,

Дзе кожную вясну буслы гняздзяцца,

Нібы ў табе аб Беларусі сны…

11.07.2008 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА

(17.12.1886 — 9.03.1953)

 

Шумяць знаёма ясень і каліна.

Але не родны край тут, тут — чужына.

І ты не вернешся дамоў ніколі,

Як ліст з бярозы, што ляціць над полем

Ніколі ўжо не вернецца на голле…

 

І плача скрыпка, і душа галосіць,

Анёлы песню аж да зор узносяць,

І чуе песню наш Магутны Божа.

І не знайсці краіны больш прыгожай,

Чым Беларусь, якая добра помніць

І востры чорны штык, і сонца промні,

І кожнага, хто нарадзіўся тут

І зразумеў, што гэта родны кут,

Адзін, як крыж, што на магіле будзе…

Струна ірвецца. Нібы мора, людзі

Бясконца б’юцца душамі аб неба,

Дзе воблакі, нібы сумётаў срэбра,

Што музыкай навеяны тваёю

Зямной, як мы, як зоры, незямною

У гэтым свеце, дзе трава пад снегам

Не памірае, а вясну чакае,

Дзе Беларусь — і Альфа, і Амега,

І ўсім, яе хто любіць — не чужая…

25.04.2009 г.

 

БАЛАДА КСЯНДЗА УЛАДЗІСЛАВА ТАЛОЧКІ

(6.02.1887 — 13.11.1942)

У Вільні вецер, дождж і лістапад

Засыпаў вуліцу тваю да Храма,

Але не азіраешся назад,

Бо ў Храм ідзеш, нібы да Бога прама,

Каб зноў сказаць, што Беларусь жыве

І будзе жыць у гэтым злосным свеце,

Дзе росы цёпла свецяцца ў траве,

А золата не грэе і не свеціць.

І вернікі вітаюцца з табой

І вецер прыціхае, і лістота

Ляціць над Вільняй роднай і чужой,

Нібы лістоўкі ўночы з самалёта.

У Храм заходзіш, быццам бы ў каўчэг,

І застаешся назаўсёды ў Храме,

Дзе для цябе спыніўся часу бег

На міг, на век, як ты прад абразамі.

19-20.05.2018 г.

(Працяг у наступным годзе.)

 

Урокі мужнасці Людмілы і Алеся Савіцкіх

«Жыў вераю, што пераадолею цяжкасці.»

А. Савіцкі.

 

У Менску на вуліцы Янкі Ку-палы жыве адна з старэйшых супра-цоўніц Цэнтра дзіцячай хірургіі, бы-лы таракальны хірург Людміла Бары-саўна Савіцкая. З нагоды 50-годдзя Цэнтра мы перагортваем з ёй ста-ронкі альбомаў, праглядаем вытрым-кі з газет і ўзгадваем пра яе калегаў і сяброў, пашанотных лекараў, і вядо-мых літаратараў, сяброў яе мужа.

 

— Нас не шмат засталося  з тых, хто пяцьдзесят гадоў таму ў снежні 1969 года прыйшоў працаваць у новы корпус створанага прафесарам Але-гам Мішаравым Дзіцячага хірургіч-нага цэнтра пры першай клінічнай бальніцы,- узгадвае яна.

За сорак гадоў працы самаад-данай і сціплай доктарцы не часта даводзілася распавядаць пра сябе, бо асноўным быў клопат пра  дзяцей з парокамі сэрца і іншымі захворван-нямі. 54 гады Людміла Барысаўна прайшла поруч з вядомым беларус-кім пісьменнікам Алесем Ануфрые-вічам Савіцкім, ганаровым грамадзя-нінам Полацка, кавалерам ордэнаў Славы і Чырвонай Зоркі. Лёс звёў разам дзве выключна мужныя асобы.

Людміла Барысаўна, у дзявоц-тве Сакалова, нарадзілася ў Маскве ў 1934 годзе. Бацька яе служыў у вой-ску, да вайны сям’я жыла ў Чыце, Нер-чынску. У 1941 годзе Людачка пайш-ла ў 1-шы клас, а  ў 1952-ім паступіла ў 1-шы Маскоўскі медыцынскі інсты-тут імя Сечанава на лячэбны факу-льтэт.

Адначасова з ёй на вучобу па-трапілі 1000 чалавек, з іх дыпломы дактароў атрымалі толькі 800. На ля-чэбным патоку лекцыі студэнтам чы-таў прафесар Барыс Барысавіч Коган, якога  аб’явілі ворагам народа ў 1953 годзе па справе ўрачоў.

Разам з Людмілай вучылася дачка акадэміка Каралёва — Наташа. Настойлівую студэнтку захапіла хіру-ргія. З тых часоў захавалася запісаная яе рукой гісторыя хваробы.

Па заканчэнні інстытута ў 1958 годзе шасцёра смелых дзяўчат папрасілі накіраванне на працу ў Сібір. Пачыналася будаўніцтва Брац-кай ГЭС, маладых захапляла раман-тыка…Людміла з сяброўкай Нэлі прыняла адважнае рашэнне паехаць у Тайшэт, які належыў да Краснаяр-скай чыгункі.

Чацвёра сутак дзяўчаты дабі-раліся да месца прызначэння на цягні-ку Масква-Пекін. Ва ўпраўленні чы-гункі Люміла Сакалова атрымала на-кіраванне на станцыю Іланская,  а Нэлі — у Абакан.

Прадуктаў не хапала, і Людмі-ла зразумела, што раней у гэты край адпраўлялі ў высылку, а яна паехала па сваім жаданні. Праз год, перавучы-ўшыся ў Краснаярску, настойлівая доктарка пачала займацца не толькі хірургіяй, але яшчэ і лор-практыкай.

У 1959 годзе ў Маскве на вя-селлі сяброў яна пазнаёмілася з мала-дым аспірантам Маскоўскага літара-турнага інстытута Алесем Савіцкім.

Партызан, былы камандзір падрыўной групы атрада «Бальша-вік», франтавік, журналіст меў ужо вялікі жыццёвы досвед.

 

У 1942 годзе 16-гадовы Шур-ка прыпісаў сябе адзін год, каб каман-дзір  залічыў яго ў партызанскі атрад «Смерць фашызму», бо хлопец горача імкнуўся адпомсціць акупантам. Яго атрад падрываў чыгуначныя масты, пускаў пад адхон цягнікі, знішчаў тэхніку ворага. Тады Алеся ўпершы-ню параніла, ён атрымаў кантузію з разрывам барабаннай перапонкі. Другое раненне здарылася ў 1942 го-дзе пры прарыве партызанамі блака-ды. Потым у баі пад Шаўляем ён быў зноў паранены. Снарад разарваўся аб камень, асколак патрапіў у нагу і шыю. Байца падхапілі на студэбекер,  раніцай перанеслі ў санітарную ма-шыну  і адвезлі ў армейскі шпіталь, які быў разгорнуты ў густым алеш-ніку, дзе зрабілі яму аперацыю.

Алесь Савіцкі ўдзельнічаў у баях за вызваленне Гдыні, Варшавы, за ўзяцце Берліна, распісаўся на Рэйх-стагу. Ён быў абпаленым вайной чала-векам, перажыўшым горыч страт. (Лі-чыў, што яго куля дасталася маладому сябру Мікалаю, які пайшоў на задан-не пад вёскай Загацце). Быў узнагаро-джаны ордэнам Славы ІІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалём «За ўзяцце Берліна», Знакам пашаны.

Друкавацца ён пачаў у вет-рынскай падпольнай газеце «Чырво-ная звязда» ў 1943 годзе. Пасля дэма-білізацыі Алесь Савіцкі працаваў у полацкай абласной газеце, дзе змяш-чаў свае апавяданні, быў сябрам літа-ратурнага аб’яднання «Наддзвінне».

Да моманту сустрэчы з Людмі-лай, Алесь Ануфрыевіч напісаў  свае першыя аповесці, скончыў літарату-рны інстытут. Яны абодва ведалі кошт жыцця, якой нялёгкай барацьбой яго трэба адстойваць. Каб прыехаць да каханай у Сібір, ён здабыў каманды-роўку ад газеты «Труд».

Пасля вяселля Людміла Бары-саўна перавялася на працу ў пас. Ажарэлье бліжэй да Масквы, у чы-гуначную бальніцу на 100 ложкаў. Муж праводзіў яе і ўладкаваў на ква-тэру. Там доктар працавала год у ча-канні нараджэння дзіцяці. Муж і жон-ка пераехалі ў Менск ужо з дачкой Наташай.

У Менску маладога літарата-ра Алеся Савіцкага прынялі на працу ў выдавецтва «Ураджай». А знайсці кватэру ў сталіцы дапамог ім Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, які параіў знаё-мую гаспадыню. Калісьці юны Ге-надзь вучыўся ў школе з братам Але-ся Савіцкага Віктарам і не забыў ся-броўства.

Людміла Барысаўна імкнулася патрапіць у клініку, каб працаваць па пакліканні душы і па спецыяльнасці. На дошцы ўбачыла аб’яву, што ў 2-гі гарадскі шпіталь патрабуюцца хірур-гі-дзежуранты. Ёй параілі звярнуцца да прафесара Сяргея Леанідавіча Лі-бава. Былы франтавік, Сяргей Лібаў да гэтага выкладаў у Ваенна-меды-цынскай акадэміі.

У ардынатарскай прафесар Лібаў пачаў распытваць, дзе Людміла вучылася, і хто чытаў ёй лекцыі. «Прыязны і даступны ў зносінах, пра-фесар ніколі не паказваў ані ценю перавагі над калегамі», — успамінае Л.Б. Савіцкая.

Паўгода яна была дзежуран-там. Неўзабаве была арганізавана кафедра таракальнай хірургіі і анестэ-зіялогіі. Доктар Ракіцкі прапанаваў Людміле Барысаўне пайсці ў аддзя-ленне грудной хірургіі. Прафесар Лі-баў пачынаў тады рабіць першыя апе-рацыі на сэрцы ў дзяцей у нашай рэс-публіцы, і Людмілу Барысаўну захапі-лі новыя задачы, пастаўленыя перад дактарамі. За дачкой прыглядалі доб-рыя людзі. Потым, калі ўдалося ўлад-каваць Наташу ў дзіцячы садок, Люд-міла Барысаўна цалкам прысвяціла сябе медыцыне.

Аддзяленнем грудной хірур-гіі загадвала Лізавета Данілаўна Вал-ковіч. Выбітны таракальны хірург Лі-завета Валковіч была дачкой рэпрэса-ванага савецкага і партыйнага дзеяча Данілы Іванавіча Валковіча, расстра-лянага ў 1937 годзе. Пасля арышту маці Лізу прытулілі блізкія людзі, а потым дзяўчынка жыла і вучылася ў Іванаўскім дзіцячым доме ворагаў на-рода. Пасля заканчэння школы Ліза-вета Данілаўна паступіла ў медінсты-тут і яе размеркавалі ў Менск, дзе ёй дапамаглі ўладкавацца на працу ў 2-ую бальніцу.

А ў снежні 1969 года калегі і сяброўкі Людміла Барысаўна, Ліза-вета Данілаўна і Тамара Дзмітрыеўна  перайшлі разам у Цэнтр дзіцячай хірургіі і працавалі ў таракальным аддзяленні Цэнтра трыццаць гадоў (да 1999 года). Л.Д. Валковіч узначаль-вала таракальнай аддзяленне.

Тады дактары карысталіся  толькі простымі сродкамі дыягнос-тыкі: рэнтгенам, ЭКГ, фонакардыё-графіяй. Пад кіраўніцтвам прафе-сараў С.Л. Лібава і О.С. Мішарава паступова была ўдасканалена методы-ка аперацый на сэрцы і лёгкіх у дзя-цей.

Лёс хірурга-ардынатара та-ракальнага аддзялення і жонкі пісь-менніка Людмілы Барысаўны Савіц-кай склаўся ўдала. У 1969-1973 гадах Алесь Савіцкі загадваў сектарам мас-тацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Ён выдаў аповесці: «Кедры глядзяць на мора», «Пасля паводкі», «Самы высокі паверх», дакументаль-ную кнігу «След пракладае першы», раман «Жанчына». Алесь Ануфрые-віч пісаў пра партызанскі рух на Ві-цебшчыне, удзельнікам якога быў, распавядаў пра маладых будаўнікоў Брацкай ГЭС, закранаў сэрцы сваіх чытачоў праўдзівымі гісторыямі пра каханне ў ваенны і мірны час, узбага-чаў іх скарбамі беларускай мовы.

— Алесь любіў працаваць у Полацку ў доме яго бацькоў на трэц-цім Стралецкім завулку, які захаваўся пасля вайны. Сад фруктовых дрэваў выходзіў да Дзвіны, — успамінае Люміла Барысаўна. — Не аднойчы ў  чароўную летнюю пару ён прыяз-джаў з сябрамі ў Полацк, хадзіў уз-доўж берага Дзвіны, падымаўся да Сафійкі, піў ваду з крынічкі, пры-кладваў далоні да Барысавага каменя. Добрыя думкі навяваў яму лагодны плёскат хваляў сціплай Палаты, якая ўпадае ў шырокую, паўнаводную Дзвіну.

“А на плыні Дзвіны, насупраць спавітага лазнякамі ўзвала, трым-цела сонца, не парэзанае на кавалкі, і яго вялізнае роўнае кола, абціснутае бэзавымі абручамі, імкліва і дзіўна змяняла колеры», — так апісваў пісь-меннік раку.

— У сваёй апошняй кнізе «Пі-сьмо ў рай», прысвечанай бацьку, ён узгадваў, як пасля вайны прыехаў паступаць у літаратурны інстытут у Маскву,- успамінае Людміла Бары-саўна. -Прынялі яго без стыпендыі, без інтэрната, бо не было школьнага атэстата, і ён паабяцаў атэстат зда-быць. Днём вучыўся ў інстытуце, а ўвечары заканчваў вячэрнюю шко-лу.

Пісьменнік і публіцыст стаў кавалерам ордэна Францыска Скары-ны, ганаровым грамадзянінам Полац-ка. Адна з баявых узнагарод, салдацкі ордэн Славы, знайшла яго праз 55 га-доў. У 2016 годзе імя А. Савіцкага было прысвоена 9-ай Полацкай біб-ліятэцы.

Людміла Барысаўна і Алесь Ануфрыевіч вельмі любілі дзяцей і прысвячалі ім шмат часу. Прыгод-ніцкая дзіцячая трылогія А. Савіцкага  «Дзівосы Лысай гары» ў 2002 годзе была ўганаравана Дзяржаўнай прэ-міяй Рэспублікі Беларусь. Назіраючы за ўнукам Жэнем, ён выдатна перадаў дзіцячыя пачуцці  ў казцы «Яўгенка, Лінда і Рык», апісаўшы сяброўства хлопца і малога шчанюка. А ў апо-весці-казцы, «Радасці і нягоды Зала-цістага Карасіка», прысвечанай ма-лым, апісаў прыгоды мудрага і зна-ходлівага Карасіка Бубліка.

Апошняе эсэ Алеся Савіцкага, напісанае ў жніўні 2015 года назы-валася: «Сонца, што створана тваімі рукамі». У 2015 была заснавана лі-таратурная прэмія імя А. Савіцкага. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 91 года 5 кастрычніка 2015 года.

…На іх лецішчы засталіся дрэвы і кусты гартэнзіі, якія садзіў пісьменнік. Зрэзаныя суквецці стаяць усю зіму ў вазе. Калі яна глядзіць на яго партрэт, ей падаецца, што ён пі-льна сочыць за кожным, хто ўвахо-дзіць, уважлівым позіркам.  А побач з фотаздымкаў глядзяць усмешлівыя праўнукі!

Нашчадкі сям’і Савіцкіх  вы-раслі адважнымі  і здольнымі, і жы-вуць зараз у Амерыцы. Унучка Люд-мілы і Алеся Савіцкіх Аляксандра па заканчэнні факультэта міжнародных адносін БДУ пабралася шлюбам з Юрыем. Праз некаторы час па выніку суразмоўяў маладога спецыяліста прынялі працаваць у кампанію Біла Гейтса. У сужанцаў, якія жывуць у Сіэтле, нарадзілася трое сыноў — Мі-хась, Рыгор і Стась.

Прадзядулю добра памятае праўнучка Сцеша, дачка ўнука Жэні. У перадапошні дзень дзядулевага жыцця яны гулялі разам у яго пра-сторнай кватэры…

Эла Дзвінская,

   фота з архіва сям’і Савіцкіх.

  1. Людміла Барысаўна і Алесь Ануфрыевіч Савіцкія;
  2. Людміла Савіцкая ў мала-досці;
  3. Алесь Савіцкі ў маладосці;
  4. Унучка з мужам і праўнукі.

 

З роднай мовай — у год наступны!

У Нясвіжы прэзентавалі каляндар «Маляванкі ў Ваш дом!»

Гэта ўжо сямнаццатае вы-данне з  каляндарнай серыі «Маля-ўнічая Бацькаўшчына» і шостае з тых, што маюць нясвіжскую тэ-матыку.

Месца прэзентацыі — раён-ны гістарычна-краязнаўчы музей — надзвычай пасавала тэме і зместу календара, які на гэты раз прысвя-чаецца «песнярам красы», што спавядалі прыгажосць, хараство, пекнату як сродак для ўратавання свету і Беларусі, — вандроўным мастакам-самавукам з іх маляван-камі і паэту Уладзіміру Жылку, ураджэнцу нясвіжскіх Макашоў. Як вядома, у наступным 2020 годзе 27 траўня  «паэту красы» спаў-няецца 120 гадоў з дня нара-джэння.

Падчас экспедыцый у вёскі раёна ды шматгадовага краязнаў-чага даследвання сябрамі ТБМ выяўлена за паўсотню маляванак, засведчана аўтарства большасці з іх, занатаваны  біяграфічныя зве-сткі. Дванаццаць найбольш адмет-ных і разам з тым характэрных для Нясвіжчыны работ  размясціліся на старонках выдання ў фармаце А-3. Макет і структура кожнага месяца ўключае радкі з вершаў Уладзіміра Жылкі, літаратурна-краязнаўчыя занатоўкі, эколага-псіхалагічныя падказкі месяца, на-паміны пра вартыя памяці святы і дні.

Да некаторых датаў пада-дзены актуальны каментар, як, напрыклад, да Дня роднай мовы 21 лютага: у 2020 годзе спаўняецца 25 гадоў, калі адбыўся рэферэн-дум, які скасаваў статус беларус-кай мовы як адзінай дзяржаўнай… Або на 1 верасня як Дзень ведаў: 86 адсоткаў беларускіх школьнікаў і 99,9 — студэнтаў атрымліваюць веды на… расейскай мове.

А ў «Падказках месяца» на снежань чытаем: «Да запавету паэта («Не запамятай ніколі…») на ўсіх падставах далучым і нашу святую родную мову — гаварыць і думаць па-свойму, быць нацыяна-льна ідэнтыфікаванай, адметнай асобай навокал і ў свеце. Гэта першае, што дае нам мова. Таму навучаймася замаўляць і сваё бескампраміснае права на самае ганаровае месца роднай мовы ў сваёй краіне. Ніякае «дзвюхмоўе» не павінна парушыць гэтае пра-ва, змяніць яго. Родная мова ад-на, і яна заўсёды з намі. З роднай мовай — у год наступны!»

Супрацоўнікі музея прапа-навалі для агляду сваю выставу маляванак. Госці прэ-зентацыі чыталі вер-шы Жылкі — своеасаблівыя ма-ляванкі ў слове. Гучалі слушныя прапановы па ўшанаванні памяці паэта. 2020 год нясвіжскія сябры ТБМ аб’явілі ГОДАМ ЖЫЛКІ. Каляндар стаў своеасаблівымі ўводзінамі ў яго.

Вольга Карчэўская,

Нясвіж.

 

На фота. 1. Падчас прэзен-тацыі; 2. Пра каляндарную серыю  «Маляўнічая Бацькаўшчына» рас-казвае заснавальнік, мастак і рэдактар серыі Валер Дранчук; 3. Ян Мыслі-цкі, сын сейлаўскага мастака Юзіка Мысліцкага распавядае пра бацьку і яго маляванкі; 4. Кіраўнік дзіцячай мастацкай студыі Марына Канавала-ва і яе выхаванцы прэзентуюць  вы-ставу «Прыляцелі павы».

 

ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ

18 снежня 2019 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літара-турна-музычныя зазімкі «Людзі зямлі Гарадзенскай», прымерка-ваныя да Года малой радзімы.

 

Лідчына — наша малая Ра-дзіма, край багатай гісторыі і куль-туры, самабытных песень і народ-ных абрадаў. Сёння Лідскі раён — рэгіён, які гарманічна спалучае традыцыі і сучаснасць.

У Лідскай раённай біблія-тэцы імя Янкі Купалы 18 снежня адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі «Людзі зямлі Гродзенскай», прысвечаныя да Года малой радзі-мы. Мэтай дадзенага мерапрыем-ства стала актывізацыя масавай работы бібліятэк па краязнаўстве, а сярод асноўных задач: выхаван-не любові да сваёй малой радзімы — вёскі, горада, раёна; папуляры-зацыя творчасці пісьменнікаў-зе-млякоў; захаванне гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў.

Гэты год, як і папярэдні — Год малой радзімы — вельмі важны для нашай сучаснасці, бо ён дае маг-чымасць кожнаму зразумець для сябе, што ёсць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. Рана ці позна, усе таленавітыя людзі заў-сёды звярталіся ў сваёй творчасці да тэмы малой радзімы, яны дапа-магаюць усім ацаніць, убачыць прыгажосць і непаўторнасць род-нага краю.

У праграму літаратурна-музычных зазімак былі ўключаны выступленні пісь-меннікаў, літара-турна-музычныя нумары. Сярод удзельнікаў мера-прыемства — сяб-ры літаратурнага аб’яднання «Су-квецце» пры рэ-дакцыі «Лідскай газеты».

Да ўвагі слухачоў свае тво-ры прадставілі І. Маркевіч (верш «Зазімкі»), І. Сліўко (верш «Баць-коўская хата»), Т. Чарнаўс (твор «Дарога ў вёску Рылаўцы»), С. Белагаловая (вершы «Мой родны куточак», «Абяздоленая бяроз-ка»), У. Янцэвіч (серыя вершаў да паштовак «Пра Ліду»), А. Мацу-левіч (верш «Бронзавы Гедымін»), У. Дронаў (верш «Помнік на да-розе»), Т. Сямёнава (верш «Дажы-нкі»), В. Мацулевіч (верш «Успа-мін пра свята»), А. Юшко (замалёўка «Зі-ма»). З музычным нумарам перад гасцямі выступіла Л. Краснадуб-ская з песняй «Журавы».

Знаёмства з творамі пісь-меннікаў прылучыла прысутных да маральнага і эстэтычнага ба-гацця беларускай літаратуры, пазнаёміла з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхавала павагу да іх, дапамагло фармаванню пачуцця патрыя-тызму.

Наш кар.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *